Ганне Бутырчык, Людміле Рублеўскай, Наталлi Паваляевай, Юліі Цімафеевай, Алене Казловай з удзячнасцю за Школу, без якой нічога гэтага не было б
© Камінская З., тэкст, 2017
© Кнігазбор, 2017
11 чэрвеня 2017 года
«Пачынаючы гэты дзённік, не думаў, што ў ім прыйдзецца апісваць смерць».
Калі часта пераязджаеш з кватэры на кватэру, стараешся не купляць шмат рэчаў, бо іх прыйдзецца несці на сабе, сапраўдны цяжар пражытых гадоў. Але яны купляюцца. Збіраюцца побач, як жалезныя стружкі наўкол магніта: яшчэ адзін кубак, яшчэ адна талерка, яшчэ пяць кніжак, яшчэ адзін плед.
Перапіска ў мэсанджары
Ліза: Вечарам пайду па аб’яве. Ты са мною?
Наста: Не паспею з працы
Ліза: Ну блін, зноўя сама
Ясна
Наста: Прабач Пойдзеш?