Вышэйшая навучальная ўстанова ў Парыжы.
У французскіх школах чацвер і нядзеля — вольныя ад заняткаў дні.
У 1879 г. сенатар Жуль Фера ўнёс у сенат законапраект аб вышэйшай адукацыі, паводле якога езуітам забаранялася кіраваць навучальнымі ўстановамі і весці там навучанне. У 1880 г. гэты законапраект абмяркоўваўся ў сенаце, пасля чаго быў прыняты закон аб выгнанні езуітаў з краіны.
Леапольд (1790–1865) — бельгійскі кароль.
Аўтар, відаць, мае на ўвазе Зігмунда Фрэйда (1856–1939), заснавальніка тэорыі псіхааналізу.
Жан-Батыст Люлі (1633–1687), французскі кампазітар, заснавальнік французскай класічнай оперы.
«Таіс» — лірычная драма кампазітара Ж.Маснэ паводле аднайменнага рамана А.Франса, які прасякнуты скептычным стаўленнем да хрысціянскага фанатызму.
Эдуард Друмон (1844–1917), рэакцыйны журналіст, выдавец антысеміцкай газеты «La Libre Parole» («Вольнае слова»), якая вяла раз'юшаную кампанію супраць Дрэйфуса.
У верасні 1914 г. многія парыжане пакінулі сталіцу, баючыся наступлення нямецкіх войск.
Жорж Клемансо (1841–1929), французскі палітычны дзеяч; у 1917–1920 гг. — старшыня савета міністраў і ваенны міністр.
Нацыянальнае свята французскага народа. 14 ліпеня 1789 г. паўстанцы штурмам узялі Бастылію, што стала пачаткам Вялікай французскай рэвалюцыі.
Медуза — у міфалогіі старажытнай Грэцыі страшыдла, у якога на галаве замест валасоў варушыліся змеі. Людзі камянелі на месцы, паглядзеўшы на яе.
Мір (лац.).
Францыск Сальскі (1567–1622) — багаслоў, каталіцкі епіскап Жэневы; пасля смерці быў кананізаваны. Паводле легенды, да яго нібыта з'явіўся Хрыстос; іх «гутаркі» Францыск Сальскі выклаў у сваіх пісаннях.
Паводле біблейскай легенды, Ноевы сыны — Сім і Яфет — пачціва накрылі бацьку плашчом, калі той выпіў многа віна і голы заснуў.