Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.
Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).
Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009), Майстроўня (2012), Тантамарэскі (2019)..