Адразу хачу адказаць на пытанне, якое, думаю, можа ўзнікнуць у некаторай часткі чытачоў: гэтыя тэксты былі ад пачатку напісаныя па-руску і перакладаць іх на беларускую я палічыў неправільным.



У маім творчым жыцці быў перыяд, калі я не пісаў на беларускай мове, і "Если" была напісана менавіта ў гэты перыяд. Тое, што кніжка праляжала ў шуфлядцы восем год, па меркаванні выдаўца, не зрабіла яе менш актуальнай, хаця тое, што напісана на наступных пяцідзесяці (?) старонках ёсць чыстым плодам маёй фантазіі, і ў сувязі с гэтым я маю заявіць наступнае:



УСЕ ПЕРСАНАЖЫ І ПАДЗЕІ, АПІСАНЫЯ Ў ДАДЗЕНАЙ КНІЖЦЫ З'ЯЎЛЯЮЦЦА ФІКТЫЎНЫМІ. УСЕ МАГЧЫМЫЯ СУПАДЗЕННІ З САПРАЎДНЫМІ ЛЮДЗЬМІ ЦІ АБСТАВІНАМІ ЁСЦЬ ВЫПАДКОВЫМІ І НЕНАЎМЫСНЫМІ.



Дзмітры Плакс,



Стакгольм, 15 верасня 2010

Загрузка...