Нататкі

1

У пяці томіках альманаха «Niezabudka» Я. Баршчэўскі надрукаваў наступныя балады: «Фантазія», «Русалка-спакусніца», «Дзявочая крыніца», «Дзве бярозы», «Роспач», «Курганы», «Прысяга», «Партрэт», «Зарослае возера», «Рыбак», «Ніна».

2

Выйшлі чатыры томікі. Відаць, напачатку Я. Баршчэўскі меркаваў уключыць у «Шляхціца Завальню» іншую колькасць раздзелаў, але з-за нейкіх (магчыма, фінансавых) прычынаў пазней давялося скараціць аб’ём; альбо гэтую ж колькасць раздзелаў планавалася раздзяліць на шэсць томікаў. Аднак няма падстаў гаварыць пра незавершанасць кнігі.

3

Цікава, што гэтую ж дату Рамуальд Падбярэскі паставіў пад уступным артыкулам да кнігі Я. Баршчэўскага, а цэнзар Ігнат Іваноўскі 9 верасня 1844 г. падпісаў у друк першы томік «Шляхціца Завальні».

4

Гэтак тамтэйшы люд называе мураваныя дамы маёнткаў. (Тут i далей заўвагi Я. Баршчэўскага).

5

Полацкая езуіцкая акадэмія адкрыта 29.05 (10.06) 1812 г. на базе Полацкай езуіцкай калегіі. Мела правы універсітэта. Студэнты займаліся на тэалагічным, філасофскім, вольных навук і старажытных ды сучасных моў факультэтах. Закрыта 1.(13).03. 1820 г. у сувязі з выгнаннем езуітаў з Расіі.

6

Блізу маёнтка Гаўдэнтыя Шапялевіча Рудня, куды штолета наведваўся з Пецярбурга Я. Баршчэўскі.

7

Верш пад гэтай назвай змешчаны ў «Незабудцы» на 1841 г.

8

Маюцца на ўвазе войны Егіпта з Турцыяй 1831–1833 і 1839–1840 гг. Францыя ў гэтых сутыкненнях падтрымлівала Егіпет.

9

У 1832 г. у Англіі была праведзена парламенцкая рэформа. Неўзабаве ў краіне разгарнуўся так званы чартысцкі рух за наданне палітычных правоў працоўнаму народу і дэмакратызацыю парламенцкае сістэмы.

10

Размова ідзе пра першую «опіумную» англа-кітайскую вайну 1840–1842 гг.

11

У 1837 г. з’явілася першая чыгунка ў Расіі (Пецярбург — Царскае Сяло). У гэты час інтэнсіўна вялося будаўніцтва чыгунак на Захадзе.

12

У 1839 г. французскі мастак Луі Дагер (1789–1851) вынайшаў фатаграфію (дагератыпію).

13

Беларускiя словы, сказы i песні, напiсаныя Я. Баршчэўскiм лацiнкаю, выдзелены ў нашым выданнi курсiвам.

14

У кнізе «Россия: Полное георграфическое описание нашего Отечества» (Спб., 1905. Т. 9. С. 450), дзе пададзена гэтае ж паданне, курган называецца «Княжая Магіла».

15

Да верасня 1844 г. Я. Баршчэўскі выдаў пяць томікаў альманаха «Niezabudka». Калі пісьменнік кажа пра тры томікі, дык, відавочна, што напісаны ў 1842 г. артыкул без змен быў уключаны ў першы томік «Шляхціца Завальні».

16

Змешчана ў «Niezabudce» на 1841 г.

17

Змешчана ў «Niezabudce» на 1842 г.

18

Змешчана ў «Niezabudce» на 1842 г.

19

Гаворка пра баладу «Русалка-спакусніца», змешчаную ў «Niezabudce» на 1841 г.

20

Слова «жыд» не мела ў той час зневажальнага значэння.

21

Дуда — духавы інструмент са скураным мехам, маленькай трубачкай для напаўнення яго паветрам і некалькімі ігравымі трубкамі з язычкамі (пішчыкамі).

22

Музыка, музыкі — гэтак даўней называліся ў беларускіх вёсках танцы.

23

Блаславi, Божа, сватанне, бяседу вясельную.

24

Дзень летняга сонцастаяння паводле новага стылю.

25

У Пецярбурзе Я. Баршчэўскі жыў з 1817 да 1847 г.

26

Гэты нарыс друкаваўся таксама асобна ў альманаху «Rocznik Literacki» (Т. І. 1843 г.) і ў перакладзе Л. Кавеліна на рускую мову ў газеце «Иллюстрация» (Т. ІІ. 1846 г. № 10).

27

Тут i далей у «Шляхцiцы Завальнi» вершы даюцца ў перакладзе Сяржука Сокалава-Воюша.

28

Шляхціц на загродзе — дробны шляхціц, які меў невялікі маёнтак з абгароджанай сядзібаю.

29

Квестар — манах, які збірае ахвяраванні на кляштар.

30

Колькі гадоў служыў Я. Баршчэўскі ў «шаноўных людзей» сёння нам невядома.

31

Відавочна, Завальня мае на ўвазе і Полацкі езуіцкі калегіум, і Полацкую езуіцкую акадэмію. Полацкі езуіцкі калегіум заснаваны ў 1580 г. паводле загаду Стэфана Баторыя. У 1812 г. пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію.

32

Відавочна, маецца на ўвазе перакладная старабеларуская аповесць «Александрына» («Похождение царя Александра Македонского»)

33

Уліс — Адысей, галоўны герой паэмы Гамера «Адысея».

34

Маецца на ўвазе паэма Вергілія «Энеіда».

35

Прэфект (ад лац. praefectus начальнік) — загадчык, інспектар або настаўнік рэлігіі ў школе.

36

Пачатак беларускае «Каляды для малых дзетак», папулярнага твора XVIII ст., які гучаў так:

Розкаю дух святы дзетачкі біць радзіт,

Розкаю бінамне здоров не завадзіт;

Розка папужае розум да галовы;

Учыт пісьма; а бароніт злой мовы;

Розка родзічам паслушнымі чыніт;

Розка выпушчает а учыт латыні;

Розкаю хоць б’е, не паломіт косці;

Дзетак гамует ат ўсякай злосці…

На малых добра розка беразовая,

А старым карбач, або насека дубовая.

Звязда дзеткам тую каляду дае,

Прето ж ей за нюю нех жадзен не лае.

37

Каталіцкая малітва.

38

Нябожчык.

39

Чамарка — адзежына-венгерка.

40

Масонам, богаадступнікам. «Пан наш формозон: в церков не ходзіць і поста не глядзіць» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).

41

Людзьмі не адной веры, дэсідэнтамі. «Матка недоверка і сына здзелала недоверком» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).

42

Стужкаю.

43

Шнуроўка — адзежына ў выглядзе безрукаўкі, якая спераду зашнуроўвалася; гарсэт, кабат.

44

Воласць — уладанне аднаго пана.

45

Лёкай, што служыў у панскім доме, двары.

46

Габрая, які меў дазвол на гандаль гарэлкаю з панскіх бровараў; арандатара.

47

Запаведзь — абвяшчэнне з амбона пра тых, хто мае ў хуткім часе ўзяць шлюб.

48

Сітка — сузор’е.

49

Кланем! Кланемся! — Добры дзень! Вітаю!

50

Вось чаму. «Не в чом ён ні слова не сказав» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).

51

У дадзеным выпадку абазначае пагарду.

52

Казак, або казачок — імправізаваны сольны мужчынскі танец.

53

Маецца на ўвазе старажытная беларуская калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі».

54

Юбілеі рымска-каталіцкая царква адзначае праз кожныя 25 гадоў ад нараджэння Ісуса Хрыста. Юхавічы — сёння вёска ў Расонскім р-не.

55

Гэтае апавяданне пад тытулам «Шляхціц Завальня. Апавяданне першае» друкавалася ў часопісе Ю.І. Крашэўскага «Athenaeum» (1844. T. 1).

56

Г. зн. пасля 12 ліпеня паводле новага стылю.

57

Галена.

58

Трава росiчка, якая расце на купiнах i ўжываецца супраць чараў.

Расічка — вельмі рэдкая і нізкая расліна. «Яе адметнасць, па словах простага люду, заключаецца ў тым, што пакуль на ёй ёсць раса, то яе можна знайсці; але як толькі раса прападзе, то расліна хаваецца ў зямлю і адшукаць яе немагчыма. Расічка мае прыемны пах і ўжываецца як лекавая зёлка». — «Собрала росічкі на посвяцаніе» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).

59

Грывеннік або грыўна — расійская срэбраная манета, роўная 10 капейкам, якую білі манетныя двары Расіі ў ХVIII стагоддзі.

60

Пану і пані. «Подовай перші егомосцю, а потым імосці» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).

61

Пробашч — ксёндз, кіраўнік парафіі.

62

«Вясельную песню сіраціне» выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці Валер’ян і Юльян Грымалоўскія («Вершаваныя творы», Пецярбург, 1837), а таксама Аляксандр Гроза (паэма «Марына»). Р. Падбярэскі цытуе яе ў сваім артыкуле «Беларускае вяселле» ў газеце «Иллюстрация» (1848. Т. 6. № 1).

63

14 верасня па народным календары — Узвіжанне. Лічылася, што з гэтага дня восень рухаецца насустрач зіме, птушкі адлятаюць у вырай, усякія гады хаваюцца ў свае сховы. Забаранялася хадзіць у гэты дзень у лес, бо ўкус гадзюкі быў самы небяспечны. Апрача таго, лесавік у гэты дзень робіць агляд усіх падначаленых яму істот.

64

У творы па-рознаму (Мрагоўскі, Марагоўскі) даецца напісанне гэтага прозвішча, але, бясспрэчна, паходзіць яно ад вёскі Марогі (сённяшнія Мурагі), малое радзімы Я. Баршчэўскага.

65

Асэсар — судовая пасада ў Вялікім княстве Літоўскім. У расійскай імперыі асэсары ўтваралі земскую паліцыю павета.

66

Жыве сярод беларусаў (асаблiва ў паўночных паветах) вера, што апоўначы заўсёды шумяць лясы i вада ў азёрах адначасова з крыкам пеўня робiцца неспакойнаю.

67

Гаворка пра вайну Францыі і Расіі ў 1812 г.

68

26 ліпеня 1812 г. войскі маршала Ш. Ундзіно ўвайшлі ў Полацак.

69

Мястэчка за 26 вёрст ад Полацка. Тут адбылася вядомая бiтва на Белай Русi з французамi, у якой загiнуў генерал Кульнеў.

Клясціцкія баі адбыліся 30 ліпеня — 1 жніўня 1812 г. каля вёскі Клясціцы і на шляху Полацак — Себеж паміж расійскім 1-м пяхотным корпусам П. Х. Вітгенштэйна і французскім 2-м корпусам Ш. Ундзіно.

Генерал-маёр Я. П. Кульнеў (1763–1812) быў смяротна паранены 1 жніўня 1812 г. каля вёскі Сівошна (цяпер в. Лісуны Полацкага раёна).

70

Гістарычная вобласць у цэнтральнай частцы Пелапанеса ў Грэцыі. У антычнай літаратуры і ідыліях XVI–XVIII ст. апісвалася як шчаслівая райская краіна пастухоў і пастушак.

71

Наяды — у грэцкай міфалогіі німфы крыніц і ручаёў. Лічыліся ахоўнікамі водаў.

72

Німфы — у грэцкай міфалогіі багіні прыроды, яе пладаносных сілаў. Адрозніваюць німфаў рэчак, мораў, азёр, гор, дрэваў, лясоў і г. д.

73

Сатыры — у грэцкай міфалогіі дэманы пладароднасці. Уваходзілі ў почт Дыяніса.

74

Алімп — у грэцкай міфалогіі гара ў Фесаліі, на якой жывуць багі.

75

Музы — у грэцкай міфалогіі дзевяць сёстраў, багіні паэзіі, мастацтва і навукі.

76

Апалон — у грэцкай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў.

77

Тампейская даліна — мясцовасць у Фесаліі (Грэцыя), якая аддзяляе гару Алімп ад горнага масіву Оса (Кісавос). Славілася сваёй прыгожай прыродай; сімвал зямнога раю.

78

Фермапілы — вузкі праход паміж Фесаліяй і Лакрыдай, які служыў ў антычнасці варотамі з паўночнай Грэцыі ў цэнтральную частку краіны. Тут у 480 г. да н. э. цар Спарты Леанід з трыма сотнямі воінаў чатыры дні супрацьстаяў аграмаднаму войску персаў.

79

Рабінавая ноч — назва навальнічнай ночы напрыканцы лета, калі неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, ідзе праліўны дождж, дзьме моцны вецер.

80

Уласнасць паноў Снарскiх.

81

Бой — міфічны беларускі князь.

82

Сёмуха — Тройца, Зялёныя святкі — старажытнае земляробчае свята, якое адзначалася на сёмы тыдзень пасля Вялікадня.

83

Вадзянiк.

84

Хляўнiк, што мучыць жывёлу.

85

Дамавiк.

86

Лясун.

87

Сатана, Праклятый — ад заклiнання скарбаў.

88

Гэты нарыс (з прысвячэннем маршалку Станіславу Грабніцкаму) друкаваўся таксама асобна ў альманаху «Rocznik Literacki» (Т. IІ. 1844 г.) з прыпіскаю выдаўца Р. Падбярэскага: «Гэта ўрывак з вялікага твора, які малюе Беларусь: «Шляхціц Завальня, або Фантастычныя апавяданні беларускага люду»».

89

Калiсьцi езуiцкiя.

Касцёл св. Стафана пабудаваны напачатку XVII ст. У 1738–1748 гг. на месцы драўлянага пастаўлены мураваны касцёл (паводле асобных крыніц яго называлі касцёлам Звеставання Прачыстае Дзевы Марыі). Перад касцёлам — галоўная плошча горада — Парадная. У 1830 г. перададзены праваслаўным, перабудаваны і перайменаваны ў Мікалаеўскі сабор. У 1964 г. разбураны, на яго месцы ўзведзены жылы дом.

90

Калiсьцi базыльянская, што была фундавана старажытным родам Грабнiцкiх, герба Астоя.

Полацкі Сафійскі сабор пабудаваны ў сярэдзіне ХІ ст. пры князі Усяславе. Быў кафедральным саборам Полацкае праваслаўнае епархіі. З XVI ст. — кафедральны сабор Полацкай уніяцкай архіепархіі. Базыльянскі ордэн (брацтва св. Васіля Вялікага) быў уніяцкім. Пасля скасавання царскімі ўладамі Уніі на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага (1839) ордэн быў распушчаны, а Сафійскі сабор перадалі Рускай праваслаўнай царкве. Гаворка пра апошнюю адбудову (1738–1750) Сафійскага сабора пасля яго разбурэння ў час Паўночнай вайны (1710) расійскім войскам. Сродкі ахвяраваў Фларыян Грабніцкі (1664(?)–1762), полацкі уніяцкі архіепіскап.

91

Гаворка пра Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (Спаскі манастыр), помнік ХІІ ст. Заснаваны Ефрасінняй Полацкай як паўночны абарончы фарпост Полацка на правым беразе Палаты. З часоў Стафана Баторыя — рэзідэнцыя езуітаў. У 1832 г. перададзены ўладамі праваслаўным. У ансамбль манастыра ў першай палове ХІХ ст. уваходзілі: Спаса-Праабражэнская царква (касцёл), пабудаваная ў 1152–1161 гг. дойлідам Іаанам па замове Ефрасінні Полацкай; жылы корпус, пабудаваны напачатку XVIII ст., пазней — рэзідэнцыя генерала езуіцкага ордэна; уязная брама, сад.

92

Не збярогся. Знаходзіўся на Ксавер’еўскіх могілках.

93

Гаворка пра капішча Пяруна ля Валовага возера (сёння ў межах Полацка).

94

У народзе дасюль яшчэ паўтараецца страфа пра тую Бабу Ягу:

Баба Яга,

Косьцяная нага,

На ступе едзець,

Тоўкачом поганяець,

Мятлой ьсляды замятаець.

95

Не захаваўся.

96

Пабудаваная ў сярэдзіне ХІІ ст. у Бельчыцах, рэзідэнцыі полацкіх князёў. Не захавалася.

97

Людвік Беліковіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці краю ў 30–40-я гг. ХІХ ст. Я. Баршчэўскі няраз наведваў яго ў Экіманіі.

98

Касцёл св. Стафана.

99

Час незваротны (лац.).

100

Пост, гавенне.

101

Лаёла Ігнацы (1491–1556), дробны іспанскі шляхціц, заснаваў у 1534 г. для барацьбы з Рэфармацыяй ордэн езуітаў. У 1541 г. быў выбраны пажыццёва генералам ордэна.

102

— Божа, з чаго ж мы пачнём?

— Са знаку святога крыжа.

— Што ёсць знак святога крыжа?

— Ёсць абарона цела і душы.

— Дык зробім знак святога крыжа!

— Дык зробім! (лац.)

103

У гэты самы час у канвікце выхаванцы таксама ставiлi камедыi па-французску, а сяды-тады i на лацiне — з твораў ксяндза Порэ. (Заўвага выдаўца).

Канвікт — пансіён пры Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе выхоўваліся дзеці заможных бацькоў. Плата складала 600 рублёў срэбрам у год. Высокі ўзровень адукацыі, якую давалі езуіты, заахвоціў і расійскіх саноўнікаў аддаваць сваіх дзяцей у гэты канвікт.


Выдаўцом першых трох томікаў «Шляхціца Завальні» быў Ян (Іван Фёдаравіч) Эйнерлінг — літаратар, педагог, выдавец. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі ў канвікце. У 30-я гг. ХІХ ст. напісаў і выдаў шэраг падручнікаў па францускай мове і геаграфіі. У 1842–1843 гг. «по высочайшему повелению» выдаў у трох кнігах дванаццацітомную «Историю государства Российского» М. М. Карамзіна, ахвяруючы свой уласны капітал (больш за 100 тыс. руб.). Пэўна, за свой кошт выдаваў і «Шляхціца Завальню».

104

Строфы з верша Я. Баршчэўскага «Да Юлі», цалкам змешчанага ў альманаху «Niezabudka» на 1840 г.

105

Заўвага выдаўца.

106

Нырок — вадаплаўная птушка з сямейства качыных.

107

Крачкі — сямейства птушак атрада сеўцападобных.

108

Трытон, у грэцкай міфалогіі марскі бог, сын Пасейдона і аднае з нерэід Амфітрыты. Трытонамі таксама называюць марскія істоты, што трубяць у ракавіны, суправаджаючы Амфітрыту і Пасейдона.

109

Нептун — бог мора ў старажытнарымскай міфалогіі; у старажытнагрэцкай міфалогіі — Пасейдон. Амфітрыта, у грэцкай міфалогіі адна з нерэід, багіня мора, дачка Нерэя і Дарыды, жонка Пасейдона.

110

Вадзянiк — злы дух, што жыве ў вадзе.

111

Асташы — гэта рыбакi з ваколiц горада Асташкава.

112

6 студзеня.

113

Старшы ксёндз у парафіі. Тое самае, што і пробашч, парох.

114

Беларускія паданні пра гэтае возера выкарыстаў Аляксандр Гроза ў паэме «Глухое возера».

115

Страфа з беларускамоўнага уніяцкага гімна «О мой Божа, веру Табе».

116

Ксёндз-пракуратар — тут: асоба, які кіруе маёнткамі ордэна езуітаў.

117

Гарнец — мера ёмістасці вадкасцей і сыпучых рэчываў. У Рэчы Паспалітай гарнец складаў 3,7–4 літры. У Расіі — 1/8 чацвярыка ці 3,28 літра.

118

Чацвярык — напачатку ХІХ ст. складаў прыкладна 26 літраў.

119

Прок — цар Альбы-Лонгі.

120

Амулій, у рымскай міфалогіі цар Альбы-Лонгі. Пазбавіўшы трону і выгнаўшы свайго старэйшага брата Нумітора, пасвяціў ягоную дачку Рэю Сільвію ў вясталкі, каб яна не мела дзяцей.

121

Рэя Сільвія, вясталка, у рымскай міфалогіі маці Ромула і Рэма, дачка цара Альбы-Лонгі Нумітора. Вясталак — жрыц багіні святога агню Весты — выбіралі з дзяўчатак 6–10 гадоў; яны павінны былі захоўваць цноту на працягу 30 гадоў.

122

Фаустул, пастух, разам са сваёй жонкаю Аккай Ларэнціяй выхаваў Ромула і Рэма.

123

Інфлянты — прыбалтыйскае княства, якое з ХІІ ст. знаходзілася ў залежнасці ад Полацка. У ХІІІ ст. захоплена крыжакамі, а ў час Лівонскае вайны — войскам Івана Жахлівага. Па Ям-Запольскай мірнай дамове (1582) частка Інфлянтаў (Дзвінскі, Люцынскі, Рэжыцкі і Дрысенскі паветы) увайшлі ў склад Рэчы Паспалітае. Цэнтрам Інфлянтаў быў Дзвінск (сёння Даўгаўпілс). Асноўнае насельніцтва — беларусы і латышы.

124

Больш вядомая як уніяцкі гімн «О мой Божа, веру Табе».

125

Гэта грошы Вялікага княства Літоўскага, пра што сведчыць герб Пагоня. Што да выяваў каралёў, дык ад Крэўскае (1385) і да Люблінскае (1569) уніі на польскім троне сядзелі (з невялікімі перапынкамі) вялікія князі літоўскія; пасля Люблінскае уніі кароль Рэчы Паспалітае быў адначасова каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

126

Самая дробная манета ў грашовай сістэме Вялікага Княства Літоўскага. 40 пенязяў складалі адзін грош. Словы «пенязь», «пенязі» ў Вялікім княстве Літоўскім першапачаткова азначалі грошы.

127

Локаць — адзінка вымярэння даўжыні. У Вялікім княстве Літоўскім раўнялася 64,96 см.

128

Манахаў.

129

Капот — двухбортная верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі.

130

Камісар кіраваў некалькімі маёнткамі ў буйнога землеўласніка; яму падпарадкоўваліся кіраўнікі асобных маёнткаў — аканомы.

131

Талер — срэбраная манета высокай пробы. У Рэчы Паспалітай талеры білі манетныя двары дзяржавы. З 1766 г. меў курс 240 грошаў у меднай манеце.

132

Сурдут — двухбортная адзежына з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела.

133

Курляндыя — васальная дзяржава Рэчы Паспалітай са сталіцай у горадзе Мітава (сучасная Елгава, Латвія). У 1796 г. Курляндскае герцагства пераўтворана ў Курляндскую губерню Расійскае імперыі.

134

Няма спакою. «Упокою не даюць» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).

135

Слава Ісусу Хрысту (лац.).

136

Аплатка — невялічкі праснак, зроблены з вады і мукі; у рымска-каталіцкай і уніяцкай цэрквах ім пасля споведзі прычашчаюцца вернікі.

137

Філосаф — г. зн., студэнт факультэта філасофіі Полацкае езуіцкае акадэміі; у калегіуме таксама быў клас філасофіі.

138

Г. зн. у Полацкім езуіцкім калегіуме.

139

Альвар — падручнік лацінскае мовы «Павучальная граматыка» («De instituane gramatika») напісаны партугальскім езуітам Эмануэлем Альварэзам (1526–1585). Неаднаразова перавыдаваўся ў Вільні і Полацку.

140

«Пра мастацтва паэзіі» (лац.).

141

«Кожны згодзіцца з тым, што прыемнае — разам з карысным» (лац.).

142

Марнасць марнасцяў (лац.).

143

Ёсць павер’е люду, што гадзюка, якая страцiла яд, мае жоўты хвост i яе не прымаюць да сябе iншыя гадзюкi.

144

Нiкiтрон — адзiн з васьмi злых духаў, iмёны якiх: Ярон, Iрон, Кiтрон, Нiкiтрон, Фарон, Фаразон, Лiдон, Сталiдон. Яны прыносяць хваробы, дык людзi на Беларусi пiшуць усе гэтыя iмёны з крыжыкамi на хлебе, i хлеб гэты даюць хвораму, каб выгнаць з яго цела духа, якi там пасялiўся. Мяркуюць, што гэтыя забабоны прыйшлi ад цыганоў, якiх беларускi люд лiчыць звычайна за чараўнiкоў.

145

Дукат — залатая манета. У Рэчы Паспалітай яе называлі чырвоным залатым (злотым).

146

Віно весяліць сэрца! (лац.).

147

Страфа з оды Ф. Д. Князьніна «Анакрэонтык да князя Адама Чартарыскага».

148

Трасца, або фебра; люд беларускi думае пра гэтыя хваробы, як пра нейкiх злых iстот цi духаў, што завуць людзей па iменi (часцей увесну). Хто адгукнецца, той мусiць хварэць. Бачаць iх часам у воблiку кабетаў i налiчваюць дзевяць сясцёр.

Трасца — ліхарадка; злая сіла.

149

Клаўберг Ігнат Себасцьян (1753–1817) — таленавіты гравёр па медзі. З 1796 г. у Расіі, прафесар Пецярбургскае акадэміі мастацтваў. Выканаў шэраг партрэтаў расійскіх саноўнікаў, табліцы для атласаў, а таксама абразы і абразкі для езуітаў.

150

Так называецца полацкi кiрмаш, якi адбываецца перад Калядамi.

151

У Пецярбурзе.

152

Змест народнага апавядання пра Ганну, дачку Акiяна.

153

Мядовая раса, або падзь — салодкая клейкая вадкасць на лістах раслін (прадукт жыццядзейнасці жамяры).

154

Пятра І. Гаворка ідзе пра падзеі Паўночнай вайны (1700–1721).

155

Сажань — мера даўжыні. У Вялікім княстве Літоўскім выкарыстоўваўся малы сажань і рыжскі махавы сажань (188,125 см).

156

Твардоўскі — герой сярэднявечнай легенды, што прадаў д’яблу сваю душу, каб атрымаць выгоды на гэтым свеце.

157

Пералёт-траву.

158

У Вялікім княстве Літоўскім мясцовую ўладу выбіралі звычайна на павятовых сойміках. Фармальна такое становішча захавалася нават пасля далучэння Беларусі да Расійскае імперыі. І толькі ў другой чвэрці ХІХ ст. мясцовае заканадаўства паступова было скасавана.

159

Ёсць такая думка ў некаторых мясцiнах Беларусi мiж простым людам, што той, хто пасадзiць дуб або пасее жалуды, скарачае сабе жыццё, бо яго сiла пераходзiць да дрэў, якiя ён пасадзiў і вырошчвае.

160

Палёнка — беларуская назва трунку, якi робяць з паленай гарэлкi, журавiн i мёду.

161

Міля — адзінка даўжыні. У ХІХ ст. у Беларусі ўжывалася міля, роўная 7,777 км.

162

Мёд-трайняк — моцны пітны мёд.

163

Піўніца — падвал, дзе захоўвалі напоі.

164

Паводле цыганскiх паданняў, яна расце ў воднай глыбiнi, засцерагае ад пажараў i вучыць згадваць будучыню.

165

Адзiн з васьмi духаў, што мае ўплыў на людзей.

166

Наступныя два радкі, мажліва, выкрасліў цэнзар Ігнат Іваноўскі або сам аўтар, чытаючы карэктуру.

167

З апавяданняў люду.

168

Аўстэрыя — гасцініца, заезны дом.

169

На Беларусi i цяпер яшчэ просты люд лечыцца так ад шуму i iншых хвароб у галаве.

170

На Беларусi можна пачуць гiсторыю, у якой кашэчы кароль завецца Варгiн, пеўневы — Будзiмiр, мышыны — Паднор.

171

Беларусы вераць, што жамяра ў галаве заводзiцца да варкатання катоў.

172

Дубiна, Пруд, Гарыня — гэта асілкі паганскіх часоў. Яны засталiся ў памяцi люду i згадваюцца ў асобных казках як і Баба Яга, Купала, Чур ды iншыя багi.

173

Першая частка (раздзелы «Што здарылася з Драўляным Дзядком» і «Кабета Інсекта») гэтае аповесці Я. Баршчэўскага была надрукавана ў пятым томіку альманаха «Nіezabudka» на 1844 г. яшчэ да з’яўлення «Шляхціца Завальні». Другая частка — у восьмым томіку альманаха Казіміра Буйніцкага «Rubon» на 1847 г. ужо пасля выхаду «Шляхціца Завальні».

174

Klauber svulpsіt — Клаўбер напісаў па замове (ці Клаўбер пісаў па жаданню) ад лац. абрэвіятуры s(і) vul(tіs) (scrі)psіt (ці s(і) vul(t) (scrі)psіt).

175

Баболя Андрэй (1591–1657) — манах ордэна езуітаў. Вызначыўся сваёй рэлігійнаю дзейнасцю ў Бабруйску і Пінску. Падчас вайны ў 1657 г. быў замардаваны казакамі.

176

Ксаверый Францішак (пам. у 1552) — пакутнік і святы каталіцкае царквы, адзін з першых місіянераў езуіцкага ордэна ў Азіі.

177

У другой частцы аповесці замест крыптаніма З. пададзена поўнае прозвішча гаспадара — пан Зямельскі.

178

У 1820 г. царскія ўлады забаранілі дзейнасць езуітаў у Расеі.

179

Фáктар — пасрэднік, ад лац. factor — той, хто выконвае.

180

Гэтая частка аповесці закончана ў 1843 г. Змяшчаючы яе ў альманаху «Nіezabudka» (т. 5 на 1844 г.), Я. Баршчэўскі абяцаў працяг у наступным томе.

181

Першая страфа «Ранішняе песні» Ф. Карпінскага.

182

Феакрыт (канец ІV ст. — І-я пал. ІІІ ст. да н. э.) — старажытнагрэцкі паэт, заснавальнік жанру ідыліі. Асобныя яго творы перакладаў С. Шымановіч.

183

Геснер Саламон (1730–1788) — швейцарскі паэт і мастак. Пісаў на нямецкай мове. Аўтар зборнікаў «Ідыліі» ў прозе (1756) і «Вершы» (1762).

184

Шымановіч Сымон (1558–1629) — польскі паэт-гуманіст. У гісторыю польскае літаратуры ўвайшоў як стваральнік цыкла «Ідыліі» (1614).

185

Напрыканцы аповесці пазначана: «Працяг у наступным нумары».

186

Упершыню надрукавана на польскай мове ў кнізе: Proza і wіerszy. Kіjow, 1849. Cz. 1.

187

Валынь — гістарычная частка Вялікага княства Літоўскага. Сваю назву атрымала ад г. Валынь, якога сёння няма. Уключае ў сябе беларускае і ўкраінскае Палессе.

188

Цуднаў — сёння гэта ўкраінскі горад Чуднаў.

189

Падолле — гістарычная частка Вялікага княства Літоўскага, гвалтоўна далучаная ў 1569 г. да Польшчы. Ахоплівае тэрыторыю сучаснае Ўкраіны па рэках Днестр і Паўднёвы Буг.

190

Паводле тагачаснае перыёдыкі эпідэмія халеры на Валыні лютавала таксама ў 1848 г. А г. зн., што Франц Савіч, які жыў у той час там (мястэчка Янушпаль) ды ратаваў людзей ад пошасці, памёр у 1848, а не ў 1845 г., як сцвярджаецца ў навуковай літаратуры.

191

Умань — горад на Украіне, дзе ў 1786 г. казацкія атрады Гонты і Жалезняка выразалі ўсё насельніцтва.

192

Трамбецкі Станіслаў (1739–1812) — прыдворны паэт апошняга караля Рэчы Паспалітае Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пісаў байкі, сатыры, оды, паэмы, панегірыкі. Адзін з самых славутых ягоных твораў — «Сафіеўка».

193

Тракцір — карчма.

194

Залескі Юзаф Багдан (1802–1886) — польскамоўны паэт-рамантык, для якога Украіна і ейны люд сталі прадметам любові і настальгіі.

195

Мальчэўскі Антон (1793–1826) — польскамоўны паэт-рамантык. Паходзіў з Валыні. Аўтар выдадзенае ў 1825 г. паэмы «Марыя», названай ў падтытуле «ўкраінскаю аповесцю».

196

Гашчынскі Севярын (1801–1876) — польскамоўны паэт-рамантык. Родам з Украіны. Самы славуты ягоны твор — паэма «Канёўскі замак», у якой апавядаецца пра часы гайдамаччыны.

197

Падура Тамаш (1801–1871) — польскамоўны і ўкраінскамоўны паэт. Вывучаў і выкарыстоўваў у сваёй творчасці ўкраінскі фальклор.

198

Піятроўскі Канстанцін — польскамоўны паэт і перакладчык. Аўтар выдадзенага ў 1836 г. у Бярдзічаве зборніка вершаваных твораў. Добры сябра Я. Баршчэўскага.

199

Трантоўскі Браніслаў Фердынанд (1808–1869) — папулярны тагачасны філосаф. У сваіх творах выказваў ідэі месіянізму.

200

Быхавец Юзаф (1778–1845) — філосаф і літаратар. У сваіх працах развіваў вучэнне Канта ў духу антрапалагічнага ідэалізму.

201

Бохвіц Фларыян (1794–1856) — філосаф. Выступаў з крытыкаю матэрыялізму і антырэлігійных настрояў. Свае творы выдаваў у Вільні.

Загрузка...