Заўвагі

1

Праметэй — па-грэцку «празорлівы».

2

Тэфіда (Тэфія) — дачка Урана і Геі, сястра і жонка Акіяна, маці трох тысяч акіянід і ўсіх рэк.

3

Уранавы дзеці — пакаленне тытанаў і волатаў, да якога належыць і Крон.

4

Крон — адзін з самых старажытных багоў, сын Урана і Геі, які скінуў з трона і скалечыў свайго бацьку.

5

Феміда — багіня справядлівасці.

6

Акіян быў дзядзькам Праметэя, дачка Акіяна Гесіёна была Праметэевай жонкай.

7

Гаргона — жанчына-пачвара, якая ператварала ў камень усіх, хто глядзеў на яе.

8

Этна — вулкан на Сіцыліі, моцнае вывяржэнне якога адбылося ў 478 г., пры жыцці Эсхіла. Вулкан паказаны тут як магіла Тыфона-агнядыха, малодшага сына Геі і Тартара.

9

Міятыйскія воды — Керчанская пратока.

10

Арыі люд...— назва аднаго з персідскіх плямён.

11

Мойры — багіні чалавечага лёсу, дочкі Зеўса і Феміды.

12

Эрыніі — багіні помсты, якія жылі ў Аідзе.

13

Аргас (Аргус) — шматвокі велікан, сын Агенора, якому Гера даручыць пільнаваць Іо, ператвораную ў карову.

14

Інах — аргасскі герой, сын Акіяна і Тэфіды.

15

Цытрэя — адно з імён багіні кахання Афрадыты.

16

Лерна — возера ў Аргалідзе.

17

Керхнэйскія струмяні...— крыніца ў Аргалідзе.

18

Тэрмадон — мяркуецца, што так называлася рака і адна з мясцін Каўказа.

19

Адзін з тваіх нашчадкаў...— маецца на ўвазе, што арла, які рве Праметэеву пячонку, заб’е Геракл, далёкі нашчадак Іо.

20

Кісфена — горы ў Малой Азіі.

21

Рака Плутона — залатаносная рака (ад Плутаса — бога багацця).

22

Эфіёп — мяркуецца, што гэта назва верхняга цячэння Ніла.

23

Трохкутная зямля — дэльта Ніла.

24

Феспротыя — частка Паўночнай Грэцыі.

25

Эпаф — літаральна значыць «народжаны ад дотыку».

26

Пяцьдзесят дзяўчат...— маюцца на ўвазе сёстры Данаіды.

27

Пелазг — міфічны цар Аргаса.

28

Кіпрыда — яшчэ адно імя Афрадыты.

29

...адна з дзяўчын — палонніца кахання...— Гіпермнестра, адна з Данаід, якая не забіла свайго каханага мужа Лінкея.

30

Адрастэя — багіня кары і помсты, якую звычайна атаясамлівалі з Немезідай.

31

...прагналі з трона Мінулых двух валадароў...— маюцца на ўвазе Уран і Крон, дзед і бацька Зеўса.

32

Дыркейская крыніца — невялікая рэчка на захад ад горада Фівы.

33

Арэй — лютае божышча вайны і бітваў.

34

Арла перамог дракон...— арол — сімвал архейцаў, дракон — сімвал фіванцаў.

35

Тут маецца на ўвазе Капанэй, адзін з аргосскіх цароў, якога Зеўс забіў маланкай за яго пагарду да грымот.

36

Ніка — багіня перамогі.

37

Вакх (Дыяніс) — бог віна і вінаробства.

38

Дыка — багіня справядлівасці, дачка Зеўса і Феміды.

39

Кадмейцы — тое самае, што фіванцы (горад Фівы быў закладзены Кадмам).

40

Аід (Гадэс) — бог падземнага царства.

41

Гінейкей — жаночая палавіна дома.

42

Эрот — бог кахання.

43

Афрадыта — багіня жаночай прыгажосці, маці Эрота.

44

Ахэронт — рака ў падземным царстве (Аідзе), сімвал самога падземнага царства.

45

Фрыгійская чужаземка...— тут маецца на ўвазе Ніоба, дачка Тантала, цара Фрыгіі, якая скамянела ад гора на гары Сіпіле ў Лідыі, пасля таго як Апалон пазабіваў яе дзяцей.

46

Гл. заўвагу 1.

47

Гай Фіванскіх багоў — гай Дэметры і Коры ў Фівах, каля Дыркейскай крыніцы.

48

Персэфона — жонка Аіда, багіня падземнага царства.

49

Даная — дачка аргосскага цара Акрысія, які затачыў яе ў медную вежу, каб не споўнілася прароцтва, згодна з якім у Данаі павінен быў нарадзіцца сын, будучы забойца Акрысія.

50

Дрыантаў сын Лікург быў пакараны Дыянісам за супраціўленне распаўсюджванню яго культу.

51

Салмід — вузкая берагавая паласа на поўнач ад Басфора.

52

Фіней — фракійскі цар, муж Клеапатры — дачкі бога вятроў Барэя.

53

Эрэхтыды — нашчадкі Эрэхтэя, старадаўняга героя Атыкі.

54

Барэада — Клеапатра, дачка Барэя.

55

Электр сардыйскі...— Электр — сплаў золата і срэбра. Цэнтрам гандлю гэтым сплавам былі Сарды, сталіца Лідыі, на захадзе Малой Азіі.

56

Эрыніі — бязлітасныя багіні помсты, што неадступна пераследуюць злачынцу.

57

...слава кадмейскай дзяўчыны...— Вакх быў сынам Зеўса і Семелы, дачкі Кадма.

58

Дэметра — багіня зямлі і земляробства. Цэнтрам яе культу быў гарадок Элеўсін у Атыцы.

59

Ісмэн — ручай ва ўсходняй частцы Фіваў.

60

...Над двухгаловай гарою...— Маецца на ўвазе гара Парнас, на якой уночы з’яўляліся агні.

61

Карыкійскія німфы — ад назвы пячоры Карыкіён (цяпер Сандараўлі).

62

Кастальская крыніца знаходзілася каля падножжа Парнаса. Яе вада магла даваць натхненне паэтам.

63

Ніса — назва гары на выспе Эўбеі.

64

Амфіён — сын Кадма, заснавальніка Фіваў; будаўнік гарадскіх муроў.

65

Палада (Афіна) — багіня мудрасці, абаронца гарадоў.

66

Геката — багіня начных прывідаў і розных духаў.

67

Плутон — іншае імя Аіда (гл. заўвагу 9).

68

Мегарэй быў яшчэ адным сынам Крэонта, якога бацька яшчэ раней прынёс у ахвяру багам, каб заваяваць для Фіваў перамогу.

Загрузка...