Гэта ня лічыцца

Наста Манцэвіч



***

Вілейка. Дубаўка. Раніца.

Ён сказаў у нудзе: “Сэ ля ві”,

і мы селі ля Віліі.

Запалілі.

Каменьчыкі ў рэчку кідалі,

глядзелі, як распаўзаюцца

кругі ад іх па вадзе…



Загрузка...