Примечания

1

Гандлёвы дом братоў А. і Ю. Альшвангаў знаходзіўся ў Вільні па вул. Вялікай, 72 (заўв. пер).

2

Цялятнік — назва сквэру ў Вільні. Разьбіты ў 1881 г. на месцы руінаў Ніжняга Замку, пасьля таго як пляцоўку расчысьцілі і пасадзілі дрэвы. Да 1899 г. сквэр заставаўся фармальна безназоўным, а жыхары Вільні называлі яго «Цялятнікам», бо на гэтай пляцоўцы раней, па працягу XIX ст., быў выган, дзе пасьвіліся цяляты. Цяпер ён носіць назву «Парк моладзі» (заўв. пер.).

3

Будынак Шляхецкага клюбу знаходзіўся ля падножжа гары Трох крыжоў, на правым беразе Віленкі. Яшчэ ў царскія часы тамака месьціўся рэстаран з выдатнай кухняй, дзе сталаваліся расейскія афіцэры і тутэйшая шляхта. Клюб дзейнічаў і ў міжваеннай Польшчы. Напрыклад, у 1926–1927 гг. да яго належала 164 асобы. Будынак згарэў у 70-я гады XX ст. (заўв. пер.)

4

Вытыха — дзяўчына, што займаецца прастытуцыяй па-за кантролем паліцыі.

5

Мортус — бяда, нэндза, дрэннае матэрыяльнае становішча.

6

Абычаёўка — аддзел паліцыі нораваў, які кантраляваў прастытутак.

7

Танкі — вайсковы боты (польскі вайсковы жаргон) (заўв. пер.).

8

YMCA (Young Men's Christian Association — Аб’яднаньне Хрысьціянскай Мужчынскай Моладзі) — міжнародная экумэнічная арганізацыя. Пасьля 1918 году працавала ў Польшчы. Напачатку 1920-х дапамагала дэмабілізаваным жаўнерам, бежанцам з Расіі й моладзі (заўв. пер.).

9

«Чырвоны Штрал» — адна з кавярняў Казімера Штрала. У даваеннай Вільні існавала яго 4 кавярні, сярод якіх «Зялёны Штрал» і «Белы Штрал» (заўв. пер.).

10

Закрэт — частка Вільні, на Воўчай Лапе, на левым беразе Вяльлі, паркавая зона. У 1919–1939 г. у Закрэце месьціўся Батанічны сад унівэрсытэту Стэфана Баторыя (заўв. пер.).

11

Лазьня Агрэста — славутая на ўсю Вільню лазьня, пра якую хадзіла шмат пікантных анэкдотаў. Знаходзілася на рагу вуліц Маставой і Багуслаўскага (заўв. пер.).

12

Экразыт — выбуховае рэчыва, якое гатуецца зь пікрынавай кіслаты (заўв. пер.).

13

Фузея — крамянёвая стрэльба (заўв. пер.).

14

Гершт (Herst — польск.) — атаман банды, верхавод (заўв. пер.).

15

Францускі бой, сават — баявое мастацтва, у якім выкарыстоўваюцца адначасова і рукі, і ногі, камбінуюцца элемэнты боксу і ўдары нагамі (заў. пер.).

16

«Martell» — адзін з самых старых каньячных дамоў Францыі. Заснаваны ў 1715 годзе Жанам Мартэлем (1694–1753) (заў пер).

17

Цяпер вёска ў Войстамскім сельсавеце Смаргонскага раёну (заўв. пер).

18

Прашлячка — спрытная, дасьведчаная.

19

Шабасоўка — адзін зь відаў танца «Полька» (заўв. пер.).

20

Стырачнік — картачны шулер.

21

Хіпішніца — зладзейка, якая абірае п’яных ці тых, хто сьпіць.

22

Шырмач — кішэнны злодзей.

23

Скаповаў — зразумеў.

24

Цёплы — багаты.

25

Купіць — украсьці.

26

Скура — кашалёк, партманэт, купіць скуры — скрасьці кашалёк.

27

Стыркі — карты для гульні.

28

Шац — прыгожа, элегантна.

29

Люй — хам (пагардліва).

30

Ёлд — хам (пагардліва).

31

Блят, на блят — ашуканства, крадзеж. Работа на блят — фальшыўка.

32

Раней большасьць таварных вагонаў былі без тармазоў, але на некаторых усталеўвалася адмысловая тармазная будка, у якой знаходзіўся кандуктар, які кіраваў тармажэньнем. Пра тое, што трэба націснуць на тармазы, яму паведамляў машыніст сыгнальным сьвістком паравоза. Звычайна большасьць тармазных будак была пустая (заўв. пер.).

33

Цяпер чыгуначная станцыя «Аранчыцы» на лініі Баранавічы — Берасьце (заўв. пер.).

34

Фактар — пасярэднік пры куплі ці продажы.

35

Калефактар — вязень, які разносіць па камэрах ежу і выносіць нечыстоты.

36

Кантрольныя прастытуткі — тыя, якія займаюцца прастытуцыяй пад кантролем паліцыі (заўв. пер.).

Загрузка...