Дзесяць дзён другога адкрыцця


Абставіны патрабавалі ўдакладненняў. Нават праверкі. На ёй асабліва настойвалі некаторыя рэцэнзенты маёй паэтычнай кнігі «Вызначэнне», у якую ўвайшоў «амерыканскі цыкл»: ці ўсё і ці так я ўбачыў у ЗША? «Ці ўсё?» Безумоўна, не. «Ці так?» Прынамсі, ці так, як ім, рэцэнзентам, уяўляецца. Відаць жа, таксама — не. Бачыў я тое, што бачыў, — не больш і не менш. І пісаў пра тое, што бачыў — на свае вочы, на сваё разуменне, ні ў кога не пазычанае (іншая справа — як гэта выявілася ў вершаваных строфах, і ці той, ці прыдатны для «матэрыялу» выбраў спосаб выяўлення — паэтычны, які абавязкова канкрэтны малюнак, зафіксаваную з'яву ўзводзіць — прама ці ўскосна, у падтэксце, — да абагульнення?..). Аднак жа я і сам разумеў: мой НП меў даволі спецыфічны агляд: з калідораў і залаў ААН ды яшчэ з дарогі на пасяджэнні ці ў музейна-магазінныя «вылазкі». Безумоўна, нямала жывога матэрыялу давала і гэта. Бадай, фактычную аснову кожнага верша, пры жаданні, мог бы засведчыць калі не дакументальна, то пэўным прыкладам, што падкідваў кожны дзень. А яшчэ прэса ды тэле...

Пісаць жа пра тое, чаго не пабачыў, не перажыў, з чым не спатыкнуўся, не хацелася ды, здаецца, не меў і звычкі такой. А на гэта ж асабліва «націскалася» ў водгуках: не ўся Амерыка, не ў духу новага мыслення... Магчыма. Усё магчыма... Магчыма і тое, што недзе за спіной стаялі, і горкаўскі «Горад жоўтага д'ябла», і ясенінскі «Жалезны Міргарад»: традыцыя — сіла ўчэпістая (ды, скажам, — што, і ім недавер «прад'яўляць»?.. І прыкмецім, дарэчы: у іх таксама аб'ект даследавання быццам бы «абмежаваны»: Нью-Йорк...). Магчыма, і не хапіла магчымасцей (перапрашаю за міжвольны каламбур) — тых самых, творчых... Аднак... Нават тыя выпетраныя бярозкі на Чацвёртай авеню, якія я падгаворваў збегчы са мною з вышыні задушлівага даху да Наны, думаю, не пакрыўдзіліся на мяне за «негатыўны пафас»: мне так хацелася да родных пералескаў, так пэўнілася — лепшых мясцін і ва ўсім свеце няма, што сэрца падказвала: і ім, нью-йоркскім бярозкам, спадабаецца ў нас... А тут, аказваецца, Фёдар Яфімаў як бы хапае за руку: куды ж ты вядзеш іх — там жа, як сам сведчыш у адным з «дамашніх» вершаў, сваім дрэвам не соладка жывецца... Так, экалагічна крытык, што называецца, злавіў паэта. А псіхалагічна? Думаю, думаю...

Разумею і не адмаўляю права любога чалавека, чытача — у тым ліку і крытыка — успрымаць паэзію так, як яму дадзена. Вольны ён чытаць ці не чытаць (як гэта выявілася ў нашым выпадку) і сённяшняга, «публіцыстычнага» Еўтушэнка і «ўчарашняга» Аляксандра Блока (знойдуцца ж і такія?..). Турбуе іншае: імкненне ўзвесці каменную сцяну паміж «эмоцыё» і «рацыё» ў паэзіі, сканструяваць нейкае сіта, якое адсарціроўвала б: гэты матэрыял для паэзіі, а гэты — для іншых жанраў, адмовіць тым самым права на існаванне паэзіі публіцыстычнай (толькі — лірычная!), як быццам і яна не можа быць (ды і павінна быць!) глыбока асабістай... Аднак жа паўторым: вольнаму воля — ніхто не імкнецца тут навязваць свой тавар. Прынамсі ў мяне такіх патуг ніколі не было. Ніколі не адчуваў я «неабходнасці» пісаць у рыфму з тае прычыны, што анкетна залічаны па ведамстве паэзіі. Былі і маўчанні, а калі і пачыналася «вершаванае» пісанне, то па нейкіх іншых прычынах (часта і. неўсвядомленых), а не па тых, у якіх «уличает» рэцэнзент (здаецца, не толькі мяне). Не будзем «обольщаться» і атаясамляць настраёвае пабуджэнне і яго рэальнае здзяйсненне, выдаваць жаданае за сапраўднае, суб'ектыўнае аўтарскае адчуванне за аб'ектыўны творчы вынік. Аднак жа мушу сказаць і Фёдару Яфімаву — не крытыку, а паэту: як нараджаецца твой верш, часцей за ўсё цяжка растлумачыць. Кожны па-рознаму: то нейкі настрой «справакуе» яго, то пачнецца ён з выпадкова пачутай ці ўспомненай фразы, слова, то прарасце яго сцяблінка на глебе нейкай неадчэпнай, пакутнай думкі (што, па Яфімаву, — ужо «крымінал»?). Не гавару пра вынік. Але нейкія таямніцы мне — знутры — вядомыя і бачныя па-іншаму, чым рэцэнзенту. А таму прызнаюся шчыра: тое, што яму падабаецца, я лічыў (бо ведаю, як яно пісалася, як рабілася, з чаго пачыналася) нават не вартым параўнання з тым, што рэцэнзент начыста адмаўляе. З гэтае зачэпкі згадваецца і нейкае дзіўнае адчуванне ад яфімаўскай ацэнкі верша «Ніхто не пачуў...» у яго даўняй рэцэнзіі. Пра метафару, што ляжыць у аснове гэтай замалёўкі — яблык упаў ля Халопеніч, на Беларусі, а шар зямны здрыгануўся, — зазначана было: «Образ получился умозрительный: в нем есть то, чего в действительности нет...» Адчуванне прыкрае, бо я ж такі знаў, з чаго «пачынаўся» гэты верш — якраз не з «умозрительности», а з чагосьці зусім супрацьлеглага: з гука, з таго «гупання», з якім яблык падае на дол: (ноччу, калі спіш у будане пад яблыняй і раптам падхопліваешся ад гэтага «выбуху» — спрасонку такога землятруснага, — няўжо не чуў, Фёдар Архіпавіч?..).

Менавіта так прачытаў гэты кароценькі верш Уладзімір Караткевіч, калі пісаў у маладосцеўскім водгуку на «Крэсіва»: «Гэта не ілюстрацыя да закону фізікі. Дзеля гэтага трэба было самому ляжаць пад той яблыняй і адчуць, як яблык упаў у траву, як азвалася — гулка на дасвецці — зямля. Трэба было, каб... здрыгануўся не толькі шар зямны, але і сэрца таго, хто чытае...»

Іншыя асацыяцыі — аб трывожнай напружанасці, аб ваеннай памяці пакутнай зямлі — узніклі ў сербалужыцкага паэта Кіта Лоранца, які выкарыстаў згаданыя радкі ў якасці эпіграфа да сваёй паэтычнай нізкі з падарожжа па Беларусі.

З тым аршынам «умозрительности» пайшоў, здаецца, Фёдар Яфімаў і цяпер. Паўтараю: не мая аўтарская справа хапацца загрудкі з чытачом, даказваючы, магчыма, і сумнеўныя вартасці таго ці іншага свайго верша. Гаворка аб іншым: я на свае вочы бачыў хілыя, зачахлыя, задушаныя смогам бярозкі на даху шматпавярховік — і мне было іх (не «умозрительно») шкада, я клікаў іх да сябе — збегчы на бераг Наны; бачыў я (зноў жа — не «умозрительно») і «блюдалізаў», і «плюралістаў» з дыпламатычнай усмешкай і воўчай хваткай — я іх і меў на ўвазе, а не амерыканскі народ, і не хацеў тым самым запярэчыць добрым павевам «плюралізму»... Аднак жа — хопіць, бо вось тут якраз і пачынаецца сапраўдная «умозрительность» не толькі з боку рэцэнзента, але і аўтара.

От жа напісаў у Нью-Йорку, падчас свайго «дыпламавання» на 40-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, вершы (усе яны «тамашнія», дома, па вяртанні, не было ні радка) і думаў на тым паставіць кропку... Так яно, відаць, і выйшла б. Ды вось — справа даўняя, а бач, адгукнулася сёння (як з тым «яблыкам»: каму верыць — таму, хто прымае яго, ці таму, хто адмаўляе? Нельга ж, немагчыма адразу двум кланяцца за адкрытую ісціну... Канешне, хочацца хутчэй у сэрца дапусціць прыемнае. Але ж...).

Але ж — пакарыстаюся парадаю Фёдара Яфімава і на гэты раз паспрабую пісаць пра Амерыку прозай (што, зноў жа, зусім не гарантуе ўдачу), бо, сапраўды, многія дэталі, «кавалкі» жыцця застаюцца па-за вершам. Гэта натуральныя, непазбежныя «страты» — можа, з іх «абчэсвання» (як у скульптара з каменнай глыбы ці дрэва) і «праразаецца» мастацкі твор. А тут жа — такі сверб «адкрывальніка»: і пра тое хочацца сказаць, і пра гэтае ўспомніць...

Пакарыстаюся яшчэ і таму, што жыццё падкінула мне, уласна, другое «адкрыццё Амерыкі». Я, праўда, не закрываў яе пасля першага наведвання (як гэта раіў зрабіць Уладзімір Маякоўскі: «...я б Амерыку закрыл, слегка почистил, а потом опять открыл — вторично...»).

Я проста ехаў сюды другі раз. І меў магчымасць праверыць свае «першыя» адчуванні, а галоўнае — пабачыць Амерыку цяпер ужо не з ААНаўскага НП, не вачыма, хай сабе і часовага, дыпламата, не вачыма нават «вечно гонимого» дэфіцытам часу турыста — з вечна задзёртай на небачосы галавою, а з «вышыні» звычайнай, сярэдняй Амерыкі, з НП першых і другіх паверхаў яе звычайных дамоў (аб прыярытэтных тонкасцях жылля: — крыху пазней).

Справа ў тым, што ў антываенным масавым руху з'явілася яшчэ адна плынь — «Фрэндшып форс» (што можна разумець і як «дружба — сіла», і як «сіла дружбы» — сэнс адзін). Нарадзілася яна ў ЗША, нарадзілася не сёння, але толькі зараз — у апошнія 2—3 гады — да яе далучыліся крыніцы нашай усенароднай міралюбнай ініцыятывы. Члены арганізацыі «Фрэндшып форс» запрашаюць да сябе гасцей — пажыць у сем'ях, проста, будзённа, без назойлівазалішняй афіцыйнасці...

Перад гэтым госці са штата Мінесота былі ў Беларусі, цяпер — запрашалі нас. Фарміравала групу Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. І «выбар» нашай дзесяткі трапіў у «дзесятку». Ехалі: славуты калгасны старшыня двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля, рабочая Брэсцкага электрамеханічнага завода Таццяна Сцепанюк, народная артыстка рэспублікі Лілія Давідовіч, намеснік старшыні Ленінскага райвыканкома Мінска (сёння пасада ў яе іншая) Зоя Калантай, выкладчык Белдзяржуніверсітэта Уладзімір Панкраценка, інжынер вытворчага аб'яднання «Атлант» (а прасцей — камерсант па экспарце нашых халадзільнікаў) Уладзімір Барышаў, юрыст Алег Шаблыка, супрацоўнік Таварыства дружбы Уладзімір Паўловіч. Узначальваў групу Мікалай Вайцянкоў, тады загадчык аграрнага аддзела ЦК КПБ, зараз — старшыня Гомельскага аблвыканкома.

Тым часам звесткі пра нас дабраліся да Мінесоты, і адтуль пачалі прыходзіць пісьмы. Атрымаў і я — адразу два: запрашалі мяне сем'і Кэмпбел і Поп — Сюзана з Дзікам і Сюзана з Джэфам. Для першага знаёмства былі прыкладзены каляровыя сямейныя фотакарткі, а Дзік Кэмпбел прыслаў і здымак свайго дома, абвёўшы кружком акно «майго» будучага пакоя.

«Дарагі Васіль! — пісалі Сюзана і Джэф Поп. — Мы толькі што даведаліся, што ў ліпені, у час наведвання Злучаных Штатаў, вы будзеце гасціць у нас. Вы не ўяўляеце, як мы гэтаму рады!

Мы ўпэўнены, што дружба паміж людзьмі можа быць асновай міру паміж краінамі. Шэсць гадоў назад мы былі ў СССР, і гэта дапамагло нам лепш зразумець вашу краіну, у нас засталося шмат добрых успамінаў аб вашым народзе. Мы хочам, каб такія ж пачуцці засталіся ў вас пасля наведання нашай краіны...

Мы ўжо ўдзельнічалі ў чатырох турах па лініі «Фрэндшып форс» — ездзілі ў Заходні Берлін і Савецкі Саюз, прымалі гасцей з Заходняга Берліна і Англіі. Мы захоўваем ад усіх сустрэч самыя лепшыя ўспаміны і ўпэўнены, што вы таксама станеце нашым сябрам... Мы вывучым некалькі рускіх фраз, але думаем, што налаўчымся «размаўляць» і. жэстамі, і з дапамогаю слоўніка. Паспрабуем!..»

Атрымалася ж усё крышку інакш. Вельмі шмат пытанняў было «нарыхтавана» для мяне і Сказанай, і Джэфам, і таму вырашылі яны для «абслугоўвання» майго «высокага візіту» запрасіць (а дакладней, наняць) перакладчыка. Ім аказалася выхаванка мясцовага універсітэта Дэніс. Яе рэкамендавала Сюзане універсітэцкая адміністрацыя — як маладога спецыяліста русістыкі. Што праўда, як выявілася, — Дэніс больш маўчала, а перакладаў яе муж, Аляксандр Беранштэйн, які недзе ў сямідзесятых гадах эмігрыраваў з бацькамі ў ЗША. («Саня з Адэсы, — адрэкамендаваўся ён і дадаў: — Дамовімся адразу, што ў палітыку я залазіць не буду: я вас не пераканаю, відаць, а вы мяне...» — «Чаму ж, можна і ў палітыку...» — не пагадзіўся я. І выйшла, бадай, па-мойму: хіба ж утрымаеш Сашо з Адэсы ад «гарачанькіх», на яго думку, пытанняў?! Характар адэсіта не выправіць, напэўна, ніякая Амерыка — нават і дзве, і тры, калі б яны былі... Тут жа, пры знаёмстве, працягнуў мне Саня кавалачак праперчанага, праясненага, пракаляндранага, раскачанага ў лісіц гіку сушанага мяса — пакаштаваць, а разам з ім — квадрацік, не больш за пазногаць, гумкі-жвачкі, увярнуўшы: «Пасля пажуяце, каб з рота не пахла, — гэта ж вам не Расія — Амерыка...» Ах каб табе...).

Што ж да «мовы жэстаў», то сапраўднае яе працвітанне было ў сям'і Кэмпбелаў. Вось дзе я (які ўжо раз!) успамінаў няласкавым словам нашу агульнаадукацыйную сістэму вывучэння — і ў сярэдняй, і ў вышэйшай школе — замежных моў, якая замест жывой размоўнай практыкі «загружае» мазгі і памяць граматычнымі правіламі, механічным перакладам тэкстаў (аб'ём якіх вылічаецца колькасцю друкарскіх знакаў — а іх набіраецца не адна тысяча тысяч, таму ў студэнцкім прастамоўі гэты «навучальны акт» называецца «Здаваць тысячы», а пасля ў анкеце графа аб валоданні замежнаю мовай запаўняецца шматзначнымі словамі недавучкі: «Чытаю і перакладаю са слоўнікам»).

Першы ж наш «сямейны дэсант» з боку «моўнай» абстаноўкі аказаўся зусім спрыяльным. Па праграме мы павінны былі наведаць Дэтройт — горад-пабрацім Мінска. «Дзялілі» нас тут па спісе проста ў аэрапорце, не раўнуючы, як размяркоўвалі, помніцца, па хатах бежанцаў у вайну... Хто з «языком» — той быў як рыба ў вадзе, а нас, «бязмоўных», такіх, як я ці Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля, «прымяркоўвалі» да гаспадароў, што маглі, лепш ці горш, размаўляць па-руску. Так мы ўдвух і трапілі да Жоржа (Георгія) Шынкара. І нам пашанцавала!..

Пашанцавала ў тым сэнсе, што чалавек ён неардынарны, шырокіх інтарэсаў і нечаканых захапленняў. Вось перада мною разгорнутая схема будовы Сусвету, выкананая Жоржам, — ад мікра- да макракосмасу з памяншэннем 10-30, — Сусвет, скалапсаваны, «сціснуты» да кропкі...

А дома ў Жоржа — змайстраваная ім контурная карта свету. На сятчаста-ўзорыстым фоне кантынентаў — калейдаскапічны росып каляровых квадрацікаў мазаікі. Гэта гарады. Карта — і мастацкі элемент інтэр'ера, і — у недалёкім мінулым — выдатны навучальны дапаможнік для дзяцей Жоржа. Па ім яны вучылі геаграфію. Вучылі, гуляючы: хто называў 50 гарадоў, атрымліваў ад бацькі прэмію — долар, 100 названых гарадоў «прэміраваліся» дзвума доларамі. І, па ўсім відаць, не толькі ў гэтым дзеці мелі добрую дамашнюю школу. Адзін сын Жоржа — біяфізік, другі сын і дачка — медыкі. Дарэчы, другі, самы меншы, збіраўся неўзабаве жаніцца. І Жорж шкадаваў: каб трошкі пазней мы прыехалі — пабылі б на вяселлі. І ўсё ж адзначыць сваю прысутнасць на гэтай урачыстасці мы з Уладзімірам Лявонцьевічам пэўным чынам змаглі: ён падараваў для будучых маладажонаў ільняны абрус, а я — вышываны беларускі ручнік — для свата, сказаў. Вось што напісаў мне ў нядаўнім лісце Жорж: «На вяселлі Эрык паказваў гасцям вашы падарункі і гаварыў, што яны ад савецкіх сяброў, якія прыязджалі ў ЗША з мэтай усталявання міру і дружбы паміж нашымі народамі. Гасцям гэта вельмі спадабалася...» Што ж, мы рады: іскрынка нашых памкненняў запала ў душы: незнаёмых нам вясельных гасцей, як, дарэчы, і дзяцей Жоржа — яны жывуць самастойна, асобна ад бацькоў. Такая ўжо ў амерыканцаў завядзёнка: памагаць дарагім нашчадкам, пакуль тыя вучацца. А як набылі спецыяльнасць — калі ласка, на ўласныя ногі, на свой хлеб. Казаў і Жорж: «Вось, жэніцца сын, дапамагу яму выплаціць першы ўзнос за дом — пазычу неабходную суму (заўважце: «пазычу», не «дам») — і на тым...»

І наогул Жорж — чалавек сур'ёзны, практычны, у нейкім сэне нават аскетычны (што да побыту — нічога лішняга: усё рацыяальна ўраўнаважана, падлічана і выверана). Тыповы, як мне здаецца, амерыканскі характар: дзелавая хватка, «бізнесная жылка», практычнасць уперамешку з дзіцячай захопленасцю, непасрэдасцю і наіўнай даверлівасцю. Ён, ветэран Другой сусветнай вайны, былы капрал 40-й танкавай брыгады з незвычайнай назвай «Яшчэ на полі» (значыць: яшчэ ў баі, не выйшла з бою), ён, высокакваліфікаваны інжынер, картограф і тэхнік-чарцёжнік (працуе ў фірме па вытворчасці робатаў, канструктарскія ідэі, як сам тлумачыў, даводзіць да жыцця ў чарцяжах), дык вось ён, Жорж Шынкар, задаў раптам наіўнае, да смешнага, пытанне: «А ці праўда, што ў вас, у Саюзе, забараняецца хадзіць у шортах?» Расказваў — не толькі яму, а дзяліўся з усімі «ўражаннямі» аб паездцы ў горад свайго дзяцінства Кіеў — нехта з маладых «сучкоў» нядаўняй міграцыі, як іх ледзь не з дапамогай міліцыі прымушалі апранаць штаны, ушамяючы тым самым свабоду цяпер ужо амаль не паўнамоцных пасланцоў «вольнага свету»... Гэтыя — сапраўды ў дзіцячых шорціках — пытанні, ясна ж, задавальняліся, «вычэрпвалі сваю глыбіню» такімі ж няхітрымі тлумачэннямі (якая ўжо тут філасофія вакол шортаў?), а найперш смехам: «Ды не можа такога быць!.. Магчыма, дзе ў шыкоўны рэстаран не пускалі галаногіх?.. Дык жа і ў вас ёсць строгія нормы этыкету: ёсць таўкучкі, дзе ў джынсах сыдзе, а ёсць баль, дзе толькі ў смокінгах прымаюць...» Гэтак жа даводзілася на сяброўскай вечарынцы ў Сюзаны і Джэфа развейваць наіўны туман ва ўяўленні двух хлопцаў-старшакласнікаў (зноў — «хтосьці» ім расказаў!) аб імкненні нашых педагогаў «адабраць» кавалак ад вялікага «пірага свабоды», з якім прыехалі амерыканскія дзеці да нашых: маўляў, тут ім не дазваялася рабіць што хочацца, строга сачылі за імі, за іх паводзінамі, а гэта ўжо, казалі, «уціск свабоды». Адказваў я сустрэчным пыаннем: «А ў вас што — настаўнікі трымаюцца прынцыпу: вытарай і вычварай што хочаш? Ці ёсць нейкія правілы?» Хлопцы пераглядваліся і ніякавата ўсміхаліся. Усміхаўся і я: «Нам бы толькі тых і праблем, што з вашымі шортамі ды са школьна-выхаваўчай «педагагічнай сцяной забарон». Аднак разумеў, што падобныя «дробязі» з вуснаў «сведак», можа, найбольш западаюць у свядомасць слухачоў, асядаюць там, найбольш уражваюць — як самыя блізкія і канкрэтныя. І, можа, якраз яны сама больш і працуюць на стварэнне адпаведных стэрэатыпаў Устойлівы, адштампаваны недавер з лёгкасцю падсоўвае свае «паслугі»: «Як жа так — Савецкі Саюз ды без парушэння правоў? Ці ж такое можна ўявіць?..» На жаль, так ставіцца пытанне не толькі дзецьмі — дакладней, яны так і ставяць яго, бо ў такой «плоскасці» падрыхтаваныя. Вось, скажам, газета «Нью-Йорк тайме» параўоўае ўзровень злачыннасці ў Маскве і Нью-Йорку. Параўнанне атрымалася не на карысць апошняга. І тут газета робіць такі ашаламляльны «паварот»: прычына ў тым... што ў Маскве няма сапраўднай свабоды: не прадаецца ў магазінах зброя... Вось вам: і логіка: дзіцячая па форме, а па сутнасці, мякка кажучы нядобразычлівая.

«Прыязджайце, падыхайце нашым паветрам, а яно асабліва зараз, у час перабудовы, такое азоннае, — і многае адчуеце і зразумееце самі. Многія «страхі» вашы рассыплюцца, як «пясочыя домікі», — гэтак ці прыкладна гэтак стараўся я хоць збольшага расхістаць прадузятасць у юных душах (пераканаць іх — справа вунь якая нялёгкая: яны дзеці таго пласта амерыканскага грамадтва, якое, бадай, і з'яўляецца самым галоўным і ўстойлівым носьітам эталоннага «амерыканізму» з усімі яго плюсамі і мінусамі, што называецца, самыя амерыканскія дзеці самых амерыканскіх бацькоў).

Дзеля справядлівасці скажам: гэткім: жа самым чынам разбураюцца сёння і многія нашы стэрэатыпныя ўяўленні аб амеыканцах. Перш за ўсё пахіснуўся «маналітны» «вобраз ворага». Прынамсі, у яго стане я ўжо ніяк сёння не магу ўявіць тры сям'і, у якіх давялося мне пражыць тыя, хай сабе і лічаныя, дні. Зразуела, я ведаў і ведаю, што ёсць і такія і гэтакія амерыканцы, ёсць людзі цвярозага розуму, ёець і «гарачыя галовы». Ёсць тыя, хто нажываецца на ваенным бізнесе, а ёсць і тыя, і іх, напэўна ж, большасць, на каго ваенныя выдаткі кладуцца ўсё цяжэйшым і цяжэйшым гнётам. Магу засведчыць, што ніхто з маіх новых знаёмых у Амерыцы (а яны, паўтару, людзі зусім пэўнай ідэйнай і сацыяльнай арыентацыі — пра Джэфа Попа, напрыклад, Саня Берэнштэйн зазначыў: «Бізнесмен сярэдняй рукі...») не дапускае думкі аб ваеннай канфрантацыі з Савецкім Саюзам. Усё глыбей ва ўсе ячэйкі амерыканскага грамадства пранікае дух новага мыслення, разуменне неабходнасці шукаць узаемныя шляхі да мірнага суіснавання. Разумнай альтэрнатывы яму няма. Ёсць толькі ў многіх амерыканскіх душах немалая атрутная доза недаверу да нас. Цяжка прабівацца праз атмасферу яго запасаў, створаных афіцыйнай палітыкай, друкам, тэлебачаннем. Аднак тыя змены, што адбываюцца ў нашай краіне, наш працэс перабудовы, рэальнае здзяйсненне ў штодзённым жыцці і ў стратэгічных намерах палітыкі новага мыслення (бадай, у любой гаворцы найбольшы: і самы жывы інтарэс выклікалі гэтыя пытанні) паспяхова драбяць тую ледзяную глыбу, што столькі гадоў ляжала на нашых адносінах...

І на пытанне, ці хочуць амерыканцы ваяваць з намі, сёння можна адказаць адназначна: не. І не таму, што «ястрабы» перасталі быць «ястрабамі». А таму, што расце ўсведамленне: ядзерная вайна не пакіне ні пераможцаў, ні пераможаных. У нас ёсць толькі такое поле змагання: даказаць адзін аднаму свае перавагі ў мірным спаборніцтве. Інтэнсіфікаваць сусветныя экааічыя сувязі, вучыцца жыць у агульным доме па-новаму, узаемавыгадна гандляваць, абменьвацца духоўнымі каштоўнасямі — пра такія шляхі гаварылі і марылі мы і за ціхім абедзенным сталом, і на паўафіцыйнапаўсямейных вясёла-гаманлівых пікніках. Жорж Шынкар (амерыканец таксама добрага дастатку: гадавы заробак яго, па яго ж словах, складае 40—50 тысяч долараў), калі хацеў каго-небудзь ахарактарызаваць станоўча, гаварыў: «Ён чалавек прагрэсіўны...» Дык вось як Жорж маляваў схему таго самага прагрэсу, яго поступу па дарозе цывілізацыі: «Капіталізм падганяе канкурэнцыя — тут нельга спыніцца ні на хвіліну, іначай растопчуць. Нельга адставаць і сацыялізму — хай дэманструе свае перавагі. Жыццё рухаецца, развіваецца праз канфлікты. На гэтым шляху нямала тупіковых сітуацый: у экалогіі, у пытаннях вайны — цывілізацыя можа аказацца пад пагрозай. Як уратаваць чалавецтва ад згубы ў крытычных абставінах — вось над гэтым мы і павінны думаць. І тут — галоўны пункт нашых узаемадачыненняў і, трэба спадзявацца, узаемаразумення. І пры сусветным сацыялізме не спадзявайцеся на ідылію: развіццё — барацьба супрацьлегласцей...»

Так разважаў Жорж...

«Дык вельмі ж правільна вы глядзіце на многія пытанні», — падтрымліваў яго Бядуля, даючы, як зазвычай, нешта накшталт рэзюмэ: «с точки зрения прогресса» ці «с учетом научно-философской мысли...», а Жорж падхопліваў жартоўна: «У такім разе я вельмі шкадую, што я не прэзідэнт Злучаных Штатаў...»

Гаворка ж у яго, па-свойму, каларытная: руская аснова перасыпаецца словамі беларускімі і польскімі («надо адпачываць»), Жоржава маці Любоў Фёдараўна, у якой ён, ужо карэнны амерыканец, вучыўся мове, паходзіла з Беласточчыны: «Паеду ў Амерыку, зараблю на машынку і буду швачкай рабіць...» Тут, дарэчы, цэлая гісторыя, раманны сюжэт гаротнага беларускага лёсу. Дзяўчына была беспасажніцай: бацька прыйшоў у прымы, на жончыну зямлю, неўзабаве тая памерла, пакінуўшы малога сына, які і стаў спадчыннікам, астатнія дзеці, ад другой жонкі, не мелі нічога... Адзін з іх — Андрэй Нічыпарук — у грамадзянскую вайну стаў чырвоным камандзірам. А сястра яго — як паехала зарабіць на швейную машынку, так і засталася тут — выйшла замуж таксама за эмігранта, з Камянец-Падольска... На машынку-такі зарабіла і шыць пачала... Паслала бацьку (ён цяпер ужо ля ўнука-спадчынніка жыў) сто долараў. Купіў той каня. Стаў аднойчы запрагаць, конь тузануўся, упаў бацька, ды так, што і не ўзняўся, забіўся насмерць...

Апавядаў Жорж, а за акном шумеў лівень — першы асвяальны дождж за ўсё спякотнае лета. Спусташальная гарачыня панавала на большай частцы тэрыторыі ЗША. Больш як у 20 амерыканскіх гарадах слупок тэрмометра дасягнуў рэкордных адзнак. Самай «спякотнай» лічбай назвала тэлекампанія Эн-Бі-Сі тэмпературу паветра ў 37 градусаў па Цэльсію, зарэгістраваную ў Мінеапалісе, горадзе, куды мы яшчэ збіраліся ехаць. А пакуль што сядзелі, слухалі вясёлыя перакаты грому, жартавалі наконт прывезенага намі ў Амерыку выратавальнага дажджу, а гаспадар наш — як водгулле іншых, ваенных, грымот — трымаў на руцэ пакет з салдацкім пайком 1945 года (канцэнтрат супу, мяса, хлеб, цыгарэты, гумка-жвачка), і нагадваў мне ён шашку толу са спрасаванай памяццю... Колькі разоў прасілі дзеці раскрыць пакет, але Жорж цвёрда адказваў: «Памру, тады раскрывайце — памяніце салдата...» Паказваў Жорж яшчэ такія-сякія рэліквіі вайы (своеасаблівыя трафеі: павязка фашысцкага ваякі «татальай мабілізацыі», вайсковы вымпел...), узнагароды, сярод якіх быў і савецкі медаль — яго атрымаў Жорж да 40-годдзя Перамогі, калі быў нашым госцем у складзе дэлегацыі амерыканскіх ветэранаў. Пабываў ён тады і ў Мінску — заехаў да жончыных родзічаў (маці нашай гаспадыні Надзі Вулляна Багуцкая — дзявочае прозвішча Пахолак — з-пад Карэліч. «Дарэчы, — заўважыў Жорж, — Марыя Кюры, жонка славутага французскага фізіка і сама не менш славуты фізік, па матчынай лініі тамсама была з Багуцкіх...») Пабываў у Белавежскай пушчы (тут ужо здзівіўся проста цудазейаму збегу абставін сам бывалы Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля: «Гэта ж трэба прыдумаць так: вы ездзілі недзе побач са мною, а каб сустрэцца, павінен быў я прыехаць аж сюды — у Амерыку»),

А дождж шумеў... І Жорж гаварыў, што ўраджаю ўжо ён не паможа. Мы і самі пабачылі гэта, калі ехалі дарогамі штата Мінесота: чэзлыя, нізенькія, дачасна пажоўклыя сцяблінкі кукуруы. Прыгадваліся і тыя, высачэзныя кукурузныя джунглі, да якіх прымерваўся ў штаце Айова Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў. Прыгаваася, як арудавалі ў нашых калгасах і саўгасах «кукурузнікі», насаджаючы сілком «каралеву палёў», якая — хоць распластайся ўсцяж баразён — не хацела расці на пустой зямлі. Прыгадалася мне кукурузная эпапея і тады, калі пасля вяртання з Амерыкі я ішоў полем ад Узнацка да Мачулішча і любаваўся — цяпер ужо сапраўднай Каралевай, што «вымахала», як і тая, у Айове, — раза ў паўтара вышэй за Мікіту Сяргеевіча... Радаваўся: раней у нашай кукурузе і зайцу не было як схавацца — вушы тырчалі з лісця. А цяпер... і тут, як у добрым даўнім кіно — усё па заказе, — выскачыла з кукурузнага «лесу» ліса — яшчэ, відаць, зусім «зялёная», не «саспелая»: ні аблісець, ні абрыжэць не паспела, а таму і празерна цікаўная: глядзела на мяне — як прызнавала: «Ён ці не ён?..» — «Ён, ён», — хацелася крыкнуць мне гэтай праўнучцы, а можа, і прапраўнучцы той лісы, што прыбягала з пушчы красці ў нас, маенькіх пастушкоў, гусей ды гусянят... Ды не крыкнуў, каб не спаоаць, — хай сабе ціха ідзе сваёй сцежкай у кукурузным зарасніку...

...У голасе Жоржа Шынкара, калі гаворка заходзіла пра амерыканскую засуху, гучалі і спачуванне, і трывога. Спачуванне фермерам, многія з якіх апынуцца перад безданню разарэння: ужо зараз, гаварыў Жорж, многія пачынаюць збываць жывёлу, статкі радзеюць — няма чым карміць... А трывога Жоржа была падсалоджана невясёлай усмешкай: трэба мяса наядацца цяпер — яно зараз будзе таннае... Але затое як падскочыць яго цана пасля, калі схлыне паток вымушанага скарачэння пагалоўя. Праўда, сям'і Жоржа з двух чалавек гэта не пагражала пакуль вялікімі фінансавымі патрасеннямі: ні ён сам, ні тым больш яго жонка Надзя, вегетарыянка, мясною ежай, натуральна, не захапляліся. Строгае меню на поўную меру адчулі на сабе і мы з Уладзімірам Лявонцьевічам: самы разнастайны выбар агароднінна-садавінна-збожжавых канцэнтратаў, залітых малаком, вінаградная гронка, луста кавуна (заўважце: не «вывальваўся» кавун, як у нас, цалкам на стол — рэж ды еш) ці яблык, шклянка чаю — такі прыкладна сняданак. А калі прадбачылася запланаваная калектыўная вячэра-прыём, то Жорж тут жа, за сталом, і папярэджваў: «Можна было б і ў абед што-небудзь перакусіць, але ж у нас у 18.30 будзе рэстаран, канешне» (адно з любімых пабочных слоў Жоржа — калі нешта сцвярджалася безумоўна: «гэта, канешне, мы зараз чаю пап'ём», «гэта гарачыя сабачкі, канешне...» — быў у нас і такі спосаб перакусіць: проста з машыны, праз акенца, даваўся заказ, а з акенца закусачнай (славутай фірмы «Макдональд» часцей за ўсё) выскоквалі тыя самыя «гарачыя сабачкі» — сардэлькі, загорутыя ў булку. Калі ж былі нейкія іншыя меркаванні, то тут з'яўляася ў Жоржа няпэўнае «я думаю...»: «Я думаю, гэта селядзец...» — і сапраўды быў селядзец, але купляць яго намеру не было — проста так, між іншым, звярталася ўвага: пабачылі — і хопіць...)

Амерыканцы ўмеюць лічыць і долар, і цэнт. Умеюць, бо інакш нельга — неабходнасць жорсткая. Жорж прыводзіў прыладую схему гадавых выдаткаў сям'і з чатырох чалавек пры заробку 14 тысяч долараў («каб толькі існаваць», — зазначыў ён). Падаткі: 800 долараў — федэральны, 300 — штатны, 300 — гарадскі; дзяраўны падатак на сацзабеспячэнне — прыкладна 1000 долараў; гарадскі падатак на дом (такі, як у Жоржа) — 1300 долараў... («Але мы не плачам, — жартаваў Жорж, — што вялікія падаткі: значыць, добра зарабляеш»). Затым ідуць камунальныя паслугі: ацяпленне — 900 долараў, электраэнергія — 400, водазабеспяэнне — 150, тэлефон — каля 80. Атрымліваецца 9430 долараў, на ўсё іншае застаецца 4570 долараў. З іх 2-3 тысячы — на ежу («і гэта не такая ўжо добрая ежа»). Для паўнаты карціны называліся і некаторыя цэны: малако — 80 цэнтаў за літр, хлеб — 2 долары: за кілаграм, біфштэкс — 4,4-6,4 долара за кілаграм, курыца з касцямі — І долар за кілаграм, без касцей: — 6-7,5 долара.

(Я прыкінуў зараз, каб праверыць апошнюю рэпліку Жоржа: узяў з «правіянтнай» сумы тысячу долараў і падзяліў на сярэднюю цану біфштэкснага мяса, атрымалася 200 кілаграмаў на год — значыць, на кожнага едака выходзіць па 50 кілаграмаў, прыклада кілаграм на тыдзень. Колькі на дзень — няцяжка «скалькуляваць».)

Такі разрахунак пры самых спакойных, без экстрэмальных здарэнняў, абставінах. А не дай бог — захварэць... Жорж, нарыклад, ездзіў рабіць аперацыю ў Канаду (адгэтуль не так далёка да мяжы). Асноўная прычына: там танней ды, здаецца, і лепш аперыруюць, хутчэй гоіцца рана (а кожны лішні дзень у стаыянары — таксама долары).

Вазьму ў сведкі і яшчэ аднаго чалавека — Вілі Токарава, аўара і выканаўцу песень, які эмігрыраваў з нашай краіны ў 1974 годзе, «пераспытаў» рознага хлеба і ў нядаўнім інтэрв'ю «Аргуентам і фактам» прызнаўся: «... каб дасягнуць у Амерыцы якой-небудзь вышыні, што забяспечыць табе нармальнае жыццё, трэба быць ці суперзоркай, ці, ва ўсякім выпадку, мець вельмі добра аплатную працу...» І далей (яшчэ штрышок — ужо не з маіх вераў — аб «негатыве» і «пазітыве»): «Я... чуў папрокі ад нашых эмігранаў. Яны казалі: «Ты што Амерыку лаеш? Навошта табе гэта парэбна?» Але я не лаяў, а пісаў пра тое, аб чым: пісалі амерыканскія газеты...»

У цэлым жа «сярэднія» амерыканцы не разбэшчаныя «траннацыянальнай раскошай» і не зацкаваныя бядняцкай прыніжаасцю...

У такіх прыкладна спакойных, нават крышку, здаецца, патрыярхальных абставінах апынуўся я ў Мінеапалісе ў сям'і Кэмпбелаў: муж, жонка, двое дзяцей — Джой: і Майкл. За стол сядалі чынна, па камандзе гаспадара. Схілялі галовы, складвалі рукі — гучала малітва (Кэмпбелы — шчырыя прыхільнікі лютэранства). Прамаўлялі малітву па чарзе: за кожнаю трапеай, — я, зразумела, з калейкі выпадаў. Потым гаспадар раскладваў ежу па талерках, пакідаючы ў агульным блюдзе рэшту — для дабавак, як высветлілася. Меню было без выштукоўванняў, сціплае, але грунтоўнае: як правіла, кавал таго самага біфштэкснага мяса альбо рыба, іншы раз — амлет, бліны...

Гаспадар — скандынаўскіх каранёў, і гэта бачна ва ўсім: у строга заведзеным, без мітусні, сямейным парадку, у характары, у звычках, у побыце, нават у той жа ежы. Не ведаю, колькі Дзік зарабляе, — няёмка было пытацца. Жонка яго Сью (Сюзана) выступае ў журналістыцы, піша эсэ, замалёўкі, друкуецца ў клерыкальных выданнях пратэстанцкага толку. Захапляецца журналістыкай, літаратурай і іх дачка Джой (нядаўна я вычытаў дзесьці: Джой — значыць радасць). Марыць паступаць ва універсітэт на філалогію, пачынае вывучаць рускую мову, піша вершы. На гарадскім конкурсе школьнікаў заваявала першую прэмію. Вось той верш-лаўрэат:

Крочу ўніз па шэрых каменных плітках,

Пальцы звыкла шукаюць апору

Парэнчаў драўляных.

Астраўкі дываноў імшаных

Усцілаюць лясную падлогу.

Карані заплятаюць сцяжынку,

І тая сама, нібы корань, віецца.

Я спяшаю на бераг,

Дзе хвалі напорыста б'юцца.

Лапкі сосен ласкава

Кранаюцца твару.

Ветрык побач са мною бяжыць.

Старадрэвіна суха рыпіць,

Быццам крэсла-гайдалка.

Ногі тонуць самотна,

Набрынялыя цвіллю вады дажджавой.

Водар шыгалля ў носе казыча.

Па-над кронамі чайкі гарласта ўзлятаюць.

Вось і выбліснуў бераг.

На ім — я, нібыта вандроўніца, —

Дома.

Так атрымалася (як быццам па сцэнарыі было задумана), што «перасяляўся» я з сям'і ў сям'ю, здаецца, па нейкай узыхозячай — штораз на прыступку вышэй у амерыканскім «табелі аб рангах», — не сягаючы, праўда, вышэй сярэдняга. Гэтая сцяжынка вяла ад лёсу праследуемага ў часы макартызму Жоржа Шынкара да ўдачлівай раскладкі «бізнеснай карты» ў нядаўнім юнага байскаўта (касцёр з аднае запалкі, арыенціроўка ў лесе) Джэфа Попа. Аднак, як бы ні розніліся іх шляхі, іх погляды на сутнасць рэчаў, на палітычныя і сацыяльныя з'явы, — у нечым самым істотным яны падсвечваліся адным — законам выжывання ў свеце прыватнага прадпрымальніцтва.

Жорж паказваў дэтройцкія газеты 1950 года з яго партрэамі і подпісамі «Пастаянная адстаўка», «Звольнены «чырвоны» з водага дэпартамента» і горка ўсміхаўся, прыгадваючы, як паводле «закоа аб лаяльнасці» яго, западозранага ў палітычнай ненадзейнасці, перавялі па службе спачатку «ад вады, што ўваходзіць у горад, да вады, што выходзіць», — каналізацыйнай — тут, маўляў, нічога і нікога не атруціш, а потым і зусім звольнілі. Паказваў і аб'ёмісты фаліянт з розным «кампраметуючым» матэрыялам і даносамі на яго: закончыўся заканадаўча ўстаноўлены тэрмін сакрэтнасці дакументаў, і копіі з іх вылаюцца зацікаўленай асобе — усё «рассакрэчана», толькі чорнай тушшу заквэцаны прозвішчы «осведомителей»...

А недзе ў той час Джэф Поп рабіў байскаўцкія паходы, вучыўся запальваць касцёр з аднае запалкі, арыентавацца ў лесе, гартаваў мускулатуру, рыхтаваўся да будучай кар'еры.

Сёння Жорж Шынкар служыць босу, някепска зарабляе і даражыць гэтай службай, асабліва зараз, на пенсійным парозе (да пенсіі з фонду, закладзенага ўласнымі адлічэннямі, дабаўляецца яшчэ і пенсія з фонду кампаніі). Трымаецца Жорж за гаспадара, і, як бы ні мянялася «дыслакацыя» прадпрыемства, ён вандруе следам — нельга адрывацца, проста небяспечна... А Джэф Поп сам вырастае ў боса, сам дае работу. Маючы дом у Мінеапалісе... («Тысяч дзвесце каштуе», — як шапнуў мне Саня, ён наогул амаар даваць такія каментарыі, любіць называць сябе камерсантам, падкрэсліваючы: «Я ехаў сюды, каб свае сілы і магчымасці рэалізаваць для сябе...» Вучыўся Саня ў Савецкім Саюзе ў харчовым інстытуце. Тут жа, у Амерыцы, пераспрабаваў розныя «бізнесныя пачынанні», зараз задумвае, як бы разгарнуцца на ніве пасрэдніцтва паміж амерыканскімі і савецкімі фірмамі. «Хачу прыехаць калі-небудзь у Саюз новым Армандам Хамерам», — кажа ён. А нейкі момант счакаўшы, дадае: «Хамер» — значыць «молат», і пачынае тлумачыць, хоць я гэта добра ведаю: «Хамер — амерыанскі бізнесмен, бацькі — выхадцы з Расіі, актыўны прыхільнік дзелавых сувязей ЗША і СССР». Рашуча прымерваецца Саня да хамераўскага прыкладу... Яшчэ адзін, новы лёс на бясконцых і заблытаных шляхах амерыканскага прадпрымальнага — як рэалізуецца ён, гэты лёс, не ведаю ні я, ні, хутчэй за ўсё, і сам яго носьбіт, хоць і петушыцца па-адэску). Дык вось, маючы дом у Мінеапалісе, Джэф Поп нядаўна займеў яшчэ адзін — кіламетраў за 150 ад горада, на беразе возера, з вялікім кавалкам лесу (гэта, да ўсяго, выгаднае ўкладанне капіталу: калі амерыканец нешта купляе, ён абавязкова, адразу ж, прыкідвае, за колькі прадасць свой набытак (праз некалькі год — якую будзе мець прыбаўку да выдаткаванай сумы).

Натуральна, што і ўклад жыцця, штодзённага побыту ў сям'і Джэфа больш раскаваны фінансава. Ва ўсім адчуваецца, што боязь растраціць лішні долар тут не гняце душу. На абедзенным стале — пастаянныя мясныя і кандытарскія далікатэсы, шыкоўая садавіна і агародніна. («Каштуйце, — з выглядам знатака ківае мне Саня, — многае і я рэдка бачу, гэта яны для вас стараюцца», — уплятаючы за дзве шчакі).

На вечар была аб'яўлена рыба. І калі Джэф заводзіў матор сваёй лодкі, што швартавалася тут жа, на беразе ля ўласнага прычальнага мосціка, я зразумеў: вячэра залежыць ад улову. А яго па-сапраўднаму якраз і не было. Траплялася такая-сякая рыбка (па маім разуменні, на юшку), але тут жа, з кручка, шпурлялася за борт... Відаць, рыбацкі бог адвярнуўся ад нас. Хоць пра бога — толькі ўжо не «ведамаснага», а ўсеагульнага — увесь час ішла ў нас гаворка. Джэф — прыхільнік аднаго з адгалінаванняў пратэстанызму кангрэгацыйнага толку, завезенага сюды англійскімі пілігрымамі, — цікавіўся становішчам рэлігіі ў СССР, прававой забяспечанасцю свабоды веравызнання, пытаўся, чаму так мала ў нас цэркваў і веруючых, ці ёсць атэізм афіцыйнай палітыкай нашай дзяржавы і г. д. Пытанні гэтыя яго па-сапраўднаму хвалявалі, ён спрачаўся, я спакойна тлумачыў, як мог і што знаў.

Павольна рухалася лодка, трымцелі на спружыністых лёсках блёсны, а перад намі, трошкі збоку, плыла гагара. Птушка гэтая — з такою назваю, як рэха лунае — лу-унь (з працяглым, нават падвоеным «у») — сімвал Мінесоты. Плыла гагара, купалася ў вадзе і сонцы, як прыхарошвалася: клалася на спіну, лапкі ўгору, нібы замірала, потым пераварочвалася — нейкім асабліва грацызным піруэтам, узмахвала крыламі, але не ўзлятала (узляцець з вады гагара наогул не можа: для старту ёй трэба выбрацца на ўзвышэнне), а пачынала перабіраць пярынкі — ад; галоўнае, махавой, да самай драбнюткай, што для аздобы, — расчэсвала іх, як індыянка раскідзісты веер валасоў. «Гэта яна для госця так стараецца», — жартаваў Джэф. А я ў тон яму пярэчыў: «не, на спатканне збіраецца — не інакш...» — «А ўвогуле яны вельмі асцяожныя птушкі, — ужо сур'ёзна працягваў Джэф, — першы раз бау такую бяспечнасць, ці, лепш сказаць, даверлівасць...» — «А што — можа, гэта і ёсць душа Мінесоты, якая паверыла ў шчырасць маёй душы — госця з далёкай Беларусі, — і вам падказвае: адкрыйце свае душы насустрач, змяніце трывожную насцярожанасць і адчужэнне на ўзаемны давер...» Ды мае думкі абарвала другая гагара: яшчэ здалёку хуценька запрацавала яна заграбастымі лапкамі, спалохана аддаляючыся, а потым і зусім нырнула, шукаючы паратунку ад бяды, народжанай уласным страхам...

Як жа пераканаць і гэтую — недаверлівую?..

З берага мы зноў закідвалі спінінгі, выцягвалі ці то лінькоў, ці падлешчыкаў і адпускалі. Пашанцавала нарэшце Саню: схапіўся на блясну нейкі адчайны шчупак. Утаймавалі яго агульнымі намаганнямі. «Ну, будзем-такі мець смажанку!» Ды захапленню майму тут жа давялося і паблякнуць: узважылі шчупака (З фунты), сфатаграфаваліся з ім і — кінулі ў возера... Лоўя, аказваецца, была толькі для «форсу». А смажылі рыбу магазінную — загадзя падрыхтаванае філе. Джэф кідаў на вялізную патэльню, напоўненую алеем, кавалкі, ляцелі і ўспыхвалі на вогнішчы тлустыя пырскі. («Американское изобилие», — па неадчэпнай звычцы падсоўвае свой мефістофельскі «каментар» Саня.) Вячэрняе неба глядзела безліччу зор на язычніцкі танец Джэфа вакол кастра. І ў гэтым мігатлівым мроіве мы пабачылі, як пралятае зорка — зямная, рукатворная: штучны спадарожнік, а можа, і «шпіён»?.. Джэф прыгадваў, як назіралі яны ў 1957 годзе за першым, савецкім, спадарожнікам Зямлі, як аб'яўлялася, дзе і калі праляціць ён. Успаміналі Юрыя Гагарына — яго сусветны славутую ўсмешку — адкрытую, сонечную... А недзе на возеры падавала голас гагара — самотна-шчымлівы, з трапяткой надзеяй, як душа гукала душу...

Гэты перагук пачуўся і ў застольнай малітве Джэфа (тут ужо быў крыху іншы, чым у Дзіка, рытуал: прамаўляў гаспадар — пастаянна, а ўсе, хто быў за сталом, трымаліся — кругам — за рукі). Да мяне даляцелі словы «Лондан», «Мінск». «Што за малітва?» — здзівіўся я. «То я прасіў бога паслаць мір і шчасце нашай Джуліі (дачка Сказаны і Джэфа была тым часам у Лондане на стажыроўцы па філалогіі) і вашым родным у Мінску...»

Так працавала мірная сямейная дыпламатыя — непрыкмета, але дабіраючыся да самых глыбінь душы — і ў шчырых размовах, і ў малітве.

Давялося мне наведаць і касцёл — па-англійску «чэрч». Гэым словам абазначаюцца самыя розныя культавыя ўстановы: хай сабе царква, сінагога, мячэць ці той жа самы касцёл — усё адно: «чэрч».

Дык вось заўважыў я, што сям'я Кэмпбелаў у нейкай збянтэанасці. «Што здарылася?» — пытаюся. «Ды нічога асаблівага, — адказваюць, — заўтра нядзеля, мы абавязкова едзем у касцёл...» — «Ага, — здагадваюся, — не ведаюць, губляюцца, дзе і як мяне на гэты час «прыладзіць».

Перамовы скончыліся тым, што назаўтра я сядзеў побач з Дзікам (не так, як звычайна, ззаду, а на пярэднім сядзенні: у касцёл жа едзем, на службу, — мужчыны — першыя). «В белом венчике из роз впереди Исус Христос», — па-блазенску круціліся на маім языку блокаўскія радкі.

У касцельным вестыбюлі (інакш не назавеш) купкамі стаялі людзі, пілі каву, жартавалі, абменьваліся навінамі, весела, ажыўлена віталіся з тымі, хто толькі што ўваходзіў. Падышоў і да нас з прывітаннем чалавек, невысокі, але па-спартыўнаму моцны і падцягнуты, у белай кашулі, спытаўся, як звычайна, пра настрой, пра здароўе (тут ужо я ўключыў у дзеянне ўсе свае англамоўныя рэсурсы і збольшага разумеў гаворку, а найперш, пабачыўшы пад каўнерыкам, дзе звычайна бывае гальштук-матылёк, своеасаблівую палоску, здагадаўся, што справу маем з кімсьці са святароў). Дзік пазнаёміў нас: гэта быў пастар Эвенсан.

У той жа апратцы, толькі паверх была яшчэ накідка-распашонка, перахопленая поясам, — белая з зялёнаю прошвай — выйшаў ён і да кафедры. Нічога лішняга не было і ў афармленні касцёла: сцены адштукаваны дрэвам — шалёўкай, за кафедраю — на сцяне — драўляны крыж, на самой кафедры — дзве гронкі вінаграду і каласы збожжа, таксама выразаныя з дрэва, — вось, бадай, і ўсё. Нічога пампезнага, ніякіх абразоў і ўпрыгожанняў.

Я і тут заняў месца Майкла (як і дома — жыў і спаў у яго паойчыку): учора сын Кэмпбелаў развітаўся са мною, паехаў у лагер.

Асцерагаючыся сказаць — «вясёлая», сказаў бы, што гэта «трошкі вясёлая» рэлігія: ні цяжкай суровасці каталіцызму, ні пышнай дэкаратыўнасці праваслаўя. Трошкі памаліліся (аддрукааны расклад службы на сёння быў раздадзены загадзя), паспявала пад гітару дзяўчына (тэксты духоўнага зместу), потым паспявалі разам. І нарэшце паапладзіравалі — гэта ўжо дзеля мяне, калі пастар аб'явіў, што прысутнічае між іх госць з Савецкага Саюза.

Не будзем паглыбляцца ў сутнасць рэлігійных толкаў і кірункаў, іх, здаецца, у Амерыцы безліч... Справа ў іншым: як тут умеюць захапіць і палоніць душу. і не проста святымі словамі і заклінаннямі, а тым, што ў нас назвалі б «сацкультбытам». Чаго толькі няма пры «чэрчы»: і канцэртная зала з рознымі мастацкімі калектывамі і ансамблямі — харавымі і інструментальнымі, і кавярня, і бібліятэка, і спартыўны комплекс з секцыямі, і нешта накшталт музея. Ля касцёла, куды ходзіць Джэф Поп з сям'ёю, нават зроблены праз адвадны канал крыты мост — з дашчанай страхою і сценамі, — як напамін аб далёкай, але генамі не забытай, старой Англіі, і, можа, самая важная дэталь — дзіцячы пакой з разнастайнымі забаўкамі, цацкамі і гульнямі. Можна сабе ўявіць такое: ля ўваходу, побач са святым звонам, што склікае прыхаджан, — гушкалка для дзяцей... Усё ўлічана, каб гэты хлопык ці дзяўчынка беглі да касцёла — хай сабе спярша пагушкацца ці нават ціхенька і звон тузануць. А тут ужо — і святы парог блізенька...

Дзіцячыя душы, куды ні зазірні, — пад клопатнай увагай (ці пад пастаянным прыцэлам): у магазіне — пакой для дзяцей, пакуль дарослыя прыцэньваюцца ды выбіраюць тавар, гуляй сабе (пэўна ж, і назаўтра малы будзе цягнуць маму ў той магазін, а гаспадару гэта найперш і трэба). У парках для дарослых самыя лепшыя атракцыёны — дзіцячыя; заалагічны музей ці акварыум заклікаюць не толькі пасіўна глядзець — гэта цэлая школа для малых: «Ці п'е рыба ваду?», «...ці нясе яйкі?», «...ці спіць?», «...ці можа ўтапіцца?», «чаму некаторая рыба вусатая?» і нават — «ці жэніцца рыба?» — вось толькі некаторыя пытанні ля самых характэрных рыб з дэтройцкага акварыума, побач з якімі — адказы, дасціпныя і пазнавальныя.

Вясёлай выдумкай, нечаканай захапіў і мяне калаўрот у дэтройцкім парку — звычайны калаўрот, дзе па крузе катаюцца дзеці на розных жывёлінах: па-першае, беглі яны не ў адной плоскасці, а імчаліся наўскач, то ўзнімаючыся, то апускаючыся пры дапамозе адпаведных механізмаў, а па-другое — свіння! Ехалі на страусе, ляцелі на арле, а на свінню — цэлая чарга. Можна ўявіць сабе радасць і захапленне дзяўчынкі, што прыпорала скакуна не нейкай там арабскай пароды, а звычайнай свінячай (і мне весела ўспаміналася, як мы калісьці, хлапчукі, пасучы свіней, таксама свавольна любілі праскакаць верхам на сваіх «падапечных» — хто даўжэй утрымаецца «ў сядле» — нібы каўбоі на неаб'езджаных конях...).

Ну, то забавы, тут з дзецьмі ўсё ясна (зразумела і выхаваўчая ды і — рэкламная — «нажыўка» дарослых). А як з такою сцэнкай: ля абстрактнай карціны (пустая шэрая пляма на сцяне) у музеі сучаснага мастацтва ў Мінеапалісе — купка дзяцей, гадоў так сямі-васьмі. Выхавацелька нешта горача тлумачыць. Падыходжу бліжэй, каб «падслухаць», і заўважаю: побач з тою мастацка-абстрактнай плямай — яшчэ адна дэталь — ужо зусім натураістычная — амерыканскі сцяг. Ага, дык ці не тут і разгадка: то нічога, пустата, то — цэлая краіна?.. — так магла тлумачыць насаўніца. А магла і так: «Вось гэта — мір, а гэта — вайна, усё знікне, ператворыцца ў нішто...» Не знаю, якія менавіта словы казала яна ў той момант дзецям, але здагадваюся: і гэтая абстракцыя была для іх зараз чымсьці вельмі канкрэтным — не дарэмна ж так уважліва слухалі...

Наогул амерыканцы любяць музеі. Любяць — у самым шыроім: сэнсе слова: і наведваюць іх, і найперш — ствараюць, захоўаюць, узбагачаюць. Тут шляхі самыя: розныя: і дабрачыннае апяунтва, і збіральніцтва энтузіястаў, і, можна сказаць, бесцырыонны вываз нацыянальных, народных этнаграфічна-мастацкіх багацяў з самых розных, асабліва слабаразвітых, куткоў свету.

Ілюбоў гэтая — не толькі па захапленні, але і па разліку. Беажліва і дбайна захоўваючы астраўкі самабытнасці, прывезеныя з далёкіх кантынентаў, амерыканцы, наезджыя жыхары ўсяго толькі 200-гадовых Злучаных Штатаў, хочуць мець і сваю, тутэйшую, гісторыю, бо разумеюць: без яе няма народа, няма краіны. З памяці пачынаецца, вырастае патрыятычнае пачуццё. І гэтую памяць амерыканцы шануюць і ахоўваюць, ганарацца ёю. і глядзяць на сваю, па сутнасці, такую юную — у параўнанні са старымі цывілізацыямі — пяцісотгадовую, з часу Калумбавага «адкрыцця», гісторыю такімі захопленымі вачыма, так стараюцца надаць ёй важкасць і паважнасць, што ў імкненні гэтым яна ўзрастае (прынамсі, у іх уяўленні) у шматвекавую — ледзь не «да нашай эры».

Гісторыя для амерыканца — катэгорыя, па сутнасці, вельмі блізкая па часе, паўстае ў канкрэтных праявах. У ратондзе Капітолія штата Мінесота Дзік Кэмпбел падвёў мяне да адной са скульптур і ўсміхнуўся: «Будзьце знаёмыя: мой стрыечны дзядуля — брат маёй бабкі генерал Джэмс Шэльдс...» Сябраваў генерал з Аўраамам Лінкальнам, пакахалі адну дзяўчыну, справа даходзіла да дуэлі, але памірыліся, а абранніца іх сэрцаў нікому не дасталася — пайшла за трэцяга.

Кавалачкі гісторыі тут пабачыш, бадай, у кожным доме: на самым відным месцы — сямейная радаслоўная, ілюстраваная фотакарткамі. На гістарычным абсягу ў дзвесце гадоў амерыканцы як бы імкнуцца запоўніць «усе ячэйкі», што іншымі народамі і дзяржавамі запаўняліся тысячагодняму. На наша «гістарычнае вока» ўсё гэта бачыцца як бы ў мініяцюры, а ў іх атрымліваецца і ўспрымаецца ўсур'ёз. Як, скажам, уражвае першы раз сваёй архітэктурнай сціпласцю і немаштабнасцю (у параўнанні з дзяржаўнай значнасцю) Белы дом — на нейкія два з паловай паверхі, з маленькімі, зноў жа як у мініяцюры, прэзідэнцкімі кабінетамі альбо «садам» жонкі былога прэзідэнта Кенэдзі — Жаклін: куточак у вестыбюлі з двума-трыма дрэўцамі, пасаджанымі ў вазонныя кадзі, ды яшчэ жменькай зеляніны — як у дзіцячай гульні. Але затое адкрыта ўсё гэта для людзей: прыходзь у нядзелю, калі прэзідэнцкая служба не працуе, глядзі і дзівіся — як «сціпла» кіруюць вялікай дзяржавай. Зразумела, маглі б узвесці і для прэзідэнта пышны небаскроб, аднак моду дыктуе традыцыя, а найперш палітыка. І бяспройгрышны псіхалагічны момант: хадзі там, дзе штодня ходзіць прэзідэнт, — і ў гэтым набліжэнні, «размыванні» дыстанцыі між простым абывацелем і вярхоўнай уладай, зноў жа, вялікая і прадуманая палітычная гульня...

«Індустрыя дэмакратыі» працуе нястомна і з невычэрпнай фантазіяй. Вось — побач з Белым домам — падыходзь і сфатарафуйся з «самім прэзідэнтам Рэйганам». Фанерны, у натуральную велічыню, ён стаіць на тратуары з характэрнай: рэйганаўска-акцёрскай усмешкай, а ля яго — увішны фатограф: заклікае кліентаў. Падмывала і нас з Уладзімірам Лявонцьевічам Бядулем (як любіўся — жартам і ўсур'ёз — паўтараць: «Для гісторыі...») стаць пад той аб'ектыў. Ды — старая наша «трагікамедыя»: ні я, служка беларускай паэтычнай музы, ні ён, старшыня калгаса-мільянера, не мелі ў кашальку тых лішніх долараў, якія выстаўяліся за «гістарычную» таксу прадпрымальным фатографам...

Вернемся, аднак, да гісторыі. Вось яе «кавалачак» у сённяшняй падачы, своеасаблівы гістарычны абразок у сучасным выкананні — форт Снэлінга. Галоўная брама прапускае цябе ў жыццё 150-гадовай даўніны. Пабудаваны форт у 1820-1825 гадах трымастамі салдатамі пад камандаваннем палкоўніка Джосая Снэлінга пры зліцці рэк Місісіпі і Мінесота, за 1000 кіламетраў ад больш-менш цывілізаваных асяродкаў і дарог. Мэта збудавання? Ну, ясна ж: форт ёсць форт... Усе землі належалі тут двум вялікім індзейскім плямёнам — аджыбіва і дакота. Яны, на той час, ловяць баброў, андатраў, абменьваюць пушніну на еўрапейскія коўдры, мушкеты, розны рыштунак. Тут жа скрыжаваліся інтарэы дзвюх пушных кампаній. Ваеннае начальства выдае ліцэнзіі, інспектуе прадметы гандлю. І, як тлумачыць музейная даведка, ухіляе войны паміж плямёнамі, не дае новапрышэльцам захопліаць землі індзейцаў, займацца лесараспрацоўкамі, закладваць руднікі. Толькі праз некалькі год, пасля перамоў з індзейцамі, тэрыорыя будзе адкрыта для пасялення. Гэта афіцыйная версія. А мы зробім папраўку: ішло асваенне, пакарэнне, каланізацыя ноых прастораў і своеасаблівай, непаўторнай індзейскай цывілізацыі.

Сёння жыццё форта выглядае ідылічна. Гістарычнае таварытва Мінесоты адрэстаўравала яго. Абслуга носіць грамадзянскае адзенне і ваенную форму 1827 года, ілюструючы ў малюнках і сцэнах «жывую гісторыю». Салдаты стаяць на варце, піляць і колюць дровы, пякуць хлеб, вырабляюць мэблю, рамантуюць у майтэрнях зброю і рыштунак. Жанчыны кухараць, шыюць, мыюць... Бойка ідзе гандаль у краме прадметамі ў стылі тых часоў. Ля прылаўка тоўпяцца цікаўныя, перакідваюцца жартамі і рэплікамі з прадаўцом — ён таксама ў адпаведным касцюме, і ў абліччы — настрой эпохі. Вось унук угледзеў дудачку, цягне бабулю да прылаўка, тая ў чымсьці сумняваецца. Тады прадавец бярэ дудку, гучыць мелодыя. Сумненні развейваюцца: бабуля вымае з сумачкі долары — зусім сучасныя...

А ў цэнтры пляца каманда бамбардзіраў зараджае гармату: рытуал разлічаны па секундах, выкрыкваюцца камандзірскія загады; нарэшце — кульмінацыя: стрэл! Натоўп наведнікаў рассейваецца — тым больш, што афіша заклікае: «Агледзець усе будынкі і задаваць пытанні персаналу». Апошняе падкрэслім спецыяльна: абслуга, не пазбаўленая і акцёрскіх здольнасцей, «уцягвае» на сваіх аб'ектах у дзею, уступае ў дыялог з наведнікамі: ідзе далучэнне да гісторыі, выхаванне гісторыяй. А будынкі, дарэчы, «Круглая вежа» і «Дом палкоўніка Снэлінга» - «самы стары будынак» і «самы стары дом у штаце Мінесота»... А гэтае «самы стары» — усяго толькі... з 1825 года. Прыгадаем і нашу Белую вежу і наша «маладое» Траецкае прадмесце ў Мінску і пагодзімся: як не хапае нам гістарычнага напаўнення на гэтых астраўках гісторыі. Хай бы ў тым жа прадмесці запанаваў і побыт, і касцюм эпохі — як бы прыцягвала гэта людзей, як бы выхоўвала! А на чарзе ж грунтоўная распрацоўка праграмы дзейнасці гісторыка-этнаграфічнага музея пад адкрытым небам. Дык ці не прыдасца тут вопыт далёкага форта Снэлінга ў штаце Мінесота?

Ведаючы, што ў Мінску распрацоўваецца праект заапарка, заўважу і такую дэталь — як гэта зроблена ў Дэтройце: там гледачы, наведнікі не тоўпяцца ля вальераў і клетак, а праходзяць над імі па спецыяльна абсталяванай паветранай дарозе-памосце. Гэты маршрут «праводзіць» над самымі цікавымі мясцінамі, дазваляе зазірнуць у самыя патаемныя куточкі, не турбуючы звяроў і птушак, — як бы ў натуральных умовах (небяспечныя месцы дарогі падстрахаваны засцерагальнай сеткай у дадатак да звычайных парэнчаў-бар'ераў).

Размах музейнай справы ў ЗША проста здзіўляе. Збіраюць усё і экспануюць усё — ад шаманскіх масак эскімосаў да навінак суперсучаснай тэхнікі, дзе, як да прыкладу, у Вашынгтонскім муеі авіяцыі і касманаўтыкі, можна нават зайсці ў кабіну касмічнага карабля, прымерацца ды прыкінуць ва ўяўленні сваё пачуванне ў палёце, а то і стаць пад касмічны душ спецыяльнай камеры-лазні — праўда, без вады. І не здзіўляйцеся, калі дазнаецеся, што амаль усе музеі тут бясплатныя (білеты прадаюцца толькі на якія-небудзь спецыяльныя, часовыя экспазіцыі ці дэманстрацыі — хоць бы касмічнага кінападарожжа, дзе звычайнае крэсла ў зале, дзякуючы аптычным, гукавым і іншым эфектам, раптам сапраўды пачынае здавацца крэслам «Чэленджэра» — таго самага «шатла» — касмічнага апарата шматразовага выкарыстання: ілюзія тваёй прысутнасці ў яго кабіне, побач з астранаўтамі, такая, што пачынаеш сапраўды адчуваць нешта накшталт бязважкасці — крэсла як бы выплывае з-пад цябе...).

З асаблівым: гонарам вадзіў нас Жорж Шынкар па музеі Генры Форда ў Дэтройце. Сам тэхнар, захоплена і з веданнем справы расказваў ён то пра інжынерскую вынаходлівасць і дасціпнасць Стаймеца, да якога звярнуліся па дапамогу: як пазбегнуць вялікай вібрацыі генератара? Узяў Стаймец аловак, паслухаў рытм механізма і, накрэсліўшы крыжык на махавіку, сказаў: «Тут прасвідруйце адтуліну». І дзіва — генератар набыў устойлівасць, перастаў разгойдвацца. Калі ж спыталіся ў Стаймеца аб плаце, ён, не вагаючыся, назваў лічбу: 5000 долараў.

— За што?! — абурыўся Форд.

Адказ быў такі ж лаканічны:

— Адзін долар за аловак і 4999 за тое, што знаў, дзе паставіць крыжык...

То пры ўваходзе ў залу музея, пазначаную сімвалам — машынай маркі «Форд» з надпісам «Абцякальная Амерыка», — пачынаў Жорж тлумачыць, што ёсць абцякальнасць: «Такою вось, як форма гэтага аўтамабіля — абцякальнай, — павінна быць і эканоміка, каб хутчэй рухацца ў сваім развіцці...»

То спыняўся ля ветрака і, нагадваючы пра пошукі чыстых крыіц энергіі, што прапагандуе партыя зялёных у ФРГ, — паказаў з міжвольным, неўсвядомленым, але нейкім сімвалічным на наш слых пераносам націску на першы склад: «Ветраны млын»...

І тут жа — з асацыятыўнай хуткасцю — працягваў ланцужок разваг аб энергетычных шляхах чалавецтва: «Нельга па крыле гэта вырашаць» (значыць, з першага позірку, легкадумна), не ставячы пад сумненне тыя заваёвы навуковай думкі, што дасягнуты зямой цывілізацыяй, аднак на нейкі момант дапускаючы і сумненне: «Калі б хацеў бог, каб чалавек лётаў, ён даў бы яму крылы...»

Такімі кардыяграфія на накрэсленымі штрыхамі (толькі вакол крыла — ад ветрака!) успыхвалі думкі Жоржа — і ўзнёслае захапленне, і цвярозасць пазнання.

А мне тым часам цікава было супастаўляць і параўноўваць, як Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля то дапытліва прыглядаўся да лічбаў у табелі на дзённую аплату ў першай майстэрні Генры Форда (з якой пачалася яго бізнесная кар'ера): каму і колькі выпісана; то прыкідваў, як бы выкарыстаць для патрэб калгасага жыллёвага будаўніцтва ўзор дома з грэчаскімі рысамі (порцікі, калоны і інш.) — «Очень интересно с точки зрения архитектуры и внутренней планировки»; то раптам, ужо ад'язджаючы, прасіў Жоржа на хвілінку прыпыніць машыну і пачынаў крокамі вымяаць даўжыню пралётаў — ад слупа да слупа — у фордаўскай агароджы: «А то мне строители говорят...» і г. д.

Жоржу яўна падабалася такая «дзелавая» жылка Уладзіміра Лявонцьевіча, і ён, як кажуць, «падліваў алею ў агонь», расказаюы пра «хала-хуп удачы»: узяў чалавек — выпадкова — звычайную пластмасавую трубку, сагнуў, злучыў палачкай канцы — атрымаўся абруч, — і пайшоў ён круціцца вакол жаночых торсаў, аздабляючы фігуру штодзённымі трэніроўкамі, а вынаходніку — прыносячы мільёны... Так Жорж — можа, нават ужо і падсвядома — выспаведваў нам фордаўскую, амерыканскую веру, сцвярджаў прадпрымальніцкую філасофію: як можна — кожнаму роўныя магчымасці — разбагацець, зрабіць пры ўдачы з долара мільяры... Толькі не да ўсіх — і Жорж добра знаў гэта — паварочваецца тая ўдача. Не кідаецца яна ў абдымкі да першага сустрэчнага. Бывае, што здраджвае і самому Форду. Задумаў Генры выпусціць машыну з назвай па імені сына — Эдсл. Ды ідэя правалілася. Не набыла машына попыту ў пакупнікоў. Толькі і засталася ад яе памятка: калі нейкая задума правальваецца, кажуць: «Эдсл».

Наогул любяць амерыканцы нейкую сімвалічную загадкаасць, таямнічасць, а з імі і ўзнёсласць у назвах — на шыльдах, на рэкламных шчытах, у розных інфармацыйных надпісах. Едзеш — і раптам на воданапорнай вежы чытаеш: «Новая надзея». Што б гэта значыла? Можа, нагадваюць словы аб штодзённых магчыасцях на поспех? Абуджаюць дух у тых, хто зняверыўся? Ці проста даюць прычыну пахваліцца: «Я піў ваду з «новай надзеі»?..

Альбо раптам на газоне перад звычайным, як і многія суседнія, домам выступае шыльда-паказальнік: «Кантынентальная віла». Ну ясна ж, трэба разумець: будыніна — найпершая і найгалоўнейшая на кантыненце!

Ці вось такая назва клуба ў Дэтройце (а, дарэчы, амерыканец — зусім ужо і за паўнацэннага не лічыцца, калі не ўваходзіць у які-небудзь клуб, — хай сабе прыхільнікаў тэорыі кубічных яек — абы клуб!) — гучная і эпахальная: «Цэнтр рэнесансу» — будыніна, дзе было аб'яўлена калісьці эканамічна-прамысловае адраджэнне горада і куды збіраюцца сёння яго «бацькі» — бізнесмены. (Жорж чамусьці настойліва называў замест «возрождение» — «возбуждение» ці «развозбуждение» і стараўся пераканаць мяне ў правільнасці сваёй «версіі», з чым я ўрэшце з усмешкаю пагадзіўся: таксама сэнс ёсць.)

А цяпер паўтару: не здзіўляйцеся бясплатнаму (у краіне бізнесу!) музею — і працягну: здзіўляйцеся парадаксальнаму «дзіву» амерыканскага характару, — тут павароты і віражы сапраўды бываюць для нас невытлумачальныя. З той жа платай... Суседка майго гаспадара Джэфа Попа, дама рэспектабельная (муж — выкладчык універсітэта) і смяшліва-вясёлая, — Нэнсі Джэйсан — падчас сяброўскай вечарыны расказвала (найбольш звяртаючыся да мяне, каб пахваліцца сваім «дзелавым» спрытам), як правярнула яна адну «бізнесную» справу. Вось яе сюжэт.

Прыходзіць да Нэнсі знаёмы і здзіўляецца з нейкай дзвярной замочна-зачыняльнай навінкі — з адмысловай сігналізацыяй, фіксацыяй і г. д. Пытанне Нэнсі: «Хочаце мець такое ж прыстааванне?» Адказ: «Хачу...» — «Тады давайце трыста долараў, ваш дакладны адрас і праз два дні будзеце мець тое ж, што маем мы...» Праз два дні да знаёмага прыходзіць (маецца на ўвазе — прыязджае) майстар, падключае сістэму. А Нэнсі з радасным смехам расказвае сёння, што палову з той сумы яна пакінула сабе — у якасці камісійных, за паслугу ці за арганізацыю справы, — як хочаце называйце. Яна «зрабіла бізнес» на інфармацыі, якую мела і якой не меў яе знаёмы, таму і прыйшлося яму раскашэльвацца. Можаце быць пэўныя: валодаў бы ён гэтай інфармацыяй — усё было б наадварот. І ні ў каго не выклікае гэта здзіўлення, усё ўспрымаецца з натуральным разуменнем. Праўда, сума «бізнеснай аперацыі» нязначная, і паведамленне гаспадаровай суседкі сутраалася ўсяго толькі паблажлівымі (і як вясёлы прыклад для мяне) усмешкамі, — радасць Нэнсі была наіўна-дзіцячай, падобнай таму стану, калі знаходзіць нехта на тратуары ці на дарозе рубель (у нашым выпадку — долар). Незапланаваны, так сказаць, прыбыак. Смяяліся яшчэ і з мяне, з маёй «не разумнай», «не дзелавой» паралелі: у нас бы, тлумачыў я, наша гаспадыня замка на пытане знаёмага пачала б адразу тлумачыць: у якім магазіне ці ў якой майстэрні з'явілася такая прылада, такі цуд, як туды пазваніць, як даехаць. І ўсё за адно толькі «дзякуй». Смяяліся з мяне, я смяяўся з іх. А мой перакладчык Саня падводзіў пад гэтую з'яву эканамічную «базу», тлумачыў, што дама папрацавала не толькі на ўласны бізнес, але (хай сабе драбнюткай кропляй) і на росквіт Амерыкі, бо, дапамогшы збыць тую замочна-сігнальную навінку, дапамагла зарабіць яе вытворцу — стварыла рабочае месца, рабочую адзінку. А ў гэтым — эканамічны фундамент вольнага прадпрымальніца. Такая вось філасофія... Уласна, гэты вясёлы прыклад успрымаўся ў нашай кампаніі з сур'ёзным разуменнем яшчэ і таму, што бізнес на валоданні інфармацыяй з'яўляецца справай жыцця і дзейнасці майго часовага і добразычлівага гаспадара Джэфа Попа. Кампанія, якою ён валодае (напалову), тым і займаецца, што збірае і прадае інфармацыю.

Скажам так. Задумаў нейкі прамысловец настольных лямп наладзіць выпуск новай мадыфікацыі сваёй прадукцыі. Якія зраіць абажуры — форма, колер, матэрыял? Якія выключальнікі? Якія падстаўкі?.. (Словам, ён павінен ведаць усё ці хаця б большую частку таго, што цікавіць сёння мяркуемага пакупніка.) Гэтыя пытанні прамысловец і задае канторы Джэфа. А той праз сваіх агентаў (ёсць між іх пастаянныя, штатныя, і часовыя — са студэнтаў, напрыклад, што падказала Джэфу ідэю адкрыць тэлефонную падстанцыю ў гушчы студэнцкіх інтэрнатаў: бліжэй яго часовай арміі інфарматараў да сродкаў працы — тэлефонаў) наладжвае франтальны і глыбінны збор інфармацыі з наступнай апрацоўкай і сістэматызацыяй яе. У выніку ўся гэтая маса, гэты паток набывае форму кароткіх, дакладных і, як правіла, беспаылковых (хваліўся Джэф, і, відаць, не без падстаў, бо інакш фірма не працвітала б) рэкамендацый. За іх прамысловец плоціць Джэу, але дакладна ведае, што ў горадзе лямпа з зялёным абажурам пойдзе лепш, чым з блакітным. Бывае і так, што тавар перастае карыстацца попытам. Зноў жа — пытанні да Джэфа: чаму? як мадэрнізаваць выраб? ці наогул адмовіцца ад яго?.. «Кароль інфармацыі» Джэф Поп і тут скажа сваё слова. У гэтай справе ён спец спрактыкаваны і адукаваны. Яго кніга-даследаванне аб рыачай практыцы, падпісаная мне цёплымі даравальнымі словамі, змяшчае пад сваёю вокладкаю шмат сакрэтаў гандлёва-інфарацыйнай дзейнасці, і аўтар шчодра дзеліцца сваім вопытам. З гэткім жа захапленнем расказваў Джэф Поп аб тэхнічным забеспячэнні сваіх служб, тлумачыў мне, як і колькі інфармацыі трымаюць у сваёй памяці камп'ютэры. Казаў: выдатныя машыны, але думаем мяняць іх на найноўшыя, бо гэтыя, цяперашнія, выдаюць інфармацыю крыху марудней (вось яна — славутая цана, сапраўдны кошт секунды!).

Пабывалі мы з Джэфам і ў канторы на рэкламе, дзе працуе мастаком яго сябар. Кантора — не кантора, а цэлая фабрыка, камбінат па апрацоўцы і выдачы інфармацыі — з пэўнай зададзеасцю і высокім выканаўчым майстэрствам. Усё пастаўлена на службу магутнаму богу, імя якому -— Бізнес. Бізнес вялікі і малы. Бізнес у працы, у чалавечых узаемаадносінах, у думках і душах. І найпершая малітва яму — рэклама.

Рэклама, рэклама, рэклама — гэты звон гучыць безупынку. Ён метадычна ўрываецца ў ход любой тэлеперадачы, ён у трохілаграмовым нядзельным выпуску «Нью-Йорк тайме» забірае на свае патрэбы два з паловай кілаграмы газетнай паперы, «агучвае» — у бойкіх выкрыках шрыфтоў і малюнкаў — газетную плошчу.

Business — калі чытаць, як пішацца, атрымаецца нешта гуллівае - накшталт бусінкі, каралі. У транскрыптным напісанні гэта прагучыць, як «бізніс». Мы пішам гэтае слова — бізнес... Ён — той самы, што стаў асноватворным слупом, вуглавым каменем буынка, які называем мы амерыканскім грамадствам, дакладней, грамадствам Злучаных Штатаў Амерыкі.

Бізнес — як яно пестуецца, як саграваецца гэтае слова і ў думках, і ў настроях, якімі адценнямі, якімі колерамі свеціцца, ззяе, зіхаціць. Варта хаця б зазірнуць у слоўнік - гэтае люстэрка мовы, жывога адбітку чалавечага быцця.

Перш за ўсё «бізнес» — значыць «справа», «пастаянны занятак», «спецыяльнасць», — бачыце, як пашырае свае сэнсавыя абсягі, як паглыбляецца ў пласты, караніцца слова: ад звычайага, як належыць яму, — «справа» — да сацыяльна настроенага - «спецыяльнасць». І любая анкета ў вас па пунктах спытае: 1) прозвішча? 2) адрас? 3 бізнес? (гэта значыць род заняткаў, чым займаецеся).

А далей болей: «хадзіць на працу», «на работу» — таксама гучыць даслоўна як «хадзіць на бізнес» (хоць ёсць для вызначэння паняцця «работа», «праца» багатае і старажытнае слова "work"); звычайнае пытанне «чаго вы сюды прыйшлі?» зноў жа набывае «бізнеснае» адценне і гучыць у даслоўнай перадачы: «што ёсць ваш бізнес тут?», ці больш па-людску: «які бізнес у вас тут?»; «парадак дня» — таксама «бізнес дня».

«Гандаль», «камерцыйная дзейнасць» — гэта ўжо, безумоўна, «бізнес». Але ж і «абавязкі доктара» (ні, скажам, юрыста, настаўніка) — таксама выступаюць у слоўнай апратцы «бізнесу»: а doctor's business. Ды і другі бок гэтага, калі можна так сказаць, «працоўнага» ўзаемадзеяння нікуды ад бізнесу не падзеўся, і гэтае слова «паглынае» такія паняцці як «пакупнікі», «кліентура», «аўдыторыя»: вымавіўшы даслоўна «выступаць перад вялікім бізнесам», амерыканец разумее: «выступаць перад вялікай аўдыторыяй». І ўся вось такая гама сэнсавых паваротаў і адценняў — «прагнаць (вытурыць) каго-небудзь», «адчытаць (прабраць)», «паставіць (каго-небудзь) на месца», «паслаць да д'ябла» — зноў жа набывае даслоўны выгляд такога зместу, які можна прыкладна зразумець як: «паслаць наўзбоч бізнесу», «у другі бок ад бізнесу», «не туды, дзе можна мець бізнес»... Вось папярэджанне: «по тапку business» (штосьці накшталт «не жартуй (не прыдурваюся) з бізесам») — значыць: «без фокусаў!», «без глупства». А вось ужо зусім сур'ёзна і вычарпальна ў сэнсе грамадска-сацыяльным: «business is business» (бізнес ёсць бізнес) для амерыканца цалкам адэкватна і такім паняццям: «у гандлі сантыменты залішнія» і «на вайне як на вайне». Што праўда, то праўда... На гэтым трымаецца сістэма. Бязлітасна, але цвёрда і эканамічна грунтоўна.

Амерыканскі лад жыцця стварыў своеасаблівы тып харакару, асобу, якую ў дапаўненне да homo sapiens можна назваць яшчэ і homo amerycanus. Пакланенне долару (гэтае «рабіць грошы») прывяло да незваротных, магчыма, змен у сферы разумення духоўных каштоўнасцей.

«Гома амерыканус» ходзіць па зямлі, якая трымаецца на трох кітах: уласны дом, уласная машына, рахунак у банку.

Аднапавярховы з мансардай ці двухпавярховы «рай» — з гаражом унізе, з невялічкім газонам ля пад'езда і з лужком-садам з тыльнага боку (дрэў, агародніны не садзяць — няма патрэбы, ёсць кветкі — у аматараў) — такі эталон жылля сярэдняга амеыканца. Як бы мы назвалі, шляхам індывідуальнага будаўніцтва перш за ўсё і вырашаецца тут жыллёвая праблема. Дамы, безуоўна, забяспечаны ўсімі камунальнымі паслугамі. Планіроўа ў асноўным тыпавая: на першым паверсе пакоі агульнага карыстання — гасціная, сталоўка, на другім — спальныя. На кожную душу, па звестках нашага друку, у ЗША прыпадае 57 квадратных метраў жылой плошчы. Зразумела, лічба гэтая сярэдняя — за ёй «хаваюцца» і тыя, хто наймае кватэры ў домаўладальнікаў, і тыя, хто зусім не мае даху над галавой...

«Вы заўважылі, — пытаўся Жорж Шынкар, — чым бліжэй да цэнтра горада, тым большп старых машын трапляецца?.. Чаму? А таму, што жывуць тут бяднейшыя людзі».

«Белае кальцо» атачае горад: асноўная маса белых жыве ў прыгарадах, чорная (альбо каляровая), бяднейшая частка насельіцтва «прыціснута» да ўласна гарадскіх кварталаў. Сёння амерыанца ацэньваюць па адказу на пытанне: «Дзе жывеш? Дзе твой дом?» За гэтым — і бізнес, і поспех, і капітал. Найбагацейшыя людзі Мінеапаліса маюць жыллё ў зялёных зонах лесапаркаў, на берагах азёр.

Участак зямлі, на якім пабудаваны дом Жоржа, абышоўся яму прыкладна З тысячы долараў, а калі б перанесці той пляц на бераг возера, то цана яго падскочыла б да 150 тысяч. Заўважым, аднак, што кошт зямлі залежыць і ад бізнеснай сітуацыі: у цэнтры Нью-Йорка, да прыкладу, на Манхэтэне, квадратны метр плошчы ацэньваецца, кажуць, у 250 тысяч долараў.

Небаскробы сімвалізуюць сёння дзелавы бок «амерыканізму» ці «амерыканскасці», а жыллё — вяртаецца да зямлі (ды, уласна, яно і не адрывалася ад яе, асабліва ў багацеяў, — дастаткова паглядзець на фордаўскія палацы, што зашыліся пад лясныя шаты, каб пераканацца ў гэтым). Цэнтрабежная тэндэнцыя гарадкога рассялення (Жорж Шынкар жыве, напрыклад, на сёмай мілі ад цэнтра Дэтройта) падштурхоўвае неабходнасць мець уласны транспарт, машыну, кожнага, хто працуе. «Інакш, — тлумачыў Жорж, — як бы я штодня дабіраўся да месца працы, калі ўлічыць, што яно — з другога боку горада на такой жа адлегласці». Машыа тут сапраўды не раскоша, а сродак перамяшчэння. З гэтым звязана пэўным чынам і акалічнасць, што бедны, «безмашынны», не можа займець прыстойную працу, дакладней, утрымацца на ёй — круг для яго замыкаецца.

Знешне жыллё амерыканца — без паказной пампезнасці. І ўнутры ўсё разумна падпарадкавана функцыянальнай неабходасці. Апошняе асабліва тычыцца кухні, яе абсталявання і начыкі. Малая механізацыя — тут нязменная памочніца гаспадыні. Ды і наогул розныя сакрэты і сакрэцікі хатняй аўтаматыкі сустрааюца тут на кожным кроку. Пад'язджаючы да дома, Дзік Кэмпбел, нарыклад, націскаў на нейкую кнопку ў машыне, і дзверы гаража самі сабою адчыняліся перад ёй. А вечарам, калі я выйшаў з ванны, забыўшыся выключыць святло, мне тут жа нагадаў аб гэтым сігнал электрагадзінніка, устаноўленага ў галавах. Я, натуальна, не зразумеў яго турботы — аб гэтым ужо толькі тады здагадаўся, калі шчоўкнуў выключальнікам Дзік і патлумачыў: сігнал «адрасаваны» забыўліваму Майклу на ложку якога я спаў.

У меню, зразумела, як і ў нас, цэніцца прадукт натуральны. Ды і ў магазіне гэта адразу заўважаецца па цэнах: вось мяса курыцы, вырашчанай у натуральных умовах, а вось — нашпігаанае рознымі «стымулятарамі» (цэны, ясна ж, адпаведныя — «вілка» ўнушальная!); вось бульба, што расла на гнайку, вось — «на мінералцы»... Як самы вялікі далікатэс (а яно і сапраўды так — рэдкасць надзвычайная!) на абедзе ў Джэфа падаваўся да бліноў сіроп з кляновага соку, пры гэтым Сюзана падкрэслівала, што «вытворчасць» яго не канвеерная: рыхтаваў саматужны майстар. Жорж — хударлявы, падцягнуты, жылісты — як бы мімаходзь (можа, маючы на ўвазе і сябе) з усмешкай падкрэсліваў: «Багатыя — худыя...» (Бо лепш ці, дакладней, лепшае ядуць. Безнадзейна ўстарэў вобраз буржуя — таўстуна з цыгарай у зубах; паўната хутчэй нажытак бедных: эфект бройлераў, курэй у інкубатары, «напампаваных» хіміяй...)

Спорт — менавіта аздараўленчы — неад'емная частка побыу, укладу жыцця. На сцяне кожнага ўласнага дома, найчасцей гэта над дзвярыма ў гараж, можна пабачыць баскетбольнае кальцо; сямейны турызм — з'ява звычайная і распаўсюджаная, можна сказаць, абавязковая. Балельшчыкаў вялікага спорту — таксама хоць адбаўляй. Мускулы не ўмацуеш, але разрадка нейкая ёсць. Асаблівая любоў амерыканцаў — бейсбол — ускладнены да формаў «спартыўнай сімфоніі» варыянт усім нам вядомай з дзяцінства лапты. Трэба было пабачыць, як у меру паважная, па-дзіцячы наіўна-прымхлівая (з пакеціка-стаўбун ка трапляўся Дзіку ледзянец жоўтага колеру — тут жа перахапіла яго, памяняўы — для мужа! — на чырвонае колца), крыху сентыментальная лютаранка (назаўтра — у касцёл) Сюзана Кэмпбел імпэтна падскоквала, крычала, ускідвала рукі (пераможна!) ці хапалася за галаву (пры адваротным выніку), падбадзёрвала сваіх — куміраў Мінесоты, — каб зразумець, што ў гэты момант, пад гэтым «небам» крытага стадыёна адзіны бог — бейсбол...

У сем'ях, дзе мне давялося пажыць, не заўважыў я асабліага захаплення тэлевізарам. У Жоржа паглядзелі апошняе перадвыарае выступленне прэтэндэнта ў прэзідэнты Джэксана, у Дзіка Кэмпбела — відэакасету пра Маскву, з рускімі песнямі, а ў Джэфа — відэазапіс урокаў аэробікі, якія вядзе Сюзана.

Аднак жа, між іншым, адрасаваны камусьці і, відаць жа, знаходзяць гледача і такія тэле- і кінасюжэты, пра адзін з якіх расазвала газета «Нью-Йорк пост»: «Галівуд — Бах! Бах! Бах! Мёртвы. Мёртвы. Мёртвы. Фільмы робяцца з кожным днём усё болыш смяротныя...» Гэты рэпартаж-інтэрв'ю з рэжысёрам Майкам Вінерам аздоблены фотамантажом, з якога сурова, ледзянымі вачыма глядзяць узброеныя, як кажуць, да зубоў кінагероі і мякка ўсміхаецца сам «творца». З газетнай старонкі апроч загалоўка «Рэжысёр апраўдвае кроў у фільмах гвалту» крычаць аншлаг-выказванні Вінера: «Мы зробім «Прагу смерці 23» з Чарлі, які страляе з інваліднай каляскі». Загадкава? Другая сентэнцыя-аншлаг адразу і тлумачыць, і затуманьвае сэнс: «Я глядзеў «Рэмбо» 4 разы і налічыў 83 забітых. Толькі 60 чалавек забіта ў «Празе смерці 3».

Аказваецца, Вінер, рэжысёр фільма «Прага смерці З» не зааволены «вынікам»: усяго толькі 60 забойстваў, у той час як у фільме «Рэмбо» іх ажно 83! Вось і ўзнікае «творчая» задума «выпавіць» гэтую разбежку, ліквідаваць розніцу — дадаць забітых, якіх катастрафічна не далічыўся Вінер у сваёй «Празе...» (перад гэтым была «Прага смерці», потым, адпаведна з гэтай жа назвай, — серыі 2 і 3, а цяпер іх ужо, здаецца, паабяцана не проста 2 і 3, а цэлых 23 — абы выканаць і перавыканаць «план» па забойствах!..).

У свет амерыканскага масавага кінагледача давялося нам крыху зазірнуць у Дэтройце — дэманстравалася карціна «Чырвоная спёка». Галоўны герой там — савецкі міліцыянер, з выглядам і характарам супермена, народжанага ў нетрах кінабізнесу. Дык вось галоўныя «эмацыянальныя» ўспышкі выбухалі ў цемры глядзельнай залы пры самых эфектных аплявухах на экране, пры галаваломных і каркаломных бойках...

Хапае такой «прадукцыі» і на тэлеэкране.

Аднак, паўтару, у сем'ях, дзе давялося мне жыць, асаблівага захаплення такімі каналамі не назіралася, — пэўна ж, не было патрэбы.

Дамашнія бібліятэчкі, у адрозненне ад нашых, тут сціплыя — пераважае даведачная літаратура і фотаальбомы: (яны тут у пашане — як і альбомы з сямейнымі фотакарткамі). У Жоржа пабачыў і некалькі нашых кніг, а між іх — трэці том чатырохтомнага збору твораў Пімена Панчанкі. На пытанне «Чаму адзін?» Жорж патлумачыў: «А гэта ў нас так падзялілі падарунак з Беларусі — каб усім патроху...»

У выхадныя стараюцца дома не сядзець, адпачываюць актыўна, усе некуды едуць (ёсць, між іншым, і такое захапленне: хадзіць па вялізным магазіне, як па музеі, — любавацца рэчамі). Каб была поўная разгрузка, нават абед не гатуюць — карыстаюцца кафэ ці рэстаранам. Пабывалі аднойчы і мы з Дзікам у такой установе, што гарантуе абед за 10 мінут, апроч суботы і нядзелі. Тут, у суботу, я пабачыў першую чаргу — нам прыйшлося крыху пачакаць. Але якая гэта чарга была: Дзік падышоў да абслугі, сказаў прозвішча, яго запісалі. Мы селі, хвілін 5-7 пагарталі газеты, пакуль паклікалі: «Містэр Кэмпбел!» — і завялі да століка. Так ліквідуецца чарга з вечнымі пытаннямі: «Хто за кім?», «Я за вамі, хто перад вамі?..» Ціха, спакойна, культурна — і пры чарзе няма чаргі.

У дадатак уявіце, як у Нью-Йорку, у Чайнтаўне («Кітайскім горадзе»), бяжыць насустрач наведнікам гаспадар рэстаранчыка, ветліва схіляецца, запрашаючы ўвайсці, як прадбачліва сочыць за настроем, за кожным рухам, жэстам, рэплікай...

А для паўнаты карціны — дадайце яшчэ цітры шок, маскоўскі: як ганялі нас ад адных рэстаранных дзвярэй да другіх ля гасцініцы «Расія», і ніхто не хацеў звярнуць увагу на нашу згаладалую і змарнелую пасля доўгай дарогі «кампанію», усе кудысьці пасылалі, далей ад сябе, — сядзелі такія размораныя спякотай афіцыянткі — абыякавыя, нібы ўкормленыя: коткі, што даўно забыліся, дзе і як лавіць мышэй.

Гучыць увушшу — пасля цішыні і немітуслівасці нью-йоркскіх магазінаў — такі мілы і знаёмы голас прадаўшчыцы (тут жа — у Нью-Йорку!) пастпрэдаўскай лаўкі: «Поставьте (положите) товар на прилавок!..» — з інтанацыяй «пресечения» ў табе патэнцыяльнага злодзея.

Адкуль гэта ўсё? Калі ж запануе ў нас дыктатура спажыўца, пакупніка, кліента?.. «Очень интересно, — як сказаў бы Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля, — с точки зрения социально-экономической...»

Сапраўды, няўжо не парадаксальна, няўжо не абсурд, што вытворчасць тавараў шырокага ўжытку (як і наогул прамысловасць), сфера абслугоўвання наша да апошняга часу працавала не на спажыўца, не на канкрэтнага чалавека, а на план, на абстрактную лічбу, накрэсленую рукою міністэрскага чыноўніка? І калі мы бачым на складах і на прылаўках «залежы» нерэалізаванай прадукцыі, тавараў - нікому не патрэбнай «матэрыялізацыі» тых лічбаў, горы сапсаванай такім чынам дыхтоўнай сыравіны, — то чаму ж гонімся за лішнім працэнтам, чаму ўзводзім яго ў абсалют, не пытаючыся думкі ў чалавека, закрываючы вочы на яго інтарэсы і попыт?

Вытворчы, гандлёвы дыктат прыніжае асобу. Ды нават і цэлыя калектывы ставіць у бязвыхадна-залежнае становішча. Мне расказвалі ў маім родным саўгасе, як прадпісалі гаспадарцы выкупіць, забраць са склада райсельгастэхнікі торфапагрузчык і сенакасілку — нікому не патрэбныя, тэхнічна ўстарэлыя, недасканалыя і дарагія агрэгаты. Яны так і зваляліся на гаспадарчым двары, ператварыліся, не папрацаваўшы, у металалом, аднак жа: нехта іх зрабіў, прыслаў па нейкай разнарадцы — і забірай, будзь ласкаў, інакш і чагосьці іншага, больш патрэбнага, не атрымаеш, калі заўпарцішся...

Пасля зялёнага пояса азёрна-паркавага Мінеапаліса — з шырокай плынню Місісіпі (хай сабе і абмялелай з-за працяглай і знясільваючай засухі) і з мініяцюрнай, накшталт ручаіны, Мінегагай (зусім ужо абязводненай, дзе скульптурны Гаяватэ, герой паэмы Лангфэла, пераносіць каханую не цераз бурны паток, а праз уяўнае толькі рэчышча, дзе сухія вадаспады ашчэрыліся перасмяглымі камянямі) — мы апынуліся ў чэраве Нью-Йорка, пад каўпаком сізавата-едкага смогу. Я быў ужо падрыхтаваны да гэтага кантрасту папярэднім знаёмствам, але і мне, як дзіўная паэтычная казка, успаміналася Мінегага... Успаміналася гэтае «вільготнае» вымаўленне: «Міне-га-га» — «ha»-«ha» —: не як наша, беларускае, лёгкае, нібы ўзмах крыла ў паветры, а глыбокае, гарлавое, быццам крык гуся. Успаміналася, як усплёск асвяжальнай хвалі, слова «лэйк» — возера.

Кампенсавалася, праўда, гэтая настальгія вячэрнім падарожжам на пароме з Манхэтэна на суседні востраў і канцэртам «на вадзе» — «філарманічнай» залаю служыла нейкая спісаная з кабатажных дарог пасудзіна і прычаленая да берага, каб паслужыць музам. У выкананні трыо гучалі Бетховен, Мендэльсон, Шапэн, а насупраць, праз Істрывер. у такт хвалям і галасам скрыпкі, віяланчэлі, раяля пагойдваліся вячэрнія агні небаскробаў... Добрую службу займела баржа, добрую, рамантычную паслугу аматарам музыкі прыдумалі вынаходлівыя людзі.

Кантрасты Нью-Йорка ўражвалі на кожным кроку. Пасля залітых электрычным агнём, вышынных, матэматычна і архітэктура разлічаных і ўзважаных небаскробаў з асаблівай пачварнасцю глядзелі ў вочы пустыя, з выбітымі шыбамі вокны закінутых — таксама не маленькіх — некалі жылых будынін Гарлема. Гаспадары-домаўладальнікі. падлічылі: здаваць тут кватэры беднякам няма ніякага сэнсу — утрыманне дамоў не пакрываецца кватэрнай платай. Вось і пустуюць дамы — цэлыя кварталы гмахаў, мёртвых, бязлюдных. Цяжкае, жудаснае відовішча. І, як рэха, павісала без адказу пытанне-роздум Уладзіміра Лявонцьевіча Бядулі: «А как это выглядит с точки зрения здравого смысла? - такая жилплощадь пропадает...»

Шмат успамінаў ускалыхнулася, калі ступіў я цераз парог будынка Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дзе ў 1985 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце 40-й сесіі Генеральнай Асамблеі. Зараз панавала тут цішыня — летнія канікулы. Толькі рэдкія купкі экскурсантаў парушалі спакой...

А тады — усё віравала, бурлілі дыпламатычныя паядынкі. Ды і час яшчэ быў такі — калі прэзідэнт ЗША называў нашу краіну «імперыяй зла», калі да новых падыходаў у міжнародных адносінах было столькі завалаў і перашкод...

Яны ўзводзіліся гадамі, дзесяцігоддзямі.

Аднак дні 40-й сесіі сталіся днямі, калі расхістваліся асновы палітыкі пастаяннага напружання і канфрантацыі.

Такое не забываецца.

Першае ўражанне, калі ўваходзіш у гэты будынак на ўзбярэжжы Істрывера, што трапіў ты ў нейкую своеасаблівую, зменшаную мадэль нашага зямнога шара: планета — з усімі яе кантынентамі, з усімі краінамі — паўстае перад табою, праходзіць перад вачыма ў абліччы канкрэтных людзей, пасланцоў, прадстаўнікоў-дыпламатаў. Спачатку ўспрымаецца гэта ўсё як нейкае шматколернае, шматмоўнае адзінства. Аднак ужо з першых прамоў, з першых выступленняў праразаюцца вехі супрацьстаяння ідэй, памкненняў, задач і задум. Неспрактыкаванаму воку яны адкрываюцца паступова, але з непазбежнай заканамернасцю.

А заканамернасць была такая: з 46 рэзалюцый па пытаннях раззбраення Злучаныя Штаты Амерыкі, з тымі ці іншымі агаворкамі, знайшлі магчымым падтрымаць толькі 9; 10 разоў яны ўстрымліваліся і 27 галасавалі супраць — пры гэтым 7 разоў у поўнай адзіноце. Каментарыі тут ці патрэбныя... Адно думалася заўсёды: а як пачуваюць сябе пасля гэтага амерыканскія прадстаўнікі, калі адны яны насуперак усяму свету, як сігнал «стоп» імкненню чалавецтва да міру, запальваюць на табло чырвоную лямпачку?.. (Яна сапраўды свяцілася тады злавесным вокам бога вайны Марса.) Знешне амерыканцы быццам і не выказвалі асаблівай турботы і засмучэння: на іх тварах красавалася тая абавязковая, казённапарадная ўсмешка-«флэш» (успышка), аднак жа, думаецца, кошкі шкрэблі на душы: нават самыя блізкія хаўруснікі не рашаліся націснуць кнопку галасавання з «амерыканскім» знакам. І тады гэтыя дыпламаты і дыпламаткі яшчэ больш настойліва і мітусліва пачыналі снаваць па зале ад аднае дэлегацыі да другой, — каб — альбо ўгаворам, альбо прымусам, альбо абяцаннем-цукеркаю — «падрыхтаваць» наступнае галасаванне. Для поўнага «завяршэння» карціны адзначым: у цэлым ЗША галасавалі супраць больш чым 120 рэзалюцый...

Натуральна, што ў такой сітуацыі свет не толькі чакаў, але і патрабаваў пазітыўных змен, да якіх настойліва заклікалі новыя міралюбівыя ініцыятывы нашай краіны. Позірк надзеі скіроўваўся да Жэневы, дзе мелася адбыцца сустрэча кіраўнікоў СССР і ЗША. Словы прывітання Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова Генеральнаму сакратару ААН Перэсу дэ Куэльеру, удзельнікам юбілейнага пасяджэння Генеральнай Асамблеі з выпадку 40-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прагучалі добрым, светлым прадвесцем і сур'ёзнай праграмай дзеянняў: «Сёння, як ніколі, патрабуюцца сумесныя намаганні дзяржаў і народаў для таго, каб адвесці ад чалавецтва пагрозу ядзернай катастрофы. У практычным плане для гэтага неабходна перш за ўсё пакончыць з гонкай узбраенняў на Зямлі i прадухіліць яе ў космасе».

Асабіста мне выпала працаваць у 4-м Камітэце Генеральнай Асамблеі, Камітэце, які займаецца пытаннямі дэкаланізацыі. Чалавеку не дужа дасведчанаму, ды яшчэ на першы погляд, здаецца, што ў свеце з сістэмай каланіялізму даўно і беззваротна пакончана.

Яно сапраўды — палітычная карта планеты за пасляваенны час непазнавальна змянілася. За 25 год з часу прыняцця Дэкларацыі ААН аб дэкаланізацыі 56 былых калоній і несамакіравальных тэрыторый набылі незалежнасць і сталі раўнапраўнымі членамі міжнароднай садружнасці. Аднак жа канчатковая: ліквідацыя рэшткаў каланіялізму, расізму і апартэіду ва ўсіх іх формах і праяўленых па-ранейшаму — адна з важных задач Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Прыгадаем шматпакутную Намібію. Дзесяцігоддзямі яе народ імкнецца парваць рабскія ланцугі, і дзесяцігоддзямі сучасныя каланіялісты ўчэпіста, па-драпежніцку трымаюцца за гэтую зямлю, багатую карыснымі выкапнямі, і перш за ўсё ваенна-стратэгічнага значэння — уранам, напрыклад. Паўднёваафрыканскія і заходнія транснацыянальныя карпарацыі (ТНК) толькі ў выглядзе прыбыткаў прысвойваюць больш як 60 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту Намібіі. Каля 340 філіялаў ТНК — у асноўным з ПАР, Англіі, ЗША - рабуюць прыродныя рэсурсы тэрыторыі. Да іх паслуг — танная, амаль дармавая, рабочая сіла. Размеркаванне прыбытку паміж белымі жыхарамі і чорным насельніцтвам складае 24:1, а для афрыканцаў, якія пражываюць у рэзервацыях і «хаумлендах», гэты паказчык яшчэ горшы.

Сферай панавання імперыялістычных інтарэсаў з'яўляюцца і так званыя малыя каланіяльныя і падапечныя тэрыторыі. Тут замежныя манаполіі дзесяцігоддзямі «апекі» па-грабежніцку здзяйсняюць свае карыслівыя мэты, цалкам кантралюючы выкарыстанне прыродных і людскіх рэсурсаў. Іх менш за ўсё турбуе лёс карэн нага насельніцтва. Уся іх «дабрачынная» дзейнасць зводзіцца да таго, каб пад усялякімі шыльдамі накшталт «садружнасці», «асацыяцыі», «інтэграцыі» навязаць тэрыторыям новыя формы каланіяльнай залежнасці.

Прадстаўнік Англіі ў 4-м Камітэце з упартай настойлівасцю імкнуўся давесці, што карпарацыі «садзейнічаюць стварэнню эканамічнай мікраструктуры», што наогул «гэтыя тэрыторыі малыя, там няма чаго рабіць», што, зразумела, замежныя кампаніі маюць і свае мэты, «іх задача — дзейнічаць у сваіх інтарэсах», аднак яны «даюць занятасць, работу».

Калі паслухаць гэтыя «довады», то можна падумаць, што капіталісты толькі і дбаюць аб тым, каб прынесці шчасце і дабрабыт жыхарам залежных тэрыторый. У такім выпадку, відаць, варта паслухаць і другі бок: што кажуць самі пасланцы «апякуемых» — у ААН іх называюць петыцыянерамі (своеасаблівыя хадакі). Зразумела, заходнім дыпламатам петыцыі гэтых шукальнікаў праўды былі яўна не па душы, і мы ў той час былі сведкамі, як прадстаўнікі дыпкорпуса ЗША, напрыклад, пакідалі свае месцы ў зале, каб не слухаць скаргі знядоленых.

Аднак жа — вось ужо зафіксаваныя ў афіцыйных дакументах сведчанні. Лопес-Пачэка расказваў, як вядзецца «палітыка сельскагаспадарчага разбурэння Пуэрта-Рыка пад выглядам «індустрыялізацыі»; што «...пакончана з такімі галінамі сельскай гаспадаркі, як вытворчасць цукру, тытуню, кавы, мяса-малочных прадуктаў, агародніны, рысу... — г. зн. тавараў, якія зараз мы вымушаны імпарціраваць са Злучаных Штатаў, прыносячы прыбытак дзяльцам», што «беспрацоўе дасягнула ўзроўню беспрэцэдэнтнага — 40 працэнтаў». Словам, эканамічная структура цалкам падпарадкавана інтарэсам карпарацый ЗША. І тое эканамічнае «ажыўленне» і занятасць пэўнай часткі насельніцтва грунтуецца на разгортванні ваеннай прамысловасці. Той жа Лопес-Пачэка называў і яшчэ адну крыніцу «заробку» — пуэртарыканцы заахвочваюцца да наёмнай службы ў арміі. Злучаныя Штаты ствараюць на востраве «дзяржаву падачак», а цана за гэта — падпарадкаванне ваенным імкненням. Самі пуэртарыканцы з горкай іроніяй кажуць: «Харчовыя талоны за мегатоны...» Яшчэ адзін петыцыянер з Пуэрта-Рыка — прападобны Велес — сведчыў: «Мы — нацыя пад залог...»

Размяшчэнне на залежных тэрыторыях ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага знішчэння — гэта новая тэндэнцыя: ядзерны каланіялізм. Ваенныя базы на залежных тэрыторыях прызначаны зусім не для павышэння занятасці мясцовага насельніцтва. Гэта байкі, што так званыя малыя тэрыторыі не хочуць разлучацца са сваімі гаспадарамі. Петыцыянер Крус (астравы Панапе і Касрае) прыводзіў яшчэ адно сведчанне: «Мы не хочам 200 мільёнаў долараў, за якія купляюцца нашы астравы і нашы жыцці...»

І чамусьці, калі заходзіць гаворка аб трывалым дабрабыце, аб матэрыяльнай уладкаванасці (катэгорыі духоўныя — іншая рэч), міжволі думаеш: усё гэта добра і так, здаецца, натуральна і зразумела, калі б...

Калі б не ўсплывалі ў памяці пякучыя, што спапялялі крыўдаю, словы прадстаўнікоў Лацінскай Амерыкі і Афрыкі на пасяджэннях ААН аб грабежніцкім размеркаванні багаццяў зямлі, аб міжнародным рабаванні. Хіба не адносіны джунгляў у эканоміцы давялі Бразілію да таго, што толькі адных працэнтаў за пазыку яна павінна выплачваць 50 мільярдаў долараў на працягу чатырох год? «Голад не менш страшны, чым ядзерная зброя», — гаварыў прадстаўнік Буркіна Фаса Базіль Гісон: штогод у Афрыцы памірае галоднай смерцю 30 мільёнаў чалавек — у асноўным дзеці і жанчыны. І ў той жа час паўтара мільярда штомінутна траціцца на ўзбраенне. Калі дзесяць з невялікім год назад ваенныя выдаткі ва ўсім свеце складалі прыкладна 300 мільярдаў долараў, то зараз штогадовая графа ваеннага бюджэту адных толькі ЗША з вялікім «запасам» пераваліла гэтую лічбу...

І тут жа — няспынна і смертаносны выбухаюць «снарады і бомбы» эканамічнай, гандлёвай вайны. Антычалавечны «клуб дзяржаў-даўжнікоў» стварыўся ў свеце, дзяржаў, што вымушаны, каб выплаціць працэнты за папярэднія даўгі, залазіць у новыя, браць новыя кабальныя крэдыты. Узровень бедных краін сёння робіць праблематычным не іх развіццё, а нават само існаванне... «Дыялог глухіх» цвёрда ўсталяваўся ў эканамічных узаемаадносінах паміж дзяржавамі-крэдыторамі з багатага боку і даўжнікамі з беднага. Адзін аднаго тут не чуюць...

Як не чуюць, відаць, і валадары карпарацыі «Кодэк» сваю наёмную рабочую сілу, калі, па сведчанні газеты «Нью-Йорк таймс», маючы чысты прыбытак (за 9 месяцаў года) 526 мільёнаў долараў, аб'яўляюць аб звальненні рабочых па прычыне «фінансавых цяжкасцей»...

Такі ён, «шматслойны амерыканскі пірог».

Аднак жа — лічыць чужое багацце ўсё адно як заглядваць цераз плячо ў газету таго джэнтльмена, што стаіць на пероне дэтройцкай паветранай чыгункі. Утаропіўся ён у разгорнутыя старонкі, міма пралятаюць вагоны, ля ног сіратліва чакае чамадан, а чалавек з такім захапленнем, так уважліва чытае, што той-сей з пасажыраў не-не ды і зазірне ў ягоную газету. І сам на момант супыніцца і толькі потым, збянтэжана і з вінаватай усмешкай, пачынае азірацца, калі ўгледзіць, што маўклівы і засяроджаны чытач той ні больш ні менш як па-майстэрску зроблены муляж...

Жыццё ўсюды і скрозь не запраграмавана — то светлае, то змрочнае, то радаснае, то самотнае, то імкліва-задзірыстае, то раўнадушна-гнятлівае. Жыццё ёсць жыццё...

Але ўсюды і скрозь яно павінна мець надзею. І надзея гэтая звязана ў чалавецтва з мірам на зямлі.

Хай жа возьмуцца людзі за рукі, як браліся мы за сталом у Джэфа і Сюзаны Поп, і паяднаюцца розумам і сэрцам, каб не спраўдзіліся апакаліптычныя словы паэта з Мінесоты Роберта Блая: «У вачах дзяцей-сямігодак сонца згасае, хутка свет распадзецца на купкі маленькія ўратаваных...»

1988


Загрузка...