Аляксандар Гарбатаў (1891–1973), кадравы афіцэр Чырвонай арміі, быў арыштаваны ў кастрычніку 1938 г, 22 месяцы знаходзіўся ў турме, прайшоў праз шматлікія катаванні, але не зламаўся. У 1940 г. яму далі прысуд — 15 год лагераў — і адправілі на Калыму. Але 5 сакавіка 1941 г. адпусцілі на волю і ўзнавілі ў войску. Вайну ён сустрэў на пасадзе намесніка камандзіра 25 стралецкага корпусу (Украін. ВА); скончыў камандзірам 3-й арміі. Герой Савецкага Саюза (з красавіка 1945 г.). Ягоныя мемуары «Гады і войны» былі выданыя ў 1965 г. — Рэд.
Мікіта Карацупа (1910–1994) — знакаміты савецкі памежнік, Герой Савецкага Саюза (1965 г.). За 20 гадоў службы непасрэдна на памежжы (1932–52 гг.) ён забіў 129 так званых «парушальнікаў мяжы», а яшчэ 338 злавіў. Большасць з гэтых 467 чалавек былі звычайныя кантрабандысты, якіх тагачасная прапаганда паказвала як «агентаў» замежных выведах, альбо простыя люди, намагаўшыяся збегчы з савецкага «рая». Карацупа так любіў паляваць на людзей, што лепш за усё да яго падыходзіць вызначэнне «крыважэрны сабака». — Рэд.
Станіслаў Ваўпшасаў (1899–1976) — адзін з самых жорсткіх савецкіх «чэкістаў». У 1920–24 гг. узначальваў банду так званых «чырвоных партызан» (на самой справе дыверсійна-тэрарыстычную групу), якая ўчыніла шмат рабункаў і забойстваў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 30-я гг. быў начальнікам лагера зняволеных, што будавалі канал Масква — Волга. У 1937–39 гг. узначальваў дыверсійна-тэрарыстычны аддзел у Гішпаніі падчас Грамадзянскай вайны. З сакавіка 1942 да ліпеня 1944 г. камандаваў спецыяльным атрадам НКДБ «Мясцовыя», які дзейнічаў у Мінскай вобласці. У 1944 г. атрымаў зорку Героя Савецкага Саюза. З 1946 г. служыў у ворганах МДБ Літоўскай ССР, дзе на працягу 8 гадоў (да 1954) ваяваў з «ляснымі братамі».
Станіслаў Ваўпшасаў — аўтар ілжівых успамінаў «На разгневанной земле», «Партизанская хроника», «На тревожных перекрестках». — Рэд.
Уладзімір Гіль-Радзіёнаў (1906–1944) у 1941 г. быў падпалкоўнік, начальнік штаба 229-й стралковай дывізіі РСЧА. Паранены трапіў у палон. З 1942 да 15.08.1943 узначальваў «дружыну», полк, брыгаду так зв. Рускай нацыянальнай народнай арміі, якую немцы сфарміравалі з ваеннапалонных. 16 жніўня 1943 г. гэтая брыгада перайшла на бок партызан. Праз месяц Гіль-Радзіёнаў быў узнагарожданы ордэнам Чырвонай Зоркі і атрымаў чын палкоўніка. У красавіку — траўні 1944 г. немцы ў ходзе апераыці «Веснавое свята» разбілі брыгаду, Гіль-Радзіёнаў памёр ад ран 14 траўня. — Рэд.
14 лютага 2017 года ў Дзяржаўнай Думе РФ агучана новая лічба беззваротных страт насельніцтва СССР у выніку дзеяння фактараў вайны — 42 мільёны чалавек (заміж афіцыйна прызнаных раней 27 мільёнаў). — Polochanin72
Арыгінал плана «Ост» быў знойдзены толькі ў 2009 годзе і выкладзены на сайце факультэта сельскай гаспадаркі і садоўніцтва Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта. — Polochanin72