Примечания

1

Каліта.

2

Каросту.

3

Па старому, часоў унii, звычаю, якi амаль знiк у XIX ст., беларускiя паны аддавалi сыноў на «дзядзькаванне» (выхаванне) у сялянскiя сем'i.

4

Какалуша, iрга.

5

Пачынак — хата ў нечапаным лесе.

6

Смуткуючы — статуэтка Хрыста ў паставе роздуму.

7

Шнар — шрам.

8

Саквы — перамётныя сумы.

9

Гульня накшталт бабак.

10

Мой маленькi князь Загорскi! (франц.)

11

Усё добра! Усё добра, сынок! (франц.)

12

Жанчыны часам бываюць легкадумныя (франц.)

13

У чорных фарбах (франц.).

14

Шчыпец — пашча ў хартоў (паляўнiчы жаргон).

15

О, гэты маленькі сануля. Усе ўсталі, маленькія птушкі спяваюць госпаду сваю хвалу, ці не так? А ён спіць і не ведае, што ў ранняй гадзіны золата ў вуснах, ці не так? (ням.)

16

Вельмі добра. Ідзі ўмывацца, ідзі прывітацца з матуляй, ідзі прамыць божы твар, ды потым за кніжкі, калі князь не хоча застацца дурным князем, ці не так? (ням.).

17

А мне ўсё адно (літаральна: гэта мне каўбаса) (ням.)

18

Таму Герман Херуск, льву падобна, р-рынуў на аг-гіднага Вара, правадыра р-разбэшчаных рымлян. І Таўтабургскі лес стаў пол-лем нямецкай славы (ням.)

19

Выключна пікантна-вытанчаныя адпраўленні, вартыя сапраўды княжацкага недарасля, ёсць не ўпаванні ў ложку на самапраісцяканне, ці не так? (Парыдыйны стыль) (ням.)

20

Ільву падобна… Ці не так? (ням.)

21

Дастойная фрау… Шклянку шнапсу… (ням.)

22

Добры дзень, мадам (франц.)

23

Ён вельмі мілы (франц.)

24

Трэба, каб вы аслабанілі дом ад вашай прысутнасці (франц.)

25

Дзівосы гімнастыкі (франц.)

26

Ён дасціпны (франц.)

27

У парадным касцюме (іт.)

28

Кожнаму сваё (франц.)

29

З прычыны (з'яўлення) гэтых старых тупіц? (франц.)

30

Зусім не з'яўлялася… (франц.)

31

З'явіцца тут на кароткі час (франц.)

32

Гальма — своеасаблівы тормаз.

33

Судна гандляроў рабамі.

34

Астравок ля заходняга берага Афрыкі. База арабаў — гандляроў рабамі.

35

Свет! Ганаровыя асобы! (франц.).

36

Наша немагчымае дзіця (франц.)

37

Адборнае кола (франц.)

38

Я не люблю грубага смеху (франц.)

39

Справы не пойдуць! Справы не пойдуць! (франц.)

40

Змрок! Змрок! (франц.)

41

Каб падставіць сябе пад кулі (франц.)

42

Цішэй! Не трэба аб гэтым гаварыць (франц.)

43

Мураўёў М. М.

44

Гіба — старажытная мера палатна, на ўсю даўжыню хаты, дзе кросны, ад мернага цвіка да цвіка. Колькі разоў загінаюць — столькі і гібаў. Дакладнай меры няма, гэта залежыць ад таго, якая хата. Але прыкладна каля трох.

45

Вілы.

46

Самы цудоўны баль, які я калі-небудзь бачыў (франц.).

47

Асабліва буйныя дзічкі, якія растуць ля затравелых лясных сцежак і дарог. У Прыдняпроўі некалі верылі, что яны выраслі з памёту мядзведзяў і дзікоў і таму былі такія вялікія.

48

Барабан — круглая надбудова, якая трымае купал.

49

Хлапіцкі — дыктатар у паўстанні 1830 г.

50

Паўстанне.

51

Бывай, пачатак канца майго! (лац.)

52

Гэтая ікона з Куцейны (пад Оршай) лічылася раней узорам для тых, хто пісаў іконы: «Прыгажосць невыказная».

53

Кур'ян — курыца, якая крычыць пеўнем.

54

Н-найміты (франц.)

55

Бруд (па сугучнасці) (франц.)

56

Генрых IV.

57

Віват Генрых Чацвёрты… (франц.)

58

Цс-с! (франц.).

59

Калiсьцi стральба па адбiтках у спакойнай вадзе была ледзь не народным спортам у Прыдняпроўi. Яшчэ сто пяцьдзесят год таму назад рэдка якое паляўнiчае свята абыходзiлася без яе. Потым, калi з-за паўстанняў пачалi адбiраць зброю, звычай пачаў знiкаць, але яшчэ за сто год да нас часам сустракаўся.

60

Мой сын, iснуе толькi адна палiтыка: трымаць начны гаршчок перад чалавекам, якi знаходзiцца пры ўладзе, i вылiць гэты гаршчок на ягоную галаву, калi ён пазбаўляецца гэтай улады (франц.)

61

Гарэлка, настоеная на дваццацi сямi карысных травах.

62

Магiльны дух або далакон.

63

Сякач, які трымаецца наўздалёк ад дзікіх свіней, адбіваючы і зводзячы ў лес хатніх. Восенню звычайна прыводзіць іх да весніц, быццам разумеючы, што без шчэці ім лясной зімы не вытрымаць. Парсюкі ад адзінцоў вельмі жывучыя і ніколі не хварэюць, але дрэнна нагульныя. Прыдняпроўскія сяляне адзінцоў не любілі, бо свіння за лета, ходзячы паўсюль, не нагульвае вялікага тлушчу — нявыгадна.

64

Так званыя тузы (франц.)

65

Сапраўдны дакумент.

66

Свята, якое ў сярэдзіне мінулага стагоддзя стала дзіцячым, але ў сярэднія вякі адзначалася ў памяць выратавання ад «чорнай смерці». Галоўнай асобай на свяце была Паляндра, увасабленне смерці і чумы, чалавек у лахманах і масцы. Чэмер (перац) прыводзіў Паляндру да людзей («чорную смерць» завезлі з усходнімі таварамі). Людзі вадзілі Паляндру між агнёў, здзекаваліся і ўрэшце праганялі прэч.

67

Юпіцер.

68

Непаліваны, матавы фарфор.

69

Смерць Кроера ў Кроераўшчыне зробіць значныя змены: папы пакінуць піць, а мужыкі пачнуць есці (польск.)

70

Падчас вялікай сялянскай вайны семнаццатага стагоддзя паўстанцамі — мужыкамі Міншчыны — кіраваў Мурашка. Згодна з паданнем, смяртэльна параненага ў бітве «мужыцкага цара» пасадзілі на распалены дачырвана жалезны трон.

71

Дарэчы, наконт… (франц.)

72

Але трэба таксама мець хаця трошкі розуму (франц.)

73

Прадажнасць вышэйшых колаў дасягнула небывалых памераў. Нягледзячы на частыя працэсы, кралі ўсе, і вінаватых не было. Канцэсія на пабудову чыгуначнай лініі каштавала таго, што каштуе, плюс мільён-паўтара рублёў хабару. Калі пасля забойства Аляксандра ІІ ацэньвалі ягоную маёмасць, дык толькі «добранабытая» ім самім сума дасягала амаль шасцідзесяці мільёнаў.

74

Блытаніна з паходжаннем Кастуся Каліноўскага, здаецца мне, ўяўная. Пачнем спачатку. У Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь, не было іншай царквы, чым уніяцкая. Уніяцтва сярод карэннага польскага насельніцтва не было. Уніятамі ў гэтай мясцовасці маглі быць толькі беларусы. Каліноўскія хадзілі ў касцёл. Яны маглі быць або спрадвеку католікамі, або перавернутымі ў каталіцтва уніятамі. Гледзячы на тое, што нават Гейштар, які ўваходзіў разам з Кастусём (да разгрому белага ўрада) у «Камітэт кіраўніцтва», называе Кастуся «Litwin — separatysta», мы маем права верыць i таму і другому. Гейштар, праўда, кажа пра «старпольскае сэрца» нашага героя, але ці можна верыць ворагу Каліноўскага, шавіністу, прыхільніку белага жонда ў Варшаве.

І, у процівагу яго словам, аб такіх, як ён, Каліноўскі кажа: «Такой дурной мазгаўні, як Варшава, нельга даручаць лёс Літвы».

Дзіўна было б, каб Гейштар і іншыя «гісторыкі» яго напрамку казалі, што ён — беларус. Краіна ж героя была напаўмёртвая пасля разгрому і не магла бараніць імя сына. Кнігі беларускія канфіскоўвалі і палілі, друкаванне іх, нават ужыванне слова «Беларусь» было забаронена пад страхам кары… Між тым, паролем Кастуся і яго сяброў былі словы: «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна».

Але нават каб не было гэтага, заставаўся б яшчэ адзiн, непарушаны нiчым, факт: мова чалавека. На ёй напiсаны перадсмяротныя вершы Калiноўскага. «Мужыцкую праўду» Кастусь выдаваў таксама па-беларуску.

75

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лат.)

76

30 сакавіка 1856 года.

77

Дзівосы гімнастыкі (франц.)

78

Ва ўрадзе.

79

Я тут праездам (франц.)

80

У 1846 годзе на Магілёўшчыне выкрылі групу «карбанарыяў», якая рыхтавала закалат. Данос Горацкага студэтна Белавуса быў своечасова раскрыты, і група самаліквідавалася. Не арыштавалі нікога.

Загрузка...