Нататкі

1

Шэлег — дробная мядзяная манета, роўная адной трэці меднага гроша.

2

Амарат — сардэчны сябар, каханак.

3

Гуз — дыямент, якім упрыгожвалі шляхецкую шапку.

4

Кумпан — блізкі сябар.

5

Гіцаль — памочнік ка́та, слова ўжывалася як лаянка.

6

Фартуна — улюбёны вобраз куртуазнай літаратуры, удача.

7

Сармацкі строй — традыцыйны шляхецкі ўбор, складаўся з жупана, кунтуша, пояса ўсходняга тыпу, шапкі з футрам. У Рэчы Паспалітай яго насілі паралельна з нямецкім (французскім) строем еўрапейскага ўзору, але прыхільнікі традыцый «чужую моду» не ўхвалялі.

8

Ebrietas et amor cuncta secreta produnt (лат.) — пьянство и любовь выдают все тайны.

9

Банда — так у XVIII стагоддзі называлі каманду, гурт.

10

Specie formosa, mente odiosa.На вид волшебно, для души неприятно. Specie formosa, mente odiosa.На вид волшебно, для души неприятно.

11

Трыбунал — галоўны суд ВКЛ.

12

Дысідэнты — так у Рэчы Паспалітай называлі вернікаў-хрысціянаў, якія не належалі да каталіцкага веравызнання: прыхільнікаў арыянства, кальвінізму, лютэранства, сацыян, анабаптыстаў, квакераў, менанітаў, а пасля Берасцейскай уніі 1596 года і праваслаўных.

13

Казакі — від лёгкай кавалерыі ў ВКЛ.

14

Per fas ac nefas (лац.) — разрешенными и неразрешенными средствами; правдами и неправдами.

15

Маршалак — вялікі маршалак кіраваў вялікакняскім дваром і сенатам, павятовы — ачольваў мясцовы ўрад, вёў павятовы соймік, трыбунальскі — кіраваў судовымі паседжаннямі.

16

Янычары — від войскаў у ВКЛ.

17

Фамілія — групоўка магнатаў, якую ачольвалі Чартарыйскія.

18

Abeunt studia in mores (лац.) — заняткі накладаюць адбітак на характар.

19

Ліберум вета — права кожнага шляхціца адмяніць рашэнне любога сойму альбо забараніць ягоную працу.

20

Канфідэнт — давераная асоба.

21

Карусель — прыдворны рыцарскі турнір.

22

Магістрат — гарадская рада.

23

Ліхвяр — пазычаў грошы і жыў з атрыманых працэнтаў.

24

Харугва — рота шляхецкай кавалерыі, у якой было ад 30 да 200 чалавек.

Загрузка...