1

Корд — доўгі нож.

2

Варажскае мора — Балтыйскае мора.

3

Тэўтон — так называлі ў той час немцаў.

4

Сонцаварот — год.

5

Галаўнік — забойца.

6

Колты — жаночае ўпрыгожанне.

7

Одр — ложак.

8

Чарнец — манах.

9

Сцяг — тагачаснае вайсковае падраздзяленне колькасцю ў 50 чалавек.

10

Лета 6714-е — каб даведацца, які тады быў год па нашым летазлічэнні, трэба ад лічбы 6714 адняць 5508. 6714–5508 = 1206.

11

Мінезінгеры — сярэдневяковыя вандроўныя спевакі.

12

Понт — Чорнае мора.

13

Лепа — добра.

14

Аўкштайты — жыхары паўднёва-ўсходняй Літвы.

15

Вятшыя — лепшыя, багатыя баяры.

16

Харалуга — меч.

17

Крыва-Крывейта — легендарны літоўскі першасвяшчэннік.

18

Вайдэлоты — літоўскія жрацы.

19

Стрый — дзядзька па бацьку.

20

Тул — калчан.

21

Магерка — мужчынская шапка.

22

Дым — падатковая адзінка ў старадаўні час.

23

Капішча — месца пакланення паганскім багам.

24

Перуноў Шлях — Млечны Шлях.

25

Трэба— ахвяра.

26

Верв — абшчына.

27

Сядміца — тыдзень.

28

Ізгоі — асобы, якія страцілі сваю сацыяльную прыналежнасць — выйшлі з абшчыны, выкупіліся з халопства, разарыліся і г. д.

29

Бяроста — ліст, пасланне.

30

Пошлы — ад «пошліна», г. зн. старына. Пошлыя купцы — радавітыя багатыя купцы з купецкай вярхушкі.

31

Рукадзельныя людзі — рамеснікі.

32

Брашно — дабро, багацце.

33

Дырхемы, дынары — манеты таго часу.

34

Кадоўбцы — дзежкі, дзежачкі.

35

Шаснаццаць летаў — у старадаўняй Русі выходзілі замуж нават у 12 гадоў.

36

Чарніца — манашка.

37

Угры — венгры.

38

Клабук — галаўны ўбор манахаў.

39

Злюб — шлюб.

40

Вадохрышча — царкоўнае свята.

41

Вена — выкуп за нявесту.

42

Кімка — тканіна з Візантыі.

43

Порты — адзенне.

44

Знузнікі — коннікі.

45

Ялань — лясная паляна.

46

«Конь» — драўляны слуп, на якім мацаваліся палаткі.

47

Відок — сведка.

48

Лашт — тона.

49

Агнішчанін — гаспадар пасекі, «агнішча», «княжы муж».

50

Ловы — паляванне.

51

Вароп — разор, знішчэнне.

52

Эпітымія — царкоўнае пакаранне ў выглядзе паста, доўгіх малітваў і г. д.

53

Тысяцкі — вайсковы кіраўнік гарадскога апалчэння «тысячы».

54

Пастрыг — абрад абразання валасоў на галаве тых хто прымае манаства.

55

Глебавічы — князі, нашчадкі князя Глеба Усяслававіча Менскага.

56

Мыта — падатак, які браўся з купцоў пры перавозе тавараў.

57

Кадзь — бочка, старадаўняя мера сыпучых цел, якая раўнялася 14 пудам.

58

Бірыч — вяшчальнік, які аб'яўляў на плошчах волю князя, памочнік князя ў судовых і дыпламатычных справах.

59

Пасаднік — намеснік князя, вышэйшая дзяржаўная асоба ў горадзе.

60

Свеі — шведы.

61

Сто — купецкія арганізацыі, якія існавалі ў старадаўніх Ноўгарадзе, Полацку і, магчыма, іншых гарадах.

62

Жывот — жыццё.

63

Швагер — брат жонкі.

64

Крыца — кавалак сырадутнага жалеза.

65

Броднікі — вольнае насельніцтва ўзбярэжжа Азоўскага мора.

66

Унот — юнак, тут вучань, чаляднік рамесніка.

67

Дрэсва — тоўчаны граніт.

68

Палетнік — чалавек, які наймаўся на работу на адно лета.

69

Харугва — палотнішча з выявай Хрыста, якое ўмацоўвалася на доўгім шасце.

70

Лоўчыя — паляўнічыя.

71

Юдоль — жыццё з яго клопатамі і смуткам.

72

Баса — прыгажосць.

73

Ледзянец — так у тыя часы палачане і наўгародцы называлі эстонскі горад Лінданісе — будучы Талін.

74

Хоры — верхняя адкрытая галерэя, балкон унутры царквы.

75

Містэрыя — жанр сярэдневяковага рэлігійнага тэатра. Прадстаўленні даваліся на гарадскіх вуліцах і плошчах.

76

Мансіньёр — тытул каталіцкіх епіскапаў і архіепіскапаў.

77

Інтэрдыкт — забарона праводзіць на тэрыторыі, якая падвяргалася пакаранню, богаслужэнне і рэлігійныя абрады.

78

Неафіт — новы прыхільнік якой-небудзь веры.

79

Балістарыі — стралкі з арбалета.

80

Сарацыны — арабы-мусульмане.

81

Мітра — пазалочаны галаўны ўбор епіскапаў і архіепіскапаў.

82

Танзура — выбрытае месца цемені ў каталіцкага духавенства.

83

Тлумач — перакладчык.

84

Бенефіцый — царкоўная пасада і звязаныя з ёю прыбыткі.

85

Студыёзус — студэнт, семінарыст.

86

Комтур — выбраная пасада ў рыцарскім ордэне.

87

Капэла — малітоўня невялікія памераў.

88

Базніца — па-латышску царква.

89

Альбігойцы — удзельнікі антырэлігійнага, ерэтычнага руху на поўдні Францыі ў XII–XIII стагоддзях.

90

Гуф — самкнуты баявы строй у некалькі радоў.

91

Вітавы скокі — псіхічнае расстройства, хвароба.

92

Ваганты — вандроўныя спевакі ў тагачаснай Заходняй Еўропе.

93

Епанча — доўгі і шырокі плашч.

94

Карачун — бог смерці ў старадаўніх беларусаў.

95

Какошка — зязюля.

96

Лен — зямельнае ўладанне, якое пажыццёва ўручалася васалу за ягоную службу.

97

Ленныя сцягі — сімвалы васальнай залежнасці.

98

Валка — бітва.

99

Парокі — каменямётныя машыны.

100

Мааконд — у старадаўніх эстонцаў — зямля.

101

Малева — войска ў старадаўніх эстонцаў.

102

Калывань — так наўгародцы называлі Талін.

103

Галіяф — у біблейскай міфалогіі воін велізарнага росту.

Загрузка...