Примечания

1

Пазьней памер на Салаўках.

2

Аднак, гэты рэпэртуар бальшавiкi пасьля заквалiфiкавалi як «нацдэмаўскi» i зьнялi са сцэны.

3

Атручаны бальшавiкамi ў 1922 г.

4

Тэрэшчанка Кузьма — вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1922 годзе пераехаў з Заходняй Беларусi ў БССР. У тым жа годзе пры нявысветленых абставiнах памёр. — заўвага ўкладальнiкаў.

5

Застрэлiўся у 1931 г., каб ня трапiць у падвалы ГПУ.

6

Iнбелкульт — Iнстытут Беларускае культуры — папярэднiк Акадэмii навук.

7

Памёр ад сухотаў на бальшавiцкiм выгнаньнi ў 1933 г.

8

Пасьля 5 гадоў вастрогу ГПУ замянiла яму на 10 гадоў савецкага лягеру.

9

Гэтак называюць у вастрозе даношчыкаў.

10

У 1934 цi 1935 г. польская ўлада арыштавала Паўлюкевiча й яго судзiлi ў Вiльнi за шпiянаж. Справа адбывалася пры зачыненых дзьверах. Засудзiлi яго на 4 гады вастрогу. Тыя, каму ўдалося быць на судзе, казалi мне, што на працэсе выясьнiлася, што Паўлюкевiч займаўся шпiянажам на карысьць Саветаў ужо даўно. Хто ведае! Можа, ужо як старшыня Беларускай Рады Паўлюкевiч быў на службе Саветаў? Хто ведае? Можа, i забойства паўпрэда было справай сваiх-жа савецкiх рук. Можа, каб лiквiдаваць Войкава, Саветы выкарысталi свайго чалавека, гэткiм чынам, адным стрэлам забiваючы двох зайцаў: i канфлiкт палiтычны ёсьць, i Войкава няма. У Саветаў усё магчыма. Чорт ведае! Паўлюкевiч ведае. Сталiн ведае! Я ня ведаю.

11

Дом предварительного заключения.

12

Пару год пасьля застрэлiўся перад арыштам, якi пагражаў яму.

13

Тагачасны старшыня Менскага ГПУ.

14

П-вiч дамогся свае мэты. Уцёк з высылкi. Трэба было камусьцi расшчапiць лоб — расшчапiў. Дабраўся да Вiльнi. Скончыў унiверсытэт. Думаў, што ўжо больш не спаткаецца з бальшавiкамi. Спаткаўся аднак У 1940 годзе. Праседзеў у вастрозе адзiнаццаць месяцаў. Вайна яго вызвалiла.

15

Пазьней — пад знакам «стаханаўшчыны».

16

«...церкви переделаем на школы...» — Ленин.

17

Гэта было напiсана пасьля майго павароту з катаргi. Цяпер, у 1941 г., пабачыўшы бальшавiкоў у Вiльнi, я заўважыў з гэтага боку прагрэс. «Матерщину» даводзiлася чуць надта рэдка.

18

Абток Капры належыць да Iталii. Там Горкi меў сваю собскую вiлю.

19

У гэты час нас штодня бязь зьмены кармiлi прасянай (пшоннай) кашай.

20

Prentice Mulford «Preci smierci».

21

Нешта праз месяц пасьля звароту ў Польшчу, у канцы кастрычнiка, я даведаўся з газэтаў, што ксяндзы, зь якiмi я сядзеў разам у Бутырках i снаваў здагадкi аб нашым лёсе, былi вымененыя ў Лiтву i туды прыехалi. Значыць, не памылялiся тады ў сваiх здагадках.

22

Старшыня польскай рэпатрыяцыйнай камiсii, Кулiкоўскi.

23

Гэтыя ўспамiны напiсаныя ў 1934 г. Тады мне й праз галаву не праходзiла, што з бальшавiкамi давядзецца шчэ раз спаткацца.

Загрузка...