Сяргей Грахоўскі нарадзіўся 24 верасня 191З года ў в. Нобель былога Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Ровенская вобл., УССР).
У 1914 годзе разам з маці пераехаў у м. Глуск. Там скончыў сямігодку. У 1930-1931 гадах працаваў рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце.
Друкавацца пачаў у 1926 годзе ў дзіцячым часопісе «Беларускі піянер», а затым у бабруйскіх i рэспубліканскіх выданнях.
У 1935 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага Вышэйшага пецінстытута імя Горкага. Працаваў на Беларускім радыё, настаўнічаў у школах на Случчыне i ў Новасібірскай вобласці.
С. Грахоўскі — аўтар зборнікаў верша ў «Дзень нараджэння» (1959 г.), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Зазімак» (1976), «Зачараванасць» (1978). С. Грахоўскаму належаць кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), аповесці «Рудабельская рэспубліка» (1968), «Гарачае лета» (1974), «Ранні снег» (1975), «Суровая дабрата» (1977). Многія кнігі паэзіі і прозы С. Грахоўскага выходзілі ў выдавецтвах Масквы i ў перакладзе на мовы братніх народаў. Некалькі кніг паэзіі i прозы адрасавана самым маленькім i юным чытачам.
Па аповесці «Рудабельская рэспубліка» на кінастудыі «Беларусьфільм» створана мастацкая карціна, у Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы i Гомельскім абласным тэатры пастаўлены спектаклі па гэтай аповесці. С. Грахоўскі шмат працуе над перакладамі паэзіі i прозы.