Майн РыдКоннік без галавы

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Пралог

Тэхаскі алень, што драмаў у цішыні начной саванны, здрыгаецца, пачуўшы тупат конскіх капытоў.

Але ён не пакідае свайго логава, нават не ўстае на ногі. He яму аднаму належаць гэтыя прасторы – дзікія стэпавыя коні таксама пасвяцца тут начамі. Ён толькі злёгку падымае галаву – над высокай травой паказваюцца яго рогі – і слухае: ці не паўторыцца гук?

Загрузка...