Умацаваны раён (УР) быў складовай часткай гэтак званае «Лініі Сталіна», што цягнулася ад Балтыкі да Чорнага мора і мела 21 УР. Полацкі УР быў 56 км шырынёй і каля 5 км глыбінёй. Паводле сьведчаньняў мясцовых жыхароў, люд на пабудову яго прывозілі аднекуль з-пад Ніжняга Ноўгараду. Ім пад страхам турмы забаранілі кантакты з тутэйшымі людзьмі. Пасьля сканчэньня будоўлі ўсе былі вывезеныя назад у Расею. — тут і далей камэнтары Міхася Баўтовіча
Потым мела назву «Бульбяная».
У часе гэтага выбуху загінуў Міхаіл Баўтовіч, які ехаў міма на вазу. Бомба трапіла гэтак блізка, што родныя потым не маглі разабраць, дзе рэшткі яго, а дзе — каня. У Першую сьвятовую вайну ён на фронце страціў руку, таму сямейнае паданьне кажа: «Немцы пачалі, яны ж і скончылі справу».
Мова ідыш, на якой размаўлялі эўрапэйскія габрэі, сфармавалася на грунце верхненямецкага дыялекту.
Цяпер тут стаіць будынак Белаграпрамбанку.
Пэўна ад ням. Wirtschafts kommando (гаспадарчае камандаваньне).
Пра сувязь акружэньня Пятроўскага з НКВД згадвае ў сваіх успамінах «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» П. Ільлінскі (Часопіс «Грани», Франкфурт на Майне, № 30–31, 1956)
Гэта супадае з пачаткам актыўных дзеяньняў партызанскіх аддзелаў, сфармаваных з закінутых з Масквы спэцгрупаў. Задачай было сфармаваць у немцаў недавер да ўтвораных мясцовых ворганаў, выклікаць рэпрэсіі да іх, і гэтым падштурхнуць насельніцтва да больш радыкальнага супраціву. Дывэрсійныя аддзелы ня толькі правакавалі акупацыйную ўладу, але і самі займаліся зьнішчэньнем настаўнікаў і супрацоўнікаў мясцовых ворганаў. Цягам усяго пасьляваеннага часу сьведкі адзначаюць варожасьць між згаданым Манісам і былымі ўдзельнікамі гэтых аддзелаў.
Хазанский В. Я. «Ася: О борьбе подпольной группы против фашистских захватчиков в г. Полоцке», М, 1966.
Не прыняцьцё клясавага вучэньня ня ёсьць доказам прыхільнасьці да нацыянал-сацыялізму. Але і камунізм і нацызм аднолькава адкідалі хрысьціянскі сьветапогляд.
На самой справе працэс дасягненьня царкоўнай самастойнасьці пачаўся яшчэ 23.07.1922 г. з закладаньня Беларускай мітраполіі мітрапалітам Мэльхісэдэкам (Паеўскім), але быў перарваны бальшавіцкімі рэпрэсіямі супраць рэлігійных дзеячоў. Згаданы сабор, які адбыўся 30.8–02.9.1942 г., быў працягам азначанага працэсу.
Тутака недакладнасьць: існавала нямецкая акупацыйная ўстанова Генэральны камісарыят «Беларусь», якая частку паўнамоцтваў у галіне адукацыі, культуры, сацыяльнай апекі перадала ўтворанай 21.12.1943 г. Беларускай Цэнтральнай Радзе. Установы Беларускі Камісарыят не існавала.
Маецца на ўвазе прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады Радаслаў Астроўскі (06.11.1887–17.10.1976)
Беларускі корпус самааховы дзейнічаў зь ліпеня 1942 г. да траўня 1943 г. Мэтай было дапамагчы паліцэйскім часткам у падтрыманьні парадку. Немцы не адважыліся ўзброіць 20 сфармаваных батальёнаў і яны былі распушчаныя.
У кастрычніку-лістападзе 1943 г. у Расонскім і Полацкім раёнах праведзеная карная акцыя «Гэнрых» (Heinrich), а ў красавіку-траўні 1944 г у Полацкім, Ушацкім, Лепельскім і Докшыцкім раёнах — «Залева» (Regenschauer) і «Веснавое сьвята» (Frühlingsfest).
Экспэрты вайсковае справы адзначаюць памылковасьць рашэньня аб вядзеньні рэйкавай вайны, якая замарудзіла наступ войскаў з прычыны разбуранасьці камунікацыяў.
Гэткі стан сельскай гаспадаркі ўсходніх раёнаў быў выкліканы ня толькі нягодамі вайны, але і сацыялістычнай сыстэмай гаспадараньня ў падсавецкай Беларусі.
Апошнія сутыкненьні ворганаў дзяржбясьпекі з аддзеламі антысавецкага супраціву зафіксаваныя ў 1952 г., цалкам супраціў ліквідаваны ў 1954 г.
На самой справе насельніцтва Заходняе Беларусі не было пасыўным, як можа падацца. Частка прыймала ўдзел у Беларускай Краёвай Абароне, частка — у нелегальнай Арміі Краёвай, частка — у непадкантрольнай маскоўскаму штабу партызанцы.