#ESSE

Дзе знаходзіцца яна, тая цудоўная краіна пра якую я збіраюся вам распавесці? Як атрымалася, што назва яе такая белая ды гучная?

Тэрыторыя Беларусі – гэта землі гістарычна старадаўняй славянскай традыцыі. Зямля нашая памятае часы Літоўскай і Польскай каралеўскай улады. Пад час войнаў і рэвалюцый жыхары Беларусі змагаліся за сябе і сваю будучыню. Міралюбівае насельніцтва Беларусі атрымала незалежнасць і першага Уладара яшчэ 10 ліпеня 1994 года. Александрыя ў выкананні першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка зноў і зноў падцвердзіла тэорыю высакароднасці і высокай годнасці беларускага народа – мы зноў і зноў трымаем узровень “Кароны”.

Грамадзяне Беларусі заўжды патрабуюць належны ўклад у развіццё культуры і выхавання. Адукацыя і дабрабыт – нешта неадпасаванае на ўзроўні менталітэту і крыві. Медыцына і ахова межаў важныя і абавязковыя пытанні Прэзідэнт і АМОН дбаюць аб кантролі бяспекі грамадзян і насельніцтва тэрыторыі. Калі казаць пра тое, на што дакладна падобная “Беларуская Карона”, то я лічу, што больш за ўсё – гэта адбітак той мовы, таго лепшага, што ёсць у ёй, нашай рэчаіснасці.

Пэўна, яшчэ Францыск Скарына ў 16 стагоддзі добра разумеў неабходнасць гартаваць і славіць родную мову і родныя мясціны. Вялікі сын беларускага народа – першадрукар, асветнік, гуманіст, - ён бачыў сэнс свайго жыцця ў дабрабыце сваёй Радзімы.

Характар беларускасці – гэта імкненне да гонару і парадку, гэта стрыманнасць у пачуццях і стратах. Выцінанкі па-беларуску, бы памкненне аздобіць простае, менавіта тыя першыя крокі ў напрамку ад беларускага скаромнага да беларускага кароннага.

Беларуская мова ўвогуле Маці-Радзіма, у тым меркаванні, што, дзе Маці бачыць – там дзеці ў даглядзе, дзе Маці чуваці, там гонар мець. Па мелодыцы гучання беларуская мова, як ніводная іншая, ліецца лагоднымі гукамі гартанных і санорных спалучэнняў. Песні на роднай мове залатым шматгалоссем упрыгожваюць нашае жыццё. Колеры беларускага сцяга – чырвоны і зялёны з белым арнаментам. Любоў, жыццё і высакароднасць! А лепш будзе сказаць – любоў да жыцця з адценнем чысціні сумлення і думкі. Беларусы, альбо “белыя росы” – гэта славяне. Нашая мова – беларуская, нашае веравызнанне больш хрысціянства, чым паганства, але ж сувязь з навакольным асяроддзем і з’явамі прыроды адчуваецца нават у самых велічных мегаполісах. Славяне ўвогуле прымаюць уладу “Караля”. Так было заўжды. Мірны час, калі ён можа быць зусім мірным. – гэта момант падрыхтоўкі належнай змены. Нараджаюцца маленькія беларусы і гэта вельмі важна, каб і яны мелі добрыя арыентыры.

“Мудрыя ды Мужныя, паважанае Панства ды Спадарства!”, - так мы працягнем размову пра беларускае лепшае. Абарона міласці ды надзеі заўсёды патрабуе моцы ды мужнасці. Менавіта з-за гэтага, я лічу і тыпаж беларускага “прынца” і беларускай “прынцэсы”- гэта вобразы сённяшніх падлеткаў, якія добра ведаюць родную мову, а таксама гісторыю роднага краю з верай у патрыятызм і добрую славу сваёй Радзімы.

Мясціны на Беларусі старадаўнія, глухія. Калі паркі ды сады – то больш дубы ды таполі, елкі ды ліпы. Мы, кажуць, падобныя на тыя рэкі і азёры, каля якіх мы раслі. Беларусь – краіна Сінявокая. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь безліч рэк і азёраў. Шпаркія, празрыстыя, але невялікія. Прыгажуню Беларусь я ўбачыла скрозь ваду Нарачы. Гляджу сабе на ногі, стаю ў вадзе па грудзі – ўсё бачу! Кожны каменчык, кожную ракушку. Так і каханая беларусачка – любіць сэрцам – дарогу жыцця бачыць. Так і закаханы юнак – калі любіць – глупства міне бокам. Бы тая пара лебядзей – яднаюцца аднойчы і назаўжды!!!

Загрузка...