Андрэй Федарэнка
Нарадзіўся 17 студзеня 1964 года ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Менскага інстытуту культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў муляром у Мікашэвічах Лунінецкага раёну, на чыгунцы ў Каленкавічах Гомельскай вобласьці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскае бібліятэкі № 2 Мазырскага раёну, карэктарам штотыднёвіку «7 дней», загадчыкам аддзелу навукі й мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гг. — загадчык аддзелу прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гг. — супрацоўнік аддзелу прозы й паэзіі газэты «Літаратура і мастацтва».
Аўтар кніг прозы «Гісторыя хваробы» (1989), «Смута» (1994), «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002), «Нічые» (2009), «Мяжа» (2011), «Ланцуг» (2012), «Ціша» (2014).
Крыніца: www.lit-bel.org