1. А Лявоніху Лявон палюбіу,
Лявонісе чаравічкі купіу,
Лявоніха, душа ласковая, — 2 раза
Чаравічкамі палясківала.
2. А Лявоніха не жонка была
Нямытую мне кашульку дала,
Нямытую, некачаную, — 2 раза
У суседа пазычаную.
3. Як я малада у матулькі жыла,
Як вішанька у садочку цвіла,
Цвіла, цвіла да поцвітывала, — 2 раза
З малайцамі ды пагулівала.
4. Ой, згубіла мяне мамачка мая,
Што за цябе мяне замуж оддала,
Ой, чаму-ж цябе пярун не забіу, — 2 раза
Як ты мяне маладзеньку любіу,
5. А Лявоніха, Лявоніха мая!
Няхай цябе любіць чорт, ды ні я,
А дзе-ж тыя кавалёчкі жывуць, — 2 раза
Што новыя тапарочкі куюць?
6. Куюць, куюць ды падварываюць,
Нашых дзевачак падманываюць.
Куюць, куюць ды падварываюць, — 2 раза
Нашых дзевачак падманываюць.