Малодшы (лац.)
Лубок.
Пчаліны бортны рой.
Трэба, каб вы, Загорскі, вызвалілі дом ад вашай прысутнасці.
Кароткая прамова (англ.)
Гэтыя паны — мярзотнікі, і адзінае пачуццё, якое яны ва мне абуджаюць, — гэта нянавісць да таго, што яны робяць, і пагарда да маёй радзімы (франц.)
Граф М. Мураўёў быў губернатарам магілёўскім у 1823/31 гг. Ён агранізаваў хуткае падаўленне паўстання ў 1831 г…
Вайсковая або паўстанчая патаемная нарада, дзе апошні голас належаў найбольш маладому, бо ён павінен быў "трымаць сцяг" з самымі адчайнымі, першым уразацца ў чужыя рады і быць, такім чынам, "вастрыём вайсковай стралы".
Капа — сярэдневяковая грамадская зборня на Беларусі. Разбірала ўнутраныя пытанні абшчыны.
Выжымкі бульбы або бурака.
Ужо ўсё… Скончылася набажэнства і казані (польск.)
Бондачка — хвосцік каўбасы з завязкай. Даюць маленькім дзецям, каб не грашылі пад сябе.
"Бяссеннымі" зваліся кірмашы канца красавіка — пачатку мая. Туды ішлі тыя, у каго конь здох узімку, або тыя, у каго не было насення.
Прымак або прыёмыш, наконт якіх загадзя абумоўлена, што яны, як і родныя дзеці, маюць права на частку той гаспадарскай зямлі, якую абрабляюць.
Доўблены гладкі латок з ліпы, на які ўкладаюць сець, каб не блыталася.
Рубок — тонкае жаночае адзенне накшталт доўгай сарочкі.
Самаробныя.
Адвольны пераклад на лацінскую мову разрэзанага на часткі рускага слова "подвода": sub — под, aqua — вода.
Абдыміце мяне. I ніколі ўва мне не сумнявайцеся (франц.).
Губернскія камітэты ў канцы 1858 года былі ўжо ва ўсіх губернях еўрапейскай часткі Расіі. На пачатку 1858 года, у лютым, з сакрэтных камітэтаў у Пецярбургу быў створаны Галоўны камітэт па сялянскай справе, які і павінен быў падрыхтаваць рэформу.
Корф Мадэст — рэакцыйны гісторык, у 1849–1861 гг. — дырэктар Публічнай бібліятэкі. У 1864–1872 гг. — старшыня дэпартамента законаў Дзяржаўнага савета.
Дрэвы, помнікі нашы, колькі кожны год вас жарэ купецкая або ўрадавая маскоўская сякера (польск.)
Старажытны, яшчэ з XVI стагоддзя, беларускі шкалярскі выраз барбарыстычнага паходжання: сябраваць, бавіць разам час, не вельмі звяртаць увагу на вучобу, але швэндацца заўсёды разам, не даючы сябра ў крыўду.
Пуцілін Іван — наглядчык маскоўскай паліцыі, пазней начальнік вышукной паліцыі ў Пецярбургу. "Рускі Шэрлок Холмс".
Глава кракаўскай рэвалюцыі 1846 года.
Саслоўе вольных земляробаў і воінаў, былой памежнай варты ў княстве Літоўскім. Вызваленыя ад усіх павіннасцей, непадсудныя ніякаму суду, акрамя свайго, адзначаныя некаторымі прывілеямі, і перш за ўсё асабістай незалежнасцю і зямлёй, яны мелі толькі адзін абавязак: бараніць мяжу. У іхніх пасёлках і вёсках, што ланцужком цягнуліся па паўночнай частцы Дзвіны і па Дняпры, збярогся ў найбольшай чысціні — бо ўлады пазбягалі іх чапаць — своеасаблівы патрыярхальны побыт, збераглася ў першапачатковай чысціні трохі архаічная беларуская мова, зберагліся не папсаваныя царкоўнасцю і пазнейшым нацыянальным уціскам абшчынныя звычаі, праявы звычаёвага права, песні і г.д.
Пад словам "мэта" ў той час разумелі тое, дзеля чаго напісана кніга ці карціна, праспявана балада ці песня, — гэта значыць ідэю.
Тут і далей размова ідзе аб героях беларускага фальклору.
Легендарныя і гістарычныя беларускія героі-паўстанцы.
Месца сутычак бедных і багатых у Оршы.
Гаспадар аднаго з лепшых рэстаранаў у Пецярбургу.
Будучыя дзеячы паўстання ў Польшчы ў 186З г.
Царскі цэнзар.
Будынак Пецярбургскага універсітэта быў спачатку пабудаваны як памяшканне "дваццаці калегій".
"Сын Жыбуае".
Па легендзе, крумкач і мурашкі аб нечым паспрачаліся і заклаліся на дзяцей. Крумкач прайграў і цяпер выводзіць дзяцей у мароз, каб не плаціць пройгрышу.
Сок — чалавек, які сочыць, каб звер не ўцёк.
Ліквідацыя абавязковых адносін, добраахвотны і бестэрміновы, не абмежаваны часам, выкуп, фінансавае садзейнічанне ўрада выкупным аперацыям, а адсюль вотчынная ўлада — да заключнай выкупной здзелкі.
Пры крэдытах такі метад быў значна больш выгадны для землеўласнікаў, чым абавязковыя адносіны.
М. А. Мілюцін у той час быў таварышам міністра ўнутраных спраў.
Такім бачыў яго барон Веліё, які перадаў гэтыя падрабязнасці міністру Валуеву.
Дваццаць мільёнаў бедных болцікаў (франц.)
Блох, якія шукаюць сабе ежу аж да забароненых месцаў (франц.).
Сялецкі абвінавачваўся ў гіпнатызме і чараўніцтве.
Беларускім паходжанні (лац.)
Выбітае (часцей коньмі ў час бойкі) месца.
Дыпламатычны штогоднік (пачатак выдання — 1763 г.), які сачыў за генеалагіяй вышэйшай еўрапейскай арыстакратыі. Акрамя друкавання звестак аб ёй займаўся генеалагічнымі даследаваннямі, пошукамі і геральдыкай, раней разбойніцкае ўрочышча.
Дзебры — мяшчанскі раён пад Магілёвам, раней разбойніцкае ўрочышча.
Дэбрэ — кніга англійскага пэрства.
Ява, або мроя, апісана ў "Здароўя шляху верным" (1715). Але няпрўда тое, што выпадкі яе былі толькі на Прыдняпроўі. Як каўтун разы два быў зафіксаваны ў Ламбардыі, так выпадкі хваробы, падобнай на яву, апісаны, кажуць, у Тыбеце.
Корста — труна з суцэльнай калоды.
Выйсці з гульні (франц.)
Для падрыхтоўкі і зандавання глебы і дзеля таго, каб гэны візіт не быў такі самы малаздавальняючы, як першы (франц.)
У пятніцу і суботу вярбовага тыдня, шостага тыдня вялікага посту, на ўсю даўжыню крамлёўскіх муроў — ад Спаскай і да Нікольскай вежы — і на палову плошчы пачынаў гаманіць рынак "Вярба". Палаткі, крамкі. Ювелірныя вырабы, звяры, птушкі, кнігі. Па краях, ля Васіля Блажэннага і Нікольскай вежы — гандляры вярбою, свісцёлкамі, цацкамі, паветранымі шарыкамі.
Старых тупіц (франц.).
Восенню наступнага года з разрозненых груп і асоб у Пецярбургу ўзнікла арганізацыя "Зямля і воля", якая дзейнічала ў паўстанні побач з беларусамі, літоўцамі і палякамі. Хоць яна была нешматлікая, але мела вялікае значэнне як пачатак дэмакратычнага руху.
Старыя, што прыязджаюць па маладую.
Боская адплата (лац.)
Вы нездаволены? (франц.)
Вы ўбачыце вынікі і здолееце іх ацаніць (франц.).
Князь, мой настрой носіць адбітак журбы, але неахвотна зробленыя ўступкі — найгоршыя з усіх, якія можна было б зрабіць (франц.)
Геніяльны французскі матэматык, забіты ў маладым узросце.
Запіска, надрукаваная ў "Русской старине" за 1893 г., кн.9, стар. 508–509.
П. А. Валуеў. "Отрывки из дневника".
Варожая калона адрэзала яе падчас аўстэрліцкай баталіі, і з тых часоў яна не здолела вырвацца адтуль (франц.)
Вы разумееце, што мне больш выгадна пайсці раней. Лепей пайсці перад бойкай (франц.)
Маленькага часовага ўрада пад засцярогай добрай маленькай цытадэлі Варшаўскай (франц.)
На старым Месцы,
пры фантане,
палкоўнік Трэпаў
схапіў па пысе (польск.).
Праект адраса, высунуты Веляпольскім.
Агаласіць. Літаральна — абараніць (польск.)
Ён не карыстаецца павагаю; ён дасціпны; ён гарбаты. Гэты павук носіць канстытуцыю ў свім горбе (франц.)
Дзмітрый Мілюцін. Брат ягоны, Мікалай Мілюцін, быў сенатарам, а пазней — статс-сакратар па справах Царства Польскага.
Наконт (франц.).
"У нас занадта лёгка глядзяць на гэтую справу". — "Я знаю напэўна, што становішча вельмі цяжкае". — "Т-с-с! Не трэба аб гэтым казаць" (франц.)
Кіраваць — гэта прадбачыць (франц.)
"Што трэба зрабіць у Польшчы?" — "Змяніць сістэму, васпані". — "Я таксама гэтак думаю, але вось міністр унутраных спраў вельмі палкі і кажа аб строгіх мерах". — "Але мы на працягу трыццаці год былі строгія, васпані, а да чаго мы прыйшлі?" (франц.)
"Падаюць толькі ў той бок, куды нахіляюцца. Калі мы ўпадзем у Польшчы, дык толькі ад паліцэйскіх мер, якімі замянілі ідэі ўрада" (франц.)
"Пасланне Паўлы да рымлянаў", ХІІІ, І.
Вандроўных.
Фаланстэры — своеасаблівы камуны, апісаныя ва ўтапічных творах Фур'е.
Трызненем дэспатызму (франц.)