Міхаіл Булгакаў Майстар i Маргарыта

Частка першая

Дык хто ж ты?

- Частка сiлы той лiхой,

Дабро ўтвараецца з якой.

Гётэ. "Фаўст"

Раздзел 1 Ніколі не размаўляйце з невядомымі


Аднойчы вясною, у надзвычай душны адвячорак, на Патрыярхавых сажалках у Маскве з'явiлiся двое. Першы, у шэранькiм летнiм гарнiтуры, быў маленькi ростам, сыты, лысы, свой прыстойны на выгляд капялюш-булачку нёс у руцэ, а на чыста выгаленым твары меў велiзарныя акуляры ў рагавой аправе. Другi плячысты, рыжаваты, вiхрасты малады чалавек у клятчастай шапачцы, ссунутай на патылiцу, - быў у каўбойцы, пакамечаных белых штанах i ў чорных тапачках.

Першы быў сам Мiхаiл Аляксандравiч Берлiёз, старшыня праўлення адной з буйнейшых маскоўскiх лiтаратурных асацыяцый, якая скарочана называлася МАССАЛIТ, i рэдактар тоўстага мастацкага часопiса, а малады яго спадарожнiк паэт Iван Мiкалаевiч Паныроў, якi падпiсваўся псеўданiмам Бяздомны.

Як толькi апынулiся ў цянi ледзь зазелянелых лiп, пiсьменнiкi найперш кiнулiся да страката размаляванай будачкi з надпiсам: "Пiва i воды".

Тут варта адзначыць першую незвычайную акалiчнасць гэтага страшнага травеньскага вечара. Не толькi ля будачкi, але i ва ўсiх прысадах уздоўж Малой Броннай вулiцы не аказалася нiводнага чалавека. У той час, калi, здаецца, не ставала сiлы нават i дыхаць, калi сонца, пасля таго як напякло Маскву, падала кудысьцi за Садовае кальцо, - нiхто не прыйшоў пад лiпы, нiхто не сеў на лавачку, пуста было пад прысадамi.

- Дайце нарзану, - папрасiў Берлiёз.

- Няма нарзану, - адказала жанчына ў будачцы i чамусьцi пакрыўдзiлася.

- Пiва ёсць? - сiпла спытаў Бяздомны.

- Пiва прывязуць вечарам, - адказала жанчына.

- А што ёсць? - дапытваўся Берлiёз.

- Абрыкосавая, але цёплая, - сказала жанчына.

- Ну, давайце, давайце, давайце!..

Абрыкосавая пагнала шчодрую жоўтую пену, i ў паветры запахла цырульняй. Пасля таго як выпiлi, лiтаратары пачалi адразу ж iкаць, разлiчылiся i селi на лаўцы тварам да сажалкi i плячыма да Броннай.

Тут адбылося другое незвычайнае здарэнне, якое датычыла толькi аднаго Берлiёза. Ён раптоўна перастаў iкаць, яго сэрца страпянулася i на iмгненне кудысьцi правалiлася, потым вярнулася на сваё месца, але з тупою iголкаю, якая ўкалолася ў яго. Акрамя ўсяго, Берлiёза апанаваў незразумелы, але вялiкi страх, яму раптам захацелася бягом уцячы з Патрыярхавых сажалак без аглядкi. Берлiёз сумна азiрнуўся, не разумеючы, што яго гэтак напалохала. Ён пабялеў, выцер лоб хусцiнкай, падумаў: "Што гэта са мною робiцца? Такога раней не было... сэрца падводзiць... я стамiўся. Вiдаць, трэба кiдаць усё к д'яблу i ў Кiславодск..."

I тут спякотнае паветра згусцiлася перад iм, i з яго саткаўся празрысты грамадзянiн, вельмi дзiўны на выгляд. На маленькай галоўцы жакейская шапачка, клятчасты кароценькi i лёгенькi пiнжачок... Грамадзянiн быў ростам з сажань, але вузкi ў плячах, надзвычай худы, а твар, вымушаны заўважыць, меў здзеклiвы.

Берлiёзава жыццё было такое, што да незвычайных з'яў ён не прывык, таму яшчэ болей спалатнеў, вылупiў вочы i ў разгубленасцi падумаў: "Не можа гэтага быць!.."

Але было, i рослы празрысты грамадзянiн, не кранаючыся зямлi, хiстаўся перад iм i ўлева, i ўправа.

I гэтакi жах апанаваў Берлiёза, што ён аж заплюшчыў вочы. А калi расплюшчыў, то зразумеў, што ўсё скончылася, мроiва прапала, клятчасты знiк, а заадно i тупая iголка выскачыла з сэрца.

- Ну, д'ябал! - усклiкнуў рэдактар. - Ты ведаеш, Iван, у мяне ад спякоты ледзь не ўдар быў! Нават галюцынацыi пачалiся, - ён паспрабаваў усмiхнуцца, але ў яго ў вачах трымцела трывога i рукi дрыжалi.

Аднак пакрысе ён супакоiўся, абмахнуўся хусцiнкай i даволi бадзёра вымавiўшы: "Ну, такiм чынам..." - прадоўжыў гаворку, перапыненую пiццём абрыкосавай.

Гаворка гэтая, як потым стала вядома, iшла пра Iсуса Хрыста. Справа ў тым, што рэдактар заказаў паэту ў чарговы нумар часопiса вялiкую антырэлiгiйную паэму. Гэтую паэму Iван Мiкалаевiч напiсаў, i даволi хутка, але яна не задаволiла рэдактара. Намаляваў Бяздомны галоўную дзеючую асобу сваёй паэмы, гэта значыць Iсуса Хрыста, занадта чорнымi фарбамi, тым не меней, усю паэму, на думку рэдактара, трэба пiсаць нанава. I вось цяпер рэдактар чытаў нешта накшталт лекцыi пра Iсуса, з мэтаю падкрэслiць асноўную паэтаву памылку. Цяжка сказаць, што канкрэтна падвяло Iвана Мiкалаевiча - цi выяўленчая сiла яго таленту, цi абсалютнае няведанне таго, пра што ён сабраўся пiсаць, але Iсус атрымаўся ў яго зусiм як жывы, хаця i непрываблiвы персанаж. Берлiёз жа хацеў даказаць паэту, што галоўнае не ў тым, якi быў Iсус, добры цi дрэнны, а ў тым, што Iсуса не iснавала наогул i што ўсе расказы пра яго - усяго толькi выдумка, сама звычайныя мiфы.

Трэба аддаць належнае: рэдактар быў чалавек начытаны i вельмi ўмела спасылаўся ў сваёй прамове на старажытных гiсторыкаў, напрыклад на знакамiтага Фiлона Александрыйскага, на блiскуча адукаванага Iёсiфа Флавiя, якiя i слова не сказалi пра iснаванне Iсуса. Мiхаiл Аляксандравiч дэманстраваў салiдную эрудыцыю i, мiж iншым, даводзiў паэту, што тое месца ў пятнаццатай кнiзе, у 44-м раздзеле вядомых Тацытавых "Аналаў", дзе гаворыцца пра пакаранне Iсуса, не што iншае, як пазнейшая падробка i ўстаўка.

Паэт, якому ўсё, што паведамляў рэдактар, было навiною, уважлiва слухаў Мiхаiла Аляксандравiча, не адводзiў ад яго сваiх жывых зялёных вачэй, зрэдку iкаў, лаяў абрыкосавую ваду.

- Няма нiводнай усходняй рэлiгii, - гаварыў Берлiёз, - у якой бы, як правiла, непарочная дзева не нарадзiла б бога. I хрысцiяне не выдумалi нiчога новага, гэтаксама стварылi свайго Iсуса, якога на самай справе нiколi не было жывога на гэтым свеце. Вось на гэта i трэба зрабiць асноўны акцэнт...

Берлiёзаў тэнар уладарыў на пустым бульвары, i ў меру таго як Мiхаiл Аляксандравiч улазiў у нетру, у якую лезуць i не баяцца скруцiць сабе шыю толькi вельмi адукаваныя людзi, - паэт даведваўся ўсё болей i болей цiкавага i карыснага i пра эгiпецкага Азiрыса, добрага бога i сына Неба i Зямлi, i пра фiнiкiйскага бога Фамуза, i пра Мардука, i нават пра меней вядомага грознага бога Вiцлiпуцлi, якога вельмi ўшаноўвалi некалi ацтэкi ў Мексiцы.

I вось якраз у той час, калi Мiхаiл Аляксандравiч расказваў паэту пра тое, як ацтэкi ляпiлi з цеста фiгурку Вiцлiпуцлi, на бульвары паказаўся першы чалавек.

Пасля, калi, шчыра кажучы, было ўжо па часе, розныя ўстановы далi свае зводкi з апiсаннем гэтага чалавека. Параўнанне iх не можа не выклiкаць здзiўлення. Гэтак у першай зводцы сказана, што чалавек быў маленькi ростам, меў залатыя зубы i накульгваў на правую нагу. У другой - што чалавек высокi ростам, каронкi ў яго плацiнавыя, кульгаў на левую нагу. У трэцяй лаканiчна паведамляецца, што асаблiвых прыкмет у чалавека не было наогул.

Трэба адзначыць, што нiводная з гэтых зводак нiчога не вартая.

Перш за ўсё: нi на якую нагу чалавек не кульгаў i ростам быў i не маленькi i не вялiкi, а сярэднi. Што датычыць зубоў, то з левага боку ў яго былi плацiнавыя каронкi, а з правага - залатыя. Быў ён у дарагiм шэрым гарнiтуры, у замежных, пад колер гарнiтура, туфлях. Шэры берэт зухавата ссунуты на вуха, пад пахай нёс кiй з чорным набалдашнiкам у выглядзе галавы пудзеля. З выгляду - гадоў за сорак. Рот нейкi крывы. Твар чыста выгалены. Брунет. Правае вока чорнае, левае чамусьцi зялёнае. Бровы чорныя, але адно брыво вышэй за другое. Адным словам - чалавек з-за мяжы.

Чужаземец прайшоў паўз лаўку, на якой размясцiлiся рэдактар i паэт, скоса зiрнуў на iх i раптам сеў на суседняй лаўцы, за два крокi ад сяброў.

"Немец", - падумаў Берлiёз.

"Ангелец, - падумаў Бяздомны, - бач ты, i не горача яму ў пальчатках".

А чужаземец зiрнуў на высокiя дамы, якiя квадратам акружалi сажалку, i стала зразумела, што бачыць ён гэтае месца ўпершыню i што яно яго зацiкавiла.

Ён спынiў позiрк на верхнiх паверхах, якiя слiпуча адлюстроўвалi шклом паламанае i назаўсёды адыходзячае для Мiхаiла Аляксандравiча сонца, потым паглядзеў унiз, дзе вокны надвячоркава зацямнелiся, нечага паблажлiва ўсмiхнуўся, прыплюшчыўся, рукi паклаў на набалдашнiк, а падбародак на рукi.

- Ты, Iван, - гаварыў Берлiёз, - вельмi добра i сатырычна, напрыклад, апiсаў нараджэнне Iсуса, сына божага, але цымус у тым, што яшчэ да Iсуса нарадзiўся цэлы шэраг сыноў божых, як фрыгiйскi Ацiс, а карацей кажучы, нiводзiн з iх не нараджаўся i нiводнага не было нiколi, у тым лiку i Iсуса, i таму неабходна, каб ты замест нараджэння i, скажам, прыходу валхвоў, напiсаў аб недарэчных чутках пра гэтае нараджэнне... А то атрымлiваецца з твайго расказу, што ён i сапраўды нарадзiўся!..

Тут Бяздомны паспрабаваў спынiць iкаўку, якая замучыла яго, затрымаў дыханне, а таму iкнуў яшчэ пакутлiвей i мацней, i ў гэтае ж iмгненне Берлiёз перастаў гаварыць, таму што чужаземец устаў i накiраваўся да пiсьменнiкаў.

Тыя здзiўлена паглядзелi на яго.

- Прабачце, калi ласка, - загаварыў незнаёмец з чужаземным акцэнтам, але слоў ён не калечыў, - што я, незнаёмы, дазваляю сабе... але сам прадмет вашай вучонай гаворкi гэтакi цiкавы, што...

Тут ён ветлiва зняў берэт, i сябрам нiчога iншага не заставалася, як устаць i пакланiцца.

"Не, хутчэй за ўсё француз..." - падумаў Берлiёз.

"Паляк", - падумаў Бяздомны.

Неабходна дадаць, што паэту чужаземец адразу ж здаўся непрыемным, а Берлiёзу хутчэй за ўсё спадабаўся, ну, не зусiм каб спадабаўся, як бы гэта сказаць... заiнтрыгаваў, цi што.

- Дазвольце, я прысяду? - ветлiва папрасiў чужаземец, i сябры неяк мiжволi вызвалiлi мiж сабой месца; чужаземец спрытна сеў памiж iмi i адразу ж уключыўся ў гаворку.

- Калi я правiльна пачуў, вы сказалi, што Iсуса не было на свеце? - спытаў чужаземец i зiрнуў на Берлiёза сваiм левым зялёным вокам.

- Вы правiльна пачулi, - ветлiва адказаў Берлiёз, - якраз гэтак я i гаварыў.

- Вой, як цiкава! - усклiкнуў чужаземец.

"А якога д'ябла яму ад нас трэба?" - падумаў Бяздомны i насупiўся.

- А вы згодны з вашым субяседнiкам? - пацiкавiўся незнаёмы, павярнуўшыся ўправа да Бяздомнага.

- На ўсе сто! - пацвердзiў той, бо любiў гаварыць з выкрунтасамi i фiгуральна.

- Цудоўна! - усклiкнуў няпрошаны субяседнiк, чамусьцi як злодзей азiрнуўся i прыцiшаным голасам сказаў: - Даруйце мне за настырнасць, але я зразумеў, што вы, акрамя ўсяго, i ў бога не верыце? - ён зрабiў спалоханыя вочы i дадаў: Клянуся, я нiкому не скажу.

- Але, мы не верым у бога, - паблажлiва ўсмiхнуўся з перапалоху турыста Берлiёз, - пра гэта можна гаварыць зусiм адкрыта.

Чужаземец адкiнуўся да спiнкi i спытаўся, нават аж вiскнуўшы ад цiкаўнасцi:

- Вы - атэiсты?!

- Але, мы - атэiсты, - з усмешкаю адказаў Берлiёз, а Бяздомны падумаў раззлавана: "Во прычапiўся, гусак замежны!"

- Вой, якое цуда! - ускрыкнуў дзiўны чужаземец i пакруцiў галавою, гледзячы то на аднаго, то на другога лiтаратара.

- У нашай краiне атэiзм не дзiва, - з дыпламатычнай ветлiвасцю адказаў Берлiёз, - большасць нашага насельнiцтва свядома i даўно перастала верыць у казкi пра бога.

Тут чужаземец утварыў гэтакi фокус: устаў, пацiснуў здзiўленаму рэдактару руку i прамовiў наступнае:

- Дазвольце падзякаваць вам ад усяго сэрца!

- За што вы дзякуеце? - заплюскаўшы вачыма, спытаў Бяздомны.

- За вельмi важныя звесткi. Яны мне, як падарожнiку, надзвычай цiкавыя, шматзначна падняўшы палец, растлумачыў замежны дзiвак.

Важныя звесткi, вiдаць, сапраўды зрабiлi на падарожнiка моцнае ўражанне, таму што ён спалохана правёў позiркам па дамах, нiбы баяўся ў кожным доме ўбачыць атэiста.

"Не, ён не ангелец..." - падумаў Берлiёз, а Бяздомны падумаў: "Дзе гэта ён насабачыўся гаварыць па-расейску, вось што цiкава!" - i зноў насупiўся.

- Але, дазвольце спытацца ў вас, - пасля трывожнага роздуму загаварыў замежны госць, - ну, а як быць з доказамi iснавання бога, якiх, як вядома, iснуе роўна пяць?

- На жаль, - спачувальна адказаў Берлiёз, - нiводны з гэтых доказаў нiчога не варты, i чалавецтва даўно спiсала iх у архiў. Згадзiцеся, што ў разумовай сферы нiякага доказу iснавання бога быць не можа.

- Брава, - ускрыкнуў чужаземец, - брава! Вы цалкам паўтарылi думку неспакойнага старога Iмануiла на гэты конт. Але вось кур'ёз: ён ушчэнт знiшчыў усе пяць доказаў, а потым, быццам на здзек з самога сябе, стварыў уласны шосты доказ!

- Доказ Канта, - тонка ўсмiхнуўся i запярэчыў рэдактар, - таксама пераканаўчы. I недарэмна Шылер гаварыў, што кантаўскiя развагi пра гэтае пытанне могуць задаволiць толькi рабоў, а Штраўс проста смяяўся з гэтага доказу.

Берлiёз гаварыў, а сам думаў: "Але ўсё ж хто ён такi? I чаму гэтак добра гаворыць па-расейску?"

- Узяць бы гэтага Канта, ды за такiя доказы на тры гады на Салаўкi! зусiм нечакана бабахнуў Iван Мiкалаевiч.

- Iван! - збянтэжана шапнуў Берлiёз.

Але прапанова адправiць Канта на Салаўкi не толькi не збянтэжыла чужаземца, але выклiкала ў яго захапленне.

- Вось правiльна, правiльна, - i левае зялёнае яго вока, якое глядзела на Берлiёза, загарэлася, - яму толькi там i месца! Гаварыў я яму, калi мы разам снедалi: "Вы, прафесар, вядома, воля ваша, але не надта складна прыдумалi! Яно, можа, i разумна, але ж вельмi незразумела. З вас смяяцца будуць".

Берлiёз вылупiў вочы. "У час снедання.., Канту?.. Што ён вярзе?" - падумаў ён.

- Але, - працягваў чужаземец, якога не бянтэжыла Берлiёзава здзiўленне i якi звяртаўся да паэта, - адправiць яго на Салаўкi немагчыма, таму што ўжо сто гадоў з гакам знаходзiцца ў мясцiнах яшчэ болей далёкiх, чым Салаўкi, i дастаць яго адтуль нiякiм чынам, запэўнiваю вас, нельга!

- Шкада! - адазваўся задзiрака-паэт.

- I мне шкада! - пацвердзiў чужаземец, блiснуў вокам i працягваў: - Але вось якое пытанне мяне турбуе: калi няма бога, то, пытаюся, хто ж кiруе жыццём чалавечым i ўсiм наогул распарадкам на зямлi?

- Сам чалавек i кiруе, - паспяшаўся сярдзiта адказаць Бяздомны на гэтае, прызнацца, не зусiм зразумелае пытанне.

- Выбачайце, - мякка абазваўся незнаёмец, - на тое, каб кiраваць, трэба як-нiяк мець дакладны план на нейкi даволi прыстойны тэрмiн. Дазвольце ж запытацца ў вас, як можа кiраваць чалавек, калi ён пазбаўлены магчымасцi не толькi складаць якi-небудзь план на нейкi да смешнага кароткi тэрмiн, ну, скажам, гадоў на тысячу, але не можа ручацца нават за свой заўтрашнi дзень? I сапраўды, - тут незнаёмы звярнуўся да Берлiёза: - Уявiце, што вы, напрыклад, пачняце кiраваць, распараджацца i iншымi, i сабою самiм, наогул, пачняце толькi смак адчуваць, i раптам у вас... кхэ... кхэ... саркома лёгкага... - тут чужаземец салодка ўсмiхнуўся, быццам думка пра саркому лёгкiх прыносiла яму задавальненне, - ага, саркома, - ён прыплюшчыўся, як кот, паўтарыў гучнае слова, - i вось ваша кiраўнiцтва i скончылася! Нiчый лёс, акрамя вашага ўласнага, вас болей не цiкавiць. Родныя пачынаюць хлусiць, вы адчуваеце, што нешта не тое, нядобрае, кiдаецеся да вучоных-дактароў, потым да прайдзiсветаў, а здараецца, да варажбiтак. I першае, таксама другое i трэцяе рабiць не мае нiякага сэнсу, вы самi гэта разумееце. I ўсё канчаецца трагiчна: той, хто яшчэ нядаўна думаў, што ён нечым кiруе, апынаецца раптам у драўлянай скрынцы, ляжыць нерухома, i ўсе навокал разумеюць, што цяпер ад яго нiякай карысцi, спальваюць яго ў печы. А здараецца i горш: толькi чалавек збiраецца з'ездзiць у Кiславодск, - тут чужаземец прыплюшчана паглядзеў на Берлiёза, - звычайная, здавалася б, справа, але i гэтага зрабiць не можа, таму што невядома чаму раптам паслiзнуўся i трапiў пад трамвай! Няўжо вы скажаце пасля гэтага, што ён сам сабою гэтак кiраваў? Цi не правiльней думаць, што кiраваў iм нехта iншы? i тут раптам незнаёмы засмяяўся дзiўным смяшком.

Берлiёз з вялiкаю ўвагаю слухаў непрыемны расказ пра саркому i пра трамвай, i нейкiя трывожныя думкi пачыналi мучыць яго. "Ён не чужаземец! Ён не чужаземец! - думаў ён. - Гэта вельмi дзiўны суб'ект... але, даруйце, хто ж ён такi?"

- Вы хочаце палiць, як я бачу? - нечакана звярнуўся да Бяздомнага незнаёмец. - Вы якiя палiце?

- А ў вас хiба розныя ёсць? - панура спытаўся паэт, у якога кончылiся папяросы.

- Якiя вам? - спытаўся невядомы.

- Ну, "Нашу марку", - злосна адказаў Бяздомны.

Незнаёмы адразу ж дастаў з кiшэнi партабак i прапанаваў Бяздомнаму:

- "Наша марка".

I рэдактара i паэта не гэтак уразiла тое, што знайшлася ў партабаку менавiта "Наша марка", колькi сам партабак. Ён быў вялiкi, з чырвоннага золата, i на iм, калi адчыняўся, блiснуў сiнiм i белым агнём брыльянтавы трохкутнiк.

Тут лiтаратары падумалi рознае. Берлiёз: "Не, чужаземец!", а Бяздомны: "Во, д'ябал яго вазьмi! Га?"

Паэт i гаспадар партабака запалiлi, а Берлiёз адмовiўся.

"Трэба будзе запярэчыць яму такiм чынам, - рашыў Берлiёз, - правiльна, чалавек смяротны, нiхто гэта не аспрэчвае. А справа ў тым, што..."

Аднак ён не ўспеў сказаць гэтыя словы, як загаварыў чужаземец:

- Правiльна, чалавек смяротны, але гэта толькi паўбяды. Дрэнна, што ён раптоўна смяротны, вось у чым фокус! I наогул цяжка сказаць, што з iм будзе сёння вечарам.

"Нейкая недарэчная пастаноўка пытання..." - падумаў Берлiёз i запярэчыў:

- Ну, у гэтым ёсць перабольшанне. Я пра свой сённяшнi вечар ведаю амаль дакладна. Само сабою разумеецца, калi мне на Броннай не ўпадзе на галаву цаглiна...

- Цаглiна нi з таго нi з сяго, - пераканаўча перапынiў невядомы, - нiкому i нiколi на голаў не ўпадзе. У прыватнасцi, запэўнiваю вас, вам яна не пагражае. Вы памраце iншай смерцю.

- Можа, вы ведаеце i якой, - зусiм натуральна,з iронiяй пацiкавiўся Берлiёз i такiм чынам уцягваўся ў нейкую недарэчную размову, - i скажаце мне?

- Ахвотна, - адазваўся незнаёмы.

Ён зiрнуў на Берлiёза, быццам зняў мерку на гарнiтур, скрозь зубы прамармытаў нешта: "Раз, два... Меркурый у другiм доме... поўня сышла... шэсць - няшчасце... вечар - сем..." - i гучна i радасна аб'явiў: - Вам адрэжуць галаву!

Бяздомны дзiка i злосна вылупiў вочы на нахабнага незнаёмца, а Берлiёз спытаўся з крывой усмешкай:

- А хто канкрэтна? Вораг? Iнтэрвенты?

- Не, - адказаў субяседнiк, - расейская жанчына, камсамолка.

- Гм... - прамармытаў раззлаваны жарцiкамi незнаёмага Берлiёз. - Ну, гэта, выбачайце, мала верагодна.

- Прашу прабачэння, - адказаў чужаземец, - але гэта праўда. Ага, мне хацелася спытаць у вас, што вы будзеце рабiць сёння вечарам, калi не сакрэт?

- Сакрэта няма. Зараз я зайду дадому на Садовую, а потым у дзесяць вечара ў МАССАЛIЦе адбудзецца паседжанне, i я на iм буду старшыняваць.

- Не, гэтага не будзе, - цвёрда запярэчыў чужаземец.

- Гэта чаму?

- Таму, - адказаў чужаземец i прыплюшчанымi вачыма паглядзеў на неба, у якiм у прадчуваннi вячэрняй прахалоды нячутна кружылi чорныя птушкi, - што Анечка ўжо купiла алей, i не толькi купiла, але нават i разлiла. Такiм чынам паседжанне не адбудзецца.

Тут, як зразумела, пад лiпамi запанавала маўчанне.

- Даруйце, - пасля маўчання загаварыў Берлiёз, гледзячы на чужаземца, якi плёў абы-што, - пры чым тут алей, i якая Анечка?

- Алей тут вось пры чым, - раптам загаварыў Бяздомны, якi, вiдаць, вырашыў аб'явiць няпрошанаму субяседнiку вайну, - вам не даводзiлася, грамадзянiн, бываць у псiхбальнiцы?

- Iван!.. - цiха ўскрыкнуў Мiхаiл Аляксандравiч.

Але чужаземец не пакрыўдзiўся i нават весела засмяяўся.

- Быў, быў i неаднойчы! - ускрыкнуў ён смяшлiва, але не адводзiў сваiх вачэй, якiя не смяялiся, ад паэта. - Дзе толькi я не быў! Шкада толькi, што мне не хапiла часу распытацца ў прафесара, што гэта такое шызафрэнiя. Дык вы ўжо самi даведайцеся ў яго, Iван Мiкалаевiч!

- Адкуль вы ведаеце, як мяне завуць?

- Злiтуйцеся, Iван Мiкалаевiч, хто ж вас не ведае? - тут чужаземец выцягнуў з кiшэнi нумар "Лiтаратурнай газеты", i Iван Мiкалаевiч убачыў на першай паласе свой фотаздымак, а пад iм i ўласныя вершы. Але гэты доказ славы i вядомасцi, якi толькi яшчэ ўчора парадаваў бы, зараз радасцi не прынёс.

- Выбачайце, - сказаў ён i пацямнеў з твару, - вы не можаце пачакаць хвiлiнку? Мне трэба таварышу сказаць два словы.

- Ну, з задавальненнем! - усклiкнуў незнаёмы. - Тут гэтак добра пад лiпамi, а я, дарэчы, нiкуды не спяшаюся.

- Вось што, Мiша, - зашаптаў паэт, калi адвёў Берлiёза ўбок, - гэта нiякi не iнтурыст, а шпiён. Гэта расейскi эмiгрант, якi прабраўся да нас. Патрабуй у яго дакументы, а то ўцячэ...

- Ты думаеш? - устрывожана шапнуў Берлiёз, а сам падумаў: "А яго ж праўда!"

- Ты мне вер, - зашыпеў яму ў вуха паэт, - дурнем прытвараецца, каб выведаць нешта. Ты чуеш, як ён па-расейску шпарыць? - паэт гаварыў i сачыў, каб незнаёмы не ўцёк. - Пайшлi, затрымаем яго, а то ўцячэ...

I паэт за руку пацягнуў Берлiёза да лаўкi. Незнаёмы ўжо не сядзеў, а стаяў ля яе, трымаў у руках нейкую кнiжачку ў цёмна-шэрым пераплёце, капэрту са шчыльнае, добрага гатунку, паперы i вiзiтоўку.

- Прабачце мне, што я за спрэчкаю забыўся назвацца. Вось вам картачка, пашпарт i запрашэнне прыехаць у Маскву на кансультацыi, - важка прамовiў незнаёмы i ўважлiва паглядзеў на абодвух лiтаратараў.

Тыя збянтэжылiся. "Д'ябал, усё пачуў..." - падумаў Берлiёз i ветлiвым жэстам даў зразумець, што ў паказе дакументаў патрэбы няма. Пакуль чужаземец соваў iх рэдактару, паэт успеў разгледзець на картачцы надрукаванае замежнымi лiтарамi слова "прафесар" i першую лiтару прозвiшча - двайное "В".

- Вельмi прыемна, - тым часам збянтэжана мармытаў рэдактар, а чужаземец схаваў дакументы ў кiшэню.

Адносiны такiм чынам былi адноўлены, i ўсе ўтрох зноў селi на лаўку.

- Вы ў якасцi кансультанта запрошаны да нас, прафесар? - спытаўся Берлiёз.

- Ага, кансультантам.

- Вы - немец? - дапытваўся Бяздомны.

- Я?.. - перапытаў прафесар i раптам задумаўся. - Ага, мабыць, немец... сказаў ён.

- Вы добра гаворыце па-расейску, - уставiў Берлiёз.

- О, я наогул палiглот i ведаю вельмi многа моў, - адказаў прафесар.

- А якая ў вас спецыяльнасць? - спытаўся Берлiёз.

- Я - спецыялiст па чорнай магii.

"На табе!.." - стукнула ў галаве ў Мiхаiла Аляксандравiча.

- I... вас па гэтай спецыяльнасцi запрасiлi да нас? - спытаўся ён, заiкаючыся.

- Ага, па гэтай запрасiлi, - пацвердзiў прафесар i растлумачыў: - Тут у дзяржаўнай бiблiятэцы знойдзены арыгiнальныя рукапiсы чарнакнiжнiка Герберта Аўрылакскага, дзесятага стагоддзя. Дык вось, патрабуецца, каб я прачытаў iх. Я адзiны ў свеце спецыялiст.

- А-а! Вы гiсторык? - з вялiкай палёгкай i павагай спытаўся Берлiёз.

- Я - гiсторык, - пацвердзiў вучоны i дадаў нi к сялу нi к гораду: - Сёння вечарам на Патрыярхавых будзе цiкавая гiсторыя!

I зноў вельмi здзiвiлiся i рэдактар, i паэт, а прафесар паклiкаў iх да сябе i, калi яны нахiлiлiся да яго, прашаптаў:

- Майце на ўвазе, што Iсус iснаваў.

- Бачыце, прафесар, - адазваўся з вымучанай усмешкай Берлiёз, - мы паважаем вашы вялiкiя веды, але самi маем наконт гэтага другое перакананне.

- Не трэба нiякiх перакананняў! - адказаў дзiўны прафесар. - Проста ён iснаваў, а больш нiчога.

- Але трэба ж хоць нейкi доказ... - пачаў Берлiёз.

- I доказаў нiякiх не трэба, - адказаў прафесар i загаварыў цiхiм голасам, акцэнт у яго адразу чамусьцi знiк: - Усё проста: у белым плашчы...


Раздзел 2 Понцій Пілат


У белым плашчы з крывавым падбоем, кавалерыйскаю хадою з падшаркваннем на дасвеццi чатырнаццатага чысла вясновага месяца нiсана ў крытую каланаду, якая злучала два крылы палаца Iрада Вялiкага, выйшаў пракуратар Юдэi Понцiй Пiлат.

Больш за ўсё на свеце пракуратар ненавiдзеў пах ружавага алею, i ўсё цяпер прадказвала нядобры дзень, бо пах гэты пачаў даймаць пракуратара з дасвецця. Пракуратару здавалася, што ружавы пах iдзе ад кiпарысаў i пальмаў у садзе, што да паху скур i канвою прымешваецца пракляты ружавы струмень. Ад флiгеляў за палацам, дзе размясцiлася першая кагорта Дванаццатага Маланкавага легiёна, якая прыйшла з пракуратарам у Ершалаiм, зацягвала дымок у каланаду цераз верхнюю пляцоўку саду, i да гаркавага дыму, якi сведчыў пра тое, што кашавары ў кентурыях пачалi гатаваць страву, прымешваўся ўсё той жа тлусты дух ружавага алею. Ах багi, багi, за што вы караеце мяне?

"Але, несумненна! Гэта яна, зноў яна - непераможная, страшная хвароба гемiкранiя, ад якое балiць палавiна галавы. Ад яе няма лякарства, няма нiякага ратунку. Паспрабую не варушыць галавой".

На мазаiчнай падлозе ля фантана ўжо было падрыхтавана крэсла, i пракуратар, не гледзячы нi на кога, сеў на яго i працягнуў руку ўбок.

Сакратар паважлiва ўклаў у гэтую руку кавалак пергаменту. У пракуратара ад болю скрывiўся твар, i ён скоса, мiмаходзь паглядзеў на напiсанае, вярнуў пергамент сакратару i з цяжкасцю прамовiў:

- Падследны з Галiлеi? Да тэтрарха справу пасылалi?

- Пасылалi, пракуратар, - адказаў сакратар.

- I што ён?

- Ён адмовiўся даць заключэнне па справе i смяротны прысуд Сiнедрыёна накiраваў вам на зацвярджэнне, - растлумачыў сакратар.

У пракуратара перасмыкнулася шчака, i ён сказаў цiха:

- Прывядзiце вiнаватага.

I адразу ж з садовае пляцоўкi пад калоны на балкон два легiянеры прывялi i паставiлi перад крэслам пракуратара чалавека гадоў дваццацi сямi. Чалавек гэты быў апрануты ў стары i парваны блакiтны хiтон. Галаву прыкрывала белая павязка з раменьчыкам вакол iлба, а рукi звязаны ззаду. Пад левым вокам у чалавека быў вялiкi чарняк, у кутку губ - драпiна i скарэлая кроў. Прыведзены з трывожнай цiкавасцю паглядзеў на пракуратара.

Той памаўчаў, потым цiха спытаўся па-арамейску:

- Дык гэта ты падбухторваў народ разбурыць ершалаiмскi храм?

У гэты час пракуратар сядзеў, як каменны, i толькi губы ледзь-ледзь варушылiся, калi гаварыў. Пракуратар быў нiбы каменны, таму што баяўся паварушыць галавой, якая палала ад пякельнага болю.

Чалавек са звязанымi рукамi крыху падаўся наперад i пачаў гаварыць:

- Добры чалавек! Павер мне...

Але пракуратар, якi не паварушыўся i не павысiў голасу, адразу ж перапынiў яго:

- Гэта ты мяне называеш добрым чалавекам? Ты памыляешся. У Ершалаiме ўсе шэпчуць пра мяне, што я лютае страшылiшча, i гэта праўда, - i гэтак жа роўна дадаў: - Кентурыёна Крысабоя да мяне.

Усiм здалося, што на балконе пацямнела, калi кентурыён, камандуючы надзвычайнай кентурыяй, Марк, па мянушцы Крысабой, з'явiўся перад пракуратарам.

Крысабой быў на галаву вышэйшы за сама высокага салдата ў легiёне i гэтакi шырокi ў плячах, што зусiм засланiў яшчэ нiзкае сонца.

Пракуратар сказаў кентурыёну па-лацiнску:

- Злачынец называе мяне "добрым чалавекам". Выведзi яго адсюль на хвiлiну, растлумач яму, як трэба гаварыць са мной. Але не скалеч.

I ўсе, акрамя нерухомага пракуратара, правялi позiркам Марка Крысабоя, якi махнуў рукою арыштаванаму - загадаў iсцi следам.

Крысабоя наогул усе праводзiлi позiркамi, дзе б ён нi паказваўся, з-за яго росту, а яшчэ - тыя, хто бачыў яго ўпершыню, - таму што твар у кентурыёна быў скалечаны: нос у яго калiсьцi быў разбiты ўдарам германскае булавы.

Загрукалi цяжкiя Маркавы боты па мазаiцы, звязаны пайшоў за iм нячутна, у каланадзе запанавала маўчанне, i было чуваць, як буркуюць галубы на садовай пляцоўцы перад балконам, ды яшчэ вада выспеўвала, вывiвала з фантана прыемную песню.

Пракуратару захацелася ўстаць, падставiць скроню пад халодны струмень i гэтак застыць. Але ён ведаў, што i гэта яму не дапаможа.

Як толькi вывеў арыштаванага з-пад калонаў у сад, Крысабой узяў з рук у аднаго з легiянераў, якi стаяў ля бронзавае статуi, бiч, злёгку размахнуўся i ўдарыў арыштаванага па спiне. Зрабiў гэта кентурыён нiбы лёгка i незнарок, але звязаны iмгненна бухнуў на зямлю, быццам яму падрэзалi ногi, твар збялеў i вочы сталi пустыя. Марк адной леваю рукою лёгка, як пусты мяшок, падняў упаўшага, паставiў яго на ногi i загаварыў гугнява, дрэнна вымаўляючы па-арамейску:

- Рымскага пракуратара называць - iгемон. Iншых слоў не гаварыць. Стаяць смiрна. Ты зразумеў мяне, цi яшчэ раз улупiць?

Арыштаваны пахiснуўся, але саўладаў з сабою, сышла з твару спалатнеласць, ён перавёў дух i адказаў хрыпла:

- Я цябе зразумеў. Не бi мяне.

Праз хвiлiну ён зноў стаяў перад пракуратарам.

Прагучаў глухi, хворы голас:

- Iмя?

- Маё? - паспешна адазваўся арыштаваны, усёй iстотай ён паказваў гатоўнасць гаварыць талкова, не выклiкаць болей гневу.

Пракуратар сказаў цiха:

- Маё - мне вядома. Не прытварайся дурнейшым, чым ёсць на самай справе. Тваё.

- Iешуа, - паспешна адказаў арыштант.

- Прозвiшча ёсць?

- Га-Ноцры.

- Адкуль родам?

- З горада Гамалы, - адказаў арыштант, i галавой кiўнуў, што там, недзе далёка, направа ад яго, на поўначы, ёсць горад Гамала.

- Хто ты па крывi?

- Дакладна не ведаю, - жыва адказаў арыштант, - я не памятаю сваiх бацькоў. Мне гаварылi, што бацька мой сiрыец...

- Дзе ты жывеш пастаянна?

- У мяне няма пастаяннага жытла, - сарамлiва адказаў арыштант, - я падарожнiчаю з горада ў горад.

- Пра гэта можна сказаць карацей, адным словам - валацуга, - сказаў пракуратар i спытаўся: - Сваякi ёсць?

- Няма нiкога. Адзiн на свеце.

- Грамату ведаеш?

- Ведаю.

- Якую яшчэ мову ведаеш, акрамя арамейскае?

- Грэцкую.

Распухлае павека паднялося, затуманенае пакутай вока глядзела на арыштанта. Другое вока было заплюшчана. Пiлат загаварыў па-грэцку:

- Дык ты збiраўся разбурыць будынак храма i заклiкаў на гэта народ?

Тут арыштант зноў ажывiўся, у вачах знiк спалох, i ён загаварыў па-грэцку:

- Я, доб... - тут жах прамiльгнуў у вачах у арыштанта, што ледзь не прагаварыўся, - я, iгемон, нiколi ў жыццi не збiраўся разбураць будынак храма i нiкога не падбухторваў на гэту непатрэбную справу.

Здзiўленне з'явiлася на твары ў сакратара, якi згорбiўся над нiзенькiм столiкам i запiсваў паказаннi. Ён падняў голаў i адразу ж зноў нахiлiўся над пергаментам.

- Мноства розных людзей сцякаецца ў гэты горад перад святам. Бываюць сярод iх магi, астролагi, прадказальнiкi i забойцы, - гаварыў аднатонна пракуратар, - а трапляюцца i хлусы. Ты, напрыклад, хлус. Ясна запiсана: падбухторваў разбурыць храм. Гэта сведчаць людзi.

- Гэтыя добрыя людзi, - загаварыў арыштант i паспешна дадаў: - iгемон, працягваў: - нiдзе не вучылiся i ўсё зблыталi, што я гаварыў. Я наогул пачынаю баяцца, што блытанiна гэтая будзе працягвацца надта доўга. I ўсё з-за таго, што ён няправiльна запiсвае следам за мною.

Настала маўчанне. Цяпер ужо другое вока цяжка глядзела на арыштанта.

- Паўтараю табе, але апошнi раз: перастань прытварацца, бандыт, - прамовiў Пiлат мякка i роўна, - за табой запiсана няшмат, але i запiсанага дастаткова, каб цябе павесiць.

- Не, не, iгемон, - увесь напружыўся ад жадання пераканаць арыштант i загаварыў: - Ходзiць, ходзiць адзiн з казлiным пергаментам i няспынна пiша. Але я аднойчы зазiрнуў у гэты пергамент i жахнуўся. Абсалютна нiчога, што там запiсана, я не гаварыў. Я яго ўмольваў: спалi ты, пабойся бога, свой пергамент! Але ён вырваў яго ў мяне з рук i ўцёк.

- Хто гэта? - пагардлiва спытаў Пiлат i дакрануўся рукой да скронi.

- Левiй Мацей, - ахвотна растлумачыў арыштант, - ён раней быў зборшчыкам падаткаў, я з iм сустрэўся ўпершыню на дарозе ў Вiфагii, там, дзе вуглом выступае фiгавы сад, i разгаварыўся з iм. Спачатку ён ставiўся да мяне непрыязна i нават зневажаў мяне, гэта значыць думаў, што зневажае, калi называе сабакам, - тут арыштант усмiхнуўся, - я асабiста не бачу нiчога дрэннага ў гэтым зверы, каб крыўдзiцца на такое слова...

Сакратар перастаў запiсваць i спадцiшка кiнуў здзiўлены позiрк, але не на арыштаванага, а на пракуратара.

- ...аднак пасля таго як выслухаў мяне, пачаў дабрэць, - працягваў Iешуа, - нарэшце кiнуў грошы на дарогу i сказаў, што пойдзе падарожнiчаць са мною...

Пiлат усмiхнуўся адной шчакою, выскалiў жоўтыя зубы i сказаў, завярнуўшыся ўсiм тулавам да сакратара:

- Во, горад Ершалаiм! Чаго толькi не пачуеш у iм. Зборшчык падаткаў, цi чулi вы, кiнуў грошы на дарогу!

Сакратар не ведаў, што адказаць на гэта i палiчыў за лепшае паўтарыць Пiлатаву ўсмешку.

- А ён сказаў, што грошы яму сталi ненавiсныя, - растлумачыў Iешуа дзiўны ўчынак Левiя Мацея i дадаў: - I з гэтага часу ён зрабiўся маiм спадарожнiкам.

Усё яшчэ выскаляючыся, пракуратар паглядзеў на арыштанта, потым на сонца, якое няўмольна рухалася на захад, уставала над коннымi скульптурамi на гiпадроме, якi ляжаў далёка ўнiзе справа, i раптам з нейкаю прыкраю пакутай падумаў, што прасцей за ўсё было б прыбраць з балкона гэтага дзiўнага разбойнiка толькi двума словамi: "Павесiць яго". Прагнаць потым канвой, пайсцi з каланады ў палац, загадаць зацямнiць пакой, звалiцца на ложак, запатрабаваць халоднай вады, жаласным голасам паклiкаць сабаку Бангу, паскардзiцца яму на гемiкранiю. I думка пра атруту раптам спакуслiва прамiльгнула ў хворай пракуратаравай галаве.

Ён глядзеў каламутнымi вачыма на арыштанта i нейкi час маўчаў, пакутлiва ўспамiнаў, з-за чаго на бязлiтасным ершалаiмскiм сонцы стаiць перад iм арыштант з тварам, пакалечаным ад удараў, i пра што яшчэ нiкому не патрэбнае давядзецца пытацца.

- Левiй Мацей? - хрыплым голасам спытаўся хворы i заплюшчыў вочы.

- Ага, Левiй Мацей, - даляцеў да яго тонкi голас, якi прыносiў яму пакуту.

- А вось што ўсё ж ты гаварыў натоўпу ля храма на базары?

Голас арыштанта, здавалася, калоў Пiлату ў скроню, было невыносна пакутлiва, голас гэты гаварыў:

- Я, iгемон, гаварыў пра тое, што развалiцца храм старое веры i ўзнясецца новы храм iсцiны. Сказаў гэтак, каб лепш зразумела было.

- Нашто ж ты, валацуга, на базары абдурваў народ, расказваў пра iсцiну, аб якой i сам нават не маеш уяўлення? Што гэта такое iсцiна?

I пракуратар падумаў: "О багi мае! Я пытаюся ў яго пра зусiм непатрэбнае на судзе... Мая галава зусiм адурнела..." I зноў прымроiлася яму чаша з цёмнаю вадкасцю. "Атруты мне, атруты!"

I зноў ён пачуў голас:

- Iсцiна найперш тое, што ў цябе балiць галава, i балiць гэтак моцна, што ты маладушна падумваеш пра смерць.I ў цябе не толькi не стае сiлы гаварыць са мной, але табе нават цяжка глядзець на мяне. I зараз я мiжволi раблюся тваiм катам, што мяне засмучае. Ты не можаш нават думаць нi пра што i марыш толькi пра тое, каб прыйшоў твой сабака, адзiная, вiдаць, iстота, якую ты любiш. Але пакуты твае зараз кончацца, галава балець перастане.

Сакратар вылупiў вочы на арыштанта i не дапiсаў слова.

Пiлат падняў пакутлiвыя вочы на арыштанта i ўбачыў, што сонца ўжо даволi высока над гiпадромам, што прамень прабраўся ў каланаду i падбiраецца да стаптаных сандаляў Iешуа, што той пазбягае сонца.

Тут пракуратар устаў, сцiснуў галаву рукамi, а на жаўтлявым выгаленым яго твары адбiўся жах. Ён перасiлiў яго i зноў апусцiўся ў крэсла.

Арыштант тым часам працягваў гаварыць, але сакратар больш нiчога не запiсваў, а толькi выцягнуў шыю, як гусак, i стараўся не прамовiць i слова.

- Ну вось, усё i скончылася, - гаварыў арыштант, добразычлiва паглядаючы на Пiлата, - i я вельмi рады гэтаму. Я параiў бы табе, iгемон, пакiнуць на нейкi час палац i пагуляць пешшу дзе-небудзь у наваколлi, ну хаця б у садзе на Елiёнскай гары. Навальнiца пачнецца, - арыштант завярнуўся, прыплюшчыўся на сонца, - пад вечар. Прагулянка была б карысная табе, i я з задавальненнем суправаджаў бы цябе. У маёй галаве нарадзiлiся сякiя-такiя новыя думкi, якiя, думаю, былi б табе цiкавыя, i я ахвотна расказаў бы iх табе, бо ты ствараеш уражанне вельмi разумнага чалавека.

Сакратар смяротна пабялеў i ўпусцiў звiтак долу.

- Бяда ў тым, - прадаўжаў нiкiм не перапынены звязаны, - што ты занадта замкнуты i зусiм страцiў веру ў людзей. Нельга ж, пагадзiся, усю любоў аддаваць толькi сабаку. Беднае тваё жыццё, iгемон, - i пры гэтым арыштант яшчэ i ўсмiхнуўся.

Сакратар цяпер думаў толькi пра адно - верыць вушам сваiм альбо не. Даводзiлася верыць. Тады ён пастараўся ўявiць, якi будзе гнеў наравiстага пракуратара з-за гэтае нечуванае дзёрзкасцi арыштанта. I гэтага сакратар уявiць не мог, хоць i добра ведаў пракуратара.

Тады пачуўся асiплы, хрыплаваты голас пракуратара, якi сказаў па-лацiнску:

- Развяжыце яму рукi.

Адзiн з канваiраў стукнуў кап'ём, перадаў яго суседу, падышоў i зняў вяроўкi з арыштанта. Сакратар падняў звiтак, вырашыў пакуль што нiчога не запiсваць i нiчому больш не здзiўляцца.

- Прызнайся, - цiха па-грэцку спытаўся Пiлат, - ты вялiкi доктар?

- Не, пракуратар, я не доктар, - адказаў арыштант i з асалодаю пацёр змучаную i апухлую барвовую руку.

Крута з-пад iлба свiдраваў вачыма арыштанта Пiлат, i ў вачах гэтых не было болей каламуты, у iх з'явiлiся знаёмыя ўсiм iскаркi.

- Я не спытаўся ў цябе, - сказаў Пiлат, - магчыма, ты ведаеш i латынь?

- Ага, ведаю, - адказаў арыштант.

Чырвань выступiла на жаўтлявых Пiлатавых шчоках, i ён спытаўся па-лацiнску:

- Як ты даведаўся, што я хацеў паклiкаць сабаку?

- Ды гэта зусiм проста, - адказаў арыштант па-лацiнску, - ты вадзiў рукой у паветры, - арыштант паўтарыў Пiлатаў рух, - быццам хацеў пагладзiць, i губы...

- Ага, - сказаў Пiлат.

Памаўчалi, потым Пiлат спытаўся па-грэцку:

- Значыць, ты не доктар?

- Не, не, - жыва адказаў арыштант, - вер мне, я не доктар.

- Ну, добра. Калi хочаш, каб гэта было тайнай, няхай будзе. Да справы яно адносiн не мае. Дык ты працягваеш сцвярджаць, што не заклiкаў разбурыць... падпалiць цi iншым якiм-небудзь спосабам разбурыць храм?

- Я, iгемон, нiкога не заклiкаў рабiць хоць што-небудзь падобнае. Хiба ж я дурань?

- Не, ты зусiм не падобны на дурня, - цiха адказаў пракуратар i ўсмiхнуўся нейкаю страшнаю ўсмешкаю, - тады паклянiся, што гэтага не было.

- Чым ты хочаш, каб я пакляўся? - даволi жвава спытаў развязаны.

- Ну, хаця б сваiм жыццём, - адказаў пракуратар, - iм самы час паклясцiся, бо яно вiсiць на валаску, ведай пра гэта!

- Цi не думаеш, iгемон, што гэта ты яго павесiў? - спытаўся арыштант. Калi гэта так, то ты вельмi памыляешся.

Пiлат здрыгануўся i адказаў скрозь зубы:

- Я магу перарэзаць гэты валасок.

- I тут ты памыляешся, - арыштант светла ўсмiхнуўся, засланiўся рукой ад сонца i запярэчыў: - Згадзiся, што перарэзаць валасок можа толькi той, хто павесiў?

- Ага, ага, - з усмешкаю сказаў Пiлат, - цяпер я не сумняваюся, што нiчым не занятыя зявакi ў Ершалаiме хадзiлi ўслед за табою. Не ведаю, хто даў табе язык, але падвесiў яго добра. Дарэчы, скажы: цi праўда, што ты прыехаў у Ершалаiм праз Сузскiя вароты верхам на асле, а натоўп суправаджаў цябе i вiтаў, быццам нейкага прарока? - тут пракуратар паказаў на пергаментны звiтак.

Арыштант недаўменна паглядзеў на пракуратара.

- У мяне i асла няма нiякага, iгемон, - сказаў ён. - Прыйшоў я ў Ершалаiм сапраўды праз Сузскiя вароты, але пешшу, у суправаджэннi аднаго толькi Левiя Мацея, i нiхто мне нiчога не крычаў, бо мяне тады ў Ершалаiме нiхто не ведаў.

- Цi ведаеш ты такiх, - працягваў Пiлат i не зводзiў вачэй з арыштанта, нейкага Дзiсмаса, другога - Гестаса i трэцяга - Вар-равана?

- Гэтых добрых людзей я не ведаю, - адказаў арыштант.

- Праўда?

- Праўда.

- А цяпер скажы мне, чаму ты ўвесь час гаворыш "добрыя людзi"? Ты ўсiх гэтак называеш, цi што?

- Усiх, - адказаў арыштант, - дрэнных людзей проста няма на свеце.

- Упершыню чую пра гэта, - сказаў Пiлат i ўсмiхнуўся, - але, магчыма, я дрэнна ведаю жыццё! Далей можаце не запiсваць, - сказаў ён сакратару, хаця той i без гэтага нiчога не запiсваў, i працягваў гаварыць арыштанту: - У якой-небудзь грэцкай кнiзе ты вычытаў пра гэта?

- Не, сваiм розумам дайшоў.

- I ты прапаведуеш гэта?

- Ага.

- А вось, напрыклад, кентурыён Марк, яго мянушка Крысабой, ён - добры?

- Добры, - адказаў арыштант, - ён, праўда, няшчасны чалавек. З тае пары, як добрыя людзi скалечылi яго, ён зрабiўся жорсткi i чэрствы. Цiкава было б ведаць, хто яго гэтак скалечыў?

- Ахвотна магу сказаць, - адазваўся Пiлат, - бо быў сведка ўсяму. Добрыя людзi кiдалiся на яго, як сабакi на мядзведзя. Германцы ўпiлiся яму ў шыю, у рукi, у ногi. Пяхотны манiпул трапiў у мяшок, i калi б не ўрэзалася з фланга кавалерыйская турма, а камандаваў ёю я, - табе, фiлосаф, не давялося б размаўляць з Крысабоем. Гэта здарылася ў баi пад Iдзiставiза, у Далiне Дзеў.

- Калi б з iм пагаварыць, то я ўпэўнены, што ён моцна змянiўся б, я ўпэўнены, - раптам летуценна сказаў арыштант.

- Я думаю, - адказаў Пiлат, - што мала радасцi было б ад цябе легату легiёна, калi б ты ўздумаў гаварыць з кiм-небудзь з яго афiцэраў альбо салдат. Дарэчы, гэта i не здарыцца, на шчасце ўсiх, i першы, хто пра гэта паклапоцiцца, буду я.

У гэты час у каланаду iмклiва заляцела ластаўка, зрабiла пад залатой столлю круг, знiзiлася, ледзь не зачапiла вострым крылом за твар меднае статуi ў нiшы, i знiкла за капiтэллю калоны. Магчыма, ёй задумалася звiць там гняздо.

Пакуль яна ляцела, у светлай i лёгкай галаве пракуратара склалася формула. Яна была такая: iгемон разгледзеў справу валацужнага фiлосафа Iешуа па прозвiшчы Га-Ноцры, i злачынства ў яго дзеяннях не знайшоў. У прыватнасцi, няма нiякай сувязi мiж тым, што рабiў Iешуа i хваляваннямi, якiя адбылiся ў Ершалаiме нядаўна. Валацужны фiлосаф аказаўся псiхiчна хворым. У вынiку чаго смяротны прысуд, вынесены Га-Ноцры Малым Сiнедрыёнам, пракуратар не зацвярджае. Але, маючы на ўвазе тое, што ненармальныя, утапiчныя прамовы Га-Ноцры могуць стаць прычынаю хвалявання ў Ершалаiме, пракуратар забiрае Iешуа з Ершалаiма i арыштоўвае яго ў Кесарыi Стратонавай на Мiжземным моры, якраз там, дзе рэзiдэнцыя пракуратара.

Заставалася толькi прадыктаваць гэта сакратару. Ластаўчыныя крылы фыркнулi над самай галавой iгемона, птушка кiнулася да фантана i вылецела на волю. Пракуратар падняў вочы на арыштанта i ўбачыў, што побач з iм слупам загарэўся пыл.

- Усё пра яго? - спытаўся Пiлат у сакратара.

- На жаль, не, - нечакана адказаў сакратар i падаў Пiлату другi кавалак пергаменту.

- Што яшчэ там? - спытаўся Пiлат i спахмурнеў.

Пасля таго як прачытаў напiсанае, ён яшчэ болей змянiўся з твару. Цi то цёмная кроў прылiла да шыi i да твару, цi здарылася нешта iншае, але скура яго страцiла жаўтлявае адценне, пацямнела, i вочы быццам правалiлiся.

Зноў, мабыць, была вiнавата кроў, якая прылiла да скроняў i застукала ў iх, але ў пракуратара нешта здарылася з вачыма. Яму прымроiлася, што арыштантава галава паплыла некуды, а на яе месцы з'явiлася другая. На гэтай лысай галаве сядзеў рэдказубы залаты вянок; на лбе была круглая язва, якая раз'ядала скуру, памазаная маззю; запалы бяззубы рот з адвiслаю капрызнаю нiжняю губою. Пiлату здалося, што знiклi ружовыя калоны балкона, дахi Ершалаiма ўдалечынi, унiзе за садам, i ўсё танула вакол у густой зелянiне капрэйскiх садоў. I са слыхам здарылася нешта дзiўнае - нiбы ўдалечынi цiха i грозна пратрубiлi трубы i вельмi выразна пачуўся гугнявы голас, якi пагардлiва расцягваў словы: "Закон аб знявазе яго вялiкасцi..."

Думкi прамiльгнулi кароткiя, абрывiстыя i незвычайныя: "Загiнуў!", потым: "Загiнулi!.." I адна зусiм недарэчная сярод iх пра нейкую абавязковую - у сувязi з кiм? - несмяротнасць, i гэтая несмяротнасць выклiкала страшэнны сум.

Пiлат наструнiўся, прагнаў мроi, вярнуўся позiркам на балкон, i зноў перад iм апынулiся арыштантавы вочы.

- Слухай, Га-Ноцры, - загаварыў пракуратар i глядзеў на Iешуа неяк дзiўна: твар у пракуратара быў грозны, але позiрк трывожны, - ты хоць калi-небудзь гаварыў з кiм-небудзь пра вялiкага кесара? Адказвай! Гаварыў?.. Цi... не гаварыў? - Пiлат расцягнуў слова "не" крыху болей, чым належала ў судзе, i паслаў Iешуа нейкую думку, быццам у нечым хацеў пераканаць арыштанта.

- Праўду гаварыць лёгка i прыемна, - заўважыў арыштант.

- Мне не трэба ведаць, - глухiм, злосным голасам адазваўся Пiлат, прыемна цi непрыемна табе гаварыць, гавары праўду. Табе давядзецца яе гаварыць. Але калi будзеш гаварыць, думай, што гаворыш, калi не хочаш не толькi непазбежнай, але i пакутлiвай смерцi.

Нiхто не ведаў, што здарылася з пракуратарам Юдэi, але ён дазволiў сабе падняць руку, быццам засланяўся ад сонечнага промня, i з-за гэтай рукi, як з-за шчыта, паслаў арыштанту нейкi позiрк з намёкам.

- Дык вось, - гаварыў ён, - адказвай, цi ведаеш ты нейкага Юду з Карыяфа i што менавiта ты сказаў яму, калi гаварыў пра кесара?

- Усё было такiм чынам, - ахвотна пачаў расказваць арыштант, - пазаўчора вечарам я пазнаёмiўся ля храма з адным маладым чалавекам, якi назваўся Юдам з горада Карыяфа. Ён запрасiў мяне да сябе дадому ў Нiжнi Горад i пачаставаў...

- Добры чалавек? - спытаўся Пiлат, i д'ябальскi агонь блiснуў у яго ў вачах.

- Вельмi добры i цiкаўны чалавек, - пацвердзiў арыштант, - ён вельмi зацiкавiўся маiмi думкамi, шчыра сустрэў мяне...

- Свяцiльнiкi запалiў... - скрозь зубы ў лад арыштанту прамовiў Пiлат, i яго вочы ў гэты час свяцiлiся.

- Ага, - крыху здзiвiўшыся дасведчанасцi пракуратара, працягваў Iешуа, папрасiў мяне паразважаць пра дзяржаўную ўладу. Гэтае пытанне яго вельмi цiкавiла.

- I што ж ты сказаў? - спытаўся Пiлат. - Цi будзеш гаварыць, што забыўся? - але ў пракуратарскiм голасе ўжо была безнадзейнасць.

- Акрамя ўсяго iншага, я казаў, - расказваў арыштант, - што ўсякая ўлада з'яўляецца гвалтам над чалавекам i што прыйдзе час, калi не будзе нi кесарскай, нiякай улады. Будзе чалавеку царства праўды i справядлiвасцi, дзе наогул не патрэбна будзе нiякая ўлада.

- Далей!

- Болей нiчога не было, - сказаў арыштант, - тут убеглi людзi, звязалi мяне i прывялi ў турму.

Сакратар стараўся не прапусцiць нiводнага слова i старанна крэмзаў па пергаменце.

- На свеце не было i не будзе нiколi большай i цудоўнейшай улады для людзей, чым улада iмператара Цiверыя! - ахрыплы i хворы Пiлатаў голас мацнеў.

Пракуратар чамусьцi з нянавiсцю глядзеў на сакратара i на канвой.

- I не трэба, шалёны злачынец, разважаць пра яе! - тут Пiлат закрычаў: Вывесцi канвой з балкона! - завярнуўся да стала i дадаў: - Пакiньце мяне са злачынцам сам-насам, тут дзяржаўная справа.

Канвой падняў коп'i i, роўна стукаючы калiгамi, выйшаў з балкона ў сад, а следам выйшаў i сакратар.

Маўчанне на балконе некаторы час парушала толькi песня вады ў фантане. Пiлат бачыў, як уставала над трубачкамi вадзяная талерка, як адломлiвалiся яе краi i сцякалi струменьчыкамi.

Першы загаварыў арыштант:

- Я бачу, што здарылася нейкая бяда з-за таго, што я гаварыў з гэтым юнаком з Карыяфа. У мяне ёсць прадчуванне, што з iм здарыцца няшчасце, i мне вельмi шкада яго.

- Я думаю, - з дзiўнаю ўсмешкай адказаў пракуратар, - што ёсць сёй-той на свеце, каго табе трэба пашкадаваць больш, чым Юду з Карыяфа, i каму будзе намнога горш, чым Юду! Такiм чынам, Марк Крысабой, халодны i закончаны кат, людзi, якiя, як я бачу, -пракуратар паказаў на скалечаны твар Iешуа, - цябе бiлi за твае пропаведзi, бандыты Дзiсмас i Гестас, якiя са сваiмi памагатымi забiлi чатырох салдат, i, нарэшце, брудны здраднiк Юда - усе яны добрыя людзi?

- Ага, - адказаў арыштант.

- I настане царства iсцiны?

- Настане, iгемон, - пераканаўча адказаў Iешуа.

- Яно нiколi не настане! - раптам закрычаў Пiлат такiм страшным голасам, што Iешуа адхiснуўся. Гэтак многа гадоў назад у Далiне Дзеў крычаў Пiлат сваiм коннiкам словы: "Сячы iх! Сячы iх! Велiкан Крысабой папаўся!" Ён яшчэ мацней крыкнуў сарваным на камандах голасам, вымаўляў словы так, каб iх чулi ў садзе: - Злачынец! Злачынец! Злачынец!

А потым прыцiшыў голас i спытаўся:

- Iешуа Га-Ноцры, цi верыш ты ў якiх-небудзь багоў?

- Бог адзiн, - адказаў Iешуа, - я ў яго веру.

- Тады памалiся! Добра малiся! Хаця, - тут голас Пiлата апаў, - гэта не дапаможа. Не жанаты? - чамусьцi з сумам спытаўся Пiлат, не разумеючы, што з iм адбываецца.

- Не, я адзiн.

- Ненавiсны горад, - чамусьцi раптам прамармытаў пракуратар i перасмыкнуў плячыма, нiбы змёрз, пацёр рукi, як абмыў iх, - калi б цябе зарэзалi перад тваiм спатканнем з Юдам з Карыяфа, гэта было б лепш.

- А ты б адпусцiў мяне, iгемон, - нечакана папрасiў арыштант, i голас у яго зрабiўся трывожным, - я бачу, што мяне хочуць забiць!

Твар Пiлата сутаргава скрывiўся, ён паглядзеў на Iешуа чырвонымi гарачымi вачыма i сказаў:

- Ты думаеш, няшчасны, што рымскi пракуратар адпусцiць чалавека, якi гаварыў тое, што гаварыў ты? О багi, багi! Ты думаеш, што я гатовы заняць тваё месца? Я не твой аднадумец! I слухай мяне: калi з гэтае хвiлiны ты прамовiш хаця б адно слова, загаворыш з кiм-небудзь, - сцеражыся! Паўтараю табе: сцеражыся!

- Iгемон...

- Маўчаць! - закрычаў Пiлат i шалёнымi вачыма правёў ластаўку, якая заляцела на балкон. - Сюды! - крыкнуў Пiлат.

I калi сакратар i канвой вярнулiся на свае месцы, Пiлат аб'явiў, што зацвярджае смяротны прысуд, якi вынесены на сходзе Малога Сiнедрыёна злачынцу Iешуа Га-Ноцры, i сакратар запiсаў сказанае Пiлатам.

Праз хвiлiну перад пракуратарам стаяў Марк Крысабой. Яму пракуратар загадаў здаць злачынца начальнiку сакрэтнае службы i перадаць яму загад пракуратара, каб Iешуа Га-Ноцры трымалi асобна, а таксама пра тое, што камандзе сакрэтнае службы пад страхам цяжкае кары было забаронена размаўляць з Iешуа i адказваць на любыя яго пытаннi.

Па знаку Марка вакол Iешуа замкнуўся канвой i вывеў яго з балкона.

Затым перад пракуратарам з'явiўся стройны, светлабароды прыгажун з iльвiнымi мордамi на грудзях, з арлiным пер'ем на грэбенi шлема, з залатымi бляшкамi на партупеi мяча, у зашнураваным да каленяў абутку на трайной падэшве, у накiнутым на левае плячо барвовым плашчы. Гэта быў камандуючы легiёнам легат. У яго пракуратар спытаўся, дзе зараз знаходзiцца себасцiйская кагорта. Легат паведамiў, што себасцiйцы трымаюць ачапленне на плошчы перад гiпадромам, дзе будзе аб'яўлены народу прысуд злачынцам.

Тады пракуратар загадаў, каб легат выдзелiў з рымскае кагорты дзве кентурыi. Адна з iх, пад камандай Крысабоя, павiнна будзе канваiраваць злачынцаў, вазы з рыштункам для пакарання i катаў да Лысае Гары, а потым увойдзе ў верхняе ачапленне. Другая павiнна быць зараз жа адпраўлена на Лысую Гару i пачаць ачапляць яе неадкладна. Дзеля аховы гары пракуратар папрасiў легата адправiць дадатковы кавалерыйскi полк - сiрыйскую алу.

Калi легат пайшоў з балкона, пракуратар загадаў сакратару запрасiць прэзiдэнта Сiнедрыёна, двух яго сябраў i начальнiка храмавай варты Ершалаiма ў палац, але дадаў, што просiць усё гэта зрабiць так, каб да нарады з усiмi гэтымi людзьмi ён змог пагаварыць з прэзiдэнтам сам-насам.

Загады пракуратара былi выкананы хутка i дакладна, i сонца, якое з незвычайнай лютасцю пякло ў гэтыя днi Ершалаiм, не паспела яшчэ наблiзiцца да сама верхняй кропкi свайго стаяння, калi на верхняй тэрасе ў садзе ля двух белых мармуровых iльвоў, якiя вартавалi лесвiцу, сустрэлiся пракуратар i выконваючы абавязкi прэзiдэнта Сiнедрыёна першасвятар юдэйскi Ёсiф Каiфа.

У садзе было цiха. Але калi выйшлi з-пад каланады на залiтую сонцам верхнюю садовую пляцоўку з пальмамi на страшэнных слановых нагах, пляцоўку, з якое перад пракуратарам разгарнуўся ўвесь ненавiсны яму Ершалаiм з вiсячымi мастамi, крэпасцямi i з сама галоўным: з глыбаю мармуру ў залатым драконаўскiм лускавiннi замест даху, якi не паддаецца нiякаму апiсанню, - храмам Ершалаiмскiм, - вострым слыхам улавiў пракуратар далёка ўнiзе, там, дзе каменная сцяна адгароджвала нiжнiя тэрасы дварцовага саду ад гарадское плошчы, глухое вурчанне, над якiм узмывалi слабенькiя, тонкiя не то стогны, не то крыкi.

Пракуратар зразумеў, што на плошчы ўжо сабраўся незлiчоны натоўп усхваляваных апошнiмi падзеямi жыхароў Ершалаiма, што натоўп гэты з нецярпеннем чакае вынясення прысуду i што ў натоўпе крычаць нястомныя разносчыкi вады.

Пракуратар пачаў з таго, што запрасiў першасвятара на балкон, каб схавацца ад бязлiтаснай спякоты, але Каiфа ветлiва папрасiў прабачэння i сказаў, што зрабiць гэта не можа. Пiлат накiнуў башлык на галаву, якая пачынала лысець, i пачаў размову. Размаўлялi па-грэцку.

Пiлат сказаў, што ён разабраў справу Iешуа Га-Ноцры i зацвердзiў смяротны прысуд.

Такiм чынам, да смяротнага пакарання, якое павiнна адбыцца сёння, асуджаны тры разбойнiкi: Дзiсмас, Гестас, Вар-раван i, акрамя гэтага, Iешуа Га-Ноцры. Першыя двое, якiя ўздумалi падбухторваць народ да бунту супраць кесара, узяты з боем рымскаю ўладаю, але лiчацца за пракуратарам, i таму размовы пра iх быць не можа. Апошнiя ж, Вар-раван i Га-Ноцры, схоплены мясцоваю ўладаю i асуджаны Сiнедрыёнам.

Адпаведна з законам, аднаго з гэтых двух злачынцаў трэба будзе вызвалiць у гонар надыходзячага сёння вялiкага свята Пасхi.

Дык вось, пракуратар жадае ведаць, каго з двух злачынцаў збiраецца вызвалiць Сiнедрыён: Вар-равана цi Га-Ноцры? Каiфа схiлiў галаву i тым самым даў знак, што пытанне зразумеў i адказаў:

- Сiнедрыён просiць адпусцiць Вар-равана.

Пракуратар добра ведаў, што гэтак яму адкажа першасвятар, але задача яго была ў тым, каб паказаць, што адказ гэты выклiкае ў яго вялiкае здзiўленне.

Пiлат i зрабiў гэта з вялiкiм майстэрствам. Бровы на пагардлiвым твары паднялiся, пракуратар здзiўлена паглядзеў проста ў вочы першасвятару.

- Прызнаюся, гэты адказ мяне здзiвiў, - мякка загаварыў пракуратар, баюся, цi няма тут недаразумення.

Пiлат растлумачыў. Рымская ўлада не спрабуе замахвацца на правы духоўнай мясцовай улады, першасвятару гэта добра вядома, але тут яўная памылка. I ў выпраўленнi гэтае памылкi рымская ўлада зацiкаўлена.

На самай справе: злачынствы Вар-равана i Га-Ноцры зусiм непараўнальныя з-за цяжару зробленага. Калi другi яўна ненармальны чалавек, уся вiна якога ў несусветных выдумках, якiя бянтэжаць народ у Ершалаiме i ў iншых мясцовасцях, то злачынствы першага намнога цяжэйшыя. Мала таго што ён заклiкаў да паўстання, дык ён яшчэ забiў вартаўнiка, калi яго паспрабавалi затрымаць. Вар-раван намнога небяспечнейшы, чым Га-Ноцры.

У вынiку ўсяго сказанага пракуратар просiць першасвятара перагледзець рашэнне i пакiнуць на волi таго з двух асуджаных, хто менш шкодны, а такiм, без сумнення, з'яўляецца Га-Ноцры. Ну?

Каiфа проста ў вочы паглядзеў Пiлату i сказаў цiхiм, але цвёрдым голасам, што Сiнедрыён уважлiва азнаёмiўся са справай i другi раз паведамляе, што збiраецца вызвалiць Вар-равана.

- Як? Нават пасля майго хадайнiцтва? Хадайнiцтва таго, вуснамi якога гаворыць рымская ўлада? Першасвятар, паўтары трэцi раз!

- I трэцi раз мы паведамляем, што вызваляем Вар-равана, - цiха сказаў Каiфа.

Усё было скончана, гаварыць больш не было пра што. Га-Ноцры адыходзiў назаўсёды, i страшны, люты пракуратараў боль няма каму вылечыць; ад яго няма сродку, акрамя смерцi. Але не гэтая думка ўразiла зараз Пiлата. Усё тая ж незразумелая туга, што прыходзiла на балконе, працяла ўсю яго iстоту. Ён паспрабаваў вытлумачыць яе, i тлумачэнне было дзiўнае: здалося, што ён пра нешта не дагаварыў з асуджаным, а можа, нечага не даслухаў да канца.

Пiлат адагнаў гэтую думку, i яна адляцела ў адно iмгненне, як i прыляцела. Яна паляцела, а туга засталася невытлумачанай, бо не магла ж быць тлумачэннем кароткая, як маланка, другая думка: "Несмяротнасць... прыйшло бяссмерце..." Чыё бяссмерце прыйшло? Гэтага не зразумеў пракуратар, але думка пра гэтае загадкавае бяссмерце прымусiла яго пахаладзець на санцапёку.

- Добра, - сказаў Пiлат, - няхай будзе па-вашаму. Тут ён азiрнуўся, акiнуў позiркам бачны яму свет i здзiвiўся перамене, якая адбылася. Знiк цяжкi ад руж куст, знiклi кiпарысы, якiя акружалi верхнюю тэрасу, i гранатавае дрэва, i белая статуя ў зелянiне ды i сама зелянiна. Паплыла замест гэтага ўсяго нейкая барвовая гушча, у ёй загайдалiся водарасцi i паплылi кудысьцi, а разам з iмi i сам Пiлат. Цяпер яго нёс, душыў i палiў сама страшны гнеў, гнеў ад бяссiлля.

- Цесна мне, - прамовiў Пiлат, - цесна мне.

Ён халоднаю вiльготнаю рукою рвануў спражку з каўняра плашча, i тая ўпала на пясок.

- Сёння душна, аднекуль iдзе навальнiца, - адазваўся Каiфа, ён не зводзiў вачэй з пачырванелага пракуратаравага твару i прадбачыў усе пакуты, якiя ў яго яшчэ наперадзе. "Вой, якi страшны месяц нiсан у гэтым годзе!"

- Не, - сказаў Пiлат, - гэта не таму, што душна, а цесна мне з табой, Каiфа, - Пiлат прыплюшчыў вочы, усмiхнуўся i дадаў: - Беражы сябе, першасвятар.

Цёмныя вочы першасвятара блiснулi, i ён, не горш чым толькi што пракуратар, зрабiў здзiўленым твар.

- Што я чую, пракуратар? - з годнасцю i спакойна адказаў Каiфа. - Ты пагражаеш мне пасля вынесенага прысуду, якi табою ж i зацверджаны? Мы прывыклi да таго, што рымскi пракуратар выбiрае словы, перш чым што-небудзь сказаць. Каб не пачуў нас хто, iгемон?

Пiлат мёртвымi вачыма паглядзеў на першасвятара, аскалiўся ўсмешкаю.

- Што ты, першасвятар? Хто можа пачуць нас тут зараз? Хiба ж я падобны на юнага валацугу-калеку, якога сёння тут пакараюць? Хiба я хлопчык, Каiфа? Ведаю, што гавару i дзе гавару. Ачэплены сад, ачэплены палац гэтак, што i мыш не праскочыць нi ў якую шчылiну! Ды не толькi мыш, не пранiкне i гэты, як яго... з горада Карыяфа. Дарэчы, ты ведаеш такога, першасвятар? Ага... калi б гэтакi пранiк сюды, то ён горка пашкадаваў бы, я думаю, ты верыш? Дык ведай жа, што не будзе табе з гэтага часу, першасвятар, спакою! Нi табе, нi народу твайму, - i Пiлат паказаў направа ўдалечыню, туды, дзе ў вышынi ззяў храм, гэта я табе гавару - Пiлат Панцiйскi, коннiк Залатая Пiка!

- Ведаю, ведаю! - бясстрашна адказаў чорнабароды Каiфа. Ён падняў руку ўгору i працягваў: - Ведае i народ юдэйскi, што ты ненавiдзiш яго лютай нянавiсцю i шмат пакуты ты яму прынясеш, але зусiм ты яго не загубiш! Бог яго абаронiць! Пачуе нас, пачуе нас усемагутны кесар, уратуе ад губiцеля Пiлата!

- Не-е! - усклiкнуў Пiлат, i з кожным словам яму рабiлася лягчэй i лягчэй: не трэба было болей прытварацца i выбiраць словы. - Занадта шмат ты скардзiўся кесару на мяне, i цяпер прыйшоў мой час, Каiфа! Цяпер паляцiць вестка ад мяне, i не намеснiку ў Анцiахiю, i не ў Рым, а проста на Капрэю, самому iмператару, вестка пра тое, як вы адкрытых бунтаўшчыкоў хаваеце ў Ершалаiме ад смерцi.I не вадой з Саламонавай сажалкi, як я хацеў вам на карысць, напаю я тады Ершалаiм! Не, не вадой! Успомнi, як мне давялося з-за вас здымаць са сцен шчыты з вензелямi iмператара, перакiдаць войскi, давялося, бачыш, самому прыехаць, глядзець, што тут у вас творыцца! Успомнiш мае словы, першасвятар. Убачыш ты не адну кагорту ў Ершалаiме, не адну! Прыйдзе да сцен горада цалкам легiён Фульмiнтана, падыдуць арабскiя коннiкi, тады пачуеш ты i горкi плач i стогны! Успомнiш ты тады выратаванага Вар-равана i пашкадуеш, што адправiў на смерць фiлосафа з яго мiрнай пропаведдзю!

Твар першасвятара пакрыўся плямамi, вочы гарэлi. Ён, як i пракуратар, аскалiўся ўсмешкаю i адказаў:

- Цi верыш ты, пракуратар, сам таму, што гаворыш? Не, не верыш! Не мiр, не мiр прынёс нам гэты спакуснiк народа ў Ершалаiм, i ты, коннiк, добра гэта разумееш. Ты хацеў таму яго выпусцiць, каб ён затлумiў народ, з веры паздзекаваўся i павёў народ пад рымскiя мячы! Але я, першасвятар юдэйскi, пакуль жывы, не дам веру на глум i не пушчу народ пад мячы! Ты чуеш, Пiлат? i тут Каiфа грозна падняў руку: - Прыслухайся, пракуратар!

Каiфа замоўк, i пракуратар пачуў зноў быццам марскi шум, якi падкочваўся пад самыя сцены сада Iрада Вялiкага. Гэты шум паднiмаўся знiзу да ног i ў твар пракуратару. А за плячыма ў яго, там, за крыламi палаца, чулiся трывожныя трубныя сiгналы, цяжкi хрумст соцень ног, жалезнае пагрукванне, - тут пракуратар зразумеў, што рымская пяхота ўжо выступае, згодна з яго загадам iдзе на страшны бунтаўшчыкам i разбойнiкам перадсмяротны парад.

- Ты чуеш, пракуратар? - цiха паўтарыў першасвятар. - Няўжо ты скажаш мне, што ўсё гэта, - тут першасвятар падняў абедзве рукi, i цёмны башлык упаў з галавы Каiфы, - зрабiў няшчасны разбойнiк Вар-раван?

Пракуратар тыльным бокам рукi выцер мокры, халодны лоб, паглядзеў на зямлю, потым прыплюшчана ў неба, убачыў, што распалены шар вiсiць над самай галавой, а цень Каiфы сцялася ля львiнага хваста, i сказаў цiха i раўнадушна:

- Ужо поўдзень. Мы загаварылiся, а трэба працягваць.

Ён далiкатна папрасiў прабачэння ў першасвятара, запрасiў яго прысесцi на лаўку ў цянi ад магнолii, пачакаць, пакуль ён выклiча астатнiх, хто патрэбны на кароткай нарадзе, i аддасць яшчэ адзiн загад, звязаны з пакараннем.

Каiфа ветлiва пакланiўся, прытулiў руку да сэрца i застаўся ў садзе, а Пiлат вярнуўся на балкон. Там ён загадаў сакратару запрасiць у сад легата легiёна, трыбуна кагорты, а таксама двух сябраў Сiнедрыёна i начальнiка храмавай варты, якiя чакалi выклiку на наступнай, нiжэйшай тэрасе ў садзе ў круглай альтанцы з фантанам. Пiлат дадаў, што зараз вернецца, i пайшоў у глыб палаца.

Пакуль сакратар збiраў нараду, пракуратар у зацененым ад сонца глухiмi занавескамi пакоi меў спатканне з нейкiм чалавекам, твар якога быў напалову захiнуты башлыком, хаця ў пакоi не было сонечных промняў. Спатканне было надзвычай кароткае. Пракуратар цiха сказаў чалавеку некалькi слоў, i той адразу ж пайшоў, а Пiлат праз каланаду выйшаў у сад.

Там, у прысутнасцi ўсiх, каго ён хацеў бачыць, пракуратар урачыста i суха паведамiў, што ён зацвярджае смяротны прысуд Iешуа Га-Ноцры, i афiцыйна пацiкавiўся ў сябраў Сiнедрыёна пра тое, каго са злачынцаў варта пакiнуць жывым. I калi пачуў, што гэта Вар-раван, сказаў цiха:

- Вельмi добра, - i загадаў сакратару адразу ж запiсаць гэта ў пратакол, сцiснуў у руцэ паднятую сакратаром спражку i ўрачыста прамовiў: - Пара!

I адразу ж усе рушылi ўнiз па шырокай мармуровай лесвiцы паўз сцены з руж, ад водару якiх кружылася галава, сыходзiлi ўсё нiжэй i нiжэй да варот з палаца, якiя выходзiлi на вялiкую, гладка брукаваную плошчу, у канцы якой вiдаць былi калоны i статуi ершалаiмскага рысталiшча.

Як толькi група выйшла з саду на плошчу, паднялася на прасторны мураваны памост, якi высiўся над плошчай, Пiлат агледзеўся прыплюшчанымi вачыма i разабраўся ў сiтуацыi. Тая прастора, якую ён толькi што прайшоў, гэта значыць ад дварцовай сцяны да памоста, была пустая, але затое ўперадзе Пiлат плошчы ўжо не бачыў - яе з'еў натоўп. Ён запоўнiў бы i памост, i ачышчанае месца, калi б трайны рад себасцiйскiх салдат злева ад Пiлата i салдат iтурэйскай дадатковай кагорты справа не стрымлiвалi яго.

Урэшце Пiлат узышоў на памост. Ён мiжволi сцiскаў у руцэ спражку i глядзеў прыплюшчана. Прыплюшчваўся Пiлат не толькi таму, што сонца сляпiла вочы, не! Ён не хацеў чамусьцi бачыць асуджаных, якiх, а ён гэта добра ведаў, зараз следам за iм узводзяць на памост.

Ледзь толькi белы плашч з барвовым падбоем узнiк увышынi на каменным уцёсе над краем людскога мора, Пiлату ўдарыла ў вушы хваля: "Га-а-а..." Яна пачалася цiха, нарадзiлася недзе ўдалечынi, ля гiпадрома, потым стала грамавой, пратрымалася некалькi секунд i пачала ападаць. "Убачылi мяне", - падумаў пракуратар. Хваля не зацiхла зусiм, а нечакана пачала зноў уздымацца i, разгойдваючыся, паднялася вышэй, чым першая, i на другой хвалi, як на марской закiпае пена, ускiпеў свiст i асобныя, праз гром адметныя жаночыя стогны. "Гэта iх вывелi на памост... - падумаў Пiлат, - а стогны таму, што задушылi некалькi жанчын, калi натоўп падаўся наперад".

Ён счакаў крыху, бо ведаў, што нiякая сiла не можа прымусiць замоўкнуць натоўп, пакуль ён сам не сцiхне, не выдыхне ўсё, што сабралася ў iм.

I калi гэтае iмгненне настала, пракуратар выкiнуў уперад правую руку, i апошнi шум быццам садзьмула з натоўпу.

Тады Пiлат удыхнуў як мага гарачага паветра ў грудзi i закрычаў, i ахрыплы яго голас панесла над тысячамi галоў:

- Iмем кесара iмператара!

Тут яму па вушах ударыў некалькi разоў металiчны крык - у кагортах, выкiнуўшы ўгору пiкi i значкi, страшна закрычалi салдаты:

- Няхай жыве кесар!

Пiлат падняў голаў i ўткнуў яе проста ў сонца. Пад павекамi ў яго ўспыхнуў зялёны агонь, ад яго загарэлiся мазгi, i над натоўпам паляцелi хрыплыя арамейскiя словы:

- Чацвёра злачынцаў, арыштаваных у Ершалаiме за забойства, падбухторванне да паўстання i зневажанне закону i веры, асуджаны на ганебнае пакаранне павешанне на слупах! I гэтае пакаранне зараз адбудзецца на Лысай Гары! Iмёны злачынцаў - Дзiсмас, Гестас, Вар-раван i Га-Ноцры. Вось яны перад вамi!

Пiлат паказаў рукой управа, хоць i не бачыў нiякiх злачынцаў, але ведаў, што яны тут, што яны на тым месцы, дзе iм i належыць быць.

Натоўп адказаў доўгiм гулам не то здзiўлення, не то палёгкi. Калi ён патух, Пiлат працягваў:

- Але пакараны будуць толькi трое, бо ў адпаведнасцi з законам i звычаем, у гонар свята Пасхi аднаму з асуджаных, па выбару Малога Сiнедрыёна i са згоды рымскае ўлады, велiкадушны кесар iмператар вяртае яго нiкчэмнае жыццё!

Пiлат выкрыкваў словы i адначасова чуў, як на змену вялiкаму гулу iдзе вялiкая цiшыня. Цяпер нi ўздыху, нi шолаху не далятала да яго вушэй, i нават наступiла iмгненне, калi Пiлату здалося, што ўсё навокал наогул знiкла. Ненавiсны яму горад вымер, i толькi ён адзiн стаiць, гарыць ад промняў, упёршыся лбом у неба. Пiлат яшчэ прытрымаў цiшыню, а потым пачаў выкрыкваць:

- Iмя таго, каго зараз пры вас адпусцяць на волю...

Ён яшчэ раз замоўк, правяраў, цi ўсё сказаў, таму што ведаў, што мёртвы горад уваскрэсне пасля вымаўленага прозвiшча шчаслiўчыка i нiякiх больш слоў нельга будзе пачуць.

"Усё? - шапнуў сам сабе Пiлат. - Усё. Iмя!"

I ён крыкам пракацiў лiтару "р" над замоўклым горадам.

- Вар-раван!

Тут яму здалося, што сонца са звонам лопнула над iм i залiло яму вушы агнём. У гэтым агнi бушавалi крык, вiск, стогны, смех i свiст.

Пiлат завярнуўся i пайшоў назад па памосце да прыступак, не гледзячы нi на што, акрамя рознакаляровых шашак мазаiкi пад нагамi, каб не спатыкнуцца. Ён ведаў, што цяпер у яго за плячыма градам ляцяць на памост бронзавыя манеты, фiнiкi, што ў азвярэлым натоўпе людзi душаць адзiн аднаго, лезуць на плечы, каб сваiмi вачыма ўбачыць дзiва - як чалавек, якi ўжо быў у руках у смерцi, вырваўся з гэтых рук! Як легiянеры здымаюць з яго вяроўкi, мiжволi прычыняюць яму пякучы боль у выкручаных на допытах руках, як ён моршчыцца i вохкае, усмiхаецца дурною ўсмешкаю.

Ён ведаў, што ў гэты ж самы час канвой вядзе да бакавых прыступак траiх са звязанымi рукамi, каб выводзiць iх на дарогу, якая iдзе на захад, за горад, да Лысае Гары. I толь-кi тады, калi зайшоў за памост, Пiлат расплюшчыў вочы, ведаючы, што цяпер ён у бяспечным месцы - адсюль нельга ўбачыць асуджаных.

Да стогну пачаўшага зацiхаць натоўпу прымешвалiся i былi чуваць цяпер ужо i крыкi глашатаяў, якiя паўтаралi на арамейскай, на грэцкай мовах тое, што пракрычаў з памоста пракуратар. Акрамя ўсяго гэтага,да яго слыху даляцеў дробны роўны строкат капытоў i гук трубы, якая пратрубiла нешта коратка i весела. На гэтыя гукi адказаў хлапчукоўскi свiст з дахаў дамоў на вулiцы, што вяла з базару на гiпадромную плошчу i крыкi "сцеражыся!".

Салдат, якi адзiнока стаяў на вызваленай ад людзей плошчы са значком у руцэ, трывожна ўзмахнуў iм, i тады пракуратар, легат легiёна, сакратар i канвой спынiлiся.

Конная ала, забiраючы ўсё шырэй, вылецела на плошчу, каб перасекчы яе збоч, абмiнуўшы збоiшча людзей, i за-вулкам пад каменнаю сцяною, па якой слаўся вiнаград, карацейшай дарогаю праiмчаць да Лысае Гары.

Пралятаючы рыссю, маленькi, як хлопчык, цёмны, як мулат, камандзiр алы сiрыец, - калi параўняўся з Пiлатам, нешта тонка крыкнуў i выхапiў з похваў меч. Злосны мокры вараны конь шарахнуўся, устаў на дыбы. Камандзiр укiнуў меч у ножны, ударыў нагайкаю каня па шыi, выраўняў яго i паiмчаў у завулак, пераходзячы ў галоп. За iм па тры ў рад паляцелi коннiкi ў хмарах пылу, падскоквалi кончыкi тонкiх бамбукавых пiк. Паўз пракуратара паiмчалiся, здавалася, надзiва смуглыя пад белымi цюрбанамi твары з весела аскаленымi белымi зубамi.

Ала ўварвалася ў завулак, падняла да неба пыл, i паўз Пiлата апошнiм пранёсся салдат з блiскучай на сонцы трубою за плячыма.

Пiлат рушыў далей. Ён закрываў ад пылу твар рукою i незадаволена моршчыўся. За iм да варотаў у сад пры палацы рушылi легат, сакратар i канвой.

Было каля дзесяцi гадзiн ранiцы.


Раздзел 3 Сёмы доказ


- Ага, было каля дзесяцi гадзiн ранiцы, глыбокапаважаны Iван Мiкалаевiч, сказаў прафесар.

Паэт правёў рукою па твары, як чалавек, якi толькi што прачнуўся i ўбачыў, што на Патрыярхавых сажалках вечар.

Вада ў сажалцы пачарнела, i лёгкая лодачка плыла ўжо па ёй, i чуўся плёскат вясла i смяшок нейкае гараджаначкi ў лодачцы. На алеях на лавачках з'явiлася публiка, але на ўсiх трох баках квадрата, акрамя таго боку, дзе былi нашы субяседнiкi.

Неба над Масквою быццам вылiняла, i зусiм выразна была вiдаць увышынi поўня, яшчэ не залатая, а толькi белая. Дыхаць стала намнога лягчэй, i галасы пад лiпамi цяпер гучалi мякчэй, па-вечароваму.

"Як жа гэта я не заўважыў, калi ён паспеў сплесцi цэлы расказ? - падумаў Бяздомны здзiўлена, - вось ужо i вечар! А можа, гэта i не ён мне расказваў, а я заснуў i ўсё мне саснiлася?"

Але трэба думаць, што ўсё ж расказваў прафесар, бо тое ж самае саснiлася i Берлiёзу, i той сказаў, уважлiва ўглядаючыся ў твар незнаёмца.

- Расказанае вамi надзвычай цiкава, прафесар, хаця гэта зусiм не супадае з евангельскiмi апавяданнямi.

- Злiтуйцеся, - паблажлiва адазваўся з усмешкаю прафесар, - каму-каму, а вам трэба ведаць, што нiчога з таго, што напiсана ў Евангеллi, не было на самай справе нiколi, i калi мы пачнём спасылацца на Евангелле як на гiстарычную крынiцу... - ён яшчэ раз усмiхнуўся, i Берлiёз асекся, таму што лiтаральна тое ж самае ён гаварыў Бяздомнаму, калi iшоў з iм па Броннай да Патрыярхавых сажалак.

- Гэта правiльна, - заўважыў Берлiёз, - але баюся, што нiхто не можа пацвердзiць, што i тое, пра што вы нам расказалi, адбывалася на самай справе.

- Э, не! Гэта можа хто пацвердзiць! - на ломанай мове надзвычай упэўнена адказаў прафесар i нечакана таямнiча паклiкаў абодвух сябрукоў блiжэй да сябе.

Тыя нахiлiлiся да яго з абодвух бакоў, i ён сказаў, але ўжо без усякага акцэнту, якi ў яго бог ведае чаму то з'яўляўся, то знiкаў:

- Справа ў тым... - тут прафесар спалохана азiрнуўся i загаварыў шэптам, што я сам прысутнiчаў пры ўсiм гэтым. I на балконе быў у Понцiя Пiлата, i ў садзе, калi ён з Каiфам размаўляў, i на памосце, але таемна, iнкогнiта, як гаворыцца, таму прашу вас - нiкому нi слова i поўны сакрэт!.. Цiха!..

Запанавала маўчанне, i Берлiёз пабялеў.

- Вы... вы колькi ў Маскве? - спытаўся, i голас у яго задрыжаў.

- А я толькi што, хвiлiну назад у Маскву прыехаў, - разгублена адказаў прафесар, i толькi тут сябры змаглi як след разгледзець яго вочы i пераканацца ў тым, што левае, зялёнае, зусiм вар'яцкае, а правае - пустое, чорнае i мёртвае.

"Вось усё i стала зразумела! - падумаў Берлiёз спалохана. - Прыехаў вар'ят немец цi толькi што звар'яцеў тут, на Патрыярхавых сажалках. Вось якая гiсторыя!"

Сапраўды, усё тлумачылася вельмi проста: i дзiўны сняданак у прафесара Канта, i дзiвацкiя прароцтвы наконт алею i Анечкi, i прароцтва пра тое, што галава будзе адрэзана, i ўсё астатняе - прафесар быў вар'ят.

Берлiёз адразу ж зразумеў, што трэба зрабiць. Ён адкiнуўся на спiнку, за плячыма ў прафесара замiргаў Бяздомнаму - не спрачайся, маўляў, - але разгублены паэт гэтых сiгналаў не зразумеў.

- Так, так, так, - узбуджана гаварыў Берлiёз, - мiж iншым, усё гэта магчыма! Вельмi нават магчыма, i Понцiй Пiлат, i балкон, i ўсё астатняе. А вы адзiн прыехалi цi з жонкаю?

- Адзiн, адзiн, я заўсёды адзiн, - горка адказаў прафесар.

- А дзе ж вашы рэчы, прафесар? - даверлiва дапытваўся Берлiёз. - У "Метраполi"? Дзе вы спынiлiся?

- Я? Нiдзе, - адказаў звар'яцелы немец, сумна i дзiка блукаючы позiркам па Патрыярхавых сажалках.

- Як? А... дзе вы будзеце жыць?

- У вашай кватэры, - раптам нахабна адказаў вар'ят i падмiргнуў.

- Я... я вельмi рады, - замармытаў Берлiёз, - але, паверце, вам у мяне будзе нязручна... А ў "Метраполi" цудоўныя нумары, гэта першакласны гатэль...

- А д'ябла таксама не iснуе? - раптам весела папытаўся ў Iвана Мiкалаевiча хворы.

- I д'ябла...

- Не пярэч! - аднымi губамi шапнуў Берлiёз, адкiнуўся за плечы прафесара i паказваў на мiгах.

- Ды няма нiякага д'ябла! - закрычаў зусiм неўпапад Iван Мiкалаевiч, разгубiўшыся ад усяго гэтага. - Вось насланнё! Хопiць вам псiхаваць!

Тут вар'ят зарагатаў гэтак, што з лiпы над галовамi субяседнiкаў вылецеў верабей.

- Ну, гэта ўжо i сапраўды цiкава, - трасучыся ад рогату, гаварыў прафесар, - што ж гэта ў вас, за што нi вазьмiся - няма, нiчога няма! - Ён перастаў рагатаць раптоўна, як i бывае пры псiхiчнай хваробе, пасля смеху даўся ў другую крайнасць - крыкнуў сурова i злосна: - Значыць, усё ж няма?

- Супакойцеся, супакойцеся, супакойцеся, прафесар, - мармытаў Берлiёз, каб болей не хваляваць хворага, - вы пасядзiце тут хвiлiнку з таварышам Бяздомным, а я толькi збегаю да перакрыжавання, дзынкну па тэлефоне, а потым мы вас i павядзём туды, куды вы хочаце. Вы ж не ведаеце горада...

Берлiёзаў план варта прызнаць правiльным: трэба было дабегчы да блiжэйшага тэлефона i паведамiць у замежнае бюро пра тое, што прыезджы з-за мяжы кансультант сядзiць на Патрыярхавых сажалках у зусiм ненармальным стане. Дык вось, неабходна прыняць меры, а то атрымлiваецца нейкае непрыемнае глупства.

- Патэлефанаваць? Ну, што ж, патэлефануйце, - сумна згадзiўся хворы i раптам горача папрасiў: - Але малю вас на развiтанне, паверце хаця таму, што ёсць д'ябал! Пра большае я ўжо не прашу. Майце на ўвазе, што на гэта ёсць сёмы доказ, i ён сама надзейны! I зараз вам ён будзе паказаны.

- Добра, добра, - з фальшываю ласкавасцю сказаў Берлiёз, падмiргнуў засмучанаму паэту, якому зусiм не хацелася вартаваць звар'яцелага немца, i памчаў да таго выхаду з Патрыярхавых, якi знаходзiцца на рагу Броннае i Ермалаеўскага завулка.

А прафесар адразу ж зрабiўся здаровым i вясёлым.

- Мiхаiл Аляксандравiч! - крыкнуў ён наўздагон Берлiёзу.

Той здрыгануўся, азiрнуўся, але супакоiў сябе тым, што iмя яго i iмя па-бацьку вядомы прафесару таксама з газеты. А прафесар крыкнуў, склаўшы рукi рупарам:

- Цi не загадаеце неадкладна адбiць тэлеграму вашаму дзядзьку ў Кiеў?

I зноў перасмыкнула Берлiёза. Адкуль вар'ят ведае пра яго кiеўскага дзядзьку? Пра гэта ж у газетах не сказана. Эге, цi не праў тут Бяздомны? А калi дакумент лiпавы? Вой, дзiўны суб'ект. Тэлефанаваць, тэлефанаваць! Яго хутка высветляць!

Берлiёз пабег далей, нi да чога болей не прыслухоўваючыся.

I тут ля самага выхаду на Бронную з лаўкi насустрач рэдактару ўстаў якраз гэтакi ж самы грамадзянiн, што тады ў сонечным святле вылепiўся з тлустае спякоты. Толькi цяпер ён быў ужо не паветраны, а звычайны, плоцкi, i ў прыцемку Берлiёз добра разгледзеў, што вусiкi ў яго як курынае пер'е, вочкi маленькiя, iранiчныя i п'янаватыя, а штаны клятчастыя, падцягнутыя гэтак, што вiдаць брудныя белыя шкарпэткi.

Мiхаiл Аляксандравiч падаўся назад, але супакоiў сябе тым, што гэта недарэчнае супадзенне i што цяпер няма часу на роздум.

- Турнiкет шукаеце, грамадзянiн? - надтрэснутым тэнарам пацiкавiўся клятчасты тып. - Сюды, калi ласка! Проста i выйдзеце куды трэба! З вас бы за падказку на чвэрць лiтра... падлячыцца... былому рэгенту! - суб'ект, крыўляючыся, наводмаш зняў сваю жакейскую шапачку.

Берлiёз не стаў слухаць пабiрушку i крыўляку рэгента, падбег да турнiкета, узяўся за яго рукою. Ён павярнуў яго i збiраўся ўжо ступiць на рэйкi, як у твар пырснула чырвоным i белым святлом: у шкляной скрынцы засвяцiўся надпiс: "Сцеражыся трамвая!"

Адразу ж падляцеў трамвай, якi заварочваў на новую лiнiю з Ермалаеўскага на Бронную. Як толькi завярнуў i выйшаў на прамую, раптоўна асвятлiўся ўнутры электрычнасцю, узвыў i дадаў ходу.

Асцярожны Берлiёз, хоць i стаяў у бяспечным месцы, вырашыў вярнуцца за рагатку, пераклаў руку на вяртушцы, ступiў крок назад. I ў гэтае iмгненне рука яго сарвалася, нага няўмольна, як на лёдзе, слiзганула па бруку да рэек, другую нагу падкiнула, i Берлiёз вылецеў на рэйкi.

Берлiёз стараўся за што-небудзь ухапiцца, упаў дагары, злёгку ўдарыўся патылiцай аб каменне, i ўспеў угледзець увышынi, але справа цi злева, ён ужо не запомнiў, - пазалочаную поўню. Ён паспеў перавярнуццца на бок, iмклiва падцягнуў ногi да жывата i, пасля таго як павярнуўся, угледзеў, як iмчыць на яго з нястрымнаю сiлаю зусiм белы ад жаху твар жанчыны-вагонаважатай i яе чырвоную павязку. Берлiёз не паспеў ускочыць, але вакол яго адчайнымi жаночымi галасамi завiшчала ўся вулiца. Важатая рванула за электрычны тормаз, вагон сеў носам у зямлю, пасля iмгненна падскочыў, з грукатам i звонам з вокнаў пасыпалася шкло. Тут у мазгах у Берлiёза нехта адчайна крыкнуў: "Няўжо?.." Яшчэ раз, ужо апошнi раз, мiльганула поўня, якая развальвалася на кавалкi, i потым стала цёмна.

Трамвай накрыў Берлiёза, i пад агароджу Патрыярхавае алеi выкiнула на брукаваны каменны адхон круглы цёмны прадмет. Ён скацiўся з гэтага адхону i заскакаў па бруку Броннае.

Гэта была адрэзаная галава Берлiёза.


Раздзел 4 Пагоня


Сцiхлi iстэрычныя жаночыя крыкi, перасталi свiдраваць паветра мiлiцэйскiя свiсткi, дзве санiтарныя машыны павезлi: адна - абезгалоўленае цела i адрэзаную галаву ў морг, другая - параненую асколкамi шкла прыгожую важатую; дворнiкi ў белых фартухах прыбралi асколкi шкла i засыпалi пяском крывавыя лужы, а Iван Мiкалаевiч, як упаў на лаўцы, не дабегшы да турнiкета, гэтак i застаўся на ёй.

Некалькi разоў ён спрабаваў устаць, але ногi не слухалiся, - з Бяздомным здарылася нешта накшталт паралiча.

Паэт кiнуўся бегчы да турнiкета, як толькi пачуў крык, i бачыў, як галава падскоквала, кацiлася па бруку. Ён гэтак спалохаўся, што ўпаў i кусаў рукi да крывi. Пра звар'яцелага немца ён, вядома, забыўся i стараўся зразумець толькi адно, як гэта можа быць, што вось толькi што ён гаварыў з Берлiёзам, а праз хвiлiну - галава...

Усхваляваныя людзi прабягалi паўз паэта па алеi, нешта крычалi, але Iван Мiкалаевiч iх не разумеў.

Нечакана ля яго сустрэлiся дзве жанчыны, i адна з iх, вастраносая i проставалосая, закрычала над самым паэтам другой жанчыне:

- Анечка! Наша Анечка! З Садовае! Гэта яе работа! Узяла яна ў бакалеi алею, ды лiтроўку аб вяртушку i пабiла! Усю спаднiцу сапсавала... Вой, як яна лаялася, як лаялася! А ён, бедны, выходзiць, паслiзнуўся i паехаў на рэйкi...

З усяго сказанага жанчынамi ў збянтэжанай галаве ў Iвана Мiкалаевiча засталося адно слова: "Анечка..."

- Анечка... Анечка?.. - пачаў мармытаць паэт i ўстрывожана азiрацца. Пачакайце, пачакайце...

Да слова "Анечка" прывязалася слова "алей", а потым чамусьцi "Понцiй Пiлат". Пiлата паэт адрынуў i пачаў вязаць ланцужок ад слова "Анечка". А ланцужок гэты вязаўся вельмi хутка i прывёў да звар'яцелага прафесара.

Прабачце! Ды ён жа сказаў, што паседжанне не адбудзецца, таму што Анечка разлiла алей. I маеце - яно не адбудзецца! Мала гэтага: ён яшчэ сказаў, што галаву Берлiёзу адрэжа жанчына?! Ага, ага! Важатая - жанчына?! Што ж гэта такое? Га? Цяпер не было i кропелькi сумнення ў тым, што таямнiчы кансультант дакладна ведаў загадзя ўсю карцiну жахлiвае смерцi Берлiёза. Тут дзве думкi працялi галаву паэта. Першая: "Ён зусiм не вар'ят! Усё гэта глупства!" i другая: "Цi не падстроiў усё гэта ён сам?!"

Але, дазвольце, якiм чынам?! - Не, пра гэта мы даведаемся!

Iван Мiкалаевiч перасiлiў сябе, устаў з лаўкi i кiнуўся туды, дзе размаўляў з прафесарам. I аказалася, што той, на шчасце, яшчэ не пайшоў.

На Броннай ужо запалiлiся лiхтары, а над Патрыярхавымi свяцiла залатая поўня, i ў месячным, заўсёды падманным святле Iвану Мiкалаевiчу здалося, што той стаiць i трымае пад пахай не кiёк, а шпагу.

Былы падлiза-рэгент сядзеў на тым самым месцы, дзе сядзеў яшчэ нядаўна сам Iван Мiкалаевiч. Цяпер рэгент начапiў сабе на нос вiдавочна непатрэбнае пенснэ, у якiм не было аднаго шкельца, а другое - трэснутае. Ад гэтага клятчасты грамадзянiн зрабiўся яшчэ брыдчэйшым, чым быў тады, калi паказваў Берлiёзу дарогу на рэйкi.

З захаладзелым сэрцам Iван падняўся да прафесара, зазiрнуў яму ў твар, пераканаўся, што нiякiх прыкмет вар'яцтва няма на гэтым твары i не было.

- Прызнайцеся, хто вы такi? - глуха спытаўся Iван.

Чужаземец насупiўся, глянуў гэтак, нiбы ўпершыню бачыць паэта, i адказаў непрыязна:

- Не панiмай... расейскiй гаварыць...

- Яны не разумеюць! - умяшаўся з лаўкi рэгент, хаця яго нiхто i не прасiў тлумачыць за чужаземца.

- Не прытварайцеся! - грозна сказаў Iван i адчуў, як стала холадна ў грудзях. - Вы толькi што цудоўна гаварылi па-расейску. Вы не немец i не прафесар! Вы - забойца i шпiён! Дакументы! - люта крыкнуў Iван.

Загадкавы прафесар гiдлiва скрывiў i без таго скрыўлены рот i пацiснуў плячыма.

- Грамадзянiн, - зноў умяшаўся працiўны рэгент, - вы што ж гэта палохаеце iнтурыста? За гэта вы строга адкажаце! - А падазроны прафесар напусцiў пагарду на твар, завярнуўся i пайшоў прэч ад Iвана.

Iван адчуў, што разгубiўся. Задыхаючыся, ён звярнуўся да рэгента:

- Гэй, грамадзянiн, дапамажыце затрымаць злачынца! Вы абавязаны гэта зрабiць!

Рэгент ажывiўся, усхапiўся i закрычаў:

- Якi злачынец? Дзе ён? Чужаземны злачынец? - рэгентавы вочы радасна засвяцiлiся. - Гэты? Калi ён злачынец, то найперш трэба крычаць: "Каравул!" А то ён уцячэ. Давайце разам. Разам! - i тут рэгент разявiў пашчу.

У разгубленасцi Iван паслухаўся штукара-рэгента i крыкнуў: "Каравул!", а рэгент яго абмануў i нiчога не крыкнуў.

Адзiнокi хрыпаты Iванаў крык нiчога добрага не даў. Дзве нейкiя дзяўчыны шарахнулiся ад яго, i ён пачуў слова "п'яны!".

- Э, дык ты з iм заадно? - злосна закрычаў Iван. - Ты што, здзекуешся з мяне? Пусцi!

Iван кiнуўся ўправа, i рэгент - управа. Iван - улева, i той мярзотнiк таксама.

- Ты знарок пад нагамi блытаешся? - азвярэла закрычаў Iван. - Я цябе самога здам у мiлiцыю!

Iван паспрабаваў схапiць нягоднiка за рукаў, але прамазаў i нiчога не злавiў. Рэгент быццам скрозь зямлю правалiўся.

Iван вохнуў, глянуў удалечыню i ўгледзеў ненавiснага незнаёмца. Той ужо быў ля выхаду ў Патрыярхаў завулак, i не адзiн. Болей чым сумнiцельны рэгент паспеў далучыцца да яго. Але гэта яшчэ не ўсё: трэцiм у гэтай кампанii аказаўся вялiкi, як кармляк, чорны, як сажа альбо грак, кот з вялiзнымi кавалерыйскiмi вусамi, якi невядома адкуль узяўся. Тройца рушыла ў Патрыярхаў завулак, прычым кот iшоў на заднiх лапах.

Iван кiнуўся ўслед за злачынцамi i адразу ж пераканаўся, што дагнаць iх будзе вельмi цяжка.

Тройца iмгненна праляцела па Патрыярхавым i апынулася на Спiрыдонаўцы. Колькi Iван нi прыбаўляў хады, адлегласць нiяк не скарачалася. I не паспеў паэт апамятацца, як пасля цiхае Спiрыдонаўкi апынуўся ля Нiкiцкiх варот, дзе становiшча яго пагоршылася. Тут ужо было шмат людзей, Iван наляцеў на мiнака, яго аблаялi. Бандыцкая шайка тут вырашыла ўжыць выпрабаваны бандыцкi прыём уцякаць уроссып.

Рэгент спрытна на хаду ўскочыў у аўтобус, якi iмчаў да Арбацкае плошчы, i знiк. Пасля таго як згубiў аднаго ўцекача, Iван засяродзiў сваю ўвагу на кату i бачыў, як гэты дзiўны кот падышоў да падножкi маторнага вагона "А", што стаяў на прыпынку, нахабна адапхнуў жанчыну, якая аж вiскнула, ухапiўся за парэнчу i нават паспрабаваў сунуць кандуктарцы грыўню праз адчыненае з-за духаты акно.

Паводзiны ката гэтак уразiлi Iвана, што ён нерухома замёр ля бакалейнай крамы на рагу, i тут другi раз яшчэ больш быў уражаны паводзiнамi кандуктаркi. Тая, як толькi ўгледзела ката, якi лез у трамвай, аж закалацiлася ад злосцi i закрычала:

- Катам нельга! З катамi нельга! Псiк! Злазь, а то мiлiцыю паклiчу!

I кандуктарку, i пасажыраў уразiла тое, што кот лезе ў трамвай, а не тое, што ён збiраецца заплацiць!

Кот аказаўся не толькi здольны аплацiць, але i дысцыплiнаваны. Пасля першага ж вокрыку ён спынiў наступ, злез з падножкi i сеў на прыпынку, пацiраючы грыўняй вусы. Але як толькi кандуктарка тузанула за вяроўку i трамвай рушыў, кот зрабiў тое, што робяць усе, каго выганяюць з трамвая i каму трэба ехаць. Кот прапусцiў усе тры вагоны, ускочыў на заднюю дугу апошняга, лапаю ўчапiўся за нейкую кiшку, якая тырчала збоку, i паехаў, тым самым зэканомiўшы i грыўню.

Захапiўшыся брыдкiм катом, Iван ледзь не ўпусцiў галоўнага - прафесара. Але, на шчасце, той не ўспеў уцячы. Iван угледзеў шэры берэцiк у натоўпе ў пачатку Вялiкае Нiкiцкае, альбо па-цяперашняму Герцана. У адно iмгненне Iван апынуўся там. Паэт i хады дадаваў, i спрабаваў подбегам, штурхаў мiнакоў, але i на сантыметр не наблiзiўся да прафесара.

Як не быў засмучаны Iван, яго ўражвала тая ненатуральная хуткасць, з якою iшла пагоня. I дваццаць секунд не прамiнула, як Iван быў ужо аслеплены агнямi Арбацкае плошчы. Яшчэ некалькi секунд - i цёмны завулак з крывымi ходнiкамi, дзе Iван Мiкалаевiч упаў i абабiў калена. Зноў асветленая магiстраль - вулiца Крапоткiна, потым завулак, потым Астожанка i яшчэ адзiн завулак, панылы, непрыгожы i малаасветлены. I вось тут Iван Мiкалаевiч канчаткова згубiў таго, хто быў яму патрэбны. Прафесар знiк.

Iван Мiкалаевiч збянтэжыўся, але ненадоўга, таму што раптам здагадаўся, што прафесар абавязкова павiнен апынуцца ў доме No 13 i абавязкова ў кватэры No 47.

Iван Мiкалаевiч уварваўся ў пад'езд, узляцеў на другi паверх, адразу ж знайшоў гэтую кватэру i нецярплiва пазванiў. Чакаць давялося мала: адчынiла Iвану нейкая дзяўчынка гадоў пяцi, нiчога не спыталася i пайшла некуды.

У вялiзным, ушчэнт занядбаным пярэднiм пакоi, якi асвятляўся маленькай вугальнай лямпачкай пад высокай i чорнай ад бруду столлю, на сцяне вiсеў веласiпед без шын, стаяў вялiзны куфар, акаваны жалезам, а на палiцы над вешалкай ляжала зiмовая шапка, i яе доўгiя вушы звiсалi ўнiз. За аднымi з дзвярэй гулкi мужчынскi голас у радыёапараце сярдзiта крычаў нешта вершамi.

Iван Мiкалаевiч не разгубiўся ў незнаёмых абставiнах i пашыбаваў у калiдор, разважаючы: "Ён, вядома, схаваўся ў ванным пакоi". У калiдоры было цёмна. Патыкаўшыся ў сцены, Iван убачыў вузенькую палоску святла пад дзвярыма, намацаў ручку i пацягнуў за яе. Зашчапка адскочыла, i Iван апынуўся якраз у ванным пакоi, падумаў, што яму пашанцавала.

Аднак пашанцавала не гэтак, як трэба было! На Iвана патыхнула вiльготнай цеплынёй, i, пры святле вуголля ў калонцы, ён убачыў вялiкiя ночвы, якiя вiселi на сцяне, ванну з чорнымi плямамi там, дзе была абабiта эмаль. Дык вось, у гэтай ванне стаяла голая грамадзянка, уся ў мыле i з мачалкаю ў руках. Яна блiзарука прыплюшчылася на Iвана, якi ўварваўся, вiдаць, памылiлася пры гэтым пякельным асвятленнi, сказала цiха i весела:

- Кiрушка! Хопiць вытвараць! Вы што, здурнелi!.. Фёдар Iванавiч зараз вернецца. Марш адсюль зараз жа! - i махнула на Iвана мачалкаю.

Непаразуменне было вiдавочнае, i вiнаваты ў iм быў, вядома ж, Iван Мiкалаевiч. Але прызнацца ў гэтым ён не захацеў i ўсклiкнуў з дакорам: "Ай, распуснiца!.." - i адразу чамусьцi апынуўся на кухнi. Там нiкога не было i на плiце стаяла маўклiва каля дзесятка прымусаў. Толькi месячны праменьчык, якi прабiўся скрозь запыленае, многiя гады не выцiранае шкло, скупа асвятляў куток, дзе ў пыле i павуцiне вiсела забытая iкона, з-за кiвота якое высоўвалiся два канцы вянчальных свечак. Пад вялiкай iконай вiсела прышпiленая маленькая - папяровая.

Нiхто не ведае, якая думка завалодала Iванам, але толькi перш чым выбегчы на чорны ход, ён узяў адну свечку, а таксама i папяровую iкону. Разам з гэтымi прадметамi ён пакiнуў невядомую кватэру, нешта мармытаў, бянтэжыўся ад таго, што толькi што перажыў у ванным пакоi, мiжволi спрабаваў угадаць, хто быў гэты нахабны Кiрушка i цi не яму належыць брыдкая шапка з вушамi.

У пустым змрочным завулку паэт азiрнуўся, шукаючы ўцекача, але таго нiдзе не было. Тады Iван цвёрда сказаў сабе самому:

- Ну вядома, ён ля Масквы-ракi! Наперад!

Варта было, мабыць, запытацца ў Iвана Мiкалаевiча, чаму ён думае, што прафесар менавiта ля Масквы-ракi, а не дзе-небудзь у iншым месцы. Ды бяда ў тым, што запытацца не было каму. Змрочны завулак быў зусiм пусты.

Праз некаторы час можна было бачыць Iвана Мiкалаевiча на гранiтных прыступках амфiтэатра Масквы-ракi.

Пасля таго як распрануўся, Iван папрасiў сiмпатычнага барадача, якi палiў самакрутку каля парванае белае талстоўкi i расшнураваных стоптаных чаравiкаў, павартаваць i яго адзенне. Iван памахаў рукамi, каб астыць, ластаўкай скочыў у ваду. Аж дух заняло, гэтакая халодная была вада, мiльганула нават думка, што не ўдасца вынырнуць на паверхню. Аднак вынырнуць удалося, Iван аддыхваўся, фыркаў, з круглымi ад жаху вачыма плаваў у прапахлай нафтаю i мазутам вадзе мiж зiгзагаў ад берагавых лiхтароў.

Калi мокры Iван прыскакаў па прыступках да таго месца, дзе засталося яго адзенне, высветлiлася, што ўкрадзена не толькi яно, але i сам барадач. Якраз на тым самым месцы засталiся толькi паласатыя споднiкi, парваная талстоўка, свечка, iкона i карабок запалак. Iван пагразiў некаму ўдалячынь кулаком, адзеў тое, што засталося.

Цяпер яго пачалi турбаваць дзве думкi: першая - пра тое, што знiкла пасведчанне МАССАЛIТа, з якiм ён нiколi не разлучаўся, i другая - цi ўдасца яму ў такiм выглядзе прайсцi па Маскве? Усё ж у падштанiках... Хаця каму якая справа да гэтага, але каб не было якой-небудзь прыдзiркi альбо затрымкi.

Iван абарваў гузiкi са споднiкаў там, дзе тыя зашпiльвалiся знiзу, разлiчваў, што яны стануць падобнымi на летнiя штаны, забраў iконку, свечку i запалкi i рушыў, на хаду загадаўшы самому сабе:

- Да Грыбаедава! Няма сумнення, што яны там!

Горад ужо жыў вячэрнiм жыццём. У пыле праляталi, пазвоньваючы ланцугамi, грузавiкi, на платформах якiх, на мяшках, жыватамi ўгору, ляжалi нейкiя мужчыны. Усе вокны былi адчыненыя. У кожным з гэтых вокнаў гарэла пад аранжавым абажурам святло, з вокнаў i з усiх дзвярэй, з дахаў i гарышчаў, з падвалаў i двароў вырываўся ахрыплы гук паланеза з оперы "Яўгенiй Анегiн".

Тое, чаго Iван Мiкалаевiч баяўся, збылося: мiнакi звярталi на яго ўвагу, азiралiся. Тады ён вырашыў пакiнуць людныя вулiцы i прабiрацца завулачкамi, дзе людзi не гэтакiя надакучлiвыя, што прыстаюць да босага чалавека з роспытамi пра споднiкi, якiя нiяк не робяцца падобнымi на штаны.

Iван гэтак i зрабiў - знiк у глыбiнi арбацкiх завулачкаў i пачаў прабiрацца пад сценамi насцярожана, пужлiва азiраючыся, часам хаваўся ў пад'ездах, пазбягаў перакрыжаванняў са святлафорамi, абыходзiў раскошныя дзверы пасольскiх асабнякоў.

I ўсю дарогу яго, незразумела чаму, мучыў неадступны аркестр, пад акампанемент якога цяжкi бас спяваў пра сваю любоў да Таццяны.


Раздзел 5 Дзея адбываецца ў Грыбаедаве


Старадаўнi двухпавярховы дом крэмавага колеру стаяў на бульварным кальцы ў глыбiнi зачахлага саду, адмежаванага ад ходнiкаў каванаю чыгуннаю рашоткаю. Невялiкая пляцоўка перад домам была заасфальтавана, зiмой на ёй высiўся сумёт з лапатаю, летам яна ператваралася ў цудоўнае аддзяленне рэстарацыi пад парусiнавым тэнтам.

Дом называлi "Домам Грыбаедава" таму, што быццам бы некалi ён належаў цётцы пiсьменнiка - Аляксандра Сяргеевiча Грыбаедава. Ну, належаў цi не належаў - мы дакладна не ведаем. Нават памятаецца, што быццам бы нiякай цёткi-домаўладальнiцы ў Грыбаедава i не было... Аднак дом гэтак звалi. Нават болей, адзiн маскоўскi хлус расказваў, што нiбы на другiм паверсе, у круглай зале з калонамi, знакамiты пiсьменнiк чытаў урыўкi з "Гора ад розуму" гэтай самай цётцы, якая сядзела на сафе. А мiж iншым, д'ябал яго ведае, магчыма, i чытаў, не гэта важна!

А важна тое, што цяпер валодаў гэтым домам МАССАЛIТ, якi ўзначальваў Мiхаiл Аляксандравiч Берлiёз да свайго з'яўлення на Патрыярхавых сажалках.

З лёгкае рукi сябраў МАССАЛIТа нiхто не называў дом "Домам Грыбаедава", а ўсе гаварылi проста - "Грыбаедаў": "Я ўчора дзве гадзiны правалэндаўся ў Грыбаедава". - "Ну, i як?" - "Дабiўся на месяц у Ялту". - "Малайчына!" Альбо: "Пайсцi да Берлiёза, ён сёння з чатырох да пяцi прымае ў Грыбаедаве..." i гэтак далей.

МАССАЛIТ размясцiўся ў Грыбаедаве гэтак, што лепш i ўтульней не можа i быць. Кожны, хто заходзiў у Грыбаедава, перш за ўсё мiжволi знаёмiўся з паведамленнямi розных спартовых кружкоў i з групавымi, а таксама iндывiдуальнымi фотаздымкамi сябраў МАССАЛIТа, якiмi (фотаздымкамi) былi абвешаны лесвiчныя сцены на другi паверх.

На дзвярах першага пакоя на гэтым жа паверсе быў вiдаць надпiс вялiкiмi лiтарамi: "Рыбна-лецiшчная секцыя" i намаляваны карась, якi трапiўся на вуду.

На дзвярах пакоя No 2 было напiсана нешта не зусiм зразумелае: "Аднадзённая творчая пуцёўка. Звяртацца да М.В.Падложнай".

Наступныя дзверы трымалi на сабе кароткi, але ўжо зусiм незразумелы надпiс: "Пералыгiна". Потым у выпадковага наведвальнiка Грыбаедава пачыналi разбягацца вочы ад надпiсаў, якiя стракацелi на арэхавых цётчыных дзвярах: "Запiс у чаргу на паперу ў Паклёўкiнай", "Каса", "Асабiсты разлiк скетчыстаў"...

Перасекшы даўжэзную чаргу, якая пачыналася ўнiзе ад швейцарскага пакоя, можна было ўбачыць надпiс на дзвярах, куды пёрся народ: "Кватэрнае пытанне".

За кватэрным пытаннем вiднеўся раскошны плакат, на якiм была намалявана скала, а на яе грэбенi ехаў коннiк у бурцы i з вiнтоўкаю за плячыма. Нiжэй пальмы i балкон, на балконе сядзеў малады чалавек з чубчыкам, глядзеў некуды ўгору шустрымi вачыма i трымаў у руцэ самапiску. Подпiс: "Поўнааб'ёмныя творчыя адпачынкi ад двух тыдняў (апавяданне-навела) да аднаго года (раман, трылогiя). Ялта, Суук-Су, Баравое, Цыхiдзiры, Махiнджауры, Ленiнград (Зiмнi палац)". Ля гэтых дзвярэй таксама была чарга, але невялiкая, сотнi на паўтары.

Далей iшлi адпаведна паваротам, пад'ёмам i спускам грыбаедаўскага дома, "Праўленне МАССАЛIТа", "Касы No 2, 3, 4, 5", "Рэдакцыйная калегiя", "Старшыня МАССАЛIТа", "Бiльярдная", розныя дапаможныя ўстановы i, нарэшце, тая самая зала з каланадаю, дзе цётка цешылася камедыяй генiяльнага пляменнiка.

Кожны наведвальнiк, калi ён, вядома, быў не зусiм тупы, калi трапляў у Грыбаедава, адразу ж думаў пра тое, як добра жывецца шчаслiўчыкам - сябрам МАССАЛIТа, i чорная зайздрасць пачынала пакрысе мучыць яго. I ўзнiкаў горкi дакор за тое, што яго прырода не надзялiла пры нараджэннi лiтаратурным талентам, без чаго, натуральна, няварта было i марыць, каб завалодаць бiлетам МАССАЛIТа, карычневым, якi пах дарагою скураю, з залатою шырокаю аблямоўкаю, вядомы на ўсю Маскву бiлет.

Хто будзе абараняць зайздрасць? Гэта пачуццё катэгорыi дрэнных людзей, але ўсё ж зразумець наведвальнiка можна. Бо ўсё тое, што ён бачыў на верхнiм паверсе, было яшчэ не ўсё, зусiм не ўсё. Увесь нiжнi паверх цётчынага дома займала рэстарацыя, i якая рэстарацыя! Справядлiва яна лiчылася сама лепшай у Маскве. I не толькi таму, што месцiлася ў двух вялiкiх залах з высокай столлю, размаляванай лiловымi асiрыйскiмi конямi з грывамi, не толькi таму, што на кожным стале стаяла лямпа, прыкрытая шалем, не толькi таму, што туды не мог трапiць кожны з вулiцы, а яшчэ i таму, што якасцю прадуктаў Грыбаедаў перамагаў усе маскоўскiя рэстарацыi i што iх тут прадавалi па даволi сходнай цане.

Таму няма нiчога дзiўнага пачуць вось такую размову, якую аднойчы пачуў аўтар гэтых сама праўдзiвых радкоў ля чыгуннае рашоткi Грыбаедава:

- Ты дзе сёння вячэраеш, Амбросiй?

- Яшчэ пытаешся, вядома, тут буду, дарагi Фока! Арчыбальд Арчыбальдавiч шапнуў мне сёння, што будуць парцыённыя судачкi а нацюрэль. Вiртуозная штучка!

- Умееш ты жыць, Амбросiй! - уздыхаючы, гаварыў худы, зашморганы, з карбункулам на шыi Фока чырванагубаму волату, золатавалосаму, таўсташчокаму Амбросiю-паэту.

- Нiякага асаблiвага ўмення ў мяне няма, - пярэчыў Амбросiй, - а звычайнае iмкненне жыць па-чалавечы. Ты хочаш сказаць, Фока, што судачкi бываюць i ў "Калiзеi"? Але ў "Калiзеi" порцыя судачкоў каштуе трынаццаць рублёў пятнаццаць капеек, а ў нас - пяць пяцьдзесят! Акрамя таго, у "Калiзеi" судачкi трохдзённыя, i, яшчэ, у цябе няма гарантыi, што ў "Калiзеi" ты не атрымаеш ад першага сустрэчнага, якi ўварваўся з Тэатральнага праезда, вiнаграднаю гронкаю па мордзе. Не, я катэгарычна супраць "Калiзея", - грымеў на ўвесь бульвар пераборлiвы Амбросiй. - Не ўгаворвай мяне, Фока.

- Я не ўгаворваю цябе, Амбросiй, - пiшчаў Фока. - Дома можна павячэраць.

- Скажаш, - трубiў Амбросiй, - уяўляю тваю жонку, якая спрабуе ў рондальчыку на кухнi зварганiць парцыённыя судачкi а нацюрэль! Гi-гi-гi!.. Арэвуар, Фока! - i з песенькаю Амбросiй накiроўваецца да веранды пад тэнтам.

Э-ха-ха... Было, было! Памятаюць маскоўскiя старажылы знакамiтага Грыбаедава! Ды што там адвараныя парцыённыя судачкi! Дзяшоўка гэта, мiлы Амбросiй! А сцерлядзь, сцерлядзь у серабрыстых рондальчыках, сцерлядзь, перакладзеная ракавымi шыйкамi i свежаю iкрою? А яйкi-какот з шампiньёнавым пюрэ ў кубачках? А драздовыя фiлейчыкi вам не падабалiся? З труфелямi? Перапёлкi па-генуэску? Дзесяць з паловаю! Ды джаз, ды ветлiвае абслугоўванне. А ў лiпенi, калi ўся сям'я на лецiшчы, а вас трымаюць у горадзе тэрмiновыя лiтаратурныя справы, - на верандзе, у цянi ад вiнаграду, залатою плямаю на чысценькiм настольнiку талерачка супу-прэнтаньер? Памятаеце, Амбросiй? Чаго тут пытацца! Па губах вашых бачу, што памятаеце. Што вашы сiжкi, судачкi! А дупелi, гаршнепы, бакасы, слонкi ў сезон, перапёлкi, кулiкi? Нарзан, якi шыпiць у горле?! Але хопiць, ты захапiўся, чытач! За мною!..

А палове адзiнаццатай у той самы вечар, калi загiнуў Берлiёз на Патрыярхавых, у Грыбаедаве наверсе свяцiўся толькi адзiн пакой, i ў iм пакутавалi дванаццаць лiтаратараў, якiя сабралiся на паседжанне i чакалi Мiхаiла Аляксандравiча.

Яны сядзелi на крэслах, на сталах i нават на падаконнiках у пакоi праўлення МАССАЛIТа i вельмi пакутавалi ад духаты. Нiводнага свежага струменя не пранiкала ў адчыненыя вокны. Масква аддавала назапашаную за дзень цеплыню, i было зразумела, што i ноч не прынясе палёгкi. Пахла цыбуляй з падвала цётчынага дома, дзе працавала рэстарацыйная кухня, i ўсiм хацелася пiць, усе нервавалiся i злавалiся.

Белетрыст Бяскуднiкаў - цiхi, прыстойна апрануты чалавек з уважлiвымi i адначасна няўлоўнымi вачыма - дастаў гадзiннiк. Стрэлка паўзла да адзiнаццацi. Бяскуднiкаў пстрыкнуў па цыферблаце, паказаў яго суседу, паэту Двухбрацкаму, якi сядзеў на стале i ад няма чаго рабiць махаў нагамi, абутымi ў жоўтыя чаравiкi на гумавай падэшве.

- Аднак, - прамармытаў Двухбрацкi.

- Хлопец, мабыць, на Клязьме зачапiўся, - густым голасам адазвалася Настасся Лукiнiчна Няпрыменава, маскоўская купецкая сiрата, якая стала пiсьменнiцай i выдумляе батальныя марскiя апавяданнi пад псеўданiмам "Штурман Жорж".

- Даруйце, - смела загаварыў аўтар папулярных скетчаў Загрываў. - Я i сам зараз бы з задавальненнем на балкончыку чаёк пiў, замест таго, каб тут варыцца. Паседжанне прызначана на дзесяць?

- А цяпер добра на Клязьме, - падагрэла прысутных Штурман Жорж, ведала, што лецiшчны пасёлак пiсьменнiкаў Пералыгiна на Клязьме - балючае пытанне. Цяпер, мабыць, салаўi там спяваюць. Мне заўсёды неяк лепш працуецца за горадам, асаблiва вясною.

- Трэцi год плачу грошы, каб хворую на базедаву хваробу жонку адправiць у гэты рай, ды нiчога сярод хваль не маячыць, - ядавiта i горка сказаў навелiст Iеранiм Папрыхiн.

- Гэта ўжо як каму пашанцуе, - прагудзеў з падаконнiка крытык Абабкаў.

Радасць загарэлася ў маленькiх вочках Штурман Жоржа, i яна сказала, змякчаючы сваё кантральта:

- Не трэба, таварышы, зайздросцiць. Лецiшч толькi дваццаць два, i будуецца яшчэ толькi сем, а нас у МАССАЛIЦе тры тысячы.

- Тры тысячы сто адзiнаццаць чалавек, - уставiў нехта з кута.

- Ну вось бачыце, - працягвала Штурман Жорж, - што ж рабiць? Натуральна, што лецiшчы атрымалi сама таленавiтыя з нас...

- Генералы! - напрасткi ўрэзаўся ў сварку Глухараў-сцэнарыст.

Бяскуднiкаў прытворна пазяхнуў i выйшаў з пакоя.

- Адзiн у пяцi пакоях у Пералыгiне, - услед яму сказаў Глухараў.

- Лаўровiч адзiн у шасцi, - крыкнуў Дзянiскiн, - i сталоўка дубам абабiта.

- Э-э, цяпер не ў гэтым справа, - прагудзеў Абабкаў, - а ў тым, што палова дванаццатай.

Пачаўся шум, наспявала нешта накшталт бунту. Пачалi тэлефанаваць у ненавiснае Пералыгiна, трапiлi не на тое лецiшча, да Лаўровiча, даведалiся, што Лаўровiч пайшоў на рэчку, i зусiм ад гэтага засмуцiлiся. Наўздагад патэлефанавалi ў камiсiю па прыгожай славеснасцi па дадатковым No 930 i, вядома, нiкога там не знайшлi.

- Ён мог бы i патэлефанаваць, - крычалi Дзянiскiн, Глухараў i Квант.

Ды крычалi яны марна: не мог Мiхаiл Аляксандравiч нiкуды болей патэлефанаваць. Далёка, далёка ад Грыбаедава, на трох цынкавых сталах ляжала тое, што яшчэ нядаўна было Мiхаiлам Аляксандравiчам.

На першым - голае, у засохлай крывi цела з перабiтаю рукою i раздушанаю грудзiнаю, на другiм - галава з выбiтымi зубамi, з памутнелымi расплюшчанымi вачыма, якiх не палохала болей моцнае святло, а на трэцiм - куча закарэлых ануч.

Ля абезгалоўленага стаялi: прафесар судовай медыцыны, патолагаанатам i яго празектар, прадстаўнiк следства i выклiканы па тэлефоне ад хворае жонкi намеснiк Мiхаiла Аляксандравiча ў МАССАЛIЦе - лiтаратар Жаўдыбiн.

Машына заехала па Жаўдыбiна i найперш, разам са следствам, адвезла яго (пад поўнач гэта было) на кватэру забiтага, дзе былi апячатаны яго паперы, а потым ужо ўсе паехалi ў морг.

Вось цяпер тыя, хто стаяў над нябожчыкам, раiлiся, як лепш зрабiць: цi прышыць адрэзаную галаву да шыi, цi выставiць цела ў грыбаедаўскай зале i проста акрыць яго чорным да самага падбародка.

Так, Мiхаiл Аляксандравiч нiкуды не мог патэлефанаваць, i таму дарэмна абуралiся i крычалi Дзянiскiн, Глухараў i Квант з Бяскуднiкавым. Роўна апоўначы ўсе лiтаратары пакiнулi верхнi паверх i сышлi ў рэстарацыю. Тут зноў нядобрым словам успомнiлi Мiхаiла Аляксандравiча: усе столiкi на верандзе, натуральна, былi ўжо занятыя, i давялося застацца вячэраць у гэтых прыгожых, але душных залах.

I роўна апоўначы ў адным з iх нешта моцна грукнула, зазвiнела, пасыпалася, заскакала. I адразу ж тоненькi мужчынскi голас адчайна закрычаў: "Алiлуйя!" Гэта ўрэзаў знакамiты грыбаедаўскi джаз. Пакрытыя потам твары нiбы засвяцiлiся, здалося, што ажылi на столi намаляваныя конi, у лямпах быццам пабольшала святла, i раптам, як з ланцуга сарвалiся, заскакалi абедзве залы, а за iмi i веранда.

Заскакаў Глухараў з паэтэсай Тамарай Паўмесяц, заскакаў Квант, заскакаў Жукопаў-раманiст з нейкаю кiнаактрысаю ў жоўтай сукенцы. Скакалi: Драгунскi, Чардакчы, маленькi Дзянiскiн з гiганцкай Штурман Жоржам, скакала прыгажуня архiтэктар Сямейкiна-Гал, моцна аблапленая невядомым у белых дзяружных штанах. Скакалi свае i запрошаныя госцi, маскоўскiя i прыезджы пiсьменнiк Ёган з Кранштата, нейкi Вiця Куфцiк з Растова, здаецца, рэжысёр, з лiловым лiшаём на ўсю шчаку, скакалi выдатнейшыя прадстаўнiкi паэтычнага падраздзела МАССАЛIТа, а менавiта Павiянаў, Багахульскi, Салодкi, Шпiчкiн i Адэльфiна Буздзяк, скакалi невядомых прафесiй маладыя людзi, стрыжаныя пад бокс, з падшытымi ватаю плячыма, скакаў нейкi пажылы з барадою, у якой засела пёрка зялёнае цыбулi, скакала з iм пажылая змарнаваная малакроўем дзяўчына ў аранжавай шаўковай пакамечанай сукеначцы.

Сплывалi потам афiцыянты i насiлi над галовамi запацелыя куфлi з пiвам, хрыпла i з нянавiсцю крычалi: "Выбачайце, грамадзянiн!" Недзе з рупара голас камандаваў: "Карскi раз! Зубрык два! Флякi гаспадарскiя!" Грукат залатых джазавых талерак у аркестры часам перакрываў грукат посуду, якi пасудамыйкi па жолабе спускалi на кухню. Адным словам, пекла.

I было апоўначы ў пекле вiдовiшча. Выйшаў на веранду чарнавокi прыгажун з кiнжальнаю бародкаю, у сурдуце i царскiм позiркам паглядзеў навокал. Гаварылi, гаварылi мiстыкi, што быў час, калi прыгажун не апранаў сурдута, а быў падпяразаны шырокай скураной папругаю, з якой тырчалi рукаяткi пiсталетаў, а яго валасы пад колер крумкачовага крыла былi падвязаны чырвоным шоўкам, i плыў у Караiбскiм моры пад яго камандаю брыг пад чорным мёртвым сцягам з Адамавай галавой.

Але не, не! Абманваюць спакушальнiкi-мiстыкi, нiякага Караiбскага мора няма на свеце, i не плывуць там адчайныя флiбусцьеры, i не даганяе iх карвет, i не сцелецца над вадою гарматны дым. Няма нiчога, i нiчога не было! Вунь ссохлая лiпа ёсць, ёсць чыгунная рашотка i за ёй бульвар... I растае лёд у вазачцы, i вiдаць за суседнiм столiкам набеглыя крывёй нечыя вочы, i страшна, страшна... О багi, багi лiтасцiвыя, атруты мне, атруты!..

I раптам за столiкам успырхнула слова: "Берлiёз!"

Джаз развалiўся i знiк, быццам нехта грукнуў па iх кулаком. "Што, што, што, што?!!" - "Берлiёз!!!" I пачалi ўсхоплiвацца з месцаў, пачалi ўскрыкваць...

Так паднялася хваля гора ад страшнае навiны пра Мiхаiла Аляксандравiча. Нехта мiтусiўся, крычаў, што трэба адразу тут жа скласцi нейкую тэлеграму i тэрмiнова адправiць яе.

Але якую тэлеграму, спытаемся мы, i куды? I навошта яе пасылаць? I сапраўды, куды? I навошта нейкая там тэлеграма таму, чыя раздушаная патылiца сцiснута зараз празектарскiмi рукамi, чыю шыю коле зараз крывымi iголкамi прафесар? Загiнуў ён, i не трэба яму нiякай тэлеграмы. Усё скончана, не будзем болей загружаць тэлеграф.

Сапраўды, загiнуў, загiнуў... Але ж мы жывыя!

Ну, паднялася хваля гора, патрымалася-патрымалася i пачала ападаць, i сёй-той ужо вярнуўся да свайго столiка i - спачатку крадком, а потым i адкрыта - выпiў гарэлачкi i закусiў. I на самай справе, не прападаць жа курыным катлетам дэваляй? Чым мы дапаможам Мiхаiлу Аляксандравiчу? Тым, што застанемся галодныя? Але ж мы жывыя!

Натуральна, раяль замкнулi, джаз разышоўся, некалькi журналiстаў паехалi ў свае рэдакцыi пiсаць некралогi. Стала вядома, што прыехаў з морга Жаўдыбiн. Ён размясцiўся ў кабiнеце нябожчыка наверсе, i адразу ж пракацiлася чутка, што ён i будзе замест Берлiёза. Жаўдыбiн выклiкаў да сябе з рэстарацыi ўсiх дванаццаць сябраў праўлення, i на паседжаннi, якое тэрмiнова пачалося ў Берлiёзавым кабiнеце, пачалi абмяркоўваць тэрмiновыя пытаннi, як прыбраць грыбаедаўскую залу, пра перавоз цела з морга, пра адкрыццё доступу i пра ўсё астатняе, што звязана з сумным здарэннем.

А рэстарацыя зажыла сваiм звычайным жыццём, i жыла бы iм да закрыцця, гэта значыць да чатырох гадзiн, калi б не здарылася нешта такое, што ўразiла гасцей значна больш, чым вестка пра гiбель Берлiёза.

Першыя захвалявалiся рамiзнiкi, якiя дзяжурылi ля варот грыбаедаўскага дома. Чуваць было, як адзiн з iх, прыўстаўшы на козлах, закрычаў:

- Цю, вы толькi гляньце!

I адразу ж ля чыгуннае рашоткi аднекуль успыхнуў агеньчык i пачаў наблiжацца да веранды. Усе, хто сядзеў за столiкамi, пачалi ўставаць i прыглядацца, i ўбачылi, што разам з агеньчыкам да рэстарацыi наблiжаецца белая здань. Калi здань падышла да трыльяжа, усе нiбы акасцянелi з кавалачкамi сцерлядзi на вiдэльцах i вылупленымi вачыма. Швейцар, якi ў гэты час выйшаў з дзвярэй рэстарацыйнага гардэроба, каб папалiць, затаптаў папяроску i спачатку рушыў насустрач зданi, каб перагарадзiць ёй дарогу ў рэстарацыю, але чамусьцi не зрабiў гэтага, спынiўся з недарэчнаю ўсмешачкаю.

I здань прайшла праз адтулiну ў трыльяжы, вольна ступiла на веранду. I тут толькi ўсе ўгледзелi, што гэта нiякi не прывiд, а Iван Мiкалаевiч Бяздомны вядомы паэт.

Ён быў босы, у парванай белай талстоўцы, да якое на грудзях шпiлькаю прышпiлена папяровая iконка з вылiнялым малюнкам нейкага святога, i ў паласатых споднiках. У руцэ Iван Мiкалаевiч нёс запаленую вянчальную свечку. Правая шчака ў Iвана Мiкалаевiча была абадраная. Цяжка нават вымераць тую глыбiню маўчання, якое запанавала на верандзе. У аднаго з афiцыянтаў з нахiленага куфля цякло на падлогу пiва.

Паэт падняў свечку над галавой i моцна сказаў:

- Здаровы, другi мае! - i адразу ж зазiрнуў пад блiжэйшы столiк i тужлiва ўсклiкнуў: - Не, яго няма тут!

Пачулiся два галасы. Бас сказаў бязлiтасна:

- Усё ясна. Белая гарачка.

А другi, жаночы, спалохана прамовiў словы:

- Як жа гэта мiлiцыя прапусцiла яго па вулiцах у такiм выглядзе?

Гэта Iван Мiкалаевiч пачуў i адазваўся:

- Двойчы хацелi затрымаць, у Скацертным i тут, на Броннай, ды я сiгануў цераз плот, бачыце, шчаку разадраў! - Тут Iван Мiкалаевiч падняў свечку i закрычаў: - Браты ў лiтаратуры! (Асiплы яго голас памацнеў i зрабiўся палымяным.) Слухайце мяне ўсе! Ён з'явiўся! Лавiце яго тэрмiнова, бо ён наробiць бяды, якая i не снiлася нам!

- Што? Што? Што ён сказаў? Хто з'явiўся? - пачулiся галасы з усiх бакоў.

- Кансультант, - адказаў Iван, - i гэты кансультант зараз забiў на Патрыярхавых Мiшу Берлiёза.

Тут з унутраных залаў павалiў на веранду народ, вакол Iванавага агню сабраўся натоўп.

- Выбачайце, выбачайце, скажыце дакладней, - пачуўся над вухам у Iвана Мiкалаевiча цiхi i ветлiвы голас, - скажыце, як гэта забiў? Хто забiў?

- Замежны кансультант, прафесар i шпiён! - сказаў Iван i азiрнуўся.

- А як яго прозвiшча? - цiха спыталiся на вуха.

- Во, прозвiшча! - сумна крыкнуў Iван, - Каб я ведаў прозвiшча! Не запомнiў я прозвiшча на вiзiтнай картцы... Памятаю толькi першую лiтару "Вэ", на "Вэ" прозвiшча! Якое ж прозвiшча на "Вэ"? - схапiўшыся за лоб, сам у сябе спытаўся Iван i раптам замармытаў: - Вэ... Вэ... Вэ! Ва... Вашнер? Вагнер? Вайнер? Вегнер? Вiнтэр? - валасы на галаве ў Iвана ад напругi пачалi варушыцца.

- Вульф? - жаласлiва выкрыкнула нейкая жанчына. Iван раззлаваўся.

- Дура! - крыкнуў ён i пачаў шукаць яе позiркам. - Пры чым тут Вульф? Вульф нi ў чым не вiнаваты! Во, во... Не, нiяк не ўспомню! Ну, дык вось, грамадзяне: зараз жа тэлефануйце ў мiлiцыю, каб выслалi пяць матацыклаў з кулямётамi прафесара лавiць. Ды не забудзьце сказаць, што з iм яшчэ двое: адзiн высозны, клятчасты... пенснэ пабiтае i кот чорны, тлусты. А я пакуль што абшукаю Грыбаедава, я адчуваю, што ён тут!

Iван захваляваўся, расштурхаў акружэнне, пачаў размахваць свечкаю, аблiваў сябе воскам, зазiраў пад сталы. Тут пачулася слова: "Доктара!" - i нечы твар, ласкавы i мясiсты, выгалены i дагледжаны, у рагавых акулярах, з'явiўся перад Iванам.

- Таварыш Бяздомны, - загаварыў гэты твар юбiлейным голасам, супакойцеся! Вас уразiла смерць усiмi намi любiмага Мiхаiла Аляксандравiча... не, проста Мiшы Берлiёза. Мы гэта добра разумеем усе. Вам трэба адпачыць. Зараз таварышы правядуць нас у пакой, i вы адпачняце...

- Ты, - выскалiўся Iван, - цi разумееш ты, што трэба злавiць прафесара? А ты лезеш да мяне з розным глупствам! Крэтын!

- Таварыш Бяздомны, злiтуйцеся, - адказаў твар, пачырванеў, пачаў адступаць i ўжо раскайваўся, што ўвязаўся ў гэтую гiсторыю.

- Не, з каго-каго, а з цябе я не злiтуюся, - з цiхай нянавiсцю сказаў Iван Мiкалаевiч.

Твар яго сутаргава скрывiўся, ён хуценька перахапiў свечку з правае рукi ў левую, шырока размахнуўся i ўрэзаў спагадлiваму твару ў вуха.

Тут здагадалiся кiнуцца на Iвана - i кiнулiся. Свечка патухла, акуляры, якiя ўпалi з твару, былi iмгненна растаптаны. Iван выгукнуў страшны баявы клiч, якi пачулi з задавальненнем нават на бульвары, i пачаў абараняцца. Зазвiнеў са сталоў посуд, закрычалi жанчыны.

Пакуль афiцыянты звязвалi паэта ручнiкамi, у раздзявалцы iшла гаворка памiж камандзiрам брыга i швейцарам.

- Ты бачыў, што ён у споднiм? - холадна пытаўся пiрат.

- Ды, Арчыбальд Арчыбальдавiч, - спалохана апраўдваўся швейцар, - як я магу iх не пусцiць, калi ён сябра МАССАЛIТа?

- Ты бачыў, што ён у споднiм? - паўтарыў пiрат.

- Злiтуйцеся, Арчыбальд Арчыбальдавiч, - чырванеў швейцар, - што ж я магу зрабiць? Я сам разумею, што на верандзе панi сядзяць...

- Панi тут нi пры чым, iм гэта ўсё роўна, - адказваў пiрат i папялiў швейцара позiркам, - а гэта мiлiцыi не ўсё роўна! Чалавек у бялiзне можа iсцi па вулiцах у Маскве толькi тады, калi яго суправаджае мiлiцыя, i толькi ў адно месца - у аддзел мiлiцыi! А ты, калi швейцар, павiнен ведаць, што як толькi ўбачыў такога чалавека, ты павiнен не трацiць i секунды, пачынаць свiстаць. Ты чуеш?

Ашалелы швейцар пачуў з веранды вухканне, звон пасуды i жаночыя крыкi.

- Ну што з табой зрабiць за гэта? - спытаўся флiбусцьер.

Скура на твары ў швейцара зрабiлася тыфознага колеру, а вочы змярцвелi. Яму здалося, што чорныя валасы, цяпер расчэсаныя на прабор, пакрылiся вогненным шоўкам.I знiклi пластрон i сурдут, а за скураной папругай паказалася ручка пiсталета. Швейцар уявiў сябе павешаным на фор-марсарэi. Сваiмi вачыма ён убачыў свой высалаплены язык i мёртвую галаву, якая звiсла на плячо, i нават пачуў, як усхлiпнула за бортам хваля. Каленi швейцара падагнулiся. Але тут флiбусцьер злiтаваўся з яго i патушыў свой востры позiрк.

- Глядзi, Мiкалай! Гэта апошнi раз. Нам такiх швейцараў у рэстарацыi i дарэмна не трэба. Ты ў царкву вартаўнiком паступай. - Пасля гэтага камандзiр скамандаваў коратка, ясна, хутка: - Панцялея з буфетнай. Мiлiцыянера. Пратакол. Машыну. У псiхiятрычную, - i дадаў: - Свiшчы!

Праз чвэртку гадзiны ўражаная публiка не толькi ў рэстарацыi, але i на самiм бульвары i ў вокнах дамоў, якiя выходзiлi на рэстарацыю, бачыла, як з варот Грыбаедава Панцялей, швейцар, мiлiцыннер i паэт Рохiн выносiлi спелянатага, як ляльку, маладога чалавека, якi залiваўся слязьмi, пляваўся i цаляў менавiта ў Рохiна, захлiпаўся ад слёз i крычаў:

- Сволач!

Шафёр грузавое машыны са злосным тварам заводзiў матор. Побач лiхач гарачыў каня, бiў яго па крупе сiнiмi лейцамi, крычаў:

- А вось на бегунках! Я вазiў у псiхiятрычную!

Вакол гудзеў натоўп, абмяркоўваў нечуванае здарэнне; адным словам, адбыўся брыдкi, нясмачны, спакуслiвы свiнскi скандал, якi скончыўся толькi тады, калi грузавiк паiмчаў на сабе ад варот Грыбаедава няшчаснага Iвана Мiкалаевiча, мiлiцыянера, Панцялея i Рохiна.


Раздзел 6 Шызафрэнія, як і было сказана


Калi ў прыёмную славутай псiхiятрычнай клiнiкi, якую нядаўна пабудавалi пад Масквой на беразе рэчкi, зайшоў чалавек з востраю бародкаю, апрануты ў белы халат, была палова другой ночы. Трое санiтараў не спускалi вачэй з Iвана Мiкалаевiча, якi сядзеў на канапе. Тут быў i зусiм расхваляваны паэт Рохiн. Ручнiкi, якiмi звязвалi Iвана Мiкалаевiча, ляжалi кучаю на той жа канапе. Рукi i ногi ў Iвана Мiкалаевiча былi развязаны.

Угледзеўшы чалавека, Рохiн пабялеў, кашлянуў i баязлiва сказаў:

- Добры дзень, доктар!

Доктар пакланiўся Рохiну, але ў гэты час глядзеў не на яго, а на Iвана Мiкалаевiча.

Той сядзеў зусiм нерухома, злосны з твару, насупiўшы бровы, i нават не варухнуўся, калi зайшоў доктар.

- Вось, доктар, - чамусьцi таямнiчым шэптам загаварыў Рохiн i баязлiва азiрнуўся на Iвана Мiкалаевiча, - вядомы паэт Iван Бяздомны... вось, бачыце, мы баiмося, што белая гарачка...

- Моцна пiў? - скрозь зубы спытаўся доктар.

- Не, выпiваў, але не так каб ужо...

- Тараканаў, пацукоў, чорцiкаў альбо сабак не лавiў?

- Не, - скалануўся Рохiн, - яго я ўчора i сёння ранiцай бачыў. Зусiм здаровы быў...

- А чаму ў споднiм? З ложка ўзялi?

- Ён, доктар, у рэстарацыю у гэтакiм выглядзе прыйшоў...

- Ага, ага, - вельмi задаволена сказаў доктар, - а чаму абадраны? Бiўся з кiм-небудзь?

- Ён з плота ўпаў, а потым у рэстарацыi ўдарыў аднаго, а потым другога...

- Так, так, так, - сказаў доктар, завярнуўся да Iвана i дадаў: - Добры дзень!

- Добры дзень, шкоднiк! - злосна i гучна адказаў Iван.

Рохiн збянтэжыўся гэтак, што не адважваўся вочы падняць на ветлiвага доктара. Але той зусiм не пакрыўдзiўся, а звычна зняў акуляры, прыпадняў крысо халата, спрытным рухам схаваў iх у заднюю кiшэню штаноў, а потым спытаўся ў Iвана:

- Колькi вам гадоў?

- Пайшлi вы ўсе к чорту, дальбог! - груба крыкнуў Iван i адвярнуўся.

- Чаго вы злуяцеся? Хiба я сказаў вам хоць што-небудзь непрыемнае?

- Мне дваццаць тры гады, - узбуджана загаварыў Iван, - i я падам скаргу на вас усiх. А на цябе асаблiва, гнiда, - выдзелiў ён асобна Рохiна.

- I чаму вы будзеце скардзiцца?

- Таму, што мяне, здаровага чалавека, схапiлi i сiлком прывалаклi ў дурдом! - абурана адказаў Iван.

Тут Рохiн прыгледзеўся да Iвана i пахаладзеў: нiчога вар'яцкага не было ў Iванавых вачах. З каламутных, якiя былi ў Грыбаедаве, яны ператварылiся ў ясныя, ранейшыя.

"Браточкi, - спалохана падумаў Рохiн, - ды ён i сапраўды нармальны! Вось дурнота якая! Навошта ж мы тады, сапраўды, прывалаклi яго сюды? Нармальны, нармальны, толькi морда аблупленая..."

- Вы знаходзiцеся, - спакойна загаварыў доктар i сеў на белую табурэтку на блiскучай назе, - не ў вар'яцкiм доме, а ў клiнiцы, дзе вас нiхто не будзе затрымлiваць, калi няма патрэбы.

Iван Мiкалаевiч зiрнуў скоса i недаверлiва, але ўсё ж прабурчаў:

- Слава богу! Знайшоўся хоць адзiн нармальны сярод iдыётаў, найпершы з якiх - балбес i бездар Сашка!

- Хто гэта Сашка-бездар? - пацiкавiўся доктар.

- А вось ён, Рохiн! - адказаў Iван i тыцнуў брудным пальцам у Рохiна.

Той успыхнуў ад абурэння.

"Гэта ён мне заместа дзякуй, - горка падумаў ён, - за тое, што я рашыў дапамагчы яму! На самай справе брыдота!"

- Тыповы кулачок па сваёй псiхалогii, - загаварыў Iван Мiкалаевiч, якому прыспiчыла выкрыць Рохiна, - i прытым кулачок, якi старанна маскiруецца пад пралетарыя. Паглядзiце на яго посную фiзiяномiю i параўнайце з тымi крыклiвымi вершамi, якiя ён выдумляе да святаў! Хэ-хэ-хэ... "Узвейцеся!" ды "развейцеся!,"... а вы ў нутро яму зiрнiце - што ён там думае... вы ахнеце! i Iван Мiкалаевiч злавесна засмяяўся.

Рохiн цяжка соп, быў чырвоны i думаў толькi пра тое, што ён прыгрэў у сябе на грудзях змяю, што ён рашыў дапамагчы таму, хто напавер аказаўся лютым ворагам. I галоўнае, што нiчога не зробiш: не будзеш жа сварыцца з вар'ятам?!

- А чаму вас, скажыце, прывезлi да нас? - спытаўся доктар пасля таго, як уважлiва выслухаў выкрыццё.

- Ды чорт iх ведае, дурняў! Схапiлi, звязалi нейкiмi анучамi i павалаклi на грузавiку!

- Дазвольце спытацца, а чаму вы ў рэстарацыю прыйшлi ў адной бялiзне?

- А што тут такога, - адказаў Iван, - пайшоў я купацца на Маскву-раку, ну i свiснулi маё адзенне, а гэтыя рызманы пакiнулi! Не голым жа мне па Маскве iсцi? Надзеў, што было, таму што спяшаўся ў рэстарацыю да Грыбаедава.

Доктар запытальна паглядзеў на Рохiна, i той пахмура прамармытаў:

- Рэстарацыя гэтак называецца.

- Ага, - сказаў доктар, - а чаму вы спяшалiся? Спатканне якое?

- Кансультанта я лаўлю, - адказаў Iван Мiкалаевiч i трывожна азiрнуўся.

- Якога кансультанта?

- Вы Берлiёза ведаеце? - спытаўся Iван шматзначна.

- Гэта... кампазiтар? Iван засмуцiўся.

- Якi кампазiтар? А, ды не! Кампазiтар - гэта супадзенне з прозвiшчам Мiшы Берлiёза!

Рохiну не хацелася нiчога гаварыць, але даводзiлася тлумачыць.

- Сакратара МАССАЛIТа Берлiёза сёння вечарам зарэзала трамваем на Патрыярхавых.

- Не гавары пра тое, чаго не ведаеш! - раззлаваўся на Рохiна Iван. - Я, а не ты быў там! Ён яго знарок пад трамвай прыстроiў!

- Папхнуў?

- Ды пры чым тут "папхнуў"? - злаваўся на агульную бесталковасць Iван. Яму i папiхаць не трэба! Ён гэтакiя штукi можа вытварыць, што толькi трымайся! Ён зараней ведаў, што Берлiёз трапiць пад трамвай!

- А хто-небудзь, акрамя вас, бачыў гэтага кансультанта?

- Вось у тым i бяда, што толькi я i Берлiёз.

- Так. I якiя ж меры вы прынялi, каб затрымаць забойцу? - тут доктар завярнуўся i кiнуў позiрк на жанчыну ў белым халаце, якая сядзела збоч за столiкам. Тая дастала лiст з шуфлядкi i пачала запаўняць пустыя мясцiны ў графах.

- Меры вось якiя. Узяў я на кухнi свечачку...

- Вось гэту? - спытаўся доктар i паказаў на паломаную свечку, якая ляжала побач з iконкай на стале перад жанчынаю.

- Гэтую i...

- А навошта iконка?

- Ага, i iконка... - Iван пачырванеў, - iконка больш за ўсё i спалохала, ён зноў пальцам паказаў на Рохiна, - але справа ў тым, што ён, кансультант, ён, скажам шчыра... знаецца з нячыстаю сiлаю... i проста так яго не зловiш.

Санiтары чамусьцi выцягнулi рукi па швах i не спускалi вачэй з Iвана.

- Ага, - працягваў Iван, - знаецца! Тут факт бясспрэчны. Ён асабiста з Понцiем Пiлатам размаўляў. Ды не глядзiце вы гэтак на мяне! Праўду гавару! Усё бачыў - i балкон, i пальмы! Быў, адным словам, у Понцiя Пiлата, я ручаюся.

- Ну, ну...

- Ну, значыць, я iконку на грудзi прычапiў i пабег...I тут гадзiннiк ударыў двойчы.

- Эге, - усклiкнуў Iван i ўстаў з канапы, - дзве гадзiны, а я з вамi час марную! Я прашу прабачэння, дзе тэлефон?

- Прапусцiце да тэлефона, - загадаў доктар санiтарам.

Iван схапiў слухаўку, а жанчына тым часам спыталася ў Рохiна:

- Жанаты ён?

- Халасцяк, - спалохана адказаў Рохiн.

- Сябра прафсаюза?

- Ага.

- Мiлiцыя? - закрычаў Iван у слухаўку. - Мiлiцыя? Таварыш дзяжурны, загадайце зараз жа, каб выслалi пяць матацыклiстаў з кулямётамi лавiць замежнага кансультанта. Што? Заязджайце па мяне, я сам з вамi паеду... Гаворыць паэт Iван Бяздомны з вар'яцкага дома... Якi ваш адрас? - шэптам спытаўся Бяздомны ў доктара, прыкрыўшы слухаўку далонню, а потым зноў закрычаў у слухаўку: - Вы слухаеце? Алё!.. Бесталач! - раптам зароў Iван i ляпнуў слухаўку аб сцяну. Потым ён завярнуўся да доктара, падаў руку, суха сказаў "да пабачэння" i сабраўся iсцi.

- Злiтуйцеся, куды ж вы хочаце iсцi, - загаварыў доктар, гледзячы Iвану ў вочы, - апоўначы, у адной бялiзне... Вы сябе дрэнна адчуваеце, застаньцеся ў нас!

- Прапусцiце, - сказаў Iван санiтарам, якiя заступiлi дзверы. - Прапусцiце вы цi не? - страшным голасам крыкнуў паэт.

Рохiн затрымцеў, а жанчына нацiснула на кнопачку ў стале, i на яго блiскучую паверхню выскачыла блiскучая каробачка i запаяная ампула.

- Ах, так?! - дзiка i зацкавана прамовiў Iван i азiрнуўся. - Ну ладна! Бывайце... - i галавою ён кiнуўся ў акно. Пачуўся ўдар, але спецыяльнае шкло вытрымала, i праз iмгненне Iван выкручваўся ў руках у санiтараў. Ён хрыпеў, спрабаваў кусацца, крычаў:

- Дык вось якiя вы шкельцы ў сябе завялi!.. Пусцi!.. Пусцi, кажу!

Шпрыц блiснуў у руках у доктара, жанчына адным узмахам разарвала рукаў талстоўкi i ўчапiлася ў руку з нежаночаю сiлаю. Запахла эфiрам, Iван аслаб у руках у чатырох чалавек, i спрытны доктар выкарыстаў гэты момант, укалоў iголку ў Iванаву руку. Iвана патрымалi яшчэ некалькi хвiлiн, потым паклалi на канапу.

- Бандыты, - закрычаў Iван i ўсхапiўся з канапы, але яго пасадзiлi. Як толькi адпусцiлi, ён зноў падхапiўся, але назад ужо сеў сам. Ё? памаўчаў, дзiкавата азiрнуўся, потым нечакана пазяхнуў, потым злосна ўсмiхнуўся.

- Упяклi ўсё ж, - сказаў ён, пазяхнуўшы яшчэ раз, нечакана прылёг, галаву паклаў на падушку, кулак па-дзiцячы пад шчаку, замармытаў ужо сонным голасам, нязлосна: - Ну што ж, добра... самi ж за ўсё i расплацiцеся. Я папярэдзiў, а там як хочаце! Мяне ж зараз найбольш цiкавiць Понцiй Пiлат... Пiлат... - i ён заплюшчыў вочы.

- Ванну, сто семнаццатую асобную i пост да яго, - загадаў доктар, надзяваючы акуляры.

Тут Рохiн зноў здрыгануўся: нячутна адчынiлiся белыя дзверы, за iмi быў вiдаць калiдор, асветлены сiнiмi начнымi лямпачкамi. З калiдора выехала на гумавых колах канапа, на яе пераклалi зацiхлага Iвана, i дзверы за iмi замкнулiся.

- Доктар, - шэптам спытаў уражаны Рохiн, - ён што, сапраўды хворы?

- Вядома, - адказаў доктар.

- I што ж гэта з iм? - спалохана спытаў Рохiн.

Стомлены доктар паглядзеў на Рохiна i вяла адказаў:

- Рухальнае i моўнае ўзбуджэнне... лiхаманкавыя iнтэрпрэтацыi... выпадак, вiдаць, цяжкi... Шызафрэнiя, мабыць. I да ўсяго гэтага алкагалiзм...

Рохiн зразумеў са сказанага доктарам, што справа ў Iвана Мiкалаевiча дрэнь, уздыхнуў i спытаўся:

- А што гэта ён усё пра нейкага кансультанта гаварыў?

- Бачыў, мабыць, некага, хто надта ўразiў яго хворае ўяўленне. А можа, i галюцынацыi...

Праз некалькi хвiлiн грузавiк iмчаў Рохiна ў Маскву. Свiтала, i святло не патушаных на шашы лiхтароў было ўжо непатрэбнае i непрыемнае. Шафёр злаваўся, што змарнавана ноч, гнаў машыну хутка, i яе заносiла на паваротах.

Вось i лес адпаў, застаўся недзе ззаду, i рэчка адышла некуды ўбок, насустрач грузавiку сыпалася рознае: нейкiя платы з вартаўнiчымi будкамi i штабелi дроў, высозныя валуны i нейкiя мачты, а на iх нанiзаныя катушкi, кучы каменнага друзу, зямля, парэзаная канавамi, - адным словам, адчувалася, што вось яна, Масква, побач, недзе за чарговым паваротам, i зараз навалiцца, абхопiць.

Рохiна калацiла i падкiдала нейкая калодка, на якой ён прымасцiўся, вылузвалася з-пад яго. Рэстарацыйныя ручнiкi, што падкiнуў мiлiцыянер, якi раней ад'ехаў на тралейбусе разам з Панцялеем, коўзалiся па ўсiм кузаве. Рохiн паспрабаваў iх спачатку сабраць, але потым чамусьцi злосна прашыпеў: "Ну iх к чорту! Чаго я, на самай справе, кручуся, як дурань?.." - адкiнуў iх нагой i не глядзеў туды болей.

Настрой у яго быў жахлiвы. Наведванне журботнага дома пакiнула ў душы цяжкi след. Рохiн спрабаваў зразумець, што яго мучыць. Калiдор з сiнiмi лямпачкамi, якi ўрэзаўся ў памяць? Думка пра тое, што горшае бяды, чым вар'яцтва, няма на свеце? Вядома, i гэта ўсё. Але яно так - агульная думка. А вось яшчэ ёсць нешта. Што ж гэта? Крыўда, вось што. Ага, крыўдныя словы, якiя сказаў Бяздомны проста ў вочы. I бяда не ў тым, што яны крыўдныя, а ў тым, што гэта праўда.

Паэт не глядзеў болей па баках, а ўпёрся позiркам у падлогу, дрыготкую i брудную, пачаў нешта мармытаць, ныць, нiшчыць самога сябе.

Ну, вершы... Яму - трыццаць два гады! А сапраўды, што ж будзе далей? I далей ён будзе выдумляць па некалькi вершаў у год. Да старасцi? Ага, да старасцi. Што ж дадуць яму гэтыя вершы? Славу? "Глупства! Хоць сам сябе не абманвай. Нiколi не будзе славы ў таго, хто выдумляе недарэчныя вершыкi. Чаму недарэчныя? Праўда, праўда сказана! - бязлiтасна пераконваў сябе Рохiн, - не веру я нiчому з таго, што пiшу!.."

Атручаны выбухам неўрастэнii, паэт гайдануўся, падлога перад iм перастала трэсцiся. Рохiн падняў галаву i ўбачыў, што ён даўно ўжо ў Маскве i што над Масквою ранiца, што воблака падсвечана золатам, што грузавiк яго спынiўся ў калоне разам з iншымi ля павароту на бульвар i што блiзенька ад яго стаiць на пастаменце металiчны чалавек з ледзь нахiленай галавой i абыякава глядзiць на бульвар.

Нейкiя дзiўныя думкi хлынулi ў голаў захварэламу паэту. "Вось прыклад сапраўднае ўдачы... - тут Рохiн устаў у кузаве i руку падняў, напаў чамусьцi на чалавека, якi нiколi нiкога не чапаў, - куды б не ступiў ён у жыццi, што толькi не здаралася з iм, усё яму на карысць было, усё ператваралася ў славу! Ну што ён зрабiў? Я не разумею... Ну што асаблiвае ў гэтых словах: "Буря мглою..."? Не разумею!.. Пашанцавала, пашанцавала! - злосна падсумаваў Рохiн i адчуў, што грузавiк пад iм варухнуўся, - страляў, страляў у яго гэты белагвардзеец, разбiў бядро i забяспечыў несмяротнасць..."

Калона рушыла. Зусiм хворы i нават пастарэлы паэт не болей чым праз дзве хвiлiны ўваходзiў на веранду Грыбаедава. Яна ўжо апусцела. У куце дапiвала нейкая кампанiя, у цэнтры яе мiтусiўся знаёмы канферансье ў цюбецейцы i з бакалам "Абраў" у руцэ.

Рохiн, нагружаны ручнiкамi, быў сустрэты Арчыбальдам Арчыбальдавiчам вельмi прыязна i адразу ж пазбаўлены ад праклятых ануч. Калi б Рохiн не быў гэтак змучаны клiнiкаю i грузавiком, ён, мабыць, з задавальненнем расказаў бы пра тое, як усё адбывалася ў лячэбнiцы, упрыгожыў бы гэты расказ выдуманымi падрабязнасцямi. Але цяпер яму было не да гэтага i, акрамя ўсяго, хаця Рохiн i не быў нiколi назiральным, - цяпер, пасля пакут на грузавiку, ён упершыню як след прыгледзеўся да пiратавага твару i зразумеў, што хоць той i пытаецца пра Бяздомнага, i нават аяяйкае, але на самай справе зусiм абыякавы да лёсу Бяздомнага i абсалютна не шкадуе яго. "I малайчына! I правiльна!" - з цынiчнаю самазнiшчальнаю злосцю падумаў Рохiн, абарваў расказ пра шызафрэнiю i папрасiў:

- Арчыбальд Арчыбальдавiч, гарэлачкi б мне...

Пiрат зрабiў спачувальны твар, шапнуў:

- Разумею... адну хвiлiнку... - махнуў афiцыянту.

Праз чвэрць гадзiны Рохiн, зусiм адзiн, сядзеў, сагнуўшыся над рыбцом, глушыў кiлiшак за кiлiшкам, разумеў i прызнаваў, што паправiць хоць што-небудзь у жыццi ўжо нельга, можна толькi пра ўсё забыць i не думаць.

Паэт змарнаваў ноч, пакуль iншыя весялiлiся, i цяпер разумеў, што вярнуць яе нельга. Варта толькi было падняць галаву ад лямпы ўгору на неба, каб зразумець, што ноч страчана назаўсёды. Афiцыянты спехам зрывалi настольнiкi са сталоў. У катоў, якiя шнырылi ля веранды, быў ранiшнi выгляд. На паэта няўмольна навальваўся дзень.


Раздзел 7 Нячыстая кватэра


Калi б на наступную ранiцу Сцёпу Лiхадзееву сказалi такое: "Сцёпа! Цябе расстраляюць, калi ты зараз жа не ўстанеш!" Сцёпа адказаў бы ледзь чутным голасам: "Расстрэльвайце, рабiце са мною што хочаце, але я не ўстану".

Не тое што ўстаць, - яму здавалася, што ён нават вочы не можа расплюшчыць, таму што калi ён гэта зробiць, блiсне маланка i галаву адразу ж разнясе на кавалкi. У гэтай галаве гудзеў цяжкi звон, мiж вочнымi яблыкамi i заплюшчанымi павекамi плылi карычневыя плямы з вогненна-зялёнымi абадкамi, у дадатак да ўсяго нудзiла i чамусьцi здавалася, што нуджэнне гэтае звязана з гукамi нейкага назойлiвага патэфона.

Сцёпа стараўся нешта ўспомнiць, але памяталася толькi адно - што, здаецца, учора i невядома дзе ён стаяў з сурвэткаю ў руцэ i намагаўся пацалаваць руку нейкай панi i адначасна абяцаў ёй, што назаўтра, роўна апоўднi, ён прыйдзе да яе ў госцi. Панi адмаўлялася ад гэтага, гаварыла: "Не, не, мяне не будзе дома!" - Сцёпа ўпарта настойваў на сваiм: "А я вось вазьму i прыйду!"

Нi якая гэта была панi, нi колькi зараз гадзiн, нi якая дата i якi месяц Сцёпа зусiм не ведаў i, што горш за ўсё, нават не мог зразумець, дзе ён знаходзiцца. Ён пастараўся высветлiць хаця б гэта i таму разляпiў сонныя павекi левага вока. У прыцемку нешта цьмяна блiшчала. Сцёпа нарэшце пазнаў, што гэта трумо, i зразумеў, што ён ляжыць дома на ложку тварам угору, гэта значыць на былым ювелiршыным ложку, у спальнi. Тут яму гэтак ударыла ў галаву, што ён заплюшчыў вочы i застагнаў.

Растлумачым: Сцёпа Лiхадзееў, дырэктар тэатра Вар'етэ, ачуняў ранiцай на сваёй кватэры, якую займаў папалам з нябожчыкам Берлiёзам, у вялiкiм шасцiпавярховым доме, утульна размешчаным на Садовай вулiцы.

Трэба сказаць, што кватэра гэтая - No 50 - даўно ўжо карысталася калi не дрэннаю, то ў крайнiм выпадку дзiўнаю рэпутацыяй. Яшчэ два гады назад валодала ёю ўдава ювелiра дэ Фужэрэ. Ганна Францаўна Фужэрэ, пяцiдзесяцiгадовая, паважная i вельмi дзелавая панi, тры пакоi з пяцi здавала жыльцам: аднаму, здаецца, прозвiшча якога было Беламут, i другому - з забытым прозвiшчам.

I вось два гады, як пачалiся ў кватэры незразумелыя здарэннi: з гэтае кватэры людзi пачалi знiкаць бясследна.

Аднойчы ў выхадны дзень з'явiўся на кватэру мiлiцыянер, выклiкаў у пярэднi пакой другога жыльца (прозвiшча якога забылася) i сказаў, што таго запрашаюць на хвiлiнку зайсцi ў аддзел i там распiсацца. Жылец наказаў Анфiсе, адданай i даўняй служанцы Ганны Францаўны, сказаць, калi яму будуць тэлефанаваць, што ён вернецца праз дзесяць хвiлiн, i пайшоў разам з ветлiвым мiлiцыянерам у белых пальчатках. Але не вярнуўся ён не толькi праз дзесяць хвiлiн, а наогул нiколi не вярнуўся. Сама дзiўнае з усяго, што з iм разам, мабыць, знiк i мiлiцыянер.

Набожная, а дакладней, забабонная Анфiса адкрыта сказала засмучанай Ганне Францаўне, што гэта чары i што яна добра ведае, хто павалок i жыльца i мiлiцыянера, толькi на ноч гаварыць не хоча. Ну, а чарам варта толькi пачацца, i тады iх нiяк не спынiш. Другi жылец знiк, памятаецца, у панядзелак, а ў сераду быццам скрозь зямлю правалiўся i Беламут, праўда, пры iншых акалiчнасцях. Ранiцай па яго, як i звычайна, заехала машына, каб завезцi на службу, i завезла, але назад нiкога не прывезла i сама больш не вярнулася.

Гора i жах панi Беламут нельга было апiсаць. Але i адно i другое цягнулася нядоўга. У тую ж ноч, калi Ганна Францаўна вярнулася з Анфiсаю з лецiшча, на якое чамусьцi тэрмiнова паехала, не заспелi ўжо грамадзянкi Беламут у кватэры. Але гэтага аказалася мала: дзверы абодвух пакояў, якiя займалi Беламуты, былi апячатанымi.

Сяк-так прамiнула два днi. На трэцi дзень Ганна Францаўна, якая пакутавала ад бяссоння, зноў паспешна паехала на лецiшча... Цi трэба казаць, што адтуль яна не вярнулася?

Анфiса, якая засталася адна, наплакаўшыся ўволю, легла спаць а другой гадзiне ночы. Што з ёю было далей - невядома, але расказвалi жыльцы з iншых кватэр, што быццам бы ў No 50 усю ноч чуваць былi нейкiя стукi i быццам бы да ранiцы ў вокнах гарэла святло. Ранiцай высветлiлася, што няма i Анфiсы!

Пра тых, хто знiк з праклятай кватэры, доўга ў доме расказвалi розныя легенды накшталт такiх, напрыклад, што гэтая сухенькая i набожная Анфiса быццам бы насiла на сваiх высахлых грудзях у замшавым мяшочку дваццаць пяць вялiкiх брыльянтаў, якiя належалi Ганне Францаўне. Што быццам бы на тым лецiшчы, куды тэрмiнова ездзiла Ганна Францаўна, выявiлiся незлiчоныя скарбы ў выглядзе тых самых брыльянтаў i залатых манет царскае чаканкi... I шмат iншага, гаварылi. Але чаго не ведаем, за тое не ручаемся.

Як бы яно не было, а кватэра прастаяла пустая i апячатаная толькi тыдзень, а потым у яе ўсялiлiся - нябожчык Берлiёз з жонкаю i гэты самы Сцёпа таксама з жонкаю. Зусiм натуральна, што як толькi яны трапiлi ў праклятую кватэру, i ў iх пачалося чортведама што. А менавiта, на працягу аднаго месяца прапалi абедзве жонкi. Але гэтыя не бясследна. Пра Берлiёзаву гаварылi, што яе быццам бы бачылi ў Харкаве з нейкiм балетмайстрам, а жонка Сцёпы нiбы знайшлася на Божадомцы, дзе, як балбаталi, дырэктар Вар'етэ, дзякуючы сваiм бясконцым знаёмым, умудрыўся здабыць ёй кватэру, але з адной толькi ўмоваю, каб i духу яе не было на Садовай...

I вось Сцёпа застагнаў. Ён хацеў паклiкаць хатнюю работнiцу Груню i запатрабаваць у яе пiрамiдон, але паспеў здагадацца, што гэта глупства, што нiякага пiрамiдону ў Грунi няма. Паспрабаваў паклiкаць на дапамогу Берлiёза, двойчы прастагнаў: "Мiша... Мiша...", але, як разумееце самi, не атрымаў адказу. У кватэры панавала поўная цiшыня.

Паварушыў пальцамi на нагах, здагадаўся, што ляжыць у шкарпэтках, дрыжачаю рукою правёў па бядры, каб вызначыць, у штанах цi без штаноў, i не вызначыў.

Нарэшце, пакiнуты ўсiмi i адзiнокi, вырашыў устаць, якое б нечалавечае намаганне не спатрэбiлася.

Сцёпа разляпiў склееныя павекi i ўбачыў, што адлюстроўваецца ў трумо ў выглядзе чалавека з валасамi, якiя тырчаць ва ўсе бакi, з апухлаю, пакрытаю чорнаю шчэццю фiзiяномiяй, з вачыма, якiя заплылi, у бруднай сарочцы з каўняром i гальштукам, у споднiм i ў шкарпэтках.

Гэтакiм ён угледзеў сябе ў трумо, а побач з люстрам ён убачыў незнаёмага чалавека, апранутага ў чорнае i ў чорным берэце.

Сцёпа сеў на ложку i як толькi мог вытрашчыў набеглыя крывёю вочы на незнаёмага.

Маўчанне парушыў незнаёмы, нiзкiм, цяжкiм голасам з замежным акцэнтам наступнымi словамi:

- Добрм дзень, сiмпатычнейшы Сцяпан Багданавiч!

Адбылася паўза, пасля якой са страшным намаганнем Сцёпа прамовiў:

- Што вам трэба? - i сам быў уражаны тым, што не пазнаў свайго голасу. Слова "што" ён прамовiў дыскантам, "вам" - басам, а "трэба" ў яго зусiм не атрымалася.

Незнаёмы па-сяброўску ўсмiхнуўся, дастаў вялiкi залаты гадзiннiк з алмазным трохкутнiкам на накрыўцы, якi вызванiў адзiнаццаць разоў, i сказаў:

- Адзiнаццаць! I роўна гадзiна, як я чакаў, пакуль вы прачняцеся, бо вы сказалi мне быць у вас у дзесяць гадзiн. Вось i я!

Сцёпа намацаў побач з ложкам штаны, шапнуў:

- Прабачце... - надзеў iх i хрыпла спытаўся: - Скажыце, калi ласка, ваша прозвiшча!

Гаварыць яму было цяжка. З кожным словам яму ў мазгi з пякельным болём утыкалася iголка.

- Як, вы i прозвiшча маё забылi? - тут незнаёмы ўсмiхнуўся.

- Прабачце... - прахрыпеў Сцёпа i адчуў, што пахмелле адорвае яго новым сiмптомам: яму здалося, што падлога ля ложка правалiлася i што зараз ён паляцiць унiз галавою к д'яблу ў пекла.

- Дарагi Сцяпан Багданавiч, - загаварыў наведвальнiк, правiдча ўсмiхаючыся, - нiякi пiрамiдон вам не дапаможа. Ёсць старое мудрае правiла лячыць хваробу хваробай. Адзiнае, што вас верне да жыцця, гэта дзве чаркi гарэлкi з востраю i гарачаю закуссю.

Сцёпа быў хiтры чалавек i, якi б нi быў хворы, змiкiцiў, што калi засталi яго ў гэтакiм выглядзе, трэба прызнацца.

- Шчыра сказаць, - пачаў ён, ледзьве варочаючы языком, - учора я крыху...

- Нi слова болей! - сказаў вiзiцёр i ад'ехаў з крэслам убок.

Сцёпа вытрашчыў вочы i ўбачыў, што на маленькiм столiку сервiраваны паднос, на якiм ёсць нарэзаны белы хлеб, паюсная iкра ў вазачцы, марынаваныя баравiчкi на талерачцы, нешта ў рондалi i, нарэшце, гарэлка ў аб'ёмным ювелiршыным графiнчыку. Асаблiва ўразiла Сцёпу тое, што графiн запацеў ад холаду. Дарэчы, гэта было зразумела - ён стаяў у паласкальнiцы, поўнай лёду. Накрыта, адным словам, чыста, спраўна.

Незнаёмы не даў далей развiвацца Сцёпаваму здзiўленню i спрытна налiў яму паўчаркi гарэлкi.

- А вы? - пiскнуў Сцёпа.

- З задавальненнем!

Дрыжачай рукою паднёс Сцёпа гарэлку да вуснаў, а незнаёмы адным духам каўтнуў налiтае. Перажоўваючы iкру, Сцёпа выцiснуў з сябе:

- А вы чаму не закусваеце?

- Дзякуй, я нiколi не закусваю, - адказаў незнаёмы i налiў па другой. Адкрылi рондаль - у iм аказалiся сасiскi ў тамаце.

I вось праклятая зелень перад вачыма растала, пачалi вымаўляцца словы, i, галоўнае, Сцёпа сёе-тое ўспомнiў. Менавiта, што ўсё адбывалася на Сходнi, на лецiшчы ў аўтара скетчаў Хустава, куды гэты Хустаў i павёз Сцёпу на таксаматоры. Успомнiлася нават, як наймалi таксаматор ля "Метраполя", быў яшчэ пры гэтым нейкi актор не актор... з патэфонам у чамаданчыку. Але, але, але, гэта было на лецiшчы! Яшчэ памятаецца, выў сабака з-за гэтага патэфона. Вось толькi панi, якую Сцёпа хацеў пацалаваць, засталося невядомай... чорт яе ведае, хто яна... здаецца, на радыё служыць, а магчыма, i не.

Мiнулы дзень такiм чынам пакрысе высвятляўся, але Сцёпу зараз намнога болей цiкавiў дзень сённяшнi i, ў прыватнасцi, з'яўленне ў спальнi незнаёмага, ды яшчэ з закуссю i гарэлкаю. Вось што трэба было б растлумачыць!

- Ну, што ж, цяпер, я спадзяюся, вы ўспомнiлi маё прозвiшча?

Але Сцёпа толькi сарамлiва ўсмiхнуўся i развёў рукамi.

- Аднак! Я адчуваю, што пасля гарэлкi вы пiлi партвейн! Божа, ды хiба ж гэтак можна рабiць?

- Я хачу папрасiць у вас, каб гэта засталося мiж намi, - паспрабаваў паддобрыцца Сцёпа.

- Ну, вядома, вядома! Але за Хустава я, само сабой разумеецца, не ручаюся.

- А вы хiба ведаеце Хустава?

- Учора ў вас у кабiнеце бачыў гэтага чалавека мiмаходзь, але варта толькi кiнуць вокам на яго твар, каб зразумець, што сволач, зводнiк, пляткар, прыстасаванец i падхалiм.

"А ўсё праўда!" - падумаў Сцёпа, уражаны гэтакiм правiльным, дакладным i кароткiм вызначэннем Хустава.

Сапраўды, учарашнi дзень складаўся з кавалачкаў, але трывога не адпускала дырэктара Вар'етэ. Справа ў тым, што ў гэтым днi чарнела вялiзная дзiрка. Вось гэтага самага незнаёмца, воля ваша, Сцёпа ў сваiм кабiнеце ўчора нiяк не бачыў.

- Прафесар чорнай магii Воланд, - важка прамовiў наведвальнiк i расказаў усё па парадку.

Учора ўдзень ён прыехаў з-за мяжы ў Маскву, адразу ж наведаў Сцёпу i прапанаваў свае гастролi ў Вар'етэ. Сцёпа патэлефанаваў у Маскоўскую абласную камiсiю вiдовiшчаў i пытанне гэтае ўзгаднiў (Сцёпа пабялеў i замiргаў вачыма), падпiсаў з прафесарам Воландам кантракт на сем выступленняў (Сцёпа разявiў рот), дамовiлiся, што Воланд прыедзе да яго для ўдакладнення дэталяў у дзесяць гадзiн ранiцы сёння... Вось Воланд i прыехаў!

Як толькi ўвайшоў, яго спаткала хатняя работнiца Груня, якая растлумачыла, што сама яна толькi што прыйшла, што яна прыходзячая, што Берлiёза дома няма, а калi вiзiцёр хоча бачыць Сцяпана Багданавiча, то няхай iдзе ў спальню сам. Сцяпан Багданавiч гэтак моцна спiць, што пабудзiць яго яна не бярэцца. Пасля таго як артыст угледзеў, якi Сцяпан Багданавiч, ён выправiў Груню ў гастраном па гарэлку i закусь, у аптэку па лёд i...

- Дазвольце разлiчыцца з вамi, - праскуголiў знiшчаны, пераможаны Сцёпа i пачаў шукаць кашалёк.

- Во, якое глупства! - усклiкнуў гастралёр i не хацеў болей нiчога слухаць.

Такiм чынам, гарэлка i закусь зразумела адкуль, i ўсё ж на Сцёпу шкада было глядзець: ён зусiм не памятаў нiчога пра кантракт i, хоць забi, не бачыў учора гэтага Воланда. Так, Хустаў быў, а Воланда не было.

- Дазвольце зiрнуць на кантракт, - цiха папрасiў Сцёпа.

- Калi ласка, калi ласка...

Сцёпа зiрнуў на паперу i акамянеў. Усё было на сваiх месцах. Першае, уласнаручны залiхвацкi Сцёпаў подпiс! Касы надпiс збоку рукой фiндырэктара Рымскага з дазволам выдаць артысту Воланду ў лiк ягоных трыццацi пяцi тысяч за выступленнi дзесяць тысяч рублёў. Нават болей: тут жа i распiска Воланда, што ён гэтыя дзесяць тысяч ужо атрымаў!

"Што ж гэта такое?!" - падумаў няшчасны Сцёпа, i галава ў яго закружылася. Пачынаюцца злавесныя правалы ў памяцi?! Але далейшае здзiўленне пасля таго, як быў паказаны кантракт, было б проста непрыстоннае. Сцёпа папрасiў у госця дазволу на хвiлiнку выйсцi i, як быў у шкарпэтках, пабег у пярэднi пакой да тэлефона. Па дарозе ён крыкнуў на кухню:

- Груня!

Але нiхто не адазваўся. Тут ён зiрнуў на дзверы ў Берлiёзаў кабiнет, якiя былi побач з пярэднiм пакоем, i ўтрупянеў. На ручцы дзвярэй ён угледзеў вялiзную сургучную пячатку на вяроўцы. "Прывет! - раўнуў у Сцёпавай галаве нехта. - Гэтага яшчэ не хапала!" I тут Сцёпавы думкi пайшлi ўжо па двайным рэйкавым пуцi, але, як i заўсёды бывае ў час катастрофы, у адзiн толькi бок i наогул чортведама куды. Кашу ў Сцёпавай галаве цяжка нават перадаць словамi. Тут i д'ябальшчына з чорным берэтам, халоднаю гарэлкаю i неверагодным кантрактам, а да гэтага ўсяго, наце вам, i пячатка на дзвярах! Каму хочаш скажы, што Берлiёз нешта натварыў - не павераць, дальбог, не павераць! Аднак пячатка, вось яна!

I тут заварушылiся ў Сцёпавай галаве нейкiя непрыемныя думкi пра артыкул, якi ён, як на злосць, нядаўна ўпёр Мiхаiлу Аляксандравiчу для друкавання ў яго часопiсе. I артыкул, мiж намi кажучы, дурны! I нiкчэмны, i грошы маленькiя...

Адразу ж услед за ўспамiнам пра артыкул прыйшла на памяць нейкая сумнiцельная размова, якая, памятаецца, адбылася дваццаць чацвёртага красавiка вечарам вось тут, у сталоўцы, калi Сцёпа вячэраў разам з Мiхаiлам Аляксандравiчам. Ну, па-сапраўднаму размову сумнiцельнаю нельга называць (не пайшоў бы Сцёпа на такую размову), але гаворка была на нейкую непатрэбную тэму. Зусiм можна было яе, грамадзяне, i не чапаць. Да пячаткi, несумненна, размова гэтая магла лiчыцца глупствам, дробяззю, але вось пасля пячаткi...

"Ах, Берлiёз, Берлiёз! - ускiпала ў Сцёпавай галаве. - Што гэта ў голаў лезе?"

Але гараваць доўга не было калi, i Сцёпа набраў нумар фiндырэктара Вар'етэ Рымскага. Становiшча ў Сцёпы было далiкатнае: першае, чужаземец мог пакрыўдзiцца, што Сцёпа правярае яго пасля таго, як паказаны кантракт, ды i з фiндырэктарам гаварыць было цяжка. На самай справе, не спытаешся ж у яго адкрыта: "Скажыце, цi не заключаў я ўчора з прафесарам чорнай магii кантракт на трыццаць пяць тысяч рублёў?" Гэтак пытацца нельга.

- Слухаю, - пачуўся ў слухаўцы рэзкi, непрыемны голас Рымскага.

- Дзень добры, Рыгор Данiлавiч, - цiха загаварыў Сцёпа, - гэта Лiхадзееў. Вось якая справа... гм... гм... у мяне сядзiць гэты, як яго... э... артыст Воланд... Дык вось... я хацеў спытаць, як наконт сённяшняга вечара!..

- А, чорны маг? - адазваўся ў слухаўцы Рымскi. - Афiшы зараз будуць.

- Ага, - слабым голасам сказаў Сцёпа, - ну, пакуль...

- А вы скора прыйдзеце? - спытаў Рымскi.

- Праз паўгадзiны, - адказаў Сцёпа, павесiў слухаўку i сцiснуў гарачую галаву рукамi. Вось як атрымлiваецца ўсё дрэнна! Што ж гэта з памяццю, грамадзяне?

Аднак болей затрымлiвацца ў пярэднiм пакоi было няёмка, i Сцёпа адразу ж склаў план: як можна схаваць сваю няпамятлiвасць, а цяпер найперш хiтра выпытаць у чужаземца, што ён, уласна, збiраецца паказваць сёння ў давераным Сцёпу Вар'етэ?

Тут Сцёпа адвярнуўся ад апарата i ў люстры, якое даўно не выцiрала лянiвая Груня, выразна ўбачыў нейкага дзiўнага суб'екта - доўгага, як пругло, i ў пенснэ (ах, каб быў тут Iван Мiкалаевiч! Ён пазнаў бы гэтага суб'екта адразу!) А той адлюстраваўся i адразу ж знiк. Сцёпа трывожна зiрнуў глыбей у пярэднi пакой i другi раз яго гайданула, бо ў люстры прайшоў вялiзны чорны кот i знiк.

У Сцёпы сэрца ёкнула, ён пахiснуўся.

"Што ж гэта такое? - падумаў ён. - Цi не вар'яцею я? Адкуль гэтыя постацi?!" - Ён зазiрнуў у пярэднi пакой i спалохана закрычаў:

- Груня! Што гэта за кот тут у нас шляецца? Адкуль ён? I хто яшчэ з iм?

- Не хвалюйцеся, Сцяпан Багданавiч, - адазваўся голас, але не Грунiн, а госця са спальнi, - гэта мой кот. Не хвалюйцеся. А Грунi няма, я адправiў яе ў Варонеж, на радзiму, яна скардзiлася, што вы даўно не даяце ёй адпачынак.

Словы гэтыя былi такiя нечаканыя i недарэчныя, што Сцёпа вырашыў: галюцынацыя. Спалохана ён пабег у спальню i замёр на парозе. Валасы заварушылiся, а на лбе дробненька выступiў пот.

Госць сядзеў у спальнi, але ўжо не адзiн, а з кампанiяй. На другiм крэсле той самы тып, што ўзнiк у пярэднiм пакоi. Цяпер яго добра было вiдаць: вусы-пёркi, шкельца пенснэ паблiсквае, а другога шкельца няма. Але ў спальнi былi рэчы i намнога горшыя: на ювелiршыным пуфе пахабна разлёгся нехта трэцi, а менавiта - жудасных памераў чорны кот з кiлiшкам гарэлкi ў адной лапе i вiдэльцам, на якi ён успеў падчапiць марынаваны грыбок, у другой.

Святло, i так цьмянае ў спальнi, зусiм пачало знiкаць у Сцёпавых вачах. "Вось як, аказваецца, вар'яцеюць!" - падумаў ён i ўхапiўся за вушак.

- Бачу я, вы крыху здзiўлены, дарагi Сцяпан Багданавiч? - спытаўся Воланд у Сцёпы, якi дробна стукаў зубамi. - А мiж iншым здзiўляцца няма чаму. Гэта мая свiта.

Тут кот выпiў гарэлку, i Сцёпава рука слiзганула ўнiз па вушаку.

- I свiта гэтая патрабуе месца, - працягваў Воланд, - такiм чынам сёй-той з нас у кватэры лiшнi. I мне здаецца, што гэты лiшнi - вы!

- Яны, яны, - казлiным голасам заспяваў худы клятчасты, гаворачы пра Сцёпу ў множным лiку, - наогул, апошнi час яны страшэнна свiнячаць. П'янствуюць, блытаюцца з жанчынамi, выкарыстоўваючы сваё становiшча, нiчога не робяць ды i рабiць нiчога не ўмеюць, таму што не разбiраюцца ў тым, што iм даручана. Абманваюць начальства!

- Машыну казённую ганяе дарэмна! - паклёпнiчаў i кот, жуючы грыб.

I тут адбылося чацвёртае, апошняе дзеянне ў кватэры, калi Сцёпа зусiм ужо абсунуўся на падлогу i аслабелаю рукою драпаў за вушак.

Проста з трумо выйшаў маленькi, але надзвычай шыракаплечы, у кацялку на галаве i з iклом, якi тырчэў з рота, i рабiў брыдотнай i так страшную фiзiяномiю. I да ўсяго гэтага вогненна-рыжы.

- Я, - уступiў у гаворку гэты новы, - наогул не разумею, як ён стаў дырэктарам, - рыжы гугнявiў усё болей i болей: - Ён гэтакi ж дырэктар, як я архiрэй!

- Ты не падобны на архiрэя, Азазела, - заўважыў кот i наклаў сабе сасiсак на талерку.

- Я пра гэта i гавару, - прагугнявiў рыжы, завярнуўся да Воланда i дадаў паважна: - Дазвольце, месiр, яго выкiнуць к чорту з Масквы!

- Апсiк! - раптоўна раўнуў кот i ўздыбiў поўсць.

I тады спальня закруцiлася вакол Сцёпы, ён ударыўся галавой аб вушак, але, пакуль страцiў прытомнасць, успеў падумаць: "Я памiраю..."

Але ён не памёр. Калi расплюшчыў вочы, то ўбачыў, што сядзiць на нейкiм мураваным збудаваннi. Вакол нешта шумела. Калi ён добра разгледзеўся, то ўбачыў, што гэта шумiць мора, i нават болей - хвалi пагойдваюцца ля самых яго ног, i што, карацей, сядзiць ён на канцы мола, што пад iм блакiтнае зiхоткае мора, а ззаду - прыгожы горад на гарах.

Сцёпа, не ведаючы, што робяць у такiх выпадках, устаў i пайшоў па моле да берага.

На моле стаяў нейкi чалавек, палiў i паплёўваў у мора. На Сцёпу ён паглядзеў дзiкiмi вачыма i перастаў пляваць. Тады Сцёпа адмачыў такую штуку: стаў на каленi перад невядомым курцом i прамовiў:

- Малю, скажыце, якi гэта горад?

- Аднак! - бяздушна адазваўся палiльшчык.

- Я не п'яны, - хрыпата адказаў Сцяпан, - я хворы, са мною нешта здарылася, я хворы... Дзе я? Якi гэта горад?..

- Ну. Ялта...

Сцёпа цiха ўздыхнуў, упаў на бок, галавой стукнуўся аб нагрэты мол.


Раздзел 8 Паядынак прафесара і паэта


Якраз у гэты час, калi Сцёпа страцiў прытомнасць у Ялце, гэта значыць а палове дванаццатай дня, да Iвана Мiкалаевiча Бяздомнага, якi прачнуўся пасля глыбокага i доўгага сну, вярнулася свядомасць. Нейкi час ён не мог здагадацца, якiм чынам ён трапiў у незнаёмы пакой з белымi сценамi, з дзiўным столiкам з нейкага белага металу i з белаю штораю, за якою адчувалася сонца.

Iван страсянуў галавою, пераканаўся, што яна не балiць, i ўспомнiў, што ён знаходзiцца ў бальнiцы. Гэта пацягнула за сабой успамiн пра смерць Берлiёза, але сёння яна не выклiкала такога вялiкага ўражання. Пасля таго як выспаўся, Iван Мiкалаевiч паспакайнеў i пачаў ясней думаць. Ён паляжаў нейкi час нерухома ў чыстым, мяккiм i зручным ложку, потым угледзеў кнопку званка побач з сабою. З-за прывычкi чапаць без патрэбы ўсё, ён нацiснуў на яе. Ён чакаў нейкага звону цi нейчага з'яўлення, але адбылося зусiм iншае. Ля Iванавых ног над ложкам засвяцiўся матавы цылiндр, на якiм было напiсана: "Пiць". Цылiндр пастаяў на месцы, потым пачаў круцiцца, пакуль не выскачыў надпiс: "Няня". Зразумела, што хiтры цылiндр уразiў Iвана. Надпiс "Няня" змянiўся надпiсам "Выклiчце доктара".

- Гм... - прамовiў Iван, бо не ведаў, што рабiць з гэтым цылiндрам далей. Але пашанцавала выпадкова: Iван нацiснуў на кнопку другi раз якраз на слове "Фельчарыца". Цылiндр цiха празвiнеў у адказ i патух, а ў пакой увайшла поўная сiмпатычная жанчына ў белым чыстым халаце i сказала Iвану:

- Добрай ранiцы!

Iван не адказаў, палiчыў прывiтанне недарэчным у такiх умовах. На самай справе, заперлi здаровага чалавека ў бальнiцу i яшчэ выгляд робяць, што гэтак i трэба!

Жанчына тым часам з дабрадушным тварам нацiснула на кнопку, i штора паплыла ўгору, у пакой скрозь пятлястую рашотку, якая была да самае падлогi, хлынула сонца.

За рашоткай быў балкон, за iм бераг звiлiстае рэчкi i на супрацьлеглым беразе - вясёлы сасновы бор.

- Калi ласка, ванну прымiце, - запрасiла жанчына, i ў яе пад рукамi рассунулася ўнутраная сцяна, за якой было ваннае аддзяленне i туалет.

Iван, хоць i вырашыў з жанчынаю не размаўляць, але не ўтрымаўся, калi ўбачыў, як шырокiм струменем прэ ў ванну вада з блiскучага крана, сказаў з iронiяй:

- Глядзi ты! Як у "Метраполi"!

- Э, не, - з гонарам сказала жанчына, - намнога лепш. Такога абсталявання i за мяжой няма. Вучоныя i дактары спецыяльна прыязджаюць глядзець нашу клiнiку. У нас кожны дзень iнтурысты.

Пры слове "iнтурыст" Iвану адразу ж успомнiўся ўчарашнi кансультант. Iван затуманiўся, паглядзеў з-пад iлба i сказаў:

- Iнтурысты!.. Як вы ўсе на iнтурыстаў молiцеся! А сярод iх, мiж iншым, розныя трапляюцца. Я, напрыклад, учора з такiм пазнаёмiўся, што люба-дорага!

I ледзь не пачаў расказваць пра Понцiя Пiлата, але стрымаўся, бо зразумеў, што жанчыне гэтыя расказы не трэба, што ўсё роўна дапамагчы яму яна не зможа.

Памытаму Iвану Мiкалаевiчу адразу ж было выдадзена ўсё, што патрэбна мужчыну пасля ванны: адпрасаваная кашуля, кальсоны, шкарпэткi. Але гэтага мала: жанчына адчынiла дзверы шкафчыка, паказала ў глыб яго i спыталася:

- Што хочаце адзець - халацiк альбо пiжаму?

Прымацаваны да новага месца жыхарства сiлком, Iван ледзь рукамi не ўспляснуў ад разбэшчанасцi жанчыны i моўчкi ткнуў пальцам у пiжаму з пунсовай байкi.

Пасля гэтага Iвана павялi па пустым i глухiм калiдоры i прывялi ў велiзарны па памерах кабiнет. Iван, якi вырашыў, што будзе адносiцца да ўсяго, што ёсць у гэтым надзiва абстаўленым будынку, iранiчна, тут жа ахрысцiў кабiнет "фабрыкай-кухняй".

I было за што. Тут стаялi шафы i шкляныя шафачкi з блiскучымi нiкiляванымi iнструментамi. Былi крэслы надзвычай складанай канструкцыi, нейкiя пузатыя лямпы з блiскучымi каўпакамi, многа шклянак, i газавыя гарэлкi, i электрычныя правады, i зусiм нiкому не вядомыя прыборы.

У кабiнеце за Iвана ўзялiся ўтраiх - дзве жанчыны i адзiн мужчына, усе ў белым. Найперш Iвана павялi ў куток, за столiк, з яўным намерам нешта ў яго выпытаць. Iван пачаў думаць пра сваё становiшча. Перад iм былi тры шляхi. Надзвычай спакушаў першы: кiнуцца на гэтыя лямпы i мудрагелiстыя рэчы i ўсе к д'яблу пабiць i паламаць i такiм чынам выказаць свой пратэст за тое, што яго дарэмна трымаюць тут. Але сённяшнi Iван ужо ў многiм адрознiваўся ад Iвана ўчарашняга, i першы варыянт здаўся яму сумнiцельным: чаго добрага, яны ўваб'юць сабе ў голаў, што ён вар'ят. Таму першы шлях Iван адмёў. Быў i другi шлях: адразу ж пачаць расказваць пра кансультанта i Понцiя Пiлата. Аднак учарашнi вопыт паказаў, што гэтаму расказу не вераць альбо ўспрымаюць яго неяк наадварот. Таму Iван i ад гэтага шляху адмовiўся, вырашыў выбраць трэцi: адгарадзiцца ганарлiвым маўчаннем.

Цалкам гэта ажыццявiць не ўдалося, хочаш не хочаш, а давялося адказваць, хаця i скупа i панура, на многа пытанняў.

У Iвана распыталiся пра ўсё яго ранейшае жыццё, аж да таго, калi i як ён хварэў на скарлатыну гадоў пятнаццаць назад. Спiсалi ўслед за Iванам цэлую старонку, перагарнулi яе, i жанчына ў белым перайшла да роспытаў пра сваякоў. Пачалася цэлая мiтрэнга: хто памёр, калi ды ад чаго, цi пiў, цi хварэў венерычнымi хваробамi i ўсё ў гэтым плане. Пад канец папрасiлi расказаць пра ўчарашняе здарэнне на Патрыярхавых сажалках, але не надта прыдзiралiся, паведамленню пра Понцiя Пiлата не здзiўлялiся.

I тут жанчына аддала Iвана мужчыну, i той узяўся за яго iнакш, нi пра што больш не распытваўся. Ён памераў тэмпературу, палiчыў пульс, паглядзеў Iвану ў вочы, свецячы ў iх нейкай лямпачкай. Потым на дапамогу прыйшла другая жанчына, i Iвана калолi нечым небалючым у спiну, малявалi ручкай малаточка ў яго на грудзях, стукалi малаточкам па каленях, ад чаго ногi ў Iвана падскоквалi, калолi палец i бралi з яго кроў, калолi ля локця, надзявалi на рукi нейкiя гумавыя бранзалеты.

Iван толькi горка ўсмiхаўся сам сабе i думаў пра тое, як усё недарэчна атрымалася. Падумаць толькi! Хацеў усiх папярэдзiць пра небяспеку, якую ўяўляе незнаёмы кансультант, сабраўся злавiць яго, а дабiўся толькi таго, што трапiў у нейкi таямнiчы кабiнет, каб расказваць рознае глупства пра дзядзьку Федзю, запойнага п'янiцу ў Волагдзе. Зусiм недарэчна!

Нарэшце Iвана адпусцiлi. Яго прывялi назад у свой пакой, дзе ён атрымаў кубачак кавы, два яйкi ўсмятку i белы хлеб з маслам.

Iван з'еў i выпiў пададзенае i рашыў дачакацца галоўнага ў гэтай установе i ўжо ў гэтага галоўнага дамагчыся ўвагi i справядлiвасцi.

I ён дачакаўся яго. I даволi хутка пасля снедання. Нечакана адчынiлiся дзверы ў пакой, i ўвайшло шмат людзей у белых халатах. Наперадзе iшоў, старанна, артыстычна, паголены чалавек гадоў сарака пяцi, з прыемнымi, але вельмi ж пранiклiвымi вачыма i далiкатнымi манерамi. Уся свiта дэманстравала павагу i ўвагу да яго, i ўваход яго таму атрымаўся нейкi нават урачысты. "Як Понцiй Пiлат!" - падумалася Iвану.

Так, гэта несумненна быў галоўны. Ён сеў на табурэтку, а ўсе засталiся стаяць.

- Доктар Стравiнскi, - назваўся ён i паглядзеў дружалюбна.

- Вось, Аляксандар Мiкалаевiч, - цiха сказаў нехта з акуратнаю бародкаю i падаў галоўнаму з двух бакоў спiсаны Iванаў лiст.

"Цэлую справу сшылi!" - падумаў Iван. А галоўны прывычна прабег вачыма па паперы, прамармытаў: "Угу, угу...", перакiнуўся са свiтай некалькiмi сказамi на незнаёмай мове.

"I па латынi, як Пiлат, гаворыць..." - сумна падумаў Iван. Але тут адно слова прымусiла яго здрыгануцца, i гэта слова было "шызафрэнiя" - яшчэ ўчора вымаўленае праклятым чужаземцам на Патрыярхавых сажалках, а сёння паўторанае тут прафесарам Стравiнскiм.

"I гэта ведаў!" - трывожна падумаў Iван.

Галоўны, вiдаць, меў за правiла згаджацца з усiмi i радавацца ўсяму, што яму толькi не гавораць, i выказваць свае адносiны словамi "слаўна, слаўна...".

- Слаўна! - сказаў Стравiнскi, вярнуў некаму аркуш i звярнуўся да Iвана: Вы - паэт?

- Паэт, - панура адказаў Iван i ўпершыню раптам адчуў нейкую агiду да паэзii, i тыя свае вершы, якiя ўспомнiлiся зараз, здалiся нечым непрыемным.

Ён зморшчыў твар i ў сваю чаргу спытаўся ў Стравiнскага:

- Вы - прафесар?

У адказ на гэта Стравiнскi загадзя далiкатна нахiлiў голаў.

- I вы - тут галоўны? - працягваў Iван.

Стравiнскi ў адказ i на гэта пакланiўся.

- Мне трэба з вамi пагаварыць, - шматзначна сказаў Iван Мiкалаевiч.

- Я для гэтага i прыйшоў, - адазваўся Стравiнскi.

- Справа вось у чым, - пачаў Iван, адчуваючы, што прыйшоў яго час, - мяне ненармальным зрабiлi, i нiхто не хоча слухаць!..

- Не, мы выслухаем вас вельмi ўважлiва, - сур'ёзна i з супакаеннем сказаў Стравiнскi, - у ненармальныя вас запiсваць нiколi не дазволiм.

- Тады слухайце: учора вечарам я на Патрыярхавых сажалках сустрэўся з таямнiчаю асобаю, чужаземцам цi нечужаземцам, якi зараней ведаў пра смерць Берлiёза i асабiста бачыў Понцiя Пiлата.

Свiта маўклiва, нават не варухнулася, слухала паэта.

- Пiлата? Пiлат, гэта - якi жыў пры Iсусе Хрысце? - прыжмурыўся на Iвана i спытаўся Стравiнскi.

- Той самы.

- Ага, - сказаў Стравiнскi, - а гэты Берлiёз загiнуў пад трамваем?

- Вось яго ўчора пры мне i зарэзала трамваем на Патрыярхавых, прычым гэты загадкавы грамадзянiн...

- Знаёмы Понцiя Пiлата? - спытаў Стравiнскi, якi, вiдаць, быў кемлiвы.

- Менавiта ён, - пацвердзiў Iван, вывучаючы Стравiнскага, - дык вось ён i сказаў, што Анечка разлiла алей... А ён i паслiзнуўся якраз на тым месцы! Як вам гэта падабаецца? - шматзначна запытаўся Iван, спадзеючыся на вялiкi эфект ад сваiх слоў.

Але эфекту не было, i Стравiнскi зусiм проста папытаўся далей:

- А хто ж гэтая Анечка?

Гэтае пытанне крыху расчаравала Iвана, твар яго перасмыкнуўся.

- Анечка тут не галоўнае, - прамовiў ён i захваляваўся, - бог яе ведае, хто яна такая. Проста нейкая дурнiца з Садовае. А важна тое, што ён зараней, разумееце, зараней ведаў пра алей! Вы разумееце!

- Цудоўна разумею, - сур'ёзна сказаў Стравiнскi, дакрануўся да паэтавага калена i дадаў: - Не хвалюйцеся i працягвайце.

- Працягваю, - сказаў Iван i стараўся трапiць у лад Стравiнскаму, ведаючы з горкага вопыту, што толькi вытрымка дапаможа яму. - Дык вось, гэты страшны тып, а ён хлусiць, што ён кансультант, валодае нейкаю незвычайнаю сiлаю... Напрыклад, за iм гонiшся, а дагнаць не можаш. Ды з iм яшчэ парачка, i таксама прыгажуны свайго роду: нейкi доўгi з пабiтымi шкламi i, акрамя таго, неверагодных памераў кот, якi сам ездзiць у трамваi. Акрамя ўсяго, - Iвана нiхто не перабiваў, i ён пачаў гаварыць з усё большым запалам i пераконанасцю, - ён асабiста быў на балконе ў Понцiя Пiлата, у чым няма нiякага сумнення. Дык што ж гэта такое? А? Яго трэба неадкладна арыштаваць, а то ён наробiць бяды, што i не апiсаць!

- Дык вы i дабiваецеся, каб яго арыштавалi? Я вас правiльна зразумеў? спытаўся Стравiнскi.

"Ён разумны, - падумаў Iван, - варта прызнаць, што i сярод iнтэлiгентаў таксама трапляюцца зрэдку разумныя. Гэта нельга адмаўляць!" - i адказаў:

- Правiльна! А як не дабiвацца, самi падумайце! А мяне сiлаю затрымалi тут, суюць лямпаю ў вочы, у ванне купаюць, пра дзядзьку Федзю распытваюць!.. А яго ўжо даўно на свеце няма! Я патрабую, каб мяне неадкладна выпусцiлi.

- Ну што ж, слаўна, слаўна, - адазваўся Стравiнскi, - вось усё i высветлiлася. Сапраўды, якi сэнс трымаць у бальнiцы здаровага чалавека? Добра. Я вас адразу ж выпiшу, калi вы мне скажаце, што вы нармальны. Не дакажаце, а толькi скажаце. Ну, вы нармальны?

Тут запанавала поўная цiшыня, i тоўстая жанчына, якая ранiцай даглядала Iвана, паглядзела на прафесара, як на бога, а Iван яшчэ раз падумаў: "Праўда, разумны".

Прапанова прафесара яму спадабалася вельмi, аднак перш чым адказаць яму, ён добра падумаў, наморшчыўшы лоб, i сказаў цвёрда:

- Я - нармальны.

- Ну вось i слаўна, - аблегчана ўздыхнуў Стравiнскi, - а калi так, то давайце думаць лагiчна. Возьмем ваш учарашнi дзень, - тут ён завярнуўся, i яму адразу ж падалi Iванаў аркуш. - У пошуках невядомага чалавека, якi назваўся чужаземцам, знаёмым Понцiя Пiлата, вы ўчора ўчынiлi наступнае, - тут Стравiнскi пачаў загiнаць доўгiя пальцы, пазiраў то на паперу, то на Iвана, павесiлi на грудзi iкону. Было?

- Было, - панура згадзiўся Iван.

- Упалi з плота, абабiлi твар. Так? З'явiлiся ў рэстарацыю з запаленаю свечкаю ў руцэ i ў адной бялiзне, а ў рэстарацыi збiлi некага. Прывезлi вас сюды звязанага. Адсюль вы тэлефанавалi ў мiлiцыю i патрабавалi прыслаць кулямёты. Потым паспрабавалi выкiнуцца з акна. Так? Спытаю: цi можна такiм чынам каго-небудзь злавiць цi арыштаваць? I калi вы чалавек нармальны, то самi адкажаце - нiколi. Вы хочаце пайсцi адсюль? Калi ласка. Але дазвольце запытацца, куды накiруецеся?

- Вядома, у мiлiцыю, - адказаў Iван i ўжо не гэтак упэўнена i цвёрда адчуваў сябе ад прафесарскага позiрку.

- Адразу адсюль?

- Угу.

- А на кватэру сваю не заедзеце? - хутка спытаўся Стравiнскi.

- Няма часу туды заязджаць! Пакуль я па кватэрах буду раз'язджаць, ён змыецца!

- Так. А што ж вы найперш скажаце ў мiлiцыi?

- Пра Понцiя Пiлата, - адказаў Iван Мiкалаевiч, i вочы ў яго затуманiлiся.

- Ну вось i слаўна! - усклiкнуў пакораны Стравiнскi i звярнуўся да таго, што быў з бародкаю, загадаў: - Фёдар Васiльевiч, выпiшы, калi ласка, грамадзянiна Бяздомнага ў горад. Але гэты пакой не займаць, бялiзну можна не мяняць. Праз дзве гадзiны грамадзянiн Бяздомны будзе зноў тут. Ну што ж, звярнуўся ён да паэта, - поспеху вам жадаць не буду, таму што ў поспех нi кропелькi не веру. Да хуткай сустрэчы! - I ён устаў, i свiта яго варухнулася.

- А чаму я буду зноў тут? - трывожна спытаўся Бяздомны.

Стравiнскi быццам i чакаў гэтага пытання, адразу ж сеў i загаварыў:

- А таму, што як толькi вы з'явiцеся ў мiлiцыю ў кальсонах i скажаце, што бачылiся з чалавекам, якi асабiста ведаў Понцiя Пiлата, - вас iмгненна прывязуць сюды, i вы зноў апыняцеся ў гэтым самым пакоi.

- Пры чым тут кальсоны? - разгублена азiраючыся, спытаўся Iван.

- Галоўным чынам Понцiй Пiлат. Але i кальсоны таксама. Казённае адзенне мы ж з вас здымем i выдадзiм ваша адзенне. А вас прывезлi ў кальсонах. А мiж тым заехаць дадому вы не збiраецеся, хаця я вам i намякнуў на гэта. Далей будзе Пiлат... i ўсё гатова!

Тут нешта страшнае адбылося з Iванам Мiкалаевiчам, i ён адчуў, што слабы, што яму патрэбна парада.

- Дык што ж рабiць? - спытаўся ён на гэты раз ужо нясмела.

- Ну вось i слаўна! - сказаў Стравiнскi. - Гэта рэзоннае пытанне. Цяпер я скажу вам, што з вамi здарылася. Учора вас нехта моцна ўразiў расказам пра Понцiя Пiлата i iншымi жахамi. I вось вы, нервовы, змучаны чалавек, пайшлi па горадзе з расказамi пра Понцiя Пiлата. Натуральна, што вас прымаюць за вар'ята. Ваш паратунак цяпер толькi ў адным - у поўным спакоi. I вам абавязкова трэба застацца тут.

- Але яго патрэбна злавiць! - з мальбою ўсклiкнуў Iван.

- Добра, але нашто ж самому бегаць? Запiшыце на паперы пра ўсе вашы падазрэннi i абвiнавачаннi гэтага чалавека. Няма нiчога прасцей, чым пераслаць вашу заяву куды трэба, i калi, як вы мяркуеце тут, ён злачынец, гэта высветлiцца даволi хутка. Але адна ўмова: не ператамляйцеся i старайцеся менш думаць пра Понцiя Пiлата. Цi мала чаго можна нарасказваць! Не ўсяму ж трэба верыць.

- Зразумеў! - рашуча заявiў Iван. - Прашу выдаць мне паперу i пяро.

- Выдайце яму паперу i кароценькi аловак, - загадаў Стравiнскi поўнай жанчыне, а Iвану сказаў: - Але сёння пiсаць не раю.

- Не, не, сёння, абавязкова сёння! - устрывожана ўскрыкнуў Iван.

- Ну добра, толькi не напружвайце голаву. Не атрымаецца сёння, атрымаецца заўтра.

- Ён уцячэ!

- Ды не, - упэўнена сказаў Стравiнскi, - ён нiкуды не ўцячэ, ручаюся. I памятайце, што тут вам памогуць, а без гэтага ў вас нiчога не выйдзе. Вы чуеце мяне? - раптам шматзначна сказаў Стравiнскi i ўзяў за абедзве рукi Iвана Мiкалаевiча. Ён трымаў за рукi, глядзеў проста ў вочы i паўтараў: - Вам тут памогуць... вы чуеце мяне?.. Вам тут памогуць... вам тут памогуць... Вам палягчае. Тут цiха, усё спакойна... Вам памогуць...

Iван Мiкалаевiч нечакана пазяхнуў, твар яго падабрэў.

- Ага, ага, - цiха сказаў ён.

- Ну вось i слаўна! - як i звычайна сказаў прафесар, закончыўшы гаворку, устаў. - Да пабачэння! - ён пацiснуў Iвану руку i ўжо на выхадзе завярнуўся да таго, з бародкаю, i сказаў: - Ага, i кiсларод паспрабуйце... i ванны.

Праз некалькi iмгненняў перад Iванам не было нi Стравiнскага, нi свiты. За рашоткаю ў акне пад паўдзённым сонцам красаваўся радасны i вясновы бор на другiм беразе, а блiжэй паблiсквала рака.


Раздзел 9 Кароўеўскія штучкі


Мiканор Iванавiч Босы, старшыня жыллёвага кааператыва дома No 302-бiс на Садовай вулiцы ў Маскве, дзе жыў нябожчык Берлiёз, быў у вялiкiм клопаце, пачынаючы з учарашняе ночы з серады на чацвер.

Апоўначы, як мы ведаем, прыехала ў дом камiсiя, у якой удзельнiчаў Жаўдыбiн, выклiкала Мiканора Iванавiча, паведамiла яму пра смерць Берлiёза i разам з iм накiравалася ў кватэру No 50.

Там былi апячатаны рукапiсы i рэчы нябожчыка. Нi Грунi, прыходзячай хатняй работнiцы, нi легкадумнага Сцяпана Багданавiча ў гэты час у кватэры не было. Камiсiя аб'явiла Мiканору Iванавiчу, што рукапiсы нябожчыка забяруць для разгляду, што жылплошча нябожчыка, гэта значыць тры пакоi (былыя ювелiршыны кабiнет, гасцёўня i сталоўка), пераходзяць у распараджэнне жыллёвага таварыства, а рэчы нябожчыка будуць захоўвацца на гэтай жылплошчы, пакуль не з'явяцца спадкаемцы.

Вестка пра Берлiёзаву гiбель разляцелася па ўсiм доме з нечуванаю хуткасцю, i з сямi гадзiн ранiцы ў чацвер Босаму пачалi тэлефанаваць, а потым i асабiста з'яўляцца з заявамi, у якiх былi прэтэнзii на жылплошчу нябожчыка. За тры гадзiны Мiканор Iванавiч атрымаў гэтакiх заяў трыццаць дзве штукi.

У заявах былi просьбы, грозьбы, паклёпы, даносы, абяцаннi зрабiць рамонт за свой кошт, указаннi на невыносную цеснату i немагчымасць жыць болей у адной кватэры з бандытамi. У лiку ўсяго iншага было забойчае па сваiх мастацкiх вартасцях апiсанне крадзяжу пельменяў, якiя паклалi проста ў кiшэню ў кватэры No 31, два абяцаннi скончыць жыццё самагубствам i адно прызнанне ў тайнай цяжарнасцi.

Мiканора Iванавiча выклiкалi ў пярэднi пакой у яго кватэры, бралi за рукаў, нешта шапталi, падмiргвалi i абяцалi не застацца ў даўгу.

Пакуты гэтыя цягнулiся да пачатку першай гадзiны дня, пакуль Мiканор Iванавiч проста не ўцёк са сваёй кватэры ў памяшканне ўпраўлення, але, калi ўбачыў, што i там яго падпiльноўваюць, уцёк i адтуль. Сяк-так адбiўшыся ад тых, хто iшоў следам па пятах цераз заасфальтаваны двор, Мiканор Iванавiч знiк у шостым пад'ездзе i ўзышоў на пяты паверх, дзе i знаходзiлася гэтая паганая кватэра No 50.

Пасля таго як адсопся на пляцоўцы, тоўсты Мiканор Iванавiч пазванiў, але яму нiхто не адчынiў. Ён пазванiў яшчэ раз i пачаў пад нос бурчаць i лаяцца. Але i тады яму не адчынiлi. Цярпенне ў Мiканора Iванавiча лопнула, ён дастаў з кiшэнi звязак дублiкатаў ключоў, якiя належалi домакiраўнiцтву, уладарнаю рукою адамкнуў дзверы i зайшоў.

- Гэй, работнiца! - крыкнуў Мiканор Iванавiч у прыцемку пярэдняга пакоя. Як цябе? Груня, цi што? Цябе няма?

Нiхто не адгукнуўся.

Тады Мiканор Iванавiч зняў з дзвярэй кабiнета пячатку, выняў з партфеля складны метр i ступiў у кабiнет. Ступiць-то ён ступiў, але ўражана спынiўся ў дзвярах i аж скалануўся.

За сталом нябожчыка сядзеў незнаёмы чалавек, худы грамадзянiн у клятчастым пiнжачку, у жакейскай шапачцы i ў пенснэ... адным словам, той самы.

- Вы хто будзеце, грамадзянiн? - спалохана спытаўся Мiканор Iванавiч.

- А-а! Мiканор Iванавiч, - закрычаў дрыготкiм тэнарком незнаёмы грамадзянiн, падхапiўся, прывiтаў старшыню гвалтоўным i нечаканым поцiскам рукi. Прывiтанне гэта зусiм не ўзрадавала Мiканора Iванавiча.

- Я прашу прабачэння, - загаварыў ён падазрона, - хто вы такi будзеце? Вы - асоба афiцыйная?

- Эх, Мiканор Iванавiч! - прыязна ўсклiкнуў незнаёмы. - Якое мае значэнне, афiцыйная асоба альбо неафiцыйная? Усё гэта залежыць ад таго, з якога пункту гледжання глядзець на прадмет, усё гэта, Мiканор Iванавiч, даволi хiстка i часова. Сёння я неафiцыйная асоба, а заўтра, глядзiш, афiцыйная! А бывае i наадварот, Мiканор Iванавiч. I як яшчэ бывае!

Разважаннi гэтыя нi ў якой ступенi не задаволiлi старшыню домакiраўнiцтва. Ён быў ад прыроды чалавек насцярожаны i таму прыйшоў да вываду, што чалавек, якi распiнаецца перад iм, i ёсць якраз асоба неафiцыйная, а дакладней валацуга.

- Ды хто вы такi? Як ваша прозвiшча? - усё суровей дапытваўся старшыня i нават пачаў наступаць на незнаёмага.

- Прозвiшча маё, - суровасць нiяк не збянтэжыла грамадзянiна, - ну, скажам, Кароўеў. Ды цi не хочаце чарачку, Мiканор Iванавiч? Па-свойску! Га?

- Прабачце! - Мiканор Iванавiч ужо абураўся. - Якiя тут чарачкi? (Трэба прызнацца, хаця гэта i непрыемна, што Мiканор Iванавiч быў ад прыроды чалавек грубаваты.) - На палавiне нябожчыка сядзець не дазволена! Вы што тут робiце?

- Ды вы прысядзьце, Мiканор Iванавiч, - крычаў грамадзянiн. Ён зусiм не разгубiўся, круцiўся, прапаноўваў старшынi крэсла.

Мiканор Iванавiч даволi люта адапхнуў крэсла i закрычаў:

- Хто вы такi, нарэшце?

- Я, майце ласку ведаць, перакладнiк пры асобе чужаземца, якi мае рэзiдэнцыю ў гэтай кватэры, - адрэкамендаваўся незнаёмы Кароўеў i грукнуў абцасам рыжага неваксаванага чаравiка.

Мiканор Iванавiч разявiў рот. Наяўнасць нейкага чужаземца, ды яшчэ з перакладнiкам, у гэтай кватэры была яму неверагодным сюрпрызам, i ён запатрабаваў тлумачэння.

Перакладнiк ахвотна растлумачыў. Замежны артыст пан Воланд быў прыязна запрошаны дырэктарам Вар'етэ Сцяпанам Багданавiчам Лiхадзеевым пажыць у час сваiх гастроляў, прыкладна тыдзень, на яго кватэры, пра што ён яшчэ ўчора напiсаў Мiканору Iванавiчу просьбу прыпiсаць чужаземца часова, пакуль сам Лiхадзееў з'ездзiць у Ялту.

- Нiчога ён мне не пiсаў, - здзiўлена сказаў старшыня.

- А вы паглядзiце ў сваiм партфелi, Мiканор Iванавiч, - соладка прапанаваў Кароўеў.

Мiканор Iванавiч пацiснуў плячыма, расшпiлiў партфель i знайшоў у iм пiсьмо Лiхадзеева.

- Як жа я пра яго забыў? - тупа глядзеў на распячатаную капэрту i мармытаў Мiканор Iванавiч.

- Бывае i не такое, бывае, Мiканор Iванавiч! - затрашчаў Кароўеў. Няўважлiвасць, няўважлiвасць, i ператомленасць, i павышаны цiск, дарагi Мiканор Iванавiч! Я сам жахлiва няўважлiвы. Як-небудзь пры чарцы я раскажу вам некалькi фактаў з мае бiяграфii, i ў вас жывот забалiць ад рогату.

- Калi ж Лiхадзееў едзе ў Ялту?

- Ды ён паехаў, паехаў! - закрычаў перакладнiк. - Ён, ведаеце, iмчыць ужо, iмчыць! Ён ужо чортведама дзе! - I тут перакладнiк замахаў рукамi, як млын крыламi. Мiканор Iванавiч заявiў, што яму трэба ўбачыць чужаземца асабiста, але тут атрымаў ад перакладнiка адмову: нельга, заняты. Дрэсiруе ката.

- Ката, калi хочаце, магу паказаць, - прапанаваў Кароўеў.

Ад гэтага, у сваю чаргу, адмовiўся Мiканор Iванавiч, а перакладнiк адразу ж зрабiў старшынi нечаканую, але надта цiкавую прапанову.

Улiчваючы тое, што пан Воланд нiзавошта не хоча жыць у гатэлi, а жыць ён прывык прасторна, дык вось цi не дазволiць жылтаварыства заняць на тыдзень, пакуль працягваюцца гастролi Воланда ў Маскве, яму ўсю кватэру, гэта значыць i пакоi нябожчыка?

- Яму ж усё роўна, нябожчыку, - шэптам пеў Кароўеў, - яму цяпер, згадзiцеся самi, Мiканор Iванавiч, кватэра гэтая да лямпачкi?

Мiканор Iванавiч недаўменна запярэчыў, што чужаземцам належыць жыць у "Метраполi", а не на прыватных кватэрах.

- Кажу вам, капрызны, як чортведама што! - зашаптаў Кароўеў. - Ну не хоча! Не любiць ён гатэляў! Во яны дзе ў мяне сядзяць, гэтыя iнтурысты! - iнтымна паскардзiўся Кароўеў i ткнуў пальцам у сваю жылiстую шыю. - Верыце, усю душу выматалi! Прыедзе... i цi нашпiёнiць, як сучы сын, цi капрызамi ўсе нервы выматае: i тое яму не гэтак, i гэта яму не так!.. А вашаму таварыству, Мiканор Iванавiч, поўная выгада i вiдавочны прафiт. А грошай ён не пашкадуе, - Кароўеў азiрнуўся, потым шапнуў на вуха старшынi: - Мiльянер!

У прапанове перакладнiка быў закладзены яўны практычны сэнс, прапанова была даволi аўтарытэтная, але нешта надзiва не аўтарытэтнае было i ў манеры перакладнiка гаварыць, i ў яго адзеннi, i ў гэтым мярзотным, нiчога не вартым пенснэ. У вынiку гэтага нешта падсвядомае мучыла старшынёву душу, i ўсё ж ён вырашыў згадзiцца з прапановаю. Справа ў тым, што таварыства мела даволi вялiкi дэфiцыт. Да восенi трэба было выкупiць нафту на паравое ацяпленне, а за якую фiгу - невядома. З iнтурыставымi грашыма i можна будзе выкруцiцца. Але дзелавы i асцярожны Мiканор Iванавiч заявiў, што яму перш за ўсё трэба ўвязаць гэтае пытанне з iнтурысцкiм бюро.

- Я разумею, - крыкнуў Кароўеў, - як жа гэта без увязкi, абавязкова. Вось вам тэлефон, Мiканор Iванавiч, i тэрмiнова ўвязвайце. А наконт грошай не думайце, - шэптам дадаў ён i павёў старшыню ў пярэднi пакой да тэлефона, - з каго ж узяць, як не з яго? Каб вы бачылi, якая ў яго вiла ў Нiцы! На наступнае лета, як паедзеце за мяжу, знарок заязджайце паглядзець - ахнеце!

Справа з iнтурысцкiм бюро ўладзiлася па тэлефоне з незвычайнаю хуткасцю, якая ўразiла старшыню. Аказалася, што там ужо ведаюць пра намер пана Воланда жыць у прыватнай кватэры Лiхадзеева i супраць не маюць нiчога.

- Ну i цудоўна! - крычаў Кароўеў.

Крыху аглушаны яго траскатнёю, старшыня заявiў, што жылтаварыства згодна здаць на тыдзень кватэру No 50 артысту Воланду з платай па... - Мiканор Iванавiч сумеўся крыху i сказаў:

- Па пяцьсот рублёў у дзень.

Тут Кароўеў канчаткова ўразiў старшыню. Ён жулiкавата падмiргнуў на спальню, адкуль чуваць было, як мякка скача кот, i прасiпеў:

- За тыдзень, выходзiць, тры з паловаю тысячы? Мiканор Iванавiч падумаў, што ён дадасць: "Аднак жа i апетыт у вас, Мiканор Iванавiч!" - але Кароўеў сказаў зусiм iншае:

- Прасiце пяць, ён дасць! Хiба гэта сума? Мiканор Iванавiч разгублена ўсмiхнуўся i сам не заўважыў, як апынуўся ля пiсьмовага стала нябожчыка, дзе Кароўеў хуценька напiсаў кантракт у двух экземплярах. Пасля гэтага ён злятаў з iм у спальню i адразу ж вярнуўся, абодва экземпляры былi размашыста падпiсаны чужаземцам. Падпiсаў кантракт i старшыня. Тут Кароўеў запатрабаваў распiсачку на пяць...

- Пропiссю, пропiссю, Мiканор Iванавiч!.. тысяч рублёў... - i са словамi, якiя не стасавалiся да сур'ёзнай справы: - Эйн, цвэй, дрэй! - паклаў старшынi пяць новенькiх банкаўскiх пачкаў.

Адбыўся пералiк, перасыпаны жарцiкамi i прымаўкамi Кароўева накшталт "грошыкi падлiк любяць", "свае вочкi не глядзяць убочкi" i iншымi.

Пасля таго як пералiчыў грошы, атрымаў ад Кароўева пашпарт чужаземца i кантракт i ўсё паклаў у партфель, старшыня не ўтрымаўся i сарамлiва папрасiў кантрамарку...

- Пра што гаворка! - гаркнуў Кароўеў. - Колькi вам бiлецiкаў, Мiканор Iванавiч, дванаццаць, пятнаццаць?

Агаломшаны старшыня растлумачыў, што кантрамаркi яму патрэбны толькi дзве, яму i Пелагеi Антонаўне, яго жонцы.

Кароўеў адразу ж выхапiў блакнот i залiхвацка выпiсаў Мiканору Iванавiчу кантрамарачку на дзве асобы на першым радзе. I гэту кантрамарачку перакладнiк леваю рукою спрытна ўсунуў Мiканору Iванавiчу, а праваю ўклаў у руку старшынi тоўсты хрусткi пачак. Мiканор Iванавiч кiнуў на яго вокам, густа пачырванеў i пачаў адпiхаць ад сябе.

- Гэтага не паложана... - мармытаў ён.

- I слухаць не буду, - зашаптаў яму на вуха Кароўеў, - у нас не палагаецца, а за мяжой палагаецца. Вы пакрыўдзiце яго, Мiканор Iванавiч, а гэта няёмка. Вы працавалi...

- Строга праследуецца... - цiхенька прашаптаў старшыня i азiрнуўся.

- А сведкi дзе? - шапнуў на другое вуха Кароўеў. - Я ў вас пытаюся, дзе яны? Што вы?

I тут здарылася, як сцвярджаў потым старшыня, дзiва: пачак сам сабою ўпоўз яму ў партфель. Потым старшыня, нейкi расслаблены i нават разбiты, апынуўся на лесвiцы. Вiхор думак бушаваў у яго ў галаве. У iм круцiлiся i вiла ў Нiцы, i дрэсiраваны кот, i думка пра тое, што сведкаў сапраўды не было, i што Пелагея Антонаўна будзе рада кантрамарцы. Гэта былi блытаныя думкi, але ў цэлым прыемныя. I разам з тым нейкая iголачка ў самай глыбiнi душы паколвала старшыню. Гэта была iголачка трывогi. Акрамя ўсяго, тут, на лесвiцы, старшыню, як удар, працяла думка: "А як трапiў у кабiнет перакладнiк, калi на дзвярах была пячатка?! I як гэта ён, Мiканор Iванавiч, пра гэта не папытаўся?" Нейкi час старшыня, як баран, глядзеў на прыступкi лесвiцы, але потым вырашыў напляваць на ўсё гэта i не мучыць сябе непатрэбнымi пытаннямi...

Ледзь толькi старшыня выйшаў з кватэры, са спальнi даляцеў густы голас:

- Мне гэты Мiканор Iванавiч не спадабаўся. Ён абармот i ашуканец. Цi нельга зрабiць так, каб ён больш не прыходзiў сюды?

- Месiр, вам варта толькi загадаць!.. - адгукнуўся аднекуль Кароўеў, але не дрыготкiм, а чыстым i гучным голасам.

I адразу ж пракляты перакладнiк апынуўся ў пярэднiм пакоi, накруцiў там тэлефонны нумар i пачаў чамусьцi плаксiва гаварыць у слухаўку:

- Галё! Лiчу, што мой абавязак паведамiць, што наш старшыня жылтаварыства дома нумар трыста два-бiс на Садовай, Мiканор Iванавiч Босы, спекулюе валютаю. Зараз у яго ў кватэры нумар трыццаць пяць, у прыбiральнi, у газетнай паперы чатырыста даляраў. Гаворыць жыхар адзначанага дома з кватэры нумар адзiнаццаць Цiмафей Квасцоў. Але богам прашу трымаць маё прозвiшча ў тайне. Баюся помсты вышэйназванага старшынi.

I нягоднiк павесiў слухаўку.

Што далей адбывалася ў кватэры No 50 невядома, што ў кватэры Мiканора Iванавiча - вядома. Ён зашчапiўся дома ў прыбiральнi, дастаў з партфеля пачак, пераканаўся, што ў iм чатырыста рублёў. Гэты пачак Мiканор Iванавiч закруцiў у абрывак газеты i сунуў у вентыляцыйную адтулiну.

Праз пяць хвiлiн старшыня сядзеў за сталом у сваёй чысценькай маленькай сталоўцы. Жонка яго прынесла з кухнi акуратна парэзанага селядца, густа пасыпанага зялёнаю цыбуляю. Мiканор Iванавiч налiў у лафiтнiчак гарэлкi, выпiў, другi раз налiў, выпiў, падхапiў на вiдэлец тры кавалачкi селядца... i ў гэты час пазванiлi, а Пелагея Антонаўна прынесла рондаль, глянуўшы на якi абавязкова i адразу здагадаешся, што ў iм, у гушчы вогненнага баршчу, знаходзiцца тое, смачней за што няма на свеце, - мазгавая костка.

Мiканор Iванавiч скаўтнуў слiну i правурчаў, як сабака:

- А каб вы правалiлiся! Пад'есцi не дадуць. Не ўпускай нiкога, мяне няма дома. Наконт кватэры скажы, каб перасталi балбатаць. Праз тыдзень будзе паседжанне...

Жонка пабегла ў пярэднi пакой, а Мiканор Iванавiч апалонiкам павалок з вогненнага возера - яе, костку, трэснутую ўдоўжкi. Але ў гэтае iмгненне ў сталоўку ўвайшлi двое грамадзян, а за iмi чамусьцi спалатнелая Пелагея Антонаўна. Як толькi глянуў на грамадзян, адразу ж спалатнеў i Мiканор Iванавiч. I ўстаў.

- Дзе сарцiр? - заклапочана сказаў першы, якi быў у касаваротцы.

На стале нешта грукнула (гэта Мiканор Iванавiч упусцiў лыжку на стол).

- Тут, тут, - скоранька загаварыла Пелагея Антонаўна.

I прышлыя адразу ж памкнулiся ў калiдор.

- А што такое? - цiха спытаўся Мiканор Iванавiч, якi iшоў следам. - У нас нiчога такога ў кватэры быць не можа... а ў вас дакуменцiкi... я прашу прабачэння...

Першы на хаду паказаў Мiканору Iванавiчу дакуменцiкi, а другi ўжо стаяў на табурэтцы ў прыбiральнi з рукою ў вентыляцыйным ходзе. У вачах у Мiканора Iванавiча пацямнела. Газету разгарнулi, але ў ёй аказалiся не рублi, а невядомыя грошы, не то сiнiя, не то зялёныя, з партрэтам нейкага старога. Мiж iншым, усё гэта Мiканор Iванавiч бачыў ужо цьмяна, у вачах у яго плавалi нейкiя плямы, плямы.

- Даляры ў вентыляцыi, - задумлiва сказаў першы i спытаўся ў Мiканора Iванавiча ветлiва: - Ваш пакецiк?

- Не! - адказаў Мiканор Iванавiч страшным голасам. - Вораг падкiнуў!

- Гэта бывае, - згадзiўся той, першы, i зноў мякка дадаў: - Ну што ж, трэба здаваць i астатнiя.

- Няма ў мяне! Няма, богам клянуся, нiколi ў руках не трымаў! - адчайна ўскрыкнуў старшыня.

Ён кiнуўся да куфра, дастаў партфель i ўвесь час мармытаў незразумелае:

- Вось кантракт... перакладнiк-гад падкiнуў... Кароўеў у пенснэ!

Ён расшпiлiў партфель, зiрнуў у яго, усунуў руку, пасiнеў з твару, упусцiў партфель у боршч. У партфелi нiчога не было: нi Сцёпкавага пiсьма, нi кантракта, нi чужаземцавага пашпарта, нi грошай, нi кантрамаркi. Нiчога, словам, акрамя складнога метра.

- Таварышы! - дзiка закрычаў старшыня. - Трымайце iх! У нашым доме нячыстая сiла!

I тут зусiм невядома што здалося Пелагеi Антонаўне, але яна ўспляснула рукамi, ускрыкнула:

- Пакайся, Iванавiч! Табе скiдка выйдзе!

З набеглымi крывёй вачыма Мiканор Iванавiч падняў кулакi над жончынай галавою:

- У-у, дура праклятая!

Тут ён аслабеў i апусцiўся на крэсла, мабыць, вырашыў пакарыцца непазбежнаму.

У гэты час Цiмафей Кандратавiч Квасцоў на пляцоўцы прыпадаў да замочнае адтулiны старшынёвае кватэры то вухам, то вокам i канаў ад цiкаўнасцi.

Праз пяць хвiлiн жыхары дома, якiя былi ў двары, бачылi, як старшыня з двума чалавекамi пайшоў проста ў вароты дома. Расказвалi, што на Мiканору Iванавiчу i твару не было, што ён хiстаўся, як п'яны, i нешта мармытаў.

А яшчэ праз гадзiну невядомы грамадзянiн з'явiўся ў кватэру нумар адзiнаццаць, якраз у той час, калi Цiмафей Кандратавiч, захлёбваючыся ад задавальнення, расказваў iншым жыхарам пра тое, як замялi старшыню, пальцам паклiкаў Цiмафея Кандратавiча ў пярэднi пакой, нешта яму сказаў i знiк разам з iм.


Раздзел 10 Весткі з Ялты


У гэты час, калi адбылося няшчасце з Мiканорам Iванавiчам, недалёка ад дома No 302-бiс, усё на той самай Садовай, у кабiнеце фiнансавага дырэктара Вар'етэ Рымскага знаходзiлiся двое: сам Рымскi i адмiнiстратар Вар'етэ Варэнуха.

Вялiкi кабiнет на другiм паверсе тэатра двума вокнамi выходзiў на Садовую, адным, якраз за плячыма ў фiндырэктара, якi сядзеў за пiсьмовым сталом, у летнi сад, на Вар'етэ, дзе размяшчалiся буфеты, цiр i адкрытая эстрада. Упрыгожвалi кабiнет, акрамя пiсьмовага стала, старыя афiшы, якiя вiселi на сцяне, маленькi столiк з графiнам вады, чатыры крэслы i падстаўка ў куце, на якой стаяў стары запылены макет нейкага вiдовiшча. Ну, i само сабой разумеецца, што, акрамя гэтага, была ў кабiнеце невялiкая аблупленая незгаральная каса, леваруч ад Рымскага, побач з пiсьмовым сталом.

Рымскi, якi сядзеў за сталом, зранку быў у дрэнным настроi, а Варэнуха, наадварот, быў ажыўлены, вясёлы i падазрона дзейсны. Але выйсця ягоная энергiя не знаходзiла.

Варэнуха хаваўся цяпер у кабiнеце фiндырэктара ад кантрамарачнiкаў, якiя не давалi яму продыху, асаблiва калi мянялася праграма. А сёння якраз i быў такi дзень.

Як толькi пачынаў звiнець тэлефон, Варэнуха браў слухаўку i хлусiў у яе:

- Хто? Варэнуха? Яго няма. Некуды пайшоў з тэатра.

- Патэлефануй ты, калi ласка, яшчэ раз Лiхадзееву, - раззлавана сказаў Рымскi.

- Ды няма яго дома. Я Карпава туды пасылаў. Нiкога няма ў кватэры.

- Халера ведае што творыцца, - шыпеў Рымскi i пстрыкаў лiчыльнаю машынкаю.

Дзверы адчынiлiся, i капельдынер прывалок тоўсты пачак толькi што аддрукаваных дадаткова афiш. На зялёных аркушах вялiкiмi чырвонымi лiтарамi было надрукавана:

СЕННЯ I ШТОДЗЕННА Ў ТЭАТРЫ ВАР'ЕТЭ

ДАДАТКОВА ДА ПРАГРАМЫ:

ПРАФЕСАР ВОЛАНД

СЕАНСЫ ЧОРНАЕ МАГII З ПОЎНЫМ ЯЕ ВЫКРЫЦЦЁМ

Варэнуха адступiўся ад афiшы, накiнутай iм на макет, палюбаваўся ёю i загадаў капельдынеру неадкладна пусцiць усе экземпляры на расклейку.

- Добра, кiдка, - зазначыў Варэнуха пасля таго, як капельдынер выйшаў.

- А мне зусiм не падабаецца гэтая выдумка, - злосна зiрнуў праз рагавыя акуляры на афiшу i прабурчаў Рымскi, - i наогул я здзiўляюся, як яму дазволiлi гэта паказваць!

- Не, Рыгор Данiлавiч, не гавары, гэта даволi тонкi манеўр. Тут уся соль у выкрыццi.

- Не ведаю, не ведаю, нiякага тут цымусу няма, i заўсёды ён выдумае лiха ведае што! Хаця б паказаў гэтага мага. Ты яго бачыў? Дзе ён яго адкапаў, лiха яго ведае!

Высветлiлася, што Варэнуха, гэтаксама як i Рымскi, не бачыў мага. Учора Сцёпа ("як звар'яцелы", сказаў Рымскi) прыбег да фiндырэктара з напiсаным чарнавiком дагавора, загадаў яго перапiсаць i адразу ж выдаць грошы. I маг гэты змыўся, i яго нiхто не бачыў, акрамя Сцёпы.

Рымскi дастаў гадзiннiк, убачыў, што на iм пяць хвiлiн на трэцюю гадзiну, i зусiм азвярэў. I сапраўды! Лiхадзееў тэлефанаваў прыкладна ў адзiнаццаць гадзiн, сказаў, што прыйдзе праз паўгадзiны, i не толькi не прыйшоў, але i з кватэры знiк!

- У мяне ж работа стаiць! - гыркаў Рымскi i тыцкаў пальцам у стос непадпiсаных папер.

- Цi не трапiў i ён, як Берлiёз, пад трамвай? - гаварыў Варэнуха i прыцiскаў да вуха слухаўку, у якой чулiся густыя, працяглыя i зусiм безнадзейныя сiгналы.

- А добра было б... - ледзь чутна працадзiў скрозь зубы Рымскi.

У гэты момант у кабiнет увайшла жанчына ў форменнай куртцы, у фуражцы, у чорнай спаднiцы i ў тапках. З маленькай сумачкi на баку жанчына дастала беленькi квадрацiк i сшытак, спыталася:

- Дзе тут Вар'етэ? Звышмаланка вам. Распiшыцеся.

Варэнуха чаркануў у сшытку нейкую крывулiну i, як толькi зачынiлiся за ёй дзверы, разгарнуў квадрацiк.

Прачытаў тэлеграму, замiргаў вачыма i перадаў яе Рымскаму.

У тэлеграме было надрукавана наступнае: "Ялты Маскву. Вар'етэ. Сёння палове дванаццатай крымiнальны вышук з'явiўся шатэн начной сарочцы штанах без ботаў псiхiчны назваўся Лiхадзеевым дырэктарам Вар'етэ Маланкуйце ялцiнскi вышук дзе дырэктар Лiхадзееў".

- Вось табе i маеш! - усклiкнуў Рымскi i дадаў: - Яшчэ сюрпрыз!

- Лжэдзiмiтрый, - сказаў Варэнуха i загаварыў у тэлефонную слухаўку: Тэлеграф? На рахунак Вар'етэ. Прымiце звышмаланку... Вы чуеце?.. "Ялта, крымiнальны вышук... Дырэктар Лiхадзееў Маскве Фiндырэктар Рымскi"...

Незалежна ад паведамлення пра ялцiнскага самазванца, Варэнуха зноў пачаў шукаць Сцёпу па тэлефоне дзе мог i, зразумела, нiдзе не знайшоў. Якраз у той момант, калi Варэнуха трымаў у руцэ слухаўку i думаў, куды б яшчэ патэлефанаваць, увайшла тая самая жанчына, што прынесла i першую маланку, i ўручыла Варэнуху новы канверцiк. Варэнуха паспешна распячатаў яго, прачытаў надрукаванае i свiснуў.

- Што яшчэ? - спытаў Рымскi i нервова перасмыкнуўся.

Варэнуха моўчкi падаў тэлеграму, i фiндырэктар убачыў у ёй словы: "Малю верыць кiнуты Ялту гiпнозам Воланда маланкуйце вышуку пацвярджэнне асобы Лiхадзееў".

Рымскi i Варэнуха, прытулiўшыся, перачыталi тэлеграму i моўчкi вылупiлiся адзiн на аднаго.

- Грамадзяне! - раптам раззлавалася жанчына. - Распiсвайцеся, а потым будзеце маўчаць колькi вам хочацца! Я ж маланкi разношу!

Варэнуха, не адрываючы вачэй ад тэлеграмы, крыва чыркануў у сшытку, i жанчына знiкла.

- Ты ж з iм на пачатку дванаццатай гаварыў па тэлефоне? - з поўным неразуменнем загаварыў адмiнiстратар.

- Дык смешна гаварыць! - пранiзлiва закрычаў Рымскi. - Тэлефанаваў я яму цi не тэлефанаваў, а не можа ён зараз быць у Ялце! Гэта недарэчна!

- Ён п'яны... - сказаў Варэнуха.

- Хто п'яны? - спытаўся Рымскi, i абодва вытрашчылiся адзiн на аднаго.

Што тэлеграфаваў з Ялты нейкi вар'ят цi самазванец, у гэтым не было сумнення, але вось што было дзiўна: адкуль той ялцiнскi мiстыфiкатар ведае пра Воланда, якi толькi ўчора прыехаў у Маскву? Адкуль ён ведае пра сувязь Лiхадзеева i Воланда?

- "Гiпнозам..." - паўтарыў Варэнуха словы з тэлеграмы. - Адкуль яму вядома пра Воланда? - ён недаўменна памiргаў вачыма i крыкнуў рашуча: - Ды не, глупства, глупства, глупства!

- Дзе ж ён спынiўся, гэты Воланд, чорт бы яго ўзяў? - спытаўся Рымскi.

Варэнуха адразу патэлефанаваў у iнтурысцкае бюро i, на вялiкае здзiўленне Рымскага, паведамiў, што спынiўся Воланд на кватэры ў Лiхадзеева. Варэнуха пасля гэтага набраў нумар лiхадзееўскай кватэры i доўга слухаў, як густа гудзе ў слухаўцы. Сярод гэтых гудкоў аднекуль здалёку пачуўся цяжкi, пануры голас, якi праспяваў: "...скалы, мой приют..." - i Варэнуха вырашыў, што ў тэлефонную сетку аднекуль прарваўся голас з радыётэатра.

- Не адказвае кватэра, - сказаў Варэнуха i паклаў слухаўку на рычаг, хiба яшчэ раз паспрабаваць патэлефанаваць?

Ён не дагаварыў, у дзвярах паказалася тая самая жанчына, i абодва, Рымскi i Варэнуха, усталi ёй насустрач, а яна дастала з сумкi не белы, а нейкi цёмны аркушык.

- Гэта ўжо зусiм цiкава, - працадзiў скрозь зубы Варэнуха, правёў вачыма жанчыну, якая спяшалася. Першы аркушыкам завалодаў Рымскi.

"Доказ мой почырк i мой подпiс Маланкуйце пацверджанне наладзьце сакрэтны нагляд за Воландам Лiхадзееў".

За дваццаць гадоў працы ў тэатрах Варэнуха бачыў ўсякае, але тут ён адчуў, што розум яго быццам затуманьваецца, ён нiчога не мог нават прамовiць, акрамя звычайнага:

- Гэтага быць не можа!

Рымскi зрабiў iнакш. Ён устаў, адчынiў дзверы i раўнуў кур'ершы, якая сядзела на табурэтцы:

- Нiкога, акрамя паштальёна, не ўпускаць! - i замкнуў кабiнет на ключ.

Потым ён дастаў з пiсьмовага стала стос паперы i пачаў старанна параўноўваць тлустыя, з нахiлам улева, лiтары на фотаграме з лiтарамi на Сцяпанавых рэзалюцыях i яго подпiсах з вiнтавою закаручкаю. Варэнуха ўзлёг на стол i горача дыхаў у шчаку Рымскаму.

- Гэта яго почырк, - нарэшце прамовiў фiндырэктар, а Варэнуха адазваўся рэхам:

- Яго.

Адмiнiстратар прыгледзеўся да твару Рымскага i здзiвiўся перамене, якая адбылася з iм. I так худы фiндырэктар быццам яшчэ больш пахудзеў i нават пастарэў, а яго вочы ў рагавой аправе страцiлi сваю звычайную калючасць, i з'явiлася ў iх быццам не толькi трывога, але i смутак.

Варэнуха зрабiў усё, што робiць чалавек у хвiлiны вялiкага здзiўлення. Ён i па кабiнеце прабег, i рукi двойчы ўскiдаў угору, нiбы распяты, i выпiў цэлую шклянку вады з жаўтаватага графiна, i ўсклiкваў:

- Не разумею! Не ра-зу-ме-ю!

Рымскi ўсё глядзеў у акно i пра нешта напружана думаў. Становiшча ў фiндырэктара было даволi цяжкае. Трэба тут жа, адразу прыдумаць звычайнае тлумачэнне незвычайным з'явам.

Фiндырэктар прыплюшчыўся i ўявiў Сцёпу ў начной сарочцы i без ботаў, як той улазiў недзе а палове дванаццатае ў нейкi невядомы звышхуткасны самалёт, а потым яго, Сцёпу, i таксама а палове дванаццатае, як ён стаяў у адных шкарпэтках на аэрадроме ў Ялце... чортведама што такое!

Можа, i не Сцёпа сёння гаварыў з iм па тэлефоне з уласнае кватэры? Не, гэта гаварыў Сцёпа! Каб ён ды не ведаў Сцёпаў голас! Ды калi б сёння i не Сцёпа гаварыў, то не пазней чым учора, пад вечар, Сцёпа са свайго кабiнета прыйшоў у гэты самы кабiнет з гэтым праклятым дагаворам i раззлаваў фiндырэктара сваёй легкадумнасцю. Як гэта ён мог паехаць цi некуды паляцець, нiчога не сказаўшы ў тэатры? Ды каб ён i паляцеў учора вечарам, то да сённяшняга не даляцеў бы. Цi даляцеў бы?

- Колькi кiламетраў да Ялты? - спытаўся Рымскi.

Варэнуха перастаў бегаць i закрычаў:

- Думаў! Ужо думаў! Да Севастопаля чыгункаю амаль паўтары тысячы кiламетраў, ды да Ялты яшчэ дадаць восемдзесят кiламетраў. Паветрам, вядома, менш...

Гмы... Ага... Нi пра якiя цягнiкi не можа быць i гаворкi. Але што ж тады? Знiшчальнiк? Хто i на якi знiшчальнiк прапусцiць Сцёпу без ботаў? Навошта? Можа, ён зняў боты, як прыляцеў у Ялту? Але таксама: нашто? Ды нават i ў ботах яго ў знiшчальнiк не пусцяць! Ды i знiшчальнiк тут нi пры чым. Напiсана ж у пасланнi крымiнальнага вышуку, што з'явiўся туды а палове дванаццатай удзень, а гаварыў ён па тэлефоне ў Маскве... дазвольце... тут перад вачыма ў Рымскага паўстаў цыферблат гадзiннiка... Ён успомнiў, дзе былi стрэлкi. Жах! Гэта было ў дваццаць хвiлiн на дванаццатую гадзiну. Дык гэта ж што атрымлiваецца? Калi дапусцiць, што iмгненна пасля гаворкi Сцёпа кiнуўся на аэрадром i дапяў туды праз пяць, напрыклад, хвiлiн, што, дарэчы, таксама немагчыма, то атрымлiваецца, што самалёт, калi ён адразу ўзляцеў, за пяць хвiлiн адолеў больш за тысячу кiламетраў!! Значыць, за гадзiну ён можа праляцець болей чым дванаццаць тысяч кiламетраў! Такога не можа быць, а значыць, яго няма ў Ялце.

Што ж застаецца? Гiпноз? Нiякага гiпнозу, каб закiнуць чалавека болей чым за тысячу кiламетраў, няма на свеце! Значыць, яму толькi мроiцца, што ён у Ялце! Яму няхай сабе мроiцца, а ялцiнскаму крымiнальнаму вышуку таксама мроiцца?! Ну, не, прабачце, такога не бывае!.. Але ж тэлеграфуюць яны адтуль?

Фiндырэктараў твар быў проста страшны. За ручку ў дзвярах тым часам тузалi i круцiлi, i было чуваць, як кур'ерша за дзвярыма адчайна крычала:

- Нельга! Не пушчу! Хоць рэжце мяне! Паседжанне!

Рымскi, як толькi змог, авалодаў сабой, узяў тэлефонную слухаўку i сказаў у яе:

- Дайце звыштэрмiновую гаворку з Ялтай.

"Разумна!" - усклiкнуў у думках Варэнуха. Але размова з Ялтаю не адбылася. Рымскi паклаў слухаўку i сказаў:

- Як на злосць, сапсавалася лiнiя.

Прыкметна было, што няспраўнасць на лiнii яго асаблiва засмуцiла i нават прымусiла задумацца. Ён крыху падумаў, зноў падняў слухаўку адной рукой, а другой пачаў запiсваць тое, што гаварыў у слухаўку:

- Адпраўце звышмаланкаю. Вар'етэ. Ага. Ялта. Крымiнальны вышук. Ага. "Сёння каля паловы дванаццатае Лiхадзееў гаварыў мною па тэлефоне Маскве, кропка. Пасля гэтага на работу не з'явiўся i знайсцi яго па тэлефоне не можам, кропка. Почырк пацвярджаю, кропка. Меры па назiраннi за названым артыстам ажыццяўляю. Фiндырэктар Рымскi".

"Вельмi разумна!" - падумаў Варэнуха, але не ўспеў раздумацца як след, у галаве прамiльгнула слова: "Глупства! Не можа яго быць у Ялце!"

Рымскi тым часам зрабiў наступнае: акуратна склаў усе атрыманыя тэлеграмы i копiю са сваёй у стосiк, стосiк паклаў у капэрту, заклеiў яе, напiсаў на ёй некалькi слоў i ўручыў яе Варэнуху са словамi:

- Зараз жа, Iван Савельевiч, асабiста завязi. Няхай там разбiраюцца.

"А вось гэта на самай справе разумна!" - падумаў Варэнуха i схаваў капэрту ў свой партфель. Затым ён яшчэ раз набраў тэлефонны нумар Сцёпавай кватэры, прыслухаўся i таямнiча i радасна замiргаў, пачаў падаваць знакi. Рымскi выцягнуў шыю.

- Артыста Воланда можна папрасiць? - салодка спытаўся Варэнуха.

- Яны занятыя, - адказала слухаўка трэснутым голасам. - А хто пытаецца?

- Адмiнiстратар Вар'етэ Варэнуха.

- Iван Савельевiч? - радасна закрычала слухаўка. - Вельмi рады пачуць ваш голас! Як ваша здароўе?

- Мерсi, - ледзь адказаў Варэнуха, - а з кiм я гавару?

- Памочнiк яго, памочнiк i перакладнiк Кароўеў, - трашчала слухаўка, гатовы да вашых паслуг, дарагi Iван Савельевiч! Распараджайцеся мной, як вам трэба. Слухаю?

- Выбачайце, а Сцяпана Багданавiча Лiхадзеева зараз няма дома?

- На жаль, няма! Няма! - крычала слухаўка. - Паехаў.

- А куды?

- За горад на прагулку на машыне.

- Я... як? На... прагулку?.. А калi ж ён вернецца?

- А сказаў, падыхаю свежым паветрам i вярнуся!

- Ага... - разгублена сказаў Варэнуха. - Мерсi. Майце ласку, перадайце мсье Воланду, што выступленне яго сёння, у трэцiм аддзяленнi.

- Слухаюся. А як жа. Абавязкова. Тэрмiнова. Найабавязкова. Перадам, коратка стукала слухаўка.

- Усяго добрага, - здзiўлена сказаў Варэнуха.

- Прашу выслухаць, - гаварыла слухаўка, - мае найлепшыя гарачыя прывiтаннi i пажаданнi! Поспехаў! Удач. Поўнага шчасця. Усяго!

- Ну, вядома! Я ж гаварыў! - узбуджана крычаў адмiнiстратар. - Нiякая не Ялта, а ён за горад паехаў!

- Ну, калi гэта сапраўды так, - пабялеў ад злосцi фiндырэктар i сказаў: Дык гэта сапраўды свiнства. I слоў няма!

Тут адмiнiстратар падскочыў i крыкнуў гэтак, што Рымскi здрыгануўся:

- Успомнiў! Успомнiў! У Пушкiне адчынiлася чабурэчная "Ялта"! Усё зразумела. Паехаў туды, напiўся i зараз адтуль тэлеграфуе!

- Ну, гэта ўжо занадта, - у фiндырэктара торгалася шчака i ў вачах гарэла сапраўдная злосць, - ну што ж, дорага яму гэтая прагулянка абыдзецца, - тут ён раптам спатыкнуўся i нерашуча дадаў: - Але як жа, крымiнальны вышук...

- Глупства гэта! Яго самога штучкi, - перабiў экспансiўны адмiнiстратар i спытаўся: - А пакет везцi?

- Абавязкова, - адказаў Рымскi.

I зноў адчынiлiся дзверы, i зноў зайшла тая самая... "Яна!" - чамусьцi з сумам падумаў Рымскi. I абодва ўсталi насустрач паштальёнцы.

Цяпер у тэлеграме былi наступныя словы: "Дзякуй пацверджанне тэрмiнова пяцьсот крымiнальны вышук заўтра вылятаю Маскву Лiхадзееў".

- Ён зусiм звар'яцеў... - слаба сказаў Варэнуха.

Рымскi пазванiў ключамi, дастаў з шуфлядкi незгаральнае шафы грошы, адлiчыў пяцьсот рублёў, пазванiў, уручыў кур'еру грошы i адправiў яго на тэлеграф.

- Злiтуйцеся, Грыгорый Данiлавiч, - не верачы сваiм вачам, прамовiў Варэнуха, - па-мойму, ты дарэмна грошы высылаеш.

- Яны вернуцца назад, - адказаў Рымскi цiха, - а вось ён на поўную катушку адкажа за гэты пiкнiчок, - i дадаў, паказваючы на партфель Варэнухi: - Едзь, Iван Савельевiч, не марудзь.

I Варэнуха з партфелем выбег з кабiнета. Ён сышоў на першы паверх, убачыў даўжэзную чаргу каля касы, даведаўся ад касiркi, што тая праз гадзiну чакае аншлагу, таму што публiка проста валам валiць, як толькi ўбачыла дадатковую афiшу, загадаў касiрцы загнуць i не прадаваць трыццаць лепшых месцаў у ложах i ў партэры, выскачыў з касы, адразу ж на хаду адбiўся ад надакучлiвых кантрамарачнiкаў i нырнуў у свой кабiнет. У гэты час затрашчаў тэлефон.

- Слухаю! - крыкнуў Варэнуха.

- Iван Савельевiч? - спыталася слухаўка брыдкiм гугнявым голасам.

- Яго няма ў тэатры! - крыкнуў спачатку Варэнуха, але слухаўка адразу ж перапынiла яго:

- Не прытварайцеся, Iван Савельевiч, а слухайце. Тэлеграмы гэтыя нiкуды не нясiце i нiкому не паказвайце.

- Хто гэта гаворыць? - зароў Варэнуха. - Хопiць, грамадзянiн, гэтакiх штучак! Вас зараз жа знойдуць! Ваш нумар?

- Варэнуха, - адклiкнуўся ўсё той жа брыдкi голас, - ты па-расейску разумееш? Не насi нiкуды тэлеграмы.

- А, дык вы не супакойваецеся? - люта закрычаў адмiнiстратар. - Ну глядзiце ў мяне! Вы за гэта атрымаеце! - Ён крычаў у слухаўку яшчэ нейкiя патрозы, але змоўк, таму што адчуў, што ў слухаўцы яго ўжо нiхто не слухае.

Тут у кабiнеце неяк хутка пачало цямнець. Варэнуха выбег, замкнуў дзверы i праз бакавы выхад пакiраваў у летнi сад.

Адмiнiстратар быў узбуджаны i поўны энергii. Пасля нахабнага званка ён болей не сумняваўся, што хулiганская шайка вытварае брыдкiя штучкi i што штучкi гэтыя звязаны са знiкненнем Лiхадзеева. Жаданне вывесцi на чыстую ваду лiхадзеяў вяло адмiнiстратара, i, як нi дзiўна, у iм нарадзiлася прадчуванне чагосьцi прыемнага. Гэтак бывае, калi чалавек iмкнецца апынуцца ў цэнтры ўвагi, прынесцi куды-небудзь сенсацыйнае паведамленне.

У садзе вецер павеяў у твар адмiнiстратару i запарушыў яму вочы пяском, нiбы перасцерагаў, заступаў дарогу. Ляпнула на другiм паверсе рама гэтак, што ледзь не вылецела шкло, у вершалiнах лiп i клёнаў трывожна прашумела. Пацямнела i пасвяжэла. Адмiнiстратар працёр вочы i ўбачыў, што нiзка над Масквою паўзе жаўтапузая навальнiчная хмара. Удалечынi густа завуркатала.

Як нi спяшаўся Варэнуха, неадольнае жаданне прымусiла яго забегчы на хвiлiнку ў летнюю прыбiральню, каб на хаду праверыць, цi надзеў манцёр сетку на лямпачку.

Прабягаючы паўз цiр, Варэнуха трапiў у густы зараснiк бэзу, у якiм стаяла блакiтная будынiнка прыбiральнi. Манцёр аказаўся акуратным чалавекам, лямпачка пад дахам у мужчынскiм аддзяленнi ўжо была абцягнута металiчнай сеткай, але адно засмучала адмiнiстратара, што нават у пераднавальнiчным прыцемку было вiдаць, што сцены ўжо размаляваны вугалем i алоўкам.

- Ну што гэта за!.. - пачаў быў адмiнiстратар i раптам пачуў за сабой голас, якi мурлыкнуў:

- Гэта вы, Iван Савельевiч?

Варэнуха здрыгануўся, азiрнуўся i ўбачыў нейкага невялiчкага таўстуна, як здалося, з кашэчым тварам.

- Ну я, - непрыязна адказаў Варэнуха.

- Вельмi, вельмi прыемна, - пiсклявым голасам абазваўся котападобны таўстунок i раптам замахнуўся i ўлупiў Варэнуху ў вуха гэтак, што шапачка зляцела з галавы ў адмiнiстратара i знiкла ў адтулiне.

Ад таўстуновага ўдару ўся прыбiральня на iмгненне асвятлiлася дрыготкiм святлом, а з неба азваўся грамавы ўдар. Потым яшчэ раз блiснула, i перад адмiнiстратарам узнiк другi - маленькi, але з атлетычнымi плячыма, вогненна-рыжы, адно вока з бяльмом, рот з iклом. Гэты другi, мабыць, ляўша, упляжыў адмiнiстратару ў другое вуха. У адказ зноў грымнула ў небе, i на драўляны дах прыбiральнi абрынуўся лiвень.

- Што вы, тавары... - прашаптаў ашалелы адмiнiстратар, змiкiцiў, што слова "таварышы" нiяк не падыходзiць да бандытаў, якiя напалi на чалавека ў грамадскiм туалеце, прахрыпеў: - Грамадзя... - i спахапiўся, што i гэтае назвы яны не заслугоўваюць, i атрымаў трэцi страшэнны ўдар,ужо невядома ад каго з гэтых двух, гэтак, што з носа на талстоўку хлынула кроў.

- Што ў цябе ў партфелi, паразiт? - пранiзлiва закрычаў падобны на ката. Тэлеграмы? А цябе папярэджвалi па тэлефоне, каб ты iх нiкуды не насiў? Папярэджвалi, я ў цябе пытаюся?

- Папярэдж... джвалi... джвалi... - задыхаючыся, адказаў адмiнiстратар.

- А ты ўсё ж пабег? Давай сюды партфель, гад! - тым самым гугнявым голасам, якi чуваць быў у тэлефоне, крыкнуў другi i вырваў партфель з дрыжачых рук у Варэнухi.

I абодва падхапiлi адмiнiстратара пад рукi, вывалаклi з саду i панеслiся з iм над Садовай. Навальнiца бушавала на ўсю сiлу, вада з грукатам i ровам ляцела ў каналiзацыйныя адтулiны, усюды пухiрылiся, уздымалiся хвалi, з дахаў перла i паўз трубы, з падваротнi цяклi пенiстыя рэкi. Усё жывое змылася з Садовае, i выратаваць Iвана Савельевiча не было каму. Падскокваючы ў каламутных рэках, асветленыя маланкамi бандыты ўмiг давалаклi напаўжывога адмiнiстратара да No 302-бiс, уляцелi разам з iм у падваротню, дзе да сцяны тулiлiся дзве босыя жанчыны, якiя свае туфлi i панчохi трымалi ў руках, затым кiнулiся ў шосты пад'езд, i амаль звар'яцелы Варэнуха быў узнесены на пяты паверх i кiнуты на падлогу ў добра знаёмым яму пярэднiм пакоi ў кватэры Сцёпы Лiхадзеева.

Тут абодва бандыты згiнулi, а замест iх з'явiлася ў прыхожым пакоi зусiм голая дзявуля - рыжая, з гарачымi фасфарычнымi вачыма.

Варэнуха зразумеў, што гэта i ёсць тое сама страшнае, што толькi можа здарыцца з iм, застагнаў, адступiўся да сцяны. А дзявуля падышла да адмiнiстратара i паклала далонi на яго плечы. Валасы на Варэнуху ўсталi дыба, таму што ён нават скрозь халодную вiльготную тканiну талстоўкi адчуў, што далонi гэтыя яшчэ халаднейшыя, што яны халодныя смяротным холадам.

- Ну, дай я цябе пацалую, - пяшчотна сказала дзявуля, i ля самых ягоных вачэй апынулiся яе зiхатлiвыя вочы.

I тады Варэнуха страцiў прытомнасць i пацалунка не адчуў.


Раздзел 11 Іванава раздвоенасць


Бор на супрацьлеглым беразе рэчкi, яшчэ гадзiну таму асветлены травеньскiм сонцам, пацямнеў, размазаўся i растварыўся.

Вада суцэльнай сцяной стаяла за акном. У небе адзiн за адным успыхвалi пiсягi, неба трэскалася, пакой хворага залiвала дрыготкае страшнае святло.

Iван цiха плакаў, седзячы на ложку i гледзячы на каламутную рэчку, якая кiпела бурбалкамi. Пры кожным грамавым удары ён жаласлiва ўскрыкваў i закрываў твар рукамi. Спiсаныя Iванам папяровыя лiсткi валялiся на падлозе, iх здзьмула ветрам, якi ўварваўся ў пакой у самым пачатку навальнiцы.

Спробы паэта напiсаць заяву наконт страшнага кансультанта нiчога не далi. Як толькi Iван атрымаў ад тоўстае фельчарыцы, якую звалi Праскоўя Фёдараўна, агрызак алоўка i паперу, ён дзелавiта пацёр рукi i прымасцiўся да столiка. Пачаў даволi жыва:

"У мiлiцыю. Сябры МАССАЛIТа Iвана Мiкалаевiча Бяздомнага. Заява. Учора вечарам я прыйшоў з нябожчыкам М.А.Берлiёзам на Патрыярхавыя сажалкi..."

I адразу ж паэт заблытаўся, найперш з-за слова "нябожчык". З самага пачатку атрымлiвалася нейкая недарэчнасць: як гэта - прыйшоў з нябожчыкам? Нябожчыкi не ходзяць! Сапраўды падумаюць, што вар'ят!

Падумаў пра гэта i пачаў папраўляць напiсанае. Атрымалася наступнае: "...з М.А.Берлiёзам, потым нябожчыкам..." I гэта не задаволiла аўтара. Давялося прыдумляць трэцюю рэдакцыю, а тая аказалася яшчэ горшая за першыя дзве: "...Берлiёзам, якi трапiў пад трамвай..." - а тут яшчэ прыплёўся гэты нiкому не вядомы кампазiтар - цёзка па прозвiшчы, i давялося дапiсваць: "...не кампазiтарам..."

Напакутаваўся з гэтымi двума Берлiёзамi, закрэслiў усё i вырашыў пачаць з нечага вельмi моцнага, што адразу прыцягнула б увагу чытача, i напiсаў, што кот садзiўся ў трамвай, а потым вярнуўся да эпiзода з адрэзанай галавой. Галава i прароцтва кансультантава навялi на думку пра Понцiя Пiлата, а дзеля большай пераконанасцi Iван вырашыў увесь расказ пра пракуратара напiсаць з самага пачатку, калi той у белым плашчы з крывавым падбоем зайшоў у каланаду Iрадавага палаца.

Iван працаваў засяроджана, крэслiў напiсанае i ўстаўляў новыя словы i нават спрабаваў намаляваць Понцiя Пiлата, а потым i ката на заднiх лапах. Але i малюнак не дапамог, i чым далей - усё больш блытанай i незразумелай рабiлася паэтава заява.

На той час, як здалёк з'явiлася злавесная хмара з дымнымi краямi, накрыла бор i падзьмуў вецер, Iван адчуў, што знясiлеў, што заяву яму не адолець, не стаў збiраць рассыпаныя лiсткi, а цiха i горка заплакаў.

Дабрадушная фельчарыца Праскоўя Фёдараўна наведала паэта ў час навальнiцы, устрывожылася, калi ўбачыла, што ён плача, зашморгнула на акне штору, каб маланка не палохала хворага, паперкi сабрала з падлогi i з iмi пабегла да доктара.

Той адразу ж прыйшоў, зрабiў укол Iвану ў руку, пераканаў Iвана, што той болей плакаць не будзе, што цяпер нiчога не здарыцца, што ўсё пройдзе, зменiцца i ўсё забудзецца.

Доктар сказаў праўду. Хутка зарэчны бор стаў ранейшым. У iм вiдаць было кожнае дрэва пад небам, якое ачысцiлася да поўнага блакiту, а рэчка супакоiлася. Нуда пачала адступацца ад Iвана адразу ж пасля ўколу, i цяпер паэт ляжаў спакойна i глядзеў на вясёлку, якая выгнулася ў небе.

Гэтак працягвалася да вечара, i ён нават не заўважыў, як растала вясёлка i як засумавала i злiняла неба, як пачарнеў бор.

Iван выпiў гарачага малака, прылёг i сам здзiвiўся з таго, як змянiлiся яго думкi. Неяк падабрэў у памяцi пракляты д'ябальскi кот, не палохала болей адрэзаная галава, i, адрынуўшы яе, пачаў раздумваць Iван пра тое, што на самай справе нядрэнна i ў бальнiцы, што Стравiнскi разумны i знакамiты i што быць у яго надзвычай проста i прыемна. I вечаровае паветра прыемнае i свежае пасля навальнiцы.

Журботны дом засынаў. У цiхiм калiдоры матавыя белыя лямпачкi патухалi, i замест iх адпаведна раскладу запальвалiся слабенькiя блакiтныя начнiкi, i ўсё радзей за дзвярыма чулiся асцярожныя крокi фельчарыц на гумавых дыванках у калiдорах.

Цяпер Iван у салодкай млявасцi ляжаў i пазiраў то на лямпачку пад абажурам, якая разлiвала з-пад столi мяккае святло, то на поўню, якая выходзiла з-за чорнага бору, i гаварыў сам з сабою.

- Чаму, урэшце, я гэтак хвалююся, што Берлiёз трапiў пад трамвай? разважаў паэт. - Урэшце, ну яго ў балота! Хто я на самай справе, кум яму цi сват? Калi як след пракруцiць гэтае пытанне, атрымлiваецца, што я, па сутнасцi, i не ведаў як след нябожчыка. Сапраўды, што мне пра яго вядома? Ды нiчога, акрамя таго, што ён быў лысы i гаварун жахлiвы. А потым, грамадзяне, працягваў сваю прамову Iван i звяртаўся да некага невядомага, - разбяромся вось у чым: чаго гэта я, растлумачце, уз'еўся на гэтага загадкавага кансультанта, мага i прафесара з пустым чорным вокам? Нашто ўся гэтая недарэчная пагоня за iм у споднiм i са свечкаю ў руках, а потым i ўся дзiкая сцэна ў рэстарацыi?

- Ну-ну-ну, - раптам сурова сказаў нехта, але не ў iм самiм, а быццам на вуха, ранейшы Iван новаму Iвану, - пра тое, што адрэжуць Берлiёзу галаву, ён ведаў загадзя? Як тут не хвалявацца?

- Пра што тут, таварышы, гаворка! - пярэчыў новы Iван ранейшаму Iвану. Нешта нячыстае тут, гэта i дзiцяцi зразумела. Гэта асоба незвычайная i таямнiчая на ўсе сто. Але ж гэта i сама цiкавае! Чалавек асабiста быў знаёмы з Понцiем Пiлатам, што яшчэ цiкавейшае вам патрэбна? I замест таго каб падымаць недарэчны гвалт на Патрыярхавых, цi не лепей было б ветлiва распытацца пра тое, што далей было з Понцiем Пiлатам i гэтым арыштаваным Га-Ноцры?

А я д'ябал яго ведае што ўсчаў! Падумаеш - вялiкае здарэнне - рэдактара часопiса зарэзала! Ды што, з-за гэтага часопiс закрыецца, цi што? Што рабiць: чалавек смяротны, i, як справядлiва было сказана, смерць заўсёды раптоўная. Ну, царства яму нябеснае! Ну, будзе другi рэдактар i нават, магчыма, яшчэ большы гаварун за папярэдняга.

Пасля сну Iван новы з'едлiва спытаўся ў старога Iвана:

- I хто ж тады я выходзiць?

- Дурань! - выразна прамовiў недзе бас, якi не належаў нiводнаму з Iванаў i вельмi ж быў падобны на кансультантаў.

Iван чамусьцi не пакрыўдзiўся з-за "дурня", гэта яго нават прыемна ўразiла, усмiхнуўся спрасонку i зацiх. Сон падкрадваўся да Iвана, i ўжо прымроiлася яму i пальма на слановай назе, i кот прайшоў паблiзу - не страшны, а вясёлы, адным словам, вось-вось накрые сон Iвана, як раптам рашотка паехала ўбок без адзiнага гуку, i на балконе ўзнiкла таямнiчая постаць, якая хавалася ад месячнага святла, i пакiвала Iвану пальцам.

Iван зусiм не спалохаўся, прыўстаў на ложку i ўбачыў, што на балконе знаходзiцца мужчына. I гэты мужчына прытулiў палец да губ i прашаптаў:

- Цiха!


Раздзел 12 Чорная магія і яе выкрыццё


Маленькi чалавек у дзiравым жоўтым кацялку i з падобным на грушу чырвоным носам, у клятчастых штанах i лакiраваных чаравiках выехаў на сцэну Вар'етэ на звычайным двухколавым веласiпедзе. Пад гукi факстрота ён праехаў укруга, а потым раптоўна ўскрыкнуў, ад чаго веласiпед устаў на дыбкi. Чалавек, праехаўшы на адным коле, стаў угору нагамi, умудрыўся на хаду адкруцiць пярэдняе кола i пакацiць яго за кулiсы, а потым працягваў ехаць на адным коле i круцiў педалi рукамi.

На высокай металiчнай мачце з сядлом наверсе i на адным коле выехала поўная бландзiнка ў трыко i ў спаднiчцы, усеянай блiскучымi срэбнымi зорачкамi, i пачала ездзiць укруга. Сустракаючыся з ёю, чалавек прывiтальна ўскрыкваў i нагою здымаў з галавы кацялок.

Нарэшце выехаў малы гадоў васьмi са старэчым тварам, пачаў ныраць памiж дарослымi на маленькiм двухколавiку з вялiзным аўтамабiльным сiгналам.

Кампанiя закруцiла некалькi петляў, пад трывожны грукат барабана падляцела да самага краёчка сцэны, i гледачы на першых радах аж вухнулi i адхiснулiся, таму што публiцы здалося, што ўся тройка разам са сваiмi веласiпедамi рухне на аркестр.

Але веласiпедысты спынiлiся якраз у тое iмгненне, калi пярэднiя колы гатовы былi ўжо зляцець у пустату над галовамi ў музыкантаў. Веласiпедысты моцна крыкнулi "Ап!", саскочылi з машын i пачалi кланяцца, бландзiнка пасылала публiцы паветраныя пацалункi, а малы смешна сiгналiў сваiм аўтамабiльным гудком.

Воплескi скаланулi будынак, блакiтная заслона паплыла з абодвух бакоў i закрыла веласiпедыстаў, зялёныя агнi з надпiсам: "Выхад" над дзвярыма патухлi, а ў павуцiне трапецый пад самым купалам, як сонцы, запалiлiся белыя шары. Пачаўся антракт перад апошнiм аддзяленнем.

Адзiным чалавекам, якога нiяк не цiкавiлi дзiвосы веласiпеднай тэхнiкi сям'i Джулi, быў Рыгор Данiлавiч Рымскi. У абсалютнай адзiноце ён сядзеў у сваiм кабiнеце, кусаў тонкiя губы i па яго твары час ад часу прабягала сутарга. Да незвычайнага знiкнення Лiхадзеева дадалася зусiм неспадзяваная прапажа i адмiнiстратара Варэнухi.

Рымскi ведаў, куды ён пайшоў, але ён пайшоў i... не вярнуўся назад! Рымскi пацiскаў плячыма i шаптаў сам сабе:

- Але за што?!

I дзiва дзiўнае: такому дзелавому чалавеку, як фiндырэктар, прасцей за ўсё было патэлефанаваць туды, куды накiроўваў Варэнуху, i даведацца, што з iм здарылася, а мiж тым да дзесяцi гадзiн вечара ён не мог прымусiць сябе зрабiць гэта.

У дзесяць, лiчыце, згвалтаваўшы сябе, Рымскi зняў слухаўку i пераканаўся, што тэлефон яго мёртвы. Кур'ер далажыў, што i астатнiя апараты ў будынку сапсавалiся. Гэтае непрыемнае, але не звышнатуральнае здарэнне зусiм даканала дырэктара i адначасова ўзрадавала: адпала патрэба тэлефанаваць. У гэты час над галавой у дырэктара ўспыхнула i замiргала чырвоная лямпачка, паведамiла, што пачаўся антракт, увайшоў кур'ер i папярэдзiў, што прыехаў замежны артыст. Фiндырэктара чамусьцi аж скаланула ўсяго, ён пацямнеў з твару, як навальнiчная хмара, i накiраваўся за кулiсы сустракаць гастралёра, бо больш не было каму сустракаць.

У вялiкую прыборную з калiдора, дзе ўжо трашчалi сiгнальныя званкi, знаходзiлi прычыну зазiрнуць занадта цiкаўныя. Тут былi фокуснiкi ў яркiх халатах i ў чалме на галовах, канькабежцы ў белых вязаных куртках, бледны ад пудры расказчык i грымёр.

Знакамiтасць уразiла ўсiх сваiм неверагодна доўгiм фракам дзiўнага крою i тым, што з'явiлася ў чорнай паўмасцы. Але яшчэ дзiўнейшыя былi спадарожнiкi ў чорнага мага: доўгi клятчасты з пабiтым пенснэ i чорны тлусты кот, якi зайшоў у грымёрную на заднiх лапах, зусiм па-свойску сеў на канапу i прыплюшчыўся на аголеныя грымiравальныя лампiёны.

Рымскi пастараўся напусцiць на твар усмешку, але твар ад гэтага стаў кiслы i злосны, пакланiўся маўклiваму магу, якi сядзеў побач з катом на канапе. Поцiску рук не было. Затое бесцырымонны клятчасты сам назваўся, сказаў пра сябе "iхнi памочнiк". Гэта здзiвiла фiндырэктара, i зноў непрыемна: у кантракце нават i ўпамiнання не было нi пра якога памочнiка.

Даволi вымушана i суха Рыгор Данiлавiч папытаўся ў клятчастага, якi навязаўся яму на галаву, пра тое, дзе апаратура артыста.

- Алмаз вы наш нябесны, найшаноўнейшы пан дырэктар, - трэснутым голасам адказаў памочнiк мага, - наша апаратура заўсёды з намi. Вось яна! Эйн, цвэй, дрэй! - i пакруцiў перад вачыма Рымскага вузлаватымi пальцамi, нечакана выцягнуў з-за вуха ў ката ўласны Рымскага залаты гадзiннiк на ланцужку, якi дагэтуль быў у фiндырэктаравай кiшэнi ў камiзэльцы пад зашпiленым пiнжаком i з ланцужком, прадзетым у пятлiцу.

Рымскi мiжволi ўхапiўся за жывот, прысутныя ахнулi, а грымёр, якi зазiраў у дзверы, адабральна кашлянуў.

- Ваш гадзiннiчак? Прашу атрымаць, - нахабна ўсмiхаўся клятчасты i на бруднай растапыранай далонi падаў разгубленаму Рымскаму яго дабро.

- З такiм у трамвай не садзiся, - цiха i весела шапнуў расказчык грымёру.

Але кот выкiнуў штуку не раўня нумару з чужым гадзiннiкам. Ён нечакана ўстаў з канапы, на заднiх лапах падышоў да падлюстранага столiка, пярэдняй лапай дастаў корак з графiна, налiў вады ў шклянку, выпiў яе, паставiў корак на месца i грымiравальнаю анучкаю выцер вусы.

Нiхто нават i не ахнуў, толькi раты разявiлi, а грымёр у захапленнi шапнуў:

- Вось дык клас!

Тут трэцi раз трывожна загрымелi званкi, i ўсе ўзбуджаныя, у прадчуваннi цiкавага нумара, павалiлi з грымёрнае.

Праз хвiлiну ў глядзельнай зале патухлi шары, успыхнула i дала чырвоны водсвет на нiз заслоны рампа, i ў асветленай шчылiне заслоны паўстаў перад публiкай поўны, вясёлы, як дзiця, чалавек з паголеным тварам, у пакамечаным фраку i ў нясвежай кашулi. Гэта быў добра вядомы ўсёй Маскве канферансье Жорж Бенгальскi.

- Ну вось, грамадзяне, - загаварыў Бенгальскi i ўсмiхнуўся дзiцячаю ўсмешкаю, - зараз перад вамi выступiць... - тут Бенгальскi сцiх на iмгненне i загаварыў з другой iнтанацыяй: - Я бачу, што колькасць публiкi на трэцяе аддзяленне яшчэ больш павялiчылася. У нас сёння палавiна горада! Неяк на днях сустракаю я прыяцеля i гавару яму: "Чаму не заходзiш да нас? Учора ў нас была палавiна горада". А ён мне адказвае: "А я жыву ў другой палавiне!" Бенгальскi вытрымаў паўзу, чакаў выбуху смеху, але нiхто не засмяяўся, i ён працягваў: - ...Такiм чынам, выступiць вядомы замежны артыст мсье Воланд з сеансам чорнае магii! Але мы ж з вамi разумеем, - тут Бенгальскi мудра ўсмiхнуўся, - што яе наогул не iснуе на свеце i што яна не што iншае, як забабоны, а проста мсье Воланд у высокай ступенi валодае тэхнiкай фокусаў, што i будзе вiдаць з сама цiкавае часткi, гэта значыць выкрыцця гэтай тэхнiкi, а ўлiчваючы тое, што мы ўсе як адзiн i за тэхнiку, i за яе выкрыццё, то папросiм пана Воланда!

Пасля таго як сказаў усё гэтае глупства, Бенгальскi сашчапiў абедзве рукi далонь да далонi i прывiтальна замахаў iмi ў расхiл заслоны, i той з цiхiм пошумам разышоўся ў бакi.

Выхад мага з яго рослым памочнiкам i катом, якi выйшаў на сцэну на заднiх лапах, вельмi спадабаўся публiцы.

- Крэсла мне, - цiха загадаў Воланд, i iмгненна, невядома як i адкуль, на сцэне з'явiлася крэсла, на якое сеў маг, - скажы мне, шаноўны Фагот, спытаўся Воланд у клятчастага гаера, якi, вiдаць, меў i iншую назву акрамя "Кароўева", - як па-твойму, маскоўскае насельнiцтва значна змянiлася?

Маг паглядзеў на прыцiхлую, уражаную з'яўленнем крэсла публiку.

- Вельмi, месiр, - цiха адказаў Фагот-Кароўеў.

- Твая праўда. Гараджане моцна перамянiлiся, знешне, я кажу, як i сам горад, мiж iншым. Пра строi нават i гаворкi няма, але з'явiлiся гэтыя... як iх... трамваi, аўтамабiлi...

- Аўтобусы, - пачцiва падказаў Фагот.

Публiка ўважлiва слухала размову, меркавала, што гэта прэлюдыя да магiчных фокусаў. Кулiсы былi забiтыя артыстамi i рабочымi сцэны, i мiж iх вiдаць быў напружаны, белы твар Рымскага.

На фiзiяномii Бенгальскага, якi прытулiўся з боку сцэны, з'явiлася недаўменне. Ён ледзь-ледзь прыўзняў бровы, выкарыстаў паўзу i загаварыў:

- Замежны артыст выказвае сваё захапленне Масквою, якая значна вырасла ў тэхнiчных адносiнах, а таксама i масквiчамi, - тут Бенгальскi двойчы ўсмiхнуўся, спачатку партэру, потым галерэi.

Воланд, Фагот i кот павярнулi галовы да канферансье.

- Хiба я выказваў захапленне? - спытаў маг у Фагота.

- Зусiм не, месiр, вы нiякага захаплення не выказвалi, - адказаў той.

- Дык што ж гаворыць гэты чалавек?

- Ён проста схлусiў! - гучна, на ўвесь тэатр паведамiў клятчасты памочнiк, завярнуўся да Бенгальскага i дадаў: - Вiншую вас, грамадзянiн хлус!

З галерэi шумнула смехам, а Бенгальскi скалануўся i вылупiў вочы.

- Але мяне, вядома, не гэтак цiкавяць аўтобусы, тэлефоны i iншая...

- Апаратура! - падказаў клятчасты.

- Правiльна, дзякуй, - паволi гаварыў маг цяжкiм басам, - яшчэ больш значнае пытанне: цi змянiлiся гэтыя гараджане ўнутрана?

- Ага, гэта важнейшае пытанне, месiр.

У кулiсах пачалi пераглядацца i пацiскаць плячыма, Бенгальскi стаў чырвоны, а Рымскi быў белы. Але тут, быццам бы адгадаўшы трывогу, якая пачыналася, маг сказаў:

- Аднак мы загаварылiся, дарагi Фагот, а публiка пачынае сумаваць. Пакажы нам на пачатак што-небудзь просценькае.

Зала з палёгкаю заварушылася. Фагот i кот разышлiся ў розныя бакi рампы. Фагот пстрыкнуў пальцамi i залiхвацка крыкнуў:

- Тры, чатыры! - злавiў у паветры калоду карт, ператасаваў яе i стужкаю пусцiў да ката. Кот стужку перахапiў i адправiў назад. Атласная змяя фыркнула, Фагот разявiў рот, i ўсю яе, карта за картаю, праглынуў:

Пасля гэтага кот пакланiўся, шаркануў праваю задняю лапаю i выклiкаў неверагодныя апладысменты.

- Клас, клас! - у захапленнi крычалi за кулiсамi.

А Фагот тыцнуў пальцам у партэр i аб'явiў:

- Калода гэтая цяперака, паважаныя грамадзяне, знаходзiцца ў сёмым радзе ў грамадзянiна Парчэўскага, якраз мiж траячкаю i павесткай аб выклiку ў суд за нявыплату алiментаў грамадзянцы Зяльковай.

У партэры зашавялiлiся, пачалi прыўставаць, i, нарэшце, нейкi грамадзянiн, у якога i сапраўды прозвiшча было Парчэўскi, увесь чырвоны ад здзiўлення, дастаў з бумажнiка калоду карт i пачаў тыцкаць ёю ў паветра, бо не ведаў, што трэба рабiць.

- Няхай яна застанецца вам на памяць! - крыкнуў Фагот. - Нездарма ж вы гаварылi ўчора, вячэраючы, што каб не покер, то ваша жыццё ў Маскве было б зусiм пакутаю.

- Старыя штучкi, - пачулася з галёркi, - гэты ў партэры з тае ж самае кампанii.

- Вы гэтак думаеце? - закрычаў Фагот i прыплюшчыўся на галерэю. - У такiм выпадку i вы з намi ў адной шайцы, таму што яны ў вас у кiшэнi!

На галёрцы адбыўся рух, i пачуўся радасны голас:

- Праўда! У яго! Тут, тут... Стой! Ды гэта ж чырвонцы!

Тыя, хто сядзеў у партэры, завярнулi галовы. На галерэi нейкi збянтэжаны грамадзянiн знайшоў у сваёй кiшэнi пачак, перакрыжаваны па-банкаўску i з надпiсам на абкладцы: "Адна тысяча рублёў".

Суседзi навалiлiся на яго, а ён здзiўлена падкалуплiваў пальцам упакоўку, стараўся даведацца, сапраўдныя гэта чырвонцы цi чараўнiчыя.

- Дальбог, сапраўдныя! Чырвонцы! - крычалi радасна з галёркi.

- Згуляйце i са мною ў такую калоду, - весела папрасiў нейкi таўстун з сярэдзiны партэра.

- Авек плезiр! - адазваўся Фагот. - Але чаму з адным вамi? Усе прымуць актыўны ўдзел! - i скамандаваў: - Прашу глядзець угору!.. Раз!.. - у руцэ ў яго аказаўся пiсталет, ён крыкнуў: - Два! - Пiсталет падняўся ўгору. Ён крыкнуў: - Тры! - блiснула, бабахнула, i адразу ж з-пад купала, ныраючы мiж трапецый, пачалi падаць у залу белыя паперкi.

Яны кружылiся, iх разносiла ў бакi, забiвала на галерэю, адкiдвала ў аркестр i на сцэну. Праз некалькi секунд грашовы дождж дасягнуў крэслаў, пагусцеў, i гледачы пачалi яго лавiць.

Падымалiся сотнi рук, гледачы скрозь паперкi глядзелi на асветленую сцэну i бачылi сама сапраўдныя i дакладныя вадзяныя знакi. Пах таксама не пакiдаў нiякага сумнення: гэта быў нi з чым не параўнальны па водары пах толькi што аддрукаваных грошай. Спачатку весялосць, а потым здзiўленне апанавала ўвесь тэатр. Скрозь гудзелi словы "чырвонцы, чырвонцы", чулiся ўсклiкi "ах, ах!" i вясёлы смех. Сёй-той ужо поўзаў па праходзе, шукаў пад крэсламi. Многiя пасталi на крэслы, лавiлi вiхлястыя, капрызныя паперкi.

На тварах у мiлiцыi пакрысе пачало з'яўляцца здзiўленне, а артысты бесцырымонна палезлi з-за кулiсаў.

У бельэтажы пачулiся крыкi: "Ты чаго хапаеш? Гэта мая! Да мяне ляцела!" i другi голас: "Ды ты не папiхайся, я цябе сам як пiхану!" I раптам пачулася поўха. Адразу ж у бельэтажы з'явiўся мiлiцэйскi шлем, i з бельэтажа некага павялi.

Наогул узбуджанасць расла, i невядома, чым бы ўсё скончылася, калi б Фагот не спынiў грашовы дождж, дзьмухнуўшы ў паветра.

Два маладыя чалавекi шматзначна пераглянулiся, усталi i праменька пакiравалi ў буфет. У тэатры стаяў гул, ва ўсiх гледачоў узбуджана блiшчалi вочы. Так, так, невядома, у што б усё гэта вылiлася, калi б Бенгальскi не сабраў у сабе сiлы i не паварушыўся. Стараючыся мацней авалодаць сабой, ён прывычна пацёр рукi i як мог гучным голасам загаварыў:

- Вось, грамадзяне, мы з вамi бачылi выпадак гэтак званага масавага гiпнозу. Чыста навуковы вопыт, якi як найлепш даказвае, што нiякiх дзiвосаў i магii не iснуе. Папросiм маэстра Воланда раскрыць нам гэты вопыт. Зараз, грамадзяне, вы ўбачыце, што гэтыя быццам бы грашовыя паперкi знiкнуць гэтак жа раптоўна, як i з'явiлiся.

Тут ён пачаў апладзiраваць зусiм адзiн, i на твары ў яго ў гэты час свяцiлася ўпэўненая ўсмешка, але ў вачах упэўненасцi не было, у iх хутчэй свяцiлася просьба.

Публiцы гаворка Бенгальскага не спадабалася. Настала агульнае маўчанне, якое перапынiў клятчасты Фагот:

- Гэта зноў выпадак гэтак званае хлуснi, - аб'явiў ён моцным казлiным тэнарам, - паперкi, грамадзяне, сапраўдныя.

- Брава! - коратка раўнуў бас недзе ў глыбiнi залы.

- Мiж iншым, гэты, - тут Фагот паказаў на Бенгальскага, - мне збрыдзеў. Лезе ўвесь час туды, куды яго не просяць, хлуслiвымi заўвагамi псуе сеанс! Што б гэта нам такое з iм зрабiць?

- Голаў яму адарваць! - сказаў нехта сурова з галёркi.

- Што вы сказалi? Ась? - адразу ж адгукнуўся на гэтую дзiкую прапанову Фагот. - Галаву адарваць? Гэта iдэя! Бегемот, - закрычаў ён кату, - рабi! Эйн, цвэй, дрэй!!!

I здарылася нечуванае. Шэрсць на чорным кату ўстала дыбам, ён мяўкнуў гэтак, што душу распаласавала. Потым сцяўся ў камяк i, як пантэра, скочыў проста на грудзi Бенгальскаму, а адтуль пераскочыў на галаву. З вуркатаннем пухлымi лапамi кот учапiўся ў рэдзенькую шавялюру канферансье, дзiка завыў i за два павароты адарваў галаву ад таўставатае шыi.

Дзве з палавiнаю тысячы чалавек у тэатры ўскрыкнулi ў адзiн голас. Кроў фантанамi з разарваных артэрый на шыi ўдарыла ўгору i аблiла манiшку i фрак. Безгаловае тулава недарэчна загрэбала нагамi i села на падлогу. У зале пачулiся iстэрычныя жаночыя крыкi. Кот перадаў галаву Фаготу, той за валасы падняў яе i паказаў публiцы, i галава гэтая адчайна крыкнула на ўвесь тэатр:

- Доктара!

- Ты будзеш i далей гаварыць усякае глупства? - грозна спытаўся Фагот у галавы, якая плакала.

- Не буду болей! - прахрыпела галава.

- Злiтуйцеся, не мучце яе! - раптам, перакрыўшы шум у зале, пачуўся з залы жаночы голас, i маг павярнуў твар на гэты голас.

- Дык што ж, грамадзяне, дараваць яму, цi як? - спытаўся Фагот у залы.

- Дараваць! Дараваць! - пачулiся спачатку адзiночныя i пераважна жаночыя галасы, а потым яны злiлiся ў адзiн хор з мужчынскiмi.

- Як загадаеце, месiр? - спытаўся Фагот у замаскiраванага.

- Ну што ж, - задуменна адгукнуўся той, - яны - людзi як людзi. Любяць грошы, але ж гэта заўсёды было... Чалавецтва любiць грошы, з чаго б яны не былi зроблены - са скуры, з паперы, з бронзы альбо з золата. Ну, легкадумныя... ну, што ж... i лiтасцiвасць часам кранае iх сэрца... звычайныя людзi... увогуле нагадваюць ранейшых... кватэрнае пытанне толькi сапсавала iх... - i гучна загадаў: - Надзеньце галаву.

Кот прымеркаваўся i акуратна ўздзеў галаву на шыю, i яна дакладна села на сваё месца, быццам нiколi i не здымалася. I галоўнае, што нават нiякага i шрама не засталося. Кот лапамi абмахнуў фрак i пластрон, i з iх зляцеў след крывi. Фагот падняў Бенгальскага, якi ўсё сядзеў на падлозе, на ногi, сунуў яму ў кiшэню пачак чырвонцаў i адправiў са сцэны:

- Кацiцеся адсюль! Без вас тут весялей.

Няўцямна азiраючыся i хiстаючыся, канферансье дайшоў толькi да пажарнага паста, i раптам яму стала дрэнна. Ён жаласлiва ўскрыкнуў:

- Галава мая, галава!

Разам з усiмi да яго кiнуўся i Рымскi. Канферансье плакаў, лавiў нешта ў паветры, мармытаў:

- Аддайце мне маю галаву! Галаву аддайце! Кватэру забярыце, карцiны забярыце, толькi галаву аддайце!

Кур'ер пабег па доктара. Бенгальскага спрабавалi пакласцi на канапу, але ён пачаў адбiвацца, разбуянiўся. Давялося выклiкаць карэту. Калi няшчаснага канферансье забралi, Рымскi пабег назад на сцэну i ўбачыў, што на ёй адбываюцца новыя дзiвосы. Дарэчы, у гэты час цi крышку раней, але маг разам са сваiм вылiнялым крэслам знiк са сцэны, варта адзначыць, што публiка зусiм гэтага не заўважыла, захопленая тым незвычайным вiдовiшчам, якое разгарнуў на сцэне Фагот.

А Фагот, пасля таго як пазбавiўся ад няшчаснага канферансье, аб'явiў публiцы такое:

- Цяперака, калi гэтага назолу сплавiлi, давайце адчынiм дамскую краму!

I адразу падлога сцэны пакрылася персiдскiмi дыванамi, узнiклi вялiзныя люстры, з бакоў асветленыя зеленаватымi трубкамi, а памiж люстрамi вiтрыны, у iх гледачы ўбачылi з вясёлым ашаламленнем рознага колеру i фасону жаночыя сукенкi. Гэта ў адных вiтрынах, а ў другiх з'явiлiся сотнi капялюшыкаў i з пёркамi i без пёрак, i са спражкамi i без iх, сотнi туфляў - чорных, белых, жоўтых, скураных, атласных, замшавых, i з раменьчыкамi, i з каменьчыкамi. Памiж туфляў з'явiлiся футаралы, а ў iх заззялi святлом блiскучыя гранi крыштальных флаконаў. Горы сумачак са скуры антылопаў, замшавых, шаўковых, а памiж iмi цэлыя кучы чаканных залатых прадаўгаватых футаральчыкаў, у якiх звычайна бывае губная памада.

Чортведама адкуль узялася рыжая дзявуля ў вячэрнiм уборы, з усiх бакоў спраўная дзявуля, каб не псаваў яе толькi дзiўны шрам на шыi, заўсмiхалася ля вiтрын усмешкаю гаспадынi.

Фагот з салодкаю ўхмылкаю аб'явiў, што фiрма зусiм бяплатна мяняе старыя жаночыя сукенкi i абутак на парыжскiя мадэлi i парыжскi абутак. Гэтае ж самае ён дадаў i ў дачыненнi сумачак, духоў i ўсяго астатняга.

Кот пачаў расшарквацца задняю лапаю, пярэдняй адначасна выкручваў нейкiя жэсты, падобныя да жэстаў швейцара, якi адчыняе дзверы.

Дзявуля хоць i хрыплавата, але соладка заспявала, крышку картава, нешта мала зразумелае, але, мяркуючы па жаночых тварах, надта спакуслiвае:

- Герлен, Шанэль нумар пяць, Мiцука, Нарсiс Нуар, вячэрнiя сукенкi, сукенкi кактэйль...

Фагот выгiнаўся, кот кланяўся, дзявуля адчыняла шкляныя вiтрыны.

- Прашу! - крычаў Фагот. - Без усякага сораму i аглядкi!

Публiка хвалявалася, але iсцi на сцэну пакуль што нiхто не адважваўся. Нарэшце нейкая брунетка выйшла з дзесятага рада, а ў партэры ўсмiхнулася гэтак, што ёй, маўляў, усё дазволена i на ўсё напляваць, прайшла па бакавым трапе, узышла на сцэну.

- Брава! - закрычаў Фагот. - Вiтаю першую наведвальнiцу! Бегемот, крэсла! Пачнём з абутку, мадам.

Брунетка села на крэсла, i Фагот адразу вывернуў перад ёй цэлую кучу туфляў.

Брунетка зняла свой правы туфель, памерала бэзавы, патупала аб дыван, агледзела абцас.

- А цiснуць не будуць? - задумлiва спыталася яна.

У адказ Фагот пакрыўджана ўсклiкнуў:

- Што вы, што вы! - а кот ад крыўды нават мяўкнуў.

- Я бяру гэтую пару, масье, - сказала брунетка з гонарам i абула другi туфель.

Старыя туфлi брунеткi былi выкiнуты за фiранку, туды пайшла i сама яна ў суправаджэннi рыжае дзявулi i Фагота, якi нёс на плечках некалькi мадэльных сукенак. Кот мiтусiўся, дапамагаў i каб выглядаць салiдней, пачапiў сабе на шыю кравецкi метр.

Праз хвiлiну з-за фiранкi выйшла брунетка ў такой сукенцы, што ўвесь партэр аж уздыхнуў. Смелая жанчына, якая надзiва папрыгажэла, спынiлася ля люстра, павяла аголенымi плячыма, паправiла валасы на патылiцы i выгнулася, стараючыся зiрнуць сабе на спiну.

- Фiрма просiць вас узяць гэта на памяць, - сказаў Фагот i падаў брунетцы адчынены футарал з флаконам.

- Мерсi, - ганарлiва адказала брунетка i пайшла па трапе ў партэр. Пакуль яна iшла, гледачы ўсхоплiвалiся, мацалi за футарал.

I тады прарвала ўшчэнт, i з усiх бакоў на сцэну пайшлi жанчыны. У агульнай узбуджанай гамане, усмешачках, уздыхах пачуўся мужчынскi голас: "Я не дазваляю табе!" - i жаночы: "Дэспат i мешчанiн, не выкручвай мне руку!" Жанчыны знiкалi за фiранкай, пакiдалi там свае сукенкi i выходзiлi ў новых. На табурэтачках з пазалочанымi ножкамi сядзеў цэлы рад i энергiчна тупаў абутымi нагамi. Фагот станавiўся на каленi, дапамагаў ражком, кот знясiльваўся, носячы горы сумачак i туфляў, снаваў ад вiтрыны да табурэтак, дзявуля з пакалечанай шыяй то з'яўлялася, то знiкала i дайшла да таго, што зусiм пачала тарабанiць па-французску, i дзiўна было, што яе з паўслова разумелi ўсе жанчыны, нават тыя, хто не ведаў нiводнага французскага слова.

Агульнае здзiўленне выклiкаў мужчына, якi таксама ўзбiўся на сцэну. Ён аб'явiў, што ў яго жонкi грып, i таму ён просiць перадаць што-небудзь. А каб даказаць, што ён i сапраўды жанаты, мужчына гатоў быў паказаць пашпарт. Заява клапатлiвага мужа была сустрэта агульным рогатам, Фагот закрычаў, што верыць яму, як i самому сабе, i без пашпарта, i ўручыў грамадзянiну дзве пары шаўковых панчох, кот ад сябе дадаў футаральчык з памадай.

Жанчыны, якiя спазнiлiся, рвалiся на сцэну, са сцэны плылi шчаслiвыя ў бальных сукенках, у пiжамах з драконамi, у строгiх вiзiтных гарнiтурах, у капялюшыках, насунутых на адно брыво.

Тады Фагот аб'явiў, што з-за позняга часу крама зачыняецца да заўтрашняга вечара роўна праз адну хвiлiну, i неверагодная мiтусня ўсчалася на сцэне. Жанчыны хуценька, без усякае прымеркi хапалi туфлi. Адна, як бура, уварвалася за фiранку, скiнула там сваё адзенне, ухапiла першае, што толькi трапiла пад руку, - шаўковы, у вялiзныя букеты халат i, акрамя таго, успела ўхапiць два футаралы з духамi.

Роўна праз хвiлiну пачуўся пiсталетны стрэл, люстры знiклi, прапалi вiтрыны i табурэткi, дыван растаў у паветры гэтаксама, як i фiранка. Апошняй знiкла вялiкая куча старых сукенак i абутку, i зрабiлася сцэна зноў строгая, парожняя i голая.

I тут у падзеi ўмяшалася новая дзеючая асоба.

Прыемны, моцны i настойлiвы барытон пачуўся з ложы No 2:

- Усё ж пажадана, грамадзянiн артыст, каб вы зараз жа раскрылi перад гледачамi тэхнiку вашых фокусаў, асаблiва фокуса з грашыма. Пажадана таксама вярнуць на сцэну канферансье. Лёс яго хвалюе гледачоў.

Барытон належаў не каму-небудзь, а паважанаму госцю сённяшняга вечара Аркадзiю Апалонавiчу Семпляяраву, старшынi акустычнай камiсii маскоўскiх тэатраў.

Аркадзiй Апалонавiч размяшчаўся ў ложы з дзвюма жанчынамi: пажылою, дорага i модна апранутаю, i другой - маладзенькаю i прыгожанькаю, апранутай прасцей. Першая з iх, як потым высветлiлася ў час складання пратакола, была жонка Аркадзiя Апалонавiча, а другая - далёкая сваячка яго, пачынаючая i падаючая спадзяваннi артыстка, якая прыехала з Саратава i жыла на кватэры ў Аркадзiя Апалонавiча i яго жонкi.

- Пардон! - адазваўся Фагот. - Я прашу прабачэння, але тут няма чаго раскрываць, тут усё ясна.

- Не, выбачайце! Выкрыццё патрэбна абавязкова. Без яго вашы блiскучыя нумары пакiдаюць гнятлiвае ўражанне. Глядацкая маса патрабуе выкрыцця.

- Глядацкая маса, - перапынiў Семпляярава нахабны гаер, - як быццам нiчога не гаварыла? Але, улiчваючы ваша глыбокапаважанае жаданне, Аркадзiй Апалонавiч, я, няхай будзе па-вашаму, зраблю выкрыццё. Але для гэтага дазвольце яшчэ адзiн маленькi нумарок.

- Калi ласка, - велiкадушна адказаў Аркадзiй Апалонавiч, - але абавязкова з выкрыццём!

- Слухаюся, слухаюся. Тады дазвольце запытацца ў вас, дзе вы былi ўчора вечарам, Аркадзiй Апалонавiч?

У час гэтага зусiм непатрэбнага i хамскага пытання твар у Аркадзiя Апалонавiча змянiўся, i вельмi моцна змянiўся.

- Аркадзiй Апалонавiч учора вечарам быў на паседжаннi акустычнай камiсii, - даволi пагардлiва сказала жонка Аркадзiя Апалонавiча, - але я не разумею, якiя адносiны гэта мае да магii.

- Вой, мадам! - пацвердзiў Фагот. - Натуральна, вы не разумееце. А наконт паседжання вы цалкам памыляецеся. Выехаўшы на тое паседжанне, якое, дарэчы, учора i не намячалася, Аркадзiй Апалонавiч адпусцiў свайго шафёра ля будынка акустычнай камiсii на Чыстых сажалках (увесь тэатр зацiх), а сам у аўтобусе паехаў на Ялохаўскую вулiцу ў госцi да артысткi раз'язнога раённага тэатра Мiлiцы Андрэеўны Пакабацька i правёў у яе ў гасцях каля чатырох гадзiн.

- Вой, - пакутлiва ўскрыкнуў нехта ў поўнай цiшынi.

Маладая ж сваячка Аркадзiя Апалонавiча засмяялася глухiм i страшным смехам.

- Усё зразумела! - ускрыкнула яна. - I я даўно ўжо падазравала гэта. Цяпер мне зразумела, чаму гэта бездар атрымала ролю Луiзы!

I неспадзявана замахнулася кароткiм i тоўстым лiловым парасонам i ўдарыла Аркадзiя Апалонавiча па галаве.

Нягоднiк Фагот, ён жа i Кароўеў, крыкнуў:

- Вось, паважаныя грамадзяне, адзiн з выпадкаў выкрыцця, якога гэтак назойлiва дабiваўся Аркадзiй Апалонавiч!

- Як магла ты, нягоднiца, закрануць Аркадзiя Апалонавiча? - грозна спыталася жонка Аркадзiя Апалонавiча i ўстала ў ложы на ўвесь свой гiганцкi рост.

Другi кароткi прыступ сатанiнскага смеху авалодаў маладой сваячкаю.

- Ужо хто-хто, - адказала тая з рогатам, - а я магу зачапiць! - i другi раз пачуўся сухi трэск парасона, якi адскочыў ад галавы Аркадзiя Апалонавiча.

- Мiлiцыя! Узяць яе! - гэтакiм страшным голасам пратрубiла жонка Семпляярава, што ў многiх пахаладзела сэрца.

А тут яшчэ кот выскачыў да рампы i раўнуў на ўвесь тэатр чалавечым голасам:

- Сеанс скончаны! Маэстра! Урэжце марша!

Ашалелы дырыжор, не разбiраючыся, што робiць, узмахнуў палачкаю, i аркестр не заiграў, i нават не грымнуў, i нават не хватануў, а менавiта, адпаведна мярзотнаму пажаданню ката, урэзаў нейкi неверагодны, нi з чым не параўнальны па разбэшчанасцi марш.

На нейкае iмгненне здалося, што быццам чуваць сталi колiшнiя, пад зоркамi паўднёвымi, у кафэшантане, нейкiя малазразумелыя, паўсляпыя, але разгульныя словы з гэтага марша:

Его превосходительство

Любил домашних птиц

И брал под покровительство

Хорошеньких девиц!!!

А магчыма, i не было нiякiх гэтакiх слоў, а былi iншыя, на гэтую ж самую музыку, зусiм непрыстойныя. Галоўнае не гэта, а тое, што ў Вар'етэ пасля пачалося нейкае стоўпатварэнне вавiлонскае. Да семпляяраўскае ложы бегла мiлiцыя, на бар'ер лезлi цiкаўныя, чулiся страшэнныя выбухi рогату, шалёныя крыкi, якiя глушыў залаты звон аркестравых талерак.

I вiдаць было, што сцэна раптоўна апусцела i што ашуканец Фагот i нахабны кацiла Бегемот расталi ў паветры, знiклi, як знiк раней маг у крэсле з вылiнялаю абiўкаю.


Раздзел 13 З'яўленне героя


Дык вось, невядомы пакiваў Iвану пальцам i прашаптаў: "Цiха!"

Iван звесiў ногi з ложка i прыгледзеўся. З балкона асцярожна зазiраў у пакой паголены, цёмнавалосы, з вострым носам, устрывожанымi вачыма i са звешанай на лоб пасмай валасоў чалавек прыкладна гадоў трыццацi васьмi.

Пераканаўшыся, што Iван адзiн, i прыслухаўшыся, таямнiчы наведвальнiк асмялеў i ўвайшоў у пакой. Тут Iван убачыў, што прышэлец апрануты ў бальнiчнае. На iм была бялiзна, чаравiкi на босую нагу, на плечы накiнуты руды халат.

Прышэлец падмiргнуў Iвану, схаваў у кiшэню звязак ключоў, шэптам спытаўся: "Можна прысесцi?" - атрымаў згоду кiўком галавы i ўмасцiўся ў крэсла.

- Як вы сюды трапiлi? - падпарадкуючыся знаку сухога пальца, шэптам спытаўся Iван. - На балконных рашотках замкi.

- Рашоткi на замках, - пацвердзiў госць, - ды Праскоўя Фёдараўна, - добры, але няўважлiвы чалавек. Я ўкраў у яе месяц таму звязак ключоў i такiм чынам атрымаў магчымасць выходзiць на агульны балкон, а ён iдзе вакол усяго будынка, i цяпер я магу наведваць суседзяў.

- Калi вы можаце выходзiць на балкон, то вы можаце i ўцячы. Цi высока? пацiкавiўся Iван.

- Не, я не магу ўцячы адсюль не таму, што высока, а таму, што мне ўцякаць зусiм няма куды. - I пасля паўзы ён дадаў: - Значыць, сядзiм!

- Сядзiм, - адказаў Iван, узiраючыся ў карычневыя, надта неспакойныя прышэльцавы вочы.

- Ага... - тут госць раптам затрывожыўся, - але вы, спадзяюся, не буйны? А? Бо я, ведаеце, не люблю шуму, барацьбы, гвалту i астатняга ў гэтым родзе. Асаблiва ненавiсны мне людскi крык, цi гэта крык ад пакут, злосцi, цi нейкi iншы крык. Супакойце мяне, скажыце, што вы не буйны?

- Учора ў рэстарацыi я аднаму тыпу ў морду засвяцiў, - мужна прызнаўся паэт.

- За што? - строга спытаў госць.

- Калi шчыра, то i без прычыны, - збянтэжана адказаў Iван.

- Непарадак, - асудзiў Iвана госць i дадаў: - Акрамя таго, што гэта за слоўцы: у морду засвяцiў? Невядома, што ў чалавека, морда цi твар. Мабыць, усё ж твар. Таму, ведаеце, кулакамi... Не, гэта вы кiньце раз i назаўсёды.

Госць пасварыўся на Iвана такiм чынам i спытаў:

- Прафесiя?

- Паэт, - чамусьцi неахвотна прызнаўся Iван.

Прышэлец засмуцiўся.

- Вой, як мне не шанцуе! - усклiкнуў ён, але тут жа спахапiўся, папрасiў прабачэння i спытаў: - А як ваша прозвiшча?

- Бяздомны.

- Вой, вой... - сказаў госць i паморшчыўся.

- А вам што, мае вершы не падабаюцца? - зацiкавiўся Iван.

- Жах, як не падабаюцца.

- А што вы чыталi?

- Нiякiх я вашых вершаў не чытаў! - нервова ўсклiкнуў госць.

- Дык чаму ж вы гаворыце?

- Ну, а што тут такога, - адказаў госць, - быццам я iншых не чытаў? Мiж iншым... Хiба што цуд? Добра, я гатовы паверыць. Добрыя вашы вершы, скажыце самi?

- Пачварныя! - раптам смела i шчыра прызнаўся Iван.

- Не пiшыце болей! - папрасiў умольна прышэлец.

- Абяцаю i клянуся! - урачыста прамовiў Iван.

Клятва была замацавана поцiскам рук, i ў гэты час у калiдоры пачулiся мяккiя крокi i галасы.

- Цiха, - прашаптаў госць, выскачыў на балкон i замкнуў за сабою рашотку.

Зазiрнула Праскоўя Фёдараўна, спытала, як Iван сябе адчувае i як хоча спаць - у цемры цi са святлом. Iван папрасiў святло пакiнуць, i Праскоўя Фёдараўна пайшла, пажадаўшы хвораму спакойнае ночы. I калi ўсё сцiхла, зноў вярнуўся госць.

Ён шэптам паведамiў Iвану, што ў 119-ты пакой прывезлi новенькага, нейкага таўстуна з чырвоным тварам, якi ўвесь час мармыча пра нейкую валюту ў вентыляцыi i клянецца, што ў iх на Садовай пасялiлася нячыстая сiла.

- Пушкiна лае, як толькi можа, i ўвесь час крычыць: "Куралесаў, бiс, бiс!" - гаварыў госць i трывожна перасмыкаўся ўсiм целам. Потым супакоiўся i сказаў: - А ўвогуле, бог з iм, - i працягваў гутарку з Iванам: - Дык з-за чаго вы трапiлi сюды?

- З-за Понцiя Пiлата, - пахмура паглядзеў долу i адказаў Iван.

- Як?! - забыўшы пра асцярожнасць, крыкнуў госць i закрыў сабе рот рукой. - Неверагоднае супадзенне! Прашу, малю, раскажыце!

Iван чамусьцi адчуваў давер да незнаёмага, спачатку нясмела, заiкаючыся, а потым упэўнена пачаў расказваць пра ўчарашнюю гiсторыю на Патрыярхавых сажалках. Сапраўды, удзячнага слухача займеў Iван Мiкалаевiч у асобе таямнiчага злодзея ключоў! Госць не рабiў Iвана вар'ятам, выказваў вялiкую цiкаўнасць да расказанага i на працягу апавядання прыйшоў у захапленне. Ён час ад часу перапыняў Iвана воклiчамi захаплення:

- Ну, ну! Далей, далей, прашу вас. Але толькi дзеля ўсяго сама святога на свеце, не прапускайце нiчога!

Iван не прамiнаў нiчога, яму самому было гэтак лягчэй расказваць, i пакрысе дабраўся да таго iмгнення, калi Понцiй Пiлат у белай мантыi з крывавым падбоем выйшаў на балкон.

Тады госць малiтоўна склаў рукi i прашаптаў:

- Во, як я ўгадаў! Во, як я ўсё ўгадаў!

Апiсанне жахлiвае смерцi Берлiёза слухач суправадзiў загадкавай заўвагаю, а вочы ў яго злосна ўспыхнулi.

- Аб адным шкадую, што на месцы гэтага Берлiёза не было крытыка Латунскага альбо лiтаратара Мсцiслава Лаўровiча, - i адчайна, але цiха ўскрыкнуў: Далей!

Кот, якi плацiў кандуктарцы, надзвычай развесялiў госця, i ён ажно душыўся ад цiхага смеху, глядзеў, як, усхваляваны поспехам свайго расказу, Iван падскокваў на чацьвярэньках, паказваў ката з грыўняй каля вусоў.

- I вось, - пасля таго як расказаў прыгоду ў Грыбаедаве, Iван закончыў сумна i затуманена, - я i апынуўся тут.

Госць спачувальна паклаў руку на плячук беднаму паэту i сказаў:

- Няшчасны паэт! Але вы самi, галубок, ва ўсiм вiнаваты. Нельга было паводзiць сябе з iм гэтак разбэшчана i нават нахабна. Вось вы i маеце. I трэба сказаць, што з гэтае сiтуацыi вы яшчэ добра вырабiлiся.

- Ды хто ён, урэшце? - узбуджана патрос кулакамi Iван.

Госць паглядзеў на Iвана i адказаў пытаннем:

- А вы не расхвалюецеся? Мы ўсе тут людзi ненадзейныя... Выклiкаў доктара, уколаў i рознае турботы не будзе?

- Не! Не! - усклiкнуў Iван. - Скажыце, хто ён такi?

- Ну, добра, - адказаў госць i важка i раздзельна прамовiў: - Учора на Патрыярхавых сажалках вы сустрэлiся з сатаной.

Iван не расхваляваўся, як i абяцаў, але быў надзвычай уражаны.

- Не можа гэтага быць! Яго не iснуе.

- Злiтуйцеся! Каму-каму гэта гаварыць, а вам... Вы былi, мабыць, адзiн з першых, хто ад яго пацярпеў. Седзiце, як самi разумееце, у псiхiятрычнай бальнiцы, а ўсё даўнаеце, што яго няма. Сапраўды, дзiўна гэта!

Збiты з панталыку Iван замоўк.

- Як толькi вы пачалi яго апiсваць, - працягваў госць, - я ўжо пачаў здагадвацца, з кiм вы ўчора мелi гонар гаварыць. I я шчыра дзiўлюся з Берлiёза! Ну, вы чалавек неадукаваны, - тут госць зноў папрасiў прабачэння, але той, як я чуў пра яго, усё ж нешта чытаў! Першыя выказваннi гэтага прафесара развеялi ўсе мае сумненнi. Яго нельга не пазнаць, мой дарагi! Дарэчы, вы... вы мне выбачайце, але я не памыляюся, вы чалавек неадукаваны?

- Несумненна, - згадзiўся Iван.

- Ну вось... гэтая асоба, пра якую вы расказвалi... розныя вочы, бровы! Даруйце, магчыма, вы нават i оперы "Фаўст" не слухалi?

Iван чамусьцi страшэнна збянтэжыўся i пачырванеў, пачаў штосьцi мармытаць пра нейкую паездку ў санаторый у Ялту...

- Ну вось, няма нiчога дзiўнага! А Берлiёз мяне ўражвае. Ён чалавек не толькi начытаны, але нават i хiтры. Хаця, каб абаранiць яго, я магу сказаць, што, вядома, Воланд можа зацьмiць вочы i хiтрэйшаму чалавеку.

- Як? - у сваю чаргу ўскрыкнуў Iван.

- Цiха!

Iван з размаху шлёпнуў сябе па лбе i зашыпеў:

- Разумею, разумею. У яго лiтара "В" была на вiзiтнай картцы. Ая-яй, вось дык штука! - ён памаўчаў крыху ўсхвалявана, паглядзеў на месяц, якi плыў за рашоткаю, i загаварыў: - Дык ён, выходзiць, сапраўды мог быць у Понцiя Пiлата? Ён ужо тады нарадзiўся? А мяне вар'ятам называюць! - дадаў Iван i абурана паказаў на дзверы.

Горкая маршчына абазначылася ля губ у госця.

- Будзем глядзець праўдзе ў вочы, - i госць павярнуў свой твар да лятучага скрозь воблака начнога свяцiла. - I вы, i я - вар'яты, што прытварацца! Разумееце, ён вас узрушыў - i вы звiхнулiся, таму што ў вас, мабыць, для гэтага падыходзячая аснова. Але тое, пра што вы расказваеце, несумненна было на самай справе. Ды гэта такая незвычайнасць, што нават Стравiнскi, генiяльны псiхiятр, вам, вядома, не паверыў. Ён аглядаў вас? (Iван кiўнуў.) Ваш субяседнiк быў у Пiлата i на снеданнi ў Канта, а цяпер ён наведаў Маскву.

- Дык ён тут чортведама чаго наробiць! Як-небудзь яго трэба злавiць? - не зусiм упэўнена, але ўсё ж падняў галаву ў новым Iване Iван ранейшы, яшчэ не да канца дабiты.

- Вы ўжо паспрабавалi, i хопiць з вас, - iранiчна адгукнуўся госць, iншым таксама спрабаваць не раю. А тое, што навытварае, у гэтым не сумнявайцеся. Ай, ай! Але як шкада, што спаткалiся з iм вы, а не я! Хоць усё i перагарэла i вуголле зашарэла попелам, але ўсё ж клянуся, што за гэтую сустрэчу я аддаў бы звязак ключоў. Я жабрак!

- Нашто ён вам?

Госць доўга сумаваў, перасмыкаўся ўсiм целам, але нарэшце загаварыў:

- Бачыце, даволi дзiўная гiсторыя, я сяджу тут з-за таго, што i вы, менавiта з-за Понцiя Пiлата, - тут госць спалохана азiрнуўся i сказаў: Справа ў тым, што год таму я напiсаў раман пра Понцiя Пiлата.

- Вы пiсьменнiк? - зацiкаўлена спытаўся паэт.

Госць пацямнеў з твару, пагразiў Iвану кулаком, потым сказаў:

- Я майстар, - ён стаў суровым i дастаў з кiшэнi халата зусiм зашмальцаваную чорную шапачку з вышытай на ёй жоўтым шоўкам лiтарай "М". Ён надзеў гэтую шапачку, паказаўся Iвану i ў профiль, i ў фас, каб даказаць, што ён - майстар. - Яна сваiмi рукамi пашыла яе мне, - таямнiча дадаў ён.

- А як ваша прозвiшча?

- У мяне болей няма прозвiшча, - з чорнаю пагардаю адказаў дзiўны госць, я адмовiўся ад яго, i наогул ад жыцця. Забудзем пра яго.

- Дык вы хаця пра раман скажыце, - далiкатна папрасiў Iван.

- Калi ласка. Мая гiсторыя сапраўды не зусiм звычайная, - пачаў госць.

...Гiсторык згодна адукацыi, ён яшчэ год назад працаваў у адным з маскоўскiх музеяў, акрамя таго, займаўся перакладамi.

- З якое мовы? - зацiкаўлена спытаўся Iван.

- Я ведаю пяць моў, акрамя роднае, - адказаў госць, - ангельскую, французскую, нямецкую, лацiнскую i грэцкую. Ну, яшчэ крыху чытаю па-iтальянску.

- Бач ты! - зайздросна шапнуў Iван.

Жыў гiсторык адзiнока, родных не меў нiдзе i знаёмых у Маскве таксама. I, уявiце сабе, аднойчы выйграў сто тысяч рублёў.

- Уявiце маё здзiўленне, - шаптаў госць у чорнай шапачцы, - калi я ўсунуў руку ў кош з бруднаю бялiзнаю i гляджу: на ёй той жа нумар, што ў газеце! Аблiгацыю, - растлумачыў ён, - мне ў музеi далi.

Пасля выйгрышу ста тысяч загадкавы Iванаў госць зрабiў так: накупiў кнiг, пакiнуў свой пакой на Мяснiцкай...

- У-у, праклятая яма! - прабурчаў госць.

...I наняў кватэру ў забудоўшчыка ў завулку ля Арбата...

- Вы ведаеце, што такое - забудоўшчыкi? - спытаўся госць у Iвана i сам растлумачыў: - Гэта невялiкая група жулiкаў, якая нейкiм чынам уцалела ў Маскве...

Наняў у забудоўшчыка два пакоi ў падвале маленькага домiка ў садзе. Службу ў музеi пакiнуў i пачаў выдумляць раман пра Понцiя Пiлата.

- Ах, гэта быў казачны час, - шаптаў расказчык, i вочы ў яго блiшчалi, зусiм асобная кватэра, i яшчэ пярэднi пакойчык, а там ракавiна з вадою, чамусьцi з асаблiвым гонарам падкрэслiў ён, - маленькiя акенцы над самымi ходнiкамi, якiя iдуць да варотцаў. Насупраць, крокi за чатыры, пад плотам бэз, лiпа i клён. Ай, ай, ай! Зiмой я вельмi рэдка бачыў у акенцы чые-небудзь чорныя ногi i чуў хрумст снегу пад iмi. А ў печцы ў мяне вечна палаў агонь! Але раптоўна прыйшла вясна, i скрозь туманныя шыбы ўбачыў я перш голыя, а потым апранутыя ў зелянiну кусты бэзу. I вось тады, мiнулаю вясною, адбылося нешта намнога больш цудоўнае, чым сума ў сто тысяч рублёў. А гэта, пагадзiцеся, вялiкiя грошы.

- Гэта праўда, - згадзiўся Iван, якi ўважлiва слухаў.

- Я адчынiў акенца i сядзеў у другiм, зусiм маленькiм пакойчыку, - госць пачаў адмерваць рукамi, - ага... вось канапа, а насупраць другая канапа, а мiж iмi столiк, на iм цудоўная начная лямпа, а да акенца блiжэй кнiгi, тут маленькi пiсьмовы столiк, а ў першым пакоi - вялiкi пакой, чатырнаццаць метраў, - кнiгi, кнiгi i печка. Ай, якая ў мяне была мэбля!

Незвычайна пахне бэз! I галава мая робiцца лёгкая ад стомленасцi, i Пiлат падлятаў да канца...

- Белая манцiя, чырвоны падбой! Разумею! - усклiкнуў Iван.

- Зусiм правiльна! Пiлат падлятаў да свайго канца, i я ўжо ведаў, што апошнiя словы рамана будуць: "...пяты пракуратар Юдэi, коннiк Понцiй Пiлат". Ну, вядома, я выходзiў пагуляць. Сто тысяч - вялiзная сума, i ў мяне быў цудоўны шэры гарнiтур. Iшоў у якi-небудзь недарагую рэстарацыю. На Арбаце была цудоўная рэстарацыя, не ведаю, цi ёсць яна цяпер.

Тут вочы ў госця шырока расплюшчылiся, i ён працягваў шаптаць, гледзячы на поўню:

- Яна несла ў руках зусiм дрэнныя, трывожныя жоўтыя кветкi. Чортведама як iх завуць, але яны чамусьцi першыя з'яўляюцца ў Маскве. I гэтыя кветкi вельмi выразна вiднелiся на чорным яе вясновым палiто. Яна несла жоўтыя кветкi! Нядобры колер. Яна завярнула з Цвярское вулiцы ў завулак i тут азiрнулася. Ну, Цвярскую вы ведаеце? Па Цвярской iшлi тысячы людзей, але я ручаюся, што ўгледзела яна толькi мяне аднаго i паглядзела не сказаць каб трывожна, а нават неяк балюча. I мяне ўразiла не гэтак яе прыгажосць, як незвычайная, нiкiм нязведаная адзiнота ў вачах!

Падпарадкуючыся гэтаму жоўтаму знаку, я таксама скiраваў у завулак i пайшоў па яе слядах. Мы iшлi па звiлiстым цесным завулку моўчкi, яна па адным баку, я - па другiм. I не было, уявiце, у завулку нi душы. Я пакутаваў, таму што мне здалося, што з ёй неабходна загаварыць, i баяўся, што не змагу прамовiць i слова, а яна пойдзе, i я нiколi болей яе не спаткаю.

I, уявiце, раптам загаварыла яна:

- Вам падабаюцца мае кветкi?

Я цудоўна памятаю, як прагучаў яе голас, нiзкi даволi, са зрывам, i, як гэта нi недарэчна, здалося, што рэха ўдарыла ў завулку i адбiлася ад бруднае жоўтае сцяны. Я хутка перайшоў на яе бок, наблiзiўся i адказаў:

- Не.

Яна паглядзела на мяне здзiўлена, а я раптам i зусiм нечакана зразумеў, што ўсё жыццё любiў вось гэтую жанчыну! Вось дык штука, га? Вы, вядома, скажаце, вар'ят?

- Нiчога я не гавару, - усклiкнуў Iван i дадаў: - Прашу, далей!

I госць працягваў:

- Ага, яна паглядзела на мяне здзiўлена, а потым спыталася:

- Вы наогул не любiце кветкi?

У яе голасе, як мне здалося, была варожасць. Я пайшоў побач з ёю, стараючыся iсцi ў нагу, i, надзiва, не адчуваў сябе няёмка.

- Не, я люблю кветкi, але не гэтакiя, - сказаў я.

- А якiя?

- Я ружы люблю.

Тут я пашкадаваў, што сказаў такое, таму што яна вiнавата ўсмiхнулся i кiнула свае кветкi ў канаву. Крыху разгублены, я ўсё ж падняў iх i падаў ёй, але яна ўсмiхнулася, не ўзяла кветкi, i я панёс iх у руках.

Гэтак iшлi нейкi час моўчкi, пакуль яна не вырвала кветкi з маiх рук i не кiнула iх на брук, потым усунула сваю руку ў пальчатцы з раструбам у маю, i мы пайшлi далей побач.

- Далей, - сказаў Iван, - i не прапускайце, калi ласка, нiчога.

- Далей? - перапытаў госць. - Што ж, далей вы можаце i самi ўсё ўгадаць. Ён раптам нечакана выцер слязу правым рукавом i прадоўжыў: - Каханне з'явiлася нам, як з-пад зямлi выскаквае забойца ў завулку, i спапялiла нас абаiх.

Гэтак б'е маланка, гэтак працiнае фiнскi нож!

Яна ж, дарэчы, сцвярджала потым, што гэта праўда, што кахалi мы адно аднаго даўным-даўно, але не ведалi адно аднаго, нiколi не бачылiся, i што яна жыла з другiм чалавекам, i я там тады... з гэтай, як яе...

- З кiм? - спытаўся Бяздомны.

- З гэтай... ну... з гэтай, ну... - адказаў госць i запстрыкаў пальцамi.

- Вы былi жанаты?

- Ага, вось я вам i пстрыкаю... На гэтай... Варачцы, Манечцы... не, Варачцы... яшчэ сукенка паласатая... музей... хаця я не памятаю.

Дык вось, яна гаварыла, што з жоўтымi кветкамi ў руках яна выйшла ў той дзень, каб я яе нарэшце знайшоў, i калi б гэта не здарылася, яна атруцiлася б, таму што жыццё ў яе было пустое.

Так, каханне пранiзала нас iмгненна. Я ведаў пра гэта ў той самы дзень, ужо праз гадзiну, калi мы апынулiся неўпрыкмет ля Крамлёўскае сцяны, на набярэжнай.

Мы размаўлялi гэтак, быццам развiталiся толькi ўчора, быццам ведалi адно аднаго многа гадоў. Мы дамовiлiся спаткацца заўтра там, на Маскве-рацэ, i сустрэлiся. Травеньскае сонца свяцiла нам. I хутка, хутка стала гэтая жанчына маёй тайнаю жонкаю.

Яна прыходзiла да мяне кожны дзень, а чакаць яе я пачынаў зранку. Чаканне гэтае ўвасаблялася ў перастаўлянне на стале прадметаў. За дзесяць хвiлiн я сядаў да акенца i пачынаў прыслухоўвацца, цi не грукнуць старэнькiя варотцы. I якi кур'ёз: да спаткання з ёй у наш дворык мала хто прыходзiў, а дакладней, нiхто не прыходзiў, а цяпер мне здавалася, што ўвесь горад накiраваўся сюды. Грукнуць варотцы, грукне сэрца, i, уявiце, на ўзроўнi майго твару за акенцам абавязкова нечыя брудныя боты. Тачыльшчык. Ну, каму патрэбны тачыльшчык у нашым двары? Што тачыць? Якiя нажы?

Яна заходзiла праз варотцы адзiн раз, а ўдараў сэрца я адчуваў не меней чым дзевяць. Я не хлушу. А потым, калi прыходзiў прызначаны час i стрэлка паказвала поўдзень, яно нават i не пераставала бiцца да таго часу, пакуль без стуку, амаль бясшумна не раўнялiся з акном туфлi з чорнымi замшавымi накладкамi-бантамi, са сталёвымi спражкамi.

Часам яна затрымлiвалася ля другога акенца, пагруквала наском у шкло. У адно iмгненне я апынаўся ля акна, але туфлiк знiкаў, чорны шоўк, якi засланяў святло, знiкаў, - я iшоў ёй адмыкаць.

Нiхто не ведаў пра нашу сувязь, за гэта я ручаюся, хаця так нiколi не бывае. Не ведаў яе муж, не ведалi знаёмыя. У старым асабнячку, дзе мне належаў гэты падвал, ведалi, вядома, бачылi, што прыходзiць да мяне нейкая жанчына, але iмя яе не ведалi.

- А хто яна такая? - спытаўся Iван, страшэнна зацiкаўлены любоўнаю гiсторыяй.

Госць зрабiў жэст, якi абазначаў, што ён нiколi i нiкому пра гэта не скажа, i працягваў свой расказ.

Iван даведаўся, што майстар i незнаёмка пакахалi адно аднаго гэтак моцна, што сталi зусiм неразлучныя. Iван выразна ўяўляў ужо i два пакойчыкi ў падвале асабнячка, у якiх заўсёды было прыцемна з-за кустоў бэзу i з-за плота. Чырвоную абшарпаную мэблю, бюро, на iм гадзiннiк, якi звiнеў праз кожнае паўгадзiны, i кнiгi, кнiгi ад пафарбаванае падлогi да закуранае столi, i печку.

Iван даведаўся, што яго госць i тайная жонка ўжо ў першыя днi прыйшлi да вываду, што звёў iх на рагу Цвярское сам лёс i што створаны яны адно для аднаго навек.

Iван даведаўся з госцевага расказу, як бавiлi дзень закаханыя. Яна прыходзiла i спачатку падвязвала фартух, у вузкiм пярэднiм пакойчыку, дзе знаходзiлася тая самая ракавiна, якой чамусьцi гэтак ганарыўся бедны хворы, на драўляным стале запальвала газавую плiтку i гатавала страву i ставiла яе ў першым пакоi на авальным стале. Калi iшлi травеньскiя навальнiцы i ля самых падслепаватых вокнаў шумна iмчала да падваротнi вада з пагрозай затапiць апошнi прытулак, закаханыя запальвалi ў печцы i пяклi бульбу. Ад бульбы iшла пара, прыгарэлая чорная бульбяная скарыначка чарнiла пальцы. У падвальчыку чуўся смех, дрэвы ў садзе скiдалi зломаныя галiнкi i суквеццi. Калi скончылiся навальнiцы i прайшло душнае лета, у вазе з'явiлiся доўгачаканыя абаiмi ружы.

Той, хто назваў сябе майстрам, працаваў, а яна запускала ў валасы тонкiя, з востра наточанымi пазногцямi пальцы, перачытвала напiсанае, а скончыўшы, шыла вось гэтую самую шапачку. Часам яна прысядала ля нiжнiх палiц або стаяла на крэсле ля верхнiх i анучкаю выцiрала сотнi пыльных пераплётаў. Яна абяцала яму славу, яна падганяла яго i вось тады i пачала называць яго майстрам. Яна чакала гэтых паабяцаных ужо апошнiх слоў пра пятага пракуратара Юдэi, нараспеў i гучна паўтарала асобныя сказы, якiя ёй падабалiся, i гаварыла, што ў гэтым рамане яе жыццё.

Ён быў дапiсаны ў жнiўнi месяцы, быў аддадзены нейкай невядомай машынiстцы, i тая перадрукавала яго ў пяцi экземплярах. I нарэшце прыйшоў час, калi давялося пакiнуць тайны прытулак i выйсцi ў жыццё.

- I я выйшаў у жыццё, трымаючы яго ў руках, i тады маё жыццё скончылася, прашаптаў майстар i апусцiў галаву, i доўга хiсталася журботная чорная шапачка з лiтарай "М". Ён павёў далей свой расказ, але той зрабiўся крыху блытаным. Можна было зразумець толькi, што з Iванавым госцем адбылася нейкая катастрофа.

- Я ўпершыню трапiў у лiтаратурны свет, але цяпер, калi ўсё ўжо скончылася i мая пагiбель вiдавочная, успамiнаю пра яго з жахам! - урачыста прашаптаў майстар i падняў руку. - Так, ён надзвычай уразiў мяне, ай, як уразiў!

- Хто? - ледзь чутна шапнуў Iван, баючыся перабiць усхваляванага расказчыка.

- Ды рэдактар, я ж гавару пра рэдактара. Ага, ён прачытаў. Ён глядзеў на мяне, нiбы ў мяне шчака распухла ад флюсу, неяк касавурыўся ў кут i быццам хiхiкнуў. Ён без патрэбы камячыў манускрыпт i нават крахтаў. Пытаннi, якiя ён мне задаваў, здалiся мне вар'яцкiмi. Не гаварыў нiчога пра сутнасць рамана, а пытаўся ў мяне, хто я такi i адкуль узяўся, цi даўно я пiшу i чаму пра мяне нiчога не было чуваць раней, i нават задаў, па-мойму, зусiм iдыёцкае пытанне: хто гэта падбухторыў мяне напiсаць раман на гэту дзiўную тэму?

Нарэшце ён мне надакучыў, i я спытаўся ў яго ў лоб - будзе ён друкаваць мой раман цi не будзе.

Тут ён замiтусiўся, пачаў пра нешта мармытаць i заявiў, што сам вырашыць гэтае пытанне не можа, што з маiм творам павiнны пазнаёмiццца iншыя сябры рэдкалегii, асабiста крытыкi Латунскi i Арыман i лiтаратар Мсцiслаў Лаўровiч. Ён папрасiў мяне прыйсцi праз два тыднi.

Я прыйшоў праз два тыднi, са мной гаварыла нейкая дзявуля з касымi ад пастаяннай хлуснi вачыма.

- Гэта Лапшоннiкава, сакратар рэдакцыi, - з усмешкаю сказаў Iван, якi добра ведаў той свет, пра якi гэтак гнеўна гаварыў яго госць.

- Магчыма, - адрэзаў той, - дык вось, у яе я атрымаў свой раман, ужо добра зашмальцаваны i растрапаны. Стараючыся не сустракацца позiркамi, Лапшоннiкава паведамiла мне, што рэдакцыя мае матэрыялаў на два гады наперад i таму пытанне аб надрукаваннi майго рамана адпадае, як яна сказала.

- Што я памятаю пасля гэтага? - мармытаў майстар i пацiраў скроню. - Ага, апалыя чорныя пялёсткi на тытульным лiсце i яшчэ вочы маёй сяброўкi. Так, гэтыя вочы я памятаю.

Расказ Iванавага госця рабiўся ўсё больш блытаным, усё больш узнiкала недагаворак. Ён гаварыў нешта пра касы дождж i адчай у падвальным прытулку, пра тое, што хадзiў яшчэ некуды. Шэптам ускрыкваў, што ён яе, якая падахвочвала яго на барацьбу, нi ў чым не вiнавацiць, не, не вiнавацiць!

- Памятаю, памятаю гэты пракляты ўкладны лiст у газету, - мармытаў госць i абмалёўваў у паветры газетны лiст, i Iван здагадаўся з далейшых блытаных сказаў, што нейкi iншы рэдактар надрукаваў вялiкi ўрывак з рамана таго, хто назваў сябе майстрам.

З яго слоў, не болей як праз два днi ў другой газеце з'явiўся артыкул крытыка Арымана, якi называўся "Вораг пад крылом у рэдактара", у iм гаварылася, што Iванаў госць, выкарыстаўшы няўважлiвасць i неадукаванасць рэдактара, зрабiў спробу працягнуць у друк апалогiю Iсуса Хрыста.

- А, памятаю, памятаю! - ускрыкнуў Iван. - Але я забыў ваша прозвiшча!

- Не будзем чапаць маё прозвiшча, паўтараю, яго болей няма, - адказаў госць. - Справа не ў iм. Праз дзень у другой газеце за подпiсам Мсцiслава Лаўровiча з'явiўся другi артыкул, дзе аўтар яго прапаноўваў ударыць, i як след ударыць, па пiлатчыне i па тым багамазе, якi ўздумаў працягнуць (зноў гэтае праклятае слова!) яе ў друк.

Аслупянелы ад гэтага слова "пiлатчына", я разгарнуў трэцюю газету. Тут былi два артыкулы: адзiн Латунскага, а другi - падпiсаны лiтарамi "Н.Э.". Запэўнiваю вас, што творы Арымана i Лаўровiча можна лiчыць толькi жартам у параўнаннi з напiсаным Латунскiм. Дастаткова вам сказаць, што называўся артыкул "Ваяўнiчы старавер". Я гэтак захапiўся чытаннем артыкула пра сябе, што нават не заўважыў, як яна (дзверы не былi замкнёныя) паўстала перада мной з мокрым парасонам у руках i з мокрымi газетамi. У яе ў вачах быў агонь, рукi дрыжалi i былi халодныя. Спачатку яна кiнулася цалаваць мяне, потым ахрыплым голасам, стукаючы кулаком па стале, сказала, што атруцiць Латунскага.

Iван неяк збянтэжана пакрахтаў, але нiчога не сказаў.

- Надышлi зусiм чорныя днi. Раман быў напiсаны, рабiць больш не было чаго, i мы абое жылi тым, што сядзелi на дыванку перад печкай i глядзелi на агонь. Хаця цяпер мы часцей разлучалiся. Яна пачала хадзiць на прагулку. А са мной здарылася прыгода, як гэта было нярэдка ў маiм жыццi... У мяне раптам з'явiўся сябра. Так, так, уявiце сабе, я наогул не схiльны зблiжацца з людзьмi, маю гэтакую д'ябальскую схiльнасць: сыходжуся з людзьмi цяжка, недаверлiвы, падазроны. I - уявiце сабе, пры ўсiм гэтым абавязкова мне ў душу пранiкае хто-небудзь непрадбачаны, нечаканы i з выгляду чортведама на каго падобны, i ён мне больш за ўсiх i спадабаецца.

Дык вось, у тую праклятую пару адчынiлiся варотцы нашага садзiка, дзянёк, яшчэ памятаю, быў гэтакi прыемны, восеньскi. Яе не было дома. I праз варотцы ўвайшоў чалавек, ён зайшоў у дом па нейкай справе да майго забудоўшчыка, потым зайшоў у сад i неяк вельмi хутка пазнаёмiўся са мной. Назваўся ён журналiстам. Спадабаўся ён мне гэтак, што я дасюль, уявiце, часам успамiнаю пра яго i сумую без яго. Далей - болей, ён пачаў зазiраць да мяне. Я даведаўся, што ён халасцяк, што жыве побач прыкладна ў гэтакай самай кватэрцы i што яму цесна там, i шмат iншага. Да сябе ён чамусьцi не клiкаў. Жонцы маёй ён не спадабаўся надзвычай. Але я заступiўся за яго. Яна сказала:

- Як сабе хочаш, але гэты чалавек робiць на мяне ўражанне сама нядобрае.

Я засмяяўся. Ага, а за што, уласна, ён мне спадабаўся? Справа ў тым, што чалавек без сюрпрыза знутры, у сваiм куфэрачку, не цiкавы. Гэтакi сюрпрыз у сваiм куфэрку Алаiзiй (я забыўся сказаць, што майго новага знаёмага звалi Алаiзiй Магарыч) - меў. Канкрэтна, нiдзе да гэтага я не сустракаў i не ўпэўнены, што яшчэ сустрэну такога разумнага чалавека, як Алаiзiй. Калi я не разумеў сэнсу ў якой-небудзь газетнай заметцы, Алаiзiй растлумачваў яе мне лiтаральна за адну хвiлiну, i было вiдаць, што тлумачыць яму было зусiм проста. Гэтаксама i жыццёвымi з'явамi i праблемамi. Але мала i гэтага. Зачараваў мяне Алаiзiй сваiм апантаным захапленнем лiтаратурай. Ён не супакоiўся да таго часу, пакуль не ўгаварыў мяне прачытаць яму мой раман ад пачатку да канца, прычым пра раман ён адгукнуўся вельмi добра, але з неверагоднай дакладнасцю, быццам прысутнiчаў пры гэтым, расказаў пра ўсе заўвагi рэдактара, што датычылi гэтага рамана. Ён трапляў дакладна. Акрамя гэтага, ён зусiм пераканаўча растлумачыў мне, i я здагадваўся, што ён не памыляецца, чаму мой раман не можа быць надрукаваны. Ён гаварыў проста: раздзел вось гэты iсцi не можа...

Артыкулы не канчалiся. З першых я смяяўся. Але чым болей iх з'яўлялася, тым болей мянялiся i мае адносiны да iх. Другая стадыя была - здзiўленне. Нешта на рэдкасць фальшывае i няўпэўненае адчувалася лiтаральна ў кожным радку кожнага з гэтых артыкулаў, нягледзячы на iх пагрозлiвы i ўпэўнены тон. Мне ўсё здавалася, што аўтары гэтых артыкулаў гавораць - i я не мог пазбавiцца гэтага адчування, - не тое што хочуць сказаць i што лютасць у iх ад гэтага. А потым, уявiце сабе, прыйшла i трэцяя стадыя, стадыя страху. Не, не ад самiх артыкулаў, зразумейце, але страх з-за iншых, якiя не маюць адносiн да рамана, рэчаў. Гэтак, да прыкладу, я пачаў баяцца цемры. Адным словам, пачалася стадыя псiхiчнае хваробы. Варта мне было перад сном патушыць лямпу ў маленькiм пакойчыку, як пачынала здавацца, што праз акенца, хоць яно было i маленькае, улазiць нейкi спрут з вельмi доўгiмi i халоднымi шчупальцамi. I спаць мне давялося са святлом.

Мая каханая вельмi змянiлася (пра спрута я ёй, вядома, не гаварыў, але яна бачыла, што са мной нешта нядобрае), пахудзела i пабялела, перастала смяяцца i ўсё прасiла ў мяне прабачыць ёй за тое, што яна раiла мне, каб я надрукаваў урывак. Яна гаварыла, каб я кiнуў усё, паехаў на поўдзень да Чорнага мора, патрацiў на гэта грошы, якiя засталiся ад ста тысяч.

Яна вельмi настойвала, а я, каб не спрачацца (нешта падказвала мне, што ехаць да Чорнага мора не давядзецца), абяцаў ёй зрабiць гэта на днях. Але яна сказала, што сама возьме мне бiлет. Тады я дастаў усе свае грошы, тысяч дзесяць, i аддаў ёй.

- Нашто гэтак многа? - здзiвiлася яна.

Я сказаў нешта пра тое, што баюся зладзеяў i прашу патрымаць грошы да майго ад'езду. Яна ўзяла iх, паклала ў сумачку, пачала цалаваць мяне i гаварыць, што ёй было б лягчэй памерцi, чым пакiдаць мяне ў такiм становiшчы аднаго, але яе чакаюць, яна не можа не падпарадкавацца гэтай неабходнасцi, што яна прыйдзе заўтра. Яна ўпрошвала мяне не баяцца нiчога.

Гэта было надвячоркам, у сярэдзiне кастрычнiка. I яна пайшла. Я лёг на канапу i заснуў з незапаленай лямпаю. Прачнуўся я ад адчування, што спрут тут. Вобмацкам у цемры я ледзьве змог запалiць лямпу. Кiшэнны гадзiннiк паказваў дзве гадзiны ночы. Я лёг захварэлым, а прачнуўся зусiм хворы. Я зрабiўся чалавекам, якi ўжо не валодае сабой. Я ўскрыкнуў, у мяне з'явiлася думка ўцякаць да некага, хаця б да майго забудоўшчыка наверх. Я змагаўся сам з сабою, як ашалелы. У мяне хапiла сiлы дабрацца да печкi i запалiць дровы. Калi яны затрашчалi i аж забрыньчалi дзверцы, мне зрабiлася крыху лягчэй... Я кiнуўся ў пярэднi пакой, запалiў святло, знайшоў бутэльку белага вiна, адкаркаваў яе i пачаў пiць вiно з рыльца. Ад гэтага страх крыху прыглух, i, урэшце, я не пабег да забудоўшчыка i вярнуўся назад да печкi. Я адчынiў дзверцы гэтак, што жар пачаў апальваць мне твар i рукi, i шаптаў:

- Здагадайся, што са мной здарылася бяда. Прыйдзi, прыйдзi, прыйдзi!

Але нiхто не прыйшоў. У печцы роў агонь, у вокны лупiў дождж. Тады здарылася апошняе. Я дастаў з шуфляды такiя цяжкiя спiсы рамана i чарнавыя сшыткi i пачаў палiць iх. Гэта страшэнна цяжка рабiць, таму што спiсаная папера гарыць неахвотна. Я, ламаючы пазногцi, раздзiраў сшыткi, ставiў iх памiж паленамi i качаргою разварушваў лiсты. Часам попел перамагаў мяне, душыў полымя, але я змагаўся, i раман з упартым супрацiўленнем усё ж гiнуў. Знаёмыя словы мiльгалi перада мной, жаўцiзна няўмольна паўзла знiзу ўгору па старонках, але словы ўсё ж праступалi на iх. Яны знiкалi толькi тады, калi папера чарнела, i я з лютасцю дабiваў яе.

У гэты час у акно нехта пачаў цiхенька драпацца. Сэрца маё падскочыла, i я апусцiў апошнi сшытак у агонь i падбег адмыкаць дзверы. Цагляныя прыступкi вялi з падвала да дзвярэй на двор. Спатыкаючыся, я падбег да дзвярэй i цiха спытаўся:

- Хто там?

I голас, яе голас, адказаў мне:

- Гэта я.

Не памятаю, як я справiўся з ланцужком i ключом. Як толькi ўвайшла, яна адразу ж прыпала да мяне, уся мокрая, з мокрымi шчокамi i растрапанымi валасамi. Яна ўся калацiлася. Я мог толькi прамовiць адно слова:

- Ты... ты? - i голас мой абарваўся, мы пабеглi ўнiз.

Яна вызвалiлася ў пярэднiм пакоi ад палiто, i мы хуценька ўвайшлi ў першы пакой. Яна цiха ўскрыкнула i голымi рукамi выкiнула з печкi на падлогу апошняе, што там заставалася, пачак, якi ўжо заняўся знiзу. Дым напоўнiў пакой адразу. Я нагамi затаптаў агонь, а яна ўпала на канапу i заплакала адчайна i нястрымна.

Калi яна зацiхла, я сказаў:

- Я ўзненавiдзеў гэты раман, i я баюся. Я хворы. Мне страшна.

Яна ўстала i загаварыла:

- Божа, якi ты хворы! За што, за што гэта? Але я выратую цябе, я цябе выратую! Што ж гэта такое?

Я бачыў яе апухлыя ад дыму i слёз вочы, адчуваў, як халодныя рукi гладзяць мой лоб.

- Я цябе вылечу, вылечу, - мармытала яна i ўпiвалася мне ў плечы, - ты адновiш яго. Чаму, чаму я не пакiнула сабе адзiн экземпляр!

Яна аскалiлася ад злосцi, нешта яшчэ гаварыла незразумелае. Потым сцiснула губы i пачала збiраць i разгладжваць абгарэлыя аркушы. Гэта быў нейкi раздзел з сярэдзiны рамана, не памятаю якi. Яна акуратна склала абгарэлыя лiсткi, загарнула iх у паперу, звязала стужкай. Яна авалодала сабой i дзейнiчала рашуча. Яна запатрабавала вiна, выпiла i загаварыла спакойна.

- Вось як даводзiцца плацiць за хлусню, - гаварыла яна, - i болей я не хачу лгаць. Я засталася б у цябе зараз, але мне не хочацца гэта рабiць такiм чынам. Я не хачу, каб у яго ў памяцi засталося, што я ўцякла ад яго ноччу. Ён нiколi не зрабiў мне нiчога благога. Яго выклiкалi нечакана, у iх на заводзе пажар. Але ён хутка вернецца. Я пагавару з iм заўтра ранiцай, скажу, што я кахаю другога, i назаўсёды вярнуся да цябе. Скажы мне, можа, ты не хочаш гэтага?

- Бедная мая, бедная, - сказаў я ёй, - я не дапушчу, каб ты гэта зрабiла. Мне будзе дрэнна, i я не хачу, каб ты гiнула разам са мной.

- Толькi гэта перашкода? - спыталася яна i наблiзiла свае вочы да маiх.

- Толькi гэта.

Яна страшэнна ажывiлася, прыпала да мяне, абвiла шыю рукамi i сказала:

- Я гiну разам з табою. Ранiцай я буду ў цябе.

I вось апошняе, што я памятаю ў сваiм жыццi, гэта - палоска святла з пярэдняга пакоя i ў гэтай палосцы святла яе лятучую пасмачку, яе берэт i яе поўныя рашучасцi вочы. Яшчэ памятаю яе чорную постаць на парозе ў дзвярах i белы пакунак.

- Я правёў бы цябе, але няма сiлы вярнуцца назад, я баюся.

- Не бойся. Пацярпi некалькi гадзiн. Заўтра ранiцай я буду ў цябе. - Гэта былi яе апошнiя словы ў маiм жыццi. - Цiха, - раптам перапынiў сам сябе хворы i падняў вялiкi палец, - неспакойная сёння месячная ноч.

Ён знiк на балконе. Iван чуў, як праехалi калёсiкi па калiдоры, нехта слаба ўсхлiпнуў цi ўскрыкнуў.

Калi ўсё зацiхла, госць вярнуўся i паведамiў, што 120-ты пакой атрымаў жыхара. Прывезлi нейкага, ён просiць, каб яму вярнулi галаву. Абодва субяседнiкi трывожна памаўчалi, але супакоiлiся i вярнулiся да перапыненага апавядання. Госць толькi адкрыў рот, але ночка сапраўды была неспакойная. Галасы яшчэ былi чуваць на калiдоры, i госць пачаў гаварыць Iвану гэтак цiха на вуха, што тое, што ён расказаў, стала вядома толькi аднаму паэту, за выключэннем хiба толькi першага сказа:

- Праз чвэрць гадзiны пасля таго, як яна пакiнула мяне, мне ў акно пагрукалi...

Тое, пра што расказваў хворы на вуха, вiдаць, вельмi хвалявала яго. Сутаргi час ад часу прабягалi па твары. У яго ў вачах плавалi i ўспыхвалi страх i лютасць. Расказчык паказваў рукою некуды на поўню, якая даўно пайшла з балкона. Толькi тады, калi перасталi чуцца звонку ўсялякiя гукi, госць адхiлiўся ад Iвана i пачаў гаварыць гучней.

- Ага, дык вось, у сярэдзiне студзеня, ноччу, у тым самым палiто, але з адарванымi гузiкамi, я тулiўся ад холаду ў маiм дворыку. Ззаду ў мяне былi гурбы, якiя пахавалi бэзавыя кусты, а наперадзе i ўнiзе - слабенька асветленыя, заштораныя акенцы маёй кватэры, я прыпаў да аднаго з iх, прыслухаўся - у маiх пакоях iграў патэфон. Гэта ўсё, што мне ўдалося пачуць. Але ўбачыць нiчога не мог. Я пастаяў крыху i выйшаў за варотцы ў завулак. У iм гуляла мяцелiца. Сабака, якi кiнуўся пад ногi, спалохаў мяне, i я перабег на другi бок вулiцы. Холад i страх, якiя зрабiлiся маiмi спадарожнiкамi, даводзiлi мяне да адчаю. Iсцi мне не было куды, i прасцей за ўсё было кiнуцца пад трамвай на той вулiцы, куды выходзiў мой завулак. Здалёк я бачыў гэтыя напоўненыя святлом, абледзянелыя скрынкi i чуў iх мярзотны скрыгат на марозе. Але, дарагi мой сусед, уся штука ў тым, што страх валодаў кожнаю клетачкаю майго цела. I гэтак жа, як i сабакi, я баяўся трамвая. Так, горшай за маю хваробу ў гэтым будынку няма, запэўнiваю вас.

- Але ж вы маглi паведамiць ёй, - сказаў Iван, спачуваючы бедалагу, акрамя таго, у яе ж вашы грошы? Яна ж iх, вядома, захавала?

- Не сумнявайцеся, вядома захавала. Але вы, вiдаць, мяне не разумееце? Альбо, правiльней, я страцiў былую здольнасць апiсваць што-небудзь. Мне, дарэчы, не надта гэтага шкада, бо мне болей гэта не спатрэбiцца. Перад ёй бы легла, - госць свята паглядзеў у начную цемру, - легла б пiсьмо з вар'яцкага дома. Хiба ж можна пасылаць пiсьмы, калi ў цябе такi адрас? Душэўнахворы? Вы жартуеце, мой дарагi! Не, зрабiць яе няшчаснаю, на гэта я няздольны.

Iван не змог запярэчыць, але маўклiвы Iван спачуваў госцю, перажываў за яго. А той кiваў ад пакутлiвых успамiнаў галавою ў чорнай шапачцы i гаварыў:

- Бедная жанчына. Дарэчы, у мяне ёсць спадзяванне, што яна забыла пра мяне!

- Але ж вы можаце вылечыцца... - нясмела сказаў Iван.

- Я невылечны, - спакойна адказаў госць, - калi Стравiнскi гаворыць, што верне мяне да жыцця, я яму не веру. Ён гуманны чалавек i проста хоча суцешыць мяне. Не гавару, што мне не палягчэла намнога. Ага, дзе я спынiўся? Мароз i гэтыя лятучыя трамваi. Я ведаў, што клiнiка гэтая ўжо адчынiлася, i праз увесь горад пяшком пайшоў да яе. Вар'яцтва! За горадам я, мабыць, замёрз бы, але выратавала выпадковасць. Нешта сапсавалася ў машыне, я падышоў да шафёра, гэта было кiламетры чатыры за заставаю, i, на маё здзiўленне, ён паспагадаў мне. Машына ехала сюды. I ён павёз мяне. Я адкупiўся толькi тым, што адмарозiў пальцы на левай назе. Але iх вылечылi. I вось чацвёрты месяц я тут. I ведаеце, я зразумеў, што тут даволi добра. Не трэба на многае замахвацца, дарагi мой сусед, дальбог! Я вось, напрыклад, хацеў аб'ехаць увесь зямны шар. Але, аказваецца, мне гэта не суджана. Я бачу толькi маленькi кавалачак гэтага шара. Думаю, што гэта не сама лепшае, што ёсць на iм, але, паўтараю, што гэта не так ужо i дрэнна. Вось прыйдзе лета да нас, на балконе заўецца плюшч, як абяцае Праскоўя Фёдараўна. Ключы далi мне прастору. А ноччу будзе поўня. А, яна ўжо пайшла! Свяжэе. Ноч перавалiла за поўнач. Мне пара.

- Скажыце, а што было далей з Iешуа i Пiлатам, - папрасiў Iван, - я хачу ўсё ведаць.

- Ай, не, не, - хваравiта перасмыкнуўся i адказаў госць, - я не магу без дрыжыкаў успамiнаць мой раман. А ваш знаёмы з Патрыярхавых зрабiў бы гэта лепш за мяне. Дзякуй за гаворку. Да сустрэчы.

I пакуль Iван успеў апамятацца, рашотка з цiхiм звонам зачынiлася, i госць знiк.


Раздзел 14 Слава пеўню!


Не вытрымалi нервы, як гаворыцца, i Рымскi не дачакаўся, пакуль скончаць складаць пратакол, уцёк у свой кабiнет. Ён сядзеў за сталом i пачырванелымi вачыма глядзеў на магавы чырвонцы, якiя ляжалi перад iмi. Фiндырэктар адчуваў, што сыходзiць з глузду. Звонку чуваць быў роўны гул. Публiка плынню вырывалася з Вар'етэ на вулiцу. Да надзвычай абвостранага фiндырэктаравага слыху раптам данёсся залiвiсты свiст мiлiцэйскага свiстка. Сам па сабе ён нiколi не абяцае нiчога прыемнага. А калi ён паўтарыўся i да яго далучыўся другi, больш уладны i працяглы, а потым магутны рогат i быццам нейкае галёканне, фiндырэктар зразумеў, што на вулiцы адбылося яшчэ нешта скандальнае i брыдотнае. I што гэта, як бы табе не хацелася адмахнуцца, знаходзiцца ў сама цеснай сувязi з мярзотным сеансам, якi вытварыў чорны маг i яго памочнiкi. Чуйны фiндырэктар нi ў чым не памыляўся.

Як толькi ён зiрнуў у акно, якое выходзiла на Садовую, твар у яго скрывiўся, i ён не прашаптаў, а прашыпеў:

- Я гэта ведаў!

У яркiм святле магутных вулiчных лiхтароў ён убачыў на ходнiках ўнiзе пад сабой жанчыну ў адной сарочцы i панталонах фiялетавага колеру. На галаве ў жанчыны, праўда, быў капялюшык, а ў руцэ парасон.

Вакол гэтай жанчыны, якая была зусiм разгубленая i то прысядала, то парывалася некуды бегчы, хваляваўся натоўп, з тым самым рогатам, ад якога ў фiндырэктара па плячах праходзiў мароз. Каля панi мiтусiўся нейкi грамадзянiн, здзiраў з сябе летняе палiто i ад хвалявання нiяк не мог справiцца з рукавом, у якiм заблыталася рука.

Крык i трубны рогат пачулiся i з другога месца, канкрэтна - ад левага пад'езда. Рыгор Данiлавiч павярнуў туды галаву i ўбачыў другую панi, у ружовай бялiзне. Тая скочыла з бруку на ходнiкi i спрабавала схавацца ў пад'ездзе, але натоўп заступаў ёй дарогу, i бедная ахвяра сваёй легкадумнасцi i прагi да строяў, абманутая фiрмай паганага Фагота, хацела зараз толькi аднаго правалiцца скрозь зямлю. Мiлiцыянер кiраваўся да няшчаснае i свiдраваў паветра свiстком, а за мiлiцыянерам спяшалiся нейкiя вясёлыя маладыя людзi, i ад iх чулiся той самы рогат i галёканне.

Вусаты лiхач падляцеў да першае раздзетае i з ходу спынiў старога кастлявага каня. Вусачоў твар радасна ўхмыляўся.

Рымскi стукнуў сябе кулаком па галаве, плюнуў i адскочыў ад акна.

Ён пасядзеў нейкi час за сталом, прыслухаўся да вулiцы. Свiст у розных месцах дасягнуў найбольшай сiлы, а потым пачаў ацiхаць.

Скандал, на здзiўленне Рымскага, лiквiдавалi неспадзявана хутка.

Настаў час дзейнiчаць, даводзiлася выпiваць горкую чашу адказнасцi. Апараты былi адрамантаваны ў час трэцяга аддзялення, трэба было тэлефанаваць, паведамляць пра здарэнне, прасiць дапамогi, выкручвацца, звальваць усё на Лiхадзеева, выгароджваць самога сябе i гэтак далей. Цьфу ты, чорт! Два разы засмучаны дырэктар клаў руку на слухаўку i два разы здымаў яе. I раптам у мёртвай цiшынi кабiнета апарат сам ударыў звонам проста ў твар фiндырэктару, той здрыгануўся i ўтрупеў. "Аднак у мяне здорава разгулялiся нервы", - падумаў ён i падняў слухаўку. I адразу адхiснуўся ад яе i стаў бялейшы за паперу. Цiхi i адначасна ласкавы i вульгарны жаночы голас шапнуў у слухаўку:

- Не тэлефануй, Рымскi, нiкуды, а то будзе табе дрэнна.

Слухаўка адразу ж апусцела. Адчуваючы мурашкi на спiне, фiндырэктар паклаў слухаўку i чамусьцi азiрнуўся на акно за плячыма. Скрозь рэдкiя i яшчэ слаба ўкрытыя зеленню кляновыя галiны ён убачыў поўню, якая бегла ў празрыстым воблачку. Рымскi чамусьцi прыкiпеў позiркам да галiн, глядзеў на iх, i чым болей глядзеў, тым мацней i мацней яго апаноўваў жах.

З намаганнем фiндырэктар адвярнуўся нарэшце ад месячнага акна i ўстаў. Нiякае гаворкi пра тое, каб тэлефанаваць. Цяпер фiндырэктар думаў толькi пра адно - каб як хутчэй пайсцi з тэатра.

Ён прыслухаўся: будынак тэатра маўчаў. Рымскi зразумеў, што ён даўно адзiн на ўсiм другiм паверсе, i дзiцячы неадольны жах апанаваў яго ад гэтае думкi. Ён аж скалануўся ад думкi, што зараз яму давядзецца iсцi па парожнiх калiдорах i сыходзiць унiз па лесвiцы. Ён лiхаманкава схапiў са стала гiпнатызёрскiя чырвонцы, схаваў iх у партфель, кашлянуў, каб крышку падбадзёрыць сябе. Кашаль атрымаўся слабы i хрыплаваты.

I тут яму здалося, што з-пад дзвярэй у кабiнет пацягнула раптам гнiлаватай вiльгаццю. Дрыжыкi прайшлi па спiне ў фiндырэктара. Але сэрца ўпала зусiм, калi ён пачуў, што ў дзвярным замку цiха паварочваецца ангельскi ключ. Фiндырэктар учапiўся за партфель вiльготнымi халоднымi рукамi i адчуваў, што калi яшчэ хоць крышку прадоўжыцца гэты шоргат, то ён не вытрымае i дзiка закрычыць.

Нарэшце дзверы паддалiся нечыiм намаганням, адчынiлiся, i ў кабiнет нячутна ўвайшоў Варэнуха. Рымскi як стаяў, гэтак i сеў у крэсла, таму што ногi самi падагнулiся. Набраў у грудзi паветра, усмiхнуўся нейкай жабрачай усмешкаю i цiха сказаў:

- Божа, як вы мяне напалохалi!

Сапраўды, гэтае нечаканае з'яўленне магло напалохаць каго хочаш, але яно было i вялiкаю радасцю. Паказаўся хоць адзiн кончык у гэтай заблытанай справе.

- Ну, гавары ж хутчэй! Ну! Ну! - прахрыпеў Рымскi, чапляючыся за гэты кончык. - Што ўсё гэта абазначае?!

- Прабач, калi ласка, - глухiм голасам адазваўся Варэнуха i зачынiў дзверы, - я думаў, што ты ўжо пайшоў.

I Варэнуха, не зняўшы шапкi, падышоў i сеў у крэсла насупраць стала.

Трэба сказаць, што ў адказе Варэнухi прамiльгнула нешта дзiўнае, што адразу кальнула фiндырэктара, у чуйнасцi сваёй якi мог паспаборнiчаць з сейсмографам любой з лепшых станцый у свеце. А як жа? Чаго Варэнуха iшоў у кабiнет фiндырэктара, калi думаў, што там яго няма? У яго ёсць свой кабiнет. Гэта адно. А другое: праз якi ўваход нi ўвайшоў бы Варэнуха, ён абавязкова павiнен быў сустрэцца з адным з начных дзяжурных, а тым усiм было аб'яўлена, што Рыгор Данiлавiч затрымлiваецца ў сваiм кабiнеце.

Але доўга пра гэта фiндырэктар не раздумваў. Не да таго было.

- Чаму ты не патэлефанаваў? Што абазначае ўся гэтая мiтрэнга з Ялтаю?

- Ну, тое, што я i гаварыў, - прыцмокваючы, нiбы яму не даваў спакою хворы зуб, адказаў адмiнiстратар, - знайшлi яго ў карчме ў Пушкiне.

- Як у Пушкiне? Гэта пад Масквой? А тэлеграмы з Ялты?!

- Якая там чортава Ялта! Напаiў пушкiнскага тэлеграфiста, i пачалi абодва вытвараць, у тым лiку i тэлеграмы пасылаць з адзнакай "Ялта".

- Ага... Ага... Ну, добра, добра, - не прамовiў, а быццам праспяваў Рымскi. Вочы ў яго засвяцiлiся жоўценькiм святлом. У галаве паўстала святочная карцiна ганебнага выгнання Сцяпана з работы. Вызваленне! Доўгачаканае вызваленне фiндырэктара ад гэтага наслання ў асобе Лiхадзеева! А можа, Сцяпан Багданавiч даб'ецца чаго-небудзь i горшага, чым вызваленне...

- Падрабязнасцi! - сказаў Рымскi i грукнуў прэс-пап'е па стале.

I Варэнуха пачаў расказваць падрабязнасцi. Ледзь толькi ён з'явiўся туды, куды быў накiраваны фiндырэктарам, яго адразу сустрэлi i выслухалi ўважлiва. Вядома, нi ў кога i думкi не было, што Сцёпа можа быць у Ялце. Усе адразу згадзiлiся з меркаваннем Варэнухi, што Лiхадзееў, вядома ж, у пушкiнскай "Ялце".

- Дзе ён цяпер? - перапынiў адмiнiстратара ўсхваляваны фiндырэктар.

- Ну, дзе яму быць, - адказаў з крывой усмешкай адмiнiстратар, натуральна, у выцвярэзнiку.

- Ну, ну! Во, дзякуй!

А Варэнуха працягваў свой расказ. I чым болей ён расказваў, тым выразней разгортваўся перад фiндырэктарам даўжэзны ланцуг лiхадзееўскага хамства i непатрэбшчыны, i кожнае наступнае звяно ў гэтым ланцугу было горшае за папярэдняе. Чаго вартыя былi п'яныя танцы ў абдымку з тэлеграфiстам на траве перад пушкiнскiм тэлеграфам пад нейкi выпадковы валацужны гармонiк! А спроба пабiцца з буфетчыкам у самой "Ялце"? Раскiдванне зялёнае цыбулi па падлозе ў той жа "Ялце". Бiццё васьмi бутэлек белага сухога "Ай-Данiля". Ламанне лiчыльнiка ў таксi, якое не захацела везцi Сцёпу. Пагроза арыштаваць грамадзян, якiя спрабавалi спынiць Сцёпава свiнства. Адным словам, проста жах.

Сцёпа быў добра вядомы ў тэатральным асяроддзi Масквы, усе ведалi, што гэты чалавек - не падаруначак. Але ўсё ж тое, пра што расказваў адмiнiстратар, нават i для Сцёпы было занадта. Ага, занадта... Нават вельмi занадта...

Калючыя вочы Рымскага цераз стол упiлiся ў твар адмiнiстратару, i чым далей той гаварыў, тым больш цямнелi гэтыя вочы. Чым жыццёвей i красамоўней рабiлiся ўсе мярзотныя падрабязнасцi, якiмi ўпрыгожваў сваю аповесць адмiнiстратар... тым усё менш верыў расказчыку фiндырэктар. Калi ж Варэнуха паведамiў, што Сцёпа гэтак растанцаваўся, што паспрабаваў аказаць супрацiўленне тым, хто па яго прыехаў, каб вярнуць у Маскву, фiндырэктар ужо цвёрда ведаў, што ўсё, пра што расказвае адмiнiстратар, усё - хлусня. Хлусня ад першага да апошняга слова.

Варэнуха не ездзiў у Пушкiна, i самога Сцёпы таксама ў Пушкiне не было. Не было п'янага тэлеграфiста, не было пабiтага шкла ў карчме. Сцёпу не звязвалi вяроўкаю - нiчога гэтага не было.

Як толькi фiндырэктар пераканаўся, што адмiнiстратар яму хлусiць, страх папоўз па ўсiм яго целе, пачынаючы з ног; i двойчы зноў здалося фiндырэктару, што пацягнула ад падлогi гнiлой малярыйнай вiльгаццю. Фiндырэктар нi на iмгненне не зводзiў вачэй з адмiнiстратара, якi неяк дзiўна курчыўся ў крэсле, увесь час стараўся заставацца ў блакiтным ценi ад настольнае лямпы i прыкрываўся газетаю ад святла лямпы, якое перашкаджала яму, i думаў толькi пра адно - што ўсё гэта абазначае? Чаму гэтак нахабна хлусiць яму ў пустым i маўклiвым будынку адмiнiстратар, якi гэтак позна вярнуўся? I ўсведамленне небяспекi, невядомае, але грознае небяспекi, пачало мучыць фiндырэктараву душу. Прытварыўшыся, што не заўважае адмiнiстратаравага выкручвання i фокусаў з газетай, фiндырэктар разглядаў яго твар, амаль не слухаў таго, пра што плёў Варэнуха. Было яшчэ нешта, што зусiм не паддавалася тлумачэнню, болей, чым невядома нашто выдуманы паклёпнiцкi расказ аб прыгодах у Пушкiне, - гэта перамена i ў паводзiнах адмiнiстратара.

Як той нi нацягваў брыль на вочы, каб цень падаў на твар, як нi круцiў газетай, - фiндырэктару ўдалося разглядзець вялiзны сiняк з правага боку на твары ля самага носа. Акрамя таго, чырвоненькi звычайна адмiнiстратар быў цяпер хваравiта белы, як мел, а на шыi ў яго ў душную ноч было закручана невядома нашто старэнькае паласатае кашнэ. Калi да гэтага дадаць новыя жэсты адмiнiстратара, якiя з'явiлiся ў яго за час адсутнасцi, рэзкую перамену голасу, якi стаў глухi i грубы, зладзеяватасць i баязлiвасць у вачах, - можна было смела сказаць, што Iван Савельевiч Варэнуха змянiўся непазнавальна.

Штосьцi яшчэ пякуча турбавала фiндырэктара, але што менавiта, ён не мог зразумець, як нi напружваў гарачую галаву, колькi нi прыглядаўся да Варэнухi. Адно ён мог сцвярджаць, што было нешта ненатуральнае ў гэтым адзiнстве адмiнiстратара i добра знаёмага крэсла.

- Ну, падужалi ўрэшце, пагрузiлi ў машыну, - гуў Варэнуха, вызiраючы з-за газеты i далонню прыкрываючы сiняк.

Рымскi раптам працягнуў руку i, нiбыта машынальна, далонню, перабiраючы пальцамi па стале, нацiснуў на кнопку электрычнага званка i зжахнуўся.

У пустым будынку абавязкова быў бы чуваць гучны сiгнал. Але гэтага сiгналу не было, а кнопка мёртва ўтапiлася ў дошку стала. Кнопка была мёртвая, званок сапсаваны.

Фiндырэктарава хiтрасць была заўважана Варэнухам, якi аж перасмыкнуўся, пры гэтым у яго ў вачах мiльгануў вiдавочны люты агеньчык:

- Ты чаго звонiш?

- Машынальна, - глуха адказаў фiндырэктар, адхапiў руку i, у сваю чаргу, слабым голасам спытаўся: - Што гэта ў цябе на твары?

- Машыну занесла на павароце, стукнуўся аб ручку, - адказаў Варэнуха i адвёў вочы.

"Хлусiць!" - у думках усклiкнуў фiндырэктар. I тут вочы ў яго раптоўна зрабiлiся круглымi i вар'яцкiмi, i ён вылупiўся на спiнку крэсла.

Ззаду крэсла, на падлозе, ляжалi два перакрыжаваныя ценi, адзiн гусцейшы, другi слабы, шэры. Выразна была вiдаць на падлозе ценевая спiнка крэсла i яго завостраныя ножкi, але над спiнкаю на падлозе не было ценю ад галавы Варэнухi, гэтак жа, як пад ножкамi не было i ценю ад ног адмiнiстратара.

"Ён не кiдае ценю!" - адчайна ў думках закрычаў Рымскi. Яго пачало калацiць.

Варэнуха па-зладзейску азiрнуўся, высачыў ашалелы позiрк Рымскага за спiнку крэсла i зразумеў, што выкрыты.

Ён устаў з крэсла (гэтае ж самае зрабiў i фiндырэктар) i адступiў ад стала, сцiскаючы партфель.

- Здагадаўся, пракляты! Заўсёды быў змысны, - злосна ўсмiхнуўся i адкрыта ў твар фiндырэктару прамовiў Варэнуха, нечакана адскочыў ад крэсла да дзвярэй i хуценька нацiснуў унiз кнопку ангельскага замка. Фiндырэктар адчайна азiрнуўся, адступiў да акна, якое выходзiла ў сад, i ў гэтым акне, залiтым месячным святлом, убачыў прылiплы да шкла твар голае дзявулi i яе голую руку, прасунутую ў фортку, якая старалася адкiнуць нiжнюю зашчапку, а верхняя ўжо была адкiнута.

Рымскаму здалося, што святло ў настольнай лямпе патухае i што пiсьмовы стол нахiляецца. Рымскага аблiло ледзяной хваляй, але, на шчасце, ён перамог сябе i не ўпаў. Астатка сiлы хапiла на тое, каб не крыкнуць, а толькi прашаптаць:

- Дапамажыце...

Варэнуха вартаваў дзверы, падскокваў ля iх, падоўгу павiсаў у паветры i пагойдваўся. Сагнутым пальцам ён пагражаў Рымскаму, шыпеў i чмокаў, падмiргваў дзявулi ў акне.

Тая заспяшалася, усунула рыжую галаву ў фортку, як магла працягнула руку, пазногцямi пачала драпаць за нiжнюю зашчапку i трэсцi за раму. Рука яе пачала расцягвацца, нiбы гумавая, пакрылася трупнай зеленню. Нарэшце зялёныя пальцы дасталi да зашчапкi, адкiнулi яе, i рама пачала адчыняцца. Рымскi слаба ўскрыкнуў, прысланiўся да сцяны i выставiў перад сабой партфель, нiбы шчыт. Ён зразумеў, што прыйшла яго пагiбель...

Рама шырока адчынiлася, але замест начной свежасцi i лiпавага водару ў пакой уварваўся пах пограбу. Нябожчыца ступiла на падаконнiк. Рымскi добра бачыў гнiлыя плямы ў яе на грудзях.

I ў гэты час радасны нечаканы пеўняў крык даляцеў з саду, з той нiзенькай будынiны за цiрам, дзе трымалi птушак, якiя ўдзельнiчалi ў праграмах. Гарласты дрэсiраваны певень трубiў, абвяшчаў, што на Маскву з усходу iдзе свiтанне.

Дзiкая лютасць скрывiла твар дзявулi, яна хрыпла вылаялася, а Варэнуха ля дзвярэй завiшчаў i ўпаў з паветра на падлогу.

Пеўнеў крык паўтарыўся, дзявуля кляцнула зубамi, i рыжыя валасы яе ўсталi дыбам. З трэцiм крыкам пеўня яна завярнулася i вылецела вон. I следам за ёй падскочыў, выцягнуўся ў паветры, нiбы лятучы купiдон, паволi выплыў у акно цераз пiсьмовы стол i Варэнуха.

Белы, як снег, без адзiнага чорнага валаска стары, якi яшчэ нядаўна быў Рымскiм, падбег да дзвярэй, пстрыкнуў кнопкай, адчынiў дзверы i кiнуўся бегчы па калiдоры. Ля павароту лесвiцы ён, стогнучы ад жаху, намацаў выключальнiк, i лесвiца асвятлiлася. На лесвiцы стары ўпаў, таму што яму здалося, што на яго зверху мякка абрынуўся Варэнуха.

Калi збег унiз, Рымскi ўгледзеў дзяжурнага, якi заснуў ля касы ў вестыбюлi. На пальчыках Рымскi пракраўся паўз яго i выскачыў праз парадныя дзверы. На вулiцы стала крыху лягчэй. Ён настолькi ачомаўся, што, хапаючыся за галаву, здагадаўся, што капялюш яго застаўся ў кабiнеце.

Зразумела, што па яго ён не вярнуўся, а задыхаючыся пабег цераз шырокую вулiцу на супрацьлеглы рог ля кiнатэатра, каля якога вiдаць быў цьмяны чырвоны агеньчык. Праз хвiлiну ён быў ля яго. Нiхто не паспеў перахапiць машыну.

- Да ленiнградскага кур'ерскага, дам гасьцiнца, - цяжка дыхаючы i трымаючыся за сэрца, прамовiў стары.

- У гараж еду, - з нянавiсцю адказаў шафёр i адвярнуўся.

Тады Рымскi расшпiлiў партфель, дастаў адтуль пяцьдзесят рублёў i падаў iх праз адчыненае пярэдняе акно шафёру.

Праз некалькi секунд машына брыньчала i, як вiхор, iмчала па Садовым кальцы. Пасажыра падкiдвала на сядзеннi, i ў асколку люстэрка, якое вiсела перад шафёрам, Рымскi бачыў то радасныя шафёравы вочы, то ашалелыя свае.

Як толькi выскачыў з машыны перад будынкам вакзала, Рымскi крыкнуў першаму чалавеку ў белым фартуху i з бляхай:

- Першую катэгорыю, адзiн, трыццаць дам, - ён камякамi даставаў з партфеля чырвонцы, - няма першай - другую, калi няма - бяры жорсткi.

Чалавек з бляхай аглядваўся на асветлены гадзiннiк, рваў з рук у Рымскага чырвонцы.

Праз пяць хвiлiн з-пад шклянога купала вакзала знiк кур'ерскi i прапаў у цемры. З iм разам знiк i Рымскi.


Раздзел 15 Сон Міканора Іванавіча


Няцяжка здагадацца, што таўстун з чырвоным тварам, якога памясцiлi ў бальнiцы ў пакоi No 119, быў Мiканор Iванавiч Босы.

Трапiў ён, аднак, да прафесара Стравiнскага не адразу, а папярэдне пабыўшы ў iншым месцы.

Ад гэтага месца ў Мiканора Iванавiча ў памяцi засталося мала. Памятае толькi пiсьмовы стол, шафу i канапу.

Там з Мiканорам Iванавiчам, у якога ў вачах увесь час неяк каламуцiлася ад прылiваў крывi i ад душэўнай узбуджанасцi, пачалi гаворку, але гаворка атрымалася нейкая дзiўная, блытаная, а правiльней сказаць, гаворкi i зусiм не атрымалася.

Першае пытанне, якое задалi Мiканору Iванавiчу, было наступнае:

- Вы Мiканор Iванавiч Босы, старшыня дамкама нумар трыста два-бiс на Садовай?

На гэта Мiканор Iванавiч засмяяўся страшным смехам i адказаў:

- Я - Мiканор, вядома, Мiканор! Але якi ж з мяне старшыня!

- Як гэта? - спыталiся ў Мiканора Iванавiча.

- А вось так, - адказаў ён, - калi я старшыня, дык я адразу павiнен быў вызначыць, што ён нячыстая сiла! А то што ж гэта такое? Пенснэ трэснула... увесь у абарваным... Якi ж гэта можа быць перакладнiк у чужаземца!

- Пра каго гаворыце? - спыталi ў Мiканора Iванавiча.

- Кароўеў! - закрычаў Мiканор Iванавiч. - У пяцiдзесятай у нас засеў! Пiшыце: Кароўеў. Яго неадкладна трэба злавiць! Пiшыце, шосты пад'езд, там ён.

- Адкуль валюту ўзяў? - задушэўна спыталiся ў Мiканора Iванавiча.

- Бог мой, бог усемагутны, - загаварыў Мiканор Iванавiч, - усё бачыць, а мне туды i дарога. У руках нiколi не трымаў i нават не падазраваў, якая яна, валюта! Гасподзь мяне пакарае за скверну маю, - з пачуццём працягваў Мiканор Iванавiч i то зашпiльваў кашулю, то расшпiльваў, то хрысцiўся, - браў! Браў, але браў нашыя, савецкiя! Прапiсваў, здаралася, за грошы. Штучка i наш сакратар Пролежнеў, добрая штучка! Скажу прама, усе зладзеi ў нашым домакiраўнiцтве. Але валюты не браў!

У адказ на просьбу не прытварацца дурнем, а расказаць, як трапiлi даляры ў вентыляцыю, Мiканор Iванавiч апусцiўся на каленi, кiнуўся долу, разявiў рот, быццам хацеў праглынуць паркетную шашку.

- Хочаце, - прамармытаў ён, - зямлю буду есцi, што не браў? А Кароўеў - ён чорт.

Усякае цярпенне мае мяжу, i за сталом павысiлi голас, намякнулi на тое, што пара гаварыць па-чалавечы.

Тут пакой з гэтаю самаю канапаю аглушыў дзiкi крык Мiканора Iванавiча, якi ўсхапiўся з каленяў:

- Вось ён! Вось ён за шафай! Вось ухмыляецца! I пенснэ яго... Трымайце яго!.. Акрапiць памяшканне!

Кроў адлiла з твару ў Мiканора Iванавiча, ён калацiўся, хрысцiў паветра, кiдаўся да дзвярэй i назад, заспяваў нейкую малiтву i, урэшце, пачаў плесцi абы-што.

Стала зразумела, што Мiканор Iванавiч нi да якiх размоў непрыгодны. Яго вывелi, размясцiлi ў асобным пакоi, дзе ён крыху прыцiх i толькi малiўся i ўсхлiпваў.

На Садовую, вядома, з'ездзiлi i ў кватэры No 50 пабылi. Але нiякага Кароўева там не знайшлi, i нiхто нiякага Кароўева ў доме не ведаў i не бачыў. Кватэра, якую займалi нябожчык Берлiёз i Лiхадзееў, якi паехаў у Ялту, была пустая, i ў кабiнеце мiрна вiселi нiкiм не пашкоджаныя сургучныя пячаткi на шафах. З тым i паехалi з Садовае, заадно захапiлi з сабой разгубленага i прыгнечанага сакратара домакiраўнiцтва Пролежнева.

Вечарам Мiканор Iванавiч быў прывезены ў клiнiку Стравiнскага. Там ён вёў сябе гэтак неспакойна, што яму давялося зрабiць iн'екцыю па рэцэпце Стравiнскага, i толькi пасля апоўначы Мiканор Iванавiч заснуў у пакоi 119, зрэдку цяжка i пакутлiва стогнучы.

Але чым далей, тым лягчэйшым рабiўся сон. Ён перастаў варочацца i стагнаць, пачаў дыхаць лёгка i роўна, i яго пакiнулi аднаго.

Тады Мiканору Iванавiчу саснiўся сон, у аснове якога, несумненна, былi сённяшнiя перажываннi. Пачалося з таго, што Мiканору Iванавiчу саснiлася, быццам нейкiя людзi з залатымi трубамi ў руках падводзяць яго, i вельмi ўрачыста, да вялiкiх палакiраваных дзвярэй. Перад гэтымi дзвярыма спадарожнiкi нiбыта сыгралi туш Мiканору Iванавiчу, а гулкi бас з неба весела сказаў:

- Калi ласка! Мiканор Iванавiч! Здавайце валюту!

Зусiм здзiўлены Мiканор Iванавiч убачыў над сабой чорны рэпрадуктар.

Потым ён чамусьцi апынуўся ў тэатральнай зале, дзе пад пазалочанай столлю ззялi крыштальныя люстры, а на сценах кенкеты. Усё было як след, як у невялiкiм па памеры, але сапраўдным тэатры. Была сцэна з аксамiтавай заслонай, па цёмна-вiшнёвым полi ўсеянай, як зорачкамi, малюнкамi залатых павялiчаных дзесятак, суфлёрская будка i нават публiка.

Здзiвiла Мiканора Iванавiча тое, што ўся гэтая публiка была толькi аднаго полу - мужчынскага, i ўся чамусьцi з бародамi. Акрамя гэтага, уражвала, што ў тэатральнай зале не было крэслаў i ўся публiка сядзела на падлозе, добра нацёртай i коўзкай.

Збянтэжаны новым i вялiкiм таварыствам, Мiканор Iванавiч патаптаўся крыху, а потым, як i ўсе, сеў на паркеце па-турэцку, умасцiўся мiж рыжым здаравяком-барадачом i другiм, бледным i моцна зарослым шчэццю грамадзянiнам. Нiхто з прысутных не звярнуў увагi на новага гледача.

Тут пачуўся мяккi звон званочка, святло ў зале патухла, заслона раскiнулася, i стала вiдаць асветленая сцэна з крэслам, столiкам, на якiм i быў залаты званочак, i з глухiм чорным аксамiтным заднiкам.

З-за кулiс выйшаў артыст у смокiнгу, чыста паголены i расчасаны на прабор, малады i з вельмi прыемным тварам. Публiка ў зале ажыла, усе павярнулiся да сцэны. Артыст падышоў да будкi i пацёр рукi.

- Седзiце? - спытаў ён мяккiм барытонам i ўсмiхнуўся зале.

- Седзiмо, седзiмо, - хорам адказалi яму з залы тэнары i басы.

- Гм... - загаварыў задумлiва артыст, - i як вам не надакучыць, я не разумею? Усе людзi як людзi - ходзяць зараз па вулiцах, цешацца вясновым сонцам i цяплом, а вы тут на падлозе тырчыце ў душнай зале! Няўжо праграма гэтакая цiкавая? Што ж, можа, каму i падабаецца, - па-фiласофску закончыў артыст.

Потым ён змянiў i тэмбр голасу, i iнтанацыю i гучна аб'явiў:

- Такiм чынам, наступны нумар нашай праграмы - Мiканор Iванавiч Босы, старшыня дамавога камiтэта i загадчык дыетычнай сталоўкi. Папросiм Мiканора Iванавiча!

Дружныя воплескi былi адказам артысту. Здзiўлены Мiканор Iванавiч вылупiў вочы, а канферансье, закрыўшыся рукой ад святла рампы, знайшоў яго позiркам сярод тых, хто сядзеў, i ласкава паклiкаў пальцам на сцэну. I Мiканор Iванавiч апынуўся на сцэне.

У вочы яму знiзу i спераду ўдарыла святло рознакаляровых лямпаў, а таму адразу правалiлася ў цемру зала з публiкаю.

- Ну-с, Мiканор Iванавiч, пакажыце нам прыклад, - задушэўна загаварыў малады артыст, - i здавайце валюту.

Наступiла цiшыня. Мiканор Iванавiч перавёў дух i загаварыў цiха:

- Богам клянуся, што...

Але не ўспеў ён прамовiць гэтыя словы, як уся зала абурана закрычала. Мiканор Iванавiч разгубiўся i замоўк.

- Як я вас зразумеў, - загаварыў вядучы праграмы, - вы хацелi паклясцiся богам, што ў вас няма валюты? - i ён спачувальна паглядзеў на Мiканора Iванавiча.

- Так точна, няма, - адказаў Мiканор Iванавiч.

- Так, - адазваўся артыст, - тады прабачце за нясцiпласць: адкуль узялiся чатырыста даляраў, якiя знойдзены ў прыбiральнi ў вашай кватэры, адзiнымi жыхарамi якое з'яўляецеся вы з жонкаю?

- Чары! - яўна iранiчна прамовiў нехта з залы.

- Так точна, чары, - нясмела адказаў Мiканор Iванавiч не то артысту, не то ў цёмную залу i растлумачыў: - Нячыстая сiла, клятчасты перакладнiк падкiнуў.

I зноў абурана зараўла зала. Калi ж наступiла цiшыня, артыст сказаў:

- Вось якiя байкi Лафантэна даводзiцца мне выслухоўваць! Падкiнулi чатырыста даляраў! Вось вы: вы ўсе тут валютчыкi! Звяртаюся да вас як да спецыялiстаў - цi магчыма такое?

- Мы не валютчыкi, - пачулiся асобныя пакрыўджаныя галасы ў тэатры, - але гэта немагчыма.

- Цалкам да вас далучаюся, - цвёрда сказаў артыст, - i спытаюся ў вас: што могуць падкiнуць?

- Дзiця! - крыкнуў нехта з залы.

- Вось гэта праўда, - пацвердзiў вядучы праграмы, - дзiця, ананiмнае пiсьмо, пракламацыю, адскую машыну цi мала што яшчэ, але чатырыста даляраў нiхто не будзе падкiдаць, бо гэтакага iдыёта няма на свеце, - i, звярнуўшыся да Мiканора Iванавiча, артыст дадаў з дакорам i сумам: - Засмуцiлi вы мяне, Мiканор Iванавiч! А я на вас спадзяваўся. Дык вось, нумар ваш не праходзiць.

У зале пачуўся свiст у адрас Мiканора Iванавiча.

- Валютчык ён, - выкрыквалi ў зале, - з-за такiх мы, невiноўныя, пакутуем!

- Не сварыцеся на яго, - мякка сказаў канферансье, - ён пакаецца. - I, паглядзеўшы на Мiканора Iванавiча поўнымi ад слёз блакiтнымi вачыма, дадаў: Ну, iдзiце, Мiканор Iванавiч, на месца!

Пасля гэтага артыст пазванiў званочкам i гучна аб'явiў:

- Антракт, нягоднiкi!

Уражаны Мiканор Iванавiч, якi зусiм неспадзявана стаў удзельнiкам нейкай тэатральнай праграмы, зноў апынуўся на сваiм месцы на падлозе. Тут яму саснiлася, што ў зале запанавала цемра i што на сценах выскачылi чырвоныя палкiя словы: "Здавайце валюту!" Потым зноў расхiнулася заслона, i канферансье запрасiў:

- Прашу на сцэну Сяргея Герардавiча Дунчыля.

Дунчыль аказаўся дабрачынным, але моцна занядбаным мужчынам гадоў пяцiдзесяцi.

- Сяргей Герардавiч, - звярнуўся да яго канферансье, - вось ужо паўтара месяца вы седзiце тут, упарта адмаўляецеся здаць валюту, якая засталася ў вас, у той час як краiне яна патрэбна, а вам зусiм не, а вы ўсё ўпарцiцеся. Вы чалавек iнтэлiгентны, цудоўна ўсё гэта разумееце i ўсё ж не хочаце пайсцi нам насустрач.

- На жаль, нiчога зрабiць не магу, бо валюты ў мяне больш няма, - спакойна адказаў Дунчыль.

- Дык, можа, ёсць брыльянты? - спытаўся артыст.

- I брыльянтаў няма.

Артыст апусцiў галаву i задумаўся, а потым пляснуў у ладкi. З-за кулiсаў выйшла на сцэну панi сярэдняга ўзросту, модна апранутая, у палiто без каўняра i ў маленькiм капялюшыку. Панi была ўстрывожаная, а Дунчыль паглядзеў на яе i нават вокам не мiргнуў.

- Хто гэтая панi? - спытаў вядучы праграмы ў Дунчыля.

- Гэта мая жонка, - з годнасцю адказаў Дунчыль i паглядзеў на доўгую шыю панi крыху непрыязна.

- Мы патрывожылi вас, панi Дунчыль, - звярнуўся да жанчыны канферансье, вось чаму: мы хацелi спытаць, цi ёсць у вашага мужа валюта?

- Ён тады ўсё аддаў, - усхвалявана сказала панi Дунчыль.

- Ну, - сказаў артыст, - ну што ж, калi так, дык так. Калi ўсё здаў, то вам давядзецца зараз разлучыцца з Сяргеем Герардавiчам, нiчога не зробiш! Калi хочаце, вы можаце пакiнуць тэатр, Сяргей Герардавiч, - i артыст зрабiў царскi жэст.

Дунчыль завярнуўся i з годнасцю пайшоў за кулiсы.

- Адну хвiлiнку! - спынiў яго канферансье. - Дазвольце мне на развiтанне паказаць вам яшчэ адзiн нумар нашае праграмы, - i зноў пляснуў у ладкi.

Чорная задняя заслона расхiнулася, i на сцэну выйшла юная прыгажуня ў бальнай сукенцы, якая трымала ў руцэ залаты падносiк, на iм ляжаў тоўсты пакунак, перавязаны цукеркавай стужкаю, i брыльянтавае калье, ад якога ва ўсе бакi адскоквалi сiнiя, жоўтыя i чырвоныя агнi.

Дунчыль ступiў крок назад, твар яго пабялеў. Зала замерла.

- Васемнаццаць тысяч даляраў i калье на сорак тысяч золатам, - урачыста аб'явiў артыст, - хаваў Сяргей Герардавiч у горадзе Харкаве на кватэры ў сваёй каханкi Iды Геркуланаўны Ворс, якую мы маем радасць бачыць зараз i якая ахвотна дапамагла нам гэтае багацце знайсцi, марнае i мёртвае ў руках прыватнае асобы. Вялiкi дзякуй, Iда Геркуланаўна.

Прыгажуня ўсмiхнулася, блiснула зубамi, i пушыстыя яе павекi здрыганулiся.

- А за ўсёй вашай важнасцю i прыстойнасцю, - сказаў артыст Дунчылю, хаваецца прагны павук, умелы ачмурала i лгун. Вы замучылi за месяц усiх сваёй тупой упартасцю. Iдзiце цяпер дадому, i тое пекла, якое наладзiць там ваша жонка, будзе вам пакараннем.

Дунчыль пахiснуўся, i здавалася, упадзе, але нечыя спагадлiвыя рукi падхапiлi яго. Тут апусцiлася пярэдняя заслона i схавала ўсiх, хто быў на сцэне.

Шалёныя апладысменты скаланулi залу гэтак, што Мiканору Iванавiчу здалося, быццам у люстрах задрыжалi агнi. А калi першая чорная заслона пайшла ўгору, на сцэне ўжо нiкога не было, акрамя адзiнокага артыста. Ён сарваў другi залп апладысментаў, раскланяўся i загаварыў:

- У асобе гэтага Дунчыля перад вамi выступаў у нашай праграме тыповы асёл. Я ж гаварыў учора, што тайнае захоўванне валюты не мае нiякага сэнсу. Выкарыстоўваць яе нiхто не можа нi пры якiх умовах, запэўнiваю вас. Возьмем хаця б гэтага Дунчыля. Ён атрымлiвае цудоўны аклад, у яго ўсё ёсць, цудоўная кватэра, жонка i прыгажуня каханка. Дык не, замест таго каб жыць цiха i мiрна, без усякiх непрыемнасцей, здаўшы валюту i каменьчыкi, гэты зайздросны дурань дамогся таго, што быў выкрыты пры ўсiх, i на закуску атрымаў вялiзную сямейную непрыемнасць. Ну, дык хто здае? Няма жадаючых? У такiм разе наступны нумар нашае праграмы - вядомы драматычны талент, артыст Сава Патапавiч Куралесаў, якi знарок запрошаны, каб выканаць урыўкi са "Скупога рыцара" паэта Пушкiна.

Абяцаны Куралесаў не марудзiў, з'явiўся на сцэне i аказаўся рослым i мясiстым голеным мужчынам у фраку i белым гальштуку.

Без усякага ўступу ён зрабiў хмуры твар, насупiў бровы i загаварыў ненатуральным голасам, касавурачыся на залаты званочак:

- Как молодой повеса ждет свидания с какой-нибудь развратницей лукавой...

I Куралесаў расказаў пра сябе многа нядобрага. Мiканор Iванавiч чуў, як Куралесаў прызнаваўся, што нейкая няшчасная ўдава выла, стоячы перад iм на каленях у дождж, але не кранула чорствага артыставага сэрца. Мiканор Iванавiч да свайго сну зусiм не ведаў твораў паэта Пушкiна, але самога яго ведаў цудоўна i кожны дзень па некалькi разоў гаварыў нешта падобнае на такое: "А за кватэру Пушкiн плацiць будзе?" альбо "Лямпачку на лесвiцы, значыць, Пушкiн выкруцiў?", "Нафту, значыць, Пушкiн купляць будзе?"

Цяпер, пасля знаёмства з адным з яго твораў, Мiканор Iванавiч засумаваў, уявiў жанчыну на каленях, з сiратамi на дажджы, i мiжволi падумаў: "А гэты Куралесаў усё ж тып!"

А той усё мацней i мацней каяўся i зусiм заблытаў Мiканора Iванавiча, таму што раптам пачаў звяртацца да некага, каго на сцэне i не было, i за гэтага адсутнага сам i адказваў, i называў сябе то "гасударам", то "баронам", то "бацькам", то "сынам", то на "вы", то на "ты".

Мiканор Iванавiч зразумеў толькi адно, што памёр артыст нядобраю смерцю, закрычаўшы напаследак: "Ключы! Ключы мае!" - пасля гэтага ўпаў на падлогу, хроп i асцярожна зрываў з сябе гальштук.

Пасля таго як памёрлы Куралесаў абтрос пыл з фрачных штаноў, пакланiўся, усмiхнуўся фальшываю ўсмешкаю i пайшоў пад слабенькiя апладысменты, канферансье загаварыў:

- Мы з вамi паслухалi ў цудоўным выкананнi Савы Патапавiча "Скупога рыцара". Гэты рыцар спадзяваўся, што лёгкiя нiмфы збягуцца да яго i адбудзецца яшчэ многа прыемнага. Але, як бачыце, нiчога не здарылася, нiякiя нiмфы не збеглiся да яго, а музы не прынеслi яму данiны, палацаў ён нiякiх не пабудаваў, а наадварот, скончыў вельмi дрэнна, памёр к д'яблу ад iнсульта на сваёй скрынцы з валютаю i камянямi. Папярэджваю вас, што i з вамi можа здарыцца нешта такое, а то i горшае, калi вы не здасце валюту!

Паэзiя Пушкiна зрабiла гэтакае ўражанне цi празаiчная прамова канферансье, але нечакана з залы пачуўся сарамлiвы голас:

- Я здаю валюту!

- Калi ласка, прашу на сцэну! - ветлiва запрасiў канферансье, углядаючыся ў цёмную залу.

I на сцэне апынуўся маленькага росту бялявы грамадзянiн, якi з выгляду не браў ужо тры тыднi ў рот.

- Вiнаваты, як ваша прозвiшча? - папытаўся канферансье.

- Канаўкiн Мiкалай, - сарамлiва абазваўся незнаёмы.

- А! Вельмi прыемна, грамадзянiн Канаўкiн, ну?

- Здаю! - цiха сказаў Канаўкiн.

- Колькi?

- Тысячу даляраў i дваццаць залатых дзесятак.

- Брава! Усё, што маеце?

Вядучы праграмы паглядзеў у вочы Канаўкiну, i Мiканору Iванавiчу здалося нават, што з гэтых вачэй пырснулi промнi, якiя пранiзалi Канаўкiна наскрозь, нiбы рэнтгенаўскiя. У зале перасталi нават дыхаць.

- Веру! - нарэшце ўскрыкнуў артыст i патушыў свой позiрк. - Веру! Гэтыя вочы не хлусяць. Колькi ж я вам гаварыў, што асноўная ваша памылка заключаецца ў тым, што вы недаацэньваеце значэння чалавечага позiрку. Зразумейце, язык можа ўтоiць праўду, а вочы - нiколi! Вам задаюць нечаканае пытанне, вы нават не ўздрыгваеце, iмгненна авалодваеце сабою i ведаеце, што трэба сказаць, каб утаiць праўду, i пераканаўча гаворыце, i нiводная маршчынка на вашым твары не здрыганецца, але ўстрывожаная пытаннем iсцiна на iмгненне скача з дна душы ў вочы, i ўсё скончана. Яна заўважана, а вы злоўлены!

Артыст прамовiў гэта палымяна i пераканаўча, ласкава пацiкавiўся ў Канаўкiна:

- А дзе ж схаваныя?

- У маёй цёткi, Парахоўнiкавай, на Прачысцiнцы...

- А! Гэта... пачакайце... гэта ў Клаўдзii Iльiнiчны?

- Ага.

- Ах, ну, ну, ну, ну! Такi маленькi асабнячок? Насупраць яшчэ агародчык? Ведаю, а як жа! А куды вы iх там запхнулi?

- У пограбе, у каробцы з-пад Эймена...

Артыст успляснуў рукамi.

- Цi бачылi вы нешта падобнае? - ускрыкнуў ён засмучана. - Ды яны там заплеснеюць, адсырэюць! Ну цi можна такiм людзям давяраць валюту?! Га? Ну зусiм як дзецi, дальбог!

Канаўкiн, i сам зразумеўшы, што нарабiў i як праштрафiўся, панурыў чубатую галаву.

- Грошы, - працягваў артыст, - павiнны захоўвацца ў дзяржбанку, у спецыяльных сухiх i ахоўваемых памяшканнях, а не ў цётчыных паграбах, дзе iх могуць, напрыклад, папсаваць пацукi! Дальбог, сорамна, Канаўкiн! Вы ж дарослы чалавек.

Канаўкiн ужо не ведаў, куды i дзецца, толькi i мог калупаць пальцам абшлаг свайго пiнжака.

- Ну, добра, - злiтаваўся артыст, - хто старое ўспомнiць... - i раптам дадаў нечакана: - Ага, дарэчы: за адзiн заход, каб машыну дарэмна не ганяць... у цёткi ў самое таксама нешта ёсць? Га?

Канаўкiн не чакаў такога павароту, разгубiўся, i ў тэатры настала маўчанне.

- Э-э, Канаўкiн, - з ласкавым дакорам сказаў канферансье, - а я яго яшчэ i пахвалiў! Вось табе i маеш, узяў ды i схаваў нi з таго нi з сяго! Глупства гэта, Канаўнiк! Я што гаварыў пра вочы? Вiдаць жа, што ў цёткi ёсць. Навошта вы дарэмна нас мучыце?

- Ёсць! - па-залiхвацку крыкнуў Канаўкiн.

- Брава! - крыкнуў канферансье.

- Брава! - зараўла зала.

Калi ўсё сцiхла, канферансье павiншаваў Канаўкiна, пацiснуў яму руку, прапанаваў адвезцi на машыне ў горад i ў той жа машыне загадаў некаму ў кулiсах заехаць па цётку i запрасiць яе ў жаночы тэатр на праграму.

- Ага, я хацеў спытацца, не гаварыла цётка, дзе хавае сваё? - пацiкавiўся канферансье, паслужлiва прапаноўваючы папяроску i запаленую запалу. Той запалiў i неяк сумна ўсмiхнуўся.

- Веру, веру, - уздыхнуў i адазваўся артыст, - гэта старая качарга не толькi сваяку, чорту не скажа пра такое. Ну што ж, паспрабуем абудзiць у ёй чалавека. Можа, яшчэ не ўсе струны пагнiлi ў яе лiхвярскай душы. Усяго добрага, Канаўкiн!

I шчаслiвы Канаўкiн паехаў. Артыст спытаў, цi няма жадаючых здаць валюту, але атрымаў у адказ маўчанне.

- Дальбог, дзiвакi, - пацiснуўшы плячыма, прамовiў артыст, i заслона схавала яго.

Патухлi лямпачкi, было цёмна, i з цемры быў чуваць тэнар, якi спяваў:

"Там груды золота лежат, и мне они принадлежат!"

Потым аднекуль здалёк двойчы пачулiся апладысменты.

- У жаночым тэатры дамачка нейкая здае, - нечакана загаварыў рыжы барадаты сусед Мiканора Iванавiча, уздыхнуў i дадаў: - Эх, каб не мае гусi! У мяне, дарагi мой чалавеча, байцовыя гусi ў Лiкнозаве. Здохнуць, баюся, без мяне. Птушка баявая, далiкатная, патрабуе догляду... Эх, каб не гусi!.. Пушкiным мяне не проймеш, - i ён зноў уздыхнуў.

Тут зала асвятлiлася, i Мiканору Iванавiчу пачало снiцца, што з усiх дзвярэй у залу пасыпалiся кухары ў белых каўпаках з рознымi лыжкамi ў руках. Кухарчукi ўцягнулi ў залу чан з супам i латок з нарэзаным чорным хлебам. Гледачы ажывiлiся. Вясёлыя кухары снавалi мiж тэатраламi, налiвалi суп у мiскi i раздавалi хлеб.

- Абедайце, хлопцы, - крычалi кухары, - i здавайце валюту! Чаго вам тут дарэмна сядзець? Ахвота вам сёрбаць гэтую баланду. Паехаў дадому, выпiў як след, добра закусiў!

- Ну чаго ты тут, напрыклад, сядзiш, бацька? - звярнуўся непасрэдна да Мiканора Iванавiча тоўсты, з малiнавай шыяй кухар, працягваючы яму мiску, дзе ў полiўцы плаваў адзiн капусны лiст.

- Няма! Няма! Няма ў мяне! - страшным голасам закрычаў Мiканор Iванавiч. Разумееш, няма!

- Няма? - грозным басам зароў кухар. - Няма? - жаночым ласкавым голасам папытаўся ён. - Няма, няма, - дабрадушна замартымаў i ператварыўся ў фельчарыцу Праскоўю Фёдараўну.

Яна ласкава штурхала Мiканора Iванавiча, якi стагнаў спрасонку. Тады знiклi кухары i развалiўся тэатр з заслонаю. Мiканор Iванавiч скрозь слёзы разгледзеў свой пакой у бальнiцы i двух у белых халатах, але не нахабных кухараў, якiя лезлi да людзей са сваiмi парадамi, а доктара i тую ж Праскоўю Фёдараўну, якая трымала ў руках не мiску, а талерачку, на якой ляжаў прыкрыты марляй шпрыц.

- Дык што ж гэта, - горка гаварыў Мiканор Iванавiч, пакуль яму рабiлi ўкол, - няма ў мяне валюты! Няхай iм Пушкiн здае валюту. Няма!

- Няма, няма, - супакойвала добрая Праскоўя Фёдараўна, - а на няма i суду няма.

Мiканору Iванавiчу стала лягчэй пасля ўкола, i ён заснуў, i яму больш нiчога не снiлася.

Але, дзякуючы яго выкрыкам, трывога перадалася ў 120-ты пакой, дзе хворы прачнуўся i пачаў шукаць сваю галаву, у 118-м, дзе захваляваўся невядомы майстар i ў адчаi заламаў рукi, глядзеў на поўню, успамiнаў горкую, апошнюю ў жыццi асеннюю ноч, палоску святла з-пад дзвярэй i растрапаныя валасы.

З 118-га трывога пераляцела ў пакой да Iвана па балконе, ён прачнуўся i заплакаў.

Але дактары хутка супакоiлi ўсiх устрывожаных, i яны пачалi засынаць. Сама пазней заснуў Iван, калi над ракой ужо днела. Пасля лекаў, якiя напаiлi ўсё яго цела, супакаенне прыйшло да яго як хваля, што накрыла коўдраю. Цела было лёгкае, а галаву лёгкiм ветрыкам абвявала дрымота. Ён заснуў, i апошняе, што ён чуў наяве, было ранiшняе птушынае шчабятанне. I яму пачало снiцца, што сонца ўжо апускалася над Лысаю Гарою i была гэтая гара ахоплена двайным ачапленнем...


Раздзел 16 Пакаранне


Сонца ўжо апускалася над Лысаю Гарою, i была гэтая гара ахоплена двайным ачапленнем.

Тая кавалерыйская ала, якая перарэзала шлях пракуратару апоўднi, рыссю выйшла да Хеўроўскiх варотаў горада. Дарога ёй ужо была падрыхтавана. Пехацiнцы кападакiйскай кагорты адцiснулi ў бакi збоiшча людзей, мулаў i вярблюдаў, i ала рыссю, падымаючы да неба белыя слупы пылу, выйшла на перакрыжаванне, на якiм сыходзiлiся дзве дарогi: паўднёвая - у Вiфлеем, i паўночна-заходняя - у Яфу. Ала паiмчала па паўночна-заходняй дарозе. Кападакiйцы таксама былi рассыпаны ўскрай дарогi i загадзя сагналi з яе ўсе караваны, якiя спяшалiся на свята ў Ершалаiм. Натоўпы багамольцаў выйшлi са сваiх часовых паласатых шатроў, раскiнутых проста на траве, i стаялi за кападакiйцамi. Ала праiмчала амаль кiламетр, абмiнула другую кагорту Маланкавага легiёна i першая падышла праз кiламетр да падножжа Лысай Гары. Тут яна спешылася. Камандзiр падзялiў алу на ўзводы, i яны ачапiлi ўсё падножжа невысокага пагорка, пакiнулi свабодным толькi адзiн пад'ём на яго з Яфскай дарогi.

Праз нейкi час услед за алай да ўзгорка прыйшла другая кагорта, паднялася на адзiн ярус вышэй i вянком аперазала гару.

Нарэшце падышла кентурыя пад камандаваннем Марка Крысабоя. Яна iшла двума расцягнутымi ланцугамi абапал дарогi, а памiж гэтымi ланцугамi, пад канвоем патаемнае варты, ехалi ў павозцы трое асуджаных з белымi дошкамi на шыях, на якiх было напiсана: "Бандыт i бунтаўшчык" на дзвюх мовах - арамейскай i грэцкай. За павозкаю з асуджанымi рухалiся астатнiя, нагружаныя свежаабчасанымi слупамi з перакладзiнамi, вяроўкамi, рыдлёўкамi, вёдрамi i сякерамi. На гэтых павозках ехалi шэсць катаў. За iмi конна кентурыён Марк, начальнiк храмавай варты Ершалаiма, i той самы чалавек у башлыку, з якiм у Пiлата была вокамгненная нарада ў цёмным пакоi ў палацы. Заканчвалася працэсiя салдацкiм ланцугом, а за iм ужо iшлi амаль дзве тысячы цiкаўных, хто не пабаяўся пякельнае спякоты i пажадаў прысутнiчаць на гэтым цiкавым вiдовiшчы.

Да гэтых цiкаўных гараджан далучылiся i багамольцы, якiх без перашкод прапусцiлi ў хвост працэсii. Пад тонкiя пранiзлiвыя крыкi глашатаяў, якiя суправаджалi калону i крычалi тое, што апоўднi крыкнуў Пiлат, яна ўсплыла на Лысую Гару.

Ала прапусцiла ўсiх на другi ярус, а другая кентурыя наверх прапусцiла толькi тых, хто меў адносiны да пакарання, а потым хуткiмi манеўрамi рассыпала натоўп вакол усяго ўзгорка гэтак, што ён апынуўся мiж пяхотным ачапленнем наверсе i кавалерыйскiм унiзе. Цяпер натоўп мог бачыць пакаранне скрозь няшчыльны ланцуг пехацiнцаў.

Тры гадзiны прайшло, пакуль працэсiя ўзышла наверх, i сонца апускалася ўжо над Лысай Гарой, але спякота яшчэ была невыносная, i салдаты ў абодвух ачапленнях пакутавалi ад яе, нудзiлiся ад суму i ў душы праклiналi разбойнiкаў, шчыра жадалi iм хуткае смерцi.

Маленькi камандзiр алы, з мокрым iлбом i ў пацямнелай ад поту на спiне кашулi, якi знаходзiўся ля падножжа ўзгорка пры адкрытым праходзе, час ад часу падыходзiў да скуранога вядра, чэрпаў з яго прыгаршчамi ваду, пiў i мачыў свой цюрбан. Гэта давала на нейкi час палёгку, ён адыходзiў i пачынаў мераць крокамi туды-сюды пыльную дарогу, якая вяла на вяршыню ўзгорка. Доўгi меч яго стукаў аб скураны зашнураваны бот. Камандзiр хацеў паказаць салдатам сваю трывучасць, але салдат пашкадаваў, дазволiў iм з пiк, уваткнутых у зямлю, зрабiць пiрамiды i накiнуць на iх белыя плашчы. У гэтых шалашах i хавалiся ад бязлiтаснага сонца сiрыйцы. Вёдры апаражнялiся хутка, i кавалерысты з розных узводаў па чарзе накiроўвалiся па ваду ў ярок пад гарою, дзе ў рэдзенькiм цяньку ад чэзлых тутавых дрэў дажываў апошнiя днi каламутны ручаёк. Тут стаялi, хаваючыся пад хiсткi цень, i сумавалi канаводы, трымалi прыцiхлых коней.

Пакуты салдат i iхнюю лаянку можна было зразумець. Боязь пракуратара, што можа пачацца бунт у час пакарання ў ненавiсным горадзе Ершалаiме, на шчасце, не апраўдалася. I калi пайшла чацвёртая гадзiна пакарання, мiж двух ланцугоў, верхняй пяхотай i кавалерыяй ля падножжа, не засталося, насуперак чаканню, нiводнага чалавека. Сонца спякло натоўп i пагнала яго назад у Ершалаiм. За ланцугом двух рымскiх кентурый засталiся толькi два невядома чые сабакi, якiя чамусьцi апынулiся на ўзгорку. Але i iх змучыла спякота, яны палеглi з высунутымi языкамi, цяжка дыхалi i не звярталi ўвагi на зялёных яшчарак, адзiных iстот, якiя не баялiся сонца i шнырылi мiж гарачага камення i нейкiмi раслiнамi з вялiкiмi калючкамi, якiя вiлiся па зямлi.

Нiхто i не спрабаваў адбiваць асуджаных нi ў самiм Ершалаiме, напоўненым войскам, нi тут, на ачэпленым узгорку, i натоўп вярнуўся ў горад, бо на самай справе нiчога цiкавага не было ў гэтым пакараннi, а там, у горадзе, усе рыхтавалiся да надыходзячага вялiкага свята Пасхi.

Рымская пяхота ў другiм ярусе пакутавала яшчэ больш, чым кавалерысты. Кентурыён Крысабой адзiнае дазволiў салдатам - зняць шлемы i накрыцца белымi павязкамi, намочанымi вадой, але трымаў салдат стоячы i з коп'ямi ў руках. Сам ён у гэтакай самай павязцы, толькi сухой, паходжваў непадалёку ад групкi катаў, не зняўшы нават са свае кашулi накладныя срэбныя львiныя морды, не зняўшы нагалённiкаў, мяча i нажа. Сонца бiла проста ў кентурыёна i не рабiла яму нiякае шкоды, а на львiныя морды нельга было зiрнуць, вочы выядала зiхоткае ззянне быццам закiпаючага на сонцы срэбра.

На скалечаным Крысабоевым твары не было нi стомленасцi, нi незадаволенасцi, i здавалася, што велiкан кентурыён можа хадзiць вось гэтак цэлы дзень, - адным словам, гэтулькi, колькi трэба будзе. Усё гэтак жа з рукамi на цяжкой, з меднымi бляхамi папрузе, усё гэтак жа сурова пазiраць то на слупы з асуджанымi, то на салдат у ланцугу, усё гэтак жа раўнадушна адкiдаць калматым ботам выбеленыя ад часу чалавечыя косцi i невялiчкiя крэменi, якiя траплялi пад ногi.

Той чалавек у башлыку размясцiўся непадалёку ад слупоў на трохногай табурэтцы i сядзеў задаволены i нерухомы, зрэдку толькi ад няма чаго рабiць палачкаю калупаў пясок.

Сказанае пра тое, што за ланцугом легiянераў не было нiводнага чалавека, не зусiм праўда. Адзiн чалавек быў, але яго проста не ўсе бачылi. Ён размясцiўся не з таго боку, дзе быў адкрыты пад'ём на гару i адкуль зручней было назiраць пакаранне, а з паўночнага боку, там, дзе ўзгорак быў не адлогi i даступны, а няроўны, перарэзаны ярамi i абрывамi, там, дзе ў трэшчыне, учапiўшыся за праклятую небам бязводную зямлю, спрабавала выжыць адзiнокае фiгавае дрэўца.

Якраз пад iм, дзе не было нiякага ценю, i размясцiўся гэты адзiнокi глядач, а не ўдзельнiк пакарання, i сядзеў на каменi з самага пачатку, гэта значыць чацвёртую гадзiну. Сапраўды, каб бачыць пакаранне, ён выбраў не лепшае, а горшае месца. Але ўсё ж i адсюль слупы вiдаць, вiдаць за ланцугом i дзве блiскучыя плямы на грудзях у кентурыёна, а гэтага чалавеку, якi, вiдавочна, хацеў застацца амаль не прыкмечаным i нiкiм не патрывожаным, было дастаткова.

Але чатыры гадзiны таму, на пачатку пакарання, чалавек паводзiў сябе зусiм iнакш i вельмi нават мог быць прыкмечаны, таму, вiдаць, ён i змянiў свае паводзiны i схаваўся.

Толькi тады, як працэсiя ўзышла на самы верх за ланцуг, ён i паказаўся ўпершыню; нiбы чалавек, якi спазнiўся. Ён цяжка дыхаў i не iшоў, а бег на ўзгорак, штурхаўся, а калi ўгледзеў, што перад iм, як i перад iншымi, замкнуўся ланцуг, зрабiў наiўную спробу, прытварыўшыся, што не разумее вокрыкаў, прарвацца мiж салдатамi да самога месца пакарання, дзе ўжо асуджаных здымалi з павозкi. За гэта ён атрымаў цяжкi ўдар тупым канцом кап'я ў грудзi i адскочыў ад салдат, ускрыкнуў цi то ад болю, цi то ў адчаi. На легiянера, якi ўдарыў яго, ён паглядзеў туманным, зусiм абыякавым позiркам, як чалавек, якi не адчувае болю.

З кашлем i задышкаю, трымаючыся рукой за грудзiну, ён абабег вакол узгорка, хацеў на паўночным баку знайсцi шчылiну ў ланцугу, каб можна было праслiзнуць. Але спазнiўся. Кола замкнулася, i чалавек з болем на твары вымушаны быў адмовiцца ад спроб прарвацца да павозак, з якiх ужо знялi слупы. Гэтыя спробы нiчога не давалi, акрамя таго, што яго маглi схапiць, а быць затрыманым у гэты дзень ён не збiраўся.

I вось ён адышоў убок, да трэшчыны, дзе было спакойна i нiхто яму не перашкаджаў.

Цяпер гэты чорнабароды чалавек з гноем у вачах ад сонца i бяссоння сумна сядзеў на каменi. Ён то ўздыхаў, расхiнаў свой, зашмальцаваны за час бадзяння, калiсьцi блакiтны, а цяпер брудна-шэры талiф, агаляў удараную кап'ём грудзiну, па якой цёк брудны пот, то з нечалавечаю пакутаю падымаў вочы ў неба, сачыў за трыма каршунамi, якiя даўно ўжо плавалi ў вышынi кругамi ў прадчуваннi блiзкага пiру, потым апускаў безнадзейны позiрк на зямлю i бачыў на ёй амаль збуцвелы сабачы чэрап i яшчарак, якiя бегалi вакол яго.

Чалавек гэтак пакутаваў, што час ад часу пачынаў загаворваць сам з сабой.

- Ой, дурань я! - мармытаў ён, пагойдваючыся з боку ў бок на каменi ад душэўнага болю i пазногцямi драпаючы смуглую грудзiну. - Дурань, дурная баба, баязлiвец! Падла я, а не чалавек!

Ён зацiхаў, апускаў галаву, потым пiў цёплую ваду з драўлянае флягi, зноў ажываў, пачынаў хапацца то за нож, схаваны пад талiфам на грудзях, то за кавалак пергаменту, якi ляжаў перад iм на каменi побач з палачкаю i бутэлечкай з тушшу.

На гэтым пергаменце былi ўжо накрэслены запiсы:

"Пралятаюць хвiлiны, i я, Левiй Мацей, знаходжуся на Лысай Гары, а смерцi ўсё няма!"

Потым:

"Сонца на схiле, а смерцi ўсё няма".

Зараз Левiй Мацей безнадзейна запiсаў востраю палачкаю вось такое:

"Божа! За што ты маеш крыўду на яго? Пашлi яму смерць".

Пасля запiсу ўсхлiпнуў без слёз i зноў пазногцямi драпнуў грудзiну.

Адчай Левiя быў з-за тае вялiкае няўдачы, якая спасцiгла яго i Iешуа, у дадатак да ўсяго яшчэ i страшэнная памылка, якую ён, Левiй, на яго думку, зрабiў. Пазаўчора ўдзень Iешуа i Левiй знаходзiлiся ў Вiфанii пад Ершалаiмам, гасцявалi ў аднаго агароднiка, якому надзвычай спадабалiся пропаведзi Iешуа. Цэлую ранiцу госцi працавалi на агародзе, дапамагалi, а пад вечар, халадком, сабралiся iсцi ў Ершалаiм. Але Iешуа чамусьцi заспяшаўся, сказаў, што ў яго тэрмiновы клопат у горадзе, i апоўднi пайшоў адзiн. Вось гэта i была першая памылка Левiя Мацея. Чаму, чаму ён адпусцiў яго аднаго!

Вечарам Мацею не ўдалося пайсцi ў Ершалаiм. Нейкая нечаканая i жахлiвая хвароба раптоўна навалiлася на яго. Яго калацiла, цела гарэла, зубы стукалi, i ён бясконца прасiў пiць. Нiкуды iсцi болей не мог. Ён звалiўся на дзяружку ў будане агароднiка i праваляўся на ёй да ранiцы ў пятнiцу, калi хвароба гэтак жа раптоўна, як i навалiлася, адпусцiла Левiя. Хаця ён яшчэ быў слабы i ногi дрыжалi, ён развiтаўся з гаспадаром i накiраваўся ў Ершалаiм, бо мучыла нейкае прадчуванне бяды. Там ён даведаўся, што прадчуванне не падманула. Няшчасце здарылася. Левiй быў у натоўпе i чуў, як пракуратар аб'явiў прысуд.

Калi асуджаных павялi на Лысую Гару, Левiй Мацей бег побач з ланцугом у натоўпе зявак, стараўся як-небудзь непрыкметна падаць знак Iешуа хаця б пра тое, што ён, Левiй, тут, з iм, што ён не пакiнуў яго на апошняй дарозе i што ён за яго, каб смерць да Iешуа прыйшла як мага хутчэй. Але Iешуа, якi глядзеў удалечыню, туды, куды яго везлi, вядома, Левiя не заўважыў.

I вось калi працэсiя прайшла амаль паўвярсты па дарозе, Мацею, якога штурхалi ў натоўпе паўз самы ланцуг, прыйшла простая i генiяльная думка, i адразу ж, у гарачцы, ён пракляў сябе за тое, шго не падумаў пра гэта раней. Салдаты iшлi няшчыльным ланцугом. Памiж iмi былi прамежкi. Пры добрым спрыце i дакладным разлiку можна было сагнуцца, праскочыць памiж двума легiянерамi, дарвацца да павозкi i ўскочыць на яе. Тады Iешуа будзе выратаваны ад пакут.

Аднаго iмгнення дастаткова, каб ударыць Iешуа нажом у спiну, крыкнуць яму: "Iешуа! Я ратую цябе i адыходжу разам з табой! Я, Мацей, твой адданы i адзiны вучань!"

I калi б бог быў лiтасцiвы i даў яму яшчэ адно iмгненне, можна было б зарэзацца i самому, пазбегнуць смерцi на слупе. Хаця апошняе мала турбавала Левiя, былога зборшчыка падаткаў. Яму было ўсё роўна, як загiнуць. Ён хацеў толькi аднаго, каб Iешуа, якi не зрабiў нiкому нiчога дрэннага ў жыццi, пазбег катаванняў!

План быў вельмi добры, але справа ў тым, што Левiй не меў з сабой нажа. Не было ў яго i нiводнага грошыка.

Злосны на самога сябе Левiй выбраўся з натоўпу i пабег назад у горад. У гарачай яго галаве бiлася адна толькi лiхаманкавая думка: здабыць у горадзе нож i паспець дагнаць працэсiю.

Ён дабег да гарадскiх варот, прабiраючыся ў натоўпе i таўкатнi караванаў, якiя ўцягвалiся ў горад, i злева ўбачыў адчыненыя дзверы крамкi, у якой прадавалi хлеб. Цяжка задыханы пасля бегу па спякотнай дарозе, Левiй авалодаў сабой, паважна зайшоў у крамку, прывiтаў гаспадыню, якая стаяла ля прылаўка, папрасiў яе зняць з палiцы верхнi каравай, якi яму чамусьцi спадабаўся болей, i, як толькi яна адвярнулася, хутка i моўчкi схапiў з прылаўка тое, што лепшым i быць не можа, - навостраны, як брытва, доўгi хлебны нож, i адразу кiнуўся прэч з крамы. Праз некалькi хвiлiн ён быў зноў на Яфскай дарозе. Але працэсii ўжо i не было вiдаць. Ён пабег. Час ад часу ён падаў проста на пыл i ляжаў нерухома, пакуль аддыхваўся. Гэтым ляжаннем ён здзiўляў тых, хто ехаў на мулах i iшоў пешшу ў Ершалаiм. Ён ляжаў i слухаў, як калоцiцца яго сэрца не толькi ў грудзях, але ў галаве i ў вушах. Аддыхаўшыся крыху, ён усхоплiваўся i бег далей, але ўсё павольней i павольней. Калi ён нарэшце ўгледзеў запыленую ўдалечынi працэсiю, яна была ўжо ля падножжа ўзгорка.

- Мой божа... - прастагнаў Левiй, бо разумеў, што спазняецца. I ён спазнiўся.

Пасля чатырох гадзiн пакарання Левiй не мог болей трываць пакут i разлютаваўся. Устаў з каменя, кiнуў на зямлю непатрэбны цяпер ужо, як думалася яму, нож, растаптаў нагою бiклагу з вадой, скiнуў з галавы кефi, ухапiўся за рэдзенькiя валасы на галаве i пачаў праклiнаць сябе самога.

Ён праклiнаў сябе, выкрыкваў незразумелыя словы, выў i пляваўся, лаяў свайго бацьку i мацi за тое, што нарадзiлi на свет божы дурня.

Праклёны i лаянка не дзейнiчалi, i нiчога пад спякотным сонцам не мянялася, ён бачыў гэта, i таму заплюшчыў вочы, сцiснуў маленькiя кулачкi, падняў iх угору ў неба, да сонца, якое апускалася ўсё нiжэй i нiжэй, доўжыла ценi i адыходзiла, каб упасцi ў Мiжземнае мора, i запатрабаваў у бога неадкладнага цуду. Ён патрабаваў, каб бог адразу паслаў Iешуа смерць.

Калi ён расплюшчыў вочы, то пераканаўся, што на ўзгорку нiчога не змянiлася, хiба толькi патухлi блiскучыя плямы на грудзях у кентурыёна. Сонца пякло ў спiны пакараным, якiя вiселi тварамi да Ершалаiма. Тады Левiй закрычаў:

- Божа, я праклiнаю цябе!

Асiплым голасам ён крычаў пра тое, што пераканаўся ў божай несправядлiвасцi i больш не будзе верыць яму.

- Ты глухi! - крычаў Левiй. - Калi б ты быў не глухi, ты пачуў бы мяне i забiў бы яго адразу!

Левiй заплюшчыў вочы, чакаў агню, якi абрынецца на яго з неба i спапялiць. Гэтага не здарылася, i Левiй з заплюшчанымi вачыма працягваў крычаць зняважлiвыя i крыўдныя словы небу. Ён крычаў пра тое, што зусiм расчараваўся, што ёсць на свеце iншыя багi i iншыя рэлiгii. Другi бог не дапусцiў бы такога, нiколi не давёў бы, каб такi чалавек, як Iешуа, згараў ад сонца на слупе.

- Я памыляўся! - крычаў зусiм ахрыплы Левiй. - Ты бог злосцi, а не дабра! Цi табе засцiў вочы дым ад куродымнiц у храмах, а вушы твае ўжо нiчога не чуюць, акрамя папоўскiх трубных галасоў? Ты не ўсемагутны бог. Ты чорны бог. Пракляцце табе, бог бандытаў, iхнi абаронца i iх душа!

I тут нешта павеяла ў твар былому зборшчыку падаткаў i шорхнула ў яго пад нагамi. Павеяла яшчэ раз, i тады Левiй расплюшчыў вочы i ўбачыў, што ўсё навокал, цi ад яго праклёнаў, цi з-за нечага iншага, перамянiлася. Знiкла сонца, якое гэтак i не дайшло да мора, у якiм танула штовечар. Навальнiчная хмара праглынула яго i ўставала з захаду грозна i няўмольна. Краi хмары ўжо закiпалi белаю пенаю, чорнае дымнае чэрава адсвечвала жаўцiзною. Хмара бурчала, i з яе час ад часу вывiвалiся вогненныя пiсягi. Па Яфскай дарозе, па беднай Гiёнскай далiне, над буданамi багамольцаў, узнятыя раптоўным ветрам, ляцелi пыльныя слупы. Левiй змоўк, спрабаваў угадаць, цi прынясе навальнiца, якая зараз накрые сабой Ершалаiм, якую-небудзь перамену ў лёсе няшчаснага Iешуа. I адразу ж, гледзячы на вогненныя пiсягi, якiя паласавалi хмару, пачаў прасiць, каб маланка ўдарыла ў слуп, да якога быў прывязаны Iешуа. Левiй з раскаяннем глядзеў у неба, якое яшчэ не накрыла хмара i дзе каршачкi клалiся на крыло, каб уцячы ад навальнiцы, i думаў, што, як дурань, паспяшаўся з праклёнамi. Цяпер бог не паслухае яго.

Левiй паглядзеў на падножжа ўзгорка, на тое месца, дзе стаяў рассыпаны кавалерыйскi полк, i заўважыў, што там адбылiся вялiкiя перамены. З вышынi Левiю добра было вiдаць, як салдаты мiтусiлiся, вырывалi з зямлi пiкi, ахiлялiся плашчамi, каняводы подбегам спяшалiся да дарогi з варанымi коньмi на павадах. Полк ад'язджаў, гэта было зразумела. Левiй прыкрываў твар ад пылу, пляваўся i стараўся здагадацца, што гэта значыць, калi кавалерыя збiраецца ад'язджаць? Ён перавёў позiрк вышэй i ўгледзеў маленькую постаць у барвовай вайсковай хламiдзе, якая ўзыходзiла да пляцоўкi, на якой адбывалася пакаранне. I тут прадчуванне радаснага канца пахаладзiла сэрца былога зборшчыка падаткаў.

Той, хто ўзыходзiў на гару на пятай гадзiне пакут асуджаных, быў камандзiр кагорты, якi прыехаў з Ершалаiма ў суправаджэннi ардынарца. Салдацкi ланцуг па камандзе Крысабоя разамкнуўся, i кентурыён адсалютаваў трыбуну. Той адвёў убок Крысабоя i нешта шапнуў яму. Кентурыён другi раз адсалютаваў i рушыў да групкi катаў, якiя сядзелi на камянях ля слупоў. Трыбун сам накiраваўся да таго, хто сядзеў на трохногай табурэтцы, i чалавек ветлiва ўстаў насустрач трыбуну. I яму штосьцi цiха сказаў трыбун, i яны абодва падышлi да слупоў. Да iх далучыўся i начальнiк храмавай варты.

Крысабой гiдлiва зiрнуў на брудныя анучы, якiя ляжалi на зямлi ля слупоў, тое, што нядаўна было адзеннем злачынцаў, ад якога адмовiлiся каты, паклiкаў двух i загадаў:

- За мною!

З блiжэйшага слупа чулася хрыплая незразумелая песенька. Павешаны на iм Гестас на трэцяй гадзiне звяр'яцеў ад мух i ад сонца, i цяпер нешта цiхенька спяваў пра вiнаград, але галавой, якая была прыкрыта чалмою, зрэдку варушыў, i тады мухi нехаця ўзляталi з твару i потым зноў садзiлiся назад.

Дзiсмас на другiм слупе пакутаваў болей за астатнiх, таму што не трацiў прытомнасцi, i ён размерана матляў галавой у бакi, каб вухам даставаць да пляча.

Шчаслiвейшы быў Iешуа. На першай гадзiне ў яго пачалiся вобмаракi, а потым ён i зусiм самлеў, звесiў галаву ў развязанай чалме. Мухi i слепакi ўшчэнт абляпiлi яго, гэтак, што i твару не было вiдаць пад чорнай масай, якая варушылася. На пахвiне, на жываце, пад пахамi сядзелi тлустыя слепакi i ссалi жоўтае голае цела.

Падпарадкуючыся загаду чалавека ў башлыку, адзiн з катаў узяў кап'ё, а другi прынёс да слупа вядро з вадой i губку. Першы кат падняў кап'ё i пастукаў iм спачатку па адной, потым па другой руцэ Iешуа. Рукi былi выпрастаны i прывязаны да папярэчыны на слупе. Цела здрыганулася худымi рабрынамi. Кат правёў кончыкам кап'я па жываце. Iешуа падняў галаву, мухi загулi, узляцелi, адкрыўся твар павешанага, распухлы ад укусаў, з заплыўшымi вачыма, твар, якi нельга было пазнаць.

Га-Ноцры разляпiў павекi i зiрнуў унiз. Вочы ў яго, заўсёды ясныя, цяпер былi каламутныя.

- Га-Ноцры! - сказаў кат.

Га-Ноцры паварушыў распухлымi губамi i адазваўся хрыплым бандыцкiм голасам:

- Чаго ты хочаш? Чаго прыйшоў да мяне?

- Пi! - сказаў кат, i набрынялая ад вады губка на вастрыi кап'я прытулiлася да губ Iешуа.

Радасць блiснула ў яго ў вачах, ён прыпаў да губкi i прагна пачаў смактаць ваду. З суседняга слупа пачуўся голас Дзiсмаса:

- Несправядлiва! Я гэтакi ж бандыт, як i ён.

Дзiсмас напружыўся, але паварушыцца не змог, яго рукi ў трох месцах на перакладзiне былi прывязаны вяроўкамi. Ён уцягнуў жывот, пазногцямi ўпiўся ў канцы перакладзiны, галава была павернута да слупа, на якiм быў Iешуа, злосць палала ў Дзiсмасавых вачах.

Пыльная хмара закрыла пляцоўку, моцна пацямнела. Калi пыл праляцеў, кентурыён крыкнуў:

- Маўчаць на другiм слупе!

Дзiсмас змоўк. Iешуа адарваўся ад губкi, намогся, каб голас прагучаў ласкава i пераканаўча, але не змог, i хрыпла папрасiў у ката:

- Дай яму напiцца.

Рабiлася ўсё цямней. Хмара ўжо ахапiла паўнеба, iмкнула на Ершалаiм, белыя воблакi закiпалi i iмчалiся паперадзе напоенай чорнай вiльгаццю i агнём хмары. Блiснула i грымнула над самым узгоркам. Кат зняў губку з кап'я.

- Праслаўляй высакароднага iгемона! - урачыста прамовiў ён i цiхенька кальнуў Iешуа ў сэрца.

Той здрыгануўся, шапнуў:

- Iгемон...

Кроў пацякла ў яго па жываце, нiжняя скiвiца сутаргава ўздрыгнула, i галава абвiсла.

У час другое грымоты кат паiў ужо Дзiсмаса i з тымi самымi словамi:

- Праслаўляй iгемона! - забiў i яго.

Звар'яцелы Гестас спалохана ўскрыкнуў, як толькi кат апынуўся ля яго, але калi губка дакранулася да яго губ, нешта забурчаў, упiўся ў яе зубамi. Праз некалькi хвiлiн абвiсла i яго цела, як толькi дазвалялi вяроўкi.

Чалавек у башлыку iшоў услед за катам, а за iм начальнiк храмавай варты. Чалавек у башлыку спынiўся ля першага слупа, уважлiва агледзеў скрываўленага Iешуа, дакрануўся белай рукою да ступака i сказаў спадарожнiкам:

- Мёртвы.

Тое ж самае паўтарылася i каля двух астатнiх слупоў. Пасля гэтага трыбун падаў знак кентурыёну, завярнуўся i пачаў сыходзiць з вяршынi разам з начальнiкам храмавай варты i чалавекам у башлыку. Зрабiлася змрочна, маланкi кроiлi неба. З яго раптам палыхнула агнём, i крык кентурыёна "Здымай ланцуг!" патануў у грымотах. Шчаслiвыя салдаты кiнулiся бегчы з узгорка i надзявалi шлемы. Цемра накрыла Ершалаiм.

Лiвень абрынуўся нечакана i заспеў кентурыi на паўдарозе на ўзгорку. Вада лiлася гэтак, што, калi салдаты беглi ўнiз, наўздагон iм ужо ляцелi бурлiвыя раўчукi. Салдаты слiзгалiся i падалi на размоклай глiне, спяшалiся да роўнае дарогi, па якой - ужо ледзь бачная скрозь дождж, - прамоклая ўшчэнт, уваходзiла ў Ершалаiм кавалерыя. Праз некалькi хвiлiн у дымным варыве навальнiцы, вады i агню на ўзгорку застаўся толькi адзiн чалавек. Ён пагражаў недарэмна ўкрадзеным нажом, зрываўся са слiзкiх выступаў, чапляўся за што толькi можна было зачапiцца, часам поўз на каленях, - ён iмкнуўся да слупоў. Ён то знiкаў у суцэльнай iмгле, то раптам асвятляўся дрыготкiм святлом.

Як толькi дабраўся да слупоў, ужо па костачкi ў вадзе, ён скiнуў з сябе цяжкi, набрынялы ад вады талiф, застаўся ў адной кашулi i прыпаў да ног Iешуа. Ён перарэзаў вяроўкi на нагах, узлез на нiжнюю папярочку, абняў Iешуа i вызвалiў яго рукi ад верхнiх вяровак. Голае мокрае цела Iешуа ўпала на Левiя i павалiла яго на зямлю. Левiй хацеў адразу ўскiнуць яго на плечы, але нейкая думка затрымала яго. Ён пакiнуў на зямлi ў вадзе цела нябожчыка з адкiнутай галавой i раскiнутымi ў бакi рукамi i пабег да астатнiх слупоў. Ногi ў яго раз'язджалiся на мокрай глiне. Ён перарэзаў вяроўкi i на астатяiх слупах, i два целы ўпалi на зямлю.

Праз некалькi хвiлiн на вяршынi ўзгорка засталiся толькi гэтыя два целы i тры пустыя слупы. Вада гнала i пераварочвала нябожчыкаў.

Нi Левiя, нi цела Iешуа на вяршынi ўзгорка ў гэты час ужо не было.


Раздзел 17 Турботны дзень


Ранiцай у пятнiцу, гэта значыць назаўтра пасля праклятага сеанса, увесь штат служачых Вар'етэ - бухгалтар Васiль Сцяпанавiч Ластачкiн, два рахункаводы, тры машынiсткi, абедзве касiршы, кур'еры, капельдынеры i прыбiральшчыцы, - адным словам усе, хто быў тут, не займалiся справаю кожны на сваiм месцы, а ўсе сядзелi на падаконнiках вокнаў, якiя выходзiлi на Садовую, i глядзелi на тое, што рабiлася пад сцяною Вар'етэ. Пад гэтаю сцяною ў два рады ляпiлася шматтысячная чарга, хвост якой быў ажно на Кудрынскай плошчы. У пачатку гэтае чаргi стаялi дзесяткi два добра вядомых усёй тэатральнай Маскве перакупшчыкаў.

Чарга паводзiла сябе ўсхвалявана, прыцягвала да сябе ўвагу грамадзян, якiя цяклi паўз яе, i абмяркоўвала спакуслiвыя расказы пра ўчарашнi небывалы сеанс чорнае магii. Гэтыя расказы ўшчэнт збянтэжылi бухгалтара Васiля Сцяпанавiча, якi на спектаклi не быў. Капельдынеры расказвалi чортведама што, а таксама i пра тое, як пасля сеанса некаторыя грамадзяне ў непрыстойным выглядзе бегалi па вулiцы, i яшчэ, i яшчэ... Сцiплы i цiхi Васiль Сцяпанавiч толькi вачыма лыпаў, слухаючы гэтыя расказы пра ўсе тыя дзiвосы, i канчаткова не ведаў, што яму рабiць, а рабiць нешта трэба было, i рабiць яму, бо цяпер ён быў сама старшы з усяе каманды ў Вар'етэ.

Пад дзесяць гадзiн ранiцы чарга гэтак разбрыняла, што пра яе дайшлi чуткi да мiлiцыi, i надзiва хутка былi прысланы не толькi пешыя, але i конныя нарады, якiя гэтую чаргу крыху давялi да ладу. Аднак i гэтая ўпарадкаваная вужака, даўжынёю з добры кiламетр, сама па сабе была спакуслiвая i здзiўляла грамадзян на Садовай.

Гэта звонку, а ў самiм Вар'ерэ таксама не было ладу. З самага ранку пачалi званiць бесперастанку тэлефоны ў кабiнеце ў Лiхадзеева, у кабiнеце ў Рымскага, у бухгалтэрыi, у касе i ў кабiнеце ў Варэнухi. Васiль Сцяпанавiч спачатку нешта спрабаваў адказваць, адказвала i касiрка, мармыталi нешта ў слухаўку капельдынеры, а потым i яны перасталi адказваць, таму што на пытаннi, дзе Лiхадзееў, Варэнуха, Рымскi, адказаць было немагчыма. Спачатку паспрабавалi адгаварыцца "Лiхадзееў дома", а з горада адказвалi, што тэлефанавалi дадому i што там адказваюць, што Лiхадзееў у Вар'етэ. Патэлефанавала ўсхваляваная панi, пачала патрабаваць Рымскага, ёй параiлi патэлефанаваць жонцы, у адказ слухаўка заплакала i адказала, што яна i ёсць яго жонка i што Рымскага няма нiдзе. Усчалося чортведама што. Прыбiральшчыца ўжо расказала ўсiм, што калi зайшла ў кабiнет фiндырэктара, каб прыбраць, убачыла, што дзверы адчынены насцеж, лямпы гараць, акно ў сад пабiта, крэсла валяецца на падлозе i няма нiкога.

На пачатку адзiнаццатае гадзiны ўварвалася ў Вар'етэ панi Рымская. Яна плакала i заломлiвала рукi. Васiль Сцяпанавiч зусiм разгубiўся i не ведаў, што параiць. А палове адзiнаццатае з'явiлася мiлiцыя. Першае i зусiм правамернае пытанне было:

- Што тут у вас, грамадзяне, адбываецца? Што здарылася?

Каманда падалася назад, выставiла наперад збялелага i ўсхваляванага Васiля Сцяпанавiча. Давялося гаварыць тое, што ёсць, прызнацца, што адмiнiстрацыя Вар'етэ, якую ўвасаблялi дырэктар, фiндырэктар i адмiнiстратар, знiкла i дзе знаходзiцца - невядома, што канферансье пасля ўчарашняга сеанса завезлi ў псiхiятрычную бальнiцу i што, калi коратка сказаць, учарашнi сеанс быў скандальны сеанс.

Заплаканую панi Рымскую як маглi супакоiлi, адправiлi дадому i больш за ўсё зацiкавiлiся расказам прыбiральшчыцы пра тое, якi быў кабiнет фiндырэктара, калi яна зайшла. Служачых папрасiлi разысцiся на свае месцы i пачаць работу, i хутка ў памяшканнi Вар'етэ з'явiлася следства з вастравухiм, мускулiстым, пад колер папяроснага попелу сабакам з надзвычай разумнымi вачыма. Служачыя Вар'етэ адразу пачалi шушукацца, што сабака той самы знакамiты Тузбубен. Вядома, гэта быў ён. Яго паводзiны здзiвiлi ўсiх. Як толькi Тузбубен убег у фiндырэктарскi кабiнет, адразу загырчаў, выскалiў страшныя жаўтаватыя iклы, потым лёг на жывот, з нейкiм сумам i лютасцю ў вачах папоўз да выбiтага акна. Пераадолеў страх, раптоўна ўскочыў на падаконнiк, задраў угору вострую морду, люта i злосна завыў. Ён не хацеў пакiдаць акно, гырчаў i ўздрыгваў, парываўся саскочыць унiз.

Сабаку вывелi з кабiнета i пусцiлi ў вестыбюлi, адтуль ён выйшаў праз галоўны ўваход на вулiцу i прывёў следства да таксаматорнага прыпынку. Каля яго ён след, па якiм iшоў, згубiў. Пасля гэтага Тузабубена адвезлi.

Следства размясцiлася ў кабiнеце ў Варэнухi, куды i пачало па чарзе выклiкаць тых служачых у Вар'етэ, якiя ўчора былi сведкамi здарэнняў на вячэрнiм спектаклi. Варта адзначыць, што следству на кожным кроку даводзiлася пераадольваць непрадбачаныя цяжкасцi. Нiтачка рвалася i рвалася ў руках.

Афiшы былi? Былi. Але за ноч iх пазаклейвалi новымi, i цяпер няма нiводнае, хоць ты забiся. Адкуль узяўся гэты самы маг? Бог яго ведае. Атрымлiваецца, з iм быў заключаны дагавор?

- Павiнен, - адказаў усхваляваны Васiль Сцяпанавiч.

- А калi быў дагавор, то ён павiнен прайсцi праз бухгалтэрыю.

- Абавязкова, - адказаў усхвалявана Васiль Сцяпанавiч.

- Дык дзе ж ён?

- Няма, - адказаў бухгалтар, яшчэ больш пабялеў i развёў рукамi.

I сапраўды, нi ў папках у бухгалтэрыi, нi ў фiндырэктара, нi ў Лiхадзеева, нi ў Варэнухi i следу дагавора няма.

Якое прозвiшча ў гэтага мага? Васiль Сцяпанавiч не ведае, ён учора не быў на сеансе. Капельдынеры не ведаюць, бiлетная касiрка моршчыла лоб, моршчыла, думала-думала, нарэшце сказала:

- Во... Здаецца, Воланд.

А магчыма, i не Воланд? Магчыма, што i не. Магчыма, Фоланд.

Высветлiлася, што ў замежным бюро нi пра якога мага Воланда, а таксама i пра Фоланда i чуць нiчога не чулi.

Кур'ер Карпаў паведамiў, што нiбыта гэты самы маг спынiўся на кватэры ў Лiхадзеева. На кватэру, вядома ж, адразу з'ездзiлi. Нiякага мага там не аказалася. Самога Лiхадзеева таксама няма. Хатняе работнiцы Грунi няма, i нiхто не ведае, дзе яна дзелася. Старшынi праўлення Мiканора Iванавiча няма, Пролежнева няма!

Атрымлiвалася нешта зусiм несусветнае - знiкла ўся галоўка адмiнiстрацыi, учора адбыўся дзiўны скандальны сеанс, а хто яго арганiзаваў i па чыёй падказцы - невядома.

А час iшоў, наблiжаўся поўдзень, калi павiнна адчынiцца каса. Але пра гэта i гаворкi быць не можа! На дзвярах Вар'етэ неадкладна павесiлi вялiзны кавалак кардону з надпiсам: "Сёння спектакль адмяняецца". У чарзе пачалося хваляванне, з галавы спачатку, але чарга пахвалявалася-пахвалявалася i пакрысе пачала распадацца, i прыкладна праз гадзiну ад яе i следу не засталося. Следства паехала працягваць работу ў iншым месцы, служачых адпусцiлi, пакiнулi толькi дзяжурных, i дзверы Вар'етэ замкнулi.

Бухгалтару Васiлю Сцяпанавiчу тэрмiнова трэба было выканаць два заданнi. Першае, з'ездзiць у Камiсiю вiдовiшчаў i забаў аблегчанага тыпу з дакладам пра ўчарашнiя здарэннi, другое - пабыць у фiнглядацкiм сектары, каб здаць учарашнюю выручку - 21 711 рублёў.

Акуратны i паслухмяны Васiль Сцяпанавiч запакаваў грошы ў газетную паперу, вяровачкаю перавязаў пакет накрыж, паклаў яго ў партфель i, згодна з iнструкцыяй, вядома ж, пайшоў не на аўтобус, а на таксаматорны прыпынак.

Як толькi шафёры трох машын угледзелi чалавека з туга напакаваным партфелем, якi спяшаўся на прыпынак, усе трое з-пад самага носа паехалi ўпустую ды яшчэ чамусьцi i злосна азiралiся.

Уражаны гэтай акалiчнасцю, бухгалтар доўга стаяў слупком, не мог зразумець, што гэта магло абазначаць.

Хвiлiны праз тры пад'ехала парожняя машына, i твар у шафёра адразу скрывiўся, як толькi ён убачыў пасажыра.

- Машына свабодная? - здзiўлена кашлянуў i спытаўся Васiль Сцяпанавiч.

- Грошы пакажыце, - злосна сказаў шафёр i не глянуў на пасажыра.

Бухгалтар, усё болей i болей нiчога не разумеючы, цiснуў партфель пад пахай, дастаў з кашалька чырвонец i паказаў шафёру.

- Не паеду! - коратка адказаў той.

- Прабачце... - пачаў Васiль Сцяпанавiч, але шафёр перапынiў яго:

- Траячкi ёсць?

Зусiм збiты з панталыку бухгалтар дастаў дзве траячкi i паказаў шафёру.

- Сядайце, - крыкнуў той i гэтак ляпнуў па сцяжку лiчыльнiка, што ледзь не зламаў яго. - Паехалi.

- Рэшту даваць няма чым, цi што? - нясмела спытаўся бухгалтар.

- Цэлая кiшэня рэшты! - крыкнуў шафёр, i ў люстэрку нават былi вiдаць яго набеглыя крывёй вочы. - Сёння трэцi выпадак у мяне. Ды i з iншымi было. Дае нейкi сучы сын чырвонец, я яму рэшту - чатыры пяцьдзесят... вылез, свалата! Хвiлiн праз пяць гляджу: замест чырвонца наклейка з нарзаннае бутэлькi! - Тут шафёр выдаў некалькi слоў не для друку. - Другi - на Зубаўскай. Чырвонец. Даў тры рублi рэшты. Пайшоў! Я палез у кашалёк - адтуль пчала - джыг у палец! Ух ты... - шафёр зноў уклеiў словы не для друку, - а чырвонца няма. Учора ў гэтым Вар'етэ (зноў лаянка) нейкая гадзiна-фокуснiк сеанс з чырвонцамi ўтварыў (лаянка).

Бухгалтар аслупянеў, сцяўся ўвесь i прытварыўся, што нават i само слова "Вар'етэ" чуе ўпершыню, а сам падумаў:

"Ну i ну!..."

Даехалi добра, бухгалтар разлiчыўся, увайшоў у будынак i пакiраваў па калiдоры туды, дзе знаходзiўся кабiнет загадчыка, i ўжо па дарозе зразумеў, што прыехаў не ў час. Нейкая мiтусня панавала ў канцылярыi Камiсii вiдовiшчаў. Паўз бухгалтара прабегла кур'ерша з хусткаю на патылiцы i з вытрашчанымi вачыма.

- Няма, няма, даражэнькiя мае, - крычала яна невядома каму, - пiнжак i штаны тут, а ў пiнжаку нiчога няма!

Яна знiкла за нейкiмi дзвярыма, i адразу пачулася, як там б'юць посуд. З сакратарскага пакоя вылецеў знаёмы бухгалтару загадчык першага сектара камiсii, але ў такiм стане, што бухгалтара не пазнаў, i знiк бясследна.

Уражаны ўсiм гэтым, бухгалтар дайшоў да сакратарскага пакоя, якi папярэднiчаў кабiнету старшынi камiсii, i тут канчаткова быў уражаны.

Праз зачыненыя дзверы чуўся грозны голас, якi несумненна належаў Прохару Пятровiчу - старшынi камiсii. "Дае некаму дыхту, цi што?" - падумаў спалоханы бухгалтар, азiрнуўся i ўбачыў iншае: на скураным крэсле, з адкiнутай галавой, нястрымна плачучы, ляжала, выцягнуўшы ногi амаль на сярэдзiну сакратарскага пакоя, асабiстая сакратарка Прохара Пятровiча - прыгажуня Ганна Рычардаўна.

Увесь падбародак у Ганны Рычардаўны быў у памадзе, а па персiкавых шчоках паўзлi з павек чорныя струменi раскiслае фарбы.

Ганна Рычардаўна ўбачыла, што нехта зайшоў, усхапiлася, кiнулася да бухгалтара, учапiлася за адвароты яго пiнжака, пачала трэсцi i крычаць:

- Дзякуй богу! Хоць адзiн смелы знайшоўся! Усе разбеглiся! Усе здрадзiлi! Пайшлi, пайшлi да яго, я не ведаю, што мне рабiць! - Яна працягвала плакаць наўзрыд i цягнула бухгалтара ў кабiнет.

Як толькi ўвайшоў у кабiнет, бухгалтар упусцiў долу партфель, i ў галаве ў яго ўсё пайшло кругам. I было з-за чаго.

За вялiзным пiсьмовым сталом з вялiзнаю чарнiлiцай сядзеў пусты гарнiтур i сухiм пяром вадзiў па паперы. Гарнiтур быў з гальштукам, з кiшэнькi тырчала пяро самапiскi, але над каўняром не было нi шыi, нi галавы, гэтаксама як з рукавоў не вiдаць было i рук. Гарнiтур засяроджана працаваў i зусiм не заўважаў усяго таго вэрхалу, якi панаваў навокал. Гарнiтур пачуў, што нехта ўвайшоў, адкiнуўся да спiнкi сядзення, i над каўняром прагучаў добра знаёмы бухгалтару голас Прохара Пятровiча:

- Што такое? На дзвярах напiсана, што я не прымаю.

Прыгажуня сакратарка аж вiскнула, заламала рукi i закрычала:

- Вось бачыце? Бачыце? Няма яго! Няма! Вярнiце яго, вярнiце!

Тут нехта ўсунуўся ў дзверы i адразу ж вылецеў прэч. Бухгалтар адчуў, што ногi ў яго задрыжалi, прысеў на краёк крэсла, але партфель падняць не забыўся. Ганна Рычардаўна танцавала вакол бухгалтара, скубла яго за пiнжак i крычала:

- Я вечна гаварыла яму, калi ён чорта ўспамiнаў! Вось i даўспамiнаўся, тут прыгажуня падбегла да пiсьмовага стала i напеўным пяшчотным голасам, крыху гугнявым пасля плачу, усклiкнула:

- Проша! Дзе вы?

- Хто тут вам "Проша"? - пыхлiва пацiкавiўся гарнiтур, i яшчэ мацней усеўся ў крэсле.

- Не пазнаяце! Мяне не пазнаяце! Вы разумееце? - загаласiла сакратарка.

- Папрашу не галасiць у кабiнеце! - ужо зазлаваў гарнiтур у палосачку i рукавом падсунуў да сябе стосiк папер, каб напiсаць на iх рэзалюцыi.

- Не, не, не магу гэтага вытрываць, не магу! - закрычала Ганна Рычардаўна i вылецела ў прыёмны пакой, а за ёй куляю i бухгалтар.

- Уяўляеце, сяджу, - расказвала i калацiлася ад хвалявання Ганна Рычардаўна, зноў учапiўшыся за рукаў бухгалтара, - i ўваходзiць кот. Чорны, вялiкi, як бегемот. Я, вядома, крычу на яго "апсiк". Ён прэч, а замест яго ўваходзiць таўстун з гэтакай самай кашэчаю мордаю i гаворыць: "Гэта чаму вы, грамадзянка, на наведвальнiкаў "псiк" крычыце?" I напрасткi шусь да Прохара Пятровiча, сядае насупраць яго ў крэсла! Ну вось, ён дабрадушны чалавек, але нервовы. Зазлаваўся! Што казаць. Знерваваны чалавек, працуе, як вол, зазлаваў. "Вы чаму, гаворыць, без даклада лезеце?" А той, нахаба, уяўляеце, вывалiўся ў крэсле i гаворыць з усмешкаю: "А я, гаворыць, з вамi пра справу пагаварыць прыйшоў". Прохар Пятровiч зноў раззлаваўся: "Я заняты!" А той, падумаць толькi, адказвае: "Нiчым вы не заняты..." Ну? Тут, вядома, цярпенне ў Прохара Пятровiча лопнула, i ён закрычаў: "Ды што ж гэта робiцца? Вывесцi яго вон, чорт мяне вазьмi!" А той, уяўляеце, усмiхнуўся i гаворыць: "Каб чорт узяў? Чаму ж, гэта можна!" I - бабах, я нават крыкнуць не паспела, гляджу: няма гэтага з кашэчаю галавою i ся... сядзiць... гарнiтур... Э-э! - скрывiла разяўлены рот i завыла зноў Ганна Рычардаўна.

Удавiлася ад плачу, перавяла дух i пачала гаварыць зусiм абы-што:

- I пiша, пiша, пiша! Звар'яцець можна! Гаворыць па тэлефоне! Гарнiтур! Усе разбеглiся, як зайцы!

Бухгалтар стаяў i калацiўся. Але тут сам лёс з яго злiтаваўся. У сакратарскi пакой дзелавою хадою ўваходзiла мiлiцыя ў асобе двух чалавек. Як толькi ўгледзела iх, прыгажуня заплакала яшчэ мацней, паказала пальцам на дзверы ў кабiнет.

- Давайце не будзем плакаць, грамадзянка, - спакойна сказаў першы, i бухгалтар адчуў, што ён тут зусiм непатрэбны, выскачыў з сакратарскага пакоя i праз хвiлiну ўжо быў на свежым паветры. У галаве ў яго гуляў нейкi скразняк, гуло, як у комiне, а сярод гэтага гуду чулiся абрыўкi капельдынерскiх расказаў пра ўчарашняга ката, якi ўдзельнiчаў у сеансе. "Э-ге! Ды цi не наш гэта коцiк?"

Пасля таго як не дабiўся толку ў камiсii, добрасумленны Васiль Сцяпанавiч рашыў наведаць фiлiял, якi размяшчаўся ў Ваганькаўскiм завулку. I каб крыху супакоiцца, пайшоў туды пешшу. Гарадскi фiлiял вiдовiшчаў размяшчаўся ў аблупленым старым будынку ў глыбiнi двара i быў знакамiты сваiмi парфiравымi калонамi ў вестыбюлi.

Але не гэтыя калоны ўражвалi наведвальнiкаў у той дзень, а тое, што адбывалася пад iмi.

Некалькi наведвальнiкаў здранцвела стаялi i глядзелi на заплаканую паненку, што сядзела за столiкам, на якiм ляжала спецыяльная вiдовiшчная лiтаратура, якую яна прадавала. У гэты момант паненка нiкому нiчога не прапаноўвала i ў адказ на спачувальныя пытаннi толькi адмахвалася, а зверху, i знiзу, i з бакоў, з усiх аддзелаў фiлiяла сыпаўся звон сама мала з дваццацi тэлефонных апаратаў.

Паненка паплакала, раптам скаланулася, iстэрычна ўскрыкнула:

- Вось iзноў! - i неспадзявана заспявала дрыготкiм сапрана:

Славное море священный Байкал...

Кур'ер, якi паказаўся на лесвiцы, пагразiў некаму кулаком i заспяваў разам з паненкаю глухiм, цьмяным барытонам:

Славен корабль, омулевая бочка!..

Да кур'еравага голасу далучылiся далёкiя галасы, хор пачаў разрастацца, i, нарэшце, песня грымела з усiх куткоў фiлiяла. У блiжэйшым пакоi, дзе размяшчаўся падлiкова-праверачны аддзел, асаблiва вылучалася нечая магутная хрыплаватая актава. Акампанаваў хору трэск тэлефонных апаратаў, якi ўсё мацнеў.

Гей, баргузин... пошевеливай вал!..

роў кур'ер на лесвiцы.

Слёзы цяклi па твары ў дзяўчыны, яна спрабавала сцiснуць зубы, але рот разяўляўся сам, i яна спявала на актаву вышэй, чым кур'ер:

Молодцу быть недалечко!

Уражвала анямелых наведвальнiкаў фiлiяла тое, што харысты, раскiданыя ў розных месцах, спявалi вельмi зладжана, быццам увесь хор стаяў i не зводзiў воч з нябачнага дырыжора.

Людзi спынялiся ля агороджы двара, дзiвiлiся з весялосцi, якая панавала ў фiлiяле.

Як толькi першы слупок скончыўся, спеў адразу сцiх, нiбыта па загадзе дырыжора. Кур'ер цiха вылаяўся i знiк. Тут адчынiлiся i галоўныя дзверы, паказаўся грамадзянiн у летнiм палiто, з-пад якога вiдаць быў белы халат, а побач з iм мiлiцыянер.

- Доктар, зрабiце што-небудзь, прашу, - iстэрычна ўскрыкнула дзяўчына.

На лесвiцу выбег сакратар фiлiяла, ён гарэў ад сораму i збянтэжанасцi, загаварыў заiкаючыся:

- Бачыце, доктар, у нас нейкi масавы гiпноз... Дык вось, неабходна... - ён не дагаварыў, пачаў давiцца словамi i раптам заспяваў тэнарам:

Шилка и Нерчинск...

- Дурань! - успела крыкнуць дзяўчына, але не растлумачыла, на каго лаецца, а замест гэтага сама замармытала i вывела пра Шылку i Нерчынск.

- Вазьмiце сябе ў рукi! Перастаньце спяваць! - звярнуўся доктар да сакратара.

Яно i так вiдаць было, што сакратар аддаў бы што хочаце, каб толькi перастаць спяваць, але спынiцца ён ужо не мог i данёс да людскiх вушэй у завулку навiну пра тое, што ў нетрах не зачапiў яго пражорлiвы звер i што куля стралка не здагнала!

Як толькi слупок скончыўся, дзяўчына першаю атрымала порцыю валяр'янкi ад доктара, а потым ён пабег следам за сакратаром да iншых - паiць i iх.

- Прабачце, грамадзяначка, - неспадзявана звярнуўся Васiль Сцяпанавiч да дзяўчыны, - да вас чорны кот не прыходзiў?

- Якi там яшчэ кот? - злосна закрычала дзяўчына. - Асёл сядзiць у нас у фiлiяле, асёл! - i дадала да гэтага: - Няхай чуе! Я пра ўсё раскажу!

I сапраўды расказала, што адбылося.

Высветлiлася, што загадчык гарадскога фiлiяла, якi "дашчэнту развалiў аблегчаныя забавы" (гэтак сказала дзяўчына), пакутаваў манiяй арганiзоўваць розныя гурткi.

- Начальства абманваў! - крычала дзяўчына.

На працягу года загадчык паспеў арганiзаваць гурток па вывучэннi Лермантава, шахматна-шашкавы, пiнг-понгавы i гурток коннiкаў. На лета пагражаў арганiзаваць гурток веславання на прэснай вадзе i гурток альпiнiстаў. I вось сёння ранiцай уваходзiць ён, загадчык...

- I вядзе пад руку нейкага абармота, - расказвала дзяўчына, - якi невядома адкуль узяўся, у клятчастых штанах, у пабiтым пенснэ... i морда, што глядзець немагчыма!

I адразу ж, як расказала дзяўчына, усiм назваў яго як выдатнага спецыялiста арганiзоўваць харавыя гурткi.

Твары будучых альпiнiстаў пазмрачнелi, але загадчык адразу заклiкаў усiх не журыцца, а спецыялiст пажартаваў, i пасмяшыў, i пакляўся, што спевы часу забяруць зусiм мала, а карысцi ад гэтага будзе цэлы воз.

Ну, вядома, як расказвала дзяўчына, першыя выскачылi Фанаў i Касарчук, сама першыя ў фiлiяле падхалiмы, аб'явiлi, што запiсваюцца. Тут i астатнiя служачыя пераканалiся, што спеваў не пазбегнуць, давялося запiсвацца ў гурток i iм. Спяваць вырашылi ў абедзенны час, бо астатнi займалi Лермантаў i шашкi. Загадчык, каб паказаць прыклад, аб'явiў, што ў яго тэнар, а далей усё пачалося як у страшным сне. Клятчасты спецыялiст-хармайстар закрычаў:

- До-мi-соль-до! - вывалак сама сарамлiвых з-за шафаў, дзе яны спрабавалi ўратавацца ад спеваў, Касарчуку сказаў, што ў яго выключны слых, пачаў жалiцца, скуголiць, прасiць, каб не крыўдзiлi старога рэгента-певуна, стукаў камертонам па пальцах, папрасiў заспяваць "Славное море".

Грымнулi. I выдатна грымнулi. Клятчасты сапраўды быў майстар свае справы. Скончылi першы слупок. Тут рэгент папрасiў прабачэння, сказаў, што яму трэба на хвiлiнку - i... знiк. Думалi, што i сапраўды ён праз хвiлiнку вернецца назад. Але i праз дзесяць яго не было. Узрадавалiся фiлiяльцы - уцёк.

I раптам мiжволi заспявалi другi слупок, усiх павёў за сабой Касарчук, у якога, можа, i не было абсалютнага слыху, але быў даволi прыемны тэнар. Праспявалi. Рэгента няма! Пайшлi кожны на сваё месца, але не ўспелi сесцi, як зноў мiжволi заспявалi. А спынiцца не атрымлiвалася. Памаўчаць хвiлiны са тры i зноў запяваюць. Памаўчаць - i зноў! Тут здагадалiся, што бяда. Загадчык замкнуўся ад сораму ў сваiм кабiнеце.

Расказ перапынiўся. Валяр'янка нiяк не дапамагала.

Праз чвэрць гадзiны ў двор у Ваганькаўскiм завулку пад'ехалi тры грузавiкi, у яго загрузiлi ўвесь штат фiлiяла разам з загадчыкам.

Як толькi машына гайданулася ў варотах i выехала ў завулак, служачыя, якiя стаялi ў кузаве i трымалiся за плечы адзiн у аднаго, разявiлi раты, i завулак напоўнiўся папулярнаю песняй. Другi грузавiк падхапiў, а за iм i трэцi. Гэтак i паехалi. Людзi на вулiцы толькi незнарок кiдалi вокам на машыны i не здзiўлялiся, думалi, што гэта экскурсiя едзе за горад. Ехалi i на самай справе за горад, але толькi не на экскурсiю, а ў клiнiку прафесара Стравiнскага.

Праз паўгадзiны зусiм звар'яцелы бухгалтар дабраўся да фiнглядацкага сектара ў спадзяваннi ўрэшце пазбавiцца грошай. Навучаны ўжо вопытам, ён спачатку асцярожна зазiрнуў у прадаўгаватую залу, дзе за матавым шклом i залатымi надпiсамi сядзелi служачыя. Нiякае трывогi цi непарадку бухгалтар тут не западозрыў. Было цiха, як i належыць у прыстойнай установе.

Васiль Сцяпанавiч усунуў галаву ў тое акенца, дзе было напiсана: "Прыём сум", - павiтаўся з нейкiм незнаёмым служачым i ветлiва папрасiў прыходны ордэр.

- А нашто вам? - спытаўся служачы праз акенца. Бухгалтар здзiвiўся.

- Хачу здаць грошы. Я з Вар'етэ.

- Хвiлiначку, - адказаў служачы i iмгненна зачынiў рашоткай дзiрку ў шкле.

"Дзiўна!" - падумаў бухгалтар. Здзiўленне яго было зусiм натуральнае. Упершыню ў яго жыццi адбывалася такое. Усiм вядома, як цяжка атрымаць грошы, тут абавязкова знойдуцца перашкоды. Але за трыццаць гадоў работы бухгалтарам не было нiводнага выпадку, каб хто-небудзь, прыватная альбо юрыдычная асоба, не спяшаўся ўзяць грошы.

Нарэшце рашотка адсунулася, i бухгалтар зноў нахiлiўся да акенца.

- А многа ў вас? - спытаўся служачы.

- Дваццаць адна тысяча семсот адзiнаццать рублёў.

- Ого! - чамусьцi iранiчна адказаў служачы i падаў бухгалтару зялёны квiток.

Бухгалтар хуценька запоўнiў добра вядомую форму i пачаў развязваць аборачку на пакеце. Калi ён распакаваў свой груз, у вачах у яго застракацела, ён нешта хваравiта прамармытаў.

Перад вачыма мiльгалi замежныя грошы. Тут былi пачкi канадскiх даляраў, ангельскiх фунтаў, галандскiх гульдэнаў, латвiйскiх латаў, эстонскiх крон...

- Вось ён, адзiн з гэтых штукароў з Вар'етэ, - пачуўся грозны голас над анямелым бухгалтарам. I адразу ж Васiля Сцяпанавiча арыштавалi.


Раздзел 18 Няўдачлівыя наведвальнікі


Якраз у той час, калi сумленны бухгалтар iмкнуў у таксаматоры, каб нарвацца на самапiшучы гарнiтур, з плацкартнага мяккага вагона No 9 кiеўскага цягнiка, якi прыбыў у Маскву, разам з iншымi выйшаў прыстойны грамадзянiн з маленькiм фiбравым чамаданчыкам у руцэ. Гэта быў не хто iншы, як сам дзядзька нябожчыка Берлiёза, Максiмiлiян Андрэевiч Паплаўскi, эканамiст-планавiк, якi жыў у Кiеве на былой Iнстытуцкай вулiцы. Прымусiла яго прыехаць у Маскву атрыманая пазаўчора тэлеграма настўпнага зместу: "Мяне толькi што зарэзаў трамвай на Патрыярхавых.

Пахаванне пятнiцу, тры гадзiны апоўднi. Прыязджай. Берлiёз".

Максiмiлiян Андрэевiч заслужана лiчыўся адным з разумнейшых людзей у Кiеве. Але i сама разумнага чалавека падобная тэлеграма паставiць у тупiк. Калi чалавек тэлеграфуе, што яго зарэзала, то зразумела, што зарэзала не на смерць. Але пры чым тады пахаванне? Цi ён у такiм стане, што прадбачыць смерць? Такое магчыма, але сама дзiўнае - дакладнасць. Адкуль ён ведае, што хаваць яго будуць у пятнiцу ў тры гадзiны? Дзiўная тэлеграма!

Аднак разумныя людзi таму i разумныя, што ўмеюць разабрацца ў сама складаных абставiнах. Зусiм проста. Адбылася памылка. Тэлеграму перадалi наблытаную. Слова "мяне" несумненна трапiла сюды з другой тэлеграмы, замест слова "Берлiёза", якое стала "Берлiёз" i трапiла ў канец тэлеграмы. З такою папраўкаю сэнс тэлеграмы робiцца зразумелым, але, вядома ж, трагiчным.

Калi зацiх выбух гора, якi спасцiг жонку Максiмiлiяна Андрэевiча, той неадкладна пачаў збiрацца ў Маскву.

Трэба сказаць пра адну таямнiцу Максiмiлiяна Андрэевiча. Што казаць, шкада было жончынага пляменнiка, якi загiнуў у самым росквiце. Але ён, як чалавек дзелавы, разумеў, што нiякае асаблiвае патрэбы прысутнiчаць яму на пахаваннi не было. I ўсё роўна Максiмiлiян Андрэевiч спяшаўся ў Маскву. Якая была прычына? Адна - кватэра. Кватэра ў Маскве? Гэта сур'ёзна. Невядома чаму, але Кiеў не падабаўся Максiмiлiяну Андрэевiчу, i думка пра пераезд у Маскву гэтак мучыла яго апошнi час, што ён нават пачаў спаць дрэнна. Яго не радавалi вясновыя разлiвы Дняпра, калi, затапляючы астравы на нiзкiм беразе, вада злiвалася з небакраем. Яго не радаваў цудоўны краявiд, якi адкрываўся ад падножжа помнiка князю Ўладзiмiру. Яго не цешылi сонечныя водсветы, якiя пералiвалiся па цагляных сцяжынках Уладзiмiрскае горкi. Нiчога гэтага яму не трэба было, ён хацеў аднаго толькi - пераехаць у Маскву.

Аб'явы ў газетах пра абмен кватэры на Iнстытуцкай вулiцы ў Кiеве на меншую плошчу ў Маскве не давалi нiякага вынiку. Ахвотнiкаў не знаходзiлася, а калi зрэдку i знаходзiлiся, то iхнiя прапановы былi нячыстыя.

Тэлеграма ўразiла Максiмiлiяна Андрэевiча. Гэта быў той момант, якi пратрацiць грэх. Сапраўдныя дзелавыя людзi ведаюць, што гэтакiя моманты не паўтараюцца.

Адным словам, не зважаючы на цяжкасцi, трэба было забраць у спадчыну кватэру пляменнiка на Садовай. Гэта было складана, вельмi складана, але перашкоды трэба абавязкова пераадолець. Вопытны Максiмiлiян Андрэевiч ведаў, што на гэтым шляху першы i сама неабходны крок - прапiска, чаго б яна нi каштавала, няхай нават часовая, у трох пляменнiкавых пакоях.

У пятнiцу ўдзень Максiмiлiян Андрэевiч адчынiў дзверы пакоя, у якiм мясцiлася домакiраўнiцтва дома 302-бiс на Садовай вулiцы ў Маскве.

У вузенькiм пакойчыку, дзе на сцяне вiсеў старэнькi плакат, на якiм на некалькiх малюнках былi паказаны спосабы ажыўлення тапельцаў, за драўляным сталом у адзiноце сядзеў чалавек сярэдняга ўзросту, непаголены, з устрывожанымi вачыма.

- Цi магу я бачыць старшыню праўлення? - ветлiва пацiкавiўся эканамiст-планавiк, зняў капялюш i паставiў свой чамаданчык на пустое крэсла.

Гэтае, на першы погляд простае пытанне чамусьцi збянтэжыла чалавека за сталом гэтак, што ён з твару змянiўся. Ён трывожна, скоса паглядзеў, прамармытаў, што старшынi няма.

- Ён дома? - спытаўся Паплаўскi. - У мяне неадкладнае пытанне.

Чалавек за сталом зноў нешта прамармытаў. Але i з гэтага можна было здагадацца, што старшынi i дома няма.

- А калi ён будзе?

Чалавек нiчога не адказаў i з нейкаю тугою паглядзеў у акно.

"Ага!" - сказаў сам сабе разумны Паплаўскi i папытаўся, дзе сакратар.

Дзiўны чалавек за сталом аж пачырванеў ад натугi i зноў прамармытаў, што сакратара таксама няма... невядома, калi ён прыйдзе... i што сакратар захварэў...

"Ага, - сказаў сам сабе Паплаўскi, - але ж хто-небудзь ёсць у праўленнi?"

- Я, - слабым голасам абазваўся чалавек.

- Цi ведаеце, - пераканаўча загаварыў Паплаўскi, - я адзiны спадчыннiк нябожчыка Берлiёза, майго сваяка, якi загiнуў, як вам вядома, на Патрыярхавых, i я абавязаны, адпаведна закону, забраць спадчыну - нашу кватэру нумар пяцьдзесят...

- Не ў курсе справы я, таварыш, - нудна перапынiў чалавек.

- Выбачайце, - зычным голасам сказаў Паплаўскi, - вы сябра праўлення i абавязаны...

I вось тут у пакой увайшоў нейкi грамадзянiн. Той, за сталом, як угледзеў яго, спалатнеў.

- Вы сябра праўлення Пятнажка? - спытаўся ў чалавека за сталом наведвальнiк.

- Я, - ледзь чутна адказаў той.

Чалавек нешта пашаптаў Пятнажку, i той, зусiм засмучаны, устаў з крэсла, i праз некалькi секунд Паплаўскi застаўся сядзець адзiн у пустым пакойчыку праўлення.

"Э-э, якая прыгода! I трэба ж было, каб iх усiх адразу..." - з прыкрасцю думаў Паплаўскi, напрасткi праз двор спяшаючыся ў кватэру No 50.

Дзверы адразу ж, як толькi пазванiў эканамiст-планавiк, адамкнулi, i Максiмiлiян Андрэевiч увайшоў у прыцемнены пярэднi пакой. Яго здзiвiла тая акалiчнасць, што было незразумела, хто яму адамкнуў: у пярэднiм пакоi нiкога не было, акрамя велiзарнага чорнага ката, якi сядзеў на крэсле.

Максiмiлiян Андрэевiч пакашляў, патупаў нагамi, i тады дзверы адчынiлiся i ў пярэднi пакой выйшаў Кароўеў. Максiмiлiян Андрэевiч пакланiўся яму ветлiва, але з годнасцю i сказаў:

- Маё прозвiшча Паплаўскi. Я дзядзька...

Не паспеў ён дагаварыць, як Кароўеў выхапiў з кiшэнi брудную хусцiнку, уткнуў у яе нос i заплакаў.

- ...нябожчыка Берлiёза...

- А як жа, а як жа, - перапынiў Кароўеў, адняў хусцiнку ад твару. - Я адразу здагадаўся, як толькi зiрнуў на вас, што гэта вы! - I затросся ад плачу, пачаў выкрыкваць:- Гора якое, га? Што ж гэта творыцца? Га?

- Трамвай задушыў? - шэптам спытаўся Паплаўскi.

- На месцы, - крыкнуў Кароўеў, i слёзы пацяклi ў яго з-пад пенснэ ручаямi, - насмерць! Я быў сведка. Паверце - раз! Галава - прэч! Правая нага - хрась, папалам! Левая - хрась, папалам! Вось да чаго гэтыя трамваi даводзяць! - I ўжо, мабыць, не могучы сябе болей стрымлiваць, Кароўеў клюнуў носам у сцяну побач з люстрам i пачаў уздрыгваць ад плачу.

Берлiёзаў дзядзька быў шчыра ўражаны паводзiнамi незнаёмца. "Вось, а кажуць, што не бывае ў наш век спагадлiвых людзей!" - падумаў ён i адчуў, што ў самога яго пачынаюць свярбець вочы. Аднак у той самы час непрыемная хмарка наплыла на яго душу, як вужык, мiльгнула думка пра тое, а цi не прапiсаўся ўжо гэты добры чалавек у кватэры нябожчыка, бо i такое ў жыццi неаднойчы здаралася.

- Выбачайце, вы былi сябрам майго нябожчыка Мiшы? - спытаўся ён, выцiраючы рукавом левае сухое вока, а правым прыглядаўся да Кароўева, якi сцiнаўся ад скрухi.

Але той гэтак расплакаўся, што нельга было нiчога разабраць зусiм, акрамя паўтораў слоў "хрась" i "папалам". Наплакаўшыся ўволю, Кароўеў нарэшце адлiп ад сценкi i прамовiў:

- Не, не магу болей! Пайду вып'ю трыста кропель эфiрнае валяр'янкi! - ён павярнуўся да Паплаўскага ўшчэнт заплаканым тварам i дадаў: - Вось яны, трамваi!

- Выбачайце, гэта вы мне адбiлi тэлеграму? - спытаўся Максiмiлiян Андрэевiч, пакутлiва думаючы, хто ён, гэты дзiўны плакса.

- Ён! - адказаў Кароўеў i тыцнуў пальцам на ката.

Паплаўскi вылупiў вочы, падумаў, што недачуў.

- Не, не магу, не стае сiлы, - шморгаючы носам, працягваў Кароўеў, - як успомню: кола па назе... адно кола пудоў дзесяць будзе... Хрась! Пайду лягу, паспрабую заснуць, - i ён адразу знiк з пярэдняга пакоя.

А кот паварушыўся, саскочыў з крэсла, стаў на заднiя лапы, прыхарашыўся, разявiў пашчу i сказаў:

- Ну, я даў тэлеграму. А што далей?

У Максiмiлiяна Андрэевiча адразу закружылася галава, аднялiся рукi i ногi, ён упусцiў чамаданчык i сеў на крэсла насупраць ката.

- Я ж, здаецца, у вас па-расейску пытаюся, - сурова сказаў кот, - а што далей?

Паплаўскi нiчога не адказаў.

- Пашпарт! - мяўкнуў кот i працягнуў пульхную лапу.

Паплаўскi нiчога не цямiў i не бачыў, акрамя дзвюх iскраў у кашэчых вачах, ён выхапiў з кiшэнi пашпарт, як кiнжал. Кот узяў з падлюстравага столiка акуляры ў тоўстай чорнай аправе, начапiў iх на морду, з-за чаго зрабiўся яшчэ больш важны, i выняў з дрыжачае рукi ў Паплаўскага пашпарт.

"Цiкава, самлею я цi не?" - падумаў Паплаўскi. Здалёк чуваць былi ўсхлiпы Кароўева, увесь пярэднi пакой напоўнiўся эфiрным пахам, пахам валяр'янкi i яшчэ нейкае моташнай мярзотнасцi.

- Якiм аддзяленнем выдадзены ваш дакумант? - спытаўся кот i прыгледзеўся да старонкi.

Адказу не было.

- Чатырыста дванаццатым, - сам сабе сказаў кот, водзячы лапай па пашпарце, якi ён трымаў дагары, - ну, вядома! Я ведаю гэтае аддзяленне! Там абы-каму пашпарты выдаюць! А я, напрыклад, такому, як вы, не выдаў бы! Нiзавошта не выдаў бы! Толькi паглядзеў на твар i адразу б адмовiў! - кот гэтак раззлаваўся, што шпурнуў пашпарт на падлогу. - Ваша прысутнасць на пахаваннi адмяняецца, - працягваў кот афiцыйным голасам, - едзьце на месца жыхарства. I раўнуў за дзверы:- Азазела!

На яго голас у пярэднi пакой выбег маленькi, кульгавенькi, у чорным у аблiпку трыко, з нажом за скураной папругаю, рыжы, з жоўтым iклом, з бяльмом на левым воку.

Паплаўскi адчуў, што яму не хапае паветра, устаў з крэсла i пачаў адступаць задам, трымаючыся за сэрца.

- Азазела, правядзi! - загадаў кот i выйшаў з пярэдняга пакоя.

- Паплаўскi, - цiха прагугнявiў маленькi, - спадзяюся, усё зразумела?

Паплаўскi кiўнуў галавой.

- Вяртайся неадкладна ў Кiеў, - працягваў Азазела, - сядзi там цiшэй вады нiжэй травы i нi пра якую кватэру ў Маскве нават i не думай, зразумела?

Гэты маленькi, якi да смерцi палохаў Паплаўскага сваiм iклом, нажом i крывым вокам, даставаў эканамiсту толькi да пляча, але дзейнiчаў энергiчна, складна i спраўна.

Найперш ён падняў пашпарт i падаў яго Максiмiлiяну Андрэевiчу, i той узяў кнiжачку змярцвелаю рукою. Потым названы Азазелам адной рукою падняў чамадан, другою адчынiў дзверы, узяў пад руку Берлiёзавага дзядзьку, вывеў яго на лесвiчную пляцоўку. Паплаўскi прыхiлiўся да сцяны. Без усякага ключа Азазела адамкнуў чамадан, дастаў з яго вялiзную смажаную курыцу без аднае нагi, загорнутую ў прамасленую газету, i паклаў яе на пляцоўцы. Потым дастаў дзве пары бялiзны, брытвенны прыбор, папругу, нейкую кнiжку i футарал i ўсё гэта згроб нагой у лесвiчны пралёт, акрамя курыцы. Туды паляцеў i апусцелы чамадан. Чуваць было, як ён грымнуўся ўнiзе i ад яго адляцела вечка.

Потым рыжы бандыт ухапiў курыцу за нагу i ўсёй гэтай курыцай так моцна i страшна ўлупiў Паплаўскаму па шыi, што курынае тулава адляцела, а нага засталася ў руцэ ў Азазелы. Усё пераблыталася ў доме Аблонскiх, як справядлiва сказаў знакамiты пiсьменнiк Леў Талстой. Гэтае самае паўтарыў бы ён i зараз. Сапраўды, усё замiтусiлася ў вачах у Паплаўскага. Доўгая iскра праляцела ў яго перад вачыма, потым змянiлася на жалобнага змея, якi на iмгненне патушыў травеньскi дзень, i Паплаўскi паляцеў унiз па лесвiцы, трымаючы пашпарт у руцэ. Ён даляцеў да павароту, выбiў нагою шкло ў акне на наступнай пляцоўцы i сеў на прыступку. Паўз яго праскакала бязногая кура i ўпала ў пралёт. Азазела наверсе iмгненна абгрыз курыную нагу, костку ўсунуў у бакавую кiшэню трыко, вярнуўся ў кватэру i грукнуў за сабою зачыненымi дзвярыма. У гэты час знiзу пачулiся асцярожныя крокi чалавека, якi iшоў угору.

Паплаўскi прабег яшчэ адзiн пралёт i, сеўшы на канапку, перавёў дух.

Нейкi маленькi пажылы чалавек з надзвычай сумным тварам, у часучовым старадаўнiм гарнiтуры i ў цвёрдым саламяным капелюшы з зялёнаю стужкаю, iшоў па лесвiцы ўгару i спынiўся ля Паплаўскага.

- Можна ў вас папытаць, грамадзянiн, - сумна пацiкавiўся часучовы чалавек, - а дзе кватэра нумар пяцьдзесят?

- Вышэй! - коратка адказаў Паплаўскi.

- Шчыра вам дзякую, грамадзянiн, - гэтак жа сумна сказаў чалавек i пайшоў угору, а Паплаўскi пабег унiз.

Узнiкае пытанне, цi не ў мiлiцыю заспяшаўся Максiмiлiян Андрэевiч скардзiцца на бандытаў, якiя ўчынiлi над iм гвалт сярод белага дня? Не, нi ў якiм выпадку, гэта можна сказаць смела. Пайсцi ў мiлiцыю i сказаць, што вось кот у акулярах, маўляў, чытаў мой пашпарт, а потым чалавек у трыко з нажом... не, грамадзяне, Максiмiлiян Андрэевiч сапраўды быў чалавек разумны!

Ён ужо быў унiзе, калi ўбачыў ля самых парадных дзвярэй дзверы ў нейкую каморку. Шкло ў гэтых дзвярах было пабiта. Паплаўскi схаваў пашпарт у кiшэню, азiрнуўся, каб угледзець свае рэчы, але iх i след прастыў. Паплаўскi здзiвiўся, што гэта яго амаль не засмуцiла. Iм валодала другая цiкавая i спакуслiвая думка - праверыць на маленькiм чалавечку яшчэ раз гэтую праклятую кватэру. На самай справе: калi ён пытаўся, дзе яна знаходзiцца, значыць, iшоў у яе ўпершыню. Выходзiць, зараз ён прастуе ў кiпцюры да тае кампанii, якая засела ў кватэры No 50. Нешта падказвала Паплаўскаму, што чалавечак гэты вельмi хутка выйдзе з кватэры. Нi на якое пахаванне нiякага пляменнiка Максiмiлiян Андрэевiч, вядома, ужо не збiраўся, а да цягнiка на Кiеў часу хапала. Эканамiст азiрнуўся навокал i нырнуў у каморку. У гэты час далёка наверсе грукнулi дзверы. "Гэта ён увайшоў!" - падумаў Паплаўскi, i сэрца ў яго замёрла. У каморцы было халаднавата, пахла мышамi i ботамi. Максiмiлiян Андрэевiч усеўся на нейкай драўлянай калодзе i пачаў чакаць. Пазiцыя зручная, з каморкi вiдаць былi парадныя дзверы шостага пад'езда.

Аднак чакаць давялося даўжэй, чым меркаваў кiяўлянiн. Лесвiца ўвесь час чамусьцi пуставала. Чуваць было добра, i нарэшце на шостым паверсе грукнулi дзверы. Паплаўскi замёр. Ага, яго крокi. Iдзе ўнiз. Адчынiлiся дзверы нiжэйшага паверха. Жаночы голас. Голас сумнага чалавека... сапраўды, яго голас... Прамовiў нешта падобнае на "адчапiся, богам прашу...". Вуха Паплаўскага тырчала ў пабiтым шкле. Гэтае вуха ўлавiла жаночы смех. Хуткiя i бойкiя крокi ўнiз, i вось прамiльгнула жаночая спiна. Гэтая жанчына з цыратавай зялёнаю сумкаю выйшла з пад'езда ў двор. А крокi таго чалавечка пачулiся зноў. "Дзiўна, ён назад вяртаецца ў кватэру. Вось зноў наверсе дзверы адчынiлiся. Ну што ж, пачакаем яшчэ".

На гэты раз чакаць давялося нядоўга. Грукат дзвярэй. Крокi сцiхлi. Адчайны крык. Кацiнае мяўканне. Крокi хуценькiя, дробненькiя, унiз, унiз, унiз!

Паплаўскi дачакаўся. Хрысцячыся i штосьцi мармычучы, праiмчаў журботны чалавек, без капелюша, з вар'яцкiм тварам, паабдзiранаю лысiнаю i ў зусiм мокрых штанах. Ён пачаў тузаць ручку выхадных дзвярэй, ад страху забыўся, у якi бок дзверы адчыняюцца - вонкi цi ўсярэдзiну, - нарэшце справiўся з дзвярыма i вылецеў пад сонца на двор.

Кватэра была праверана. Максiмiлiян Андрэевiч не думаў болей нi пра нябожчыка пляменнiка, нi пра кватэру, шаптаў толькi два словы: "Усё зразумела! Усё зразумела!", вылецеў на двор, сцiнаючыся ўвесь ад аднае толькi думкi пра тую небяспеку, якая яму пагражала. Праз некалькi хвiлiн тралейбус iмчаў эканамiста-планавiка на Кiеўскi вакзал.

З маленькiм чалавечкам, пакуль эканамiст сядзеў унiзе ў каморцы, адбылася надзiва непрыемная гiсторыя. Чалавек гэты быў буфетчык у Вар'етэ i звалi яго Андрэй Фокавiч Сакаў. Пакуль iшло следства ў Вар'етэ, Андрэй Фокавiч трымаўся збоч ад усяго, што дзеелася, можна было толькi прыкмецiць, што з выгляду зрабiўся ён яшчэ больш сумным, чым быў звычайна, i, акрамя ўсяго, ён пацiкавiўся ў кур'ера Карпава пра тое, дзе спынiўся прыезджы маг.

Такiм чынам, пасля таго як развiтаўся на пляцоўцы з эканамiстам, буфетчык дабраўся да пятага паверха i пазванiў у кватэру No 50.

Яму адразу ж адчынiлi, але буфетчык скалануўся, адступiў назад i ўвайшоў не адразу. Гэта зразумела. Адамкнула дзверы дзявуля, на якой нiчога не было, акрамя какетлiвага карункавага фартушка i белае наколкi на галаве. Ды на нагах яшчэ былi залатыя туфлi. Сама сабою дзявуля была - нi да чога не прыдзярэшся, усё як след, калi не лiчыць барвовага шрама на шыi.

- Ну што ж, заходзьце, калi званiлi! - сказала дзявуля, гледзячы на буфетчыка зялёнымi распуснымi вачыма.

Андрэй Фокавiч толькi вохкнуў, замiргаў вачыма, ступiў у пярэднi пакой i зняў капялюш. У гэты момант у пярэдняй зазванiў тэлефон. Бессаромная пакаёўка паставiла адну нагу на крэсла, зняла слухаўку з рычага i сказала ў яе:

- Алё!

Буфетчык не ведаў, куды глядзець, пераступаў з нагi на нагу i думаў: "Ну i пакаёўка ў чужаземца! Цьфу ты, брыдота якая!" I каб уратавацца ад брыдоты, глядзеў па баках. Увесь вялiкi i прыцемны пярэднi пакой быў завалены нязвыклымi прадметамi i адзеннем. Напрыклад, на спiнку крэсла быў накiнуты жалобны плашч з вогненнай чырвонаю падкладкаю, на падлюстравым столiку ляжала доўгая шпага з блiскучым залатым тронкам. Тры шпагi з тронкамi срэбнымi стаялi ў кутку гэтак жа звычайна, як нейкiя парасоны альбо кавенькi. А на аленевых рагах вiселi берэты з арлiным пер'ем.

- Так, - гаварыла пакаёўка ў тэлефон, - як? Барон Майгель? Слухаю. А! Пан артыст сёння дома. Ага, будзе рады сустрэцца з вамi. Ага, госцi... Фрак цi чорны гарнiтур. Што? А дванаццатай ночы. - Пакаёўка скончыла размову i сказала буфетчыку: - Што вам трэба?

- Мне трэба бачыць пана артыста.

- Што? Усяго толькi яго самога?

- Яго, - сумна адказаў буфетчык.

- Спытаюся, - сказала няўпэўнена пакаёўка, прачынiла дзверы ў пакой нябожчыка Берлiёза i паведамiла: - Рыцар, тут з'явiўся маленькi чалавек, якi гаворыць, што яму патрэбен месiр.

- А няхай заходзiць, - пачуўся з кабiнета голас Кароўева.

- Заходзьце ў гасцёўню, - сказала дзявуля звычайна, быццам была адзета па-чалавечы, прачынiла дзверы ў гасцёўню, а сама выйшла з пярэдняга пакоя.

Увайшоўшы туды, куды яго запрасiлi, буфетчык забыўся, дзеля чаго ён сюды прыйшоў, гэтак уразiла яго ўбачанае. Праз каляровыя шкельцы ў вялiкiх вокнах (фантазii ювелiршы, якая знiкла бясследна) наплывала незвычайнае, падобнае на царкоўнае, святло. У старадаўнiм вялiзным камiне, хоць быў гарачы вясновы дзень, палалi дровы. А ў пакоi не было нi кроплi гарачынi, наадварот нават, чалавека ахоплiвала нейкая падвальная вiльготнасць. Перад камiнам на тыгравай шкуры сядзеў i дабрадушна прыплюшчваўся на агонь чорны кацiла. Быў стол, на якi набожны буфетчык зiрнуў i аж скалануўся - стол засланы царкоўнаю парчою. На парчовым настольнiку стаяла мноства бутэлек - пузатых, зацвiлых i запыленых. Мiж бутэлькамi паблiсквала блюда, i было вiдаць, што блюда гэтае з чыстага золата. Ля камiна маленькi рыжанькi на доўгай сталёвай шпазе пёк на агнi кавалкi мяса, сок капаў на агонь, i дым вывiваўся ў комiн. Пахла не толькi смажаным, але яшчэ i нейкiм моцным адэкалонам i ладанам, ад чаго ў буфетчыка, якi ўжо ведаў пра гiбель Берлiёза i пра месца яго пражывання, мiльганула думка, цi не служылi, чаго добрага, царкоўную панiхiду, i ад думкi гэтае ён адмахнуўся адразу ж, як ад недарэчнае.

Ашаломлены буфетчык нечакана пачуў цяжкi бас:

- Ну, што вам трэба ад мяне?

Тут буфетчык i заўважыў у цянi таго, хто быў яму патрэбен.

Чорны маг развалiўся на нейкай вялiзнай канапе з раскiданымi на ёй падушкамi. Буфетчыку здалося, што на артысце была адна толькi чорная бялiзна i чорныя вастраносыя туфлi.

- Я, - горка сказаў буфетчык, - з'яўляюся загадчыкам буфета ў Вар'етэ...

Артыст працягнуў руку, на пальцах якой ззялi каштоўныя камянi, быццам затыкаў буфетчыку рот, i загаварыў палымяна:

- Не, не, не! Нi слова болей! Нiзашто i нiколi! У рот нiчога болей не вазьму ў вашым буфеце! Я, шаноўны, праходзiў учора паўз вашу стойку i да гэтага часу не магу забыць нi пра асятрыну, нi пра брынзу. Залаты мой! Брынза не бывае зялёнага колеру, гэта нехта абмануў вас. Яна павiнна быць белая. Ага, а гарбата? Ды гэта ж памыi! Я сваiмi вачыма бачыў, як нейкая неахайная дзявуля падлiвала з вядра ў ваш вялiзарны самавар негатаваную ваду, а гарбату працягвалi прадаваць. Не, дарагi мой, гэтак нельга!

- Я перапрашаю, - загаварыў ашаломлены гэтым нечаканым нападам Андрэй Фокавiч, - я не з-за гэтага, i асятрына тут нi пры чым.

- Як гэта - нi пры чым, калi яна сапсаваная!

- Асятрыну прывезлi другое свежасцi, - паведамiў буфетчык.

- Галубок, глупства кажаш!

- Што - глупства?

- Другая свежасць - вось што глупства! Свежасць бывае толькi адна першая, яна i апошняя. А калi асятрына другое свежасцi, то гэта абазначае, што яна прытухлая!

- Я перапрашаю... - пачаў iзноў буфетчык, не ведаючы, як адчапiцца ад артыста.

- Прабачце, не магу, - цвёрда сказаў той.

- Я не з-за гэтага прыйшоў! - зусiм засмучана прамовiў буфетчык.

- Не з-за гэтага? - здзiвiўся чужаземны маг. - А з-за чаго ж яшчэ вы можаце прыйсцi да мяне? Калi памяць служыць мне, то з такiх людзей я знаёмы быў усяго з адной маркiтанкаю, але ж гэта даўно, калi вас i на свеце не было. Усё роўна я рады. Азазела! Табурэтку пану загадчыку буфета.

Той, што смажыў мяса, павярнуўся, жахнуў буфетчыка сваiмi iкламi i спрытна падаў яму адну з цёмных дубовых табурэтак. Iншае мэблi ў пакоi не было.

Буфетчык прамовiў:

- Вялiкi дзякуй, - i сеў на табурэтку. Задняя яе ножка адразу з трэскам адламалася, буфетчык балюча ўдарыўся задам аб падлогу i вохнуў. Калi падаў, зачапiў нагою другую табурэтку, якая стаяла перад iм, i вылiў сабе на штаны поўную чашу чырвонага вiна.

Артыст усклiкнуў:

- Вой! Цi не скалечылiся?

Азазела памог буфетчыку ўстаць, падаў другую табурэтку. Гаротным голасам буфетчык адмовiўся ад прапановы гаспадароў зняць штаны i высушыць iх перад камiнам на агнi, адчуваючы сябе няёмка ў прамоклым да бялiзны адзеннi, з аглядкаю прысеў на другую табурэтку.

- Я люблю сядзець на нiзкiм, - сказаў артыст, - з нiзкага лягчэй падаць. Ага, дык мы спынiлiся на асятрыне! Галубок мой! Свежасць, свежасць i свежасць, вось што павiнна быць дэвiзам у кожнага буфетчыка. Дык вось, цi не паспытаеце...

Адразу ў барвовым святле ад камiна блiснула перад буфетчыкам шпага, i Азазела паклаў на залатую талерку кавалак мяса, палiў яго лiмонным сокам i падаў буфетчыку залаты двухзубы вiдэлец.

- Я шчыра...

- Ды не, паспытайце, паспытайце!

Буфетчык дзеля ветлiвасцi паклаў кавалачак у рот i адразу зразумеў, што жуе нешта сапраўды вельмi свежае i, галоўнае, надзвычай смачнае. Пасля таго як пражаваў духмянае сакаўное мяса, буфетчык ледзь не ўдавiўся i ледзь не ўпаў другi раз. З суседняга пакоя ўляцела вялiкая цёмная птушка i лёгенька абмахнула крылом буфетчыкаву лысiну. Птушка, якая села на камiнную палiцу, была сава. "Божачка ты мой! - падумаў нервовы, як i ўсе буфетчыкi, Андрэй Фокавiч, - вось кватэрка!"

- Чашу вiна? Белага? Чырвонага? Вiно з якое краiны вы любiце ў гэтую пару дня?

- Шчыра... я не п'ю...

- Дарэмна! Тады згуляем партыю ў косцi? Цi вы любiце нейкiя iншыя гульнi? У дамiно, у карты?

- Не гуляю, - стомлена адазваўся буфетчык.

- Зусiм дрэнна, - зрабiў вывад гаспадар, - што ж, як хочаце, нешта нядобрае ёсць у мужчынах, якiя пазбягаюць вiна, гульнi, прыгожых жанчын, бяседы за сталом. Такiя людзi альбо цяжка хворыя, альбо ненавiдзяць усiх вакол. Праўда, здараюцца выключэннi. Сярод людзей, якiя садзiлiся са мной за гасцiнны стол, траплялiся часам надзвычайныя нягоднiкi! Такiм чынам, я слухаю вас!

- Учора вы мелi ласку рабiць фокусы...

- Я? - здзiўлена ўсклiкнуў маг. - Злiтуйцеся. Гэта мне нiяк нельга!

- Вiнаваты, - сказаў ашаломлены буфетчык, - але ж сеанс чорнае магii...

- А, ну так, ну так, дарагi мой! Я прызнаюся вам: зусiм я не артыст, а проста захацелася мне ўбачыць масквiчоў агулам, а зручней за ўсё зрабiць гэта было ў тэатры. Ну вось мая свiта, - ён кiўнуў на ката, - i наладзiла гэты сеанс, а я толькi сядзеў i глядзеў на масквiчоў. Ну што гэта на вас твару не стала? Скажыце мне, што ў сувязi з гэтым сеансам прывяло вас да мяне?

- Бачыце, акрамя ўсяго, паперкi зляталi са столi, - буфетчык прыцiшыў голас i сканфужана азiрнуўся, - ну, iх i пахапалi. I вось заходзiць да мяне ў буфет малады чалавек, падае чырвонец, а я рэшты яму восем з паловай... Потым другi.

- Таксама малады чалавек?

- Не, пажылы. Трэцi, чацвёрты. А я ўсё рэшту даю. А сёння пачаў правяраць касу, глянуў, а там замест грошай нарэзаная папера. На сто дзевяць рублёў пакараны буфет.

- Ай-яй-яй! - усклiкнуў артыст. - Ды няўжо яны думалi, што гэта сапраўдныя грошы? Не магу нават i падумаць, што зрабiлi яны гэта свядома.

Буфетчык неяк крыва i кiсла азiрнуўся, але нiчога не сказаў.

- Няўжо махляры? - трывожна спытаўся ў госця маг. - Няўжо сярод масквiчоў ёсць махляры?

У адказ буфетчык гэтак горка ўсмiхнуўся, што развеялiся ўсякiя сумненнi: ёсць сярод масквiчоў махляры.

- Як брыдка! - абурыўся Воланд. - Вы чалавек бедны... Вы ж - бедны чалавек?

Буфетчык гэтак уцягнуў галаву ў плечы, што стала вiдаць: ён чалавек бедны.

Пытанне было спачувальнае, але ўсё роўна нельга сказаць, што далiкатнае. Буфетчык замуляўся.

- Дзвесце сорак дзевяць тысяч рублёў у пяцi ашчадных касах, - адазваўся з суседняга пакоя трэснуты галасок, - i дома пад падлогаю дзвесце залатых дзесятак.

Буфетчык ажно прыкiпеў да свае табурэткi.

- Вядома, гэта не грошы, - паблажлiва сказаў Воланд свайму госцю, - хаця, мiж iншым, i яны, уласна, вам не патрэбны. Вы калi памраце?

На гэты ўжо раз буфетчык абурыўся.

- Ну, гэта нiкому не вядома i нiкога не датычыць, - адказаў ён.

- Ага, невядома, - пачуўся ўсё той самы працiўны галасок з суседняга кабiнета, - падумаць толькi, бiном Ньютона! Памрэ праз дзевяць месяцаў, у лютым наступнага года, ад рака печанi ў клiнiцы Першага МДУ, у чацвёртай палаце.

Буфетчык пажаўцеў з твару.

- Дзевяць месяцаў, - задуменна лiчыў Воланд, - дзвесце сорак дзевяць тысяч... Атрымлiваецца па дваццаць сем тысяч на адзiн месяц? Малавата, але калi сцiпла жыць, хопiць. Ды яшчэ гэтыя дзесяткi.

- Дзесяткi збыць не ўдасца, - увязаўся ўсё той самы голас зноў, i ад яго ў буфетчыка ледзянела сэрца, - пасля смерцi Андрэя Фокавiча дом неўзабаве знясуць i дзесяткi будуць адпраўлены ў Дзяржбанк.

- Такiм чынам, я це раiў бы вам класцiся ў бальнiцу, - працягваў артыст, якi сэнс памiраць у палаце пад стогны i хрыпы безнадзейна хворых. Цi не лепей наладзiць пiр на гэтыя дваццаць сем тысяч, выпiць атруту i перасялiцца на той свет пад музыку струн, у акружэннi захмялелых прыгажунь i адчайных сяброў?

Буфетчык сядзеў нерухомы i вельмi пастарэлы. Цёмныя кругi з'явiлiся вакол вачэй, шчокi абвiслi i нiжняя скiвiца адвiсла.

- Хаця мы тут захапiлiся марамi, - усклiкнуў гаспадар, - пара за работу. Пакажыце вашы нарэзаныя паперкi.

Буфетчык усхвалявана дастаў з кiшэнi пакунак, разгарнуў яго i аслупянеў. У газетным абрыўку ляжалi чырвонцы.

- Мiлы мой, вы i сапраўды хворы, - сказаў Воланд i пацiснуў плячыма.

Буфетчык ашалела заўсмiхаўся, устаў з табурэткi.

- А, - заiкаючыся, прамовiў ён, - а калi яны зноў...

- Гм... - задумаўся артыст, - ну тады прыходзьце да нас яшчэ. Калi ласка! Рады быў пазнаёмiцца.

Адразу ж выскачыў з кабiнета Кароўеў, ухапiў буфетчыка за руку, пачаў трэсцi яе i прасiць Андрэя Фокавiча ўсiм, усiм перадаваць прывiтаннi. Буфетчык нiчога ўжо не цямiў i рушыў з пакоя.

- Гела, правядзi! - крычаў Кароўеў.

Зноў гэтая рыжая i голая ў пярэднiм пакоi! Буфетчык працiснуўся ў дзверы, пiскнуў "да пабачэння" i, як п'яны, пайшоў унiз па лесвiцы. Потым ён спынiўся, сеў на прыступку, дастаў пакет, праверыў - чырвонцы былi на месцы.

Якраз з кватэры, якая выходзiла на пляцоўку, паказалася жанчына з зялёнаю сумкаю. Угледзела чалавека, якi сядзеў на прыступцы i тупа глядзеў на чырвонцы, усмiхнулася i сказала задумёна:

- Што ў нас за дом! З самай ранiцы п'яныя. Зноў шкло выбiлi на лесвiцы, прыгледзелася ўважлiва да буфетчыка i дадала: - Во, ды ў вас, грамадзянiн, грошай як трэсак. Даў бы мне крыху! Га?

- Адчапiся ад мяне, богам прашу, - спалохаўся буфетчык i хуценька схаваў грошы. Жанчына засмяялася:

- Ну цябе к чорту, скнара! Пажартавала я, - i пайшла ўнiз.

Буфетчык паволi ўстаў, падняў руку, каб паправiць капялюш, i пераканаўся, што яго няма на галаве. Жахлiва не хацелася вяртацца, але капелюша шкода было. Ён памуляўся крыху i вярнуўся ўсё ж, пазванiў.

- Чаго яшчэ? - спыталася праклятая Гела.

- Капялюшык я забыў, - шапнуў буфетчык i тыцнуў сябе ў лысiну.

Гела завярнулася, буфетчык у думках плюнуў, заплюшчыў вочы. Калi расплюшчыў iх, убачыў, што Гела падае яму яго капялюш i шпагу з цёмнаю ручкаю.

- Не маё, - шапнуў буфетчык, адапхнуў шпагу i хуценька надзеў капялюш.

- А хiба вы без шпагi прыйшлi? - здзiвiлася Гела.

Буфетчык штосьцi мармынуў i заспяшаўся ўнiз. Але галаве было чамусьцi нязручна i залiшне горача ў капелюшы; ён зняў яго i ажно падскочыў ад перапалоху, цiхенька ўскрыкнуў. У руках у яго быў аксамiтны берэт з пеўневым пакамечаным пяром. Буфетчык перахрысцiўся. I ў тое ж самае iмгненне берэт мяўкнуў, ператварыўся ў чорнае кацянё i ўскочыў назад на голаў Андрэю Фокавiчу, усiмi кiпцюрамi ўпiўся ў лысiну. Буфетчык адчайна залямантаваў i бегма кiнуўся ўнiз, а кацянё звалiлася з галавы i кiнулася ўгору па прыступках.

Вырваўшыся на свежае паветра, буфетчык подбегам i назаўсёды пакiнуў гэты д'ябальскi дом No 302-бiс.

Добра вядома, што з iм адбылося потым. Як толькi вырваўся за падваротню, буфетчык шалёна азiрнуўся, нiбы штосьцi шукаў. Праз хвiлiну ён быў на другiм баку вулiцы ў аптэцы. Не ўспеў ён прамовiць: "Скажыце, калi ласка..." - як жанчына за прылаўкам усклiкнула:

- Грамадзянiн! У вас ўся галава парэзана!..

Праз хвiлiн пяць буфетчык быў перабiнтаваны марляю, Даведаўся, што лепшымi спецыялiстамi па хваробах печанi з'яўляюцца прафесары Бернадскi i Кузьмiн, спытаўся, хто блiжэйшы, засвяцiўся ад радасцi, калi даведаўся, што Кузьмiн жыве лiтаральна цераз двор, у маленькiм беленькiм асабнячку, i праз дзве хвiлiны быў у гэтым асабнячку. Памяшканне было старое, але вельмi ўтульнае. Запомнiў буфетчык, што першай трапiлася насустрач старэнькая нянька, якая хацела ўзяць у яго капялюш, але капелюша не было, нянька пайшла кудысьцi, шамкаючы бяззубым ротам.

Замест яе з'явiлася побач з люстрам i, здаецца, пад нейкаю нават аркаю, жанчына сярэдняга ўзросту i адразу сказала, што запiсацца можна толькi на дзевятнаццатае, не раней. Буфетчык адразу змiкiцiў, у чым выратаванне. Зiрнуў патухлым вокам за арку, дзе ў прыхожым пакоi чакалi чалавекi тры, шапнуў:

- Смяротна хворы...

Жанчына здзiўлена паглядзела на забiнтаваную галаву буфетчыка, падумала i сказала:

- Ну што ж... - i прапусцiла буфетчыка за арку.

У тое самае iмгненне супрацьлеглыя дзверы адчынiлiся, у iх блiснула залатое пенснэ, жанчына ў халаце сказала:

- Грамадзяне, гэты чалавек пойдзе без чаргi...

I не паспеў буфетчык аглянуцца, як ён апынуўся ў кабiнеце прафесара Кузьмiна. Нiчога страшнага, урачыстага i медыцынскага не было ў гэтым прадаўгаватым пакоi.

- Што ў вас? - спытаўся прыемным голасам прафесар Кузьмiн i з трывогай зiрнуў на забiнтаваную галаву.

- Толькi што дакладна даведаўся, - адказаў буфетчык i здзiчэла паглядзеў на нейкую фатаграфiчную групу за шклом, - што ў лютым наступнага года памру ад рака печанi. Прашу спынiць.

Прафесар Кузьмiн як сядзеў, гэтак i адкiнуўся да высокае гатычнае спiнкi крэсла.

- Прабачце, не разумею вас... вы што, у доктара былi? Чаму ў вас галава забiнтаваная?

- У якога доктара?.. Бачылi б вы таго доктара! - зубы ў яго раптоўна заляскалi. - А на голаў не звяртайце ўвагi, не мае дачынення, - адказаў буфетчык, - на галаву плюньце, яна тут нi пры чым. Рак печанi прашу спынiць.

- Выбачайце, але хто вам гэта сказаў?

- Яму трэба верыць, - палка папрасiў буфетчык, - ён ведае!

- Нiчога не разумею, - прафесар пацiснуў плячыма i разам з крэслам ад'ехаў ад стала. - Як гэта ён можа ведаць, калi вы памраце? Болей таго, ён не доктар!

- У чацвёртай палаце, - адказаў буфетчык.

I тут прафесар паглядзеў на свайго пацыента, на яго голаў, на яго вiльготныя штаны i падумаў: "Вось яшчэ не хапала! Вар'ят!" Спытаўся:

- Вы п'яце гарэлку?

- Нiколi i ў рот не браў, - адказаў буфетчык.

Праз хвiлiну ён быў распрануты, ляжаў на халоднай цыратавай канапе, i прафесар цiскаў яму жывот. Тут трэба сказаць, што наш буфетчык павесялеў. Прафесар катэгарычна сцвярджаў, што зараз, у крайнiм выпадку, на гэты момант, нiякiх прыкметаў раку ў яго няма. Але калi атрымалася, што нейкi прайдзiсвет яго напалохаў i ён баiцца, то трэба зрабiць усе аналiзы... Прафесар шпарыў па паперках, тлумачыў, куды пайсцi i што аднесцi. Акрамя таго, ён даў запiску да прафесара-неўрапатолага Бурэ, растлумачыў буфетчыку, што нервы ў яго зусiм дрэнныя.

- Колькi вам заплацiць, прафесар? - пяшчотным i трапяткiм голасам спытаўся буфетчык i дастаў тоўсты кашалёк.

- Колькi хочаце, - коратка i суха адказаў прафесар.

Буфетчык дастаў трыццаць рублёў i паклаў iх на стол, а потым нечакана мякка, як быццам кашачаю лапкаю, паклаў наверх чырвонцаў слупок, якi металiчна дзынкнуў.

- А гэта што? - спытаўся Кузьмiн i падкруцiў вусы.

- Не грэбуйце, грамадзянiн прафесар, - прашаптаў буфетчык, - малю вас спынiце рак.

- Забярыце зараз жа ваша золата, - сказаў прафесар з гонарам за сябе самога, - вы лепш пра нервы свае падумалi б. Заўтра аддайце мачу на аналiз, не пiце многа гарбаты i ешце зусiм без солi.

- Нават суп не салiць? - спытаўся буфетчык.

- Нiчога не салiць, - загадаў Кузьмiн.

- Эх!.. - сумна ўсклiкнуў буфетчык, замiлавана паглядзеў на прафесара, забраў дзесяткi i задам адступiў да дзвярэй.

Хворых у той вечар у прафесара было няшмат, як толькi змерклася, пайшоў i апошнi. Прафесар здымаў халат i, калi зiрнуў на стол на тое месца, дзе буфетчык пакiнуў тры чырвонцы, угледзеў, што нiякiх чырвонцаў там болей няма, а ляжаць тры наклейкi з бутэлек "Абраў-Дзюрсо".

- Чортведама што! - прамармытаў Кузьмiн, цягнучы крысо халата па падлозе i мацаючы паперкi. - Ён, аказваецца, не толькi шызафрэнiк, але яшчэ i жулiк! Але я не разумею, што яму было патрэбна ад мяне? Няўжо толькi запiска на аналiз мачы? А! Ён стырыў палiто! - i прафесар кiнуўся ў пярэднi пакой усё з тым жа халатам, надзетым у адзiн рукаў. - Аксеня Мiкiтаўна, - пранiзлiва закрычаў ён у дзвярах у пярэднi пакой, - паглядзiце, усе палiто на месцы?

Высветлiлася, што ўсе палiто ёсць. Але затое, калi прафесар вярнуўся да стала, нарэшце сцягнуў з сябе халат, ён нiбы прырос да паркету i не мог адарваць вачэй ад стала. На тым месцы, дзе ляжалi наклейкi, сядзеў чорны коцiк-сiрата з няшчаснаю мордачкаю i мяўкаў над сподачкам з малаком.

- А гэта што такое, выбачайце? Гэта ўжо... - ён адчуў, як холадна зрабiлася ў патылiцы.

На цiхi i жаласны прафесарскi крык прыбегла Аксеня Мiкiтаўна i супакоiла яго, адразу сказала, што хто-небудзь з пацыентаў падкiнуў коцiка, гэта часта здараецца ў прафесараў.

- Жывуць, мабыць, бедна, - растлумачыла Аксеня Мiкiтаўна, - ну а ў нас, вядома...

Пачалi думаць i гадаць, хто б мог падкiнуць. Падазрэнне выпала на бабульку з язваю ў страўнiку.

- Вядома, яна, - гаварыла Аксеня Мiкiтаўна, - яна гэтак раздумала: я ўсё роўна памру, а коцiка шкада.

- Але выбачайце, - закрычаў Кузьмiн, - а малако адкуль? Яна таксама прынесла? I сподачак?

- У пасудзiне прынесла, а тут налiла ў сподачак, - растлумачыла Аксеня Мiкiтаўна.

- Як бы нi было, прыбярыце i коцiка, i сподачак, - сказаў Кузьмiн i сам правёў Аксеню Мiкiтаўну да дзвярэй.

Калi ён вярнўўся, абставiны змянiлiся.

Прафесар вешаў халат на цвiчок, калi пачуў рогат на дварэ, выглянуў i аслупянеў. Праз двор бегла ў супрацьлеглы флiгелёк панi ў адной сарочцы. Прафесар нават ведаў, як завуць яе, - Марыя Аляксандраўна. Рагатаў хлапчук.

- Што гэта? - пагардлiва сказаў Кузьмiн.

Але тут за сценкаю ў даччыным пакоi патэфон зайграў факстрот "Алiлуя", i ў тое самае iмгненне пачулася вераб'iнае чырыканне за плячыма ў прафесара. Ён завярнуўся i ўгледзеў на сваiм стале вялiкага вераб'я.

"Гм... спакойна... - падумаў прафесар, - ён заляцеў, калi я падыходзiў да акна. Усё нармальна", - загадаў сам сабе прафесар, адчуваючы, што, наадварот, ненармальна з-за гэтага самага вераб'я. Калi прыгледзеўся да яго, прафесар пераканаўся, што верабей не зусiм звычайны. Паскудны верабей i накульгваў на левую лапку, знарок выдурняўся, прытанцоўваў факстрот пад патэфон, як п'яны ля стойкi. Хамiў як мог i нахабна пазiраў на прафесара. Рука Кузьмiна легла на тэлефон, ён сабраўся патэлефанаваць аднакурснiку Бурэ, каб спытацца, што абазначаюць гэтыя вераб'i ў шэсцьдзесят гадоў ды яшчэ калi, у дадатак, галава кружыцца?

Верабей тым часам сеў на падараваную чарнiлiцу, нагадзiў у яе (я не жартую), потым узляцеў, павiс у паветры, з налёту нiбы стальной дзюбай дзеўбануў у шкло фотаздымка, на якiм быў поўны ўнiверсiтэцкi выпуск 94-га года, пабiў шкло на кавалачкi i потым вылецеў праз акно. Прафесар набраў другi нумар па тэлефоне i, замест таго каб патэлефанаваць Бурэ, патэлефанаваў у бюро п'явак, сказаў, што звонiць прафесар Кузьмiн i просiць неадкладна прынесцi п'явак яму дадому.

Прафесар паклаў слухаўку, зноў азiрнуўся на стол i дзiка закрычаў. За гэтым сталом у касыначцы сястры мiласэрнасцi сядзела жанчына з сумачкай з надпiсам на ёй: "П'яўкi". Закрычаў прафесар таму, што ўбачыў яе рот. Ён быў мужчынскi, крывы, да вушэй, з адным iклом. Вочы ў сястры былi мёртвыя.

- Грошыкi я забяру, - мужчынскiм басам сказала сястра, - чаго iм тут валяцца. - Згрэбла птушынаю лапаю наклейкi i пачала раставаць у паветры.

Прамiнулi дзве гадзiны. Прафесар Кузьмiн сядзеў у спальнi на ложку, а п'яўкi вiселi ў яго на скронях, за вушамi, на шыi. Ля ног у Кузьмiна на шаўковай шытай коўдры сядзеў сiвавусы прафесар Бурэ i супакойваў, што ўсё гэта лухта. За акном ужо была ноч.

Што яшчэ болей дзiўнае адбывалася ў Маскве ў гэтую ноч, мы не ведаем i шукаць не будзем яшчэ i таму, што прыйшоў час перайсцi нам да другой часткi нашага праўдзiвага расказа. За мною, чытач!


Загрузка...