Примечания

1

Польска-літоўская армія — армія Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

2

Тут маецца на ўвазе навукова-папулярны нарыс Г. Сагановіча: «Полацкая вайна 1563–1579». Барацьбу за Полацак таксама вывучалі Д. Аляксандраў і Д. Валохін; на жаль, зь іх вялікай працы апублікаваны дагэтуль толькі фрагмэнт, прысьвечаны аблозе 1563 г.

3

Шлем з пляскатым верхам і кальчужнай сеткай. (Заўв. рэд.)

4

Вілы (іт. forchetta), якія выкарыстоўваліся пяхотай XVI i XVII стст. у якасьці падпоркі для мушкетаў пры стральбе. (Заўв. перакл.)

5

Падчас паходу на Полацак у 1563 г. іх было 5,5 тысяч.

6

Літва — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

7

Пяцігорцамі ў старабеларускай мове называлі чаркесаў ад слова «Пяцігор’е» — абшару Каўказу паміж Церакам і Кубаньню (цяперашнія Кабардына-Балкарыя, Карачаева-Чэркесія і часткова Стаўрапольскі край). (Заўв. рэд.)

8

Ліст, які давернік (напрыклад, кароль, князь, горад) дае вайскаводцу з дазволам праводзіць вэрбоўку з акрэсьленай мэтай. (Заўв. перакл.)

9

Эст. Hiiumaa, Chiuma, швэд. Dagо, фін. Hiidenmaa — эстонская выспа, разьмешчаная на Балтыцы на поўдзень ад уваходу ў фінскую затоку. (Заўв. рэд.)

10

Кабыліна (іначай кабыліца) — перашкода, выкананая з гарызантальна складзеных камлёў з каротка абсечанымі і завостранымі кутамі. (Заўв. рэд.)

11

Саколінскія належалі да шляхецкага беларускага роду. — Рэд.

12

У крыніцах на старабеларускай мове — Крыжборг. — Рэд.

13

Рэгуляцыі Карнкоўскага (Statuty Karnkowskiego) — абвешчаныя 15 сакавіка 1570 г. куяўскім біскупам Станіславам Карнкоўскім і зацьверджаныя соймам 20 чэрвеня 1570 г. палажэньні, якія ўстанаўлялі вяршэнства права караля і Рэчы Паспалітай у Гданьску і на гданьскім памор’і. (Заўв. рэд.)

14

Шмыгаўніца — артылерыйская зброя XVI–XVI I стст., у якой порах забіваўся з адваротнага боку рулі. (Рэд.)

15

Як вядома, русла ракі Палата была зьменена пры пабудове маскоўскімі войскамі Стралецкага ці Ніжняга замку (заўвага навуковага кансультанта — Рэд.).

16

Такія высновы вынікаюць зь вядомых нам памераў полацкага замку ў пачатку ХVІІІ ст. Зразумела, ён меў крыху іншую форму, быў пабудаваны ў форме правільнага чатырохкутніка памерамі 472,5 на 283,5 мэтраў, аднак можна меркаваць, што замак у 1579 г. быў нязначна меншы.

17

Прысутнасьць батарэі на левым беразе Дзьвіны, якая дагэтуль ня згадвалася ў літаратуры, паказвае адна з гравюр з карцінай аблогі. Напэўна, яна дзейнічала толькі ў першыя дні аблогі, бо зь яе можна было абстрэльваць толькі Запалоцьце, агонь на разьмешчаны на пагорку Верхні замак быў малаэфэктыўны.

18

Уладыка Кіпрыян быў прызначаны Масквою.

19

Апошняга дня жніўня. (Заўв. пер.)

20

На старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах.

Загрузка...