Чытач вашых твораў можа заўважыць, што і ў вершах, і ў прозе ў вас зноў і зноў узьнікае матыў ляснога полацкага возера. Часам гучыць і ягоны назоў — Люхава. Што вас як чалавека і пісьменьніка зьвязвае зь ім? Мо тут хаваецца нейкая таямніца?
Палачанка
Думаю, што ў кожнага з нас ёсьць на сьвецемясьціна, зь якой адчуваеш асаблівую, патаемную,нават містычную повязь. Чамусьці менавіта тудыхочацца зноў і зноў вяртацца. Чамусьці менавітатам адбываюцца нечаканыя й важныя падзеі, сустрэчы,адкрыцьці...
Для мяне такая мясьціна — возера Люхава,якое ледавік некалі пакінуў на нашай зямлі запару кілямэтраў ад апошніх дамоў сёньняшнягаНаваполацку.
За савецкім часам возера афіцыйна перайменавалі ў Маладзёжнае. Чаго толькі тады — ведама ж,заўсёды па просьбах працоўных — не пераназывалі! Хіба што на рэкі рука ў бальшавікоў не паднялася: відаць, адчувалі, што ўсё адно зьнясе плыньню.
Калі я ў 70—80-я гады мінулага стагодзьдзя працаваў у наваполацкай гарадзкой газэце «Химик» , за выкарыстаньне старога, не зацьверджанага пастановаю гарвыканкаму назову можна было зарабіць вымову на рэдакцыйнай лятучцы. Вядома, ніводны жывы чалавек Маладзёжным Люхава ніколі ня зваў, а пачуўшы такі дэбільны назоў зь нечых вуснаў, толькі спачувальна паківаў бы галавой. Ды хопіць пра сьпісаныя на звалку гісторыі савецкія пастановы.
Неверагодным здаецца ўжо само існаваньне такога кутка побач з 100-тысячным горадам ды яго нафтахімічнымі прадпрыемствамі-монстрамі. Хіба ня дзіва — вада, што ніколі не цьвіце, чысты пясок, дваццацімэтровая глыбіня, белыя лілеі ў затоках, шэрыя чаплі?
Але гэта ня проста адкрыты некалі вобраз хараства, які ўсё жыцьцё лучыць зь дзяцінствам. Для мяне Люхава — нешта бясконца большае і даражэйшае.
Ад раньніх гадоў памятаю, як на шляху да возера зусім неістотныя і банальныя, здавалася б, рэчы неспадзявана набывалі значнасьць і шматмернасьць, ператвараліся ў сымбалі, надоўга ўзбунтоўвалі юную душу.
Мурашнік там, дзе ад дарогі адбягаеццасьцежка...
Зязюлін адлік гадоў...
Позірк акулярыстага вужа, што застыў у зарасьніках ажыны...
Я абсалютна ўпэўнены, што genius loci Люхава,яго магнэтычную сілу ў нейкай ступені адчуваліі іншыя.
У маё апошняе школьнае лета, паміж дзявятымі дзясятым клясамі, у горадзе неяк сама сабою нарадзілася традыцыя начных купаньняў. Бязьлюдныазёрны бераг бліжэй да поўначы раптам запаўняламоладзь.
Дзявочы сьмех у цемры, гітарныя пераборы, месяцавая дарожка на ціхай вадзе, вясёлы лямант, зь якім хлопцы з разгону давалі з кладак нырца ў цёмную глыбіню... Гэта адзін з самых яскравых успамінаў, дакладней, — увасабленьняў юнацтва. Моцную трансцэндэнтальную сувязь з возерам я адчуваю ўсё жыцьцё. Сустрэча зь ім — цэлы рытуал. Трэба памыць твар люхаўскай вадой, павітацца зь сябрамі — двума дубамі (адзін — амаль што мой пагодак), ясенем, вольхай і клёнам, які колькі гадоў таму выцяла маланка, але ён выжыў. Спынюся, бо такія інтымныя пачуцьці няможна ўціскаць у кароткі адказ. Яны вымагаюць іншага тэксту.
Але скажу, што Люхава — адна з тых рэчаў, што трымаюць мяне на сьвеце. Я канчаткова пераканаўся ў гэтым падчас апэрацыі на сэрцы. Апэрацыя была няплянавая і наогул экстраардынарная.
Кардыяхірург Алег Паланецкі, пасьля таго як я ў рэанімацыйнай палаце падпісаў патрэбныя дакумэнты, даў мне дзесяць хвілінаў і параіў думаць пра людзей, зь якімі яшчэ хацеў бы спаткацца, і пра мясьціны, што мару зноў убачыць. У «відэароліку» , што закруціўся перад унутраным зрокам, адразу замільгаў знаёмы азёрны бераг. Можа, акурат ён і стаўся той кропелькай, што пераважыла шалі і ўтрымала мяне тут .
Люхава працягвае дарыць сюжэты, вершы, неспадзяванкі.
Якраз гэтае месца мой знаёмы і колішні калега абраў нядаўна для таго, каб пакаяцца, што ў часы нашага журналісцкага юнацтва стукаў на мяне ў «органы» . «Калі можаш, даруй» , — прамовіў ён. Я паглядзеў у вазёрную далеч, і яна адказала: «Даруй» .
Прамінулым летам, ідучы на Люхава, я аднойчызлавіў сябе на думцы, што хацеў бы яшчэ гадоў стохадзіць па гэтай дарозе. Мне зрабілася сьмешна,затым сумна.
Потым я падумаў, што значна раней, чым пройдуць сто гадоў, тут будзе ісьці хтосьці іншы, моў нечым крыху падобны да мяне. Я запытаўся, цісупакойвае мяне такая думка. Як ні дзіўна, янасупакойвала. І я палічыў яе сымптомам прыходумудрасьці.
Скажыце, а як адпачывае пісьменьнік Уладзімер Арлоў? Дзе ён адчувае сябе «як дома»? Што яму трэба для паўнавартаснага адпачынку? Новая краіна, людзі, надвор’е, прырода?
Ваша чытачка, якая днямі зьбіраецца ў адпачынак
Ува мне ёсьць цыганская кроў, а гэта значыць,што я не ўяўляю і наогул жыцьця і, тым большадпачынку, без вандровак. Уражаньні ад іх — мойнайдаражэйшы капітал.
Калега Альбэр Камю дакладна зазначыў, штопадарожжа дапамагае нам зноў знайсьці сябе.Я вельмі люблю падарожнічаць да мора. Хтосьцісказаў, што мора — як першае каханьне.Упершыню я сустрэўся зь ім на Рыскім паўзмор’і.
У нас быў школьны турыстычны гурток. Вечарамі мы разгружалі на станцыі вагоны, каб улеткупаехаць у Рыгу. Кіраўніка гуртка пазьней выкрыліў крадзяжы большай часткі заробленых намі грошай, але я ўсё адно назаўсёды захаваў да гэтагачалавека пачуцьцё ўдзячнасьці.
Пасьля я сустракаўся зь іншымі морамі —Азоўскім, Чорным, Адрыятычным, Паўночным,падобным да акіяну Міжземным… Здаралісяспатканьні і з самім акіянам — Атлянтычным. Аледля мяне гэта заўсёды былі розныя іпастасі аднагоМора — увасабленьня бясконцасьці й Вечнасьці,зь якой мы прыйшлі і куды вернемся.
Падчас доўгага заплыву пад крымскім Кактэбэлем я ледзьве не вярнуўся туды, у Вечнасьць, заўчасна, бо мэтраў за пяцьсот ад берагу са мной вырашыў бліжэй пазнаёміцца дэльфін. Напэўна, гэтак званай «разумнай жывёліне» не спадабалася, што мая любоў да ягонай роднай стыхіі сягае так далёка. Аднак, нягледзячы на перажыты тады жах, мора па-ранейшаму вабіць.
Я не прыхільнік кожны раз выбіраць новы маршрут вандроўкі. Ёсьць мясьціны, якія хочаццабачыць зноўку і зноўку, якія буду зь цеплынёюзгадваць, мабыць, і на тым сьвеце. Лёндан, Прага,Барсэлёна, Львоў, Вільня… Куршаўская касазь Нідаюў Літве… У Беларусі — Браслаў, дзе двавольныя дні бываюць вартыя двух тыдняў. Па-заканкурэнцыяй — Полацак, возера Люхава, фатэльу бацькоўскай кватэры, які сястра Тацяна падаравала мне калісьці на дзень нараджэньня. Столькіпадарожжаў было на гэтым фатэлі!
Адрозна, відаць, ад большасьці сучасных вандроўнікаў, я ніколі не бяру ў адпачынак фотаапарата ці відэакамэры. Гэтаму пярэчыць пісьменьніцкі інстынкт. Няхай самае істотнае й цікавае выбірае і «фатаграфуе» памяць, якой потым дапамогуць некалькі занатаваных на квітку ці сурвэтцы словаў.
У кагосьці пасьля падарожжаў застаюцца фотаальбомы і фільмы. У мяне — кнігі. Некалі яны складаліся з эсэ: «Божая кароўка зь Пятай авэню» , «Адкусігалаву вароне» , «Сланы Ганібала» . Цяпер прыйшла чарга вершаў. Нядаўна адкрыў для сябе Браціславу. На памяць прывёз верш:
Музэй гадзіньнікаў у Браціславе
усё геніяльнае проста
на карціне ратуша
на ратушы гадзіньнік
ён насамрэч ідзе
паказвае сапраўдны час
на гадзіну меней
чым у Менску
а раптам і ўсё астатняе
пачне зараз рухацца
дама выйдзе з экіпажу
пахолак завабіць квятнярку
у густы парк
злодзей здабудзе
сваё пераменлівае шчасьце
выцягнуўшы ў купца з кішэні
залаты гадзіньнік
які таксама ажыве
табе заманецца
зьдзейсьніць тэлепартацыю
у тую рэчаіснасьць
стаць удзельнікам
і саўдзельнікам
але
ня дамай
не пахолкам
ня злодзеем
а — залатым гадзіньнікам
пражыць жыцьцё
залатога гадзіньніка
мусіць атрымацца цікава
зрэшты гадзіньнік
падобны да чалавека
мае складаныя вантробы
ідзе
сьпяшаецца
спазьняецца
спыняецца
заводзіцца сам
вымагае каб яго
заводзілі
часам разьбіралі
глядзелі
што там усярэдзіне
мянялі шасьцярэньку
прыемна думаць што
недзе ёсьць майстра які
сочыць за тваім мэханізмам
зазірае ў гарантыйны квіток
вызначае калі ты
ўжо ня будзеш
падлягаць рамонту
каб зрабіць цябе
геніяльна дасканалай часткаю
пясочнага гадзіньніка
які ў суседняй вітрыне
яшчэ адлічвае дні
твайго недасканалага жыцьця
Пакуль струменьчык пяску бяжыць, вецер вандраваньняў будзе лашчыць твар, а душу — грэцьдумка, што дарагія мне мясьціны ня зьнікнуць і потым. Яны будуць памятаць мяне сваёй памяцьцю— ня толькі людзі, але і дрэвы, сьцены, брук… Мы— гэта, урэшце, толькі нечая памяць пра нас.
Ці верыце вы ў прадказаньні астролягаў і наогул у здольнасьці рознага кшталту экстрасэнсаў і вядзьмарак?
Кацярына
Вядома, веру. Іначай і быць ня можа, я ж — унуквядзьмаркі. Дакладней, не адной, а адразу дзьвюх.Сястра маёй бабулі Аўгіньні баба Грыпінкабыла клясычнай чараўніцаю ўжо сваім абліччам— смуглявая, з пранізьлівымі вачыма, з даўгімічорнымі з срэбрам валасамі, зь вялікай радзімкаюна шчацэ… Жывучы ў суседняй вёсцы, бабуліаўгіньніны дзьверы яна нязьменна адчынялаакурат у той момант, калі мы, гарадзкія ўнукі, штолетавалі ў вёсцы, сядалі палуднаваць. Здавалася,проста імгненна пералятала з сваёй хаты цераз поле,валатоўкі і рэчку.
За сталінскім часам Грыпінка ад званка да званка адседзела ў лягерах сем гадоў за знахарства і, напэўна, уратавала ад сьмерці не аднаго «ворага народу» .
Яна чытала таўшчэзную, выдадзеную сто гадоў таму кнігу «Чорная магія» , умела спыняць кроў, лекавала ня толькі людзей і свойскую жывёлу, але нават яблыні, вішні, агрэст.
Адрозна ад сястры, Аўгіньня ў Сібіры не былаі вядзьмарскіх кніг не чытала, бо вучыцца ў школеёй не пашчасьціла. Аднак стасункі з таемнымі,але прыязнымі да чалавечага роду сіламі бабулянесумнеўна мела.
Яна заўсёды, без усялякіх тэлефонаў, якіх у вёсцы тады проста не было, дакладна прадказвала, калі прыедуць з гораду тата з мамай. Яна зашэптвала зубы, лекавала ячмень і «каціную драпу» , выводзіла з гаспадаркі мышэй. Да мяне і цяпер скрозь столькі гадоў даносіцца ейны ціхі і духмяны — відаць, ад незьлічоных пучкоў зёлак, што сушыліся пад стольлю, — пошапт-замова: «Белае карэньне , чорнае каменьне, сінія берагі…»
Добра памятаю, што яна хацела памерці на самым пачатку лета, калі адцьвітаюць дзьмухаўцыі зямля нібыта мяккая і лёгкая, як іхні пух. Бабулінасэрца раптоўна спынілася першага чэрвеня.Астролягам, трэба прызнацца, я давяраю трохіменей, чым бабулям. Аднак сказаць, што зусім ня веру, не магу.
Шырока вядомы цяпер астроляг Павел Глоба,чыімі паслугамі карыстаюцца нават дзяржаўныямужы, некалькі гадоў таму зрабіў цыкль публікацыяў, якія мне, палачаніну, хочацца назваць сэнсацыйнымі. Іх героем стаўся забыты калега Глобыполацкі зьвяздар (так тады называлі астролягаў)Васіль Нямчын. Зьявіўшыся на сьвет у часы Ягайлыі Вітаўта, недзе ў першай палове XV стагодзьдзяНямчын напісаў кнігу прароцтваў, якую ягонысёньняшні брат па прафэсіі Глоба ставіць вышэйза прадказаньні Настрадамуса.
Нямчынава здольнасьць зазіраць у будучыню (зразумела, калі ўсё гэта не таленавітая містыфікацыя) сапраўды ўражвае. Да прыкладу, ён прадбачыў, што празь пяцьсот гадоў пасьля яго нараджэньня «ўзьнікне сатанінскае валадарства, храмы будуць разбураныя, сьвятыя кнігі — зьнішчаныя, а сьвятароў пачнуць жыўцом закопваць у зямлю» .
Напрарочыў ён і кампанію 1812 году, і зьяўленьне ў Расеі цара «двухмэтровага росту з тварам, быццам у катa» , у якім лёгка пазнаць Пятра І.
На беларускай зямлі ў ХХІ стагодзьдзі ВасільНямчын убачыў узвышэньне Полацку, Віцебскуі Магілева. Прычым калі апошняму адводзіццароля, кажучы сучаснай моваю, найбуйнейшага эканамічнага цэнтру, дык Полацак і Віцебск павінныстаць цэнтрамі культурнымі і духоўнымі. А магчыма, і сталічнымі гарадамі.
У сьвятле сусьветнай тэндэнцыі пераносу сталіцдля мяне гэтае прадказаньне выглядае цалкам верагодным. Вядома, хочацца, каб галоўным горадамкраіны стаў якраз наш зь Нямчынам родны Полацак. А чаму б і не? Дзеля пачатку ён першы зь беларускіх гарадоў атрымаў у 2010-м статус культурнайсталіцы Беларусі.
А на заканчэньне прызнаюся, што пэўнымівядзьмарскімі здольнасьцямі валодаю і сам. Якімі— не скажу, аднак сёе-тое ад бабуляў успадчыў. Непадумайце, што палохаю. Проста папярэджваю.
Спадар Уладзімер, столькі ўжо напісана пра тыя таленты, якія Беларусь «падаравала» іншым народам. Тут і Дамейка, і Дастаеўскі, і Язэп Крашэўскі зь Мікалаем Пржавальскім, і Дзьмітры Шастаковіч з Васілём Качалавым. Сьпіс бясконцы. Няўжо мы толькі аддавалі? Ці ня час ужо напісаць кнігу пра тых, каго мы, вобразна кажучы, перацягнулі да сябе і зрабілі дзеячамі нашай гісторыі і культуры?
Цімафей
Цалкам згодны. Такая кніга даўно патрэбная,і гэта будзе ня тонкая брашура, а важкі том. Апрачаўсяго іншага, шмат каму ён дапаможа ў хвілінысумневаў і роспачы паверыць ува ўласныя сілы. Бо калі беларуская культура прыцягвае і робіць сваімі прадстаўнікоў іншых народаў, значыць, яна мае будучыню.
Але ў такіх выпадках больш важка за тэарэтызаваньне прагучаць аповеды пра некалькі лёсаў, кожны зь якіх «пацягнуў» бы не на старонку ў выданьні, пра якое мы з вамі пакуль марым, а на цэлую кнігу.
Няхай першаю будзе надзвычай цікавая для мяне асоба Джузэпэ Ахіла Эльміра Банольдзі. Народжаны ў Барсэлёне ў італійскай тэатральнай сям’і, выхаваны Лязанскай alma mater, ён апынуўся ў Вільні і зрабіўся сьпеваком і танцмайстрам, талентам якога захаплялася ўся Літва-Беларусь.
А сам ён захапіўся віленскай атмасфэраю, нашай культурай і мінуўшчынай і зрабіўся перакананым ліцьвінскім патрыётам.
Банольдзі мог бы заможна і камфортна жыць,служачы музам, і ўжо гэтым заслужыў бы добрую памяць. Аднак ён абраў іншае служэньненовай Айчыне і ў 1862 годзе разам з КанстанцінамКаліноўскім і Людвікам Зьвяждоўскім увайшоўу Літоўскі камітэт, што рыхтаваў вызвольнаепаўстаньне.
Пазьней былі арышт, уцёкі з камэры ў сутарэньнях Троцкага замку, эміграцыя, барыкадыПарыскай камуны, дзе ён сьпяваў ваярам свайгошвадрону песьні на словы Яна Чачота, і — сьмерцьад ранаў…
А вось — зусім іншая эпоха, іншы, але ў галоўным, бясспрэчна, падобны шлях. Карлас Шэрман прыйшоў на сьвет ува ўругвайскай сталіцы Монтэвідэо. Юнак, у жылах якога кроў заходнебеларускага габрэя-эмігранта грымуча зьмяшалася з індзейскай, вучыўся й рэдагаваў газэту ў Буэнас-Айрэсе, змагаўся з аргентынскай дыктатурай Пэрона, а потым вырашыў разам з бацькам вярнуцца ў СССР.
Амаль усе з таго аргентынскага цеплахода, што кінуў якар у Адэсе, праўдамі й няпраўдамі вырваліся з савецкага «раю» назад. Карлас застаўся й падараваў нашай культуры цэлую бібліятэку сваіх перакладаў на беларускую — Лёрка, Гільен, Габрыеля Містраль…
Пасьля пераўвасобленай з Валянцінам Тарасам па-расейску Маркесавай «Восені патрыярха» Шэрман прымусіў выбітнага калюмбійца загучаць і па-нашаму.
Дзесяць гадоў Карлас кіраваў Беларускім ПЭН-цэнтрам, зрабіўшыся ў той час вядомым у сьвеце праваабаронцам.
Свае мэмуары, названыя «Блуканец» , і апошні зборнік вершаў ён напісаў ужо не па-гішпанску, як датуль, а па-беларуску.
А цяпер два жаночыя лёсы.
Віленская немка, дыплямаваная мастацтвазнаўца Юліяна Мэнке робіцца каханай, нарачонай і аднадуміцай «бацькі» нашага Адраджэньня Івана Луцкевіча.
Яна перакладае падчас Першай усясьветнай вайны на перамовах беларускіх дзеячаў зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, якая дазволіла адкрыць першыя беларускія школы, чаго і ўявіць няможна было ў Расейскай імпэрыі. Бярэ ўдзел у стварэньні настаўніцкіх курсаў і Віленскай беларускай гімназіі, у якой потым выкладае нямецкую мову. Сядзіць пры ложку сьмяротна хворага нарачонага, а празь дзесяцігодзьдзі піша прысьвечаную яму сьветлую й мужную кнігу «Мае ўспаміны» …
Я яшчэ памятаю цёплую, зь лёгкім акцэнтам беларускую мову Тамары Цулукідзэ. Шчасьлівая маладосьць вядучай акторкі славутага Тбіліскага тэатру імя Шата Руставэлі. Ролі шэксьпіраўскай Афэліі й шылераўскай Амаліі. Велізарныя кошыкі з ружамі пасьля кожнага спэктаклю. У трыццаць гадоў — званьне заслужанай артысткі Грузінскай ССР. Усё перакрэсьлілі арышт і расстрэл мужа. Неўзабаве «чорны воран» прыехаўіпа саму жонку «ворага народу» .
На пачатку 1950-х, пасьля другога арышту, у краснаярскай высылцы Тамара знаёміцца з таварышам па няшчасьці, беларускім пісьменьнікам Алесем Пальчэўскім…
Гледзячы на іхняе фота, зробленае, калі Тамара і Алесь толькі-толькі ўдыхнулі вольнага паветра, я ня мог пазбыцца думкі, што рэдка бачыў такіх шчасьлівых і, безумоўна, закаханых людзей. Каханьне проста струменіла адтуль, ператвараючы звычайны аматарскі чорна-белы здымак у твор фотамастацтва, варты выставаў і ўзнагародаў.
Тамару Цулукідзэ, якая ўжо была жонкаю Пальчэўскага, пасьля рэабілітацыі, яшчэ ў пяцідзясятыягады, паклікалі назад у Руставэлеўскі тэатар. Янатры гады грала на найлепшай грузінскай сцэнегалоўныя ролі, ды зрабіла канчатковы выбар і пераехала ў Менск.
Вывучыла беларускую мову настолькі, штопісала на ёй апавяданьні і п’есы для дзяцей, шматперакладала зь беларускай на грузінскую і наадварот. Але пахавалі спадарыню Тамару паводлезапавету ў Тбілісі.
Калі казаць пра расейцаў, якія зрабіліся нашымі, я адразу згадваю народжаную ў Баку Натальлю Арсеньневу. Па матчынай лініі яна паходзіць з роду,што даў Расеі Лермантава. Спадарыня Натальля распавядала мне, як дзяўчынай ехала зь бежанства ў Вільню, спынілася з бацькамі на начлег у прыдзьвінскай вёсачцы і была зачараваная пачутым ад гаспадыні таямнічым словам «юшка» .
Можа, бяз гэтае «юшкі» не было б і паступ леньня ў Віленскую беларускую гімназію, і ўсяго астатняга?
А вось барда і журналіста Зьмітра Бартосіка ў дзяцінстве ўзяло ў магічны палон духмянае беларускае слова «ўгнаеньні» . Як і Ахіл Банольдзі, Зьміцер зьявіўся на сьвет у тэатральнай сям’і акторкі й рэжысэра. Лёс закінуў іх з сынам, народжаным у далёкім Рыбінску, у наш Гомель, дзе юны расейскі хлопчык Дзіма аднойчы ўмкнуў Беларускае радыё. Адтуль і дыхнула тымі загадкавымі «ўгнаеньнямі» …
«Будзем самі дзьмуць у свае ветразі!» — сказаў нехта з афарыстаў. Будзем! Але хіба акажуцца лішнімі на нашым караблі тыя, каго яшчэ зачаруе Беларусь?
Ці можна лічыць рэальнасьцю падземныя полацкія лябірынты? І, калі яны насамрэч існуюць, ці ёсьць надзея, што іх нарэшце ўдасца знайсьці?
Сяргей Салодкі
Лябірынт — знакавае слова беларускай культуры. Продкі ратавалі ў недаступных чужынцамсховах і матэрыяльныя, і духоўныя скарбы — нятолькі нацыянальныя рэліквіі, але і мову, звычаі,памяць. Сёньняшняя ўлада таксама заганяе нашукультуру ў сутарэньні, асуджаючы найлепшыя яепраявы на напалову легальнае існаваньне.
Сваю фантастычную аповесьць, дзе паказаная беларуская цывілізацыя часоў антычнасьці, схаваная ад захопнікаў у полацкіх лёхах, Вацлаў Ластоўскі невыпадкова назваў «Лябірынты» .
Я, палачанін, і сёньня не магу спакойна чытаць гэтыя радкі: «Кажуць, пад Верхнім замкам, за магілай невядомага валадара, ёсьць склады з багацьцямі вялікімі. Кажуць, у абход абшырнай грабніцы, направа, ёсьць мураваны праход, крокаў шэсьцьдзесят даўжыні, і празь яго ўходзіцца ў сховы з старымі кнігамі... Зложаны кнігі ў каваных серабром скрынях, у сярэдзіне абітых скурай. З гэтай кніжні пракавечнай ёсьць ход у скарбец...»
Фантастыка фантастыкай, але наяўнасьць падсярэднявечным Полацкам шматлікіх лёхаў — гістарычны факт.
У 1864-м іх дасьледаваў расейскі падарожнік,мастак і археоляг Дзьмітры Струкаў. Складзеныім плян полацкіх падземных хадоў захоўваеццаў бібліятэцы Віленскага ўнівэрсытэту.
У наступным годзе выдаваны ў Вільні гістарычна-літаратурны часопіс «Вестник Западной России» зьмясьціў нататкі беларускага гісторыка і археоляга Ксэнафонта Гаворскага, прысьвечаныя апісаньню старажытнага полацкага Барысаглебаўскага манастыра. «Паводле пашыранага ў горадзе паданьня, — піша Гаворскі, — пад паўночнай сьцяной царквы Сьв. Параскевы знаходзіліся дзьверы ў падземны ход, пракладзены пад Дзьвіной да Верхняга замку і царквы Сьвятога Спаса...» Далей апавядаецца, што манахі знайшлі гэты ход, але ня здолелі далёка прайсьці па ім, бо задыхаліся ад благога паветра.
У 1920-м, калі полацкае Задзьвіньне было акупаванае польскімі войскамі, падземнымі лябірынтамізацікавіўся раскватараваны ў горадзе асобы аддзел15-й бальшавіцкай арміі. Яго займала пытаньне,якім чынам палякі так хутка атрымлівалі церазьДзьвіну зьвесткі ад сваіх агентаў. З асабістаў і прадстаўнікоў гарадзкой камісіі аховы помнікаў старасьветчыныі мастацтва была створаная пошукаваягрупа, да якой прыкамандзіравалі ўзвод сапёраў.
Высновы дзейнасьці групы неадназначныя. З дакумэнтаў можна, у прыватнасьці, даведацца пра разгалінаваную сыстэму сутарэньняў пад будынкамі кадэцкага корпусу, якія раней належалі Ордэну езуітаў. А таксама пра загад дырэктара корпусу Вауліна: замураваць уваходы ў лёхі, каб спыніць бясконцыя падземныя экспэдыцыі кадэтаў, што і было зроблена на пачатку ХХ стагодзьдзя.
Аднак у 1927 годзе ў таямнічыя лябірынты трапляе разам з прыяцелем полацкі падлетак, а ў будучыні — мастак і літаратар Міхаіл Андрэеў. Вось фрагмэнт зь ягоных успамінаў: «Мы доўга блукалі, шукаючы ўваходу ў падзямельле... У адным месцы сустрэлі надпіс аб тым, што тут былі кадэты : прозьвішчы і дата — 1910. І тут!.. Гэта быў калідор з прыкметным нахілам у бок Дзьвіны. Сьцены і столь выкладзеныя чырвонаю цэглай. Падлога земляная, шчыльна ўтрамбаваная. Шырыня лёху — прыблізна 130—140 см, вышыня такая, што да столі можна дастаць рукой. На столі было мноства кажаноў. Мы прайшлі па лёху мэтраў 300—400.
Нарэшце дасягнулі таго месца, дзе столь была абрынутая і знаходзілася ў вадзе...» Праз чвэрць стагодзьдзя мы зь некалькімі сябрамі, узброіўшыся ліхтарыкам і — на выпадак, калі заблукаем — клубком нітак, прайшлі пад зямлёю блізу двухсот крокаў. Далей была вада, у якую плюхнулася некалькі спалоханых жабаў.
Яшчэ болей зьлякаліся дзьве нашы бясстрашныя паплечніцы, якім прымроілася, што наперадзе нас сустракае кампанія шкілетаў. Пад іхні дружны віскат — не шкілетаў, а дзяўчатак — мы з годнасьцюадступілі.
Застаецца дадаць, што і тая небясьпечная вандроўка, і росшукі М. Андрэева пачыналіся з сутарэньняў сабору Сьвятога Стэфана (перахрышчанага праваслаўнымі ў Мікалаеўскі), які ў 1964-м савецкія бязбожнікі зруйнавалі.
Археолягі сур’ёзна намерыліся зноў распачаць пошукі полацкіх лябірынтаў напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Я зьвёў іх з расейскім прадпрымальнікам беларускага паходжаньня Анатолем Сілівончыкам, дарэчы, адным з фундатараў стварэньня вобразу Крыжа сьвятой Еўфрасіньні Полацкай. Анатоль абяцаў прафінансаваць пракат і прывезьці ў Полацак адмысловую японскую тэхніку для вызначэньня падземных пустотаў. Але ў хуткім часе пакручасты жыцьцёвы шлях прывёў гэтую няўрымсьлівую бурапенную асобу на лаву падсудных. Адседка была нядоўгая, ды канкурэнтам і ворагам хапіла часу падкасіць Анатолеўбізнэс...
Хто сёньня адважыцца фундаваць пошукі лябірынтаў? Узнагародаю могуць стаць сэнсацыйныя адкрыцьці. Існуе, дарэчы, вэрсія, згодна зь якойу 1941 годзе на ўсход была вывезеная толькі копіянашае сьвятыні — крыжа, зробленага ЛазарамБогшам, арыгінал жа трэба шукаць у тых самыхсутарэньнях.
Спадзяюся, што полацкія лябірынты зноў і зноўсьняцца ня толькі мне...
Мы зь сябрам паступілі на гістфак Полацкага ўнівэрсытэту і марым ня толькі вывучаць ужо вядомае, але і стаць у нечым першаадкрывальнікамі. Як вы мяркуеце, ці магчымыя сёньня адкрыцьці, датычныя першых вякоў нашай гісторыі?
Алесь і Альгерд
Францускі фізык, матэматык і філёзаф Блэз Паскаль, той самы, які назваў чалавека «чарацінкаю, якая мысьліць» , меркаваў, што выпадковае адкрыцьцё можа зрабіць адно падрыхтаваны розум. Дадам ад сябе, што невыпадковае — і пагатоў. Такім чынам, лічыце, што першы крок вамі ўжо зроблены.
Ну, а што датычыць адкрыцьцяў, дык, з вашага дазволу, засяроджуся на мінулым майго, а, магчыма, і вашага роднага Полацку. Чалавек мусіцьімкнуцца ведаць што-небудзь пра ўсё і ўсё пра што-небудзь. Вось я і імкнуся — хоць і ўсьведамляю сваюнаіўнасьць — ведаць усё пра полацкую гісторыю.
Апошнімі гадамі кожны палявы сэзон прыносіць больш ці менш значныя адкрыцьці археолягам, што ў поўным сэнсе гэтага слова заглыбляюцца ў даўнія стагодзьдзі патрыярха нашых гарадоў. Адносна нядаўна Сяргей Тарасаў раскапаў майстэрню старажытнага полацкага ювэліра, дзе знайшоў і тыглі, і пінцэты, і гіркі, а сярод іншага прычындальля, калі не памыляюся, ажно некалькі сотняў кавалачкаў ужо адштукаванага і «дзікага» бурштыну.
Дарэчы, у палачанак эпохі Рагнеды і Еўфрасіньні бурштынавыя пацеркі былі вельмі папулярныя ня толькі як упрыгожаньне. Лічылася, што яны спрыяюць здароўю і найперш выдатна дапамагаюць ад бяссоньня. Сучасныя беларускі могуць пераканацца ў гэтым, паклаўшы аздобу сабе пад падушку.
А мужчынам, якія, каб заснуць, вымушаныя лічыць бяссоннымі начамі сланоў ці авечак, раю браць кавалак бурштыну неапрацаванага. Сам спрабаваў.Хоць найлепей, вядома, абняць уладальніцу пацерак. Таксама рэкамэндую.
Вярнуўшыся да археолягаў, скажу, што ўжо няпершы год уважліва сачу за працаю Дзяніса Дука,дасьледчыка Полацку з новай генэрацыі слугаўКліё. Асабіста я чакаю ад спадара Дзяніса моцныхаргумэнтаў для сваёй прапановы афіцыйна зрабіцьПолацак на некалькі стагодзьдзяў старэйшым. Тут атрымліваецца такая цікавая рэч. Полацак упершыню згадваецца ў летапісах пад 862 годам, Кіеў — пад 860-м. У 1987-м наша першая сталіца безь вялікага розгаласу адзначыла сваё 1125-годзьдзе, а Кіеў з усёй Украінай гучна сьвяткаваў... 1500-я ўгодкі. У мяне і сувэнірны мэдаль з гэтай датаю захаваўся, які заўсёды нагадвае, што і ў нас падставы для такога юбілею ня меншыя: і археалягічныя знаходкі, і згадкі ў ісьляндзкіх сагах...
Але ня трэба думаць, што адкрыцьці, часам сапраўды сэнсацыйныя, хаваюцца ад гісторыкаў выключна ў зямлі.
Вось, да прыкладу, прыяжджае наша дасьледніца Марына Ліньнікава ў Маскоўскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Гартае ў кнігасховішчы рукапіс ХVІІ стагодзьдзя і знаходзіць у ім памылкова прыплецены туды аркуш зусім іншага зьместу. Здавалася б, праміні яго й чытай сабе далей. Ды ў Марыны ад хваляваньня плывуць перад вачыма літары. Ужо ў першым радку — імя вялікага князя Ўсяслава Чарадзея. Дзякуючы гэтай знаходцы нашыя веды пра найславуцейшага з полацкіх уладароў узбагачаюцца адразу на тры сюжэты. Ды якія!
Проста сядай і пішы мастацкі твор. Спачатку невядомы аўтар распавядае, як князь убачыў на месяцы дзівосную праяву, якой ня здолелі разгадаць ні хрысьціянскія сьвятары, ні прыгрэтыя Ўсяславам (што, як вядома зь летапісу, нарадзіўся «от волхвования» ) паганскія вешчуны- «волхвы» . Тады да князя прывялі зьняволенага ў вежы чараўніка Мантыя. Той, натуральна, імкнецца выкарыстаць сытуацыю: «Пакляніся вызваліць мяне, і я супакою адчай твой» . Усяслаў Чарадзей прысягае: «Душы тваёй не ўчыню благога» . Мантый тлумачыць, што князю пагражаюць ворагі, але іх чакае ганьба і ўцёкі. Усьцешаны князь адпраўляе чараўніка назад у вежу-вязьніцу, а чуючы ягоныя нараканьні, цалкам лягічна адказвае: «Душы тваёй сапраўды не ўчыніў благога, адно целу благое ўчыніў...» Карацей, калі чарадзеяў адразу двое, другога лепей трымаць за кратамі.
Ня надта стасуецца з ідэалістычна-рамантычнымі ўяўленьнямі пра Ўсяслава Брачыславіча і іншая знойдзеная Ліньнікавай гісторыя. Падчас чумнай пошасьці ў Полацку ўзьнікае закалот н а чале з баярынам Вадзілам. Той бярэцца вяртаць старыя звычаі, а менавіта «слугаваньне балванам ды бесаваньне» . Змоўнікам-паганцам нават удалося ўзяць кіраўніка дзяржавы ў аблогу ў ягонай рэзыдэнцыі. Перапрашаю, у княскім хораме, які падпалілі вогненнымі стрэламі. Аднак Усяслаў — на тое і Чарадзей! — не разгубіўшыся, таксама зьвярнуўся да старых багоў і патушыў агонь «волхвованием» (sic!).
Дванаццаці ўдзельнікам няўдалага перавароту сьцялі на торжышчы галовы, а іхняга правадыра Вадзілу князь цалкам у духу таго часу «загадаў у кайданы жалезныя закаваць, ды пакласьці драў-лянае ярмо на шыю, ды прысудзіў яму вочы рваць і паходнямі паліць...»
Зычу вам, Алесь і Альгерд, уласных адкрыцьцяў. Можа, здолееце ўдакладніць даты жыцьця Францішка Скарыны, бо надакучыла ўжо ставіць побач
зь імі пытальнікі. Можа, адшукаеце бібліятэку Сафійскага сабору?
А раптам унеўміручыце свае імёны, знайшоўшы неацэнны Полацкі летапіс...
Ну, а на дарогу няхай будзе вам верш:
Ёсьць гарады прыдуманыя Богам
ёсьць гарады прыдуманыя Богам
ёсьць гарады прыдуманыя д’яблам
а хто цябе прыдумаў горад мой?
хто сьніў цябе такім якім ніколі
ты не прачнесься раніцай туманнай
каб у Дзьвіне памыць заспаны твар?
што сьнілася табе ў тваіх кашмарах
і ў прыцемным бурштынавым бяссоньні
і ў сьветлых снах што спавівае сум?
хто зь сьвечкай йшоў па гулкіх сутарэньнях
палохаючы вусьцішныя цені
ўладыкаў звар’яцелых і цароў?
хто летапіс твой скраў крывёй паліты
хто расьцягнуў тваю бібліятэку
зьвёз хто ў чужыну жыватворны крыж?
ты прышласьці званіў Сафійскім звонам
ты нашым сьніў сябе Ерусалімам
ды трэці Рым прызначыў іншы лёс
о як мне часам прагнецца ўваскрэснуць
у тагасьвеце у які ня веру
дзе містыка і тайніцы твае
са мной няхай давеку застануцца
у вандраваньнях па чыстцы і раі
а лепш усё ж па пекле: цікавей...
я не ўваскрэсну а вось ты — ўваскрэсьнеш!
Ці згодныя вы з тым, што гістарычныя падзеі вяртаюцца бумэрангам?
Тацяна, доктар-кардыёляг
Згодны.
Гэта адбываецца, калі мэтафарычны бумэрангне дасягае мэты.
Так было з вызвольнымі паўстаньнямі 1794, 1831і 1863 гадоў.
Калі казаць пра сучасную гісторыю, то і нашаябеларуская Плошча будзе вяртацца, будзе паўтарацца, пакуль ня рухне цяперашні рэжым.
Вашая кніга «Таямніцы полацкай гісторыі» выходзіла ўжо, калі не памыляюся, пяцьцю выданьнямі, але падзеі ў ёй нязьменна завяршаліся сто гадоў таму. Ці не прыйшоў час натхніцца ХХ стагодзьдзем ды напісаць працяг?
Іраклі, Віцебск
«Таямніцы» — неверагодна дарагая для мяне кніга. Гэта прызнаньне ў любові да гораду, дзе прыйшоў на сьвет і дзе, напэўна, некалі будзе жыць мая душа.
Я ня схільны пераацэньваць вартасьцяў кнігі і выдатна разумею, што ў прафэсійных гісторыкаў да яе можа быць безьліч прэтэнзіяў. Карыстаючыся момантам, хачу сказаць дзякуй аднаму зь іх, Уладзімеру Лобачу, які ў праграме «Пяцікніжжа Свабоды» нагадаў, што «Таямніцы» — не акадэмічная манаграфія, і таму папрокі ў бок аўтара выглядаюць гэтак сама несур’ёзна, як і абвяржэньне ісьціны, што «ад Полацку пачаўся сьвет» .
Вы ведаеце, з усяго выдадзенага мной найбольшую пошту атрымалі менавіта «Таямніцы» . Калі кніга зьявілася ўпершыню, мы яшчэ ня мелі раскошы карыстацца інтэрнэтам. Сотні тры водгукаў, што прыйшлі адусюль, дзе жывуць палачане альбо іхнія нашчадкі, мелі традыцыйную форму лістоў, а часам і цяжкіх бандэроляў. Я шчасьліва жартаваў, што мне не напісалі толькі пінгвіны з Антарктыды.
Тая пошта павялічыла наступныя выданьні кнігіна сотню новых старонак. Да прыкладу, захаваныя ўнукамі ўспаміны полацкага кадэта БарысаВержбаловіча дадалі мноства яскравых дэталяўполацкага жыцьця на пачатку мінулага стагодзьдзя. Чаго варты хаця б аповед пра апошняга сьведку напалеонаўскага паходу, амаль стогадовага дзядка на мянушку Напалеон (на іншае імя ён проста не адгукаўся), якому кадэты штораніцы па чарзе аддавалі свой сьняданак — катлету з трохкапеечнай францускай булкай.
У кнізе вы знойдзеце шмат «вылазак» у пазьнейшыя часы, але ейная храналягічная табліца сапраўды сканчваецца 1915 годам, калі ў Полацку зьявіўся першы аўтамабіль і адчынілася беларуская кнігарня, дзе загадчыцай была паэтка Канстанцыя Буйла (памятаеце: «Люблю наш край, старонку гэту...» ?).
Між тым у мяне сабралася некалькі прыскрынкаў новых матэрыялаў. Здаецца, іх хутка ўжо можнабудзе лічыць на пуды.
Мае будучыя героі ажываюць, бадзяюцца пакватэры, кудысьці (напэўна, у свае эпохі) зносяцькнігі з кабінэту...
Я ўсё часьцей п’ю гарбату з полацкім павятовым маршалкам Людвікам Беліковічам. Распытваю, як ён у 1834 годзе езьдзіў па Беларусі, зьбіраючы подпісы ( sic !) пад пратэстам супроць перасьледу вуніятаў. Сёньняшнім зьбіральнікам аўтографаў «за» , «супраць» , «у падтрымку» (стаўлюся да ўсіх зь вялікай сымпатыяй і звычайна падпісваюся), магчыма, будзе цікава ведаць, што на дваранскіх выбарах у Віцебску складзены Беліковічам пратэст падпісалі 172 шляхцічы. Нехта падумае, малавата, але ж радок зь імем і прозьвішчам мог каштаваць судовага працэсу і сэквэстрацыі маёнтку.
Мой іншы госьць, гэтым разам з XVI стагодзьдзя, — нефармальны, як сказалі б цяпер, лідэр полацкай шляхты Зьміцер Корсак — аддае перавагу напоям, мацнейшым за гарбату з малаком. Падазраю, што якраз ён у маю адсутнасьць сядае на вэлятрэнажор і накручвае не мае звычайныя 10 км, а многія дзясяткі міляў.
Энэргія ў пана Зьмітра біла цераз край. Змагаючыся за права полацкай шляхты самой выбірацьваяводу, а не пакорліва прымаць прызначанагавялікім князем і каралём, Корсак аднойчы сарваўваяводзкі соймік. А ў 1575 годзе на элекцыйнымСойме Рэчы Паспалітай адзіны з усіх паслоў Вялікага Княства Літоўскага выказаўся за абраньненашым манархам швэдзкага караля Юхана ІІІ...
Натуральна, усё больш вабіць і прамінулае стагодзьдзе. Паэт Алесь Дудар, гартаючы мае «Імёны Свабоды» , слушна пытаецца, чаму ў прысьвечанай яму эсэйцы няма згадкі пра тое, як ён кіраваў полацкай акруговай філіяй «Маладняка» . Можа, якраз у той час у яго нараджаліся надоўга схаваныя ў спэцсховішчы радкі:
Ня сьмеем нават гаварыць
І думаць без крамлёўскай візы...
На гэтай пасадзе Дудара зьмяніла асоба таксама пасіянарная і зь ня менш трагічным лёсам — краязнавец Валяр’ян Сянкевіч. У 1925 годзе ён наладзіў у Полацку такое маштабнае сьвяткаваньне 400-годзьдзя беларускага друку, што менскім беларусафобам пачалі сьніцца кашмары, а «Савецкая Беларусь» і «Зьвязда» зь нечай каманды надрукавалі ананімны ліст-данос «белорусса-полочанина» .
Вось невялікая цытата: «Белорусизаторы, составив грамматики, хрестоматии, учебники, словари, за два года своей деятельности приобрели капитал, выстроили новые домишки, а бедное забитое население за это время еще более стало малограмотным. Белорусский язык не имеет литературы (ведь нельзя же считать большими литераторами таких письменников как Купала и Колас)…»
Ці не таму заплянаванае на вясну 1926 году адкрыцьцё ў Полацку помніка Францішку Скарынуадтэрмінавалася амаль на паўстагодзьдзя? Дзякуючы дасьледніцы Натальлі Сергіенцы ў мае рукі нядаўна патрапілі матэрыялы пра крыжовы шлях расстраляных у 1930-я полацкага ксяндза Адольфа Філіпа і арганіста Адольфа Кохана…
Такім чынам, працяг «Таямніцаў» пакрысе набывае рэальныя абрысы. Калі Бог падаруе час, можа, нават зьявіцца другі том.
А тым, хто спрабуе натхніць мяне на «Таямніцы» наваградзкай, віцебскай, гомельскай ці яшчэ якой гісторыі, хачу сказаць: такія кнігі мусяць пісаць людзі, што бегалі па той зямлі босенькія.
Вы ня раз згадвалі трагічны лёс полацкага сабору Сьвятога Стэфана, зруйнаванага ў 1964 годзе. Хацелася б ведаць дэталі. Ці захаваліся дакумэнты пра рабаваньне храму і яго «ліквідацыю»? Радзіма мусіць ведаць сваіх«герояў».
Сяргей Царык
Полацак пабагацеў на гэты выдатны помнік дойлідзтва ў 1745 годзе. Пабудаваны айцамі-езуітамі ў стылі позьняга барока, храм узьнёс вежы параднага фасаду на 60 мэтраў і запанаваў над старажытным местам. Разам з адноўленай празь пяць гадоў Сафіяй, што была ўзарваная салдатамі Пятра І, сабор Сьвятога Стэфана зрабіўся дамінантай гарадзкога архітэктурнага ляндшафту. Нягледзячы на агромністыя памеры, храм нібыта плаваў над горадам дзівосным каменным галіёнам. Адна зь вежаў мела гадзіньнік з боем, твор віленскага майстра Густава Мудні. Вернікаў уражвалі тры абразы, маляваныя ў Вэроне славутым Сальваторам Розам, асабліва алтарнае «Закаменаваньне першапакутніка Стэфана» .
Пасьля таго як у першай траціне ХІХ стагодзьдзя каляніяльныя расейскія ўлады выгналі з гораду спачатку езуітаў, якія збудавалі храм, а потым і іхніх спадкаемцаў піяраў, у саборы зьявіліся новыя гаспадары — праваслаўныя. Першым чынам яго перайменавалі ў Мікалаеўскі. Акадэмікі імпэратарскай акадэміі мастацтва Якаўлеў і Васільеў атрымалі выгадную замову на 12 тысяч рублёў — маляваць «истинно православные иконы» . Шкодныя каталіцкія пачалі блуканьні па пакутах.
Разьбіраць саборныя арганы ўлады камандзіравалі не абы-каго, а важнага спэцыяліста — кансэрватара заалягічнага кабінэту Віленскай акадэміі магістра Брунэра. (Міжволі згадваецца савецкая показка пра тое, як Васіль Іванавіч марыў пасьля перамогі над «белымі» панабудаваць кансэрваторыяў, каб у пралетарыяў не было праблемаў з кансэрвамі.)
Перахрышчаны сабор спачатку належаў кадэцкаму корпусу, быў гарадзкім катэдральным, а затым зазнаў зьдзекі бальшавіцкіх барбараў. «Па просьбах працоўных палачанаў» яго зачынілі і абезгалосілі — скінулі і адправілі на пераплаўку званы. Гэта была толькі першая дзея. У сярэдзіне 1930-х сьвятыня займела заклятага ворага ў асобе Леніна — маленькага помніка на высачэзным п’едэстале.
Але саборныя вежы ўсё адно заставаліся вышэйшыя за правадыра, з чым бальшавікі зьмірыццане маглі. Нарадзілася пастанова падкараціцьхрам, разабраўшы верхнія ярусы званіцаў. Тадыж зьнішчылі і ўнікальны гадзіньнік, які адбіваўбуржуйскі час.
Адразу па вайне сабор і прылеглыя старадаўніябудынкі давалі прытулак ці ня ўсім полацкім установам і больш чым сотні сем’яўУлады адплацілі сьвятыні чорнай няўдзячнасьцю.
У кастрычніку 1963 году зьявілася падпісанае старшынёй выканкаму Полацкага гарсавету Н. Кляпацкай рашэньне № 328 «О мероприятиях по сносу церкви и правого крыла бывшего кадетского корпуса» .
Апошнія хвіліны існаваньня сабору назаўсёды ўрэзаліся ў маю памяць. Ішлі зімовыя школьныя вакацыі, і мы глядзелі стужку пра «нашых» і «немцаў» у кінатэатры «Радзіма» . Раптам запалілася сьвятло, і чалавек з ордэнскімі калодачкамі строгім голасам сказаў: «Дети, не бойтесь. Сейчас будем рвать церковь» .
Пасьля фільму мы ўбачылі заместа храму цыкляпічную закураную крушню. Ужо значна пазьней прыйшло разуменьне, што плошча страціласуладнасьць архітэктурнага ансамблю, а горад— свой гістарычны сылюэт. А тады ў дзіцячых душах проста жыло адчуваньне нечага вусьцішнагаі непапраўнага.
Праз шмат гадоў у мэмуарах савецкага дысыдэнта генэрала Грыгарэнкі я прачытаў, што на полацкім саборы Сьвятога Стэфана і на віцебскай царкве Зьвеставаньня ХІІ стагодзьдзя «испытывалась новая передовая технология сноса культовых зданий» . Чамусьці ў расейскіх гарадах яе тады не выпрабоўвалі...
Улады выдаткавалі «на разборку развалин и вывоз мусора» 30 тысяч рублёў. Ганаровая грамадзянка гораду Н. Кляпацкая апраўдвалася ў друку, што зьнішчыць сабор яе прымусіла рэспубліканскае начальства. Пэўна, так і было. Дакумэнты сьведчаць, што апошнюю камісію, якая вырашала лёс сьвятыні, узначальваў намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР Ул. Каменскі, а ў яе складзе быў старшыня Дзяржбуду рэспублікі, заслужаны будаўнік Беларусі, а неўзабаве народны архітэктар СССР Ул. Кароль.
Але хто змушаў гарсавет узнагароджваць герояўзьнішчэньня сабору таварышаў Карагодзіна іДаўгашэя ганаровымі граматамі, а капітану Шульжэнкуаб’яўляць падзяку?
На месцы храму савецкія дойліды паставілі вусьцішны дзевяціпавярховік, вядомы ў Полацку як «дом з вушамі» ...
Аднак ужо існуе праект аднаўленьня старадаўняй сьвятыні. Калі ён будзе ўрэчаісьнены, яканчаткова паверу, што ў ХХІ стагодзьдзі Полацакбудзе нашай сталіцай.
Апошнім часам зьявілася шмат публікацыяў, дзе сьцьвярджаецца, што нашага нацыянальнага героя Каліноўскага ў сапраўднасьці звалі не Канстанцінам і, пагатоў, не Кастусём, а — Вікенціем. Дзе тут праўда?
Андрэй Белы
Будучы кіраўнік нацыянальна-вызвольнагапаўстаньня ў Літве-Беларусі зявіўся на сьвет 2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны Гарадзенскагапавету, якая цяпер у Польшчы. Праз чатыры дніхрысьцільная кніга Ялаўскага касьцёлу папоўніласязапісам пра Вікенція Каліноўскага, а 4 красавіканованароджанага зарэгістравалі ўжо пад двумаімёнамі — Вікенці Канстанцін.
Шляхецкія сем’і мелі даўнюю традыцыю частадаваць дзецям некалькі імёнаў. Да прыкладу, старэйшы брат Каліноўскага быў ахрышчаны як Віктар Отан. Іншага нашага знакамітага суайчыньніка і паўстанцкага правадыра Касьцюшку афіцыйна звалі Андрэй Тадэвуш Банавэнтура. Мала хто ведае, што клясык новай беларускай літаратуры (дарэчы, у маладосьці — таксама інсургент) Францішак Багушэвіч меў яшчэ адно імя — Бенядыкт. Дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы ад Менскай губэрні, а затым кіраўнік створанага ў 1917 годзе Беларускага нацыянальнага камітэту Раман Скірмунт у афіцыйных паперах менаваўся Раманам Мар’янам. Аднак і Касьцюшка, і Багушэвіч, і Скірмунт для заўсёднага карыстаньня абралі, па сутнасьці, адно імя — пэўна ж тое, якое найбольш упадабалі. Пад гэтымі імёнамі мы іх сёньня і ведаем.
Аналягічны выбар зрабіў для сябе і Каліноўскі.
Гэтаму ёсьць мноства сьведчаньняў. Пераканацца ў тым, як называў сябе сам наш герой, вы можаце, узяўшы ў рукі том дакумэнтаў і матэрыялаў «Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.» (М., 1965) і разгарнуўшы яго на старонках 82, 84—88, 159, 160, 167, 271—272 і г. д.
У Гістарычным архіве Літвы захоўваецца сьпіс навучэнцаў Сьвіслацкай гімназіі, дзе фігуруе «Каліноўскі Канстанцін» . Шмат разоў згадвае яго пад гэтым імем і ўдзельнік, а пазьней гісторык паўстаньня Аскар Авэйдэ, добра знаёмы з камандзірам беларускіх інсургентаў ад студэнцкіх гадоў. Ува ўспамінах
Авэйдэ некалькі разоў піша: «Мой таварыш па ўнівэрсытэце Канстанцін Каліноўскі…» Што да імя Кастусь, то бацькі, сваякі і бліжэйшыя сябры, мяркую, маглі называць Каліноўскага менавіта так. Ну, хіба што зь нейкімі мадыфікацыямі. Ці, можа, нехта думае, што «Марыська чарнаброва» , нарачоная паўстанцкага важака Марыя Ямант клікала яго Вікенціем Канстанцінам? Вядома, пад казённымі паперамі чалавек абавязаны быў падпісвацца тым імем, якое зафіксаванае ў мэтрыках. Таму ў шэрагу дакумэнтаў сапраўды сустракаецца імя Вікенці. «Дваранінам Вікенціем Каліноўскім» назвалі правадыра паўстанцаў царскія каты падчас абвяшчэньня яму сьмяротнага прысуду на віленскім Лукіскім пляцы. Дык што, будзем браць зь іх прыклад і мяняць імя, якое даўно замацаванае і ў энцыкляпэдыях, і ў народнай памяці?
Я магу зразумець, калі гэтым спрабуюць займацца беларусафобы, але што змушае падпяваць ім двух-трох аўтараў, якіх у згаданай фобіі не западозрыш. Далібог, часам здаецца, што маемсправу зь нейкім нацыянальным садамазахізмам.
Тут міжволі згадваецца іншы яго прыклад. Адзінкалега-літаратар з паталягічнай зацятасьцю паўтарае ў сваіх інтэрвію, што беларускія пісьменьнікі,маўляў, з жонкамі і каханкамі размаўляюць у ложкупа-расейску. Як быццам сам хаваўся ў шафе, альбостаяў пры ложку зь ліхтаром.
Але вернемся да Кастуся Каліноўскага. Карыстаючыся момантам, хачу нагадаць пра ня толькі прыкрую, але, я б сказаў, зьневажальную для нацыянальнай годнасьці памылку. Ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў мэмарыяльная пліта, усталяваная на тым месцы ў Вільні, дзе камандзір інсургентаў зрабіў апошні зямны крок, паведамляе, што Каліноўскі нарадзіўся ў 1836 годзе, робячы яго старэйшым на цэлыя два гады. Такія «дробязі» беларускую амбасаду, відавочна, не хвалююць. Трэба нарэшце сказаць сваё слова Таварыству беларускай культуры ў Літве.
Набліжэньне 150-годзьдзя нашага вызвольнагапаўстаньня востра вымагае і мэмарыялізацыі месцапахаваньня Каліноўскага на віленскай Замкавайгары.
Ну а на помніку нацыянальнаму герою Беларусі, які некалі абавязкова зьявіцца ў Менску, будзе напісана: «Кастусь Каліноўскі» .
На пытаньне, што ён будзе рабіць, даведаўшыся, што заўтра — канец сьвету, Марцін Лютэр адказаў, што будзе садзіць яблыні. А што рабілі б вы?
Дзяўчынка ў падраных джынсах
Калі б аднекуль зь нябеснай канцылярыі мнепатэлефанавалі пра заўтрашні канец сьвету, я ўзяўбы квіт у Полацак. На радзіму маёй душы. Туды, дземае альфа і амэга.
Але, шчыра кажучы, наконт усеагульнага характару канца сьвету я маю вялікія сумневы.У кожнага з нас — ён свой. Гэта канец нашагаіснаваньня тут.
Нават калі ў нейкай іпастасі маё існаваньне і працягнецца, усё роўна той сьвет, у якім я цяпер адказваю на вашае пытаньне, скончыцца. Падазраю, штоя ўжо не змагу зрабіць сабе ўраньні кубак гарбатыз малаком, не змагу зьняць з паліцы ўлюбёнай кнігі,выпіць келіх чырвонага, абняць жанчыну, паехацьу Полацак...
Зь іншага боку, магчыма, там можна будзе імгненна перанесьціся куды заўгодна. Да прыкладу, у Новую Зэляндыю, куды даўно цягне. Ды гэты вандроўнік усё адно ўжо ня будзе мною... Рызыкуючы наклікаць на сябе яшчэ большы гнеў артадаксальных вернікаў-хрысьціянаў, разгледжу іншы варыянт. А менавіта веру ў перасяленьне душаў. Зрэшты, пра гэта лепей прачытаць у маім апавяданьні «Маша і мядзьведзі» . У тым, дзе белыя мядзьведзі зьелі ў зьвярынцы расейскую дзяўчынку, пакінуўшы ад яе адны ружовыя майточкі. (Між іншым, я вельмі шкадую Машу, і насамрэч твор гэты зусім не крыважэрны, а вельмі сур’ёзны і глыбокі.)
Дадам хіба што словы Ўмбэрта Эка: «Калі мая душа пераселіцца ў карову, і карова будзе ведаць, што яна — Умбэрта Эка, я згодны. Калі не, лёс той каровы мяне не цікавіць» .
Як вядома, наш асабісты канец сьвету залежыць і ад нас саміх. Пра гэта некалі афарыстычна выказаўся Сэнэка: «Дзьверы адчыненыя, можаш пайсьці» . Гісторыя і, у прыватнасьці, гісторыя літаратуры, ведае шмат тых, хто з розных прычынаў скарыстаўся ягонай парадаю. Грыгоры Чхарцішвілі, больш вядомы як Барыс Акунін, напісаў на гэтую тэму выдатнае дасьледаваньне «Пісьменьнік і самагубства» — на маю думку, найлепшую сваю кнігу.
Мне здаецца, думка пра самагубства павіннахоць раз прыйсьці да любога чалавека, які не вядзерасьліннага існаваньня. Сказаў бы нават больш: усёчалавецтва ў маім уяўленьні падзяляецца на тых,каго наведвала думка пра самагубства; тых, да кагояна яшчэ завітае; і тых, хто зь ёю так і не сустрэнецца. Апошнім я, дарэчы, ніколі не зайздросьціў.
Нявызнаныя шляхі Гасподнія, як і шляхі чалавечае думкі... Хачу выказаць бязьмежную ўдзячнасьаўтарцы пытаньня. Яна натхніла мяне на новыверш…
Кіты
на бераг выкідаюцца
кіты
чаго ім не хапае
грацыёзным
у іх стыхіі?
волі?
пекнаты?
запасу вастрыні
сталёвых лёзаў —
гнуткіх плаўнікоў
што зьведалі
і шторм і штыль
і сонца і прадоньне?
стаміліся
як Сальвадор Далі
у анфілядах
зыркага сутоньня?
ці можа проста захацелі
тут
пераканацца
што за Рубіконам?
нічога?
Вечнасьць?
некалькі сэкунд
для разьвітальнае размовы
з Конам?
на бераг выкідаюцца
кіты
чаго ім не хапае
грацыёзным
у іх стыхіі?
некалі і ты
зрабіўшыся героем
адыёзным
свайго спэктаклю
выкінесься ў мора
цябе
насуплена сустрэне хтось
ля вузкай брамы
іншае прасторы
ён ведае
адкуль зьявіўся госьць
зьняможаны за доўгія вякі
спытаецца з усьмешкай
каматознай
зірнуўшы у бязьмежжа
з-пад рукі
чаго вам не хапае
адыёзным
у той стыхіі?
волі?
пекнаты?
запасу вастрыні
сталёвых лёзаў?
Спадар Уладзімер, вось мы і адзначылі 90-годзьдзе Слуцкага збройнага чыну. Як вы лічыце, ці не перабольшваецца значнасьць гэтага паўстаньня для незалежнасьці Беларусі? Ці сказана ўжо пра яго ўся праўда? Магчыма, застаюцца яшчэ нейкія цікавыя факты?
Сьвятлана, Любань
Месяц узброенага змаганьня дзесяці тысяч случакоў пад сьцягамі БНР супроць рэгулярных частак Чырвонай арміі — з шэрагу наймацнейшых контраргумэнтаў у спрэчцы з тымі, хто зь ледзьве не паталягічнай упартасьцю паўтарае, што пры канцы ХХ стагодзьдзя незалежнасьць звалілася беларусам аднекуль зь неба. Што беларусы за яе не змагаліся, не пакутавалі, а таму нібыта дагэтуль ня ведаюць, што зь ёю рабіць. (Адзін зь нядаўніх прыкладаў такой «упартасьці» , якая грунтуецца ў найлепшым разе на няведаньні гісторыі — звонку эфэктны, але насамрэч, дыпляматычна кажучы, недарэчны выступ на адкрыцьці Менскага беларуска-нямецкага форуму аднаго нашага быццам бы дэмакратычнага палітыка. У кагосьці ён выклікаў неразуменьне, у кагосьці — абурэньне, а нехта задаволена пераглянуўся з суседам. Маўляў, а што я табе казаў: самі прызнаюцца, што іхняя незалежнасьць — ня больш чым казус.)
Па-свойму «ацаніла» значнасьць Слуцкага паўстаньня савецкая ўлада. Амаль усе ягоныя ўдзельнікі, да якіх удалося дацягнуцца крывавым рукам ОГПУ — НКВД, былі фізычна зьнішчаныя. На загад з Масквы партызаны працягвалі ліквідацыю случакоў і тых, хто быў пад іхнім уплывам, і ў гады нямецкай акупацыі.
«Народныя мсьціўцы» з 2-й менскай брыгады (камандзір С. Іваноў) у красавіку 1943 году гераічна расстралялі ў ваколіцах Рудзенску беларускага настаўніка Нічыпара Мяцельскага. Яго абвінавацілі ў сувязях зь лістападаўцамі — удзельнікамі падпольнай антыбальшавіцкай арганізацыі, створанай у 1920-я гады Юркам Лістападам. Жыцьцё самога колішняга паўстанца Лістапада куля ката з чырвонай зоркай на фуражцы абарвала ў 1938 годзе ў сібірскім БАМлагу.
Праўда пра Слуцкі чын, па сутнасьці, толькі цяпер вяртаецца празь дзесяцігодзьдзі замоўчваньня. Сапраўдныя факты ў сьвядомасьці нашых грамадзянаў (нават тых, хто захапляецца мужнасьцю случакоў) па-ранейшаму суіснуюць зь мітамі.
Даводзілася сустракацца, скажам, з думкаю,што случакоў падтрымлівала Польшча. Насамрэчяе войскі адышлі далёка ад тагачаснай мяжы, кабдаць бальшавікам магчымасьць душыць збройнаезмаганьне беларускіх незалежнікаў і на падуладнымпалякам абшары.
Яшчэ пара прыкладаў памылковых уяўленьняўпра паўстанцаў.
У некаторых публікацыях да герояў барацьбы з бальшавікамі залічваюць першага камандзіра 1-га Слуцкага палка капітана Паўла Чайку. Між тым засталіся сьведчаньні, што ён спрабаваў перадаць на савецкі бок пакет з сакрэтнымі дакумэнтамі, за што быў арыштаваны, але здолеў уцячы ўва ўжо заняты саветамі Слуцак.
Кароткае жыцьцё Чайкі хавае ў сабе нейкую таямніцу, бо празь месяц «тройка» асобага аддзелу 16-й арміі прысудзіла капітана да сьмерці ўжо за здраду савецкай уладзе.
Сярод удзельнікаў паўстаньня энцыкляпэдыі называюць старшага афіцэра Беларускай вайсковай камісіі Макара Краўцова. Аднак гісторыкі высьветлілі, што аўтара гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ў шэрагах інсургентаў не было з прычынаў, так бы мовіць, асабістых. (Праўда, і іншых заслугаў Краўцова хапіла для таго, каб у 1939-м савецкія «вызваліцелі» закатавалі яго на допытах у Беластоцкай турме.)
Наогул — калі казаць пра чалавечыя лёсы — утакіх сытуацыях і ў такія часы ўзьнёслае заўсёдымяжуе зь зямным і нізкім, гераізм пульсуе побачз здрадаю, а трагічнае ператвараецца ў камічнае інаадварот.
Тым, хто мае намер грунтоўна ўнікнуць у гісторыю тых падзеяў, хачу найперш параіць кнігу «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2-е дапоўненае выданьне; Мінск, 2006), укладзеную Ўладзімерам Ляхоўскім, Уладзімерам Міхнюком і Аляксандрай Гесь. А таксама — бліскучае дасьледаваньне Ніны Стужынскай «Беларусь мяцежная: З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву. 20-я гады ХХ стагодзьдзя» . У 2011 годзе нарэшце зьявілася новае выданьне, а першае Беларускі ПЭН-цэнтар адзначыў дзесяць гадоў таму прэміяй імя Францішка Багушэвіча.
Будуць, безумоўна, адгорнутыя і новыя, дагэтуль не вядомыя старонкі змаганьня тых, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына. Здаецца, рука гісторыкаў зь Беларусі яшчэ толькі кранулася адпаведных фондаў Польскага архіву вайсковага. Між тым дэфэнзіва ўважліва адсочвала ўсе пэрыпэтыі нашага імкненьня да незалежнасьці.
Веру, што 27 лістапада — дзень, калі ў 1920-м слуцкія паўстанцы ўпершыню атакавалі чырвона-армейскія часткі, — будзе называцца Днём герояў і ў афіцыйных беларускіх календарах. А другомупрэзыдэнту краіны раю выдаць указ, што гэтыдзень — ня проста сьвяточны, але і выхадны.
Ходзяць чуткі, што кожнае лета вы таемна зьяжджаеце на нейкую выспу і там абдумваеце і пішаце новыя кнігі. Можа, прыадкрыеце таямніцу свайго творчага праекту?..
Таксама вандроўніца
Дарагая вандроўніца, вы стварылі амаль ідылічную карціну. Менавіта так мне і хацелася б бавіцьбольшую частку кожнага лета.
Рэчаіснасьць больш празаічная. Але ўжо колькігадоў я зь сябрамі сапраўды выпраўляюся на парулетніх дзён на якую-небудзь выспу. Магчыма, некалі дабярэмся і да выспаў далёкіх і экзатычных.Уначы нас будуць падпільноўваць тамтэйшыя канібалы , а тых, хто дажыве да раніцы, радасна абудзяць , шпурляючыся какосамі, мясцовыя макакі.
Пакуль жа «нашыя» выспы — родныя, беларускія. Але хачу вам сказаць, што ўражаньняў хапае і без заморскай экзотыкі.
Калі называць гэтыя сяброўскія вандроўкі «праектам» , дык, відаць, трэба нарэшце прыдумаць яму назоў. Няхай будзе, да прыкладу, «Архіпэляг» . Натуральна, што мы едзем не на першую-лепшую выспу. Усю зіму абмяркоўваем чарговых кандыдатак, разглядаем мапы, гартаем энцыкляпэдыю «Блакітны скарб Беларусі» . Потым адбываецца рэйтынгавае галасаваньне. «Архіпэляг» пачаўся з выспы на возеры Нешчарда. Таго самага, на беразе якога, у Мурагах, нарадзіўся Ян Баршчэўскі. Аўтар кнігі «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» . Сучасьнікі параўноўвалі яе з казкамі «Тысячы і адной ночы» .
«Дзядзька мой, досыць заможны шляхціч пан Завальня, — піша Баршчэўскі, — жыў у паўночным і дзікім баку Беларусі. Ягоная сядзіба стаяла ў чароўнай мясьціне. На поўнач паблізу жыльля — Нешчарда, велізарнае возера накшталт марской затокі...»
Скажу вам, што якраз у такіх мясьцінах, штоза два стагодзьдзі амаль не зьмяніліся, і нараджаюцца апавяданьні, якія не даюць заснуць начамі.Калі была мая чарга вартаваць наш вандроўнытабар, увесь час мроілася: вось зараз прыляціцьчарадзейкаБелая Сарока. Альбо выйдзе зь цемрычалавек з валасамі, што крычаць на галаве, ці самнекаранаваны кароль чарнакніжнікаў пан Твардоўскі...
Наступнага году выбралі Асьвейскае возера. Адзінае, дарэчы, месца ў Беларусі, дзе можна назіраць прыродную зьяву, вядомую як fata morgana.
Асьвейскі востраў у нашай краіне самы вялікі —пяць квадратных кілямэтраў.
Гэта цэлы сьвет — стромыя берагі, лес, лугавіны, яры, сажалка... Яблыні і грушы на месцы колішняй вёскі, якую ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя гвалтам перасялілі. (Кажуць, што іначай цяжка было ўсталяваць на высьпе савецкую ўладу.) Там жывуць зайцы, лісіцы, дзікі, ваўчыная сям’я, якая ўвечары нагадала нам, хто тут гаспадар. Пры вогнішчы пачалі згадвацца сюжэты з «Марсіянскіх хронікаў» Рэя Брэдбэры. А тут яшчэ і месяцавае зацьменьне...
Асьвея
поўнач на высьпе
поўня ў паўнюткім зацьменьні
таму й мабільная сувязь
зь Вялікай зямлёю маўчыць
Асьвея
агонь на строме
водбліз зьдзічэлага саду
нячутна выйдуць з-за яблынь
душы былых астраўлянаў...
Потым была выспа на вушацкіх Чарсьцьвятах. Таксама мясьцінка неверагодна прыгожая і ня менш загадкавая. Мясцовы рыбак Мікола распавёў нам, што на Купальле туды штогод заяўляюцца і скачуць вакол вогнішча «нейкія манашкі» . Разам зь імі прыяжджаюць музыкі, якія граюць на дудах так гучна, што ў вёсцы на беразе таксама можна патанчыць. Дык вось плыве Мікола ўначы на лодцы праверыць свой нераток, а тут выходзяць дзьве «манашкі» на бераг, скідаюць усё зь сябе і — да Міколы.
Кажа, ледзьве ўцёк. А я яшчэ б падумаў... Выспа, як і хутар, фармуе ў свайго жыхара непаўторнае сьветабачаньне, сьветаразуменьне й сьветаўяўленьне. Калі ў Беларусі прымуць закон аб прыватнай уласнасьці на зямлю, абавязкова куплю сабе маленькую выспу.
Кожны, каму не абыякавы лёс краіны, ведае пра Беларускі гуманітарны ліцэй, які, на вялікае шчасьце, уладам не ўдалося зьнішчыць. Даводзілася чуць, што ў 1920-я, у часы беларусізацыі, наш ліцэй меў свайго папярэдніка, прычым з такім самым назовам. Зірнуў у энцыкляпэдыі — нічога не знайшоў. Можа, мы маем справу зь мітам?
Бацька ліцэіста
Гэта ня міт, хоць вучэльні з такім назовамафіцыйна і не існавала. У гады беларусізацыі Беларускім ліцэем часта называлі Менскі беларускіпэдагагічны тэхнікум.
Там сапраўды панаваў дух… Не, не беларусізацыі, у якой почасту прысутнічала значная доляказёншчыны. У сьценах тагачаснага Беларускагаліцэю жыў дух сапраўднага нацыянальнагаАдраджэньня.
У тэхнікуме выкладалі Якуб Колас і ягоны дзядзька-акадэмік Язэп Лёсік, палітык, пісьменьнік і самы знакаміты ў рэспубліцы мовазнаўца. Навучэнцам чыталі свае курсы вядомы літаратуразнаўца прафэсар Міхайла Піятуховіч; географ, першы рэдактар часопісу «Наш край» Мікола Азбукін; музыказнаўца і перакладчык Юльлян Дрэйзін, што з арыгіналу пераўвасабляў па-беларуску «Вакханак» Эўрыпіда і «Антыгону» Сафокла…
Крый божа, каб, зьвяртаючыся да выкладчыкаў, нехта сказаў «таварыш» . Колас, Азбукін, Піятуховіч дый іншыя былі «дзядзькамі» . Пра «дзядзьку Лёсіка» апавядалі, як на лекцыі ў БДУ той адшыў камсамолку, што спрабавала выкрываць вучонага і аднаго з «бацькоў» БНР у нацыяналістычных памылках. Маўляў, не надае ўвагі падабенству беларускай мовы зь «великим и могучим русским языком» . Мэтар адказаў, што студэнты Беларускага ўнівэрсытэту мусяць вывучаць не падабенствы, а саму родную мову. І дадаў: «Бо жывем мы ў Беларусі, а не на нейкім Марсе» .
Такія выкладчыкі мелі ўдзячных і годных вучняў. Пра Белпэдтэхнікум казалі як пра гадавальнік талентаў для будучыні айчыннага прыгожага пісьменства. Спрачацца не выпадала, бо ў аўдыторыях то канспэкты, а то і новыя творы пісалі Лукаш Калюга, Паўлюк Трус, Антон Адамовіч, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Алесь Якімовіч, Валеры Маракоў, Сяргей Дарожны, Рыгор Крушына… Яны заглядаліся на юных літаратарак Натальлю Вішнеўскую і Зінаіду Бандарыну. Свае першыя вершы перад Коласам і Купалам, які таксама часта завітваў існавала студыя літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк» , віравалі дыспуты і канфэрэнцыі.
Шмат можна казаць пра безаглядную сьмеласьць тагачасных «ліцэістаў» ня толькі ў літаратурных экспэрымэнтах, пра жарты і выбрыкі, што ў тых умовах нагадвалі гульню з агнём. Тады існавала такая арганізацыя — Саюз ваяўнічых бязбожнікаў, або, скарочана, як было напісана на значку, СВБ. Нехта прыдумаў інакшую расшыфроўку — Саюз вызваленьня Беларусі. А значок дзеля «кансьпірацыі» трэба было насіць не на штрыфлі пінжака, а пад штрыфлем. Падобныя дурніцы маглі паслужыць службу і ўсёмагутнаму ОГПУ, хоць там хапала і сваіх «вынаходнікаў» . Менская атмасфэра набрыньвала трывогай і прадчуваньнем трагедыі. Былы «ліцэіст» Валеры Маракоў сказаў пра гэта так:
Шчасьлівы я, што тут жыву,
Й за гэты край вясной вялікай,
Быць можа, зьнімуць галаву,
Праколюць сэрца вострай пікай…
У хуткім часе колішнія навучэнцы ўжо займаліся расшыфроўваньнем бальшавіцкіх скаротаў у менш камфартабэльных умовах. Да прыкладу, у «амэрыканцы» — камэры менскай турмы НКВД, дзе група зусім юных «нацдэмаў» разгадала абрэвіятуру БССР як Будуем Самі Сваё Рабства. У крывавых жорнах сталінскага тэрору загінулі і «дзядзька Лёсік» , якога ў 1930-м узялі адным зь першых, і Мікола Азбукін, і Міхайла Піятуховіч… Той самы лёс быў накаваны і многім іхнім вучням.
У дваццаць восем гадоў расстралялі Маракова і Калюгу. У трыццаць чатыры загінуў за гулагаўскім дротам, будуючы Камсамольск-на-Амуры, Сяргей Дарожны. Пра лёс прыгажуні Натальлі Вішнеўскай можна напісаць авантурны раман. Уволю пакаштавалі турэмных і лягерных паек гадаванцы таго Беларускага ліцэю Антон Адамовіч, Рыгор Крушына і Ўладзімер Дудзіцкі, якія пасьля Другой усясьветнай вайны апынуліся на Захадзе. Выдатны літаратуразнаўца Адамовіч рэдагаваў на эміграцыі газэту «Бацькаўшчына» , часопісы «Сакавік» і «Конадні» . Быў адным з стваральнікаў Мюнхэнскага інстытуту вывучэньня СССР і Беларускай службы Радыё Свабода. Разам зь ім на радыё працавалі і Дудзіцкі з Крушынам, якія ўжо на чужыне зьдзейсьніліся як паэты. Крушына, дарэчы, стаў першым беларускім літаратарам, прынятым у Міжнародны ПЭН-клюб.
Гісторыя мае ўласьцівасьць паўтарацца. Паміждвума беларускімі ліцэямі нескладана знайсьціаналёгіі. На шчасьце, яны будуць толькі пэўныя,але ня поўныя. Хтосьці з выхаванцаў Беларускага гуманітарнага ліцэю, магчыма, напіша дасьледаваньне, прысьвечанае Белпэдтэхнікуму, пра які сапраўды пакуль што няма ніводнага, нават караценькага, артыкулу ў айчынных энцыкляпэдыях. Дый чаго там толькіняма!
Зьменіцца ўлада — будзем выдаваць новыя энцыкляпэдыі.
Якім вам бачыцца месца сучаснай беларускай літаратуры на радзіме і ў сьвеце?
Віктар Кіслы
Адважваюся сьцьвярджаць, што наша літаратура сёньня — адна з найцікавейшых у Эўропе.Думка не зусім мая. Пра гэта ня раз пісалі ў рэдакцыйных прадмовах замежныя выданьні, якіяаддавалі свае старонкі пісьменьнікам зь Беларусі. Прычым, гаворка ішла пра цікавасьць ня толькі і ня столькі з прычыны сытуацыі, у якой беларуская літаратура ствараецца, а з прычыны сапраўды эўрапейскага роўню яе найлепшых праяваў.
Ды парадокс у тым, што Эўропа па-ранейшаму пра тое, аб чым мы гаворым, і не здагадваецца або ў сілу старых стэрэатыпаў і ведаць ня хоча. Адзін знаёмы бэрлінец неяк прызнаўся, што для бальшыні ягоных суайчыньнікаў (з улікам колішняй ГДР) эўрапейскі сьвет усё адно канчаецца за Одэрам.
Ужо ў XXI стагодзьдзі ў Польшчы выйшла анталёгія сучаснага беларускага апавяданьня. Кніга называецца «Беларусь — краіна, аточаная высокімі гарамі» . Такі твор у зборніку адсутнічае, мэтафарычна-іранічны назоў дало само выдавецтва. Калі Беларусь далёкая для палякаў, дык што ўжо казаць пра немцаў ці французаў! Ды мы з нашай літаратурай для іх — ня толькі за высокімі гарамі, а яшчэ й за глыбокімі марамі.
Але, можа, вінаватыя не адно забабоны й стэрэатыпы? Амаль ува ўсіх дэмакратычных краінах кантынэнту існуюць структуры, якія займаюцца «прасоўваньнем» нацыянальных культураў і літаратур. Інстытут Гётэ, Славацкі, Швэдзкі, Польскі інстытуты... Два апошнія, да прыкладу, разам з амбасадамі сваіх краінаў нядаўна правялі ў Менску бліскучыя прэзэнтацыі беларускіх перакладаў раманаў ці не найбольш чытанага ў сёньняшняй Швэцыі празаіка Мікаэля Ніемі «Папулярная музыка зь Вітулы» і знакамітай полькі Вольгі Такарчук «Правек ды іншыя часы» .
Камусьці, магчыма, мроіцца, што нешта кшталтуБеларускага інстытуту створанае за гады незалежнасьці і ў нас. На пачатку 1990-х спадзяваньні нагэта даваў Навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны, які ачольваў Адам Мальдзіс. Аднакзьмянілася ўлада, і пасьля некалькіх рэарганізацыяў цэнтар ціха кануў у Лету.
А, можа, функцыі будучага Беларускага інстытуту, пакуль ён народзіцца, бяруць на сябе амбасады? Знаходзяць час і сродкі знаёміць краіны сваёйдысьлякацыі з роднай літаратурай, запрашаюцьпісьменьнікаў, ладзяць сэмінары перакладчыкаў?..
Калі такая дзейнасьць і мае месца, яна адбываецца ў глухім падпольлі, зь якога аніякіх сыгналаў не далятае. Затое вядома шмат прыкладаў, калі прадстаўнікі дыпляматычных установаў РБ альбо, на ўсялякі выпадак, на выступы нашых літаратараў за мяжой проста не зьяўляюцца, альбо прыходзяць, каб, сьціпла зьліўшыся з публікай сядзець у кутку з умкнутым дыктафонам ці разгорнутым нататнікам.
Другі, яшчэ больш сумны парадокс палягае ў тым, што сучасная беларуская літаратура ў выніку «культурнай палітыкі» цяперашняй улады ўсё больш ператвараецца ў terra incognita для саміх беларусаў. Дзяржаўныя тэлеканалы дзесяць гадоў у лепшым разе маўчалі пра нобэлеўскага намінанта Васіля Быкава. Пасьля кастрыраваных сюжэтаў пра яго ўсенароднае пахаваньне маўчаньне працягваецца. Можа, яно прывядзе да ўрачыстага вылучэньня на Нобэля генэрала Чаргінца?
А калі вы апошні раз бачылі на экранах народных паэтаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча? Аднойчы мы з Уладзімерам Някляевым хадзілі на прыём да старшыні Менскага гарсавету з патрабаваньнем надаць адной з сталічных вуліц імя Васіля Быкава. У прыёмны час пасьля пэўнай чыноўніцкай мітусьні заместа старшыні нас сустрэлі два падцягнутыя й накачаныя нібыта старшынёвы памочнікі. Яны адразу прапанавалі напісаць абгрунтаваньне прапановы (за якую, нагадаю, былосабрана 100 тысяч подпісаў). Што ім пісаць?
А, вяртаючыся да месца беларускага прыгожага пісьменства ў сьвеце, скажу, што ў Польшчы нядаўна выйшаў раман Наталкі Бабінай «Рыбін горад» , у Нямеччыне — «Сарока на шыбеніцы» Альгерда Бахарэвіча, у Швэцыі — «Плошча» Барыса Пятровіча і «Горад Сонца» Артура Клінава... І першую міжнародную Гданьскую паэтычную прэмію «Эўрапейскі паэт свабоды» атрымалі мы.
Прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч мяркуе, што нобэлеўскага ляўрэата мы атрымаем ужо пры нашым жыцьці. А я прадказваю, што ў гэтым стагодзьдзі ляўрэатаў будзе некалькі.
Ці можна верыць размовам пра тое, што ў юнацтве вы былі трансвэстытам і нават — страшна сказаць! — марылі стаць дзяўчынай?
Славамір
Гэта страшная праўда.
Толькі гаворка ідзе пра вельмі раньняе юнацтва.Мне было тры зь нечым гады, калі мой пільны мужчынскі позірк спыніўся на дачцэ суседзяў, старэйшай за мяне на некалькі месяцаў Людачцы. Не наважуся назваць мае пачуцьці першым каханьнем, а вось слова «закаханасьць» выкарыстаць рызыкну.
Хоць я, магчыма, і быў хлопчык не па гадах раньні, але што рабіць зь дзяўчаткамі, якія табепадабаюцца, яшчэ ня ведаў. У выніку закаханасьцьсублімавалася ў імкненьне пераўвасобіцца ў самяе аб’ект.
Я браў у мамы хустачку, павязваў ёю сваю кучаравую галоўку, падыходзіў да люстэрка і шчасьліва, быццам на нейкай урачыстасьці, абвяшчаў: «Людачка!» Цікава, што бачыць сапраўдную Людачку цяпер ужо было абсалютна неабавязкова. (Да аднаго з аднайменных школьных каханьняў, Людачкі Цімафеевай, заставаліся доўгія гады.) Але далей справа не пайшла — не было ні сукеначак, ні спаднічак, ні банцікаў. Выключна хустачка. Зь мяне атрымаўся трансвэстыт-мінімаліст.
Бацькі згадвалі, што той пэрыяд майго жыцьця доўжыўся цэлае лета.
Увосень я пасталеў, пасуравеў і разьвітаўся зь першай закаханасьцю. Прыйшоў час выбірацьсправу жыцьця.
Неўзабаве я быў ужо апантаны мараю зрабіцца ня Людачкай, а вадалазам. Я круціўся вакол мужных людзей, што апускаліся ў дзьвінскія глыбіні, і ўяўляў, як вырасту і таксама буду ад раніцы шукаць на дне тапельцаў, а потым расьсьцілаць на беразе мясцовую газэціну «Сцяг камунізму» (я ўжо ведаў літары), ставіць на яе пляшку, жаваць сала зь зялёным хвастом цыбулі, а пасьля заводзіць улюбёную песьню вадалазаў з пакуль што загадкавымі словамі: «Пара-па-бабам, пара-па-бабам…»
Наступная мара была зьвязаная зь людзьмііншай гераічнай прафэсіі. Я нават навучыўся вымаўляць яе назоў без памылак — патолягаанатам. Ім быў мой надзейны старэйшы сябра, наш сусед дзядзька Жэня, найлепшы партнэр па гульні ў жаўнерыкаў і хованкі. Моцны пах розных адэкалёнаў, што заўсёды струменіў ад дзядзькі Жэні, наводзіў на думку, што якраз там, дзе ён працуе, тыя духмяныя рэчы і вырабляюць.
Праз шмат гадоў, калі я ўжо буду збольшага ведаць, што гэта за спэцыяльнасьць, адзін зь яе прадстаўнікоў ці то жартам, ці то цалкам паважна распавядзе мне, як цяпер перад пахаваньнем, не давяраючы патолягаанатамам, сваякі нярэдка кладуць нябожчыку ў кішэню мабільнік (альбо, як вучыць нас паэт Леанід Дранько-Майсюк, «далькажык» ) зь перадаплатай, каб у выпадку чаго можна было пазваніць ці паслаць эсэмэску.
А ў тагачасным жыцьці, як пераконвалі радыё і першыя чорна-белыя тэлевізары, заўсёды знаходзілася месца подзьвігу. Мне хацелася зьдзейсьніць яго ў якасьці шпіёна. Тады яшчэ савецкага. Зрэшты, пра гэта лепей прачытаць у маім апавяданьні, якое так і называецца «Я марыў стаць шпіёнам» .
Перапрашаю, што, нібыта апраўдваючыся, далёка адхіліўся ад тэмы.
Пазьней за маленства рэцыдываў трансвэстызмуза мною, здаецца, не заўважалася. Даруйце, хлушу: у піянэрскім летніку мы, хлопчыкі, аднойчы скралі ў дзяўчатак купальнікі. Уявіце сабе, як раптам дваццаць бэйбусаў зьявіліся на беразе возера ў дзявочых пляжных апранашках. Далёкім водгульлем тых дзіцячых недаразьвітых схільнасьцяў і мрояў трэба, напэўна, лічыць мой намер у наступным жыцьці пабыць жанчынаю. Усё ж цікава, што яны адчуваюць…
Спадар Уладзімер, ці чыталі вы «Разьвітальны ліст» Габрыеля Гарсія Маркеса? А што б хацелі напісаць у такім лісьце самі? Дай божа, каб гэта здарылася вельмі ня хутка!
Спадарыня Зоя
Магчыма, ня ўсе ведаюць, што гаворка ідзе праліст, які Маркес нібыта напісаў, пачуўшы свой анкалягічны дыягназ. У 1999-м мэдыкі дыягнаставаліў выбітнага калюмбійца рак лімфы і далі ня большяк год на завяршэньне зямных клопатаў. Ліст прыйшоў і майму знаёмаму Карласу Шэрману, дзякуючы якому героі Гарсія Маркеса загаварылі і па-беларуску.
Тая старонка тэксту ўспрымалася як разьвітаньне зь сябрамі, калегамі, перакладчыкамі. Фрагмэнты толькі што атрыманага пасланьня Карласчытаў, калі мы зь ім разам выступалі ў Полацку. Памятаю, мяне расхваляваў ня сам ліст, а сумная навіна, што дні аднаго з улюбёных пісьменьнікаў — зьлічаныя.
Але лёсу было заўгодна, каб стваральніку «Ста гадоў адзіноты» выпала шчасьлівая й доўгая адтэрміноўка. Ужо даўно няма на гэтым сьвеце Шэрмана, а пісьменьнік, прысуджаючы прэмію якому, Нобэлеўскі камітэт, на маю думку, зрабіў абсалютна бездакорны выбар, па-ранейшаму сярод нас.
А тады Шэрман даў мне ксэракопію ліста. Раз-пораз перачытваючы яе, я заўсёды адчуваў пэўнуюняёмкасьць. Аднак думаў, што аўтары геніяльныхраманаў не абавязаныя пісаць геніяльныхлістоў.
Няхай сабе і апошніх. Скарыстаўшыся з таго, што «Разьвітальны ліст» гуляе ў інтэрнэце, перачытаў яго нанова. Аўтар часам кранае, уздымаецца да філязофіі й паэзіі, але ўсё забівае велягурыстасьць, якая бясконца парушае мяжу з банальнасьцю.
«Я зразумеў, што чалавек мае права глядзець на іншага звысоку толькі тады, калі дапамагае яму падняцца…»
Ну што тут сказаць?.. Амаль афарыстычна.
«Я не пражыў бы ніводнага дня, не сказаўшылюдзям, якіх я люблю, што я іх люблю…»
Мне здаецца, што ад бясконцага паўтарэньня такія словы, як «люблю» , страшэнна дэвальвуюцца.
«Я паліў бы сьлязьмі ружы, каб адчуць боль іхніх шыпоў і пунсовы пацалунак іхніх пялёсткаў…»
Пакіну без камэнтароў.
Але ж, сябры мае, можа, ня ўсім вядома, што Маркес абвергнуў сваё аўтарства «разьвітаньня» і нават назваў яго «банальнай пошласьцю» . Ужо даўно тэкст прыпісваецца іншым літаратарам, сярод якіх, да прыкладу, Паўлу Каэлью.
Да Каэлью сапраўды падобна, хоць Карлас Шэрман, памятаецца, быў да скону дзён упэўнены, штогэта не містыфікацыя.
Наш мэтар перакладу казаў, што Бог спачатку,маўляў, недагледзеў, а потым выправіўся, даўшыМаркесу час на новыя шэдэўры. Я далёкі ад якіх-колечы катэгарычных высноваў і недарэчных параўнаньняў, ды, мабыць, усё ж лепей, калі літаратары пакідаюць не разьвітальныя лісты, а — ведаючы пра блізкі сыход — разьвітальныя кнігі. Як зрабіў наш Яўген Будзінас.Ня кожнаму дадзена ведаць, колькі яму засталося.
Баюся банальнасьцяў, а таму — апынуўшыся ў сытуацыі, калі ведаеш, — напісаў бы не разьвітальны зварот да многіх, а некалькі лістоў да блізкіх людзей. Прычым не карыстаўся б электроннай поштай.
Прыкладам для мяне назаўсёды застанецца мастацтвазнаўца й мастак Міхась Раманюк, які, пачуўшы, што яму засталося некалькі тыдняў, а можа, і дзён, сядзеў на паштамце й падпісваў апошнія лісты.
Вядома, хочацца, каб дарагія мне людзі атрымалі такія лісты яшчэ ня хутка.
Як вядома, вы ня толькі пішаце кніжкі, але і займаецеся гістарычнай мітатворчасьцю. Цяпер вас зноў заносіць — культывуеце міт, нібыта ў нашай гісторыі нейкую асаблівую ролю адыгралі жанчыны. Ды ўсюды роля ў іх была, канечне, надзвычай важная, але прыкладна аднолькавая: нараджаць дзяцей, захоўваць сямейнае гняздо. А выключэньні бывалі ўва ўсіх народаў. У нас — Еўфрасіньня Полацкая, у французаў — Жанна д’Арк. (Я, зразумела, ня ўлічваю ХХ стагодзьдзя з эмансыпацыяй і фэмінізацыяй ды наш час з цэлай плеядай жанчын-прэзыдэнтак.) Дык навошта вам гэтыя міты?
Л. Борскі
Буду стаяць на сваім. Гістарычныя заслугі нашыхжанчын, скажам так, большыя засярэднеэўрапейскія.
Хіба міт — тое, што Рагнеда выратавала княскуюдынастыю Рагвалодавічаў, якая потым больш за двавякі адстойвала незалежнасьць Полацку ад Кіева,раднілася зь бізантыйскімі імпэратарамі ды дацкімікаралямі? Хто ведае, ці была б сёньня Беларусьна палітычнай мапе сьвету, каб у тую, захавануюлетапісамі ноч Рагнеда не ўзяла б у рукі меч, кабадпомсьціць князю Ўладзіміру за спалены родныгорад і выразаную сям’ю?
Калі вы згадалі Еўфрасіньню, паспрабуйце назваць у эўрапейскай гісторыі ХІІ стагодзьдзя іншых асьветніц такога ж маштабу.
Законы Вялікага Княства Літоўскага стаялі на варце маёмасных і спадчынных правоў жанчын, што таксама абумовіла іхнюю вагу ў тагачасным грамадзтве, якую нават немагчыма параўноўваць з становішчам прыдушаных «Дамастроем» жыхарак Масковіі.
Нашыя жанчыны і Радзіму бараніць умелі. Як,скажам, Настасься Слуцкая, хоць гэтая асобасапраўдыдаволі міталягізаваная (праўда, абсалютнабез майго ўдзелу). Альбо як адна з кіраўнікоў (ці, лепей сказаць, кіраўніц?) вызвольнага паўстаньня 1831году Эмілія Плятэр, што стварыла аддзел з трохсотстралкоў, шасьцідзесяці коньнікаў і некалькіх сотняўкасінераў і, пераапрануўшыся ў мужчынскаеадзеньне, павяла іх на Дынабург-Дзьвінск. Эміліюназывалі нашай ліцьвінскай Жаннаю д’Арк, а на яесьмерць адгукнуліся дзясяткі эўрапейскіх паэтаў адАнгельшчыны да Італіі.
Нашы жанчыны засноўвалі тэатры, як УршуляФранцішка Радзівіл.
Стваралі першыя мануфактуры, як іншая прадстаўніца гэтай фаміліі Ганна Кацярына.
Былі ў ліку першых літаратурных клясыкаў, стваральнікаў першых палітычных партыяў, арганізатараў першага нацыянальнага зьезду, міністраўпершага незалежніцкага ўраду, як Цётка й ПалутаБадунова.
Станавіліся для ўсёй краіны бясспрэчнымі маральнымі аўтарытэтамі, як Ларыса Геніюш і НінаМацяш.
Давалі й даюць узор служэньня Беларусі на эміграцыі, як незабыўная Зора Кіпель, як Ала Орса-Рамана, як старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла… Урэшце, чаму так сталася? Можа, нашым мужчынам цягам стагодзьдзяў хранічна не хапала нейкіх якасьцяў, і, усьведамляючы гэта, яны давалі сваім «палавінам» большую прастору для разгарненьня?
А мо рэч у тым, што беларускія жанчыны — самыяпрыгожыя? Едзеш, бывае, у мэтро на эскалятары,глядзіш на сустрэчны і думаеш: няўжо недзе побачскончыўся конкурс прыгажосьці?
Мой добры знаёмы і калега, пісьменьнік з Таронта Кастусь Акула, які пабачыў шмат краінаўі жанчын, калісьці сказаў мне, што ў Эўропе нашы— дакладна на першым месцы, а ў сьвеце — надругім, пасьля філіпінак. Ня ведаю, ня быў. Можаце і наступныя словы лічыць мітатворчасьцю. Але я ўсё адно мару пра час, калі ў прэзыдэнта Беларусі будзе жаночае імя.
Кандыдаткі падрастаюць…
Да вас зьвяртаецца маладая беларуская сям’я. Хутка ў нас народзіцца дзяўчынка, і мы пачалі ўжо выбіраць ёй імя. Скажыце, калі ласка, якія вашы ўлюбёныя жаночыя імёны?
Сьвятлана й Ігар
Каб мне давялося выбіраць імёны для сваёй дачкі(імя было б падвойнае), я, напэўна, як каштоўныякаменьчыкі, перабіраў бы вось гэтыя:Адэля, Акуліна (згадайце, у якога геніяльнагапаэта так звалі маму?), Ала, Алаіза (мо стане літаратаркай — імя ж нярэдка прагназуе лёс), Алена,Алеся, Аліна, Альбіна, Альдона (так клікалі дачкувялікага князя Гедзіміна), Альжбэта, Аляксандра,Амелія, Анжэла, Антаніна, Анэля, Апалёнія, Апалінарыя, Арына, Аўгусьціна, Аўрэлія... Багдана, Багуміла, Багуслава, Бажэна, Барбара, Берагіня, Браніслава... Валерыя, Вальжына, Валянціна, Васіліна, Вера (гэта ж будзе і Верка, і Верачка, і Верунка, і Варуся, і Верця, а калі спатрэбіцца, дык і Верціхвостка...), Вераніка, Вікторыя, Віта, Віялета, Вольга, Воля, Венера, Вяргіня...
Габрыеля, Галіна, Ганна ( «Як яе клікалі? Аня... Ганулечка... Ганна...» — нясьціпла цытую ўласны верш), Гражына (ёй будуць прысьвячаць паэмы), Граніслава, Гэля...
Дабрадзея (легендарная дачка князя ЎсяславаБрачыславіча), Дабрыяна, Дамініка, Данута (самабудзе аўтаркаю паэмаў), Дарота...
Ева, Еўфрасіньня...
Зарына, Зора (Зора Кіпель была адной з самыхзнаных у сьвеце беларусістак), Зося, Зьвеніслава(стрыечная сястра нашай нябеснай заступніцыЕўфрасіньні)...
Івонка (магчыма, стане прэзыдэнтам), Ірэна...
Каміла (каб была талентамі падобная да дачкіДуніна-Марцінкевіча), Караліна, Кася (паслухайцеспачатку, які ў малой галасок), Кацярына, Кветка,Кірыяна (была такая князёўна ў дынастыі Рагвалодавічаў), Клава (можа, так назваў бы сваю дачушкуМаксім Багдановіч?), Ксенія, Купаліна...
Ларыса, Лёля, Лілея, Люба, Людвіка, Людміла,Люсія, Люцына, Люцыя...
Магдалена, Маргарыта (гэтае імя мела, міжіншым, спадарожніца жыцьця нашага Майстра —Скарыны), Мальва, Марта, Марцэля, Марыя (такзвалі маю маму, а яшчэ — Маня, Манечка, Манька,Марыйка, Маруся...), Мар’яна, Меліта, Міласлава,Міхаліна...
Надзея, Настасься, Натальля, Ніна…
Палута (калі ўжо нехта напіша пра Палуту Бадунову раман?), Паўліна...
Рагнеда, Рада, Радаслава, Раіна, Расьціслава,Ружана, Рута, Рыта, Рэгіна…
Сабіна, Саламея (вырасьце вандроўніцай дыавантурніцай, як Русецкая-Пільштынова), Сафія(гэтае імя мелі маці сьвятой Еўфрасіньні і полацкаякнязёўна, а потым дацкая каралева Сафія Валадараўна), Славаміра, Станіслава, Стафанія (ці любіцевы тэатар?), Сьвятаслава, Сьвятлана…
Тадзіяна, Талія, Тамара, Таміла (жыла кабета з такім чароўным імем у XVI стагодзьдзі ў Наваградзкім павеце), Тацяна...
Уладзіслава (магчыма, стане жонкаю народнага паэта), Уршуля (будзе пісаць п’есы, як аднайменьніца зь сям’і Радзівілаў), Усяслава...
Флярыяна, Францішка, Фрыда, Фэліцыя...
Хрысьціна...
Чарадзея (сустракаўся зь ёю ў старадаўніх дакумэнтах)…
Эвэліна, Эліна, Эмілія (праўда, ня хочацца, кабнашыя жанчыны зноў бралі ў рукі зброю, як ЭміліяПлятэр)...
Юлія, Юльляна, Юнэля, Юстына...
Яварына, Ядзьвіга, Яна, Яніна, Яраслава...
А таксама многія іншыя...
Атрымліваецца сапраўдная паэма. У кожнага— свая.
Вы можаце прачытаць свой самы новы верш пра каханьне?
Вальжына
анёлы!
дайце мне
яе
запясьці
Лічыцца, што ў сучасным каханьні прагматызму нязьмерна больш, чым рамантызму. Можа, знойдуцца ў вашым пісьменьніцкім «запасе» гісторыі, каб абвергнуць гэтую сумную выснову?
Віялета, 17 гадоў
Днямі перачытаў раман нобэлеўскага ляўрэата 2009 году Марыё Варгаса Льёсы «Прыгоды дрэннай дзеўчынёшкі» , які называюць «сагай пра каханьне ХХ стагодзьдзя» . Вось там, скажу вам, гэтых самых рамантызму з прагматызмам — мора бязьмежнае, прычым у самых складаных канфігурацыях. Бывае, цяжка ўцяміць, дзе адно, а дзе другое.
Але гісторыю каханьня льёсаўскага Рыкарда Самакурсьё ды ягонай «чылійкі» , як і іншыя прыклады з сучаснай сусьветнай літаратуры, маючы ахвоту, вы без праблемаў адшукаеце й самі. Калі мець на ўвазе мае ўласныя «доказы» , то некаторыя зь іх таксама можна знайсьці ўва ўжо надрукаваных тэкстах, пераказваць якія ня бачу сэнсу.
Хіба што зраблю адно выключэньне, бо тойаповед быў напісаны яшчэ за некалькі гадоў давашага, Віялета, нараджэньня. У інтэрнэце яготаксама няма.
У некалькіх словах гісторыя такая. У вагонерэстаране транссібірскага цягніка беларускі хлопецпазнаёміўся з такой самай маладой пасажыркай.
Строіў зь сябе неардынарную асобу, але знаёмства,па сутнасьці, так і не адбылося. Дзяўчына хацела,каб ён адгадаў ейнае імя, а ў яго не атрымалася. Ці, можа, яна хацела захаваць incognito. Але каля дзьвярэй купэ дазволіла сябе пацалаваць. Уначы нанейкай станцыі сышла. Ну, а ён падумаў: ат, такогацьвету па ўсяму сьвету… А затым штосьці ў душызамкнула…
І хлопец пачаў прыяжджаць улетку ў той гарадок, дзе яна выйшла зь цягніка. Спыняўся ў латыша-бакеншчыка, які застаўся пасьля высылкіў Сібіры. Жыў тыдзень і шукаў сваю дзяўчыну. Я спаткаўся зь ім, калі, пахаваўшы тату, даганяў наш сібірскі будатрад.
Закаханы (кажу гэта без усякай іроніі) ехаў да бакеншчыка ўжо чацьверты раз і разгаварыўся, убачыўшы ў мяне на століку беларускі часопіс. Памятаю яшчэ фразу — нэ нем галва (небяры да галавы). Так яго стары латыш супакойваў.Вось вам рамантычная гісторыя, працягу якойня ведаю. А цяпер будзе такая, для якой азначэньнепрыдумаць цяжка. Рамантычная? Прагматычная?Мэлядраматычная? Напэўна, страшная. У жыцьці ж бываюць ня толькі рамантызм ды прагматызм.
Выкладчыца ангельскай мовы Алена, у мінулым майстар спорту па гімнастыцы, мела аднапакаёўку на апошнім паверсе стандартнага дзевяціпавярховіка на менскай вуліцы Жудро. Жыла там адна. Праўдзівей, зь невідочным барабашкам, які — сам аднаго разу чуў — раз-пораз выразна пастукваў у вэнтыляцыйнай шахце, пасылаючы нейкія папярэджаньні з паралельнага сьвету.
Алена расла сіратой і не хавала ад знаёмых, штопакутуе ад адзіноты. А тады раптам уся засьвяцілася — як верасьнёвая бярэзінка ў ельніку. Ейныабраньнік Ільля, таксама ўнівэрсытэцкі выкладчык, быў старэйшы, гадоў пад сорак. Пару разоў ясустракаў іх у горадзе: ішлі, трымаючыся за рукі,і нікога вакол не заўважалі. Але аднойчы ідыліяпарушылася. Ён некалькі дзён не званіў, не адказваўна званкі, і Алена вырашыла, што тэлефон ужо незагаворыць ягоным голасам ніколі.
Калі Ільля затэлефанаваў, не адгукалася ўжо яна— зноў і зноў. Прыехаўшы, даведаўся, што колькідзён таму Алену пахавалі. Яна паднялася на дах,села на самы край і засьпявала — суседзі сьпяршападумалі, што пяе на гаўбцы. А потым разагналася,як некалі на гімнастычнай трэніроўцы, і паляцела…
Ільля запытаўся, што сьпявала. Высьветлілася, ягоную ўлюбёную песьню.
Трэцяй гісторыі расказваць ня буду. Паспрабуюзрабіць гэта пазьней, у апавяданьні. Абяцаю, штотвор будзе жыцьцесьцьвярджальны.Кахайце, Віялета! Самае сумнае — гэта не тады,калі вас не кахаюць, а калі нікога не кахаеце вы.
Скажыце шчыра: вы сустракаліся з прэзыдэнтам? Калі так, то якія ўражаньні захаваліся пра гэтага чалавека? Пра што вы размаўлялі? Калі сядзелі за сталом, то што, выбачайце, пілі і елі?
Артур
Уявіце сабе, што з прэзыдэнтам я сустракаўся.І не аднойчы.
Але, калі вы маеце на ўвазе цяперашняга гаспадара дому № 38 па вуліцы К. Маркса, то зь ім неразмаўляў, ня піў і не закусваў. Хоць магчымасьцьсустрэчы была. Тады, калі да яго хадзілі сябрыРады на той час яшчэ адзінага Саюзу пісьменьнікаў. Я належаў да тых, хто ісьці адмовіўся, боанічога ад таго нелюбоўнага спатканьня не чакаў.Мы не памыліліся. Аднак цяпер шкадую, што нябыў сярод хадакоў. Варта было пайсьці, прынамсі,з прафэсійнайцікавасьці.
Пераключаючы тутэйшыя тэлеканалы, можна падумаць, што прэзыдэнт на сьвеце адзін, і што толькі яго, паводле новых правілаў беларускай мовы, трэба пісаць зь вялікай літары. На шчасьце, існуюць і іншыя прэзыдэнты, зь якімі можна сустрэцца, а то і выпіць. Калісьці, у сярэдзіне 1990-х, я быў дэлегатам кангрэсу Міжнароднага ПЭН-клюбу, які адбываўся ў Празе. У праграме значылася паездка на тэатральны фэстываль у Пльзэнь з удзелам прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавэла. Ён насамрэч прыехаў і ня проста «засьвяціўся» сярод дэлегатаў і зьнік, вярнуўшыся да больш важных дзяржаўных справаў.
Мы разам глядзелі знакамітую п’есу Ёзэфа Топала «Салавей на вячэру» , тую самую, дзе зграя інтэлігентаў зьела завабленага да сябе госьця. Потым у тэатры была адкрытая дыскусія Гавэла зь ягонымі даўнімі сябрамі і калегамі-драматургамі Артурам Мілерам і Томам Стопардам — «Not OnlyAbouttheTheatre» — «Ня толькі пра тэатар» .
Я даў волю фантазіі і намогся ўявіць на гэтайсцэне заместа чэскага прэзыдэнта — свайго. Фантазіі не хапіла.
Вандроўка на радзіму пльзэнскага піва завяршылася дэгустацыяй слыннага напою ў тамтэйшайпіўніцы, дзе і ўдалося некалькі хвілінаў пагаварыцьз прэзыдэнтам.
Пакінуўшы ахоўніка за сваім сталом, ён падсаджваўсяз кухлем у руцэ да іншых. Сказаў ня толькінейкія абавязковыя, дакладней, зусім неабавязковыя ветлівыя словы, але задаў пару пытаньняў, якіясьведчылі, што Беларусь для Гавэла — ня простаназоў на мапе.
Праміне колькі гадоў, і чэскі прэзыдэнт будзе клапаціцца пра побыт у Празе Васіля Быкава. Гавэл, дарэчы, неаднаразова падкрэсьліваў, што ганарыцца знаёмствам з выдатным беларускім пісьменьнікам. Тым часам адзін мясцовы аматар прыгожага пісьменства абмежаваўся паведамленьнем, што «выхоўваўся на быкаўскіх вершах» .
Выпала сустракацца і з прэзыдэнтам Літвы Валдасам Адамкусам.
Міністэрства замежных спараваў нашае суседкі штогод ладзіць так званыя сустрэчы інтэлектуалаў з краінаў, што зьявіліся на абшары былога СССР. У часе ягонага прэзыдэнцтва Адамкус заўсёды ўганароўваў гэтыя імпрэзы сваёй прысутнасьцю. На адной з такіх сустрэчаў прэзыдэнт Літвы надаў падкрэсьленую ўвагу тром гасьцям зь Беларусі.
Ад той размовы засталося ўражаньне Адамкусавай дэмакратычнасьці і неўдаванай цікавасьці дабеларускіх справаў. Ён агучыў сьпіч пра агульнуюгісторыю і выказаў спадзяваньне, што ў хуткім часебеларусы і літоўцы будуць езьдзіць адзін да аднагобязь візаў, бо сустрэнуцца ў Эўразьвязе. Здарыўся і крыху анэкдатычны выпадак. Даведаўшыся ад тагачаснага старшыні нашага Саюзу пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча пра сантымэнты да Вільні ўва Ўладзімера Дубоўкі, Адамкус адразу запытаўся, ці можна запрасіць паэта ў цяперашнюю літоўскую сталіцу.
Апошняе па часе маё спатканьне з прэзыдэнтам надарылася таксама ў Вільні. Літаратурная імпрэза ў гонар 600-годзьдзя Грунвальдзкай перамогі супала з днём пахаваньня першага прэзыдэнта незалежнай Літвы Альгірдаса Бразаўскаса. Ідучы па віленскай Замкавай вуліцы, я зьнячэўку пачуў гучныя воплескі і прывітальныя воклічы. Яны, зразумела, адрасаваліся ня мне. За нейкіх пяць крокаў у бок пляцу Гедзіміна кіраваўся ў суправаджэньні трох ахоўнікаў Міхаіл Саакашвілі, што прыехаў на жалобныя ўрачыстасьці. Літоўцы і польскія турысты працягвалі яму пляскаць. Саа кашвілі ціснуў рукі, усьміхаўся, падхапіў і пранёс малога хлопчыка.
Я вырашыў крыху прайсьці побач, каб адчуць аўру чалавека, якога расейскія палітыкі называюць кіраўніком «злачыннага рэжыму» . Побач з Саакашвілі было камфортна. Калі б я таксама працаваў прэзыдэнтам, магчыма, сказаў бы яму, напрыклад, што маю сантымэнт да сухога мукузані, а вось шанаванае Сталіным паўсалодкае кіндзмарэулі пакідае мяне абыякавым. Аднак прэзыдэнтам я не працаваў, а двухмэтровы ахоўнік пазіраў на мяне ўсё больш падазрона…
Наогул, сустрэчы з прэзыдэнтамі мне падабаюцца. Цешу сябе надзеяй, што некалі спаткаюся і з прэзыдэнтам Беларусі.
Але гэта будзе іншы прэзыдэнт.
Займаючыся гісторыяй, ці не даводзілася вам сутыкацца зь нечым невытлумачальным і загадкавым, як, напрыклад, эгіптолягам з «помстаю фараонаў»? Ці былі такія выпадкі ў вашым жыцьці?
Будучы слуга Кліё
Хочаце — верце, хочаце — не, але былі. Існуе безьліч азначэньняў гісторыі. Мне найбольш даспадобы афарызм францускага гісторыка-рамантыка ХІХ стагодзьдзя Жуля Мішле: «Гісторыя — гэта ўваскрашэньне» .
Сапраўды, і навуковец і літаратар, якія твораць пад пільным позіркам музы Кліё, спрабуюць зноў надаць жыцьцё асобам даўно прамінулых дзён. Тут, вядома, можна згадаць яшчэ і суайчыньніка Мішле, гісторыка і філёзафа Алексіса Таквіля, які назваў гісторыю «карціннай галерэяй, дзе мала арыгіналаў і мноства копіяў» . І ўсё ж меў рацыю Штэфан Цвайг, які заўважыў, што гістарычны чын завяршаецца не тады, калі зьдзейсьніўся, а тады, калі зрабіўся здабыткам нашчадкаў.
Але хопіць афарызмаў. Падчас працы над кнігаю «Таямніцы полацкай гісторыі» мне спатрэбілася зьняць копію дакумэнту Х V ІІІ стагодзьдзя. Першы ксэракс зноў і зноў выдаваў з сваіх нетраў старонку зь вялізнай і непрагляднай чорнай плямаю пасярэдзіне. Тое самае прычынілася і з другім, трэцім, чацьвертым апаратамі. Пасьля дзясятае спробы я мусіў проста перапісаць старонку. Застаецца дадаць, што дакумэнт датычыўся судовага працэсу над кабетаю, абвінавачанай у вядзьмарстве.
Другі прыклад зьвязаны з аповесьцю «Сны імпэратара» , у якой дзея адбываецца ў 1812 годзе ў Беларусі і ў 1820-м на высьпе Сьвятой Алены. Там галоўны герой апынуўся, як вы памятаеце, пасьля паразы ў бітве пад Ватэрлёо.
Я зусім не зьбіраўся пісаць тую аповесьць. Алеаднойчы на полацкай вуліцы сустрэў незнаёмуюмаладую жанчыну. Сустрэў — гэта недакладна.Мы проста разьмінуліся ў дзённай плыні. Нават непасьпеў запомніць нічога з аблічча — толькі незвычайны вытанчаны пах парфумы. Але ягонага ледзьулоўнага павеву хапіла, каб за некалькі хвілінаўперада мною раскруцілася стужка сюжэту.
А потым пачалі адбывацца значна больш неверагодныя рэчы.
Трапляю ў госьці да новага знаёмага, падыходжуда кніжных шафаў. Рука раптам беспамылкова
здымае з паліцы рэдкую старую кнігу з усімівэрсіямі пра сьмерць Напалеона альбо пра ягоныяверагодныя ўцёкі з выгнаньня пры дапамозе двайніка — Франсўа Рабо. Яшчэ адно вельмі патрэбнаевыданьне атрымліваю па пошце на дзень нараджэньняад калегі, зь якім ані не дзяліўся плянамі.
Тэлефануе — зноў жа без усякіх просьбаў з майго боку — супрацоўніца Полацкага гістарычна-культурнага запаведніка, пытаецца, ці не спатрэбяцца мне для чаго-небудзь успаміны пра побыт Банапарта ў Віцебску. А мне акурат яны ў той моманті патрэбныя…
Урэшце ўся гэтая містыка нарадзіла вар’яцкуюдумку, што той струменьчык парфумы пакінула мнесама… Ну, гісторыкі зразумеюць, хто.
Трэці ланцужок загадкавых падзеяў датычыць маіх генэалягічных росшукаў. Пра гэта падрабязна расказана ў эсэ «Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазьбегнуць выгнаньня» . Апошні прыклад — з гісторыі стварэньня кнігі «Імёны Свабоды» . Сядзім з мастаком Генадзем Мацурам перад маніторам, гартаем будучыя старонкі з партрэтамі герояў. Гучыць неабдуманы, зьлёгку фрывольны камэнтар да адной выявы, і мы з жахам бачым, як набор ператвараецца ў россып кампутарных жучкоў і павучкоў…
Кожнаму, хто займаецца мінулым, нельга забываць, што ён дакранаецца да сфэраў таямнічых і непрадказальных. Бо гісторыя ня толькі вучыць (ці, наадварот, ня вучыць), ня толькі захапляе ці забаўляе. Яна сама забаўляецца, сама вывучае вас,выпрабоўвае, узнагароджвае, помсьціць…
А таму — будзьце гатовыя да самых розныхнеспадзяванак.
З кім з герояў сваіх гістарычных твораў вы хацелі б сустрэцца і пра што найперш запыталіся б? А яшчэ цікава, які час і якія месцы абралі б для такіх сустрэчаў?
Галіна і Яўген
Вашае пытаньне падказвае ідэю цэлай кнігі. Зь яе героямі я сустракаўся б у нашым часе — каб яны ведалі, што іхнія дзеі не пайшлі намарна (альбо, калі гэта былі ворагі, — наадварот). Мае суразмоўцы ўбачылі б, што стаяць храмы й гарады, якія яны будавалі, існуе дзяржава, правобразы якой стваралі й баранілі…
У кнізе атрымалася б шмат разьдзелаў і мноствапытаньняў. Праблемаю заўсёды быў бы выбармесца сустрэчы. Здаецца, у Станіслава Лема ёсьцьапавяданьне, дзе ў сучаснасьць трапляе сярэднявечны манах. Ачуцца ад шоку і стаць здольным дадыялёгу з далёкімі нашчадкамі ён змог, толькі калітыя даўмеліся прывезьці госьця зь мінулага ў ягоныродны кляштар.
Таму з Усяславам Чарадзеем я спаткаўся б недзе ў сутарэньнях Сафійскага сабору (адрозна ад самога храму яны захавалі старажытнае аблічча). Мяне, зразумела, цікавіла б безьліч рэчаў, але перадусім папрасіў бы распавесьці пра тое, як полацкае войска выйграла бітву на Нямізе. Энцыкляпэдыі й падручнікі дагэтуль уводзяць нас у зман, паўтараючы ўсьлед за кіеўскім летапісцам, нібыта ў той сечы перамаглі дружыны князёў Яраславічаў. (Чаму ж у такім разе «пераможцы» ня рушылі далей, на Полацак, а адступілі на свае абшары? Аднак тады лічылася: хто застаўся «стаяць на касьцях» , значыць, на полі бітвы, — той і пераможца.)
Запытаўся б яшчэ і пра Ўсяслававу дачку. Як яеклікалі? Сапраўды яе выдалі замуж за бізантыйскага імпэратара Аляксея І Камніна, ці гэта толькілегенда, якой дасёньня трымаюцца некаторыяаўтары?
Дзе адбылося б рандэву з Еўфрасіньняй, здагадацца няцяжка. Іншая рэч — ці пагадзілася бігуменьня расказаць гісторыю свайго першагакаханьня, што, магчыма, і прывяло дванаццацігадовую Прадславу за манастырскія сьцены. Юны веккнязёўны не павінен залішне распальваць вашуюфантазію. Тады жыцьцё было больш кароткае дыімклівае: якраз у такую пару княжыя дочкі рабілісянявестамі, а ў трынаццаць гадоў ужо часта і нараджалідзіця.
З Райнгальдам Гайдэнштайнам, храністам і сакратаром вялікага князя і караля Сьцяпана Батуры,мы размаўлялі б, уладкаваўшыся ў адной з заляўгарадзенскага Старога замку.
Няхай бы спадар каралеўскі сакратар адказаў: ці трымаў ён у 1579 годзе ў сваіх уласных руках кнігі зь бібліятэкі Сафійскага сабору пасьля вызваленьня Полацку ад маскоўскіх акупантаў? Ці, можа, апісваў кнігазбор з чужых словаў, падкрэсьліваючы, што ў вачах людзей адукаваных той меў ня меншую каштоўнасьць, чым уся астатняя здабыча. Якраз тады бібліятэка зь летапісамі, фаліянтамі, перапісанымі рукою Еўфрасіньні, зь «Нябеснай і царкоўнай герархіяй» Дыянісія Арэапагіта, па сутнасьці, бясьсьледна прапала…
Генэрал Ордэну езуітаў Габрыель Грубэр у добразнаёмых яму анфілядах цяперашняй Полацкаймастацкай галерэі раскалоўся б і адкрыў мне таямніцу сканструяванай ягонымі майстрамі славутаймэханічнай галавы.
Той самай, якая, калі верыць ІІІ тому «Живописной России» , наганяла на наведнікаў жах, круцячы жывымі вачыма і размаўляючы «на всех употребительных языках» .
Напалеона я чакаў бы ў гулкім калідоры былогагубэрнатарскага палацу ў Віцебску (праўда, зьдзейсьніць намер было б няпроста, бо ў старадаўніхмурах акапалася абласное ўпраўленьне КГБ). Тамваладар Эўропы адзначаў у 1812 годзе дзень нараджэньня. Напярэдадні кінуў шпагу на заваленыштабнымі мапамі стол і абвясьціў аб заканчэньнікампаніі.
Што змусіла яго празь некалькі дзён прыняцьфатальную пастанову ісьці на Маскву, а на мапахнамаляваць стрэлкі, якія пазначалі будучы паходна Індыю?
За адным разам, вядома, запытаўся б Банапартаі пра пакінутую недзе ў Беларусі карэту зь ягонымзолатам, якая ўжо два стагодзьдзі не дае спакоюшукальнікам скарбаў. А раптам зьдзейсьніласябмая мара зьезьдзіць на пару тыдняў у Новую Зэляндыю?
Ігната Грынявіцкага я запрасіў бы ў полацкую кавярню «Даміян» , каб пачаставаць тамтэйшай мачанкаю і далікатна высьветліць, з чым былі тыя гарачыя піражкі, порцыю якіх ён зьеў з гарбатаю ў цукерні насупраць Гасьцінага двара, куды Соф’я Пяроўская сабрала бомбакідальнікаў, калі Аляксандар ІІ у першы дзень вясны 1881 году нечакана зьмяніў маршрут руху па сталічных вуліцах…
А на разьвітаньне я падпісаў бы кожнаму з сваіхвізаві кніжку, дзе пра іх напісана, і на ўсякі выпадакхуценька б адкланяўся.
Прамінулі дваццатыя ўгодкі распаду СССР. Якім спадару Арлову бачыцца помнік Савецкаму Саюзу? І — пастарайцеся адказаць шчыра — няўжо ў вас усё ж няма ні кроплі настальгіі па той краіне, дзе вы нарадзіліся й вырасьлі?
Вашая чытачка з Манрэалю
Помнік Савецкаму Саюзу?Напачатку пытаньне здалося дзіўнаватым і наватпарадаксальным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы падае цэлы шэраг значэньняў слова «помнік» . «Архітэктурнае або скульпту рнае збудаваньне ў знак ушанав аньня памяці якой-небудзь асобы або падзеі» . Не падыходзіць.
«Прадмет матэрыяльнай культуры мінулага» . Таксама ня тое.
«Твор старажытнай пісьменнасьці» . І ня блізка.
«Тое, што нагадвае аб чыіх-небудзь справах» .
Гэта ўжо цяплей.
А вось, нарэшце, і значэньне, што выглядае збольшага прымальным: «Збудаваньне на магіле з граніту, мармуру і падобнага ў памяць памерлага» .
Але дзе ўзводзіць тое збудаваньне ? Што лічыць магілай СССР? Дый ці такі ўжо мёртвы гэты «памерлы» …
Хацелася б памыліцца, аднак — калі глядзіш на праблему з нашых шыротаў — выглядае, што час для надмагільля, якое паставіць у гісторыі СССР апошнюю кропку, пакуль не прыйшоў.
Між тым — пакуль мы спрабуем уявіць, як выглядала б надмагільле — на абшарах былой савецкай імпэрыі ўжо можна знайсьці нямала спробаў мэмарыялізацыі яе, гэтае імпэрыі, асобных «велічных дасягненьняў» .
Калі вы даўно не пераведвалі Бацькаўшчыны, то , прыехаўшы, зусім побач зь Менскам, ува ўрочышчы Курапаты, зможаце ўбачыць сотні драўляных крыжоў. Зрэшты, пра Курапаты вы, безумоўна,ведаеце. Як і пра тое, што ў 1930-я там кожную ночнястомна працавалі каты з НКВД. Але ёсьць рэчы,пра якія варта нагадваць зноў і зноў. Паводле афіцыйных зьвестак дзяржаўнай камісіі, колькасьцьрасстраляных у Курапатах ацэньваецца на 30 тысяччалавек. Археолягі, якія праводзілі эксгумацыюсотняў безыменных магілаў, кажуць пра чвэрцьмільёну ахвяраў.
Віленскі музэй генацыду ў былым будынку КГБ Літоўскай ССР з камэрамі й расстрэльнымі сутарэньнямі.
Колішняя савецкая турма ў латыскай Ліепаі, дзе наведнікі могуць на нейкі час ператварыцца ў вязьняў. Сьціплыя мэмарыяльныя знакі побач зь неспарахнелымі баракамі й калючым дротам былых астравоў архіпэлягу ГУЛАГу.
Хіба ўсё гэта — ня помнікі Савецкаму Саюзу?
Ёсьць і помнікі іншага кшталту. Вы ўбачыце іх у менскім мэтро і тралейбусе, у краме і на лавачцы ў парку, у кабінэтах самых розных узроўняў. Гэтыя помнікі ня проста жывыя, але — асабліва ў нашай атмасфэры — надзіва жывучыя й маюць неблагія ўмовы для размнажэньня.
Ня так даўно мяне запрасілі на прэзэнтацыю кнігі «Імёны Свабоды» ў Салігорск. Была арандаваная заля ў Доме культуры. Калі ўжо былі заплачаныя належныя грошы за арэнду, дама, якая загадвае ДК, адправіла арганізатараў да ідэалягічнага начальства. Там ім паведамілі, што сустрэчы ня будзе ні пры якіх умовах, а мне вынесьлі страшны прысуд: «антысаветчык» .
Думаю, што вы, хоць і даўно жывяце за акіянам, маеце ўяўленьне пра такі від тутэйшага насельніцтва, як homo sovieticus. Прапаноўваю, дарэчы, разампадумаць, якім мог бы стаць помнік згаданамуhomo, калі від нарэшце канчаткова вымра і будзепрызнаны тупіковай галіной эвалюцыі.
А пакуль што нам, беларусам, велізарным і, навялікі жаль, жывым помнікам Савецкаму Саюзувельмі часта здаецца краіна, у якой мы жывем.Разумею, што з адлегласьці некаторыя нашы падзеі і зьявы могуць успрымацца нечым кшталту фата-марганы, але вы, пэўна ж, ведаеце, што насамрэч можа чакаць таго, хто ня згодны зь цяперашнім рэжымам.
А ці чулі вы там, у Манрэалі, што ў сёньняшняй Беларусі ставяцца помнікі Сталіну? Адзін, зьняты з п’едэсталу ў 1960-я, праз сорак гадоў вярнуўся на ранейшае месца ў гарадку Сьвіслач на мяжы з Польшчай. Другі помнік «найвялікшаму палкаводцу» нядаўна зьявіўся недалёка ад Менску, дзе збудавалі псэўдагістарычны мэмарыял — «лінію Сталіна» , што ў 1941 годзе не адыграла ў адпоры гітлераўцам практычна аніякае ролі.
«Лінію Сталіна» дыктатар намагаецца стварыць і ў галовах сваіх падданых...
Што да настальгіі, то яна, ведама ж, ёсьць.Аднак краіна, па якой я сапраўды ўсё часьцейнастальгую, называецца не СССР. Яна называеццаДзяцінства. Гэта краіна, дзе ня толькі я сам, алеі бацькі былі бесьсьмяротныя. Дзе ў старэйшайгрупе дзіцячага садка я прыдумаў, што дзяўчынка,якая мне падабаецца, на выходныя ператвараеццаў матылька, і да таемных сьлёз баяўся, што нехтазловіць яе для калекцыі ў свой сачок і ў панядзелакпа абедзе на суседнім ложачку пакладуцьспаць іншую дзяўчынку. Дзе, ледзь навучыўшысялітары ператвараць у словы, мы зь сябрам напісаліна парэнчах моста церазь Дзьвіну: Вова + Вася =дружба да гроба...
Перапрашаю за гэты прыступ настальгіі.
А вось краіна юнацтва ўжо называлася Савецкім Саюзам. Там са мною, студэнтам гістарычнага факультэту і маладым літаратарам, праводзіў «прафіляктычныя гутаркі» літаратуразнаўца ў званьні маёра, які клапатліва папярэджваў, што калі не пагаджуся ім дапамагаць, сашлюць у салдаты куды - небудзь пад Магадан, і ў мамы, зь якой мы толькі што пахавалі тату, ня вытрымае хворае сэрца.
Пазьней была спроба міліцыі — безумоўна, на загад зь іншага ведамства — прышыць нам з жонкаю крымінальную справу. За тым «праектам» стаялі людзі з фантазіяй. Нас спрабавалі абвінаваціць не ў захоўваньні і пашырэньні самвыдату або ў тым, што ў нас праходзяць падазроныя сходкі. Сьледчы агаломшыў паведамленьнем, што, паводле іхніх зьвестак, у нашай кватэры... робяцца падпольныя аборты. На пытаньне пра доказы нам прачыталі паказаньні суседзяў-алькаголікаў: «Ведут нелюдимый образ жизни, разговаривают на белорусском языке» . Зразумела, што ад беларускай мовы да падпольных абортаў заставаўся адзін крок...
Хіба можна настальгаваць па немагчымасьцівыехаць за мяжу нават у Беласток ці Варшаву? (Някажучы ўжо пра Манрэаль, да якога было далей,чым да Юпітэру.)
Па цэнзуры, пэрлюстрацыі, русіфікацыі? Пагатоў усё гэта вярнулася. Як і праслухоўваньне тэлефонных размоваў. Хіба што тэхналёгіі больш сучасныя, дый мову «суседзі» трохі падвучылі.
Памятаю, як пры канцы 1980-х гаварылі зь Сяргеем Навумчыкам па міжгорадзе, а на дроце разам з намі былі двое хлопцаў з «органаў» . Адзін пытаецца: «Слышь, Витя, а красавик, это который месяц? Март или апрель?» А Витя: «Ну всё, ребята, зае.али своей мовой!» І — кароткія гудкі.
Што праўда, жыве ў маёй душы і настальгіяпа адной цалкам рэальнай краіне, абрысы якой ядаволі ўпэўнена правяду на контурнай мапе. Назоў той краіны — Вялікае Княства Літоўскае. Дытут я зусім не арыгінальны. Згадаем, да прыкладу,Чэслава Мілаша.
Цікавае пытаньне: колькі настальгіі трэба чалавеку?
Унівэрсальнага адказу, вядома, няма. У кожнага настальгія і яе «доза» — непаўторна свае. Лішні раз пераканаўся ў гэтым аднойчы ў Нью-Ёрку. Іду сабе па вуліцы, і раптам — помнік Уладзіміру Ільлічу. Балючы ўшчык ніякіх істотных зьменаў у краявід ня ўносіць: на даху прысадзістага дому насупраць па-ранейшаму стаіць Ленін. Праўда, паказвае не на віна-гарэлачную краму, як почасту бывала ў СССР, а на вітрыны сэкс-шопу. Мой праваднік, амэрыканскі беларус, патлумачыў, што з прычыны настальгіі помнік прывезьлі морам з Адэсы і ўсьцягнулі на дах яшчэ савецкія эмігранты. Дык усё ж, колькі трэба чалавеку настальгіі? Відаць, столькі, каб захаваць аптымізм і ўбачыць гістарычную пэрспэктыву.
Мне хочацца верыць, што ўсё больш беларусаў , і найперш маладых, настальгуюць па той краіне , якая ўжо даўно жыве ў нашых мроях і снах.
Калі яна станецца явай, тады і падумаем, якога помніка заслугоўвае колішні «союз нерушимый республик свободных» , які камусьці зноў соладка мроіцца.
Ці баіцеся вы сьмерці?
Валера Шапэнгаўэр сказаў, што натуральная мяжа чалавечага жыцьця — сто гадоў. Борхэс назваў ягоныя словы «лухтой, якая не пазбаўленая дасьціпнасьці».
Я ўжо знаёміўся зь сьмерцю, і мы адно аднамуне спадабаліся.
Сябар прыслаў тады ў рэанімацыю sms, штояшчэ ня ўсё выпілі.
Відаць, і напісалі ня ўсё, і не паўсюль, дзе хацелася б, заснулі і прачнуліся...
Наконт таго, што ня ўсё выпілі, успамінаецца, дарэчы, яшчэ адно выслоўе: «З гэтага жыцьця добра было б пайсьці, як зь вялікай бяседы — дасхочу наталіўшы смагу, але ня ўпіўшыся» .
Карацей кажучы, не баюся, але пабойваюся.
Стараюся слухацца дактароў і піць сваю штодзённуюжменьку лекаў.
Чэслаў Мілаш на дзясятым дзясятку пісаў, шторабіў прыкладна тое самае. А таксама згадваўсяброў, якія з рэкамэндацыяў мэдыкаў толькісьмяяліся.
Аднак прачытаць тых радкоў мэтра сябры ўжоне маглі.
У чым сэнс жыцьця?
Ян зь Берасьця
Баюся падацца банальным, але мне здаецца,што сэнс жыцьця ў тым, каб зразумець сваю ролю,зьліцца зь ёю і згуляць як належыць. Аднак — кабатрымалася — пытаньне, якое вы прыслалі мне,трэба зноў і зноў задаваць самому сабе.
А
Абіхт Рудольф 130—132
Абрамчык Мікола 75
Абрэмбска-Яблоньска Антаніна 229
Аверчанка Аркадзь 233
Авэйдэ Аскар 319
Агінскі Міхал Клеафас 276
Адамкус Валдас 357
Адамовіч Антон 333—335
Адамчык Вячаслаў 166
Азбукін Мікола 332—334
Аксак Валянціна 207
Акудовіч Валянцін 161, 164—165, 237
Акула Кастусь 347
Алейнікаў Сяргей 266
Алена 353—354
Аліфаровіч Гаўрыла 126
Альгерд 24, 53
Аляксандар ІІ 72, 196, 365
Аляксандар Македонскі 31
Аляксей І Камнін 363
Аляксей Міхайлавіч 91, 120
Аляхновіч Францішак 126
Андрусішына Юля 65
Андрыёлі Міхал 111
Андрэеў Міхаіл 302
Анна Іаанаўна 83
Апалёній Радоскі 17
Аркуш Алесь 153, 207
Арлова Тацяна 177, 213, 289
Арловы 104, 178
Арлоў Аляксей 61, 176, 178—179
Арлоў Багдан 33
Арлоў Уладзімер, аднафамілец 61
Арсеньнева Натальля 295, 298
Арто Антанэн 162
Арыстотэль 32, 55
Асташонак Алесь 162, 165
Астроскі Іван 58
Аўрамчык Мікола 35
Ашанін Леў 35
Б
Бабіна Наталка 338
Бабкова Вольга 58
Багдановіч Максім 186, 222, 252—258, 349
Багушэвіч Францішак 101, 111, 115, 318—319
Бадунова Палута 346, 349
Базанаў Дзьмітры 110
Байкоў Мікалай 225
Бандаровіч Юрась 150—151
Бандарына Зінаіда 333
Банольдзі Ахіла 111, 295—296, 299
Барадулін Рыгор 60—61, 207, 226, 338
Баркоў Іван 225
Бартосік Зьміцер 37—38, 299
Баршчэўскі Лявон 207—208
Баршчэўскі Ян 330
Барыс Усяславіч 68
Барэйка Язэп 160
Батура Сьцяпан 51, 222, 363
Бахарэвіч Альгерд 338
Бахцін Міхаіл 162
Без-Карніловіч Міхаіл 199
Беліковіч Людвік 311
Белы Алесь 65
Бжастоўскі Павал Ксавэр 70—72
Бітэль Пятро 212
Блэйк Ўільям 215
Богша Лазар 303
Борхэс Хорхэ 260, 280, 372
Бохан Юрый 42
Бразаўскас Альгірдас 357
Брунэр 315
Брыль Янка 207, 242
Брэдбэры Рэй 158, 331
Брэйгель Пітэр 250
Будзінас Яўген 185, 344
Будны Сымон 59
Буйла Канстанцыя 311
Булгакаў Міхаіл 152, 280
Булгарын Фадзей 52, 107
Бундзель Вова 202
Бураўкін Генадзь 168, 207
Быкаў Васіль 166, 169, 191, 225, 242, 338, 356
Бэкет Сэм’юэл 162
Бэнкендорф Аляксандар 133
Бэрманты 199
Бэрнадоты 94, 96
Бэрштэйны 199
Бядуля Зьмітрок 161
В
Вадзіла 307
Вазы 96
Вазьнясенскі Андрэй 225
Вайцюшкевіч Зьміцер 241
Валеры Поль 254
Валовіч Міхал 195
Вальтар Віктар 75
Валюа Гэнрых 94—95
Валян Андрэй 46
Варгас Льёса Марыё 352
Варонін Васіль 45
Васіль ІІІ 117—118, 133
Васільеў 315
Вася 144
Ваулін Андрэй 301
Верас Ларыса 160
Вержбаловіч Барыс 311
Вітаўт 24, 27—29, 39, 50, 53, 57, 63, 73, 293
Вітгенштайн Людвіг 226
Віткаўскас Вінцас 128—129
Віцьбіч Юрка 163
Вішнеўская Натальля 333—334
Война Габрыель 59
Вольскі Лявон 206, 229
Вярыга-Дарэўскі Арцём 101
Вячорка Аляўціна 236
Вячорка Вінцук 147
Г
Габсбургі 94
Гаворскі Ксэнафонт 301
Гавэл Вацлаў 12, 15, 356
Гайдэнштайн Райнгальд 363
Галембёўскі Лукаш 80
Галіна Барысаўна 235
Галубовіч Леанід 163, 246
Галчыньскі Канстанты Ільдэфанс 162
Гальпяровіч Навум 206
Гальшанская Настасься 58
Гальшанская Соф’я 94
Гамзатаў Расул 246
Гамэр 9, 16—17, 30, 34, 261
Ганзага 55
Гарацый 53, 56
Гарошка Леў 17
Гарсія Лёрка Фэдэрыка 296
Гарэлік Кацярына 236
Гваніні Аляксандар 34—35, 119
Гевара Эрнэста 267
Гедзімін 24, 125, 348
Геніюш Ларыса 75, 152, 191, 235, 346
Геніюш Янка 75
Геранім Праскі 73
Герасімовіч Зьміцер 275
Герцыковіч Залман 199
Герцыковічы 199
Герцэн Аляксандар 106
Гесь Аляксандра 327
Гілевіч Ніл 170, 172, 338
Гільен Нікаля 296
Гітлер Адольф 75, 78
Глебка Пятро 333
Глінка Міхаіл 107
Глінка Фёдар 107
Глоба Павел 293
Глобус Адам 176, 206
Гнеўка Эрнэст 236
Голянд Ян Давід 130—131
Гофэншэфэры 199
Гоцманаў Сяргей 266
Грабаў Андрэй 149—150
Грабніцкі Отан 99
Грубэр Габрыель 262, 364
Грыб Тамаш 75
Грыгарэнка Пётар 316
Грынявіцкі Ігнат 362, 364
Грыцкевіч Валянцін 84
Гус Ян 73
Гусоўскі Мікола 56
Гутэн Ульрых фон 30
Гутэнбэрг Ёган 133
Гэмінгўэй Эрнэст 211
Гэрадот 30
Гэсіёд 17
Гэсэ Гэрман 162
Д
Дабрадзея 348
Даву Люі Нікаля 88
Далі Сальвадор 323
Дамашэвіч Уладзімер 52, 234
Дамейка Ігнат 194, 295
Данчык (Багдан Андрусішын) 65
Дарагастайская Соф’я 48
Дарагастайскі Крыштоп Мікалай 48
Дарвін Чарлз 201
Дарожны Сяргей 333—334
Дастаеўскі Фёдар 110, 295
Даўгашэй 317
Джэлал-ад-Дзін 28
Джэфэрсан Томас 99
Дзербіна Галіна 47
Дзюма Аляксандр 84, 216
Дзянікін Антон 122
Дзянісава Грыпінка 292
Дзянісава Аўгіньня 222, 292—293
Дзянісава Вольга 191
Дзянісава Марыя 176—178
Дзянісавы 176
Дзянісаў Максім 135, 222
Длугаш Ян 28
Дмахоўскі Гэнрык 99, 195
Доўнар-Запольскі Мітрафан 26
Дранько-Майсюк Леанід 162, 236, 340
Дрэйзін Юльлян 332
Дубавец Сяргей 147, 236
Дубінка Вячаслаў 212
Дубоўка Ўладзімер 161, 357
Дубянецкая Галіна 162
Дубянецкі Міхал 134
Дудар Алесь 108, 312
Дудзіцкі Ўладзімер 333—335
Дуж-Душэўскі Клаўдусь 152
Дук Дзяніс 67, 305
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт 101, 115, 349
Дыянісій Арэапагіт 364
Е
Ейтс Ўільям Батлер 162
Ельцын Барыс 197
Ермаловіч Мікола 152
Еўлашоўскі Хведар 55
Еўфрасіньня Полацкая 9, 193, 210, 221, 259, 303, 305, 345—346,
349, 363—364
Ж
Жалігоўскі Люцыян 123—124
Жанна д’Арк 195, 345—346
Жарнасек Ірына 206
Жук-Грышкевіч Вінцэнт 74
Жыгімонт Аўгуст 42, 94, 180—182
Жыгімонт Ваза 30
Жыгімонт Карыбутавіч 73, 261—262
Жыгімонт Стары 30
Жыдліцкі Вацлаў 167
Жылка Ўладзімер 75
Жэня 340
З
Забэйда-Суміцкі Міхал 74, 76
Загорны Арсень 160
Зайкоўскі Эдвард 150
Залоска Юрась 162
Замкоўскі Алесь 265
Замойскі Ян 51
Замяталін Уладзімер 240
Зан Тамаш 194
Запруднік Янка 160
Заслаўскі Януш 58
Захарка Васіль 74—75
Зваршчыкі 145
Зізаній Лаўрэн 59
Зізаній Стафан 59
Зорыч Сямён 85
Зубкоўскі Вітаўт 160
Зуёнак Васіль 236
Зыгмантовіч Андрэй 266
Зыкіна Людміла 157—158
Зьвеніслава 349
Зьвяждоўскі Людвік 99, 109, 296
Зюскінд Патрык 162
І
Іван ІІІ 117
Іван Жахлівы 44, 50, 118—119, 271
Іваноў Сямён 326
Іваноўскі Вацлаў 123
Ізяслаў Яраславіч 62, 228
Ілжэдзьмітрый ІІ 85
Ільля 353
Ірачка 186—188
Ірванец Аляксандар 245
Й
Йыгі Олеў 239, 242—243
К
Кавалеўская Соф’я 107
Казімер Ягайлавіч 24, 117
Казлоўскі Восіп 107
Каліноўскі Віктар 318
Каліноўскі Кастусь 100—101, 108, 115, 132, 173, 196, 296, 318—320
Каліст ІІІ 119
Калюга Лукаш 333—334
Каменскі Ўладзімер 317
Камю Альбэр 226, 288
Кант Імануіл 140
Канэці Эліяс 30, 33
Карагодзін 317
Карамзін Мікалай 116
Караткевіч Уладзімер 31, 48, 110—111, 113, 138, 166—170, 191,
212, 214, 234—235, 280
Карл VI Густаў 96
Карл ІХ 94—95
Кароль Уладзімер 317
Касьцюшка Тадэвуш 72, 81, 99, 103, 123, 318—319
Каханоўскі Ян 30
Кацярына ІІ 72, 79, 81, 85, 103—104, 223
Качалаў Васіль 295
Кашкурэвіч Арлен 221
Каэлью Паўлу 343
Кіпель Вітаўт 160
Кіпель Зора 347, 349
Кіраў Сяргей 133, 135
Кісялёў Павел 195
Кішка Ян 59
Клімаў Іван 127
Клінаў Артур 338
Кляпацкая Натальля 316
Козік Тацяна 207
Колас Георгі 162
Колас Якуб 232, 313, 332—333
Конан Уладзімер 275, 278
Корсак Зьміцер 312
Кохан Адольф 313
Кошалеў 155
Красіцкі Ігнацы 80
Краўцоў Макар 327
Краўчук Леанід 197
Крачэўскі Пётра 74
Крашэўскі Язэп 295
Крос Яан 239
Кругляк Поля 199
Крупскі Васіль 160
Круцько Мікалай 156
Крушына Рыгор 333—335
Крывец Сяргей 266
Крылоў Яўген 139
Кудзіненка Андрэй 54
Кузьміч Мікола 259
Кулажанка Генадзь 150, 155—156
Кульчыцкі Баляслаў 99
Кундэра Мілан 280
Купала Янка 176—177, 190, 225, 313, 333
Купрын Аляксандар 233
Купрэеў Мікола 162
Курбскі Андрэй 117—118
Курто Яўген 184
Л
Лабадзенка Глеб 168
Лао Цзы 26
Лапатка Якуб 207, 209
Лапінскене Альма 245
Лапіцкі Расьціслаў 191
Ластоўскі Вацлаў 26, 151—153, 225, 300
Латышонак Алег 30
Лаўксьмін Жыгімонт 55
Лем Станіслаў 262, 362
Ленін Уладзімір 13, 86, 103, 122, 132, 225, 370—371
Лермантаў Юры 225, 298
Лец Станіслаў Ежы 134
Лёсік Язэп 332—334
Ліньнікава Марына 306
Лістапад Юрка 326
Літвін Міхалон 46
Ліўшыцы 199
Лобач Уладзімер 310
Лужанін Максім 333
Лукашка 83, 85
Лукашук Аляксандар 9, 162, 276
Луцкевіч Антон 126—127, 131
Луцкевіч Іван 297
Луцкевічы 90, 115
Людачка 339—340
Лютэр Марцін 321
Лявіцкі А. 47—48
Лягендорф 42
Лялевель Яўхім 194
Лянкевіч Аляксандар 100
Ляскоў Мікалай 111
Ляхоўскі Ўладзімер 327
М
Мазох Захер 247
Мазько Эдуард 276
Макавік Аляксандра 237
Максімюк Ян 245—246
Малаш Юрась 276
Мальдзіс Адам 337
Ман Гэнрых 95
Ман Томас 162, 249
Манлюк Блэз дэ 95
Мантый 306
Маракоў Валеры 333—334
Марачкін Аляксей 240—241
Маркес Габрыель Гарсія 296, 342—343
Маркс Карл 86, 103
Марозава Нінка 192—193
Маўр Тэрэнтыян 170
Мацур Генадзь 361
Мацяш Ніна 346
Машкевіч Марыюш 33
Машэраў Пётар 190
Маякоўскі Ўладзімір 225
Мележ Іван 242
Меншыкаў Аляксандар 63
Мікалай І 106
Мікалай ІІ 196, 233
Мікешын Міхаіл 107
Мікола 331
Мілаш Чэслаў 370, 372
Мілер Артур 356
Мілінкевіч Аляксандар 82
Міндаўг 18
Мінкін Алег 207, 209
Мінкоўскі Герман 131
Містраль Габрыеля 296
Міхнюк Уладзімер 327
Міцкевіч Адам 123, 216
Мішле Жуль 359
Молатаў Вячаслаў 125, 128
Мор Томас 30, 71
Мудні Густаў 314
Мудроў Вінцэсь 148—150, 152—153, 158, 206, 209, 278
Музыкант Сімачка 199
Мураўёў Міхаіл 107—108, 195
Мусарскі Мадэст 107
Мэгваер Біл 159
Мэдычы Кацярына 95
Мэка Рыгор 126
Мэнке Юліяна 297
Мэрымэ Праспэр 54
Мэтэрлінк Морыс 211
Мяцельскі Нічыпар 326
Н
Наварыч Алесь 162
Навуменка Іван 189
Навуменка Ядзьвіга 189—190
Навумчык Ёсіф 208
Навумчык Сяргей 370
Надзя 230
Назімаў Уладзімір 195
Напалеон 311
Напалеон І Банапарт 87—89, 231—232, 360, 364
Нарбут Людвік 99, 111
Нарымунт 50
Настасься Слуцкая 346
Настрадамус 293
Наталя 153
Некрашэвіч Сьцяпан 225
Ніемі Мікаэль 337
Ніцшэ Фрыдрых 162
Новік Яўген 194—197
Някляева Вольга 217
Някляеў Уладзімер 161, 163—164, 338
Някрасаў Мікалай 108
Нямчын Васіль 293—294
Нястука Юрай 126
О
Орса-Рамана Ала 347
Освальд Лі Гарві 159
П
Павел І 72, 103
Падбярэская Вульляна 45
Пазьняк Зянон 196, 228
Паланейчык Іна 236
Паланецкі Алег 286
Пальчэўскі Алесь 298
Паморскі Адам 246
Панятоўскі Станіслаў Аўгуст 64, 78—82, 130, 223
Парандоўскі Ян 215
Парфяновіч Уладзімер 39
Паскаль Блэз 304
Паўль 177
Пац Людвік Міхал 52
Пац Мікалай 59
Пачобут-Адляніцкі Андрэй 59
Пашкевіч Алесь 357
Пестрак Піліп 212
Пестэль Павел 194
Пётар І 12—13, 63, 67, 182, 294, 314
Пікарда Гай 163, 232
Пілсудзкі Юзаф 122—123
Пільштынова (Русецкая) Саламея 83—84, 349
Піначэт Аўгуста 154
Піятуховіч Міхайла 332—334
Плятэр Лявон 99
Плятэр Эмілія 195, 346, 350
Пракапенка Аляксандар 266
Пржавальскі Мікалай 295
Пушкін Аляксандар 107, 225
Пэрон Хуан 296
Пэц Інга 131
Пяроўская Соф’я 365
Пятровіч Барыс 162, 226, 338
Р
Рабо Франсўа 360
Рагвалодавічы 66, 68, 345, 349
Рагінскі Раман 99
Рагнеда 305, 345
Радзівіл Багуслаў 39, 51, 84
Радзівіл Ганна Кацярына 346
Радзівіл Дамінік 87
Радзівіл Караль Станіслаў (Пане Каханку) 130
Радзівіл Мацей 130
Радзівіл Мікалай (Сіротка) 56
Радзівіл Францішка Ўршуля 59, 346, 350
Радзівіл Януш 59
Радзівілы 30, 49
Разанаў Алесь 162
Разгон Леў 211—212
Рамановіч Вольга 276, 279
Раманюк Міхась 344
Рандаў Норбэрт 245
Рапапорт Павел 67
Расьціслаў Рагвалодавіч 125
Роза Саламонаўна 200
Роза Сальватор 314
Рубэнз Пітэр Паўль 56
Русак Васіль 75—76
Русо Жан-Жак 70, 211
Руцкі Язэп 162
Рыбак Алесь 236
Рыбікаў Анатоль 148
Рыбэнтроп Яахім 125, 128
Рымша Андрэй 59—60
Рысінскі Саламон 30—31
Рэпін 144
С
Саакашвілі Міхаіл 357—358
Савачкін Пётар 156
Сагановіч Генадзь 37, 120, 273
Сад Данасьен Альфонс дэ 246
Салжаніцын Аляксандар 151, 225
Салтыкова Клаўдзія 252—258
Салтыкоў-Шчадрын Міхаіл 239
Сангушка Раман 59
Санько Зьміцер 237
Сапега Аляксандар 88—89
Сапега Леў 25, 56, 59—60, 162
Сапяжанка Ганна 52
Сарбеўскі Мацей Казімір 55—56
Сафія Валадараўна 349
Сафокл 16, 332
Серакоўскі Язэп 88
Сергіевіч Пётра 126
Сергіенка Натальля 313
Сёмуха Васіль 167, 280
Сідараў Валодзя 159
Сідарэвіч Анатоль 163
Сілівончык Анатоль 303
Сіліцкі Віталь 275—276
Сімураў Уладзімер 206, 208
Сімяон Полацкі 31, 54, 93, 193, 228
Скалабан Віталь 275—276
Скарына Францішак 12, 31—32, 54, 56, 59, 73—74, 133, 162, 210,
307, 313, 349
Скірмунт Раман 318—319
Славацкі Юльюш 215
Славук Валеры 22
Снайдэр Тымаці 128
Сокалава Францішка 245
Сокалаў Апалон 110
Сокалаў-Воюш Сяржук 147, 206
Солтан Станіслаў 88
Сом Лера 206
Снарская Іна 206—207
Сраіловічы 199
Ставіцкая Леся 225
Сталін Іосіф 19, 78, 135, 166, 225, 358, 368, 374
Станкевіч Адам 126
Станкевіч Юры 163
Станкевічы 163
Стопард Том 356
Стральцоў Міхась 235
Струкаў Дзьмітры 301
Стрыйкоўскі Мацей 34—35, 119
Стужынская Ніна 327
Сувораў Аляксандар 103
Сурвіла Івонка 347
Сьлюнчанка Валеры 207
Сьнядэцкі Ян 88
Сьцяпан Уладзімер 206
Сьцяцко Павал 225
Сэн-Сымон Анры 70
Сэнэка Люцый 322
Сэрвантэс Мігель дэ 197
Сяльковіч Мікола 126
Сямашка Іосіф 134
Сянкевіч Валяр’ян 312
Сянкевіч Гэнрык 134
Т
Такарчук Вольга 337
Таквіль Алексіс дэ 359
Талстой Фёдар 93
Тамаш Аквінскі 31
Тамашэвіч Лёнька 188
Танк Максім 126
Тапчэўскі Фэлікс 101
Тарас Анатоль 120
Тарас Валянцін 296
Тарасаў Сяргей 207, 304
Тарашкевіч Браніслаў 121, 123, 126
Тарла Габрыель 42
Топал Ёзэф 356
Траўгут Рамуальд 132
Трус Паўлюк 333
Трусаў Антон 99
Тубяліс Юозас 126
Тураўскі Кірыла 162
Тымінскі Станіслаў 49
У
Уладзімір, князь 345
Уласаў Андрэй 178
Урбан VІІІ 56
Усяслаў Чарадзей 62, 66—69, 193, 306—307, 348—349, 362—363
Ф
Федарэнка Андрэй 226
Фёдар Аляксеевіч 91
Філіп Адольф 313
Філіповіч Ян 55
Філістовіч Янка 191
Фіма 183
Флегон А. 225
Флябэр Гюстаў 216
Фройд Зыгмунд 201
Фур’е Шарль 70—71
Фядкевіч Васіль 126
Х
Хадановіч Андрэй 162—163, 338
Храмцоў Васіль 276, 278
Храпавіцкі 88
Хрушчоў Мікіта 135, 225
Ц
Цвайг Штэфан 359
Цемушаў Віктар 275, 279
Цётка 346
Цімафеева Людачка 201—203, 339
Цімохава Рыта 207
Цімохаў Сяргей 207
Цітоў Аляксандар 253
Цулукідзэ Тамара 297—298
Цымэрман Вова 198, 200
Цымэрман Марыя 200
Цыцэрон 31
Цюліген 143
Цютчаў Фёдар 107
Цяпінскі Васіль 59
Ч
Чайка Павал 326—327
Чаргінец Мікалай 338
Чарняўскі Андрэй 169
Чарняўскі Ігар 150
Чартарыйскі Адам Юры 52
Чачот Ян 194, 296
Чорны Кузьма 161
Чхарцішвілі Грыгоры (Барыс Акунін) 322
Чыгрынаў Іван 52
Ш
Шамякін Іван 236
Шапэнгаўэр Артур 152, 372
Шастаковіч Дзьмітры 295
Шатэрнік Алесь 222
Шліман Гэнрых 261
Шлыкаў Валеры 148
Штакельбэрг фон 80
Шуйскі 51
Шуйскі Вася 137, 192—193
Шукайла Паўлюк 86
Шульжэнка 317
Шумейка Тацяна 236
Шушкевіч Станіслаў 194, 196
Шчадрына Валянціна 243
Шчукін Валеры 59—60
Шылер Фрыдрых 215
Шырма Рыгор 126
Шэклі Робэрт 158
Шэрман Карлас 296—297, 342—343
Шэфы 199
Э
Эка Ўмбэрта 322
Энгельс Фрыдрых 103
Эпштэйны 199
Эразм Ратэрдамскі 31, 168
Эсхіл 16
Эўрыпід 332
Ю
Ювэнал 30
Юхан ІІІ 312
Юхансан Тамара 159
Я
Явар Сьвятлана 276
Ягайла 24, 27, 50, 53, 293
Ягайлавічы (Ягелёны) 94
Якаўлеў Іван 315
Якаўлеў Якуб 92—93
Якімовіч Алесь 333
Ямант Марыя 319
Ян з Мастоў 55
Яндарбіеў Зэлімхан 246
Янка 109—111
Яраславічы 363
Ясенін Сяргей 225
Ясінскі Якуб 72
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў Полацку ў год Зьмяіпаводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталінапаводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стацьдзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам,журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычнымфакультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя ведызь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, штоякраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.
Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца» , пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.
Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» , адкуль у 1997 годзе быў звольнены «за выпуск исторической и другой сомнительной литературы» .
Дэбютны празаічны зборнік «Добры дзень, мая Шыпшына» выдаў у 1986-м, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку «Таямніцы полацкай гісторыі» , «Адкуль наш род» , «Ордэн Белай Мышы» , «Час чумы» , «Каханак яе вялікасьці» , «Сланы Ганібала» , «Адкусі галаву вароне» , «Фаўна сноў» , «Імёны Свабоды» , «Краіна Беларусь» , «Паром празь Ля-Манш» .
Ляўрэат міжнароднай прэміі «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).
Марыць, каб ягонае эсэ «Незалежнасьць — гэта...» , напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.
Summary
As the Arrow Flies is a collection of Uładzimier Arłoŭ’sresponses to 100 questions posed to him by sundrycompatriots during his travels across Belarus — inlibrary and university halls, under open skies, in privateapartments. All touch upon the country’s past, present andfuture — and mine the author’s vast reserves of knowledgeas a historian while denying none of his lively wit andlapidary poetic insights.
Uładzimier Arłoŭ is one of Belarus’ most popularcontemporary writers, whose oeuvre of some 30 volumesof prose and poetry has been translated into more than20 languages and awarded numerous prizes, including the“European poet of Freedom” award in 2010.
A teacher, journalist and editor, in 1997 Arłoŭ was fired aseditor in the state-run “Mastackaja Litaratura” publishinghouse for “publishing works of historical and other dubiousmerit”. He lives in Minsk.
“Liberty Library” is a repository of selected programsproduced by RFE/RL’s Belarus service.