Франсуа Марыяк Клубок гадзюк

…Божа, ведай, што мы самі не можам жыць у згодзе

і ладзе, і не ведаем мы, чаго хочам, і ідзём усё далей

і далей ад сапраўдных жаданняў нашых.

Св. Тэрэза Авільская


Вораг усіх сваіх блізкіх, у душы — нянавісць і сквапнасць, — ганебная натура! І тым не менш я хачу, каб вы паспагадалі гэтаму чалавеку, каб лёс яго хоць трошкі запаў вам у сэрца. Да самай смерці ўбогія імкненні і парывы засланялі ад яго святло… А яно ззяла так блізка, што часам яркія промні даходзілі і да гэтай істоты і апякалі яе… Нікчэмныя, убогія імкненні…

Але перш за ўсё — людзі не такія ўжо і міласэрныя хрысціяне. Ён стаў іх пакутнікам і мучыцелем іх. Сярод нас вунь колькі строгіх суддзяў няшчаснага грэшніка! А менавіта яны і адводзяць ад яго ісціну, і ніколі ёй ужо не прабіцца праз іх натоўп!

Не, не грошай хацеў гэты скнара, не помсты прагнуў гэты вар'ят… Што ён любіў на самай справе, вы даведаецеся, калі ў вас хопіць сілы і мужнасці выслухаць яго споведзь разам з апошнім прызнаннем, што перапыняецца смерцю…


Загрузка...