Галоўны над архівам (старабел.).
Становiшча абавязвае.
Андрэй Станкевіч — самы славуты з гэтай «дынастыі законнікаў» следчы і суддзя беларускага сярэдневякоўя (у прыватнасці — справа Марыны Дастаеўскай-Карловіч 6 сакавіка 1607 г.).
Пляскатая табакерка (часцей з бяросты, рэдка — металічная) для табакі (нюхальнага тытуню).
Паметкі на палях.
Салодкае няробства.
Lura (польск.) — памыі.
Заторкніся (ням.).
Пергамент, на якім адзін тэкст выскаблены, а паўзверх яго напісаны другі.
Знатнік — багаты, уплывовы.
Iсцінстваваць — гаварыць праўду.
Слова «очына» мела два сэнсы: а) бацькі, продкі; б) маёрат, маёмасць.
Скоец — манета.
Альмарыюм — скрыня, радзей шафа.
Окрут — карабель.
Ключацца — падыходзіць, быць вартым. Тут у сэнсе згаджацца.
Рэмень — мера вагі.
Сажоны — вышыты каштоўнымі каменнямі.
Зэлжыў — зняславіў.
Пакон — закон, наканаванне.
Акрутны — жорсткі, люты. Апаёвы — запойны. Псарэц — псяр.
Судба — суд, прысуд, правасуддзе, прадвызначэнне.
Піжмо — мускус.
Спраўца — вінаваты, зачыншчык.
Зэшлы час — стары час.
Контарфект — малюнак, вобраз.
Проўст — свяшчэннік, часцей за ўсё каталіцкі.
Макула — лацінскае «пляма», польскае «недахоп», «загана».
Партаці — псаваць, дрэнна працаваць.
Пагной — гной. Умёт — гразь, дзярмо.
Мярзячка — прыкрасць, нуда, смутак.
Бац — пацук (дыял.).
Бузіна.
За рэдкім выключэннем (чалавек быў «сцягам» нейкай апазіцыйнай групы ці руху) чалавека нельга было ў сярэднявечнай Беларусі замкнуць больш як на год і шэсць тыдняў. Езуітызм суддзяў часам выяўляўся ў тым, што пакараць смерцю па тых ці іншых прычынах нельга было, а год і паўтара месяца так званай горнай вязніцы было замала. Калі злосць была асабліва вялікай — садзілі ў вязніцу — яму ў дванаццаць локцяў ад акна, праз якое спускалі вязня, а пасля — скупую ежу. Голад, вільгаць, вечная цемра рабілі тое, что чалавек выходзіў адтуль праз год і шэсць тыдняў часцей за ўсё зламаны здароўем, часам звар'яцелы, а бывала — сляпы.
Аршак — світа, атрад.
Шаўковая візэрунчатая тканіна.
Нявестнік — жаніх.
Намова — падбухторванне.
Плюндраваць — рабаваць, расцягваць.
Кусіціся — квапіцца, рабіць замах, пасягаць.
Адправа — прысуд і выкананне прысуду. Абешанне — павешанне. Усніе — шкура. Усніяны квас — дубільная кіслата. Паток — выгнанне.
Ужа — вяроўка, канат, ліна.
Цякач — ганец, вястун, скараход.
Мілі падольскія альбо ўкраінскія, у два разы даўжэйшыя за польскія, а чым бліжэй да Турцыі, тым большая міля.
Роршах Герман (1884–1922) — швайцарскі псіхіятр, які прапанаваў свой спосаб класіфікацыі характараў.
Падманны крок, няёмкасць.
Шчаслівы, хто ў час памірае.
Вядомае артыстычнае кафэ ў Кракаве з мадэрнісцкімі малюнкамі на сценах.
«Экс» — ад «экспрапрыяцыя». Рабунак не дзеля сваёй кішэні, а для патрэб партыі.
На ўсю Польшчу ў той час быў толькі адзін кат, якога вазілі па меры патрэбы з месца на месца. І хаця «выступаў» у масцы — усе ведалі ягонае прозвішча — Мацыеўскі. На кожнага павешанага ўжываў свежую пару белых пальчатак. Пасля выканання прысуду — выкідаў старую пару са словамі: «Справедлівосці стала сен задосць» — «Справядлівасць перамагла».
Чыноўнік або пісар земскага павятовага суда.
Ксёндз.
У той час не толькі «рызы», але і «адзенне».
Гразь, гной.
З'едлівы, калючы, кплівы.
Сталяр, карэтнік, каляснік.
Мінулагоднюю.
Атрымалі ў спадчыну.
У акружнасці.
Фартугаль (партугаль) — залаты медальён заходняй работы.
Радзімка, мета, кляймо.
Неледаўчоны — някепска вучоны.
Біблейскі Ной, калі патоп пачаў спадаць, выпусціў з каўчэга спачатку крумкача, які не вярнуўся, узрадаваны мноствам трупаў на ўзгорках.
Марын Гетальдзіч (1568–1626) — славуты югаслаўскі матэматык, астраном і фізік, які шмат увагі аддаў аптычным даследаванням. Марк Антоній дэ Дамініс, або Маркантун Гасподнетіч (1560–1624) — славуты харвацкі грамадскі дзеяч і вучоны, аўтар тэорыі прыліваў і адліваў, тэорыі вясёлкі і праламлення святла. Памёр у сутарэннях інквізіцыі.
Мартынаў Мікалай Саламонавіч (памёр у 1875 г.) — забойца М.Ю.Лермантава. Пасля рэвалюцыі ў маёнтку Мартынава быў дзіцячы дом. Выхаваўцы ягоныя выкінулі косткі Мартынава з магільні на сметнік.
Мы таксама не сякія-такія, а спрытнягі.