Насустрач дыхнула густою вільгаццю, мокрым пахам травы, алешніку і ракігніку — гэтак, як і заўсёды пахне надвячоркам ад ракі. I аж лягчэй стала дыхаць.

Самаю лепшаю ўзнагародаю было б зараз распрануцца і кінуцца ў гэтую роўную, слюдзяную плынь ракі. Але такая блізкая і заманлівая вада заставалася недасяжнаю. Адсюль, з узгорка, было відаць як на далоні, што да ракі тоненькімі шэрымі стужачкамі сцякаліся калоны. I машыны адна за адною сыходзілі ў ваду і ўплаў пераадольвалі раку, не спыняючыся, уз'язджалі на ўзгорак на другім беразе. А далей кожная ка/юна зноў выходзіла на свой кірунак.

Капітан Раманаў перадаў загад тэрмінова падрыхтаваць машыны да плавання.

А праз некалькі хвілін калона паволі кранулася наперад.

Машыны ішлі ў раку.

Карповіч заняў месца на час пераправы ў вежы. 3 яе добра было відаць, як паволі, няўклюдна, быццам вялікія качкі, уваходзілі ў ваду баявыя машыны.

У самога Карповіча здрыганулася сэрца, калі машына, выкінуўшы перад сабою хвалеадбіўны шчыток, страціла пад сабою зямлю, загайдалася, нібыта восьвось гатовая пайсці пад ваду. I ў наступнае імгненне Карповіч адчуў, што машына плыве, што матор не марна працуе. Паволі набліжаўся бераг.

Карповіч азірнуўся назад: дзве ягоныя машыны, як качаняты, паслухмяна плылі следам.

Як толькі гусеніцы дакрануліся да зямлі, Зелянкоў даў газу. Ляпнуў, склаўшыся, хвалеадбіўны шчыток, і машына, абтрасаючы ваду, лёгка памчалася на ўзгорак, услед за калонай.

Адышоўшы з паўкіламетра, калона спынілася — пакуль падцягнуцца ўсе машыны.

Наперадзе, на скрыжаванні, стаяў на дарозе рэгуліроўшчык, збоч дарогі, за кусцікамі, матацыкл з каляскаю. Ад матацыкла да дарогі ішоў афіцэр, нечым вельмі ж знаёмы Карповічу.

I калі афіцэр падышоў бліжэй, Карповіч пазнаў, што гэта Ласцоў.

Ласцоў таксама пазнаў Карповіча, гукнуў:

— Прывітанне пяхоце!

Па гэтым прывітанні Карповіч зразумеў, што цяпер Ласцоў не мае ніякага дачынення да пяхоты. I знарок не стаў распытвацца нічога, бо зразумеў, што Ласцову захацелася пахваліцца.

Ласцоў прыпыніўся, паглядзеў на Карповіча, стомленага і запыленага, знарок няспешна, перавальваючыся з нагі на нагу, як прагульваючыся па скверыку, пайшоў назад да свайго матацыкла.

Калона кранулася далей. Цяпер Карповіч успомніў словы падпалкоўніка на начной стральбе і зразумеў, што тады ён узяў Ласцова на заметку і як няўмеку прыбраў у каменданцкі ўзвод ці так куды, абы толькі далей ад баявых машын, зрабіў, такім чынам, тое, чаго і дамагаўся чалавек.


РАЗДЗЕЛ 8


Лагчына адкрылася вачам адразу ж за пагоркам. Роўненька, акуратна ўзялася па пакошы трава. Нібы нехта, каб навесці прыгажосць, пастрыг поплаў.

Нагрэты за дзень поплаў павяваў водарам травы, аселіцы, вады. Пасярод лугу цякла невялічкая рачулкапятлянка.

Карповіч толькі аблізаў перасохлыя вусны.

Ніколі б не падумаў, што марш даецца гэтак цяжка,

забірае так многа сілы. Здавалася, што тут такога — едзь у машыне, не сваімі ж нагамі ідзеш.

Калона нават не збавіла ходу. На поўнай хуткасці імчала па вузенькай, слаба ўезджанай аўтамабілямі дарозе, бязлітасна ўзрываючы гусеніцамі лугавіну.

Карповіч заплюшчыў вочы: здалося, што машына не ўтрымаецца на мосціку і зляціць у ваду. Зелянкоў з шыкам узляцеў на мосцік, вузенькі, як толькі праехаць машыне. Мосцік спецыяльна зрабілі вайсковыя сапёры, і на бярвеннях яшчэ чыста і свежа бялеліся зачосы і блішчалі кроплі смалы.

Але машына нікуды не зляцела, пераможна рыкнула маторам, апынуўшыся на другім беразе.

Карповіч апусціўся на сядзенне, расшпіліў сумку, паглядзеў на карту. Не такім здаваўся і доўгім звілісты чырвоны пункцір маршруту на карце, які цяпер паўставаў перад вачыма жывымі малюнкамі ўзгоркаў, узлескаў, палёў, пройдзеных і пакінутых далёка-далёка ззаду. I пыл з тых лесавых і палявых дарог роўным тоўстым слоем укрыў браню машыны, твары і адзенне камандзіраў і механікаў.

Прыціхла ў дэсантным аддзяленні пяхота. Ад доўгае язды шуміць у галаве і нядобра падварочвае пад грудзі, як ад марское гайданкі. Пачынае здавацца, што не хопіць сілы вытрываць да канца маршруту.

Але Карповіч ведае, што маршрут, лічы, скончыўся, што адразу за лагчынкаю чырвоны пункцір маршруту абрываецца на лічбах — 112,3.

Карповіч цяпер уважліва прыглядаўся да карты і да мясцовасці, каб не прамаргаць тое месца, дзе ягонаму ўзводу трэба скіраваць з ротнага маршруту на свой напрамак.

Паварот Карповіч заўважыў здалёку, і машыны адна за адною нырнулі пад засень старых бяроз на парослую доўгаю рэдкаю травою дарогу.

Прыемна асвяжыў халадок і бярозавы водар паветра. Рэдкія, як зорачкі, лісцікі апалі на запыленую браню. За бярозавым гаем пачаўся арэшнік, потым ядловец.

Машыны ішлі на ўзгорак, на тую, пазначаную на карце ў Карповіча вышыню.

За ядлоўцам адкрылася воку вялікая палявая прастора, нязвыкла пустая, адзічэлая, парослая быльнягом і нізенькімі чэзлымі кусцікамі, якія ў лагчынах браліся гусцей.

Гэта той рубеж, дзе павінны былі сустрэцца з «праціўнікам», які падышоў ужо да другога канца поля або падыходзіць яшчэ, каб адразу перайсці ў наступленне.

— Я — кола два! Кола дваццаць два, кола дваццаць тры — да мяне! — перадаў па радыёстанцыі загад Карповіч і саскочыў на зямлю.

Зямля нечакана мякка загайдалася пад нагамі. Карповіч няўпэўнена ступіў некалькі крокаў, нібыта прывыкаў да зямное цвердзі.

— Таварыш лейтэнант, камандзір трэцяга аддзялення малодшы сержант Барзоў прыбыў па вашаму загаду!

Крыху касалапы, камлюкаваты Барзоў у запыленым камбінезоне і з пачарнелым ад пылу тварам быў падобны болей на трактарыста, чым на салдата.

— Таварыш лейтэнант, камандзір другога аддзялення сержант Прымак прыбыў па вашаму загаду.

Прымак пазбягаў сустракацца позіркам з камандзірам узвода.

— Таварышы сержанты, слухайце баявы загад! Пазіцыя першага аддзялення: тры кусцікі ядлоўцу — валун; пазіцыя другога аддзялення: бярозавы ўзлесак — зломанае дрэва; трэцяе аддзяленне — на левым флангу, ад насыпу да выжарыны. Пазіцыі машын: першага аддзялення — за кусцікамі арэшніку, другога і трэцяга — у тыле сваіх аддзяленняў. Аддзяленням заняць пазіцыі! — Аддаўшы загад на абарону, Карповіч прайшоў па пазіцыях, даў палосы вядзення агню, асабіста паказаў сектары абстрэлу з баявых машын, кулямётчыкам і гранатамётчыкам.

Калі было зроблена першае і самае неабходнае пры заняцці абароны, калі салдаты пачалі акопвацца, сержанты склалі каргачкі сістэмы агню кожнага аддзялення, Карповіч вопытным вокам сфатаграфаваў мясцовасць. I, быццам на малюнку, убачыў і размяшчэнне ўзвода, і сістэму агню, і тое, як уладарна над мясцовасцю паднімалася вышыня, занятая ім. Тут нават і здалёку вопытны чалавек зразумее, дзе павінен замацавацца праціўнік і куды нельга будзе і паткнуцца.

Карповіч сеў, прысланіўшыся плячыма да бярозы, дастаў чысты аркуш паперы, хуткімі і дакладнымі штрыхамі намаляваў сістэму абароны ўзвода, паклаў лісцік у сумку, заплюшчыў вочы і слухаў, як натомлена гудзе ўсё цела. I як востра пахне зямлёю, верасам, і раннім апалым лісцем, і вялікім пусгым полем, з якога плыве да лесу густы вецер. I ты нібы раствараешся ў гэтым ветры, пагойдваешся над зямлёю, лёгкі і вечны, плывеш пад бясконцыя кароткія шурпатыя гукі.

Шарх! Шарх! Шарх!

Карповіч страсянуў галавою, насцярожана азірнуўся навокал. Здалося раптам, што цішыня над ягоным узводам разляціцца ўшчэнт ад выбухаў, ад свісту асколкаў. Здалося, што ўбачыў, як з поля роўнымі ланцугамі ідзе «вораг». А на вышыні нельга падняць галаву ад грымотных няспынных выбухаў...

Карповіч пакруціў галавою, азірнуўся навокал. Ён пачуў патрэскванне ламачча пад коламі, гул матора, угледзеў камбатаўскі бронетранспарцёр.

Камбат саскочыў на зямлю, следам за ім камандзір роты.

— Таварыш маёр! Другі ўзвод заняў абарону на вызначаным рубяжы і займаецца інжынернымі работамі. Камандзір узвода лейтэнант Карповіч.

— Вольна, лейтэнант Карповіч. Пакажыце схему абароны.

Маёр працягнуў руку, узяў лісток, уважліва прыгледзеўся, потым зірнуў на адваротны бок. Карповічу толькі сказаў:

— Дату трэба ставіць.— I да капітана Раманава: — Выбраў знарок такую вышыню, каб нікому і не захацелася наступаць на яе?

— Вышыня прыдатная...

— Ага, усё, быццам на муляжы, класічна... Не зусім мне падабаецца гэтая класічнасць.

Камбат паціснуў пальцамі свой востранькі нос, зірнуў на гадзіннік.

— Ладна, Карповіч. Зараз салдатам прывязуць ежу. Пакінь тут намкамузвода, а сам з намі на бэтээр давай,— загадаў камбат, сам пайшоў паперадзе, ступіў на прыступку і лёгка ўскочыў у бронетранспарцёр.

Карповіч заўважыў, што кожны рух камбата імклівы, ён увесь сабраны, як спружына. I гэтая імклівасць і сабранасць міжволі перадавалася тым, хто быў побач з камбатам.

Бронетранспарцёр лёгка каціўся па ўзлеску, скіраваў у лагчыну, выехаў з яе, пераехаў цераз чыгунку і выбраўся зноў у поле, на якім стаяла невысокая двухпавярховая вежа, а далей у полі былі відаць траншэі, акопы.

— Запамінайце, Карповіч, гэтае месца і дарогу сюды.

— Таварыш маёр, я, відаць, сам прывяду ўзвод і буду камандаваць стральбою. Трэніроўкі ж праводзіу я,— звярнуўся да маёра капітан Раманаў. Ён быў стомлены, з пачарнелым, схуднелым тварам, чырвонымі павекамі.

— Не, Раманаў, камандаваць будзе Карповіч. Вы будзеце разам з ім. Абарону ён намаляваў добра. Паглядзім, што з яго за камандзір будзе тут...

Маёр ва ўпор паглядзеў на Карповіча.

Калі вярнуліся да ўзвода, там ужо ў засені бяроз стаяла машына, і старшына з тэрмасаў раздаваў страву.

Карповіч памкнуўся саскочыць з бронетранспарцёра, але Раманаў затрымаў яго.

— Карповіч, пасля вячэры, да дваццаці чатырох нуль-нуль, абарона павінна быць закончана цалкам. Выкапаны акопы і траншэі, запасныя пазіцыі баявым машынам.

— Таварыш капітан, людзі ж не адпачывалі...

— Вы, таварыш лейтэнант, чулі загад? — перапыніў Карповічаву гаворку камбат і зноў паглядзеў ва ўпор, быццам Карповіч быў вінаваты і не меў права на апраўданне.

— Так точна!

— Вось і выконвайце! Ідзіце!

Карповіч зірнуў на маёра, але той спакойна вытрымаў позірк і сказаў:

— Ды спытайце ў сержантаў за тое, што некаторыя байцы пакідалі зброю на пясок.

Камандзір батальёна патрабаваў, і Карповіч павінен быў выконваць гэтыя патрабаванні. I не інакш.

— Ёсць! — адказаў Карповіч, бо больш не мог нічога сказаць.

Чыйсьці аўтамат і сапраўды ляжаў на пяску.

Карповіч аж пачырванеў ад злосці і на салдата, і на самога сябе. Ён як камандзір быў вінаваты і ў гэтым.

— На ноч, Карповіч, выстаў абавязкова варту. Ага, перадай Прымаку, што аперацыя прайшла ўдала. Маці сказалі, што званіў сын,— сказаў яшчэ Карповічу капітан Раманаў.

— Усё, Раманаў, тут не дзіцячы сад. Няхай сам камандзір камандуе. Паехалі. Табе адпачыць трэба.

Раманаў казырнуў на развітанне, падаў Карповічу руку.

Калі бронетранспарцёр знік з вачэй, Карповіч паглядзеў, дзе Прымак.

— Прымак! — Карповіч падышоў да сержанга.— Сядзіце, сядзіце. Я хацеў сказаць вам, што аперацыя ў маці прайшла нармальна. Ёй сказалі, што гэта вы званілі...

Прымак здзіўлена ўскінуў вочы на камандзіра, падхапіўся на ногі, разгублена глядзеў то на кацялок, то на лыжку ў другой руцэ і не ведаў, дзе дзець іх.

— Дзякуй, таварыш лейтэнант!.. Ніколі не забуду!..

Карповіч апусціў вочы. Так ніколі не адчуваў сябе

яшчэ ён, і такое навукі, якую даў яму толькі што Раманаў, ён не меў.

— Нічога, нічога,— збянтэжана прамармытаў Карповіч і, каб Прымак не заўважыў ягонае збянтэжанасці, сказаў: — Гэга з вашага аддзялення аўтамат валяецца на зямлі?

— Аўтамат? Я зараз разбяруся, таварыш лейтэнант! — весела, бы яго пахвалілі, а не зрабілі заўвагу, адказаў сержант і накіраваўся да салдатаў.

***

Пасля вячэры Карповіч пастроіў узвод і аддаў загад акапацца ва ўстаноўлены тэрмін. Калі нехта ўздыхнуў цяжка, строга паўтарыў загад.

У вечаровай цішыні зашоргалі рыдлёўкі.

Пяхота капала акопы, траншэі, насыпала і акуратна маскіравала свежыя брустверы.

Зямля была не надта цвёрдая. Зверху лёгенькі пясочак, потым гравій, і толькі знізу сантыметраў трыццаць гліны. Але пясок, які лёгка капаўся, гэтак жа лёгка і аплываў уніз, на дно акопаў і траншэй. Акрамя ўсяго гэгага, у зямлі было шмат карэння — і тоненькага, і тоўстага.

Гусцеў зеленаваты вячэрні змрок, цеплаватаю свежасцю павеяла над зямлёю, бо не ішлі яшчэ дажджы і не астыла зямля. I туманаў нэ быг.о густых, тых, што ахутваюць зямлю на ноч і не .сочуць разыходзіцца раніцаю.

Карповіч абыходзіў пазіцыі баявых машын, аддзяленняў, заўважаў, што пакуль яго няма, салдаты не-не ды і прысядалі, а сеўшы, адразу засыналі.

Карповічу і самому надакучыла хадзіць ад акопа да акопа. Яму здавалася, што няма патрэбы прымушаць салдатаў адразу пасля маршу акопвацца. Можна было даць гадзінку-другую на адпачынак. Наперадзе цэлая ноч, і часу хопіць, каб акапацца. Ён быў гатовы на сваю адказнасць дазволіць людзям адпачынак. Але нешта стрымлівала і прымушала выконваць загад. Маёр мог патрабаваць ад Карпозіча, а Карповіч не меў права не выканаць ягонага патрабавання...

Карповіч ледзь не спатыкнуўся аб выцягнутыя ногі салдата.

— Устаць! — загадаў ён.

Салдат разгублена мацаў па зямлі, шукаючы рыдлёўку.

— Устаць! — злосна паўтарыў загад Карповіч, нібы пехацінец, якога змарыла стома, быў вінаваты ва ўсім, што рабілася на вышыні.

Салдат нарэшце падхапіўся на ногі. Нават у прыцемках было відаць, што ягоная куртка на плячах прамокла ад поту.

— Чаму спіце, радавы Назараў?

— Я не сплю... Я толькі эдмачыць прысеў, таварыш лейтэнант. Вінават, таварыш лейтэнант. Я зараз, таварыш лейтэнант...

— Вы чулі загад, радавы Назараў?

— Так точна, таварыш лейтэнант. Я зараз...

— Я асабіста праверу, як вы акапаліся!

— Вінават, таварыш лейтэнант.

Назараў, узбек з рускім прозвішчам, яшчэ не надта добра і ўмеў гаварыць па-руску...

Шорхалі рыдлёўкі, чуліся ціхія галасы. Пяхота рабіла спрадвечную сваю работу: капала зямлю, гэтак жа, як яе капалі ў цяжкія дні вайны дзяды і бацькі.

У негустой начной цемры свежа бялеўся выкапаны пясок, вільготна, моцна запахла свежараскапаным долам.

Усё часцей то там, то тут салдаты, толькі на хвілінку прысеўшы адпачыць, засыналі.

I ўсё выразней і акуратней абазначаліся над зямлёю замаскіраваныя лісцем і травою брустверы.

Пяхота капала зямлю.

I ў прызначаны час, калі і сам Карповіч засынаў на хаду, здавалася, не меў больш сілы працівіцца таму цёпламу туману, які засцілаў галаву, хіліў долу, акопы і траншэі былі выкапаны.

Карповіч абышоў яшчэ, праверыў пасты, насек сапёрнаю рыдлёвачкаю галля, захінуўся ў плашч-накідку і заснуў адразу ж, як праваліўся ў чорную прорву, і ўсё падаў і падаў і ніяк не мог упасці...


РАЗДЗЕЛ 9


А ноч не спала. Ноч жыла сваім жыццём. ! таму не самае галоўнае ў ёй, што на нейкай вышыні хутка, ціха акапалася пяхота, замаскіравалася і заціхла, чакаючы «непрыяцеля». Іншыя падраздзяленні выконвалі свае — і таксама для іх галоўныя — заданні.

Таму і прабіраўся па ўзлеску паволі бронетранспарцёр, нібы падкрадаўся, нябачны, з уключанымі прыборамі начнога бачання.

Праехаўшы, бронетранспарцёр спыняўся, і з яго, не грукнуўшы ботам аб браню, не трэснуўшы галінкаю пад нагамі, саскоквалі людзі ў маскіровачных халатах, па-рысінаму нячутна ступалі па зямлі. Потым доўга стаялі, прыслухоўваліся да ночы. Бо калі прыслухацца, то ноч не такая і ціхая. Ноч жыве. Шурхне па насохлым лісці мышка, сонна і незразумела ўскрыкне на дрэве птушка, мільгне нячутна, нібы прывід, сава... I многа яшчэ розных начных гукаў жыве, толькі не ўсе іх ведае чалавек і не ўсе яны чуваць чалавеку... А ўжо калі ёсць сярод ночы недзе людзі, то іх нельга не пачуць і не знайсці вопытнаму чалавеку, які прывычны да ночы і ўмее яе слухаць. Людзей у маскіровачных халатах вучылі слухаць ноч і многа яшчэ чаму вучылі, а нанбольш — як распазнаць, знайсці людзей, як бы яны ні схаваліся. I не толькі па тым, што дзе-небудзь выблісне на імгненне неасцярожны агеньчык цыгарэты ці грукне аб зброю кацялок.

Тыя, што былі на бронетранспарцёры, ведалі ўжо, што недзе паблізу ёсць людзі, бо яны яшчэ ўдзень назіралі, куды ехалі машыны, людзі з бронетранспарцёра адшукалі свежыя сляды ад гусеніц. Людзям у маскіровачных халатах трэба было ўсё ведаць дакладна пра тых, за кім яны сачылі.

Ноч спрыяла людзям у маскіровачных халатах, як сябрам: на ўзлеску, між дрэў, цемра была гусцейшая, чым над полем. Вось таму людзі ў маскіровачных халатах і заўважылі падрыхтаваную абарону, але ім трэба было падкрасціся бліжэй, каб угледзець, дзе кулямётныя і гранатамётныя гнёзды, дзе схаваліся са сваёй магутнаю зброяй баявыя машыны.

Рабілі сваю работу вайсковыя разведчыкі, вушы і вочы войска.

***

Тае ж самае ночы, калі была трывога, у другім месцы выходзілі машыны, таксама збіраліся і рыхтаваліся ў сваім раёне збору другія салдаты, потым выйшлі маршам на свой рубеж, каб з ходу атакаваць «непрыяцеля»...

I гэтак жа сама, як і Карповіч, наносіў на карту свой маршрут лейтэнант Вялічка. Высокі і спрытны, у зграбным камбінезоне, ён адчуваў сябе — прынамсі, яму так здавалася — на вучэннях, як рыба ў вадзе. Вялічка меў добрую прафесійную вывучку, умеў думаць і дзейнічаць хутка, умеў камандаваць. Вялічка верыў, што на адным з вучэнняў яму пашанцуе паказаць, чаго ён варты, вылучыцца з масы камандзіраў узводаў.

На прывале, калі прайшлі палавіну дарогі, камбат сабраў афіцэраў на нараду, каб удакладніць падрабязнасці будучага наступлення з ходу. Слухаючы яго і разумеючы, што камбату даводзіцца дзейнічаць, зусім мала ведаючы пра «непрыяцеля», Вялічка здагадаўся, што можна зрабіць. Ён дачакаўся зручнага моманту і сказаў:

— Таварыш падпалкоўнік, я прапаную разведаць праціўніка, калі ён яшчэ будзе на маршы, у калоне. А потым прасачыць заняцце ім агнявых рубяжоў. Такім чынам, мы зможам ведаць дакладна калі не ўсю, дык частку варожае абароны. А гэта дасць магчымасць правесці эфектыўную артпадрьіхтоўку і выбраць месца для галоўнага ўдару. Я бяруся правесці такую разведку.

— На жаль, Вялічка, мы не распараджаемся верталётам і не можам табе даць яго, каб ты знайшоў нам сярод лесу нейкую там роту ці нават і батзльён,— адказаў Вялічку начальнік штаба, малады насмешлІБы маёр.

— Мне трэба бронетранспарцёр і чалавек чатырох салдатаў з майго ўзвода.

— Вы хочаце сказаць, Вялічка, што гадзін за дзесяць да наступлення я буду мець схему ўчастка абароны праціўніка? — запытаўся камбат. Ён нахіліў галаву і ва ўпор глядзеў на Вялічку. Падпалкоўнік не быў насмешнікам, як ягоны начальнік штаба, меў большы вопыт і зразумеў, што думка лейтэнанта цікавая. Калі ўдасца разведка, можна будзе гарантаваць, што на-

ступленне атрымаецца ўдалым.

— Як вы мяркуеце знайсці варожую калону?

Вялічка з палёгкаю ўсміхнуўся — гэта ўжо было ўдакладненне дэталяў будучае разведкі.

— Там, дзе павінен будзе прайсці праціўнік, ёсць дзве рэчачкі. I ні на адной з іх няма капітальна збудаваных мастоў. Значыць, будуць рабіць пераправы або ісці ўброд...

— Пераплысці?

— Не, крутыя і гразкія берагі. Брод і то знайсці цяжка. Зручней і лягчэй за ўсё навесці пераправу.

— Таварыш маёр, выдзеліце лейтэнанту Вялічку бронетранспарцёр і ўсё астатняе, што яму патрэбна для правядзення разведкі,— загадаў камбат начальніку штаба, а Вялічку паўтарыў: — Запомніце: за ноч перад наступленнем мне патрэбна схема з дакладным размяшчэннем агнявых кропак!

Камандзір батальёна пакідаў сабе ў запасе час, каб назіраннем можна было праверыць разведдадзеныя.

— Выконвайце, таварыш лейтэнант!

— Есць! — шчасліва адказаў Вялічка. Ён ужо быў упэўнены, што гэтыя вучэнні ён выйграў. Цяпер ніхто не будзе сцвярджаць, што Вялічка толькі кар'ерыст. Наступленне будзе праводзіцца ў абставінах максімальна набліжаных да баявых, атака весціся ўслед за агнявым валам. Будзе прысутнічаць і рабіць разбор сам камандзір дывізіі.

3 лёгкаю душою пайшоў Вялічка рыхтаваць разведгрупу.

Такім чынам, у той час, калі калона, у якой быў і ўзвод Карповіча, фарсіраваным маршам імкнулася да вызначанага рубяжа, каб заняць абарону, бронетранспарцёр Вялічкі снаваў уздоўж рэчак, якія ляжалі на дарозе ў калоны. I разведчыкі заўважылі, дзе рыхтуецца пераправа. Не трэба было ні верталёта, ні далейшых пошукаў. Заставалася толькі чакаць, а потым прасачыць за калонаю.

Калі ўважліва глядзець на карту, то яна можа многа падказаць афіцэру. Толькі пасля таго, як Вялічка ўважліва вывучыў карту, прыйшла яму думка пра разведку. Цяпер, замаскіраваўшыся, ён зноў узяў карту ў рукі.

Вялічка прыглядаўся да ўзгоркаў, да палёў, да вышынь і прыкладна вызначыў, дзе праціўнік павінен заняць абарону.

I Вялічка чакаў. I дзень і ноч назіралі ягоныя разведчыкі, але калоны не было, з'ехалі ад пераправы і сапёры.

Вялічка чакаў. Ён аж халадзеў ад думкі, што, магчыма, калона пайшла другою дарогаю, а тут проста сапёры вучыліся рабіць пераправу. Але мяняць што-небудзь было позна. Заставалася толькі чакаць.

Калона паказалася адвячоркам, чаго Вялічка не чакаў. Падыходзіць да рубяжа, дзе павінна быць занята абарона, удзень вельмі ж небяспечна.

3 засады, з узгорачка, Вялічка назіраў, як пераправілася калона, як потым рассыпалася на ротныя, на ўзводныя калоны, рухаючыся да прыкмечаных ім вышынь.

У засадзе Вялічка праседзеў да цемнаты. Калі змерклася, перабраўся ў лес, бліжэй да «непрыяцеля», аднак весці разведку не спяшаўся. Чакаў, калі абарона будзе падрыхтавана хаця б збольшага, каб ведаць, як размешчаны агнявыя сродкі.

Уначы бронетранспарцёр рушыў бліжэй да траншэй.

Абарона была падрыхтавана на прыкмечанай па карце Вялічкам вельмі ж выгаднай вышыні, якую, здаецца, і грэх было абмінуць. I наконт гэтае вышыні ў Вялічкі праклюнулася свая думка: ніводзін камандзір, заняўшы абарону на такой вышыні, не мяркуе, што на гэтым небяспечным і нявыгадным для наступаючых напрамку можа рыхтавацца прарыў. I таму наўрад ці будзе па-сапраўднаму падрыхтоўваць абарону ў гэтым месцы і большыя сілы сканцэнтруе не тут, а на напрамках, найбольш прыдатных для прарыву.

Вялічка сам ціхенька краўся з разведчыкамі, каб потым у бронетранспарцёры нанесці на карту і на схему падрабязнае размяшчэнне агнявых кропак.

Пяхота, наездзіўшыся і накапаўшыся, спала.

Нячутна перабягалі ад куста да куста разведчыкі.

Вялічка збіраўся ўжо два разы крыкнуць тым самым незямным, слабым голасам начное птушкі—падаць каманду разведчыкам вяртацца да бронетранспарцёра,— як з-за куста, які ён прамінуў, пачуўся ціхі, але ўладарны голас:

— Стой! Хто ідзе?

Глуха кляцнула затворная рама аўтамата.

Вялічка застыў — долі секунды былі на тое, каб знайсці выйсце, каб не прапала прыдуманая ім і амаль закончаная аперацыя. Калі іх тут заўважаць — усё прапала!

— Чаму спіцё на пасту? — камандзірскім патрабавальным голасам запытаўся Вялічка і ступіў да салдата.

Але той не разгубіўся, гучней запатрабаваў:

— Стой! Хто такі?

У гэты ж час нешта глуха шамнула, упаў на зямлю аўтамат вартавога. Вялічка кінуўся на дапамогу. Ягоны разведчык, лежачы на зямлі, адною рукою трымаў рукі вартавога, а другою закрываў пілоткаю рот — каб не крыкнуў.

— Спакойна! — загадаў Вялічка, звязваючы рукі вартавому і прывязаўшы, каб не выплюнуў кляп.

— Ляжы ціха, а інакш занясём у поле і аўтамат забяром. Праляжыш да раніцы і праславішся на ўсю часць,— папярэдзіў Вялічка.Салдат перастаў выкручвацца, відаць, зразумеў, што адбылося.

Вялічка пастаяў, прыслухаўся. Ціха.

— Таварыш лейтэнант, гэта Рустамаў з другога ўзвода,— прашаптаў салдат, які пазнаў вартавога.

Як спакусліва было забраць варгавога на бронетранспарцёр, прывезці «языка»! Прагрымеў бы Карповіч на ўсю дывізію — гэта той, у якога вартавога ўкралі.

Але зрабіць так Вялічка не мог. I таму ён нагнуўся, нібыта паправіць вузел на вяроуцы, якою звязалі рукі вартавому, і расшмаргнуу яго.

Рустамаў чуў, лежачы, як аддаляліся крокі, як піскнула два разы начная птушка. Праз некаторы час завуркатаў магор, трэснула пад коламі галінка-другая, і ноч праглынула ўсе гукі.

Рустамаў аж застагнаў ад бяссілля і злосці. Значыць, гэта не свой, а чужы матор чуў ён! Цяпер давядзецца ляжаць звязаным да таго часу, пакуль не прыйдзе змена. Ляжаць салдату другога года службы! Ён не думаў і не гадаў, што дажыве калі-небудзь да такога сораму.

Са злосцю Рустамаў напружыўся, сілячыся вызваліцца, хоць і разумеў, што гэта немагчыма, бо не стане сілы парваць вяроўку. Але нечакана рукам стала вальней.

Рустамаў аж упацеў, тузаючы рукамі, пакуль не вызваліў іх. Потым развязаў вяроўку, выплюнуў кляп, штыкнажом разрэзаў вяроўку на нагах, прыслухаўся.

Цішыня. Мірная восеньская ноч.

Рустамаў вобмацкам знайшоў кляп, вяроўкі, скамячыў усё і сунуў пад куст.

А тым часам далёка ад гэтага месца з уключанымі фарамі пераможна імчаў па лесавой дарозе бронетранспарцёр, і разведчыкі смяяліся разам з лейтэнантам, успамінаючы, як лоўка «знялі» вартавога.


РАЗДЗЕЛ 10


— Таварыш лейтэнант, таварыш лейтэнант!

Карповіч прахапіўся.

— Што такое?

— Ротны выклікае, таварыш лейтэнант!

Дзяжурны сувязіст падаў Карповічу трубку.

— Слухаю,— хрыпла сказаў Карповіч і адкашляўся.

— Карповіч, вазьмі карту і нанось маршрут. Праз па/гадзіны быць там, куды мы цябе з камбатам вазілі. Машыны выводзь у лагчыну ціхенька, без святла. Дэсант забраць з сабою да аднаго чалавека. Ты чуеш мяне?

— Так точна.

Карпозіч слухаў загад і нічога не разумеў.

— Людзі стомленыя,— сказаў ён у трубку.

— Карповіч, выконвайце загад! Вы там яшчэ не прачнуліся, ці што? — жорстка запытаўся Раманаў.

I гэтае пытанне канчаткова вярнула Карповіча да рэальнасці. Ён загадаў пасыльному:

— Сержантаў і Зелянкова — да мяне!

Калі з'явіліся сержанты, Карповіч адышоў ад сну, і магло здацца, што ён і не спаў. Ён паглядзеў на млявых пасля сну камандзіраў і запытаўся:

— Вам што, марш-рывок зрабіць, каб папрачыналіся? Малодшы сержанг Зелянкоў, праз пяць хвілін машыны без святла і без лішняга шуму павінны быць у лагчыне, стаяць калонаю. Гараць толькі габарытныя агні. Выконвайце!

— Ёсць!

— Таварышы сержанты, праз восем хвілін пасадка

на машыны. Праверыць, ці ўсе людзі, зброя. Выконвайце!

Карповіч пайшоў да машын і там чакаў, пакуль прыйдзе дэсант.Пасля таго, як кожнае аддзяленне пастроілася ля свае машыны і камандзіры далажылі пра наяўнасць людзей і зброі, Карповіч даў каманду: «Да машын!»

Па ўзлеску Карповіч правёў калону ціха, без святла, а калі ўехалі ў лес, дазволіў уключыць святло і павысіць хуткасць.

Было штось рамантычнае ў гэтым неспадзяваным маршы невядома куды і навошта. А можа, стаў бадзёрым настрой пасля кароткага адпачынку, які зняў стомленасць?

Пакуль імчаліся машыны, у дэсантным аддзяленні пагойдваўся і драмаў радавы Рустамаў, які так і не дастояў на варце, быў зняты камандзірам аддзялення і пастаўлены ў строй. Цяпер ён некуды едзе на радасць самому — зрабіўся не патрэбны нікому той ягоны пост, не мела ніякага сэнсу дакладваць пра тое, што здарылася. Так думаў, сонна пагойдваючыся, радавы Рустамаў, хіліла яго на сон, але ўсё ж неспакойна было на душы...

Карповіч добра памятаў дарогу, па якой правезлі яго ўдзень, пазіраў на гадзіннік і не запавольваў ходу калоны — часу ў запасе заставалася не так і многа.

Калі машыны пад'язджалі да ўзлеску, яркае чырвонае вочка ліхтарыка загадала спыніцца.

Машыны асцярожна пад'ехалі да чалавека, які падаў сігнал спыніцца. Карповіч пазнаў камандзіра роты і збоч дарогі ўбачыў ягоную камандзірскую машыну.

Як толькі Карповіч падышоў і далажыў, Раманаў зірнуў на гадзіннік, цыферблат якога свяціўся, энергічна падаў руку. Камандзір роты быў рухавы і быстры, нібы адпачываў добрыя суткі. Карповіч ведаў, што ротнаму на адпачынак выпала мала часу, меней, чым яму самому. I хоць Карповіч адчуваў сябе крыху і бадзёра, але ўсё цела балела. Таму ён паволі падаў руку камандзіру роты, але стрымаўся і не запытаўся, навошта гэты начны марш.

Капітан Раманаў як і не заўважаў марудлівасці камандзіра ўзвода.

— Сержантаў да мяне, Карповіч!

Калі камандзіры аддзяленняў падбеглі і сталі ў адну шарэнгу побач з Карповічам, камандзір роты паведаміў:

— Сёння мы будзем страляць ноччу ўзводам у абароне. Кіраваць стральбою буду я сам, дапамагаць мне — лейтэнант Карповіч. Камандзіры аддзяленняў, вядома, камандуюць на сваіх месцах. Прашу ўлічыць, што стральба залічваецца пры ацэнцы вучэнняў. Мы пасля маршу занялі абарону і тае ж ночы вымушаны былі адбівацца ад праціўніка. Цяпер канкрэтна, што датычыць стральбы. Машыны завярнуць упоперак дарогі, уключыць фары. Камандзірам аддзяленняў атрымаць боепрыпасы і пры святле фараў прасачыць за напаўненнем магазінаў і стужак. Гранатамётчыкам пакласці выстралы ў сумкі і падрыхтаваць іх да стральбы непасрэдна на агнявым рубяжы. Запалы да гранат таксама выдаць на агнявым. На машынах да выхаду на агнявую пазіцыю стужкі ў прыёмнік не ўстаўляць. Парадак выхаду на агнявы рубеж наступны: разам са мною ідуць машыны, потым падыходзіць дэсант з лейтэнантам Карповічам, займае абарону і вядзе назіранне за ворагам у гатоўнасці адбіць атаку. Выконвайце!

Калі машыны завярнуліся папярок дарогі і святло фараў лягло на роўны, пасаджаны радамі пры дарозе сасоннік, Карповіч заўважыў, што побач з камандзірскаю машынаю стаіць крыты брызентам «газік».

Паддубны, у камбінезоне і ў танкашлеме, выдаваў на кожнае аддзяленне загадзя падрыхтаваныя боепрыпасы.

Пры святле фараў салдаты рассцілалі на зямлі плашч-палаткі і набівалі патронамі магазіны. У цішыні чулася сухое кароткае папстрыкванне патронаў. Салдаты рабілі работу хутка, перакідаючыся жарцікамі.

Карповіч разумеў іх. Ён і сам быў у прадчуванні нечага незвычайнага і адказнага.

Капітан Раманаў стаяў ля машыны і назіраў за салдатамі.

Карповіч не здагадаўся, чаго капітан пазірае на гадзіннік — часу заставалася даволі. Толькі пасля таго, як да капітана падышоў з дакладам Самхарадзе і капітан сказаў «Малайцы!», Карповіч здагадаўся, што і тут усё было разлічана на хвіліны,— колькі часу патрэбна аддзяленню і ўсяму ўзводу, каб падрыхтавацца да стральбы.

— Карповіч, пастройце ўзвод ля дарогі. Паведзяце яго за намі. Экіпажы — да машын! — нечакана молада і весела загадаў капітан Раманаў.

Карповіч пастроіў узвод, глядзеў, як рушылі ягоныя машыны ўслед за камандзірскаю.

— Узвод, напра-ва! Шагам марш! — загадаў Карповіч, і невялікая ўзводная калона рушыла ўслед за машынамі.

Як выйшлі з лесу, здалося, што ноч пасвятлела.

I неба было не такое і чорнае, а нейкае глыбока-сіняе, густое. У полі ўгадваліся абрысы вежы, тае самае, якую паказвалі Карповічу ўдзень камбат з ротным. Машыны, мабыць, занялі пазіцыі, бо цішыня была такая, што, здавалася, калі скажаш хоць слова, голас твой пачуюць на другім баку зямлі, бо менавіта там, на другім баку, і канчаецца гэтае поле...

Ходка ішоў узвод.

Карповіч узіраўся ў поле і ў цемені хоць і невыразна, але заўважаў накапаныя брустверы акопаў і траншэй. Калі падышлі бліжэй, сталі бачныя і габарытныя агеньчыкі машын.

Карповіч скамандаваў заняць пазіцыі і, стоячы, назіраў, як рассыпаліся аддзяленні, займаючы свае месцы.

I зноў стала ціха, спакойна ляжала цеплаватае і не астылае яшчэ поле, быццам цешылася, песцілася апошняю пяшчотаю перад глухімі і бясконцымі восеньскімі дажджамі.

Над полем суха, бы ў холад ці ў мароз, свяціліся далёкія зоркі, і здавалася, што гэта ад іхняга святла не такая глухая і чорная ноч.

Карповіч прайшоў па траншэі ад аддзялення да аддзялення, нагінаючыся, каб не было відаць галавы над брустверам. Ён заўважыў, што гэтак ходзяць і салдагы, хоць кожны ведаў, што з поля не прыляціць ніводная куля, што не будзе адтуль стрэлаў. Але хадзілі нагнуўшыся, нібы з крывёю бацькоўскаю перадалася ім гэтая звычка.

Салдатам раздалі запалы, ля гранатамётчыкаў ляжалі гатовыя выстралы.

Карповіч перабег да акопчыка за траншэяй, дзе сядзеў капітан Раманаў, і далажыў, што ўзвод да стральбы гатовы.

Камандны акопчык прасторны, нават з лавачкаю, зробленаю са старое снараднае скрынкі. На лавачцы стаяў палявы тэлефон.

Капітан Раманаў пакруціў за ручку, узяў трубку, счакаўшы, калі на другім канцы провада паднялі яе, сказаў:

— Вераб'ёў, у мяне гатова. Чакаю.

Потым спытаўся ў радыста:

— Сувязь з машынамі нармальная? Што ж, будзем чакаць,— сказаў Раманаў, нібы растлумачыў Карповічу, што трэба рабіць.

Цішыня панавала ў полі, і здавалася, што нічога нельга тут дачакацца... I ўсё ж трывога жыла ў сэрцы ад думкі, што нешта жывое і невядомае, нават, можа, і небяспечнае, прытаілася ў полі і падкрадваецца, падкрадваецца...

Карповіч прыслухаўся, намагаючыся першым пачуць самы нязначны гук з поля. Але нічога не было чуваць, толькі горача пастуквала ў скронях кроў.

Капітан Раманаў, здавалася, драмаў.

I ўсё ж не Карповіч, а Раманаў першы пачуў пачатак. Карповіч толькі тады насцярожыўся, калі Раманаў падхапіўся, надзеў на галаву каску, другую падаў Карповічу і ўключыў узводную рацыю.

Карповіч яшчэ не зусім разабраўся, што да чаго, як побач шуганула ўгору ракета.

Пры яе нечакана яркім і мігатлівым святле, як на невялікай круглай сцэне, зрабілася відаць усю абарону і абрысы танкаў, якія імкліва набліжаліся з цемры да акопаў. Ужо з траншэй ірвануліся ўгору дзве ракеты, пачуліся глухія галасы каманд. Капітан Раманаў гучна, што, здавалася, пачулі яго каманду і ў акопах, загадаў па рацыі камандзірам аддзяленняў:

— Гранатамётчыкам знішчыць танкі!

Толькі цяпер Карповіч заўважыў, як выглядвалі з-за бруствераў насустрач танкам драпежныя вострыя насы гранат.

Танкі імчаліся да траншэй. Адна за адною ўзляталі ракеты і асвятлялі поле.

Клубком успыхнуў агонь у адным акопе, асвятлілася постаць салдата.

Першая вогненная камета пранізала танк, яго нестала, толькі рассыпаліся на тым месцы чырвоныя іскры. Адзін за адным ударылі яшчэ два гранатамётныя стрэлы — і зноў выбухнулі два гарачыя кусты іскраў на тым месцы, дзе толькі што ішлі танкі.

Ледзь толькі ўспелі гранатамётчыкі расстраляць танкі, як за імі замільгалі ў полі роўныя густыя агеньчыкі стрэлаў. Загучалі каманды ў акопах. Капітан Раманаў нешта загадаў радысту, і амаль адразу ж гулка, як у бубен, ударылі кулямёты з машын.

Поле засвяцілася не толькі ад ракет, але і ад трасірных куль, якія загулялі над ім, быццам нехта снаваў дзівосны ўток з неонавых струменяў. I гэтыя струмені лопаліся, узляталі ўгору, нядоўга гарэлі ў небе лятучымі зоркамі.

«Бу-бу-бу-бу»,— няспынна, як цецерукі, такавалі кулямёты на баявых машынах. Яны не скончылі такавання, калі ў страляніну ўвязаліся кароткія злосныя чэргі з аўтаматаў. Чуліся каманды сержантаў у акопах, нешта загадваў і падказваў па радыёстанцыі капітан Раманаў, і Карповіч спачатку не здагадваўся, уражаны нечаканым відовішчам, што ўся гэтая баталія паслухмяна капітану Раманаву. Абарона дакладна і хутка выконвала ягоныя каманды. Для Раманава ўсё дзеялася ў полі па парадку, не было неразбярыхі, як гэта спачатку здалося Карповічу.

Агеньчыкаў, якія спачатку ўспыхвалі здаля, стала безліч, яны мігатліва набліжаліся да траншэй.

I амаль адразу ж, пасля каманды капітана Раманава, пасля тых каманд, якія падавалі сержанты ў акопах, насустрач агеньчыкам запульсавалі чэргі, поле напоўнілася несупынным стракатаннем аўтаматычнае зброі, нібы шылі на велізарных швейных машынах. I агеньчыкаў рабілася ўсё менш і менш, але яны прарываліся праз вогненную заслону і ўжо нішто не магло спыніць іхні рух.

— Падрыхтаваць гранаты! Гранатамі — агонь! — крыкнуў у радыёстанцыю Раманаў. Па акопах пракацілася таксама:

— Падрыхтаваць гранаты! Гранатамі — агонь!

I тыя агеньчыкі, якія амаль зусім «дабеглі» да траншэяў, закрыла сцяна гранатных выбухаў. Тонка, жаласліва заспявалі ў паветры асколкі.

Адзін з іх зверху лёгенька паласнуў па касцы Карповіча, нібыта хацеў пагладзіць яе.

Зрабілася ціха.

Карповіч асцярожна выглянуў з акопа.

Пасля ўсяго грому, які, здавалася, ушчэнт расшкуматау ноч і цішыню, зрабілася зноў ціха і да чорнага цёмна пасля святла ракет. Толькі тлелі ў полі там-сям чырвоныя агеньчыкі, удушліва, востра пахла парахавым дымам пасля выбухаў.

Гудзела ў вушах.

Карповіч адчуў, што ўпацеў і стаміўся, хоць сам і не камандаваў. Здавалася, што ўсяе гэтае страляніны было толькі некалькі хвілін.

Капітан Раманаў выключыў радыёстанцыю, скінуў каску, дастаў цыгарэту, прыкурыў толькі ад другое запалкі, запытаўся ў Карповіча:

— Ну як? Ты ж назіраў. Стралялі быццам добра.— I зірнуў на фасфарычны цыферблат гадзінніка.

— Чармальна.

Потым нахіліўся да радыёстанцыі, даў камандзірам аддзяленняў загад разрадзіць зброю і чакаць далейшых каманд.

Пакрысе вочы прывыклі да цемнаты.

Карповіч толькі цяпер заўважыў, што над, здавалася, бязлюднаю вежаю свяціўся чырвоны ліхтар.

Капітан Раманаў перахапіў ягоны позірк, узяў тэлефонную трубку, далажыў:

— Вераб'ёў! Я скончыў. Не, у мяне яшчэ адзін

узвод астаўся.

Потым капітан Раманаў паслухаў, што яму гаварыў невядомы Карповічу Вераб'ёў.

— Кіраўнік гаворыць, што пападанне ў мішэні добрае. Калі не выдатна, то чацвёрка гарантавана. Яшчэ Каленчукоў узвод застаўся. Ты правер перад пасадкаю, ці зброя разраджана. Астаткі боепрыпасаў здайце старшыне. Пазіцыю займайце скрытна, акопы дарабіце і будзьце гатовымі да бою...

— Таварыш капітан, людзі амаль што другую ноч не адпачывалі.

Карповіч не мог і падумаць, што пасля стральбы не будзе людзям адпачынку.Капітан Раманаў як і не пачуў Карповічавых слоў.

— Вынікі стральбы аб'яўлю заўтра і адзначым лепшых. Я сёння буду яшчэ ў вас. I барані вас бог, каб пабачыў сонны лагер замест падрыхтаванае па ўсіх правілах абароны!

Капітан Раманаў завярнуўся і пайшоў да свае машыны. Было відаць, як яна памчалася па полі да лесу — сустракаць узвод Каленчука.

— Узвод — да мяне!

Карповіч стаяў збоч строю, чакаў, пакуль сержанты правяралі, ці разраджана зброя. Ён адчуваў сябе вінаватым перад людзьмі, што пасля стральбы не можа дазволіць ім адпачыць. Ён быў упэўнены, што не было ніякае патрэбы рабіць стральбу адразу пасля маршу, у адну ноч з падрыхтоўкаю абароны...

Карповіч ужо быў гатовы даць каманду садзіцца ў машыны, як хтосьці з салдатаў запытаўся:

— А як стральба прайшла, таварыш лейтэнант?

— Сама мала — на чацвёрку, а можа быць, і выдатна.

— Здорава!

— А Бабаеў як па танках біў! Два танкі!

— Танкі ўсе падбіты.

— Дзе ўсе? Адзін не.

— Як гэта не? Усе!

— Трэба ж палічыць яшчэ, колькі кулямётаў знішчана, раставых, грудных мішэняў...

Карповіч разгубіўся: гэтак нечакана і шчыра-радасна загаварылі пра стральбу салдаты, і ніводзін не ўспомніў пра адпачынак. Ім галоўнае было, як кожны страляў...

Карповіч не перапыняў салдатаў, слухаў іхнюю гаворку, спрэчкі. Падумаў: добра, што не ўспеў суха і злосна аддаць каманду на пасадку ў машыны.

Усё. Хопіць мітынгаваць! Усе снайперы! — знарок бадзёра і весела загадаў ён.Калі калона кранулася, Карповіч чуў, што дэсант не сядзеў спакойна — салдаты ўсё яшчэ абмяркоўвалі начную стральбу, спрачаліся, хто што знішчыў...

Калі машыны падышлі да вышыні, Карповіч спешыў дэсант, без агнёў вывеў машыны да акопаў, паставіў салдатам задачу — удасканальваць абарону.

— Яшчэ раз папярэджваю! Асабіста буду правяраць, што зроблена. Таварышы сержанты, самы строгі кантроль за работаю!

Карповіч злавіў сябе на тым, што загад аддае так, быццам сам перакананы, што свет закруціцца ў іншы бок, калі загаданае не будзе выканана.

Ціхенька сталі на сваё месца машыны, рассыпалася па траншэях пяхота, зноў зашоргалі рыдлёўкі, выкідаючы пясок, які аплываў на дно траншэй.

Карповіч сядзеў ля тэлефаніста, які лежачы не то драмаў, не то прыслухоўваўся да тэлефона. Сну не было. Той кароткі сон, аказалася, задаволіў патрэбу ў ім, хоць раней здавалася: каб выспацца, мала будзе і сутак.

— Таварыш лейтэнант!

Прымак падышоў да камандзіра ўзвода.

— Што такое?

— Таварыш лейтэнант, мне Рустамаў далажыў, што перад выездам на стральбу тут нейкі бэтээр ездзіў. Калі Рустамаў запытаўся, хто такія, яго звязалі!..

— Нічога сабе стараслужачы! Чаму мне адразу не далажылі?

— Мы ж на стральбу адразу паехалі. Рустамаў думаў, што больш не вернемся сюды.

— Думаў!.. Менш трэба думаць, а выконваць патрабаванні статуту!

Карповіч не заўважаў, што паўтарае амаль тое ж, што яму некалі гаварыў начальнік штаба і што ён не мог прыняць душою.

— Не хапіла толькі, каб звезлі яго за языка! Сорам! У абароне вартавога ўкралі!

— Што рабіць, таварыш лейтэнант?

— Ідзіце і прасачыце, каб акопы былі выкапаны як след!

— Тут нешта не так, таварыш лейтэнант...

— Ідзіце, таварыш сержант!

Карповіч уявіў, як будзе дакладваць капітану Раманаву пра здарэнне. Той толькі нядаўна папярэджваў, каб замест абароны не было соннага лагеру.

Прымак, які затрымаўся на некалькі секунд, суха сказаў: «Ёсць!» — і пайшоў.

Урэшце, Карповіч сам можа разабрацца са сваім узводам. Карповіч, мабыць, прыдрамаў крыху, седзячы ля сувязіста, бо калі прахапіўся, пасвятлела ноч. Амаль незаўважным святлом пазначылася неба на ўсходзе. Карповіч з палёгкаю ўздыхнуў — павінен жа быць нарэшце канец і гэтай бяссоннай ночы.

Дзе-нідзе шоргалі яшчэ рыдлёўкі, некаторыя ж салдаты спалі ўжо, закончыўшы работу.

Камандзір роты яшчэ не прыязджаў.

Карповіч зноў прайшоў уздоўж траншэй, глыбокіх, выкапаных у поўны профіль, з акуратна замаскіраванымі брустверамі. Нават не верылася, што людзі маглі за ноч гэтулькі перавярнуць зямлі!

Майбах таксама выкапаў сабе акоп, спаў пры ім пад кусцікам, скруціўшыся клубочкам, каб было цяплей.

У акопе кулямётчыка Свірыдава сядзеў худзенькі і маленькі ўралец Кастрамін. Абодва нахіліліся над шахматамі — і не заўважылі, калі падышоў камандзір. Магло быць, што канчалі яны партыю, пачатую яшчэ ў казарме, перад трывогаю.

Крыху далей ад траншэі чуўся вясёлы смех і галасы.

Калі Карповіч падышоў бліжэй, здзівіўся: амаль дзве трэці ягоных салдатаў не спала. Ля хвойкі, патурэцку падкурчыўшы ногі, сядзеў чарнявы, круглатвары салдат са смешным прозвішчам Коньчык і чакаў, пакуль аціхне смех, каб расказаць чарговую небыліцу з серыі тых «быляў», якіх ён ведаў процьму, а хутчэй за ўсё выдумляў сам.

Коньчык заўважыў Карповіча і пажартаваў:

— Ну а зараз у акопы, а то перападзе нам — на наш смех начальства з двух бакоў збіраецца!

Карповіч і сам пачуў матор бронетранспарцёра і пайшоў насустрач яму.

Камандзір батальёна прывітаўся з Карповічам за руку, паведаміў, што ўзвод адстраляўся на «выдатна».

Карповіч адказаў, што ў гэтым не яго заслуга, што ўзвод да стральбы рыхтаваў капітан Раманаў.

— А ты радуйся за тых, хто страляў. Аднаасобнік знайшоўся. Паказвай абарону. Я пагляджу, што ты тут заслужыў,— не то пажартаваў, не то папярэдзіў камбат.

Карповіч з Раманавым ішлі следам.

— Парадак у цябе тут,— скупа пахваліў Карповіча Раманаў.— Нядрэнныя ў цябе салдаты.

— Талковыя,— згадзіўся Карповіч. Пахвала Раманава прыдала крыху ўпэўненасці ў самім сабе і гаварлівасці.— Толькі ўсё гладка не сходзіцца. Сёння аднаго стараслужачага звязалі на пасту.

— Як звязалі?

— Бэтээр тут нейкі круціўся. Мабыць, разведчыкі.

— Каго звязалі?

— Рустамава.

— Зараз жа сюды Рустамава! Калі гэта было?

— Перад выездам на стральбу.

— Чаму мне не далажылі? Ладна, за гэта я ў вас яшчэ спытаюся! Рустамава сюды!

Капітан Раманаў так хутка задаваў пытанні, так устрывожыўся, што Карповіч адчуў сваю віну.

— Я не думаў, таварыш капітан...

— Цяпер позна думаць. Часу мала засталося.

Камандзір роты дагнаў камбата, і пакуль Карповіч, знарок не спяшаючыся, падышоў да камандзіраў, камбат гаварыў злосна, а капітан Раманаў толькі паўтараў кароткія: «Не, таварыш маёр!». «Так точна». «Вінаваты».

Потым абодва нахіліліся над картаю, капітан Раманаў пачаў нешта тлумачыць камбату. Той потым нешта загадаў камандзіру роты, а сам, на хаду зашпільваючы сумку і не звяртаючы ўвагі на Карповіча, пашыбаваў да бронетранспарцёра.

— Ідзіце сюды, таварыш лейтэнант!

Капітан Раманаў быў стрыманы і карэктны, быццам Карповіч ва ўсёй гэтай гісторыі быў ні пры чым.

— Зараз пакідаеце на пазіцыі ўзвода чалавек трохчатырох змысных салдат. Яны павінны паказвацца ў розных месцах, быццам у траншэях цэлы ўзвод. Сам узвод і машыны пераводзіце за лагчыну, на той парослы кусцікамі ўзгорачак,— капітан паказаў улева ад пазіцыі.

— Я ж гаварыў: на чорта было капаць тут!

— Я добра памятаю, што вы мне гаварылі! На вашым месцы цяпер лепш маўчаць. Я пакуль што не пытаюся, чаму мне не дакладзена, што ваша сістэма абароны разведана праціўнікам, з-за чаго пастаўлена пад удар выкананне баявое задачы батальёнам!

Раманаў паглядзеў на Карповіча строгім і халодным позіркам.

— Каб выратаваць сябе і батальён, лепш пастарайЦеся дакладна выканаць тое, што я вам загадаю. Паўтараю: пакуль не развіднела — заняць вышыню злева, замаскіравацца. Самае галоўнае цяпер — успець замаскіравацца. На выпадак удачы: агонь пачынаць, калі наступаючыя падставяць вам фланг. Я дам сігнал на адкрыццё агню.

— Ёсць, таварыш капітан!

— Выконвайце. Разбірацца будзем пасля.

Толькі калі капітан адышоўся, Карповіч падумаў: а што 6 было, каб зусім нічога не далажыў пра здарэнне з Рустамавым? Ён яшчэ не разумеў, што здарылася, але адчуваў — нешта сур'ёзнае. Але ж факт і тое, што Карповіч сказаў праўду — марна салдаты гэтулькі зямлі перакапалі.


РАЗДЗЕЛ 11


Машыны нячутна адышлі да лесу, па ўзлеску паспрабавалі зайсці на вышыню, але за ёю, аказалася, цёк невялічкі крынічны ручаёк. На карце на яго і ўвагі не звернеш. А на самай справе крыніцы так размылі і забалоцілі лагчыну, што з машынамі не паткнешся.

3-за гэтага давялося машыны выводзіць на вышыню па полі, спадзеючыся толькі на тое, што непрыяцель не заўважыць гэтага. Цяпер, калі пачалася перадыслакацыя, павольны ранішні досвітак здаўся вельмі кароткім і імклівым.

Ды і кусцікі на вышыні, якія здаваліся здалёку густымі і высокімі, былі рэдзенькія і маленькія. У іх з горам папалам магла прытаіцца пяхота, а машыны схаваць было немагчыма.

Карповіч успомніў той позірк капітана Раманава на яго і падумаў, што не выканаць загад нельга.

Карповіч з сумам паглядзеў на сваю першую вышыню, дзе столькі ўкладзена работы, дзе цяпер нічога нельга заўважыць і самому.

Ён прыняў адзінае на яго погляд правільнае рашэнне: пяхоце загадаў замаскіравацца, катэгарычна забараніў уставаць і перапаўзаць з месца на месца.

Машыны загадаў адвесці на другі схіл вышыні, замаскіраваць галінкамі і не рухацца без ягонае каманды. Але з-за гэтага ўзвод пазбаўляўся магутнае агнявое падтрымкі, якую маглі даць машыны.

Мабыць, недзе пераваліўся з-за небакраю, слізгануў па зямлі першы сонечны прамень. У лагчыне ля самае зямлі, быццам вадкасць, заварушыўся туман. I ў полі над кусцікамі мясцінамі слаба паплылі кволыя пасмачкі — нібы пара над зваранаю бульбаю. Прыкметны гэтыя пасмачкі былі, калі глядзець на іх, лежачы на зямлі. Усё роўна як ціхенькім, незаўважным агеньчыкам выгарала і слабенька дымілася высахлая восеньская трава.

Карповіч з ног да галавы вымак ад расы, пакуль сам праверыў, як замаскіраваўся ўзвод.

Ягоны камандны пункт размяшчаўся за ланцугом, бліжэй да вяршыні ўзгорка, каб бачыць сваю абарону і назіраць у поле, адкуль павінен паказацца «непрыяцель».

Карповіч стаміўся. Хацелася прытуліцца тварам да вільготнае травы. Карповіч не вытрымаў, ашмаргнуў з маладога бярозавага атожылка жменю тоненькіх галінак і мокрым лісцем выцер твар.

Цёплаю і мяккаю здавалася натомленаму целу сухая і жорсткая зямля. I як многа выпетралае травы, хоць, здалёку гледзячы, здаецца, што трава ўся зялёная, стракатая ад кветак. I кветак нямнога, але яны, ярка-жоўтыя, ружовыя, здалёк кідаюцца ў вочы, і таму здаецца, што так пышна цвіце яшчэ зямля.

Апошнія яркія колеры...

— Таварыш лейтэнант, ротны...

Сувязіст падаў трубку.

— Я кола-два! Прыём.

— Ніякіх акопаў і ніякага капання! — загадаў капітан Раманаў. Ён крычаў у трубку, і таму здавалася, што ён пад'ехаў бліжэй да размяшчэння ўзвода. Слухаючы ягоныя забароны і пра тую кару, якая спасцігне, калі ён не выканае загад, Карповіч прыўзняўся на локці, агледзеў абарону. Узвод замаскіраваўся няблага.

— Кола! Я памятаю загад і тое, што павінен яго выканаць! Прыём.

Карповіч адказаў рэзка, з пачуццём свае годнасці. Нібы ён нічога не разумее, пачне акопвацца, калі на дварэ стала відна, як удзень. Добра, што і адну вышыню перакапаў.

— Выконвайце! — закончыў размову капітан Раманаў.

Карповічу ўжо не хацелася ляжаць ціха, заплюшчыўшы вочы. Ён узяў бінокль і пачаў узірацца ў поле.

Мірна пакуль што было ў полі. Толькі ўдалечыні гэты самы малы туманок, які віўся над зямлёю, мабыць, згушчаўся. I таму далечыня засланілася сіняватаю смугою. Здавалася, што і няма гэтае смугі, што гэта так выглядае бясконцая палявая далячынь. Але Карповіч памятаў, што далечыня не бясконцая, што янэ абмежавана вострым зубчастым берагам лесу.

Ад таго лесу за падманліваю сінечаю і можна незаўважна пераехаць палавіну недаступнага і страшнага сваёю адкрытасцю поля.

Цяпер Карповіч разумеў, чаму падганяў яго камандзір роты. Наступленне абавязкова пачнецца раніцою, зараз.

Стралок-зянітчык, віхрасты, самавіты салдат Манкевіч, які выконваў пры Карповічу ролю пасыльнога і ахоўніка паветранае прасторы і які дасюль нібыта і драмаў, соладка выцягнуўшыся на зямлі, прыпадняўся, нават прысеў, як суслік, які пачуў небяспеку...

Карповіч задраў галаву і заціх таксама, як і салдат, навастрыўшы вушы. Зірнуў у поле. Нічога не відаць і нічога не чуваць.

— Ідуць, родненькія! — шырока, на ўвесь рот усміхнуўся Манкевіч.

I тады Карповіч таксама пачуў густы, напорысты гул.

Але ў полі нічога не перамянілася.

Манкевіч заўважыў, што лейтэнант не разумее, што здарылася, растлумачыў:

— Самалёты! — I гучна скамандаваў: — Паветра!

Карповіч ужо і сам здагадаўся, адкуль гэты гул. Ад яго гатова была раскалоцца зямля, захадзіла, нібы хвалі ў шторм, паветра над зямлёю. Карповіч затуліў рукамі вушы, бо здалося, што не вытрымаюць перапонкі.

А Манкевіч з радасцю, усміхаючыся, як лепшым сваім знаёмым, глядзеў на самалёты. Вочы яго прыжмурваліся, усё роўна, як ён лавіў у прыцэл адзін з іх, той, што заходзіў на пікіраванне.

У ранішнім паветры, пазалочаныя раннім сонцам, быццам гіганцкія рыбіны, купаліся самалёты. Лёгка і імкліва машыны пераварочваліся ў паветры і паблісквалі белымі жыватамі, як акулы на здабычу, зрываліся яны да зямлі і зноў узмывалі ў паветра...

Здавалася, не будзе гэтаму канца і нельга вытрымаць усё, што тварылася над зямлёю.

Але гул гэтак жа імкліва, як і наляцеў, пачаў аддаляцца, засталося ад яго ўдалечыні толькі роўнае напружанае гудзенне, а потым і цішыня, у якую ўжо не верылася і якое не магло застацца над зямлёю.

Потым пачулася далёкае гудзенне, але ўжо на зямлі, у полі за тумановаю смугою.

— Ну, што ж яны маўчаць?

Карповіч глянуў на Манкевіча, які сцяўся і зморшчыў твар, нібы ў яго забалелі зубы, і чакаў нечага. I дачакаўся. Паветра суха лопнула, скаланулася, зрушыла зямля і дала трэшчыну.

У полі, закрыўшы ранішнюю намітку сінечы, устала сцяна гіганцкіх чорных кустоў.

Манкевіч сцяўся і прытуліўся да зямлі.

Не ўспелі апасці на зямлю кусты першых выбухаў, як зноў скаланулася паветра, уздыбіўшы новыя. А потым у полі нічога нельга было разабраць, толькі скаланалі зямлю выбухі, і яна калацілася, як ксуіоціцца балота.

Страшнае відовішча!

Але самае дзіўнае, што чорная сцяна выбухаў набліжалася. Спачатку здавалася, што гэта распаўзаецца чорны дым. Але, прыгледзеўшыся, Карповіч заўважыў, што выбухі падыходзяць бліжэй да іхняе абароны, знішчаючы ўсё па дарозе.

Над зямлёю пацямнела, неба зацягнулася чорнаю наміткаю.

Карповіч убачыў, што і многія салдаты з ягонага ўзвода трывожна паварочваюць галовы і пазіраюць сюды, на камандны пункт, быццам чакаюць, калі ён дасць каманду адступаць.

Манкевіч таксама трывожна пазіраў то на чорную сцяну выбухаў, якія калацілі зямлю, быццам землятрус, то на камандзіра.

Карповіч усміхнуўся. Тое першае ўражанне, якое зрабілі на яго самалёты і першыя артылерыйскія залпы, прайшло. Ён крыкнуў Манкевічу:

— Гэта называецца агнявы вал! А пяхота наступае ўслед за ім! Мы таксама пападзём калі-небудзь у такое наступленне.

Выбухі набліжаліся. На нейкі момант здалося, што артылерысты памыліліся, чорная сцяна смерці насунецца на пазіцыі, якія займаюць салдаты. Нават здрадлівая думка мільгнула: а можа, артылерысты і не ведаюць, што ягоны ўзвод змяніў пазіцыю, і тое месца, дзе ён зараз, на карце ў артылерыстаў — зона абстрэлу? Успомніліся тыя акопы, якія былі выкапаны за ноч. Можна ўспець дабегчы яшчэ да іх...

Карповіч аж прыўзняўся на локці, нібы мог падняцца і даць каманду.

Выбухі нечакана сціхлі. Толькі чорна і цяжка, нібы вялізныя мядзведзі, варушыўся, расплываўся дым.

А за дымам, блізка ўжо, былі відаць густыя ланцугі пяхоты. Удалечыні прыкметны машыны, якія ішлі ўслед за дэсантам ад узгорка да ўзгорка, ад лагчынкі да лагчынкі.

Карповіч падумаў, што і ротны недзе назірае за наступленнем. Капітан Раманаў нібыта толькі і чакаў, каб пра яго ўспомніў Карповіч. Сувязіст паклікаў:

— Таварыш лейтэнант, ротны...

Карповіч усміхнуўся, успомніўшы, як пад час налёту сувязіст ляжаў на зямлі, прыціснуўшы да вуха трубку.

Карповіч адказаў камандзіру роты.

Хрыплаваты, ужо сарваны голас Раманава крычаў:

— Без майго сігналу не страляць! Зразумеў? Не страляць! Не страляць, пакуль не падставяць нам флангі! Зразумеў?

Карповіч разумеў хваляванне камандзіра роты. Удар на прарыў праціўнікам быў засяроджаны на тое месца, дзе ноччу займаў абарону Карповічаў узвод і дзе цяпер знарок перабягалі па траншэі пакінутыя там салдаты, ствараючы ўражанне, што ідуць апошнія падрыхтаванні да адпору атакі. Калі праціўнік нічога не заўважыць, то падставіць флангі пад агонь...

Ланцуг набліжаўся да вышыні. Несупынна трашчалі аўтаматы, было відаць, як некаторыя салдаты пачалі расшпільваць гранатныя сумкі.

3 каманднага пункта капітана Раманава ўзляцелі ўгору тры чырвоныя ракеты.

I адразу ж з правага боку ўдарыў густы аўтаматнакулямётны агонь, і Карповіч, спяшаючыся, каб не адстаць, махнуў рукою, таксама даў каманду:

— Узвод, агонь!

Кусты на вышыні ажылі, запаласкалі вогненнымі струменямі.

Па радыёстанцыі Карповіч даў каманду машынам выйсці на агнявы рубеж. I праз некалькі хвілін густа забубнілі вежавыя кулямёты.

Для наступаўшых такі паварот быў нечаканы. Знішчальны агонь па флангах прыціскаў да зямлі. Ланцуг змяшаўся ў кучу, салдаты пачалі залягаць і акопвацца.

У неба ўзляцела чырвоная і белая ракеты, і Карповіч молада і весела, на поўныя грудзі закрычаў, падхапіўшыся з зямлі:

— Узвод! Наперад, у атаку!

Адначасова ў контратаку перайшлі з правага флангу і той запасны ўзвод, які камбат на ўсякі выпадак сканцэнтраваў непадалёку ад старых пазіцый Карповічавага ўзвода...


РАЗДЗЕЛ 12


Тым часам, калі ішла артылерыйская падрыхтоўка, а пяхота следам за агнявым валам набліжалася да абароны «праціўніка», лейтэнант Вялічка стаяў ля ўзлеску ля сваіх машын, замаскіраваных у кустах і гатовых у любое імгненне кінуцца на дапамогу туды, куды загадае камбат. Тое, што ён застаўся камандаваць рэзервным узводам, Вялічка лічыў не за пакаранне, а за ўзнагароду.

Вялічка дакладваў пра разведку не толькі камбату, але і камандзіру палка, выказаў меркаванне, што праціўнік не будзе чакаць галоўнага ўдару па такой моцнай абароне.

Дакладваючы, Вялічка меў права ганарыцца, таму што начальнік разведкі не мог нічога і падобнага далажыць, толькі ўстаўляў сваё:

— Згодна нашым назіранням, звесткі пацвярджаюцца...

— I нашы назіральнікі схіляюцца да такога вываду...

Камандзір палка не вытрымаў:

— Перастаньце падтакваць, калі самі нічога не змаглі разведаць!

Начальнік разведкі пачырванеў і больш не ўстаўляў сваіх падтакванняў, пакуль Вялічка не скончыў.

Цяпер Вялічка бачыў, што наступленне ідзе, арыентуючыся на ягоныя звесткі.

3 узгорачка добра было відаць, як імкліва ішоў ланцуг услед за сцяною выбухаў да таго часу, пакуль не прапала яна.

Першае адчуванне трывогі з'явілася ў Вялічкі, калі ён, назіраючы ў бінокль, зразумеў, што па ланцугу не адкрыты агонь у той час, калі ён стаў дасягальны для кулямётаў. Пры такой насычанасці ланцуга нельга не пачаць страляць, не мае ніякага сэнсу падпускаць упрытык да самых траншэяў.

Тады нібы хто ўзяў за руку і павёў бінокль управа, на непрыкметную вышыньку злева ад тае, дзе ноччу рабіў разведку Вялічка. 3-за ўзгорка віднелася вежа баявое машыны. Уважліва павёўшы біноклем па кустах, Вялічка спрабаваў угледзець людзей, хоць чалавека ў адзенні ахоўнага колеру на такой адлегласці не ўбачыш. Ды не было патрэбы і бачыць чалавека. На сонцы паблісквала зброя.

Ударная група ўваходзіла ў засаду, пад флангавы агонь.

Выратаваць становішча мог толькі цуд, але цудаў не бывае не толькі на вайне, але і на манеўрах...

Выйсце адно: ударыць збоку па вышыні, дзе толькі што заўважыў салдатаў, не даць ім адкрыць флангавы агонь.

Вялічка быў ужо ў машыне, даў каманду заводзіць маторы.

Ён нутром адчуваў, што толькі ён адзін можа выратаваць наступленне. А інакш усё задуманае і падрыхтаванае ім рассыплецца, як сухое лісце па ветры.

Не дацца, не выпусціць удачы!

Дакладваць камандзіру батальёна — толькі траціць дарагі час.

— За мной! Наперад!

Тры машыны, як стрэлы, сарваліся з месца і, выцягнуўшыся кароценькаю калонаю, паляцелі па полі. Захапляюча і трывожна глядзець, як імчацца баявыя машыны,— быццам не кранаюцца гусеніцамі долу, быццам нішто іх не можа спыніць!

Калі праехаць крыху ўздоўж лесу, а потым ірвануць напрасткі цераз поле, можна ўспець і нечакана ўдарыць па праціўніку з тылу. Сама вышыня закрывае манеўр, дапамагалі і альховыя кусцікі, якімі зарос невялікі ручаёк.

Ціха, нядобра ціха было пакуль што ў полі.

Машына нечакана збавіла ход, механік па перагаворным трывожна паведаміў:

— Таварыш лейтэнант, наперадзе...

Вялічка і сам бачыў, што наперадзе нешырокі раўчук. Нават каб наперадзе было мора, то і яно б не спыніла яго — не выпусціць бы з рук удачу.

— Поўны наперад! Наперад!

Як сцебанутая пугаю, машына рванулася, затрубіла маторам, гатовая пераляцель цераз перашкоду.

Вялічка ўспеў адчуць, што машына лёгка правалілася ўніз. У той жа час страшная сіла хапіла лейтэнанта і кінула цераз ручай. Апякло шчаку, і вострым пякучым болем пранізала бок...

Самлеў Вялічка, мабыць, на нейкую хвіліну, усхапіўся, уграз амаль па калена, правёў рукою па шчацэ. На руцэ засталася гразь, перамяшаная з крывёю. Ад таго, што неасцярожна паварушыў рукою, кальнула ў бок, перацяло дыханне.

Машына сядзела па самыя люкі ў гразі, смярдзела глеем.

За вышынёю было яшчэ ціха.

Кінуцца яшчэ туды!..

Але адразу ж позірк яго спыніўся на механіку, які нерухома ляжаў на беразе ручая. Вецер паварушваўяго бялявыя валасы. Танкашлем ляжаў пад галавою, а на гразі выразна азначыліся разоркі, якія пакінулі ногі механіка, калі яго выцягвалі на бераг.

Цяпер канец. Смерць механіка закрэслівала калі не ўсё жыццё, то ўсю Вялічкаву службовую кар'еру.

Вялічка сеў на зямлю.

Другая машына таксама ўгразла. Трэцяя стаяла на тупкім, і камандзір з аператарам беглі да другой. Сам жа аператар з другой на Вялічкавай машыне бінтаваў твар свайму калегу-аператару. Той сядзеў, адкінуўшыся плячыма да вежы, стагнаў і курчыўся ад болю, а белы бінт, якім Шаранок забінтоўваў яму твар, чырванеў ад крыві.

Кончыўшы бінтаваць, Шаранок угледзеў Вялічку, здзіўлена спытаўся:

— А вы дзе былі? Ой, зараз перавяжу вас!

Шаранок саскочыў з машыны.

— Што з Яцковым? — запытаўся Вялічка пра механіка.

— Жывы, таварыш лейтэнант, жывы. Дыхае.— Шаранок калісьці вучыўся на фельчара, але не давучыўся.— А Федзя ўсю люльку расхвастаў сабе. Федзя, ты не гаруй, нос у цябе быў, як лямеш у плузе, а цяпер якраз нармальным стане,— пажартаваў Шаранок, але аператар нічога не адказаў, толькі стагнаў ад болю.

3 палёгкаю, паволі, як цэдзячы скрозь зубы паветра, Вялічка ўздыхнуў, павярнуўся да камандзіра другога аддзялення, які падбег да яго:

— Варановіч... бярыце камандаванне. Далажыце камбату і тэрмінова медыцынскую дапамогу... Арганізуйце выратаванне машын... Камандуйце, таварыш сержант...

Больш гаварыць не хапіла духу, а ўздыхнуць немагчыма было ад болю. Ад гэтага болю пачынала званіць у вушах, туманіцца ў галаве.

Вялічка паволі адкінуўся плячыма на зямлю, Шаранок нечым пякучым праціраў рану яму на шчацэ.

Трацячы прытомнасць, Вялічка яшчэ пачуў пераможнае чужое «ўра!».


РАЗДЗЕЛ 13


Афіцэры сабраліся на маленькай палянцы. Трымаліся гуртамі, свае са сваімі з кожнага падраздзялення. Сабраліся разам былыя «праціўнікі». Асобна курылі і перагаворваліся старшыя афіцэры.

Маладзейшыя жартавалі, штурхаліся, але стрымана, без хлапчукоўскае безагляднае весялосці.

Карповіч стаяў разам з Каленчуком, Каласовым і капітанам Раманавым. Калянчук пазіраў навокал сваімі добрымі вачыма і ўсміхаўся. Каласоў задаволена пакурваў цыгарэту, патупваў туды-сюды. Капітан Раманаў, чыста паголены, здаваўся яшчэ больш худзейшым і жылістым. Гледзячы на яго, Карповіч адчуў, што сам ён пахудзеў за тыдзень несупынных маршаў, баёў, стрэльбаў, якім, здавалася, не будзе канца.

Толькі сёння першы дзень зроблены перадых, першы дзень можна было памыцца ў рацэ, пагаліцца.

Самае дзіўнае, што амаль ніхто не ўспамінаў пра мінулыя дні вучэнняў, ніхто не расказваў, як удала выканаў той ці іншы манеўр... Усё роўна як згаварыўшыся, афіцэры гаварылі пра ўсё, акрамя гэтага. Можа таму, што чакалі генерала, які павінен падвесці папярэднія вынікі вучэнняў, і ніхто не хацеў зараней хваліцца.

— Вернемся дадому — першага ж вечара вазьму венічак — і ў парылачку, укладуся на палку і грэцца буду, і ўспамінаць дарожкі франтавыя. Пайшлі разам, Калянчук, Карповіч,— марыў і запрашаў з сабою Каласоў, быцам проста адсюль збіраўся ісці ў лазню.

— Я цяёе, Каласоў, начальнікам каравула адпраўлю, от будзе табе і парылачка,— пажартаваў капітан Раманаў.

— Не, нас нельга ў нарад. Наша рота забяспечыла зрыў варожага наступлення. Пра нас павінны памятаць, як пра герояў.

— Ну, не думай, што на табе свет клінам сышоўся і на адной роце ўсе вучэнні трымаліся,— з мяккаю ўсмешкаю перапыніў Каласова Калянчук.— Калі хочаш, і наганяй атрымаеш...

Карповіч не ўмешваўся ў гаворку. Не звыкся ён са сваімі саслужыўцамі. Ды і думкі былі не пра жарцікі, а пра той разбор вучэнняў, які павінен адбыцца на гэтай паляне. Карповіч не сумняваўся, што абавязкова будзе адзначана іхняя рота, ягоны ўзвод, які гэтулькі перакапаў зямлі і сумеў так удала падстроіць ворагу пастку.

Карповіч спрабаваў нават уявіць, як гэта будзе сказана.

— Строіцца, таварышы афіцэры! Пабатальённа, у адну шарэнгу — станавісь!

Не знаёмы Карповічу шустры падпалкоўнік у палявой форме і з белым падкаўнерыкам даў каманду і подбегам кінуўся насустрач генералу, які выходзіў з «газіка».

Генерал быў высокі ростам, худы, з пасівелымі скронямі, твар парэзаны глыбокімі маршчынамі.

— Таварыш генерал, афіцэры пастроены для разбору вучэнняў!

Генерал павярнуўся да афіцэраў, прывітаўся:

— Здравія жалаю, таварышы афіцэры!

— Здравія жалаем, таварыш генерал!

Потым генерал прайшоў уздоўж строю, загаварыў:

— Таварышы афіцэры! Падпалкоўнік тут крыху няправільна далажыў. Гэта не разбор вучэнняў. Разбор будзе зроблены пасля таго, як мы вернемся ў казармы. ВучэннІ яшчэ працягваюцца. Застаўся яшчэ адзін этап — марш у раён свайго размяшчэння. Таму нельга нікому расслабляцца, думаючы, што вучэнні скончыліся. Сабраў я вас, каб выказаць свае першыя, агульныя ўражанні, пра тое, што ўжо зараз відавочна. А гэта — значны рост вайсковага ўмельства. Умовы былі вельмі жорсткія, напружанне вялікае. I тым больш радуюць вынікі стрэльбаў, праведзеных у такіх цяжкіх умовах. Наступаючыя цікава падрыхтавалі насгупленне, асабовы склад паказаў уменне весці наступленне ўслед за агнявым валам. Вялікае майстэрства паказалі і войскі ў абароне. На рубяжы першага батальёна камандаваннем былі ўмела прыняты захады, каб наступаўшыя трапілі гіад флангавы агонь... Добра справіліся са сваім заданнем сапёрныя падраздзяленні, артылерыя і авіяцыя...

Генерал прыпыніўся і задумаўся.

— Аднак былі і непрыемнасці. Лейтэнант Вялічка самавольна прыняў рашэнне атакаваць. Пашкодзіў машыну, сам трапіў у шпіталь і два яго салдаты таксама. А магло кончыцца і горш... Хаця той жа Вялічка бліскуча правёў разведку, ды і рашэнне атакаваць было правільным. Гэта гаворыць пра тое, што афіцэр ён тактычна граматны, перспектыўны, але... Былі і яшчэ непрыемнасці, праўда, больш дробныя. Не буду псаваць вам настрой. Тым болей, паўтараю, што ўвогуле падраздзяленні паказалі высокую баяздольнасць. Мне хочацца сарыентаваць вас на ўдалае завяршэнне апошняга этапу вучэнняў, пажадаць вам поспехаў.

Генерал зірнуў на гадзіннік, развітаўся з афіцэрамі, і хутка ягоны «газік» знік за паваротам дарогі.

— Таварышы афіцэры! Зараз вярнуцца ў падраздзяленні і падрыхтавацца да маршу,— загадаў падпалкоўнік.

Да калоны ішлі разам. Маўчалі. Капітан Раманаў, Калянчук і Каласоў таму, што прывыклі да падобных разбораў. Карповіч радаваўся, што нікому нічога не сказаў пра свае ранейшыя думкі пра славу.

— Вялічка даскакаўся,—сказаў Каласоў.

— Нічога страшнага. Рашэнне прыняў правільнае, граматны, перспектыўны афіцэр! — усміхнуўся Калянчук.

— Усё нічога... А за тое, што людзей пад удар паставіў, пад суд аддаваць трэба,— коратка азваўся Раманаў.

— Гэта яшчэ не гаворыць пра тое, што таварыш Раманаў некалі не будзе прызначаны начальнікам штаба ў той батальён, якім будзе камандаваць Вялічка...

— ...тады капітан Раманаў адмовіцца ад павышэння,— у лад Каленчуку дадаў Каласоў, і капітан Раманаў весела замахнуўся на яго танкашлемам.

***

Пад вечар лейтэнант Карповіч зноў стаяў у люку ў пабялелым ад пылу камбінезоне, далёка ад тае палянкі, куды прыязджаў генерал. На карце ў лейтэнанта Карповіча ляжаў звілісты чырвоны ланцужок новага маршруту. Цяпер яму было смешна не толькі з таго, як хацелася пакрасавацца ў люку перад людзьмі, калі думалася, што ўсе толькі і глядзяць на яго. Смешна і з таго, як думалася, што ён са сваім узводам зрабіў ледзь не подзвіг...

Калі на адным са скрыжаванняў Карповіч убачыў зноў ля матацыкла акуратненькую і самаўпэўненую постаць Ласцова, то не адчуў да яго ні злосці, ні тым больш зайздрасці, а нават варухнулася ў душы адчуванне, падобнае да шкадавання.

***

...Калона спынілася. Паволі, крышку няўклюдна з'язджалі машыны на абочыну і спыняліся.

У навушніках, да роўнага гудзення якіх Карповіч прывык, прагучала каманда капітана Раманава:

— Спешыцца! Памыцца і падрыхтавацца да пастраення!

Гэтая нечаканая каманда крыху прагнала стомленасць і абыякавасць. У гонар чаго трэба было спыняцца ў лесе досвіткам, мыцца і строіцца?

Збоч дарогі віднелася невялічкае азерца з парыжэлым стрэлалістам над вадою і з патаптанаю ля берагоў асакою. Вада стаяла спакойная, шэрая, як ртуць.

Карповіч раздзеўся да пояса, плюхнуў у твар сцюдзёнаю вадою. I салдаты, пабачыўшы ваду, заварушыліся, пачалі раздзявацца да пояса. А худы, загарэлы, як негр, гранатамётчык з дзіўным прозвішчам Шляпа стаяў на беразе з каскаю ў руцэ і гукаў:

— Каму душ Шляпы? Каму душ Шляпы?

Тым, хто падыходзіў, выліваў на спіну каску вады.

Карповіч таксама падышоў да Шляпы:

— Два сеансы!

Пад рогат салдатаў дзве каскі вады былі выліты Карповічу на спіну.

Потым ад камандзірскае машыны пачулася каманда «Строіцца!», і калі Карповіч падышоў са сваім узводам, там ужо стаяў паходнаю калонаю першы ўзвод.

Прайшоўшы метраў сто па ўтравянелай лесавой дарозе, рота выйшла на ўзлесак.

За нейкі кіламетр ад лесу, сярод зялёнага поля, высіўся над наваколлем курган. Над ім у сонечным высокім святле гарэлі чатыры гранёныя штыкі.

I цішыня панавала над полем і над курганам.

Без каманды падцягнулася калона, сціхлі размовы, стаў цвярдзейшы крок.

Паволі, моўчкі, ланцужком узыходзіла рота на вяршыню кургана. 3 вяршыні адкрываліся блізкія, родныя зажураныя беларускія краявіды: густая лесавая сінь, акуратныя чорныя загоны палёў і светлая зеляніна пакошаў. Нібы жылкамі злучаліся палі звілістымі сця-жынкамі і палявымі дарогамі. А паміж палёў у лагчынах і на ўзгорках прыціхлыя, засмучаныя восеньскаю жаўцізною ўзлескі... I сціснулася сэрца, зашчымела ад вялікага пачуцця любові да роднае зямлі, якую гэтак жа сама любілі і тыя, каго цяпер няма на свеце, хто загінуў за тое, каб яна была вольнаю назаўсёды, праз вякі і праз пакаленні людзей.

Гарэлі на сонцы чатыры штыкі, як сімвал незабыўнае памяці і веры.

Прыглушана чуліся салдацкія крокі, паблісквала зброя, быццам гэта прыйшла з далёкага сорак першага шматпакутная пяхота былое 100-й дывізіі паглядзець на родныя прасторы...

Потым салдацкая калона знікла ў лесе, пачуўся далёкі гул матораў — і стала ціха.

Сонечнае святло тым часам лягло на траву, а потым мякка і светла прытулілася да палёў.


Загрузка...