IV На Месяцы

— Дзядуню, ці ёсць людзі на іншых планетах? Пётр Трафімавіч пры ж муры. у вочы і хітравата сказаў:

— Гэта называецца — пытанне ў лоб. Але адказаць адразу на гэтае пытанне нельга. Навука звычайна ставіць пытанне так: ці ёсць на іншых планетах жывыя істоты? А якія яны будуць — ці падобныя на чарвяка, ці на чалавека — гэтага ніхто не можа сказаць. Можна ўсяляк меркаваць, і пісьменнікі ў сваей фантазіі мяркуюць, як хто хоча. Вы чыталі кнігу Аляксея Талстога «Аэліта» або Герберта Уэлса «Барацьба светаў»?

— Чыталі,— дружна адказалі «светлячкі».

— Вось вы і бачыце, як непадобна адзін да другого ўяўляюць пісьменнікі, напрыклад, жыхароў Марса. Вы будзеце першымі людзьмі, якія могуць убачыць марсіян у сапраўднасыД.

— А страшна туды ляцець… — сказала Святлана і нават сцепа пула плячыма, нібы ёй зрабілася хода дна.

— Калі не хочаш, можаш і не ляцець, — зняважліва скаэаў Светазар. — А ўсё-такі, дзядуню, нам трэба ведаць, як глядзіць кавука на гэтае пытанне.

— Вядома, трэба ведаць, — кіўнуў галавой дзед. — Вы спачатку павінны прачытаць як мага больш кніг, а пакуль што я магу вам зрабіць некалькі агульных заўваг. Навука даведалася, што вядомыя нам планеты, зоркі, каметы складаюцца з такой самай матэрыі, якая ёсць і на Зямлі. Толькі злучэнні і прапорцыі элементаў могуць быць розным!. Таксама розная бывае і тэмпература, напрыклад: на Меркурыі чатырыста трынаццаць градусаў гарачыні, а на Нептуне — сто восемдзесят градусаў марозу. Які ж вывад можна адсюль зрабіць?

Задаўшы гэтае пытанне, дзед не чакаў ад сваіх «светлячкоў» адказу, таму быў вельмі задаволены, калі Светазар ска за ў:

— Я так думаю: дэе якія будуць умовы, там такія будуць і жывыя істоты. Калі на якой планеце будуць акурат такія самыя ўмовы, як на Зямлі, то там могуць быць такія самыя людзі, як мы.

— А калі ўмовы інакшыя? — задала яму пытанне Святлана.

— То і жывыя істоты будуць інакшыя, — упэўнена адказаў Светазар.

— Вельмі добра разважаеш, — пахваліў дзед. — Навука так і гаворыць: усё жывое адпавядае той прыродзе, у якой яно жыве, а я гатоў дапусціць, што сярод мільярдаў такіх сонцаў, як наша, можа знайсціся і такое, вакол якога круціцца і такая самая планета, як наша Зямля, на такой самай адлегласці, такой самай велічыні, з такой самай арбітай і рухам, з такім самым нахілам восі, з такім самым паветрам і гэтак далей. Фантазія ўсё гэта ўявіць можа, значыцца, вы ўсё гэта можаце пабачыць на яве. Я вам прапаную такі маршрут: спачатку Месяц, потым Марс, а затым ужо шукаць акурат такую самую планету, як наша Зямля. Добра знаёмцеся з нашай Галактыкай, я вам дам адпаведныя кнігі.

— На Месяц! На Месяц! — запляскала ў далоні Святлана.

Галактика — эгрупаванне мільярдаў сонцаў 1 іншых нябесных цел, сярод якіх энаходзімся І мы са евадм Сонцам.

У мёртвым царстве

— Глядзі, спыніся на граніцы паміж Зямлёй і Месяцам, — некалькі разоў напамінала Святлана.

— Ды ведаю! Чаго лезеш? — элаваў Светазар. На дзвесце семдзесят чацвёртай тысячы кіламетраў Светазар прыпыніў машыну. Тут была тая самая мяжа, дзе ні Зямля, ні Месяц не маглі перацягнуць прадмет на свой бок.

Дзеці знялі шлемы, машына страціла рухавую сілу і засталася на месцы, нікуды не падаючы. Светазар узяў сястру за руку, прыпадняў угару і пусціў. Па прывычцы яна крыкнула «ай», але ўніз не звалілася і засталася ў паветры. Каб сесці на свае месца, яна павінна была чапляцца за сценка кабіны, а Светазар смяяўся. Тады яна яго штурханула ўверх, і ён таксама павіс у паветры. Потым яны бралі розны я рэчы і ставілі іх у паветры, жартавалі, цешыліся.

Такім чинам, яны «адсвяткавалі» пераход праз граніцу і накіраваліся далей. А Месяц перад імі хутка павялічваўся. Ужо не твар чалавечы ён нагадваў, а Зямлю з гарамі, ценямі, нізінамі. Нарэшце настаў момент, калі яны апусціліся на… прыходзіцца сказаць, таксама «зямлю», бо гэта былі звычайныя скалы, каменні, як і на Зямлі.

Перш чым вылезці з машины, дзеці надзелі кіслародныя маскі, бо ўсім вядома, што на Месяцы няма паветра. I ад га го, што тут не было паветра, з падарожнікамі пачаліся розныя незвычайныя з'явы. Перш за ўсё незвычайным быў выгляд неба: яно было зусім чорнае, на ім бялелася нейкае «голае» сонца, а побач з ім відаць былі зоркі. Зоркі не мігцелі, як у нас, а здаваліся выразанымі з белай паперы кружочкамі, наклеенымі на чорную паперу. На тым баку, дзе падарожнікі «прызямліліся», быў дзень, ды яшчэ які: чатырнаццаць нашых сутак ён працягваўся (зразумела, што і ноч на Месяцы такая самая). I дзіўна было бачыць, што сярод белага дня на небе відаць былі ўсе зоркі і… «месяц», аба вяз к і якога тут выконвала наша Зямля, на ват з усімі фазамі: поўная, маладзік, сярпок — усё як мае быць. Яна была велізарнай, разоў у пятнаццаць большай за той Месяц, які мы бачым з Зямлі, быццам навісла над Месяцам, і здавалася, што яна зараз раздушыць яго.

— Глядзі, глядзі. Здаецца, кивала к Афрыкі відаць! — ускрыкнула Святлана.

Светазар таксама закрычаў:

— Глядзі, глядзі, Афрыка відаць!

Але ніхто з іх не звярнуў увагі на словы другога. Потым Святлана спытала:

— А чаму ж гэта больш шчога не відаць? Светазар, прыглядаючыся да Зямлі, таксама спытаў:.

— Чаму ж гэта шчога разабраць нельга? Тады дзяўчынка тарганула брата за руку і з дакорам сказала:

— Ты чаго маўчыш, нічога не адказваеш?

Хлопчык павярнуўся да яе і стаў нешта гаварыць. Губы яго рухаліся, а слоў не было чуваць. Пачала гаварыць дзяўчынка — Светазар убачыў тое самае: губы яе шавеляцца, а слоў не чуваць. Тады хлопчык засмяяўся і пацягнуў сястру ў кабінку машыны. Калі яны зачынілі дзверы, Светазар сказаў:

— Мы ж забылі, што без паветра гук не можа ісці. Святлана не магла разабраць слоў брата, яна толькі ледзь-ледзь чула далёкія гукі яго гола су. Пачалі яны чуць адно аднаго толькі праз хвіліны дзве, калі кабінка напоўнілася паветрам, якое вылучала апаратура машыны. Пасля та го яны знялі свае маскі і пачалі размаўляць нармальна.

— Я ўжо ведаю, у чым справа, — сказала Святлана. — Там няма паветра, а без паветра гукі не могуць пераходзіць.

— Усё гэта мы веда л і і дзед ведаў,— сказаў Светазар, — а вось забыліся прадугледзець. Што ж цяпер рабіць? Хіба рукамі размаўляць будзем, як нямыя.

— Ды мы не ўмеем, — сумна сказала Святлана, а потым, павесялеўшы, усклікнула: — А ведаеш што? Будзем размаўляць, як з іншаземцамі, з дапамогаю нашых шапак-перадатчыкаў. Толькі ці пойдуць радыёхвалі без паветра?

— Пойдуць, пойдуць, я ведаю, — радасна сказаў Светазар.

Праз хвіліну на галовах іх з'явілася новая «аздоба» — шапкі з рагамі. Цяпер яны ўжо маглі дзяліцца сваімі ўражаннямі. Больш за ўсё цікавіла іх «Зямля-месяц». Яна была такая вялікая, а разглядзець яе паверх ню цяжэй, чым невялікі Месяц э Зямлі. Нарэшце ўсё ж такі яны сцямілі, што прычынай з'яўляецца атмасфера і вадзяная пара, якая засланяла паверхню Зямлі. Толькі час ад часу вырысоўваліся часткі знаёмых мацерыкоў і хутка зноў расплываліся ў тумане.

Праз некаторы час яны адчулі новую непрыемнасць: нясцерпна пяклі сонечныя праменш, а ногі адчувалі сябе як на гарачай пліце. Ды і не дзіва: паверхня Месяца за доўгі двухтыднёвы дэень награецца да ста дваццаці градусаў. Зноў прыйшлося хавацца ў машыну, каб абмеркаваць становішча. Яны знайшлі драўляную скрынку, паламалі яе і дротам прывязалі дошчачкі да сваіх падэшваў. Потым яны ўспомнілі, што ў іх ляжаць спецыяльныя плашчы, каб надзяваць іх на Месяцы.

На Зямлі яны нейтралізуюцца ў зямной атмасферы, а на Месяцы нішто ім не перашкаджае, і яны могуць зрабіць шкоду жывым істотам. Таму і ўзяты былі плашчы, якія не прапускаюць гэтых шкодных праменняў. Такім чынам, каб высадзіцца на Месяцы, спатрэбілася складанае абмундзіраванне: шапка-перадатчык, дыхальны апарат, плашч і нават дошчачкі.

— Хутка мы зусім страцім чалавечае аблічча, — бурчаў Светазар, нязграбна ступаючы па Месяцы, а зямля тут была такая самая, як і на Зямлі, толькі без ніякіх слядоў жыцця. I роўнае месца, і скалы, і нізіны — усё склада л ася з голага камення. Ад гарачыні і холаду, які ноччу дасягае ста шасцідзесяці градусаў, каменная паверхня ўся патрэскалася, а кавалкі яе так і ляжалі на сваіх месцах: ні вецер, на воды не зрушылі іх з месца; вострыя рэбры іх засталіся такімі самымі, як і тысячы гадоў назад. Ніколі яны не церліся адзін аб адзін, таму нідзе не было відаць аніякага пяску.

У адным месцы трапілася ім трэшчына на крок шырыні. Светазар скочыў праз яе і… праляцеў метраў пяць.

— Скачы смялей! — весела крыкнуў ён Святлане. Тая скочыла больш асцярожна і праляцела толькі тры метры.

Вось яно тое самае, пра што чыталі яны дома, нра што і дзед казаў ім! Месяц у пяцьдзесят разоў меншы за Зямлю, ён менш і прыцягвае да сябе. Гэта значыць, што вага кожнай рэчы на Месяцы значка меншая, чым на Зямлі, а іменна — у шэсць разоў.

Дзеці пачялі дурэць, скакаць. Яны вельмі цешыліся, што «нумары» іх выходзяць, як у цырку. Светазар легка скочыў на скалу, як на дах дома. Тое самае зрабіла і Святлана. А калі прыйшлося скочыць назад, то яны прызадумаліся: гэта ж не жарты — скочыць з даху на голы я каменні! Пачалі прыглядацца, дзе б можна было спусцщца, але такога месца няма. Святлана занепакоілася. Ды і Светазар збянтэжыўся. Потым начаў разважаць:

— Пачакай, — мы ж цяпер лягчэйшыя ў шэсць разоў, значыцца, і штуршок павінен быць у шэсць разоў слабейшы. Чего ж баяцца? Раз… два… тры!

Сэрца яго сціснулася ад страху, але ён мужна рынуўся ўніз. Падаў ён плаўна, скочыў легка і тады ўжо ўпэўнена крыкнуў Святлане:

— Скачы! Не бойся.

Спыніўшы гульню, яны сцішыліся і зноў пачалі дзівіцца на незвычайную прыроду. Яна была мёртвая ў поўным сэнсе гэтага слова. Ні гуку, ні ветрыку, ні раслінкі — адны толькі голыя скалы. I для Месяца — нават вельмі высокія горы. Мы прывыклі, пгго на высокіх тарах бывае снег, лёд, трава, дрэвы, крыніцы, а тут — ад верху да нізу аднолькавыя шэрыя каменні, і больш нічога. На раўнінах параскіданы так званыя «цыркі», якія яшчэ носяць даўней-шую назву «мора». Здавалася, што калісьці ў вадкую гразь пляснуўся камень, стварыў зморшчаную яміну, якая адразу скамянела. Вось такія яміны-цыркі і параскіданы па раўнінах. А неба! Якое незвычайнае неба! Чорнае, скамянелае, з безліччу ўсялякіх светлых кружочкаў. I ніхто нікому не перашкаджае, кожны свеціць як можа. I сярод усіх свяціл была Зямля. Паколькі можна было заўважыць у прасветах паміж зямной атмасферы, Афрыка ўжо адсунулася на ўсход, і з-за Атлантычнага акіяна паказаўся ўскраек Амерыкі. Жыхары Месяца за дваццаць чатыры гадзіны маглі б убачыць усю Зямлю. А жыхары Зямлі заўсёды бачаць адну палову Месяца, а другую ніколі не бачылі. Адбываецца гэта таму, што, пакуль Месяц абыдзе вакол Зямлі адз'ш раз, ён павернецца вакол сябе таксама адзін раз.

Нашы падарожнікі захацелі паглядзець на гэтую таемную палавіну. Селі ў машыну і павольна паехалі вакол Месяца. На Зямлі, дзякуючы атмасферы, паміж днём і ноччу бывае вечар, прыцемкі, а тут як толькі пераступілі граніцу асветленай часткі, то адразу трапілі ў начную цемру. Праз некалькі мінут трохі прызвычаіліся да цемнаты і пры святле зорак пачалі прыглядацца да пейзажу. Ен, вядома, быў такі самы, як і на другім баку: тая ж патрэсканая зямля, тыя ж скалы і горы, такія ж самыя цыркі.

У адным месцы падарожнікі захацелі выйсці з машыны, але як толькі адчынілі дзверы, то з крыкам адхіснуліся назад і зноў зачыніліся: іх нібы агнём апякло. Гэта быў той самы стошасцідзесяціградусны мароз, аб якім яны чыталі ў кніжках. Пасля таго яны пусцілі машыну хутчэй і вярнуліся на ранёйшае месца.

— Мы — першыя людзі, якія аб'ехалі ўвесь Месяц навакол, — з гонарам сказаў Светазар.

— А колькі гэта будзе кіламетраў? — спытала Святлана.

— Дрэнна ты падрыхтавалася ў дарогу, калі не ведаеш, — важна сказаў Светазар. — Гэта будзе… э-э… Здаецца, дзесяць тысяч кіламетраў.

Святлана пачала пільна да чагосьці прыглядацца.

— Што там такое? — зацікавіўся Светазар.

— Паглядзі туды, каля каменя, — з хваляваннем сказала дзяўчынка. — Што там такое бялее? Шбы паперка якая…

Глянуў туды Светазар — сапраўды нешта бялее. Падышлі бліжэй, нахіліліся — ляжыць нібы паштовая картка, нават літары на ёй відаць. Светазар асцярожна ўзяў яе, павярнуў і крыкнуў:

— Глядзі!.. Фотакартка!

Яны ўбачылі здымак сям'і: бацька, маці і шасцёра дзяцей. За іх спіной быў дом у паўтара паверха, а за ім гумно і сельскагаспадарчыя прыбудовы.

— Слухай, — прашаптала Святлана, — ды гэта ж.

— I хата тая самая, і хлевушок, і гумно. А вось пад гэтым дрэвам стаяла наша маптьтна, — сказаў Светазар. — Але што гэта значыць? Можа, ты нейкім чынам узяла гэтую картку?

— Адкуль? Як? — адказала Святлана. — Я шчога такога не бачыла. Мусіць, ты сам забраў.

— Я ж таксама не бачыў. Мы і ў хату не заходзілі,— даводзіў Светазар. — Хадзем у машыну, падумаем.

У машыне яны знялі з галавы свае апараты і маглі пагаварыць нармальна. Адзінае, што магло быць, гэта толькі тое, што гэтую картку нейкім чынам занеслі сюды яны самі. Але як гэта магло здарыцца, калі яны ні разу не бачылі гэтай карткі ні там, ні дома, ні тут? А другога тлумачэння не магло быць…

— А цудаў на свеце не бывае, — збянтэжана сказаў Светазар. — I пры чым тут гэты фермер? Я кое дачыненне ён мае да Месяца? Што б там было, а нам нічога не застаецца, як паверыць у тое, што гэтую картку занеслі сюды мы самі.

— А мы ж там зусім не былі,— адказала Святлана. — Першы раз мы спыніліся вунь там, каля той гары, а цяпер спышліся тут і да таго каменя не падыходзілі.— Светазар паглядзеў на яе шырока раскрытымі вачыма і прашаптаў:

— Так… праўда… Мы там не былі. I вецер не мог данесці картку, бо яго тут няма.

Некалькі хвілін сядзелі яны збянтэжаныя, выразна адчуваючы, што галава адмаўляецца служыць. Паверыць у цуд, ды яшчэ зусім бязглузды, дзеці ніяк не маглі. I зразумець таксама не маглі.

Нарэшце Светазар крыкнуў:

— Годзе, годзе ламаць галаву! Фотакартка ў нас сапраўдная?

— Сапраўдная, — адказала Святлана.

— Яна сама на Месяц прыляцець не магла?

— Не магла.

— Значыцца, нехта яе прынёс. Значыцца, тут павінны быць і яшчэ сляды людзей. Будзем шукаць гэтыя сляды.

I яны пайшлі шукаць…

За сотню метраў ад та го месца, дзе знаходзіліся падарожнікі, пачыналіся горы. Пачыналіся яны з вялікіх і малых каменняў, якія пераходзілі ў больш вялікія скалы, горныя хрыбты і вяршыні, дасягаючы шасці і болей кіламетраў, гэта значыць, такой самай вышыні, як і на Зямлі. Калі прыняць пад увагу, што Месяц меншы за Зямлю ў пяцьдзесят разоў, то горы яго трэба лічыць надзвычай высокімі. Для жыхароў Зямлі выгляд іх ад вяршыні да падножжа быў самы незвычайны. Мы прывыклі, што каменні і скалы ўнізе па крыты зямлёй, расліннасцю, што яны закругления, а тут ляжалі крушні каменняў, нібы толькі што выламаных у гарах і выгружаных на каменную пляцоўку. Вышэй, дзе на Зямлі мы бачым горныя лясы і лугі, тут былі тыя самыя шэрыя горныя скалы. Яшчэ вышэй, дзе мы прывыклі бачыць снег І лёд, тут былі тыя самыя шэрыя вострыя пікі. I так да самых верхніх пікаў, што дзіўна вырысоўваліся на чорным небе. У беспаветранай прасторы ўсе контуры і дэталі былі відны вельмі выразна і здаваліся зусім блізкімі. Але страшна было падумаць уздымацца на гэтыя горы, дзе вострыя каменкі ляжалі ў «свежых» кучах, дзе, здаецца, няма ніякай пляцоўкі, куды магла б ступіць нага чалавека.

Падарожнікі не збіраліся туды ступаць, але на схіле аднаго з хрыбтоў яны зноў убачылі нешта белае. Вядома, яны не маглі не пайсщ туды.

Дарога аказалася зусім не такой страшнай, як ім здавалася. Пачалося з таго, што Светазар лёгка скочыў на скалу, як на другі паверх дома. Тое самае зрабіла і Святлана. А потым яны весела «паскакалі» са скалы на скалу і апынуліся ля белага предмета.

Гэта была… газета! Скамечаная газета на англійскай мове. Відаць, у яе было нешта загорнута, і яна была кінута або згубілася.

— Вось і яшчэ адзін след чалавека, — задуменна сказаў Светазар. — Цяпер ужо мы павінны прызнаць, што чалавек тут ёсць щ быў. Але зразу мець, чаму сюды прыляцеў якраз наш знаёмы фермер, ніяк нельга! Што американцы не раз спрабавалі рабіць ракеты, якія маглі б даляцець да Месяца, гэта мы чулі, але пры чым тут наш знаёмы фермер, гэтага ніхто не зразумее. Якім чынам ён раптам ператварыўся ў нябеснага лётчыка?

— Можа, гэта зусім не ён? — няпэўна сказала Святлана. — Можа, картка нейкім чынам трапіла да другога лётчыка?

— Усё, усё можа быць, — з усмешкай сказаў Светазар. — Цяпер я ўжо не здзівіўся б, каб убачыў, што на гэтым камені сядзіць наш дзядуля і ласкава нам усміхаецца. А што будзем рабіць далей? Щ чалавек гэты ішоў зверху ўніз, ці знізу ўверх?

Тым часам яны пачалі адчуваць, што праменні сонца паляць іх нясцерпна. Асабліва пакутавала галава ад «апаратуры», што была на ёй накоплена. Праўда, другі бок у гэты час адчуваў халадок значна большы, чым гэта было б на Зямлі, дзе награецца і па ветра. Але і частыя пава роты то адным, то другім бокам да сонца мала дапамагалі; прыйшлося шукаць паратунак ад сонечных праменняў у цяньку пад скалой. Пры гэтым трэба было зрабіць некаторыя меркаванні.

Калі сесці там, дзе цень невялікі, то вылучэнне цяпла ад блізкіх распаленых каменняў можа дасягнуць і без па ветра. А калі выбраць цень пад вялікай скалой, то навакольная цеплыня без паветра не дасягне, і такім чынам можна знайсці не толькі прахалодную мясцінку, але і зусім халодную, з тэмпературай ніжэй нуля.

РазмяснДўшыся ў халадку, выбраным па свайму жаданню, брат і сястра абмяркоўвалі становішча і пазіралі на горы. Перад імі ў неба ўздымаліся дзве вяршыні, як вострыя шпілі. Пасярод іх, трохі ніжэй, таксама ўздымаўся шпіль, на ім чамусьці нешта блішчала. Гэта блішчанне прыцягнула да сябе ўвагу і брата і сястры.

— Што там такое? — казалі яны. — Чаго яно там блішчыць? Гэтыя шэрыя скалы нідзе не блішчаць, а там во як эіхацяць.

Сапраўды, зіхаценне было зусім незразумелаё, нібы там скала была адпаліраваная. Нават здавалася, што колер там не шэры, як усюды, а сіні. I дзеці вырашылі ісці туды.

Чым бліжэй яны падыходзілі, тым відней было, што блішчыць не скала, а нейкая штучная рач.

Яшчэ бліжэй падышлі і тады маглі ўпэўнена сказаць:

— Гэта і ёсць тая ракета, на якой прыляцелі людзі з Зямлі.

Можна было ўжо здагадацца, што тут такое адбылося. Пасадка на Месяцы, зразумела, не магла быць арганізавана так, як на Зямлі, і ракета трапіла ў горы, зачапілася за востры шпіль, праламала спод і засела між вострых скал. Задняя частка яе зусім адламалася і звалілася ўніз. Пярэдняя частка, дзе знаходзілася кабіна лётчыка, больш захавалася: яна перахілілася носам уніз і ўперлася ў скалу. Зусім разбурана была сярэдняя частка, якая засела на скале.

Хлопчык і дэяўчынка дабраліся да кабіны. Дзверы яе былі расчьшены. Зазірнулі ў сярэдзіну — здаецца, вялікіх разбурэнвяў няма. Няма і чалавека. Дзе ён? Можа, забіты зваліўся ўніз? Не, у гэтых мясцінах, куды ён мог зваліцца, — нікога няма. Значыцца, ён сам выбраўся з кабіны і пайшоў уніз. Куды? Пэўна, туды, дзе была знойдзена фатаграфія. Трэба ісці ўніз.

Дзеці выбралі сабе куток у цяньку і селі адпачыць. Нягледзячы на сур'ёзнасць становішча, яны не маглі не залюбавацца той карцінай, якая адкрывалася перад імі 8 горы. Абсалютная цішыня зачароўвала чалавека, не хацелася ш гаварыць, ні рухацца. Святло было дзіўнае, нейкае бледнее, празрыстае. Выразныя контуры шэрых гор на чорным фоне неба здаваліся несапраўднымі. Святлана вельмі ўдала сказала:

— Зусім як карціна ў стэрэаскопе. Сонца здавалася на тым самым месцы, што і ранен. Ды і не дзіва: колькі яно магло прайсці за гэтыя гадзіны, калі свеціць на небе цэлыя два тыдні? Мала пасунулася і Зямля. Толысі Амерыка, як можна было ааўважыць па паўднёвым яе. канцы, была на тым месцы, дзе раней стаяла Афрыка.

Праз некаторы час дзеці адчулі, што пачалі нават мерзнуць. Яны падняліся і сталі снускацца ўніз. Спусціліся трохі далей ад таго месца, дзе пачыналі ўзыходжанне. Тут яны натрапілі на невялікую пячору, а ў ёй убачылі… чалавека!

Ен сядзеў, прытуліўшыся спіной да каменя. У правей руцэ, якая ляжала на зямлі, была дыхалъная маска. Відаць, у апараце скончылася паветра, і чалавек, паміраючы, садраў са свайго твару маску.

— Ен! — ціха сказала Святлана.

— Ён! — паўтарыў Светазар.

Так, гэта быў ён, іхні знаёмы амерыканскі фермер, імя я ко га яны нават не ведалі. I першая думка ў головах дзяцей была ўсё тая самая: чаму іменна ён, гэты няшчасны фермер, трапіў на Месяц? I зноў ніякага тлумачэння яны прыдумаць не маглі.

— Што будзем рабіць з ім? — прашаптала Святлана.

— Пахаваць нельга, — адказаў Светазар, — дык замуруем яго, як у склепе. Проста абкладзём каменнем. Ен будзе цалюткі тысячы і мільёны гадоў.

— Чаму? — здзівілася Святлана.

— А хіба ты не ведаеш, што без паветра і без вады ніякі чарвяк, ніякі мікроб, ніякая вільгаць не папсуе цела?

— Ведаю, ведаю, — схамянулася Святлана. Яны пачалі насіць каменні і абкладваць пячору.

Чалавек з Зямлі вельмі здзівіўся б, каб убачыў, што падлеткі цягаюць такія вялікія каменні, якія і самы дужы мужчына не заўсёды мог бы падняць.

Пасля дзеці схаваліся ў сваю машыну, каб перад дарогай адпачыць і падмаца вацца, а галоунае, каб вызваліцца хоць на хвіліну ад свайго абмундзіравання. Пад гэтымі апаратамі пот ліўся з іх бадай-што струменямі, галава кружылася ад горачыні.

— Другога такого падарожжа я ўжо не вытрымаю, — казала Святлана, выціраючы пот.

Трэба дадаць, што і гэтага, першага падарожжа яны не вытрымалі б, каб не было магчымасці хавацца ў ценю ад якой хочаш тэмпературы.

— А які след мы пакінем на Месяцы? — спытала Святлана.

Светазар падумаў і сказаў:

— Давай з каменняў складзём наш заклік на векі вякоў.

Папрацаваўшы, яны ў апошні раз палюбаваліся казачным краявідам, з хвалявапнем паглядзелі на Зямлю ў небе, селі ў машыну, надзелі свае шлемы — і зніклі ў нябеснай прасторы.

А на Месяцы засталіся слою: «Няхай жыве Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рзспублік ва ўсім Сусвеце на векі вякоў. 18 чэрвеня 1956 года». Пасля справаздачы дзеду аб сваім падарожжы ўнукізадалі яму свае самае «балючае» пытанне: якім чынам звычайны фермер мог трапіць на Месяц?

— Загадка вырашаецца досыць проста, — адказаў дзед. — Людзі даўным-даўно ўжо мараць на ведаць свай го бліжэйшага суседа — Месяц. Гэтая мара вельмі наблізілася да сапраўднасці, калі навука падказала, што гэта можна зрабіць з дапамогай ракеты. Пасля таго было многа спроб пабудаваць такую ракету. Рабілі гэта і мы, робяць і Злучаныя Штаты Амерыкі.

— Чаму? — вырвалася пытанне ва ўнукаў.

— 3 гора ды бяды. Асабліва калі з голаду гіне сям'я, як у вашага фермера. Аднаго разу ў Амерыцы было аб'яўлена, што патрабуюцца ахвотнікі ляцець у ракеце на Месяц. Дык такіх ахвотнікаў знайшлося колькі хочаш. За гэта ж абяцалі даць многа грошай. Дык многа людзей, якія не маглі дапамагчы сваей еям'і ніякім іншым спосабам, вырашылі пайсці на смерць, каб хоць такім чынам выратаваць сям'ю. Да такіх людзей, безумоўна, належаў і ваш знаёмы фермер.

Загрузка...