ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ

Паспавядаўся,

I стала лягчэй,

Не перад Богам,

А прад ЧАЛАВЕКАМ,

Каб зніклі

Кашмары трывожных начэй

I страх перад нашым

Заблытаным векам.

ГІСТОРЫЯ

Прыйдзе новы —

а мудры — гісторык…

Я. Купала

Ламаем галаву: як i чаму

У нас ускрэслі Грозны i Скуратаў

I за турмою ставілі турму,

Каб ліодзі неба бачылі з-за кратаў.

На дыбу Грозны ворагаў валок,

Баярам сек свавольныя галовы,

Саджаў сваіх халопаў на калок

I падкарочваў языкі за слова.

Цераз стагоддзі ў грыдніцу ўступіў

Люцейшы кат у мяккіх ботах

I ціха i таемна затапіў

Крывёй сумленных тундру i балота.

Адданыя заплечнікі яго

Лічылі геніем, надзеяй свету,

Ды ўсе пападалі да аднаго

Над кулямі аслеплых пісталетаў.

А мы маўчалі… Не маўчалі, не —

Спявалі гімны ў будзень i у святы

I гінулі ў калымскай старане,

Не ведаючы ўсе злачынствы ката.

Цвярозым розумам ніяк не зразумець,

Навошта і ў каго была патрэба

Мільёны лепшых выпраўляць на смерць,

Што аж стагналі i Зямля i Неба.

Свяціліся палацы на касцях,

На вечнай мерзлаце раслі кварталы,

Нявольнікі вялі на Поўнач шлях,

А ix сляды завея замятала.

Знікалі за адваламі яны,

Хоць i не быў ніводзін вінаваты,

Затое атрымалі ардэны

«За поспехі» бязлітасныя каты.

Што ж адбывалася? — Ніяк не зразумець.

Радзіма — гонар наш i гора наша.

А як нам жыць? Пра што нам пець?

Сумленная Гісторыя адкажа.

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ

Сябрам-паэтам

Мы як умелі, так хлусілі

Пра новы ўзлёт увышыню

I па рэдакцыях насілі

Сваю дзяжурную хлусню.

Нягоднікам складалі гімны,

Зладзеяў славілі ў свой час,

А шлях ужо крывава-дымны

Быў наканованы для нас.

Сурова дом глядзеў пахмуры,

I енкі чуліся часцей,

A ўверсе маці на скульптуры

Пяшчотна гладзіла дзяцей.

I нас сяржанты абдымалі,

Заткнуўшы кляпамі раты,

Наводліў білі i ламалі

Суставы, рэбры i хрыбты.

I кідалі ізноў за краты,

Саджалі голых на калкі,

А ноччу везлі ў Курапаты

Трэніраваныя стралкі.

Тупыя каты толькі ноччу

Жыццё укарачалі нам…

А як цяпер глядзяць у вочы

Яны i дочкам, i сынам?

З нас мала хто прыйшоў дадому

З бясконцай лютае зімы,

I не адзін паэт вядомы

Замоўк на трасах Калымы.

Ад крыўды я дасюль нямею,

Што не гудуць па ix званы

I што сказаць пра ўсё не ўмею

Так, як сказаць маглі яны.

Данос дарэмна нехта строчыць,

Каб зноў заткнулі кляпам рот.

Не-е! Праўда нам адкрыла вочы

I выпрастала ў поўны рост.

Звароту больш ужо не будзе

У той, даўно пракляты год,

Калі людзьмі пастануць людзі,

Народам стане наш народ,

Калі замучаных мільёнаў,

Што толькі вызваліла смерць,

На чорным мармуры імёны

I ў сэрцах будуць палымнець.

МАЙМУ СУДДЗЮ

Васіль Сымоныч Карпік,

Ну, як жывецца вам?

Ці атрымалі карпа

I балычка з тых крам,

Што ў тупіках схаваны,

Без шыльдаў i вітрын

Для важных i абраных

Чыноў i велічынь?

Вас кормяць за заслугі,

За тое, што з турмы

Загналі нават друга

У шахты Калымы.

Наркома i салдата,

Мужчын, дзяцей i баб,

Hi ў чым не вінаватых,

Пагналі на этап.

Яны з апошпяй сілы,

Дзе толькі мох расце,

Дайшлі ўсе да магілы

У вечнай мерзлаце.

Акружаных «увагай»

У той пякельны год

Заместа саркафагаў

Скаваў крыштальны лёд.

А вы ізноў судзілі

Сумленных без віны,—

Начальству дагадзілі,

Каб гінулі яны

У сцюжу на навале,

У змроку нематы,

На Волга-Дон канале,

У шахтах Варкуты.

А вы, нічым не мечаны,

Звычайны едачок,

Скажыце, чалавечынай

Не пахне балычок?

I не хавайце вочы,

Відаць, хто вы такі…

Скажыце, вас уночы

Не будзяць мерцвякі?

КОЛІШНІ СТРАХ

Уранні, ўдзень i па начах

На люднай вуліцы i дома

Нязводны страх, някучы страх

У скронях б'ецца метраномам,

Да долу хіліць галаву,

Душу, як смоўж, зацята смокча.

Дзіўлюся, як яшчэ жыву,

I кожны дзень бяду прарочу,

Лаўлю уважлівы пагляд

Знаёмых мне i незнаемых,

Адказваю ўсё неўпапад,

Раблю за промахамі промах.

Начамі абмінае сон,

Дрыжу, калі рыпіць масніца,

Здаецца, ціха ходзіць Ён

I зноў пад раніцу прысніцца.

Машына недзе загудзе,

Магчыма, «хуткай дапамогі»,

Дрыжу, хоць i ніхто не йдзе,

Апроч нязводнае трывогі.

Хоць зроду не было віны,

Малю, каб i мяне забралі,

Паставілі хоць да сцяны,

Абы вар'яцтвам не каралі.

Дрыжалі ўсе да аднаго,

Пакуль вялікім Ён здаваўся,

Бо ўсе баяліся Яго,

А Ён адзін усіх баяўся.

ПРА НЭП I ПРА ХЛЕБ

(Успаміны сведкі)

Я добра памятаю нэп.

Відаць, у ім была патрэба,

Бо кожны еў уласны хлеб

I сёе-тое меў да хлеба.

Трызніў зямлёю з веку ў век

Змарнелы, стузаны галечай,

Абрабаваны чалавек,

Што марна гнуў худыя плечы.

I вось, з вінтоўкаю ў руках

Ён біўся за «Зямлю сялянам».

Нарэшце пры бальшавіках

Ён сам сабе зрабіўся панам:

Меў па гектару на душу

I шчыраваў зімой i летам,

A ў вольны час масціў шашу,

Каб толькі дагадзіць Саветам.

За тыдзень сена стагаваў,

За тыдзень зжаў авёс i жыта,

Бацькам i цешчы памагаў,

Бо столькі гора перажыта,

Бо ўвесну сам з усімі пух.

Цяпер быў хлеб i скварка ў хаце,

Зямля дагледжана, як пух,

Hi купіны — на сенажаці.

З тых пор усё пайшло на лад

I на сяле, i ў цэлым свеце.

I збожжа на казённы склад

Ішло па ленінскім дэкрэце.

Дабро уласным мазалём

За тры гады было нажыта,

I з рымарам, i з кавалём

Расплачваўся араты жытам.

А што на рынку ўтаргаваў,

З гасцінцамі прывозіў жонцы,

З зямлі работай вымагаў

Хлеб i надзейныя чырвонцы.

Суседзі ў складчыну купіць

Сабе наважылі жняярку,

Бо не адважваліся піць

З вяселля да хаўтураў чарку.

Ніхто не раіў, не вучыў,

Калі i як араць i сеяць,

Бо сам быў здатны i ўначы

Усё намалаціць i звеяць.

Ён зроду золку не праспаў,

Як прасыпалі недарэкі,

I чыстым зернем засыпаў

Дзяржавы i свае засекі.

Купляў у краме пакрысе

Паркаль, i хамуты, i ўтулкі,

I елі ў горадзе усе

Тварог, скароміну i булкі.

Ды гром ударыў над сялом,

Хоць кідайся жыўцом у пельку:

Настаў «Вялікі пералом» —

I абагулілі зямельку.

Як жыць, загадваў правадыр,

I пры яго падтрымцы

Бясплатна ехалі ў Сібір

Навечна «нехацімцы».

Яны усё жыццё ў даўгу

З апошняй будуць сілы

Валіць i карчаваць тайгу

Да самае магілы.

Усё i з хаты, i з двара

Абагульнялі цугам,

A ў голага гаспадара

Застаўся цэп ды пуга.

Цапільна шашаль патачыў,

Няма ў хляве нічога,

А пугай брыгадзір вучыў

I паганяў самога.

Чыталі лекцыі штодня

Пра догляд гаспадаркі,

A брыгадзір i старшыня

Часцей глядзелі ў чаркі.

На ix раўняліся касцы,

Камбайнеры, шафёры,

I аграномы, i пісцы

Глушылі горкай гора.

Хто мужыком ні кіраваў

Без жаднае патрэбы?

Хто для сябе ні вырываў

I хлеба, i да хлеба?

Сябе калгаснік дакараў,

Што не хапала сродак,

Хоць ён i сеяў, i араў,

А сам карміўся з сотак.

Ніхто не зразумее з нас,

Hi сейбіт, ні араты,

Чаму каторы год калгас

Дзяржаве вінаваты,

Чаму разбегліся сыны

З сяла ад маці з татам

I абыходзяцца яны

Мізэрнаю зарплатай?

А бацька, скручаны, стары,

Больш не прыпнуты страхам,

Есць хлеб да гэтае пары

Свой, ды з заморскім пахам.

Магчыма, трэба новы нэп

Па мудрых запаветах,

Каб есці свой уласпы хлеб

I зноў карміць паўсвета.

А ЁН ЯШЧЭ ЖЫВЫ

Яго аж двойчы пахавалі,

Яго мільёны праклялі

I ўсе сумленныя назвалі

Страшнейшым катам на зямлі.

А Ён хітруе, што нябожчык,

Прыкінуўся, што нежывы,

Яго жалезных крокаў пошчак

Скаваў i волю, i правы.

Крадком Ён запаўзае ў душы

I непрыкметна ў ix жыве,

Усе жывыя думкі душыць

У петрывалай галаве.

Ён бліскае крывавым вокам,

I пасміхаецца, i рад,

Што нехта не зусім далёкі

Яго выкопвае загад

I так, як ён, жывое душыць,

Слабейшых кідае па дол,

Святы агонь у сэрцах тушыць,

Бо сняцца «ворагі» наўкол.

З запырсканых крывёю кратаў,

З прабітай кожнай галавы

Ад Калымы да Курапатаў

Гучыць, што ён яшчэ жывы.

Каб толькі не зрабіць праліку,

Каб болей не было пагроз,

Каб у маленькім i ў вялікім

Ён больш ніколі не ўваскрос.

Пільнуйцеся, адзінаверцы,

I выкрасліце назаўжды

З душы, свядомасці і сэрца

Яго крывавыя сляды,

Бо день яго яшчэ не сцёрты

I шлях дыміцца крыжавы,

Таму трывожна, што i мёртвы

Ён недзе, ў некага жывы.

УВАГА

Што ж, адмантуліў дваццадь год,

I ўсе знялі артыкулы,

Ды не растаў пагарды лёд,

I ў вочы пальцам тыкалі,

Сцвярджалі голасна адны,

Другія ціха трэнькалі:

«Не, не саджалі без віны,

Была, хоць i маленькая.

Мяне ж, напрыклад, не ўзялі,

Бо быў, як шкельца, чысценькі,

А ix адразу замялі,

Бо на-цыя-на-ліс-ці-кі.

Не, не мацёрыя няхай,

Ды не заплюшчвай вока,

На ix прэтэнзіі начхай

I не пускай высока.

Рэа-білі-тацы-ю сваю

Хай берагуць на памяць,

А што ім спуску не даю,

Як след няхай уцямяць.

Hi граматы, ні ардэны

Няхай ім i не сняцца,

Не дачакаюцца яны

Салідных публікацый.

Мы ж, як i дваццаць год назад,

Правераныя змалку,

Калі хто вякне неўпапад,

Ізноў накінем чалку».

Так «прывячалі» часам нас,

Як пасынкаў адпетых,

I душы бэсцілі не раз

У гулкіх кабінетах.

Ківалі стрымана сябры,

Заўсёды асцярожныя,

А ты, нібыта конь стары,

Быў путамі стрыножаны

I асцярожненька ступаў

Сярод найбольш увішных,

Усім дарогу саступаў

I заставаўся ў «іншых».

Я нешта ўсё ж паспеў зрабіць,

Прыйшоўшы з дзікай замеці,

Мне ўзнагарод не зарабіць…

Застацца б толькі ў памяці.

ВЯРТАННЕ

Сталі прахам, i пылам, i тленам

Невядома за што i калі,

I да трэцяга, мабыць, калена

Ix радню i нашчадкаў звялі,

I таўром, як адзнакай праказы,

Закляймілі на гібель i звод

Кар'ерысты, злачынцы, пралазы

Паслухмяны бяззбройны народ.

Страшным выракам «вораг народа»

Казыралі ў сваей «барацьбе»,

Вынішчалі народ без звароту,

А народам лічылі сябе.

За цвярозыя думкі i словы,

За сумленне без жаднай віны

Навылёт прабівалі галовы,

Каб не думалі болей яны.

Прамаўчалі мы больш паўстагоддзя,

Хоць i бачылі ўсё навылёт.

I парэшце ў маўклівым народзе

Свет убачыў вялікі Народ.

Не маўчым, а гаворым, гаворым

I з патрэбаю, i без патрэб

I прызналіся: есці нам сорам

З кукурузай заморскаю хлеб.

О, каб столькі дабра, як Герояў,

На зямлі нашай шчодрай было,

Не прыпомнілі б сёння старое

З пахам рошчыны наша сяло.

Зразумелі сумленныя людзі

У адкрытым, галосным жыцці,

Што ахвяры — сапраўдныя суддзі,

A злачынцаў пакуль не знайсці.

СВЕЧКА

Завея пазрывала правады,

Скавала сцюжа лужыны i рэчку.

У хаце змрок, але такой бяды,

Магу нарэшце запаліць i свечку.

I запаліў. Яна трашчыць паволі,

Дрыжыць на шыбе i сцяне прамень,

I чорным прывідам гайдаецца на столі

Мой адзінокі i зламаны цепь.

I раптам наплываюць успаміны:

У нашым непрыкметным гарадку

Раса з пялёсткаў хмельнага язміну

Асыпалася на тваю шчаку.

Калі ты помніш першую сустрэчу,

Напэўна, ўспамінаеш i мяне,

Калі здалося, што ружовы вечар

Для нас ужо ніколі не міне.

Быў i працяг: патухла свечка ў змроку,

Я на плячы адчуў тваю руку,

Але ўначы бяда таемным крокам

Прайшлася i па пашым гарадку.

Палалі шчокі, на губах гарчыла,

Дрыжала свечка у тваёй руцэ,

Калі з табою гора разлучыла,

Скацілася расінка па шчацэ.

Не верыла ты ў тую пагалоску,

Што загула ў вушах i ў правадах.

I доўга не сцірала кроплі воску,

Што застывалі на маіх слядах.

Век дажываем з незагойным болем,

Спазнаўшы столькі гора на вяку,

I ведаем, што больш ужо ніколі

Нам не сустрэцца ў ціхім гарадку.

Завея замятае ўсе дарогі.

Няма з кім сумаваць i гаварыць…

Усё міне, i радасць, i трывогі,

Як толькі паша свечка дагарыць.

РЭТРАГРАДЫ

I сягоння дужа рады

Маладыя рэтраграды,

Паўтараючы азы,

Націскаць на тармазы.

Час застольны, час застойны

I спакойны, i прыстойны,

Бо выгодамі багаты,—

Ўспамінаюць бюракраты.

«Дэмакратыя ж — разлад!

Лепш за ўсё вярнуць назад

Незабыўныя парадкі,

Калі, пляскаючы ў ладкі,

Набівалі мазалі

Чытачы «Малой зямлі».

Усё цяпер ідзе не ў лад —

Не выконваюць загад».

Кіньце вы свае загады,

Маладыя рэтраграды,

Бо працуе не на вас

I народ, i новы час.

ПРАРОЧЫЯ СНЫ

Не обратил ли Бог

мудрость мира сего в безумие?

Первое послание коринфянам святого апостола Павла. Гл. 1, ст. 20

Прыходзяць сны, пачварныя, як здані,

То падаю, то на крыжы вішу,

А як у вокнах засінее ранне,

Што значыць гэты сон, я варажу.

I нарастае з кожным днём трывога,

А часам на сябе самога злосць,

Што не лічыў ніколі Богам Бога,

А ён усё ж, магчыма, недзе ёсць.

Не Саваоф з сівою барадою

I не Ілля, разгневаны прарок,

А нехта ж правіць шчасцем i бядою,

Узносіць i карае незнарок.

Ён даў усё, што трэба чалавеку,—

Жыццё, i мудрасць, i любоў навек,

Вёў праведнікаў у Карынф i ў Мекку,

Пакуль не збіўся з тропу чалавек

I, вырваўшыся з боскае улады,

Цягнуў пакуты на сваім гарбе,

A хіжы кат спакойны быў i рады,

Што мог караць мудрэйшых за сябе.

Штодня таемна гінулі ахвяры,

Жывых паскручвалі ў барані рог,

A праведнікаў ад крывавай кары

Не ўратавалі ні Закон, ні Бог.

За мной ўслед хадзіла пакаранне,

Знаходзіла i гнула ўсё часцей.

Мне лёс наканаваў выпрабаванне,

Каб стаць пасля чысцілішча чысцей.

У сны прарочыя я веру i не веру,

Але ратунку мне ад ix няма.

Я не баюся ні агню, ні звера —

Каб толькі не прыснілася турма.

Загрузка...