Трымайся за мяне!
Каб не адчуць свой страх.
Каб быць упэўненай у сябе –
Трымайся толькі за мяне!
02.2019
*****
Калі заплюшчваю я вочы,
Я бачу вобраз твой!
Калі не побач, к табе хочу!
Я закахаўся, дужа, зноў.
Я асалоду шчасця маю –
Не верагодны чалавек!
Я нібыта на крылах, я лятаю.
Я ўздымаюсь на паверх.
У іншым асяроддзі зараз.
Зачараваны толькі ў цябе!
І штосьці ўнутры зайгралась,
Бо перашкод не існуе.
Я адчуваю болей моцы
І прыгажэй, я бачу свет.
Я рады дню, я рады ночы!
Я адганяю колькасць бед.
І думкі толькі пра цябе.
Абдымкі, пацалункі з намі.
Сэрца злучылі мы ў сабе.
Я добра адчуваю – закаханы!
05.2019
*****
Балючы крок раблю я моўчкі,
Бо розніцы няма, каму казаць.
Адзін параз, а вас тут колькі!?
Хапае, каб зубы сціскаць.
І быў той час, калі казалі вусны.
Але насамрэч, лепей прамаўчаць.
І беглі хутка, год за годам, вёсны –
Стаміўся я нарэшце вандраваць.
Спыніўся я на позірк чалавечы,
Бо знікла разам усё вакол.
І толькі ён адзін, з далечы,
Усё зразумеў, ні слова ў дакор!
Дзяўчына русая, з блакітнымі вачыма.
Нібы сачыла, што адбудзецца далей.
Ці будзе як раней, ці ўсё ж магчыма?
Я рызыкну каханнем на давер.
09.2020
*****
Сышоў, надышоў прыпынак.
Ты адчуваеш час знутры.
Пустая плошча або рынак,
Па-рознаму прайшлі гады.
Дзе цябе толькі не насіла,
У выніку сябе ты не знайшоў!
Выдаткаваная любоў і сіла,
Час выхаду і змены падышоў.
І шмат знаёмых атрымаў,
З якімі больш няма тут зносін.
Сябе шукаў, сябе зламаў:
Апошнюю сустрэў ты восень.
Праз пару крокаў згіне імя,
Маршрут вядзе ў адзін канец!
І не чуваць звароту, Дзіма!
Ня быў пасланы за табой ганец.
10.2017
*****
А ў гэту ноч знікаюць ліхтары,
Калі знахожуся пад імі.
І за спiной нябачныя яны.
Зганяюць у цемру мае цені.
Па вуліцы зіхцяць агні.
Наперадзе шляхі малююць:
Абрысы чалавека, мабыць міражы,
Ці праўду, разабрацца цянуць.
Кроку назад ніякага няма,
Бо можна заблудзіцца болем!
І я іду, наўзгон, да вобраза,
Які здаецца шэрым змрокам.
Да раніцы, паспець мне б дакрануцца!
Ці хопіць часу да аблічча?!
Ён заклікае болей не спыняцца.
Прайсці, каб потым ганарыцца.
Можа мне мроіцца, мяркую…
А да адказу, трэба ўсё прайсці.
Пастаўлю мэту, гэтым рызыкую –
Ці будуць да світання ліхтары!?
05.2019
*****
Я адпусціў яе – выпраўленні.
Адчуў сябе па-новаму знутры!
Я не забуду ўсе імгненні,
Ад пераходу стану мітусьні.
Вецер свабоды зноў ахопіць
І я бягу туды, куды хачу.
І абавязкі клопату не гоняць.
Я нібы з крыламі і я лячу.
Ніякай болі, змрочных думак –
Не аб цябе абшар вакол.
Усё роўна мне да чутак.
Зганіць шчасце твой праклён.
Няма прыпынкаў на сумненні.
Я не баюся дрэнных слоў!
Я маю рацыю, учынак на звальненне.
Я выйшаў з шэрасці кутоў.
03.2019
*****
Згубілі сувязь паміж намі.
І меж не бачна, дзе ж мы ёсць!?
Сум ля ракі, сум між дамамі
І дзе гамоняць сваякі.
Адкрыю вокны – свежае паветра.
Прайшлось па перажытку дзён.
Цэтлік кахання ў сэрцы непрыкметна,
Але пачуцці болю на праклён.
Час разганяе ўскладненьні,
Але ж павольна, мне б хутчэй!
Нажаль, назад ён не паверне,
Трэба трымацца мне мацней.
Шмат перашкод наперадзе яшчэ.
Бачу цябе заплюшчыў вочы.
Святлом халодным ты мяне,
А я ўсё ж, к табе зноў хочу!
05.2019
*****
На барацьбу мы выйшлі разам:
Каб волю бачыць, а не чуць!
Пад бел-чырвона-белым сцягам,
Людзі свабодаю жывуць!
Не хочам мы чакаць, баяцца!
Хочам сумленных выбараў, правоў!
Мы вырашылі разам, аб'яднацца,
Каб самастойна вырашаць свой лёс.
Апошні вечар розных пакаленняў.
Плошча шуміць – рэжым падзе!
Натоўп вялікі, жнівень зменаў,
Да перамогі нас вядзе!
07.2020
*****
Я падарожнічаю, але ж у думках.
Бо сёння ў вечар я адзін.
“Як прабіраюся па вулках,
Што завядуць мяне ў цір.
Дзе барацьба, не быць мішэнню,
А брацца, ціснуць на курок.
І класці сабе ў кішэню –
Карысць, за пройдзены ўрок.
Хтосьці застаўся, я ж далей,
Прайдуся, па беразе марскім.
Пасля заходу сонца, я хутчэй,
Бягу ад хвалевых чарцей.
Ад тых, хто хоча патапіць
У бруду фальшы і хлусні!
Схаваць мяне, а больш спыніць:
Каб да вяршыняў я не змог дайсці.
Не азіраючыся. Шпарка. Я далёка!
Змагу працягнуць марыць зноў
І ўглядаючыся, як расквітае зорка,
Я прыбяру свой парасон.
Паблізу, да мяне, але гэта здаецца.
І нятутэйшая, чужая, ад мяне!
А я ж далей, дзе родная з'явіцца.”
Усё ж я веру, веру ў сябе!
01.2019
*****
Каго хачу я падмануць?
Цябе, сябе, а можа ўсіх астатніх?
Хачу старонку разгарнуць –
Тут не хапае папярэдніх!
Так! Я іх сарваў, спаліў!
Сапраўдныя засталіся старонкі.
Я рады, што гэта я стварыў –
Навёў у сабе парадкі.
Боль ад сябе я адчапіў,
Думкі дрэнныя зляцелі.
Старонак момант не спыніў,
Да попелу яны згарэлі.
І без мінулага мне добра.
Словы кладуцца нібы ліст!
Не душыць, не сціскае кобра
І без увагі пралятае свіст.
Жыву я сённяшняй паэмай,
Не адступаючы назад!
Я рады, што з гэтай зменай,
Пабудаваў я новы лад!
10.2017
*****
Павольна апускаюцца сняжынкі.
Быццам бы, вецер не кранае іх.
І ціхім днём, нібы парушынкі,
Ціхенька, сядуць на мой дом.
І на двары, на даху, па ўсёй акрузе –
Іх вельмі шмат сабралася зімой.
І колькі іх яшчэ да нас прыбудзе,
Каб усё схавалася пад коўдру, белізной?!
А снежань, толькі зараз распачаўся
І кажа нам, што змены падышлі.
І з першым снегам ён не памыляўся,
Усё як трэба, глядзім у календары.
І ўскалыхнула мой настрой надвор'е.
Са святам, з радасцю ўнутры,
Я назіраю на зімовае спатканне –
Сняжынак, што кранаюцца зямлі.
01.2019
*****
Блукаю я сярод аблокаў.
Была ты побач. Дзе ж цяпер?
Хапіла табе пару крокаў,
Ты павялічыла між нас памер.
І наляцелі чорны хмары,
Маланка б'ецца, нібы звер
І адгалоскі грому прамаўлялі:
“Тваё жыццё сярод папер!”
І не звяртаючы ўвагі грому,
Хачу я бачыць твае прамяні!
Каб апынуцца каля дому
І цалавацца ля ракі.
Але ты знікла, маё сонца…
За навальніцай, мабыць, ты.
Злуешся на меня, а я не моўчкі,
Кажу як не хапае цяплыні.
Пасля праз час усё сціхае
І неба чыстае, але ў начы.
І дзеля шчасця сонца не спрыяе:
Я каля зорак, вольны і чужы.
01.2020
*****
Я паранейшаму пакіну след.
Не ведаю, якое будзе заўтра.
Праблемы гоняць мяне прэч,
А я трапляю, дзе шмат жарту!
Сур’ёзнасць мне б набыць у словах,
Размовы былі б бяз хлусні.
А я жыву з людзьмі ў умовах
І цяжка мне ад іх сысці.
Калі не цалкам разабрацца:
Дзе праўда ёсць, а дзе няма.
Тады не варта расчыняцца!
Тут па-сапраўднаму ідзе гульня.
І ставяцца па-рознаму, у абліччах,
У розны дзень, у розны час!
І выяўляецца гэта ў звычках.
Я вывучаю на фальшывасць вас.
12.2018
*****
Думкі збіраюцца, як ліхтары на небе.
Вясновы час, начны палон людзей.
Дзе прачынаецца ахвота і сумленне,
Адлегласці становяцца радзей.
Думкі мацней, захопліваюць стан
І цяжкія наступствы разважанняў.
А месяц, у адрозненні, як пан.
Збірае на сябе ўвагу зазіранняў.
Бадай, ёсць яшчэ адзінае жаданне!
Адзіна зорка, што збіраецца ўніз.
Але патрэбна намаганне,
Каб не міргнуць, ажыццявіць капрыз.
Прыклыхлае становішча ў цемры,
Калі хутчэй не атрымаць сваё.
Здаецца, вось той час, ён недармны!
Але чаканае, насамрэч, не прыйшло.
Месяц хаваецца за хмару на хвіліну
І зорка падае, яе ўж не стрымаць.
Начная рэчаіснасць з'явы,
Якую можна было назіраць.
04.2020
*****
Пяць хвілін да спадкання.
Сэрца б’ецца хутчэй!
Усё больш хваляванне.
Гукі вуліц цішэй.
У руках букет кветак,
Водар іх, прыгажосць!
Пераплёт рознасць сетак.
Адчуванне – я госць.
У душы ёсць прыемнасць,
Ёсць таксама і страх!
Знешнасць – ахайнасць.
Гатоўнасць у снах.
Пазнаванне ў рысах,
Чаканне розных размоў.
Спакуса на вуснах.
Погляд без слоў.
07.2017
*****
Не маю сіл ляцець у неба.
Ляжу ў полі сярод траў.
І пачуццё: ”Ні што не трэба!”
І водар кветак мне спрыяў.
Я на адлегласці ад шуму вуліц,
Ад позіркаў і спрэчак, я маўчаў.
Я не схаваўся, але мусіць,
Я сумаваў, з аблокаў я чакаў.
Калі яны будуць бліжэй,
Над тварам, каб рукой кранацца.
Пакуль высока і хутчэй,
Бягуць, нібы баяцца.
І гукі насякомых мне спрыяюць.
Да разважанняў асалоды, я.
Расслабіўся і душу маю вабіць,
Гармоніі, што надае зямля.
Рысы прыроды ахінаюць.
У адзінае, нібы я сплю і ў сне.
Здольнасць маю не толькі развіваюць,
Але і сэнсу накідаюць мне.
10.2018
*****
Мы колькі раз аб гэтым размаўлялі?
Я заявіў, я адказаў і што цяпер!?
Ты зноў жадаеш, каб змянялі,
Паспрабавалі вылічыць памер!?
Вялічыню нашых адносін.
Ты хочаш ведаць, што ў нас!
А для мяне, адносін досыць,
Бо з майго боку толькі фальш.
10.2020
*****
Я зазіраю ў люстэрка:
Я бачу незнаёмы твар.
Змяніўся моцна, кепска,
Мне не прыемны маскарад.
Я рушыў побач з смуткам.
Схаваўся розум мой.
Жыццё маё аснова чуткам,
Прайграны мною бой.
Крану адлюстраванне, погляд –
Нікчэмны, чэрствы я!
Змяніўся чалавечы выгляд.
У галаве адна вада.
Застаўся я ў адзіноце,
Страціў грамадскі змест.
Даўно мой дзень бясконцы,
Цягне бяздушны сэнс.
Ляцяць аскепкі ад біцця
І на падлогу разгарнуцца.
Тым бокам, без святла,
Люстэркі болей не збяруцца.
02.2020
*****
Знікае мова, з’яўляюцца крыжы.
Мы страчваем гісторыю, краіну.
І моўчкі ўспамінаем карані,
Калі жыццё ўжо ў ціне.
Калі ісьці па гэтай сцежцы,
Сцяг здымуць ворагі твае!
Будуць стаяць на тваім месцы –
Не будзе больш свайго ў цябе.
Змагаліся раней, а ты спыніўся!?..
І ўжываеш іншых галасы.
З мінулага смяешся…потым. Памыліўся!
І да вяртання ёсць яшчэ часы!
Калі знішчае яе “дзед вусаты”.
Ты беражы, ідзі за мовай толькі ў след!
Ён неўзабаве будзе згнаты!
А ты са скарбам – па̒знае беларуса свет.
Ты на канапе слухаеш замежных.
Няхай вось так, калі ёсць у цябе сваё!
Ты набываеш новае, а ў памяці не цесна.
А беларуска мова, з гонарам – Тваё!
07.2019
*****
Апошнія квіткі, апошні рэйс.
А мы спазніліся і самалёт у небе.
Змоўк у адносінах працэс,
Мы моўчкі, побач селі.
У розны бок мы пазіраем
І разумеем, што далей.
Нічога больш не атрымаем:
Тых адчуванняў, як раней.
І не якіх ужо палётаў.
Наперад рухацца – не ўдваіх.
Мы парушаем мноства клятваў,
Бо сумняваемся ў поглядах сваіх.
Глядзім на новыя расклады,
Каб паасобку, пешшу, нам сысці.
Адмененыя ўсе любоўныя палёты.
Як незнаёмым, нам цяпер ісьці.
12.2018
*****
Мне да спадобы беларуска мова!
Мне да спадобы беларускі край!
Але яе, на сам рэч мала.
Прыгожу мову хтосьці скраў.
Давай жа вернем мову, сябра!
Каб жыў яшчэ і існаваў народ!
І кожны тыдзень запар,
Ёй надаваць душы палёт!
Я бачыў, як яна знікае.
Я ратаваў яе, яна са мной, я з мог!
Яна з прамовай набывае,
Нацыянальны наш узрост.
Ты не саромейся і не здавайся.
Не будзь жа тым, хто разбурае нас.
Сапраўдным беларусам быць, збірайся,
Каб не знікала нацыя праз нас!
10.2019
*****
Ты памятаеш, як я ўсміхаўся?
Як быў шчаслівым некалькі хвілін?
І ў той жа час я не баяўся,
Бо быў з табою, не адзін.
А я вось памятаю быццам усё,
Што нас датычыць, нашых зносін.
Я адчуваў прыемнае жыццё!
Я быў сапраўдным, родным!
Цяпер не так, зусім не так.
Я ў адзiноце суму, у палоне.
Я без цябе хварэю, я жабрак
І сэрца без каханне стогне.
Цьмянеюць мае мэты хутка.
Усе тыя, што яскрава свецяць.
У галаве ад смуткаў брудна.
Думкі пра будучыню – вецер.
І ты не вернешся, дакладна.
А як жа мне табою не хварэць!?
Калі кахаю я цябе сапраўдна!
Калі ты лепшая, што змог я мець.
11.2019
*****
Я вельмі злы!
Я прасякнуты злосцю!
Мяне акрый.
Дарогі няма госцю…
І ўздоўж агнёў ,
Тушы мяне сабою!
Шмат ланцугоў,
Каленныя з прастою.
Руку трымай,
Сэнс злосці ўтапі.
Ланцуг зрывай –
Мяне сабой змяні.
Дай мне спакой,
Любоўю абдымі!
Адной душой,
Падтрымкай разгарні!
03.2017
*****
Мы на адлегласці і я сумую.
Ці думаеш ты зараз пра мяне?
А я вось так, думкі не міную,
Трымаю нас у галаве.
Вядзеш сябе занадта сціпла.
Твае паводзіны кранаюць твой адказ?
Пісала добра так, а потым сціхла.
Размовы іншымі сталі ў раз.
Я разумею ўсе твае намёкі.
Халодных слоў… Мой неспакой.
У розныя бакі мы робім крокі:
Ты не самною, я з табой.
11.2020
*****
Не абыйсці мінулыя гады –
Круціць іх у памяці сваёй!
І ведаць, што без розуму часы,
Ты пражываў былыя дні.
Цяпер ты разумееш як,