Усё, упэўнены, будзе: і рэцэнзенты, і крытыкі, і чыта чы, якіх прывабіць ужо сама назва ды імя аўтара гэтай выдатнай кнігі, і разбяруць яны як след уключаныя ў яе аповесці і апавяданні, і распаляць у чарговы раз дыскусію пра кандыдата, вартага самых найвысокіх, уключна з нобе леўскай, прэмій… Усё будзе.
Я ж хачу згадаць наступнае. Некалі прачытаў у «Полы мі» аповесць «Прага», і да таго яна мяне ўзрушыла, захапіла, так даўно не было ў нашай прозе нічога падобнага, так заха целася патэлефанаваць аўтару, напісаць яму ліст — маўляў, віншую з несумненнай удачай, дзякую за чытацкую радасць, за ўзбуджэнне, за асалоду ад сапраўднай рэчы і т.п.; дзеля аднаго гэтага твора варта было перажыць усе эмігранцкія мітрэнгі (Уладзімір Някляеў жыў тады за мяжою: ці то ў Польшчы, ці то ў Фінляндыі...)
Але ж мы — беларусы. Дый куды тэлефанаваць, каму пісаць, дзе той аўтар, у якіх палесцінах? Сказаць пазней пры сустрэчы? Перагарыш да таго часу, а потым — ці так яму гэта трэба? — хіба ён сам не лепш за цябе ведае пра тое, што ды як напісаў?
Тым не менш, усё ж нейкія запісы я зрабіў, і яны захаваліся да цяперашняга часу, абвергнуўшы мудрую параду:
«Захоўвай любую, нават самую непатрэбную рэч тры гады, і калі за гэты час яна не спатрэбіцца — смела выкідвай». Мае нататкі праляжалі ўдвая даўжэй — і вось прыдаліся.
Паколькі ў згаданых нататках мая ўвага акцэнтавалася на аповесці «Прага», дык з яе і пачну.
Аповесць «Прага» Уладзіміра Някляева — гэта вывера ная, напісаная на сучасным матэрыяле вельмі таленавітым пяром кінематаграфічная трагедыя. На адно нараджэнне ў ёй прыпадае больш за дзесяць смерцяў.
У цэнтры твора своеасаблівы перакулены трохкутнік, ці нават ромб, а яшчэ дакладней — актаэдр, бо хто тут толькі з чыімі жонкамі, палюбоўніцамі, дочкамі і ўнуч камі не спіць або не спаў. Асноўныя персанажы — двое мужчынбізнесоўцаў. У аднаго, Андрэя Брызіна, дачка студэнтка Маша, другі, Артур Сініцын, самадзін. Брызін з Сініцыным увесь час на нажах, асабліва, як піша Някляеў, па разгулёне. Пасля чарговай сваркі Сініцын нібыта з рэўнасці да палюбоўніцы едзе Брызіна забіваць, а хут чэй — проста прыпалохаць; убачыўшы, што з гаража вы язджае «Масквіч» Брызіна, Сініцын са злосці і з гарачкі тараніць яго сваёй «Маздаю», а ў выніку забівае Машу, якая была за рулём «Масквіча»; д зяўчына памірае ў шпіталі. У фінале высвятляецца, што Сініцын забіў сваю дачку. Такая вось развязка.
Д зеянне аповесці амаль усё ўкладваецца ў ад зін дзень. Андрэю Брызіну па справах камерцыі трэба тэрмі нова ехаць у Прагу (якое сімпатычнае абыгрыванне на звы твора). Аднак перад гэтым ён загуляў, згубіў клю чы ад машыны. У выніку паездка ў казачную сталіцу Чэхіі падмяняецца празаічнай пахмельнай прагай — пі вам ды гарэлкаю ў забягалаўцы на Нямізе (таксама сім воліка).
Пры ўсім пры тым гэта «лінейны падтэкст», асаблівай нагрузкі ён не нясе, як і любы іншы сюжэт не нясе яе ў сапраўдных мастацкіх творах. Дык вось, прымаючы пад увагу, што сюжэт у творы — рэч другасная, аповесць насычана мноствам каштоўных знаходак і адкрыццяў. Але перад усім: героі — жывыя люд зі, ім верыш (іншая справа, ці верыш матывацыі іх учынкаў, але пра гэта ніжэй), бачыш, як яны ход зяць, у што апранаюцца, што ядуць — да адчування паху і смаку, чуеш, як яны гавораць — да ілюзіі, да прымітыўнага жадання шукаць прататыпаў.
З самага першага сказу аповесць бярэ ў палон сваім напружаным, уласцівым Някляевупаэту, рытмам, інта нацыяй. «Андрэй Брызін ляжаў на вузкім тапчане ў пры хожай, дзе ён заўсёды, калі начаваў дома (інфармацыйная насычанасць, — А.Ф.) прачынаўся пасля шырокага разгу лёну, і галавой чалавека, які некага забіў, на кавалкі пасек і пад плотам закапаў, падлічваў страты з учарашняй п’янкі. Грошы — само сабою, іх і лічыць няма чаго, хоць і шка да: мог купіць бензапілу...» — звернем увагу на сціслую — нічога лішняга — будову сказаў; рэдка які пісьменнік утрымаўся б, каб не паставіць «бы» пасля «мог».
Варта звярнуць увагу і на новую для беларускай лі таратуры тэму, ці, лепш сказаць, новы ракурс тэмы: біз несоўцы, якія не растапырваюць пальцы з прычыны і без (так, некалі гэта было нова і надзённа), а ў якіх баліць ду ша, якія плачуць і смяюцца, адчуваючы ўсё тое ж, што ўсе жывыя людзі. Усе — простыя смяротныя, і выяўляюцца іх характары ў самых простых жаданнях і дзяннях: ці то гэта дзіцячая мара Брызіна пра бензапілу, ці то гэта зва нок Сініцына Брызіну пасля трагедыі з Машаю.
Не менш за галоўных герояў запамінаюцца дакладна выпісаныя і рассыпаныя па ўсім тэксце другасныя пер санажы — гэтак званыя другасныя, бо толькі абазнаны, вопытны чытачгурман ведае, што нічога другаснага ў сапраўдным мастацкім творы не бывае; уражвае ўменне аўтара аднымдвума штрыхамі абазначыць, «ажывіць» і падаць характар. Да прыкладу, агульная для Брызіна і Сініцына палюбоўніца Нінэль «была, як заўсёды, у незашпіленым шоўкавым халаціку на голае цела, і го лай яна хадзіла, як даволі хутка пасля знаёмства з ёю зразумеў Брызін, не з таго нават, што сапраўды выгля дала спакуслівай сексбомбачкай, а таму што голасць і была яе сутнасць». Ці маёр міліцыі Ярохін, які канста туе: «…і брат мой мент, і бацька, і ўсе мы менты», — як бы насоўваючы на ўвесь свой род нейкую жалезабетон ную пліту. Альбо былы хакеіст Слава з палавінай (бо ён удвая меншы ростам за сваю выпадковую спадарожніцу) Капіталіны (імя якое для сяброўкі хакеіста!): «Вам столь кі не накідаць, колькі я накідаў...» — і побач паэт Лёня з ягонай квяцістай рыторыкай: «Мы аддаемся найлёгка му і найпростаму, здабываем сабе дабрабыт, грошы, сла ву, святкуем свае перамогі, а побач з намі плачуць жан чыны... Я хачу выпіць за тое, каб яны не плакалі ў зола це, а спявалі ў кветках і ў каханні...»
Што да жанчын, а найперш да Машы (дачкі невядома якога з герояў), дык яна адзіны ў аповесці цэльны, чысты, надзвычай мілы сваёй жаноцкасцю, вобраз, якіх калі і бра куе ў сапраўднасці, дык менавіта пасля прачытання такіх твораў, як «Прага», яны й з’яўляюцца. Ці ва ўсялякім разе павінны з’яўляцца са сваёй прагаю шчырасці і праўды, з непакоем і турботаю пра такіх, як яе шалапутны, без цара ў галаве, бацька, якому яна нават пасля смерці падае голас. Мы, чытачы, ведаем, што яе няма, і ён, Брызін, ведае — і раптам голас з таго свету, дзе яна гэтаксама, як і на свеце гэтым, клапоціцца пра яго. Адзін званок: «Ты нікуды не едзь сёння, чуеш?..» Другі: «Цябе няма і няма…» Трэці: «Тата, што адбываецца?..»
Згадваюцца радкі з вершаў Уладзіміра Някляева, з кнігі «Наскрозь»:
Дні рассыпаць, як той мак па стале,
Байкамі бавіцца…
Толькі аднойчы яно паўстае:
Што адбываецца?
Гэтае пытанне: «Што адбываецца?..» — да ўсіх. Як да тых, хто ўнутры аповесці, так і да тых, хто паза ёй. Да нас. Яно дамінантнае, без яго аповесць была б ці зусім іншая, ці яе ўвогуле не было б.
Цяпер колькі слоў пра тое, чаго (калі па найвышэй шым рахунку) у гэтам амаль бездакорным творы магло б не быць. Магло б не быць сюсюкання Сініцына, бо для таго, каб паказаць, што ў чалавека выбітыя зубы, зусім не абавязкова змушаць яго казаць «садусу» замест «заду шу». Можна было б не закручваць сюжэт (выключна дзеля дынамізму) ажно да рызыкі «сарваць разьбу», ахвяруючы праўдападобнасцю, як у сцэне ў шашлычнай, дзе Брызін забівае, ці калечыць двух рабаўнікоў, а потым тыдзень гуляе ў якасці крэўнага брата гаспадара рэстарана. Паэ ту Лёню з наркаманкай Капіталінай (з якімі галоўны ге рой толькі што пазнаёміўся ў піўной) зусім неабавязкова было б ехаць у шпіталь на край горада, як неабавязкова было таму ж Лёню яшчэ раз ехаць у той жа шпіталь ужо з кватэры Капіталіны, ведаючы амаль напэўна, што назад ён вернецца з чорнай весткай. Усё гэта задужа кіношнае, больш уласцівае сцэнару, чым аповесці, хоць, магчыма, сам аўтар і не лічыць такую кінематаграфічнасць недахо пам, ідзе на гэта свядома, зноўтакі робячы стаўку на сю жэт, які імкліва, з кожнай старонкай набірае і набірае хут касць. Дый, урэшце, талент мастакапразаіка Уладзіміра Някляева намнога перавышае талент (непапулярны) кі нематаграфіста.
Хто ўсё ж віноўнік, ці віноўнікі, трагедыі? Чаму ра зумнаму Брызіну не прыйшло ў галаву простае: што Лёня з Капіталінай, з маёрам Ярохіным і ўсёй астатняй піўнушнай гопкампаніяй хай сабе і ўскосна, але маюць дачыненне да смерці Машы не менш за Сініцына? Тут за канамерная, абсалютная логіка: калі б ён з імі не піў, гэта зн., калі б іх не было, ён на якія паўгадзіны раней пры ехаў бы ў гараж і трагедыі ўдалося б пазбегнуць. І наво шта ўсе яны яму пасля смерці Машы?.. Ды Брызін трох метровым дрынам павінен быў бы гнаць ад сябе і Лёню, і Капіталіну, як чорных крумкачоў, як жывы напамін, бо гэта ж з імі ён марнаваў час, калі памірала ягоная дач ка; замест гэтага ён іх адных, больш нікога, яшчэ і на па хаванне кліча…
Калі канчаеш чытаць аповесць «Прага», узнікае анало гія з «Палатай №6», і хочацца хутчэй выйсці на вуліцу, ці хоць бы шырэй расчыніць фортку, упусціць свежага паве тра, зірнуць на сіняе неба, на людзей, на машыны, адчуць, што ты быў у палоне ўсяго толькі мастацкага гіпнозу, сну, нашаптанага таленавітым псіхатэрапеўтам, што ў цябе не загінула дачка, цябе не праклінала родная маці, табе не трэба забіваць адзінага сябра, а потым самога сябе — усё гэта не з табой, а сапраўднае жыццё, у якім, у адрознен не ад герояў, ты ўсё можаш змяніць, умяшацца ў яго, па свойму скіраваць — вось яно, побач.
Я таму так падрабязна (занадта падрабязна, як для кароткай прадмовы) спыніўся на аповесці «Прага», бо яна, як мне падалося, ёсць цэнтральны твор для кнігі
«Цэнтр Еўропы». Хаця, можа быць, некаму падасца та кім творам аповесць (відавочна аўтабіяграфічная і жор сткая ў сваёй праўдзе) «Мірон ды Мірон», ці захапляль ная сацыяльная фантасмагорыя «Вежа», альбо зусім і не аповесці пададуцца камусьці цэнтральнымі ў «Цэнтры Еўропы», а невялічкія па памеры апавяданнішэдэўры
«Бомба», «Тэрарыст», трагічныя «Хайбах» і «Адлю дак» (пад зей у якіх іншаму аўтару хапіла б на раман, а ў Някляева яны спрасаваныя да мяжы магчымасці), або поўныя нечаканага, шчымлівага гумару «Музей Броўкі» і «Залатая Арда». У кнізе няма ніводнага тэкс ту, які можна было б прамінуць, пра які не хацелася б сказаць, але рамкі прадмовы не дазваляюць, на жаль, зрабіць гэтага. Таму, каб не драбніцца, спынюся яшчэ на «Вяртанні Веры» — апошняй па часе напісання аповесці Уладзіміра Някляева.
Калі «Прага» — імклівы, дынамічны кінасцэнар, твор амаль для ўсіх, дык «Вяртанне Веры» — рэч складаная, філасофская, са шматлікімі сюжэтнымі адгалінаваннямі, разлічаная, так бы мовіць, не на сярэдненькі інтэлект. У нечым аповесць здалася мне паглыбленай распрацоўкай асноўнай сюжэтнай лініі нашумелага някляеўскага ра мана «Лабух» з ягоным эпіграфам: «Быць беларусам — бяда». Менавіта аб тым, што «быць беларусам бяда, але гонар не дазваляе кімсьці іншым стаць», напісаны Някля евым у замежжы раман «Лабух», а пасля ўжо ён пра тое, у чым папракалі аўтара: пра эротыку, палітыку ды астат няе. Як пранізліва ў фінале рамана гучыць над беларускімі пагоркамі срэбная труба, пад спеў якой галоўны герой, звычайны лабух, г. зн. сярэдні музыкант, якому яшчэ зусім нядаўна не да Беларусі было і не да беларускага, прызнаецца, сам граючы, збіваючыся: «… я рэдка, амаль ніколі не задумваўся над тым, што падзеленае, пра што апошнімі днямі думаю: зямля, айчына, людзі… паўсюль жа ў све це нейкія, падзеленыя, айчыны, землі, народы, да саміх сябе так прывязаныя, што не даюць самім сабе ўзляцець, сцягі розныя, транспаранты цягаючы, кожны сам сваё, а музыка — над усім, непадзельная і не прывязаная… і я толькі адно і паспяваў, што лавіць яе, лятучую, і яшчэ ка хаць… без кахання не чуваць музыкі… але пра яго пазней, а пакуль — пра пагорак, пра неба над пагоркам, над тымі дубамі, пад якімі сядзеў я ўчора, калі праехаў сюды, каб дазнацца, ці не вярнуўся твой бацька, дык во і вярнуліся вы разам, адны з апошніх, можа быць, беларусаў — і, як баліць, чуеш?..»
А чаму баліць?..
А таму што бацьку і сына, «апошніх, можа быць, бела русаў» у гэты час, у гэтае самае імгненне хаваюць. Закоп ваюць. Аднаго на праваслаўных могілках, другога — на каталіцкіх.
Хіба не сімвал? Пра якую гэта эротыку?.. Чытаць трэба ўмець. Як трэба ўмець чытаць і такое (гэта ўжо з аповесці «Вяртанне Веры»), напісанае нібы ў працяг згаданай сюжэтнай лініі рамана «Лабух».
«Дзе яно ўсё падзелася? Я, Вера, народ… Было ж?.. Прайшло, як дождж, і прадчуванні так і засталіся прад чуваннямі. Паэт, які пра іх напісаў, збег за мяжу. Пабеглі іншыя… І ўсе крычалі, што, калі яны не збягуць, іх ці па садзяць, ці заб’юць. А чаго вы хацелі? Каб улада, з якой вы змагаецеся і стамляецеся ў барацьбе, у санаторыі вас пасылала?..
Пад адну музыку: дыктатура! — збягалі ўсе: палітыкі, жулікі, злод зеі, турэмшчыкі… Збягала, як малако з аг ню, хваляй пералівалася за мяжу моладзь…. Збег спі кер парламента… І нават той, пра каго ўсе думалі, што ён у Курапатах ляжа, а кроку з крэўнай зямлі не ступіць — збег.
Непадалёк ад Усходніх могілкаў яшчэ і Курапаты — таксама могілкі. Ямы, у якія ў часы, калі Сталін баляваў, скідвалі расстраляных. Прывозілі, стралялі і скідвалі. Прывозілі, стралялі і скідвалі…
Мы пачыналі новае жыццё на касцях. Людзі кажуць: на касцях жыць нельга».
І што робіць галоўны герой аповесці? Той, які так раз важае?.. Гэтак перажывае?.. Ён, беларус, уцякае ў замежжа і забівае там беларуса. Больш анічога не здолеў ён пры думаць, здзейсніць, звяршыць.
Хіба не жахліва? Што адбываецца?..
Даўно і не мною заўважана, што адзін (калі не га лоўны) з крытэрыяў ацэнкі мастацкага твора — гэта рэ акцыя герояў на тую ці іншую, як правіла, паваротную падзею, на якісь ключавы эпізод. Ну, сапраўды, не адны мі ж усклікамі павінен абмяжоўвацца, паказваючы такую рэакцыю, таленавіты аўтар:
— Ды што ты? Не можа быць!
Чытаючы Уладзіміра Някляева, часта проста падкрад ваешся да такіх месцаў. «Мы за што тут змагаемся?!» — рытарычна ўсклікнуў неяк, выступаючы на менскай плошчы з індыйскай назвай (Бангалор, — А.Ф.), Хведар Міхайлавіч, і Вера крыкнула ў адказ, пакуль ён паўзу трымаў (чакаецца: «за Беларусь, за Радзіму...» — А.Ф.):
«За вызваленне Індыі ад Брытанскай імперыі!»
Альбо: «За што твой муж сядзеў?» — «З чаго ты ўзя ла?» — «Ты ж сказала: з турмы прыпёрся». — «Ды ён юрыст, следчы... Асатанеў, пэўна, з турэмшчыкамі...»
«...Ён мне роўненька пасярэдзіне лобу (дарэчы, нашы слоўнікавыя грамацеі абавязкова напісалі б «ілба», — А.Ф.) над пераноссем стрэліў». І — наступны сказ, рэак цыярэзюме аўтара: «Во ёмаё...»
Проза — тут і паўсюль маецца на ўвазе сапраўдная, без двукоссяў, якасная і дыхтоўная проза — небяспечная тым, што яна мае ўласцівасць распранаць аўтара. У свой час яшчэ Чэхаў не стамляўся паўтараць, што схлусіць можна ў палітыцы, у медыцыне, у каханні, можна пад мануць людзей і самога Госпада Бога, і такія выпадкі ў жыцці бывалі, але ў літаратуры падмануць немагчыга. Уладзімір Някляеў і не падманвае нас у сваёй про зе. Як, зрэшты, не падманвае і ў вершах — прачытайце хоць бы паэмы «Паланэз» ці «Ложак для пчалы». Уво гуле, літаратар, які на аднолькава высокім узроўні піша і прозу, і паэзію (а ў Някляева яшчэ і песні, якія сталі народнымі) — з’ява фенаменальная. Іншым разам про ста немагчыма ўявіць, што і раман «Лабух», і аповесць
«Прага», і паэма «Паланэз», і песня «Гуляць дык гу ляць» напісаныя адным аўтарам. Але гэта факт, асэнса ванне якога ў будучыні.
Нельга напісаць сапраўдную мастацкую рэч пра, на прыклад, мільярдэра, калі ты грызеш кончык таннай асад кі і бачыў таго багатыра ў лепшым выпадку па тэлевізары; нельга стварыць праўдападобную ілюзію падарожжа ў далёкія заморскія краіны, калі ўсе твае вандроўкі — да бліжэйшага газетнага шапіка. Дык вось у гэтым пла не і выйгрыш, і плюс, і элементарная павага, і давер да аўтара «Цэнтра Еўропы». Нават калі не ведаць біяграфіі Уладзіміра Някляева, яму верыш — проста верыш, што і трымаў ён у руках пісталет маркі «НS», і быў «на са мым поўдні ціхай Швецыі», і на пароме гуляў у рулетку ў казіно, і інш., і інш.; словам, верыш кожнаму эпізоду, а гэта ці не лепшая зарука, што новая кніга, гэтым разам кніга прозы Уладзіміра Някляева — рэч даўно чаканая, неардынарная, арыгінальная і разам з тым у лепшых тра дыцыях класічная, кніга гэтая несумненна стане — про ста павінна стаць — з’яваю.
Ёсць у кнізе «Цэнтр Еўропы» апавяданне «Чмель і ванд роўнік», на якое я звярнуў увагу, калі яно друкавалася яшчэ ў «Нашай Ніве». Таксама страшнаватая рэч. Памірае стары пісьменнік, развітваецца з жыццём, з людзьмі, і вачамі, поўнымі жаху і болю, нібы перадае эстафету ма ладзейшаму пісьменніку: жыві заместа мяне, твары за места мяне…
Ужо на маім жыцці і на маёй памяці сыйшла з гэтага свету цэлая парасля, імёны, пад шатамі якіх, у ценю якіх так добра было хадзіць у «маладых», задавацца, гультая ваць — за цябе напішуць!
І вось, нібы пад ветрам бураломным, пачалі валіцца адзін за адным Уладзімір Караткевіч, Міхась Стральцоў, Барыс Сачанка, Іван Навуменка, Іван Чыгрынаў, Вячаслаў Адамчык, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Пімен Панчанка, Іван Шамякін (падаю «абоймай» не па мастацкіх вартас цях твораў і не па часе жыцця і смерці названых творцаў, а проста па імёнах). І з тугою, сіратліваю скрухаю, са стра хам пачынаеш азірацца, адчуваючы скразную адзіноту, пустку — і раптам з радасцю, з палёгкаю заўважаеш но выя ўзмужнелыя дрэвы, што падняліся на месцы старых, ураслі глыбокімі каранямі, раскінуліся густымі галінамі, і пад цяністымі шатамі іх зноў можна перавесці дых, супакоіцца і хоць крыху адпачыць пад няспешны, муд ры, вечны шолах…
Андрэй Федарэнка, 2002, 2008 гг., Менск