В.Я. Брайцаў (1902–1968), хірург, прафесар, некаторы час з’яўляўся галоўным урачом Крамлёўскай бальніцы.
П.У. Броўка (1905–1980), народны паэт БССР.
Ф.М. Дамінікоўскі (1905–1949). Рукапіс названага нарыса захоўваецца ў БДАМЛМ. Ф. 7. Воп. 1. Адз. зах. 28.
А.Е. Кучар (1910–1996), крытык, драматург, у 1960 г. з’яўляўся літкансультантам СП БССР.
Пра гэта сведчаць «Пратаколы пасяджэнняў прэзідыума праўлення СП БССР». БДАМЛМ. Ф. 78. Воп. 1. Адз. зах. 92.
С.П. Шушкевіч (1908–1991), беларускі паэт, празаік.
А. Пісьмянкоў (1957–2004) ураджэнец в. Іванаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.
Цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл.
Радкі з аўтабіяграфічнай аповесці «Дудолева лоза».
Вядомы на той час 2 уладальнікі цукровых заводаў у сучаснай Жытомірскай вобл. Фёдар і Мікалай Цярэшчанкі. Фёдар Арцем’евіч Цярэшчанка пабудаваў цукровы завод у 1870 г. у м. Чырвоным. Недалёка ад Чырвонага знаходзіцца Андрушаўка, дзе цукровым заводам валодаў Мікалай Арцем’евіч Цярэшчанка.
Ф.Ф. Ноеў, садавод-прамысловец, уладальнік лепшых кветкавыхкрамаў Масквы. У 1883 г. набыў т. зв. Мамонаву дачу, дзе заклаў прамысловае вырошчванне кветак.
І.М. Кушняроў (1827–1896), рускі пісьменнік, выдавец. У 1869 г. заснаваў у Маскве друкарню, якая стала адным з лепшых паліграфічных прадпрыемстваў.
На сучаснай карце Магілёўскай вобл. недалёка ад Забялышына ёсць в. Таклеўка.
«Крестьянская газета», орган ЦК ВКП(б), выходзіла з 25.11.1923 да 28.02.1939, адказны рэдактар С.Б. Урыцкі.
Пад рознымі назвамі арганізацыя існавала з 1921 г. да 1932 г. Мела свае друкаваныя органы: «Трудовая нива» (1923), «Жернов» (1925–1928).
Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920.
Максім Гарэцкі. Хрэстаматыя беларускае літаратуры. XI век – 1905 год. Вільня, 1923. С. 188–190.
Е. Карский. Белорусы. Т. З. Петроград, 1922. С. 143.
Конопля толченая.