Стэфан КорфПалескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

© Корф C., тэкст, 2018

© Корф В., малюнкі, 2018

© ПУП «Кнігазбор», 2018

18 ліпеня 1827 года

– Хадзем да нас.

Яе вочы былі глыбокія, чорныя, як калодзеж летнім днём, і такія ж халодныя; рукі плавалі ў танцы хваляў і віроў, даўгія зялёна-блакітныя валасы беглі ручайкамі па шыі, плячах, руках, сцякалі да грудзей ды танклявай таліі; мокрая сукенка аблягала цела, паказваючы амаль усё, што дазволена бачыць наземным жыхарам. Яна не змянілася ні на кроплю.

Загрузка...