Гары ж, агонь Кастрычніка, гары!
Свой промень зыркі раздувай.
Няхай ён ззяе з краю ў край!..
Хто спіць да гэтае пары —
Уставай!
1.
Імжэў халодны і нудны кастрычніцкі маскоўскі дождж.
Кожная пара года мае сваю вабнасць. Стылая, мокрая восеньская часіна — таксама. Бывае, якраз тады хочацца выйсці з цёплай, але цеснаватай і душнай кватэры на свежы двор і памаленьку ісці ды ісці кудысьці, любавацца хоць і гарадскімі, падрэзанымі, акалечанымі, але ўсё роўна прыгожымі жоўтымі, амаль азалочанымі дрэвамі, шуршэць па апалым зрудзелым лісці і думаць-думаць пра запаветнае альбо ўвогуле ціха брысці, адчуваючы лёгкую прыемную самоту. І золь, і бесперапынная, няласкавая склізата не замінаюць, не прыточваюць — наадварот, спрыяюць засяроджанасці і супакойванню душы. Што ні кажы, па-свойму адмысловае, спрыяльнае і сырое, халоднае восеньскае надвор'е.
Але цяпер Зміцеру Жылуновічу было дрогка, нявесела, калі не больш — маркотна, і многае вакол, да чаго раней ён быў цярпімы, проста мучыла яго: нізкае цяжкое неба, вымыты сцюдзёны брук, шэрыя, а то і вельмі ж чырвоныя, ледзь не крывавыя сцены камяніц, увогуле агромністы чужы горад. Хоць у іншыя, весялейшыя, хвіліны гэтая Красная плошча з блізкім велічным Крамлём ды з прыгожым саборам не толькі падабалася, але больш — штосьці высокае і ўрачыстае падымала ў душы. Сёння — не. Зараз усё тут было нейкае недасяжнае і далёкае. Канечне, вуліцы, будынкі тут ні пры чым, якімі былі, такімі і ёсць, ва ўсім вінаваты яго кепскі настрой, які гняце, нават глыжа цяжкім каменем душу і ніяк не хоча мяняцца на іншы, хоць бы на кропельку лягчэйшы.
Як ні гнаў прэч душэўную згрызоту, але якраз з ёю прыйшоў дадому. Не запальваючы святла, марудна скідаў у цёмным калідорчыку намоклае паліто, вешаў капялюш — побач каля Алесевага шыняля: сусед, Чарвякоў, выходзіць, дома. Яны, Жылуновіч і Чарвяковы, жылі тут, у Маскве, у адным пакоі, адгароджаныя толькі паркалёвай шырмай.
— Кто там пришел? — пачуўся гарэзны Надзеін голас, а неўзабаве яна ступіла сюды, у цёмны закутак, і запаліла святло.
Абапіраючыся адной рукой на сцяну, а другой расшнуроўваючы чаравік на паднятай назе, ён намагаўся ўсміхнуцца, але Надзея, трымаючы на руках паўтарагадовую дачку, усё роўна з трывогаю запыніла позірк на яго вачах: што здарылася?
— Добры вечар, мае мілыя,— падбадзёрыў жонку, а калі скінуў чаравікі, прытуліў па-ранейшаму стройную, але прыкметна ўжо па-жаночаму акруглелую ў плячах ды руках Надзею, пацалаваў у мяккую шчаку. Дачка, коратка пастрыжаная, у сукеначцы і мякенькіх тапачках, мігам абшчапіла яго за шыю і перабралася яму на рукі:
— Папа! Папа!
— Ну што, харошая мая, чакала? — запытаў, гаворачы, як кажуць, з французскім пранонсам — карацей: трошкі ў нос.
— Чакаля,— залепятала тая. І зноў: — Папа! Папа!
— Действительно: вылитая папа!— усцешылася Надзея, папраўляючы на сабе паношаны, але чысценькі зеленаваты, з белымі кветачкамі халат.
— А мне здаецца: вылітая мамка,— прамовіў ён, які ўжо раз радуючыся, што японка вельмі задаволеная, што іхняя Галінка ўдалася ў яго — значыць, будзе шчаслівая, як і трэба быць шчаслівай дачцэ, падобнай на свайго бацьку.
— Нет — папка! Этакие Я№ оттопыренные губы, широкие ноздри!
— Не — мамка. Татка лысенькі, а наша Галінка гэтакая бялявая, як і мама.
— А что наш отец такой грустный? — нібы ад дачкі, жартуючы, а на самай справе ад сябе занепакоена запытала Надзея. Хоць пакрысе за час іхняга знаёмства, сямейнага жыцця вучылася гаварыць па-беларуску, але ў хвіліны вялікага ўзрушэння размаўляла па-руску, як і кожны, хто толькі блізкімі
словамі можа найлепш выказаць свае найтанчэйшыя пачуцці.
І, счакаўшы, дадала:
— Опять неприятности, Дима?
— Чаму ты думаеш, што ў нас павінны быць толькі адны непрыемнасці? — пагарэзаваў, хоць многія, хто мала ведае яго, лічаць: ён — чалавек панурысты, а то і злы ды помслівы.— Не, у нас усё добра.— Падкінуў дачку ўгору і, бачачы, што тая аж заплюшчыла вочы ад нечаканасці, прытуліў яе і пацалаваў.— Быць не можа, каб мы былі няўдалыя, каб нам увесь час не шанцавала!
— Дай бог,— уздыхнула Надзея і накіравалася на кухню. Яна, ужо вывучыўшы яго характар за той час, што не толькі жыве разам, але і побач з ім працуе ў выдавецкім аддзеле Белнацкома, не паверыла, што ў яго сёння ўдача, бо душой адчула яго маркоту. Але ведала: ён не той чалавек, каб яго было лёгка збіць з панталыку альбо змусіць здацца і апусціць рукі. Мала што дробны, на выгляд без вялікай мужчынскай сілы, невысокі, але на самой справе дужы, з мускулістымі рукамі, ад гарбарскай працы, акуратны, настойлівы і рашучы.
Пачуўшы іхнія галасы, з-за шырмы, што дзяліла пакой на дзве палавіны, выйшаў Чарвякоў — высакаваты, прысадзісты, нават нібы камлюкаваты, з кучомкаю вусоў пад носам, з вялікімі залысінамі, які ўжо час (з ліпеня) у вайсковай форме Чырвонай Арміі. Ён таксама пільна зірнуў у вочы і, хоць маладзейшы, але настаўнік па прафесіі ды ўжо вучаны-правучаны, дык, здаецца, адразу адчуў прыгнечаны стан яго душы.
— На, кінь адным вокам,— сказаў Жылуновіч і, пакуль не было тут жонкі, хуценька выцягнуў з кішэні складзеную газету «Звезда» і падаў яму.— Хоць тое, што абведзена чырвоным алоўкам.
А ў чырвонай рамачцы, якую ён абвёў сам, было такое: «Мы считаем, что белорусы не являются нацией и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты. Нашей задачей является не создание новых наций, а уничтожение старых национальных рогаток. Белорусское же движение является таким воздвижением новых национальных рогаток, не существовавших до сих пор, а поэтому коммунисты не могут в каком бы то ни было виде принимать участие в этом движении».
Прабегшы па гэтым вачыма, Чарвякоў (а ў яго ў гэты час нервова захадзілі жаўлакі) выпрастаў газету: хто ж аўтар такіх «прыемных» і «зычлівых», знаёмых да надакучлівасці і прыкрасці радкоў? Ды сакратар Паўночна-заходняга абласнога камітэта РКП (б) Кнорын. Адзін з тых, хто зусім нецярпімы і да Белнацкома, і да «Дзянніцы».
— Ні на крок не адыходзяць ад сваёй лініі,— зашаптаў з крыўдай і болем Жылуновіч.— Белнаком[13] многія бежанскія і салдацкія камітэты па ўсёй Расеі пачалі дабівацца Савецкай Беларусі, а ён, як той дзяцел, дзяўбе і дзяўбе толькі адно: няма, не трэба ніякіх беларусаў — і ўсё! Не падымаць прыгнечаныя нацыі, а дарэшты дабіваць іх!
Чарвякоў моўчкі чытаў далей.
— І пасля гэтага ён — сапраўдны камуніст-інтэрнацыяналіст?! Прыносіць рэвалюцыі, партыі толькі карысць?!
Чарвякоў схмурыў лоб — на пераноссі паглыбіліся тры задуменныя шчыліны.
— Хадзіў з гэтай газетай да Сталіна,— Жылуновіч выказваў свой гнеў.— Хацеў абурыцца: Ленін, РКП (б) за самабудаванне народаў, вы, таварыш Сталін, таксама нібы не супроць, дык чаму і цяпер такое дазваляюць сабе Мяснікоў і яго аднадумцы? Ім што — партыйная лінія неабавязковая альбо ім хтосьці дазволіў эксперымент над намі? Не прыняў. Ён, фыркнула мне машыністка-сакратарка, вельмі затурбавалі і не мае часу разбіраць нашы спрэчкі. А Мяснікова, кажуць, учора дапусціў. І гаварыў з ім не адну гадзіну. Лёгка, як мы добра бачым, трапляе Мяснікоў і да Свярдлова, Троцкага, Дзяржынскага, Пятроўскага...
— Я спачатку думаў: Мяснікоў, Калмановіч, Кнорын, Берсан, Ландар, Алібегаў і іншыя абруселыя іншародцы — незвычайныя людзі. Перамаглі свае нацыянальныя пачуцці і шчыра хочуць інтэрнацыялізаваць усе народы для светлай будучыні,— нібы марудна, а на справе разважліва падаў голас Чарвякоў, садзячыся за стол, на якім стаяла карычневая ваза з галінкаю яшчэ не зусім распушчанага блакітнага зімародка.— Але пачаў прыглядацца, дык пакрыху ўбачыў і іншае: па-першае, яны вельмі ж спяшаюцца, гоняць усіх у інтэрнацыянальны рай сілком, а па-другое, адчулі немалы сверб да ўлады... Канечне, у 1917-м у Мінску, узяўшы ў свае рукі Савет, міліцыю, бадай, і паўтарамільённы Заходні фронт, яны зрабілі нямала для рэвалюцыі, для абароны Петраграда і Масквы. Але ў Смаленску з першых дзён побач з агульным пачалі абачліва дбаць і пра сваё месца пад сонцам: адразу кінуліся-рынуліся ліквідоўваць супернікаў у асобе Смаленскага, Віцебскага і Магілёўскага губвыканкомаў. Маўляў, эканамічныя патрэбы, новая савецкая з'ява патрабуюць, каб іх не было, а вось ім, абласному аб'яднанню, трэба ўмацавацца! У гэтым свербным парыве на сваім ІІ з'ездзе Саветаў нават аб'явілі абласны выканком вышэйшым заканадаўчым органам Савецкай улады ў Заходняй вобласці, пасягнуўшы па тое, што павінна ісці толькі з цэнтра. Хоць Масква стрымлівае, ушчувае: таварышы, хопіць валтузні, хопіць дзяльбы ўлады, ёсць шмат і важнейшых клопатаў, але яшчэ і ў верасні на У Паўночна-заходняй абласной канферэнцыі яны дыскутавалі пра свае, дабіваючыся, каб усё ж падпарадкаваць Віцебск і Магілёў. Таму яны цяпер супраць і Белнакома, і нашай ідэі. Добра ведаюць: Заходняй вобласцю ці камунай будуць кіраваць якраз яны, а вось Беларуссю — можа, і не. Можа, прыйдзецца і саступіць карэнным. З-за гэтага супроць нас і кіраўнікі Віцебскага ды Магілёўскага губвыканкомаў. Асабліва ў Віцебску, дзе, як і ў Смаленску, нават чуць не хочуць пра Белнаком.
— Мяснікоў ідзе на ўсё, абы ўзаконіць юрыдычна Заходнюю вобласць,— прамовіў Жылуновіч.— Гавораць, апошні час абівае парог у Народны камісарыят унутраных спраў, да Пятроўскага...
— Да Сталіна ўсё ж трэба трапіць...— уздыхнуў Чарвякоў.— Трэба часцей паказвацца на вочы, гаварыць і гаварыць, што канфрантацыя паміж Смаленскам і намі — не на карысць Савецкай уладзе, міру, ладу ў краіне...
— Толькі што — паказацца на вочы...— цяжка выдыхнуў Жылуновіч.— Большага ад яго не даб'ешся! Наставіць жоўтыя, па-тыгрынаму прыплюшчаныя вочы, не варухнецца, пазірае, як на сваю ахвяру, а потым ні з таго, ні з сяго секане: «Нэт! Вы нэправільно панымаеце камуністычаскія задачы. Что — Ленін? Что — лутшэ перасаліць, чым недасаліць? Старык нэмножка ліберальнічает у нацыянальным вапросе...»
— Каб Ленін быў здаравейшы, каб не столькі меў турбот — дык, можа, зноў бы прыняў нас і як след памог бы. Нават змусіў бы Сталіна не гуляць у кошкі-мышкі з намі, а рабіць усё сур'ёзна.
— Цяжкі чалавек гэты Сталін,— пахітаў галавой Жылуновіч.— Вельмі хітры, няшчыры і грубы. На вялікае дабро ён, здаецца, не здатны.
Чарвякоў змаўчаў, а Жылуновіч не стаў болей гаварыць пра таго, з кім колькі разоў сутыкаўся і не меў вялікай радасці ад гэтых сустрэч — спярша, на пачатку года, калі яны перасталі пратэставаць супраць разгону Усебеларускага з'езда, цалкам прызналі Савецкую ўладу і пачалі супрацоўнічаць з ёю, Сталін наводзіўся міралюбна, падоўгу гутарыў з Чарвяковым, Скарынкам і з ім, распытваючы пра незнаёмую яму Беларусь, але пазней, калі яны ўзяліся дабівацца самавызначэння праз Белнацком, рэзка пахаладнеў. А ў маі, калі нечакана з-за асабістага ўспыхнула перапалка паміж кіраўнікамі Белнацкома, паміж вось гэтым Чарвяковым і Скарынкам, якраз Сталін спрытна спажыў такую сітуацыю: абодвух, непрыхільных яму, прагнаў, а на іх месца ўссадзіў эсэра Семяновіча, наладзіў праверку і ўзяў усю іхнюю работу пад свой пільны назірк. Яго людзі, лічы, не давалі кроку ступіць без іх згоды. Толькі пасля таго калі ў ліпені новы галава Белнацкома Усціловіч на чале іхняй бежанскай дэлегацыі пабываў у Леніна, расказаў яму пра беды і клопаты Белнацкома, яго барацьбу за Савецкую Беларусь, з іх знялі цяжкую апеку, што памагло ім тое-сёе зрабіць як след. А зрабілі яны не так уяад і мала: славілі Кастрычніцкую рэвалюцыю і Савецкую ўладу, развейвалі чуткі, што «бальшавікі прадалі Беларусь», заклікалі беларусаў трымацца за Расію і разам з ёю шукаць волі, пасылалі ў неакупаваныя і акупаваныя беларускія паветы агітатараў, брашуры, заснавалі свой народны універсітэт, школы на роднай мове ў Петраградзе і Маскве, навукова-культурнае таварыства, паспрыялі (разам з беларускім бежанскім камітэтам на чале з Язэпам Дылам) не адной тысячы сваіх землякоў з больш чым двухмільённай арміі бежанцаў на сяўбу і сенакос вярнуцца на радзіму, прамацалі амаль усю еўрапейскую Расію, каб абсачыць, дзе тут і што вывезенае з Беларусі, апісаць і падрыхтаваць да звароту. Як выявілася, толькі адных навучальных устаноў было больш за 200. Хацелі выдаць нямала кніг па беларускай гісторыі, культуры, збораў твораў мастацкай літаратуры, слоўнікаў, падручнікаў, але на ўсё не хапала ні грошай, ні паперы. Ды болей за гэта засмучала іншае — непаразуменне з Мясніковым і яго штабам. Тыя не толькі не зважаюць, але і завальваюць іх каменнямі: маўляў, вы, як і вашы ў Мінску, буржуазныя нацыяналісты... Яшчэ ў чэрвені яны ліквідавалі нацыянальны аддзел пры выканкоме Заходняй вобласці (маўляў, «вносят разлад в работу краевой Советской власти, порождают национальную рознь и разбивают единый национальный фронт»), а ў верасні на новым з'ездзе Саветаў з выклікам адмовіліся нават пагаварыць пра Беларусь хоць бы ў якой форме, прынялі новае найменне — Заходняя камуна. Рэзка адмовіліся і ад таго, каб выдаваць у Смаленску газету на беларускай мове — «Рунь» (такую назву ён прыдумаў разам з Максімам Гарэцкім). Больш таго — кажуць, задумалі мець у Заходняй камуне і літоўскія землі, зусім не турбуючыся пра думку саміх літоўцаў. Карацей, не толькі словам, але і справаю ваўсю знішчаюць «национальные рогатки».
Зайшла Надзея, несучы місачку сасмажанай бульбы і талерку хораша, наўскасяк, парэзаных гуркоў.
— Падсілкуйцеся,— усміхнулася. І яшчэ гарэзна: — Не засмучайцеся ад малога прыкрага, бо наперадзе яшчэ вялікае прыкрае...
— Можа, і так, Надзя, — прызнаўся, уздыхам выдаў душэўны боль Жылуновіч. І пасля, калі жонка падала ім хлеб, ужо не баючыся замаркоціць яе, чуллівую і мяккую, адкрыта загаварыў пра сваё:
— А пра ўсё тое, што мы нядаўна гаварылі, я вось што думаю, Алесь. Па падпісанай РСФСР і Германіяй 27 жніўня Дадатковай дамове, па якой немцы будуць браць грошы і паступова ачышчаць захопленыя землі, а таксама па ўсім тым, што робіцца ў Расеі, што выбухае ў Германіі, відаць: немцы рана-позна адкоцяцца назад з Беларусі. Рада БНР без іх падзе адразу. Па-другое, з ёю альянсу ўжо не можа быць. Калі і рэальна як-небудзь ці калі-небудзь дабіцца Беларусі, то ўжо толькі нам. Але беларуская секцыя пры Петраградскім РКП (б) далёка адсюль, слаба звязана і з цэнтральным урадам, і з Белнакомам — значыць, адна яна воз не зрушыць і на савецкім грунце. Бальшавіцкая фракцыя пры Белнакоме без статуса не шмат можа. Адпаведна, трэба зноў і тэрмінова збіраць бальшавікоў-беларусаў якраз тут, у Маскве, згуртаваць з іх моцную маскоўскую арганізацыю, чэпка ўзяць у свае рукі Белнаком і праз нашых гэтых партыйцаў дабівацца рэспублікі. Без свайго моцнага бальшавіцкага ядра жаданага мы не даб'ёмся, аддадзім яго ў рукі смаленцам. А тыя ўжо свайго не ўпусцяць...
Надзея ўзяла ад яго дачку — каб тая не замінала бацьку і есці, і гаварыць. Нават жэстыкуляваць рукамі, каб лепей выказаць сваю думку.
— Заадно трэба ўмацаваць, належна настроіць нашы партыйныя арганізацыі ў Самары, Тамбове, Казані. Як толькі выпадзе зручная хвіліна, варта адразу ж сабраць сумесны сход і разам сказаць сваё слова. Думаю, тады думку агульнага сходу беларускіх камуністаў будзе няпроста ігнараваць. І Сталіну, і Мяснікову.
— Я таксама, Змітрок, пра гэта думаў,— сказаў Чарвякоў.
— Ну, а Мінск — малая падмога нам... Там нашы былыя сябры і сябе апаганілі, і нас паставілі ў цяжкі стан, рух раскалолі на непрымірымыя часткі, у рэшце рэшт прывялі да ўлады пана Скуранога, даўшы такі магутны козыр нашым незычліўцам...
— Але ж хтосьці і з Мінчукоў інфармуе пра ўсё Смаленск, а той — Маскву,— сказаў Чарвякоў.— Значыць, не ўсе там верай і праўдай служаць акупанту, здрадзілі Расіі... Недарэмна ж многія з БСГ запратэставалі супраць уніжальнай тэлеграмы кайзеру, пакінулі лідэраў у адзіноце і ўтварылі новыя партыі, а той-сёй, як адчуваецца, супрацоўнічае нават з бальшавіцкім падполлем.
— Па Мяснікову і Сталіну — там усе нашы чэрці адной шэрсці,— ядучы і ў хваляванні амаль не чуючы смаку, прамовіў Жылуновіч, які і сам шмат напісаў, і іншых нямала прасіў напісаць рэзкіх слоў пра БНР у «Дзянніцу», перадрукоўваў яе дакументы, каб выкрыць цалкам, хоць і гэта не выратавала яго ад папрокаў.— А што да смаленцаў, то напішу адказ. Проста і ясна скажу: камуністам так паводзіцца няможна!
2.
Іосіф Лагун прыйшоў у Народны камісарыят унутраных спраў РСФСР, каб сустрэцца з наркомам Пятроўскім. Але ў прыёмнай рыжы малады мужчына ў паўвайсковай форме сказаў, што таго цяпер няма ў камісарыяце, а калі яшчэ спытаў, чаго ён прыйшоў, адаслаў у належны аддзел — «там вам вее объяснят».
Патоўкшыся з гадзіну ў невялікай прыёмнай, дзе стаяла некалькі крэслаў, а наведвальнікаў было удвая болей, да драбніц вывучыўшы плакат, дзе была намалёваная перакрэсленая чырвонымі рыскамі запаленая цыгарэта і былі словы «У нас не курят!», а таксама стол і маладую сакратарку-бландзінку за ім, Лагун, як прыйшла яго капейка, трапіў туды, куды яго паслалі. У невялікі, але ўтульны кабінет з партрэтам Карла Маркса, масіўным, але прыгожым рудым сталом, да пажылаватага чарнявага апранутага ў скураную чорную куртку і перапаясанага рамянямі мужчыны, які, курачы і моршчачыся ад дыму, складаў паперы ў папцы.
Падняў галаву, з асалодай зацягнуўся і тут жа на згорнутай газеце патушыў цыгарэціну.
— Садитесь,— ветліва паказаў на мяккае, хоць ужо трохі выцертае крэсла каля свайго стала, загарнуў папку.— Слушаю вас, товарищ.
— Дзякую,— схіліў галаву Лагун. Сеў. Узбуджана зацерабіў у руках макраватую рабочую шапку з глянцаваным чорным брылём, нацэліўшыся гаварыць пра тое, што ўчора абдумалі з Жылуновічам і Чарвяковым у іх на кватэры.— Я — загадчык Белнакома пры Наркамнаце РСФСР. Спадзяюся, чулі пра такі?
— Чуў,— спакойна адказаў гаспадар кабінета, учэпіста прыплюшчыў трохі такатныя чорныя вочы.
Дасюль не сустракаліся. Па-першае, не было выпадку, бо мала наведваліся сюды, часцей абівалі парогі ў іншых паркаматах — у Луначарскага, землякоў Бонч-Бруевіча, Лепяшынскіх — па клопатах, што тычыліся культуры, выдавецкіх турбот, а па-другое, Лагун толькі лічыўся загадчыкам Белнацкома, але мала кіраваў ім, апошні час шмат бываючы ў Петраградзе са справаздачамі, у іншых расійскіх гарадах, дзе было шмат іхніх бежанцаў, у Оршы, па прапускным пункце, а таксама ўпотай і ў акупаванай Беларусі. Белнацкомам, Молена сказаць, кіраваў іншы — Жылуновіч.
— Я ўпаўнаважаны заявіць Народнаму камісарыяту ўнутраных спраў вусны пратэст...— прамовіў Лагун.
— Слухаю,— мужчына паставіў вышмальцаваный локці на стол, падпёр складзенымі рукамі гладка паголены, з густымі чорнымі крапінкамі падбародак і смела ўставіўся на яго.
— Наш Белнаком са згоды ЦК РКП (б), Савета Народных камісараў, ВЦВК і Наркамнаца вядзе вялікую палітычную і культурна-асветную работу для ўтварэння Савецкай Беларусі,— утаймоўваючы хваляванне, сказаў Лагун.— Аблвыкамзах у Смаленску, губеранскія выканкомы ў Віцебску і Магілёве адзіным фронтам выступаюць супроць нас. Аблвыкамзах шукае ўсе шчылінкі, каб узаконіць сябе юрыдычна. Цяпер ён знайшоў помач у вас. Вы на днях адобрылі існаванне Заходняй камуны як адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі РСФСР. Гэтым самым вы таксама не толькі перакрэсліваеце ўсе нашы законныя намаганні, але і законнае права ўсяго беларускага народа на сваю дзяржаўнасць.
— Але, таварыш, гэты дакумент, які падпісалі наш нарком і члены выканкома Заходняй камуны Пікаль, Рэйнгольд і Найдзёнкаў, не канчатковы. Яго павінен яшчэ зацвердзіць ВЦВК.
— Мы ведаем гэта,— прамовіў Лагун.— Але нам вельмі крыўдна і балюча, што ваш камісарыят паддаўся на просьбы і настойванні смаленскіх таварышаў, стварае такі непрыемны нам і нашаму народу прэцэдэнт... А заадно гэты акт недруяеалюбны і да літоўцаў, якія, згодна яго, таксама павінны быць у абсягах Заходняй камуны. Без іх згоды.
— Але ж вы, як мы ведаем, самі сцвярджаеце: край, населены беларусамі і літоўцамі, мае адны ці амаль адны глыбокія гістарычныя, эканамічныя, культурныя карані, адпаведна, гэтае аб'яднанне не будзе выпадковым. Па-другое, трэба аўтарытэтны, моцны савецкі орган, які супрацьстаяў бы Тарыбе ў Вільні і Радзе БНР у Мінску.
— Як вы кажаце, па-першае, для аб'яднання беларусаў і літоўцаў на такой аснове, трэба іхняя згода, а па-другое, што да беларускага боку, то Радзе БНР як след супрацьстаіць Белнаком,— сказаў Лагун.
— Мяснікоў і іншыя, як вы кажаце, смаленскія таварышы лічаць: Белнаком — слабое супрацьстаянне БНР. Многія яго кіраўнікі, Скарынка, Усціловіч, Жылуновіч, вы, былі на Усебеларускім з'ездзе, пасля пратэставалі супраць яго разгону — адпаведна, настроены нацыяналістычна.
— Сапраўды, той-сёй з нас браў удзел у вышэйназваным кангрэсе, той-сёй пратэставаў супраць яго разгону. Але цяпер мы разабраліся, дзе нацыяналізм, а дзе здаровае нацыянальнае, хочам, паўтараю, супрацоўнічаць толькі з Савецкай уладай і на яе прынцыпах будаваць беларускую дзяржаўнасць. Омеленцы памылкова недаацэньваюць увогуле нацыянальнае пытанне і ў прыватнасці беларускі народ, яго права на сваё імя. Адсюль — і варожасць, непрыманне нашага Белнакома. Але самачынна выступаць ад імя беларусаў і літоўцаў, абыходзіць іх суверэннае права на самавызначэнне, па-першае, не да твару камуністам, а па-другое, ганьбаванне заваёў Кастрычніка, «Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатуемага народа».
— Выбачайце,— непарушна перапыніў яго гэты ўпаўнаваяганы камісарыята ўнутраных спраў.— Дакумент, супраць якога вы пратэстуеце, прыпяты не па асабістай просьбе і настойваннях смаленцаў, як віл сцвярджаеце, а на аснове 16-га артыкула Канстытуцыі РСФСР, дзе ідзе гутарка пра свабоду арганізацыі і аб'яднання працоўных.
— Выбачайце і вы,— мякка перабіў яго Лагун.— А хіба наш Белнаком — не выказнік дум і пачуццяў беларускіх работнікаў і сялян? Асабіста я, цяперашні кіраўнік Белнакома, па прафесіі рабочы-металіст.
— Ну...
— Не, цяжка запярэчыць, што мы не выяўляем інтарэсы бедных і прыніжаных,— настояў, не страціў ніць дыялогу Лагун.— Але з гэтым смаленні не лічацца. Значыць, не лічацца і з волевыяўленнем беларускага народа, прымусова навязваюць свой дыктат.
Гаспадар кабінета змаўчаў, здаецца, нават сумеўся. Пацёр левай далонню лоб, павекі, падбародак і аж пачырванеў ад натугі.
— У Канстытуцыі ёсць і 11-ты артыкул, Дзе гаворыцца, што Саветы абласцей, якія адрозніваюцца асаблівым побытам і нацыянальным складам, могуць аб'ядноўвацца ў аўтаномныя абласныя саюзы, якія ўваходзяць на пачатках федэрацыі ў РСФСР. Так?
— Ну, дапусцілі,— хмурна буркнуў чарнявы.
— Дык вось мы і пратэстуем супраць несумленнага спажывання заваёў Кастрычніка, Канстытуцыі: з аднаго боку падкрэсліваць нацыянальны аспект, а з другога — ігнараваць!
— Першае: я перадам вашу ноту наркому,— спакойна сказаў чарнявы.— Другое: размова пра подласці, пра іх лёс, статус яшчэ наперадзе. У ВЦВК. Для таго каб загадзя вывучыць гэта і абмеркаваць, у творана спецыяльная Адміністрацыйная камісія на дало з таварышам Свярдловым. Заходнюю вобласць у ёй будзе прадстаўляць таварыш Мяснікоў.
— Тады ўсё ясна...— ухмыльнуўся, паныла пахітаў галавою Лагун.— Той, хто сядзіць на суку, ніколі не будзе сам падразаць яго...
— Не варта даваць такой волі пачуццям, таварыш,— зноў узяў сябе ў рукі, павучыў гаспадар кабінета.— Самі ж гаворыце: вас трымаюць у полі зроку самыя высокія партыйныя і савецкія органы. А раз так, то яны рошаць усё справядліва. Як толькі надыдзе спрыяльная для гэтага часіна. Дык інаійце
вытрымку,— і нават усміхнуўся, не зусім зразумела пажартаваў: — І не спяшайцеся паперадзе свайго бацькі ў пекла...
3.
Задумлівы, нават, можа, зацяты, з душэўным рубцом, Жылуновіч з раніцы прыйшоў у рэдакцыю «Дзянніцы» — у сваё любімае дзецішча, каму ўжо аддаў шмат часу. Калі з-за нямецкай акупацыі перастаў знацца з Мінскам, аслабіў варункі з Петраградам, то тут, у Маскве, як кажуць, усяго сябе прысвяціў гэтай газеце. У ёй яны перадрукоўвалі многія важныя пастановы Савецкага ўрада альбо пісалі каментарыі да іх, змяшчалі тое-сёе з гісторыі, культуры Беларусі, навіны з цяперашніх акупаваных немцамі і незанятых паветаў, вялі агонь па Віленскай і Мінскай радах, лупцавалі іх за гешэфты з Берлінам, а зазаадно — надта ў апошні час — мусілі спрачацца і са Смаленскам, найперш з Мясніковым і Кнорыным, кіраўнікамі Паўночна-заходняга абкома РКП (б), вельмі нецярпімымі і да «Дзянніцы».
Цяпер Жылуновіч нёс у кішэні паліто некалькі лісткоў паперы, дзе было запісана тое, што апошні час найбольш хвалявала яго, нават мучыла, як можа прыносіць пакуту глыбокі душэўны боль, адчуванне чыёйсьці ўпартай несправядлівасці. Таму, як толькі зайшоў у пакойчык, дзе цяпер за сваім сталом сядзеў яго бліжэйшы памагаты, малады літаратар Япка Нёманскі, павітаўся і сказаў:
— Слухай!
Зняў капялюш, паклаў яго на горку кніг, што паспелі ўжо выдаць (а выдавалі ўсё вельмі і вельмі няпроста. Каб, скажам, выпусціць граматыку Тарашкевіча, дык рукапіс пасылалі нават праз Фінляндыю ў акупаваную Вільню, у друкарню Марціна Кухты), сеў пры сваім стале і дастаў ужо сёння, на досвітку, перапісанае чыста і акуратна.
«Вось ужо на працягу доўгага часу «Известія И. К. С. Западной Комунны» і «Звезда» нясціхана вядуць вайну сплетную, інтрыжную вайну супроць Беларускага Нацыянальнага Камісарыяту і яго аддзяленняў, нападаючы на яго з усіх бакоў і чапляючыся к яму бяз усякіх прычын, за піма нішто».[14]
Падняў галаву, зірнуў на малодшага калегу праз прыпацелыя пасля холаду акуляры: як, не вельмі рэзка? Той уважліва пазіраў, трымаючы аловак і асцерагаючыся нават паварушыцца,— каб даць яму, рэдактару і старэйшаму, паважанаму чалавеку і літаратару, без замінкі выказаць тое, што не дае спакою. Ён расшпіліў паліто, працёр кончыкамі шаліка акуляры і, начапіўшы іх, пачаў чытаць далей:
«Калі прачытаць іх нападкі, то сорамна неяк становіцца за іх! Ня крыўда, ня злосць, а проста пейкая няёмкасць забірае цябе, калі ты бачыш, што расейская дзійснасць, адбудоўваемая на закладзінах сацыялізму і рэвалюцыйнага развіцьця, мае перад сабою гэткія здрадныя рэчы, як напад аднае рэвалюцыйнае ўстановы на другую. Хочацца думаць, ды і трэба так думаць, што рэдакцыі «Изв. И. К. С. Зап. Ком.» і «Звезды» або не разбіраюцца ні ў чым па няведанню і няяснасці выяўленым сабе задачаў моманту ці знарочыста робяць непачэснае дзела — цкаваным другіх, роўных сабе, амо і вышэйшых устаноў і працуючых у іх таварышаў».
Зноў адарваў галаву ад паперыны, падняў вочы на Нёманскага: той па-ранейшаму слухаў уважліва і, здаецца, з усім згаджаўся. Толькі ва ўзрушэнні цёр пальцамі расшпілены каўнер цёплай шэрай кашулі.
«Беларускі Нацыянальны Камісарыят,— па памяці прадоўжыў Жылуновіч, скідаючы з сябе паліто і чапляючы яго на вешалку, што стаяла паблізу,— вызван к жыцьцю ходам і развіцьцём Вялікай Расейскай Рэвалюцыі, якая напісала на сваім штандары і правяла ў жыцьце прынцып: «Свабоднага самабудавання народаў на працоўных закладзінах».— Сеў, зноў пачаў чытаць: — Яна выпхнула на повярх жыцьця вышэйшую раўнапраўную з другімі інстытуцыямі Федэрацкай Расейскай Распублікі інстытуцый працоўных сялян і рабочых розных нацыянальнасцяў — Народны Камісарыят па справам Нацыянальным. Пры гэтым камісарыяце заложана ўжо цэлых 18 нацыянальных аддзелаў, у тым ліку і Беларускі, якія агулам прыняслі нязлічоную карысць для Расейскай Рэвалюцыі. Гэта ясна кожнаму шчыраму прыхільніку гэтай рэвалюцыі, не толькі кіраўнічым людзям».
З хвіліну памаўчаў, пахітаў сам сабе галавою, а пасля выцер кропелькі поту на залысіне.
«Ясна гэта і «Извес. И. К. С. Зап. Ком.» ды «Звяздзе», але яны не хочуць сазнацца... бо то не ў іх карысці! Але, карысці. Мне, камуністу і быўшаму с.-д. з 1902 году, інакшая думка ў голаў не ідзе! Не можа ж краявая правіцяльсцвянная ўстанова баяцца Бел. Нац. Каміс.? бо няма на тое прычын.
Толькі тут і стаіць гэта адно — карысныя пазывы! Ну, а калі ў камуністаў на першым пляне гізуе карысць — то, выбачайце, таварышы, то непрыстойна для камуністаў! І крыўда за тое, што яшчэ ёсць такія пасля гадовага панства найвялікшай у сьвеце свабоды, дастатай народам розных нацыяў.
Яшчэ раз скажу,— чытаў і, адолены пачуццём, нібы сцвярджаў узмахам рукі,— не прыстойна камуністам варочаць дарэвалюцыйны парадак з інтрыгамі і сплёткамі чыноўнікаў!»
— Ну як, браце? — запытаў.
— Я лічу: коратка і ясна, — адказаў Нёманскі.
— Не будзе вельмі рэзка?
— Не.
— На пачытай яшчэ раз сам,— падаў Жылуновіч лісткі яму.— Калі дзе што трэба паправіць, то паправім. Не варта даваць хоць маленечкую зачэпку Мяснікову і Кнорыну ці то падлавіць на нечым, ці паскардзіцца Сталіну...— Уздыхнуў, махнуў рукою.— Хоць усё роўна дадуць залп у адказ...
4.
Трэцяга лістапада, як і прасіла бальшавіцкая фракцыя Белнацкома, сабраліся на сход беларусы-бальшавікі: Крыцкі, Салтанаў, Дзедзя, Жукоўскі, Усціловіч, Клыш, Хрэнаў, Жылуновіч, Чарнушэвіч, Бампі, Няцэцкі, Рыбак, Савуніч. Тыя, хто прыехаў у Маскву і Петраград яшчэ да вайны ў пошуках лепшай долі і кавалка хлеба, мусіў уцякаць у вайну альбо перабраўся сюды нядаўна, як Зміцер Чарнушэвіч.
За старшыню сходу абралі Клыша, за сакратара — Чарнушэвіча.
— Таварышы! — калі скончыліся працэдуры і трэба было весці сход, усхвалявана, а заадно і афіцыйна, хоць ведаў усіх, сказаў маладягавы, сярэдняга росту і круглатвары Клыш, абцягваючы па сабе кароткі, паношаны руды пінжачок і папраўляючы яркі чырвоны гальштук.— Бальшавіцкая фракцыя Белнакома лічыць: ёсць вялікая патрэба якраз нам, камуністам, пагаварыць пра паш Белнаком і пра ўсё іншае, што вакол яго. Не сакрэт, беларускай камуністычнай секцыі ў Петраградзе вельмі цяжка накіроўваць работу Белнакома. Само жыццё, час, нашы вялікія задачы проста-такі змушаюць нас мець якраз тут, у Маскве, баяздольную камуністычную арганізацыю. Хоць бы пры адным з маскоўскіх раённых камітэтаў РКП (б). Як вы ўсе таксама ведаеце, яшчэ ў маі-чэрвені, а пасля ў ліпені мы спрабавалі стварыць тут беларускую камуністычную секцыю пры ЦК РКП (б). Але тыя нашы спробы, на вялікі жаль, закончыліся няўдачай...
Ён перавёў позірк па сакратара сходу — Зміцер Чарнушэвіч угнуў галаву і хутка ўсё запісваў. Яны, як і хацеў Сталін, старанна пратакаліравалі ўсю сваю работу, пісалі ў Наркамнац справаздачы.
— Вось такая тэма і выносіцца на парадак дня нашага партыйнага сходу. Згодны?
Прагаласавалі. Адзінагалосна.
— Таварышы,— улад спакайней, усё яшчэ стоячы, вёў сваё, старшынскае, далей Клыш.— Нашы калегі Хрэнаў і Жылуновіч маюць даклады пра работу Белнакома, «Дзянніцы», а таксама пра акупаваную Беларусь і пра нашы новыя задачы. Давайце паслухаем іх. Не супраць?
— Не,— падаў голас Усціловіч. Яшчэ малады, гадоў дваццаці двух, жвавы чалавек, нядаўні рабочы-машыніст чыгуначнага цэха Пуцілаўскага завода. Летась, у кастрычніку, ён браў удзел у Кастрычніцкай рэвалюцыі, разам з іншымі чырвонагвардзейцамі раззбройваў Міхайлаўскае юнкерскае вучылішча, быў намеснікам старшыні камітэта БСДП, з лютага гэтага года член РКП (б) і член ВЦВК.
— Тады слова дакладчыкам,— сказаў Клыш.— Таварыш Хрэнаў, калі ласка.
Сеў.
Хрэнаў, сярэдняга росту, плячысты, у гімнасцёрцы, лёгка падняўся, запыніўся каля стала, за якім сядзелі Клыш і Чарнушэвіч, акінуў мяккім позіркам невялікі, але спаяны гурт землякоў — калег па партыі.
— Я хачу пагаварыць пра ваенныя, палітычныя аспекты на нашых акупаваных землях,— хрыпла (можа, быў прастуджаны) сказаў ён,— Як вы ведаеце, нямецкая акупацыя дадала свае штрыхі ў сітуацыю, воблік нашага краю. Па-першае, кайзераўцы, як і трэба было чакаць, пачалі аднаўляць старыя, царскія, парадкі, стварылі спрыяльны клімат для паноў і купецтва. З другога боку, акупацыя ўзбудзіла палітычныя сілы, што засталіся ў краі. Выйшаў з падполля, ажывіўся Савет распушчанага леташняга Усебеларускага з'езда, які яшчэ да прыходу немцаў у Мінск утварыў Народны сакратарыят, аб'явіў сябе гаспадаром горада і краю, неўзабаве сабраў кааліцыйную Раду БНР, а 25 сакавіка яна ўжо аб'явіла незалежную БНР, адышла ад Савецкай Расіі і пачала загульваць з Германіяй. Праўда, апошні крок стаў тым асялком, на якім праверылася, хто ёсць хто. Не хочучы парываць з Расіяй (не з Савецкай, а з часоў Керанскага), адкалолася кааліцыя, не паладзіла паміж сабой БСГ. Той-сёй з яе, як з іншых партый, цалкам прадаўся акупанту, а многія сумленныя людзі не пайшлі гадзінай сцяжынай, адасобіліся і ўтварылі свае новыя партыі, сярод якіх адна з вялікіх Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, дзе такія вядомыя нашы дзеячы як Лашковіч, Баравік, Нямкевіч і іншыя. БНР аказалася нетрывалым збудаваннем, і яе, як трэба было чакаць, урэшце прыбраў да рук спрытны пан Скураны і паставіў на службу Германіі і сабе. Праўда, і ён яе здолеў утрымацца, мусіў у верасні пайсці ў адстаўку.
На хвіліну замоўк, а пасля дастаў з кішэні блакноцік, разгарнуў яго. Мусіць, каб зазіраць туды.
— Пра крызіс, заняпад БНР яшчэ скажа Таварыга Жылуновіч, які мае пра яе шмат звестак,— прадоўжыў.— Я хачу больш сказаць пра іншыя сілы, на якія мы павінны цяпер зірнуць пільна і шукаць з імі цяснейшых варункаў. Як усе ведаеце, з ад'ездам органаў Савецкай улады ў Смаленск, у краі, у Мінску прыйшлося, можна сказаць, нанова ладзіць сетку бальшавіцкіх суполак, прыстасоўвацца да новай сітуацыі. Як мы трохі ведаем, ужо ў лютым у Мінску ўзнік падпольны бальшавіцкі камітэт. З-за канспірацыі мы не знаем, хто кіруе ім, хто яго баявыя сілы, хто іменна з беларускіх дзеячаў памагае яму. Другі значны падпольны бальшавіцкі цэнтр, як па ўсім відаць, у Гомелі, ёсць, канечне, партыйныя камітэты ў такіх вядомых гарадах, як Магілёў, Бабруйск, Барысаў, партыйныя ячэйкі — у многіх і многіх вёсках. Як знак пратэсту супраць акупацыі, працоўнай салідарнасці, вернасці Савецкай уладзе — сёлетняя першамайская дэманстрацыя ў Мінску, дзе брала ўдзел болей тысячы чалавек і якую акупанты разагналі гвалтам. У жніўні, як цяпер мы ведаем, у Смаленску адбылася канферэнцыя 300 бальшавіцкіх суполак, на ёй быў абраны цэнтр — Краявы камітэт камуністычнай арганізацыі акупаваных зямель Беларусі і Літвы. Па ўсім адчуваецца, у падпольных арганізацыях Мінска і па-за ім цяпер даволі шматлюдна[15] У верасні, як нам нядаўна сказалі, каб лепш кіраваць рухам супраць акупантаў, ЦК РКП (б) параіў мець Цэнтральнае Бюро камуністычных арганізацыі! акупаваных зямель. Нядаўна, улад ў гэтым месяцы, як мы прачулі, ужо тут, у Маскве, адбылася Першая канферэнцыя камуністычных суполак акупаваных зямель, якой кіраваў сакратар ЦК, старшыня ВЦВК таварыш Свярдлоў. У акупаваную Беларусь пасланы сталыя людзі, літаратура, грошы.
Хрэнаў загарнуў блакноцік, падняў галаву.
— Як я і сам бачыў, партыйная работа ў акупаванай Беларусі мае некалькі нюансаў,— прамовіў далей.— Па-першае, там вялікая ўвага бальшавікоў да сялянства, дзеля чаго работа ў вёсках вядзецца і на беларускай мове, сялян просяць не даваць хлеб, мяса, фураж немцам, пакідаць для Савецкай улады. Я паказваў нашым таварышам адну з лістовак, дзе Паўночна-Заходні камітэт РКП (б) нават дакляруе за гэта даць сялянам плугі, бароны, малатарні, чаго нібы поўна на смаленскіх складах. Я не ведаю, як омеленцы будуць стрымліваць слова, але цяпер такія абяцанкі маюць на сялян уражанне. Па-другое, бальшавікам у гарадах прыходзіцца сутыкацца з Бундам, Паалей-цыёнам, меншавікамі. Па-трэцяе, рэзкі канфлікт з БНР і суполкамі, што каля яе труцца. Па-чацвёртае, многія тамтутэйшыя бальшавікі ўлічваюць зрухі, што адбыліся ў нацыянальнай свядомасці працоўных Беларусі з часу Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пагэтаму не зусім выпадкова падпольны цэнтр называецца імем Беларусі і Літвы, хоць на нацыянальнае пытанне там няма аднаго погляду, той-сёй лічыць самавызначэнне народаў «мелкобуржуазным лозунгом». У цэлым бальшавікам прыходзіцца быць у падполлі, як у той час многія іншыя партыі працуюць легальна, выдаюць свае газеты. Таму, бывае, бальшавікі спрабуюць шукаць з тымі супрацоўніцтва.
Шырокі партызанскі рух. Я, на жаль, не маю лічбаў, але пра многія вядомыя народныя бунты, партызанскія акцыі пісала «Дзянніца», і вы, думаю, уяўляеце, што робіцца на радзіме. Акупанты проста шалеюць ад непакоры нашых людзей. Помніце, «Дзянніца» за 21 ліпеня пісала, як у Рэчыцкім павеце акупанты спалілі вёску Руднае толькі за тое, што сяляне збілі іхняга лесніка-халуя. Многія вёскі, як, скалкам, з Дрысенскага павета па агульным сходзе рашылі прасіць ваенныя ўлады РСФСР, каб тыя «вызвалілі іх ад дэспатычнага нямецкага іга». У Бабруйскім павеце ўвогуле быў ці яшчэ ёсць незвычайны выпадак: партызаны і насельнікі вызвалілі цэлую зону і аб'явілі сваю рэспубліку са сталіцай у Рудабелцы.
Савецкі ўрад, як усе мы бачым, не кінуў наш народ на гвалт і здзек, сочыць за ўсімі падзеямі, выплачвае вялікія грошы за тое, што немцы пакрыху вызваляюць нашы землі, пратэстуе супраць насілля нямецкай ваеншчыны, пра яго расказваюць «Правда», «Известия» і іншыя газеты. Паўнамоцны прадстаўнік РСФСР у Берліне толькі за кастрычнік тройчы, 5, 23 і 29, уручаў ноты ў Берліне пра рабаўніцтва нямецкімі войскамі на акупаваных землях, у тым ліку і беларускіх, перад тым як адысці згодна Дадатковаму пагадненню. Урад РСФСР мусіў затрымаць трэці ўзнос, які, па Дадатковым пагадненні, ён плаціў Германіі за тое, што тыя адводзяць свае войскі на захад. З усяго гэтага, таварышы, вынікае, што беларускі народ цяпер можа выратаваць ад няволі, пакут і гвалтоўнай галоднай смерці толькі Савецкая Расія, Чырвоная Армія. Нашы браты там, у акупацыі, а мы тут павінны ўсімі, сіламі спрыяць гэтай пачэснай місіі, як ніколі салідаравацца з вялікім рускім народам, з нашымі суседзямі ўкраінцамі і прыбалтамі, якія таксама чакаюць вызвалення.
Замаўчаў на хвіліну.
— Калі мы сёння ўтворым сваю камуністычную секцыю тут, у Маскве,— сказаў пасля,— дык я асабіста бачу такую яе задачу: І) цесная повязь з ЦК РКП (б) і Савецкім урадам, 2) кіраванне Белнакомам, 3) пошукі ўзаемапаразумення з Паўночна-заходнім абкомам РКП (б) і Цэнтральным Бюро камуністычных арганізацый акупаваных зямель Беларусі і Літвы, каб хутчэй выгнаць акупантаў і ўтварыць Беларуска-літоўскую савецкую дзяржаву альбо асобную Савецкую Беларусь.
Схіліў галаву, а слухачы ў гэты час узнагародзілі цёплымі воплескамі яго прамову.
— Можа, хто хоча запытаць што-небудзь у таварыша Хрэнава? — падняўся, запытаў Клыш.
— Давайце паслухаем яшчэ дзядзьку Зміцера,— параіў Усціловіч, выяўляючы павагу да аднаго з ветэранаў іхняга рабочага руху.
Жылуновіч, як і заўсёды, не ў дарагім, але акуратна адпрасаваным касцюме, у белай кашулі са стаячым каўнерыкам, з вусікамі, жвава выйшаў да стала, нібы строга, а на самай справе чэпка зірнуў на ўсіх праз вялікія акуляры з тонкімі карычневымі дужкамі.
— Таварышы,— прамовіў ён, усё болей прывыкаючы да гэтага простага, але ёмістага слова,— бывае, калі глыбока задумаешся пра тое, што зноў прыйшлося ўзяць на плечы нашаму народу, жах бярэ. Вайна, больш двух мільёнаў нашых бенінцаў, мабілізаваныя на фронт, сутыкненне шматмільённых варожых армій на нашай зямлі, разруха, рабаванне, загінулыя, калекі, сіроты, нямецкая акупацыя і бязлітасны грабеж — усё гэта не толькі вялікі цяжар, а велізарнае гора, нават болей — новая трагедыя для нашага краю. Я, дарагія таварышы, не ўяўляю, што было б з намі, каб не Кастрычніцкая рэвалюцыя. Мусіць, мы ўжо вытапталіся б як народ, як нацыя. Кастрычнік цудадзейна ўваскрасіў нас, азарыў душы воляй...
Перавёў дыханне — яго ўсе слухалі вельмі ўважліва. Ён быў тут не толькі адзін са сталых (хоць яму на днях пераваліла толькі за 31 год), але і з самых самаадукаваных ды ўплывовых.
— Хоць Савецкай уладзе хутка будзе ўсяго толькі год, хоць яна цяжка становіцца па ногі, усё яшчэ ў вялікай небяспецы,— прамовіў далей,— але я ўсё болей і болей веру ёй.
Нечакана ён дазволіў сабе ўсміхнуцца — у яго вачах і на паўнаватых вуснах знікла ці то строгасць, ці то панурыстасць (прысутныя ўспрымалі звычайную Жылуновічаву знешнюю замкнёнасць па-свойму):
— Праўда, за гэтую веру нам трапляе на арэхі. І ад сваіх, як кажуць. Нават учора да мяне завітваў адзін з эмісараў ад БНР і зноў ад імя радцаў папікаў, што мы тут «прадаліся бальшавікам», «здрадзілі беларускай справе», «пераўтварылі наш Белнаком, «Дзянніцу» ў антынацыянальнае асінае гняздо».
Адагнаў усмешку, зноў стаў задумліва-хмурны.
— Хачу сказаць шчыра: я рашуча асуджаў і буду асуджаць тых з БНР, хто падаў голас за разрыў з Расіяй і за хаўрус з Германіяй. Але я не хачу асуджаць усіх пагалоўна. Як мы ведаем, і ў Мінску ёсць тыя нашы дзеячы, хто таксама пайшоў з Савецкай уладай, працуе на яе ў падполлі, а таксама ёсць і тыя, хто шукае нейкі іншы шлях, апроч слугавання акупанту. Мы павінны, як кажа Ленін, кантактаваць з гэтымі людзьмі, усіх іх перавабліваць на свой бок, пераконваючы, што БНР не здолела і не здолее сцвердзіцца як беларуская дзярягава. Не, яна — не фікцыя, не фарс і не гульня, яна адна проста не мае сілы, грошай, ідэалагічнай моцы на гэта. Тыя, хто штурхнуў яе на паклон кайзеру і паставіў стаўку на яго, і пралічыліся, і, што ні кажы, наклікалі насцярогу, а то і варожасць да ўсяго нашага руху. Таму мы павінны былі змагацца з імі, і мы, як маглі, рабілі гэта. Як вы ўсе бачылі самі, мы перадрукоўвалі пастановы Савецкага ўрада, тлумачылі яго палітыку, заклікалі наш народ, бежанцаў-землякоў па ўсёй Расеі да мужнасці, да пралетарскага інтэрнацыяналізму і дабівацца Беларусі на савецкай аснове як часткі РСФСР. Таксама мы шмат друкавалі і друкуем пра тое, што робіцца на акупаваных землях, паказваючы захопніцкія намеры германскіх імперыялістаў і яшчэ, паўтару, мы вялі, вядзём агонь па БНР. Думаю, усе вы ведаеце нашы рубрыкі «Беларуская Рада», «З «незалежнай» Беларусі», помніце такія публікацыі, як «Мінскія правіцелі», «Рупіць», «Каміяваяяхоры Беларускай Рады», нямала фельетонаў, памфлетаў, саміх дакументаў Рады БНР і каментарыяў да іх.
Уздыхнуў.
— Ёсць яшчэ, на жаль, і чацвёрты нюанс,— пахкаў галавою.— Гэта нашы спрэчкі, а ў апошні час ужо і зацятая барацьба з Мясніковым і яго аднадумцамі. Калі нас разумеюць тут, у Маскве, пачалі пакрыху разумець камуністы і іхнія сябры ў Мінску, то ў Смаленску — глухая сцяна... Ясна, калі Мяснікоў, Кнорын, Алібегаў, Берсан і іншыя вядуць бязлітасны агонь па БНР, хоць не зусім слушна ўсю віну за яе звальваюць найперш па беларускія партыі. Яны чамусьці не хочуць бачыць, што Раду БНР кляпалі і эсэры, паалейцыяністы, бундаўцы, а таксама дзеячы з гарадскіх і губеранскіх земскіх самакіраванняў, пасланцы ад асноўных нацыянальных меншасцей краю — ад яўрэяў, рускіх, палякаў, украінцаў, літоўцаў. Ды Мяснікоў і яго таварышы не толькі не бачаць гэтых нюансаў, але яны заадно залічаюць у «лагер беларускіх буржуазных нацыяналістаў» і нас, дзеячаў Белнакома, камуністаў-беларусаў: бачыце, мы — не сапраўдныя камуністы, не знішчаем «старые национальные рогатки», а дабіваемся «воздвижения новых национальных рогаток, не существовавших до сих пор», а пагэтаму яны, настоящие коммунисты, не могут в каком бы то ни было виде принимать участие в этом движении». Я паўтару, таварышы: на вялікі жаль, ёсць, расце гэты канфлікт, які нясе вялікую шкоду. І камуністам, і Савецкай уладзе, і не надуманаму, а законнаму самавызначэнню шматмільённага беларускага народа, які цяпер, як ніколі адчуў цягу да волі...
Заціх, прыгладзіў далонню рэдкія валасы на патыліцы. Уздыхнуў:
— Дужацца са ^паленцамі нам вельмі цяжка. Яны ўсё болей умацоўваюцца юрыдычна, маюць немалую сілу, грошы, кіруюць падполлем, партызанамі на акупаванай зямлі і непрамую выходзяць на цэнтр — на ЦК РКП (б) і Савецкі урад. Ніякая Беларусь ім не трэба. Па-першае, замінае іхнім поглядам, мэтам, а па-другое, можа пахіснуць іхнюю вялікую ўладу... Пагэтаму, дарагія таварышы, цяпер якраз нам, камуністам-беларусам, трэба як след зразумець і ажыццяўляць нацыянальную палітыку РКП (б) і Савецкага ўрада, якія прызнаюць і нацыі былой Расейскай імперыі, і іх прыгнечанне, і іх права па самавызначэнне. Тое, што нядаўна, 29 жніўня, Савецкі ўрад спецыяльным дэкрэтам адмовіўся ад дамоў і актаў Расейскай імперыі аб падзеле Рэчы Паспалітай і прызнаў права польскага народа на самастойнасць,— яркі ўзор гэтага. Дык не марудзьма, таварышы, ладзьма тут сваю камуністычную суполку, накіроўвайма як след Белнаком, згуртоўвайма ў адзін цэнтр нашы партыйныя суполкі па ўсіх расейскіх гарадах і найперш сіламі камуністаў-беларусаў давайце яшчэ болей дабівацца Савецкай Беларусі. Цяпер, думаю, наш апошні шанец для гэтага. Болей, можа, гісторыя і не дасць нам такога зручнага выпадку. Значыць, мы павінны ўзяць на сябе альбо вялікую цяжкую місію, альбо вялікі грэх, калі ўсё праваронім у такі спрыяльны час! Я, сябры, заклікаю вае усіх быць вернымі сынамі сваіх бацькоў, роднай зямлі!
Запляскалі. Усхваляваны, але знешне непарушны Жылуновіч перачакаў, калі аціхнуць воплескі, а пасля дадаў:
— На днях, б лістапада, пачнецца VI Усерасійскі Надзвычайны з'езд Саветаў. На яго, канечне, прыбудзе і Мяснікоў. Як мы ведаем, ёй заўсёды прыязджае ў Маскву раптоўна і гэтак жа нечакана знікае, да пас, у Белнаком, дарогі не ведае і ведаць не хоча. Але з ім яшчэ раз пагаварыць трэба. Таварыш Усціловіч як член ВЦВК будзе на гэтым з'ездзе, дык павінен улучыць хвіліну і зноў паспрабаваць заклікаць таго да супрацоўніцтва.
І яшчэ, таварышы. Як і ўся Масква, мы таксама шыкуемся адсвяткаваць гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. 8 лістапада ў гонар гэтага слаўнага свята мы запрашаем вас усіх і вашых знаёмых у клуб ІІІ Інтэрнацыянала, у дом 2 па Малой Броннай, на беларускую вечарынку, дзе будзе даклад і канцэрт.
Усміхнуўся:
— Усё.
Пакланіўся і сеў.
— Ёсць пытанні? — падняўся і запытаў Клыш.
— Усё ясна, што мала што ясна...— пажартаваў Бампі.
— Дык што — пачнём спрэчкі? — зноў спытаў ва ўсіх старшыня сходу.— Хто хоча выступіць першы?
Як такіх, спрэчак сёння не было. Сказала некалькі чалавек па пару слоў, згаджаючыся з Хрэнавым і Жылуновічам, ды параілі абраць бюро секцыі, якое павінна зарэгістраваць секцыю, скласці свой статут.
— Прашу называць кандыдатаў у члены бюро секцыі,— сказаў пасля Клыш.
Пачуліся галасы:
— Жылуновіч.
— Хрэнаў.
— Лагун.
— Усціновіч.
Значыць, назвалі тых, хто найбольш штосьці зрабіў для Белнацкома. Пасля, каб усё было як след, галасавалі тайна, праз запіскі. Усе вылучаныя набралі колькі трэба было галасоў.
Затым прагаласавалі і зацвердзілі гэтае бюро секцыі, даручылі Усціловічу прасіць Прэсненскі раёнцы камітэт РКП (б) прызнаць іх і даць мандат ды пячатку.
5.
— Таварыш Мяснікоў,— голасна паклікаў Усціловіч.
Мяснікоў рэзка азірнуўся. Прысадзісты, нават ужо маяаіаваты, у новенькай вайсковай форме і хромавых бліскучых ботах, ён толькі што ў праходзе залы вітаўся за руку з купкай, мусіць, добра знаёмых дэлегатаў — два з іх, адзін нізкі, тоўсты і лысаваты, а другі сярэдняга росту, кучаравы і ў акулярах, былі гэткія яе чарнявыя, як і ён, трэці быў высокі і белабрысы, таксама ў вайсковай форме. Усе былі ўзбуджаныя. Канечне яе, ад нядаўняй прамовы на з'ездзе Леніна — бледнаваты пасля ранення, старшыня Саўнаркома РСФСР, прызнаны сябрамі і ворагамі правадыр рэвалюцыі, па-ранейшаму прамаўляў жыва і запаліла. І пра тое, дзе і ў чым ім цяжка, і пра тое, дзе і ў чым ёсць ужо немалыя ўдачы. А па-другое, сказаў незвычайную звестку — Германія рве з Масквою ўсе дыпламатычныя сувязі, лічачы, што Савецкі ўрад, савецкі пасол у Берліне Іофэ ўмешваюцца ў германскія клопаты, падбухторваюць нямецкі народ да рэвалюцыі і нібы ўвогуле варожа настроены супраць Германіі: маўляў, прайшоў, ужо які час, а забойцы іхняга пасланніка графа Мірбаха ўсё яшчэ не пакараны.
Спачатку, калі пачуў гэта, Усціловіч. аж сцяўся, як сцяліся і іншыя дэлегаты: будзе новая ўспышка вайны! Але Ленін заспакоіў: у Германіі, увогуле ў Еўропе падымае галаву рабочы клас, які не дазволіць гэтага, бо гэта значыла б не толькі перамагчы Расію, але і іх саміх, ды і германская армія ўжо дэпаралізаваная, не здольная наступаць. Таму, пафасна гаварыў Ленін, трэба пільнасць, напружыць усе сілы і быць гатовымі да апошняй рашучай бітвы.
«Мы ведаем,— дадаў Ленін,— што звяры імперыялізму яшчэ мацнейшыя за нас, яны могуць яшчэ нам і нашай краіне прычыніць мноства насілляў, зверстваў і пакут, але яны не могуць перамагчы міжнародную рэвалюцыю. Яны поўны дзікай нянавісці, і таму мы гаворым сабе: няхай будзе, што будзе, а кожны рабочы і селянін Расіі выканае свой абавязак і пойдзе паміраць, калі гэта патрабуецца ў інтарэсах абароны рэвалюцыі. Мы гаворым: няхай будзе, што будзе, але якія б няшчасці ні наклікалі яшчэ імперыялісты, яны гэтым сябе не выратуюць. Імперыялізм загіне, а міжнародная сацыялістычная рэвалюцыя, нягледзячы ні на што пераможа». Гэтыя словы патанулі ўжо ў доўгай і бурнай авацыі.
У вялікіх цёмных вачах Мяснікова ўсё яшчэ, як кажуць, скакалі гарэзныя чорцікі, з усмешкаю ён зірнуў і на яго: малады чалавек, я цябе не ведаю!
— Мойша вас на хвілінку? — напытаў Усціловіч і трошкі адступіў назад. Ён таксама быў у вайсковай форме (праўда, не такой заліхвацкай, як у Мяснікова, а паношанай), затое нашмат вышэйшы.
— Выбачайце, хлопцы,— прамовіў Мяснікоў знаёмым і, усё яшчэ ўсміхаючыся, таксама зрабіў крокі тры ўбок, да яго.
— Я — Усціновіч, пасланец Белнакома і толькі што ўтворанай беларускай камуністычнай секцыі ў Маскве,— прамовіў ён.— Мне даручылі перамовіцца з вамі.
З вачэй Мяснікова мігам знікла ўсмешка — яго вузкія чорныя бровы папаўзлі ўніз, паўзакрылі вочы і сціснуліся на шырокім пераноссі, утварыўшы тры заглыбіны, поўныя, трошкі капрызныя вусны згарнуліся ў доўгую вузкую шчыліну, а масіўны, раздвоены падбародак нервова тузнуўся.
— Мы просім вас застацца пасля з'езда на дзень ці на паўдня ў Маскве і сустрэцца з кіраўнікамі Белнакома. Нам ёсць пра што ўдумліва пагаварыць.
— Я згодзен: нам сапраўды ёсць пра што пагаварыць удумліва,— спакойна, смела пазіраючы ў вочы маладому, дваццацідвухгадоваму Усціловічу, прамовіў старшыня Аблвыкамзаха і адзін з лідэраў Паўночна-заходняга камітэта РКП (б).— Але, на жаль, я не магу застацца. Сёння яе вечарам, пасля першага пасяджэння, я мушу пакінуць Маскву.
«Ухіляецца»,— падумаў Усціловіч, па-маладому трацячы раўнавагу, а то і разгубліваючыся перад гэтым невысокім, але адукаваным, смелым, нават рэзкім і, трэба шчыра сказаць, уладным ды вядомым чалавекам. Ён нервова закусаў ніжнюю губу і зморшчыўся ад свайго бяссілля — зноў Мяснікоў не званае на іх, не хоча нават паслухаць, як не жадаў збліжацца, калі ён, Усціловіч, раней, улетку, будучы на чале Белнацкома, пасылаў у Смаленск і сваіх людзей, і лісты, спрабуючы штосьці абудзіць у сэрцы гэтага ўплывовага дзеяча, які мог многае альбо, наадварот, нічога не зрабіць для самавызначэння Беларусі.
Той, на гадоў дзесяць сталейшы, умудроны жыццём, сутычкамі і барацьбою з супернікамі і ворагамі, здаецца, мігам адчуў яго прыгнечаны стан і нечакана нібы апраўдаўся:
— Паверце, я сапраўды павінен вяртацца сёння. Так рашылі таварышы Ленін і Свярдлоў. Відаць, з-за тых ускладненых абставін, пра якія вы чулі самі. Цяпер вось іду да іх,— зірнуў на гадзіннік. Ажыў. Нават спахапіўся: — Выбачайце, у мяне ў запасе ўсяго некалькі хвілін. Я мушу тут яеа пакінуць вас.
Выпрастаўся, схіліў у знак развітання і павагі галаву, а пасля, усміхнуўшыся і махнуўшы рукою знаёмай тройцы дэлегатаў, шпарка закрочыў па праходзе да сцэны, дзе ўлад не было нікога з прэзідыума.
Мяснікоў адыходзіў і адыходзіў, а Усціловіч знерухомлена ўсё стаяў у зале, што паволі абязлюджвалася, і адчуваў: у яго душы расце, захліствае ўсяго яго ці то абурэнне, ці то гнеў. Ці ж можна вось так — пысай аб стол? Хто ён, Усціловіч? Хлопчык? Хто яны ўсе ў Белнацкоме — лішнія рэвалюцыі, свайму народу людзі? Што — гэты Мяснікоў навек для іх?
Малады, узрушаны, Усціловіч у гэты вечар не ведаў: як ні цяжка на сэрцы, а злуецца ён дарэмна. Сапраўды, Мяснікоў не меў часу ні больш пагутарыць з ім, ні застацца на дзень-другі, бо сапраўды яго нечакана паклікалі на сустрэчу з Леніным і Свярдловым. Праўда, ён яшчэ не ведаў, пра што будзе гамонка і чаму яму трэба гэтак хутка выехаць з Масквы. Толькі ўжо неўзабаве, на сустрэчы, увазное: Савецкі ўрад не толькі адклікае з Берліна сваіх дыпламатаў, высылае германскіх з Расіі, але і намерыўся на днях ануляваць Брэсцкі дагавор, дык яму, Мяснікову, варта быць там, паблізу фронту, пільна сачыць за ўсім і, калі трэба будзе, то зрабіць усё, каб не даць немцам брыкнуць напаследак.
6.
Сёння Жылуновіч прачнуўся рана як ніколі. Ледзь толькі ажыў, адразу ж успомнілася тое, пра што думаў учора перад сном — пра свой заўтрашні даклад. Пакуль было яшчэ змрочна, ляжаў ціха, абдумваў яго, а пасля, калі спачатку занепакоіўся, а пасля пырснуў, пачаў набіраць нястрымную моц світанак, ціха падняўся, узяў з крэсла сваю апратку і падаўся ў ванную.
Затым гэтак жа ціхенька, на дыбачках мяккіх тапачак падкраўся да пісьмовага стала, сеў і, напружваючыся ў ранішняй шэрані, абмацаў аловак. Ледзь-ледзь бачыў напісаныя ўчора радкі, але, прыцэліўшыся, пачаў хуценька запісваць тое, што прасілася па паперу цяпер.
— Запалі хоць свечку,— нечакана пачуў Надзеін голас. Як ні асцерагаўся, а бач, усё роўна пабудзіў яе.
Борздка азірнуўся: яна па-ранейшаму ляяеала пад коўдраю каля сцяны, толькі яе рука была па падушцы, дзе нядаўна адпачывала яго галава. Прыціснуў палец да вуснаў: ціха, не пабудзі суседзяў! Махнуў рукою: спі яшчэ.
— Пабярог бы свае вочы...— уздыхнула і замаўчала, ведаючы, што ён ад стала ўжо не адыдзе.
Заснула. Можа, і на гадзіну. Падхапілася, калі заварушыліся, загаманілі за паркалёваю шырмаю Чарвяковы.
Неўзабаве кабеты затупалі па кватэры, а Жылуновіч і Чарвякоў, папіўшы гарбаты, падаліся ў горад, да плошчы Рэвалюцыі.
Раніца была халодная — у прыродзе ўжо адбыўся пералом цяпла і холаду; паветра, зямля астылі, усцюдзеньваліся, чакаючы блізкай зімы. Яна ўжо і спрабавала ўлегчыся ў апошнія дні: налятаў, пранізваў да касцей паўночны вецер, падаў яшчэ цяжкі вадзяністы снег, выбельваў вуліцы, дрэвы, падворкі, то раптам усё заціхала, нечакана выблісквала нізкае сонца, але не здольвала хутка расслязіць белае покрыва, і яно ляжала нават пры яго скупым цяпле, пакуль не размываў дождж.
Але цяпер Масква не зважала на холад: па вуліцах з усіх яе канцоў цягнуліся ў цэнтр калоны рабочых і салдат. З музыкай, песнямі, з чырвонымі палотнішчамі і з гэткага ж колеру стужкамі на грудзях паліто, куртак, шынялёў. Хто ішоў у ботах, хто ў чаравіках ці туфлях, а хто ў валёнках і бурках, а то і абгортках, але ўсе былі бадзёрыя, нават узнёслыя.
— Хіба павернецца язык сказаць, што просты люд не рады рэвалюцыі? — паказаў рукою па людскую раку Чарвякоў.— Толькі ненавіснікі ці зайздроснікі могуць сіпець, што «народ супраць кастрычніцкага перавароту...».
— Эй, господин в шляпе! — нечакана з салдацкай калоны выгукнуў малады рыжы вайсковец.— Выше ногу, шире шаг!
Жылуновіч усміхнуўся, памахаў яму рукой і наўмысна вышэй падняў адну, а пасля другую нагу.
— Молодец! — нацешыўся салдат, таксама памахаў рукою.
— Ну што — зноў атрымаў за сваё еўрапейства? — пажартаваў Чарвякоў.
Жылуновіч сёння пі кропелькі не пакрыўдзіўся за недавер і кпіны з-за свайго адзення, моўчкі з усім згадзіўся, адчуваючы, як ад музыкі нібы самі нясуць ногі, урачысты святочны настрой на душы, і яна, спакутаваная, прагне ў гэтыя хвіліны велічнага.
Да Крамля было ў я; о не падступіцца — толькі, падняўшыся на дыбачкі, можна было ўбачыць перад сабою мора з вайсковых фуражак, розных шапак, капелюшоў і далёка, каля Крамлёўскай сцяны, купку людзей са сцягамі і вянкамі.
— Ленин! Ленин! — перадалося па агромністым натоўпе.— Идет от Сенатской башни.
Люд затаіў дыханні, быццам па камандзе дружна — хвалямі, нібы жыта ў вецер,— пачаў падымацца, абапіраючыся на плечы пярэдніх. Жылуновіч і Чарвякоў таксама, як маглі, выцягнуліся, сталі на дыбкі, ухапілі вачыма: сапраўды, вунь уздоўж высознай чырвонай сцяны ідзе невысокі чалавек у чорным паліто і чорнай шапцы, але тут жа іх, найперш яго, Жылуновіча, засланілі вышэйшыя.
Усе, як маглі, трымаліся на дыбках, намагаючыся ўбачыць ужо пры жыцці легендарнага чалавека, а неўзабаве пайшло-перадалося па натоўпе:
— Ленин говорит речь.
Натоўп замёр, слухаў, але сюды, на жаль, даляталі толькі абрыўкі прамовы. Ды яна была і кароткая. Пасля гэтага зноў з вуснаў у вусны:
— Ленин разрезает красную лепту.
— Открывает памятник Марксу и Энгельсу.
Неўзабаве новая звестка:
— Открывает мемориальную доску в память погибших революционеров.
Пасля копшай прамовы натоўп узрываўся воплескамі, а затым грымнуў гучны аркестр. А як толькі музыка сціхла, пачуўся шматгалосы хор:
Солнце златою печатью
Стражем стоит у ворот...
Спите, любимые братья,
Мимо вас движется ратью
К зорям вселенским народ...
Пасля, калі песня закончылася, люд зноў горача запляскаў, узбуджана загуў, недзе далёка пачуліся адрывістыя гучныя каманды — і ўсе пачалі цясніцца назад. Адступілі разам з імі і Жылуновіч ды Чарвякоў, вызваляючы месца для ваеннага парада і шэсця рабочай Масквы.
Назаўтра Жылуновіч і Чарвякоў з сем'ямі прыйшлі на Малую Бронную ў клуб III Інтэрнацыянала. Хоць заявіліся за паўгадзіны да вечарыны, але ўжо цяжка было зайсці ў залу. Люд запоўніў не толькі яе, але і ўсе праходы.
Іх угледзеў высакаваты, стройны Лагун у вайсковай гімнасцёрцы, замахаў рукою: хадзіце сюды. А калі прабраліся скрозь гурт узбуджаных, гаманлівых землякоў, дык убачылі: тут, на першым радзе, сядзяць ужо ажыўленыя Бурбіс, Фальскі (абодва яны, прыехаўшы ў Маскву, парвалі з БНР і пачалі супрацоўнічаць з Савецкай уладай), Мятла, Грыневіч, Дыла і іншыя знаёмыя літаратары, артысты, хто рыхтаваў гэтую вечарыну. Сярод іх знайшлося месца і ім.
— Бачыце, колькі сабралася!— усцешыўся Лагун.— А мы асцерагаліся, што мала хто прыйдзе!
Словы гэтыя былі не выпадковыя. Раней, мусячы ўцячы ад вайны і ў Петраград ды Маскву, землякі нібы рассыпаліся па адным, кожны жыў сваімі клопатамі, а вось сёлета, калі пачалі клікаць іх з усіх закануркаў Белнацком ды «Дзянніца», калі самі адчулі, што можна вярнуцца па радзіму, ажывіліся, пачалі гуртавацца, як ластаўкі перад адлётам, і цягнуцца да іх. Да ўсяго гэтага, мусіць, на чужыне засумавалі без роднага слова, песні, да чаго той-сёй некалі адносіўся ці абыякава, ці нават грэбліва.
— Ну што, дзядзька Зміцер, будзем пачынаць? — запытаў Лагун, а пасля як загадчык Белнацкома выйшаў на сцэну.
Гаманлівая зала сціхла, толькі чуліся рэдкія і далёкія пакашліванні, а пасля, лічы, узарвалася ад воплескаў. Малады Лагун, не прывыкшы да такой ува гі, ані збянтэжыўся.
— Таварышы! Землякі! — калі настала цішыня, прамовіў з хваляваннем.— Мы ад імя Белнакома паклікалі вас сюды, у гэты клуб з сімвалічнай назваю, каб разам з усім расійскім народам адзначыць вялікае свята працаўнікоў усяго свету — першую гадавіну Вялікага Кастрычніка. Дазвольце ад усёй душы шчыра павіншаваць вас з гэтай слаўнай падзеяй!
Зала зноў успыхнула воплескамі, нават больш — авацыяй.
У гэты час на сцэну пачалі выходзіць вайскоўцы — аркестранты. Пастроіўшыся, яны грымнулі «Інтэрнацыянал». Усе, хто быў у зале, падняліся і замёрлі ад ужо ўсім знаёмага і блізкага пралетарскага гімна.
Калі аркестранты пайшлі, Лагун зноў выйшаў на сярэдзіну сцэны і сказаў:
— А цяпер, таварышы, папросім сказаць слова вядомага беларускага пісьменніка, рэдактара «Дзянніцы» Зміцера Жылуновіча.
Ён аддаў дачку на калені сёння хораша ўвабранай Надзеі, а сам, узрушаючыся ад авацыі, што была ўжо яму, выйшаў на сцэну і кінуў позірк на залу: у ёй, здаецца, было не меней паўтысячы людзей рознага ўзросту і полу.
— Сябры! — прамовіў, намагаючыся не «французіць», а гаварыць памалу, ясна.— Напраўду, сёння для нас усіх вялікае свята...
Пасля, пазіраючы ўжо не на ўсіх, а на аднаго чалавека — пажылога русявага дзеда з вусамі і барадой,— які сядзеў пасярод залы і слухаў, прыклаўшы руку да вуха, пачаў расказваць, чаму пачалася гэтая вайна, што яна дала, чаму былі лютаўская і кастрычніцкая рэвалюцыя. Як сведка, расказаў, што і як летась рабілася ў Петраградзе, як паволі брала моц Савецкая ўлада і як паволі разгортваўся беларускі нацыянальны рух на савецкай аснове, што і як робяць Белнацком, «Дзянніца», беларускія камуністычныя секцыі, каб хутчэй ім, бежанцам, вярнуцца дахаты.
— Сябры,— сказаў на заканчэнне,— пабадзяўшыся на свеце, паспытаўшы хлеба, долі на чужыне, нельга не палюбіць мацней свой родны кут, не зажадаць, каб у нас там быў не чужы, а свой, уласны дом, свая гаспадарка. Вось пагэтаму мы, хто прыйшоў да гэтай высновы, і дабіваемся, каб была прызнана наша Беларусь, каб яна займела хоць аўтаномію ў складзе Расеі...
Яго апошнія словы аж патанулі ў воплесках.
— Дык няхай жыве Вялікі Кастрычнік! — усклікнуў ён.— І давайце яго другую гадавіну адзначым улад на сваёй змардаванай, але жывой Бацькаўшчыне, у Савецкай Беларусі!
Зноў усе падняліся, наладзілі авацыю. З залы самі па сабе пачуліся галасы:
— Слава Кастрычніку!
— Няхай жыве Савецкая Беларусь!
Пасля на сцэну вывеў хор з беларускай моладзі Мачыхін. Спачатку ўрачыста, яднаючы ўсіх, загучала беларуская «Марсельеза» як іхні нацыянальны гімн, які паслухалі стоячы, а той-сёй і падпяваючы, а пасля былі песні: «Не згаснуць зоркі ў небе», «Чаму яе мне не пець», «Чалавек жонку б'е». Салісты пад акампанемент фартэпіяна праспявалі «Зялёную дубровачку», «Бяду», «Долю». Амаль усе песні спявалі па некалькі разоў, як таго хацелі згаладалыя па родных мелодыях расчуленыя і заплаканыя слухачы. Чыталі і вершы. Бурбіс, Фальскі, а ён, Жылуновіч, прачытаў свой верш, што быў змешчаны ўчора ў «Дзянніцы»: «Да 25 Акцябра».
Пасля, калі вечарынка закончылася, доўга ўсе не разыходзіліся, амаль кожны хацеў прабрацца да іх, людзей з Белнацкома, артыстаў, і паціснуць руку, пацалаваць.
1.
Сібер узяў сваё, і ўладарна пачала ўлягацца зіма.
Жылуновіч з накінутым на плечы паліто сядзеў у сваім рабочым пакоі і пазіраў у акно: за ім было шэрае, са слабым блакітным адценнем неба, гуляў-шалеў вецер, наносячы ўжо сухі белы снег — вось новы парыў сыпнуў на дах блізкага невысокага дома белых круп, якія пакаціліся ўніз, а пасля, упаўшы з даху, рассеяліся нібы на бела-сіні дым, зніклі, але тут жа замест улеглай на зямлі сыпанкі пала, развеялася новая, насыпаючы каля падмурка дома мяккую гурбачку. І так нібы бясконца звычайны, а разам з тым і прыгожы зімовы баль. І тут, і ўжо, мусіць, у далёкім адгэтуль Капылі, дзе яго родны дом, сямейнікі — адным словам, родны кут, ад якога ён ужо даўно адарваўся, але які з кожным годам пражытым без яго ўсё мілей ды даражэй, як чалавеку і адлучанаму ад радзімы пісьменніку.
— Дзядзька Зміцер, пошта,— парушыў яго адасобленасць, думкі Янка Нёманскі і паклаў перад ім кійку лістоў. Дзякуй богу, землякі пішуць ім. Лічы, з усёй еўрапейскай Расіі.
Узяў нажнічкі, роўненька абрэзаў кант верхняга ліста з Тамбова (сам не любіў неахайнасці і іншым яе не дазваляў), дастаў невялікі сіні лісток.
Адразу кінулася ў вочы: напісана мала, а вось подпісаў пад ім шмат. І вунь якія знаёмыя прозвішчы: Барысёнак, Дзягель, Сечка, Клімавец, Клімашонак, Ісаёнак, Клімовіч!
«Дзяньдобры Вам! — пісаў хтосьці роўным прыгожым почыркам.— Прачыталі ў № 35 «Дзянніцы» «Ня прыстойна камуністам!» Камуніста Беларуса. Мы лічым: ён напісаў горкую, але вялікую праўду...»
Усцешаны Жылуновіч аддаў ліст калегу па рэдакцыі, а сам дастаў новы ліст.
«...Мы, кулямётчык Лявон Сівеня і артылерыст Пятро Гарбуз, чулі, што ці то ўжо ёсць, ці то будзе беларускі полк. Мы хацелі б запісацца ў яго, каб хутчэй выгнаць немцаў з нашай роднай зямлі...»
Гэтыя нядаўнія (мусіць, параненыя, а цяпер акрыялыя) салдаты цяпер жылі ў Казані.
«Да нас, у воласць, прыслалі вашу газэту. Мы чыталі яе ўсім нашым земляцкім гуртам...— пісалі ў новым лісце.— Чыталі і плакалі: і навіны ўведалі пра нашу старану, і як з вамі, са сваёй вёскай пагаварылі на сваёй гутарцы. Усё гэтак па-нашаму, папросту, ад сэрца і душы... Каб вы ведалі, браточкі, як цяжка, што мы тут чужыя, беспрытульныя, што вайне канца няма. Нам гэтак хочацца дарогу. Напішаце нам: а ці пускаюць Саветы і немцы пашых людзей? Калі пускаюць, то паедзем, хоць і зіма...»
Ліст быў з Самарскай губерпіі.
«Дарагі Камуніст Беларус! — хтосьці пісаў размашыста асабіста яму, праўда, не ведаючы, хто ён.— Дык усё ж як жа з Беларуссю?..»
Калі прачытаў гэтыя радкі, дык яму ані шугнула да галавы кроў. Бач, яшчэ адна жывая душа (адкуль жа яна? Ага, нехта Клаўсуць з Куршчыны) непакоіцца пра тое, што трывожыць і іх. Ён хуценька ўзяў самапіску і пасярод чыстага аркушыка вывеў загаловак, які падказаў іхні незнаёмы чытач-сябар: «Як жа з Беларуссю?»
«Кожны дзень нясе штосьці новае,— пісаў яму незнаёмы чытач,— але да нашага берага не прыстае нічога добрага. Увесь час, са дня яшчэ першай расейскай рэвалюцыі, да нас няма жаднай увагі, а калі ёсцека якая ўвага, то, як ты пішаш, надта ж злая, хоць мы маем поўнае права на сваю аўтаномію ў Расейскай рэспубліцы. Дык хто папраўдзе, калі не камуністам, мусяць уважыць досыць вялікі нешчаслівы народ?..»
Усё, сёння — не, неўзабаве! — будзе артыкул з вышэйазначаным загалоўкам. Але напісаць ні радка не паспеў: у пакой зайшоў сярэдняга росту, камлюкаваты малады русявы дужэц. Стаў у парозе, сцягнуў з галавы белую шапку.
— Дзяньдобры,— павітаўся па-беларуску.
Жылуновіч, як і заўсёды, рады, што ў Белнацком
і «Дзянніцу» усё часцей і часцей (асабліва пасля 13 лістапада, калі Савецкі ўрад ануляваў Брэсцкі дагавор) заходзяць землякі і хочуць хоць у чым памагчы, падняўся і падаў руку:
— Добры дзень, зямляча!
Прыязна ўсміхнуўся. Сціплы, нават вельмі сарамлівы хлопец, але, адчуваецца па ўсім, спакойны і цягавіты. Чамусьці прыемна пахне ад яго цёплым хлебам. Можа, трымае ў кішэні свежую лусту.
— Прысядзьце, калі ласка.
— Я на хвілінку,— адказаў той басам.— Я хачу запісацца ў беларускі полк.
— Цягне дадому?
Той хітнуў галавою.
— Малайчына! — пахваліў Жылуновіч.— Выбачайце, скуль самі будзеце?
— Я з-пад Стоўбцаў, з вёскі Горкі. Барысевіч. Рабіў да вайны на гаспадарцы, а ў вайну прыбіўся сюды. Працую ў хлебапякарні.
— У нас, у Белнакоме, ёсць чалавек з вашых мясцін. Мазур — былы настаўнік, салдат. Не чулі?
Той паціснуў плячыма: не, не чуў.
— Шкода, цяпер Мазур у адлучцы, а то пазнаёміліся б,— шчыра пашкадаваў Жылуновіч.— Але дасць бог — пазнаёміцеся ўжо ў Мінску... А цяпер сапраўды трэба нам, маладым, памагчы Чырвонай Арміі выгнаць акупанта з Бацькаўшчыны, а заадно дабіцца для нашага народа прызнання...— Усміхнуўся.— Чытайце «Дзянніцу», падзяляеце яе ідэі?
Негаваркі зямляк зноў хітнуў галавою. А пасля не вытрываў, запытаў:
— Як вы лічыце: ці ўдасца калі дабіцца нам сваёй Беларусі?
— А вы хочаце гэтага?
— Раней, да вайны, я не думаў пра гэта, а цяпер лічу: мы, як вы пішаце, краіна, народ...
— Чым болей такіх, як вы, будзе нашых землякоў, тым хутчэй мы свайго даб'ёмся,— усцешыўся Жылуновіч, узяў са свайго стала загадзя падрыхтаваную паперку,— Вось адрас Спаскіх казармаў, дзе мы памагаем фарміраваць 9-ты Полацкі Беларускі полк Заходняй стралковай дывізіі. Ідзіце туды самі, клічце іншых — Бацькаўшчына нас даўно ўжо чакае...
Паціснуў руку на развітанне, а калі малады госць-зямляк пайшоў, а за ім выйшаў з пакоя і Нёманскі, задаволена сеў за стол і адразу пачаў лёгка пісаць:
«З кожным часам сусьветныя здарэньні пашыраюцца і развіваюцца з няўтрымным пэнтам. Кожны дзень нясе з сабою новыя і новыя мажлівасьці, аб якіх не толькі ніхто яшчэ ўчора з нас не спадзяваўся, але і думаць не думаў. Гэтак, зусім нядаўна нельга было і заікнуцца аб гэткім скорым і раптоўным расколе сярод серадковых хаўруснікаў, Германіі і яе сяброў. Тым часам Балгарыя кінула вайну, за ёю хутка тое зрабіла Турцыя, Аўстрыя і Германьня.
Пабора апошняй прывяла да рэвалюцыі і сапхання Вільгельма.
Ня заўтра-паслязаўтра мы мопсам прачнуцца і прачытаць у газэтах, што дбайныя імперыялісты зрабілі згоду і маюцца ўсесціся за сталы плянаваць і кроіць Еўропу па-свойму. Тая паслухмянасць, з якою адносяцца покуль што працоўныя станы да сваіх правіцяльстваў у Амэрыцы, Францыі, Англіі і інш. гасударствах, нас вельмі могуць трывожыць за лёс у скоры час сусветнай рэвалюцыі і праз гэта аб спакою ў праступнай гэтай працы буржуазіі. Праявы як наогул не даюць тчэ нам пэўнасці на тое, што працоўны народ усіх ваюючых гасударстваў сам скончыць вайну, як тое сталася ў гэтым прыпадку з расейскім пародам. І вось праз гэта вытыркае на поверх перад намі, беларусамі-камуністамі і ўсім беларускім працоўным народам адно дужа вагкае, дуяга значнае і ў той самы час вельмі казлытнае пытанне: што станецца з Беларусьсю? Які лёс яе чакае? З якой доляю ёй прыйдзецца спаткацца?»
Пісаў у такім запале і так хутка, што аж замлела рука — не вытрываў, расслабіўся, зірнуў у акно, за якім па-ранейшаму цешылася асмялелая мяцеліца, шчодра сыплючы лёгкі белы снег.
Паназіраў, нават нібы ўвайшоў душою ў гэты нястрымны танец зімовай сілы, што і палохаў, і радаваў заадно. Праўда, ён не цягнуў на двор, на яго толькі было прыемна пазіраць з цеплаватага пакоя.
Набраўся сіл, запалу і зачыркаў далей:
«Увесь час, са дня расейскай рэвалюцыі, беларускае пытаныіе нядбайна прапушчаецца між пальцаў: яму не было ўдзелена ніводным складам правительства жаднае ўвагі. Нібы якая ліхая прымха гэтаму шкодзіць, нібы мара таму віною, што ўсе, хто б мог гэта і меў сілу, баяцца дакрануцца да яго і знарочыста ці забыўна адварочваюцца і ад думкі той, што ёсьцека Беларусь, а значыць, ёсьцека і беларускае пытаньне. Усе патугі звярнуць на гэта ўвагу каго належыць разбіваюцца ў дробкі, бы шкелка аб камень. Ні пастановы з'ездаў, ні патрабаваньні 10-тысячных мітынгаў — нішто не прабірае тоўстага слою поўнае адцураннасці ад столь значнай і важнай справы, як беларускае пытаньне. Наадварот, чым далей, тым болей расце такая сумыслая варожасць да яго ў кіруючых колах».
Перавёў дыханне і далей:
«Гэта не нармальна, гэта нават болей ненармальнага. Беларускім камуністам не горай сваіх расейскіх таварышаў вядома, што ўсякай нацыянальная справа не мояеа ладзіць з класаваю барацьбою, калі яна перамагае значнасць апошняй. Цяперака час не такі. Але павінны і расейскія таварышы, а таксама і ўлада рабочых і сялян пераканацца тою думкаю, што ў некаторых варунках без яе нельга абысьціся, каб не ўразіць, каб балюча не закалупіць рэвалюцыі, каб не прынесці для яе шкоды. Якраз справа стаіць у гэткай падмасці з Беларускім пытаннем. У той час, калі мы нядбайна адмахваемся рукамі ад яго, як ад ліхога духу шавінізму, калі ўсе баяцца сваім імем празваць гістарычны жывучы край, калі ніводнага слова ў нотах ні т. Сталіна...»
Перапыніўся, закрэсліў «т. Сталіна», напісаў зверху «т. камісара спраў нацыянальных» і далей: «ніякіх крокаў, к таму ж у т. т. з Заходняе Камуны — з Беларусьсю чаўпецца нешта сапраўды страшнае, а грозіць ёй яшчэ страшнейшае».
Падняў галаву, але пахітаў сам сабе: сапраўды, дзеецца-робіцца на беларускай зямлі жахлівае: топчуць, рабуюць яе германскія войскі, добры кавал яе прырэзала сабе Украінская Народная Рэспубліка, а БНР, якой цяпер кіруе Антон «Нанкінскі, хаўрусуе і з немцамі, і са Скарападскім. І гэта яшчэ не ўсё. Польскія кіруючыя колы, якім, лічы, на днях удалося многае ўзяць у свае рукі, не думаюць абыходзіцца па-братэрску, пасягаюць на «спаконвечныя свае землі ад можа да можа, ад Віслы да Непры».
«Каб толькі якім-кольвек прычэпам адарваць ад Радавай Расеі большы кусок,— пачаў зноў пісаць,— буржуазія хаўруснікаў і з хаўрусніцкай з ёю нямецкай буряеуазіяй паложаць сваю руку для подпісу польскіх патрабаванняў, хутчэй таму, што беларускага голасу з Радавае Рэспублікі не чуваць ні званьня. І праз гэткія парадкі дзесяцімільённы беларускі народ можа быць ахвярованым па падмацаваньне буржуазіі, на шкоду Расейскай Рэвалюцыі.
Якімі ж вачыма мы тады, дачакаўшыся гэтага, паглядзімо ў вочы гарацешнаму беларускаму працаўніку? Што ён з нашай часткаю віны, падняпадшы ў прыгон, скажа нам? Пэўна — не падзякуе».
Падняў галаву. Адчуў: успацеў лоб, нос. Мусіць, ад вялікай энергіі, што, як вулкан, бушавала ў яго душы. Пакуль не астыў, перамагаючы боль рукі, пачаў закругляцца:
«Нашы таварышы, трымаючыя ўладу, павінны кінуць сваю нядбаласць да цэлага народу і ясна паставіць пытанне аб долі Беларусі. Беларусь мусіць быць аўтаномнаю часткаю Федэрацкае Расейскае Рэспублікі... Думаецца, што як т. камісар замежных спраў, гэтак і т. камісар спраў нацыянальных ды і т. т. з Заходняе Камуны загавораць пра гэта настаяшчай моваю. Чакаем гэтага, пакуль не позна.
Беларус-камуніст».
Падпісаў, але не падымаў галавы. Пазіраў на ўзбуджаныя радкі, астываў, як пасля доўгага і хуткага бегу, а з супакойваннем пачала падкрадвацца і насцярога: а ці не зарэзка? Ці не з адчаем альбо выклікам — найперш да Чычэрына і Сталіна?
Перавярнуў лісткі, кінуў позірк на загаловак і першыя радкі. Але перачытаць, тым болей правіць не мог: у пакой хтосьці пастукаў.
— Калі ласка,— гукнуў ён.
Дзверы адчыніліся — сюды зайшоў пажылаваты дзядзька ў ботах, чорнай тужурцы і фуражцы з цвёрдым бліскучым брылём.
— Здравствуйте,— схіліў галаву.— Я, собственно, с заявлением к вашему заведующему, но его нет. Так меня направили к вам.
Сапраўды, Лагуна цяпер не было ў Маскве — ЦК РКП (б) паслаў яго для разведкі пад выглядам рускага афіцэра, які нібыта ўцякае ад бальшавікоў, у толькі што вызваленыя беларускія раёны — недзе пад Баранавічы.
Жылуновіч зноў падняўся, цёпла прывеціў і гэтага госця — той, хуценька зняўшы фуражку, паціснуў руку ў адказ, а пасля падаў паперыну.
«Привыкнув к Белоруссии и полюбив белорусский народ,— пісаў ён, загадчык гаража Усерасійскага галоўнага штаба А. А. Мілушкін,— желаю послужить ему и отдать силы и многолетний опыт, а поэтому прошу не отказать и представить место, соответствующее моему образованию, опыту и знанию автомобильного дела, в Минске».
Белнацком шмат прасіў раней, а нядаўна, у кастрычніку, пастанавіў на сваёй калегіі яшчэ раз дабівацца ад маскоўскіх партыйных арганізацый, ЦК РКП (б), народных камісарыятаў, каб пасылаць камуністаў, ім спачуваючых спецыялістаў на Беларусь і каб з гэтымі людзьмі папярэдне маглі пагаварыць і ў Белнацкоме. Таго-сяго дамагліся, і з іхнім блаславеннем падаўся туды, у акупаваны край, не адзін дзесятак сур'ёзных палітработнікаў, але ехалі людзі і без іх згоды. Тое-сёе рабілася ў абыход ім альбо ў перамовах з Заходняй камунаю.
— Думаю: смогу по-пастоящему пригодиться. Ведь грядет век техники...
Жылуновіч слухаў і пазіраў у светлыя спакутаваныя вочы чалавека. Позірк іх быў ясны, цёплы.
— Если надо будет выучить белорусский, то я это сделаю быстро. Я все понимаю по-вашему, только вот говорить не совсем умею.
— Дзякую, таварыш Мілушкін,— усміхнуўся Жылуновіч.— Такіх людзей, як вы, мы рады бачыць, вітаць і тут, і на сваёй радзіме...
2.
З канца лістапада Жылуновіч, лічы, забыўся, што такое ноч альбо адпачынак, увесь з галавой кінуўся ў вір палітыкі, сходаў, самім жыццём вылучыўся ў партыйнага лідэра сярод землякоў.
Вось на сёння сабраў усіх сваіх камуністаў з нядаўна прызнанай Прэсненскім PK РКП (б) Маскоўскай Беларускай камуністычнай секцыі, адкрыў сход. Як старшыня камітэта.
— Таварышы, трэба пачаць з сумнага,—прамовіў нявесела.— На днях гішпанка вырвала ад нас таварыша Хрэнава — нашага паплечніка, маладога камуніста, які быў вельмі патрэбен нам. Давайце ўшануем яго памяць.
Дзесяткі два людзей — амаль усе маладога веку, у выцвілых гімнасцёрках ці ў цывільных паношаных пінжаках, русявых і цёмных — падняліся, памаўчалі хвіліну. Пасля, калі селі, Жылуновіч расказаў, як і дзеля чаго засноўвалася секцыя, пазнаёміў з новымі людзьмі.
Пасля, калі абралі прэзідыум (старшынёй яго, таварышам старшыні — Клыша, сакратаром — Чарнушэвіча, а таксама Дзедзю і Дыну) і зацвердзілі парадак дня. Жылуновіч стаў з боку стала, за якім сядзеў прэзідыум, учэпіста (строга, як падумаў той-сёй) зірнуў на знаёмых, затрымаў позірк на Мазуры — высакалобым, з вялікімі карымі цёплымі вачыма, з чарнявымі, лёгка кучаравымі валасамі, апранутым у шэры пінжак і ў кашулю з нацыянальным узорам, звычайна рухавым, а цяпер засяроджаным,— з ім, як і з Язэпам Дылам, Янкам Нёманскім, ён вельмі пасябраваў у апошні час. Па-другое, яму было лягчэй гаварыць тады, калі ён пазіраў не на ўсіх адразу, а на нейкага аднаго чалавека.
— Таварышы,— прамовіў ён, намагаючыся не гугнець у нос, а гаварыць ясна,— само жыццё змушае нас мець тут, у Маскве, моцную камуністычную сілу з беларусаў. Па-першае, якраз мы павінны памагчы Савецкаму ўраду, Чырвонай Арміі вырваць наш край з кіпцяў міжнароднага імперыялізму, з рук краёвай буржуазіі, па-другое, у эпоху вялікага разняволення вызваліць наш народ ад шматвекавога парабкоўства і зрабіць вольным, дзяржаўным народам — толькі мы, камуністы, абапіраючыся на найбольш свядомую нашу інтэлігенцыю, на работнікаў і сялян, можам заснаваць Беларускую Савецкую Рэспубліку.
Гаварыў памяркоўна, не спяшаючыся, але яго словы ў заціхлай невялікай зале не толькі чуліся выразна, але, як бачыў, пранізвалі душу кожнага чалавека.
— Як бачыце, за гэты месяц шмат змянілася ў свеце, у акупаванай Беларусі,— не з паперкі, а так гаварыў далей.— Для нас, для ўсяго нашага народа — велізарная падзея тое, што Савецкі ўрад ануляваў несправядлівы Брэсцкі дагавор, што Чырвоная Армія разам з нашымі землякамі вызваляе наш край. Але новы момант нясе і новыя клопаты. Пра іх нядаўна пісала «Дзянніца» ў артыкуле «Як жа з Беларуссю?». Я тут хачу яшчэ і тое-сёе дадаць. Прайшоў тыдзень, як гэты артыкул не толькі заявіўся ў газеце, але і ў перакладзе на рускую мову пададзены і Сталіну, і ў Смаленск, ды адказу — ніякага... Нават болей, таварышы: ёсць чуткі, што Адміністрацыйная камісія ВЦВК на чале са Свярдловым мае праект, па якім Савецкая Расія будзе складацца не з нацыянальных рэспублік, а з эканамічных рэгіёнаў: Заходняя, Маскоўская, Паўночная, Уральская вобласці і г. д. Яшчэ. Да нас даходзяць чуткі, што расце напружанне ў акупаванай Беларусі: з аднаго боку дасягае апагею падпольная, партызанская барацьба супраць германскай агрэсіі, а з другога боку — сутычка за ўладу паміж нядаўнімі саюзнікамі. Эсэра-бундаўскі цэнтр губеранскага цэнтра адваёўвае яе ў БНР, застаючыся па пазіцыях вернасці скінутаму Часоваму ўраду Керанскага. Узніклі, як ядавітыя грыбы пасля першага дажджу, розныя афіцэрскія бюро, якія вярбуюць нашых землякоў у контррэвалюцыйныя паўночную і паўднёвыя арміі, каб шпурнуць іх на Савецкую ўладу. Да ўсяго гэтага «народны» ўрад Польшчы, «начальнік дзяржавы» Пілсудскі і «паляк з беларускім сэрцам» Доўбар-Мусніцкі з дня на дзень адчуваюць усё большы апетыт. Спачатку яны толькі пратэставалі, што Чырвоная Армія «навадняе спрадвечна польскія землі», а пасля пачалі патрабаваць: давай ім Польшчу ў былых яе межах, аж за Смаленск. Цяпер жа, калі сабралі сілу і адчулі спрыянне Аптанты, замяшанне немцаў, рушылі на ўсход, захапілі Брэст і падышлі да Баранавічаў... Усё гэта, дарагія таварышы, вельмі сур'ёзна, нават небяспечна. Мы гэта ўлічылі і, ведаючы, што рана-позна прыйдзецца ці ўсё растлумачваць, папрасілі знаёмых вучоных Карскага, Сабалеўскага, Шахматава, Любаўскага, Пічэту і іншых, каб яны на аснове дакументаў як след даказалі, што ў свой час Беларусь і Літва не былі вотчынаю Польшчы, а разам з ёю ўваходзілі ў федэрацыю Рэчы Паспалітай. Пагэтаму Пілсудскі і Доўбар-Мусніцкі не маюць ніякага права падмяняць паняцці «Польшча» і «Рэч Паспалітая», замахвацца на нашы і літоўскія землі. Мы самі маем сваю спрадвечную Бацькаўшчыну, сваю гісторыю, культуру, пагэтаму цяпер самі, без апекуноў, будзем дбаць пра волю і нацыянальныя межы — у цесным саюзе з Расіяй... Адным словам, сама Беларусь наша і ўсё вакол яе кіпіць, як гарачы кацёл, і з гэтага кіпення можа выйсці самае непрадбачанае...
Кажучы гэта, узбудзіўся, бо не толькі на словах, але кожнаю жылкаю адчуваў навіслую новую пагрозу, марнасць таго, што яны рабілі і робяць.
— Я лічу: мы самой гісторыяй абавязаны,— прамовіў, падняў левую руку і загнуў мезенец.— Першае: ясней даказаць Сталіну, Мяснікову, іншым кіруючым таварышам, што цяпер ставіць наша нацыянальнае пытанне толькі абстраітіа, і не гуманна, і небяспечна. Дзеля ўсёй Савецкай улады. Узяўшы Мінск, Магілёў, Пілсудскі з Доўбар-Мусніцкім зажадаюць ісці і далей на Усход. Дык Савецкая Беларусь не толькі задаволіць нашы мары, але і будзе заслонаю для прасоўвання буржуазіі на Усход! Другое: трэба вядомым нашым камуністам выехаць у Петраград, Тамбоў, Саратаў, Казань, Смаленск, Віцебск, Магілёў і як след пагутарыць з нашымі камуністамі, свядомымі землякамі, якіх разам не адна сотня чалавек. Трэцяе: трэба прабрацца і ў акупаваны Мінск, пастарацца знайсці адну мову з тамтутэйшым камуністычным падполлем, дабіцца ад іх разумення і помачы. І чацвёртае: давайце рыхтаваць з'езд усіх беларускіх камуністычных секцый, дзе ўтварыць наш партыйны цэнтр і заадно запатрабаваць: Савецкая Беларусь павінна быць мусова!
Перавёў дыханне. Адчуў: ад таго, што гаварыў страсна і рэзка, зачырванеўся. Але ўзяў сябе ў рукі, акінуў усіх позіркам і дадаў:
— Калі вы падтрымаеце ўсё гэта, то тады яшчэ можа быць нам нейкі шанец. Калі ж і цяпер будзем асцярожныя, нясмелыя ці чакаць міласці, то, убачайце...— Не любіў жэстыкуляваць, дык адагнуў чатыры загнутыя пальцы і махнуў рукою.— Тады не варты мы самі нічога і гэткіх жа нявартых наплодзім нашчадкаў, бо яблык ад яблыні недалёка падае...
Сеў па пярэдняе крэсла. Зала ўзарвалася воплескамі. Стрыманы, ён, аднак, у гэтую хвіліну шмат намагаўся, каб не пусціць на волю слязу — і ад свайго ўзрушэння, і ад вось такой ухвалы ад землякоў, некаторыя з якіх былі ці не зусім з развітымі нацыянальнымі пачуццямі, ці асцяроншыя, ці нават далёкія ад таго, што рабіў ён і яго калегі.
— Дзякую, таварыш Жылуновіч,— падняўся і схіліў галаву старшыня.— Як самі бачыце, вашы словы ўсхвалявалі ўсіх. А цяпер,— падняў вочы,— прашу, таварышы, пачаць спрэчкі. Хто хоча прамовіць?
— Дазвольце мне,— падняўся ў зале Мазур.— Я цалкам згодзен з усім, што сказаў наш паважаны прамоўца — адзін з самых вядомых на сённняшні дзень беларускіх дзеячаў, шчыры камуніст. Нам усім зразумелыя яго клопаты, боль, мары, бо ўсё гэта і ў кожнага з нас на душы, у сэрцы... Да пачутых намі слоў я хачу толькі дадаць: нам цяпер вельмі патрэбная свая партыйная газета, бо «Дзянніца» і выходзіць рэдка, і па сваім профілі мусіць мець свой накірунак.
За ім пачалі выступаць іншыя. Да слова, Язэп Дыла сказаў, што тут, у Маскве, патрэбен Беларускі камуністычны клуб як асяродак палітыка-культурнай работы для землякоў, Клыш гаварыў, што трэба болей выдаваць партыйнай літаратуры і для тых, хто жыве тут, і для тых, хто ў акупацыі, а Чарвякоў, а за ім і Чарнушэвіч дадалі, што Белнацкому, Маскоўскай Беларускай камуністычнай секцыі трэба болей падбаць пра фарміраванне беларускіх чырвонаармейскіх часцей.
Затым, калі прамовіла яшчэ некалькі чалавек, запісалі ў рэзалюцыю:
— выдаваць беларускую партыйную газету;
— адчыніць у Маскве Беларускі камуністычны клуб;
— скласці спіс партыйнай літаратуры і ў самы блізкі час пачаць выдаваць яе;
— паслаць камуністаў усюды, дзе ёсць камуністычныя беларускія секцыі. А іменна: Жылуновіча і Чарвякова — у Петраград, Дзедзю — у Саратаў, Тамбоў і іншыя расійскія гарады, Лагуна, Клыша, Майзеля — у Мінск;
— рыхтаваць з'езд камуністычных беларускіх секцый РКП (б). Дзень пачатку работы, яго парадак аб'явіць пазней, як толькі скончацца перамовы.
Пасля гэтага пачалі спрэчкі пра іншае — пра Белнацком. Тыя, хто працаваў у ім, расказалі, што яны і як рабілі, паскардзіліся на Сталіна і Мяснікова: ад першага мала помачы, а ад другога — ніякай. Рашылі: даручыць Фальскаму, Няцэцкаму і Клышу сустрэцца са Сталіным і папрасіць патлумачыць, чаму той ў такі напружаны час рашыў ператрэсці Белнацком і скараціць яго штаты, а таксама дабіцца, каб цяпер на чале Белнацкома быў камісар і меў большыя правы, а заадно рашылі, што Маскоўская Беларуская камуністычная секцыя бярэ пад назірк Белнацком, на пасаду яго камісара варта параіць Жылуновіча, намеснікам — Мазура.
Пад канец абралі партыйны камітэт з 9 чалавек, а за старшыню — яго, Жылуновіча. Вылучылі сваіх пасланцоў у Прэсненскі раённы, Маскоўскі гарадскі камітэты РКП (б), у раённы саўдэп і ў сакратарыят ЦК партыі. А на самае заканчэнне сход секцыі абраў дэлегатаў на канферэнцыю Беларускіх камуністычных секцый: Жылуновіча, Дылу, Няцэцкага і Рыбака.
3. З «Ліста да Беларускага народу», змешчанага ў «Дзянніцы» за 25 лістапада 1918 года.
«З суседняе раднячае вольнае Расеі шлю я табе прывітаньне, мой бедны, замучаны і няшчасны народзе! Жывучы тутака, у краіне, дзе поўная воля, дзе бедны працоўны народ карыстае ўсім багацьцем, якое праз увесь час ён тварыў, фабрыкамі, заводамі, мураванымі дамамі і зямлёю, якую ён спакон веку абрабляў дзеля багатых, я пераношуся к табе штораз і смуткую, бачачы цябе ў няволі, у прыгоне, як і ўперад, пры паншчыне і пры самадзяржаўі. Цяжкая рука ўціску вісіць над табою, гняце і не дае вольна сапці, не дае адплюшчанымі вачыма глядзець на яснае сонейка. Як пры цару ты, мой народ беларускі, працуеш на папоў, якія глумяцца з цябе, на немцаў, якія цябе наднявольваюць тым панам і мярцвяць, калі ты спрачаешся іх слухаць. Вось хутка цэлы год, а для іншых месцаў ужо болей і двух гадоў, як нішчыць задуманая багацеямі вайна родную тваю Беларусь, губіць сыноў тваіх пад кулямі і на абшары вялікай Расеі галоднымі. Час, дарагі, нясцэнены праходзіць час, а будаўніцтва свае краіны ты і не крануў, бо не мог... Гэта копшы дзень я чую рацыя, бадзёрыя песьні волі, а там — дома, у сябе, ты пяеш, як і пяяў да свабоды, да чырвоных феўральскіх і акцяберскіх дзён, свае плаксівыя, маркотныя песьні...
Прыходзяць да цябе весткі з братняе Расеі, і весткі гэтыя абмаляваныя ліхімі людзьмі, тымі, што цябе катуюць і хочуць у Расеі вярнуць цара, у чорную брудную мулю; імі страшаць цябе, хочуць настроіць супраціў вольнага парадку, наварожыць да яго, каб ты не любіў яго.
Я ведаю, што гэтым чуткам ты не верыш, а шукаеш другіх, якімі дзелюцца з табою многія твае сыны, што жывуць у Расеі і наязджаюць потайкам у тваю, Беларускую зямельку. Гэтыя весткі праўду кажуць аб той волі, што жыве тут. Ты павер ім! Усе паны і багацеі не маюць жаднае сілы ў Расеі і за іх няма каму ўзяцца, як то было нават пры Керанскім. У тваёй жа старонцы, Беларусі, яны крулююць, як самі хочуць.
Вось чаму, мой родны народ беларускі, гэтыя паны, твае прыціскацелі ўвесь час стараюцца ўпрошваць нямецкае начальства, каб яно не брала да дому войска, а пакінула яго на Беларусі. Яны ведаюць, што калі немцы вывядуць войска, то ты не будзеш маўчаць і пастараешся прагнаць сваіх катаў ад сябе і завесці гэткія парадкі, нібы ў Расеі: забраць усё дабро ў свае рукі і завесці вольнае жыцьцё. Памешчыкі і буржуі выдалі нейкую Раду, пасадзілі яе ў Мінску, празвалі Беларускім Правительствам і гутараць з багачамі другіх краёў ад твайго Імяні, каб даць большую вагу гэтай гутарцы і хутчэй замацаваць над табою сваё панаваньне.
Пэўна, мой працаўнічы народзе, ты не дасіся сябе абмануць і не пойдзеш за сваімі катамі. Доўгія гады ўжо ашуквалі яны цябе, прыгняталі і не давалі патолі свабодна ўздыхнуць! Цяперака, мне здаецца, ні нямецкія, ні французскія, ні ангельскія багачы, купцы і памешчыкі, не сумеюць ускінуць на цябе цуглі і заставіць ім служыць. Ці не праўда? Я ведаю, што ты кахаеш волю, бо сам бедны, пяймючы, вякамі тужыў аб ёй; а любячы волі, дастанеш з-пад усякае забароны; дастаўшы ж сам, забароніш ад ліхіх людзей. Ведаю я, што кіпіць у цябе пачуцьцё змаганьня і неўзабаве яго ты выліеш на поверх. Выліеш, бо прыдзецца шмат яшчэ змагацца з ліхімі ворагамі свабоды, з крапакамі і царскімі прыхільнікамі. Дагэтуль мучыў цябе, беларусе, нямецкі купец з генералам праз свайго салдата. Цяперака ж ужо гэты салдат адказаўся слухаць сваіх паноў і зрабіў рэвалюцыю, ды стаў тваім таварышам. Нямецкі салдат ужо не вораг, а сябар твой. Але ўслед ім думае накінуць путы на тваю, беларускі селянін, старонку французскі з англіцкім грашаўнікі. Іх слухаюць яшчэ іхнія салдаты, і яны катуюць Расейскую свабоду. Слабыя без паслухмяных салдат беларускія паны, папы і купцы запрашаюць на Беларусь іх, думаючы далей трымаць цябе ў няволі. Ці ж не ашукваюцца гэтыя прадаўцы? Няўжо ты ім паддасіся? Я думаю, што абмыляцца яны горка! Болей ты не будзеш цярпець ніякага прыціску, паўстанеш, як адзін чалавек, і прагоніш цяперашніх прыгпятацяляў, а ў лаючых пасягнуць на цябе адсячэш голаў пры іхняй патузе накінуць на цябе, народзе мой, прыгонны аркан.
Свае краіны ты зробішся гаспадаром вольным і слаўным, адбудуеш яе на новы лад і зажывеш свабодны!
Паліюцца вольныя песьні! Змоўкнуць песьні нядолі і жалю. Усё багацьце краіны стане тваім І многія твае сыны, вярнуўшыся з вымушанай вандроўкі, будуць напівацца шчасцем волі. Уваскрэсне Беларусь і ўвойдзе ў сям'ю вольных народаў.
Народ мой, беларускі! Не дай маёй веры абмануць мяне! Не хавай даўжэй свае помсты да ворагаў і разарві путы цярпеньня! Чым хутчэй ты гэта зробіш, тым болей выграеш! Расейскі працаўнік чакае ад цябе гэтага, нарыхтаваўшыся даць падмогу. Дык смела за справу!..
Твой сын Змітро».
4. З шыфраваных запісак Язэпа Лагуна з акупаванага Мінска Зміцеру Жылуновічу ў Маскву.
«...1 і 2 снежня меў перамовы з таварышамі з Мінскага падпольнага раённага камітэта РКП (б) і з Краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы. Настрой тут змяніўся, многія дзеячы ўжо за тое, каб утварыць Савецкую Беларуска-літоўскую дзяряеаву, не супраць дыялогу з Белнакомам...»
«Учора, 3 снежня, у Мінску аформіўся падпольны Савет. У ім каля 200 дэпутатаў. З іх — каля 100 камуністаў і іхніх сяброў, 40 бундаўцаў, 35 палейцыяністаў, ёсць эсэры і меншавікі.
Пачынае ўтварацца Мінскі губрэўком.
Немцы вельмі нервовыя, пакуюць чамаданы. Земцы і думцы, БНР разгубленыя. Сёй-той з апошніх, хто знюхаўся з акупантамі, дае драла на Захад, сёй-той, хто быў у апазіцыі, не супраць далучыцца да пас...»
«...Сёння, 4 снежня, меў сустрэчу з некалькімі былымі грамадоўцамі, а цяпер лідэрамі новых беларускіх партый. Збіраюцца да Вас «у госці...».
«Сёння, 7 снежня, адбылося падпольнае пленарнае пасяджэнне Мінскага Савета. У рэзалюцыі ёсць пункт, які патрабуе «скорейшего вхождения Белоруссии в состав РСФСР на началах тесного единства и союза». Я гэта разумею так, што мінчане не згодны з антынацыянальнай палітыкай сваіх кіраўнікоў са Смаленска».
«Сёння, 8 снежня, у Вільні ўтвораны Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы...»
5. З паштова-тэлеграфнай тэлеграмы Лагуна Жылуновічу:
«Віншую. Сёння, 10 снежня, Мінск вызвалены ад нямецкіх акупантаў. Улада ў горадзе ў руках Савета і Губрэўкома».
6. З тэлеграмы Мінгубрэўкома Свярдлову:
«Лидеры Белорусской Рады... бежали в Англию за поддержкой, будут себя выдавать представителями демократических масс Белоруссии, якобы задавленной силой советвойск. Местные круги в интересах недопущения одурачивания рабочих Антанты считают необходимым самоопределение трудящихся Белоруссии и Литвы, создание Белорусско-Литовской трудовой коммуны на федеративной связи с Советроссией...»
7. З тэлеграмы Мяснікова Свярдлову:
«Некоторые местные работники будируют вокруг вопроса о так называемой Белоруссии. Как передают, по этому поводу Вам из Минска была послана телеграмма. Излолгенное в ней является частным мнением. Ставшая в очередь литовская проблема как будто бы может стать общей и для Запобласти. Ввиду того, что в некоторых кругах местных Советов и на областной партийной конференции вопрос этот может всплыть, просил бы сообщить, как обстоит дело с литовской властью, не объясняется ли ее появление исключительно политическими, агитационными мотивами. Каково Ваше отношение к ней и литовско-белорусскому объединению? Не найдете ли возможным прислать представителей на областную партийную конференцию, которая состоится 27 декабря в Смоленске?»
3.
У кабінет камісара Белнацкома, гэта значыць да Жылуновіча, зайшоў хлапчук — у наеханай на вочы салдацкай фураящы, у падрэзаным, але ўсё роўна даўгім шынялі, брудны, з хітрым і зладзеяватым позіркам у цёмных вачах.
Жылуновіч хвіліну-другую паазіраў яго, а пасля гарэзна ўсміхнуўся:
— Хочаш у Беларусь?
Малец няўцямна прыплюшчыўся, а пасля смела запытаў:
— Ты — Жилунович?
— Ну, я.
— Не врешь?
— Не, братка,— ужо і сур'ёзна, і заадно яшчэ трошкі гулліва адказаў ён.— Сам не маню і не люблю тых, хто лжэ.
Малады наведвальнік, блытаючыся ў полах шыняля, падышоў да стала, левай рукою падцягнуў доўгае рукаво на правай руцэ і з бруднай далоні кінуў на стол складзеную ўчацвёра паперчыну.
«Здароў, Цішка! — пісаў яму ў некалькіх радках хтосьці па-беларуску прыгожым почыркам.— Выйдзі, калі ласка, па хвіліну-другую за рог Гранатнага завулка. Мінчукі».
Значыць, як і перасцерагаў нядаўна Лагун, будуць «госці» з Мінска. Цікава: хто?
Ён моўчкі адчыніў шуфляду верхняга стала, узяў адтуль клунак з сухарамі — з імі, як і трэба па дыеце (былі нездароўчыя ныркі), некалькі разоў на дзень піў гарбату.
— На, хлопча,— падаў.— Больш нічога не маю.
Той прагна схапіў клунак, у якім было некалькі карычневых хрумсткіх лустачак, і ўміг шмыгнуў з кабінета.
Жылуновіч падняўся, старанна акруціў шалікам шыю, нетаропка апрануў паліто, начапіў шапку-стаўбунок, узяў кіёк, папку і паволі падаўся з будынка.
На дварэ адразу ж апёк твар сцюдзёны вецер — які час дзьмуў паўночны ветравей, гнаў і гнаў холад, снег, якога вунь усюды поўна, што нават тут, паблізу «Метраполя», не паспяваюць яго адкінуць увішныя дворнікі.
Прыжмурыў вочы: сапраўды, вунь на рагу завулка стаяць трое з паднятымі каўнярамі. Адзін невысокі, таўсматы, а двое вышэй сярэдняга росту, стройныя, зухаватыя. Ды гэта Васілевіч, Лашкевіч і Баравік — тыя, з кім ён летась спрачаўся на грамадоўскіх з'ездах, з-за экстрэмізму якіх ён парваў з імі, мінскім камітэтам БСГ. Яны таксама згледзелі яго, наструніліся, а заадно пачалі счышчаць з сябе снег — хутчэй за ўсё ад хвалявання.
Наблізіўся. Э-э, не зухі, не дзёрзкія, якімі бачыў летась, а паніклыя. І ў Васілевіча з-пад выпацелай аблавушкі, і ў Баравіка з-пад капелюша, і ў Лашковіча з-пад папахі вытыркаюцца сівыя валасы.
— Ну, здарова, радцы! — павітаўся і заадно накпіў.
Тыя не ведалі, як паводзіцца, што адказаць: але калі ён пераклаў папку і падаў руку, з ахвотаю націснулі, усміхаючыся тропікі з ліслівасцю. Яму ў гэтую хвіліну не стала пацешна ці прыемна — не, наадварот, зашчымела сэрца: чэрці ж, усе здольныя людзі, шчырыя сыны свайго народа, але, бач, да чаго дайшлі: баяцца зайсці ў Белнацком, да сваіх, туляюцца, як цюцькі, за задворкамі. Не такія адкрытыя нямецкія прыслужнікі, як Скураны, Аўторак, Еўзікаў і іншыя, але ўсё роўна рыльца ў пушку. Тым больш што адзін з іх падпісаў уніжальную тэлеграму кайзеру ад імя беларускіх нацыянальных сіл.
— Падпольна прыехалі? — запытаў.
— Не, легальна,— адказаў Баравік.— Мы ж, можна лічыць, парвалі з кіруючым ядром БНР...
— Ды ведаю: ты адзін з першых адышоў ад БНР, пачаў развальваць Грамаду і ўтвараць Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў,— усміхнуўся Жылуновіч.— Як і ведаю, што Лашковіч разам з Рак-Міхайлоўскім, Нядолем, Ланкійскімі — у Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, а наш «неистовый» Васілевіч адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыял-федэралістаў... Карацей, рабілі і робіце шмат глупства...— Учэпіста паназіраў ім усім у вочы, не даючы апамятацца, а пасля махнуў рукою.— Ладна, хадзем.
— Куды? — занепакоіўся Васілевіч.
— Да мяне дадому.
— Можа, не варта? — падаў голас Лашкевіч.— Давай перакінемся словам-другім тут.
— Хадзем-хадзем,— ужо міралюбна прамовіў ён.— Мне ж трэба і добра распытаць вас усіх, і даць наганяю, і паспрабаваць перавабіць у савецкую веру...
— Мы ўжо сталыя людзі, Цішка,— сказаў Баравік.— Нам ужо нялёгка мяняць свае погляды, прыстасоўвацца...— Памуляўся, а пасля дадаў: — Мы як лідэры буйнейшых цяперашніх беларускіх партый прыехалі сюды на перамовы з Савецкім урадам, з Леніным...
У Жылуновіча аж пахаладнела на сэрцы: яны — што? Зусім страцілі цвярозы розум?
— Нават і не патыкайцеся туды!!! — цыкнуў Жылуновіч.— Па-першае, з вамі ніхто не захоча тут гаварыць. А па-другое, вы сапсуеце тое, чаго можам дабіцца мы. На савецкай аснове.
— І многага ты ўжо дабіўся? — ухмыльнуўся Баравік.
— Таго-сяго і дамогся,— адказаў.— А цяпер можам дабіцца і наданага. Толькі, кажу, не лезьце на дах і не псуйце гонту!
— А мы?
— Астыньце, прыглядайцеся. Калі вы, а таксама і іншыя прызнаеце свае памылкі, захочаце супрацоўнічаць з Савецкаю ўладай, то не будзеце лішнія, знойдзеце адпаведны сваім ведам занятак... Хадзем, кажу, пагаворым у цішыні і цяпле.
— Не,— адмовіўся Баравік.— Мы маем дзе пераначаваць. Скажы, мы маглі б прыехаць сюды са сваім хорам, тэатрам?
— Думаю, можаце...
— Ну, ладна,— Баравік з кпінаю падціснуў вусны, зняў капялюш, рукою паправіў пышную светлую шавялюру.— Не будзем цябе кампраметаваць, замінаць табе. Толькі, калі станеш на чале савецкай беларускай дзяржавы, не адвярніся ад нас, грэшных: хоць мы ішлі іншай, чым ты, дарогай, але і мы рабілі ўсё для адной нашай мэты...
«Чэрці, вы чэрці! — сціснулася яго сэрца.— Ці здзекавацца, крыўдаваць адзін на аднаго, а то варагаваць нам цяпер?!»
Праўда, убачыў: не то крыўдзяцца, не то хмурацца Баравік ды Лашкевіч, а Васілевіч неяк вельмі добра, даверліва зазірае ў вочы і аж мыліць губамі — відаць, хоча штосьці сказаць шчыра (ужо ў новым, 1919 годзе Васілевіч прызнаецца яму, што па заданні ўваходзіў у Раду БНР, стаў членам Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, каб лепш ведаць, што задумліваюць такія непрымірымыя да бальшавікоў, як Аўторак, Еўзікаў, Заходка, Жытнік і іншыя).
— Ну што ж,— хмурна, але спакойна прамовіў Жылуновіч.— Глядзіце самі... Толькі будзе вельмі шкода, калі вы, разумныя людзі, і справе будзеце шкодзіць, і сябе зусім заводзіце ў тупік...
Махнуў ім рукою на развітанне і закрочыў дадому. Балазе якое не цёплае было паліто, а сцюжа ўсё роўна пачала ўжо прабіраць да касцей. А заадно горасна было на душы ад гэтай сустрэчы: свае людзі, а разумення няма! Збегліся, нюхнуліся, сапсавалі адзін аднаму настрой і разбегліся.
Калі ўвайшоў у свой двор, убачыў звыклую карціну: сусед, Чарвякоў, катае на саначках захутаную ў паліто і цёплую хустку яго Галю. Там, дзе павінен быў відаць яе твар, была толькі маленечкая дзірачка і з яе пазірала адно доччына вочка.
— Не змерзла? — прысеў на калені, разгарнуў хустку і ўзяўся за яе носік. Ён быў цёпленькі.
Тая задаволена захітала галавою: не.
— Ох, песціць цябе дзядзя Алесь!
— Наўмысна ўцёк з хаты,— усміхнуўся Чарвякоў, трымаючы ў руцэ вяровачку ад саней. І, бачачы, што Жылуновіч занепакоіўся (не дай бог, можа,, не паладзілі жонкі?), патлумачыў: — Ад госця...
— А хто такі? — ажывіўся Жылуновіч.— З Мінска хтосьці?
— Не. З Петраграда. Кужэльны.
— Чаго?
— Ды прыехаў быць пасрэднікам. Паміж намі і Сталіным з Мясніковым. А па-другое, падае ідэю склікаць у Мінску новы Усебеларускі з'езд.
— Авохці мне! — аж пакруціў галавою Жылуновіч.— Зноў — Кужэльны!
— Кажа, калі Белнаком і Маскоўская Белкамсекцыя адвернуцца ад яго, дык ён адзін возьме ўсё на сябе...
— Ну, свінтух! А па-другое, мусіць, Сталін зноў, як і нядаўна, выцягнуў яго на свет божы, каб раскалоць наш рух... Якраз жа гэты авантурыст Кужэльны летась, у снежні, спачатку склікаў Усебеларускі з'езд у Магілёве, а пасля, калі нічога не дабіўся, лез у лідэры на з'ездзе ў Мінску...
— Можа нашкодзіць...
— Заўтра ж пашлём тэлеграмы ва ўсе нашы секцыі, у Смаленск, у Мінск, каб адусюль турылі прэч самазванца...
1.
З газеты «Западная коммуна» — органа Аблвыказаха — за 21 снежня 1918 года.
«Спрашивается, зачем эта игра в советские республики, что она может дать положительного в борьбе пролетариев за власть? Ведь для нас ясно, что Советская власть ставит своей задачей не создание новых государственных границ и снесение старых, не создание национальной обособленности в рамках маленьких национальных государств, а снесение всяких национальных рогаток и слияние пролетариев всех стран в единую социалистическую республику... Провозглашение Советской республики Белоруссии не только не служило бы интересам борьбы с националистическими тенденциями мелкой буржуазии, но как раз развивало бы простор этим тенденциям. А это не в интересах социалистической революции. То, что мы признаем допустимым в одном месте в силу тактических соображений, не должно быть перенесено в другие места, где таковых практически соображений нет и не может быть...»
2.
Першы дзень
У гэты ж дзень, 21 снежня, а шостай гадзіне, у адным з самых вялікіх пакояў Белнацкома сабраліся дэлегаты буйнейшых Беларускіх камуністычных секцый на сваю першую Канферэнцыю.
Яе пачаў Жылуновіч. Як заўсёды, у сваім адзіным, але дыхтоўным гарнітуры, жвавы.
— Таварышы! — прамовіў ён урачыста, агледзеў усіх праз добра прачышчаныя акуляры.— У нашых камуністычных сэкцыях цяпер звыш 200 членаў і звыш 300 ім спачуваючых. Сюды, на наш з'езд, прыехалі ад пяці сэкцый: ад маскоўскае — Жылуновіч, Няцэцкі, Чарвякоў, Дыла, Чарнушэвіч, Блізнюк і Рыбак; ад пецярбургскае — Усціловіч, Памецка, Макарэвіч і Балбека; ад саратаўскае — Бяганскі, Баркоўскі і Пратакоўскі; ад Тамбоўскае — Драка-Дракон, Ханін і ад менскае — Русецкі. Ёсць звесткі, што яшчэ пад'едуць два дэлегаты ад невельскага павятовага камітэта РКП і адзін пасланец ад менскай белсэкцыі — Клыш. Дык якая ваша думка: пачаць работу нашага з'езда ці пачакаць астатніх дэлегатаў?
— Пачаць! — пачулася адразу некалькі галасоў. А калі ён папрасіў прагаласаваць, то паднялі рукі ўсе адзінагалосна.
— Таварышы,— павёў далей Канферэнцыю,— на наш з'езд прыйшло шмат тэлеграм. Ад нашых камуністычных сэкцый, ячэек у многіх расейскіх гарадах, камуністаў, ад бежанскіх, салдацкіх, работніцкіх камітэтаў, ад вучоных, дзеячаў культуры, а таксама ад менскіх камуністаў, якія вітаюць нас і ідэю абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці. Дазвольце ад вашага імя ўсім шчыра падзякаваць.
Дэлегаты дружна запляскалі.
— Цяпер, таварышы, давайце выберам наш рабочы прэзідыум,— калі воплескі сціхлі, сказаў ён.— Каго вылучым за старшыню?
— Жылуновіча,— падаў голас Лагун.
Дыла, Усціловіч, Чарвякоў:
— Жылуновіча!
Прагаласавалі. За яго былі ўсе як адзін.
— Дзякую,— пакланіўся, адчуваючы прыліў расчуленасці ад такога ўсіхнага даверу.— А цяпер вылучайце ў прэзідыум і іншых таварышаў.
Макарэвіч: За таварыша старшыні — Усціловіча.
Рыбак. За сакратара — Чарнушэвіча.
Няцэцкі. І Блізнюка.
Ніхто супраць названых не быў, і яны выйшлі з залы і селі за два састаўленыя сталы, накрытыя зялёным сукном.
— Цяпер, таварышы, дазвольце зачытаць вам і нашы з'ездаўскія тэлеграмы,— сказаў Жылуновіч ужо як старшыня Канферэнцыі.— Вось наша пасланне таварышу Леніну: «Першая канферэнцыя беларускіх сэкцый РКП (бальшавікоў) пасылае вам, дарагі таварыш Уладзімір Ільіч, сваё гарачае прывітаньне, як натхненнаму правадыру пралетарыяту ўсіх краін і ўсіх нацый да сьветлага ідэалу інтэрнацыянальнага сацыялізму».
Толькі дачытаў — воплескі. Тут жа падняўся ў зале Лагун, а за ім падняліся ўсе і наладзілі бурную авацыю.
— А цяпер, таварышы, тэлеграма наркому па нацыянальных справах: «Першая канферэнцыя беларускіх сэкцый РКП (б) вітае вас, як шчырага спаборніка канечнае патрэбы вырашыць нацыянальнае пытаньне з клясавага пункту гледжаным і як адданага рэвалюцыянера і змаганьнніка за інтарэсы пралетарыяту і бяднейшага сялянства ўсіх краёў і ўсіх нацыянальнасцей. Канферэнцыя мае надзеі, што пры вашым аўтарытэтным падтрыманьнні работніцка-сялянская Беларусь зойме належнае месца ў Савецкай Сацыялістычнай Фэдэрацыі».
Дачытаўшы, Жылуновіч падняў галаву: дэлегаты з Тамбова, Саратава, Мінска тут жа ўзяліся таксама натхнёна апладзіраваць, а вось Чарвякоў і Дыла, а таксама іншыя — тыя, хто ў Петраградзе і тут, у Маскве, ці сустракаўся са Сталіным, ці бачыў, як той спатыкае,— злёгку іранічна заўсміхаліся: ну, дружа, зашмат ужо ялею для капрызнага і далёка не «шчырага спаборніка канечнае патрэбы вырашыць нацыянальнае пытаньнне».
Ён жа, заўважыўшы гэтыя адмысловыя ўсмешкі блізкіх сяброў, падмануў ім: што зробіш, трэба і так! Пасля прачытаў тэлеграмы ВЦВК: «...Канферэнцыя мае надзею, што ВЦВК, праводзячы ў жнцьцё прынцыпы фэдэрацыйнага сацыялістычнага будаўніцтва, ажыцьцёвіць ідэю стварэным Савецкае Беларусі», Вышэйшаму ваенна рэвалюцыйнаму савету РСФСР, у асобе якога «першая канферэнцыя беларускіх сэкцый РКП (б) вітае гераічных Чырвоную армію і Чырвоны флот, якія мужна і самааддана змагаюцца за ідэалы вялікае сусветнае рэвалюцыі супроць нападаючых на яе міжнароднай буржуазіі і капіталу. Канферэнцыя ўшаноўвае памяць таварышоў, загінуўшых у гэтым пачэсным змаганьні, і спадзяецца, што Чырвоная армія, у шэрагах якое не апошняе месца займаюць сыны працоўнае Беларусі, здолее абараніць яе ад драпежніцкага захопу міжнароднай контррэвалюцыйнай буржуазіяй».
Калі ён з іншымі складаў гэтыя тэлеграмы, то яны хацелі, каб: па-першае, паказаць цэнтральнаму ўраду, што яны звышмногага но прагнуць, згодны на «прынцыпы фэдэрацыі», а па-другое, ясна паказаць: не супраць, каб у іх з Расіяю былі адны ўзброеныя сілы. Асцерагаліся, каб той-сёй не змог папікнуць у «сепаратызме» — у самым ходкім і страшным на гэты час абвінавачванні.
— Дзякую,— зноў пакланіўся Жылуновіч, калі ўсе прагаласавалі, каб зацвердзіць тэлеграмы, а гэта значыць — і іхнюю падрыхтоўчую работу.— А цяпер, таварышы, давайце замацуем парадак дня нашага з'езда. У ім,— усміхнуўся,— аж сем пунктаў. На тры дні работы. А іменна: 1) Інфармацыя камітэта маскоўскай беларускай сэкцыі РКП (б) і агляд палітычнай працы камуністах на мясцох. 2) Нацыянальнае пытаньне. 3) Сучаснае палітычнае становішча на Беларусі і ўзаемаадносіны паміне палітычнымі партыямі. 4) Стварэньне работніцка-сялянскага ўрада Беларусі. 5) Задачы, што стаяць перад беларускімі камуністамі: а) стварэньне аб'яднанага бюро; б) рэарганізацыя Беларускага нацыянальнага камітэта; в) выданьне партыйнага органа; г) агітацыйна-палітычная і арганізацыйная праца (беларуская Чырвоная армія, вясковыя камуны, культурна-асветная праца, сродкі, выпраўка на месцы і інструкцыя ад'язджаючым, адозва да беларускага парода і беларускіх камуністка). 6) Мабілізацыя беларусаў-камуністых. 7) Бягучыя справы.
Падняў галаву, акінуў позіркам залу:
— Якія думкі пра такі парадак дня?
Тут жа на другім радзе падняў руку дэлегат. Маладжавы, у цеснаватым рудым пінжаку і шэрым свэтры. Здаецца, Бяганскі з Саратава.
— Як я зразумеў, мы будзем утвараць беларускі ўрад? — здзівіўся ён.
Жылуновіч напружыўся: дагэтуль усё ішло гладка, а цяпер вось, як толькі выйшлі на дарогу, адразу, бач, наскочылі на калдобіны.
— Мы, ініцыятыўнае бюро, раім гэты пункт для парадку дня работы нашага з'езда, каб найперш перамовіцца пра яго, а па-другое, штосьці і рашыць,— як мага спакойна адказаў Жылуновіч.— Вы што — супраць?
— Я хацеў лепш ведаць...— прамовіў дэлегат і сеў.
— Якія яшчэ заўвагі, парады?
На апошнім радзе паднялася рука, а пасля ўстаў і сам чалавек — высокі, цёмны, з гарбаватым, нібы перабітым, а таму і нібы апушчаным на губы носам.
— Наша тамбоўская дэлегацыя раіць,— басавіта загуў ён, ані усе азірнуліся, хто мае гэткі магутны голас,— паколькі гэты з'езд мае вялікую вагу, то варта запісваць у пратакол усё і прамоўцаў не перапыняць.
Пасля гэтага Канферэнцыя зацвердзіла парадак дня і пачала работу.
Як запіша ў сваім блакноціку Жылуновіч, у гэты вечар прамаўляла Ю чалавек. Што да яго, дык ён ведаў, што рабілі і робяць Белнацком, яго аддзяленні, камуністычныя секцыі ў Петраградзе і Маскве, таму дэлегаты з гэтых гарадоў мала сказалі яму чаго новага, а вось іншых прыезджых слухаў вельмі ўважліва. Да слова, дэлегаты з Саратава Пратакоўскі і Бяганскі сказалі, што ў іх 30 партыйцаў-беларусаў і 32 спачуваючыя, што іхняя секцыя адчыніла клуб, наладзіла шэсць мітынгаў беларусаў-беяганцаў, нямала выязджала ў суседнія паветы, дзе нямала землякоў. У тамбоўскай секцыі, па словах Драка-Дракона, да 60 камуністаў-беларусаў і да 100 спачуваючых. У многіх тамбоўскіх установах яны займаюць адказныя пасады, а ў часе белагвардзейскага паўстання беларусы-камуністы ўзялі на сябе шмат, каб не даць яму разгарнуцца і спыніць яго ў зародку. Русецкі з Мінска даў звесткі пра тое, як іхняя секцыя спрыяла ўтварыць у горадзе савецкі апарат пасля таго, калі яго пакінулі немцы, а таксама як наладяйвае беларускае культурнае жыццё.
Тут жа, на хаду, Жылуновіч прыкінуў рэзалюцыю: «Са здавальненнем заслухаўшы даклады з месц пра выключную рэвалюцыйна-камуністычную ролю, якую адыгралі і адыгрываюць беларусы-камуністыя ў Вялікай Расійскай Рэвалюцыі і ў шмат якіх мясцох Расіі, і прымаючы пад увагу адказны момант у жыцьці Беларусі, які абавязвае беларусаў-камуністых прыняць самы чынны ўдзел у стварэньні Савецкае Беларусі, канферэнцыя пастанаўляе: 1) вясьці далей арганізацыйную працу ў справе стварэныія беларускіх сэкцый, карысьць існавання якіх ужо выявілася; 2) беларускія сэкцыі павінны, не парушаючы адзінай рэвалюцыйнай чыннасьці, вылучыць зараз нса магчымы максымум камуністых-працаўнікоў для адпраўкі іх у Беларусь, і гэту сваю работу — забеспячэнню! Беларусі падрыхтаванымі працаўнікамі — вясьці і далей; 3) усе беларускія сэкцыі, у справе аб'яднання свае работы, павінны трымаць самую цесную сувязь з тым сваім цэнтрам, які абярэ канферэнцыя; 4) сродкі, патрэбныя на арганізацыйную работу і інш., сэкцыі могуць атрымаць часткаю ад мясцовых камітэтаў РКП (б), часткаю ж ад свайго цэнтру».
Калі Жылуновіч зачытаў гэтую рэзалюцыю ўголас, то дэлегаты дружна прагаласавалі за яе. Усцешаны, ён адчуў: па-першае, запісалі тое, што і трэба цяпер, а па-другое, паверылі яму, а то нават прызналі і за лідэра. Быць такім, канечне, вялікі гонар, але заадно і не меншы цяжар. Тым больш у тым, чым займаюцца яны. Тут трэба вельмі чуйны нюх, смеласць, абачлівасць, розум і вялікія веды, каб нічога не перабольшыць і не прынізіць.
Другі дзень
Пасяджэнне пачалося таксама ў шэсць гадзін вечара ў той жа зале і ў тым жа складзе.
— Таварышы,— сказаў на самым пачатку Жылуновіч,— учора, а таксама і сёння некаторыя таварышы падаюць думку, што мы можам пункты 2, 3 і 4 з парадка дня злучыць у адзін, бо яны вельмі блізкія па змесце і духу. Як вы?
Адразу некалькі галасоў з залы:
— Можна!
— Калі ласка!
— Згодны!
— Тады запрашаю да размовы. Хто прамовіць?
Пасля, калі пачалі гаварыць прамоўцы, кораценька запісваў іхнія думкі для сябе. А іменна:
Усціловіч. Лічу: у Расіі нацыянальне пытанне, беларускае таксама, абвастрылася. З аднаго боку, ім па-ранейшаму жанглююць сацыял-згоднікі і буржуазія — скажам, у блізкіх нам Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі ды і ў нашай Беларусі, а з другога боку, да яго блізка падышлі і працоўныя. Значыць, з ім трэба лічыцца, бо яно цяпер нямала значыць для лёсу Савецкай улады. Як мы ведаем, Аблвыкамзах супраць нашых нацыянальных клопатаў, дагэтуль чуць не хацеў пра Беларусь, не прызнаваў ні Белнакома, ні нашых секцый. Кіраўнік петраградскага аддзела Белнакома, таварыш Каўшыла, нядаўна з'ездзіў у Смаленск і перамовіўся там з кіруючымі таварышамі і, здаецца, здолеў тое-сёе зрушыць у іх свядомасці...
Рэпліка з залы. Мы тут, у Маскве, нейкага зруху у іх не бачым.
Жылуновіч сам сабе: «Рашыў спажыць сітуацыю ў сваю карысць гэты Каўшыла!»
Дыла. Я вось што думаю: мы не можам, не маем права гаварыць пра лёс Беларусі апошняе слова. Нам трэба перакінуць пашы значныя сілы ў Мінск і якраз там рыхтаваць глебу для таго, чаго жадае наш з'езд,— для Беларускае Рэспублікі.
Б а л б е к а. Усё ж нам, камуністам, трэба ясна сказаць сваё слова пра лёс нашага краю. Бо там, адкуль мы прыехалі, пра гэта шмат блытаніны, спрэчак. Адны кажуць: трэба савецкія рэспублікі, Беларусь таксама. Другія — не, не трэба, бо гэта ўсё пашкодзіць перспектыве сусветнай рэвалюцыі.
Бяганскі. Сапраўды, таварышы, давайце вызначым цвёрдую лінію: ці трэба асобная Беларусь і якая менавіта? А калі вылучым тэзіс абвяшчэння сваёй рэспублікі, то давайце заадно і пагаворым: як, з каго будзем фарміраваць яе ўрад?
Жылуновіч (Каб не ўспыхнулі лішнія спрэчкі і не затапілі Канферэнцыю, падняўся і спажыў права старшыні). Таварышы! Той, хто паклікаў вас на гэты з'езд, не дабіваўся, каб ужо па ім мы ўтварылі рабоча-сялянскі ўрад Беларусі. Нам, камуністам, найперш трэба прыйсці да адной думы: варта патрабаваць Беларускай Рэспублікі ці не? Па ўсім відаць: наш з'езд мае сваю ясную лінію. А іменна: трэба самаазначэнне нашага краю! Што да мяне, дык я за тых таварышоў, якія раяць паслаць нашы сілы ў Мінск і там разам з камуністамі, з працоўнымі ставіць падмурак для нашай дзяржаўнасці. Але гэта не значыць, што мы, белнакомаўцы і камуністы з нашых сэкцый, тут, у Маскве ці ў іншых расейскіх гарадах, можам сядзець склаўшы рукі. Не. Мусім сваё рабіць і мы. Сваімі шляхамі ды сіламі, каб, як кажуць, разам трапляць у адну цэль. Тым больш павінны болей старацца тыя, хто працуе тут, у Маскве, блізкі да цэнтра.
Н я ц э ц к і. Нам цяпер, таварышы, трэба болей пільна зірнуць самім і паказваць у цэнтры, на правінцыі, на інтрыгі міжнароднага імперыялізму. Якраз яны найбольш змушаюць, каб мы паклапаціліся пра рабоча-сялянскую Беларускую Рэспубліку.
Рыбак. Таварышы! Паколькі, сапраўды, усе мы дружна за тое, каб пад камуністычным сцягам абвясціць Беларусь, дык раю: спрэчкі спыніць і прыняць рэзалюцыю.
Жылуновіч (падняўшыся і зірнуўшы ў залу). Як, таварышы?
Галасы:
— Спыніць спрэчкі!
— Давайце праект рэзалюцыі!
З рэзалюцыі, прынятай Першай Канферэнцыяй беларускіх камуністычных секцый па нацыянальным пытанні, аб палітычным становішчы Беларусі і ўзаемаадносінах паміж палітычнымі партыямі, а таксама пра пытанне аб стварэнні на Беларусі рабоча-сялянскага ўрада:
«Сучаснае становішча Беларусі — выключна складанае і адказнае. Створаныя нямецкім бронявым кулаком і імпэрыялістычнай Антантай дзяржавы Польшчы, Літвы і Украіны, на чале з прадстаўнікамі буйнае буржуазіі і нацыянал-шавіністых, з першых жа дзён свайго існавання выяўляюць імкненьне да імпэрыялістычнага захопу і прыгнечаньня суседніх з імі народаў, у тым ліку і Беларусі. Нямецкая акупацыя зусім разбурыла Беларусь у эканамічных адносінах і, імкнучыся дарэшты зьнішчыць рэвалюцыйны пастрой рабочых і сялянскіх гушчаў, нечувана жорсткімі рэпрэсіямі душыла кожную праяву самачыннасьці і спробы беларускага народа да вызваленьня з-пад ярма прыгоньнікаў; карыстаючыся на сваім крывавым шляху дружным падтрыманьнем духавенства, памешчыкаў, капіталістых і ўсіх выглядаў іхных паслушных — да сацыял-згоднікаў уключна,— уся гэта зграя намагалася затуманіць рабочых і сялян рознымі хлуслівымі, абмоўнымі нападамі па Расійскую сацыялістычную рэвалюцыю, старалася заглушыць іх клясавую сьвядомасць і пераняць ненавісьць да іх адвечных ворагаў-капіталістых,— каб гэткім чынам калі і не зусім абмінуць, дык адцягнуць на магчыма доўгі час канец іх неабмежаванага панаваньня і глуму над рабочымі гушчамі. Але, нягледзячы на самае жорсткае занішчэнне ўсякага рэвалюцыйнага руху сярод беларускага пралетарыяту і сялянства, рэвалюцыйны дух у іх не забіты, а, наадварот, яшчэ болей рэвалюцыянізаваў іх. З прычыны дзевяцімесячнай вакханаліі на Беларусі нямецкага бронявага кулака, які часткаю зьнішчыў і адправіў у нямецкія вастрогі, часткаю прымусіў эмітаваць у Расійскую сацыялістычную рэспубліку лепшых правадыроў беларускага пралетарыяту і вясковай беднаты, цяпер зусім мала засталося на мясцох сьвядомых і дасканала падрыхтаваных да сацыялістычнага будаўніцтва працаўнікоў. Тыя, што засталіся там, стараюцца як мага выкарыстаць спагаднае для іх становішча. Але вядома, што паны-згоднікі, якія ўжываюцца з нямецкім імпэрыялізмам, калі сусьветная гісторыя зробіць паварот, вельмі лёгка могуць зьмяніць нямецкую арыентацыю на арыентацыю амэрыка-ангельска-французскую з тым, каб зноў прадаць справу сацыяльнае рэвалюцыі па Беларусі ў рукі літоўскіх і польскіх паноў, каніталістых і клерыкальнага духаьенства. Усе гэтыя паказальныя факты ўладна вымагаюць стварэньня, у шчыльнейшым кантакце з вялікаю Расійскаю сацыялістычнаю фэдэрацыйнаю рэспублікаю, моцнага Беларуска-сялянскага ўрада, выяўніка волі беларускае беднаты. Трэба, каб гэты ўрад мог з прыязнай дапамогай Расійскай сацыялістычнай рэвалюцыі абараніць беларускую беднату ад сусьветнай контррэвалюцыі, якая пасуваецца ў выглядзе вызваліцеля нацыянальнасьцей ад «запрыгоненьня іх расійскім бальшавізмам» і іх самавызначэння, каб гэты ўрад даў магчымасць і беларускаму пралетарыяту зрабіць свой уклад на карысць наспяваючай сусьветнай сацыяльнай рэвалюцыі».
У гэты ж вечар перамовіліся і па пятым пункце парадка дня. Прамоўцы, а іх было нямала, найбольш гаварылі пра яго першыя тры падпункты.
З рэзалюцый па гэтых падпунктах:
а) па Белнацкому: «Зацвердзіць камісарам Белнацкома т. Жылуновіча, сакратаром т. Мазура».
б) пра беларускую Чырвоную Армію: «Прымаючы пад увагу выключна адказнае міжнароднае становішча, у якім знаходзіцца цяпер вызваленая Беларусь, канфэрэнцыя лічыць канечна патрэбным стварыць беларускія палкі Чырвонае арміі, ганаровай і адказнай задачаю якіх будзе абарона Беларусі, як аднаго з фарпостаў Вялікае Расійскае Сацыялістычнае Рэвалюцыі ў змаганні з сусветным імпэрыялізмам... Сфарміраваны ў Пецярбургу самаахвотніцкі атрад беларусаў-камуністаў выправіць у Мінск, дзе ён будзе добрым камуністычным асяродкам для беларускіх палкоў, фармаваньне якіх там пачнецца...»
в) пра сельскія камуны: «Бачачы ў сельскагаспадарчых вытворчых камунах, апроч усіх іншых бакоў іх вартасьці, яшчэ і новую форму камуністычнага будаўніцтва жыцьця, а таксама лічачы грамадскае карыстанне зямлёю пераходам да камун, капфэрэнцыя прызнае асаблівую каштоўнасьць будаўніцтва камун і працу ў кірунку аформленьня грамадскага землякарыстанья ў беларускай вёсцы і заклікае ўсіх партыйных працаўнікоў, апроч агульнапалітычнай і культурна-асветнай работы, побач распачаць у вёсцы і працу для будаўніцтва камун...
Разам з тым канфэрэнцыя выказваецца за выкарыстанае вялікіх панскіх маёнткаў пад буйныя савецкія гаспадаркі, як гаспадаркі ўзорныя, што вытвараюць максімум сельскагаспадарчых прадуктаў. Гэта дазволіць Савецкай уладзе з большым поспехам вырашыць харчовае пытанне, разбураючага ўплыву якога так упэўнена чакаюць ворагі рабоча-сялянскай улады».
Затым, ужо ноччу, прынялі рэзалюцыі пра культурна-асветную, агітацыйна-палітычную і арганізацыйную работу, пра орган бюро секцыі, а таксама прынялі адозву «Да Беларускага народа».
Трэці дзень
Пра яго Жылуновіч запісаў такое: «Бягучымі справамі канфэрэнцыя заняла сваё апошняе пасяджэнне 23 снежня. Бягучыя справы ахапілі сабою інфармацыю т. Лагуна пра становішча каля Баранавіцкага раёна, куды ён накіроўваўся Белнацкомам, інфармацыю т. Клыша пра работу і яе ўмовы ў Менску і выбары цэнтральнага бюро сэкцый. Абранне бюро стала апошнім. Праз галасаванне запіскамі абраны былі ў цэнтральнае бюро беларускіх сэкцый РКП (б) наступныя таварышы: З. Жылуновіч, Ф. Балбека, А. Чарвякоў, І. Няцэцкі, М. Дракон і Я. Дыла. Цэнтральнаму бюро было даручана склікаць Усебеларускі з'езд камуністычных сэкцый пасьля партыйнай канфэрэнцыі ў Смаленску, назначанай на 27 сьнежня. Якраз у часе выбараў бюро маскоўская сэкцыя атрымала тэлеграму са Смаленска за подпісам сакратара Абласнога камітэта РКП (б) т. Кнорына з запрашэньнем прыслаць прадстаўнікоў на памянёную канфэрэнцыю ў Смаленску. Пасьля абгавору канфэрэнцыя вылучыла са свайго складу дэлегатамі ў Смаленск трох таварышоў: П. Клыша, В. Ханіна і Я. Лагуна.
Заключнай прамовай старшыні канфэрэнцыя была зачынена а палове першай гадзіны ўночы. Удзельнікі канфэрэнцыі з уздымам і натхненьнем прасьпявалі перш «Інтэрнацыянал», а пасьля беларускую «Марсэльезу».
3.
Сталіну сказалі, што прыйшоў ён, Жылуновіч, але той не спяшаўся запрашаць у свой кабінет.
Жылуновіч доўга, можа, і з гадзіну, сядзеў у прыёмнай, цярпліва чакаў, калі яму можна будзе зайсці да наркома па нацыянальных справах, і ўвесь час гадаў: з-за чаго такая затрымка? Сталін прачытаў усё і цяпер па тэлефоне дакладае наверх альбо звоніць свайму сябру, Мяснікову, у Смаленск? Ці наўмысна парыць яго вось тут, як кажуць, у прылазніку, каб ён перакіпеў і не дазваляў сабе лішняга?
Нарэшце паклікалі. Ён зайшоў у кабінет, які быў прадымлены: гаспадар — каржакаваты, з апалай на нізкі лоб чорнай густой шавялюрай, з прыплюшчанымі паўмангольскімі вачыма, рабы, са знакамі воспы, вусаты, у фрэнчы зялёна-карычневага колеру — сядзеў за сваім сталом з люлькай у зубах і пускаў спакойныя струменьчыкі шызага дыму.
— Садыцесь, таварышч Жылуновіч,— паказаў узмахам галавы на крэсла, што стаяла перад ім.
Ён сумеўся: Сталін ні словам, ні рукою не павітаўся, дык што рабіць яму? Таксама не паздароўкацца, сесці і чакаць, што той скажа? Не, не хораша так.
— Здравствуйте, товарищ Сталин,— прамовіў ён.
— Здравствуйте-здравствуйте,— адказаў той, зажмурваючыся ад дыму і заклапочана складаючы на стале паперы.
Сталіна Жылуновіч убачыў толькі летась у Петраградзе ў «Правде», і тады той, вярнуўшыся са ссылкі, быў худы, стомлены, з запалымі вачыма. Цяпер вось пакруглелы, пасвяжэлы. Можа, паспрыяла і тое, што ён, як кажуць, нядаўна ажаніўся з зусім маладою дзяўчынаю, пачаў жыць па-сямейнаму.
— Скажыце, таварыш Жылуновіч,— Сталін падняў галаву, зірнуў на яго ўпалымі, не то карымі, не то жоўтымі, як здавалася, безжыццёвымі вачыма,— вы ведаеце, што ўчора ВЦВК зацвердзіў вывады Адміністрацыйнай камісіі і прыняў пастанову аб абласных аб'яднаннях?
— Не, яшчэ не ведаю,— адчуваючы, як замірае сэрца, адказаў ён.
— Дык вось учора юрыдычна зацверджана Заходняя камуна з цэнтрам у Мінску,— ціха і паволі (ці то абдумваючы кожнае слова, ці то ратуючыся ад няўмення складна гаварыць па-руску і ўвогуле хораша прамаўляць) сказаў Сталін.— Так што гэтыя вашы пастановы, дакументы,— падняў і патрос паперы, што яны падалі сёння ранічкай,— не да месца...
— Як мопса быць не да месца думка ўсіх беларускіх камуністаў?
— Факт адбыўся, паўтараю: Заходняя камуна зацверджана цэнтрам юрыдычна. Хіба не разумееце?
— Гэты акт, таварыш Сталін, юрыдычны, але паспешлівы і несправядлівы.
— Нават гэтак? — крыва ўсміхнуўся Сталін, і яго дугападобныя бровы надняліся на прамы і нізкі лоб.
— Якраз гэтак.
— Я думаў: вы толькі памыляецеся,— непарушна прамовіў Сталін.— Ай? вы — заядлы нацыяналіст і сепаратыст!
— Я ніколі не ўзвышаў, не абсалютызаваў сваю нацыю, не прыніжаў іншых,— узбуджана, але таксама спакойна сказаў Жылуновіч.— Але любіць сваё, нацыянальнае, і быць у нацыяналістычным ачмурэнні — гэта зусім розныя рэчы.
— Не ведаю, таварыш Жылуновіч,— развёў той рукамі, і ў гэты час Жылуновіч заўважыў, што левая рука Сталіна нібы меншая за правую.— Цяпер вельмі напружанае міжнароднае становішча, цяжка ў Савецкай Расіі, а вы найперш носіцеся з нацыянальным пытаннем. Мы павінны дбаць пра ўвесь свет, а вы...
— Але дбаючы пра ўвесь свет, таварыш Сталін, нельга выпускаць з поля зроку і асобныя куты,— сказаў Жылуновіч.— У іх таксама жывуць людзі. Са сваімі бедамі, клопатамі, марамі і надзеямі, са сваёй гісторыяй і культурай. Каб ашчаслівіць увесь свет, трэба спачатку зрабіць шчаслівымі іх. Як я разумею, усіхнае шчасце не можа быць без шчасця кожнага чалавека... Дык і давайце не столькі будаваць абстрактны планетарны рай, колькі клапаціцца пра блізкіх людзей, пра нашы народы, якія нагараваліся пры царызме, чакаюць не прыгожых слоў, абяцанак, а дзелавой увагі, міру, волі, права людзьмі звацца... А па-другое, інтэрнацыяналізм, што з'яўляецца асяродкам нашай партыйнай ідэалогіі — гэта ўсё лепшае з нацыянальнага, а не разбурэнне яго.
Сталін адвярнуў галаву, зацягнуўся — на яго левым вуху быў вялікі радзімы знак.
— Мала гэтага. Той-сёй ці крыўдзіцца, што мы, у каго моцныя нацыянальныя пачуцці, не адмаўляемся ад іх, не пераскокваем праз дарагое ў рай, а то і абвінавачваюць у нацыяналізме...
— А вашыя радаўцы ў Мінску? — рэзка павярнуўся, наставіў на яго сапраўды нечалавечыя вочы Сталін.— Яны таксама з «моцнымі нацыянальнымі пачуццямі»?
— Ёсць і такія. Ёсць і заблудяганыя, авантурысты, а то і здраднікі. Мы, як вы ведаеце, з апошнімі ваявалі і ваюем. А па-другое, давайце гаварыць шчыра, таварыш Сталін: каб Мяснікоў, Ландар і іншыя не разагналі ў снежні Усебеларускі з'езд, падтрымалі левую плынь на ім, ідэю беларускай дзяржаўнасці, то, можа, і не было б ніякай БНР...
— Вось як!
— Той-сёй пайшоў на гэта з-за недальнабачнай вышэйназванай акцыі Мяснікова і Ландара, з адчаю. Я, паўтараю, гавару гэта толькі вам, бо мы ў Белнакоме і «Дзянніцы» ніяк публічна не высоўваем гэтай думкі, не падтрымліваем і заблуканых, выкрываем у прынцыпе БНР. Мы толькі за Савецкую Беларусь як аўтаномную частку РСФСР.
— Мяснікоў і Калмановіч супраць. І іхнія аргументы, ведаеце, пераканаўчыя.
— Ілжывыя! Не гуманныя!
— Што вы сабе дазваляеце? — выхапіў з рота люльку і ўспыхнуў Сталін.
— Тое, на што мне даюць права Кастрычніцкая рэвалюцыя, ідэі Камуністычнай партыі, Канстытуцыя, урэшце тое, чаго не робіце вы як нарком па нацыянальнай справе!
— Па-вашаму, я — лодыр, бюракрат, як вы публічна абазвалі мяне ў сваім артыкуле «Як жа з Беларуссю?».
— Што да ўсёй вашай работы, я не магу такога
сказаць. Але што вось да нас, то — так... Наш Белнаком у вашай сістэме існуе ўжо ледзь не год, а вы, прабачце, па беларускай справе ўсё яшчэ не маеце ніякага дзелавога праекта. Толькі паўтараеце ўслед за Мясніковым: «Няма і не можа быць ніякай Беларусі», «Не час цяпер займацца гэтым» альбо: «Сусветнай рэвалюцыі замінаюць нацыянальныя настроі, межы...»
Сталін, здаецца, аж затросся ад злосці і гневу, але не ўзарваўся, толькі з нянавісцю зірнуў на яго высокі лоб, акуляры, на чысценькую кашулю і прыгожа завязаны гальштук, нібы сам сябе ўгаворваючы: стрымайся, астынь, будзе час — ты яшчэ пакажаш сваё гэтаму мужыку, які лезе не толькі ў інтэлігенты, але і ў кіраўнікі дзяржавы! Хоць і невялікай!
— Калі вы і цяпер не прыслухаецеся да нашага голасу, да голасу ўсіх беларускіх камуністаў, то я не змагу болей заставацца з вамі ў адным камісарыяце!..
— Гэта што — ужо шантаж? Ультыматум?
— Крык душы.
— Трэба ўмець стрымліваць сваю душу,— Сталін рэзка вытрас попел з люлькі ў попельніцу.
— Асабіста я — не магу. Доўгі час цярпеў, закусваў вусны, як мог падтрымліваў партыю і Савецкі ўрад, але цяпер, калі мы тварам да вас, а асабіста вы — усё задам, буду пратэставаць, крычаць на ўвесь свет! Па-другое, мы кідаем кліч: «Беларусы — дахаты!» Будзем самі ўтвараць у Мінску беларускі ўрад...
— Камуніст! — з ухмылкаю хітнуў галавою Сталін.
— Камуніст. Маладзейшы па стажы за вас з Мясніковым, але шчыры.
— Не. Вы яшчэ не сапраўдны камуніст. Не загартаваны, не біты. Не пераадолелі пачуццяў, жывяце не па законах цвярозасці і халоднага розуму.
— А хіба трэба вынішчаць у сабе ўсё жывое?
— Можа, і так...
— Але машына можа не толькі ствараць, яна здольная і разбураць, нішчыць. Усё запар.
— Не,— зноў пахітаў галавою Сталін, набіваючы трубку новым тытунём.— Вы — не стратэг. А нестратэгі — кепскія палітыкі...
— Пра гэта, таварыш Сталін, калі захочам, мы можам падыспутаваць у вольны час,— таксама ўжо аспакайнела прамовіў Жылуновіч.— Цяпер мяне цікавіць іншае: які ваш тактычны і стратэгічны адказ на рэзалюцыі нашага з'езда?
— Я павінен расказаць пра нашу «мілую» бяседу таварышу Свярдлову,— ужо непарушна, марудна адказаў той.— Наш адказ атрымаеце пазней.
— Дзякую,— прамовіў Жылуновіч, падняўся.— Да пабачэння.
— Усяго добрага,— холадна буркнуў Сталін, не падымаючы галавы і далей пхнучы шчопаць тытуню ў сваю любімую люльку.
Жылуновіч шпарка выйшаў з кабінета. Ён не ведаў, што ўслед закруціцца хуткае кола: Сталін тут жа пазвоніць Свярдлову і распаяла яму пра іхнюю гутарку і пра тое, што Жылуновіч не згадзіўся з пастановаю ВЦВК пра Заходнюю камуну, а Свярдлоў адразу затэлефануе Леніну. К вечару гэтага дня Сталін будзе ўжо добра ведаць, як у ВЦВК і ЦК РКП (б) ацанілі тое, што рашыла Канферэнцыя беларускіх камуністычных секцый.
4.
25 снежня пазванілі з Наркамнаца. Мяккі і далікатны жаночы галасок папрасіў, каб як хутчэй да іх «падышло кіруючае ядро Белнацкома і ЦБ беларускіх камуністычных секцый».
Жылуновіч, які трымаў трубку каля вуха, слухаў і паволі затрывожыўся (відаць, будзе ўсім наганяй за яго ўчарашнюю рэзкасць), і заадно захваляваўся: няўжо з іншага боку падзьмуў вецер? Каму пазваніў, па каго паслаў, і неўзабаве ўлад ён, Чарвякоў, Лагун, Дыла шпарка пакрочылі ў Наркамнац.
Сёння не затрымалі ў прыёмнай ні на хвіліну. Як толькі зайшлі, распрануліся, дык іх адразу запрасілі ў кабінет Сталіна.
Той, у звыклай трошкі зашырокай паўвайсковай форме, у мяккіх белых ботах, дымячы з люлькі, паходжваў уздоўж сцяны з крэсламі. Убачыўшы іх, заўсміхаўся, пайшоў насустрач і кожнаму з іх падаў лёгкую і мяккую руку, ветліва запрасіў садзіцца. Сам не падаўся за свой начальніцкі стол, не зазначыў розніцу паміж ім і імі, а ўзяў за высокую спінку просценькае крэсла, паставіў яго тыльным бокам да іх пасярод кабінета і сеў, кладучы левую руку на яго спінку — правай трымаў люльку.
— Які настрой, таварышы беларусы?
Яны — а сярод іх трапіліся амаль усе не вельмі гаваркія, ахвочыя да звычайнай балбатні — былі засяроджаныя, толькі, можа, трошкі ўражаныя ад такога вось настрою капрызнага і рэзкага, нават, як гаварылі, жалезнага наркома-каўказца.
— Якія ўсе сур'ёзныя! — пакпіў Сталін.— Што — прыйшлі з намерам даваць здачы?
Бачачы, што насцярожаныя, супакоіў:
— Не трэба. Бойка, таварышы, адмяняецца. Усе канфлікты ўжо вычарпаны.
У гэтую хвіліну адчыніліся дзверы, і ў праёме між іх паказалася маладая, у доўгай шэрай спадніцы і чорнай скураной куртцы, дзяўчына.
— Выбачайце, таварыш Сталін,— ветліва прамовіла яна.— Вам звоняць са Смаленска.
— Злучайце,— адказаў той, марудна падняўся і важна пайшоў да апарата, які стаяў на ягоным стале.
І праз хвіліну:
Сталін. Здравствуй, Алёша.
Яны ажыўлена перазірнуліся: Алёша — гэта Мяснікоў, як кажуць, блізкі сябра гаспадара гэтага кабінета. Голасу таго, канечне, не чулі. А размова павялася вось такая:
Мяснікоў. Я слушаю тебя, Коба.
Сталін (прыжмурана пазіраючы ў верхні кут кабінета, дзе была цёмная плямінка). Есть срочное дело. Тебе, Калмановичу надо прибыть в Москву.
Мяснікоў. Если можно, то в нескольких словах: что за дело?
Сталін (павярнуўшы галаву на іх). Будзем упорядочивать белорусский вопрос.
Мяснікоў (здзіўлена). Мы же закрыли его!
Сталін. ЦК партии по многим соображениям, о которых теперь говорить не приходится, согласился с белорусскими товарищами по образованию Белорусского советского правительства.
Яны не вытрывалі: і зноў перазірнуліся, і з палёгкаю ўздыхнулі, а Дыла дык і ціхенька запляскаў сам сабе.
Сталін (занепакоена). Ало, ало! Ты меня слышишь?
Мяснікоў (абурана). Слышу, но не могу, не хочу верить. А во-вторых, я не сумею срочно прибыть. На 27-ое назначена областная партийная конференция, и необходимо время на ее подготовку. Кстати, на нее мы пригласили московских и минских белорусов и вот здесь, в Смоленске, мы подискутируем о так называемом белорусском вопросе...
Сталін (без эмоцый, але нібы апраўдваючыся). Дискуссии, Алёша, отменяются. Все уже решено здесь, в центре. Старик решительно поддержал белорусских коммунистов. Он — не только за автономию Белоруссии, но и за ее значительно большие, суверенные, права. Так что отложи свою партконференцию, езжай сюда. Говорю все это по поручению ЦК. Иначе будут осложнения (зноў азірнуўся і зноў усміхнуўся ім). Белорусы могут уехать в Минск и на месте, без вас, провозгласить республику...
Жылуновіч, бачачы, што Сталін нібы. прыязны, а на самай справе напружана сочыць за імі, стараўся быць непарушным, строгім, але гэта ўдавалася яму з цяжарам: з душы нібы споўз агромністы валун, і душа заспявала, ірвалася, як кажуць, на паверхню — хацелася падскочыць, не, мала было паціснуць рукі калегам і сябрам, а моцна, горача ўсіх пацалаваць, а то і па-маладому загалёкаць: «Ура!!!», пабегчы кудысьці, трымаць узнятую, сціснутую ў кулак руку і гарлапаніць, спяваць, як чалавек, які знайшоў больш, чым мільён,— волю, годнасць, дзяржаўнасць для роднага народа!
Мяснікоў (разгублена). Я не могу опомниться, Коба... Как так?
Сталін. Вот так, Алёша.
Мяснікоў. Как могли принять такое решение?
Сталін (падміргнуўшы ім). Возьми себя в руки, слышишь? Срочно собирайся сюда, настраивайся на сотрудничество с белорусами, чтобы они тебя приняли. А они, считаем мы, не откажутся от нужных, авторитетных людей из твоего обкома и Облисполком-, заха, сделавших и делающих немало для революции, для освобождения Белоруссии (Гэтае, ясна, ужо гаварыў больш для іх, чым Мяснікову). Короче, рекомендуй своих толковых людей в Компартию и правительство Белоруссии.
Мяснікоў (пасля доўгага маўчання). Что — ты не приедешь на партконференцию?
Сталін (звышспакойна). Нет. Я очень занят. Просто разрываюсь на заседания. Все. Приезжай. О б остальном поговорим здесь.
Паклаў трубку, з прагаю зацягнуўся і падзьмуў убок вялікі клуб дыму. Вярнуўся да крэсла, апусціў абедзве рукі на іх, хітравата ўсміхнуўся:
— Добра ўсё чулі? Здольны перажыць радасць?
— Мы сапраўды сёння самыя шчаслівыя людзі на свеце, таварыш Сталін,— прамовіў Жылуновіч, падняўся, сашчапіў і прыклаў да грудзіны рукі, каб не мяць іх ва ўзбуджэнні.— Мы просім вас ад імя нашага ЦБ беларускіх камуністычных секцый, Белнакома, ад імя ўсяго шматпакутнага беларускага народа перадаць шчырую і сардэчную падзяку Камуністычнай партыі, Леніну, Савецкаму ўраду.
Сталін выслухаў, а пасля, нібы яшчэ ўчора не гаварыў рэзка з ім, адказаў мякка:
— Добра. Мы рады такое чуць ад вас, нашых братоў.— Пыхнуў дымам і быццам стомлена зморшчыўся.— Цяпер, таварыш Жылуновіч, засталіся такія-сякія працэдурныя нюансы. Ведаючы пра канфлікт, які існуе паміж вамі і смаленскімі таварышамі, ЦК запрашае ўсіх вас на 27-е на нараду. Можа, вас прыме нават сам таварыш Ленін.
— Добра, таварыш Сталін,— сказаў Жылуновіч.
Сталін паставіў на месца да сцяны крэсла, нібы павагаўся, а пасля з усмешкай падаў руку:
— Віншую, таварыш Жылуновіч, з вашай дзяржаўнасцю! Гэта — вялікае дасягненне нашага з вамі народнага камісарыята! — Моцна парукаўшыся, дадаў з жартам: — Так што недарэмна мы з вамі наркомаўскі хлеб ядзім...
— Дзякую, таварыш Сталін,— моцна паціснуў руку ў адказ Жылуновіч, ужо трошкі перажываючы, што ўчора гэтак вось тут узбуджаўся.
Сталін падаў і ўсім астатнім руку, а пасля, праводзячы іх і трымаючы Жылуновіча пад локаць, нечакана запытаў яго ўжо сваім звыклым, марудным і з грузінскім акцэнтам голасам:
— Як вы думаеце, таварыш Жылуновіч:: ці не зрабіць нам сталіцу Савецкай Беларусі ў Смаленску альбо ў Магілёве? Мінск, які вы лічыце цэнтрам краю, усё ж вельмі блізка каля буржуазнага Захаду...
— Не ведаю, таварыш Сталін,— паціснуў ён плячыма.— Трэба параіцца.
— Парайцеся, калі ласка, і пазваніце мне. Я, разумееце, павінен ведаць усе нюансы.
— Добра, таварыш Сталін,— пачціва адказаў Жылуновіч.
5.
У прыёмную Леніна Жылуновіч, Чарвякоў зайшлі першыя. Распрануліся і прыселі на крэслах. Неўзабаве зайшлі і астатнія — Сталін, Мяснікоў і Калмановіч, з кім нядаўна, сёння, былі ў ЦК РКП (б), вялі дыскусіі.
Як заўважыў Жылуновіч, у Сталіна ў вачах скачуць чорцікі, а на вуснах блудзіць ухмылістая ўсмешка — можа, і рады, што нядаўна, на сустрэчы ў ЦК РКП (б), яны, Жылуновіч і Чарвякоў, Мяснікоў і Калмановіч, добра-такі счапіліся, папсавалі адзін аднаму нервы, успомніўшы ўсе старыя і пачаўшы новыя спрэчкі паміж Белнацкомам і Паўночна-заходнім камітэтам РКП (б). Сталін сядзеў моўчкі, усміхаўся, а пасля, калі абодва бакі, белнацкомаўцы і смаленцы, так і не прыйшлі да згоды, развёў рукі і нібы паскардзіўся таварышам з ЦК:
— Бачыце, якія яны незгаворлівыя! Бачыце, як мне цяжка з імі! Але лінію ЦК, не сумнявайцеся, Наркамнац будзе праводзіць цвёрда...
Апошнія сталінскія словы былі прымальныя Жылуновічу, а вось Мяснікоў тады недаўменна і дакорліва бліснуў на Сталіна вялікімі цёмнымі вачыма: ты што — Коба? Але Сталін нібы не заўважыў гэта-
га, далей запэўніваў, што ён, нарком па нацыянальных справах, будзе тонка і гібка займацца гэткаю далікатнаю, як нацыянальная, справаю.
Вось цяпер ён таксама быў спакойны, а Мяснікоў — хмурны, Калмановіч — разгублены.
У прыёмнай іх доўга не затрымалі.
Сталін знарочыста ветліва запрасіў першымі заходзіць у кабінет Леніна Жылуновіча і Чарвякова, пасля — Мяснікова ды Калмановіча, а сам ступіў апошні.
Жылуновіч і летась, і сёлета не раз і не два бачыў Леніна, але вось гэтак блізка — ніколі. Ленін яшчэ сядзеў за сталом, штосьці хуценька дапісваў, але, як толькі яны зрабілі крок-другі, падняў галаву.
Жылуновічу прыходзілася бачыць Леніна ў паліто і ў зімовай ці летняй шапцы, у касцюме і з адкрытай галавой, заўсёды жвавага, запалістага, гаваркога, а вось цяпер, здалося яму, тут — не то Ленін, не то не: той жа ясны, высокі лоб, шырокія шчокі, вусны і бародка, але вунь у глыбокіх вачах нейкая бездань стомы, якогасьці цяжару, а на твары — бледнасць. Ды нечакана Ленін ажывіўся, усміхнуўся, борздка падняўся і рухава пайшоў насустрач.
— Здравствуйте, товарищи,— прамовіў, трошкі картавячы літару «р», моцна паціснуў яму, Жылуновічу, Чарвякову, а пасля і іншым руку.— Прашу садзіцца.
Яны селі паблізу яго стала, з начною лямпаю, у выглядзе вялікага грыба, з чарнільным прыборам і акуратнымі грудкамі кніг ды папер, а ён запыніўся збоку яго і, абапёршыся адной рукою аб краёк, а палец другой засунуўшы ў кішэньку камізэлькі, гарэзна ўсміхнуўся:
— Ведаю і нават бачу, таварышы: Белнацком у асобе таварыша Жылуновіча і Чарвякова, Паўночна-заходні камітэт РКП (б) у асобе таварышаў Мяснікова і Калмановіча да згоды не прыйшлі нават пасля таго, калі Канферэнцыя беларускіх камуністычных секцый рашыла дабівацца аб'яўлення Савецкай Беларусі, а ЦК падтрымаў гэтае рашэнне. І нават таварыш Сталін, які мае не малыя арганізатарскія здольнасці, жалезны характар, не здолеў прымірыць.
Павярнуўся, зірнуў на смаленцаў.
— Таварыш Мяснікоў, прашу коратка і аргументавана выкласці сваю пазіцыю.
Мяснікоў — у вайсковай новенькай форме, мажнаваты, з кароткай пастрыжкай, дык нібы маладзей за свае трыццаць два гады — устаў.
— Нашая пазіцыя, таварыш Ленін, ясная,— паколькі ў гэтую хвіліну хваляваўся, дык выразней пачуўся яго каўказскі акцэнт.— Мы яе пастаянна і абнародваем у друку, і гэтак жа пастаянна праводзім у жыццё. Мы, камуністы, павінны сыходзіць з тых пазіцый, што час нацыянальных дзяржаў і ўвогуле ўсяго нацыянальнага мінуў. Мы ідзём да наднацыянальнага аб'яднання дэмакратыі, працоўных. Пагэтаму цяпер не разумна бурыць той вялікі расійскі дзяржаўны арганізм, што склаўся за стагоддзі, дзяліць яго на асобныя рэспублікі, свядома распальваючы ў іх нацыяналістычны сверб. Мы ў гэтым сэнсе павінны не адракацца ад заслуг імперыялізму, які зрабіў нямала для таго, каб утварыць новы тып дзяржаўнасці — наднацыянальнай дзяржавы. Мы павінны рухацца далей у гэтым накірунку. Да сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, да сацыяльна-класавых пераўтварэнняў ва ўсім свеце. Тое, што мы на самым пачатку сацыялістычнай пабудовы адступаем ад гэтага прынцыпу, цацкаемся, а то і ідзём на павадку жменькі нацыяналістычнай інтэлігенцыі з розных куткоў Расіі, не паспрыяе, а затармозіць наш рух да вялікай і светлай мэты. Што да Беларусі, яе, таварыш Ленін, ніколі не было, дык няма ніякай патрэбы яе выдумляць. Дастаткова абласнога самавызначэння...
Ленін уважліва выслухаў Мяснікова, а калі той сеў, павярнуўся да яго.
— Прашу, таварыш Жылуновіч, вашы аргументы.
Ён паволі падняўся і, ведаючы, што Ленін яшчэ
да 1917 года напісаў нямала прац пра нацыянальнае пытанне, цяпер уважліва адносіцца да клопатаў, просьбаў вялікіх і малых народаў, цёпла выказваецца асабіста пра іх, беларусаў, не захваляваўся, адчуў спакойнасць, што добра спрыяе самавалоданню і развазе.
— Мне здалося, што таварыш Мяснікоў гаварыў шчыра,— прамовіў ён,— Буду шчыры і я. Не ведаю: мопса, і найвышэйшая мэта для ўсяго чалавецтва — адзіп дзяржаўны арганізм, адна мова, адна культура. Можа. Не буду спрачацца. Але таварышу Мяснікову і яго сябрам-іншародцам, якія лёгка русіфікаваліся, вельмі нецярніцца адвабіць ад свайго і астатнія нацыянальныя меншасці, адным рыўком трапіць у наданую будучыню...
Бачачы, што Леніну цяжка стаяць, але той не хоча замінаць яму, дык нават не варушыцца, Жылуновіч зрабіў паўзу і перавёў позірк на крэсла за сталом — Ленін сапраўды крануўся туды і сеў.
— Працягвайце, таварыш Жылуновіч,— падпёр правай далонню падбародак і зірнуў на яго ўважліва і, здаецца, цікаўна ды цёпла. Можа, як і на рабочага, які здольны не толькі працаваць каля станка, але і займацца літаратурай, палітыкай, вырас у буйнага дзеяча. Мяснікоў і Калмановіч у гэты час папунсавелі, сядзелі наструненыя і нібы недаўменна пазіралі на Леніна, а Сталін на нікога не глядзеў, апусціў галаву.
— Я — сын таго амаль дзесяцімільённага народа, які і раней не прызнавалі, і цяпер многія, у тым ліку і некаторыя нашы камуністы, не лічаць за народ, а за галінку вялікага рускага дрэва,— сказаў Жылуновіч.— Сапраўды, беларусы, бадай, з найменш развітым нацыянальным пачуццём за ўсе іншыя народы і народнасці былой Расійскай імперыі. На тое шмат прычын. Але толькі не галоўная прычына ў тым, што сам наш народ адмовіўся ці адмаўляецца ад усяго свайго: ад дзяржавы, ад мовы, ад культуры. Не! Яшчэ ў даўніну Полацкае княства спрабавала быць самастойным, самастойнасці дабіваліся і дабіліся нашы землі ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. А ўжо толькі тое, што якраз на беларускай мове ўпершыню сярод усходніх славян надрукавана кніга, выдадзены адзін з першых у Еўропе сістэматызаваных законаў па ўсіх галінах тагачаснага права — Статут, сведчыць, што і наша мова, культура таксама былі самастойныя і развітыя. Ды лёс склаўся так, што блізкія па землях і духу дзяржавы, польская і расейская, зрабілі шмат, каб нашы продкі не толькі не падняліся, але, наадварот, каб страцілі ўсё. Стагоддзі мы зведалі паланізацыю, а апошнія амаль 150 гадоў жорсткую русіфікацыю. Канечне, моц, дух нашага народа тухлі, але ва ўсе часы былі тыя, што дзеля адраджэння народа ішлі і на плаху. Гэтая вайна, адна і другая рэвалюцыі ажывілі, узбудзілі не толькі жменьку нашых свядомых сіл альбо нацыяналістаў, як той-сёй сцвярджае, але і ўвесь наш люд. Канферэнцыя беларускіх камуністычных секцый, калі сказала сваё рашучае слова пра беларускую дзяржаўнасць, улічвала не толькі думку нашых камуністах, але і агромністага натоўпу нашых бежанцаў, параскіданых па ўсёй Расеі, вялікай масы нашых чырвонаармейцаў, значнага слою нашай інтэлігенцыі і, галоўнае, карэннага люду, які праз пакуты прыйшоў да высновы, што ў яго павінна быць дзяржава. Дык што — забіваць гэтую мару, цягу дзеля будучых светлых мэт? Але дазвольце тады запытаць: ці будуць гэтыя мэты светлыя, калі мы будзем ісці да іх гвалтоўна, па крыві і слязах?
Перавёў позірк на Мяснікова — той апусціў галаву і, ужо зачырванелы, нават з ярка-цёмнымі плямінамі на шчоках, уважліва слухаў.
— Вы, таварыш Ленін, летась у артыкуле «Удержат ли большевики государственную власть?» надзейна і слушна сказалі, што трэба «немедленное восстановление полной свободы для Финляндии, Украины, Белоруссии, для мусульман и т. д.». Сапраўды, тут да месца гэтае «восстановление свободы». Камуністы з Мінскага Савета, Губрэўкома, хоць сярод іх шмат небеларусаў, таксама цяпер зразумелі гэта, цяпер не супраць беларускай дзяржаўнасці,— усё ж захваляваўся, дык відочна ў нос сказаў Жылуновіч.— А вось таварыш Мяснікоў са сваімі калегамі па-ранейшаму зацята, я сказаў бы нават не на жыццё, а на смерць, вядзе супраць нас, а цяпер ужо і супраць Мінчукоў вайну. Я паважаю таварыша Мяснікова як партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, які нямала зрабіў для рэвалюцыі, найперш на былым паўтарамільённым Заходнім фронце, але што да нацыянальных спраў, то смела сцвярджаю: тут ён абмежаваны альбо вельмі паспешлівы. Калі пайсці за ім, то можна дапасці да вялікай бяды, самае малое да тэрору супраць нацыянальнае дэмакратыі. І яшчэ, таварыш Ленін. Мы ведаем, што ЦК, Савецкі ўрад добра ўяўляюць, якая пагроза, натхнёная Антантай, ідзе з буржуазнай Польшчы. Мы ж, беларусы, адчуваем яе кожнаю жылкаю. Польская буржуазія, штурхаючы на Усход Пілсудскага, Доўбар-Мусніцкага, замахваецца і на пашы, і на ўкраінскія, літоўскія, і на многія расейскія землі, бессаромна манячы свету, што гэта спрадвечна польскае.
Прыклаў руку да грудзіны, схіліў галаву.
— Паверце, таварыш Ленін, і вы, таварыш Мне-
нікоў, мы не хочам зноў трапіць у крывапіўныя лапы паноў і буржуазіі,— прамовіў аж з надрывам.— Мы, хто ўжо дыхнуў тут волі, хочам яе і ўсяму свайму народу, хочам у сваім краі ўлады работнікаў і сялян, жадаем ісці па дарозе сацыялізму, братэрства разам з Расеяй і іншымі братнімі народамі, хочам развіць усё тое лепшае, што ёсць у нашых сціплых, працавітых і таленавітых людзях. А гэтае добрае, высакароднае мы можам на поўную моц развіць якраз ва ўмовах беларускай дзяржаўнасці. Пагэтаму мы толькі вітаем, што ВЦВК прызнаў Літву, Латвію і Эстонію як незалежныя савецкія рэспублікі.
— Дзякую. Ваша слова, Іосіф Вісарыёнавіч,— калі ён сеў, Ленін перавёў позірк на Сталіна.
— Цяжкая сітуацыя, Уладзімір Ільіч,— падняў галаву, усміхнуўся той,— Паслухаеш — абодва маюць рацыю. Але трэба прымаць канчатковае рашэнне. Асабіста я за тое, каб улічыць сусветны рэзананс, міжнароднае становішча, а таксама пазіцыю беларусаў і ўтварыць Савецкую Беларусь.
— З якім статусам? — запытаў Ленін.
— Думаю, на правах аўтаноміі.
У гэты час пачуўся дробны і часты тупат — гэта, як усе ўбачылі, ад нервовага перанапружання дрыгае нагою Мяснікоў.
— Дзякую, таварышы,— прамовіў Ленін, паклаў рукі перад сабою,— Сітуацыя, сапраўды, сур'ёзная. І, на жаль, многія нашы таварышы не гатовыя да яе. Спачатку перад намі востра стаяла пытанне ўлады, пасля навіслі германскае наступленне, мяцяжы, ваенная інтэрвенцыя з усіх бакоў, эканамічны хаос... На нацыянальнае пытанне ў нас проста яшчэ не было, а то і няма часу. Але братоў беларусаў мы крыўдзіць не павінны. Яны і гаротныя, і мужныя. Не адзін год трымалі па сабе агромністы фронт, а пазней узялі на сябе вялізны цяжар нямецкай акупацыі і самаахвярна сабою памаглі нам выратаваць Савецкую ўладу. Да ўсяго гэтага народ са сваёй гісторыяй, культурай, яркай славянскай мовай. Пра гэта ў свой час мне шмат і цёпла гаварыў Максім Горкі ды шмат чытаў і я сам. Сапраўды, наша партыя, Савецкі ўрад павінны падтрымліваць усё лепшае ў народзе, а не знішчаць яго. Тады нашы ідэі не будуць навязаныя, а стануць плоццю, жыццём. Сыходзячы з гэтага, мы павінны ўлічыць мары беларускага народа на сваю дзяржаўнасць. І, думаю, не толькі з аўтанамічным статусам, але і са значна шырэйшым... А што да боязі драблення былога расійскага дзяржаўнага арганізма, таварыш Мяснікоў, дык, па-першае, ён быў скляпаны па воўчым законе, а па-другое, не варта панікаваць. Колькі б ні было самастойных рэспублік, мы не павінны іх асцерагацца. Для нас не самае важнае, дзе будзе дзяржаўная мяжа. Важней іншае: каб былі павага, дружба, саюз паміж працоўнымі ўсіх нацый для барацьбы супраць буржуазіі любых нацый. Пагэтаму, таварышы Мяснікоў і Калмановіч, адкладзіце абласную партканферэнцыю з задуманым парадкам дня і рыхтуйце Першы з'езд Кампартыі Беларусі, дзе першым пунктам павінна быць гутарка пра абвяшчэнне Савецкай Беларусі...
— Таварыш Ленін,— падняўся Мяснікоў,— Мы, хоць і не згодныя, падпарадкуемся рашэнню ЦК. Але я хачу сказаць пра адзін вельмі валены аспект. Калі будзе Беларусь, то трэба і яе ўрад, яго старшыня. Так склалася, што яшчэ ў лютым асноўныя інтэлектуальныя беларускія сілы засталіся ў акупацыі ў Мінску і ўтварылі контррэвалюцыйную БНР. Значыць, разлічваць на іх мы не мопсам. А тут, у Савецкай Расіі, я не бачу тых, хто можа ўвайсці ва ўрад, тым больш — узначаліць яго...
Чуючы гэта, Жылуновіч не вытрываў:
— Калі гэта, таварыш Мяснікоў, ваш апошні ар-
гумент супраць таго, каб абвяшчаць Беларусь, то ён вельмі ж надуманы і несумленны,— рэзка сказаў.— Паверце, і я, калі будзе згода ЦК, Савецкага ўрада, здолею сфарміраваць беларускі ўрад. І з інтэлектуальных таварышаў, сапраўдных камуністаў. Так што яшчэ можам падумаць, ці ўключаць туды вас.
Ленін усміхнуўся; Мяснікоў хутка перавёў разгублены позірк на Сталіна, але той зноў апусціў галаву і зноў штосьці маляваў у сваім блакноціку.
— Я думаю, таварыш Мяснікоў,— сказаў Ленін,— беларусы вас не пакрыўдзяць, прымуць на парытэтных пачатках — у Кампартыю і ва ўрад Беларусі. Так, таварыш Жылуновіч?
— Мы не супраць парытэтнага пачатку.
— Добра,— усцешыўся Ленін.— Гэта — вельмі важныя ўмовы для ўтварэння Савецкай Беларусі. ЦК і Саўнарком якраз за іх. Дарэчы, таварыш Жылуновіч, у якіх межах вы бачыце сваю рэспубліку?
— Нашы гісторыкі і моваведы, таварыш Ленін, вызначаюць, што беларусы жывуць да Чарнігава, да Брэста на поўдні, да Беластока і Вільні на захадзе, у Латгаліі, на Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай землях на ўсходзе...
— Аж да Масквы! — пакпіў Мяснікоў.
Сталін, якому яны ўжо гаварылі пра гэта і не толькі пра гэта, нібы нічога не чуў і ні на што не зважаў. Быццам скідваў з сябе ўсё на плечы Леніну ці чакаў ад яго загаднага слова. А то, здаецца, усім выглядам паказваў сваю стомленасць, а то і не такую ўжо вялікую важнасць таго, пра што тут гаварылі.
— Мы цвёрда лічым, таварыш Ленін: у Беларусь найперш павінны ўвайсці Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, беларускія паветы Віленскай і Ковенскай ды заходнія паветы Смаленскай са сталіцаю ў Мінску,— не зважаючы на пачуты кпін апанента, дадаў Жылуновіч.
— Іосіф Вісарыёнавіч,— зірнуў Ленін на Сталіна,— я вас прашу: вельмі асцярожна, тактоўна і на павуковай глебе падыдзіце да фарміравання ўрада Беларусі, вызначэння яе меж. Бо, прадбачу, часамі нават з-за адной нейкай воласці можа ўспыхнуць сыр-бор паміне маладымі рэспублікамі. Вы, таварыш Жылуновіч, таксама, калі ласка, праявіце тут цвярозасць і розум. Бо, адчуваю, сапраўды якраз вам як камісару Белнацкома, віднаму грамадскаму і культурнаму дзеячу, прыйдзецца рыхтаваць маніфесты да свайго народа, фарміраваць і, відаць, узначаліць беларускі ўрад. Калі, канечне, гэтае наша прадбачанне супадзе з думкай камуністаў на Першым з'ездзе Кампартыі Беларусі.
Ленін падняўся, выйшаў з-за стала.
— Хачу спадзявацца, таварышы, што вы пераадолееце чыста чалавечыя непаразуменні, будзеце дружна працаваць дзеля такой важнай справы, як утварэнне новай савецкай рэспублікі,— сказаў падаючы кожнаму руку. А калі падаў Сталіну, дадаў некалькі слоў і яму: — Іосіф Вісарыёнавіч, яшчэ раз папрашу: прасачыце, каб усё было як след.
— Ёсць, Уладзімір Ільіч,— пачціва прамовіў, усміхнуўся той.— Не хвалюйцеся. Падыдзем да ўсяго гэтага вельмі сур'ёзна і адказна.
Калі выйшлі з ленінскай прыёмнай і ішлі па калідоры, задаволены, нават шчаслівы як ніколі, Жылуновіч нібы падляцеў да Сталіна:
— Дык калі, таварыш Сталін, пачнём работу?
І тут жа асекся. Сталін паволі павярнуў да яго галаву і холадна, непрыступна, як кажуць, стаўляючы на сваё месца, працадзіў скрозь зубы:
— Чакайце. Вам пазвоняць.
І пайшоў з Мясніковым і Калмановічам.
Ледзь толькі Жылуновіч, перакінуўшыся словам-другім з Чарвяковым пра сустрэчы ў ЦК, пра прыём у Леніна, вярнуўся ў свой рабочы пакой у Белнацкоме, як яму сапраўды пазванілі з Наркамнаца.
— Таварыш Жылуновіч,— сказаў яму Сталін.— Прыходзіць сёння не трэба. Рыхтуйце спіс беларускага ўрада. Заўтра-паслязаўтра мы паклічам вас.
— Добра,— адказаў ён і адразу ж пачаў абзвоньваць, склікаць калег з калегіі Белнацкома, Цэнтральнага бюро беларускіх камсекцый і Маскоўскай беларускай секцыі РКП (б).
6.
Паклікалі яго да Сталіна назаўтра. Сёння той, пастрыжаны, у белым кіцелі з радком карычневых гузікаў пасярод і па гузіку на шырокіх нагрудных кішэньках, выглядаў молада і жвава.
— Прынеслі спіс свайго ўрада?
— Прынёс. Учора тры гадзіны засядалі і выбіралі з 70 чалавек...
Сталін, уведаўшы, што яны не пераспрачаліся, зрабілі ўсё хутка і ў згодзе, не захацеў слухаць пра ўсе для іх важныя, а для яго лішнія падрабязнасці:
— Калі ласка, спіс.
Жылуновіч падаў.
Сталін, жмурачыся ад дыму, яшчэ болей звузіў вочы, і на яго, можна сказаць, непрывабным твары яшчэ болей абазначыліся паўмангольскія рысы.
Сталін. Міхаіл Фаміч Драка-Дракон — нарком па ваенных справах. Чуў. Мільгала прозвішча ў вашых, белнацкомаўскіх, справаздачах.
Жылуновіч. Драка-Дракон — паліткамісар 1-га беларускага Полацкага палка Заходняй стралковай дывізіі, таварыш Сталін. Адданы...
Сталін (не даслухаў, перапыніў). Іосіф Сцяпанавіч Няцецкі — нарком шляхоў зносін. Таксама трапляла на вочы гэтае імя.
Жылуновіч (уражаны, што нарком Наркамнаца мае ўчэпістую памяць, але цяпер вядзе нейкую адмысловую гульню). Загадчык аддзела друку Вікжэдора і старшыня чыгуначнага саюза Палескіх чыгунак.
Сталін. Якаў Аляксеевіч Рыбак — нарком коштаў і тэлеграфаў. Помню прозвішча, але не ведаю, што за чалавек.
Жылуновіч. Механік Маскоўскага галоўпаштампа.
С т а л і н (ухмыльнуўся). У Маскве — механік, а ў вас — нарком... Вось што значыць свая рэспубліка!
Жылуновіч (стрымана, але смела). Рабоча-сялянская рэспубліка! Не ў прыклад цэнтральнаму ўраду ў нас будзе шмат рабочых і выхадцаў з вёскі.
Сталін (уздрыгнуўшы ад ягонай папраўкі, як ад удару токам). Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў — нарком асветы. Гэтага ведаю, сустракаліся, размаўлялі... Ён на сваім месцы. Восіп (Язэп) Лявонавіч Дыла — нарком фінансаў. Чуў. Ён адзін час узначальваў ваш Цэнтральны бежанскі камітэт.
Жылуновіч. А так ён — загадчык мануфактурнага аддзела Цэнтрсаюза.
С т а л і н. а) Іваноў, б) Іосіф Васільевіч Лагун — нарком унутраных спраў. Чаму таварыш Іваноў без імя і імя па бацьку?
Ж ы л у и о в і ч. Паколькі ён у Смаленску, дык мы не ведаем яго імя і імя па бацьку. Мы яшчэ ў двух выпадках вылучаем двух на адну пасаду.
Сталін. Фабіян Гіляравіч Шантыр — нарком юстыцыі. (Пасля паўзы, марудна, ледзь не па складах). Наколькі я помню, таварыш Усціловіч ў свой час скардзіўся мне на яго: ён не наладзіў як след сувязі паміж Белнацкомам і Паўночна-заходнім камітэтам РКП (б) ды Аблвыкамзахам. Нават больш — пакінуў Смаленск і паехаў у сваю вёску.
Жылуновіч. Мы пасля ўведалі: ён не столькі сам з'ехаў, як яго змусілі з'ехаць... Але ён не адышоў ад грамадскай дзейнасці, цяпер зноў у Смаленску, у Чырвонай Арміі.
Сталін. Аляксандр Іванавіч Квачанюк — парком замежных спраў (прачытаў і замаўчаў. Можа, і не сустракаў нідзе гэтага прозвішча).
Жылуновіч. Ён — ад Мінскай беларускай секцыі РКП (б).
Сталін, а) Рэйнгольд, б) Мікіта Васільевіч Галасной — нарком прамысловасці і гандлю. Што ''(усміхнуўся) — ушаноўваеце Рэйнгольда за тое, што пайшоў насуперак Мяснікову і падтрымлівае вас?
Жылуновіч. ...І яшчэ ўлічваем тое, што ён — старшыня Мінскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта.
Сталін. Іларыён Ісаевіч Пузыроў — нарком працы. Гэты з Тамбова?
Жылуновіч. Але. Старшыня Тамбоўскага павятовага камітэта РКП (б).
Сталін. Зміцер Сілыч Чарнушэвіч — нарком харчавання. Чуў. Ваш калега па Белнацкоме і зямляк. Так?
Жылуновіч. Так.
Сталін (з кпінам). Значыць, зямляк будзе забяспечваць вам стол?
Жылуновіч. ...І народу.
Сталін (раздражнёна). Ігнат Мікалаевіч Мазур — нарком земляробства. Гэты таксама з Белнацкома, друг?
Жылуновіч. Вясковец, добра ведае сялянскія клопаты, адукаваны, барацьбіт за Савецкую ўладу.
Сталін. Усевалад Сцяпанавіч Фальскі — нарком сацыяльнага забеспячэння і аховы здароўя (ажывіўся). Блытаўся з вашымі нацыяналістамі?
Жылуновіч. Мы яго ведаем як загадчыка прытулкаў былога камітэта Усерасійскага земскага саюза Заходняга фронту, які памагаў выжыць дзесяткам тысяч абяздоленых людзей, а таксама ён вядомы як акцёр, тэатральны дзеяч і здатны на чулае, душэўнае слова. Гэтыя якасці — цяпер тое ж лекарства.
Сталін. Зміцер Хведаравіч Жылуновіч — нарком па справах нацыянальнасцяў. Значыць, мой калега і падначалены. А) Найдзянкоў, б) Ігнат Вікенцьевіч Зыбко — нарком дзяржкантролю. Ведаю. Першы — член Аблвыкамзаха, а другі — сакратар Вярхоўнага Трыбунала. Жылуновіч — старшыня Саўнаркома Беларускай Сацыялістычнай Рабоча-сялянскай Савецкай Рэспублікі.
Жылуновіч. Мяне вылучылі большасцю галасоў тайным галасаваннем.
Сталін (нібы не чуючы). Спіс ёсць, урад можа быць, але слана ці нават сланоў вы не прыкмецілі...
Жылуновіч. Не згодзен, таварыш Сталін. Мы вылучылі адных з самых аўтарытэтных і адданых новай уладзе нашых таварышаў, а таксама людзей са Смаленска, Тамбова і Мінска.
Сталін (рэзка). А дзе Мяснікоў, Калмановіч, Кнорын, Алібегаў і іншыя, як вы кажаце, смаленцы?
Ж ы л у н о в і ч. Той-сёй з іх трапіць у кіруючае ядро Кампартыі Беларусі, а без паслуг таго-сяго мы можам і лёгка абысціся альбо можам спажыць іх на іншых пасадах. Паверце, таварыш Сталін, мы, кажу, усё добра ўзважвалі, падабралі сур'ёзных людзей, якія будуць на сваім месцы. Ведаючы характар, патрэбы беларускай вёскі, спецыфіку нашых гарадоў, маючы адпаведныя веды, вопыт, палітычна-класавую загартоўку, ніхто з іх не будзе чужы народу.
Сталін (пакруціў галавою). Добра гаворыце, таварыш Жылуновіч! Але мяне вы не абманеце. Вы — хітры сепаратыст! Вы хочаце ўпрыцірку з Савецкай уладай зрабіць для сябе тое, што хацелі зрабіць вашы мінскія калегі ўпрыцірку з немцамі...
Жылуновіч (адчуваючы як шалёна затрапяталася сэрца, але стрымліваючы сябе). Я ніколі не гуляў, таварыш Сталін. Але Я заўсёды — і ніколі не пабаюся яшчэ раз паўтарыць: заў-сё-ды! — дбаў пра свой прыгнечаны парод. Калі я і мае калегі чаго-небудзь дабіліся, то, сапраўды, толькі з помачы Савецкай улады...
Сталін. Акцёр!
Жылуновіч. Няможна так не верыць людзям, таварыш Сталін. Мы ж з вамі разам павінны будаваць новы свет, новы лад... Мы з Белкамсекцый яшчэ не ўмудроныя бальшавікі, але - бальшавікі! Са сваім розумам, са сваёй душой, са сваім поглядам на сацыялізм. Дык чаму не прыслухацца і да нас, да таго, хто нясе штосьці сваё з народных глыбінь?
Сталін. Цяжкі лёс прадбачу я вам, таварыш Жылуновіч... З-за вашай народнасці ў тым ліку. Рана-нозна яна можа кваліфікавацца як ухіл...
Жылуновіч. Хто ведае свой лёс, таварыш Сталін?! Усякае ў жыцці бывае...
Сталін. Сапраўды, усякае (пахітаў галавою). Па сабе бачу... Але цяпер не час для перастрэлкі красамоўства ці ўспамінаў... Давайце бліжэй да справы. Цяпер я павінен пазнаёміць вас з умовамі ўтварэння Кампартыі, урада вашай рэспублікі (пачаў чытаць з паперкі). 1) Урад Беларускай рэспублікі складаецца са старшыні і 15 членаў урада 2) Ддя бягучых спраў будзе прэзідыум з трох асоб: старшыні ўрада і двух членаў з яго складу. 3) У склад рэспублікі ўваходзяць губерні — Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Віцебская і Смаленская (апошняя спрэчна, як рашаць мясцовыя таварышы). 4) Абласны камітэт партыі Паўночна-заходняй вобласці ператвараецца ў Цэнтральнае бюро КП(б) беларускай рэспублікі. 5) Старшыня ЦБ партыі павінен быць прадстаўніком ЦК партыі і ўрада. 6) Правы ЦБ партыі і аддзелаў урада застаюцца такімі ж, як у былога Абласнога камітэта і Аблвыканкомзаха.— Падняў галаву, зірнуў дапытліва.— Што скажаце на гэта?
Жылуновіч. У аснове я згодзен (сам сабе падумаў, што нарком па нацыянальных справах павінен быў спачатку пачуць яго думку, а пасля ўжо гаварыць сваю).
Сталін. Аў цэлым?
Жылуновіч. Я павінен ведаць усе дэталі. І пра ўрад, і пра партыйны оргап. Пра тое, хто будзе пасланцом ад ЦК РКП (б).
С т а л і н (нібы здзівіўшыся). Далёка закідаеце...
Жылуновіч. Мы ж, думаю, не гуляем у дзіцячыя забаўкі, а займаемся сур'ёзнай справай.
Сталін. Сапраўды, так. Значыць, вы — старшыня ўрада. Кампартыю можа ўзначаліць хтосьці і са смаленцаў.
Жылуновіч. І ён будзе прадстаўляць ЦК РКП (б) ? Не! Мы на гэта не згодныя!
Сталін. А што вы хочаце?
Ж ы л у н о в і ч. Ці хтосьці з нас узначальвае Кампартыю, ці мы таксама захоўваем такі ж прынцып, што і ў ЦК РКП (б) —гэта значыць будзем старшынстваваць на пасяджэннях бюро па чарзе, а галоўнай постаццю будзе старшыня ўрада...
Сталін. Хочаце самі іграць першую ролю?
Жылуновіч. Я гавару не пра сябе, а пра прынцып. Далей. У Цэнтральнае Бюро Кампартыі Беларусі павінна цалкам увайсці Цэнтральнае бюро Беларускіх секцый РКП (б). Другое: я не зусім зразумеў, таварыш Сталін, вашы фармуліроўкі пра перайменаванне абкома і яго аддзелаў...
Сталін. Яны натуральныя. Абком ліквідоўваецца, а будзе ЦБ Кампартыі Беларусі.
Жылуновіч зноў пільна зірнуў Сталіну ў вочы. Ці няма тут якой казуістыкі? Але той нават не міргнуў, нібы акамянеў і ўжо незадаволена зморшчыўся — у мяне шмат важнай работы, а ты...
Сталін (спакойна). Маніфест гатовы?
Жылуновіч дастаў 3 папкі новыя паперкі.
Сталін. Чытайце па-беларуску. Паслухаю, як гэта гучыць па-вашаму.
А калі ён пачаў чытаць, неўзабаве перапыніў, усміхнуўся: «Вполне самостоятельный язык»,— і папрасіў далей чытаць па-руску.
Калі тое-сёе паправіў, аддаў яму яго ўсе паперы і сказаў:
— Добра. Спіс урада і ЦК узгаднілі, Маніфест ваш ухваляем. Едзьце ў Смаленск. Асабіста сам дам тэлеграму Мяснікову, каб вас сустрэў і прыняў як малодшых братоў, яшчэ не зусім вопытных, але гатовых аддаць сваё жыццё дзеля нашай партыі, дзеля Савецкай улады...
1.
Цягнік, пакінуўшы Маскву, панёсся далей і далей, на захад.
Неўзабаве тут, у калідорчыку, патухла святло, засталася толькі блішчэць цьмяная лямпачка ў тамбуры, але Жылуновіч не адыходзіў ад акенца і па-ранейшаму засяроджана пазіраў туды, на свет за акном: там яшчэ ўладарыла ноч. Доўгі час мільгалі толькі цёмныя станцыі, вёскі, але вунь ужо, можа, і праз вёрст дваццаць Няць, нечакана ў адной з хат за прычыгуначнымі дрэвамі вабна засвяцілася акно — хтосьці рухавы рашыў пачаць ужо новы дзень, новыя бясконцыя сялянскія турботы.
Выскачылі, здаецца, на вялікае поле. Яно, цёмна-шэрае, застылае пад халоднаю коўдрай, чамусьці адразу абудзіла ў душы лёгкі сум па тых фарбах і пахах, што былі ўлетку ды ўвосень. Ды яно хутка скончылася: вось пачалі ўжо ўскокваць у малады, прыгорблены ад белых падушак хвойнік, а пасля і ў стары, яшчэ цёмны лес. Хоць усё мільгае, нібы ляціць назад, але вочы ўсё роўна выхопліваюць і адзінокія высокія кусцікі па засненсанай абочыне, і чорныя, здаецца, з аднаго боку і белыя слупы, і асобныя высокія ды тоўстыя дрэвы — ва ўсім гэтым, на першы погляд суцэльным, аднолькавым, і цяпер, на досвітку, можна ўбачыць адметнае і непаўторнае. А заадно штосьці незразумелае штурхае і штурхае пад сэрца: усё бліжэй і бліннай радзіма!
Пачуў: на калідор выйшаў Дыла.
— Зміцер,— прамовіў ён,— астывае гарбата.
Жылуновіч схамянуўся і на гэты раз паслухмяна
пайшоў у купэ — адно на дваіх, цёплае, з прыгонным ходнікам, з сухімі чырвонымі кветкамі, з беленькімі сурвэткамі і дзвюма настольнымі лямпамі на століку, а таксама вось з гарбатаю. Ведама, яны — ужо не простыя пасажыры, а новыя, савецкія, чыноўнікі.
— Зблажэў ты зусім...— пахітаў галавою Дыла, бачачы, як ён намешвае лыжачкай цукар у кубку, а сам няўцямна пазірае кудысьці ў кут купэ.
— Што ты кажаш? — зноў схамянуўся Жылуновіч, перавёўшы позірк на спадарожнага — той, старэйшы ледзь не на дзесяць гадоў, у белай кашулі і элегантным гальштуку, выглядаў сёння маладжава, а заадно хацеў усё жартаваць і яго раскатурхаць.
— Пі гарбату, ляж і адразу пастарайся заснуць,— сказаў Дыла.— У Смаленск ты павінен прыехаць свежы і бадзёры.
— Штосьці мне вельмі трывожна, Язэпе...— прызнаўся Жылуновіч.
— Ясна,— зноў перавёў усё на жарт Дыла.— Быў гарбар, а цяпер — старшыня Цэнтральнага Бюро Кампартыі і старшыня ўрада Рэспублікі, а заадно і прадстаўнік ЦК ды цэнтральнага ўрада!
— Цяжар дзяржаўных клопатаў, што хутка ляжа на нашы плечы, канечне, непакоіць,— уздыхнуў ён,— Але трывожыць нейкае нядобрае прадчуванне...
— А ў мяне, Зміцер, іншы настрой. Я рады. Я нават не веру сам сабе, што мы такога дабіліся! Маглі ж нічога не мець! І, можа, ужо назаўсёды!
— ...калі б не Ленін...— дадаў Жылуновіч, паспрабаваў гарбату. Яна сапраўды астыла ўжо.
— І ты, дружа, зрабіў усё, што мог! Нават і звыш сваёй могі! — сказаў Дыла, укладваючыся на пасцель і накрываючыся коўдрачкай у бялюткім чахле.— Табе, вось паглядзіш, некалі помнік паставяць, тваім прозвішчам назавуць установы, вуліцы...
— Не да жыру, браце! — зноў уздыхнуў ён,— Быць бы, як кажуць, жывым!
— Што ж,— крактануў, адвярнуўся Дыла.— Пераначуем — штосьці новае пачуем... А цяпер — спаць!
2.
Здаецца, толькі як след заснуў — пабудзілі: падымайцеся, блізка Смаленск.
Калі выйшлі на перон, то іх ласкава сустрэла невысокае зіхоткае сонца на ясным, але яшчэ амаль без блакіту небе. Ступілі два-тры крокі і адчулі: не, святлынь абманлівая, сёння зноў моцны мароз — ад яго не толькі хрумстка рыпіць снег, але і пячэ ў лоб, у шчокі, перахоплівае дыханне. Сама ўбіраецца ў сілу зіма. Мірна плыве над горадам вялікі клуб шыза-белага дыму, а вакол стаіць-дрыжыць звыклы для ўсіх гарадоў адмысловы гул. Каля вакзала, над кім замёр чырвоны сцяг, прагульваўся вайсковы патруль, два чырвонаармейцы ў шынялях былі з вінтоўкамі, а трэці, у скураной куртцы, меў на баку наган.
Мінулі халодны, прадымлены і пахкі ад сырой вады і хлоркі вакзал, паазіраліся: у каго б запытаць, як дабрацца туды, куды ім трэба. І тут нечакана перад імі паўстаў, нібы ішоў услед, паджылы чорны мужчына ў доўгім чорным паліто і чорнай фуражцы, учэпіста агледзеў іх і іхнія сумкі.
— Вы из Москвы?
— Але,— адказаў Жылуновіч.
— Пожалуйста, к машине,— ветліва, але без эмоцый сказаў чарнявец і паказаў рукою па чорны легкавік, што стаяў непадалёку і папыхваў дымком.
Радуючыся, што ўсё гэтак выходзіць удала («Бач,—падумаў Жылуновіч,— як уважылі пас!»), яны пайшлі за гаспадаром, селі і неўзабаве ўнсо намагаліся праз замерзлае шкло ўбачыць, нудою яны едуць, што за горад гэты Смаленск, які па-свойму дарагі і ім, беларусам.
— Выбачайце,— па-руску загаварыў Жылуновіч.— Партканферэнцыя пачалася ўжо?
— Пачынаецца,— буркнуў чарнявы, які сеў спераду.
— Дык чаго мы так марудна цягнемся? — здзівіўся ён, а пасля дакрануўся рукою да шафёравага пляча.— Таварыш, калі ласка, паехалі хутчэй!
Шафёр — у каноніку, у белай папасе — не азірнуўся і хуткасці не дадаў. Чарнявы ў скураным паліто таксама не пазважаў на яго просьбу. Іхняя гэтая алімпійская непарушнасць выбівала з раўнавагі, але што зробіш — не спыніш жа машыну і не пабяжыш.
Неўзабаве пад'ехалі, як убачыў праз прахуканую дзірачку, да невялікай двухпавярховай камяніцы.
Чарнявец шпарка вылез з легкавіка першы, адчыніў ім дзверцы.
— Прашу.
— Тут — партканферэнцыя?— са здзіўленнем запытаў у яго Жылуновіч.
— Не. Тут — рэгістрацыя.
Прамовіў і падаўся ў будыніну, яны — за ім. Прайшлі трохі па цёмным і халодным калідоры, а пасля чарнявы адступіў і адчыніў перад імі дзверы. Яны ўвайшлі ў невялікі паўпадвальны пакой, дзе стаялі два старыя дубовыя сталы, каля іх — старыя крэслы, а адзінае акно было загачанае.
Яны недаўменна перазірнуліся (нідзе ні папер, ні людзей) і, як па камандзе, павярнуліся да суправаджаючага — той у гэтую хвіліну хляпнуў дзвярыма, пакінуўшы іх тут адных, а пасля, як чуваць было, шчоўкнуў замком. Жылуновіч хуценька падышоў і тузнуў за клямку — так, іх замкнулі. Наваліўся плечуком — дзверы трывалыя, не выламіш.
— Што гэта? — разгублена запытаў ён у Дылы.
Той паціснуў плячыма, а пасля, апамятаўшыся, прамовіў:
— Здаецца, нас зняволілі, Зміцер.
— Хто? — запегадаваў ён.— І па якім праве?
Адчуў з трывогаю: вось і пачынаюць спраўджвацца яго трывожныя прадчуванні. Але якія! Самыя неверагодныя! Чаго-чаго, а вось такога ён не чакаў! Але чаму не сустрэў іх Лагун?
Грукнуў раз-другі кулаком па дзвярах.
— Не трэба бузіць! — пачуўся з калідора голас чарнявага.— Лепш адпачніце з дарогі.
Што ж, усё ясна. Іх пратрымаюць тут, рошаць усё самі, а на іх скажуць: прагулялі. І нічога не дакалаці. Ні тут, ні ў Маскве ў Наркамнаце. Будзеш толькі вінаваты. Без віны.
Падышоў, зняможана сеў на крэсла.
«Што рабіць? Дзе выйсце з новага тупіка?»
— Слухай, трэба перадаць запіску,— бачачы яго адчай, ажывіўся Дыла.
— Кім? — паныла запытаў.— І каму?
— Каму перадаць — ясна. Леніну, і толькі Леніну.
Жылуновіч падхапіўся.
— Грошы ёсць?
— Крыху ёсць.
— Давай усе,— сказаў і сам дастаў кашалёк, пачаў вытрасаць з яго рублёўкі і капейкі. А пасля хутка выцягнуў з унутранай кішэні пінжака блакнот, моўчкі вырваў лісток і хутка напісаў запіску знаёмаму, якога яны нядаўна прыслалі сюды ад Белнацкома па сваіх клопатах — расказаў, што з імі, і папрасіў тэрмінова затэлеграмаваць Леніну. Пасля паперку з гэтым запісам усунуў у адну сваю рукавіцу, грошы — у другую. Сюды ж паклаў і паперку з хатнім адрасам свайго знаёмага.
Затым падышоў да акна і замёр — чакаў, калі ўбачыць ногі якога-небудзь прахожага. Неўзабаве ўгледзеў: спачатку — жаночыя чаравічкі, пасля — хромавыя боты, але гаспадароў гэтага абутку не зачапіў. Ненадзейныя. Пасля, калі ўбачыў паношаныя мужчынскія чаравікі з абмоткамі, загадаў Дылу, каб той моцна затупаў нагамі, а сам у гэты час прасунуў руку між кратаў, рукавіцай з грашыма выбіў шкло ў невялікай рамцы і кінуў туды, на тратуар сваю прыманку.
Прахожы сапраўды запыніўся, падабраў нечаканую для сябе знаходку, нагнуўся: гэта быў падлетак гадоў пятнаццаці ў ватовачцы і шапцы-аблавушцы. Рыжы, са светлым пушком на шчоках і пад задзёртым носам.
— Дружа,— мякка, з ноткамі просьбы сказаў яму Жылуновіч.— У адной рукавіцы — грошы. Гэта табе. У другой — запіска майму сябру. Аднясі яе яму, калі ласка.
— Буржуй? — насцярожана запытаў той.
— Не, браце. Рабочы.— Узмаліўся: — Я па вачах тваіх бачу: ты — чэсны хлопчык. Бяжы, харошы мой. Дарагая кожная хвіліна...
Пасля, калі падлетак знік, Жылуновіч узбуджана хадзіў па пакоі; Дыла сядзеў і маўчаў. Абодва то верылі, што выпадковы малец па-чалавечаму зміласцівіцца, пашкадуе іх, то трацілі на гэта ўсякую надзею: Яго Вялікасць Выпадак ёсць усё ж выпадак!
Праз гадзіны тры дзверы адчыніліся. У пакой рашуча зайшоў малады мужчына ў дыхтоўным афіцэрскім шынялі і папасе, падперазаны рамянямі, з сумкай-планшэткай і наганам. Услед за ім ступіў Лагун. У салдацкім шынялі і шапцы.
Незнаёмец мільгнуў на іх шэрымі вачыма, рэзка падняў галаву і ўставіўся на выбітую шыбіну ў акне. Пасля нібы апомніўся, казырнуў:
— Я от комиссара внутренних дел,— прамовіў выразна, па-вайсковаму.— Вышло досадное недоразумение. Вы дожны срочно быть на партконференции.
— А можа, на новай «рэгістрацыі»? —ухмыльнуўся Жылуновіч.
— Не попял...
— Ладна, паехалі.
Калі выходзілі з калідора, Жылуновіч са знявагай зірнуў на чалавека ў скураным паліто, які стаяў тут, а пасля запытаў у Лагуна:
— Дык чаму ты не сустрэў нас, браце?
— Я не мог...
— Як і мы, быў на «рэгістрацыі».
Селі ў тую ж чорную машыну. Жылуновіч — наперадзе, а Лагун, Дыла і вайсковец — ззаду. Жылуновічу сцярпелася распытаць у Лагуна пра ўсё, але стрымаўся перад чужым чалавекам. Запытаў толькі пра «нейтральнае», хоць на самай справе таксама важнае для яго:
— З усіх губерній прыехалі дэлегацыі?
— Не,— адказаў Лагун,— Няма з Гродна і Гомеля.
«Значыць, будуць пераважаць дэлегаты са Смаленскай і вызваленых раёнаў Чарнігаўскай губерні,— паразважыў.— Амаль усе з іх будуць за Мяснікова: гэта яго людзі. Як і многія з Віцебска ды Магілёва, дзе шмат абруселых і дэнацыяналізаваных. Нам адна надзея — на Мінчукоў...»
— Колькі ўсіх дэлегатаў? — запытаў, каб лепш уявіць сілы.
— З вамі будзе больш за 170.
«Нашых, ад секцый, толькі пяць... Ды, можа, Мінчукоў з дзесятак-другі... Адпаведна, шмат будзе значыць, які тон задасць Мяснікоў...»
— Які першы пункт парадку дня?
— Меўся быць справаздачны даклад абкома,— «нейтральна» адказваў яму Лагун,— але ўчора вырашылі наперад вынесці «Аб бягучым моманце». Па ім выступіць...— зірнуў на гадзіннік.— Ужо выступае Мяснікоў...
— Таварыш,— Жылуновіч занепакоена дакрануўся да рукава шафёра,— калі ласка, хутчэй.
Вадзіцель на гэты раз паслухаў.
Калі яны неўзабаве зайшлі ў залу (а ў ёй сядзеў люд рознага ўзросту, ва ўсякай, вайсковай і цывільнай, апратцы, дымеў так, што пад столлю вісела шызае воблака), то ўбачылі: на сцэне пасярод прэзідыума — Мяснікоў. Усё яшчэ з кароткімі чорнымі валасамі, лабаты, з адтапыранымі вушамі, з ямачкаю пад посам і на падбародку, валявы.
— А вось і астатнія нашы калегі з цэнтра,— як бы нічога не здарылася, усміхнуўся той і паказаў рукою на праход, па якім ішлі яны, Жылуновіч і Дыла.
У зале пачалі азірацца на іх: што там за Жылуновіч, які здолеў не толькі супрацьстаяць, але, можна сказаць, і перамагчы іхняга ўладнага і гаварыстага лідэра, знайсці помач у ЦК, у Лепіна? Здаецца, многія акідвалі яго позіркам з пачцівасцю, а той-сёй — з расчараваннем: што — гэты Жылуновіч (у прозвішчы чуецца штосьці ж жылістае!) такі невысокі, шчуплы?
— Ёсць думка, таварышы, запрасіць Жылуновіча Дзмітрыя Фёдаравіча ў прэзідыум,— гучна прамовіў Мяснікоў.
Воплескі. І трэба сказаць дружныя, цёплыя.
Калі за гэта прагаласавалі, то Жылуновіч пакланіўся адной, другой палове залы і пайшоў на сцэну. Да Мяснікова. Той падаў руку, чаго дагэтуль ніколі не рабіў. Ясна, дзеля публікі. Яму свярбела не адказаць на гэткі жэст, але перамог сябе, парукаўся.
— Працягваю, таварышы,— пазіраючы ў залу, сказаў Мяснікоў.— Як мы ведаем, наша Заходняя вобласць з'яўляецца тым праходам, нудою імкнуцца на Савецкую Расію сілы чорнага інтэрнацыяналу... Каб яшчэ больш умацаваць заваёвы расійскага пралетарыяту, для таго, каб перамагчы нашага агульнага ворага — міжпародны імперыялізм, які нясе з сабою патрапце свабодных правоў нацый пад выглядам ўстанаўлення фактычна буржуазнага самавызвачэння пародаў, нам неабходна абвясціць самастойную сацыялістычную рэспубліку Беларусь...
Жылуновіч, само па сабе зразумела, не чуў, што гаварыў Мяснікоў дэлегатам дасюль, але цяпер з непрыемнасцю падумаў: бач, прамоўца не кажа ці не паўтарае, што беларуская дзяржаўнасць яшчэ павінна быць і таму, што яе дабіваюцца Белнацком, Беларускія камуністычныя секцыі, многія бежанцы і чырвонаармейцы-беларусы з ўсёй Расіі, а таксама многія рабочыя і сяляне з самой Беларусі.
— Таварышы,— прамовіў Мяснікоў,— паслухайце рэзалюцыю: «Абвясціць Заходнюю камуну Беларускай Савецкай Рэспублікай». Ёсць іншыя думкі?
У зале паднялася адзінокая рука.
— Я делегат от витебских коммунистов,— рэзка
картавячы, прамовіў чарнявы хлопец, калі яму далі слова.— Как вас понимать, товарищ Мясников? Еще недавно вы даже не допускали белорусский вопрос на повестку дня, абвиняли нас, витебчан, в сепаратизме, а сейчас у вас поворот на 180 градусов? Вы что — отказались от идеи мировой революции, сами ударились в сепаратизм?
— Вы что, товарищ, не слышали о решении ЦК и Советского правительства?
І далей:
— А якая ваша асабістая думка, таварыш Мяснікоў?
— Я падпарадкоўваюся ЦК. А вы што — супраць?
— Тыя, хто пасылаў нас сюды, упаўнаважвалі нас быць супраць. Гэтая Беларусь — прыхамаць жменькі інтэлігентаў з Паўночна-заходняга краю.
— ЦК, як бачыце, лічыць іначай. А лінія яго, напомню, абавязковая для нас.
Хлопец замяўся, а пасля сеў, паціснуў плячыма.
— Ёсць іншыя думкі? Не? — запытаў у залы Мяснікоў.— Тады галасуем. Хто за тое, каб зацвердзіць вышэйназваную рэзалюцыю?
Амаль усе ў зале ўскінулі рукі.
— Хто «супраць»?
Ніхто.
— Хто ўстрымаўся?
Адзін, два... пяць чалавек.
— Такім чынам, таварышы, мы перайменоўваем Заходнюю камуну ў Беларускую Сацыялістычную Рэспубліку...
У зале запляскалі. І даволі дружна.
— Трэба, таварышы, вызначыць межы Беларусі,— вёў далей Мяснікоў,— Ёсць думка ўключыць у склад Савецкай Беларусі тыя землі, дзе найбольш выяўлены беларускі элемент. Так лічаць і ў ЦК, за
тое і таварыш Сталін. Як мы ведаем, і нашы беларускія таварышы згодныя, што ў межах рэспублікі павінны быць Мінская, Гродненская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. А іх варта падзяліць на 7 раёнаў і 53 падраёны. Якая ваша думка, таварышы? Згодны?
Зацвердзілі.
— Ну, а цяпер, таварыш Жылуновіч,— нахіліўся і ціха сказаў яму Мяснікоў,— час абнародаваць Маніфест. Калі ласка бярыце слова.
— Паспеем,— таксама ціха адказаў ён.— Трэба яшчэ закончыць усе працэдуры: зацвердзіць партканферэнцыю Першым з'ездам Кампартыі Беларусі, выбраць яе Цэнтральнае Бюро, узгадніць спіс урада. Пасля ўжо ўрачыста аб'явім Маніхвэст.
Мяснікоў рэзка, нібы ад агню, адхіснуўся.
— Далей,— сказаў. Узбуджана, строга.— З усяго гэтага вынікае, што сённяшнюю нашу партканферэнцыю трэба перайменаваць у Першы з'езд Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі. Хто за гэта, прашу галасаваць.
А калі прагаласавалі, дадаў:
— Каб кончыць усе працэдурныя аспекты і перайсці да другога пункта парадка дня нашай партканферэнцыі...— Усміхнуўся.— Выбачайце, каб перайсці да другога пункта нашага з'езда і працаваць ужо як рэспубліканскі форум, нам трэба абраць Цэнтральнае Бюро — вышэйшы партыйны орган у рэспубліцы. Мы, параіўшыся ў ЦК, з таварышам Сталіным, а таксама з нашымі таварышамі, раім такія кандыдатуры: Кнорын, Найдзёнкаў, Пікель, Рэйнгольд, Іваноў, Пярно, Собалеў, Лагун, Селязнёў, Алібегаў, Калмановіч, Андрэеў, Жылуновіч, Яркін, Мяснікоў.
Жылуновіч адчуў: цямнее ў вачах. Што гэта? Толькі двое, ён і Лагун, ад Беларускіх камсекцый у ЦБ Кампартыі Беларусі? Яны ж у ЦК, са Сталіным дамовіліся, што іх і смаленцаў тут будзе пароўну!
А Мяснікоў яшчэ болей аглушыў яго:
— У склад Прэзідыума ЦБ КП(б)Б прапануюцца: Мяснікоў — старшыня, Калмановіч — намеснік, Кнорын — сакратар.
Дрыготкімі рукамі Жылуновіч хуценька знайшоў у сваёй папцы патрэбны лісток і рэзка падхапіўся. Стаў побач з Мясніковым. Абодва амаль аднаго росту. Толькі Мяснікоў больш плячысты.
— Пачакайце,— заапеляваў Жылуновіч да залы.— Таварыш Мяснікоў штосьці блытае. Вось тут у мяне спіс кандыдатаў у ЦБ КП(б)Б, прагледжаны наркомам па нацыянальных справах. У ім — парытэт паміж камуністамі абкома і Белкамсекцый.
— А ў мяне, таварышы, спіс, напісаны рукою таварыша Сталіна,— спакойна, з пераможнаю ўсмешкай адпарыраваў Мяснікоў, падняў угору руку з паперынаю і патрос ёю.— Як бачыце, у яго трапілі найбольш аўтарытэтныя камуністы, якія ўжо зрабілі шмат для рэвалюцыі, для Савецкай улады...
— Гэта... гэта...— аж задыхнуўся ад узбудяеэння Жылуновіч, — У мяне не хапае слоў для абурэння...
— Ну што ж,— зусім не разгубіўся Мяснікоў.— Абурайцеся, калі маеце такія вялікія амбіцыі!
— Вось цяпер я добра разумею, чаму Сталін гаварыў з вамі і з намі паасобку...— пахітаў галавою Жылуновіч.— Як цяпер і разумею пункт VI з «Умоў». Ваш абком толькі пераўтвараецца ў Кампартыю Беларусі, а на справе захоўвае і сваю ўладу, і свой змест... Вы ж далей і на гэтым з'ездзе будзеце працаваць па сваёй ранейшай праграме...— І да залы: — Я прашу вас, таварышы: не дапусціце несправядлівасці. Нашых і вашых камуністаў павінна быць у ЦБ толькі пароўну. І беларускую Кампартыю павінен узначаліць карэнны чалавек.
— Няма ні «вашых», ні «нашых» камуністаў, таварыш Жылуновіч,— упэўнена перабіў яго Мяснікоў.— Ёсць камуніст і не. камуніст, незалежна ад таго, якой ён нацыянальнасці, дзе жыве і працуе...
Калі пачалі галасаваць, Жылуновіч нічога не дабіўся. У ЦБ КП(б)Б трапілі толькі двое з Белкамсекцый — ён і Лагун.
3.
— На пасяджэнне ЦБ я не пайду...— гнеўна выдыхнуў Жылуновіч, узбуджана ходзячы туды-сюды па пакоі.— Ці буду даваць тэлеграмы ў Маскву ва ўсе інстанцыі, ці складваю з сябе ўсё...
Клыш, Ханін і Лагун, якія як дэлегаты партканферэнцыі прыехалі раней, а таксама Дыла, паніклыя, хмурныя, сядзелі моўчкі. Яны добра разумелі яго, але нічым не маглі памагчы. Кожны з іх нават не мог зрабіць тое, што было па сіле яму.
— Я не магу пасля сённяшняга паказацца на вочы ні ў Белнакоме, ні ў Белкамсекцыі,— бадай, упершыню ў сваім жыцці не мог стрымацца на людзях, паказваў боль душы і разгубленасць Жылуновіч.— У мяне ж спытаюць: што гэта такое? У Маскве ты гаварыў нам адно, а ў Смаленску зрабіў усё іначай! Ухапіў сабе партфель, кінуў таварышоў і аддаў нашу справу ў чужыя рукі! Падманшчык і кар'ерыст ты! А то і горш — адступнік ці прадаўца!
Усе па-ранейшаму паныла маўчалі.
— Ну, Сталін! Ну, вераломны тыгр-людаед!
Адчыніліся дзверы — у пакой зазірнуў чарнявы
мужчына ў чорнай скуранцы. Той, што сустракаў яго.
— Таварышы Жылуновіч і Лагун,— бясстрасна прамовіў,— Члены ЦБ сабраліся, чакаюць вас.
— Зачыніце, калі ласка, дзверы з таго боку! — мякка, але настойліва папрасіў Жылуновіч.
Той сапраўды борздка адскочыў, хляпнуў дзвярмі.
— А калі ісці, то я не магу даць гарантыю, што такое не паўторыцца, калі будзе фарміравацца ўрад. У сіле ж дамова не са мною, а з Мясніковым.
— Я думаю так, Зміцер,— як старэйшы, а таксама і па сяброўскім праве падаў голас Дыла.— Крыўдна, горка, баліць душа, ды кідацца ў роспач не трэба: усё ж дрэўка мы пасадзілі!
— Але на нашым дрэўку абрэзана зашмат каранёў і кроны, Язэпе...— з болем сказаў Жылуновіч.
— Усяк бывае, Зміцер. Здараецца, параненае жывое цела надта чэпкае за жыццё...
— То здаровае, дужае цела, Язэпе...
Зноў адчыніліся дзверы, і ў пакой зайшлі ўжо два мужчыны. Абодва ў хромавых ботах, у вайсковай форме, чарнявыя.
— Дазвольце, таварышы,— прыстойна па-беларуску загаварыў старэйшы. Хутка акінуў усіх позіркам, усміхнуўся Лагуну. Значыць, быў з ім знаёмы.
Жылуновіч запыніўся каля акна і напружыўся: хто — гэтыя парламенцёры? Што скажуць? Старэйшы тут жа скіраваў позірк якраз на яго.
— Таварыш Жылуновіч,— прамовіў.— Як ведае ваш калега,— хітнуў галавой на Лагуна.— Мы — з Мінска. Я — Рэйнгольд, старшыня Мінскага губеранскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, а ён — Берсан, старшыня Мінскага ваеннага савета.
— Слухаем вас,— спакойна сказаў ён.
— Наша дэлегацыя просіць вас, таварыш Жылуновіч, адмовіцца ад байкоту і прыйсці на пасяджэнне Цэнтральнага Бюро Кампартыі Беларусі.
— Скажыце, калі ласка: вы ведаеце ўсіх, хто ўвойдзе ў беларускі ўрад?
— Не.
— А я знаю, хто павінен быў туды ўвайсці. Але цяпер у мяне няма ўжо веры ў дамову са Сталіным...— прамовіў Жылуновіч.— Дык што мне рабіць? Паступацца сумленнем? Быць блазнам?
— Я разумею вас, таварыш Жылуновіч,— спакойна сказаў Рэйнгольд,— Сітуацыя вельмі цяжкая. Я мала ведаю таварыша Сталіна, але я добра ведаю Мяснікова. Супярэчлівы, уладны чалавек, вялікі прыхільнік Троцкага. Ён, канечне, засцярогся, каб не страціць сваіх пазіцый...
— Дык што — патураць яму?
— Як вы ведаеце, таварыш Жылуновіч, мы яму падпарадкоўваемся,— добра трымаючы сябе ў руках, адказаў мінскі пасланец.— Але мы не заўсёды з ім згодныя. У нацыянальным пытанні найперш. Пагэтаму мы, мінуўшы яго, далі з Мінска тэлеграму таварышу Свярдлову, каб абвясціць Савецкую Беларуска-літоўскую рэспубліку.
Усе, таксама Жылуновіч, уважліва слухалі гэтага чалавека.
— Канечне, не ўсё ідзе гладка, так, як хацелася б...— дадаў той.— Але заляжалы лёд крануўся, растае. Дык, адчуйце, не варта, нават небяспечна хоць нейкім чынам не спрыяць гэтаму працэсу...
— Добра,— нават нечакана для самога сябе сказаў Жылуновіч і кіўнуў Лагуну.— Хадзем.
Калі яны зайшлі ў прасторны пакой, то ўбачылі: усе «смаленскія» члены ЦБ сядзяць купкаю і, усміхаючыся, слухаюць Мяснікова, які стаіць паміж першым і другім радам крэслаў наперадзе іх ды штосьці баіць ім вясёлае.
Убачыў іх — абцягнуў на сабе гімнасцёрку, разагнуўся, аж большаючы ў росце, і ветліва паказаў рукою на рад перад сабою: прашу, сядайце на самым ганаровым месцы! Але Жылуновіч з Лагуном селі не там, а ззаду ўсіх. Наўмысна. Нібы сіроты.
Ды Мяснікоў толькі іранічна, пераможна ўсміхнуўся з гэтага.
— Мы тут віншавалі ўсіх з абраннем у ЦБ Кампартыі (б) Беларусі,— прамовіў ён.— Адпаведна, віншуем і вас, таварышы Жылуновіч і Лагун.— І, убачыўшы, што яны не зважаюць, паапускалі галовы, не затрымаўся, перавёў гутарку на іншае: — Цяпер нам, ЦБ, трэба разгледзець спіс, структуру ўрада Савецкай Беларусі. У выніку перамоў з таварышам Сталінізм мы прыйшлі да думкі, што на першым часе ва ўрадзе павінна быць 17 наркомаў. А як вы, таварышы? Згодныя?
— Згодныя,— падаў голас хтосьці з першых радоў.
Прагаласавалі.
— Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі рэкамендуецца таварыш Жылуновіч — рабочы, вядомы беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Няма пярэчанняў?
— Няма,— зноў пачуўся чыйсьці незнаёмы голас.
Прагаласавалі.
— Членамі ўрада прапануюцца камісары,— Мяснікоў дастаў з кішэнькі гімнасцёркі лісток і пачаў чытаць з яго.— Земляробства — Андрэеў, дзяржаўнага кантролю — Берсан, працы — Дыла, унутраных спраў — Іваноў, харчавання — Калмановіч, юстыцыі — Квачанюк, ваенных спраў — Мяснікоў, аховы здароўя — Пузыроў, поштаў і тэлеграфаў — Разенталь, фінансаў — Рэйнгольд, шляхоў зносін — Савіцкі, замененых спраў — Фальскі, народнай асветы — Чарвякоў, сацыяльнага забеспячэння — Чарнушэвіч, па нацыянальных справах — Шантыр, старшыня Саўнаргаса — Пікель.
«Тут нас восем чалавек,— налічыў Жылуновіч.— Дыла, Квачанюк, Пузыроў, Фальскі, Шантыр, Чарвякоў, Чарнушэвіч і я».
— Далей,— сказаў Мяснікоў.— У Прэзідыум урада прапануюцца тры чалавекі: Жылуновіч, Мяснікоў, Калмановіч. Кіраўніком спраў урада — Кнорын. Друкаваны орган — газета «Известия Временного Рабоче-Крестьянского Советского Правительства Белоруссии» на чатырох мовах...
Адарваў галаву ад паперыны, зірнуў на ўсіх:
— Якая ваша думка, таварышы?
— Згодны,— зноў хтосьці забег наперад.
Мяснікоў кінуў позірк сюды: які настрой у іх?
Жылуновіч вычакаў хвіліну-другую, калі пачулася яшчэ некалькі ўхвальных галасоў, а пасля падняўся.
— Таварышы,— прамовіў, ужо тонам заклікаючы да ўвагі,— як я буду працаваць з тымі камісарамі, якіх я дагэтуль у вочы не бачыў, нічога не ведаю пра іх як пра людзей і спецыялістаў? Па-другое, зноў, таварышы, несправядлівасць...
— Якая? — рэзка запытаў Мяснікоў.— Выбачайце, тут захаваны парытэт.
— Які парытэт? Вонкавы? — павысіў голас Жылуновіч.— Усе важнейшыя паркаматы аддаюцца вам, смалянам. Нам вы пакінулі другія і трэція ролі.
— Вашы прапановы? — нахмурыўся Мяснікоў.
— Мы просім вывесці з членаў урада вас, Калмановіча і Пікеля.
— Як, таварышы? — заапеляваў Мяснікоў да членаў ЦБ.
— Я рашуча супраць,— падняў руку чарнявы, кучаравы чалавек каўказскага тыпу.— Калі мы дазволім вывесці з урада таварышаў Мяснікова, Калмановіча і Кнорына, то гэтым самым мы пазбавімся ад адных з самых аўтарытэтных асоб.
— Дарма не бядуйце, таварыш,— абсек яго Жылуновіч.— Мы лёгка на гэтыя пасады знойдзем не менш аўтарытэтных карэнных таварышаў.
— Вы ўвогуле маглі б абысціся без пас! — агрызнуўся той.— А то, як і вашы калегі з БНР, без Савецкай улады і Расіі!
— На знявагі не адказваю,— адвярнуўся ад яго Жылуновіч.— Калі члены ЦБ і тут не ўлічаць нашу думку,— рашыў прыстрашыць Жылуновіч,— то, па-першае, я і мае таварышы з Белкамсекцый адмовімся ўвайсці ў такі фармальна беларускі ўрад, а па-другое, я не аддам вам адобранага ў Наркамнаце Маніхвэста пра абвяшчэнне Савецкай Беларусі.
— Ну, сепаратыст! — крутнуў галавою Мяснікоў.
— А ты — узурпатар! — успыхнуў Жылуновіч.— Ды толькі мы не дазволім таптаць нас!
— Абыдземся, калі трэба будзе, і без цябе...
— Не сумняваюся. Як і ў тым, што хочацца мець Беларусь без беларусаў...— адказаў Жылуновіч, дастаў з папкі і падаў лісток чалавеку, які сядзеў перад ім, каб той перадаў далей, Мяснікову.— Вось спіс справядлівага незалежнага ад вас урада...
Мяснікоў але задрыжэў, успыхнуў чырванню, але стрымаўся. Папрасіў усіх галасаваць за яго варыянт. Бачачы, што Мясніковы вылучэнцы падымаюць руш за свайго апекуна, Жылуновіч шпарка пайшоў да дзвярэй. Услед за ім падаўся і Лагун.
— Жылуновіч! — рэзка кінуў наўздагон Мяснікоў.— Маніфест!
— Не аддам!
— Тады — пойдзеце з партыі, калі не захоўваеце партыйную дысцыпліну!
4. Мяснікоў — Сталіну
«Список правительства я получил только сейчас и то с оговоркой Жилуновича, который заявил, что он и его приехавшие товарищи согласны на него лишь при условии исключения из списков трех членов правительства. Персонально по военным делам, снабжения и совнархозу, да еще при условии независимости членов правительства от Центрального Бюpo партии. Манифеста не видел, ибо его не предъявляют. Поскольку вопрос остается в том виде, как мы обсуждали в Москве, я всецело стою за то, чтобы немедленно было приступлено к делу. Но, по-видимому, товарищи на этот счет имеют свои особые соображения. Нахожу, что необходимо предписать им или же предоставить нам выдвинуть соответствующие белорусские фамилии, какие здесь у нас имеются. Предвижу определенные трения на почве самого неприкрытого национализма. Весь день Центральное Бюро находится в сборе и ждет Ваших указаний, дабы наконец перейти к делу. Жду определенного ответа».
5. Сталін — Мяснікову
«Предложение Жилуновича о невключении трех членов нахожу дезорганизаторским и в корне противоречащим решениям партии. Никаких особых решений группы Жилуновича не может быть...»
6. Жылуновіч — Сталіну
«Мы протестуем против нарушений, выработанных с вами же...»
7. Сталін — Жылуновічу
«Во-первых. Прошу Вас ответ прочесть Мясникову.
Во-вторых. Материал (відаць, маецца на ўвазе Маніфест.— Аўтар твора) должен быть срочно опубликован. Жду сообщений о дне опубликования.
В-третьих. Все разногласия должны быть разрешены на совместном совещании с моим присутствием...
Завтра выезжаю...»
8. Мяснікоў — Сталіну
«Сегодня, І января 1919 года, Жилунович после долгого упорства огласил Манифест об образовании Советской Белоруссии. Мною отдано распоряжение распространить его почтой, телеграфом, радио, через газеты, отдельной брошюрой. Споры с группой Жилуновича продолжаются...»
9. Сталін — Беларускаму ўраду і Цэнтральнаму Бюро КП Беларусі, 2.01.1919
«Ввиду катастрофического положения фронта в районе Перми, мне предложено ЦК партии II Советом Обороны выехать туда для расследования и принятия мер на месте тоже срочным порядком. Имея в виду, что положение у Вас все же улучшилось, я откладываю свою поездку в Минск дней на десять... Через десять дней буду у Вас. Ведите себя смирно и не деритесь, а то будет плохо.
Белорусское правительство получает директивы непосредственно от Цека партии через Мясникова как представителя последнего...»
10.
Позна ўвечар, хаваючы каўнярамі твары ад шалёнай завірухі, топчучы снег ледзь не да калена, Жылуновіч і Дыла прыйшлі на ціхую і цёмную смаленскую вуліцу Малая Багаслоўская, 5.
Дзверы ім адчыніў сам гаспадар. Высакаваты, з прыгожа зачасанымі набок светла-русымі валасамі, у ботах, шэрым галіфэ і пінжаку.
Ад цяпла адразу запацелі акуляры, але і скрозь гэты туман Жылуновіч угледзеў: гаспадар пільна зірнуў на яго, а пасля перавёў позірк на Дылу.
— Ну што? — глухавата запытаў, падаючы руку.
— Ды таго-сяго дабіліся, дзядзька Янка...— пачціва адказаў Дыла, хоць быў і старэйшы за гаспадара. Як і ён, Жылуновіч, як і многія, пакланяўся перад вялікім мэтавым талентам.— Вось перад вамі першы ў гісторыі беларускага парода старшыня Рабоча-сялянскага ўрада і камісар працы!
— Ну, малайцы! — усцешыўся гаспадар, пацалаваў іх.—Каб вы ведалі, як я чакаў вас сёння!
І ўбок:
— Уладна! Бяжы сюды!
Тут жа з суседняга пакоя шпарка выйшла рослая, з буйнымі рысамі твару, маладая гарэзная жанчына ў чорнай кофце і шэрай спадніцы, таксама, як і муж, занепакоена сустрэла пытаннем:
— Устоялі?
— Устоялі-ўстоялі! — усміхнуўся задаволены гаспадар, і ад гэтай шчаслівай усмешкі, здаецца, уміг памаладзеў, яшчэ болей папрыгажэў і пашляхотнеў.— Утварылі ўрад, абвясцілі рэспубліку!
— Вялікі дзякуй вам, слаўныя вы нашы! — Уладзіслава нізка пакланілася ім, а пасля сардэчна пацалавала аднаго і другога,— І як жа ўдалося гэта вам, такім маленькім?
— Ростам малыя, але сілы вялікай! — у тон жонцы захапляўся, як бачна было, вельмі шчаслівы Купала.— Нацыянальныя героі!
— Распранайцеся, Мужчынкі, заходзьце,— замітусілася Уладзіслава, можа, як гаспадыня перажываючы, што першы раз, як завіталі сюды, яна не змагла іх як след пачаставаць.— Пасядзіце, пагаманіце, а я мігам прыгатую на стол. Грэх не адсвяткаваць такую падзею.
Павесіўшы свае паліто, яны, госці, пайшлі ў леп-
шы пакой, дзе даволі ярка гарэла газавая лямпа, селі на канапцы. Купала прымасціўся на крэсле, што стаяла каля яго пісьмовага стала, заваленага кнігамі.
— Цяжка было? — запытаў ён.
— Нялёгка, дзядзька Янка,— адказаў Жылуновіч.— Вельмі шмат у чым прыйшлося саступіць. Галоўныя пасады ва ўрадзе не за намі.
— Але самае галоўнае, што ёсць, ёсць яна, наша Беларусь і яе дзяржава,— сказаў Купала.— А гэта, вось паглядзіце, усім — сялянам, работнікам, інтэлігенцыі, моладзі, бенінцам — дасць новыя сілы, акрыліць... Колькі нашага люду пацягнецца з усіх куткоў дадому, як ажыве дух у тых, хто дома!
Неўзабаве на стале, што стаяў пасярод пакоя, заявілася міска парнай беленькай бульбы, талерка з кавалачкамі засмажанай, пахкай кменам, часначком сялянскай кілбасы і яйкамі, талерка тлустага сялянскага сыру, хлеб і высокая пляшка з чырвонаю наліўкай.
— Сядайце, дарагія госцікі,— запрасіла іх рухавая Уладзіслава.— Адкаркоўвай, Яначка, налівай па поўненькай ім, як ты кажаш, на першы погляд малым, нядужым, а на справе гэтакім цягавітым.
— Добра, добра,— зноў хораша заўсміхаўся Купала, таксама сёння борздкі ад хвалявання і радасці. А калі напоўніў чарачкі, павярнуўся да яго.— Ну, скажы слоўка, наш шаноўны старшыня.
— Не-не! — замахаў рукамі Жылуновіч.— Першае слова скажыце якраз вы.
— Чаму — ж Вы — героі!
— Каб не ваша паэзія, дзядзька Янка, дык не было б не толькі нас, але, можа, і нават гаворкі пра Беларусь...
Купала расчуліўся, усхвалявана ўзяў чарку на тоненькай высокай ножцы, устаў.
— Сказаць шчыра, я не ведаю тостаў. У нас што звычайна кажуць: «Ну, будзьце здаровыя!» — «І ты будзь здаровы!» Але сёння цягне аж на прамову... Я, дарагія Зміцер і Язэпе, не палітыкаваў, як вы,— быццам цяпер каючыся за тое, што раней лічыў вартасцю, прамовіў ён,— Але сёння вельмі рады, што ўсё ж былі, ёсць у нас слаўныя сыны, што не цураліся гэтага, смела кінуліся ў вір, што завецца палітыкай, змагаліся, траплялі ў турмы, трацілі змоладу здароўе, цярпелі, гартаваліся і вось нарэшце дабіліся прызнання, пасаду для свайго прыгнечанага і прыніжанага народа.
— Я, дзядзька Янка, толькі памагаў,— усміхнуўся Дыла.— А вось Зміцер — наш волат, Удовін-сын! Не аднаго Змея перамог!
— За Удовінага-сына! — усцешыўся Купала.— За цярплівы і мужны народ, які нараджае і герояў!
Эпілог
(Пра далейшы лёс асобных герояў трылогіі «Гаспадар-камень»)
Ясь Нямкевіч. Дбайна, з вялікімі высілкамі, часамі ўжо і на мяжы адчаю ўратаваў сваю вялікую сям'ю ў першую сусветную і грамадзянскую войны, пры неаднаразовых зменах улады. Пасля Рыжскага міру 1921 года, калі нарэшце ваюючыя дзяржавы засунулі шашкі ў ножны і пачалі залізваць раны, калі развеяўся пах пораху, можна было спакойна класціся спаць, гаспадарыць, жыць, неяк раптоўна счэз. Перад смерцю даў незамужняй дачцэ і ўнукам па залатой пяцёрцы, блаславіў сыноў і папрасіў даравання ў Янкі за тое, што не дазволіў яму ўзяць замуж Зосю.
Памёр у 1922 годзе, калі новыя, польскія, улады змусілі выехаць з Янкавін айца Феадора, пачалі перабудоўваць царкву на касцёл, янкавінцаў пераводзіць у католікі, а католікаў запісваць палякамі.
Г a н н а, Ясева жонка. Гадуючы ўнукаў, дажыла свой век пры малодшым сыпе, Янку. Памерла вясной 1927 года, калі ў Янкавінах арыштавалі гурток Грамады, а саму гэтую партыю забаранілі.
Я н к а. Колькі быў у Янкавінах, жыў у старой, але ўтульнай бацькавай хаце. Маючы добры жончын пасаг і залатыя рукі, хутка стаў не толькі гаспадаром, але і адным з самых заможных у вёсцы. Палітыкай пе займаўся, да людзей вельмі не імкнуўся, хоць быў шчыры, уважлівы да чужой бяды, не піў і не брыдкасловіў. І ён, і яго сям'я вялікага шчасця не мелі. З-за яго нязгаснага кахання да Зосі — яе, сапраўдную красушо-багішо, з кожным годам кахаў усё мацней.
У верасні 1939 года яго, Лнельку, дзяцей («кулацкую сям'ю») арыштавалі і вывезлі з Янкавін. Назаўсёды. Можа быць, што іх без суда і следства супрацоўнікі НКУС расстралялі ў Курапатах.
Алесь — серадольшы сын Нямкевічаў. Шмат чаго ўбачыў на' свеце і перажыў, перапакутаваў усё сваё жыццё.
На яго вачах адыходзілі немцы з Мінска ў снежні 1918, развальвалася БНР, прыехаў у Мінск беларускі ўрад на чале з Жылуновічам. Здавалася, усё: дасягнулі, дабіліся таго, чаму прысвячалі сябе і свае лепшыя памкненні. Ажно не. Спачатку чэкісты патрэслі яго, не верачы, што ён браў удзел у руху БНР па просьбе асобага аддзела Мінскага Савета, а неўзабаве, калі саспела савецка-польская вайна, цэнтр скасаваў Савецкую Беларусь, аб'яднаў яе ў адной з Літвой дзяржаве. Далей — болей. У Мінск прыйшоў Пілсудскі. Ён пачаў загульваць з БНР, з усімі беларускімі дзеячамі, дакляруючы Беларусі пэўную самастойнасць у федэрацыі Рэчы Паспалітай. Той-сёй паверыў яму, згадзіўся на саюз, Алесь вельмі не хінуўся, прыглядаўся.
Уварваўшы «ўсходнія крэсы», Пілсудскі тут жа забыў пра свае ранейшыя дакляраванні.
Стаміўшыся, не верачы міласці новага гаспадара, Алесь з Волькай і маленькім сынам вярнуўся ў Янкавіны, каб назаўсёды адысці ад палітыкі і быць настаўнікам. Ды яго зноў чакала новае расчараванне: яго, як і многіх настаўнікаў з «усходніх крэсаў», паслалі на курсы, трохі падвучылі польскай мове, гісторыі і культуры ды накіравалі ў Польшчу, а сюды перакінулі настаўнікаў-палякаў.
Алесь не зажадаў апалячвацца, вярнуўся ў Янкавіны. У школу яго, канечне, не дапусцілі.
У 1926 годзе, аддаўшы Янку сваю гаспадарку, ён зноў пакіпуў свае Янкавіны.
У Мінску сустрэлі ласкава. Яго ўзялі на работу інспектарам у гарана, Вольку — рабочай на хлебапякарню. Але шчасліва прайшлі мала. У 1930-м яго арыштавалі і выслалі ў Вятку. Верная Волька з дзецьмі паехала за ім услед. У Вятцы працаваў бібліятэкарам, цесляром, бетоншчыкам. У 1938-м яго, хворага, зняможанага духам, прывезлі ў Мінск на перасуд, а неўзабаве расстралялі. Дзе і як ён пахаваны, ніхто не ведае.
Алесеў сын загінуў на фронце ў сорак другім годзе, дачка, зведаўшы пекла жыцця «члена сям'і ворага народа», пасля 1956 года вярнулася ў Беларусь, працавала бухгалтарам, цяпер — на пенсіі, жыве разам са старэнькай маці.
У 1958 годзе Алеся рэабілітавалі, але дачка і маці ўведалі пра гэта толькі ў 1988-м. Усе яго рукапісы, плён творчай працы за 25 гадоў, дзесьці зніклі.
Гіполь — старэйшы сын Нямкевічаў. Яшчэ да палякаў аддзяліўся. Жыў па-серадняцку, меў пяцёра дзяцей. Усё жыццё, выпіўшы чарку, помсціў жонцы, Ядзі, за яе некаляшнюю здраду, «за казачка». Як і многія ў Янкавінах, перайшоў у каталіцкую веру. Раптоўна, ад сардэчнага прыступу, памёр у 1951 годзе, калі толькі што ўтвораны янкавінскі калгас імя Карла Маркса ўзяў у яго адну з дзвюх кароў, каня, гумно, калёсы, плуг і абрэзаў яго поле.
Ясік — Гінолеў сын, Янкаў і Алесеў любімец. У 1930-м падаўся ў БССР, да дзядзькі Алеся, з тоўстым сшыткам вершаў. Але дзядзькі ўжо не заспеў, яго прытуліла дзядзькава жонка, Волька.
Умудроная перыпетыямі свайго цяжкага жыцця, яна падвучыла Ясіка памяняць прозвішча і пайсці працаваць на завод. Папрацаваўшы крыху, абвыкшыся, Ясік пачаў друкавацца і хутка сцвердзіўся як малады таленавіты паэт.
У 1935-м, калі ажаніўся, чакаў першую кнігу, яго рэпрэсіравалі. Яго жонка неўзабаве нарадзіла сына, пасумавала год-другі і выйшла замуж за другога. У 1946-м Ясік вярнуўся на радзіму, два гады працаваў на Віцебшчыне на будоўлі, а ў 1948-м зноў над прымусам паехаў у «далёкія краі». Там, за Магаданам, і загінуў, кажуць, на самым пачатку пяцідзесятых гадоў.
Кастуся — дачка Нямкевічаў. Мела адзін трагічны лёс з любімым братам Янкам.
Зося Гарбацэвіч. Была па-свойму шчаслівая і нешчаслівая. Бог шчодра даў ёй хараства, жаноцкасці — люба было зірнуць на яе спрытныя ногі, на вабныя клубы, на пышныя грудзі альбо на мілы твар, люба было адчуваць яе багатую душу,— даў ёй хлеба і да хлеба, але пашкадаваў лепшай долі. Колькі ні жыла, пакутавала з Віцем, цягнулася да Янкі Нямкевіча, з якім па-сапраўднаму зведвала грэшнае, але шчаслівае каханне, жыццё. Якраз ад яго нарадзіла яшчэ дваіх дзяцей.
Калі ў 1937 годзе памерлі састарэлыя свёкар і свякроў (у той год у Янкавінскай школе забаранілі ўрокі беларускай мовы, якую к гэтаму часу пакрыху выціснулі з усіх павятовых школ, разагналі Таварыства беларускіх школ), узяла ўсю гаспадарку ў свае рукі.
У верасні 1939-га яе, Віцю, дзяцей і старэйшага сына з маладою жонкай вывезлі з вёскі як «кулацкую сям'ю». Дзе яны пасля дзеліся, ніхто не ведае.
Уладак Дземідовіч і Гарбуковіч. У 1921 годзе вярнуліся з польскага войска і, само па сабе зразумела, атрымалі прывілеі, надзелы зямлі, як і прыезджыя польскія асаднікі. Жылі заможна, але крыва, са здзекам з вёскі, асабліва з Чорных. Памагалі ўладам утрымліваць вёску ў пакоры, душылі ў ёй усё беларускае і праваслаўнае.
У верасні 1939-га над канвоем паехалі ў Сібір. Выжылі. Пасля вайны перабраліся жыць у ПНР — «як палякі».
Чорныя. Гэты галіністы янкавінскі род гібеў і пры панскай Польшчы, перабіваўся з хлеба на квас на найміцкай і парабкоўскай рабоце. Адны з вёскі не перайшлі ў каталіцкую веру, засталіся ў праваслаўнай і пісаліся беларусамі.
Пасля вайны маладыя Супраневічы і Вайтковічы раз'ехаліся па ўсіх кутках Савецкага Саюза, абруселі, пажаніліся з рускімі, фінкамі, татаркамі, казашкамі, чукчамі. Тыя, хто застаўся ў Янкавінах,— жывёлаводы. Працуюць добра, але бяда: шмат п'юць.
Пятрусь Супрыневіч. Пачаўшы служыць у міліцыі ў 1917 годзе, застаўся ў органах НКУС, дарос да падпалкоўніка. Меў цяжкую долю памагаць знішчаць лепшых людзей са свайго народа. У 1938-м самога расстралялі як «ворага народа».
Фрунзе. Як вядома, выехаў з Мінска восенню 1917-га. У гады грамадзянскай вайны праславіўся як палкаводзец, як буйны дзяржаўны дзеяч. Пазней мог быць на самых высокіх партыйных і дзяржаўных савецкіх пасадах, але ў 1925 годзе памёр на аперацыйным стале.
Мяснікоў. Нямала зрабіў, каб прышчапіць, умацаваць Савецкую ўладу ў Мінску і ва ўсім Паўночна-Заходнім краі. Займаючы тут высокія партыйныя і дзярлеаўныя пасады, зацята не прызнаваў беларускі народ як народ, яго права на сваю дзяржаўнасць, рабіў усё, што мог, каб не было Савецкай Беларусі. У 1921 годзе, калі Савецкая Расія і Польшча замірыліся, калі вырашыўся лёс Беларусі, якая была распалавіненая, сувязі Мяснікова з Беларуссю абарваліся. Яго паслалі ўмацоўваць Савецкую ўладу ў Арменіі. У 1925-м загадкава загінуў у авіяцыйнай катастрофе.
Яго імем назвалі вуліцу, плошчу, завод у Мінску. Выношваецца задума паставіць яму помнік — дзіўны знак падзякі ад рэспублікі, якой ён варожа не хацеў.
Ландар. Будучы старшынёй СНК Заходняй вобласці, ён быў адным з тым, хто рашыў у снежні 1917-га разагнаць сілай Усебеларускі з'езд, хоць на ім была значная і левая, сацыялістычная плынь. З лютага 1918 года яго сцеяжі-дарожкі павялі ў бок ад Беларусі, быў на другіх і трэціх ролях. Кажуць, прасіўся ў Мінск, дзе мог бы быць і на першых.
Яго не стала ў 1937-м. У Мінску ёсць вуліца ягонага імені.
Кнорын. Паплечнік Ландэра і Мяснікова. Нямала памог сцвердзіцца Савецкай уладзе на беларускай зямлі, але побач з Мясніковым змагаўся з усіх сіл, каб не ўтвараць беларускую савецкую дзяржаву, быў за тое, каб не развіваць нацыянальнае, а разбураць яго.
У 1927-1928 гадах дарос да першага сакратара ЦК КП(б)Б. Апрача добрага, нямала зрабіў і для таго, каб падрыхтаваць рэпрэсіі на беларускіх партыйных і савецкіх дзеячаў, пісьменнікаў, вучоных, сялян.
Паў у 1938-м. Яго імем названа мінская вуліца.
Цішка Гартны (Зм. Жылуновіч) — яркі прыклад таго, як разняволіў, падняў чалавека Вялікі Кастрычнік. Рабочы, пісьменнік, Цішка Гартны, усёй сваёй плоццю ўспрыняўшы ленінскія ідэі і ў 1918-м стаўшы бальшавіком, уяго ў першы год Савецкай улады вырас у буйнага грамадскага і дзяржаўнага дзеяча. Ведучы палемічную вайну з БНР, спрачаючыся з Мясніковым і са Сталінам, гуртуючы вакол сябе беларускіх камуністаў, сярод якіх амаль усе былі рабочымі, сялянамі, ён зрабіў выключна шмат для таго, каб спачатку падрыхтаваць думку для абвяшчэння, а пасля і абвясціць Савецкую Беларусь.
Мала ён пакіраваў беларускім урадам, усяго нейкі месяц, але той падмурак, які ёп заклаў, трымае нас і цяпер. Пазней Цішка Гартны працаваў як выдавец, рэдактар і пісьменнік. Амаль пастаянна ашальмоўваўся, а ў 1937-м у сталінскіх засценках яго давялі да страшнай гібелі.
Адноўлены ў партыі толькі ў 1988 годзе. Названы ягоным імем вуліцы, але помніка ў Мінску яму пакуль што няма.
Чарвякоў. Доўга, займаючы высокія пасады ва ўрадзе БССР, паказваў прыклад, як трэба сыну народа дбаць пра свой народ. Але бязлітасная сталінская сістэма не толькі не дала разгарнуцца, але ламала, глушыла ў ім усё чалавечае, а ў 1937-м гвалтам абарвала яму жыццё.
Чарвякоў варты таго, каб Мінск ушанаваў яго помнікам.
Скарынка, Лагун, Усціловіч, Дыла, Чарнушэвіч, Шантыр, Квачанюк, Фальскі, Клыш, Хрэнаў, Няцэцкі, Дзедзя, Крыцкі, Салтынаў, Жукоўскі, Рыбак, Савуніч, Блізнюк, Мазур, Балбека, Драка-Дракон і ікні, і інш. Яны ў цяжкім 1918 годзе згуртаваліся вакол Белнацкома і Белкамсекцый, памаглі дабіцца законнага права беларускага народа на сваю дзяржаўнасць, некаторыя з іх былі ў першым урадзе, але мы сёння, на вялікі свой сорам, амаль нічога не ведаем пра тых, хто падбаў пра нас у тыя далёкія, віхурныя гады, а пазней, можа, жыццём паплаціўся за гэта...
Васілевіч у 20-я гады звязаў свой лёс з Інбелкультам, пісаў успаміны, артыкулы па беларускім рэвалюцыйным руху, апавяданні. Часта, як амаль і ўсе, хто пачынаў тварыць да рэвалюцыі, меў на арэхі ад тагачасных маладых пісьменнікаў «за дзядоўшчыну».
У 1930-м яго арыштавалі як «нацдэма», судзілі і вывезлі на Калыму. Праз тры гады зайшоўся ад голаду і хвароб.
Лашкевіч. Яшчэ ў 1919-м парваў з БНР, прызнаў Савецкую ўладу, адышоў ад палітыкі і займаўся мовазнаўствам. Стаў прафесарам, аўтарам некалькіх арыгінальных кніг. У 30-я гады яго бязлітасна цкавалі за «буржуазнасць», за «нацыяналізм», у 1935-м рэпрэсіравалі. Загінуў у адным з сібірскіх лагераў перад пачаткам другой сусветнай вайны. Хоць сказана, што за ім, як і за Васілевічам, «няма саставу злачынства», але яго імя асобныя бессардэчныя «а ля вучоныя» ашальмоўваюць і цяпер.
Муха. У 30-я гады гісторык-акадэмік. Расстраляны ў 1937-м.
Нядоля. Памёр ад сухотаў у 1920-м. Доўга лічыўся польскім агентам, ворагам Савецкай улады. Справядлівасць перамагла толькі ў 1988-м, калі выйшла адзіная кніга яго паэзіі, што вярнула аўтару добрае імя.
Ян Ланкійскі памёр у 1919 годзе за мяжой ад сухотаў. Адносіны да яго дваістыя.
Антон Лапкінскі. У 1919 годзе, будучы адным з лідэраў Рады БНР, спрабаваў паразумецца з Пілсудскім, дабіцца аўтаноміі Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Калі паразумення не выйшла, адышоў ад палітыкі, займаўся навукай, культурай, пісаў успаміны, выкладаў у гімназіі.
У 1939-м, калі заходняя і ўсходняя беларускія землі аб'ядналіся ў БССР, прызнаў Савецкую ўладу і быў гатовы з ёю супрацоўнічаць, але неўзабаве яго зняволілі і ўжо ў даволі пажылым узросце паслалі ў сібірскія лагеры зведаць усе кругі дантавага пекла. Памёр адразу пасля вайны. Цяпер, у 1989-м, прызналі, што і за ім «няма саставу злачынства». Але некаторыя вучоныя-грамадазнаўцы па-ранейшаму настроены супраць яго варожа.
Д з е д з я. Памёр на 97-м годзе свайго жыцця як «ціхі пенсіянер».
Скураны. На пачатку 20-х гадоў дабіваўся аўтаноміі Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай, а пасля ўвайшоў у польскі ўрад і служыў яму. У 1939-м недзе знік, як скрозь зямлю праваліўся.
Я н к а в і н ы (168 двароў) у 1943 годзе, у блакаду, згарэлі, а іхніх ацалелых людзей фашысты вывезлі ў Германію. Адрадзіліся ў канцы саракавых гадоў (цяпер у іх 65 хат). Вёска, як і ўся Беларусь, а таксама як і ўся акупаваная фашызмам савецкая зямля, у гады вайны і нейкі час пасля яе аб'яўлялася Сталіным «не внушающей доверия» — усяго разам гэта амаль 70 мільёнаў чалавек, трэць даваеннага савецкага люду.
Падзеі, чалавечыя лёсы, лёсы, лёсы... Колькі яшчэ трэба расказаць пра наш зялёны, рачны і азёрны запарушаны чарнобыльскай бядой край, пра нашых добрых, працавітых і цярплівых людзей, пра маіх янкавінцаў!
1987-1989