***

Я ведаю, што так будзе

што я прачнуся 1-га студзеня

адзін дома

адзін у горадзе

адзін на дварэ

до рэ мі фа мі до рэ

сьпяваюць за вокнамі п’яныя

а я ныю ныю я завываю

а ты сьцябесься, зь цябе ж усё

роўна ўзяткі гладкі, усё-ткі

я сам вінаваты, што так

адбываецца з году ў год.

І гэта ня лечыцца, і ня лічыцца,

што быццам бы ёсьць нагода –

дзьве тысячы сем нагод!

Я і гарэлка “дзяржава”,

такое вось дэжа вю,

такі, бляха, Новы год.

Загрузка...