Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з’яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з’яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма.
“...быць беларусам — бяда.
Ды што зробіш?
Гонар не дазваляе
кімсьці іншым стаць”.
Сакрат, —
у размове з аўтарам.