Аповесць
МАІМ БАЯВЫМ СЯБРАМ — БЫЛЫМ БАЙЦАМ I КАМАНДЗІРАМ ПАРТЫ-ЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
1
Да канала прымыкас кавалачак поля. На ім размяшчаюцца прычалы, цагельня, жылы дом штутгофскага пачальніка лагера смерці, склады гатовай прадукцыі і ямы, адкуль здабываем гліну. Тут працуе «Гопэгіль» — брыгада ў 120 арыштантаў.
Да кожнага з нас вартаўніка не прыставіш, таму раніцой ланцуг дзяжурных эсэсаўцаў — «эсэсманаў», як мы іх называем, акружае межы ўсяго ўчастка, брыгаду «Гопэгіль» прапускаюць у сярэдзіну, і мы бяромся за работу. Да вечара падпарадкаваны толькі нашаму обер-капо[19]— цірольскаму злодзею — Адзі Мэркеру, камандзіру варты ды обер-майстру Максу.
Асуджанага на бестэрміновае заключэнне цірольскага бандыта Мэркера мы цікавім толькі тады, калі паблізу начальства. Камандзіры варты кожны раз мяняюцца, на арыштантаў глядзяць скрозь пальцы. Найбольш дастаецца нам ад обер-майстра Макса.
Гэты сухі, зморшчаны немец з намі цэлы дзень. Работа на цагельні нескладаная. Арыштанты даўно ведаюць сваю справу, але стары службіст усюды суне свой нос, і няма ад яго ратунку. Ён не кране нікога і пальцам. Толькі падкажа эсэсаўцу і будзе спакойна глядзець, як той ломіць арыштанту косці. Шчасце наша, што ў Макса тут яшчэ і цэлая гаспадарка. Обер-майстар вымушаны адхіляцца то да кароў, то да свіней.
Вось і цяпер немец нечага накіраваўсяі ў поле.
Сёння камандуе вартай маўклівы і пуцалаваты унтэр-афіцэр. Як толькі знікае Макс, унтэр адразу крочыць да канала, хаваецца за кусты ды пачынае пуляць каменьчыкі ў ваду і, мабыць, думае пра тое, як пасля службы адправіцца да сваёй салдаткі.
Адразу знікае ў цёплым цэху і обер-капо.
У карпусах таксама не драмалі: даведаўшыся, што начальства няма, механікі пусцілі машыны на халасты ход — лаві момант, адпачывай, братва!
Арыштантаў бытта падмянілі.
За жылым баракам грузіць на параход цэглу мой брат, Валодзь-ка. Яго сябры ўжо мяняюць хлеб на тытунь. Згаворваюцца красці ў Макса цукровыя буракі. Дзеляцца навінамі:
Учора я здо-орава пажывіўся! Нарвежцы адмовіліся ад баланды!.. Сходзім у іхнія баракі!
А што ім! Ежу атрымліваюць праз Чырвоны Крыж з дому, багатыя!
У трыццаць дзевяты блок прывезлі нямецкіх матросаў. За нейкі бунт, чулі?!.
А як жа!
Разва-альваецца Германія!
Па швах разлазіцца! Так і чакай вызвалення!
Цяпер ужо ху-утка!
Зімаваць будзем дома!..
А што думаеш?!.
За галоўным корпусам я накідваю гліну ў ваганеткі. Валодзька вырашыў падацца сюды. I хоць бачыліся мы ўсяго гадзіну таму назад, спраў у брата няма, але яму хочацца да мяне з азартнага жадання пасмакаваць волі, рабіць фашыстам усё насуперак. Ён насцярожана азіраецца.
За лазой усё так жа вяла пускае кругі і марыць пра салдатку пуцалаваты унтэр. Ля гурбаў сухіх бадылёў, абняўшы аўтаматы, сумуюць эсэсаўцы. Макс падыходзіць да мяжы, нагінаецца над бліжэйшай гурбай і нешта там мастакуе.
Я зараз! — кажа Валодзька напарніку і, нагінаючыся, бяжыць ад прычала.
Яму страшна і весела.
Дарогу брату перасякаюць рэйкі. Каманда «Тонбэрг» піхае па эстакадзе ваганеткі з палівам для печаў. Чорны ад вугольнага пылу, курносы хлапец адстае ад ваганеткі. У Штутгофе ён усяго тыдзень, трапіў да нас за ўцёкі з лагера палонных. Калі пасля работы курносы надзявае паласатую куртку, то на яго плячах і грудзях красуецца мішэнь — чырвонае кола з чорнай плямай у цэнтры.
Валодзька знаёміцца з людзьмі хутка і ведае, што новенькага завуць Мікалаем. Усхваляваны хлапец штосьці крычыць майму брату, але з-за гулу машын нічога не разабраць.
Мікалай паказвае ў поле. Брат зыркае туды.
З гурбы бадылёў ляніва валіць густы белы дым. Ага, Макс пускае дымавую заслону! Але хіба ж эсэсаўцы стаяць для парады?
Брат паціскае плячыма, спяшыць далей.
Летам два арыштанты залезлі ў камендантаў басейн, высунулі з вады насы, а сябры прыкрылі іх блюшчам. Трэці папрасіў засыпаць яго пяском, пакінуць адно дзірку для паветра. Яны намерваліся ўвечары, калі здымуць ланцугі варты, вылезці са сховішча і ўцячы. Праз дзесяць хвілін пасля трывогі сабакі з «гундбатальёна» вывалаклі ўсіх траіх і разарвалі на кавалкі!
2
Валодзька да мяне дабегчы не паспявае. Чуе — за ім нешта здарылася! Кідаецца назад і абмірае ад жаху.
Збітая ў тлум каманда «Тонбэрг». Перавернутая ваганетка. Рассыпаны вугаль. Курчыцца ад болю Мікалай. Замест правай ступні ў яго — жудасны абрубак. На фоне антрацыту кантрастна выдзяля-юцца белізна аголеных касцей і малінавая гушча крыві. Апошні раз пшыхае вызваленая з катлоў пара, спыняюцца машыны. У цішы, якая раптоўна настае, чуваць цяжкае дыханне пакалечанага, паспешліва і ўстрывожана тупаюць ногі.
Чым яго?
Лёра сарвалася з лапцуга!
Кабель перагарэў!
Жарнула з маху, і нагі няма!
То дзіва — з такой вышыні!..
Ха-алера!..
Праз вугальны пыл відаць, як пашарэў твар няшчаснага. У вільготных вачах — пакута і бяссільная роспач. Хлапец ведае, што яго чакае, аднак не стогне, не скардзіцца, нікога не кліча.
Тут свае законы. За дапамогу і спачуванне пераламаюць нагу і табе. Каб быў паблізу Макс або які-небудзь эсэсавец, баяліся б нават падысці да месца выпадку. Цяпер жа дзве пары рук падхопліваюць Мікалая, адвалакваюць пад дом, кладуць на ўтрамбаваную зямлю, падсоўваюць пад галаву сумку.
Над месцам, дзе яго паклалі, з лёскатам адчыняецца акно. У раме з'яўляецца рыжая худая маладзіца ў сінім халаціку, спалохана глядзіць уніз.
Езус Хрыстус! — ускрыквае толькі яна і адразу знікае.
Праз пару секунд маладзіца паяўляецца ўжо ў дзвярах з цэлым бярэмам ваты і бінтоў. Гэта жонка начальніка лагера смерці, гаўпт-штурмфюрэра[20] войск СС, Траўгута Майера! Арыштанты бачаць, што яна хоча рабіць, і не вераць сваім вачам. Людзі нерашуча расступа-юцца, даюць немцы праход.
Жанчына падлятае да няшчаснага, падае па калені, выпускае пакецікі ды істэрычна вішчыць:
Kommen zu Hife, nun![21]
Валодзька тлумачыць і абураецца:
Чаго стаім? Будзем гэтак чакаць, пакуль чалавек крывёю сыдзе?!.
Усе кідаюцца да Мікалая. Цяпер вакол яго столькі людзей, што брату не падступіцца. Ён вымушаны заглядаць цераз галовы.
Нехта Мікалаю закасвае падраную калашыну. Чэх Клопачэк паднімае пакалечаную нагу, настаўляе жанчыне, і відаць, як з абрубка рытмічна пульсіруе бліскучы чырвоны струменьчык. Немка жахліва баіцца раны, бесталкова рве пакеты ды кладзе белыя падушкі на крывавае месца. Вата адразу набрыняла.
Трэба найсамперш затаймаваць кроў! — раяць вакол.
Пераціснуць жылы!
Жгутом, жгутом!.. Вазьмі мой рамень!
Чэх на ляту ловіць пажок, абматвае ім кульцю, напінаецца, аднак вынік той самы.
Што ты, Клопачэк?.. Не ўмееш — не бярыся!— гыркаюць на яго.
Я сэ ці-існэ!.. Фраў, біттэ, бандажуй!..
Майн Хрыст! Ёзус Марыя! — з адчайным плачам цвердзіць жанчына ды паверх ваты паспешліва наматвае бінт.
Прылятае задыханы Макс.
Was ist los?[22]
Стары зыркае праз плечы арыштантаў, пазнае кабету, давіцца на паўслове і нядобра абводзіць усіх вачыма.
З'яўлябцца унтэр-афіцэр, за ім і обер-капо, але бачаць жонку Майера, разгублена маўчаць таксама.
Цяпер арыштанты ўжо смялей сочаць за кожным рухам немкі, выразам твару выказваюць ёй спачуванне. Бедны Мікалай стараецца не варушыцца. У жанчыны — перапэцканыя ў кроў рукі, халат, нават — нос, а плечы пупырацца гусінай скурай. Паміж арыштантамі, ахвярай выпадку і немкай устанаўліваецца душэўны кантакт. З адценкам удзячнага спачування Мікалай ёй стогне:
Кальт, фраў Майер!
Карашё-о, карашё-о!..— ляпае па брудным абвялым калене палоннага немка.
Дагэтуль у Валодзькі была нейкая адчужанасць да ўсіх рыжых. Ён са здзіўленнем бачыць перад сабой добрую і простую кабеціну, яе валасы ўжо здаюцца брату залатымі.
Жанчына наматвае цэлую гару ваты і бінтоў, аднак кроў выступае праз марлю ўсё роўна.
Ды сцісні ты як след яму жылы! — гыркаюць на чэха, гатовы яго пабіць арыштанты.
Я сэ ціснэ!
Што ты шырокім рамнём зробіш, жгутом трэба!
У правай кішэні вазьмі, Клопачэк, кабель у мяне! — стогне Мікалай, хоча павярнуцца, падставіць кішэнь, ды раптоўны боль забівае яму дых, калека адразу мякне.
Bleiberuhig! Rühr dich nich, Kerl![23] — з вісклівым перапалохам упрошвае немка.
А тым часам Валодзьку агортвае якаясьці трывога.
Чаму ад гліны не прыбег сюды брат? I чаму больш ніхто не прыйшоў ад парахода з яго каманды?..
Валодзька зыркае навокал. Пачырванелы обер-капо сцябае сябе плёткай па далоні, чакае чагосьці нядобрага і злосна ўсміхаецца. Зводдаль бурчыць Макс. Унтэр-афіцэр застыў з каменным выразам на пуцалаватым твары і з нядобрым напружаннем таксама чагосьці чакае...
3
Ніхто з нае не пайшоў глядзець на Мікалая не выпадкова. Арыштантам ад канала ды нам ад гліны быў добра відочны сіні матацыкл, што імчаў па дарозе са Штутгофа. Аднак папярэдзіць аб небяспецы сяброў нам не было ўжо калі.
I перад цагельняй падзеі цяпер пацяклі з маланкавай хуткасцю.
Спачатку ад мураваных сцен адбіваецца рэхам траскаценне матора.
Бусел едзе! — кідае нехта перасцярогу.
У адзін момант людзі пазбываюцца ілюзіі і зноў робяцца вязнямі лагера смерці. Паспешліва ламацяць клюмпы, і натоўп бытта здувае з пляцоўкі ветрам.
Рэфлекс жудаснага страху выносіць з падворка і Валодзьку. Ен хаваецца за эстакаду, глядзіць.
На падворак вылятае сіні матацыкл з начальнікам лагера ды раптоўна гамуе. Гаўптштурмфюрэр выключае матор, ставіць машыну на ўпоры, і яго даўгавязая фігура застывае ў недаўменні. На апусцелай пляцоўцы толькі унтэр-афіцэр, Макс і обер-капо ды ля Мікалая — жанчына. Тры немцы застылі на «смірна». Рукі кабеты трымаюць істужку марлі, на твары — вінаватая разгубленасць і пе-рапалох.
Was ist los? — пытаецца Майер.
Праз хвіліну ён ужо пружыністым крокам ідзе да жонкі.
— А-а, рыжая ты сцерва, літасць сваю вырашыла паказаць?!. Стакалася ўжо з імі?!. Мяшчанства мне тут развяла?!. Няма ў цябе іншай работы, як ганьбаваць мяне?.. То я знайду табе занятак, вобла паршывая!
Жанчына ўбірае галаву ў плечы. Муж на баварскім дыялекце рычыць яшчэ нешта і замахваецца бліскучым ботам. Ляцяць на сцяну акрываўленыя бінты, набрынялая крывёю гамола ваты, і коратка ўскрыквае Мікалай. За другім разам раз'юшаны эсэсавец трапляе жонцы ў жывот. Худая кабеціна перакульваецца, становіцца ракам ды бяссільна енчыць.
У цэхах уключаюць маторы, нарастае гудзенне машын, і слабы жаночы енк тоне ў грукаце. Цяпер толькі відаць, як Майер узмахамі то адной, то другой нагі б'е жонку. Жанчына то ўзнімаецца на калені, то зноў ляціць носам у пажухлую траву. Нарэшце яна адрываецца ад зямлі і, хістаючыся, як п'яная, ляціць цераз падворак ды нырае ў сенцы, губляючы за сабой кавалак сіняй матэрыі.
Раз'юшаны Майер гоніцца за жонкай да дзвярэй. Затым началь-нік лагера абрушваецца на Макса, унтэр-афіцэра, обер-капо і разга-няе іх на месцы. Тады паднімае жалезны шворан, ідзе да Мікалая.
З-за жудаснай сцэны, з-за грукату Валодзька не бачыць, як да яго падкрадваецца з-за эстакады Адзі Мэркер.
— А-а, лодар, курорт сабе тут знайшоў?..— раптам ён чуе ў сябе над вухам.
Валодзьку апякае ўдар бізуна, і брат кідаецца ад эстакады прэч. Ён ляціць да сваіх, стараецца лепш не думаць, што цяпер адбываецца перад акном, а плячо ў брата гарыць, бытта паласнулі па ім распаленым прэнтам.
4
Пад вечар брыгада «Гопэгіль» вяртаецца ў Штутгоф.
Удалечыні над лесам дыміць ненажэрны комін крэматорыя — там наш лагер. Выстраеныя па ранжыру ў калону па пяць чалавек, абкружаныя ўзводам эсэсаўцаў, мы паныла крочым па бруку. Я зноў не разам з братам. З-за свайго росту ён у сярэдзіне калоны, я — наперадзе. Валодзька ідзе перакошаны — стараецца не дакрануцца, барані божа, да пляча кашуляй.
Задняя пяцёрка піхае возік на гумовым ходзе. На платформе побач з пустымі банкамі ад абоду — два трупы.
Другі арыштант памёр сваёй смерцю. Гэта малады немец-салдат. Пасля абеду ён адчуў сябе дрэнна. Сябры яго схавалі за шта-бель гарачай цэглы дачакацца вечара. Заглянулі перад адыходам, а ён ужо — акалеў.
Каб ля ўвахода ў лагер не трымалі надарэмна калопу, пакуль дзяжурныя будуць здымаць вопратку з мёртвых і выпісваць на грудзях нумары, усе гэтыя «фармальнасці» старасты зрабілі на цагельні. Нават памянялі мёртвым курткі на сваё рванне. Цяпер целы ляжаць на возіку голыя, прыкрытыя шмаццём. Каб тое, што засталося ад Мікалаевай галавы, не забрудзіла крывёю дошак і не трэба было іх адмываць, яго завярнулі кашуляй.
Яшчэ каго-небудзь прыб'юць сёння ў лагеры пад час праверкі. Нехта ноччу памрэ...
Я падлічыў: з «Гопэгіля» выбывае тры-чатыры чалавекі ў суткі. Такім чынам за трыццаць — сорак дзён каманда абнаўляецца. Рана ці позна — твая чарга!
Валачомся мы, абсыпаныя жоўтым цагляным пылам, кожны ад-чувае на сваіх плячах касцяныя пальцы смерці і не можа пазбавіцца назойлівага пытання: калі з табой гэта здарыцца — сёння?.. Заўтра?..
Пуцалаватаму унтэр-афіцэру дасталося ад Майера за астаноўку цагельні, таму ён не ў гуморы. Немец бачыць першыя дамы мястэчка Штутгоф, дзе яго сёння недарэмна будуць выглядаць. Затое ў лагеры яго чакае непрыемнасць пісання рапарта. Ён упадае ў лютасць.
Прусак спыняецца, дзікімі вачыма абводзіць калону. Хтосьці выхіліўся з шарэнгі. Унтэр ляціць туды і з панурай зацятасцю малоціць людзей прыкладамі.
Aüssrrrychten![24]— кідаецца яму на падмогу обер-капо.
Адзі Мэркер вымаўляе «с» з такім халодным прысвістам, а «р» — з ракатаннем, што каманда яго бытта апякае нас ударам бізуна.
— Сабакі, подлыя!.. Здохлыя, смярдзючыя каты!.. Ну, пачакайце ж, заўтра вы будзеце на цагельні свой кал жэрці, я ж паклапачу-уся! — картавячы, абяцае пуцалаваты начальнік варты.
I яшчэ большы робіць разлад. Напалоханыя арыштанты цяпер ужо, як авечкі, дробна і бездапаможна грукочуць драўлянымі падэш-вамі па слізкаму бруку.
Узяць ногу! — не дае апамятацца капо ды ўладальна цвердзіць: — Лінкс, цвай, драй! І-і — лінкс, цвай, драй! І-і — лінкс!..
Паспешліва ловім такт. З перабольшаным стараннем адначасова грукочам клюмпамі па каменнях.
Айн лід![25] — патрабуе уптэр.
Алекс, запявай! — кідае мне Мэркер.
У Штутгофе такі парадак: хочаш ці не хочант, умееш ці не ўмееш, баляць ад прыклада косці ці не баляць, але загадалі — спявай! Ды, глядзі, не абы-як!
Адкашліваюся і зычна зацягваю:
Drüben In Oberland ei da ist es wunderschön![26]
Айнс, цвай! — прыпячатвае цірольскі бандыт ды запальвае ва мне нейкую іскру.
Я ўжо паўтараю нават з натхненнем:
— Drüben In Oberland ei da ist es wunderschön!
Айнс, цвай! Ецт — цузамэн![27]
Дзесяткі тэнараў дружна падхопліваюць:
Da ist die Jägerei, hei lo! Da ist die Schiessen frie hei li, hei lо-о-о-о![28]— і цягнуць яны «о» тактаў з дзесяць.
Тут далучаюцца басы. Пад гэтае «о-о-о» яны па-чмялінаму гудуць у ніжняй актаве:
Schiss mir einen Rehbock zusammen
Schiess mir oder schiss mir nicht![29]
Айнс, цвай!
Schiss mir einen Rehbock zusammen
Schiess mir oder schiss mir nicht!
Айнс, цвай!
Калі ты — малады, і здаровы, і поўны сілы, але ўжо думаеш, што ясі апошні кавалак хлеба ў сваім жыцці, то адчуваеш у ім тысячу адценняў і табе будзе здавацца, што нічога смачнейшага яшчэ ніколі не еў. На хмары ў такі момант разгледзіш найдрабнейшыя завіточкі. А інтэнсіўнасць твайго ўспрыняцця ў такую хвіліну прыспешыцца ў тысячу разоў. Таму нават гэтыя легкадумныя словы, пакладзеныя на меладычныя галасы, цяпер нас ачароўваюць. Знікла паныласць, ужо ўсе забыліся, хто мы, куды ідзём — усе ў палоне гарманічнай мелодыі і рытму. Паслухаць зводдаль і можна падумаць, што спяваюць не людскія здані, хадзячы матэрыял для крэматорных печаў, а — шматгалосы зладжаны хор студэнтаў.
Назва нашага лагера паходзіць ад невялічкага мястэчка Штутгофа (што бытта бы на прускай мове некалі азначала «Лес багоў»). Узыходзім на асфальтаваную вуліцу Штутгофа. Песня скончылася. Яе нам як бы шкада, але ж нічога не параіш, і мы толькі мацней, чым трэба, выбіваем нагамі яе рытм:
Грым-грым! Грым-грым!
Грым-грым! Грым-грым!
Noch ein mal «Drüben»[30] — загадвае Мэркер.
Цяпер я чую свой голас, адбіты рэхам ад мураваных будынкаў, а краем вока лаўлю за фіранкамі акон насцярожаныя позіркі жанчын і выводжу ўжо для іх:
Drüben In Oberland ei da ist es wunderschön!
Drüben In Oberland ei da ist es wunderschön!
За мураванкамі направа ў лес вядзе брукаваная дарога — з каменнямі, адшліфаванымі да бляску арыштанцкімі клюмпамі. Там сярод дрэў тырчыць бяскрыўдная шыльдачка з надпісам: Waldlager[31] Адгэтуль нявінныя выносныя сосны з гладкімі вашчонымі стваламі засланяюць будынак крэматорыя. Людзі, якія ездзяць па асфальце Данцыг — Эльбінг, нават не здагадваюцца, што за лагер перад імі за лесам справа і што за комін над соснамі курыць тлустым і чорным дымам, інакш яны напэўна аб'язджалі б Штутгоф здалёк!
Збочваем на брук.
Насустрач нам — эсэсаўскі чын з чырвонай апаскай дзяжурнага на рукаве. Высокі, паджары, з халоднымі вачыма. Замест гальштука ў афіцэра блішчыць чорнай эмаллю з белымі абадкамі рыцарскі крыж. Хвіліну мы насцярожана маўчым. Халера цябе ведае, з якім настроем ты. Учора нас гадзіны дзве муштраваў па лесе — нават на вячэру спазніліся...
Mützen ab![32] — віскнуў обер-капо.
Сто дваццаць кепак адначасна ляснулі па сцёгнах — аж па лесе пракацілася кароткае рэха.
Афіцэр спыняецца, дае дарогу. З усяе сілы грукаем клюмпамі, ямо немца вачыма, трымаючы кепкі прыціснутымі да правага сцягна, але дзяжурны бытта нас і не бачыць. Афіцэр стаіць сабе на жвіровай дарожцы і выкалупвае з рукава смяцінку. Гэтак тырчыць, заклапочаны, пакуль не пракацілі і возік.
Пранясло! Страху наеўся і Мэркер, ён ужо з нехаванай палёгкай кідае:
Mützen auf![33]
Мы ахвотна выконваем яго каманду.
За першымі соснамі з правага боку раптам узнікае не палац, а — цуд. У яго стралістым даху — колеру спелай маліны, у бялюткіх сценах і венецыянскіх вокнах я кожны раз знаходжу штосьці новае. Ён да таго прыгожы, што здаецца сном,— я нават не бяруся яго апісваць.
Вакол будынка-казкі, бытта ў цёплую пару, зеляніць сабе сака-вітая траўка — роўная, сцяблінка ў сцяблінку. Перад фасадам у басейне велічна плывуць два чорныя лебедзі, пакідаючы за сабой стралістыя разводы. Паміж басейнам і будынкам на флагштоку — чырвонае палотнішча, а ў белым коле — чорны павук Hackenkreuz-a[34]
Beenden «Drüben»![35]
Распаленыя рытмам і мелодыяй песні, падбадзёраныя маўчаннем дзяжурнага афіцэра-фарсуна, у прадчуванні адпачынку цяпер мы спяваем палацу:
Da ist die Jä-egerei, hei li, hej lo!..!..
Но-о! Но-о! Но-о!..—- гудуць басы.
Da ist die Schiessen frie, hei li, hei lо-о-о!..
Айнс, цвай!
Стараемся не дарэмна.
На верандзе з'явіліся дзве дзіцячыя галоўкі — нявінныя, як анёлкі. Выглянула прыгожая маладзіца — жонка каменданта лагера Гоппэ. Усе трое глядзяць на нас з цікавасцю і слухаюць. Нехта з арыштантаў мне казаў, што Гоппэ — не Майер. Гэты надта любіць сваю сям'ю і не можа жыць без яе. З-за дзяцей і жонкі на трунах і касцях лепшых будаўнікоў ды архітэктараў Еўропы ён пабудаваў гэты палац і толькі тады перавёз да сябе сям'ю.
Мабыць, праўда, камендант — не начальнік лагера. Што ж, і сярод змеяў здараюцца верныя адзін аднаму самцы і самкі.
5
Каманду «Гопэгіль» нядаўна перавялі жыць у новы лагер, ён размешчаны крыху далей.
Мы ўсё крочым. Пасля камендантавага палаца нарэшце з'яўля-юцца баракі старога лагера. Тут у нас цяпер бальніца, так званы «рэвір».
Ля старога лагера замінка. Як звычайна, два пярэдніх арыштан-ты ўзялі цела бязногага Мікалая і павалаклі ў гэты самы «рэвір». Але ж куды падзець немца, ён жа арыец?
Малады салдат прыехаў з Усходняга фронту на пабыўку, пера-спаў ноч з полькай і за змяшанне расы трапіў сюды, у лагер смерці.
Я бачыў фашыстаў у дзеянні, калі яшчэ праходзіла лінія фронту. Потым такія самыя тыпы мяне з братам кінулі сюды за калючы дрот...
I гэты салдат да Штутгофа нашкодзіў, мабыць, людзям не мала. Аднак мы да яго ўжо не маем нянавісці і не злараднічаем. Мы ўсе прымалі ўдзел у яго перавыхаванні, і паспяхова. Калі вахманы давалі салдату закурыць, немец сумленна дзяліўся папяросай з арыштанта-мі. Раздаваў сухары, што прысылалі яму з дому. Не было ні ў каго сум-нення, што праз пару тыдняў хлапца адпусцілі б. Недзе побач са Штутгофам жыве яго маці, рыхтуе сыну харчовую пасылку...
Што рабіць з гэтым? — пытаецца ў начальніка варты збіты з толку обер-капо. Адзін Мэркер яшчэ не паспеў да салдата прызвыча-іцца як да арыштанта.
Не ведаеш? — злуе пуцалаваты унтэр-афіцэр.— Вазьмі сабе ў блок, устаў у залатую рамку і павесь над ложкам!
Ад цынізму унтэра да свайго саслужыўца ў нас па скуры праходзяць мурашкі. Мэркер мне і чэху ківае:
Давайце!
Бяру за адубянелыя ногі палоннага немца, за жоўтыя рукі хапае Клопачэк. Валачом салдата туды, дзе ля бальніцы ляжыць штабель целаў. Немец надта доўгі. Ад свайго цяжару мёртвае цела выгінаецца, нават шоргае па асфальце, але ў нас няма ні сілы, ні ахвоты ўзняць яго вышэй, і мы сябе супакойваем, што нябожчыку ўсё роўна: з абад-ранай скурай трапіць у крэматорную печ ці з гладкай — болю не адчуе.
Няпраўда, што сталыя людзі прывыкаюць да смерці і перастаюць яе баяцца. Да смерці можна толькі прыстасавацца. З часам можаш есці, размаўляць, слухаць анекдоты пры мёртвых і нават рагатаць, але нейкім другім планам ты заўсёды будзеш памя-таць пра яе, і цябе ні па момант не пакіне інстынктыўны жах. Бо побач са смерцю другога ляжыць твая ўласная, а каму валяцца з цьмянымі вачыма ў Штутгофе вырашае звычайная выпадковасць.
Неахайна апускаем немца на трупы, глядзім.
Мы — лагерная арыстакратыя з «Гопэгіля» — кормяць нас часамі коштам пайкоў гэтых нешчаслівых, бо мы яшчэ пры целе, вельмі фашыстам патрэбныя — робім ім цэглу, на якую і ў ваенны час попыт не паменшаў. А людзі, якія тут ляжаць, былі ўжо не здольны і да так нескладанай работы.
— А гдэ Ніколяй? — пытае мяне чэх і разглядваецца. Курносага хлапца не магу знайсці і я. Кідаюцца ў вочы тонкія патыкі рук і ног з вузламі суставаў, лабковыя косці і худыя ключыцы жанчын, патускнелыя вочы ды выведзеныя хімічным алоўкам на жоўтых скурах нумары. Колькі разоў бачу гэты малюнак, аднак і на гэты раз ад жаху і пачуцця бяссільнай віны падгінаюцца ногі. Мне трэба прыкласці сілу волі, каб зрабіць крок назад.
Бягом далучай! — вішчыць ад калоны Адзі Мэркер і трасе нам бізуном.
6
Дзяжурныя эсэсманы ў варотах старанна падлічваюць чацвёркі «Гопэгіля». На лагерным двары калону Мэркер распускае.
З Валодзькам мы з палёгкай уздыхаем ды ідзём к бараку. Немцу, які памёр на цагельні, вахманы раніцой падарылі свежую газету, яна цяпер у мяне. Савецкія войскі наступалі ў напрамку Кіева. Саюзнікі высадзіліся на поўдні Італіі. Кароль Эмануіл арыштаваў Мусаліні... Не церпіцца схавацца ў куточак і пачытаць, што самі немцы пішуць пра вайну,— мы даўно навучаныя вылускваць у газетах патрэбныя навіны між радкоў.
У барак не пускаюць — ля дзвярэй нерашуча тоўпяцца ўстрыво-жаныя арыштанты. Пакуль мы былі на цагельні, дзяжурны выявіў, што ў некаторых арыштантаў кепска запраўленыя нары. За такі грэх належыць і мне дваццаць бізуноў. У дзверы могуць заходзіць толькі штрафнікі для расправы.
Не мог заслаць, як я?! — абураецца злосны Валодзька.— О, усыплюць як мае быць, то будзеш ведаць другі раз! — абяцае мне.
Я вінавата маўчу. Нары з-пад рук Валодзькі кожную раніцу вы-ходзяць як цацка, а я часта бываю няўважлівы, спадзяюся на авось.
Дай газету, бо забярэ гадзіна! — брат вырывае ў мяне «Фолькішэр бэобахтэр», хавае за пазуху.
Гучыць пералік прозвішчаў — нікуды не дзенешся. Чалавек восем заганяюць нас у «штубу». Перапалоханыя штрафнікі ціснуцца да сцяны, бо кожны хоча бізуны атрымаць апошнім. Пасяродку «штубы» стаіць ужо лава — калі ласка, апускай нагавіцы і кладзіся на жывот.
Памочнік «штубэнэльтэстэ» — дохлы, замухрышкаваты варшаў-скі кішанковец з тых нягоднікаў, якія ў лагеры яшчэ толькі пачыналі рабіць кар'еру, бярэ вузкую дошчачку (ведае, мярзотнік, ад чаго мацней пячэ!) ды з насмешкай пераможцы пытаецца:
Ну, хто самы адважны, падыходзь!
Заменак прызвычаіўся, што ахвяр трэба вывалакваць за рукі. А мяне страшэнна цягне пачытаць газету. Я дакладна ведаю, як будзе пячы дошчачка на ягадзіцах, але цікавасць да падзей куды большая.
Бі мяне! — кажу яму і гэтак упэўнена выходжу на сярэдзіну «штубы», што кішанковец губляецца.
Расцягнуўшыся на лаве, мушу яго нават падганяць:
Ну, давай!
Здэхля ляпае пару разоў і лісліва заяўляе:
Ладна. Толькі каб «блёкэльтэстэ» Цымерман не ведаў, што адпускаю!
Амністыя датычыць і астатніх. Зашпільваю нагавіцы, штрафнікі глядзяць на мяне, як на дабрадзея, а мяне разбірае на іх злосць. Хутчэй да газеты!
Праз пару мінут звякаюць бітоны — прынеслі баланду.
7
Толькі справіліся мы з «вячэрай», а нас ужо пруць на праверку, а тады на нары. Адбой.
Змардаваныя, згаладнелыя, стэрарызаваныя людзі паводзяць сябе па-рознаму. Адны паціху моляцца. Іншыя крадком жуюць суха-ры з пасылкі. Яшчэ іншыя шэпчуцца. А хто — адразу правальваецца ў цяжкі сон.
Нары трохпавярховыя. Унізе ляжыць Клопачэк, над ім — Валодзька, яшчэ вышэй — я. Ля маіх ног з'яўляоцца цёмна-русая галава памочніка капо з хлебнай каманды — Рыхарда Шульмана.
Алекс, бяры брата, пайшлі!
Пасля адбою расхаджваць могуць толькі эсэсаўцы. Калі ўбачаць рух у блоку праз акно, вахманы з вышак страляюць па шыбах без папярэджання.
Прытрымліваючы на жываце рваныя кальсоны, мы старанна прыгінаемся і крадзёмся за Рыхардам. «Стары нумар» Шульман быў сакратаром камсамольскай ячэйкі ў Інстэнбургу і трапіў у лагер яшчэ ў 19З5 годзе.
У Штутгофе нямецкіх камсамольцаў і камуністаў шмат. Некато-рыя з іх даўно памянялі свае чырвоныя вінкелі на зялёныя, а пры сустрэчы выкідваюць рукі і вітаюцца клічам: «Гайль Гітлер!» Іншыя панура лазяць, як цені, падазрона азіраюцца і ні з кім не гавораць. Але ёсць і нязломныя, бы Рыхард. Гэтаму стройнаму і дзейнаму прыгажуну, які бытта жывым сышоў са старонак раманаў Дзюма, мы нечым спадабаліся, ён трымае над намі апеку.
Залазьце! — загадвае паціху немец ды паказвае на пустыя нары ў сярэдзіне блока, дзе спяць толькі «старыя нумары» — старасты груп ды майстры ад «цёплай» работы: кухары, падмятайлы, пісары...
У насцярожанай цішы мы з братам ныраем пад адну коўдру. Ужо каторую ноч арыштанты-арыстакраты запрашаюць нас да сябе, каб паслухаць пра партызан.
I я працягваю прарваную ў мінулую ноч казку:
...Што ў Беларусі, ля Мінска!.. Нават ля самай Прусіі, паміж Беластокам і Гродна, лясы перакапаны супрацьтанкавымі равамі, утыканы дотамі, зрытыя тунелямі! Фашысты абложаць іх з усіх бакоў, партызаны пройдуць пад зямлёй тунелем і апынаюцца ў тыле!.. А раняць каго ці захварэе запаленнем лёгкіх каторы — не бяда! Адразу з Масквы прылятае санітарны самалёт і забірае!..
Чуваць, як ад захаплення арыштанты варушацца. Лагерны пісар Цукерман, падкладваючы Валодзьку на хлеб рыбнай кансервы, дзівіцца:
А з чаго робяць яны бетон у лесе для дотаў? Самалётамі жа яго не навозіш!
Гэ, мэнш! — тлумачу нездагадліваму «шрайбэру».— Едзе нямецкі эшалон з цэментам на Усход, напрыклад, пад Бранск, партызаны яго запыняюць! Заладуюць фурманкі папяровымі мяшкамі і пруць іх у гушчэр!..
Нашым цэментам будуюць сабе бункеры! — дзівіцца нехта ў цемры.
Праклятыя жандары, мабыць, носа ў лес не сунуць! — злараднічае Рыхард.
Хіба яны дурні? На краю лесу аж трымкаціць ад шыльдаў з надпісамі: «Міны!», «Партызанскае царства!», «Фашыстам, прадажні-кам і шалёным сабакам уваход забаронены!», «Паспрабуй, фашыст, сунь свой нос у лес, сунь — што ты заўтра сунуць будзеш?!.»
Легкаверныя слухачы зноў варочаюцца, скрыпяць нарамі, а мне першы раз так агідна перад самім сабой, перад Валодзькам. Я адчуў, што болей набіваць сабе такім чынам цану, гэтак хлусіць ужо, мабыць, не змагу. Хопіць, хай пацяшае іх хто іншы.
1
Арыштанты сёння на работу не ідуць — нядзеля.
Канчалася восень. Прабірае да касцей холад, але мы тоўпімся на двары, жмурым вочы на ледзяное сонца, што вісіць над лесам. Вось яно схаваецца за сосны, і сцямнее. Тады зноў — трывожны сон на скрыпучых нарах пад разлезлай дзяругай у халодным бараку. А потым? Зноў цэлы тыдзень мясі клюмпамі гразь, лаўчы, хавай спіну ад капо, вахманаў, прыкідвайся дурнем, глухім ды сляпым. Колькі гэта можна цягнуць?..
Натоўп вязняў лазіць без мэты каля баракаў. Людзі насцярожана маўчаць, чагосьці напружана чакаюць. У гушчы худых і паласатых ценей гэтаксама блукаем, трывожна маўчым ды з надзеяй нечага чакаем і мы з Валодзькам.
Так праходзіць цягучая гадзіна, другая, трэцяя... Пасля абеду дзяжурны эсэсман крычыць з прапускной будкі:
Лагерны пісар, на выхад!
Лагерны пісар, на выхад! — паслужліва перадаюць з вуснаў у вусны арыштанты, і загад ляціць з блока ў блок.
...пісар, на выхад!
...на выхад!
I вось ужо «шрайбэр» Цукерман — у такой жа паласатай вопратцы, што і мы,— нясецца трушком да варот. Што здарылася? Сумна эсэсаўцам і яны патрабуюць людзей, каб пастраляць у іх для забавы? Хочуць папрактыкавацца выбіваць зубы, ламаць сківіцы?
Але за калючымі дратамі, ля дзяжуркі,— на-ранейшаму пуста. Усё выглядае мірна, спакойна. Ага, будуць, мабыць, набіраць рабочую каманду ў далёкую дарогу!.. Таму сотні арыштантаў падаюцца да варот. Людзі ціснуцца да іх так блізка, на колькі дазваляюць кулямёты вартаўнікоў з вышак, што тырчаць над калючымі дратамі, развеша-нымі на белых ізалятарах. Хоць шансаў трапіць у такую каманду не маем, аднак і мы з Валодзькам падаёмся туды — нам ісці зусім блізка.
Блокамі ў Штутгофе называюць баракі. Усе яны выходзяць тар-цамі на адзіную вуліцу. Лагерная магістраль заканчваецца варотамі з будкай дзяжурных эсэсаўцаў — «вахманаў», як мы іх называем.
У бараках-блоках жыве па пяцьсот арыштантаў. Мой блок лічыцца нумарам шостым, але ад варот стаіць першы. Натоўп сцякаецца да яго.
У дзвярах з'яўляецца наш цар і бог, злодзей-рэцыдывіст «блёк-эльтэстэ» (старшыня блока) Цымерман і нямее ад злосці. У Штутгофе лагернае начальства дазволіла насіць яму прычоску, замест паласа-тага пінжака апранаць — звычайны, толькі з чырвонымі крыжамі на плячах, і дапусцілі да ўлады. I карыстаоцца ўладай ён поўнасцю.
За Цымерманам застылі тры гладкія, як парсючкі, юнакі — яны адкрыта служаць рэцыдывісту за жонак. Адчуваць, як шарахаюцца ад яго былыя адвакаты, пісьменнікі, як трасуцца капітаны акіянскіх лайнераў, як згінаюць галовы ўладальнікі багатых магазінаў, выціскаць уніжанае скуленне ў прафесараў, міністраў, збіць з ног аслабелага чэмпіёна па боксу, іграць ролю вяршыцеля лёсу паўты-сячы чалавечых істот стала для гэтай нікчэмнасці патрэбай, як нармальнаму чалавеку займацца сваёй справай, а для п'яніцы — піць гарэлку. Свіст бізуна для яго — музыка, а катаванне — прыемнае правядзенне часу.
Выхалены масажамі лепшых масажыстаў і адкормлены тлушчам з арыштанцкіх пасылак твар бандыта зрабіўся раптам барвовы ад лютага гневу.
Вы, сабакі дохлыя, вашаі смярдзючыя, чаго тут балаган стварылі?.. Лё-ос! — раве гладкае мурло бычыным голасам, узнімае раменны бізун ды з цэментавага ганка нырае на нас:
Орднунг мус зайн!
Вакол мяне і Валодзькі ўжо нікога няма.
Ноччу, калі я апавядаў арыстакратам-арыштантам пра парты-зан, зводдаль прыслухоўваўся і Цымерман. Потым, усім на здзіўленне, загадаў халуям даць нам па кубачку кавы.
Убачыўшы цяпер мяне, «блёкэльтэстэ» апякаецца. Каму ўцячы перашкодзіла сцяна барака, той выцягнуўся ў струнку і з робленай пакорай і адданасцю глядзіць бандыту ў вочы. Цымерман вяла ляпае аднаго, другога арыштанта па плячы бізуном і са сваім гарэмам накіроўваецца да блока дацкіх заложнікаў.
Натоўп адразу забывае «блёкэльтэстэ», пачынае сцякацца да варот зноў.
З будкі выходзіць нарэшце «шрайбэр» Цукерман са старым шарфюрэрам[36] Хоць немец без шыняля, у адным мундзіры, але на баку мае паходную сумку, аўтамат — сабраўся ў дарогу. Без асаблівай цікавасці і злосці, а толькі па абавязку шарфюрэр абводзіць нас вачыма і кідае:
Zwanzig Mann![37]
Арыштанцкая маса ўскіпае:
Мяне!
I я з вамі паеду, шэф!
Калі ласка, мяне абавязкова вазьміце, гэр шэф!
Я ўжо ездзіў у «аўзэнкомандо»[38], вахманы былі мной задаволеныя!
Крычаць, просяць, моляць як хто можа. Каб здавацца больш мажнымі, некаторыя ўсю душу ўкладваюць у позірк і выраз свайго твару, абы толькі крануць шэфа. Няважна, што яшчэ нічога не вядома! Куды б ні адправіліся гэтыя «Zwanzig Mann», яны хоць нейкі час падыхаюць уяўнай свабодай.
Du, du und du![39] — тыцкае пальцам у грудзі арыштантам, выбірае сабе рабочую каманду немец.
У кожнага з нас на левай грудзіне — белая лапіна, на ёй адціс-нуты чорным нумар, каляровы вінкель і літара. У мяне нумар 22854, у Валодзькі на адзінку болей. Чырвоныя вінкелі вызначаюць нашы палітычныя пераконанні, а літара «R» сцвярджае, што мы рускія і ні ў якія «аўзэнкомандо» браць нас нельга. (У Штутгофе беларусы, укра-інцы і рускія насілі літару аднолькавую.)
Агорнуты азартам рызыкі — што я трачу? — прыкрываю рукой нумар, пад палец немцу падстаўляю плячо. Дудкі! Вопытнае вока старога служакі прачытала мой шыфр здалёк. Шарфюрэр нібы прачынаецца ад абыяка васці і суму, крычыць:
— Nein! Du ist Russ, du wirst weglaufen![40]
Хто ўцячэ-э, ё-он? — заступаецца «шрайбэр».
Да вярбоўкі прыглядаецца памочнік капо з хлебнай каманды — Шульман.
Паглядзіце на яго морду, гэр шарфюрэр, хіба яму тут дрэнна? — спакойна ўстаўляе Рыхард.
Паглядзеўшы на мяне ўважліва, немец праз хвіліну літасціва кідае:
Komm mit! [41]
За мной нахабна прэцца і Валодзька, бытта «Komm mit» адносіцца і да яго.
Was? — вішчыць перапалоханы шарфюрэр.— Und noch ein Russe?[42]
Гэта браты, няхай едуць разам! — зноў умешваецца дабрак-пісар.— Яны ніколі не разлучаюцца!
Бедны Цукерман, каб ён толькі ведаў, што яму будзе за гэтую фразу!..
Праз гадзіну нашу «аўзэнкомандо» прапусцілі праз вароты і ўжо вядуць на вакзал вузкакалейкі. Мы кудысьці паедзем, штосьці будзем у начы ладаваць, вернемся толькі раніцой ды завалімся на цэлы дзень спаць. Усе арыштанты ў палоне невядомага. А мяне ахоплівае ўпартая рашучасць: ну, цяпер або ніколі!.. Азіраюся на Валодзьку, і яго вочы гараць.
2
З першых дзён лагернага жыцця мы з Валодзькам думалі пра адно: як адгэтуль вырвацца. Многія людзі, якія прыехалі ў адным транспарце з намі, неяк ужо надта хутка прымірыліся са сваёй доляй. Мы такіх не разумелі.
Ад нястачы вітамінаў у Штутгофе панавала агідная хвароба — флегмона. Спачатку выступалі на целе чырвоныя плямы, паступова плямы сінелі, і потым цела пачынала гніць так, што бялелі наверсе голыя косці. З яўлялася ў каго-небудзь такая флегмона на назе, і чалавек ужо адно думаў пра свае балячкі. Бядак абкладваў гнілыя раны бабкіным лістам, абкручваў паперай ад цэментавага мяшка, бярог ад вады, стагнаў, лічыў, колькі дзён яна ўжо мучыць, колькі яшчэ можа цягнуцца.
З братам мы таксама мелі гэтую заразу, але нават не заўважалі яе.
Ля цагельні з боку канала варты амаль не было. Прыдумай спосаб перабрацца цераз канал і ты — на волі! Я ўспомніў, што татары ў часы паходаў перабіраліся цераз глыбокія рэчкі па дне з трысцінкай у зубах. Мы з Валодзькам укралі ў цэху дзве доўгія медныя трубачкі, падпільнавалі момант, узялі трубачкі ў рот, не паглядзелі, што ногі з флегмонай, палезлі ў ваду праверыць, што выйдзе.
Канал даўно не чысцілі. На дне было столькі глею, што мы адразу пагразлі і ледзьве сябе не выдалі. Абодва прыкінуліся, бытта нам прыйшла фантазія пакупацца ў вопратцы і абутку. Атрымалі па дваццаць пяць бізуноў, і на гэтым усё скончылася.
Калі здаралася каму-небудзь з нашых знаёмых уладкавацца на цёплую і лёгкую работу, ён рабіўся ціхім, прытойваўся, думаў так і перачакаць бяду. Некаторыя арыштанты нават марылі зрабіць кар'еру.
Як магло дайсці да пагалоўнага знішчэння людзей цэлых вёсак, вуліц, гарадоў, яўрэйскіх гета? Здарылася гэта яшчэ і таму, што многія ахвяры да апошняга ракавога моманту ашуквалі сябе надзеяй на збавенне і цуд, на тое, што ў першую чаргу загіне яго хворы сусед, а ён, здаровы, яшчэ немцам спатрэбіцца ці адкупіцца залатым пярсцёнкам, самагонам, новымі ботамі ці просьбамі, таму і не ўцякаў у лес, не шукаў ратунку.
Мяне обер-майстар Макс нядаўна ўздумаў назначыць старастам над васьмю арыштантамі, якія ладавалі гліну. Цяпер я мог жыць лепш, памагаць брату, знаёмым. Але мяне толькі цікавіла, як новая пасада паможа вырвацца з пекла.
Вясковая замкнутасць і мужыцкая вуглаватасць крыху аддзялілі мяне ад той часткі арыштантаў, якія былі ядром у лагеры: польскай, чэшскай, рускай інтэлігенцыі. З іх ніхто не спяшаўся знаёміцца з маўчуном. Не спяшаўся і я. Прыглядаўся, прыкідваў, наматваў на вус.
У транспарце з Беластоцкай турмы прыехала нас чалавек шэсцьсот, пераважна сялян — людзей добрых, працавітых і па-свойму сумленных, але без рызыкі,— фашысты іх набралі не з-за палітычных пераконанняў ці — непакорнага характару, а па прынцыпу — абы больш стэрарызаваць вёсак. Нядаўна такія восем чалавек везлі саматугам на цагельню абед на возіку. Аднекуль з'явіўся амерыканскі самалёт, даў чаргу з кулямёта і напавал забіў канваіра. Абедзенная каманда і не падумала разбягацца. Дзядзькі труп немца і яго вінтоўку асцярожна паклалі на платформу побач з бітонамі з супам і напалоханыя вярнуліся ў лагер.
Зайду да землякоў часамі ў барак і бачу, як яны сябе ашук-ваюць. Вераць байкам, бытта праз тыдзень-другі нашы высадзяць дэсант і вызваляць усіх з лагера. А то завядуць спрэчку, хто лепшы: камендант лагера штандарт-фюрэр Гоппэ ці начальнік лагера гаўптштурмфюрэр Майер. I тут хто-небудзь з такім жа ўздымам пачне выхваляцца, як яму ў абед удалося злавіць у супе аж чатыры бульбіны. Праз некалькі хвілін робіцца сумна і я ўжо не магу слухаць гэтага самаашуканства. Але ж і не станеш псаваць людзям настрою! Уцякаю ад іх, упарта цвярджу сабе ў душы:
«Не тое, не тое!.. Эх, чорт!»
У Штутгофе поўна было і бывалых людзей. Мы спалі побач з механікам савецкага танкера «Донбасс», з палярнікамі. Яны — хоць і пакалечаныя, аслабленыя, аднак вінтоўкі не аддалі б, калі б канваір загінуў. З лагера такіх нікуды не выпускалі. Часамі пасля адбою мы з Валодзькам забіраліся да іх пад дзяругі і слухалі, пераймалі вопыт, як схаваць след, абдурыць сабак, як абыходзіцца без компаса...
3
Едзем у таварным вагоне. Валодзька ля акна вартуе, я сачу за яго тварам. Нам ніхто не перашкаджае. Арыштанты валяюцца на падлозе вакол буржуйкі, а вахманы сядзяць на скрынях і грэюцца вакол другой.
Вахманаў забаўляе Люкембах, капо «аўзэнкомандо» — порсткі, тоўсты немец з лысінай і стальнымі пярэднімі зубамі. У Штутгоф ён трапіў за бандытызм, таму носіць зялёны вінкель. Якраз апавядае пра свае прыгоды. Паходзіць ён з Гамбурга, канчаткі слоў глытае, і зразумець яго гаворку не проста.
...Ноччу напалі мы на баўэра,— хваліцца.— Сям'ю ўсю выразалі ў пень! Абчысцілі. Ат, барахло падранае. Яшчэ — пару мяшкоў свініны, некалькі пачак старых сігар... Усе пайшлі з хутара. Я апошні закінуў рукзак з саланінай на плечы, каб несці, ды чую — баўэрава дачка, Ліза, яшчэ хрыпіць. А прыгожая, сцерва,— я гэта заўважыў, калі мы толькі ўвайшлі ў дом!.. Адным словам, кідаю мя-шок, перавязваю ёй рану. Нас потым да аднаго пералавілі і — у суд! Усім кат у Кёнігсбергу адсек галовы, а мне за тое, што выратаваў дзеўку,— памілаванне.
Нічога сабе гісторыя!
О-оу-у, дык у цябе баба на свабодзе!
А што думаеш? Прысылае пасылкі!
I нават не злуе?
Бабы ад гэтага больш пакорныя робяцца!
Патрэбная яна мне недарэзаная, з крывой шыяй. Пачкі прымаю. Не дурань.
Га-га-га-га! — іржуць вахманы.
Салдаты глядзяць ужо на капо як на героя і свайго чалавека. Нават лісліва ўсміхаюцца. Мяне гэта забаўляе. Бандыт лез са скуры, каб хоць на хвіліну зраўняцца, і нарэшце дабіўся свайго.
У кутку вагона — скрынкі ад маргарыну. Перад адпраўкай з лагера Люкембах узяў для арыштантаў сухі паёк. Глянуўшы на кардонныя скрынкі, капо пляскае сябе па мясістых сцёгнах і, яшчэ ўзрушаны апавяданнем, абяцае:
Ну ж і нагатуем мы гарохавага супу, гуляшу, пудзінгу, кавы, майн гот!
I тут заўважаю, што Валодзька перамяніўся з твару.
Ты чаго? — трывожуся.
Снег! — ледзь не з плачам скардзіцца ён.
Ну-у?!
Глядзі сам!
Валодзька падсаджваецца да кампаніі. Я асцярожна набліжаюся к акенцу.
I праўда! Усё поле і будынкі, як толькі можа ахапіць мой позірк, пакрыла раўнюткая коўдра першага ў гэтым годзе снегу. А яшчэ, быт-та на злосць, свеціць месяц, і на дварэ такая бель, што аж рэжа ў вачах.
Справа дрэнь!
Наш план быў просты. Настае ноч, мы хутка адкідваем гак на дзвярах, рассоўваем дзверы і па хаду — вылятаем пад адхон! Яшчэ ў Штутгофе на станцыі праверылі — гак адкідваецца лёгка, дзверы ходзяць на шарнірах добра — нашмараваныя, толькі з гарачкі б не пераблытаць, каму за што хапацца. Вузкакалейны поезд валачэцца з хуткасцю дваццаці кіламетраў у гадзіну. Нахіленая плошча адхону сыграе ролю амартызатара, ссунешся па ёй і — у траву! Там схоплівайся на ногі і — у лес!.. Валодзька вартаваў момант, калі нам адчыняць дзверы.
Цяпер усё прапала. Відна, следна. Каб злавіць чалавека, не трэба і сабак. Я злую на брата. Не мог падаць сігналу, калі поле было чыстае. Дацягнуў, і вось табе!..
Hali, Russe! — крычыць вахман ад буря^уйкі і лапае далонню па прыкладзе.— Geje weg vom Fenster! Hau ab, Mensch![43]
Неахвотна саджуся на падлогу. Ляціць да д'ябла план! Гляджу з папрокам на Валодзьку і бачу — ён ледзь не плача. Робіцца яго шкада. Бедны, ён жа не вінаваты. Стараюся сябе суцешыць — выпадак, мажліва, яшчэ і надарыцца.
Падбадзёраны ўвагай вахманаў, Люкембах пачынае выслужвац-ца. Ускоквае з месца, заганяе нас ботамі ў цесную грамаду, раве, мяшаючы польскія і нямецкія словы:
Lo-os, Lo-os, versammeln sich![44] Жабіны морды! Да купы, сабачыя вантробы!
Мы ціснемся да печы.
Пажылы немец-баптыст з фіялетавым вінкелем на грудзях нездаволена аглядае мяне, Валодзьку і бурчыць:
Праз гэтых праклятых рускіх усюды клопат! Вока з іх так і не спускай, бо ўласнай скурай будзеш адказваць, калі дадуць драла! Навошта было іх браць у «аўзэнкомандо»?!
Бурчаць і іншыя.
У нашу каманду трапілі моцна анямечаныя палякі з Памераніі. Фашысты лічылі іх за чыстых арыйцаў. Яны адмаўляліся ісці на вайс-ковую службу, і палякаў пасадзілі ў лагер заложнікамі. Гэтых яшчэ можна зразумець, ім і думаць няма чаго пра ўцёкі — побач дамы, немцы адразу панішчаць сем'і. Памеранцы ў Штутгофе прытаіліся, атрымлівалі з дому пасылкі, чакалі канца вайны, падкрэсліваючы то польскае, то нямецкае паходжанне — у залежнасці ад сітуацыі на фронце або крытычных момантаў у лагеры.
А хто думае ўцякаць, крыпель[45] ты, няшчасны! — агрызаецца на баптыста Валодзька.
У брата атрымліваецца гэтакае шчырае абурэнне, што не паве-рыць яму, здаецца, немагчыма. Толькі арыштантаў не правядзеш. Па нейкіх прыкметах яны здагадаліся пра наш намер, варожа зыркаюць і бурчаць далей. Сяджу як на іголках, і мяне разбірае адчай ды бяссільная злосць.
4
Нарэшце спыняемся на станцыі Тыгенгоф — кіламетраў дваццаць ад лагера. Люкембах з адным вахманам застаюцца варыць вячэру, астатнія ж з шарфюрэрам вядуць арыштантаў да работы. На пуці чакае нас шырокакалейны вагон з дошкамі, а побач — пусты вагон вузкай каляі. Трэба з аднаго вагона ў другі перакідаць ладунак.
Шарфгорэр расстаўляе вакол вагонаў чатырох салдат, пасылае наверх дзесяць арыштантаў, а сам ідзе ў вакзал. Прыступаем да справы.
А ты, русэк, малайчына!— нечакана хваліць мяне памеранец.
Чаму-у? — не разумею.
Працаваць умееш...
Шпурляючы дошкі, я сачыў, каб кідаць адначасова, інакш дош-ка вытне напарніка па руках. Так рабіў бы кожны на маім месцы, калі б захаваў яшчэ хоць крыху чалавецтва. Памеранцу няёмка за сяброў, якія нас бэсцілі з Валодзькам у вагоне, і хлапец гэтак мне выказвае спагаду.
А-а!.. Фэлек, давай мяняцца месцамі! Хачу пакідаць з родным братам!..
Памеранец ахвотна адыходзіць да суседа.
Кідаем дошкі ўжо на пару з Валодзькам. Над намі, на слупе, гарыць пяцьсотсвячовая лямпа, нас відаць з усіх бакоў. Немкі ля дзвярэй вакзала чакаюць пасажырскага поезда і абыякава разгляд-ваюць арыштантаў у паласатым адзенні. Да іх набліжаецца шарфю-рэр. Каб дзеўкі чаго-небудзь нам не перадалі, ён ля іх спыняецца і ляніва папраўляе мундзір. Цішыня правінцыі дадае адвагі. Здаецца, бачу я нават, як пад носам у галоўнага вахмана пераліваецца святло і блішчыць кропля — стары фарсун і прыехаў без шыняля.
Ах, чарвівы смарчок, няўжо ты мяне ўтрымаеш?!
— Ну, што будзем рабіць? — шапчу брату. Валодзька маўчыць.
Мы з ім — супрацьлегласці. Калі яшчэ да вайны вучыліся ў тэхнікуме і жылі ў інтэрнаце, то ніколі не маглі дайсці да згоды. Атрымаем, бывала, з дому грошы. Брат за тое, каб іх падзяліць на столькі частак, колькі дзён чакаць другога пераводу, а я — супроць. У такіх выпадках я заўсёды на нешта спадзяваўся.
У Штутгофе таксама мы не ладзілі.
Уцячы? Не было яшчэ выпадку, каб гэта каму ўдалося. Табе, на-прыклад, пашанцуе, апынешся на волі, а далей? У арыштанцкай воп-ратцы ўдзень нідзе не пакажашся, можна ісці толькі ноччу і прабі-рацца полем, каб не налезці на каго. За ноч прапаўзеш па бездарож-жы кіламетраў з дваццаць, а дадому — пяцьсот. Паўтысячы падзялі на дваццаць! За столькі дзён абавязкова дзе-небудзь пападзешся!
У Штутгофе можна атрымліваць харчовыя пачкі. З дому яны нам прыходзілі рэгулярна. Сытымі ад бацькавых пасылак не бывалі, даводзілася дзяліцца з сябрамі, аднак заставалася сёе-тое і нам. У «Гопэгілі» людзі мяняліся праз тры-чатыры месяцы, гэта праўда, аднак шчасліўцы ўмудраліся працаваць там па тры гады! У газкамеру трап-ляў той, хто не мог ужо валачы пог, нас жа гэта цяпер кожны дзень мінала.
Трэба пачакаць, магчыма, надарыцца больш зручны момант. Так думаў брат. А мяне ўсяго разбірала: цярпі, пакарайся?!.
— Ну?! — падганяю Валодзьку. У яго бліскаюць на вачах слёзы.
Раптам адчуваю да брата спагаду і цеплыню. Дома засталіся бацькі. Мала шанцаў, што ўцячом. Нас зловяць, кінуць сабакам, акрываўленыя целы пакладуць ля брамы на памост, як тых двух, з басейна, каб кожны арыштант бачыў. Як тады старым жыць на белым свеце?.. Калі ж нам і пашанцуе, ці ж не прывязуць сюды, на наша месца, іх?.. Што горш?
Валодзька заўсёды быў лепшым сынам. Ён і цянер перш за ўсё думае пра старых. Ліха па яго, чаму ён заўсёды можа быць высакародны, а я — гэткі чэрствы эгаіст?!.
У такім выпадку давай паспрабую я адзін, а ты заставай-ся!..— няўпэўнена шапчу.— Тады хто-небудзь з нас уцалее — ці тут, ці там...
Брат насцярожана думае і ківае галавой. Разумею, у тым, што хачу зараз зрабіць, зноў нешта нядобрае. Аднак мяне ўсяго падмывае ад задумы. Я не ў сілах стрымацца. Толькі прагна ўзіраюся, запамі-наю Валодзькаў твар. У такія моманты гавораць важныя словы, каб надоўга запаміналіся, і мне трэба нешта сказаць такое на развітанне, але не ведаю што, і горла сціскае спазма.
5
Хопіць! — гарланіць нам знізу салдат, які ўзяўся кіраваць усёй работай.
Я насцярожана заміраю.
— Злазьце на адпачынак! Наступная дзесятка наверх — марш! Абэр шнэль, фэрфлюхтэ!..
Усе з палёгкай уздыхаюць ды цераз борт спяшаюцца на перон — там ужо горба дошак, па ёй яны сходзяць, як па памосце. Я адзін накіроўваюся ў канец вагона. Няўжо надышоў час?.. Надта проста штосьці!..
На руках, стараючыся не выявіць ніякай паспешнасці, спакойна апускаюся між вагонаў. Не магу намацаць буфера, дрыжаць халер-ныя ногі. Нарэшце ступаю на цвёрдае жалеза адной клюмпай, другой. Цяпер я ў цяні, мяне ніхто не бачыць. Ці здаецца, ці сапраўды чую за акаваным лістамі жалеза вуглом насцярожанае знаёмае сапенне. Там недзе перажывае за мяне Валодзька — у брата звычка, калі ён хоча нешта ўтаіць, цяжка дыхае.
Не траціць дарагіх хвілін!
Між буфераў ныраю пад вагон. Тут значна цямней. Нагінаюся яшчэ больш. На пероне чалавечыя ногі. Як мага хутчэй паўзу між рэек. Нейкая жалязяка балюча б'е па галаве, і я сцялюся на шпалы блінам. Зялёная сумка са спіны спаўзае пад бараду, блытаецца пад рукамі. Лаўлю яе зубамі і паўзу, паўзу, паўзу...
Няўжо не заўважылі да гэтага часу?!. Чым далей аддалюся ад аховы, тым больш шанцаў на ратунак. Пякуць паколатыя рукі, баляць калені, пячэ на галаве гуз, і я стараюся паўзці локцямі: правая нага — левы локаць, правы локаць — левая нага...
Здаецца, паўзу ўжо цэлую вечнасць. Даўно павінен скончыцца і цягнік, хопіць!
Звяртаю ўправа, вынырваю з-пад колаў на асветленае месца, азіраюся. З ляжачага палажэння не магу пазнаць мясцовасці і разабрацца, дзе што. Ага, вакзал, здаецца,— там!.. Ліха на яго, адбегся ад сваіх усяго на тры вагоны?.. Што рабіць, залазіць пад колы зноў? Позна!
Гальт!
Гальт! — крычаць зусім не ў тым баку, дзе, па-мойму, павін-ны быць салдаты. Але крычаць напэўна мне і бягуць ужо ў маім напрамку — напружана тупаюць боты. Гэта толькі падбадзёрвае — усхопліваюся на ногі.
Перада мной якісьці роў, за ім — плот. Далей — домік, кусты і — поўны змрок. З разбегу скачу, адчуваючы невясомасць, пралятаю ладны кавалак у паветры і... расцягваюся на другім беразе.
Тах! — коратка бухае карабін.
Скурай на плячах і патыліцай адчуваю — паляць па мне. Усхопліваюся, пералятаю плот. Тварам і грудзьмі рву, як павуцінне, нейкія вяроўкі, імчу далей. Апынаюся ў змроку, сярод якогасьці зарасніку. Каб не заляцець з агня ў полымя, прымушаю сябе спыніцца і паслухаць.
За мной не гоняцца. Праз рэдкія, аблітыя жывым серабром хмурынкі прыязна свеціць мне палавінка месяца. Цішыня. Дзьме бадзёры ветрык, мірна шалешчуць дрэвы. Вагоны з дошкамі, з арыштантамі і эсэсманамі дзесьці далёка, не страшныя, як бы іх і ўвогуле не было. Агортвае і напаўняе мяне хваля бязмернай радасці. Удыхаю паветра на поўныя грудзі, выпростваюся, нават разводжу рукі — бытта скінуў з сябе цесны пінжак і мне цяпер лёгка, лёгка!
— Тах! — як пад зямлёй недзе гучыць зноў стрэл. Уяўляю, як там мітусяцца вахманы, якая крывая морда ў старога шарфюрэра, бандыта Люкембаха.
— А дулю бачылі?!.— з дзікім і пераможным здзекам паказваю фігу туды, дзе страляюць, і кідаюся бегчы зноў.— Цяпер мяне зловіце, так вам і паддамся!..
6
Вылятаю на адкрытае месца.
Перада мной вялізны будынак другога вакзала. Ага, той быў вузкай каляі, а гэты — шырокай. А вунь і пуці з выслізганымі рэйкамі. Насустрач рухаюцца два цені з ліхтарамі. Па нейкіх няўлоўных рысах адразу вызначаю — старыя чыгуначнікі, баяцца іх няма чаго. Імчу далей, ведаючы ўжо, што рабіць. Прабягу ў іх перад самым носам, каб мяне бачылі, тады вунь там, дзе свецяцца стрэлкі, павярну ўлева, змылю след.
Анямелыя чыгуначнікі спыняюцца. Нават узнімаюць карбідныя ліхтары, свецяць. Свяці, свяці, прыглядайся добра, халера цябе бяры!..
Сівыя, у цёмных шынялях з вузкімі пагончыкамі, у нязграбных фэльцавых ботах. Гляджу на іх, яны — на мяне, маўчым. Абвостранае праяўленне інстынкту самазахавання. Усімі мускуламі дакладна адчуваю мажлівасці старых, іхнія сілы, выразна бачу, куды з налёту піхнуць, каб абодва шмякнуліся патыліцай на рэйкі — у грудзі, крыху ніжэй шыі!.. Абодва чыгуначнікі ўлоўліваюць мой настрой, моўчкі і паспешліва сыходзяць убок — пакорна мяне прапускаюць.
За стрэлкамі налева — вытаптаная ў снезе дарожка. Завароч-ваю туды. На хаду выхопліваю з торбы жменю табакі, сыплю за собой. Вецер імгненна змятае яе, крупінкі знікаюць у іскрыстым снезе, і я сыплю другую жменю...
Дарэмныя намаганні! Беражліва закрываю торбу — невядома, што чакае яшчэ наперадзе, каштоўныя і пахучыя крупінкі мо спатрэ-бяцца. Азіраюся.
Перада мной — адкрытае поле. Высокае, асветленае месяцам неба, сухое і бадзёрае паветра ды спакойная цішыня ўжо не здаюцца мне чужымі. Яны даўно знаёмыя, свойскія і звычайныя.
Прытомнею ўжо зусім. Аддыхваюся. Стараюся супакоіцца, ісці вольна.
Дзіўна. Чым больш аддаляюся ад вахманаў, тым меншую адчуваю радасць. Недарэчна, але факт: на хвілінку пашкадаваў аб Штутгофе. Мабыць, шкадую таму, што ён стаў вехай у маім жыцці. У рове ля крэматорыя вецер развявае родны попел і бялеюць косці ад знаёмых, сяброў. У бараках засталіся хворыя і слабыя. Некаторыя з іх не перажывуць і тыдня без маёй дапамогі. Невядома яшчэ, ці выжыве пад кіямі пісар Цукерман, які рэкамендаваў мяне ў Тыгенгоф. Тысячы дахадзяг у тоненькіх пінжачках пападрыжаць на марозе цэлую ноч перад баракамі ў калонах, стоячы на «смірна», праклінаючы мяне і цэлы мой род, пакуль эсэсаўцы з сабакамі будуць шукаць уцекача. I самае страшпае — я пакінуў брата!
Бачу яго бліскучыя ад слёз вочы...
Валодзька на два гады маладзейшы. Я меў абавязак апекавацца над ім і часта парушаў яго. Але з'есці лішнюю грушу, схаваўшыся ад Валодзькі, або ўхіліцца ад цяжкой работы дома і ўзваліць на брата — адно, а тут — зусім іншае. Так і бачу паружавелы, як у дзяўчынкі, ад кідання дошак Валодзькаў твар. Ён будзе акрываўлены праз некалькі гадзін, калі фашысты начнуць помсціць за маю авантуру. Невыносна цяжка. Я нават пад барадой расшпільваю арыштанцкую куртку ды глыбока ўздыхаю.
Няўжо бачыў Валодзьку апошні раз? Як гляну ў вочы маме? Ці не вярнуцца лепш і не заявіць — бярыце мяне, рабіце, што сабе хочаце, адно не чапайце брата і бацькоў! Памучаць, а потым пагасну, і зноў нічога мяне не будзе абыходзіць, як не абыходзіла, пакуль не нарадзіўся на свет — хіба была тады каму страта?..
Аднак я няшчыры.
Шкадую таварышаў, брата толькі для апраўдання перад сваім сумленнем. Я змагаюся сам з сабой. Паступова мяне агортвае бунтарская ўпартасць, зухвальства. Няўжо мы павінны толькі охаць ды брахаць за вугламі на фашыстаў і пакорна падпарадкоўвацца, абы яшчэ крыху праіснаваць?
«Блёкэльтэстэ» Цымерман аднойчы выстраіў раніцой пяць соцень арыштантаў на праверку. За ноч чалавек восем памерла. З нябожчыкаў сцягнулі верхнюю вопратку ды склалі іх радочкам пад баракам. Пасля рапарта старасты блока эсэсаўскаму афіцэру трупы, як звычайна, меліся павезці ў крэматорыі. «Блёкэльтэстэ», чакаючы «рапарт-фюрэра», апошні раз пералічваў нашыя шэрагі, раздаючы налева і направа тумакі.
Раптам з-пад сцяны ў адных кальсонах узняўся адзін з памерлых і рэшткамі сілы павалокся да нас. Карычневая зморшчаная і патрэс-каная скура яго абцягвала адно косці. Крыпель ішоў, як п'яны, толькі блішчалі яго вочы і тырчалі шэрыя вушы, нібы выразаныя са старой, патрэсканай халявы. Чалавек быў у такім стане, калі забываеш — ад-куль ты, як цябе завуць, ды пераўтвараешся ў засушаную блашчыцу за абразом.
А ты, вашай смярдзючы, куды прэшся? — зароў «блёкэльтэстэ» і рынуўся ад нас.
Па-ане, я жывы-ы яшчэ! Я яшчэ жыву-у, паглядзі-іце!..— жаласліва ўзмаліўся паляк.
Што-о?.. Хто табе гэта сказаў?!. Ты — спісаны, смуроддзе! Я табе, свіныя ты кішкі, пакажу зараз!.. Думаеш, з-за цябе стану новы фармуляр запаўняць? Цябе болей няма на свеце, разумееш?.. Табе нават ужо нумар напісалі!..
Хоць «блёкэльтэстэ» крычаў на-нямецку, няшчасны яго зразумеў. Крыпель паўзіраўся сабе на грудзі, дзе хімічным алоўкам былі выведзены лічбы, ціха і вінавата прамовіў:
Так, так...
Марш на сваё месца! Абэр шнэль, кароўе вымя, кройц унд сакрамэнт! — папёр яго Цымерман. Заклікаючы нас у сведкі, абурана паскардзіўся: — Бачыш, калі адумаўся, вашай?!.
Паляк вярнуўся пад барак, пакорна лёг. Цымерман абвёў калону дзікімі вачыма, павучальна пракрычаў:
Орднунг мус зайн, фэрштэен?
Калі мы з Валодзькам потым здымалі з трупаў бялізну і ладавалі целы на воз, чалавек быў таксама адубянелы, як іншыя.
Чакаць, пакуль і мяне зробяць гэтакім?
Спадзеючыся на цудоўнае збавенне, на маіх вачах загінула не адна тысяча арыштантаў у Штутгофе, яўрэяў — у Гарадку, Беластоку, а нашых беларусаў па вёсках. Вядома, цешыць сябе ілюзіяй і гэтак існаваць — лягчэй. Толькі каму патрэбна такое самаашуканства? За мяне паплацяцца многія. А каму патрэбна такое жыццё — брату, сябрам? Каму мы такія патрэбны? Мо я, гэткая размазня, патрэбен маім бацькам? Ну яго да ліха, нацярпеўся!..
Я заўсёды падабаюся сабе, калі знаходжу сілы з многіх шляхоў выбіраць самы цяжкі. Таму і цяпер на душы адразу адлягае. Абуджаецца і мацнее дзікая радасць перамогі. Я ўжо — адна рашучасць і ўздым, вагання не стае і следу, я ўжо мяркую — што ж мне цяпер рабіць?!
7
Салдаты, вядома, не пакінуць ля вагонаў дваццаць арыштантаў, каб лавіць аднаго. Паднімуць на ногі мясцовую жандармерыю? Тыгенгоф — маленькая мясціна, у ёй два-тры жандары. Галоўнае — дзяжурная рота штутгофскіх эсэсаўцаў з паўсотняй сабак — «гундба-тальён». Пакуль бесталковы звярынец гэты ўзвядуць на машыны, па-куль прыедуць сюды, пройдзе з гадзіну. Здолею за гэты час адысці дастаткова далёка ды не пакінуць следу — буду ўратаваны.
Не траціць дарэмнага часу, дай бог ногі!
Паказваюцца нейкія домікі, за імі — чорны роўны прасцяг. Я слупянею: на маім шляху — канал! Уся гэтая мясцовасць ляжыць ніжэй узроўню мора. Ад Балтыкі яе абараняе земляная дамба. Нізіну перасякае густая сетка асушальных равоў, з якіх безупынна пампу-юць ваду ў мора. Каналы шырокія, па іх ходзяць баржы, я да іх прыглядзеўся, калі нас вязлі ў лагер.
Вакол непрывычная цішыня. У вокнах мірна жаўцее святло. Дзесьці залётна, падлізліва цяўкае сабачка. На беразе застылі даўзёр-ныя верацёны лодак. Падаю на дно першай лодкі. Здаецца, нікому няма да мяне справы — цішыня.
Я вырас у мясцовасці, дзе — ні рэчак, ні азёр. Пра лодкі толькі чытаў у кніжках, а бачыў іх дагэтуль адно на малюнках. Хоць яна дакладна такая, якой я сабе ўяўляў, але ж як да яе падступіцца?.. Спахопліваюся — патрэбны вёслы! Халера на іх, дзе ж яны тут?!. Ага, вёслы напэўна забіраюць у хату на ноч!.. Без намыслу кладуся на нос ды пачынаю грабці пад сябе рукамі. Гэ, хоць і памалу, але, здаецца, рухаемся!..
Сантыметр за сантыметрам набліжаюся да другога берага.
Вылажу на сушу ды моцна піхаю лодку на сярэдзіну канала, каб вецер адагнаў яе ад следу. Вецер мой саюзнік. Компаса няма. Яшчэ ў Штутгофе заўважыў — сёння дзьме з паўднёвага ўсходу, а вятры тут устойлівыя. Бяру крыху правей, на поўдзень. Чорна-белыя палоскі маёй вопраткі ноччу разгледзіш толькі зблізку — зводдаль зліваюцца ў шэры тон. Ад людзей мушу трымацца на дыстанцыі.
Крадуся нейкімі прысадамі, пераскокваю цераз вуліцу, вылеж-ваю ў кустах, пакуль чуваць галасы людзей. Праходжу пад лініямі высокага напружання. Каб збіць з тропу сабак, у зацішным месцы сыплю табаку зноў.
Справа чарнее стужка пуці, узбіраюся на яе — мазут на рэйках і шпалах глушыць след не горш за ваду, табаку трэба берагчы! Ужо падбіраю словы, якімі стану апраўдвацца перад бацькамі, хваліцца перад сваякамі, калі вярнуся дадому. I зараз жа з забабонным страхам адганяю ад сябе назойлівыя думкі, каб не наклікаць бяды.
Прыходжу ў сябе на беразе новага канала, недалёка ад пуці.
Чыгунка ідзе на жалезны мост. Перад яго фермамі — будка вар-таўніка. У акенцы ружавее жар ад раскаленай печкі: хтосьці там, ха-лера, сядзіць! Абавязкова трэба прабрацца на той бок: чым болей пе-рашкод пакіну за сабой, тым менш шанцаў спаткацца з «гундбатальёнам».
Часамі чалавек думае не словамі і не вобразамі, а — дзеяннем. Яшчэ не разумею навошта, інстынктыўна сыходжу з пуці, паднімаю з-пад плота бервяно, узвальваю на плечы ды крочу на мост. Такое адчуванне, бытта я ўжо не раз бываў у падобных сітуацыях і заўсёды так рабіў.
Не ведаю, ці праз маю хітрасць вартаўнік за акенцам падумаў, што хтосьці свой валачэ дадому палена на дровы, ці проста будачнік спаў,— не выходзіць да мяне ніхто. Страшэнна радуюся, што ўдалося перайсці мост. Заўважаю ў сабе дзіўную кемлівасць. I да чаго ж залежыць чалавек ад абставін: хіба ў звычайных умовах прыдумаў бы нешта такое?..
Зноў пераплываю каналы. Спрабую грабці і вёсламі, але нічога не выходзіць, у мяне лепш атрымліваецца рукамі. Крочу па полі, яно падзелена равамі і калючым дротам на квадраты. Перабягаю асфальт, абыходжу вёскі. I колькі ўсё гэта працягваецца — тры гадзіны, сем,— не ведаю, знікла пачуццё часу. Ужо не магу валачы і ног. Мне здаец-ца, Што сплю, а падарожжа сніцца і я аніяк не магу ад яго адвязацца.
Будзяць мяне пеўні. Выходзіць, блізка раніца, і за ноч, мабыць, аддаліўся я ад небяспечнага месца дастаткова. Хутчэй хавацца, па-куль людзі не прачнуліся!
Зводдаль стаіць хутар, выбіраю яго.
Мясцінкамі, дзе няма снегу, па храпе ды гнілых качанах капус-ты падкрадваюся да падворка. Забіраюся ў гумно ды вобмацкам вывучаю, што ў ім знаходзіцца.
Пальцамі адчуваю малатарню, саламарэзку, сцірту снапоў. Чорт на яго, як лёгка арыентавацца ў чужым гумне: што ў Беларусі, што ў Германіі — аднолькава!.. Далей ляжыць сена, немалочаныя снапы: выбірай па густу!..
Збожжа могуць сёння малаціць, а сена — браць жывёле. Спаць у саломе халадней, аднак выбіраю яе: днём салому кранаць не павінны, сечку рэжуць у гаспадарцы не кожны дзень. Закопваюся ў халодныя і моцныя, як драты, сцябліны, падцягваю калені пад бараду і адразу засынаю.
Спачатку сніцца, бытта бягу па нейкім лесе, мяне даганяюць аўчаркі і, каб сабакі не задушылі, я горлам прытыкаюся да сасны. Нават адчуваю скурай на шыі шурпатую кару!
Аўчары знікаюць, ужо пасу быдла з Валодзькам у сваёй вёсцы. На Валодзьку зялёная сумка ад нашага процівагаза, якую ён насіў у Штутгофе, але пад носам у брата чамусьці заскрэплыя згусткі крыві. Каровы гавораць з намі па-нямецку, па-польску і па-чэшску. З гладкіх бакоў красулі хвастамі зганяюць мух і гучна скубуць траву...
Паступова сны знікаюць. Я бытта правальваюся ў адхлань — цёмную і халодную.
8
Прачынаюся ад пачуцця небяспекі.
Скрозь сцяну прасвечваецца кволае святло. Пякуць ад холаду ногі. Крыху баліць закамянелая спіна ад ляжання. Аднак усё цела нібы адноўленае. Насцярожана ўспамінаю: чаго ж гэта я прачнуўся? I што такое нада мной шастае?
Хтосьці з мяне здымае салому. Бярэ вяла, марудна, таму я адра-зу супакойваюся: чалавек яшчэ нічога не ведае. I ён, вядома, не не-мец, не гаспадар. Вось ён над нечым задумаўся, знерухомеў. Затым механічна грэбнуў віламі — раз, другі. Апамятаўся, што мала набраў саломы, уваткнуў вілы глыбей, але паленаваўся пераадолець цяжар і зноў пачаў імі грэбацца... Так працаваць можа толькі парабак. Асцярожна кладуся на жывот. Падбіраю ногі каленямі да грудзей, каб можна было адразу скочыць: спакойна, блізка ноч!
Вілы незнаёмага натыкаюцца на драўляную падэшву маіх чаравікаў, і салома перастае шастаць. Зацікаўлены чалавек праз хвіліну нерашуча пора зубам у цвёрдае — пора раз! другі! трэці! Вастрыё коле ўжо мяне ў нагу. Больш вылежвацца пельга.
Я ўсхопліваюся, паднімаю на плячах капеж саломы і ў паўзмроку бачу мужчыну. Ён ад страху прысядае.
Ш-ш-ш, я са Штутгофа!
Чалавек не разумее.
З лагера смерці, са Штутгофа! — паўтараю раздзельна, па-нямецку.
Ніякага эфекту. Што за ліха, нямко перада мной хіба?
Учора ўцёк з рабочай каманды, са стапцыі Тыгенгоф! — гавару зноў.
Чалавек балбоча на незразумелай мове, адмоўна ківае галавой. Робіцца крыўдна, што жудасны Штуттоф з чатырохкутным комінам крэматорных печаў зусім побач, а яго назва людзям нічога не гаворыць.
Іду да шчыліны, паказваю паласаты пінжак, лагерны нумар і вінкель з лацінскай літарай «R».
Я — арыштант. У Штутгофе немцы хацелі зрабіць мне капут! Беларус! Чорт, як табе растлумачыць!.. Ну, амаль тое самае, што рускі!.. Я ўцёк, во!..— махаю локцямі і мяшу клюмпамі салому.— Беларус!.. Ну, рускі... Москаў!..
О-о, Москаў, Сталін, гу-ут!
Гу-ут! — згаджаюся і я, узрадаваны, што нарэшце паролі знойдзены.
Нейкі час яшчэ ціснем адзін аднаму рукі.
Гэта — палонны англійскі салдат, у баўэра працуе парабкам. На жаль, не ведае зусім нямецкай мовы, а я — не ведаю ні слова па-англійску. Аднак з яго апавядання разумею, што за тры кіламетры адгэтуль, ля мясціны Нойтайх, знаходзіцца цэлая калонія рускіх і мне трэба прабірацца туды.
Сцямнела за гэты час зусім. Англічанін вядзе мяне за хутар да канала і раіць прабірацца ўздоўж вады — яна напэўна прывядзе мяне да землякоў.
Праз гадзіну знаходжу патрэбны барак. Цэлыя суткі свабоды, падтрымка англічаніна ды цёмная ноч робяць мяне больш дзёрзкім і бесклапотным. Зазіраю ў вокны — немцаў няма. Бяспечна іду ў памяшканне.
У бараку поўна жанчын — ад зморшчаных старых да дзяўчынак з кудзеркамі, белымі шыйкамі ды поўнымі тугі позіркамі. Пад сцяной сядзяць хлопцы. Усе на грудзях маюць сінія стандартныя лапіны з надрукаванай белымі літарамі перасцярогай: «Ost».
У Заходнюю Беларусь трапляла толькі руская інтэлігенцыя, і ў мяне змалку з'явілася павага да рускіх як да людзей больш культур-ных і развітых. Пранікаюся сімпатыяй і да жыхароў барака. Дастаткова зірнуць на іх, каб зразумець, што перада мной — так цесна згуртаваная адной бядой сям'я.
Вітаюся.
Людзі адразу ставяць смажыць на пліту бульбу, выціраюць табурэтку, садзяць мяне на яе ў цэнтры пакоя. Тут Штутгоф ведаюць усе. Кожнага рускага пяць разоў у дзень баўэры палохаюць гэтым лагерам. Гавораць, што адтуль яшчэ ніхто не ўцёк.
А мне ўдалося! — заяўляю шчаслівы.
Хвалюся дзеля дзяўчат, якія ажывіліся і крадком зыркаюць на госця. Хлопцы пад сцяной паніклі, бытта я іх прынізіў і нешта адняў. Апісваю, як па мне стралялі ў Тыгенгофе, як я падаў, пераплываў каналы.
Нарадзіўся ты, сынок, мабыць, у шчаслівай кашульцы! — зычліва ўздыхае пажылая жанчына і здалёк хрысціць мяне трыма пальцамі:— Дай табе божа, дзетка, дайсці гэтак жа лёгка цэлым і здаровым дадому і ўбачыць бацькоў, парадаваць маці!
Патрэбен ён мне — дайду і без вашага бога!..
Відаць, жанчына была тут аўтарытэтная, бо запанавала няём-кае маўчанне. Прыкусваю язык.
Старая ўздыхае яшчэ раз, бытта кажа: «Эх, дзеці, дзеці, мала яшчэ вас бяда, бедных, вучыла!» — знімае з пліты патэльню ды хоча несці да стала.
Нечакана ўсе зрываюцца з месц — у сенях нехта вобмацкам шукае дзверы.
Туды яго! — кідае старая, стаўшы раптам энергічнай, драпежнай і суровай.
Нехта адчыняе шафу. Мяне падхоплівае многа рук. Апамятваю-ся ў цемры, сярод сукенак, абутку, скрынак, чамаданаў і пакетаў. Тырчу ўжо ў невыгоднай пазіцыі і баюся паварушыцца, слухаю.
Праз тонкую фанеру выразна чуваць, як у памяшканне нехта ўваходзіць.
На, допры в'етшар!— з акцэнтам і робленай добразычлівасцю кажа мужчына.
Хвіліна цягучай цішыні. Чуваць, як смажыцца бульба, а потым нястройны хор вымаўляе:
Добры вечар, гэр шэф!
Фэрфлюхтэ, доўга не знайшоў двэры!
Бо цёмна! — спачувае жанчына.
Го, Мэры Пэтрофна, я — пяцьдзэсат восэм гадоф ест стары, мае вочы ўжэ нэ свэцат, як у рускі эты дэвушка!..
Зноў пануе цягучая цішыня. Толькі чуваць, як немец лупіць сябе па халяве нагайкай.
Трэба лямпачку ў сенях нам павесіць, гэр шэф, там і патрон вісіць! — кідае нехта.
А то ногі сабе паламаем! — падхоплівае іншы.
Цяпер ночы цёмныя надта і будуць цягнуцца доўга...
Эканомія нам бокам вылазіць!..
Гут!.. Зафтра!..
Нейкі час па рэмені ляпае бізун. Тады немец гаворыць зноў:
На, майнэ лібэ, прыйшлі вагонэн з буракамі! Альзо, Мэры Пэтрофна, давай тваіх кіндэр эты вагонэн аўзлядэн! Ін айнэр штундэ мюсэн вагонэн эрледыгт вэрдэн, ніхтва!..[46]
Нагайка ляпае цвярдзей.
Абэр лё-ос, майнэ лібэ, шнэлер!.. Ррраўз цу аўзлядаэн алле!..[47]
Падлога загрымела ад клюмпаў.
Праз пару мінут сяджу за сталом над патэльняй. У пакоі адно старая. Яна цяпер мяне як бы не заўважае. Ля пліты ўсхвалявана і паціху сама сябе дакарае:
Ах, бо-ожа, якое шчасце, што прыйшоў на гэты раз без свайго сабакі!.. Ах, бо-ожа...
Жанчына трэ шчаку, бытта ёй разбалеліся зубы, стукае кулаком на скроні.
А каб так, як мінулы раз, заглянуў з тым зверам?..— ківае яна галавой.— Господи Иисусе, ах, прасвятая мацер божая, якое гэта шчасце яшчэ!..
Я вінавата маўчу ды спяшаюся — глытаю бульбу не разжоўва-ючы. Бытта рукой зняло з мяне радасна-ўзнёслы настрой ды ўпэўне-насць. Глытаю не разжоўваючы бульбу ды сябе лаю: чаго быў такі вясёлы? Стараюся ўжо забыць, што плёў гэтай кабеціне. Уцячы з Тыгенгофа не такое ўжо і геройства. Невядома яшчэ, як дабяруся дамоў. За першыя суткі ледзь не папаўся, а што ж будзе далей? Магчыма, у Штутгофе эсэсаўцы з брата адбіўную катлету ўжо зрабілі, а я тут крыўляюся, як какетка, цьфу!..
Сорамна. Страшна. Няма ранейшай упэўненасці. Не адчуваю і смаку бульбы.
1
У Тыгенгофе адбылося тым часам вось што.
Вярнуліся задыханыя вахманы, якія па мне стралялі, ды сталі разбірацца. Дзіўна, але яны мяне добра і не разгледзелі і былі няўпэўненыя — пабег арыштант ці даваў драла злодзей з вагонаў. Вахманы стралялі па рухомай чалавечай постаці на ўсялякі выпадак.
З'явіўся і шарфюрэр. Ад хвалявання і мітусні немцы аніяк не маглі палічыць падуладных. Шасцю прыкладамі пачалі паспешліва заганяць людзей у вагон.
Айнс, цвай, драй...— тыцкаў пальцам узрушаны «шэф» ды раптам выбухнуў ледзь не з плачам: — До-онэр-вэтэр, кройц унд сакрамэнт, таўзэнд тойфэлыі унд нох айн маль... Дваіх не хапае! Каго няма?
Валодзька вырашыў хоць крыху аблегчыць сваю долю і высунуўся з натоўпу:
Гэр шэф, Алекса не бачу!
Яшчэ каго?
Не ведаю!
Лёс, лё-ос, у вагон! Айнс, цвай, драй...
Дзевятнаццаць! З капо — дваццаць. Аднаго і праўда не ха-пае!— са здзіўленнем далажыў вахман, які кіраваў работай на пероне.
У вагон, у вагон усіх і пакладзі гэтае паскуднае быдла на жывот! — вішчыць шарфюрэр.
За ўцёкі аднаго эсэсаўцы маглі закатаваць насмерць усіх дзевят-наццаць. I арыштанты пачалі штурхаць пад бакі Валодзьку ды шыпець:
— Вырадкі, паддалі нас!
— Нягоднікі! Я заўважыў нядобрае, калі яшчэ ехалі сюды!
I я ўвесь час вока не спускаў! Як ён умудрыўся знікнуць, мярзотнік,— не ведаю!
О! мэншэз кінд! О! сакрамэнт! О! таўзэнд тойфэльн! О! донэрвэтэр, фэрфлюхтэ! — не ўнімаўся, скавытаў паціху і скавытаў стары шарфюрэр.
У дзвярах вагона з'явіўся Люкембах. Усе паспелі ўжо залезці ў сярэдзіну. На пероне заставаўся адзін амярцвелы Валодзька — чакаць сваёй долі. Капо на яго напаў:
А табе спецыяльнае запрашэнне трэба выпісаць? Сабачая ты морда, кароўе вымя, табе тут было кепска, захацелася ўцёкаў? На, свінскі ты лыч, на, кароўе вымя!.. На яшчэ, конская вантроба, на, еш!
Валодзька ледзь паспяваў ухіляцца ад чаравікаў капо. Нарэшце ён упоўз жыватом у вагон і ўпаў на целы.
З грукатам за арыштантамі засунуліся дзверы, апусціліся жалезныя засланкі на вокнах. На хвіліну Валодзька ўявіў сабе, што тут хутка пачнецца, і жахнуўся — як мог добраахвотна згадзіцца на такія мучэнні?
Узнікла вялікая крыўда на брата, што той бяздушна пакінуў яго аднаго. Трымаліся ж дагэтуль разам, трэба было трымацца разам і далей. Уцяклі б удвух...
Тады немцы прывезлі б сюды бацькоў. Валодзька раптам уявіў родны твар мацеры з абстрыжанай галавой, бездапаможную яе фігурку ў паласатым пінжаку сярод баракаў ды трупаў, адчуў жаласць да мамы і ўжо не шкадаваў, што застаўся.
Брату стала бытта лягчэй.
Зноў загрукаталі дзверы ды святло з перона ўварвалася ў вагон. Злосныя вахманы вывалаклі брата на допыт.
На пероне чакаў эсэсаўскі афіцэр. Вахманы крокаў з трыццаць правалаклі яго за рукі і ногі ды з маху кінулі перад афіцэрам на бетон.
Лёс! — бытта нездаволены выхадкай падуладных, афіцэр прагнаў вахманаў, загадаў Валодзьку ўзняцца.
Мы былі прадстаўнікамі ніжэйшай катэгорыі людзей — «унтэр-мэншы», а эсэсаўцы — расай папоў, «гэрэнфолькі». Яны глядзелі на арыштантаў, як на пустое месца, і нават пуцалаваты унтэрафіцэр з «Гопэгіля» лічыў бы сабе ганьбай уступаць у гутарку з арыштантам — ён даваў толькі пыхліва каманды цэлай масе. I раптам фашыст з братам загаварыў. А то быў не проста арыец — афіцэр!
Эсэсавец даволі карэктна спытаўся, адкуль мы родам, хто ў нас застаўся дома, куды я пабег.
Валодзька адразу асмялеў і разыграў шчырае здзіўленне;
Ён нічога мне пра ўцёкі не гаварыў!
Не гаварыў? — паспачуваў афіцэр.
Валодзька нават узняў да вушэй плечы:
Я сам вельмі здзівіўся, калі яго не стала! Воддаль загулі маторы. Нарастаў звар'яцелы брэх сабак. З роспачлівым і бяссільным шкадаваннем Валодзька падумаў: «Мінула якіх-небудзь дваццаць мі-нут, а ўжо пруцца! I куды ты падзенешся за такі кароткі час? Сабакі дастануць цябе з-пад зямлі ды разарвуць на кавалкі!.. Гаварыў жа яму пачакаць, дык — не, паперся! Навошта такая бяздумная авантура?!.»
Валодзьку зрабілася самотна і крыўдна.
2
Да вакзала з імпэтам падляцелі адна за адной, скрыгітнулі тармазамі і замерлі цёмныя вайсковыя машыны з будамі. З-пад бры-зенту выскачылі эсэсаўцы ў баявым рыштунку і ў момант выстраіліся ў калону. За гэтым узводам выцягваўся ў лінію «гундбатальён». Адкормленыя і доўга трыманыя на прывязі аўчаркі выскалялі белыя іклы, вырываліся, дзерлі кіпцюрамі мёрзлую зямлю, выгіналі хрыбты і вішчэлі — ледзь салдаты стрымлівалі звяроў на павадах.
Ад сабакаводаў аддзяліўся фельдфебель, забраў у афіцэра Валодзьку і штосьці спытаўся. З-за брэху і візгу звярынага Валодзька не зразумеў, чаго гэты немец хоча, і атрымаў па твары. У гэты момант падляцела растрапаная немка.
Праз наш агарод прабягала двое! Ідзіце туды! — правішчала яна.— Вяроўкі ад бялізны парвалі мне, во! — разлютаваная фраў тыцнула канцамі фельдфебелю ў морду.— Праклятыя бандыты да раніцы нас перадушаць тут усіх, хутчэй іх лавіце!.. Вы сабе тут прахаладжваецеся ў ваенны час, бабскіх спадніц вартуеце, а галаварэзы разгульваюць!.. Я патрабую навесці парадак!.. Мой муж сапёрам на фронце ваюе, я напішу яму пра ўсё!..
Фельдфебель забыўся пра Валодзьку і загадаў жанчыне:
Паказвайце след, ласкавая пані!
Сабачы батальён адразу знік з плошчы. Сабакі вар'яцелі ўжо дзесьці за вакзалам, бытта вось-вось меліся цапнуць і разарваць ні то зайца, ні то ката.
Перад Валодзькам вырас элегантны малады эсэсавец у чорных пальчатках і начышчаных да люстранага бляску ботах.
Куды пабег брат? — кінуў ён.
Сам не ведаю! Калі я ўбачыў, што яго няма нідзе, адразу заявіў гэру шарфюрэру... Спытайце яго, што праўду кажу!..
У пальчатцы эсэсаўца было жалеза. Ад нечаканага ўдару Вало-дзька апынуўся на зямлі. З жахам ён убачыў падэшвы з адшліфава-нымі цвікамі і ўсхапіўся. Тады фашыст балюча ўдарыў яго пад бараду, потым наском у шчаку. Брат захлынуўся крывёю. Ён адчуў у роце нешта цвёрдае і здагадаўся — зуб. Эсэсавец наравіў узабрацца ботам на твар, і брат, сабраўшы аношнія сілы, усхапіўся на ногі.
«Толькі б зноў не ўпасці!» — падумаў.
Фашыст замахнуўся ўдарыць яго ў пах, Валодзька адступіў.
А-а, ты гэ-этак?— са зларадным абурэннем і лютасцю закры-чаў малады эсэсавец ды кіўнуў вахманам: — Два чалавекі сюды, бягом! Надзець штыкі! Гатова? Дзейнічаць!..
Каб Валодзька не мог адступаць, цяпер яго ззаду падпіралі вастрыямі.
Куды ён пабег, сабака ты смярдзючы! Кажы хутчэй, руская свіння! — шалеў эсэсавец і біў, біў і біў.
Колькі гэта цягнулася — хвіліну, гадзіну, вечнасць,— Валодзька не мог бы сказаць. Ды і не было калі пра гэта думаць. Увесь час ён толькі рабіў адно — стараўся разгадаць намер фашыста, лаўчыў, каб удар ён зрабіў найменш балючы, не зайшоў яму ззаду. Брат адварочваў галаву. Напінаў жывот. Згінаўся. Сціскаў моцна калені. Закрываўся рукамі. Стрымліваў дыханне... Але паступова яго пакі-далі сілы, мутнела свядомасць, і было ўсё роўна, што з ім робяць.
Настаў момант, калі брат як бы адзеравянеў. Ужо здавалася, што ўсё адбываецца не з ім, а з другім чалавекам і ён ні то з вышыні, ні то збоку толькі назірае. Па целе разышлася нейкая цяплынь, млоснасць. Ён пачаў зноў захлынацца крывёю. Ужо не разумеў, дзе ён і што з ім. Нарэшце страціў прытомнасць.
3
Валодзька прачнуўся, ды не мог дайсці да ладу.
Страшэнна балела, агнём пякло цела. Гула якаясьці бормашына, прыстаўленая да чэрапа, а нешта рытмічна пастуквала — так-так!.. так-так!.. так-так!.. Чаму такая цемрадзь? I што гэта за цяжкая маска на твары? Брат ухапіўся за яе рукамі, каб сарваць. Пад пальцамі — крывавае месіва. Нос хрускае, хліпае, замест вачэй і броваў — напухлыя падушкі.
Ён пачаў успамінаць.
Ага, уцёк Алёшка. Потым з'явіўся эсэсаўскі афіцэр. Тады — эсэсман з жалезнымі пальчаткамі. Білі да непрытомнасці. Выцеклі, відаць, вочы — падумаў ён з роспаччу і пачаў раздзіраць павекі.
Не, вочы цэлыя.
Праз шчыліны павек Валодзька ўбачыў цьмянае святло ліхтара на сцяне і сілуэты людзей. Пад сцяной — злосныя і паніклыя арыш-танты. Далей — прысмірэлыя і насцярожаныя вахманы. Ён ляжаў плячыма на голых дошках падлогі, дрэва перадавала гудзенне рэек і ляскатанне колаў на стыках.
А-а, ты яшчэ не здо-ох? — усхапіўся крайні памеранец у сіняках і падцёках.
Арыштант падскочыў ды выцяў Валодзьку чаравікам у бок, ад-нак удару брат чамусьці не пачуў. За першым падляцелі і пачалі біць яго астатнія.
Прэч, конскія вантробы! Прэч, свіныя кішкі, смярдзючыя тхары!— па-матроску залаяўся Люкембах ды кінуўся брата ратаваць. — На месца! Прэч, дохлыя сабакі!
Разагнаўшы арыштантаў, капо падсеў да Валодзькі:
Бачыш ты, якія падлы?!. Цяпер не падлезуць, не бойся!
Валодзька зразумеў: калі Люкембах зрабіўся такі добры, значыць, брату ўдалося ўцячы. Каб злавілі, ён першы пераламаў бы абод-вум нам чарапы з-за прынцыпу: не ўмееш — не бярыся.
Заступніцтва бандыта Валодзьку кранула. Першы раз за вечар ён заплакаў.
У Штутгофе Люкембах загадаў арыштантам вывалачы пабітага з вагона і паставіць на ногі.
— Не звалішся? — пацікавіўся бандыт.— Калі хочаш, каб цябе не дабілі,— ідзі! Ідзі! Не можаш? I ўсё роўна — ідзі!
Перад лагернымі варотамі іх чакаў Арно Хэмніц — доўгі сухарлявы немец з фанернай папкай, былы швейцар гасцініцы, а цяпер лагерны рапартфюрэр[48]. Побач стаяў чарнявы мужчына — камендант лагера Роппэ. Чапляючы нага за нагу, у галаву калоны памчаў шарфюрэр ды пачаў рапартаваць пра выпадак:
Гэр командант, дакладваю пакорна, што...
Закрый свой паршывы рот, супольнік уцекача! — абарваў яго Гоппэ.— Не хачу цябе слухаць, старое карыта!
Так точна...
Хто табе дазволіў браць рускіх у «аўзэнкомандо»?
Ніхто, гэр штандартфюрэр!
Здаць зброю дзяжурнаму і пад арышт! Заўтра я да цябе, падраная ты галёша, дабяруся, пачакай! З гэтага моманту ты болей не шарфюрэр, а — разжалаваны ў радавыя, гэта сабе заўваж для пачатку! Будзеш ты вошай цяпер карміць у акопах, падла смярдзючая!
Раззлаваны камендант лагера ўжо звярнуўся да атрупянелых вахманаў:
I вам гэта так не пройдзе! Вы мяне папомніце, дармаеды паршывыя! У эсэсвафэ патрэбны людзі пільныя і цвёрдыя, а не такія разявы ды слізнякі!.. Вам бы коз на выгане пасці!.. Аднак вы добраахвотна начапілі сабе чарапы на пятліцы, ды пад прысягай я сам вам уручаў наладаваную зброю!.. Толькі вы надта ж хутка за-быліся, што трэба не варон лавіць, а кожную секунду памятаць пра ворагаў фюрэра і вялікай Германіі ды сумленна выконваць свой салдацкі абавязак!.. Вы дазволілі ўцячы нейкаму смярдзючаму руска-му?!. За гэта ўсе вы паплоціцеся, можаце быць упэўненыя! Крывавымі слязьмі паплачаце на Усходнім фронце — сам пастараюся, каб вас заслалі ў самае паршывае балота. А цяпер — прэч з маіх вачэй, вы, тупыя пні, мяшкі аслізлага гною!
Шарфюрэр з вахманамі папляліся да дзяжурнай будкі.
Пакінь яго! — загадаў Гоппэ Люкембаху, паказваючы на Валодзьку.— Астатніх — у барак!
Перад блокам роўнымі калонамі на чале з «блёкэльтэстэ» стаялі на «смірна» тысяч з пяць арыштантаў ды слухалі выбух гневу свайго начальніка. Калі пратрымаць іх так цэлую ноч на двары, заўтра рабочыя каманды не выканаюць нормы нарадаў.
Вольна! Усіх адправіць спаць па блоках! — неахвотна кінуў ім праз калючы дрот Гоппэ ды пакрочыў у будку, куды яго паклікалі да тэлефона.
Валодзька не чуў, як тысячы людзей уздыхнулі з палёгкай ды ламанулі ў дзверы. Ён усё стараўся ўстаяць на нагах.
4
Камепдант выйШаў з будкі крыху ўжо супакоены.
Немцы павялі Валодзьку праз лес, Хэмніц і Гоппэ трымалі ў руках пісталеты. Валодзька чакаў — вось-вось стрэляць яму ў паты-ліцу. Гэтыя кусты, дрэвы ён бачыць апошні раз у жыцці — інакш чаго адводзяць ад лагера, у «рэвір» даставіў бы і Люкембах...
Паказаўся стары лагер, яны крочылі ў яго. Немцы аб нечым гаварылі між сабой. Валодзька іхшою мову ведаў не горш за мяне і прыслухаўся.
З Тыгенгофа званіў камандзір «гундбатальёна»,— казаў камендант.— Нарэшце сабакі ўзялі след!..
— Цудоўна, гэр командант! Мажліва, да гэтай пары ўжо схапілі!..
Пазвоняць адразу і з дзяжуркі прышлюць нам пасланца!.. Далёка зайсці ён не можа! — супакойваў сябе ўслых Гоппэ.— Зіма, снег, лагерная вопратка... Сабакі застояліся, нюх маюць востры — з-пад зямлі дастануць!
Так точна!— пацвердзіў рапартфюрэр.— Дзіўна, гэр коман-дант,— рускія кожны раз гінуць, аднак усё ўцякаюць — і не навучыць іх нішто!
Гэта тлумачыцца вельмі проста! Непаўнавартасцёвыя як людзі, як раса,— тонам філосафа павучаў Хэмніца яго шэф.— Чым больш прымітыўная жывая істота, чым ніжэй ступень яе біялагічнага развіцця, тым меншае значэнне для яе мае вопыт, логіка, тым лягчэй пераносіць яна мучэнні, нягоды і смерць. Элементарная ісціна!
Так точна, гэр командант!
Валодзьку стала яшчэ болын страшна.
Паказаўся «рэвір». Не лячыць жа вядуць?!. Хіба — туды?!
Валодзька ўспомніў і амярцвеў.
У тым напрамку, куды яны крочылі, побач з цэнтральнымі Дзвя-рыма ў «рэвір» быў уваход у тую самую палату нумар дзесяць, дзе да-валі смяртэльныя ўколы. На брату не было жывога месца, скуру і мяса пад ёй меў парассяканае і паразрыванае; брат лічыў, што выжыць у такім стане чалавек не можа. Аднак менавіта цяпер яму вельмі заха-целася жыць. Валодзька нават не мог сабе ўявіць, як будзе паміраць у чужым месцы, дзе ніхто са сваіх яго смерці нават не ўбачыць! Ён адчуў страшэнную самотнасць і крыўду да старэйшага брата: «Як заўсёды, выбраў сабе лепшае — пакінуў, хітранькі, а сам — уцёк!»
Славутая палата вось тут, за варотамі, у глыбіні двара, куды яны набліжаліся. Валодзька выразна бачыў, як санітар нагінаецца да вядра, старанна, не спяшаючыся набірае поўны шпрыц саляркі, па прафесійнай звычцы пускае ў паветра тоненькі фантанчык, тады ківае яму падысці бліжай, а яго пногі не слухаюцца...
Не накіравалі брата і ў «рэвір».
Перад старым лагерам — Зялёны дом: адна назва яго ў арыш-тантаў выклікае не меншыя дрыжыкі, чым дзесятая палата. Валодзь-ку загадалі ісці ў яго.
Праз хвіліну брата ўвялі ў вялізны пакой — славутую залу допытаў, пра якую дагэтуль брат толькі чуў. Там іх чакаў лагерны кат Зялёнка, а побач — перакладчык-арыштант. Перакладчык быў неаб-ходны, бо Валодзька так атупеў, што па-нямецку гаварыць ужо не мог.
— А-а, наш новы кліент! — са злараднай усмешкай прашыпеў Зялёнка ды пачаў біць сябе плёткай па далоні, бытта набіраў разгону.— Бліжэй, саколік, бліжэй!.. Хадзі, хадзі, ягадка, пазнаёмімся, я цябе даўно чакаю!..
Пры выкананні сваіх абавязкаў Зялёнка любіў сабе ствараць вясёленькую атмасферу. Толькі на гэты раз кат не ацаніў настрою хлебадаўцаў.
Заткніся, блазан! — шыкнуў на яго «рапартфюрэр» і з паша-най уставіўся ў начальніка.
Спытайся: той, што ўцёк, яму брат?— загадаў перакладчыку штандартфюрэр Гоппэ[49]
Так.
Дзе знаходзіцца ваша вёска?
Паміж Беластокам і Гродна.
Гоппэ разгарнуў карту, загадаў паказаць. Валодзька пашукаў на спаласаванай каляровымі лініямі і плямамі паперы і ткнуў распухлым пальцам. Гоппэ з агідай паморшчыўся ад блізкасці да яго ран.
Завошта вас пасадзілі ў Штутгоф?
Брат паціснуў плячыма.
Рапартфюрэр выняў з фанернай папкі стандартную паперку, заглянуў у яе, паслужліва паведаміў:
Verbindung mit Partisanen, Herr Standartenführer![50]
Надоўга?
Endlos, Herr Standartenführer![51]— са швейцарскай спагадлі-васцю і гатоўнасцю службіста зноў прачытаў рапартфюрэр.
Шыракаплечы, чарнабровы, яшчэ малады чалавек зноў звярнуўся да Валодзькі:
Куды ён уцёк?
Не ведаю!— здзівіўся той, асмялелы спакойным тонам допыту.
Так я і паверу!— усё яшчэ без злосці праказаў штандартфюрэр.— Ён жа твой брат!
Каменданта лагера Валодзька бачыў упершыню. Гледзячы збліз-ку на гэтага ладнага, шыракаплечага і чарнабровага маладога муж-чыну, брат на хвіліну забыўся пра яго разважанні аб рускіх з Хэмні-цам, калі ішлі да старога лагера. У брата з'явілася надзея на ратунак. Ён успомніў, што арыштанты гэтага немца ў параўнанні з Майерам заўсёды вылучалі, і адчуваў да Гоппэ нешта падобнае на давер і са шчырым абурэннем паскардзіўся:
Ага, брат! Каб я ведаў, што ўцякаць будзе!.. Скажа ён мне што-небудзь, толькі чакайце!.. Ён нават бацькі не слухаўся ніколі!.. Дома не маглі яго прымусіць сказаць што-небудзь, калі запрэцца!.. Не мог яму бацька даць рады, а скажа ён мне, о-го!
Валодзька не проста маніў каменданту. Яму было крыўдна, і ён гэтымі словамі папракаў мяне, лаяў, бытта я мог іх чуць.
Што, што ён вярзе?— нецярпліва дапытваўся Гоппэ ў перакладчыка, калі той пачаў блытаць адценні Валодзькавай філіпікі.
Арыштант са стрыманай пачцівасцю ўдакладніў. Гоппэ на хвіліну нават зусім па-чалавечы ўсміхнуўся і зараз жа апамятаўся. З лагера ўцёк «гэфтлінг»[52]. Пра гэта будзе ведаць заўтра сам Гімлер. Начальніка Штутгофа не пагладзяць па галоўцы, а вось гэты абарванец строіць яшчэ з яго дурня.
З кім вы мелі сувязь, кажы! — ускіпеў Гоппэ.
Ні з кім, гэр шэф...
Дзе твой брат?
Адкуль я ведаю! Я адразу сказаў вахману, калі ўбачыў, што няма Алекса, спытайце ў яго, калі не верыце!
Гоппэ падскочыў, нібы ўджалены, пачаў лупцаваць Валодзьку кулакамі, нагамі і крычаць:
Кажы, свіння ты!
Кажы, ну!— дапамагаў рапартфюрэр.— Ну, скажаш, надумаешся?!.
Будзеш гаварыць, мяшок бруду?
Адчуваючы, што трэба немцу даць магчымасць сагнаць злосць, Валодзька цярпеў, стараўся засланіцца рукамі і не ўпасці.
Начальнік хутка засопся.
Пакіньце яго мне, штандартфюрэр! — са спачуваннем да высілку свайго шэфа прамовіў Арно Хэмніц.
Ану! Але так дай, каб аж вада ў задзе закіпела! — дадаў ён сваю любімую прымаўку.
Jawohl, Herr Standartenführer![53]
I Арно пачаў выслужвацца. Ён біў Валодзьку кулакамі, кантам фанернай папкі, ботамі і крычаў:
Гавары, смярдзючая руская свіння! Гавары, інакш буду з жывога скуру здзіраць, як з сабакі на жывадзёрні!
Рапартфюрэр у лагеры слыў маўчуном, а тут яго прарвала, ён знаходзіў усё новыя і новыя параўнанні. Валодзька то падаў, то ўсхопліваўся, хаваў вочы і нос. Гоппэ выціраў белай, як снег, хусцінкай змакрэлы лоб і шыю, глядзеў на допыт ды штосьці меркаваў. Раптам кінуў:
Павесіць!
I толькі цяпер у канцы залы брат убачыў шыбеніцу, а ля яе — табурэтку. Зялёнка падвалок яго да шыбеніцы, узвёў на табурэтку, пачаў разматваць чорны шнур. Валодзька глядзеў на яго падрыхтоўку бытта старонні.
Вось Зялёнкавы пальцы з белымі варсінкамі пачалі маніпулі-раваць перад яго носам, спрытна вязалі пятлю. Валодзька гэты шнур пазнаў.
У блоках летам аб'явілі: у каго знойдуць запалкі, таму — смерць, а хто пра іх заявіць — атрымае буханку хлеба. Два вясковыя хлапчукі выдалі старога паляка, які бытта хавае запалкі і збіраецца падпаліць барак.
У нядзелю якраз Валодзька грэўся на сонцы пад сцяной і з жа-хам касіў вочы на маладых гіцляў, якія адрывалі ад буханкі кавалкі ды прагна глыталі не разжоўваючы. Увесь лагер ведаў, што ў гэты мо-мант вешалі ў таямнічым Зялёным доме няшчаснага паляка. У галаве не магло змясціцца, што такую агіднасць зрабілі свае арыштанты, з якімі ён пражыў пару месяцаў ды, здаецца, нічога кепскага за імі не заўважаў. Адпраўка ў газкамеру гэтак брата не кранула б. У Валодзькі пачалі дробненька выстукваць зубы.
Аднекуль тады з'явіўся Зялёнка са шнуром у руках. Стаўшы на-супраць, кат з цікавасцю паўзіраўся на маладых даносчыкаў. Валодзька тады і прыгледзеўся да славутага шнура. Чорны. З шаўка-вістым бляскам. У нашым Страшаве дакладна такім хлопцы падпяра-звалі вышытыя каіпулі ў святы. Валодзька адразу здагадаўся аб яго прызначэнні. Пакуль Зялёнка перад ім стаяў і нібы грэў шнуром рукі, нібы яго лашчыў, Валодзька ад яго не мог адвесці загіпнатызаваных вачэй.
Цяпер жа брат адчуў той шнур на шыі. Гэта быў ужо змяіны дотык халаднаватай і аслізлай вяроўкі — ад ног да галавы прабегла па Валодзьку нібы электрычная іскра.
Апошняе тваё слова,— заявіў Гоппэ, зашпільваючы пад барадой кіцель.— Куды ўцёк брат?
— Не ведаю...
З кім вы мелі сувязь, з чыгуначнікамі, прызнавайся?
Кажы хутчэй, ну?!— віскнуў рапартфюрэр і падступіўся з кулакамі.
Хто вам дапамагаў?
Ніхто...
Гоппэ ўскочыў на лаву, ударыў Валодзьку ботам так спрытна, што той не паспеў адхіліцца.
Адпусціць! — кінуў Зялёнку, ступіў зноў на цэментавую падлогу ды пачаў закурваць.
Расчараваны кат зняў пятлю, піхнуў брата ў бок:
Злазь з табурэткі!
I толькі цяпер да Валодзькі дайшло – яго вешалі, не павесілі і вешаць, мабыць, не будуць ужо.
У зале запанавала цішыня. Чакалі, што загадае рабіць далей начальнік. А той усё курыў і думаў.
Пяцьдзесят плётак! — раздражнёны шпурнуў ён папяросу аб цэмент і вылецеў з залы.
Давай!— буркнуў Зялёнка ды лоўка паваліў Валодзьку на козлы.
Раменная плётка са свістам працяла паветра і апякла брату цела. Валодзька застагнаў, боль быў адно крыху мацнейшы за той, якім гарэла ўсё цела.
Два! Тры! Чатыры!..— з выдыхам лічыў уголас кат ды з усяе сілы ўзмахваў плёткай.
Валодзька чуў, як Зялёнка далічыў толькі да адзінаццаці...
5
Прыйшоў ён да памяці, і першае, што адчуў, была крыўда на брата, хоць яшчэ не разумеў, дзе ён і што з ім. Навокал — поўная цем-ра. Ног не выцягнуць, перашкаджаюць сцены. Паспрабаваў Валодзь-ка ўстаць і ўдарыўся галавой аб бетон. Сцены мокрыя, слізкія і халодныя.
«Газкамера!» — жахнуўся ён ды пакрыўся ўвесь халодным потам.
Пашарыў рукамі па сценах, знайшоў дзверцы. У газкамеры яны з гумовай пракладкай, нібы ў халадзільніку ў каўбасным цэху, а тут — няшчыльныя, з грубага жалеза, якія бываюць у клетках заапарка.
Няўжо запіхнулі ў крэматорную печ?
Прыйдзе змена арыштантаў, уключаць фарсунку, абальюць яго мазутам, падпаляць, і толькі некалькі клубкоў чорнага дыму выйдзе праз квадратны комін...
I хоць Валодзька сам працаваў ля гэтых печаў і ведаў дакладна, што яны падоўжныя, разлічаныя на восем трупаў кожная, а яго ка-морка цесная і для дваіх, але сам сабе не паверыў. Брат устрапянуўся тымі рэшткамі сілы, якія яшчэ ў ім цепліліся, ды пачаў з усяе моцы барабаніць у дзверцы.
Неўзабаве яны адчыніліся з грукатам, а яскравае святло з калідора асляпіла. Брат паспеў заўважыць, што знаходзіцца ў арышце, у адным з каменных мяшкоў памерам з кубічны метр.
Чаго трэба? — зараўло разгневанае мурло рыжага і заспанага вахмана.
Валодзька не знайшоўся што яму і сказаць.
Ну, чаго барабаніў?
У туалет...
Што-о, сярод ночы цябе павяду-у?.. Мо яшчэ ў рэстаран захочаш?! Марцыпанаў падаць?!. На табе туалет, фэрфлюхтэ! — фашыст выцяў Валодзьку ботам і ляснуў дзверцамі.
У каменным мяшку зноў запанавала цемра. Але Валодзька як бы ашалеў з радасці. Не газкамера! Вешалі — не павесілі! Білі — не забілі! Будзе жыць?!.
1
Мне, як сказала жанчына ў бараку, і праўда шанцавала, хоць такую сустрэчу, як, напрыклад, на мосце, буду памятаць да смерці.
Выпадак у бараку насцярожыў мяне і збіў самаўпэўненасць. Сыходжу з асфальту, пачынаю прабірацца ўздоўж дарог, абыходзіць вёскі і хутары. Снег растапнеў, хавацца цяпер лягчэй. Калі хто ідзе насустрач, кладуся на раллю і зліваюся з цемрай. У мяне і так цяжкія чаравікі з падэшвамі, зробленымі з двухцалёвай дубовай дошкі, цяпер жа на іх наліпла мо па пуду гліны — ледзь перастаўляю ногі. Стаміўся насмерць, а прайшоў усяго кіламетраў з пяць.
Нарэшце спыняюся ў бяссільнай злосці. Трэба дабрацца да якой-небудзь станцыі, зашыцца ў вагон ды ехаць, інакш — загіну за месяц такога чарапашага тэмпу!
Выбіраюся на мар'ембургскую аўтастраду, абскробваю з чараві-каў гліну і крочу далей. О! бытта ўзняўся на крыллі, так стала лёгка.
Хутка, аднак, змарыў і асфальт. Месяц заходзіць. Неба завалак-вае суцэльнымі хмарамі, марасіць нейкая макрэнь. Цемрадзь, што не прачытаць указальніка па развілцы. Разбірае абыякавасць і атупленне.
У такім трызненні знаходжуся, мабыць, доўга. I раптам чую — паравозныя гудкі: наперадзе станцыя!.. Ужо вылучаю нават гудок манеўравага паравоза — тонкі, чысты, насцярожаны...
Перада мной Мар'ембург, пра які гаварылі ў бараку! Настрой адразу ўзнімаецца.
З левага боку свеціцца зарыва. Унізе блішчыць стужка нейкай шырознай ракі. Крыху правей, куды вядзе аўтастрада, чарнее горб моста. Дзе мост, там напэўна і варта! Вось-вось будзе світаць, валачыся па раллі да берага — праз раскісшую кашу, шукаць лодку здаецца мне немажлівым высілкам, і я не прыпыняю кроку. Няхай ужо будзе, што мае быць, яшчэ раз!
Выходжу з-за павароту, і мярцвеюць ногі.
Асфальт вядзе на мост старой канструкцыі і губляецца ў тунелі. Паабапал — тунельчыкі для пешаходаў. Над цэнтральным уваходам гарыць слабога накалу лямпачка. Справа — застылая постаць салдата ў касцы. Вартаўнік плячыма абапёрся аб мур, прыклад вінтоўкі пас-тавіў на асфальт, рукі паклаў на рулю. Прытаіўся і чакае?.. Уцякаць?.. Мае клюмпы пачуў даўно, толькі пабяжы — пусціць ракету, высыплюць з будкі з сабакамі— куды дзенешся, хутка ж дзень!
Ах, ідыёт — трэба ж было мне так палезці!..
Пакуль так раздумваю, падыходжу насустрач сваёй пагібелі яшчэ пару крокаў. Мае ногі як бы жылі па сабе, вочы бачылі другое, што не вязалася з тым, куды мяне несла, а ў галаве адбывалася трэцяе, ды было такое ўражанне, бытта прысутнічаю пры драме, якая разыгрываецца з кімсьці чацвёртым...
I тут ва мне раптам адбываецца нейкі пераскок настрою. Ва ўсёй маёй істоце ўстрапянуўся закаранелы інстынк самаабароны. Ногі мае раптоўна наліваюцца сілай, становяцца спружыністымі і лёгкімі, я ўжо адчуваю сябе ўпэўненым і сабраным. Ва мне бытта прачнуўся другі чалавек — дужы, свядомы, рашучы,— ён бытта ўзяў за руку таго, слабога, і вядзе.
Апынаюся зусім недалёка ад немца.
Выразна бачу — салдат стоячы спіць! Вось ён уздрыгвае ад маіх крокаў, прачынаецца. Паяўленне чалавека збівае яго з панталыку. Ён, мабыць, думае — во, ужо валачэцца нехта да працы ў Мар'ембург! — і салдат прыкідваецца, што бачыў мяне здалёк. Сваю разгубленасць і віну вартавы прыкрывае важнасцю. Паволі крочыць на сярэдзіну ас-фальту, з сумнай заклапочанасцю бывалага служакі глядзіць некуды ў цемру, а выгляд увесь яго кажа: «Ты спяшаешся па справе, аднак — выспаўся, а вось я, халера, цэлую ноч мардуюся гэтак!..» Не дзіва, што на казармы, арсеналы, склады і масты напады робяць пад раніцу, калі ўся ўвага вартавога накіравана на барацьбу з санлівасцю, а сам ён бяспечны, бо блізка дзень. Са сну, бедны, нават не заўважыў, што на мне за вопратка!
Карціць, страшэнна хочацца абмінуць яго ды юркнуць у тунель-чык ддя пешаходаў, але салдат палічыць гэта слабасцю і насцяро-жыцца. Сціскаюся ўвесь ды крочу на немца. Ён ніжэйшы за мяне на паўгалавы, хілы, мундзір вісіць, бы на пугале, каска з'ехала на лоб. Ну, давай!.. З прагнасцю звера адчуваю, дзе ў салдата шыя, горла, каб учапіцца, позірк змераў вышыню ад парэнчы да вады, куды махну цела...
Да немца — крокаў з пяць. Пазіраючы ў цемру, салдат павольна вяртаецца на ранейшае месца і мяне прапускае. Да такой ветлівасці я не падрыхтаваны, таму на секунду губляюся і яго мінаю. Здаецца, вартавы ўскінуў на руку карабін і зараз загоніць мне кулю ў плечы.
«Ну, хутчэй жа ты, чорт!» — падганяю салдата ў думках, і каб не паказацца, што баюся, не азіраюся. Немец усё не страляе. Чую выраз-на свае крокі — клюмны гудуць мацней і мацней па меры таго, як узыходжу на мост.
Апынаюся ў цемры і толькі тут дазваляю сабе павярнуць галаву.
Як скульптура сярэдневяковага рыцара, немец стаіць ля сцяны на ранейшым месцы. Прыглядаюся лепш — стаіць і, мабыць, дрэмле далей! Вартавы зліваецца з фонам і ўжо расплываецца ў сырым тумане.
Уздыхаю з палёгкай і толькі цяпер у другім канцы тунеля бачу зноў цьмяную лямпачку, а пад сцяной — другога немца! Ліха на яго, першы мог пазваніць і гэты там чакае! Сцены гладкія, без дзвярэй і акон, у рэчку не выскачыш — я ў цаглянай пастцы!.. Збіраюся ў спружыну другі раз...
Новы немец, мабыць, падумаў, што мяне правяраў першы. Таксама надзьмуты, як гусак, выходзіць на сярэдзіну моста, пыхліва глядзіць удаль і мяне прапускае. А я не азіраюся, не адчуваючы ног, не верачы яшчэ таму, што ўсё гэта не сон і адбываецца наяве, аддаляюся і аддаляюся ад моста.
Памалу праходзіць напружанне, ды раптам мяне агортвае сла-басць. Нібы мяне токам ударыла. Адразу ўспатнеў, ногі адмаўляюць паслушэнства. Не магу нават устаяць на месцы, вяла сунуся ў кювет ды падаю кулём. Пару мінут прыходжу да памяці, стараюся не ўспамінаць, што перажыў.
Паступова слабасць праходзіць — знайшоў дзе вылежвацца!
2
Узбіраюся на чыгунку. Справа — старажытны Мар'ембургскі замак з адкіднымі мастамі і вартаўнічымі вежамі. Мне і ў галаву не прыйшло, што гэта — славуты Мальборг, былое гняздо крыжаносцаў, адкуль псы-рыцары вырушалі і на маю Гродзеншчыну,— апісаны Генрыкам Сянкевічам у «Крыжаносцах».
Апынаюся на станцыі.
На запасным пуці — пасажырскія вагоны. Улажу ў крайні, ва-люся на лаўку. Цішыня, суха, выгодна і пакуль што бяспечна. Яшчэ гэтак уражаны сустрэчай на мосце, што адганяю ад сябе ўспаміны ды стараюся ўздыхнуць на поўныя грудзі.
Хутка настане дзень, вагонам не стаяць жа тут вечна, іх могуць падаць да перона. Што рабіць мне тады? Хіба зашыцца пад лаўку.
Прымушаю сябе ўстаць, абследую куткі.
Ні закамарачка, ні шчылінкі! Пасажырскім не паедзеш. Зрэшты, трэба на станцыю прыйсці вечарам і разбірацца, што да чаго, а цяпер хутчэй адгэтуль!
Праз акно падае святло ад лямпачкі. Над лаўкай — схема чыгунак Заходняй Прусіі.
— Ты мне якраз і патрэбна! — кажу ўголас.
Выразаю схему, прыглядваюся.
З Мар'ембурга ва ўсе бакі разыходзяцца пяць чыгунак і адна з іх — у бок Штутгофа. Добра, што не знайшоў у пасажырскім схованкі, чаго добрага — заўтра мог бы прыехаць зноў у лагер!.. Трэба падпіль-наваць на станцыі таварняк і ехаць ім. Толькі ж як знайсці стрэлку патрэбнага напрамку? На пуці — не на шашы, вузенькіх дошчачак з пералікам гарадоў не бывае, машыністы абыходзяцца і так. Мушу даведацца ад людзей, але на сёння хопіць.
Хаваю схему ў сумку, выбіраюся на рэйкі, адтуль — у поле і зноў да баўэра ў гумно спаць.
3
Тым часам Валодзька з-за маёй авантуры праляжаў у каменным мяшку чатыры ночы і тры дні без ежы і вады. Толькі на чацвёртыя суткі адчыніліся дзверы і арыштанта вывалаклі на калідор. Эсэсавец ударыў яго ботам:
Сімулянт пракляты! Хопіць вылежвацца тут! Марш!..
Дапамагаючы сабе рукамі, Валодзька ўзняўся сяк-так на ногі.
З калідора выштурхалі яго на падворак. Дзённае святло асляпі-ла, і Валодзька не адразу разабраў, што перад ім тырчыць Хэмніц з двума «гэфтлінгамі».
Твае браты? — гыркнуў рапартфюрэр.
Толькі цяпер брат пазнаў арыштанта з нашай вёскі, у якога было гэтаксама, як у нас, прозвішча Кучынскі. Другі арыштант — незнаёмы.
Не...
Напэўна?
Напэўна!
Прызнавайся! — Арно замахнуўся на брата скрыпачкай.
Валодзька паціснуў плячыма.
Прэч! — рапартфюрэр пнуў кожнага «гэфтлінга» ботам ды загадаў ім бегчы ў лагер.— I ты таксама туды! — крыкнуў на Валодзьку.
У брата былі збітыя бакі, парэзаныя штыком плечы. Усе раны зверху зацягнула струпамі, яны панарывалі. Брат баяўся, каб эсэсавец не крануў нарываў, і хацеў паспяшацца. Анямелыя да атрафіі за трое сутак ногі не слухаліся, хоць ён напружваў усю сілу волі. Што рабіць? Валодзька нагнуўся, узяў за калашыны, паспрабаваў перасоўваць ногі рукамі. Рапартфюрэр падскочыў, ударыў яго ботам, і брат далёка адляцеў у бок лагера.
Гэтак футболячы Валодзьку, рапартфюрэр і дайшоў да новага лагера.
За варотамі — выстраеныя, як пад лінейку, на «смірна» тысячныя калопы паласатых арыштантаў. Хэмніц пакінуў Валодзьку ля калючага дроту, а сам накіраваўся да калон прымаць ад «блёкэльтэстэ» рапарт. Прыняўшы іх, эсэсавец пачаў штосьці гучна чытаць. Валодзька здагадаўся — Арно Хэмніц чытае пра яго, але не мог сабрацца, каб паслухаць. Усе свае сілы намагаў па тое, каб не зваліцца на дрот, пачэплены на белыя чарачкі. У дроце пульсіраваў ток высокага напружання. Ад дотыку чалавек згараў імгненна — толькі ўзнімаўся з няшчаснага сіні дымок.
Рапартфюрэр гэтым часам чытаў загад каменданта:
«...За спробу ўцячы з рабочай каманды «Тыгенгоф» арыштанту Кучынскаму Уладзіміру адмераць семдзесят плётак перад строем ды перадаць на катаржныя работы да печаў цагельні! За садзейнічанне ўцекачам адмераць па дваццаць плётак лагернаму пісару Цукерману і ўсім членам каманды. Прыгавор канчатковы, выканаць яго перад усім строем «Вальдлягер Штутгофа!»».
То фашысты без суда і разбору душылі людзей сотнямі ў дзень, то з педантычнай дакладнасцю ігралі ў законнасць і ўрачыста, з тэў-тонскай рамантыкай ды бяздумным размахам праводзілі публічныя спектаклі. Рытуал пакарання плёткамі перад строем адбываўся са смакаваннем і з цвёрда ўстаноўленымі цырымоніямі.
Для Валодзькі ўжо стаялі падрыхтаваныя козлы, ляжала доўгая раменная плётка з волавам у сярэдзіне. Ля месца экзекуцыі чакалі два сведкі — афіцэры СС, кат ды лагерны доктар з яшчэ не падпісаным актам у чырвонай папцы.
Скончылася чытанне загаду. Зялёнка шпурнуў Валодзьку на козлы. Два салдаты хапілі яго за рукі і ногі. Кат уздыхнуў на поўныя грудзі, адвёў руку з плёткай, павярнуў твар да рапартфюрэра і замёр.
Anfangen![54]
Злосны свіст і здаволенае — эк!
Валодзька рэзка тузануўся, але яго трымалі мёртвай хваткай. Найбольш невыносным было тое, што не можаш зменшыць сабе боль рухамі ног, не патрымаешся за пабітае месца, не патрэш яго.
На гэты раз брат закрычаў на сёмым удары. Закрычаў і здзівіўся: хто ж гэта вішчыць на ўвесь лагер такім тонкім і збалелым голасам?
Крык перашкаджаў камісіі лічыць, яе члены гідліва паморшчыліся.
Warte mal![55] — кінуў бліжэйшы афіцэр кату, падскочыў да козлаў і ўдарыў Валодзьку ў твар ботам.
Брат каторы раз страціў прытомнасць, і гэта яму зберагло сілы. Цяпер дарэмна Зялёнка вылазіў са скуры, чырванеў ад натугі і сцябаў так, каб рассячы скуру арыштанта да голага мяса. Брату было ўсё роўна, ён нічога не чуў.
Sibzig![56]— з пераможнай злараднасцю пахваліўся кат, павярнуўшы спатнелую пысу да Хэмніца.
Рапартфюрэр з пытаннем глянуў на членаў камісіі.
Es schtimmt![57] — прамовіў першы афіцэр.
Ich bin einerschtanden![58] — дадаў другі.
Ich auch![59] — кінуў доктар.
Gut![60]— задаволена аб'явіў рапартфюрэр і зрабіў адзнаку ў паперцы.
Такім чынам адмералі, што было вызначана, лагернаму «шрайбэру» Цукерману і астатнім тыгенгофцам на чале з капо Люкембахам, а каб непрызвычаеныя, як Валодзька, да болю людзі не надта вішчалі, цёплымі шалікамі ім завязалі раты. Тады рапартфюрэр сунуў паперку ў фанерную папку і крыкнуў да выцягнутых у струнку старастаў блокаў:
Вольна! Распусціць блокі на работу!
Хэмніца чакалі новыя справы, і ён пайшоў.
Вольна!
Вольна-а!..
Каманда «Гопэгіль» — строіцца!
«Вальдкомандо» — сюды-ы!..
Малыя, меншыя і найменшыя начальнічкі цяпер з дакладнасцю і выпраўкай, якой пазайздросціла б не адна вайсковая адзінка любой арміі, сталі выкрыкваць каманды, распускаць блокі, а капо — фарміраваць рабочыя групы.
Тыгенгофцы і Цукерман, трымаючыся за нагавіцы, папляліся, як п'яныя, да сваіх. Салдаты ўзнялі Валодзьку вядром вады на ногі, паставілі ля барака, адкуль меліся яго забраць у «Гопэгіль». Доктар нешта чыркнуў у акце, даў падпісаць абодвум афіцэрам, усе яны дзе-лавіта, важна, з пачуццём споўненага абавязку накіраваліся за рапартфюрэрам да варот.
4
Як толькі перад баракам не стала эсэсманаў, усё прыйшло ў рух, закатлавала. Многія каманды рассыпаліся, арыштанты рынуліся да Валодзькі. Брата абкружылі дзесяткі людзей. З усіх бакоў ляцелі ўзбуджаныя і радасныя выкрыкі на польскай, рускай, французскай, іспанскай, чэшскай і нямецкай мовах:
Русэк, віншую!
Твой брат — малайчына! Эх, дай, псякрэў, паціснуць тваю руку!
I ты вытрымаў, карррамба! Моцны з цябе хлоп!
Ну ж і распісалі цябе, мярзотнікі!
Нічо-ога, абы косці цэлыя, мяса нарасце!
На моркавіну, яна адновіць у табе кроў!
У мяне цукровы бурак — вазьмі!
Бяры, Уладэк, бульбіну печаную! Бяры, бяры, свежая! Сам пёк учора!..
Ух, як вы іх абдурылі!
З цэлым іхнім «гундбатальёнам»!
Назаўтра палавіну сабак выбракавалі! Астатніх тры дні не кармілі!
А шарфюрэра паслалі на Усходні фронт, ведаеш?
Адкуль беднаму ведаць, ты што?
Паслалі, нават такога старога адправілі! I ўсіх пяцярых вахманаў!
Адразу шасці бошам твой Алекс капут зрабіў!
Там іх «кацюшы» ўраз кокнуць, будзь пэўны!
Мяса з іх наро-обяць!..
— На ўра рускага падкідвай!
Дайце адгайкацца чалавеку!
Але ж і здорава іх абдурылі!..
Радаваліся, ганарыліся і астатнія тыгенгофцы з «аўзэнкомандо», якіх арыштанты гэтак жа абкружылі, гэтак жа савалі ім падарункі і распытвалі, як там усё было на станцыі. Памеранцы цяпер шчыра самі сабе верылі, што і праўда дапамаглі ўцекачу.
Валодзька адчуў, як у яго святлее галава, аднекуль прыбываюць сілы. Нічога падобнага лагер яшчэ не бачыў! Дзеля адзінага такога моманту варта было рызыкаваць ды цярпець!
Валодзька адчуў сябе галоўным саўдзельнікам братавага ўчынку, напоўніўся гонарам, шчыра парадаваўся яго поспеху і ўсё яму дараваў. У яго душы ўзрадзіўся пераможны крык:
«Дулю вам, фашысты чортавыя, у самы нос!»
Плачучы ад шчасця, брат ціснуў дзесяткі рук, запіхваў падарункі ў кішэні, за пазуху — куды адно мог, ды бармытаў:
Дзенькуе!.. Данке!.. Спасібо!.. Дзякуй!.. Мерсі!.. Камара-ады!..
Цірольскі злодзей і бандыт — Адзі Мэркер — любіў засякаць ары-штантаў з «Гопэгіля» да смерці. Цяпер нават закаранеламу, здавалася, садысту заімпанавала перамога зняволеных над усясільнымі эсэсмапамі з іх кулямётамі, вартаўнічымі вежамі, крэматорыямі, «гундбатальёнам» і цэлай сістэмай тэрору. Капо праціснуўся праз натоўп.
Не бойся, Уладэк! — загаварыў ён з такой душэўнай цеплы-нёй, што ўсе змоўклі.— На цагельні цябе пакрыўдзіць нікому не дазво-лю! Станавіся ў хвост калоны! Каля брамы старога лагера пакуль што адпраўлю цябо ў «рэвір».
I Адзі абяцанне стрымаў.
У «рэвіры» дактары-арыштанты пра ўсё ўжо ведалі. Яны спатка-лі Валодзьку з маўклівым спачуваннем і пашанай. Першым чынам санітар даў яму цэлую міску малочнага супу і кавалак хлеба. Калі хлапец усё з'еў, загадаў:
— Цяпер кладзіся на каталку, паедзем на рамонт! Пад наркозам Валодзьку здалося, што ён у цагельні пускае зверху ўніз па дошках цэглу. Цагліны з жалезным грукатам з'язджаюць у баржы. Прыходзіць Арно Хэмніц, узіраецца. Нешта рапартфюрэру не спадабалася, ён піхае брата бліскучым ботам. Валодзька ляціць па нахіленых строма дошках. Брат з'язджае, з'язджае і з'язджае, а дошкам — канца няма. Едзе па іх то плячыма, то бокам, то жыватом, то задам, а вялізныя стрэмкі і залазяць яму ў цела і колюць.
Пакуль Валодзьку так снілася, дактары разразалі брату нарывы і закладвалі кнаты.
1
Выспаўшыся ля Мар'ембурга ў гумне, заву я хлопчыка, які каровам бярэ сена. Гэта ўкраінец, немцы прывезлі яго сюды на работы. З ім дамаўляемся хутка.
Хлопчык прыносіць малака, хлеба, капусты, сала. Калі сцямнела, выводзіць мяне за гумно.
Адгэтуль — проста на Варшаву! — паказвае на чыгунку.— Па-ане, вазьміце і мяне з сабой! — моліць ён з сумам па радзіме, і мне робіцца малога шкада.— От, пабачыце, перашкаджаць не буду вам!
Не хапала адно мне яго! Знімаю блінападобную лагерную «міцку» без казырка, палохаю:
Паглядзі, якая на мне вопратка, глянь, што на галаве!.. Я — цяжкі злачынец у немцаў, зловяць цябе са мной — расстраляюць!
Ну і няхай! Вазьмі-іце!.. Я — дужы і многа не ем!..
Ледзь я ад хлапчаняці адвязаўся.
Па насыпе заходжу на станцыю, прыступаю да справы.
У нямецкіх таварняках на кожным вагоне спецыяльная рамка, а ў ёй пад сеткай — стандартная паперка, якая паказвае маршрут, ка-тэгорыю ладунку ды горад, куды ён едзе. Я навымаў пару дзесяткаў такіх паперак, залажу ў тармазную будку ды чыркаю запалку аб скрыначку...
Якія толькі гарады не віднеліся на стандартных бланках! Берлін. Франкфурт. Кюстрын. Гамбург. Парыж і Марсель. Нават — Афіны і Капенгаген. Зноў Гамбург і Берлін... Беластока, Гродна ці Мінска — не відаць!
З сабой у мяне торба з ежай, бутэлька вады. Зашыцца ў адпа-ведны вагон на самае дно ладунку ды ехаць у ім пяць, дзесяць дзён, пацярпець, памучыцца, пакуль не даеду да сваёй мясцовасці — толькі гэткі мой ратунак!
Устрывожаны, гарачуся, бегаю з канца ў канец станцыі, вымаю ды вымаю паперкі, але, як на злосць, патрэбнага вагона не відаць. Свеціць месяц. Ад марозіка скрыпіць пад драўлянымі падэшвамі сняжок. Пуста...
Доўга блытаюся па пуці, натыкаючыся на рэйкі. Вось-вось заўважаць — ваенны час! Вырашаю ехаць любым поездам і падаюся да варшаўскай стрэлкі: на стрэлках паязды ездзяць памалу.
Нарэшце заўважаю на гарызонце нейкі рух, а дзве кроплі святла пачынаюць расці на вачах. Так, на мяне проста, як па лінейцы, сунуць цьмяныя слепакі фараў — поезд! Толькі па каторых ён коціць рэйках, дзе лепш чакаць яго?..
Адразу за паравозам цягнецца службовы вагон, за ім — платформа з белымі капцамі — нібы гурбамі мелу. Хапаюся за жалезную скабу, адбіваюся нагамі ад зямлі, і мяне з сілай кідае ў нейкуіо масу. Прабую рукой — цёплая. Суну руку далей — гарачая! Па вушы залажу нагамі ў мяккую масу.
Наўрад ці яшчэ калі ў жыцці даводзілася мне з такім камфортам ехаць.
Ляжу, бытта ў ванне. Весела пазвоньвае счапленне вагонаў, ляскочуць буферы, а на стыках бадзёра выбіваюць рытм колы. Навокал — заліты месяцам сярэбраны прасцяг поля. Толькі месцамі цямнеюць плямкі то вёскі, то пералескаў. Мірна і спакойна. На свеце — ні вайны, ні Штутгофа, ні эсэсманаў з «гундбатальёнам»! На душы — усё такая ж дзікая радасць перамогі. Ад бадзёрасці і збытку сілы цела гатова выскачыць са скуры! Калі на пераездах машыніст сігналіць, хочацца набраць у грудзі паветра і перакрычаць паравоз.
Насцярожвае мяне крыху белая маса. Калі прыступы радасці праходзяць, заклапочана чэрпаю жменямі гарачае месіва ды дзіўлюся: чаму цеплыня гэтай масы пастаянная? Ці не хімічнае рэчыва для якога-небудзь ваеннага завода праяўляе рэакцыю? Яшчэ згару, да д'ябла! Маса аслізлая і мокрая, як мёрзлая бульба, хімічныя рэчывы, здаецца, сухія, сыпкія...
На жаль, ехаў я гэтак раскошна адно кіламетраў з дзесяць.
Мінаем семафор. Поезд збаўляе хуткасць, паказваецца першая станцыя. Паравоз спыняецца супроць вакзала. Выразна відаць, як са службовага вагона няўклюдна, з зацёкшымі нагамі ў фэльцавых нязграбных ботах на перон вылазіць начальнік цягніка і вітаецца з дзяжурным па станцыі:
Здароў, стары хрыч!
Дзяжурны нешта мармыча, пазяхае.
Што, не даў табе паспаць?
Бадзяга, не мог з'явіцца пазней?
Ліха цябе не возьме, пацярпі.
Многа мне прывёз?
— Толькі гэтыя дзве платформы жому. Справішся з імі хутка ды зноў будзеш дрыхнуць да раніцы! А вось мне давядзецца мэнчыцца да самага Дойчэ Эйлаў! Цэлую божую ноч!..
На гэта дзяжурны толькі пазяхае:
Ы-ы-ыэх! Цьфу, доля наша, донэрвэтэр... Э-э...
Начальнік цягніка заражаецца ад сябра і пазяхае таксама. Тады гаворыць ужо іншым тонам:
— Ну, куды падаваць платформы, кажы!
Надарэмна баяўся: сяджу ў адыходах цукровых буракоў — у жоме! I еду зборным! Цягнік гэтак цяцер будзе станавіцца на кожнай станцыі ды пакідаць па аднаму-два вагончыкі!
Нацешыўся, халера!..
О-ой, як не хочацца выбірацца з раскошнай кватэры. Агортвае нейкае блазенства, хочацца з немцамі падражніцца ды крыху іх падпалохаць. Адкрыта выскокваю на перон, атрасаю з сябе жом і з усяе сілы ламачу драўлянымі падэшвамі ў поле. Калі мяне ўжо бачыць не могуць, паварочваю да хваста эшалона: у зборных, я ведаю, вагон апошні адчапляюць на апошняй станцыі. Узбіраюся на платформу з цэментавымі трубамі.
Гэтак за ноч праязджаем кіламетраў з восемдзесят ды прыбываем у Дойчэ Эйлаў. Бадзёрасць з мяне ды ігрывасць вецер выдзьмувае начыста. У трубах страшэнна скразіць, паступова замяр-заю да такога стану, калі трацяць прытомнасць.
Ля семафора эшалон спыняецца, і я злажу — хопіць аж надта такой язды. Бегаю ў кустах, расціраю цела. Здаецца, не адмарозіў нічога, а ўсё іншае — глупства! Дзе ж пераначаваць? Ля чыгуначнай будкі — крыты стажок саломы. Стажок — усяго пудоў на дзесяць, але я забіраюся наверх.
Днём дзеці прыбягаюць скубці казе салому. На маё шчасце, пакаёвы сабачка, які прымчаў разам з малымі, не чуе чужога, а дзеці — дзецьмі, не заўважаюць, што зверху стог паменшаў.
2
Вечарам вылажу са стога ў хвойнічак. Што рабіць? Зноў вартаваць цягнік, каб трапіць на зборны?.. Па схеме і з Дойчэ Эйлаў разыходзіцца аж пяць чыгунак. У Мар'ембургу трапіўся хлопчык, а хто пакажа патрэбную стрэлку тут? Выйсця не маю, падбіраюся да шашы.
Чуваць польскую мову. Прапускаю сілуэты людзей, асцярожна крадуся за імі. Адзін чалавек прыадстае, паціху клічу яго па-польску.
Малады і жвавы хлапец пазывае сябе Кавальскім і кліча яшчэ дваіх, з пашанай шэпча:
Са Штутгофа, хлопцы!
Фі-іў!
О-го!
Разгаварыліся. Хачу прыкінуцца палякам, ды ўжо запозна. На маіх грудзях хлапец разгледзеў чорнае «R» і здагадаўся, што абазна-чае. Халера, не сарваў праклятай лапіны з нумарам!
Па-нямецку гаворыш здорава? — пытаецца Кавальскі.
Нішто...
Тады чакай тут! Адно не сыходзь з месца! — кідае мне новы знаёмы ды загадвае сябрам:— А мы, хлапакі, ідзём да работы, жыва!
Зноў застаюся адзін.
Хвілін праз дзесяць палякі з'яўляюцца. Кавальскі трымае мун-дзір чыгуначніка і ўзрушана апавядае таварышам, як удалося аба-красці шэфа. У другога — фуражка. У трэцяга — нагавіцы і чаравікі. Абодва не дачакаюцца, калі нарэшце падыдзе чарга апавядаць ім.
На, русэк! — кідае мундзір Кавальскі.
Лаўлю адзенне на ляту.
Толькі... не выдасі?
Паляк глядзіць на мяне так вымоўна строга, што адчуваю: ніякія словы яго не ўпэўняць, ніякіх слоў і не трэба, яго пытанне магу адно пацвердзіць справай.
Па-ане, што-о пан...
Глядзі ж!..
Няўжо я. — мармычу, даўлюся камяком, які падступіў да горла, і не ведаю, як аддзячыць, ды на штутгофскую паласатую куртку нацягваю мундзір чыгуначніка.
Ён ладны. З цёмна-сіняга сукна. На пагонах — сярэбраныя кан-ты, а ў сяродку пазалочаны арол трымае ў кіпцюрах гэтак жа пазало-чаную свастыку. Мундзір прыходзіцца ў самы раз. Крыху вялікая фуражка — высокая, з агромністым дэкам і сярэбранай эмблемай над ілбом, як называюць у нас — з качаном капусты.
Мундзір — дзяжурнага па станцыі. Фуражка — машыніста. Нагавіцы зашмальцаваныя, бліскучыя, відаць — качагара. I ўсё розных памераў. Хлопцы яшчэ жартуюць:
Прабач, з трох швабаў збіралі, не зусім па росту!
Сам вінават! Трэба было папярэдзіць, то падрыхтавалі б!..
Дакладна пад талію!..
Нічога, добра і так! — яшчэ не веру раптоўнаму шчасцю, нават не ўлаўліваю гумару.
Адчуваю бязмерную ўдзячнасць гэтым людзям. Робіцца сорамна за ўсе нядобрыя словы, якія калі-небудзь сказаў на палякаў. Клянуся сам сабе — болей ніколі іх не вымаўляць, быць ім да смерці верным.
Koledzy! Koledzy! — магу толькі выціснуць з сябе.
На яшчэ трыццаць марак! — суне Кавальскі паперкі з партрэтам Бісмарка.— Мы тут злажыліся...
Хутка ператвараюся ў сапраўднага арыйца, нават у чыне ды пры грашах.
А цяпер да свайго маскараду ты павінен прызвычаіцца,— навучае энергічны Кавальскі.— Табе неабходна пераканацца, што на цябе ніхто не звяртае ўвагі, трэба ўвайсці ў ролю шваба, упэўніцца!
Але як?
Звяртайся да нас толькі па-нямецку!
Паляк гаворыць упэўнена, бытта тут, у Дойчэ Эйлаў, адно гэтым і займаецца, што сам ездзіць пераапранутым і другіх для гэтага рыхтуе.
О! хадзем у сталовую, пакуль яшчэ адчыненая, там папрактыкуешся!
3
У сталовай хлопцы заказваюць піва. Прыносяць і мне. Я піва яшчэ і ў рот ніколі не браў — каштую агідную вадкасць і, расчара-вана, адстаўляю. Бр-р!.. I прыдумаюць жа брыдоту!..
Што ты яму заказаў? Яго трэба раней накарміць, ён — галодны! — вырашае энергічны паляк ды зноў праяўляе ініцыятыву:—Болек, папрасі Ядзю, каб прынесла ў талерцы як належыць!..
Іду!
Я раптам падумаў, што гэтая хвіліна вельмі важная. Спаткаў сваіх найлепшых сяброў! І найхутчэй за ўсё бачу іх першы ды апошні раз у жыцці. Трэба сябе неяк паводзіць інакш. Але як? Прыглядзецца хоць да людзей, запамятаць іхнія твары. Ды мае вочы міжволі зыркалі ўбок, а хлопцы ўсё прыгіналіся, перашэптваліся — так і не разгледзеў іх як належыць.
Алекс, толькі не бойся! — супакойвае Кавальскі.— Цяпер, калі не будзеш дурнем, то за суткі заедзеш дадому. Білеты купляй не на доўгія дыстанцыі, бо касіркі могуць патрабаваць пропуск. Спачатку бяры да Аленштайна, потым вазьмі да Інстэнбурга. Да яго не даязджай, павярні на Шарфэнвізэ, а там — Беласток пад бокам!
Сапраўды, няма чаго баяцца. Здаецца, нічым не адрозніваюся ад іншых мужчын. Хіба толькі што сяджу ў фуражцы. У Штутгофе галовы нам стрыглі пад машынку і ад ілба да макаўкі выбрывалі палоску шырынёй на два пальцы.
Памятай, зараз у немцаў столькі розных фольксдойчаў, квіслінгаў, што яны і самі паміж сабой часамі на пальцах дамаўляюц-ца! — дае ўжо на двары апошнія інструкцыі дзельны Кавальскі.— Алекс, смела шпар, як умееш! На твой акцэнт ніхто не зверне нават увагі!
Пастараюся...
Перад вакзалам займае дух, бытта маюся скочыць у цёмную яміну, у якой не відаць дна, і ліха яго ведае, што там — пясок, вада, вострыя ражны, вужакі ці Майер з «гундбатальёнам».
— Ідзі, а мы — на перон! Адтуль праз шыбы добра відаць усё, што робіцца ў зале вакзала! Паўгадзіны будзем сачыць за табой! Мо яшчэ спатрэбімся, зразумеў?
Ясна.
Давай, Алекс!..
Палякі добразычліва, са спачуваннем, шчыра ціснуць мне рукі, падштурхоўваюць.
4
Драўлянымі нагамі накіроўваюся да ўвахода ў змрочны буды-нак. Плячом штурхаю дзверы. Адразу натыкаюся на патруля фельд-жандармерыі. Надзьмутыя два салдаты ў касках і з бляхамі на грудзях ледзь акідваюць мяне зняважлівымі позіркамі і велічна плывуць на двор. Я разгублена тапчуся на месцы.
Пан чыгуначнік, скажыце, калі ласка, а каторай гадзіне ідзе цягнік да Мар'ембурга! — пытае ні то мяне, ні то каго другога тонкі галасок.
Азіраюся перапалоханы. Ля маіх ног — дзеўчынё. Знізу небяспе-кі не чакаў. Як быць? Хвіліну маўчу, ваўкавата азіраючыся.
У Штутгоф фашысты мяне і Валодзьку забралі з працы на чыгу-начнай станцыі. Перада мной вісіць расклад руху цягнікоў. Белымі літарамі на чорным фоне там выразна і акуратна выведзена: Дойчэ Эйлаў — Мар'ембург, адпр. 2З г. 16 мін., каштуе 2 маркі 8З пфенігі». Пра ўсё гэта нарэшце кажу дзяўчынцы.
Дзякуй! — робіць малая рэверансік ды бяжыць да маці, якая сядзіць на кукішках ды ўдзячна бліскае вачыма.
Аднекуль з'яўляецца мілавідная немачка:
А на Ліцманштат, скажыце, пан чыгуначнік, калі ласка, як мне заехаць?
Ліцманштат... Ліцманштат... Так, здаецца, Лодзь немцы перайменавалі... Зрэшты, магу сабраць тут натоўп, ну іх да ліха!
Во! — паказваю на дошку з раскладам ды хутчэй стараюся знікнуць.
Крочу да акенца.
А мы на Аленштайнт ужо не выдаём білетаў! — гаворыць сімпатычная маладая касірка. У дзявочых вуснах нямецкая мова — мілагучная, мяккая, мілая...
Не? — я ўжо не ведаю, што і рабіць.
На жаль, давядзецца вам чакаць раніцы,— шчыра спачувае маладзенькі анёл.— Спадзяюся, начаваць вы маеце дзе? — з ласкавай заклапочанасцю ўдакладняе ён.
Ма-аю!..
У парадку! Заўтра прыходзьце а шостай і за гадзіну да адыходу пасажыркі возьмеце сабе!
А не можа так быць, што не хопіць?.. Я вяртаюся дамоў, кароткі час маю...
О-оу, на-айн! Перагрузкі ў нас раніцой ніколі не бывае!
Гм, ты бачыш? Бы з роўным загаварылі са мной нават немкі!
Не надта клапачуся, як дачакацца раніцы,— агортвае бяспечная ўпэўненасць. У кіёску набіраю на тры маркі газет, часопісаў. Нібы ў мірны час адчуваю ўжо цікавасць да іх. З каштоўнай ношай накіроўваюся ў транзітную залу, а ўсім сваім нутром не перастаю сачыць за наваколлем.
Перада мной нутро Германіі.
Ужо каторы год яна вядзе захопніцкія войны, усцілае касцямі краіны, даводзіць да жабрацтва мільёны людзей, пераўтварае цэлыя раёны ў пустыні. Дзесьці там рыхтуецца ўжо адкатвацца ад Волгі ня-мецкая армія. Уцякаюць з Афрыкі. Англічане ўжо выйгралі паветра-ную бітву... Толькі тут, у глыбокім тыле, яшчэ не адчуваецца катастро-фы ды абсалютна нічога не мяняецца.
З дакладнасцю да мінуты ходзяць цягнікі. Працуюць сталовыя, буфеты, кіёскі. Начышчаныя і свежыя мундзіры носяць чыгуначнікі — жанчыны, мужчыны і фроляйны. Дзе я праходзіў, усюды былі чысціня і парадак — на пуцях, шашы, вуліцах. Памяшканне вакзала блішчыць ад свежага лаку на дзвярах, лаўках, і зладжана працуюць у ім службы. Праз усю залу перакінуты лозунг: Alle Räder müssen rollen für den Sieg![61] Між акон намаляваны мужчына, ён ківае ў залу пальцам, а з вуснаў яго вылятаюць словы: Pst! Fiend hört mit!..[62]
Разгортваю газету. Гм, сярод іх — ужо і сённяшняя, вячэрняя, з Берліна!..
У мясцовай, дойчэ-эйлаўскай, стаіць чарговая порцыя жалобных квадрацікаў з крыжыкамі і прозвішчамі загінуўшых на працягу апошніх сутак салдат і афіцэраў «фюр фатэрлянд унд фюрэр». Ахвяры ў падборцы выглядаюць часовым непаразуменнем — бытта загінулі яны ў аўтамабільнай катастрофе. Пад жалобнымі аб'явамі падпісаны тыя, хто паведамляе: жонка, бацькі, дзед, школа, тэхнікум, магазін, «Гітлерюгэнд».
Тылавыя немцы яшчэ ўпэўненыя — увесь свет вось-вось упадзе перад трэцім рэйхам на калені. Яны дазваляюць сабе нават друкаваць артыкулы, якія нічога агульнага не маюць з вайной: пра паляванне, пра раскопкі ў Паўднёвай Амерыцы... Анонсы карцін: «Бялізна і каханне», «Бубновы туз», «Роз-Мары», «Дзяўчына, аб якой я мару»...
Упэўненасць, бяспечнасць ад пачуцця сілы, арганізаваная зладжанасць і дысцыпліна — адвечныя рысы нямецкага народа — пакуль што выдатна служыць крываваму Гітлеру і яго бандзе выконваць брудную справу.
У Штутгофе, калі вычытвалі між радкоў аб чарговым паражэнні фашыстаў на фронце, ад радасці трацілі прытомнасць і на пальцах лі-чылі дні, якія заставалася цярпець у лагеры смерці. Дзесьці там, за калючымі дратамі ў лесе, тысячы няшчасных маняць сабе гэтак жа і цяпер.
Першы раз перастае грызці сумленне, што ўцёк. Дурань, яшчэ і вагаўся!
З паперы пераводжу позірк у залу.
Пад пальмамі, на масіўных лаўках — салдаты з чамаданамі, ранцамі, біклажкамі ў суконпых чахлах і з кацялкамі. Салдаты, мабыць, ехалі на адпачынак ці вярталіся ў часці. Сядзяць тоўстыя баўэры ў чаравіках, шараварах ды самаробных панчохах да каленяў, выставіўшы тоўстыя лыткі. Сядзяць і жанчыны з бауламі і вузламі... Я з газетамі стаю, абапёршыся аб калону. Нядобра так тырчаць на віду. Куды б прымасціцца?
У самым кутку, пад вялізным партрэтам Гітлера са скрыжава-нымі на грудзях рукамі, паважна і спакойна, як святы, рассядае сівы чыгуначнік. Побач з ім на лаве блішчыць жоўтая дошка тэлеграфнага апарата.
Магу ля вас трохі заняць месца, бацька? — пытаюся асцярожна.
Калі ласка, юнак, сядзіся, лавы нам хопіць! — стары ахвотна ціснецца, падцягвае апарат.
Прысядаю.
Разглядваю бытта і далей здымкі ў часопісах, а на самой справе сачу, што робіцца ў зале. Таксама сумуюць пасажыры — ляніва жуючы бутэрброды, абводзяць памяшканне пустымі вачыма, перакідваюцца фразамі ды чытаюць кніжкі. Мой сусед спакойна спачывае ў той самай позе, агорнуты ўспамінамі,— не паварухнецца.
Толькі цяпер успамінаю пра палякаў. Праз каторае акно яны назіраюць? Нічога не відаць, што робіцца на двары. На ўсялякі выпадак раблю крадком некалькі грымас ды паглыбляюся ў «Пройсішэ нахрыхтэн».
А дванаццатай гадзіне ночы ў зале з'яўляюцца два чыгуначныя паліцыянты ў светла-блакітных мундзірах і накіроўваюцца да паса-жыраў. Вайсковых праганяюць у салдацкую начлежку, цывільных — у гасцініцу. Стараючыся быць абыякавым, пачынаю паспешна складваць паперы і я.
Сядзі, сядзі, мы — чыгуначнікі, нас гэта не датычыць! — супакойвае мяне сівы немец.
Паліцыянты павыганялі ўсіх, а нас двух не кранулі і праўда.
Як блізкаму сваяку ўжо кажу суседу, куды мне ехаць, і прашу разбудзіць. Каб не паказаць выгаленую на лобе палоску, аж да вушэй нацягваю фуражку машыніста. З дазволу старога кладу на паліра-ваны столік сумку, на яе — галаву, выцягваю на лаве ногі ды неяк лёгка вельмі засынаю.
5
Здаецца, яшчэ і не спаў, а мяне ўжо хтосьці пачынае далікатна штурхаць.
Уставай, юнак! — добразычліва кажа незнаёмы голас.
Саджуся на лаву. У зале горача. Размарыла. Дзе я? Што са мной адбываецца? Што за людзі лазяць па нейкай зале? Хто гэта побач сядзіць і якой яму халеры ад мяне трэба, чаго прыстае?!
Ніяк не магу прачнуцца.
Табе на Аленштайн? — пытаецца стары.
Толькі тут спахопліваюся, што праспаў цэлую ноч ды ва сне перажываў нешта важнае. Ага! — першы раз у жыцці бачыў сны на нямецкай мове! I незнаёмы гаворыць жа да мяне па-нямецку!
На Аленштайн...
Пара, пара, хлопча. Пасажырка адыходзіць праз дваццаць мінут!
Ужо?..
Хапаю сумку, а сон як рукой з мяне зняло.
Не трапячыся, абудзіў акурат, паспееш!
Дзякуй, бацька! Шчаслівай дарогі!
I табе таксама! Ляці!
Улажу ў вагон. Ён не атоплены, без святла, але што ў ім маладая і з карымі вачыма правадніца, я такі разгледзеў. Усе лаўкі занятыя. Спыняюся ля акна ў праходзе.
У вагоне — мясцовыя жыхары. Шмат і эвакуіраваных з Берліна. Пераважна жанчыны. I яны безупынна балбочуць, стаіць прыглушаны гоман. Жыхаркі Берліна апавядаюць пра жудасць бамбардзіроўкі сталіцы саюзнай авіяцыяй. Пляткараць, што Гітлера няма, яго бытта бы арыштавалі. Фюрэра замяніў фельдмаршал Ромэль, і цяпер, дзякуй богу, вайне хутка канец — бальшавікі і англічане фельдмаршала надта баяцца і адразу паддадуцца. Сама Амерыка супроць Германіі ды Японіі, вядома, не вытрымае...
А я думаў, што немцы ўсе, без выключэння, фанатычна адданыя свайму фюрэру!
Слухаю бабскую балбатню і цікую. Ля мяне чагосьці зачаста круціцца правадніца. Якой халеры табе трэба ад мяне?.. Спрабую раму — адчыняецца, на зіму не заклінілі. Цягнік пляцецца кіламетраў сорак у гадзіну, скакаць можна. Толькі ўцісні галаву ў плечы, калені ўцягні ў жывот -- перакулішся разоў пяцьдзесят на адхоне, і ўсё, абы не трапіць на валун ці слуп. Ад акна не адыходжу.
Прыбываюць новыя пасажыры, але правадніца на іх не звяртае ўвагі, не правярае нават білетаў. Немачка мітусіцца на праходзе, дваццаць разоў мяне кранае бытта ненарок локцем, просіць прабачэння і за кожным разам беспрычынна смяецца. Я трымаюся за раменныя лямкі ад акна, прагна і трывожна лаўлю какетлівы галасок, жывыя позіркі ды блісканне зубоў.
Нарэшце прыбываем у Алешнтайн. З вагона вылажу неахвотна, з жалем, бытта нешта важнае камусьці недагаварыў, цікавае недаслухаў. Тырчу на пероне мінуту, другую, з надзеяй нечага чакаю, але мне зусім не доўжыцца, я прыкаваны да месца нібы магнітам.
Нарэшце вагоны пасажыркі рушылі. Правадніца выходзіць на падножку, бярэцца за парэнчы і выхіляецца, каб лепш было яе відаць. То была ў фэльцавых вялізных ботах, у шынялі, а цяпер — у светлых панчошках, у лодачках і ў шаўковай сукенцы. Калі яна паспела пераапрануцца?!
Цяпер ужо не баюся немкі зусім — прагна лаўлю кожны рух яе адкрытых па локці, загарэлых рук. З Аленштайна цягнік паехаў на Інстэнбург, там жыіве маці Шульмана, і я надта шкадую — не ўзяў адраса ў Рыхарда. Я ўжо нават перакананы — мне ж неабходна было раней туды ехаць, і білет меў куплены да гэтага горада!
Наступны пасажырскі ідзе толькі вечарам. Вакзал у Аленштайне маленькі, намазолю хутка ўсім вочы, трэба недзе падзецца. Чытаю вывеску — «Пункт харчавання праязных брыгад чыгуначнікаў». Страшэнна хочацца чаго-небудзь гарачага.
Іграць дык іграць: крочу туды, адкуль далятаюць пахі ежы.
6
У сталоўцы знаходжу шэфа. Пляту яму, што я — качагар, вазіў з брыгадай паравозы ў Данцыг і цяпер вяртаюся ў Гродзенскае дэпо, толькі ж надта згаладнеў — у Заходняй Прусіі хоць зубы кладзі на паліцу. Дабрадушны немчык з жывоцікам і чырвоным тварыкам ахвотна ўсяму верыць, загадвае жанчыне мяне накарміць. Кухарка налівае эмаляваную місу гарачае стравы, дае хлеб і бярэ дваццаць пфенінгаў. Машчуся ў куточку да стала, і па жылах маіх ужо разыходзіцца блажэнная цяплынь, ды з кожнай лыжкай жыццядайнай вадкасці прыбаўляецца сілы.
Падмацаваны баршчом, выходжу са сталовай, ды не ведаю, куды сябе дзяваць. Заглядаю ў нейкую піўную.
У невялічкім памяшканні за стойкай тырчыць тоўстая немка. Побач — маладая мые посуд. Перад імі — салдат трымае куфель піва ды штосьці пляце. Салдат бледны, з забінтаванай шыяй, без вінтоўкі. Мабыць, уцёк са шпіталя і каратае тут час, пажыўляецца.
У піўную без прычыны не ходзяць.
Піва, калі ласка,— прашу.
Вам светлага ці цёмнага? — пытаецца ветліва старая.
Губляюся: яно бывае рознае?!. Гы!..
I таго, і таго...
Дзеўка ставіць перада мной два поўныя куфлі. Мокрымі і пры-пухлымі рукамі дае рэшту. Раптам успамінаецца зграбная правадніч-ка, робіцца страшэнна сумна. Так хочацца некуды ісці, што ледзь сябе стрымліваю.
Дзве жанчыны за буфетам настаўляюць вушы, слухаюць. Прыслухоўваюся і я.
У рускіх — гэтак! — працягвае салдат.— У іх на абед ставяць гліняную місу гарэлкі на стол і драўлянымі лыжкамі хлябаюць яе, як у нас суп!
Майн гот! — дзівіцца маладзіца.
А гарэлка ў іх — моцная, як агонь!
I дзеці хлябаюць? — удакладняе буфетчыца.
Усе-е! — ажыўлена, з іскрамі ў вачах запэўняе салдат і дасмоктвае куфаль.— Пад Смаленскам сам бачыў!
Жах!
Далей ён правіць неверагодную гісторыю, як ранілі яго партызаны.
З кім ні загаворыш — толькі аб іх і гутарка! Няўжо з гэтымі бандытамі нельга нічога зрабіць? — пытаецца абураная буфетчыца.
Позна,— аўтарытэтна заяўляе салдат.— Распладзіліся ўсюды! Толькі Беласток наш. Адразу ж за гэтым горадам на краі лесу вісяць дошчачкі з надпісамі: «Партызанская зона. Вы нас не чапайце, не чэпім тады і мы вас!» Дзень і ноч стаіць іхняя варта пад дошчачкамі! Сам не раз бачыў у бінокль, калі праязджаў па шашы. Такія барадатыя здаровыя мужыкі з чырвонымі стужкамі на кубанках. Дымяць сабе самасадам ды пазіраюць на дарогу.
I ніхто з нашых не пойдзе ў лес! Ого, ступі адно туды! На кожнай елцы, на кожнай сасне сядзіць зязюля — кок! і гатоў, памінай як звалі!
Езус Марыя, і дзе? За Беластокам ужо, пад сэрцам самой Германіі!
А чым яны харчуюцца?
Го! Выйдзе ежа, пераапранаюцца за немцаў, едуць грузавіка-мі ў Беласток ці Кёнігсберг і выпісваюць сабе — хлеб, сала, віно, шакалад...
Майн гот!.. Выходзіць, мы кормім і сваіх і гэтых яшчэ?!
Усім вядома. Каб не партызаны, даўно б мы вайну скончылі, праўда, чыгуначнік?
Ну...— ківаю галавой.
Яго фальклорныя легенды пра лясных герояў, якія бытавалі, мабыць, у нямецкай арміі, супадаюць, на дзіва, з маім апавяданнем у Штутгофе, хоць мы і стаялі на розных баках барыкады. Там верылі і рабілі паблажкі мне, а тут — яму. Жанчыны толькі вохкаюць ды напаўняюць салдату куфлі.
А я сваё піва без прызвычаення піць не магу. Ды не пакідаць жа нявыпітым — звярну на сябе ўвагу! I чаго мужчыны перад вайной ганяліся так за гэтай гаркатой?.. Набіраюся адвагі ды праглынаю агідную вадкасць, як атруту.
Закружылася галава. Ад баек раненага разбірае смех. Салдат зноў звяртаецца да мяне, каб я нешта пацвердзіў,— цяпер ужо яўна падлізваецца. Кожным лішнім словам, кожным рухам баюся сябе выдаць. Занадта дорага далася свабода! Якой халеры сюды мяне занесла? Устаю і выходжу на двор.
Ад свежага паветра зараз жа прытомнею. Плятуся скрозь завей-ку праз ціхі гарадок — куды і чаго, сам не ведаю. Аднапавярховыя акуратныя домікі, агароджаныя металічнымі сеткамі. Кроны дрэў упарта супраціўляюцца ветру, гудуць. У твар кідае востры снег.
Недалёка ад вакзальнай плошчы, за нізкім плоцікам,— рабочыя з Усходу. Іх нядаўна вывелі з вагона, паставілі чакаць далейшага лёсу. Падняўшы выцертыя каўняры, хлопцы, захутаныя ў хусткі ды вышываныя ручнікі, дзяўчаты сядзяць на драўляных скрыначках, аблезлых чамаданчыках. Некаторыя баязліва прытупваюць, нават ня-смела спрабуюць жартаваць. Усіх бесцырымонна, са здзекам разгляд-ваюць вучні з ранцамі.
Хтосьці з малых плюе па бліжэйшага рускага, і гэта вельмі пада-баецца астатнім. Вучні ўжо адзін перад другім плююць на людзей. Потым плююць па камандзе — залпам. Бедныя хлопцы і дзяўчаты збіваюцца ў грамаду, бездапаможна і пакрыўджана азіраюцца, а мяне ўсё не дзівіць — нагледзеўся і не на такое!
«Новы парадак», заведзены Гітлерам.
Выбіраюся на чыстае поле. У роце агідна — бытта абпаілі пойлам. Перад вачыма — піўная з салдатам, у галаве заселі яго словы. Ля беластоцкай шашы была толькі невялічкая група Міцькі Высоц-кага! А мо і праўда цяпер там лясныя хлопцы перавярнулі ўсё дагары нагамі, я ўжо даўно не быў дома?!
Не церпіцца — хутчэй да сваіх!
Мяне так разбірае, што не адчуваю і холаду. Узбуджаны ад таго прыемнага, што мяне чакае, з прыўзнятым настроем бегаю ў полі да вечара. Тады вяртаюся на вакзальчык, купляю білет, адпраўляюся далей.
7
Гродна і Беласток немцы далучылі да трэцяга рэйху. Паміж гэтымі гарадамі і Прусіяй у раёне Шарфэнвізэ два разы цягнік перасякае выкручастую граніцу Польскага генералгубернатарства. Палякі-стрэлачнікі папярэджваюць — на граніцы высцерагайся.
На апошняй станцыі перад кардонам забіраюся ў паражняк, які едзе да Беластока. Залажу ў цяплушку, засоўваю з сярэдзіны дзверы, зашчапляю іх на гак, а для большай упэўненасці гакі абедзвюх дзвярэй прыкручваю дротам да сценак, а тады бяруся распальваць вугалем буржуйку.
Калі мінавалі Шарфэнвізэ, у мяне адлягло ад сэрца. Пад стук колаў да самага Беластока праспяваў усе песні, якія толькі ведаў. Спяваў пераможна, з упаеннем і асалодай.
У Беластоку жыве бацькава сястра.
А хіба ж цябе з Валодзькам не ў Штутгоф той заслалі? — дзівіцца старая.
Го, калі гэта было! — супакойваю яе, пераняўшы легкадум-ную інтанацыю раненага салдата з Аленштайна.— Цяпер працуем у Берліне машыністамі! Немцы зжаліліся, пусцілі на два тыдні дахаты памалаціць збожжа, а то старыя не ўправяцца, гаспадарка не малая, столькі снапоў мышы грызуць недзе!..
Ну то дзякуй богу!— уздыхае яна з палёгкай.— Скідай сваю шапку, скідай!.. Ці і ты ўжо набраўся ад іх звычкі — не знімаць яе дома?..
Скіну, цётку, дайце разгледзецца ў вас!..
У цёмнай каморцы сваячніца сцеле пасцель. Праз восем месяцаў — з часу, калі мяне арыштавалі,— зноў кладуся ў ложак з белай прасціной. Адсыпацца ніхто не перашкаджае. Суседзі бачылі, як у хату ўвайшоў немец. Пакуль не выйдзе ён, ні ў каго, вядома, не з'явіцца ахвоты наведаць старую.
Вечарам вяртаецца з работы стрыечны брат, вядзе мяне да знаёмага цырульніка ды шэпча майстру:
Франак, маўчы, не пытай ні пра што, а пастрыжы гэтага кавалера нагала!
Адчуваю, як дрыжыць рука цырульніка, калі ён пад пулёўку раўняе мне валасы. Затым развітваюся са сваяком, адпраўляюся на Палескую станцыю, залаягу ў пасажырскі цягнік.
Канчаліся пятыя суткі, як я ўцёк з Тыгенгофа. I тады гэтаксама скрозь галінкі свяціў месяц. Толькі цяпер ён поўны і святла дае больш. Гэтаксама жоўтым серабром блішчыць снег ды плывуць празрыстыя хмурынкі. Аж не верыцца, што быў такі Штутгоф, капо, «блёкэльтэс-тэ», «крыплі», язда зборным у цэментавых трубах, пераапрананне...
Праз гадзіну пасажыркай прыбуду ў сваё Страшава. Яно ляжыць ад Беластока на саракавым кіламетры. Там мяне чакаюць хлопцы — адно б дабрацца! Чамусьці цалкам упэўнены, што і далей пашанцуе. I не падазраю, якая калдобіна мяне яшчэ чакае. Вядомыя сілуэты за акном дадаюць бадзёрасці.
У вагоне святла няма, месяц свеціць у твар, а сярод пасажыраў можа ехаць знаёмы. Паварочваюся спіной да акна, стараюся ўзірацца паверх людзей, насцярожана прыслухоўваюся.
...То і іх пастралялі?.. Тадэвушаў жа Антак з іхняй Нюшкай нават гуляў!
Во-во! Ён гэта і зрабіў. Галену прывезлі з малым. Вася яе расплакаўся, яна стала суцяшаць: «Не плач, Васілёк, гэта ж Тадэвушаў Антак стаіць, ты ж яго ведаеш, ён да нас прыходзіў, мама яго частаваала!..» А той Антак адвярнуўся, пазнаў іх і першых павёў на расстрэл!..
— Божа, божа, што ро-обіцца!..
Пра каго яны? Хто гэты Антак, з якой вёскі?.. Галасы жанчын вельмі знаёмыя. Асцярожна пераступаю іхнія мяшкі і кошыкі, іду да другога акна.
Скрозь грукат колаў чуваць далёкі выбух. Прашывае халадок страху. От будзе фокус, калі пасажырка нарвецца на міну і задзярэ колы!.. Няўжо навінен трапіць на такое я менавіта цяпер? Не можа быць!
Трывожаць бацькі. Як гляну маме ў вочы, як апраўдаюся за яе любімага сына?..
1
Мама ў нас бескарысная, жыве па прынцыпу: ты здаволены, табе добра — вось і ўсе яе радасці. Беднай давялося перацярпець аж столькі, што яе гора і нягод хапіла б іншым на пяцярых.
Фашысты забралі нас з хаты адразу траіх: мяне, Валодзьку, бацьку. Павезлі ў мястэчка. Мама кінулася ўслед.
Ля камендатуры стаялі машыны з адкрытымі кузавамі. Яна прабралася праз анямелы натоўп баб. Паміж натоўпам і машынамі — эсэсаўцы з аўчаркамі. Сабакі з вышчаранымі ікламі наравілі бліжэйшую цётку цапнуць за бядро. Ва ўсіх галовы апушчаныя — такі загад. Аднак дзве пары вачэй бліснулі толькі на імгненне, і маці іх пазнала.
За сынамі, з бяссільна згорбленай спіной, абмяклы, сядзеў бацька. Ён не шукаў яе вачыма ў натоўпе баб. Але па тым, як мы з Валодзькам заварушыліся, а брат яшчэ і засапеў, бацька адчуў, што жонка тут таксама: яго твар скрывіўся ёй ад бяссільнай усмешкі.
Нас павезлі ў Беластоцкую турму. Мама кінулася да знаёмага доктара. Ен паходзіў з нашай вёскі, лічыўся сваім чалавекам.
— Ніл Макаравіч, ратуйце маіх сыноў! — стала яна горача прасіць.— Ужо старога няхай сабе патрымаюць, сваё аджыў, але іх трэ вырваць адтуль! Дайце паперку, што мне баляць зубы і трэбо лячыць у Беластоку! Іначай туды не дабярэшся, а хлопцы прападуць у турме з голаду!
Ніл, як і кожны выскачка, лічыў ужо за ганьбу гаварыць на роднай мове, калечыў польскую альбо рускую.
Мне жыць тэх хочацца,— хаваў ён абураныя вочы.— Не магу, Мар'я Міхайлаўна, звіняюся...
Мама заплакала ды паплялася дадому.
Хату раніцой пакінула адчыненую, там цяпер гаспадарылі куры і парасяты — разгрэблі смецце з кутка, раскрышылі, разнеслі па хаце торф. Мама ўпала на падлогу, загаласіла:
Ах, мае вы сыно-очкі, што цяпер без вас рабі-іціму, без вас як жы-ыці бу-уду!..
Плакала яна з бяссіллем дзіцяці, пакутліва, а калі паўслухацца збоку — крыху як бы прытворна. Плакала доўга. Куры да таго асвоіліся, што ўжо нават пералазілі праз гаспадыню. Яе рука намацала пясчынкі, прынесеныя на ботах сынамі. Узняла вочы. Дзіка. Пуста. Холадна. Няўтульна. На сцяне — рабочая вопратка сыноў — так, як ўранку кожны павесіў, калі яго арыштоўвалі. У Валодзькавым пінжаку вывернуты, як заўсёды, рукаў — прычына вечных нараканняў старога.
Мама зноў загаласіла:
А што вы там адзе-енеце!.. Як там жы-ыці будзеце! Ці не пазабіваюць вас не-емцы!.. А што я тут адна-разадна рабі-іціму, як я цяпер яш-ыці буду!..
Увайшла суседка Кірыліха.
Ах, цётачку, ах, мілая, няма, няма ўжо больш маіх хлопцаў, пабралі злыдні, каб так іх на тым свеце нагла цягала, халера на іх! Старога не надта шкода, ён такі сваё аджыў і на ўсё наглядзеўся, але ж яны яшчэ і свету не бачылі-і...
Мацяркі салідарныя. I дружныя.
Што ты, Манька! Што ты, дурная! Я ж сёння сон бачыла які! Паслухай! Твой Алёшка з Валодзькам ідуць па дарозе з Гарадка, ідуць такія файныя, маладыя!.. Абодва далі мне «дзіндобры»!.. Іх напэўна вы-ыпусцяцць! — з перакананнем, як гэта ўмела рабіць толькі нашая мудрая бабка Кірыліха, аб'явіла суседка.
Ба-ачылі?..— няўпэўнена перапытала мама.
Дальбог, праўда!
Няўжо — бачылі? — захлынулася яна ўжо слязьмі надзеі.
То ці ж я маніць табе стану! Надта мне трэба!.. Уставай, уста-вай, не валяйся на падлозе! Ля, ляжыш тут, бы малая!..
Ой, цётачку, калі не магу, дальбо, узняцца. Сэрца разбалелася як, о-ей!..
Дзе?..
О тут коле!..
А ты да яго гарачую фаерку прыкладзі — як рукой здыме!
Думаеце?
Вядома, здыме! Я свайго старога так лячу! Пачакай, зараз і табе так зраблю!
Старая ўжо бесцырымонна выгнала курэй, парасят, зачыніла дзверы, падмяла хату і спрытна распаліла ў пліце.
Вось ужо і нагрэлася! Не валяйся на цвёрдых дошках, на ложак паўзі, ну!.. А во і ляка-арства гатова!.. Толькі загарну фаерку ў анучку, каб ты не папяклася, каб цябе ў сажу не выпацкала!
Мама прыклала да грудзей бабчына лякарства. Праз хвіліну і праўда стала нібы лягчэй.
Ужо супакоеная яна расказала пра размову з Нілам і слаба ўздыхнула:
Ой, што я без вас, цётачку, рабі-іла б адна, як добра, што зайшлі!
А-ай, перастань! Лепш ідзі кароў даіць, а Ніла выкінь з галавы сваёй!.. Ён чалавек гарадскі, панскі — не наш!.. Я схаджу зара да зяця і пашлю яго па даведку з самагонкай! Мой Юляк спраўны і ведае, куды схадзіць!..
I праўда. Яшчэ ў гэты самы дзень пад вечар у мамы з'явілася паперка. У ёй было напісана, што Кучынскай Марыі тэрмінова трэба выехаць на лячэнне ў Беласток.
Вечарам жанчыны шылі мяшкі на перадачу, а Кірыліха павучала:
I не вязі ім сала ды каўбас не ўздумай класці ў мяшкі, бо там знойдуцца такія, што адбяруць!
У мамы быў свой план.
Тады што ж я ім пашлю? — устрывожылася яна.
Калі мой сын сядзеў за палітыку пры Пілсудскім, то я яму гатавала гарох, падсушвала крыху і мяшала з тлушчам! Ніводзін ні паліцыянт, ні надзірацель не квапіўся браць такога дабра, усё перадавалі! То і ты прыдумай штось такое!.. Ім жа — абы наесціса!..
Давядзецца падумаць...
Нічога, бяда прымусіць, прыдумаеш!..
Дальбог, праўда. Ці ж мог калі чалавек спадзявацца, што будзе справу мець яшчэ і з турмой?!
А табе няма чаго саромецца! Твае мужыкі нікога не забілі, не абакралі, не ашукалі і не бандыты якія! О-о, будзеш яшчэ ганьбы баяцца? Язджай і дабівайся смела!
I ў жанчыны, якая да гэтага часта бывала зусім бездапаможнай і слабой, а без бацькі не магла адважыцца паехаць у вялікі горад, хутка прарваўся якісьці вулкан невычэрпнай энергіі, сілы і адвагі. Яна ўжо нават служыла прыкладам стойкасці для іншых.
Ужо назаўтра раніцой мама з трыма торбамі стаяла ў чарзе пад Беластоцкай турмой. З'явіўся хлюст з «беларускага камітэта», які выслужваўся перад немцамі.
Манька, то ж ён вучыўся некалі з тваімі сынамі ў Вільні!— узрадаваліся жанчыны.— Ідзі, папрасі, мо дапаможа выйсці нашым на волю!
Няхай ён раней здохне, заменак гэты, каб яшчэ ўніжала я перад такой гнідай сваіх дзяцей! А скананне яму! Не дачакаецца, выра-дак, каб я чаго-небудзь прасіла! Цьфу на яго, я нават не гляну ў яго бок!
I адышла ад жанчын, села супроць турмы на мурог, стала чакаць, калі пачпуць прымаць перадачы. Тады яна і не ведала, што ў гэ-ты момант праз закратаваныя вокны глядзелі на яе збядованую фігурку мы.
Цяпер амаль кожны дзень яна прыязджала ў Беласток і цягала на сабе торбы. Маладыя здаровыя хлопцы, атрымаўшы дастаткова харчоў, лягчэй пераносілі пабоі, мучэнні і нават гартаваліся ды яшчэ ратавалі другіх.
Пакуль атрымаюць сыны і муж, трэба было сунуць у лапы і паліцаю, і чыноўніку, і вартаўніку, таму мама з гаспадаркі зрабіла цэлую фабрыку пасылак.
Колькі ёй каштавала прыязджаць пад турму з трывожным пытаннем: ці не вывезлі іх сёння на Пяскі на расстрэл?
Бацьку неўзабаве выпусцілі. Мяне з Валодзькам адправілі ў Штутгоф. У гэтым лагеры, як і ў Бухенвальдзе, Дахау, Роганігзбургу, Асвенціме, панаваў такі парадак: калі хто з родных уведаў нумар «гэфтлінга» ды прыслаў на яго адрас харчовую пачку, яе аддавалі. Фашысты рабілі так не з-за гуманнасці — гэтак праяўляўся славуты нямецкі педантызм.
«Вальдлягэр» — «Лёс багоў» — быў створаны яшчэ задоўга да вайны, калі ў яго прывозілі людзей на «перавыхаванне». Каб танней абыходзілася фашыстам утрыманне арыштантаў, ім дазвалялася харчавацца пасылкамі. Ішлі гады, улада фашыстаў мацавалася. Абавязкам Штутгофскага канцлагера стала — нішчэнне невыгодных людзей, але наверсе забыліся адмяніць прыняты некалі закон з харчовымі пасылкамі, а ў лагеры не адважваліся яго парушыць:
Орднунг мус зайн!
I бюракратычная машына працавала ў раз заданым рытме.
Адна рука фашызму даводзіла арыштантаў да вычарпання, усё было зроблена, каб яны хутчэй паміралі, а другая — прапускала ім пасылкі, каб яны выжылі. Гэтак захоўваліся абодва законы, якія самі сябе закрэслівалі.
Орднунг мус зайн!
Мама разведала, дзе мы, і пачала пасылаць ежу ў лагер смерці.
У чым толькі не атрымлівалі яе пасылкі! У даматканым палатне. У пасцілках. У навалачках. У кашулях. Потым пайшлі ўжо і палавікі, што ляжалі на самым дне куфра як падарунак нявесткам: іх мама сама ткала на кроснах, а мы, маладыя падшыванцы, больш блыталі ёй ніткі, чым дапамагалі. За палавікамі пайшлі ваўняныя дываны.
Чаго яна нам не прысылала! На ўсялякі выпадак нават — табакі, хоць мы і не курылі. I ўсё гэта дзесьці даставала ў цяжкі ваенны час, у няволі. Прысылала многа, каб хапіла нам, сябрам, халорнаму вырадку капо. У мамы аднекуль з'явілася незвычайная для яе комлівасць, пранырлівасць і разлік.
Часамі я зайздросціў Валодзьку, бо думаў, што мама любіць мяне менш. Толькі потым, у сталым узросце, мне адкрыліся вочы. Сэрца мацярок ляжыць больш да слабога, пакуль слабейшы не акрэпне, да таго, што ў дарозе, пакуль не вернецца, да меншага, пакуль не падрасце.
Крыўдна, вельмі крыўдна мацяркам нашым, што мы часта па-сапраўднаму пачынаем цаніць іх і шанаваць толькі тады, калі няма ўжо іх у жывых.
2
Вылажу з пасажыркі на паўстанку Страшава.
Людзі з перона разышліся, і я крочу за будку. Там пусты, пакінуты склеп. Перад арыштам з Валодзькам мы хавалі ў ім пісталет ТТ, гранаты-«лімонкі» і ручны кулямёт. Ці ляжыць усё гэта там цяпер?
Уваходжу ў чорны зеў склепа. Ціха, цёпла і ўтульна. Вобмацкам знаходжу патрэбную бэльку. Засаджваю за яе руку, дастаю адтуль свечку. Чыркаю запалку, прымацоўваю свечку да бервяна і вывалакваю з-за бэлек свае скарбы. Усё на месцы — аж не верыцца!
ТТ і кулямёт я калісьці загарнуў у добра нааліўленыя анучкі. У склепе суха, зброя не паржавела. Патроны — нібы са склада. Толькі там-сям на іхніх баках рудыя плямкі, іх лёгка знімаю пальцам.
Кладу ўсё ў схованку назад, а сабе пакідаю толькі пісталет. Вымаю яго з кабуры, разгортваю анучкі — шчоўк! шчоўк!..— лёгка ходзіць затвор і ў магазін туга заганяе патрон. Пісталет бяру на бяспечнік ды глыбока, пераможна ўздыхаю. Няхай цяпер лезуць да мяне, пабачым, чыя возьме!..
Такое ўражанне, бытта я доўга ўспінаўся на гару, дзе мяне чакала збавенне, і нарэшце я такі залез. Мне лёгка, радасна — аж кружыцца галава! Каб не забрудзіць нагавіц, старанна выціраю анучкай масла, пісталет апускаю ў кішэню, вылажу са склепа ды накіроўваюся дамоў.
Мы жывём паміж лесам і чыгункай. Найлепш падкрасціся да хаты ад лесу, бо ў выпадку побяспекі можна нырнуць паміж сосен і ядлоўцу. Будынкі нашы стаяць чатырохкутнікам. Дом са стайняй з усходу, хлеў — з поўначы, гумно — з захаду. Ад стайні да хлява, ад хлява да гумна, а таксама па паўднёвым, пустым баку ад чыгункі — плот. Сярод падворка — студня. Сабаку бацька забіў яшчэ раней, бо перашкаджала партызанам.
Асцярожна адчыняю брамку і ўслухоўваюся. Праз сон прарэз-ліва віскнула ў хляве курыца, а больш — ні гуку. На плоце ўверх дном мерзне сабе бойка — мама сёння біла масла. Ля дзвярэй стайні не заўважаны бацькам шматок свежага гною, што конь вынес за капытом, калі звечара стары выводзіў паіць. Пад акапам хлява — акуратна складзеныя бацькавай рукой дровы. Ля цэментавага круга студні ад месяца блішчыць, як паліраваная, высокая і звонкая жэрдка громаадвода — тая самая, якую мы стругалі з Валодзькам. Пад гумном пуста. Вароты і брамка ад чыгункі зачынены. Адным словам, па нашым падворку не змяніўся ніводзін дручок, ніводная штыкеціна ў плоце — дома цячэ нармальнае жыццё.
Падкрадваюся да акна.
Халера на цябе, чаму ж гэта ўсе вокны завешаны наглуха? Самалёты нас таксама пачалі бамбіць?.. Але ж у мамы, здаецца, не было такіх трох аднолькавых — нібы яны вайсковыя — шэрых коўдраў!..
Крануты кепскім прадчуваннем, нерашуча бяруся за клямку. Дзверы ў сені з сярэдзіны чамусьці не засунены, а ўжо гадзін дзесяць ночы — на вёсцы гэта надта позна. У чым справа? У цемры сяней памяццю цела і мускулаў лёгка ды прывычна знаходжу клямку ад другіх дзвярэй, адчыняю.
Ліха па цябе, на нашай кухні — паўнютка немцаў!
Аднак выглядаюць яны мірна, па-хатняму. Усе яны ў вайсковых нагавіцах на падцяжках, у адных сподніх кашулях з рукавамі толькі па локаць і ў стаптаных шлёпанцах без заднікаў. Салдаты пажылыя. Мне добра відаць, што яны гаспадараць і ў бакоўцы — там мы спалі з Валодзькам. Адчуваю, гаспадараць яшчэ і ў вялікай хаце, дзе ў мамы стаяў вялікі фікус з кітайскай ружай. Справа — пакой старых. Зыркаю ў прыадчыненыя дзверы ды па нейкіх няўлоўных прыкметах, на інтуіцыі ці біятокамі, адчуваю — бацькі цяпер напэўна там.
Што ж, годзе, уцякаць позна, што ўжо будзе. Пераступаю парог і вітаюся:
Гайль Гітлер, камэрадэн!
Гайль Гітлер! — адзываецца некалькі галасоў адразу.
У нашым лагеры гэтае прывітанне эсэсаўцы вымаўлялі рэзка, фанабэрыста, бытта кідалі лозунг ці выклік. Гэтыя ж старыя прамовілі яго звычайна, пакорліва, завучана, як вясковыя людзі на вёсцы гавораць «слава айцу і сыну і святому духу!..». Хто з кацялком у руках, хто з брытвай, хто з ручніком паварочваюцца да мяне, глядзяць здзіўлена і чакаюць.
Скажыце, калі ласка, ці магу пабачыць брыгадзіра чыгуначных рабочых, Антончыка? — вырываецца ў мяне пытанне неяк само сабой.
Оу, на-айн! — ажыўляюцца дружна немцы.
Хіба ён тут не жыве-е? — дзіўлюся з расчараваннем.
Але ж не-е! Ён жыве побач!
Недалёка адгэтуль!
Зусім блізка — у будцы!
Вэрпер, выведзі госця, пакажы! — прысуджаюць самаму маладзейшаму.
На цвіках, дзе звычайна вісела наша вопратка, цяпер поўна зялёных шынялёў.
Айн момэнт! — хапаецца немец за шыпель.
Не трэба выходзіць, знайду сам, дзякуй! Зіма, холадна, заста-вайцеся! — баранюся я ды паказваю беспамылкова: — Антончык у першай будцы за пераездам жыве, праўда?
Так, так! — радуюцца старыя маёй кемлівасці.— З левага боку!
Чырвонай дахоўкай крыты будынак?
Ja, ja-a!
Дзякуй, камэрадэн! Будзьце здаровыя!
Як ашпараны выскокваю на двор. Нават шчыпаю сябе, каб прачнуцца ад бяспечнага настрою, з якім ішоў дадому. Мала мне было навукі на мосце пад Мар'ембургам? Столькі намаганняў, рызыкі, ды з-за легкадумнай упэўненасці ледзь не заваліў усё ў апошнюю хвіліну! Механічна вымаю пісталет, узводжу, бытта гэта мела зменшыць прамашку.
Набліжаюся да брамкі. Толькі цяпер бачу: ад нашага гумна ў накінутым на шынель кажусе з кучаравага мерыноса, з карабінам за плячыма і ў вязаных саламяных пасталах шлёпае да мяне паставы.
Што, чыгуначнік, баішся? — спачувальна, з перавагай бывалага чалавека, пытаецца немец.
Анямела застываю.
Дрэйфіш? — салдат паказвае вачыма пісталет.
Партызан тут многа...— мармычу.
Ха-ха-ха-ха! Байкі ўсё гэта! Мы тут пяць месяцаў жывём і ні аднаго не бачылі! Часамі вылезуць на пуць, міну паставяць, але нас не чапаюць. Бо і мы іх не чапаем!..
А мне нагаварылі...
Брахня, не слухай нікога! Можаш смела схаваць сваю пукаўку!
Стаўлю ТТ на бяспечнік, хаваю ў кішэню. Хвіліну маўчым. Трэба ж пра нешта гаварыць з ім, але аніяк не прыдумаю тэмы.
Вы, мабыць, з чыгуначнай аховы?— нарэшце выдаўліваю з сябе.
Абрыдла яе вартаваць, донэр-вэ-этэр! — бурчыць ён злосна.— Да чорцікаў абрыдла, фэрфлюхтэ!..
Мала прыемнага?
Што ты, юнача,— часамі звар'яцець можна!.. Дзень і ноч, у дождж і ў жару — адно і тое ж, адно і тое ж... А ты тут каго шукаеш?
Паўтараю версію пра «ратэнфюрэра», як называлася пры нем-цах пасада нашага суседа. Вартавы ажыўляецца ды бачыць таксама надта сменшае ў тым, што я зрабіў лішніх пару соцень метраў.
Во, ён там! — паказвае будку.— Яшчэ і святло блішчыць у яго шыбах!
Мне ўжо вашыя вытлумачылі, я ведаю. Спакойнай ночы вам! — збіраюся даць драла.
Немец мяне затрымлівае пытаннем:
А ты ўсё фарсіш?
?!.
Шыняля не носіш?
Цё-опла!— ламаюся, як належыць какетнічаць маладому перад адубянелым старым.
Немцу сумна стаяць аднаму на нашым падворку. Ён узрадаваў-ся жывому чалавеку і яўна не хоча мяне адпускаць. Яшчэ нейкі час мы абодва аддаём дань модзе, хвалім рускае надвор'е — бытта бы надта сухое ды здаровае, ганім нашае, нямецкае — гнілое (хоць паміж Гродзеншчынай і Германіяй у гэтым сэнсе розніца малая!), і толькі тады салдат мяне адпускае:
Валяй да брыгадзіра, валяй, а то спаць ляжа!..
Я подбегам пускаюся па дарожцы. Бягу ды з папрокам кручу галавой: як мы адзін аднаго не ўбачылі, калі заходзіў дахаты? Ці я аслеп?!
3
Іван Антончык — чалавек свой, я і праўда паспяшаю да яго.
Ваня глядзіць на мяне, як на нябожчыка, які з'явіўся з таго свету.
Паступова чалавек прыходзіць да памяці і паведамляе, што салдаты з чыгуначнай аховы жывуць у нашым доме даўно, але з бацькамі пакуль што ўсё ў парадку. Уздыхаю з палёгкай. Перадаю сваю сустрэчу з немцамі на кухні.
Іванава Манька з жахам пляскае рукамі:
Якое шчасце, што маці не пачула твайго голасу! Абавязкова кінулася б да цябе, а вашыя немцы ж ведаюць, дзе цяпер ты з Валодзькам!
Паддаў бы ты іх, факт! — перажывае і муж.
Па скуры праходзіць мароз.
На, перакусі крыху! — Манька ідзе да пліты.
Не галодны. У мяне іншае наўме,— кажу заклапочаны.— Дзе пераначаваць, халера яго ведае!
У Антончыкаву будку кожную гадзіну сыходзяцца з двух бакоў патрулі, якія вартуюць чыгунку. Немцы тады распісваюцца ў спецыяльным журнале.
Хіба можна знайсці больш бяспечнае месца для начлегу? — пераконвае мяне Іван.— У цэлым свеце такога не знойдзеш! Застанешся ў нас!
Мне неяк незвычайна, што ў роднай мясціне цяпер я бытта лішні і тое, што прапануе Антончык, я цяпер павінен лічыць за вялікую паслугу.
Горла сціскае спазма — якія Антончыкі блізкія людзі!
Гаспадар кладзе мяне ў ложак паміж сабой і жонкай. Накры-ваемся адной ватняй сцёганай коўдрай — Маньчыным пасагам. Я нават памятаю, як Манька выходзіла замуж і гэтую коўдру п'янава-тыя сванькі везлі на куфры, а мы перапынялі на могілках фурманку ды патрабавалі выкуп. Пад тоўстым пакрывалам робіцца горача. Мне яшчэ і сорамна. Баюся паварушыцца, каб не дакрануцца да тоўстай ды гарачай, як печка, Манькі. Прыдумаў жа Іван — лепш было ляжаць у трубах на скразняку!
Паступова прывыкаю і да гэтага. Пачынаю шэптам выкладваць прыгоды. Часамі чуваць, як на кухню заходзяць немцы. Яны пстры-каюць там ліхтарыкамі, шукаюць свой журнал, потым грэбаюць па стале адубянелымі пальцамі — шукаюць аловак, ставяць подпісы,— тады шаптаць перастаю. Кешкаюцца і ўздыхаюць салдаты дзве-тры хвіліны. Затым немцы лаюць службу, свой лёс, вайну. Яшчэ па разу цяжка ўздыхаюць ды бразгаюць на кухні дзвярыма. Наступае цішыня зноў, і мы застаемся ўтраіх, калі не лічыць Маньчыных дзяўчат, якія спяць асобна.
Я працягваго свае гісторыі. Не заўважаю, калі морыць сон.
4
Раніцой Антончыха пабегла да бацькоў. Першай з'яўляецца мама. Яна бытта патанчэла, памаладзела нават за гэты час.
Ну, дзякуй богаві, хоць ты ўжо вярнуўся з пекла! — пацалаваўшыся, ускрыквае яна.
Па ўстрывожаных вачах, па тым, як яна хоча паказацца ўзра-даванай, я добра разумею, што ў сапраўднасці зусім не «дзякуй богаві». Мама яшчэ не ведае — радавацца ёй ці плакаць.
Расказаўшы пра Штутгоф, я пытаюся:
А што ў вас новага?
Усё тое ж самае, сынок...
I раптам ні з таго ні з сяго мама мяне ўпікае:
А твая Нінка выйшла замуж!
Спалохана ўзнімаю вочы. Манька зыркае на яе з папрокам, бытта гаворыць: навошта вы яго адразу так, цётку?!.
Выйшла! Адразу пасля таго, як вас забралі,— мама тлума-чыць ужо як бы мякчэй, са спачуваннем і ўздыхае, бытта назаўсёды ставіць кропку над пытаннем, якое яе непакоіла.— За таго самага паліцая з Гарадка...
З недаўменнем гляджу на яе.
За Шусцікавага сына, Мікалая, ты яшчэ з ім вучыўся...
Мама новага мне не сказала. I яна заўсёды была ворагам Ніны і яе сям'і. Выхаваны ў падпарадкаванні бацькам, я перад імі ніколі не падаваў і выгляду, што мяне з Нінкай нешта злучае. Стараюся не падаць выгляду і цяпер, але па целе разыходзіцца жудасць ад таго, што мне напомнілі непапраўную страту.
Не час цяпер для такіх перажыванняў! Зараз жа бяру сябе ў рукі.
Гэтым часам рассвітала. Чыгунку ўдзень не ахоўваюць, і немцы ў Антончыкаву будку аж да вечара зайсці ўжо не могуць. Прыбягае і бацька. Іванава жонка зашчапляе з сярэдзіны дзверы, і ў нас адбываецца нарада.
Міцька Высоцкі цяпер з хлопцамі дзе? — пытаюся нарэшце ў бацькі пра тое, што мяне найбольш цікавіць.
Забілі яго.
?!.
-— Што, хіба яшчэ не пры табе?
Як — забілі? — мярцвею.
Папаўся, і забілі.
Хто?
Яшчэ пытаеш!
Калі?
Многа часу таму!
У баі?
Які там у чорта бой!.. Пайшоў ноччу на шашу здабываць аку-мулятар для радыёпрыёмніка. Ехала ў Ваўкавыск грузавая машына. Паклаў з хлопцамі папярок шашы сасну, машыну спыніў. У ёй сядзелі. адно два немчыкі. Стрэлілі па адзінаму разу ды і пацэлілі ў твайго Міцьку.
?!.
Так ні за што і загінуў. Ану яго, такога героя!
З пункту гледжання майго бацькі, сапраўдны мужчына не мае права на выпадковасць. За гэта стары бязлітасна і назаўсёды выкінуў ужо Міцьку з сэрца.
Былы старшына войск НКУС (НКВД), які трапіў у акружэнне, з самага пачатку вайны арганізаваў адважную групу партызан. Ва ўсёй ваколіцы немцам не даваў спакою. Мяне з Валодзькам паслаў працаваць на чыгунку. З ім у нас былі запланаваны такія аперацыі, што галава кругам хадзіла і дух займала, калі думаў пра іх.
Пасля апавядання раненага ў Аленштайне я ўжо пачаў сумнявацца: мажліва, тут цяпер і праўда ўсё ўверх дном партызаны перавярнулі? Па дарозе пераконваў сябе яшчэ больш і даваў волю разыграцца фантазіі. Выходзіць, пават Высоцкага няма...
А яго хлопцы?
Адышлі пад Брэст.
Усе?.. Чаму?
Пралез правакатар. Група паспела ўцячы. Сувязных немцы накрылі, а гэтыя сабе пайшлі ў вялікі лес, бо ім, бачыш, тутэйшы замалы хавацца стаў...
Папоўку з-за іх спалілі! — устаўляе мама.
I ўсіх людзей пастралялі.
А дзядзькоў?
Думаеш, памілавалі? I іх!
Ну, групу паддаў правакатар. А хто — вёску?
Што, немцы дурні? У зямлянцы знайшлі буханкі хлеба. Параўналі з папоўскімі, бачаць — той самы! Усю вёску і накрылі!
Няма болей, сынок, папоўскіх сваякоў у цябе — ні аднаго чалавечка!
У гэтай вёсцы жылі два маміны дзядзькі. I калі ўжо яна так спакойна гаворыць пра гібель усіх папоўскіх людзей, тады ж колькі перажыла, пераплакала!
Раптам я адчуў, што ім тут жылося ані не лепш і не лягчэй, як нам з Валодзькам у лагеры. Нягоднік, толькі і раблю, што размалёў-ваю сваё геройства ды напрошваюся на кампліменты. Нават не пацікаўлюся, як яны тут гэты час правялі. Я сабе ноччу адбегся, сеў, як пан, на цягнік ды паехаў. I хачу, каб мяне на руках за гэта насілі. Каго сёння здзівіш такім? Прыбег не на пірагі.
Убачыўшы, што я павесіў нос, мама супакойвае:
Нічога, сынок, бацька цябе ўраз адправіць да хлопцаў у лес, добра ўжо, што хоць ты вырваўся з пекла.
Толькі не сёння. Пакуль што трэ з'ездзіць у горад, нейкія боты заказаць, а то як жа зімой у гэтых лякерках у лес ісці — яшчэ ж увесь холад наперадзе!..
Са скупой цеплынёй у голасе, з папрокам бацька кранае ботам мой чаравік дойчэйлаўскага немца, заклапочана чухае патыліцу:
— У каго іх, халера, дастаць там цяпер?
Дагэтуль пра сябе бацькі — ні слова.
I дома ў нас не было звычаю паказваць вонкава сваю чуласць, тым больш перад суседзямі. Мама знаходзіць такі момант, зламаным голасам устаўляе:
Вось і прыбег ты, сынок, на радзіму, а да свае хаты не можаш зайсці-і!..
Перастань! — крычыць бацька.— Пачнеш тут зараз слёзы свае ліць!
Шкада іх.
Вам цяпер хоць пасылак трэба будзе менш рыхтаваць ды вазіць на пошту! — кажу вінавата.
Наадварот! Трэба рабіць усё гэтаксама, бытта нічога не здарылася. Будуць прыходзіць у Штуттоф па дзве пасылкі, і немцы падумаюць, што ты дадому не дайшоў.
Стары казаў праўду.
Тады напішу Валодзьку пісьмо. Пакладзеце ў хлеб, няхай ведае, што я дайшоў.
Не паддасі гэтым брата? Яго пасылкі ў лагеры цяпер будуць правяраць не гэтак!
Ведаю, як ашукаць!
Глядзі, не пашкодзь яму! Беднаму дасталося недзе і так...
Калі не замучылі там насмерць даўно ўжэ, гы-гы-гы-ы!..— зрываецца мама.
Агортвае такая трывога, што не знаходжу сабе месца. Не маю сілы суцешыць яе.
5
Бацькава пасылка з маім пісьмом трапіла знаёмаму арыштанту. Яго прозвішча было таксама Кучынскі. Арыштант хоць і бачыў, што торба з харчамі не яму выслана, ды не ў штутгофскіх звычках было адмаўляцца ад дармовай ежы. Аднак, знайшоўшы ў хлебе пісьмо, выкінуць яго не адважыўся. Чалавек даведаўся, каму пасылка, перадаў скручаны ў цыгарку лісток у бальніцу.
Праз два тыдні пасля маіх уцёкаў Валодзька ў «рэвіры» ляжаў на трэцім паверсе нараў ды каторы раз крадком перачытваў маё пісьмо. У памяшканні трызнілі і хрыпелі арыштанты — хворыя ды пакалечаныя. Брат і не чуў, як у палату ўвайшоў санітар.
Ад Алекса? — спытаўся ў Валодзькі немец Карл, які раптам з'явіўся ўнізе.
Брат спалохаўся.
Гэта Карл даў Валодзьку міску малочнага супу. Малако выдавалі ў Штутгофе толькі эсэсманам, санітар аддаў пабітаму сваю порцыю. Гэты чалавек з усімі абыходзіўся па-людску і лаяў гітлераўскія парадкі. Усё гэта так. Але ж і ў яго белы халат быў толькі зверху, а пад ім — пагоны сержанта нямецкай арміі ды мундзір з чэрапамі на пятліцах, як і ў тых, хто вартуе на вежы ці забівае кіямі арыштантаў на пераклічках.
Валодзька яго баяўся.
Ад Алекса? — немец паўтарыў пытанне цішэй і ўжо менш упэўнена.
Каб сунуць пад матрац паперу, трэба прыўстаць, павярнуцца, а гэтага брат зрабіць яшчэ не мог. Ён адчуў, што ў такіх выпадках запіскі з'ядаюць, аднак і прымусіць сябе праглынуць цвёрдую паперу не адважыўся.
Так...— вырвалася ў яго.
— Ну і ўсё! — хоць і пакрыўджаны, што арыштант доўга сумня-ваўся, але і шчыра ўзрадаваны, прамовіў немец.
Карл пайшоў да сябе ў кабінет і прынёс Валодзьку цэлую буханку лагернага хлеба, спечанага на каштанавым пілавінні.
На, рускі, трымайся!
1
Насцярожаны чакаю на ўзлеску.
Калі добра сцямнела, у ельніку пачуўся лёгкі шолах, бытта там хтосьці ўздыхнуў, а потым два разы свіснулі. Ага, нарэшце!
З радасным хваляваннем свішчу ў адказ.
Алёшка, ты? — гукае мне знаёмы голас — тонкі і меладычны.
З таямнічай цемры вылазіць дужы, магутны Міцька Карповіч з суседняй вёскі Грыбаўцы. З ім яшчэ пры буржуазнай Полынчы мы хадзілі на патайныя сходкі і на вячоркі да дзяўчат. Вучыліся разам танцаваць, абаіх нас паліцыянты цягалі за афішкі і за тое, што білі вокны штрэйкбрэхерам. Цяпер хлапец служыць лесніком у лесе. Такое мае заданне ад партызан.
Міцька ледзь не двухметровага росту, і чалавек, якога ён вядзе, выглядае пры ім, бы хлопчык.
Знаёмцеся! — кажа сябар, па сваёй звычцы сарамліва ўсміха-ючыся, а яго зубы бялеюць.— Камандзір групы — таварыш Скарыпін. Таксама Алёшка.
Паспешліва паціскаю жорсткую халодную руку незнаёмага. Ён не надта мяне разглядае. Толькі сіплым голасам, бытта мы даўно-даўно ведаем адзін аднаго, фамільярна пытаецца:
Ну, цёзка, гатоў?
Даўно...
Тады пайшлі! Бо нам яшчэ тэпаць ды тэпаць! Міцька нясмела напамінае камандзіру:
Адно памятайце: наступным разам забярэце і мяне з сабой! Абяцалі ж!
Забяро-ом! — без пераканання адказвае Скарыпін. Відаць, у яго штосьці няладна з бронхамі. Калі ўдыхае паветра, то ў ягоных грудзях ні то свішча, ні то гудзе нейкая струна, якая, здаецца, вось-вось з трэскам парвецца.— А пакуль што шпар у Гарадок ды прыводзь сваіх немцаў на стаянку!
Здагадваюся, аб чым гаворка.
Яшчэ да майго арышту Карповіч абдурваў гэтак фашыстаў. Калі партызаны адыходзілі, ён прыводзіў немцаў і сваім тонкім тэнарком, які так не ішоў да яго магутнай фігуры, шчыра дзівіўся:
«Во, бачыце, яшчэ нават дым з вогнішча сочыцца. Казаў вам, шэф, ехаць хутчэй, а цяпер — шукай ветру ў полі!»
Халера, кожны раз не прывядзеш,— са шкадаваннем уздыхае Міцька.— Немцы не такія дурні, здагадаюцца. Трэ штось новае прыдумваць кожны раз.
Скарыпін сіпла смяецца:
Прыдумаеш, час маеш!.. I не зайздросць нам — яшчэ нацягаешся!.. Ну, нам пара!..
Алёшка, будзь здароў! — Міцька ляпае мяне па плячы з зайздрасцю.— I вы, таварыш Скарыпін, бывайце!.. Жадаю вам не нарывацца нідзе, хай іх халера!..
«Ляснік» адыходзіць, застаюся сярод незнаёмых. Паволі вочы прызвычайваюцца да цемры, ужо нават магу бачыць людзей. Разглядаю іх з прагнай цікавасцю.
Усіх тут чалавек пятнаццаць. Адны неахвотна перавязваюць і ўскідваюць на плечы рэчавыя мяшкі. Другія, выставіўшы проста на снег белыя ступакі, перамотваюць анучы, пераабуваюцца і па-старэчы крэкчуць. Трэція паспешліва дакурваюць, прагна цягнуць з рукава самакруткі, нават чуваць, як патрэсквае тытунь. Чацвёртыя жуюць. Чуваць ціхую гаворку:
А гало-одны, халера, што, здаецца, гэты едлавец грыз бы! Што ясі, Міша?
Цыбулю!
Дай мне таксама!
Бяры!
Эх, цыбуленька мая, партызанскі вітамін!
Кажуць, Каўпак возіць з сабой мяшочак часнаку і апраўдваецца, што ён каўбасой пахне.
З дзівацтва не вядомага мне яшчэ Каўпака[63] ніхто не смяецца. Толькі хтосьці ўздыхае:
— А ў нашай вёсцы, хлопцы, каўбасу называюць — ведаеце як? Ніхто не здагадаецца, я пэўны!
Не цягні, кажы!
Крывое мяса!
Маўчанне. Як і Скарыпін, яны на мяне не надта звяртаюць увагу і мною абсалютна не цікавяцца. Адчуваю сябе адзінока. Няўжо мне давядзецца з'есці з імі славуты пуд солі, пакуль пачнуць мяне лічыць сваім?
Спахопліваюся: у мяне ж на плячы — поўная сумка ад процівагаза ежы! Толькі не адважуся ім запрапанаваць. Шапчу пра гэта Скарыпіну.
— Нясі пакуль што, пакінем твой харч для наступнага прывалу, а то іх на сон пацягне! Цяпер нам трэба фарсіраваць чыгунку,— кажа ён, заклапочаны.— Можаш праз яе правесці так, каб ніхто нас не бачыў?
Пра такое глупства пытаецца гэтак сур'ёзна.
Магу!
Тады — давай! Хлопцы, пад'ём! Хопіць разлежвацца — не на курорце!
Людзі цяжка ўстаюць ды шлёпаюць за намі.
Прабіраемся цераз пуць. За чыгункай выцягваемся ў ланцуг. Ідзём па лесе. Я ўсё прыглядваюся.
Чэсна гаворачы, я крыху расчараваны.
Дагэтуль партызан фактычна не бачыў. Сувязь з імі трымаў праз гэтага самага Міцьку. Некалькі разоў сустракаўся з Высоцкім, але і то ноччу. Вобраз лясных герояў стварыў сабе сам. У маім уяўленні былі яны людзі рослыя, энергічныя, дужыя і хадзілі асабліва: пружыніста, лёгка, каб не пакідаць слядоў ды не трашчаць галлём,— толькі ўздымалі вопраткай за сабой вецярок.
Усё атрымліваецца не так.
Нават я сярод партызан — самы высокі. I крочаць яны цяжка, няўклюдна, шоргаюць халявамі, спатыкаюцца аб карэнні і пні. На адным чалавеку — вывернуты кажух, на другім — вайсковы шынель, на трэцім — дэсантная куртка, на чацвёртым — палітэчка-рэглан. Скарыпін — камандзір, відаць, з вайсковых абкружэнцаў, крыссё шыняля заткнуў за пояс, як рыбак. Танкашыі хлапец трымае він-тоўку на плячы прыкладам уверх...
Хлопцы чамусьці злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, кашляюць, чухаюцца, шморгаюць насамі.
Адным словам, перада мной — зусім не тыя міфічныя героі, аб якіх столькі хадзіла легенд. Гэтыя людзі падобныя больш да дрывасекаў ці рамонтнікаў, якія, натаміўшыся за цэлы дзень на холадзе, змардаваныя ўшчэнт, валакуцца нага за нагу на спачын і болей іх нічога не займае.
2
Хоць ішлі мы, здаецца, памалу, а за ноч адмахалі полем, балотам і лесам, мабыць, кіламетраў з трыццаць.
Уваходзім у Белавежскую пушчу. На світанні апынаемся ў хвойніку. Скарыпін выбірае месца для стаянкі.
Тут дарога блізка! — заўважае нехта.
Ну і што? Гэта табе не бальшак, па ёй ездзяць раз у тры гады! — супакойвае другі.
Знайшоў «дарогу»! — падтрымлівае сябра трэці.
Скарыпін адпраўляецца ў кусты, глядзіць.
Тым часам хлопцы рэчавыя мяшкі абыякава бухаюць у снег. Вінтоўкі і аўтаматы чапляюць на сучкі. Выпрастоўваюць амярцвелыя плечы. Танкашыі, разудалы юнак, які вінтоўку нёс прыкладам уверх, пацягваецца, сціскае пальцы ў кулак, крэкча і дэкламіруе:
Эх-х! Кулакі — бытта з жалеза,
Грудзь — шырокая, як печ,
А пад бокам — Белавежа,—
Можаш ўдарыць, можаш ўцеч!
Зубёр — куды там! — кпіць з яго сусед.
А знаеш, у нашай вёсцы...
Скарыпін не дае Трухану скончыць, ён вяртаецца, няўпэўнена гаворыць:
Як я казаў — няезджаная даўно...
Далей не пойдзем, а то ног не магу ўжо валачы!— жаліцца нехта.
I мне, халера, адвальваюцца — выдахся ўшчэнт!— прызнаец-ца дэкламатар.
— Яшчэ і лепш, што дарога,— пераконвае ні то сябе, ні то сяброў Скарыпін.— Дзе-дзе, а каля яе шукаць не стануць, будзьце пэўнымі! — Камандзір паказвае на снег пад сасёнкамі: — Дняваць будзем тут.
Толькі потым, калі і сам паблукаў па лясах не адзін месяц, я зразумеў Скарыпіна. Гэта тым, хто з гарадской мітусні забрыдзе на хвіліну ў лес, хочацца зашыцца ў самы гушчар, падыхаць водарам зеляніны, пацешыць зрок далікатнымі фарбамі ды маляўнічымі контурамі крон, пабыць нейкі час самому з сабой. А людзей, якія вымушаны часта лазіць па глухіх ды бязлюдных кутках, падсвядома — як магнітам цягне бліжэй да абжытых мясцін.
Усё з той жа фамільярнасцю камандзір звяртаецца да мяне:
Цёзка, пойдзеш на варту!
У мяне пісталет. Паспешліва расшпільваю кабуру, каб дастаць ТТ.
Пакінь! — загадвае ён.— З ім добра, калі з бобікам спаткаеш-ся лоб у лоб, гэтая зброя не для варты. На, вазьмі маю дзесяцізарадку!
Не веру сваім вушам, але выцягваю руку, вінтоўку бяру.
Толькі ведай, яна перароблена на аўтамат! Раз націснеш, і ўсе патроны выскачаць! Бяры запасныя магазіны,— дастае ён з-за халявы металічныя пеналы: — Трымай!
Выходзіць, Скарыпін не сумняваецца, што я ўмею абыходзіцца з любой зброяй. I давярае мне лёс цэлай групы. Лічыць за чалавека, які найменш стаміўся. Усё гэта мне лесціць.
Зразумела...— ледзь вымаўляю ад радасці.
А цяпер адкрывай нам сваю торбу, ты ж хваліўся, што ў ёй мацерыны прыпасы!
Чорт, забыўся зусім! — чырванею я і паспяшаю выканаць яго просьбу.
Праз хвіліну крочу ўжо па скарыпінскіх слядах. Выбіраю месца, адкуль відаць дарогу. Станаўлюся за ядлоўчыкамі — густымі і стромкімі, як кіпарысы. Азіраюся.
Жах!
Жуючы маё мяса з хлебам, хлопцы, нібы курапаткі, падаюць проста ў снег, падцягваюць пад бараду калені ды збіраюцца так заснуць. Пару чалавек ломяць галінкі, мосцяць сабе падсцілку. Нагрэе такі сяннік, а як жа!
Настае дзень, але суцэльныя шэрыя хмары не дазваляюць вызначыць час. Толькі цяпер спахопліваюся, што баляць ногі і мне. Нагінаю бярозку, саджуся на пружыністую дугу, гойдаюся і думаю. Ёсць пра што.
Першы раз у жыцці стаю на варце. За ўсю вайну ўпершыню ў мяне на душы такая яснасць. Не трэба ні хітрыць, ні прыкідвацца, ні кагосьці ашукваць. На свеце шугае страшэннае зло, але ў маіх руках зброя, за мной сябры, і мы ствараем самастойную ды незалежную дзяржаву, якая зла гэтага не баіцца! Я тут і за Валодзьку, і за бацькоў, і за сяброў, і за ўвесь свет! Мяне ўсяго распірае ад рашучасці, пераможнай гордасці ад сваёй місіі.
Хочацца зрабіць штосьці такое незвычайнае, каб усе ахнулі. Аж крыўда бярэ, што няма выпадку прымяніць сваю энергію. Перада мной усё гэтак жа маўкліва маячыць стары лес, і гудзе вецер у яго кронах. Тырчаць голыя дубцы асінак, бярозак, арэшніку. Непарушна вісяць, нібы з меднай бляхі, застылыя лісты на дубках... На ўсё гэта гляджу, а ў галаву пачалі лезці пачутыя ад партызан новыя словы. Рамантычныя. Дзіўныя. Не зусім зразумелыя.
Дагэтуль я ведаў, што нармальныя людзі начуюць. Партызаны ўсю ноч ідуць, ставяць міны, робяць засады, вынюхваюць, выслеж-ваюць, а потым — днююць.
Выяўляецца — дарога, па якой часта ездзяць немцы, ужо не дарога. Яна — бальшак.
У Свіслачы не проста жывуць немцы з паліцаямі. Там стаіць — гарнізон.
А той з нашых, хто пайшоў у гэты гарнізон служыць,— не нроста паліцай, здраднік, прадажная шкура. Ён — бобік!
Аж смешна!
А хіба няпраўда? Фашысты такому плююць у твар, не лічаць за чалавека, а яму хоць бы што. Вядома, бобік, самы сапраўдны. Паспрабуй прыдумай на такога сказаць лепш!
Аднак найбольшую пашану выклікае таямнічае слова сувязны. Чалавека такога партызанам назваць мала. Днём ён расхаджвае па гарнізонах, таўчэцца сярод немцаў, мо нават выпівае з імі, як Міцька, скаліць да іх зубы і — падглядвае, выпытвае, вынюхвае, матае на вус і матае, а ноччу дакладвае пра ўсё ў атрад, брыгаду. Яго дом уяўляю сабе калі не з радыёстанцыямі, то прьшамсі з тэлефонамі, а пад страхой — блытаніна правадоў-антэн.
А яшчэ ў таямнічай Гута-Міхаліне, куды мы ідзём, кухар Салвесь гатуе якісьці дзіўны партызанскі суп — рататуй! Хлопцы два тыдні ядуць усухамятку, адно і гавораць аб ім...
Ну і жыццё ж у мяне пачынаецца — як казка!
З задумы вырывае сойка. Птушка пералятае з дрэва на дрэва ды верашчыць на ўвесь лес, бытта яе хто пакрыўдзіў ці ўшчаміў лучыну ў хвост.
Па дарозе гоцае стары заяц. Во — стаіць хвіліну, разважае. Нечага скрабе снег пярэднімі лапамі, ляніва падскоквае. Зажмурыўся, як чалавек, пазяхае. Матляе галавой, кладзе вушы на спіну, гоцае далей. Толькі цяпер пачуў чалавека. Яго ноздры імгненна расшыраюцца, дзікімі вачыма страляе ў мой бок, стогне, як конь, выцягваецца ў струнку і — скок у ельнік! Не панікуй, дурань!
А вунь зігзагамі, як кінуты над вадой камень, ляціць стракаты дзяцел. Нарэшце ён узмывае ўверх, прыклейваецца да адзінокай сасны ды бярэцца дзяўбці. Вакол расселіся сінічкі, чакаюць. Нарэшце з-пад дзятлавага долата пасыпаліся на зямлю жоўтыя крышынкі, птушкі ныраюць дружна да іх.
Нахлебнікі!..
З вушанкі за шыю спаўзае нешта халоднае. Засаджваю руку пад кашулю і дастаю льдзінку. Здымаю вушанку, абтрасаю з яе снег. Потым зноў гляджу, слухаю.
Нават не заўважыў, калі мінуў час. Разбірае дрымота і мяне, трэба мяняцца. Злажу з гушкалкі, іду да таварышаў.
Мая штутгофская торба ад процівагаза зрабілася зусім тонкай і вісіць на сучку. Успамінаю, з якім апетытам хлопцы апляталі маміны прыпасы. Робіцца вельмі прыемна, і я цяпер гляджу на іх, як на сваякоў. Крыху ўжо ведаю пра хлопцаў.
Вось два пажылыя партызаны, што ляжаць зводдаль ад усіх на яловых лапках,— падрыўнікі. Яны ў раёне нашай Бераставіцы пусцілі пад адхон цягнік. А такія сабе непрыкметныя дзядзькі з шэрым шчаціннем на даўно няголеных тварах.
Далей хлопцы, якія падрывалі кацёл па Крынкаўскай электра-станцыі, а ім дапамагала ў Беластоку таямнічая Маруся. Яна прыяз-джала ў лес да іх на спатканне нават з немцам-антыфашыстам. Хлоп-цы надта смешна апавядалі, як немец увесь час іх баяўся, бытта партызаны яго збіраліся засмажыць.
З падвязанай цесна пад бараду вушанкай ляжыць разведчык Чырвонай Арміі. Побач — былы сакратар нашага райкома камсамола, Яшка Баркуноў.
З усіх толькі разведчык і Баркуноў маюць на сабе зручныя і цёплыя дэсантныя курткі з цыгейкавымі каўнярамі. Аднак і гэта іх не ратуе ад холаду...
Страшнае відовішча — людзі, якія спяць на снезе. Зямлістыя шэрыя твары. Цяжкае дыханне. У некаторых дрыжаць калені і ў такт чуецца жаласлівае скуленне, а боты бязладна соўгаюць па снезе. Адчуваю спагаду і братэрскае спачуванне.
Скарыпін ад маіх крокаў прачынаецца і такім цвярозым голасам, бытта ён увогуле не спаў, а прыклаўшы да зямлі вуха, слухаў,— цікавіцца:
Ну, што там у цябе на дарозе?
Мёртвая ціш. Адно зайцы бегаюць ды сойкі лямантуюць. Мяняцца прыйшоў.
Між намі яшчэ ўчора ўстанавілася нейкае давер'е, мы адзін аднаго як бы разумеем без слоў. Шчырасць і давер у яго голасе і цяпер.
То будзі крайняга,— сіпіць ён.— Чаго цырымонішся, смялей!
Будзіць? А што мне рабіць?
Хоць прыйшоў з лагера смерці, але вось гэтак заснуць на снезе не змагу. Асабліва пасля таго, як дзесяць сутак адсыпаўся ў сене, у цёплых суседскіх гумнах, пакуль бацька здабываў мне боты, а кравец абцягваў сукном кажух. Усё роўна давядзецца бегаць і тупаць, каб не акалець. Ды і хлопцам хочацца зрабіць нешта добрае — я ўвесь перапоўнены нейкай шчодрасцю.
Ладна, яшчэ павартую, а вы сабе паспіце!
— Будзі, будзі, не саромейся! Самі яны не ўстануць, не спадзявайся!
— Мне не хочацца зусім спаць! Праўда, праўда, не хочацца! Пастаю крыху яшчэ...
Ну, як сабе хочаш.
У Скарыпіна гэта выходзіць па-мужчынску скупа. Ён ані крыху не дзівіцца і не захапляецца маёй ахвярнасцю. Алёшка выпроствае ды згінае некалькі разоў ногі, трэ калені, крывіцца і сыкае, а тады нацягвае вушанку больш на лоб, паварочваецца да мяне і адразу засынае.
Вяртаюся на варту, нагінаю бярозку зноў. Цяпер час вельмі доўжыцца, ды адступаць — позна.
3
Дзесьці апоўдні насцярожваюся — грукочуць, здаецца, колы фурманкі па мёрзлай каляіне. Прыслухоўваюся лепш — грукочуць! Каму спатрэбілася тут праязджаць?
На ўсякі выпадак адбяспечваю дзесяцізарадку, кладу на развіл-ку ядлоўцу ложа, прыстаўляю да пляча прыклад і бяру дарогу на прыцэл.
Ужо выразна чуваць, як колы паўтараюць складкі акасцянелага грунту. А вось паказваецца белая конская галава з чорнымі мушкамі вакол вока. Наплывае канец аглоблі, хамут з дугой, набэдрыкі ды магутны бок сівога каня. Затым паўзе перадок воза, а на ім у саматканай світачцы — скручаны фурман. За фурманам — немцы!
Яны сядзелі падцягнутыя, здаволеныя, бяспечныя, як турысты, са свежымі тварамі, у пілотках набакір, з цыгаркамі ў зубах і аўтаматамі між каленяў. Але цяпер яны мне не страшныя. Наадварот — я даўно марыў аб такім моманце! Агортвае такое адчуванне, як у чалавека, якога надта доўга мучыла смага, але нарэшце ён дапаў да вады і вось — дасць зараз сабе волю, адвядзе душу.
Эх, чорт, кулямёта са склепа не ўзяў!..
Я нават не раздумваю — страляць ці не. Стрымліваю дыханне і паспешліва пачынаю вадзіць мушкай. У напружанні даводжу мушку да цэлі і — націскаю спуск.
Тр-р-р! — рэзка ды нечакана гучна фыркае чарга, а прыклад з большай, чым я спадзяваўся, аддачай б'е мяне ў плячо. Я палохаюся і адпускаю палец.
Зараз жа прытомнею. Бяру мушкай улева, куды павінны пад'ехаць за гэты момант немцы, цісну спуск зноў.
Тр-р-р! — другая чарга, не такая ўжо і страшная, заглушае рэха першай, ды раптоўна абрываецца.
Дзесяцізарадка зрабілася лягчэйшай. Супакойваецца і рэха. У чым справа? Ага, я ж з магазіна ўсе патроны выстраляў! Механічна вымаю з-за халявы, устаўляю свежую абойму і стараюся што-небудзь разгледзець.
Перада мной — пустая дарога. Што за ліха, дзе немцы? Трэба, мабыць, хлопцаў будзіць! Азіраюся назад і халадзею.
Дзе зусім нядаўна яшчэ ляжалі партызаны, цяпер пустуюць адно ямкі ды валяюцца ўціснутыя ў снег яловыя лапкі! Нашых — ні душы! Ні торбаў на суках, ні вінтовак! Можна падумаць, што пад сасёнкамі ўвогуле ніхто не ляжаў, каб не гойдаліся за хлопцамі яшчэ галінкі сасёнак.
Мяне агортвае непакой адзіноты.
Узбуджаны, выхопліваю з развілкі дзесяцізарадку, кідаюся ў тым напрамку, куды вялі сляды нашых хлопцаў. Бягу, нічога не бачу, не чую, калі не лічыць далёкага грукатання колаў. Фурманка цяпер траскаціць шалёна, на высокай ноце,— яе, відаць, імчыць перапалоханы насмерць конь. Слухаю траскатню пераможна і хоць застаўся адзін, а страху — ані крыхі.
4
Сваіх знаходжу на ўзгорку, дзе хлопцы ўжо занялі ў старых акопчыках кругавую абарону. Пару чалавек яшчэ блукала па хваіне, і сабраліся мы ўсе толькі пад самы вечар.
Нарэшце злыя партызаны вырушаюць у дарогу.
Навошта было страляць! — злосна бурчыць адзін хлапец да другога.
Сказаць мне ў вочы ніхто не адважыцца: стрымлівае іх трады-цыя ветлівасці да новага чалавека. Раніцой жа яны падчысцілі маю торбу з харчамі, ды і ў маім паступку, мабыць, было нешта і добрае!
Мы выконваем спецзаданне! — паступова ўзбуджваюць адзін аднаго хлопцы.— Наша справа не ўвязвацца ў бой з кожным фрыцам, а — зрабіць сваё ды вярнуцца ў лагер!
Хачу апраўдацца, аднак мне не даюць.
Толькі сябе выдалі!
Даўно вядома — пашлі дурня маліцца, то ён сабе і лоб расквасіць!
— Хай бы сабе лоб і падстаўляў! Цяпер гарнізоны з сабакамі сядуць нам на хвост ды будуць ганяць па лесе, як зайцоў, а я каторы дзень ног не чую!
Пастраляць яму, бачыш, захацелася!..
Бяруць абы-каго ў атрад, не разбіраюцца, і вось што выходзіць!..
Але і Скарыпін: вінтоўку каму сунуў! Сосачку такім яшчэ трэба даваць!..
Праглынаю ўжо слёзы крыўды.
Хлопцы гавораць між сабой, лаюць і абзываюць мяне апошнімі словамі, аднак і дэлей не глядзяць мне ў вочы.
Скарыпіну сорамна: ён камандзір, а ўцякаў разам з усімі. Аляксей суцішае і іх і мяне:
Ну, чаго бурчыце, як старыя дзяды? Ла-адна! Чалавек першы раз на варце, не ведаў нашых законаў! Папабегае, колькі мы, ад немцаў, навучыцца!
Угаманіліся партызаны не хутка. Але ж калі астылі, то выйшла, што немцаў не збаяўся я адзін. Хлопцы чуюць ужо віну перада мною, стараюцца яе згладзіць.
А колькі іх там было? — цікавяцца.
Дакладна не ведаю...— стараюся прыпомніць.— Чатырох разгледзець паспеў. Курылі якраз. Дваіх спераду, дваіх ззаду, фурман пяты...
I панесла іх у такую глухамань!
От выберы другі раз месца для стаянкі!
Не бачылі, забілі каго ці не? — пытаецца армеец, сціплы ды ціхі хлапец, які не браў удзелу ў лаянцы па майму адрасу.
Не ведаю. Бо як тыркнуў, так адразу іх і не стала перад мушкай,— вінавата апраўдваюся.— Другі раз папраўляў і ўжо не памятаю, ці быў там хто...
Што думаеш, мог і зрэзаць! — заўважае Баркуноў ды хваліць мяне: — Малайчына! Калі будзеш так далей, то далёка пойдзеш, браце, віншую!
Зрэзаў не зрэзаў, а недзе ляснулі зубамі добра, калі конь дзёрнуў фурманку!
Яшчэ і стукнуліся лбамі!
Ды задралі ногі!
От далі драла!
Яны ад нас, а мы ад іх!
Я нават, халера, рукавіцу згубіў!
А ў мяне ад холаду зоркі скакалі перад вачыма, а то адразу кашуля змакрэла!
Добра выспацца паспелі!
Паспалі ўво-олю!
Ноччу ўсё здаецца не так страшна. Людзі супакойваюцца канчаткова. Я акрыяў. I, бытта прадчуваючы, што сам не раз яшчэ буду гэтаксама драпаць ад ворага, стараюся не заўважаць, што хлопцам сорамна.
5
Выходзім з лесу і пабліжаемся да першага хутара. Са Скарыпі-ным ідзём будзіць гаспадара. Нават не думаў, што гэта аж так складана.
Доўга ў хаце ніхто не адзываецца. Відаць, гаспадары думаюць, што нам абрыдне ламатаць і мы пойдзем сабе туды, адкуль прыйшлі. Канечне, адкуль ім вядома, што ломяцца не бандыты ў хату?
Праз дзірку знаходзім засаўку і забіраемся ў сені. Цяпер гас-падар разумее, што начныя госці не адстануць і давядзецца яму дзве-ры адчыняць ды прымаць гасцей. Чуем, як дзядзька пачынае кешкацца, а жонка яго бэсціць:
Антось, Антось, выперла табе? Халера, ты ж маю спадніцу нацягваеш, ля!
Нарэшце ўваходзім у хату, удыхаем спёртае паветра. За намі ўвальваюцца хлопцы. Скарыпін даводзіць селяніну, што мы — не пераапранутыя ў цывільнае немцы і не бобікі.
— Во, глядзі сюды! — Баркуноў паказвае фабрычны знак на сваім аўтамаце.
На варанёнай сталі — выціснутая эмблема Тульскага завода і словы: «СССР 1942 г.». Заводская марка дзейнічае з магічнай сілай — гаспадар адразу здаецца.
Ха-але-ера!..— уражаны, ківае ён галавой.
Праз пекалькі хвілін цётка ставіць на стол свае прыпасы, а хлопцы дастаюць з мяшкоў свае. Рэжуць мёрзлае сала, рыпяць квашанай капустай — у хаце стаіць толькі хрумст маладых сківіц.
Спалохаліся, дзядзьку? — спачуваю гаспадару, уявіўшы, як ён упоцьмах напяльваў жаночую спадніцу.
Напалохаўся б і ты, нябось,— не крыўдзіцца гаспадар.— Ходзяць тут розныя! I вашыя, і правакатары!.. Думаеш, адразу распазнаеш ды яшчэ зосну? Паслухаў бы, што людзі ў нас за дзень пагавораць — там за тое, што накармілі ці ўпусцілі ў хату партызан, расстралялі сям'ю, там іншае!..
Во!— успамінае Скарыпін.— А вы лепш, дзядзьку, раскажы-це, што пра нас гавораць людзі!
Пра вас?
Ну, давайце!
Усяляк,— паважнее селянін і, не спяшаючыся, закурвае.— Нават сёння апавядалі на вёсцы гісторыю...
Слухаем, слухаем, дзядзьку! — закрычалі ўжо ўсе.
Бытта бы Гітлер глянуў раніцой у люстэрка, убачыў свае ўпалыя вочы, залізаныя валасы, спалохаўся свайго выгляду і сабраў усіх знахарак. Тыя з'ехаліся з цэлай Германіі, думалі-гадалі, але нічога не змаглі яму параіць. Тады ён сазваў генералаў ды паскардзіўся ім. А галоўны генерал яму бытта і кажа: «Гэ, майн фюрэр, усё гэта выпра-віць надта проста! Едзь на Усходні фронт! Даедзеш да Ваўкавыска — і ад партызан валасы ў цябе адразу самі на галаве ўстануць дыбам нават. А яшчэ не дабярэшся і да Мінска, як ад гэтых самых лясных бандытаў вочы табе аж на лоб павылазяць!..»
— Га-га-га-га! — выбухаем дружным рогатам. Ледзь Скарыпін суцішае нас.
Хлопцаў ужо нібы падмяніў хто. Усе бадзёрыя, вясёлыя і дасціпныя. Выйшаўшы на двор, зімы ніхто не заўважае. Сваімі целамі мы нават як бы нагрэлі сцюдзёнае паветра.
На балоце захацелася піць. Скарыпін падыходзіць да рова, пя-тою прыклада стукае аб лёд, прабівае палонку. Па чарзе кладзёмся на бераг і з палонкі смокчам ваду.
Ух, аж зубы ломіць, халера! — стогнуць, крэкчуць, плююцца торфам ды травінкамі.
Нібы волава ў жывот сабе наліў!
Уй, зараза-а!..
Кладуся піць апошнім. Доўга, не адрываючыся, цягну ў сябе вузенькі вогненны струменьчык ледзяной вадкасці. Узнімаюся, а лёд у рове чамусьці ў гэты момант якраз з сухім трэскам абвальваецца ў доўгую прорву.
Ты глядзі-і,— заўважае Скарыпін.— Цэлы равіска вады, бадзяга, выпіў!
Га-га-га-га! — зноў усе рагочуць.
Не пасаліўшы нават!
Дзіва, што немцы ад такога давалі драла!
Такі цэлы ўзвод разгоніць!..
Новы выбух рогату. Хлопцы нібы захварэлі смехам.
Ла-адна, хопіць вам іржань! — суцішае Скарыпін.— Пера-станьце дражніць сабак па вёсцы, чуеце, як разышліся там?.. Пад'ём, пайшлі!
Мы ўжо крочым у шэрую цемру далей, а бадзёрая весялосць нас усё не пакідае. Смяюся і я.
Не, партызаны, здаецца, мяне ўжо прынялі-такі да сваёй кампаніі!
1
У 19З9 годзе, адразу пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі, мне давялося пабыць пару гадзін на былой пагранічнай савецкай станцыі Негарэлае. Вылез я з цягніка і з усяго дзівіўся: якая вопратка ў людзей, якія будынкі. З захапленнем абмацваў савецкія вагоны, сцены вакзала. I рабіў гэта не таму, што ўсё было лепшае. Вагоны і бу-дынкі ў буржуазнай Польшчы рабілі не горшыя, а вопратку насілі паны болей модную і дарагую. Тое, што я назіраў, для мяне не з'яўлялася і нечаканасцю. Гэтыя савецкія рэчы я даўно бачыў у марах, чуў пра іх, вычытаў у падпольных газетах і брашурах. Але цяпер, у Негарэлым, усё набыло свае абрысы, пахі, цвёрдасць і было рэчаіснасцю, а не марай, легендай і малюнкамі ды фатаграфіямі на глянцаванай паперы.
Нешта падобнае перажываю другі раз — у лесе. На ўскраі Гута-Міхалінскай пушчы сустракае нас партызанскі заслон. Каля вартаўнікоў на сашнічках — кулямёты. Нямецкія — з дзіркамі для ахаладжэння ў сталёвых кажухах; чэшскія — маленькія і зграбныя, як цацкі; нашы — з дыскамі, як талеркі. Бытта няма навокал пе-рапоўненых фашыстамі гарнізонаў — хлопцы паляць сабе вогнішчы, дурэюць, апавядаюць анекдоты. Кіламетраў з дваццаць, да самага лагера,— такія ж заслоны, а навокал прасціраецца незалежнае царства, куды фашысты не паказваюць і носа. Гляджу на іх шырокімі вачыма і не магу надзівіцца.
Падыходзім да мэты.
У цэнтры Гута-Міхаліны лысее пагорак. На яго ўскраіне, у ельнічку,— многа замаскіраваных зямлянак, вялізных, пабудаваных па-гаспадарску, з адмысловымі ўваходамі і камінамі, з зашклёнымі вокнамі ў шчытах, з падмеценымі і пасыпанымі жоўтым пяском дарожкамі. Колькі іх тут? Не менш за сотню. Няхай сабе ў кожнай жыве па дзесяць чалавек, і то — тысяча!
На пагорку — стаптаны снег. Сляды старыя і свежыя, іх сотні і тысячы. Тут, відаць, праходзяць сходы, пастраенні. Адсюль вырушаюць у далёкія паходы. Сюды прыбываюць людзі з Масквы. Пра ўсё я ведаў да Штутгофа, але чуць а бачыць — не тое самае; перада мной — не легенда, а — рэчаіснасць.
Пагорак з зямлянкамі не мае ў сабе ані крыхі грозных ваенных дзён, вайсковай сухасці. Ён больш нагадвае жытло пагарэльцаў, ці перасяленцаў, або турыстаў. I гэта мяне ні то расчароўвае, ні то здзіўляе.
Ад зямлянкі па вытаптаных у снезе глыбокіх дарожках дзесьці бягуць звычайпыя вясковыя хлопцы. Ім наперарэз вылятаюць дзве курносыя дзяўчыны ў кажушках, накінутых наапашкі. Хлопцы стрэхваюць елку, узбіваюць малочную хмару, і дзяўчаты ўжо вішчаць на ўвесь лес, бытта і праўда для іх гэта нечаканасць. Гарэзніцы ўжо хапаюць груды ды гоняцца за жартаўнікамі.
Во, так іх матары! — крычыць Яша Баркуноў, забыўшыся на стомленасць.
Не даруйце ім, не дару-уйце! — дапамагаюць іншыя.
З'яўляецца партызан на кані, аброслым кудлатай поўсцю — ру-дой і густой, як у мядзведзя. Кубанка на галаве ў партызана трыма-ецца цудам, ля нагі матляецца шабля, а сядзіць ён на худым хрыбце, бытта на плоце. Хлапец узнімае каня на дыбы ды раве на дзевак:
Хэнды гох!
Гарэзніцы пуляюць грудамі ўжо ў яго, а я ўсё прыглядаюся да рыцара. Хлапец відавочна перастараўся. На ім столькі рамянёў ад планшэта, бінокля, вінтоўкі, нагана ды яшчэ ад незразумелых мне прыладаў — бытта ўсе гэтыя рэчы ён паначапляў, каб завезці на склад.
Выязджаюць сані. У іх на каленях стаіць юнак і правіць канём. Яго вінтоўка ляжыць на дошках побач з сякерай. На хамуце замест гужоў — дрот. Адна аглобля таксама перавязана дротам. Лейцы сточаныя з парашутных лямак, канцы ад вузлоў целяпаюцца. Гняды конік худы і гэтаксама кудлаты. Потым я даведаўся, чаму партызанскія коні такія. Зімавалі яны на двары, і прырода гнала ў беднай жывёліны поўсць, каб яна не акалела.
Раптам з зямлянкі выскоквае нямецкі салдат. Самы сапраўдны, мне не здалося! Нават на шырокім рэмені ў яго гойдаецца ў ножнах плоскі штык, а выпрасаваныя на кант нагавіцы ўнізе абхоплепы крагамі з зялёнага брызенту.
Мае сябры ажывіліся:
Сашка, гутэн морген!
Салют!
Юнак ім усміхаецца той усмешкай, якая звычайна бывае ў любімчыкаў публікі.
Бон жур!
А рэвуа! — махае ён рукой і знікае.
— Бельгіец,— тлумачыць Скарыпін.— Уцёк з нямецкай часці, прыстаў да нас. Партызаніць.
Аж сэрца выскоквае з грудзей. Вось нарэшце тое запаветнае месца, куды імкнуцца многія, але пашанцавала трапіць толькі мне, шчасліўчыку.
Я да мясціны поўны нейкай святой пашаны і любові. Каб адно не праганьбаваць сябе. Ужо ж я тут і пастараюся!
2
Знаёмых у Гута-Міхаліне няма. Рэшткі групы Высоцкага яшчэ восенню адышлі адгэтуль у Палессе. Атрад Скарыпіна стаіць недзе за дзве сотні кіламетраў, аж у Ліпічанскай пушчы. Алёшка са сваімі хлопцамі жыве тут толькі госцем і часова падпарадкаваны брыгадзе Петрасяна.
Калі мы выспаліся, выклікае мяне петрасянаўскі камандзір, прапануе здаць пісталет.
Аяз чым застануся?
У нас такі парадак. Новы партызан здае зброю, а камандзір потым выдзяляе яму, што лічыць патрэбным,— тлумачыць чалавек, адводзячы вочы ўбок, насцярожана чакае.
Адчуваю ў яго словах няшчырасць і халадзею. Як мне быць?
Праз хвіліну не сваімі рукамі расшпільваю афіцэрскую партупею з кабурой і кладу на стол. Амуніцыі вельмі шкада: да пісталета прызвычаіўся, прыстраляў яго. Бацька пераадзеў у цывільнае нашага маёра і за гэта атрымаў яго пісталет і партупею.
Сёння я дзяжурны па гарнізону,— кажа камандзір ужо смялей.— Ты чалавек яшчэ неправераны, пакуль што для нас небяспечны. Адпраўляю цябе на «губу» для высвятлення.
Так бы адразу і гаварыў!
Два аўтаматчыкі вядуць мяне ў лазню. Перад абсмоленымі дзвярыма стаіць вартавы. У лазні на саломе валяецца п'яны — яшчэ адзін арыштант.
Цэлую ноч сяджу на бочцы, агорнуты непрыемнымі думкамі. Бытта праз сон чую, як храпе п'яны і асцярожна ходзіць вартавы. Я, бы той салдат, які ад таго, што яго ранілі, падумаў ужо, што вайна прайграна, не магу ўзняцца над асабістай крыўдай і паглядзець на выпадак аб'ектыўна.
Што за несправядлівасць! Колькі імкнуўся, цярпеў, ішоў з такімі прыгодамі і рызыкай, ды — вось табе!..
Сцены лазні свецяцца, дзверы няшчыльныя, вакол тэмпература, як і на дварэ, нават скразіць, але я такі зламаны, што мяне нават не бярэ і холад.
Раніцой мой напарнік прачынаецца. Пазнаю ў ім таго самага чалавека, які ўчора, абвешаны зброяй, ехаў на кудлатым кані. Выглядае ён цяпер зусім не страшна. Русы дзяцюк з мяккімі і сінімі вачыма, круглым і рыхлаватым тварам.
Бачачы, што я не збіраюся яго распытваць, партызан пацягваецца і хваліцца сам:
Эх! Учора на сваім Гітлеры скакаў праз зямлянку чапаеўцаў, дзе Кучаравая Нюрка жыве, ты яе ведаеш?
?!.
Раз нішто пераскочыў. I другі сігануў. За трэцім разам мой Гітлер на заднія ногі пакаўзнуўся і пярэднімі капытамі, бадзяга, так і ўлез у зямлянку! Уяўляеш, якая там паніка была — якраз вячэралі ўсе!..
Неакрэслена ўсміхаюся.
— Курыць маеш? Матляю галавой.
А-а, не курыш! I нейкі ты кіслы ўвесь! Вы-ыпусцяць, чаго бядуеш!
Нашто ж бралі?
Не верыш? Мусяць выпусціць!
Адкуль вы такія пэўныя?
Дык жа сёння субота, лазню трэба грэць!
?!.
Як жа! А хлопцам мыцца, думаеш, не трэ?.. У такіх выпадках арыштантаў або ў расход пускаюць, або на волю праганяюць, каб не смярдзелі тут ды месца не занімалі! Яшчэ й кармі дармаедаў, варту трымай!..
Раптам да мяне даходзіць жалезная логіка і неабходнасць такіх захадаў. Ідзе ж суровая вайна, не надта ёсць час і не вельмі ёсць каму вазіцца з такімі справамі. Што значыць лёс адной істоты ў гэтым бурлівым моры падзей?!. Усё — так, але гэта трэсачка ў даным выпадку — я!
Ад страху за сябе зноў пранікае пад скуру мароз. Няўжо дарма я так імкнуўся сюды, дарма ахвяраваў сябе Валодзька? А як жа бацькі?!.
Эх, ладнага бярозавага венічка б раздабыць дзе ды папарыцца як след! — Партызан пацягваецца ўжо так,што хрусцяць косці: — Ы-эх!
Не магу выдабыць з сябе слова.
Разумееш,— успамінае сваё сябар па няшчасцю.— Сашка-бельгіец, калі яго прывялі ў Гута-Міхаліну, і пяці мінут не мог усядзець на палку. Цяпер, бадзяга, пераседжвае нават мяне. Толькі нацягне старую вушанку, каб не апячы сваіх конскіх вушэй, залезе на самую высокую паліцу ды крычыць: «Пары-ы, пары-ы!..» Ы-ыэх! Ну й жа вы-спаўся — па-міравецку!.. Закурыць бы, халера, шкада, што ты без табакі!.. Ці не зламаў мой Гітлер нагі?.. Не, хітры ён, адразу так і вырваў. Потым толькі пакульгаў... Уяўляеш, які там быў перапалох? Сядзяць за вячэрай, насы ў кацялкі паўстаўлялі, а тут са столі ім капыт, як фіга!.. Ну ж і прыгожая гэтая Нюрка, ты яшчэ не ведаеш яе?
Зноў трасу галавой.
Весялун бачыць, што да мяне нічога не даходзіць, пацяшае зноў:
Зараз хто-небудзь прыйдзе і нас прагоніць да д'ябла! Увечары прыйдзем сюды парыцца яшчэ! Папомніш маё слова! Прыходзь парыцца абавязкова!
Нешта мармычу.
Цябе завошта пасадзілі?
Не ведаю...
Ну, во!
Цяпер ён зусім пэўны, што выпусцяць. Толькі не я.
Увальваюцца разведчыкі і з радаснымі выкрыкамі выводзяць хлапца, нібы героя, а я застаюся. Адно Скарыпін прыносіць місу гарачага і густога супу.
На, цёзка, рататуйчыку, грэйся пакуль! — кажа ён, адводзячы вочы ўбок.
Толькі цяпер заўважаю, які галодны — аж засмактала ўсё нутро. Я ж дзён з пяць — як выйшаў са Страшава — не еў гарачай стравы! З удзячнасцю кажу нешта. У мяне прарываюцца якіясьці рэшткі плачу без слёз. Уздыхаю ды бяру посуд, стаўлю сабе на калені. Ніяк не магу ўзяць лыжкі — адубянелі пальцы, з мінуту грэю іх аб міску. Сябра ўсё гэта кранае.
Ха, маеш чаго перажываць! Заперлі і мяне ў лазню, калі я прыбег з палону,— Скарыпін кагосьці дражніць: — «Як мог савецкі воін здацца жывым немцам у рукі?» Сам не ведаю! Апамятацца не паспеў, калі цэлым і здаровым трапіў ім у лапы. Потым уцякаў з лагера, ранілі. Давалокся да вашага лесу. Карповіч мяне выхадзіў і здаў у атрад. Цяпер Міцька перадаў цябе. Мне і ў галаву не прыйдзе падазраваць Міцькавага таварыша! Але ж Карповіч — сувязны нашай брыгады. Я — чалавек тут прышлы і часовы. Усе нашыя сувязныя для іх таксама невядомыя людзі. I лаяць за лішнюю насцярожанасць іх не вельмі трэба. Пачні ўсіх без разбору прымаць у атрад, і разляціцца ўсё к д'яблу! Пільнасць тут неабходная — у Гітлера колькі школ дыверсантаў існуе!..
Скарыпіп яшчэ доўга тлумачыць мне незразумелыя партызанс-кія парадкі.
Цярпі,— уздыхае.— На Новы год прыйдзе наша брыгада з Ліпічанкі, тады аджывём!
Добра яму суцяшаць.
Вечарам вядуць мяне з лазні на допыт.
У зямлянцы сцены з бярвенняў занавешаны даматканымі дыванамі. Стаіць цяплынь ад жалезнай печкі. За сталом — акуратны чалавек з вожыкам каштанавых валасоў. Ён холадна адказвае на мой «добры вечар!», садзіць насупроць і свідруе карымі вачыма. Праз хвіліну ні то пытаецца, ні то аб'яўляе:
Такім чынам, ты вярнуўся з палону.
А хіба я ў ім быў?.. Я ж не служыў у арміі, не прымаў прысягі, а слова «палон», наколькі я разумею, мае адносіны да вайсковых. Выходзіць, да палону я яшчэ нават не дарос, чаму ён гэтак гаворыць?
Са Штутгофа ўцёк! — уздыхаю.
А што гэта такое? — злуецца ўжо ён.
Лагер смерці.
Дык ты, кажаш, уцёк з лагера смерці?
Як бачыце...
А чаму ж ты ў ім не загінуў, як іншыя? — яхідна бліскаюць яго карыя вочы, бытта ён злавіў мяне на ашуканстве.
Табе прыемна было б бачыць мяне мёртвым? Ты вар'ят, ці што? Навошта мне гэта кажаш?! Да чалавека адчуваю непрыязь.
Тым часам ён, як вучня, які не вывучыў урок, цягне мяне за язык далей:
Гавары, я слухаю!
Бо там я,— пачынаго тлумачыць,— бо неяк так... Бо маці пачкі нам з сухарамі...
І раптам бачу — дарэмныя мае намаганні! Перада мной сядзіць самаздаволены і надта ўпэўнены тып, які да таго яшчэ і злы ды нечым раздражнёны. Што яму да складанасці жыцця ў Штутгофе?
Маё існаванне зноў пад пагрозай.
Успамінаюцца словы п'янага разведчыка: «Пускаюць у расход». На мне аж шорхне скура. Чорт на яго, куды ж я трапіў. Гэта непаразуменне! — хочацца закрычаць на ўвесь лес. Я скоранька дастаю лапінку з лагерным нумарам, чырвовым вінкелем і лацінскай «R». У кішэні — паперка з гімнам смертнікаў Штутгофа, дастаю і яе, кладу на стол. Яшчэ сцягваю бот, паказваю фіялетавыя плямы ад флегмоны на назе.
Ве-едаем усе гэтыя штучкі шпіёнаў — вучаць вас фашысты па вышэйшаму класу там!
Чалавек са злосцю кідае ў печ лапіну, паперку з песняй, і цяга падхоплівае іх у сярэдзіпу.
Думаеш, паверу, бытта ты гэтак свабодна праехаў па Германіі? Так бы ўсе паразбягаліся адтуль! Перастань заліваць байкі пра белага бычка!
Я бачу, як агонь у печцы пажырае штутгофскія атрыбуты, але — не да іх.
У бакавой кішэні ляжыць схема чыгунак Прусіі. На ёй — няроўныя і яшчэ свежыя краі ад нажа. Бяруся за кішэню.
Стоп! Які сэнс паказваць і яе гэтаму глухому тыпу? Бяссільна апускаю руку. Ад крыўды не магу вымавіць нават слова. Ледзьве праглынаю сліну.
Чалавек бачыць мае слёзы, кідае:
Не плач, не паможа. Масква слязам не верыць! Гэтую фразу я тады пачуў першы раз. Ох, як ненавіджу яе з той пары. Веру, яе прыдумалі нядобрыя і злыя чыноўнікі мо яшчэ ў часы татарскага іга, людзі павінны яе забыць, як мат.
Я і пе плачу... і гавару праўду... Мяне добра ведае ляснік Карповіч з Грыбаўцоў...
Яшчэ трэ прыглядзецца і да твайго лесніка!
Скарыпін добра ведае Карповіча...
I да Скарыпіна мы прыглядзімся!
Гэ, ты падазраеш і яго?!.
Усе вы недалёка адышлі адзін ад аднаго!
Адразу робіцца лягчэй. Чуваць, як трашчаць яловыя сучкі ў печы ды гудуць дровы. Ад штутгофскага нумара і паперак там няма ўжо і следу.
Чалавек плюе сабе на пальцы, гартае нейкі сшытак, а я гляджу на яго з пагардай. Вядома, ты праз Германію, дубіна, не праехаў бы гэтак!.. Ух, як цябе ненавіджу!
Адным словам, няўдалы быў у петрасянаўцаў асабіст. Зрэшты, калі ўлічыць тыя ўмовы, то можна толькі сказаць — добра, што быў хоць такі: партызанка — усё ж такі зрадні самадзейнасці!
Нейкі час чалавек з вожыкам усё шукае штосьці ў паперах, не знаходзіць ды крычыць:
Кажы адразу, хто цябе сюды прыслаў? Якое заданне атрымаў ад фашыстаў?
Я маўчу.
Прызнаешся добрасумленна, тады, мажліва, захаваем табе і жыццё, разумееш?
Мне няма чаго таіць,— зацінаюся я.
А ты падумай!
Ужо падумаў!
Нічо-ога, прызнаешся, калі трапіў да нас.
Што я вам буду казаць? Выдумваць на сябе стану? Чаго вы хочаце ад мяне?
Многія так заяўлялі, а потым спявалі ўсё як трэба.
Ад мяне вы нічога другога не даб'ецеся.
Чалавек аб'яўляе свой прысуд:
Вяртайся ў зямлянку, ладна. Пакуль што — жыві ў Скарыпіна, ясна?
Усяго толькі страху? Не веру сваім вушам!
Надумаешся — прыходзь у любы час, раскажы!
Міруся са становішчам падазронага і маўчу. Дай мне адно ад цябе выйсці!..
Чорт іх ведае, якой логікай кіруюцца такія людзі. Калі ты падаз-раеш у нечым чалавека, дык трымай яго. Вырашыў выпусціць, бо няма ўпэўненасці, што перад табой здраднік, дык не пагражай: сапраўднага злачынцу ты насцярожыш, а нявіннаму чалавеку толькі атруціш жыццё!
Узрадаваны, што адпускаюць, я задам падаюся да выхада.
Толькі не стань тут што-небудзь вытвараць у лагеры! — нясецца мне наўздагон.— А то жыва паложыш на пень галаву! Не адзін так жыццё скончыў!
Не стану...— пакорна, бы шкаляр, абяцаю ды прыкусваю язык. Апошняй фразай бытта сцвярджаю, што сапраўды я той, за каго мяне прымаюць, і пакуль што падпарадкоўваюся толькі сіле.
Насцярожваюся. Чалавек з вожыкам маім словам не надае значэння — заглухі, мабыць, каб адчуць такія нюансы.
Вяртаюся ў зямлянку нібы апляваны, падмочаны. Хлопцы спа-тыкаюць мяне гэтак, бытта зусім нічога не здарылася, а я і не сядзеў у лазні. Аднак мне ўжо здаецца, што ў душы падазраюць мяне і яны. Лаўлю вясёлыя і бесклапотныя галасы навокал ды зайздрошчу.
Паступова пачынаю сябе супакойваць. Быць таго не можа, праўда ўсё роўна возьме ворх! Нічога асаблівага не здарылася, карона з галавы не спала! Толькі б не сарвацца, паставіць сябе вышэй дробязных крыўд. Тып жа і да Скарыпіна прыставаў, аднак Алёшка ваюе, нават хадзіў камандзірам групы пад Беласток.
Апошні аргумент мяне супакойвае цалкам.
4
Група дэсантнікаў капітана Чыгрова складалася з васьмі чалавек. Патрэбныя былі людзі, каб станавіць на варту, пасылаць за харчамі, фуражом на вёскі. Для гэтай мэты камбрыг Петрасян выдзеліў Чыгрову гаспадарчы ўзвод. Вядома, не за так: узамен атрымаў пару кулямётаў з дыскамі. Даведаўшыся, што дэсантнікам патрэбен яшчэ і перакладчык, Петрасян перадаў Чыгрову і мяне за пятнаццаць кілаграмаў толу.
— Калі шпіён — раскушу хутка!— паабяцаў пры гэтым дэсантны камандзір.
У капітана былі дзве зямлянкі. У адной змяшчаўся ён сам з радысткай, а ў другой — шэсць дэсантнікаў з узводам. Разам нас жыло чалавек з дваццаць.
Група Чыгрова займалася толькі разведкай. Сачыла, дзе стаяць немцы, што возяць па чыгунцы, шашы, што адбываецца на бліжэй-шых аэрадромах, як фашысты абыходзяцца з насельніцтвам. Пяць дэсантнікаў збіралі звесткі, радыстка шыфраграмай перадавала іх у Маскву. Усё рабілася без удзелу людзей з узвода.
Медсястра Маруся — трыццацігадовая жанчына з мужчынскімі рысамі твару і ў ватных нагавіцах — у нашай зямлянцы была шостай дэсантніцай. Пачынаю жыць у групе.
Хочацца ваяваць, дзейнічаць, развярнуцца, а ўсё маё геройства цяпер заключаецца ў тым, што запрагаю каня, еду на вёску, прывожу сена і бульбу. Часамі сяку на кухні дровы, стаю на варце. Допытамі мяне болей ніхто не тузае.
Канчаткова развеялася вакол мяне падазронасць пасля выпадку са скулой.
Надумалі петрасянаўцы ўзарваць мост. Яны спадзяваліся, што аб'ект гэты ахоўваюць нямецкія вартавыя. Наш капітан уздумаў на заданне паслаць мяне, каб праверыць на вопыце маю лаяльнасць і мае веды ў нямецкай мове. Уначы, насвістваючы нямецкі марш, я набліжуся да варты, закідаю яе гранатамі, тады толькі падрыўнікі закладуць міны.
Нямецкіх мелодый ведаў я нямала, толькі не надта верыў, што вартавыя такія дурні і гэтак лёгка мяне падпусцяць. Аднак аспрэчваць загад не збіраўся — неяк там будзе!
Якраз мяне апанавала партызанская хвароба — скулы. Даклад-ваю Чыгрову, а капітан загадвае:
Няхай Маруся паглядзіць!
Халерная скула вылезла ў такім месцы, што хутчэй дамся застрэліць сябе, чым паказаць яе якой-небудзь жанчыне. Раздзецца адмаўляюся.
— Не пакажаш? — злуе Маруся.— У такім выпадку — адпраўляйся на заданне.
Ну і паеду, думаеш, напалохала? Набліжаемся да моста. Варты ніякай не відаць, карыстацца маімі ведамі ў нямецкай мове няма патрэбы. Разам з астатнімі хлопцамі залажу ў кусты. Пакуль закладваць тол, паціху сыкаю, бо як ні лягу, баліць аднолькава.
Пасля ўзрыву аднекуль з'яўляюцца немцы. Мы залятаем у вёску, бяром коней, садзімся вярхом, каб ірвануць у лес. Узлезшы на свайго каня, ледзьве я не страціў ад болю прытомнасць, але з першых крокаў скула прарываецца і боль як рукой здымае.
Да лагера сваю хваробу забываю. Падазроную Марусю насця-рожвае гэта яшчэ больш. Санітарка ўпэўнена цяпер, што перад аперацыяй я сімуляваў, і з брыгады выклікае фельчара. Мужчына аглядае мяне і лаецца на ўсіх, што пасылалі мяне на заданне.
Новыя мае сябры нападаюць на медсястру:
Цяпер паверыш?
Ну, дабілася свайго? Віншую!
У той вечар здаволены ляжу на нарах, пераможна зыркаю на медсястру, а яна, надзьмутая, швэндае па зямлянцы ды моцна шоргае ватнымі нагавіцамі, бо калені ў яе неяк вывернуты ўсярэдзіну. Эх, сумота — зайшла б хоць з раз сюды радыстка!..
5
Нашу радыстку завуць Галяй. Яна з закончанай дзесяцігодкай. Валодае таямнічай для мяне рацыяй і ўсім, што звязана з перадачай у эфір. Мае званне афіцэра...
Для мяне — вясковага ахламона, які вырас і жыў на хутары, дзяўчына здаецца недасяжнай. Толькі з-за самалюбства раблю выгляд, бытта радысткі не заўважаю, а яна для меня — нішто.
У Галі — жыавы бляск у вачах ды сардэчны, багаты інтанацыяй голас. А наогул яна, бадай, непрыгожая.
Кірпатая, з прыпухлымі губамі і шэрымі вачыма, таўставатая. Нягледзячы на ўсё, у мяне чамусьці з'явілася патрэба лавіць бляск менавіта гэтых шэрых вачэй і бачыць яе ці на кухні, ці на дарожцы або адчуваць у суседняй зямлянцы. Пры сустрэчы яна мяне палохаецца. Яе паводзіны мне зразумелыя: яшчэ не вядома, не высветлена дакладна, ці не шпіён я часамі?!
Стараюся менш сустракацца, каб не рабіць дзяўчыне прыкрасці.
Аднаго разу стаю на варце. Яшчэ днём дожджык прыбіў снег, а на вечар хапіў марозік. Дыхаецца лёгка, паветра вострае, свежае — аж п'яніць, а па небе нясуцца дымныя пушынкі хмарак. Хочацца гэтаксама некуды імчаць, нешта вялікае рабіць, дзейнічаць, але магу толькі налічыць пяцьдзесят крокаў да кухні і назад ды грызці сушаныя ягады, якімі мяне пачаставалі. Усю сістэму зямлянак на пагорку вартуе яшчэ і гарнізонная варта, я ўжо — ахова ў ахове. Ад свядомасці, што стаю надарэмна,— сумна, хоць вешайся. Каб ад мяне залежала, не згадзіўся б на такую службу нават у самога прэм'ер-міністра.
Чую хрумстанне ботаў па храпе. Насцярожваюся. З брыгады нехта прэцца. Здагадваюся — Галя!
Ой! — спыняецца яна.
Чорт, зноў папалохаў.
Добры вечар,— кажу вінавата.
Добры вечар. Гэта вы?
Я...
Вартуеце?
На варце...
Хвіліну маўчым.
— Так вы стаіце? — ужо разгублена паўтарае дзяўчына пытанне.
От, стаю...
Вам пашанцавала!
Падмерзла...
I відна як!..
Ну. I свеціць цыганскае сонца...
Яна пырснула смехам, бытта я сказаў немаведама які жарт.
Галя не адыходзіць, і мне відаць, як яна намагаецца што-небудзь сказаць яшчэ, але нічога не знаходзіць. Маўчу і я. Толькі чуецца яе частае і лёгкае дыханне, бадзёра гудуць верхавіны сосен ды, нібы касцяныя, стукаюцца абледзянелыя галінкі. Твар радысткі надта змяціўся і схуднеў, стаў яшчэ больш непрыгожым. У куточках вачэй выдзяляюцца ружовыя падушачкі. Голас — па-дзіцячы тонкі, з дрыжаннем. I ўся яна выглядае чамусьці надта сіратліва.
Што з вамі? — шчыра дзіўлюся.
Захварэла, грып...
У інтанацыі дзяўчыны лаўлю амаль дзіцячую крыўду ні то на мяне, ні то на ўсіх, што даўно яна чакае, каб звярнулі ўвагу на яе недамаганне, але зрабіць гэтага ніхто не здагадаецца.
Перада мной — тая самая недасяжная Галя? Гэткая бездапа-можная, слабая і нешчаслівая? Стаіць у кажушку, накінутым на пле-чы, водзіць пальцамі па вайсковай папрузе, якой абхвачана гімнасцёрачка, і як бы чакае ад мяне дапамогі. Я ж гатоў аддаць усяго сябе, каб толькі ведаў, як дапамагчы.
А-а... у нашай зямлянцы днямі нехта гаварыў, што вы хварэеце!
Учора было нават трыццаць восем і сем! — падхоплівае.— Сёння ўжо тэмпературка невялікая...
Па тым, як гаворыць пра сваю хваробу, як расчулена вымавіла «тэмпературка», адчуваю, як яе дома песцілі, якая яна не вайсковая, хатняя.
Калі я адчуў у сябе гарачку, то зайшоў на кухню, памахаў га-дзіны тры калуном, пакуль сёмы пот не выступіў, і адразу хваробы не стала. Але мужчынскія мотады не параіш гэтаму вутламу стварэнню.
Маўчанне наша зацягваецца. Галя нечым зацікавілася і некуды глядзіць з захапленнем.
Пазіраю туды і я.
Ух ты-ы! На галінкі бытта панасаджваў хто шкляныя трубачкі і праз ільдзяныя грані льецца казачнае святло месяца.
Прыгожа! — кідаю я.
А-га-а! — шэпча.
У яе выходзіць міла, як «а-ха-а!». Спахопліваюся.
Во, трымайце, лякарства вам! — працягваю жменю ягад.
Дзяўчына палохаецца.
Бярыце, бярыце!
Ой, не трэба! — бароніцца.
Але рук не адымае, калі сыплю сушаныя ягады. Нават паварочвае дадоні ўверх, каб не рассыпаліся.
Наварыце сабе чаю!
Яна ківае паслухмяна галавой:
Добра, навару...
У камандзірскай зямлянцы рыпнулі дзверы.
Галіна Міхайлаўна, вам нельга столькі быць на дварэ! — з падазронай строгасцю крычыць адтуль медсястра.
Яны ж былі на «ты».
— Шчасліва вам вартаваць! — кідае мне Галя ды бяжыць прэч.— Іду, Маруся!
6
Неахвотна плятуся па дарожцы далей.
Падыходжу да шалаша-кухні. Кухар грэе ваду ў катлах і нешта бурчыць сабе пад нос. Пару спозненых партызан вячэраюць ды бразгаюць у пустых місках абгрызенымі касцямі. Тут нецікава. Паварочваю да камандзірскай зямлянкі.
З тыльнага яе боку — выдранае з вясковай хаты і ўпраўленае абы-як акенца. Шыбы, як на тое, з сярэдзіны пабялілі, нічога не ўбачыш, хоць ты лопні. Падкрадваюся да коміна.
З цаглянага чатырохкутнічка вылятае дымок з іскрынкамі. Дымок дыхае няроўна, лашчыць мне твар цяплом. Ага, кладзе якраз дровы, грэе ваду на чай!.. А яе капітан?..
— Алёшка, давай у зямлянку, змена! — крычаць мне.
Вяртаюся з варты, валюся на пары. Меер на дзвюх струнах скрыпкі ўмудраецца выводзіць нейкую мелодыю. Хлопцы яго слухаюць, а мяне гэта сёння не кранае.
Не выходзіць з галавы капітан. Ужо некалькі дзён яго няма ў лагеры, некуды адправіўся з дэсантнікамі — як яна не баіцца там адна спаць?.. Аднак вернецца! I зноў будзе жыць разам! Як яны мірацца ў адным памяшканні?
Шырма дзеліць зямлянку на дзве палавіны — я бачыў, калі заносіў дровы. На адной палавіне нары засланы суровымі пасцілкамі, кажухом, на другой — рацыя, батарэі, чысціня і ўтульнасць.
Гм, шырма!.. Усё роўна трэба спаць блізка адно ад другога, мыц-ца. За кволай палатнянай перагародкай чуваць, калі раздзяваешся...
Да Чыгрова адчуваю пякучую рэўнасць. Гэта высокі і чарнявы прыгажун гадоў трыццаці з бліскучымі рамянямі партупеяў, кабуры, плашнэта...
Эх, атрымаць бы якое заданне, ці што! У зямлянку ўвальваецца наш старшына. Ён бытта адгадаў мае жаданні.
Кучынскі, раніцой возьмеш Меера, Кулешу, запра-жэш Лысага і паедзеш на суткі ў заслон ад брыгады Петрасяна! Спатрабавалі людзей і ад нас!
Куды? — пытаюся.
Дзе быў мінулы раз!
I я-а? — сціхае Меерава скрыпка.
I ты! — злуе старшына.
Усё мне і мне! — бурчыць гультаяваты Кулеша.— Я ж толькі ўчора вярнуўся ў лагер!
— Адставіць разгаворы! — крычыць начальства.— Кучынскі, усё ясна?
Я вельмі ўзрадаваны: заслон — ужо нешта цікавае! I давяраюць самастойнае заданне, людзей — здорава!
Так точна!
Не забудзь харчы захапіць на кухні.
Не забуду!
Ужо хоць набяры ўсяго, каб хапіла! — паныла падказвае Кулеша.
Адзінай жанчыне ў зямлянцы, Марусі, выдзелілі цэлы закутак за печчу. Яна вяртаецца ад капітана, пачынае са злосцю бразгацець кацялкамі, лыжкамі.
Што за камар цябе ўкусіў, Маша? — дзівіцца хтосьці.
Медсястра маўчыць.
Хлопцы ўголас выказваюць здагадкі, і толькі я адзін ведаю, з-за чаго яна вар'юе. Галя сама п'е чай з маіх ягад. Медсястра бачыла, як Меер мяне імі частаваў. Не магу медсястры дараваць падазронасці. Разбірае пераможнае здавальненне: ага, еду ў заслон, нават камандзі-рам, разумееш?
Маруся ўздыхае і паціху пяе:
Дороги наши встрститься не могут,
Тебя ждет счастье, а ме-ня — пе-чаль!..
«Во-во, адгадала якраз!» — запіхваю ў сумку патрэбныя для заўтрашняга дня рэчы.
1
У сямейным яўрэйскім лагеры ў Гута-Міхаліне жывуць жанкі ды старыя з Брэста, Кобрына, Ружан і Пружан — з тых нямногіх, якім удалося ўцячы ад заглады. Меер прыносіць ад іх сушаныя ягады і частуе мяне. Сам хлапец — з Пружан, сям'ю яго фашысты знішчылі, уцячы ўдалося з-пад расстрэлу яму аднаму.
Калі я першы раз убачыў Меера, то падумаў, што перада мной які-небудзь вар'ят. У хлапца тады адна шчака была паголеная да сінявы, а другая парасла чорным каракулем.
У лесе былі свае законы. Калі партызан пераходзіў у другое месца, то ў першым мусіў пакінуць рэчы, якія атрымаў у атрадзе. Меер зняў з ног нямецкія боты і ад Пет-асяна прыбыў да нас у старых апорках.
Я даў зарок, што поўнасцю пагалюся, калі пашыю абутак,— растлумачыў ён нашаму старшыну.— Адзін бот маю...
Ты кінь мне гэтыя фокусы! Памятай, трапіў да дэсантнікаў, а не ў шаляй-валяй кампанію! Абсмалю, калі да вечара не паголішся, ахламон!
А мне ў гэтым загадаеце хадзіць? — дзівак паднёс апоркі старшыну пад самы нос: — Хутка агалю і яе, скуру ўжо раздабыў. Праз два тыдні пашыю і на другую нагу...
Пакуль ішла перапалка, мы на нарах прыкідваліся, што спім, ды рагаталі сабе ў жываты.
Толькі знік старшына, а ў зямлянку ўбег ездавы з суседняй брыгады:
Гэта вы, нягоднікі, халера на вас, сёння ноччу сцягнулі ў мяне з будана хамут?
Усе адразу зразумелі, адкуль у Меера матэрыял на боты. Хлопцы пачалі дружна бараніцца:
Ачмурэў? Ведаеш, якія тут, у дэсантнікаў, парадкі? Гэта табе не ў партызанах!
Тады хто?
А чаму ты да нас прыстаеш? У вартаўнікі табе мы нанімаліся, ці што?
Тут за сваім не ўсочыш!
А хіба людзі Скарыпіна не маглі хэпнуць?
Во, яны могуць!
Так і шнуруюць усюды, каб дзе пажывіцца!
Калі скарыпінцы, дык чорта лысага атрымаеш назад!..— збіты з толку ездавы ўжо чухаў патыліцу.
Але. Іхняе начальства аж у Лепічанцы, каму пажалішся?
— Пішы — прапаў твой хамут!
Памінай як звалі!
Эх, і рэч была! — зусім прымірыўся са стратай чалавек.— Нямецкая, ладная...
А ты ім не даруй!
I не думаю! Пабягу да іх, хоць скандал учыню, каб ведалі другі раз!
Ездавы выйшаў. Меер з-за печы дастаў тую самую і праўда надта «ладную, нямецкую» рэч, і мы дружна пачалі патрашыць яе — кідаць непатрэбныя часткі ў агонь ды здзіраць рэмень Мееру на бот.
Усё гэта адбылося ў першыя дні майго партызанства, здалося вясёлай экзотыкай. Мінула пару тыдняў, і мы з Меерам пасябравалі. Хлапец больш за ўсіх бачыў гора, і перажытае яму не прайшло намарна — гэтыя якасці нас зблізілі.
Другі, з кім еду ў заслон,— Мікалай Кулеша.
Хлапец гэты наводзіць толькі сум. Здавалася, яму вельмі цяжка жыць і ўсё да крайнасці астабрыдла. Высокі, хілы, тупаваты юнак з рабаціністым тварам, з грывай даўно не стрыжаных валасоў, якія лохмамі лезуць з-пад замусоленай шапкі. Голас у яго глухі, жаласлівы, і гаворыць — як плача. Ён з тых людзей, якія нараджаюцца невядома навошта, не жывуць, а мэнчацца і потым паміраюць, так і не ведаючы, чаго нарадзіліся. Каб немцы не вывезлі на работы ў Германію, бацькі піхпулі свайго недарэку перачакаць калатнечу ў лесе.
У такім складзе мы і прыбываем на месца.
Пры дарозе — пачарнелы ад старасці ды сажы будан. Ля яго — вогнішча. Дыміць яно ўжо не адзін месяц, ад попелу паспеў вырасці курганчык, і вечны Знішч блішчыць ужо бытта на горцы.
Распрагаем каня. Я Лысага накрываю дзяругай, вешаю яму торбу. Меера з кулямётамі адпраўляю на варту. Мікалай завальваецца спаць.
2
Каб разграміць Гута-Міхаліну, патрэбны дывізіі. Сабраць такое войска ўпотай ад насельніцтва немагчыма. Яшчэ немцы толькі падумаюць збірацца, а ўжо лтодзі данясуць партызанам. Заслоны выстаўляюць на ўсялякі выпадак, варта ў іх не строгая. Адзін хто-небудзь сочыць за дарогай з кулямётам, а рэшта — грэюцца сабе перад вогнішчам, пякуць на штыках шашлыкі.
Стаяць у заслоне — што жыць на вялікім вакзале. Прыглядзіся адгэтуль лясному войску, і табе будзе здавацца, што партызаны — такія істоты, што некуды ўсё ідуць, ідуць і ідуць. Потым разнюхаюць, выследзяць, надкладуць міну, пяць мінут пастраляюць з-за кустоў ды зноў — ідуць, ідуць і ідуць.
Мінулы раз, напрыклад, вялі захутанага ў заінелую жаночую хустку пажылога немца з сасулькамі пад носам — нібы карыкатуру з брыгаднай насценнай газеты. Партызаны пасадзілі палоннага ля вогнішча. Ён пачаў грэцца, пакрэктваць, а хлопцы — рагатаць. Немец ведаў, што ў дабрадушным смеху партызан яго ратунак, лісліва ўсміхаўся. Сасулька раптам падтаяла ды адвалілася. Немец спалохана падняў яе і хутчэй пачаў прыклейваць на ранейшае месца. Хлопцы зарагаталі яшчэ мацней.
Камандзір групы паказаў пачак стандартных бланкаў з нейкім тэкстам, нахваліўся:
Штосьці, халера, надта важнае, глядзі! Нягоднік, трымаў у абшлагах рукавоў!
Я ўзяў паперку, стаў чытаць:
«Чатыры гадзіны мачы салому. Тады вазьмі 12-15 саломінак і спляці з іх касу. Пабі яе драўляным малатком, каб стала шчыльнай. З такіх кос пашый чаравікі. На падэшву пакладзі 3-4 пласты...»
То была інструкцыя нямецкім салдатам у Расіі, як рабіць саламяны абутак на боты зімой.
Каб не расчароўваць хлопцаў, я толькі кінуў:
Важная, што і казаць!..
...Цяпер да нашага вогнішча першай падыходзіць група з параненымі пад Ружанамі. Хлопцы — у бінтах, праз якія прабіваецца кроў; яны з шэрымі, асунутымі тварамі, ахрыплыя. Прыселі ля агню, расказалі пра засаду, ажывіліся:
Ідзём сабе па дарожцы, ні аб чым не думаем! Як сыпануць раптам на нас з усіх бакоў!..
I я спачатку не зразумеў, што здарылася! Бачу — падаюць усе, а я ўсё стаю, бы дурань, пакуль ты, зараза, не збіў мяне з ног!
Падзякуй мне хоць!..
А ў мяне ў руках быў літар мёду! Поўны такі, закаркаваны яшчэ летам! Гляджу — чамусьці трымаю адну шыйку ад бутэлькі з драўлянай затычкай! Нават не пачуў, калі дзінькнула па бутэльцы куля!
Павезлі на санях вайсковы матацыкл, гурбу нямецкай вопраткі, зброю, здабытую на паўстанку ля Свіслачы.
Меер, вязу табе струны! — абвяшчае хтосьці з саней паставому.— Неахвота мяшок развязваць, прыйдзі ў зямлянку да нас!.. Толькі яны ад гітары, падыдуць?
Сам гітарнымі іграй!..
Крочаць у спрытных куртках дэсантнікі.
Валяць зноў партызаны. Тыя, што выходзяць з лагера, сунуць пружыніста, бадзёра, з чырвонымі тварамі, у ладных кажушках. Назад валакуцца абшарпаныя, пашарэлыя, няголеныя і прыгорбле-ныя — ледзьве перастаўляюць ногі. Толькі свецяцца ў іх вочы ад таго, што нарэшце яны — у мэты.
3
Пад вечар якаясьці група зноў вядзе немца. Ён крочыць са звязанымі рукамі, і постаць яго ў доўгім і вузкім шынялі вылучаецца яшчэ здалёк. На левай пятліцы высокага каўняра — два змяіныя зігзагі. На правай — кубікі.
Эсэсавец!!!
Ф-ф-ф, брато-очкі, пусціце да агню-у!— бягуць да нас хлопцы.
Новыя людзі абступаюць вогнішча. Вочы іхнія гавораць: во, палюбуйся, якую мы злавілі птушачку! Немец спыняецца зводдаль, глядзіць у лес і прыкідваецца, што мы для яго не існуем.
З цікавасцю яго азіраю.
Цёмна-русы атлет без шапкі, з запечанай крывёй на лобе. Вопратка на ім ужо прымятая, страцілі бляск і боты. Такіх я добра ведаю ў іхнім кодле. Гэты — у чыне штурмфюрэра. Па колькасці кубікаў амаль як штандарт-фюрэр Гоппэ са Штутгофа. Грозная форма і чын аніяк не вяжуцца з тым, дзе знаходзіцца.
Хлапец з санітарнай сумкай на баку разрывае індывідуальны пакет, спрабуе завязаць немцу раны. Палонны скідвае бінт, топча і лямантуе:
Вэг, фэрштынктэ русішэ швайнэрай! Вэг, куклюкск-лянэн!
От, сволач! — кажа да мяне санітар з захапленнем, што ў палон узялі вось якую бэстыю.— Гэтак фандабычыць усю дарогу!
Яшчэ і брыкаецца!— не ведаю, што адказаць.— Дзе вы яго ўзялі?
На Брэсцкай шашы,— хваліцца порсткі рыжы камандзір групы.— Цэлыя суткі вартавалі ў засадзе — снег пад намі растапнеў да самай зямлі! Падлавілі з машынай. Звязалі, дык хацеў разбіць сабе галаву аб дрэва, ледзь я адвалок!
Партызаны прагна кураць і каўкаюць гартанямі, нібы ў спякоту п'юць ваду, змораныя смагай. Нялёгка, відаць, дастаўся бедным трафей.
Гляджу на палоннага і не надзіўлюся. Памалу прытамнею. От дзе спаткаліся!..
Ну, паважаны пан штурмфюрэр, як гэта здарылася, што вы, «гэрэнфольк», трапілі да нас, «унтэрмэншаў», у рукі? — пытаюся кплі-ва ў афіцэра на яго мове.
Немец уздрыгвае.
Дык ты ўмееш па-іхняму лапатаць? — дзівяцца партызаны.
Крыху.
Спытайся, як яго зваць!
Франц Крыгер,— кідае мне эсэсавец ужо не так вынёсла.
На вочы трапляе Меер, які самотна стаіць пад сасной.
Няўжо табе не цікава? — крычу.— Хадзі да кампаніі!
Хлапец не слухаецца, вочы яго гараць.
Раптам да мяне даходзіць, у чым справа. На хвіліну губляюся. Ліха на яго, ці гутарыў бы з ім так спакойна я, каб і маіх бацькоў пастралялі?.. Зрэшты, мо вось такі тып у Штутгофе даваў каманду прыкончыць Валодзьку, а я тут яшчэ з ім міндальнічаю!
Як па бацьку? — удакладняе камандзір.
I пытаць не буду. У немцаў няма звычаю называць людзей яшчэ і па бацьку.
Няўжо-о?!—дзівяцца хлопцы.— А як—адно імя называюць?!.
Эсэсавец і хоча ўтрымаць фасон, і яму карціць пра нешта спытацца. Нарэшце не вытрымлівае, звяртаецца да мяне:
Скажыце, доўга будуць мяне весці?
Не ведаю, ці маю права казаць.
Яшчэ хопіць...
Хлопцы сыплюць пытанні свае:
Спытайся, якой халеры яму ад нас трэба? Відаць, жыў сабе ў Германіі, як кароль, чаго сюды пёрся?
Чаму немцы напалі на нас?
I калі ўжо здадуцца?
I куды яны Тэльмана дзявалі?..
Ці чуў ён, што іх абкружылі пад Сталінградам?
Старанна перакладаю пытапні.
Тэльман — капут. Здацца? Гэтаму ніколі не бываць! — злуе афіцэр.— Вялікай Германіі яшчэ ніхто ніколі не паканаў! I на гэты раз пераможа яна!
Не веру сваім вушам. Пасля разгрому на Волзе пачуць такое ад палоннага?!.
Мэншэзкінд, вас жа на поўдні адагналі ўжо ледзь не на паўтысячы вёрст! — стараюся прагаварыць яму да розуму.— Унь, ужо Днепр месцамі фарсіравалі!
Нашы войскі зайшлі ў глыбіню Расіі на дзве тысячы кіламетраў, адступаць маем куды!
Раней ваша армія была свежай!
Цяпер у фюрэра ёсць сакрэтная зброя, мы вас ёю знішчым, як рудых мышэй!
Нас зноў уражаюць яго разважанні і ўпэўпенасць. Усе на хвіліпу змаўкаюць.
Пытайся, чыгровец, чаму яны паляць нашы вёскі, расстрэль-ваюць нявінных людзей?
На тое вайна! Расстрэльваем сем'і фэрфлюхтэ бандытэн, куклюкскланэн, бо яны не прытрымліваюцца законаў вядзення вайны: садзяць нашай арміі нож у спіну!
А мы клікалі вас сюды?
Вы па закону ваюеце? Вам не ў спіпу, а ў с... нож трэба ўсадзіць!
А-а, ...тваю маць, то мы — бандыты? Я табе — куклюксклана-вец, гад?!.
Пра законы вайны ўспомніў, калі прыпякло?..
Партызаны дружна кідаюцца на афіцэра з кулакамі.
Хлопцы, пакіньце яго жывым, ён жа вельмі патрэбен для нашага штаба! — не надта пераканаўча просіць рыжанькі камандзір.
4
Штурмфюрэр не вытрываў ігры ў фанабэрыю, стаіць ужо збялелы і паніклы. Злосныя хлопцы яшчэ бурчаць ды пачынаюць хто закурваць, хто пераабувацца. А мне ніяк не змяшчаецца ў галаве: трапіла такая штука!
Падлавіўшы момант, афіцэр звяртаецца да мяне зноў:
Галё, паслухайце! Скажыце, калі ласка, толькі праўду: што са мной зробяць там, куды вядуць?
Гляджу са здзіўленнем. Чалавеча, няўжо табе яшчэ не ясна?!. Нябось, добрая цаца з цябе. Колькі на той свет ты адправіў Паповак са старымі, дзецьмі, колькі хацін пусціў з дымам?.. Не адной карнай экспедыцыяй кіраваў недзе і падпісаў спіскі на расстрэл, а яшчэ сумняваешся!..
Перакладаю яго пытанне сябрам. Хлопцы ўважліва яго разгля-даюць, бытта першы раз бачаць, і думаюць прыкладна гэтак: такі ладны і відны, з гэтакім разумным і інтэлігентным тварам — з «куль-турнай нацыі», а вось хутка будзеш адубянелым трупам у варонцы ад авіябомбы, якую твае сябры скінулі за лагерам у блакаду яшчэ летам, і крумкачы будуць дзяўбці, выбіраць з цябе смачнейшыя кавалачкі.
«У расход пускаюць...» — успамінаю баню ды з лёгкасцю на душы радуюся: во аб кім гаварыў разведчык! Камандзір злуецца.
Можаш, чыгровец, перакласці! Для нашага камандавання ён не такая важная шышка, каб з-за яго рызыкаваць дарагімі самалё-тамі з лётчыкамі ды пасылаць з Масквы аж сюды «дуглас»! Дапытаюць у Гута-Міхаліне як міленькага, весткі адправяць з фольдпоштай, а яго расстраляюць!
З-за крыўд, якія пазнаў я з сям'ёй ад эсэсаўцаў, трэба было б праявіць большую цвёрдасць, але мне яе раптам не стае.
Вінавата перакладаю ды гляджу, як малады яшчэ твар немца крывіць прыкрая грымаса.
Хо! — выдыхае эсэсавец коратка, бытта трапіў у кіпяток, і пераступае з нагі на нагу.— Так я і ведаў!
Хлопцаў яго перажыванні не датычаць. Чуваць, як нехта накрыўджана гаворыць:
I прасіў жа пакінуць мне, не пакінуў!
Яшчэ дзве зацяжкі будзеш мець, чаго плачаш!
Чорт, лямка ад мяшка парвалася! У цябе не знойдзецца якой вяровачкі?
Кавалак антэны на!
Хоць што-небудзь...
Армейскі разведчык, з якім мы знаёмыя яшчэ са скарыпінскай групы, дастае круглыя скрыначкі з шакаладам:
Падарунак ад фюрэра, частуйся! Захапілі ў машыне кілаграмаў трыццаць! Абрыдзеў ужо!..
Піхаю ў кішэні шакалад, стараюся не спатыкацца позіркам з афіцэрам.
Айн момэнт! — не адстае ён.— Ці магу прасіць, каб пасля до-пыту мне далі самому застрэліцца? Нешта такое ў вас практыкуецца?
Заклапочана гляджу на яго.
Ён афіцэр? — паказвае на рыжага.
Няўпэўнена ківаю галавой.
Тады перадайце яму, калі ласка, маю просьбу. Прашу яго — як афіцэр афіцэра. Пасля допыту няхай пакіне ў пісталеце адзін патрон і дасць мне. Ён мяне злавіў і мае права першынства на экзекуцыю — такі закон вайны!
Перакладаю і гэта. Хлопцы глядзяць на немца са здзіўленнем і абураюцца:
Ух ты, гад, чаго захацеў!
Калі пра рыцарства ўспомніў?! А ён, рыцар, абыходзіўся з нашымі хлопцамі як афіцэр?!
Камандзір кідае:
Чаго жывым трапіў у палон? Я б яму жывым у рукі не папаўся б, гэта — точна!
Неўзабаве партызаны з палонным адыходзяць.
З-за павароту вылятаюць па іх параконныя сані, і група паспешліва дае дарогу. Эсэсавец ведае, што на яго глядзім мы ад вогнішча, таму, паршывец, не ўцякае. Фурман у апошнюю секунду зварочвае коней ды замахваецца на афіцэра пугаўём, крычыць:
Аслеп, фрыц?!
Той нават не азіраецца на ездака.
Такое я ўжо бачыў. Ля Штутгофа аднойчы вёў нашу калону эсэсавец, лаяўся, налева ды направа раздаваў бізуны і пінаў нас ботам. Нечакана выскачыў з-за павароту грузавічок. Эсэсавец мог яшчэ саступіць у кювет з вадой і застацца жывым. Аднак, каб не паказацца нам смешным, гэтага ён не зрабіў, і машына яго раздавіла, а мы труп яго мусілі потым валачы ў лагер.
За эсэсаўцам паўзуць фурманкі з фуражом і бульбай.
Фурманкі абганяе ліхі разведчык...
Вельмі хутка пралятае кароткі зімні дзень. Лес паступова пры-ціхае, дарога пусцее. Адно ў месячным святле блішчыць выкаўзаная палазамі каляіна. На ўсё наваколле застаецца адзін наш заслон. Буджу Кулешу, пасылаю мяняць Меера.
Вечарам Кулеша псуе нам настрой.
5
Падкідваю ў агонь смольныя карчы. Меер выцягвае фанерку з квадратамі:
Сыграем?
Расстаўляем самаробныя фігуры шахмат. У цесным шалашы месцімся так, каб не засланяць святла месяца і каб бакі нам грэла вогнішча.
Цяпер не лета, ад марозу надта скрыпіць снег, і як бы хто ні падкрадваўся, а чуваць яго будзе здалёк: наш Мікалай добра пра гэта ведае.
Хлопцу доўжыцца, і для забавы ён пачынае выць воўкам. Трэба Кулешу аддаць справядлівасць, на гэта ён вялікі мастак. Вые і пад ваўчыцу, і пад старога сабаку, і пад маладога — у ваенны час іх распладзілася шмат.
Не праходзіць і пяці хвілін, як з пушчы адзываюцца гнусавыя галасы драпежнікаў.
Хр-р-р! — становіцца на дыбы наш Лысы ды з усіх чатырох кідаецца ўбок.
Я не маю часу нават ахнуць. Перад носам бліскае падкова, фанерка з клетачкамі суха трашчыць пад капытом, конь грудзьмі збівае будан, валіць яго на нас і нясецца прэч.
Выбіраемся з-пад абломкаў і ражноў.
На санях у лагер вязуць партызан, якія загінулі пад Косавам. Лысы дабягае да коней, спыняецца. Злыя, ловім каня. Сварыцца з Мікалаем ля мёртвых не выпадае, а потым ужо не стае і злосці.
Раніцой прыязджаюць нас мяняць. Камандзіру перадаю пароль і навіны. Меер вядзе ў аглоблі каня. Кулеша пацягваецца ля вогнішча, сядзіць.
Вядома, ніводзін камандзір атрада не аддасць свайго лепшага партызана. Чаму дэсантнікі збылі Мікалая — зразумела. Але і Меер з дэфектам, спіхнулі і яго. Яму нямецкая куля прашыла жывот. Лагерны хірург выразаў з метр кішак. Цяпер хлапец не можа рассячы і палена дроў, нічога не паднімае, а ў мірны час такія людзі маюць інваліднасць другой групы, жывуць на дыеце, а сваякі на кожным кроку выказваюць ім спачуванне.
Мікалай, давай сюды! Нацягні мне супоню, а то трэба моцна напінацца! — крычыць ён ад саней.
Пайшоў к чорту! — агрызаецца Кулеша.
Прычына ў сябра важная, і ён ведае, што дапамагчы-такі трэба. Мікалай неахвотна ўстае з калоды, бурчыць:
От, ляні-івы! Такога яшчэ і свет не бачыў! То таго не магу, то таго...
Я ўсё чую, але стрымліваю злосць — побач чужыя хлопцы. Тым часам Мікалай даходзіць да саней, нападае на Меера:
Ы-ы-ых, ужо не можа засупоніць нават хамута!..— Тут ён дадаў абразлівае слова па поваду Мееравай нацыянальнасці.—Усё хворы і хворы, а жэрці то здаровы!..
Бытта мяне выстралілі — лячу да іх.
Што ты сказаў?
Ад майго кулака Кулеша валіцца і няўклюдна ўстае.
А ты яго адвакат?.. Што ты за начальнік знайшоўся?!.
Другі раз б'ю ўжо яго гэтак, што недарэка пералятае сані і зарываецца ў снег з галавой.
Варты гэтага, далібог! — заўважае камандзір змены.— Няхай не брэша другі раз!
Кулеша ўстае зноў, плаксіва выціраецца і пагражае:
Ты — біцца?.. Біцца, та-ак?.. Ну, пачакай жа, фашыст ты пракляты!..
Маўчы, жаба, бо атрымаеш яшчэ! — раяць хлопцы яму па-добраму.
Збаяўся яго! — адступае Кулеша ад мяне далей.
Божа, яшчэ і пагражае! А што ты яму зробіш?
Няхай толькі вернецца ў лагер, раскажу пра ўсё!
Во, во, бяжы, паклёпнічай — на большае ты і не здольны, недарэка!
Але ён ужо адыходзіць. Група падрыўнікоў якраз вяртаецца з задання, і Кулеша валіцца да іх у сані. Падрыўнікі вясёлыя, адразу знікаюць у лесе.
Ладна, паехалі і мы! — іду да каня.
У лагер вяртаемся ўдвух. Меер не ведае, як адудзячыцца, не адводзіць вінавата-адданых вачэй. У нас узрадзіліся іскры душэўнага кантакту, мы як бы толькі цяпер адзін аднаго па-сапраўднаму разгледзелі. На душы ў мяне даўно не было так добра. Штурхаю сябра ў бок, жартую:
— Ну, куклюкскланавец Гута-Міхаліны, чаго нос павесіў?!
Абодва рагочам.
Прыбываем у лагер. Старшына не слухае майго рапарта, сурова кажа:
Здаць зброю і зараз жа адпраўляцца на «губу»! Пагаворым з табой пасля!
Трапляю ў халодную лазню зноў.
6
На гэты раз знаёмая лазня для мяне — курорт. Сцялю на палок салому, выгодна выцягваю ногі, накрываюся кажухом і адразу засынаю.
У лазню заглядае бландзін, з каторым я сядзеў мінулы раз. Пачынае мяне трэсці, узрадавана крычыць:
Ты зноў тут?
Тут.
А-яй-яй!
Паайкай!
Зноў не ведаеш завошта?
Цяпер ведаю.
Во, бачыш!
Бландзін шукае кампаніі. Азірнуўшыся на вартавога, паказвае бутэльку, пераможна пытаецца:
Дзербалызнем?
На яго вялікай, як месяц, і прастадушнай фізіяноміі, у сініх-сініх вачах — шчырая зычлівасць і гатоўнасць на любую ахвяру. Я адчуваю сябе страшэнна няёмка.
Каб не крыўдзіць чалавека, гатоў выпіць ужо. Але зыркаю на ядавітага колеру вадкасць, якая б'ецца аб сценкі бутэлькі, і мяне разбірае жах.
Ніякая сіла мяне не прымусіць праглынуць гэтую атруту.
Ну, смактані-і!..
Не п'ю.
Да ну-у? — не можа ніяк паверыць хлапец.
Прыстае доўга. Нарэшце са шкадаваннем паціскае плячыма, адыходзіць.
З кошыкам місак, лыжак і лустамі хлеба з'яўляецца Меер. Алюмініевы посуд зіхаціць. Кошык накрыты вышыванай сурвэткай — чысценькай, нават адпрасаванай. Вядома, не Меер чысціў усё гэта і прасаваў, ён не змог бы ўспомніць, калі апошні раз з мылам і рукі свае памыў.
Маруся так старалася! — расчароўвае.
Разбірае якаясьці нядобразычлівая злосць на медсястру. Хто цябе просіць лезці да мяне са сваімі клопатамі?!
— Таварыскім судом будуць судзіць. Чакаюць капітана,— са спачуваннем дадае.
Хоць бы і палявым трыбуналам!
Меер з жаласцю азірае абсмаленыя, чорныя сцены, падлогу з пераблытанай саломай і цяжка ўздыхае. Я ж усё яшчэ поўны той рашучасці, з якой лупцаваў Кулешу.
Зводдаль вартавы дражніцца з вавёркай. Клічам яго ды апаражняем кацялкі і міскі.
Мо шахматы прынесці? — пытаецца Меер.
Давай, скароцім час!
7
Капітана так і не дачакаліся. Разбіраць справу бярэцца яго намеснік — сухенькі пажылы лейтэнант, які добраахвотна пакінуў у маскоўскім інстытуце кафедру ды адправіўся да немцаў у тыл аж у Заходнюю Беларусь.
Вядуць мяне на суд. Садзяць ля ўвахода супроць Марусінага закутка. Лейтэнант дае слова Кулешу. Мікалай пачынае з таго, як я яго біў. З першых слоў разжаліў сябе да слёз, не можа далей спакойна сказаць ні слова, заікаецца:
I я ўп-паў!.. Проста ў снег уп-паў!..
Хто даў яму права біцца? — галосяць Мікалаевы сябры.
Адно з'явіўся ў нас і ўжо лупцуе па мордах!
Няхай немцаў ідзе біць, калі спраўны такі!
Прынёс свае фашыстоўскія парадкі!
Гэта яму не ў нямецкім лагеры!
Навошта нам такі ва ўзводзе?!. Я не стану больш начаваць на адных нарах з ім!..
Лейтэнант дазваляе выкрычацца, тады дае слова мне. Устаю і бянтэжуся, бо толькі цяпер бачу Галю. У форме малодшага лейтэнанта яна сядзіць побач з Марусяй. Зноў строгая і недаступная, бытта і не хварэла. Сплеценыя рукі трымае на каленях.
Ну, баец Кучынскі, давайце, дакладвайце, што ў вас здарылася ў заслоне!
Не зусім гладка апавядаю, як была справа.
I за гэта вы яму адмералі аплявуху?
За гэта...
Брэша! Брэша!.. Ён не раз ударыў, таварыш лейтэнант! — бытта выкрывае маю хлусню, пакрыўджана дадае Кулеша.— Во, нават скура ў роце адстае яшчэ і цяпер!.. Цьфу, цьфу!.. во!..
Мы цябе ўжо слухалі, пасядзі спакойна, баец Кулеша! — спыняе яго афіцэр ды звяртаецца зноў да м-не: — А як вы самі расцэньваеце свой учынак?
Дрэнна, таварыш лейтэнант!
Зііачыць, вы сябе асуджаеце?
Ну!
I калі б цяпер усё здарылася нанова, то гэтак, вядома, не зрабілі б, праўда?
Гм... Не ведаю...
А вы падумайце!
Я шчыра стараюся ўявіць сабе зноў такую сітуацыю — праз хвіліну мне гэта ўдаецца. Акунаюся ў створаную фантазіяй атмасферу, цяжка ўздыхаю ды чэсна прызнаюся:
Даў бы яму ў зубы зноў, таварыш лейтэнант!
Во, бачыце, таварыш камандзір?! — пераможна крычыць Мікалай.
Афіцэр ледзь стрымліваецца, каб не рассмяяцца. Мае ворагі гэта бачаць і цішэюць. Некаторыя ўжо выкрыкваюць нешта ў маю абарону.
Баец Кучынскі, вы то раскайваецеся, то заяўляеце, што зноў маглі б пабіць Кулешу! — добразычліва, бытта школьніку, талкуе лейтэнант.— Падумайце, дзе ж у вас логіка?
I праўда, недарэчнасць нейкая! Толькі што я магу з сабой параіць? — бездапаможна паціскаю плячыма.
Ну? — падганяе суддзя.
Як абцугамі цягнуць з мяне адказ, а ён не лезе. Нерашуча пераступаю з нагі на нагу і агрызаюся:
А чаго ён брэша?
Партызаны галдзяць, лейтэнант на іх крычыць, у радысткі бялеюць костачкі на пальцах, сама яна ёрзае на месцы, і я змаўкаю безнадзейна — бытта ткнуўся ў тупік.
Сядайце! Та-ак,— працягвае лейтэнант.— То хто возьме тут слова з вас і будзе гаварыць толкам?
Саджуся і толькі цяпер бачу, як спатнеў. Што могуць сказаць неразвітыя хлопцы з глухіх лясных вёсак, якія і ў школу толькі хадзілі тых дваццаць месяцаў, калі ў 19З9-1941 гг. была ў нас савецкая ўлада? Выказаць на сходзе думкі для іх — непасільны занятак. Калі не лічыць Меера, выступіць тут можа толькі адзін чалавек. Насцярожана чакаю.
I праўда, чуецца неўзабаве родны, з хвалюючымі інтанацыямі голас:
Я, таварыш лейтэнант!
Галя кажа, што Кулеша абразіў значна старэйшага за сябе пара-ненага партызана і кожны сумленны мужчына заступіўся б за яго гэтаксама, як камандзір групы Кучынскі. Вядома, заступацца трэба мякчэй, але ж гэта не Кучынскага віна. У нашым гаспадарчым узводзе няма ні камсамольскай арганізацыі, ні насценнай газеты, не вядзецца ў ім ніякай выхаваўчай работы і яна будзе патрабаваць у капітана, як толькі той з'явіцца,— усё гэта наладзіць у бліжэйшы час.
Не так важна бывае часамі, што чалавек гаворыць, як важна тое, як ён гаворыць, бо самыя магутныя аргументы — тыя, што ідуць з глыбіні сэрца. Галя раптам усім хлопцам адкрыла вочы: Кучынскі той чалавек, які пацярпеў за праўду! Паглядзіце, ён — герой, а вы тут яшчэ разводзіце дэбаты, спрабуеце яго распінаць!..
Радыстка за пару мінут настройвае ўсіх супроць плаксы і гультая Кулешы, які сам заварыў кашу, а потым пабег яшчэ скардзіцца. Пра мяне забываюць, усе абрушваюцца на Мікалая.
Канчаецца суд тым, што Кулешу прымушаюць прасіць у Меера прабачэння, мне ж — толькі ставяць на від.
8
Чаго толькі не бывае на свеце!
Я не падбіў нямецкі танк, не ўзарваў дот і не пусціў пад адхон цягнік. Я толькі ўдарыў па твары недарэку і адразу вырас у вачах партызан. Нават начальства пачало да мяне ставіцца зусім іначай.
Ляжу на нарах, і ўваходзіць Маруся.
Вас выклікае капітан!
Мяне-е? — усхопліваюся.
Так.
Чаго-о? — ні то дзіўлюся, ні то палохаюся.
Дарэмна чакаю адказу. Маруся ўздыхае, пачынае перабіраць свой посуд і ўжо цягне сваё:
До-ро-оги на-ши встре-титься не мо-гу-ут,
Те-бя ждет...
Што ж, мушу ісці. Папраўляю на сабе адзенне, насцярожана кіруюся да выхада. Чаго яму трэба?
У камандзірскай зямлянцы — капітан з лейтэнантам і Галя. Радыстка нібы чытае, афіцэры мяне чакаюць.
Як нас вучылі, па-вайсковаму дакладваю, што з'явіўся паводле загаду.
Сядай! — паказвае капітан на табурэтку. Звычайна вочы ў капітана — нецярпліва-рэзкія, пранікліва-недаверлівыя: гляне —- малако кісне! — казалі аб такіх людзях у нашым Страшаве. Цяпер жа афіцэр на мяне глядзіць па-свойску, нібы ён даўно мой сябар. Ліха на яго, што ўсё гэта азначае?
Нічога, пастаю, таварыш камандзір.
Сядай,сядай!
Не саджуся, як мяне ні ўпрошваюць. Чыгроў аб'яўляе, што брыгада пакіроўвае пад Беласток групу з заданнем. Капітан прапануе мне ісці разам.
Аднаму-у? — дзіўлюся.
А што?
Толькі цяпер да мяне даходзіць, што камандзір прапануе мне ісці туды, дзе Нінка, бацькі, мая хата, свой лес, дзе ўвесь час лунае мая душа!
Нічога, нічога, я — проста так пытаюся! — палохаюся ўжо я, каб ён не перадумаў.
Уласціва, пойдзеш з імі не адзін. Дам табе на кампанію Кулешу.
?!
Афіцэр паспяшае запэўніць:
Але камандзірам будзеш ты, і за табой — апошняе слова, калі ўзнікне паміж вамі канфлікт! Усё ж такі ўдвух заўсёды бывае весялей! Мала што ў дарозе выдарыцца можа, праўда?
— Вядома...
Пакінуць цябе на тыдзепь дома. А будуць вяртацца — забяруць.
Не веру сваім вушам.
Усіх, нават Кулешу, клікалі круціць дынамку для радыёперада-чы, калі трэба было Галі перадаваць шыфраграмы, толькі ніколі не клікалі ў зямлянку мяне. Кухар Салвесь памылкова папрасіў закінуць у камандзірскую зямлянку бярэма смалякоў, дык далей парога мяне старшына і не пусціў. Цень падазронасці ходзіць за мной з першых дзён прабывапня ў Гута-Міхаліне.
Выходзіць, цяпер ніхто ад мяне нічога не будзе хаваць, я нарэшце — роўны сярод роўных?!
Толькі навошта мне нядойда Кулеша, што я з гэтым прыдуркам стану рабіць?
Капітан разгортвае карту. У адным месцы яна стракаціць крыжыкамі і аваламі, накрэсленымі каляровым алоўкам. З цікавасцю ды пашанай затрымліваю на іх вочы. Чыгроў стараецца прыкрыць знакі далонню. Што ж, у такіх справах канспірацыя неабходная, ды і мне лішняга ведаць не трэба!
Капітан тлумачыць, што я павінен рабіць дома. Называючы вёскі і мястэчкі, ставіць няправільныя націскі — для яго гэта толькі геаграфічны тэрмін. Упіваюся смешна перакручанымі назвамі родных мясцін — ледзь магу прымусіць сябе, каб устаяць: іду ж да іх! I не проста — у госці, а з гэткай місіяй!.. Адначасна мучыць пытанне: на якую халеру здаўся мне Кулеша, куды падзену недарэку? Такога партызана нават людзям сорамна паказаць, і ты, капітан, выдатна пра гэта ведаеш, навошта мне сунеш?!
Калі ўжо зробіш усё, тады можаш паспрабаваць і міну дзе-небудзь залажыць. Напрыклад, у вадакачку, пад будынак вакзала...
Так точна, таварыш капітан, залажу!
Дадзім табе пару кілаграмаў толу, узрывацелі. Дарэчы, умееш з імі абыходзіцца?
У Гута-Міхаліне абыходзіцца з толам і рабіць міны можа кожны. Гэтыя веды для тутэйшых хлопцаў і дзяўчат гэтакія звычайныя, як уменне калоць дровы і запрагаць каня. Але ж хіба магу прызнацца перад радысткай, што не разбіраюся толькі я адзін? Таму я маўчу.
Незнаёмы з такімі рэчамі? То нічога страшнага, вечарам старшына пакажа!
Што вы, уме-ею!— нечакана для самога сябе крычу, абражаны.
Але дыверсіі — не твая справа. Гэта — між іншым! Галоўнае ў цябе — разведка!
Так точна!
I яшчэ. Ты сам адтуль, многіх ведаеш. Пагавары з людзьмі, сагітуй. Няхай падымаюцца на барацьбу з фашыстамі! Няхай пускаюць цягнікі, нішчаць тэлефонную сувязь, ловяць іх па аднаму, дзе ўдасца! — гаворыць капітан узбуджана, нібы на мітынгу.— Няхай ні дня, ні ночы ворагі не маюць спакою!
Разумею, таварыш камандзір!
Мо захоча хто пайсці з табой у партызаны,— устаўляе лейтэнант,— то вядзі сюды — месца ў лесе ўсім хопіць!
Прывяду, таварыш лейтэнант!
Толькі глядзі, каб былі надзейныя, правераныя, каб не трапіў на шпіёнаў!
Буду глядзець, таварыш капітан!
Пытанні ёсць?
Няма!
Добра падумай, не спяшы! Калі ўзнікнуць, прыходзь сёння ў любы час і пытайся. Цяпер можаш ісці, адпачываць ды збірацца ў дарогу. Да раніцы падрыхтуйся ў паход.
— Слухаю, таварыш капітан!
Ап'янелы вылятаю з зямлянкі.
9
Старшына выдае наган, патроны і тол з бікфордавым шнуром.
Наган — не пісталет, хоць і сямізарадны. Ладна, дабрацца б мне толькі да Страшава!
Дзіўлюся на тол — новенькі, як кавалкі мыла, якія толькі што павымалі з фабрычнага пакеціка. Прабую на язык. Гм — халодны і кіслы, бытта берталетава соль! I ў кожным гэтым акуратным кубіку тоіцца гэткая сіла — халера!..
Гладжу тугі жгут бікфорда — нібы тэлефонны кабель з ізаляцыяй і такі самы шэры, адно ўсярэдзіне замест дроту — стрыжань пораху: цвёрды, як граніт алоўка. I гэта гарыць?.. Хтосьці прыдумаў жа ўсё гэта!..
Бяруся зашываць вопратку. Вастру нож. Аглядаю абутак — трэба ім заняцца грунтоўна, каб не прамакаў у дарозе, бо не сцягнеш потым з нагі, каб пераабуцца ці перад сном. Меер лезе да мяне са сваімі шахматамі, але я праганяю яго, як малога, паспяшаю на кухню, каб змазаць чым боты.
Ужо цямнее. Наш кухонны будан — як шацёр караля Ягайлы перад Грунвальдскай бітвай: высокі, шырозны, хоць ты заводзь сюды цэлы полк салдат! У ім цяпер пуста. Толькі Салвесь бурчыць над вогнішчам, што не разварваецца доўга мяса,— я прыстаю да яго. На боты Салвесь, жмінда, дае такія худыя абрэзкі, што з іх на патэльню ледзь выцякае тук, хоць добра прыпякае агонь і я з усяе сілы цісну трэскай.
У будан забягаюць па адным партызаны то прыкурыць, то пагрэцца, то сцягнуць што-небудзь у кухара. Прыходзіць нечага і радыстка. Але я не ўпэўнены, ці яна гэта, бо наваколле адчуваю нейкім другім планам.
Не арыштавалі б за гэты час бацькоў. Маглі ўпаўне. Толькі б да-лёка не завезлі, калі ўжо так здарылася. Падпільную на чыгунцы пару немцаў, захаплю жыўём і запрапаную абмен. Там, у лагчыне ля Банадыка, дзе лес блізка і мосцік,— ідэальная мясціна іх падвартаваць. Потым павяду перагаворы з камендатурай. Пазваню са Страшаўскага паўстанка.
Паміж Беластокам і Ваўкавыскам усе паўстанкі немцамі не ахоўваюцца. На кожным — сябры і знаёмыя. Міцька Высоцкі планаваў за адну ноч вывесці са строю гэты стокіламетровы адрэзак пуці. Дзеля гэтага мы з Валодзькам перазнаёміліся са стрэлачнікамі, дзяжурнымі па станцыі. Многія з іх яшчэ і цяпер толькі чакаюць каманды...
Мо старых яшчэ і не арыштавалі — чаго панікаваць заўчасу?
Мажліва, Валодзьку таксама ўдалося ўцячы і брат мяне дома чакае? Удвух перавернем усё наваколле. Навярбуем партызан. Паўзрываем масты, рэйкі, разнясём гарнізоны. Затрымаем ноччу эшалон на перагоне, распламбуем вагоны, узброімся да зубоў і — ходу сюды.
Разбіваць немцаў у марах лёгка і проста. Нават уяўляю, як вяртаюся ў Гута-Міхаліну на чале цэлага войска.
Можна вас на хвіліну? — хтосьці нясмела кранае мяне ля агню.
Са здзіўленнем азіраюся — за мной стаіць Галя. Толькі цяпер успамінаю: яна ж ужо прыбягала сюды не раз! Раптам здагадваюся — чаго. Што яна ўздумала?!.
Нерашуча стаўлю на зямлю патэльню, неахвотна іду за радысткай.
На двары Галя сныпяецца. У руках у яе кацялок, там ззяе і сычыць вуголле. Мусіць, нясе распальваць печ. Барвовы жар вуглёў асвятляе кісць яе рукі, крысо кажушка, нават твар. Толькі цяпер заўважаю — ростам яна дакладна як Ніна.
Заўтра выходзіце? — пытаецца прыцішана.
Раніцой.
Яна ўзіраецца на мяне з жалем і сумам. А мо мне толькі так здалося?.. Думаю пра другое. Трэба было папярэдзіць кухара. Гэты няўклюда яшчэ валёнкамі ўлезе ў патэльню. Ды і я, разява, пакінуў на самым праходзе!..
Жадаю вярнуцца вам жывым і здаровым! — шэпча Галя ласкава ды цягне руку.
А што са мной здарыцца?! — радуюся, што на гэтым усё канчаецца, і паспешна лаўлю яе далонь.
Крысо расшпіленага кажушка ўлезла ў кацялок. Чуваць, як смыршчыць воўна.
Згарыце! — бяруся адхіляць крысо.
Галя раптам прыўстае на пальчыкі і цалуе мяне ў шчаку. Далікатна, чула, кончыкамі вуснаў.
Вяртайцеся, абавязкова!— шэпча ўсхвалявана.— Вельмі гэтага хачу!..
Я надта разгубіўся. Калі апамятаўся, радысткі ўжо не было. Толькі ў камандзірскай зямлянцы ляпнулі дзверы.
Паварочваю ў будан. Салвесь нешта пытаецца, я механічна адказваю яму. Мне вельмі няёмка, адчувато сябе страшэнна вінава-тым. Залёты мае да дзяўчыны былі ад няма чаго рабіць, ад суму.
Пачакай, а хіба ж я заляцаўся?..
Тады — навошта было зыркаць, вартаваць на сцежках? Халера, бытта звязаў сябе. Падумае невядома што, будзе спадзявацца!
10
Адправіліся, як запланавалі.
За кароткі час Кулеша паспеў абмуляць ушчэнт ногі і аслабець. На прывале клаўся дзе папала, засынаў такім сном, што хлопцы дабудзіцца не маглі. Камандзіра групы, Сашку Сляпуху, выводзіць з раўнавагі, псуе настрой і мне. Страх і падумаць, што мяне чакае з нядойдай, калі мы развітаемся і Сашка з людзьмі пойдзе сабе далей.
На трэція суткі спыняемся на світанні пад Поразавам дняваць. Удалі чуваць гвалтоўную страляніну, але мы выставілі варту ды спакойна засынаем — мала дзе з-за чаго страляюць? На тое і вайна!
Прыцемкамі выходзім у вёску Хрустава. Стукаем у акно сувязнога. Перапалоханы да смерці дзядзька выбягае на двор і ледзь не плача:
Хлопчыкі, даражэнькія, хіба ж вы нічога не чулі яшчэ?!. Божа, божа, якая бяда!.. Учора вечарам трынаццаць панамарэн-каўцаў зайшлі на хутар пад лес начаваць, і слухайце, што атрымалася! Гаспадар паслаў сына ў поразаўскі гарнізон з даносам! Раніцой немцы абкружылі хату ды амаль усіх перастралялі! Унь, так яны і валяюцца нагія вакол хаты ў снезе!.. Толькі адзін прарваўся скрозь засаду, выскачыў у лес! Немцы ўбачылі крывавы след, але ў гушчар ужо не пайшлі — дойдзе! — сказалі — на снезе пад кустом і сам!
Партызан вестка прыгнятае. Сярод загінуўшых — іхнія сваякі і сябры, нават згаварваліся ісці ў паход разам. Ведай мы пра выпадак, можна было б хлопцаў ратаваць! Абкружыўшы хутар, немцы былі бяспечныя. Адзін дружны залп па карніках з тылу кінуў бы іх, мажліва, у паніку, мы ў гэты момант...
Уражаныя навіной некалькі мінут мы стаім і перажываем.
Ліха на яго, чулі страляніну і спакойна леглі сабе дрыхнуць! — кажу ўсхваляваны.
Сляпуха ўражаны не менш.
То што рабіць будзем? — пытаюся.
Партызанскія козыры — цярплівасць і асцярожнасць,— гаворыць ён.— Цяпер мае хлопцы з тыдзень не будуць здольныя на такое. Толькі ў атаку з імі зараз хадзіць, а не прабірацца пад Беласток. Буду чакаць, пакуль людзі астынуць.
А як жа я?
Мы пашукаем раненых, падбяром пабітых і адвязём на партызанскія могілкі. Ты можаш рабіць, што сабе хочаш...
I я далей не пайду! — плаксіва заяўляе Кулеша.— Што, мне больш за ўсіх трэба? Во, які пухір! — паказвае пятку.
Тады іду адзін.
Ніхто не мае супраць. Мікалаю не толькі ўсё роўна — яму маё рашэнне падыходзіць. Устаўляе і Сляпуха:
Валяй, на нас не глядзі! Растлумачу як-небудзь капітану ў Гута-Міхаліне!
Такая цяга дадому, так хочацца вырвацца туды хоць на хвіліну, што нават трагедыя з панамарэнкаўцамі кранула мяне толькі павярхоўна. Радуюся, што Сляпуха падтрымаў.
Не глядзі, не глядзі на нас! — заахвочвае сябар.— З намі — бач, як атрымліваецца!.. На, вазьмі магнітную міну, мо выкарыстаеш дзе, я сабе ў лагеры дастану другую!
Дзякуй!..
Ледзь не вырываю пакецік з Сашкавых рук і развітваюся з кампаніяй. Я ўжо цалкам у стыхіі роднай мясціны, якая чакае мяне наперадзе, і на дзялянцы збіраю з Нінкай чырвоныя ягады ў збанок, а дома мяне выглядае Валодзька.
1
Старыя людзі кажуць, што наша Страшава ўзнікла так.
Вельмі даўно, мо яшчэ задоўга да Напалеона, мясцовы памеш-чык прывёз з поўдня чалавека па прозвішчу Кучынскі, якога там вы-меняў на ганчака. Чалавека пан зрабіў лесніком, бо падумаў — радні Кучынскі тут не мае і гандляваць яго лесам налева і направа не вельмі зможа.
Хоць ляснік меў прозвішча, пачалі яго людзі зваць стражнікам, а яго будку — стражнікоўкай.
Пан ажаніў Кучынскага на цяжарнай пакаёўцы. Стала расці ды размнажацца яго сям'я. Лесніковы сыны будаваліся ля бацькі, ад іх сякер далей і далей адступала ад будынкаў пушча.
Ішлі гады.
Ляснік памёр. Не стала і памешчыка. На месцы колішняй будкі стаяла ўжо цэлая вёска. Назву людзі ўпрасцілі.
Ніхто і не заўважыў, як пачалі зваць яе Страшава.
Пра тое, што ляснік меў прозвішча Кучынскі, людзі толькі здагадваліся, бо амаль палова страшаўцаў — Кучынскія.
Другія прозвішчы прынеслі ў вёску прымакі.
З часам праз Страшава пралегла Варшаўская чыгунка, шаша. Недалёка вырасла мястэчка з тэкстыльнымі фабрыкамі. Шмат страшаўцаў пайшло на гэтыя фабрыкі, чыгунку. Адно па-ранейшаму на поле нашай вёскі, на загоны бульбы, як на свае, выходзяць сабе і цяпер пажыўляцца дзікі, і ніхто гэтаму не дзівіцца. Як і калісь, дзецям для забавы бацькі прыносяць з лесу зайчанят, казлянят, вожыкаў, а бабкі забаўляюць унукаў апавяданнямі пра магутных лясных волатаў — старажытных, як сама зямля, барадатых зуброў. Кожны страшавец наш ведае куткі ў лесе, як куточкі свайго падворка.
Кучынскія ў нашай вёсцы вылучаюцца ростам і шырокай далон-ню патомных дрывасекаў. Мужчыны славяцца добрымі сталярамі, пільшчыкамі. А калі баба ў Страшаве спячэ хлеб, дык будзь спакойны — скарынка не адстане.
Сярод продкаў страшаўцаў не было графаў, рыцараў, пасля якіх застаюцца мячы, латы або пажоўклыя дакументы з пячаткамі каралёў. Першыя жыхары маёй вёскі пакінулі іншую памяць.
Паабапал дарогі, якая вядзе ў Гарадок, ляжыць пара вялізных кавалкаў граніту. Кажуць, некалі адзін Кучынскі з маладой ехаў вянчацца, а другі — вяртаўся з-пад вянца. У народзе тады верылі: калі малады саступіць каму з дарогі — век яму не будзе шанцаваць. Пачалі сварыцца, потым — біцца. Упаў адзін малады мёртвы, упаў і другі. На тым месцы цяпер маўкліва ляжаць валуны.
Але каб толькі задзірамі і службістамі-стражнікамі слаўны быў род наш, я маўчаў бы. Яшчэ многія пакаленні страшаўскіх бабак будуць апавядаць унукам пра Хведара Кучынскага.
Гадоў сто таму назад, або і болей, у аднаго Кучынскага было аж восем сыноў. Усіх бацька перажаніў. Асталіся нежанатымі самыя меншыя — Хведар і Антось. Але і Хведар ужо меўся браць суседаву Нюрку. Пра яе няпісаная сямейная хроніка Кучынскіх для нашчадкаў мала зберагла падрабязнасцей. Кажуць, што Хведар без Нюркі жыць не мог. Купіў ён завушніцы да твару, яны ў Нюркі блішчалі, бытта схопленыя на ляту расінкі.
Аднаго разу Антось пагнаў пасвіць валоў, а Хведар з шампалоўкай падаўся ў пушчу ўпаляваць сабе лося на вяселле. Антось валоў пагубіў, яны залезлі ў панскую віку. Пан паслаў аканома за пастухом, ды той, вядома, схаваўся. Аканому трапілася пад рукі Нюрка, панскі паслугач прывалок на фальварак яе — усё роўна з Кучынскіх.
Спаласуй плечы, каб жывога месца не асталося! — загадаў памешчык.
Тым часам Хведар застрэліў лося. Каб не сапсавалася мяса, хлапец на лыкавай вяроўцы ўпусціў тушу ў крыніцу і вярнуўся ў вёску. Зайшоў да Нюркі, а тая — у гумне на саломе енчыць, яе маці ў халодную ваду мочыць ручнік і прыкладвае ёй да пісягоў на плячах.
Што здарылася, мама? — дзівіцца.
Так і так — расказвае кабета.
Хведар, не скідваючы з плячэй стрэльбы, пайшоў да пана. На ганку той сама драмаў, а хлопчык ад яго венікам адганяў мух.
Навошта яе гэтак акалечыў ты, мярзотнік? — падляцеў Хведар.— Нагні спіну!
Прачнуўшыся, пан узвар'яцеў:
Як са мной гаворыш, галгане? Мой дзед твайго дзеда за сабаку купіў! Твая бабка наложніцай у яго была! У рэкруты здам, байструча!
На гэта Хведар:
Будуць табе рэкруты зара! Я табе адмераю яшчэ за дзеда і за бабу!
Рвануў хлапец з пляча шампалоўку, схапіў яе за рулю, як жарнуў па трыбуху панавым — ажно кішкі і вантроба за прыкладам заматаліся!
Пабачыў Хведар — адзін адказ, падпаліў яшчэ і фальварак. Тады вярнуўся дахаты, пацалаваў маці, брата. Забраў заплаканую Нюрку ды пакрочыў у свет.
Мы, страшаўцы, цяпер, калі спаткаем людзей з прозвішчам Кучынскі ў якім-небудзь другім раёне, то шчыра верым, што гэта патомкі Хведара і Нюркі!
2
Без прыгод за пару начэй дабіраюся да Страшава. З бацькавай хаты немцы пераехалі ўжо ў бункер, заходжу адкрыта дамоў. Там усё без перамены. Маці гэтаксама рыхтуе нам у Штутгоф пасылкі. Бацька нібы порацца на гаспадарцы, а на самой справе цікуе, што творыцца навокал,— возьмуць немцы другі раз, то жывым не выпусцяць.
Ад цяпла родных вуглоў агортваюць успаміны. На пару дзён бытта забываю, што я партызан, што прыбыў з заданнем. Нікуды не хочацца ісці. Адсыпаюся, вылежваюся. Пішу Валодзьку пісьмы і запіхваю іх у хлеб.
Аднаго разу, калі яшчэ спаў, стары прывалакае дзве алюмініевыя скрынкі.
Уставай, Алёшка! — шэпча, каб не чула маці.— Патронаў да нагана крыху прынёс, а то ў цябе, бачу, толькі адзін барабан з сабой!
У Гута-Міхаліне пісталетных патронаў хапала, а такія — на вагу золата былі. З мяне сон нібы рукой знімае.
Дзе ты іх дастаў?! — не веру сваім вачам.
У Кірылішынага зяця раздабыў. Тут дзве тысячы ў скрыні!.. Магу яшчэ табе прывалачы іх ад Юлька!.. А ведаеш, і цяпер наганы, бачу, такія самыя, як у тую вайну былі ў нас! У маёй батарэі кожны артылерыст яго меў!
Наган бацька вывалак у мяне з-пад падушкі, калі я і не чуў.
Ерунда, бацька! Цяпер наганы не ў модзе. Твой пісталет во была штука! — з жалем успамінаю ТТ, які петрасянаўцы так мне і не аддалі.
Меў я неасцярожнасць расказаць яму гісторыю з пісталетам, і цяпер бацька здзекуецца:
Сам вінен! Гэтак у цябе, сынок, яшчэ і боты знімуць! О-о, даў бы я яму — фігу!..
Але я больш яго не слухаю. Схопліваюся з ложка, напіхваю кішэні набоямі. Яшчэ сам не ведаю чаго, выходжу з хаты.
Зыркаю на вокны, ці не падглядваюць бацькі. У шыбах нікога няма. Шмыгаю за хлеў.
Па суседству з намі стаіць старэнькая хаціна Лукаіна. Нінка яго цяпер жыве ў Гарадку, вокны і дзверы халупы забіты дошкамі. Нават курэй, відаць, Настуся забрала да зяця.
3
Лукаш за сваёй Настусяй жылі з лесу і рэдка бывалі дома: зімой вазілі лес, вясной лес садзілі, летам і восенню абраблялі зямлю лесніку. Калі выязджалі ў пушчу, дома ў іх заставаліся малыя дзеці са старэйшай Нінай — з доўгім носікам і дзвюма каштанавымі косамі, у якія былі ўплецены рубчыкі са зрэбнай кашулі.
Ніна мела гадоў з дзесяць, калі Лукаш памёр. Ляснік знайшоў сабе другога мужыка-парабка, і тады ўдава стала хадзіць па суседзях на заробкі і ледзь зводзіць канцы з канцамі.
Шкада было Лукашовых дзяўчат. Хлопцы задзіраліся з імі, я малых бараніў. А сталі мы пасвіць кароў, то Ніна ніколі не гнала ў лес без мяне. Бывала, мае каровы маглі не пад'есці, затое Лукашовы штодзень ішлі тоўстыя, ледзь перастаўлялі ногі. Восенню пад вечар, ідучы дахаты, на мне не было сухой ніткі, а Ніна са мной гнала сухенькая, бытта і не ішоў цэлы дзень дождж.
Яшчэ з ранняй вясны вартаваў я палянкі, дзе, ведаў, будуць добрыя суніцы. Калі хлопцы наравілі туды гнаць кароў, я ім расказваў пра воўчыя норы, пра змеяў-верацяніц, якіх бытта там шмат. На галінках нізкіх елачак знарок клаў забітых вужакаў, каб адпужаць пастухоў. А калі ягады паспявалі, на паляну, дзе толькі каза забягала пагрызці дубцоў ці прыводзіла казляня пабрыкацца на сонцы, я прыходзіў з Нінай ды сур'ёзна казаў:
— Глядзі!
Сам садзіўся ў ягаднік, кідаў сабе па адной, што ні зелянейшай ягадзіне ў рот ды моўчкі назіраў. Ніна, радасна войкаючы, збірала іх у збанок.
Другім разам нарву цэлае бярэмя зуброўкі ці дзікага маку. Або ў багне збяру свежых качыных яек у шапку. I ўсё гэта для яе.
Зімой, бывала, вырвуся з хаты, бытта за бярозавымі дубцамі на венікі. Уцячэ і Ніна. Мы з галінак страсаем белыя пласты. Разграбаем снег і ўглядаемся, як пад ім папрытойваліся зялёныя былінкі з ягадкамі. Ад пякучага марозу зноў усё панакрываем пухкім снегам ды бяжым на рэчку, пускаем пад лёд пухіры.
Летам я пачаў збіраць калекцыю гнёздаў. Выбраў у лесе месца пад густымі елачкамі і туды назносіў гнёздаў сорак, ад усіх птушак, якія ў нас гняздзіліся. Толькі было крыўдна, што Ніна пытаецца, навошта гэта раблю.
Аднаго разу ў Настусі ястраб украў кураня. Мы вырашылі пакараць драпежніка.
Пад стромкай сасной знайшлі птушынае пер'е, косці, памёт. Па суседняй елцы ўзабраўся я да сучкоў сасны, пералез на яе і — да гнязда. Тры каршуняты не надта здзівіліся, а дружна паказалі жоўтыя раты. Скінуўшы іх, пачаў здзіраць гняздо. Потым захапіўся малюн-кам: пада мной густая зеляніна, а ўверсе — сонца, хмара, насустрач якім я імчу з верхавінкамі сосен і елак. Толькі было надта шкада, што са мной няма Ніны. Голас яе даходзіў, бы з другога свету, недзе ўнізе.
Пералазіў я ўжо на елку, калі прыляцеў ястраб ды залапатаў крыллямі. Над вухам нешта сіпла зашыпела, я спалохаўся і паляцеў уніз. Бухнуўся на мох каля птушанят. Адразу спатнеў. Пайшла кроў ротам. Не мог устаць, зламаў нагу.
Ноччу нас знайшлі бацькі. Мая галава ляжала на гняздзе. Ніна галінкай адганяла камароў. Нас тут жа бацькі пабілі, хоць мы і так плакалі.
I толькі цяпер мая мама звярнула ўвагу на адносіны сына да Лу-кашовай дачкі. Спрадвеку ў Страшаве панавала варожасць свякрухі да нявесткі. У сілу традыцыі і мама ўжо ненавідзела яе, хоць сын яшчэ пра нявесту і не думаў. Першай трапіла маме Ніна, ёй дасталося найбольш.
Калі вярнуўся я з бальніцы, была ўжо восень. Настуся з дачкой прыйшлі да нас капаць бульбу. Дачку суседка адзела як да царквы, ва ўсё новае, абула ў жоўтыя чаравікі. Ніна памкнулася да мяне, але мама яе прагнала ды заявіла Настусі, што ніколі не дазволіць, каб яе сын нават пазіраў на такую, як Нінка.
Настуся нешта вострае маме адказала, высыпала на раллю бульбу з кошыка, узяла матыку, за руку дачку ды пайшла з нашага поля. Бацька якраз сядзеў на мяжы і на сварку жанчын нават вокам не павёў. Мужчыны сабе мірна гутарылі аб палітыцы, курылі, паплёўвалі: хіба да твару ім увязвацца ў бабскія справы.
На снезе цяпер пя Лукашовай хаты — ні слядочка. Гляджу на падворак Настусін - дзіка, няўтульна, хоць плач.
4
Пасля бацькі адправілі мяне ў горад вучыцца. Бачыць Ніну даводзілася рэдка. А тым часам яна расла прыгажуняй. Сталі да яе надта рана заляцацца хлопцы.
Аднаго разу зімовым вечарам трапілася з Нінай вяртацца дадому. Спыніліся ў месцы, дзе нам разыходзіцца па хатах. Я пачаў дзяўчыну туліць да сябе і цалаваць халодныя вусны. Ніна пакорна давалася з сабой рабіць усё. Нарэшце мы разышліся.
Алёшка! — паклікала мяне здалёк, нешта ўспомніўшы.
Я вярнуўся.
А ты мяне кахаеш? — спытала нечакана.
Мне было ўжо шаснаццаць, ёй — пятнаццаць. Што такое кахан-не, Ніна тады наўрад ці разумела. Пытанне яе прагучала ненатураль-на, мабыць, маці ёй загадала спытацца, каб ведаць, пускаць дачку са мной ці не.
Я нічога не адказаў. Я толькі яшчэ раз яе сціспуў і шапнуў:
Шукай пісьмо ў нашых гнёздах!
У наступны дзень я напісаў цэлы сшытак, і назаўтра яго ў гняздзе не стала. Цяпер я клаў яшчэ і яшчэ, а Ніна кожны раз іх адтуль забірала.
Нейкім чынам даведалася пра пісьмы мама і пайшла сварыцца. Настуся з-за бэлькі дастала жмут сшыткаў, кінула маме ў твар ды сказала:
— На, давіся імі і ідзі ты са сваім сынам к чорту! Мама іх сабра-ла, прынесла дахаты і папаліла. Калі я потым спатыкаўся з Нінай, то рабіў выгляд, што не бачу' яе.
Мінуў яшчэ нейкі час.
Прыехаў я на канікулы. У наступны дзень рана ўстаю, хаджу па полі ля Лукашовага хутара, адкуль чуваць зязюльчына кукаванне ды птушыны шчэбет. Заходжу між сосен. Бачу — нашы страшаўскія дзяўчаты з лесніком расчышчаюць дзялянку, сярод іх Ніна. У мяне з'явілася злосць. Адначасна Ніна прыцягвала. Я прывітаўся ды сеў каля дзяўчат на пянёк. Яны пачалі жартаваць са мной, а Ніна, збянтэжаная, трымалася зводдаль і не паднімала галавы.
Калі дзеўкі адышлі, яна наблізілася да мяне, працягнула на далоні дзве першыя ў гэтым годзе, ужо чырванабокія ягадзінкі і ціха прамовіла:
На... з'еш...
У яе голасе было столькі гатоўнасці і жадання паслужыць, апекавацца мной, пашкадаваць ды зрабіць мне прыемнасць, а ўсё гэта ішло з такой глыбіні душы, што на хвіліну яна стала мне блізкай-блізкай — бытта мама.
I ўсё ж такі я, нягоднік, ягады не ўзяў. Адчуваючы прыемнасць, што помсціў за сваю ганьбу, устаў ды пайшоў.
Прыязджаю праз год на канікулы зноў. Аднаго дня кручу калаўрот, спускаю вядро, каб зачарпнуць вады. Рыпнулі весніцы, забрахаў наш Бобік. Гляджу — да мяне ідзе Ніна! Смуглявая, як цыганка, загарэлая ўся... Калі дзяўчына зірнула вогненнымі вачыма, я забыўся ўвесь і вядро ў студні бразнула аб банку з малаком. Апускаюся на цэментавую балейку.
Добры дзень, Алёшка! — сказала яна ціха, душэўна і падышла так блізка, што мяне абдало цеплынёй яе твару.
Добры...— ледзь чутна буркнуў я.
Ніна заглянула ў студню, пацягнула за ланцуг ад упушчанай банкі з малаком і запытала, шчыра зацікаўленая:
Доўга яна будзе гэтак у студні?
Банку з удоем мама пачала апускаць у студню нядаўна, і гэта была яшчэ навіна для суседзяў.
Гм... Пакуль не вымем,— адказаў я не надта ветліва. Да мяне вярталася раўнавага, а разам з тым астаткі ні то злосці, ні то жалю за паганьбаваныя пісьмы.
На гэтым я вычарпаў сваю крыўду. Узняў вочы і сабраўся пажартаваць, але ўбачыў, якая яна прыгожая, і анямеў.
Алёшка, хоць памры, трэба мне ў Гарадок падскочыць! — паскардзілася яна гэтак, бытта мы ніколі не злаваліся і разышліся сёння раніцой. Не сумняваючыся ўжо, што просьбу выканаю, дадала:
Дай свайго ровара на гадзіну!
Не толькі ровар, а ўсё, што меў, я гатовы быў ёй аддаць. На душы штосьці ўстрапянулася радаснае, але толькі на секунду.
Веласіпед жа не мой. Яго купілі бацькі і ніколі не давалі пра гэта забываць. I не таму, што былі скнары. Ён дастаўся ім, хутаранам-мужыкам, якія з эканоміі нават кожную запалку дзялілі на дзве палавінкі, не малым коштам. Вывесці машыну з сяней у іх на вачах? Тады не вяртайся дахаты. Я не ведаю, што рабіць. На падворку з'явілася мама.
Добры дзень, цётка Маруся! — кінула дзяўчына.
Мама не адказала — бараніла інтарэсы сыноў яна заядла і не надта прытрымлівалася этыкету. На твары Ніны лёг цень, але дзяўчына ўзяла сябе ў рукі, напомніла цішэй:
То выводзь, чакаю!
У мяне, відаць, быў вельмі жаласлівы выгляд. Ніна глянула, нібы спатыкнулася, і стала сур'ёзнай.
У хляве на розныя галасы завішчалі свінні. Адтуль выглянула мама і катэгарычна закрычала:
— Алёшка, не стой без работы, як слуп, калі ўжо прыехаў да хаты! Хутчэй дапамажы мне, бо карыта выб'юць з рук!.. Ксюля, каб на вас трасца, не дачакаецеся!
Шматгадовае паслушэнства бацькам выпрацавала ва мне цвёрды рэфлекс. Я паміма волі замітусіўся і таропка кінуў:
Іду!
Вочы Ніны раптоўна напоўніліся слязьмі. Яна сціснула вусны, нерашуча адвярнулася і пайшла, бытта спутаная, да каліткі. Хацеў ёй крыкнуць наўздагон, ні то апраўдацца, ні то паскардзіцца, ды словы заселі ў горле.
Пасля Ніна рабіла выгляд, што не заўважае мяне.
У нашай працавітай сям'і і малыя і дарослыя працавалі да знемажэння, а кожны мой крок і далей быў пад кантролем бацькоў. Ды каму ты пра гэта скажаш? I я сябе лічыў нешчаслівым, прыніжаным ды з-за гордасці Ніну абмінаў.
5
У першыя дні вайны на паўстанку завяз у балоце савецкі трактар. Абрыдла вечарамі сядзець упоцьмах, я пайшоў да машыны, каб раздабыць чаго-небудзь у лямпу. Убачыла са свайго падворка Ніна, прыбегла таксама. Я ўвесь абмёр: знайшла прычыну, каб пабачыцца?
Памыліўся.
Для яе фашысцкая навала — час, калі няма солі, мыла і газы, як звычайна бывала ў кожную вайну, а войн гэтых апошняе страшаў-скае пакаленпе перажыло аж пяць! Гэтак жа прыбегла б сюды да кожнага хлапца, калі б убачыла, што можна пажывіцца. Яна не прамінула нават начапіць новыя ленты ў свой капец пышных каштанавых валасоў ды абуць святочныя туфлі.
Поўзаў я тады пад трактарам, напаўняў сваю і Нініну банкі смярдзючай вадкасцю ды з горыччу назіраў, як Ніна далёкая ад таго, чым жыву я, а яе какецтва мяне ўразіла.
Далей і ўвогуле стала не да Ніны. Надышоў час, калі за дзень маглі пяць разоў арыштаваць і застрэліць. Пачалося маё знаёмства з Міцькам Высоцкім, і я не толькі ад суседзяў — ад бацькоў пачаў таіцца. Нібы скрозь сон стаў заўважаць брычку ля Настусінага плота, а ў аглоблях — адкормленага каня, які перабіраў канюшыну.
Сын Шусцікаў з Гарадка зачасціў да Настусі! — загаварылі ў вёсцы.
З Мікалаем Шусцікам я вучыўся ў школе. Аднойчы быў у яго дома. У бакоўцы перад іконай, як у царкве, гарэла лампадка. На падлозе кленчыў дзядзька Шусцік у кажусе і біў паклоны.
Карова хворая, бацька моліцца! — паведаміў сын ды павалок мяне на двор.
Мы з Мікалаем укінулі ў сінагогу варону, бацька пасля добра мяне налупцаваў, і на гэтым нашая дружба скончылася. Мікалай з пятага класа школу кінуў, каб аж цяпер перайсці мне дарогу...
6
Мінуўшы нежылы, апусцелы Лукашоў хутар, адпраўляюся ў лес. Ногі самі нясуць мяне ў месца, дзе калісьці была ў нас з Нінай калекцыя гнёздаў.
Апынаюся ў ельнічку. Гнёзды ўжо зараслі, іх прысыпала ігліцай, прыцерушыла снегам. Падлазячы пад ніжнія галінкі елачак, калісьці мы з Нінай нагіналіся. Цяпер разлапістае галлё губляецца ўгары, да яго добра трэба задзіраць галаву.
Грэбаю наском бота, выдзіраю струхлелую гурбачку ражноў ад варонінага гнязда. I не стлела, глядзі!..
Гляджу на ўсё гэта з сумам, а на сэрцы роспач. Ніну я ненавіджу лютай нянавісцю. Стараюся выкінуць яе з галавы. Іду прэч ад гэтага месца. Пра яе я ўжо не думаю.
Мана!
Горыч мяне раз'ядае, адначасна я ўвесь напоўнены Нінай. Калі б вось зараз авалодаў бомбай, якая адным выбухам магла б знішчыць у Гарадку і немцаў, і бобікаў, і самаахоўшчыкаў з іхнімі сем'ямі, то ці не завагаўся б кідаць яе?
Дакараю сябе за маладушнасць і апынаюся на дзялянцы, дзе Ніна давала дзве ягадзіны і я, дурань, не прыняў.
Паблукаўшы гэтак да вечара, пастраляўшы з нагана па яловых шышках, вяртаюся дамоў.
Заданне ў мяне, на маю думку, надзвычай лёгкае: даведацца, дзе стаяць немцы, колькі іх у кожным гарнізоне, што возяць па чы-гунцы і шашы, якія базіруюцца самалёты на бліжэйшых аэрадромах.
Што і сам ведаю, што дабаўляе бацька.
У Страшаве даўно не стала маіх равеснікаў. Частка яшчэ да вайны завербавалася на Урал, хто потым пайшоў у партызаны, астатніх немцы схапілі ды пагналі ў Германію на работу ці запакавалі мэнчыцца ў Штутгоф. План прывесці ў Гута-Міхаліну цэлае войска адгэтуль ужо выглядае утопіяй. У лагер збіраецца пайсці са мной толькі дваіх, але вяртацца ў Гута-Міхаліну яшчэ зарана. Карціць выкінуць немцам які-небудзь фокус.
Успамінаю пра магнітную міну і перадаю яе лесніку Карповічу. Трэба неяк аддзячыць чалавеку, што здаў мяне партызанам.
Яшчэ застаецца тры кілаграмы толу і кавалак бікфордава шнура. Цягнік пад адхон гэтым не пусціш — замала ўзрыўчаткі. Пада-рваць бы стрэлку ў Валілах, і то добра! Дарога туды вядзе лесам, у ім вядомы мне кожны кусцік ядлоўцу. Адзіная перашкода — рэчка Супрасль — незамёрзлая, з чыгуначнымі і шасейнымі мастамі, але ахоўваецца толькі першы.
7
Выбіраюся з хаты вечарам.
На ўскраі хвойніку, ужо перад самымі Валіламі, натыкаюся на доўгую, барачнага тыпу, будыніну. Пры Польшчы тут быў клуб лесапільнага завода.
I цяпер у ім нешта такое. Чуваць, як там рэжа аркестр, рытміч-на тупочуць боты — там ваўсю ідуць танцы! Сёння ж — нядзеля, я пра яе і забыўся!
Есць жа людзі, якія святкуюць, нібы ў даваенны час, ім весела і горача — бобікі нават паадкрывалі сабе вокны, бытта летам!..
Асцярожна мінаю барак, вылажу на пуць.
Перада мной — асветлены электрычным святлом прастор. Спра-ва — аўтастрада з цёмнай істужкай адшліфаванага да бляску, засты-лага ў зімняй сцюжы асфальту. Злева — шарэнга маўклівых дамоў з шапкамі снегу. Спераду — стрэлачная будка. За будкай — пункціры чырвоных, жоўтых і зялёных агеньчыкаў на стрэлках ды семафорах.
Ля вакзала пішчыць манеўровы паравоз. Гудуць тэлефонныя правады. У будцы рагочуць бяспечна мужчыны. А ззаду ад мяне духа-вы аркестр усё наярвае бравурную мелодыю. Навокал — ні жывой душы!
Крадуся ўздоўж выкаўзанай цягнікамі і добра намазучанай рэйкі. Вось і стрэлачпая вілка. Тут!
Паспешліва суну ў вілку пакет з толам. Ён не надта пасуе — пустата ў развілцы трохкутная, тол квадратны, таму да рэек прылягае не шчыльна. Я загортваю пакет у анучку, туга запіхваю паміж жалязяк і азіраюся.
Гэтаксама бялеюць дахі, бесклапотна рагочуць людзі ў будцы, барабан і талеркі выбіваюць бойкі рытм і ў такт музыцы дружна шор-гаюць падэшвы ботаў. Шнура маю адно шэсцьдзесят сантыметраў. Бегчы трэба будзе на ўсход па найкарацейшай дарозе, яна якраз вядзе ля халернага барака. Вядома, хто там танцуе: немцы з бобікамі ды іхнія прыслужнікі. Мажліва, і Нінка там са сваім Шусцікам?!. Сваю пышную шавялюру, напэўна, абвязала чырвонай істужкай!.. Цьфу!..
Мінуць барак лепш да выбуху. Не трапіць бы на перапынак, калі танцоры выйдуць на свежае паветра!..
Прыслухоўваюся апошні раз.
У мяне калоціцца сэрца, нібы хто тупае па мёрзлай зямлі. Ігра-юць факстрот «Розэ мундэ». Гэтую мелодыю я люблю. Якраз барабаны з талеркамі прыціхлі, саксафоны цягнуць калена, дзе хлапец на паў-тонах просіць дзяўчыну падараваць яму любоў. Зараз пойдзе адказ самой Розы. А за ім — доўгі прыпеў, і яго праігрываюць два разы.
Часу шмат!
Падаю на рэйкі. Пальцам намацваю ў пакеціку дзірку, дзе ў тол устаўлены ўзрывацель, суну ў яго бікфорд. Чыркаю запалку, прытыкаю агеньчык да другога канца шнура.
Халера, бікфорд не загараецца!
Толькі не гарачыцца, запалак у мяне — поўная скрыначка.
Чыркаю другую, трэцюю запалку, але зноў нічога не выходзіць. Падмок? Бікфорд, здаецца, вільгаці не баіцца, бо гарыць нават у вадзе!.. Ліха на яго, мо для вады ўжываецца спецыяльны?!. От дык гісторыя! Так мне і трэба!
Чыгроў пытаўся, ці ўмею з толам абыходзіцца, паспадзяваўся, хвалько, на кемлівасць, цяпер — маеш!.. Халера, няўжо ішоў сюды надарэмна? Па шашы можа ехаць машына, да асфальту — камень дакінеш! Робіцца млосна.
Болей не азіраюся, не слухаю, пачынаю чыркаць і чыркаць, а пракляты шнур — як зачараваны! Прыглядваюся — засталася адна запалка! Хвіліну вагаюся — не рызыкаваць жа апошняй надзеяй. Што рабіць? Вось-вось могуць надысці чыгуначныя патрулі або выглянуць з будкі стрэлачнікі! Ад роспачы ледзь не рву на сабе валасы.
Дзіўныя штукі выкідвае часамі наша памяць.
Ад напружання, ад вялікага жадання дабіцца свайго ў галаве маёй раптам святлее. Скрозь груз напластаванняў прарэзваюцца падрабязнасці з запасаў майго вопыту. Ужо выразна ўспамінаю пачуты калісьці мімаходам у заслоне ля вогнішча расказ аднаго партызана, як ён узрываў вадакачку, а гэтаксама не загараўся бікфорд ад ветру. Я галоўку запалкі асцярожна прыкладваю да парахавой сэрцавіны шнура ды шоргаю па галоўцы скрыначкай.
— Пшых-х! — нарэшце вырываецца як бы з цеснай пасудзіпы ды пругка б'е мне ў нос жывы і вясёленькі язычок парахавых газаў.
Ну, дай божа, каб далей пайшло ўсё так, як задумана! Адзін сантыметр бікфорда гарьтць секунду, у маім распараджэнні — роўча мінута!
Цяпер асцярожна кладу шнур і спахопліваюся — бягом у бок барака! Бягу і не чую ног.
Да доўгага будынка яшчэ крокаў сорак, час узарвацца толу. Каб выбухам не загнала ў плечы кавалак рэйкі, падаю. Амаль адразу за мной — выбух! Столькі ўлажыў я ў яго душы, так яго чакаў, што ён мне здаецца невялікім. Прарэзліва секанула металам па правадах, жаласліва і меладычна ціўкнулі драты. Коціцца рэха па Валілах, адбі-ваецца аж у Каралёўскім лесе і замірае. Ціхне і музыка. У клубе гасне святло. Хопіць ляжаць.
Выхопліваю з кішэні наган, ускокваю на ногі, лячу да будыніны. Праз распахнутыя вокны чуваць, як у клубе дзіка вішчаць дзяўчаты, грыміць мэбля. З дзвярэй вывальваюцца людзі, ныраюць у лес. Адчуваю, у якой паніцы гулякі,— я сам яе спарадзіў, таму зусім не страшна! — і не збаўляю ходу. Перада мной вырастае без шыняля і шапкі, з пісталетам у руках, салдацік. Ён вылуплівае на мяне жахлівыя вочы, крычыць:
Was ist denn los?
Was ist denn los? — не менш узбуджана крычу на яго і я, па прыкладу таго злодзея, які таксама крычаў: «Дзяржы яго!»
Салдат у мяне на дарозе, а думаць няма часу. Інстынктыўна ўзнімаю наган і кірую яму ў грудзі. Каб пазбыцца перашкоды, застаецца ўжо толькі націснуць спуск. Нечакана немец як бы правальваецца ў яміну, некуды знікае, і я пра яго адразу забываю.
Не блакіравалі б толькі мост! Пускаюся бегчы хутчэй.
Перад ракой збочваю ў поле, падаю і разглядваю, свідрую вачыма фермы моста. На фоне неба сіметрычныя лініі бэлек і крыжавін, выразныя, без пабочных прадметаў і людзей. Толькі за дзве сотні метраў за імі, на чыгуначным мосце, пануе ажыўленне ды раз'юшана брэшуць сабакі. Адтуль раз-пораз узнімаюцца ракеты. Яны апісваюць глыбокую дугу ў неба, з шыпенпем шлёпаюцца ў балота ды рассыпаюцца феерверкам агністых іскр. У Валілах тыркае буйнакаліберны кулямёт, гучыць пару спозненых вінтовачных стрэлаў. Адзываюцца стрэлы і ў Гарадку...
Мяне ўвось гэты кірмаш не датычыць. Зноў вылятаю на асфальт.
Прабягаю мост. Цяпер — усё, да самага страшаўскага поля — хваіна, толькі б сабакі не ўзялі след. А хто ім яго пакажа? Не возьмуць!.. Немцы ж мяне не бачылі, той салдацік з перапалоху напэўна не разгледзеў ва мне партызана, а каля стрэлкі смярдзіць мазутам! Лічы — справа зроблена! Усё!.. Усё-о!..
Выбухаю дзікім, шалёным рогатам, нібы плачам. Аддыхваюся ды рагачу зноў. Успамінаю, як крычаў на мяне номец, а я на яго,— зноў смяюся.
Ага, падлы, мы з вамі яшчэ паваюем!
8
Недалёка ад нашага дома і гэтаксама пад лесам стаяў Марчыкаў дом. Стары Марчык даўно памёр, у доме цяпер жыве яго Мішка.
Вечарам сяджу ў гэтага самага чалавека. Мішка корпаецца ля пліты. Сыходзяцца нашы мужыкі. Я чакаю не дачакаюся, калі загавораць пра ўзарваную стрэлку.
Першымі з'яўляюцца браты Альяш і Ігнашка. Вітаюцца, сядаюць ды кураць. Пра Валілы — ні слова.
Урываецца Васіль Лебядзінскі, падае руку.
Партызан, здароў! Але ж і добра выглядаеш! Бы з курорту прыехаў!
Відаць, нядрэнна ім там! — устаўляе Альяш.— Нездарма і Мішка збіраецца ў тую Гута-Міхаліну. Эх, каб хто скінуў з мяне гадоў з трыццаць!
I дваццаць хапіла б, халера на яго,— згаджаецца Васіль ды ідзе да Мішкі.— То і гаспадар дома, а я і не бачу. Прывітанне, лысы!
Здароў.
Распальваеш?
Трэба ж вячэрач! — шапялявіць Мішка.
Ажаніўся б і бяды не меў бы — баба за цябе мэнчылася б!
А ты ж таго чашу, як ажаніўша, больш не рашпальваеш і не мэнчышша?
Мужчыны рагочуць.
Але ж не так! — бароніцца Васіль.
Як я памятаю, то ў Марчыкавага сына ўсё гэтаксама блішчыць лысіна, а ён кажа, што яму трыццаць. Мішка перайшоў тыя гады, калі жэняцца, як кажуць, самі, і даўно стаў халасцяком па звычцы. Жыве сабе бесклапотна і харчуецца чым папала. На хутары не трымае не толькі якога-небудзь парасяці — нават ні курыцы, ні ката. Хату падмятае раз адзін у месяц мяшком, печ распальвае праз дзень. Часамі каторая-небудзь суседка з літасці мые яму бялізну.
Калі я хадзіў у пачатковую школу, то Мішка быў у Гродна. Там наклейваў на шкло з чорным фонам саломінкі, атрымліваліся карцінкі з пальмамі, вярблюдамі, пінгвінамі. Карцінкі прадаваў на базары, з гэтага нейкі час існаваў. Потым яго арыштавалі і ў адзіночнай камеры, падазраваючы ў ім разведчыка, пратрымалі аж пяць гадоў.
Калі Марчыкаў сын вярнуўся ў Страшава, мы, хлапчукі, атакавалі яго пытаннямі: ці праўда, што ён савецкі шпіён, што трэба зрабіць, каб ім стаць, як у іх запісацца. Герой упарта маўчаў, яшчэ больш распаляючы нашу цікавасць, аднак нам давялося адстаць. З той пары Мішка застаўся ў вёсцы назаўсёды.
Чым ён толькі ў нас не займаўся! Маляваў партрэты. Паяў каструлі, майстраваў дэтэктарныя прыёмнікі, калі на іх стала мода. Перад самай вайной прадаў бацькава гумно, купіў фотаапарат і зарабляць стаў на соль, цукар здымкамі. Цяпер жа людзям не да фатаграфій, і Міша заказаў не меў. Кажуць, асвоіў новае рамяство — заняўся самагонкай.
З сяней увальваецца самы высокі чалавек у нашай вёсцы — Шыман — лабасты і каравокі. Густым басам мужчына вітаецца. Бачыць Мішку, бубніць:
Здароў, халасцяк! Усё мэнчышся? I калі ты нарэшце ажэнішся, бадзяга?
Усе рагочуць.
Бедны Мішка. Колькі яму за дзень трэба наслухацца пра адно і тое самае?!
З'яўляецца Косця Карповіч. Насцярожваюся: гэты працуе на чыгунцы чорнарабочым, пра Валілы хоць што-небудзь сказаць мусіць напэўна.
Ну, а ты ўсё Гітлеру служыш? — упікае Васіль.— Кожны дзень ходзіш ды ходзіш на работу, стараешся?
А маць яго... з Гітлерам,— стомлены і без злосці лаецца Косця, уздыхаючы: — Паспрабуй, такі разумны, не пайдзі ты!
Мужчыны маўчаць. I праўда — добра ім дапякаць Косцю, калі ў кожнага цэлы хутар зямлі, будынкі, ёсць хлеб і да хлеба, можна жыць незалежна. Косця беззямельны.
Дарэчы, вынусцілі тых з Зарачан, што не выйшлі на работу? — вінавата пытаецца Васіль.
Дзе ты бачыў, мо даўно імі яму заскварылі!
Косця пераносіць увагу на мяне.
Але ж і паправіўся ты, брат, пасля лагера! Ледзь пазнаць! Морда такая, што спалохаўся б, каб убачыў аднаго ў лесе! Відаць, жывецца вам па-панску!
Давайце і вы да нас!
А жонку з дзецьмі прымеш таксама?
Хапае ў нас па сырых зямлянках такога дабра!
То-та!
А што ім? - устаўляе Альяш.— Хлопцы маладыя, ні табе клопатаў якіх, на ўсім гатовым, тольеі ведай: вартуй немца!
Дзядзька Альяш уяўлення сабе не мае аб нашым жыцці, ды мне падабаецца быць аб'ектам зайздрасці землякоў.
Ну, то расказвай усё па парадку, як вы там маецеся! — просіць Карповіч.
Прызнавацца, як стаю на варце ці ў заслоне, езджу ў вёскі па бульбу і сена? Пачынаю гаварыць наогул аб Гута-Міхаліне і бачу, што людзі ўсё ўжо ведаюць. Расказаў ім, вядома, бацька. Па сваёй звыч-цы, напэўна, стары шмат перабольшаў. Каб не канфузіць яго, адразу змаўкаю. Але землякі мяне і не распытваюць. Аднасяльчане — людзі простыя, з-за мяшчанскай ветлівасці другі раз адно і тое самае слухаць не стануць.
Моўчкі мужыкі ўздыхаюць, кожны думае пра сваё. Успамінаю словы капітана: «...агітаваць, узнімаць на барацьбу!» Каб пачаў так з нашымі страшаўцамі гаварыць, то адно сябе асмяшыў бы. Гэтыя людзі ў два разы за мяне старэйшыя, ад нараджэння — мае настаўнікі, усё разумеюць не горш і надта не любяць пустазвонства. Добра мне, маладому, свабоднаму, ваяваць у лесе. I то невядома яшчэ, што будзе з бацькамі. Калі ўцалеюць, то выпадкова.
Хоць з Гута-Міхаліны да фронту гэтаксама далёка па карце, як і са Страшава, ды нам фронт здаецца — побач, мы яго ўдзельнікі і адчуваем яго дыханне. Самі сабе гаспадары, вольныя казакі, таму шчаслівыя людзі. А тут па-ранейшаму — нібы ў канцлагеры. Няважна, што навокал няма калючых дратоў.
Чулі? — пытаецца Лебядзінскі.— Учора з Гарадка вывезлі апошняга яўрэя. Кажуць, Маўшак схаваўся, то на Замкавай вуліцы знайшоў яго Шусцікаў сын і застрэліў...
Маўшак меў млын, дзе кожны наш мужык малоў на хлеб. З Маўшаковай Фаняй я канчаў школу. Разам з намі да пятага класа вучыўся і Шусцік...
Амтскамісар пастраляў рускіх палонных, каторыя будавалі бункер каля камендатуры. Ад самай восені там капаліся, муравалі яго. Камендант не захацеў, каб яшчэ хто ведаў пра патайныя хады. Убачыў у некаторых байцоў добрыя шынялі, перад расстрэлам нават загадаў усіх раздзець. Гаспадарлівы, бачыш!
Колькі іх працавала?
Чалавек дванаццаць.
Хвіліну ўсе сядзяць уражаныя.
Толькі сказаць лёгка — дванаццаць. Кожны жывы чалавек, у кожнага была маці, родны куток, дзе яго чакаюць!
Усе ўздыхаюць.
У Каралёўскім лесе, ля вузкакалейкі, хлопцы са Случанкі нейкага немца злавілі. Ладавалі бярвенні на платформу, а ён вылез да іх з гушчару. Аброслы, схуднелы, адубянелы... «Партызан, партызан!..» — адно цвярдзіў ім. Відаць, адбіўся ад часці і з глузду з'ехаў. За случанцамі фашысты заўваяшлі тое-сёе. Каб выслужыцца, каб пака-зацца, якія яны адданыя немцам, вяскоўцы звязалі вар'ята ды здалі амтскамісару.
Дастаецца і ім! Гоніць Гітлер на згіненне!
Звар'юеш, аніўжэ!..
Аднак, халера іх не брала, ваююць! Яшчэ і як!.. Бо ім, мусіць, такая работа падабаецца — забіваць людзей і рабаваць свет!..
9
Уваходзіць бацька, вітаецца, сядае на калодку перад печчу і грэе рукі. Пазіраючы ў агонь, апраўдваецца:
Карова, халера на яе, уздумала якраз цяліцца. Цяля прымаў, замачыў рукі, адубянелі.
Успаміны так і разанулі па сэрцы. Мокранькае стварэнне на кволых ножках, каля яго — змучаная рагуля. Дома ля пліты — мама з выражэннем таямнічага шчасця на твары пячэ нам з Валодзькам аладкі з малодзіва — жоўтага ад тлушчу. Усё такое рамантычнае, далёкае — няўжо ніколі не паўторыцца?
Што прывяла?
Бычка.
I добры бычок?
Ат, цяпер усё роўна, калі сам не пэўны ніколі, ці будзеш жыць праз гадзіну! — бацька махае рукой і ўздыхае: — Ну, то што хто чуў?
Усё тое самае! — кажа Косця.— Насілі мы днём шпалы, і немец нам пахваліўся: «Гітлер хутка пачне запускаць сакрэтныя бомбы і вайне — канец!»
Два гады запускае.
Языком.
А ў Ваўкавыску нехта міну заклаў пад адзін вагон!
Г... гэта, а не кладзенне! — злуецца бацька.— Толькі што вярнуўся са службы Антончыкаў Іван і расказваў. Учора ў Валілах нейкі такі самы дурань падлажыў міну пад стрэлку!
Я ўвесь ціснуся ў лаўку.
Вечарам, а гадзіне дзевятай? — падхоплівае Васіль.— I праўда — бабахнула!
— I я чуў, калі там гупнула! Нават — добра! Хлеў на ноч сама замыкаў!
Ракеты яшчэ пускалі!
I стралялі вельмі!
Ну і што, Нічыпар?
Стрэлку пашкодзіў!.. Ат, глупства! — бацька нядобра зыркае на мяне, і мая душа ўлазіць у пяткі.— Стрэлку праз гадзіну замянілі, а трох мужчын з Меляшкоў, што ў тым месцы вартавалі чыгунку, эсэсаўцы адразу арыштавалі!
От табе і на-а!
Яшчэ нейкія абгарэлыя анучы знайшлі ля рэек. Немцы паказваюць валілцам, дапытваюцца чые...
Каб лепш сядзеў у вілцы, тол я загарнуў у штутгофскі ручнічок — жоўты, у бардовую клетачку. Ахоплівае жах. Мне здаецца ўжо, што кожны немец пазнае палатніну.
Шматкі падабралі, але паспрабуй злаві яго!
Памінай як звалі!
Стары снег учарсцвеў, следу не дае...
Уцячэ-э хлопец!
Гэта так. Але ж калі ты ўжо ўзяўся за нешта, дык рабі дзельнае. Не выдавай сябе, не дражніся і людзей сваіх не падводзь!
З нетутэйшых! Свой бы не напаскудзіў!
Мо толькі што скінулі на парашуце, хлопцы, Яшчэ добра і не разгледзеўся, што да чаго!
I не наладзіў сувязі ні з кім!
Або трапіў малады хлапец, гарачы і легкадумны...
Няўжо меляшкоўцы не чулі, як падлазілі да пуці? Падрыў-нікоў мусіла быць пару чалавек, адзін не рызыкнуў бы!
Не чулі! Бо сядзелі ў стрэлачнай будцы і анекдоты брахалі. Думалі, калі на станцыі, то ніхто туды не адважыцца і пайсці.
Ля печкі ў цяпле добра і зубы паскаліць!..
Набрахалі на сваю галаву!
Немцы ўсіх мужчын у нас выганялі вартаваць чыгунку. Праз сто метраў на пуці ставілі чалавека. Такі вартаўнік адказваў галавой за свой участак. Кожны страшавец вельмі проста мог быць учора на ракавым месцы.
От табе цяпер і пайдзі на варту!
Нават маючы сувязь з партызанамі — падложаць незнаёмыя свінню, і будзь здароў!
Усе хвіліну маўчаць, перажываюць.
I што цяпер будзе з імі, Нічыпар? — ні то пытаецца, ні то шкадуе Волесь.
Не водаеш? — дзівіцца бацька.
Ведаю дасканала і я. Тры дзядзькі смяяліся апошні раз у сваім жыцці ўчора вечарам у будцы. Калі іх яшчэ ноччу не замучылі, то Асвенціма або Штутгофа ім не мінаваць. Успамінаю іхні бесклапотны смех, і робіцца ніякавата.
Выходзіць, не трэба было стрэлкі чапаць? Няхай сабе ездзяць спакойна і возяць на Усход, што ім уздумаецца?!.
Не трэба было і ўцякаць з лагера?.. У бядзе гэтых мужыкоў вінаваты я?!.
Ліха на яго, закалдаванае кола! Шчасце, што не стрэліў ля бара-ка ў таго немчыка. Калі б яшчэ забіў і салдата, то сёння сто галоў у Валілах развіталася б з жыццём, а я там ведаю і старога і малога.
Робіцца душна.
Пастраляюць, гады,— уздыхае нехта.
У Марчыкавай хаце надоўга запанавала цішыня. Чуваць, як кіпіць каструля з бульбай, як шыпіць вада на пліце. Паступова з Валіл нарастае гул паравоза.
Зноў на Усход прэ нешта, сволач! — заўважае Ігнат.
Вязе, мярзотнік, дзень і ноч: бомбы, самалёты, танкі, бензін! — бытта скардзіцца Васіль.
Ы-ы-ых, каб запусціць гранату ў каторую-небудзь цыстэрну, ото ж пайшло б вяселле! — з захапленнем кажа Міша.
Пачакай, яшчэ не час! Будзе слова і за намі! Пачне адступаць, як у васемнаццатым годзе, тады і запусцім,— супакойвае старэйшы з іх Альяш.
Што-о? — злуецца бацька.— Каму ты патрэбен тады будзеш! Цяпер адзін узарваны цягнік значыць больш для вайны, чым потым — тысяча! — бацька са злосцю ляскае дзверцамі пліты, ускоквае.
Нічыпар, не гарачыся! — заўважае Шыман.
Як не гарачыцца? Ты, Санька, падумай сам, што ён кажа! Калі немца пачнуць там перці на рыхтык, то каму будзеш ты пат-рэбен тады, га? Справяцца і без тваёй ласкі! Хіба няпраўда? Цьфу-у!
Мужчыны не мелі перад сабой таямніц, іх яднала супольна пражытае. Усіх прысутных, за выключэннем Мішкі, бацька ў свой час прыняў у падпольную кампартыю. Ён і цяпер для іх быў аўтарытэтам, як у часы буржуазнай Польшчы.
Вядома, грохнуць поезд цяпер штосьці значыла б! — чухае патыліцу Ігнат.— Гэта табе не стрэлка.
То ў чым справа? — ахвотна згаджаецца вінаваты старэйшы брат.— Можам зараз схадзіць і грохнуць. Думаеце, цяжэй будзе, як штрэйкбрэхераў з паліцыяй ганялі па лжных дзялянках у трыццапь трэцім годзе?
Ага, фраер! А чым ты яго грохнеш? — сумняваецца Шыман.— Так проста ўзарваць? Гэта ў іх там ёсць розныя міны, прылады...— паказвае Шыман на мяне.
Адно захаці, то зрабіць можаш усё,— з падкавырам кідае Альяш.— Памятаеш, як у дваццатым годзе, калі з-пад Варшавы адступала кавалерыя Гая і мы ламамі развалілі мост у Баброўніках, каб браневікі Пілсудскага стрымаць?..
Ну,— здаўся бацька.— Мне тады пінжак прастрэлілі... Але машыны не прайшлі...
Каменняў пакладзі на пуць, і то эшалон зваліцца. Або раскапай палатно...
Мужчыны дастаюць тытунь, пачынаюць курыць. Мне ж усё неспакойна. Ці не трапяць па штутгофскіх шматках немцы да Страшава? I чаму я, ідыёт, не прадбачыў гэтага?! Зрэшты, ліха яго ведала! У анучцы тол залазіў у вілку намертва, а ручнічок быў у самым эпіцэнтры выбуху. Хто мог прадбачыць, што тол парве сталь, а застанецца кавалак слабенькай палатніны?!.
Хлопцы, далібог, давайце сходзім на чыгунку, паглядзім, як лепш зрабіць! — пранануе Васіль.— Што мы трацім? Пройдземся адно сабе...
Можна і схадзіць.
Усюды варта цяпер!
А-яй, напалохаў, бытта не ведаю, як вартуюць нашыя людзі! — пакпіў Карповіч.— У Сухія Багенцы трэ, туды заўсёды не хапае вартаўнікоў, там яны ніколі не стаяць, бо крынкаўская станцыя зусім блізка.
Ум-гм! — ухваляе бацька, прыкурваючы ля печы ад вугалька, якога трымае агрубелай далонню.
Ён робіць глыбокую зацяжку.
У нас кураць тытунь моцны, я на адлегласці закашляўся, заплакаў і стараюся, каб ніхто не бачыў маіх слёз.
Трэба не заседжвацца доўга,— кідае бацька.— На тым тыдні праз Страшава праязджалі жандары. У адной хаце бачаць — агеньчык. Заходзяць, а там чатыры хлопцы рэжуцца ў падкіднога. Вывелі за гумны ды пастралялі.
Хто сюды пойдзе пад лес да Марчыка!
А чорт яго ведае, на бяду мала і трэба!
Мішка даядае бульбу з хлебам, запівае халоднай вадой з конаўкі і прыслухоўваецца.
Пойдзеш з намі? — звяртаецца да яго бацька.
Мішка забразгаў пасудай.
То давай хутчэй!
Пайшлі! — цяжка ўзнімаюцца мужчыны.
10
Недалёка ад чыгункі ў хвойнічку залягаем і пачынаем назіраць. Чыгунка ў нас аднапутная. За якія-небудзь паўгадзіны адзін цягнік праходзіць на Захад, другі — на Усход.
Перачакаўшы, пакуль патрулі праскрыпелі падэшвамі з цвікамі па жвіру броўкі, вылазім на палатно, апускаемся на рэйкі. З броўкі снег здзьмула, тырчаць голыя шпалы, каменні і жвір — следу не пакінем. Мацаем рэйкі.
Прабуючы жалеза кіпцюром, нібы раней гэтага не ведаў, бацька са шкадаваннем і пашанай кажа:
Моцныя, халера!
Толькі цяпер пачынаю разумець, што мужчыны, хоць і не паказваюць гэтага, а робяць усё з-за мяне. Я для іх не проста — Нічыпараў Алёшка, а — прадстаўнік партызан і многае з таго, пра што яны гаварылі ў Марчыка, было звычайным бурчаннем сталых людзей. З іх кожны гатовы на ахвяры, толькі рабіць усё хочуць з толкам. Мне няёмка. Трэба таксама прымаць удзел, знайсці сабе прымяненне. Спрабую ботам рэйку, стукаю па ёй абцасам.
Сталь! — кажа Шыман і ўздыхае: — Чым ты, халеру, возьмеш? Не ўгрызеш жа! Бомбай бы яе, во!
Бацька служыў артылерыстам у першую сусветную. Шыман — польскім уланам. Астатнія таксама былі ў арміі; хто ў польскай, хто ў царскай. Я ў тэхнікуме праходзіў вайсковую падрыхтоўку. I нікога з нас не вучылі, як пускаць пад адхон цягнікі.
Ты кажаш — каменняў пад эшалон пакласці. Нічога не выйдзе! — сумняваецца Шыман.— Каб паляцеў ён з рэек, трэба іх насіць цэлую ноч, а немец хіба дазволіць табе?
Не дазволіць, халера.
I палатна не раскапаеш,— уздыхае Альяш.— Пясок-то і не мёрзлы, але ж капаць трэ да гіблай матары. За той час пяць разоў надыдуць патрулі.
Бацька шарыць рукамі па шпалах. Рэйка да шпалаў прымацавана вінтамі. Стары чухае патыліцу, кажа:
Былі б хоць кастылі, то мы іх ламамі — раз! раз! павыкідвалі б, і ўсё! А тут — халерныя вінты, іх дастанеш толькі спецыяльным ключом, адкуль яго ўзяць?
Зноў упарта думаюць. Чуваць, як далёка сігналіць паравоз. З бункера — кіламетры за тры адгэтуль — узнімаецца ракета, ад чаго бліскаюць дзве доўгія ў несканчонасць, звужаныя перспектывай істужкі рэек.
Калі ракета гасне, Косця звяртаецца да бацькі:
Вы добра жывяце з Антончыкавым Іванам?
Яму давяраю.
Во каб...— Косця па сваёй звычпы ад хвалявання чмыхае носам, бытта ў ноздры трапіла парушынка.
Ну? — падганяе бацька.
Ён жа — брыгадзір рамонтнай брыгады ў іх, мо ўкраў бы пару нам ключоў, папрасіце ў яго!
Бацька хвіліну думае.
Добра. А паслязаўтра прыходзьце зноў да Марчыка ў такую самую пару.
11
З Сухіх Багенцаў вяртаемся рознымі дарогамі. Валачомся з бацькам удвух і дамаўляемся, як ашукаць маці, калі спытае, дзе былі. Успамінаю: дакладна гэтак жа сама пры буржуазнай Польшчы вярталіся з ім глыбокай ноччу праз лес з суседніх вёсак, куды хадзілі цэлай вёскай біць вокны штрэйкбрэхерам, калі забаставалі лесарубы.
Перад чыгуначнай будкай спыняемся ля хлеўчука. Бацька ідзе да Антончыка, у каторага я начаваў, прыбегшы са Штутгофа. Чуваць, як ён барабаніць у акно. Стаю, узіраюся на пераезд і ўспамінаю.
Некалі на гэтым месцы паравоз зарэзаў каня, і Страшаву было пару гадоў пра што гаварыць.
А яшчэ — малымі мы тут з Валодзькам гартавалі сваю храбрасць. Калі набліжаўся эшалон, мы яго падпускалі і перад самым паравозам перабягалі пуць. Забавай такой займаліся доўга, машы-ністы нас ужо ведалі. Яны праз вокны здалёк крычалі, трэслі кулакамі, кідалі ў нас кавалкамі вугалю, аблівалі вадой са шланга — нічога не дапамагала. Аднаго разу нас падлавіў будачнік, добра налупцаваў, і толькі тады мы перасталі фокуснічаць. У той час жыў тут не Антончык, а — Косця Карповіч з Грыбаўцоў, які прыстаў у прымы да страшаўскай дзеўкі, Шпітонавай Гандзі. Гэты самы Карповіч, што хадзіў з намі сёння на пуць.
Бразгаюць нарэшце дзверы, і выходзіць у кальсонах і накінутым на плечы кажуху Іван. Мужчыны вітаюцца, закурваюць. Тады стары нагінаецца да брыгадзіра, нешта яму шэпча.
Ведаеш, Нічыпар,— чуецца напалоханы Іванаў голас,— у нас на ўсю брыгаду толькі два старцовыя ключы!
Ну і што?
Разумееш, калі нават і забраць адзін, то павер...
Станецца што-небудзь з табой?
Паслухай!..
А-а, падла, баі-ішся? Так і скажы!
Ды што ты!
Цьфу, вы адно языком героі!
Пачакай, Нічыпар, не бяжы! Ты ж сабе і ўяўлення не маеш, якія ў нас парадкі!..
Але бацька яго больш не слухаў.
... Усё ж такі Іван ключы раздабыў. З вінтом у кішэні зайшоў да каваля, папрасіў дазволу папрацаваць у кузні.
Тое-сёе трэ зрабіць, а то, халера, жонка жыць не дае. У балейцы абручы заржавелі, рассыпаецца балейка, яшчэ з тыдзень, і не будзе ў чым бабе прасціраць бялізну...
Каваль кузню даў.
Іван зачыніўся на ноч, зрабіў аж чатыры ключы. Рана, ідучы на працу, ён пастукаўся да нас і, калі бацька выйшаў у сені, сунуў жалязякі яму ў рукі:
Трымай, Нічыпар! Не такія ўжо надта, але от, на адзін раз хопіць!
Давай! — не здзівіўся стары.— Ладна, будуць добрыя, халера іх бяры, не на выстаўку нам з імі ехаць у Парыж!..
То паклічце і мяне, калі пойдзеце!
Сёння вечарам прыходзь да Марчыка!
12
Як толькі сцямнела, да Мішкі зноў пачалі сцякацца мужчыны. Васіль Лебядзінскі прыходзіць з сынам і пляменнікам. На грудзях хлопчыкаў нават вісяць біноклі. Мужчыны прыстаюць да малых, жартуюць.
Айда! — прэ нас бацька.
Прыбываем зноў на чыгунку. Затойваемся ў тых самых кустах каля палатна. Чакаем, пакуль пройдуць патрулі. Тады асцярожна старымі слядамі ўзбіраемся на насып.
Адразу сядайце на рэйкі! — кідае стары.— Не маячце!
Сядаем. Бацька насылае аднаго хлопчыка ў адзін бок пуці, другога — у другі, шэпча:
Крокаў сто, не болей і кладзіцеся. Калі што — тры разы каменьчыкам у рэйку, а самі ўцякайце да нас. Паціхеньку толькі, а то я вас знаю — можаце ламануць, як жарэбчыкі!
Ла-адна, дзядзьку Нічыпар!
Не ладна, а так рабіце, як загадваю! Гэта вам не коўзаўкі на лёдзе! Прыйшлі дапамагаць, то слухайце!
Хлопцы стараюцца паказаць, іпто і аднаму і другому аж не церпіцца апынуцца там, у жудаснай цемры, куды пасылаюць.
Са-амі ведаем, дзядзьку! — пакрыўджана бароняцца.
То дуйце!
Аднак Васіль шкадуе сына:
Стой, Нічыпар! Няхай абодва ідуць у адзін канец, будзе ім весялей, а я пайду ў другі!
Зайздрошчу яго малому. Наш бацька так не пашкадаваў бы мяне з Валодзькам. Нават бы яшчэ сказаў: «Няхай ідзе адзін, няхай закаляецца, нічога з ім не здарыцца!»
А мажліва, так і трэба выхоўваць сыноў?..
Зусім мала нас тут застанецца!.. Ну, ладна, давай ужо і ты!
Сілуэты вартаўнікоў адразу зліваюцца з фонам лесу, кустоў. Прабуем ключы, чакаем, што загадаюць.
Гэтым часам бацька, Шыман, Карповіч і Антончык мяркуюць зводдаль, як брацца да работы.
Да шпалы рэйка прымацавана трыма вінтамі,— чуваць Антонаў голас.— А шпал пад рэйкай дваццаць. Столькі ж пад другой. Значыць, вінтоў усіх — сто дваццаць. А ключы чатыры. Без прывычкі ды такім кепскім інструментам давядзецца пакалупацца тут з гадзіну. Праз дзве праходзяць патрулі — не дадуць, гады, скончыць. Трэ так: панадкручваць вінты, перадыхнуць, прапусціць варту. Тады прыбегчы сюды — раз! раз! павыкідваць вінты, паадчапляць хутка рэйкі, адвалачы іх, і — гатова! Быць таго не можа, каб да другіх патрулёў не ішоў цягнік!
З Іванам згаджаюцца.
— Бярыце інструмент!
Прыступаем да работы. Бацька адыходзіць ад кампаніі, прыслухоўваецца, ці не надта бразгаціць жалеза.
За паўгадзіны асцярожна робім самае цяжкае — з дзвюх рэек да паловы адкручваем гэтыя самыя вінты. Папраўляем рукамі каменні на броўцы, раўняем жвір, ссоўваемся з насыпу і — у кусты!
Праходзіць адзін цягнік, потым — другі. Амаль услед за апошнім чуецца гаворка — ідуць патрулі. Урастаем у зямлю, нават не дыхаем: заўважаць ці не?! Якраз на месцы, дзе панадкручваны вінты, немцы чагосьці спыняюцца. На пуці мірна бліскае запальнічка, слабое святло на хвіліну паказвае нам чалавечыя насы — салдаты ўсяго прыкур-ваюць.
Жывыя вугалькі папярос ужо варушацца ў цемры. Немец пра-цягвае размову, і яна, бытта гудзенне мухі,— цішэе, цішэе, пакуль не заціхае зусім. Яшчэ там раз ці два шоргае жвір, стукае камень аб ка-мень, і чуваць, як з адхону коціцца мёрзлая грудка, а потым усё замі-рае, і толькі чуваць, як далёка, аж у Крынках, брэшуць сабакі. Нас агортвае страшэнны азарт. У бацькі, у Альяша, чую, ляскочуць зубы.
Пара, мусіць! — выдыхае Васіль.
Толькі — ша! — напярэджвае бацька.
Дападаем да пуці і ў адзін момант выкідваем вінты. Ледзьве Антончык паспявае паадвінчваць французскім ключом рэйкі на стыках, як мы хапаем сталёвы брус за канец, валачом убок, і рэйка з глухім стогнам ляціць пад адхон. Хапаем ужо другую.
Цяпер — марш адгэтуль!
Спаўзаем з насыпу і зноў зашываемся ў кусцікі. Да наступнага патруля амаль дзве гадзіны. Быць таго не можа, каб за гэты час не ішоў цягнік.
Чакаць доўга не даводзіцца. На ўсходзе, дзесьці ля станцыі Крынкі, чуваць сіплы гудок.
З раненымі!— звініць нацягнуты голас Васілёвага пляменніка.
Чаму ты думаеш? — пытаецца Антончык, паверыўшы, што хлопчык і праўда па нечым пазнаў эшалон.
З усходу ж!
Маўчы! — лаецца бацька, ён увесь ператварыўся ў слых.
А вось ужо і гул па рэйках коціцца. Цягнік набірае хуткасць, няўмольна набліжаецца, а ў нас на сэрцах нешта расце і расце. Ужо нават чуваць пыхканне з-пад шатуна. Бацька ў такт падбадзёрвае паравоз:
О-та-та-та! О-та-та-та! Да-вай, да-вай! Да-вай, да-вай!
У Шымановых вачах бліскае дзікі агеньчык, адбіты ад святла паравоза. У нарастаючым гуле эшалона дзіка і зларадна ён крычыць:
Эх, пакласці б яшчэ бораны па баках чыгункі, каб мякчэй было ім падаць!
У напружанні, не памятаючы сябе, узнімаемся, прагна глядзім на асветленыя чырвоныя колы і думаем усе адно: «Ну, надай жа ты ўрэшце!»
Здалося, месца, дзе няма рэек, паравоз праляцеў. I неяк зусім нечакана раптам пачынае грукатаць, бытта цягнік наляцеў на вялізную крушню каменняў. Ад раптоўнага тармажэння на ўсю даўжыню эшалона з колаў пырскаюць струмені іскраў і агню. Нешта скрыпіць, трашчыць і скрыгіча. Пшыхае пара, ды пачынае дрыжаць зямля — валяцца бочкі, адно мільён разоў мацней, чым дрынькае на возе, калі той імчыць па бруку. У паравозе знікае святло, чорны сілуэт яго перастае варушыцца, застывае.
Усё, як пачалося імгненна, так раптоўна і сціхае. У цемры нічога не разабраць — нейкая суцэльная нерухомая маса дзіўнай канфігу-рацыі вырасла перад намі. Адтуль жаласлівы і звар'яцелы голас прарэзліва лямантуе:
Frenz, wo bist du, was ist denn los?[64]
Не, варта было жыць на свеце толькі дзеля адной такой хвіліны!
З задняга вагона з сыкам узлятае ракета. Першай ракеце адказвае другая — з бункера. Потым пачынаюць яны ўзлятаць яшчэ, яшчэ і ўсё далей, расшыраюць асветлены круг — праганяюць цемру ўжо на дзесяткі кіламетраў навокал. Удалечыні выразна відаць страшаўскія хутары, Гарадок, за імі нават — мільгае істужка Дзернякоў-скага лесу. Памалу ракеты ападаюць, і становіцца яшчэ цямней, чым было.
Робіцца нам страшна ад таго, што натварылі. Мы не ў стане вымавіць і слова. Потым страх пераходзіць у светлае пачуццё перамогі, і, калі зноў запанавала цемра, мы нібы прачынаемся. Бацька крычыць нешта, што прыблізна мае такі сэнс:
Вось вам, гады, ведайце нашых! Тады па-маладому бяжыць.
Гэтак жа лёгка кідаемся бегчы і мы. Бяжым, не чуем ног, нясёмся, як на крыллях, хоць кожны ў жудасным азарце сам сябе пытае: а што цяпер будзе?!
1
Бедныя нашы сяляне, да чаго ж яны засумавалі на свабодзе!
Некалькі дзён вёскі толькі і жылі так, бытта наступіла вялікае свята. Ніхто нічога не рабіў. Людзі збіраліся па хатах і соты, тысячны раз апавядалі адны адным, што здарылася ў Сухіх Багенцах з эшалонам.
Зноў з'явілася слова партызаны. Яго вымаўлялі паціху, крыху набожна, укладвалі ў яго сваю надзею і любоў. Часамі замест партызаны казалі проста — яны, а гэта азначала — дужыя, адважныя і ўсясільныя волаты.
Разбітыя вагоны ледзь не на суткі затрымалі рух на аднапутным участку чыгункі, і людзі цешыліся:
Аж рэйкі, глядзі, паржавелі!
Такога не было з пачатку вайны! Дзядзькі цяпер кожную ноч ішлі вартаваць пуць ды стараліся атрымаць участак бліжэй да Сухіх Багенцаў, каб сваімі пальцамі памацаць пакарэжанае жалеза, пры-несці жонцы, дзецям трэску ці вінт ад разбітых вагонаў. Нічога, што цягнік трапіўся паражняк, які выладаваў пад Ржэвам ці Вялікімі Лукамі свой смертаносны груз супроць Чырвонай Арміі ды вяртаўся за другім. Усе ўбачылі: вораг не такі і страшны, ёсць людзі, якія нават яго б'юць і яны знаходзяцца недзе побач.
Успышка народнай фантазіі ўжо не мела граніц.
Ах, Ма-анечка,— бажылася цётка Кірыліха маме,— я ж сама, дальбог, бачыла ўчора каля лесу мужчын са стрэльбамі і чырвонымі істужкамі цераз плячо! Прыходзілі да мае нявесткі вады напіцца. Яна адразу кінулася пячы яечню, каб накарміць іх, а тыя заявілі: «Не хочам! Усё, усё, дзевушка, сваё маем! Калі выходзіць ежа, даём па радзіву ціліграму ў Маскву, і вераплянам прывозяць нам, што толькі душа наша пажадае!»
Стары Кот хваліўся бацьку:
Учора ноччу бачыў іх на свае ўласныя вочы. Ішлі некуды паўз маю хату. Сабака падняў брэх, я адхіліў фіранку і выглянуў. Бытта цёмная сцяна лесу — мо полк, а мо і болей!
Пры такіх фантастычных апавяданнях нямецкая разведка, вядома, нічога не магла раздабыць. Нікога не арыштавалі. Толькі цяпер ноччу нельга было знайсці на чыгунцы мясціны без варты. Цягнікі сталі хадзіць памалу, іх можна было даганяць і пешшу.
Жыву па гумнах у суседзяў, чакаю выніку ад выбуху магнітнай міны, якую ўзяў Міцька. Бацькоў бачу адно вечарамі, ды і таго хапае, каб заўважыць,— мама хоць і ўстрывожана войкае, але радуецца, а бацька — ходзіць каралём. Шчаслівы і я. Ужо забыўся, што ў лагеры зноў буду сячы дровы Салвесю на кухню, займацца муштрай і спаць побач з занудай Кулешай.
У Гута-Міхаліне выгодна сабе ўладкаваліся партызанскія атра-ды. Кожны мае свой раён дзеяння. Ёсць атрады гродзенскія, ваўка-выскія, нават — наш, Свіслацкага раёна, з рэдакцыямі і рэдактарамі. I ўсе тырчаць за сто кіламетраў ад сваіх месц, а людзі, ад імя каторых яны там выступаюць, жывуць вось тут самі па сабе. Хочацца ўжо ляцець у Гута-Міхаліну і крычаць, каб атрады ішлі сюды, тут жа іх чакаюць! Ну і што, калі поўна гарнізонаў і малы лес — пабачце, што тут за людзі, чаго вартая адна цётка Кірыліха!
2
Настала поўнач, а Марчыкаў Мішка ўсё не гатовы. На пліце даварваецца мяса. Сярод хаты пыхціць самагонны анарат. Сам гаспадар з брызенту шые паходную торбу.
Мішку дапамагае новы сябар, Віктар, які ўцёк з палону і хаваўся дагэтуль. Белабрысы хлапец мае ад сілы дваццаць, а шчупленькая яго фігурка носіць знясілены ў лагеры арганізм.
Торба, ежа — зразумела,— злуюся на Марчыкавага сына.— Па якую халеру яшчэ і самагонка? З-за яе сарвём цэлыя суткі!
Ж'явічча ў лагер беж гасчынца? — шапялявіць ён.
Знайшоў падарунак!
Не веру, каб там у Гутаміхалінскім лесе былі ўсе нудныя цвя-рознікі, як ты!.. Тады ваш лагер распаўша б!.. Чакай, не хвалюйша так, праж пару гадзін накапае!..
Мішка паказвае на адмысловую канструкцыю медных трубак, катлоў. З вядра, куды сцякае гарачая прадукцыя, лыжкай прабуе самагон.
А-а!.. Чапер ужо хутка! — цешыць, здаволена крэкча ды дабаўляе ў вогнішча дроў.
Затым Мішка сцягвае з ложка ваўняны дыван, які выткала яго маці, калі, мабыць, была яшчэ дзеўкай, рэжа на кавалкі.
Ачмурэў? У цябе ж толькі адна вартая палатніна ў хаце, чым будзеш накрывацца, калі выйдзеш з лесу?
Пашля вайны ажанюша, жонка прынясе новы,— заяўляе бесклапотна ды збіраецца падшываць пярэстыя кавалкі сабе пад пінжак і нагавіцы.
Праз хвіліну гаспадар сцягвае ўжо боты і шчодра прапануе сябру:
Віктар, бяры анучы і сабе!
Хлапец ловіць на ляту два кавалкі матэрыі, пачынае разувацца таксама.
А фотаапарат ж шабой браць?
О! наробіш нам здымкаў на памяць аб Гута-Міхаліне. Цікава будзе паглядзець на сябе праз дваццаць год!
Але шкадую, што параіў. Мішка шукае і прычындалы — пласт-масавыя ванначкі, пакецікі ды зацягвае зборы яшчэ больш. Затым адносім суседзям самагонны апарат, забіваем аполкамі Марчыкавы вокны і дзверы.
Дакешкаліся мы гэтак пад раніцу. Цяпер можна было б пераспаць на хутары ў гумне, каб выйсці звечара, але ж — тырчы тут зноў ледзьве не суткі!
Нарэшце мы ўсё ж такі выходзім.
На світанні апынаемся на полі суседняй вёскі Зубры. Недзе тут крэкаць, яна не замярзае ні ў якія маразы. У часы прыгону ў гэтыя крыніцы ўцякалі і мае дзёрзкія і няўлоўныя страшаўцы, калі на іх нападалі помслівыя паны з гайдукамі. I ўцекачоў тых прыраўнівалі да зуброў, якіх гэтаксама нельга ні злавіць, ні перамагчы; адгэтуль і назва вёскі. Аднак мне не хочацца ісці па слядах прашчураў, лезці ў крыніцы і вільгаць — нам жа быць тут лічаныя гадзіны. У хвойнічку выбіраем зацішнае месца, дзе прыпякае сонца, кладзёмся дняваць.
Ідзе другая палавіна сакавіка. Дні стаяць доўгія, але яшчэ настолькі холадна, што непрызвычаеныя людзі спаць на зямлі не могуць. Хлопцы прыкідваюцца, што не маюць у гэтым патрэбы, упэўнена збіраюцца чакаць вечара.
Дастаюць Мішкава мяса. Каб пагрэцца, наліваюць сабе ў шклянкі самагонкі і п'юць з чоканнем, як за сталом у гасцях.
А ждорава, калі ўсё прадбачыш! — выхваляецца Мішка.— У бок грэе дыван з воўны, а з сярэдзіны — малачко!
Ад шалёнай кароўкі! — пырскае Віктар.
Піце, чорт вас бяры, а мяне да вясны не будзіць!
Кладуся пад куст. Скрозь дрымоту бачу, як Мішка, спакаваўшы торбу, згарнуў далонь трубачкай, прыставіў яе да вока і разглядае нешта, нібы ў бінокль,— то на небе, то ў хваінцы. Як скрозь туман кранае мяне здагадка: усе мастакі, фатографы выбіраюць гэтак аб'екты для кадра і эцюды!
Пранікаюся пашанай да сябра, засынаю.
Пад вечар прачынаюся свежым, а сябры мае — раздражнёныя, абяссіленыя, з пашарэлымі тварамі. Божа, столькі дарогі наперадзе, што з гэтымі дзецьмі рабіць стану!
Пры хадзьбе хлопцы пакрысе весялеюць.
Балота. Дарогу перасякае рэчка. Знаходзім кладку. Зноў натыкаемся на ваду...
Пад мястэчкам Свіслач пачынаюць нам пяяць другія пеўні. Пакуль абысці горад, развіднела зусім, а там — чыгунка, на ёй варта з мужыкоў. Адно пакажыся, так і пачнуць званіць у рэйкі.
Вяду хлопцаў проста ў горад. Свіслач з Мішкам ведаем, як сваю вёску,— наш раённы цэнтр. Яшчэ пануе каменданцкі час. Пустата і цішыня — нідзе ні жывой душы. Каб пад вокнамі на вяроўках не мерзла бялізна ды ў шыбах там-сям не жаўцела святло, можна было б падумаць, што мястэчка вымерла.
Крадучыся па-над плотам, дабіраемся да апошніх дамоў. У полі на белым фоне паказваецца горб пераезда, на ім — грамада людзей. Дзядзькі смаляць самасад і чакаюць світання, каб разысціся па хатах. Я нешта балбачу па-нямецку. Мішка адказвае мне па-польску, і людзей з пераезда бытта ветрам здувае. Падумалі, што са Свіслачы выйшлі на праверку немцы з бобікамі — бягуць па шпалах вартаваць.
Аддаляемся ад пераезда з кіламетр, і віднее зусім. Да лесу не дабегчы. Справа — пятачок хвойніку, збочваем у яго. Нізам скразіць і прабірае да касцей. Хлопцы выбіліся з сілы, змяніліся з твару, парабіліся злымі і ўспыльчывымі.
Сябрам абавязкова трэба адпачыць, ды заснуць на дварэ яны ўсё яшчэ не могуць. На гэты раз не сплю і я, загаворваю ім зубы. Хлопцы зноў спрабуюць глушыць самагонку, ды яна ўжо іх не бярэ — дзіва, бытта ў шклянкі булькаюць звычайную ваду!
Тады пакіньце хоць для лагера, калі яе не адчуваеце!— прашу.
Вітаміны нам патрэбны! — агрызаецца Мішка.
Адпраўляемся ламаць сухія галінкі, каб распаліць вогнішча: ліха яго бяры, бобікі мо і не заўважаць дыму з дарогі, а выйсця другога няма! Чакаем вечара, як вечнасці.
Ноччу валачомся ў бліжэйшую вёску. У старасты набіраем хлеба і ў вялізны кошык — сотні дзве яек, нарыхтаваных немцам. У цёплай хаце сяброў размарыла, хлопцы засынаюць на хаду. Не дапамагаюць ні ўгаворы, ні пострахі, ні штурханцы. Ім абодвум хочацца пападаць у сумёты і заснуць, а снег здаецца ім мяккай коўдрай, цягне да сябе бы магніт.
Трэба нешта прыдумаць.
У апошнім гумне бяру пару снапоў кулявой саломы, абцягваю, каб не смяціла, валаку сяброў далей ад вёскі. У лясочку салому рассці-лаю, загадваю хлопцам зняць верхнюю вопратку і боты. Прыціскаем-ся адзін да аднаго, накрываемся кажухамі, і Мішка з Віктарам ужо храпуць.
Ноччу нас шукаць тут не стануць. Цяпер гадзін восем вечара. Да чацвёртай раніцы хлопцы набяруцца сіл, а там яшчэ і да світання гадзіны дзве будзем мець на дарогу.
3
Прачынаюся першы.
Пад кажухамі — цяплынь, нібы ў лазні. Пячэ і ў твар — мякка, ласкава. Расплюшчваю вочы — на мяне ўставіліся вясёлыя і яскравыя промні. Ух, ты-ы, ужо гадзіны тры дня, сонца хіліцца к захаду! Затое цела такое свежае, лёгкае і моцнае, што, здаецца, адпіхнуўся б рука-мі і падскочыў бы ад зямлі на тры метры! На душы бадзёра, хочацца пацягнуцца з асалодай ды крэкнуць. Успамінаю — абудзіўся ад нейкай трывогі, нібы ў той вечар ля Штутгофа, у гумне баўэра.
Насцярожана азіраюся.
Мы на касагоры. Ліха на яго, ноччу ядловец здаваўся суцэльнай густой сцяной, а на самой справе ляжым амаль на адкрытым месцы. Унізе гасцінец з людзьмі. На гасцінцы расцягнулася з пятнаццаць фурманак. З падвод злазяць фігуркі ў мышыных шынялях ды неяк вяла выстройваюцца ў ланцуг фронтам да нас!
Штурхаю сяброў. Хлопцы адкрываюць вочы і здзіўлена на мяне глядзяць — чаго я ад іх хачу. Я нападаю на іх з кулакамі.
— Боты не налазяць! — з жахам кажа Мішка.
I ў мяне змакрэлі, не нацягну! — скардзіцца і Віктар.
Абувацца на босую нагу, шкарпэткі і анучы — у кішэню!
Паспешліва апранаемся, хапаем свае рэчы, нават — кошык з яйкамі, паўзём на гару. На шчасце, з рэдкіх кустоў чалавеку відаць усё, але сам ён невідочны. Гэта, мабыць, нас і ратуе.
На другім баку гары разглядваемся. Да вялікага лесу — кіламетр. Нідзе ні душы, адно сляпіць мільярдамі іскрынак снег. Немцы гэтаксама неахвотна строяцца, а нас усё не бачаць. Яны ўнізе, усё так жа здаюцца алавянымі салдацікамі, выцягваюцца ў ламаную лінію ды ідуць ужо да гары. Мы ў іх пад самым носам — дакінеш камень! Я ўспамінаю старых салдат, якія жылі ў нашай хаце. I гэтыя ваякі ідуць — бытта паншчыну адбываюць! «Гэта так, толькі ці ж мала мне было бяспечнасці на мосце ў Мальборгу, на нашым падворку, дакуль буду гэтакі легкадумны! — лаю сябе.— Паклаліся спаць, як на курорце!..»
Ану, да лесу! — кідаю.— Толькі не збівацца ў кучу! Мішка — пяцьдзесят крокаў улева, ты — управа!
Каб хто памераў час, мы напэўна пабілі б усе рэкорды па бегу на кіламетроўку. I перлі мы з азартнага жадання — выставіць немцаў у дурні! Ляцелі ды радаваліся лёгкасці і спрыту ўласнага дужага цела.
Праз пару хвілін, знямоглыя ад блажэннай, бадзёрай і ап’яняючай стомы, падаем сярод першых сосен.
Аддыхваемся, паварочваем галовы. Нікога. Сонца яшчэ больш наблізілася да гарызонта і страціла бляск. Здаецца — уратаваныя! Напруяшнне спадае.
То мо ляжам тут і дабяром яшчэ мінутак з шашшот? — шапялявіць Мішка.
Віктар ледзь не давіцца нервозным смехам ад жарту. Смяюся і я ды ўсё не магу сабе дараваць, што так ганебна праспаў: нельга ж бясконца спадзявацца на авось!
Не брашы! Лепш здымай боты, нацягвай шкарпэткі і наматвай анучы, бо ногі парэжаш!
А мне няма чаго наматваць — усё пагубляў!
Віншую! Цяпер ідзі басанож!
Давядзечча. А дзе мае «кацюшы»? З гарачкі шуды клаў, ждаечча...— Мішка дастае з кошыка гранаты, абцірае ад жаўтка ды шкарлупіны.— От яешні нарабіў!
Выкінь ты гэтыя жалязякі, яны ўсё роўна без запалаў! Такога дабра ў лагеры на кожным кроку!
Калісьці рамантуючы прыёмнікі, Мішка адкусваў дроцікі, павышчарбляў зубы. Таму ён цяпер і шапялявіць.
А ш чым я аштануша?
Марчыкаў сын абцірае іх аб нагавіцы, запіхвае за афіцэрскі пояс з зоркай. Нічога не скажаш, пяць гранат за поясам — грозны малюнак.
З-за пагорка паказваецца радочак цёмных фігурак. Алавяныя салдацікі пачынаюць сцягвацца ў адно месца.
От бы пальнуць па іх адсюль! — з сумам кажа Віктар.
Хочацца і мне. На жаль, маем толькі наган і адну вінтоўку без мушкі. Салдат, які ў сорак першым кінуў яе ў роў, замка пашкадаваў. Але ж і з замком цяпер карысці з яе — ніякай. Успамінаю кулямёт Дзегцярова, які ў мяне астаўся ляжаць на страшаўскім паўстанку. Не ўзяў з сабой у Гута-Міхаліну, каб не адабралі там, як пісталет. Цяпер шкадую.
Натрапілі на шляды!
I нешта знайшлі на снезе, разглядваюць!
Мае анучы! — радуецца Мішка.— Глядзі, глядзі, фрыц, прыглядайся добра! Панюхай яшчэ, па язык вазьмі! — крычыць.
Да збітых у гурбу немцаў падлятае энергічная фігура, тыкае рукой у наш бок. З трохсекундным спазненнем даносіцца крык афіцэрскай каманды. Салдаты неахвотна зноў выцягваюцца ў ланцуг.
А яны не надта спяшаюцца! — заўважае Віктар.
Баячча!
Мы іх, а яны — нас, го!
Зараз дойдуць сюды! Давайце глыбей у лес!
Мішка,— жартуе Віктар,— пакінь ім тут на пні адрас, то мо вышлюць анучы па пошце!
Па авія!
Мінімум — заказным, каб не прапалі!— не ўстрымліваюся і я.
Трывожна і весела. Углыбляемся ў лес.
4
Рана ўзрадаваліся. Сосны і кусты канчаюцца, перад намі адкрываецца пустое балота з рэчкай, а там — поле, шаша, уздоўж яе — вёска. I толькі за будынкамі, далёка, віднеецца зноў грэбень лесу, куды нам ісці. Бегчы туды? А калі за насыпам кулямёты? Чаму ў вёсцы — ні жывой душы?
Пакуль што — кладзіцеся, не маячце,— загадваю.— Давай перакусім!
У нас прачынаецца воўчы апетыт. З'ядаем мо па дзесятку сырых яек з хлебам. А ў гэты час ад сосен на вёску кладуцца ўсё новыя і растуць даўгія цені. Сонца вось-вось зойдзе, а цемра нас уратуе, толькі вытрымаць, не ўпароць гарачкі.
Мішка спахопліваецца:
Ха-алера, шклянкі немцам пакінуў на гары пад ядлаўцом! Шкада-а!.. А! голь на выдумкі багатая! — налівае самагонку ў шкарлупіну ад яйка, падносіць Віктару: — На, чада, прычашчайша! Входяшчае в уста не ошкверняет!..
Віктар бярэ асцярожна шкарлупіну двума пальцамі, спрытна перакульвае сабе ў рот, па-блазенску просіць:
Яшчэ!
Пачакай, чапер я!
Інтымнасць у сяброў атрымліваецца паценшай, шчырай і свойскай. Шкада, што не п'ю.
Мы і заўважыць не паспелі, калі на ўскраі лесу з'явіліся тры хлопцы ў падраных кажухах і ў пасталах. Вяскоўцаў не баімся, падпускаем іх бліжэй. Чуваць ужо галасы: напружаныя, ненатуральна вясёлыя. Чаго нам баяцца?..
Адзін чамусьці трымае пад пахай жмут сена. Падабраў яго, мусіць, на дарозе і нясе дадому. каб не марнавалася, як падабраў бы, напэўна, яго і я...
Хлопцы ўгледзелі нас і раптам паварочваюць. Што ж, і гэта яшчэ нічога не гаворыць. Цяпер такі час, калі ў лесе лепш з незнаёмымі не сустракацца.
Што яны вычаўпляюць? — з жахам дзівіцца Мішка.
Чорт іх ведае! — трывожуся і я.
А хлопцы на полі спыніліся. Адзін паднімае сена над галавой, другі яго падпальвае. Каб падпальваў запалкамі, я б яшчэ ні аб чым не здагадаўся б. Ён жа да жмута прытыкае бліскучую запальнічку, якая можа быць толькі ў немцаў і бобікаў. Сена адразу загараецца, слуп шэрага і густога дыму ўзлятае ледзь не на ўзровень сосен. Ад рэчкі і балота, якое здавалася такім мірным і пустым, даносіцца ўжо гергетанне немцаў — там таксама варушацца чалавечыя фігуркі, ў зялёна-шэрай уніформе, якая іх добра маскіравала ў кустах.
Засада!
Кідаемся назад у гушчар.
Ну і хло-опцы! — дзівіцца Мішка.
Вышкаленыя, нябось, ведалі, што з сабой браць — не бяздымную салому!
Я не магу апамятацца ад такой подласці. Тых, трынаццаць пар-тызан, выдалі таксама вось такія свае мярзотнікі. А сёння хто навёў на нас немцаў? Дзесьці недалёка адгэтуль, у Альбертыне, існуе цэлая школа для прадажнікаў з нашых, мясцовых людзей! Ух, як іх ненавіджу — куды больш за фашыстаў. Нават стрэліць па гадах няма чым.
У гушчары пануе змрок. Праз некалькі хвілін настае ноч — зорная, без месяца. Толькі дарэмна мы яе чакалі. Узяўся марозік, снег скрыпіць, бытта лазіш па гары бітага шкла — нас чуваць за паўкіламетра! Прытойваемся, слухаем. Вакол лесу вішчаць нямецкія боты — ужык-ужык! ужык-ужык!..
Блакіравалі! — устрывожана шэпча Віктар.— Каюк нам!
А ты паплач, дапаможа! — абрываю яго.
Але і ў мяне на душы трывожна. Пакуль цёмна, немцы сюды не палезуць. А днём? Дурні будуць, калі ўпусцяць такую магчымасць!..
Паспрабуем на пальчыках! — прапаную.
Цяпер скрыпіць менш. Падкрадваемся да краю, заміраем. Адусюль наперарэз нам пруцца немцы з паліцаямі, і нават чуваць, як адны адным крычаць! Тыкаемся ў супрацьлеглы бок — тое самае! Азартная гульня, хто каго. Трэба на гвалт штосьці прыдумаць. Пад елкамі снегу няма. На бяду, елкі не растуць радком, мусім доўга пят-ляць.
Нарэшце выбіраемся на край. Там ціха. Ад лесу ў поле цягнуцца чорныя пункцірчыкі, дзе плуг вывернуў скібы, а вецер здзьмуў снег. Унь на цьмяным гарызонце — грэбень лесу, там наш ратунак!
Паўзём па храпе, бяжым. Пачынае днець. Падаем у хвойнічак, прытойваемся. Стомы не адчуваем, спаць не хочацца: выспаліся ў запас, ледзь не суткі праваляліся пад цёплымі кажухамі!
Сядзім ужо ўсхваляваныя і баімся кожнага шолаху — няма горш той небяспекі, памеры якой ты не ведаеш і нават не маеш уяўлення, адкуль яе чакаць! Вакол пяюць пеўні, гарланяць немцы, скрыпяць журавы, брэшуць сабакі, стукаюць дзверцы ў машынах, гудуць маторы. Фашысты недзе блізка, ходзяць па хатах, мо вядуць допыт, Шукаюць слядоў, толькі высунь галаву!
Нам горача.
Я ўжо гадоў з дванаццаць не адчуваў пахаў. Яшчэ калі хадзіў у пачатковую школу, часта прастуджваўся, мае органы абаняння цалкам атрафіраваліся, і цяпер пахне што ці смярдзіць, а для мяне — усё роўна.
Нешта ў кустах залапатала. Ужо такі грукат, здаецца — на нас прэ бранявік! Мы згатовілі зброю, ціснемся да акасцянелай зямлі. I ў гэты момант напружанне даходзіць да такой стадыі, што ва мне абуджаецца якісьці дрэўні інстынкт чалавека-лесавіка і на хвіліну вяртаецца здольнасць адчуваць пахі. Не мае сябры з чулымі насамі, а я першы чую рэзкі смурод дзічыны.
Заяц!
Яшчэ касога не ўбачыў, а ўжо абручы напружання спадаюць. Калі касавокі звярок выскоквае з-за кустоў, я нават палохаю яго. Бедны выдае чыста чалавечы стогн і нырае ўбок.
Во, нават ёсць такія, што нас яшчэ баяцца! Годзе дрыжаць, як зайцы пад кустамі, адкрывайце торбы! — загадваю.— Немцы, нябось, паснедалі ўжо і каву выпілі сваю!
Шкада, кошык кінулі ў лесе! — уздыхае Мішка.— Заглянем, што ў мяне ў торбе!..
А мо немцы гэтак уз'еліся на нас, што мы іхнія яйкі ўчора пажэрлі? — пытаецца Віктар.
Яго худзенькі тварык сіліцца на ўсмешку, а выходзіць жаласлівая грымаса. Затое сінія вочы гараць.
Усе траіх як бы прачынаемся ад трывогі, смялеем і больш не чуем ніякіх падазроных гукаў. Усё нам здаецца ўжо мірным і спакойным, а ў сваім целе зноў адчуваем мускульную радасць, блажэнную пругкасць і спрыт.
5
Ноччу мы адмахалі кіламетраў з сорак і раніцой выходзім да першага партызанскага прыстанішча. Зямлянку днём немцы ўзар-валі. Каб Мішка не спазніўся са зборамі і выйшлі мы са Страшава на дзень раней, каб не праспалі на касагоры, то, хто ведае, ці не трапілі б на іх.
Адгадай, дзе лепш.
Зноў прабіраемся некалькі начэй на паўднёвы ўсход.
Нашы торбы танчэюць, думай яшчэ і пра харчы. На шашы Пру-жаны — Ружаны немцы нас ганяюць яшчэ раз, а Мішка ўмудраецца згубіць шапку. Але цяпер не бяда — партызанская зона за шашой!
На край Гутаміхалінскага лесу прыбываем мы толькі аж на дзевятыя суткі. Як на злосць, выпаў глыбокі снег, прыкрыў усе дарогі і сляды. Просекі аднолькавыя, но ведаю, якой дабірацца да лагера. Непатрэбныя — замініраваны, перакапаныя «воўчымі ямамі», хадзіць усляпую — самагубства.
Вяду сваіх хлопцаў па компасу. Цягнемся паўдня — ні разведчыкаў, ні заслонаў, ні слядоў. Мішка вафельным брудным ручніком абвязвае сабе лысіну і ад мяне не адстае ні на крок. Ён увайшоў у рытм паходу. Нават захапляецца зімовым пейзажам лесу. Часамі нават мушу яго падганяць: прыклаўшы трубачкай далонь да вока, стаіць, дзівіцца на кроны, ад чаго і я спыняюся ды спрабую зра-зумець — што ж ён там бачыць такое? Нічога асаблівага. Толькі ад чысціні марознага паветра на фоне нябеснай сінявы мог бы палічыць, здаецца, кожную шышачку, кожную іголачку на сасне! Затое Віктар паабдзіраў ногі, выбіўся з сілы, страціў надзею і зусім раскіс.
Пакі-іньце тут мяне,— ные,— не мучцеся!
Плакса, маўчы, бо і праўда пакінем! — шыпіць на яго сябар.— Успомні, як ты прасіўша ў леш, не даваў мне ходу!
Словы на яго ўжо не дзейнічагоць. Супроць хлапца не магу стрымаць злосці і я: было б з-за чаго так раскісаць, усяго дзевяць дзён хадзьбы!
Ліха на яго, недзе ж тут павінны абавязкова пачынацца сямейныя лагеры, імі ўсеяна ўся Гута па краях! А мо за гэты час немцы прачасалі лес — я ж не быў у лагеры з месяц! Куды нам дзявацца тады?! От будзе фокус!..
Віктара бяром пад пахі, валачом. На некранутай белізне астаюцца два глыбокія раўчакі ад яго безуладных ног. Стамляюся хутка і я, стамляецца і Мішка. На палянцы ломім яловыя лапкі, кладзём на іх Віктара, накрываем сваім кажухом.
Чакай тут. Хутка вернемся.
Хло-опцы, дастрэльце мяне, я нікому не патрэбен ужэ, не хачу болей жыць!..
Плакса!.. Забяры ў яго нож! — загадваю Мішу і адпраўляюся на пошукі.— Давай за мной!
Чуецца шастанне пілы. Два старыя рыхтуюць бярэзіну на дровы. Дзядзькі з сямейнага лагера. Бяром у іх сані, вязём хворага да зямлянкі. Віктарам займаюцца жанчыны.
6
Праз пару гадзін дрывасек вязе нас у лагер баявых атрадаў.
Выязджаем на знаёмую партызанскую магістраль. На ёй рух, нібы на гарадской вуліцы. Мінаюць нас конныя ды пешыя, узброеныя да зубоў хлопцы і прыглядаюцца — што за дзіва?
З ухутанай шыяй, з абкручанымі ў жаночыя хусткі нагамі ляжыць у санях Віктар — бытта партызан пасля ранення ў сур'ёзнай баявой аперацыі.
А чаго варты мой Мішка! Паважны позірк. За поясам гранаты. У высокай папасе з рыжай аўчыны, якую падараваў яму дзед з сямейнага лагера. Твар зарос густым і шэрым шчаціннем, вочы дапытлівыя і сур'ёзныя.
Хлопцы, Махно аб'явіўся ў Гута-Міхаліне!— жартуюць партызаны.
От бы Гітлер яго ўбачыў — вайне адразу б канец!
Та дзі-іва!..
Мішка не міргне нават і вокам.
Я з годнасцю дазваляю ім глядзець на сваё войска. Няважна, што малое. Група. Толькі цяпер усведамляю наш учынак — ганялі нас, лавілі, перашкаджалі, а мы — амаль без зброі — прайшлі! Я ўжо якісьці як бы не той. Мяне распірае — спартыўнае не спартыўнае, мужчынскае не мужчынскае, ні з чым не параўнанае глыбокае здавальненне ад пераадоленых перашкод — я сам сябе за гэта паважаю, я вырас у сваіх вачах!
Здалёк пазнаю нашага Лысага. Фурманка пад'язджае бліжэй. Так, едзе харошы, любы, дарагі і гэтак даўно мной жаданы — недарэка Кулеша!
Здароў, Мікалай! — крычу, узрадаваны, бытта сваяку ці роднаму чалавеку.
Кулеша талопіць на мяне квадратныя вочы.
Здароў... Гэта — ты-ы?
Кажы, што ў вас там чуваць?
Анічога...
Як гэта — за столькі часу нічога не выдарылася?
А што мела быць?
Усе жывыя?
Халера іх не брала.
I нікуды ніхто не пайшоў?
Эк! — трасе ён галавой.
I капітан дома?
Ну. Толькі я, во, еду.
I ў тых самых зямлянках жывеце?
Ну. А чаго мелі перабірацца?
Куды ж ты выбраўся?
У Залешаны. Па малако.
Малако-о? А каму яно спатрэбілася?
Радыстка загрубела.
?!
Цяпер ужо і малако будзеш вазіць, пачакай...
У мяне аднімае мову, а на душы — бытта вылілі вядро памыяў. Стаім, маўчым. Пацяшаю сябе, што ахламону Кулешы няцяжка і збрахаць.
Трэба ехаць...— Мікалай б'е ляйчынай Лысага: — Ну, зараза, пайшоў!
Куды ты? — спахопліваюся.— Пастой, заварочвай каня! Перакладзём табе хворага, а сані адпусцім назад!
Унрошваць Кулешу не трэба.
Давай, перакладвай,— абыякава кажа ён ды нязграбна заварочвае каня.
1
Здаў я рапарт капітану, і нам вызначылі аж трое сутак адначынку.
На другі дзень прачынаюся позна і не ведаю, што рабіць. Нашы партызаны разбрыліся хто куды. Нават Мішка адправіўся на кухню заляцацца да Марусі. У кутку на саломе цяжка дыхае праз сон хворы Віктар. I мне не лягчэй.
Ну, добра, нічога не буду рабіць сёння, заўтра. А што далей?
Недзе зрушылі з устояў немцаў, пруць і пруць іх на захад. Партызаны з гутаміхалінскіх брыгад самі ходзяць на засады, дыверсіі, скубуць і скубуць фашыстаў. А я? Адлежуся, і зноў шыкуйся на пост ахоўваць зямлянкі, хоць іх сцеражэ і гарнізонная варта. Раніцой паднімайся па сігналу, слухай прыдзіркі вечна нездаволенага старшыны, сустракайся з радысткай, якую не хацеў бы ніколі нават бачыць. Праз два дні пачнуць пасылаць з Кулешай на вёску, а Меер прыстане з шахматамі, ведаючы, што абыграе...
Ух, якімі жудасна прыемнымі ўспамінаюцца хвіліны, калі мы ўтрох з вялізным кошыкам яек і з буханкамі хлеба, як калясо, пад пахай — уцякалі, хаваліся, дражніліся з немцамі. Загінуць так, і то — раскоша!
З роспаччу пераварочваюся на жывот і ўдыхаю пах прэлага лісця і перасушанай саломы.
У зямлянку ўваходзіць Саша Сляпуха — камандзір групы, з каторым мы вырушалі пад Беласток.
Ты ўжо тут? Здароў!
Здароў! — узрадаваны сядаю на нары.— Учора пад вечар прыбылі!
Насуперак свайму несімпатычнаму прозвішчу Сашка — рослы, цёмна-русы прыгажун у начышчаных да бляску ботах нямецкага афіцэра, у сініх галіфэ і ў новым карычневым пінжаку. Хлапец увесь сабраны, падцягнуты, паголены. А што яму? Вольны казак!
Пад пругкім целам скрыпіць лава. Сашка бачыць Віктара.
Новенькі?
Прыйшоў разам, ды захварэў,— тлумачу.
Я чуў, што ты выканаў заданне з бляскам.
От, такі там бляск... Што было загадана, я пастараўся зрабіць.
Сашка вымае тытунь, закурвае. Па вачах бачу — штосьці хоча сказаць. Насцярожваюся — што здарылася?
Ну ж і дасталося за цябе, брат ты мо-ой! — прызнаецца нарэшце і зацягваецца дымам.
За мяне-е? — нічога не разумею.
Што адпусціў з-пад Хрустава тады аднаго.
Як жа ты мог не адпусціць, Саша,— я ж не з тваёй брыгады?!
Сашка з палітаваннем мерае мяне з ног да галавы прыжмуранымі вачыма, тлумачыць:
Калі выходзілі з лагера, атрымаў заданне дзень і ноч не спускаць з цябе вока. Ваш Чыгроў загадаў, як толькі заўважу што — адразу страляць!
У мяне-е?
...
Не, ты праўду кажаш?!. Паўтары!
I яшчэ — не адпускаць ні на крок аднаго. У тваёй вёсцы добра прыгледзецца, распытаць людзей, з якога лагера ты ўцёк. Дзеля гэтага і Кулешу з табой пасылалі, ты хіба не зразумеў?
?!
Але ў Чыгрова на яго надзея была малая...
Ліха на яго, а я дзівіўся, навошта сунуць гэтага недарэку? Для слежкі, выходзіць! I каго? Ворага майго! Павар'явалі яны, ці што?!
Тактыка Чыгрова... Кулеша потым паказаў Марусі пухіры, медсястра выпісала яму тыдзень ляжання, а мне за тое, што адпусціў Кучынскага...
Пакуль што Сашу я нават не магу спачуваць — перажываю за сябе. Па скуры праходзіць мароз, сціскае сэрца. Колькі яшчэ будзе гэта працягвацца?
Ты мне спадабаўся, калі яшчэ мост узрывалі і мучыўся са скуламі. Я па інтуіцыі людзей адчуваю!.. Дарэчы, за табой тады ўвесь час хадзіў старшына. Хіба ты не заўважыў?
Хачу нешта сказаць, але словы застраюць у горле.
Я адразу махнуў рукой на ўсё — не стаў шпіёніць! — працягвае Сашка.— Потым адпусціў, бо бачыў — ты рвешся дамоў, табе хочацца нешта рабіць, ты — аж гарыш!.. Прывозім у лагер пабітых хлопцаў, а мяне начальнік асобага аддзела давай цягаць. Нават пару дзён сядзеў у лазні. Прыпомнілі мінулае...
Яго гісторыго ведаю. З пачатку вайны Сляпуху загадалі пайсці ў камендатуру паліцаем — у мястэчка, куды ён хадзіў у школу. Пры яго дапамозе камендатуру потым знішчылі. Сашка перайшоў у атрад. Праз пару дзён той, хто пасылаў яго ў паліцаі, загінуў. Сашка застаўся з плямай.
Не ведаю, як адудзячыць сябра. Вінавата гляджу яму ў вочы.
Месяц не выпускалі з лагера. Вярнуўся ты — сёння адразу адпраўляюць пад Брэст! Адным словам, усё ў парадку. Засумаваў за справай, не магу дачакацца вечара!
Сашка з раскошным хрустам суставаў пацягваецца.
Мабыць, вялікі з мяне эгаіст. Хоць і ведаю, што лясы кішаць ад правакатараў і нямецкіх агентаў, але аніяк не магу паставіць сябе вышэй асабістых крыўд, падысці да насцярожанасці Чыгрова цвяроза і спакойна — заядае амбіцыя. Ледзь ужо не выю з роспачы. Дакуль будзе цягнуцца змора недаверу, што яшчэ трэба зрабіць, каб пазбавіцца яе? Хіба я вінаваты, што трапіў у лагер?
То чым вы цяпер займаецеся?
Гаспадарчымі аперацыямі...
Адно па хатах ездзіце бамбіць?
Пасылалі ў родную вёску, думаў — во, пачынаецца! — выбухаю.— Ажно...
Я Чыгрова разумею. Збіраць па штабах атрадаў звесткі могуць толькі дэсантнікі. Нашы камандзіры абы-каму нічога не скажуць. Чыгроў узяў тактыку правільную. Навошта ім наражацца на небяспеку, выходзіць з лагера, натыкацца на засады, мерзнуць на снезе, галадаць, падумай, калі можна ўсё рабіць таннейшым коштам? Шасцярым вашым дэсантнікам у раёнах не зробіш таго, што зробяць некалькі тысяч партызан. I дэсантнікі дзейнічаюць — нічога не скажаш. Дзень і ноч яны не вылазяць ад нашых разведчыкаў, прыгаршчамі чэрпаюць багаты матэрыял, а вы толькі дапамагаеце ім праславіцца.
Хоць ва мне і дагэтуль з'яўлялася крыўда на сваё начальства, але я з-за паважання да яго так думаць не смеў. Мяне разіць трапнасць заўвагі Сляпухі — робіцца аж страшна.
Выходзіць...
Маўчым. Цяжка ўздыхаю.
Зрэшты, у вашым гаспадарчым узводзе — адны інваліды ды недарэкі. Ім якраз тут і месца. Але табе, здароваму хлопцу?.. Дурань, уцякай у другое, бо тут скіснеш! Ты ж — жывы, актыўны чалавек!
Хіба можна пераходзіць куды хочаш? — з недаўменнем пытаюся.
Ты яшчэ бяжы да Чыгрова, спытай дазволу!
?!
Не ў арміі. Абы ўдалося, на тое і партызаны!..
Не веру сваім вушам: — што ён гаворыць?!
Ну, мне пара, бывай!
Пачакай, правяду! — хапаюся нацягваць боты.— Во, на табе гасцінца! — спахопліваюся ды лезу ў сваю сумку. Там я хаваў патроны для нагана, якія ўтаіў ад капітана.— На, усе забірай! — са злым і помслівым здавальненнем высыпаю іх сябру ў шапку.
У Сляпухі ад радасці гараць вочы.
Выбіраемся з зямлянкі. Насустрач нясецца Галя.
Таварыш Кучынскі, да капітана!
У мяне падкашваюцца ногі, абмірае сэрца. Халера, што мяне там яшчэ чакае?
2
У камандзірскай зямлянцы толькі Чыгроў з радысткай. Ух, як я цяпер абаіх ненавідзеў! Шчасце, у нашай групе строга патрабуюць вайсковыя рытуалы і «добры дзень» магу не гаварыць.
Таварыш капітан, радавы Кучынскі па вашаму загаду з'явіўся!
Вольна. Сядайце, таварыш Кучынскі.
Ужо і на «вы» перайшоў. Праверыў. Цяпер выцісне з сябе аптэкарскую дозу прыхільнасці. Чалавек — не кавалак матэрыі, якую можна спачатку абмацаць, абнюхаць, паўзірацца на святло, ці няма дзірак, спытацца пра цану, тады заказаць з яе шыць кашулю. Яму верыць трэба, капітан, без гэтага ім не пакіруеш; сэрца ў цябе няма!
Сядайце, сядайце, калі ласка, будзьце як дома, зараз пагутарым!
Робіцца млосна. Дзе стары лейтэнант, што мяне судзіў? З ім усё ж такі было б лягчэй! Апускаюся на табурэтку.
Пакуль капітан перабірае паперкі, гляджу на радыстку, нібы на чужую. З яе твару як бы хто выцягнуў крыху красак і сокаў, яна зрабілася яшчэ больш непрыгожай. У поясе туга падперазаная афіцэрскім рэменем, ад чаго здаецца танчэйшай. Чысціць дыск і адводзіць вочы ўбок. «Ага, няёмка! — упікаю яе, бытта паміж намі была ўмова.— Так табе і трэба, паскудніца!»
Гляджу з непрыязню і пагардай. Я ганьбую ёй. Ух, як хочацца пра гэта сказаць хоць вачыма. Але, хітрая, пазбягае майго позірку: старанна трэ пластмасавы круг. Тры, тры!..
Пераношу позірк на капітана.
Да мяне дайшла чутка, што вы арганізавалі яшчэ адну дыверсію, гэта праўда?
На старанна паголеным і гладкім твары добрая ўсмешка. «Ага, табе нешта ўжо трэба ад мяне? — раз'ядае рэўнасць маю душу.— «Сядайце, будзьце як до-ома!..» I дынамку круціць цяпер, напэўна, паклічаш?..»
На камандзіра гляджу ва ўпор.
Гладкі і масіўны падбародак выступае наперад, у цэнтры ямка — недарэчная дзірачка. Пальцы, якімі трымае мой рапарт,— тонкія, белыя. На галаве выразна выступае лысіна, і цёмныя валасы толькі зверху прыкрываюць голую мясціну з шэра-папялястым пухам. Воўна афіцэрскага кажушка на адваротах — пухкая, чысценькая. Калісьці ўсё гэта мне імпанавала, а цяпер здаецца такім звычайным, неціка-вым і сам капітан — старым і беларучкай. Цьфу, было кім захапляцца!
Прыкідваюся, што не разумею, аб чым гаворка.
Поезд пусцілі пад адхон! — тлумачыць.— Чаму ж вы прамаўчалі?
А!.. Яго пускалі людзі з маёй вёскі, а не я, таварыш капітан!
I гэта ведаю,— усміхаецца ён ды стараецца гаварыць дабрадушна.— Але ж калі б не было на той час вас, хіба сяляне здагадаліся зрабіць дыверсію?
Не.
Напэўна?
Напэўна.
Маеце тады поўнае права лічыць, што арганізавалі яе вы. Напішыце і пра гэта рапарт. Магчыма, вас яшчэ і да ўзнагароды прадстаўлю!
Гм, навошта яшчэ пісаць? Разбілі эшалон, і ладна, няхай немцы бядуюць! Не на судзе ж мы! Патрэбна каму-небудзь пісаніна!.. «Да ўзнагароды»?
Успамінаю непрыемнасці, якія спазнаў я ад гэтага чалавека. Фігу з макам, прадставіш! Хітранькі! Табе рапарт самому патрэбен!
Не ведаю, што казаць, і маўчу. Галя борзда пастуквае дэталямі, складвае іх і падаецца да выхада.
Калі дзяўчына пакінула зямлянку, зрабілася сумна. А капітан стаў адразу дзелавы.
Мы — тэрмометры фронту ў тыле ворага. Дыверсіі не наша справа. Даваў я інструкцыю выкарыстаць тол у выключным выпадку?
Давалі, таварыш капітан...
I так будзем з вамі дзейнічаць і далей! Добра, што эшалон пусцілі, але для нас гэта не галоўнае.
Ён уважліва глядзіць у паперку, цягне па складах:
Грэ-бень-чык ці Гры-бень-чык. Прозвішча вашага сябра?
Пытаецца пра Мішку? Звалі яго ў нас проста — Марчыкаў сын, а бацьку — стары Марчык. Прозвішчаў іхніх ніколі ў Страшаве не ўпаміналі. Звычайна, як на вёсцы. Я нават не ведаю, як зваць маю бабу з Бялявіч. Каб сказаць, напрыклад, якое прозвішча ў Лукашовай Настусі, мне трэба ўспомніць, што напісана на сіняй бляшанай шыльдачцы пад страхой, якая вісіць яшчэ з часоў буржуазнай Польшчы, а ў Марчыка нават і дошчачкі такой няма — лайдак, бляху на што-небудзь садраў. Ці змагу капітану вытлумачыць? Яшчэ падумае — мы ў зговары ды вось выявіўся ўлік.
Адным словам, у пытанні камандзіра адчуваю небяспеку і не спяшаюся з адказам. Як выкруціцца? Мішкіна прозвішча называла польская газета, калі пісала аб працэсе шпіёнаў у Гродна, і я ганарыўся, што маю такога земляка. I праўда, здаецца, тое прозвішча мела адносіны да грэбеня.
Так точна, таварыш капітан, Грэбеньчык!
Ён алоўкам дакранаецца да паперкі, кладзе ў планшэт. Вывалакае фотаапарат.
Гэта вы бачылі?
Яшчэ б! Мішкавага «Кодака» ведае ў маёй вёсцы і малы і стары, без яго не абыходзіліся ні вяселле, ні радзіны, ні мярліны, ні провады да войска.
Так точна.
Для чаго ён узяў апарат?
Мішка? Каб фатагр...
Халадзею. Марчыкаў сын сядзеў пяць гадоў у адзіночнай камеры Гродзенскай турмы за збор вайсковых звестак для СССР. Намерваюся кінуць Чыгрову пераканаўчы аргумент. Але раптам мне здаецца, што яго гэта толькі насцярожыць яшчэ больш.
Я ведаю яго з дзяцінства!
Вы — ведалі. Гэта было ў мінулым. Потым вы больш года не яшлі ў вёсцы, так?
Ну і што?
Невядома, кім стаў за гэты час ён. Для нямецкай разведкі здымкі з Гута-Міхаліны — скарб.
Па-твойму, яго немцы падаслалі з апаратам сюды?!. Гаварыць так пра Марчыкава сына — абражаць жывых і мёртвых страшаўцаў, якія пазіравалі перад Мішкавым аб'ектывам. Агортвае жах: добра, што выкруціўся з прозвішчам. Ото ж заблытаўся б — з адной вёскі, а не ведаю, як зваць!
Ладна! — шпурляе ён апарат на нары, як непатрэбную цацку.— Мы яго ў вашага сябра часова забіраем і вернем толькі пасля вайны. А вам загадваю: калі ўжо здарылася так з цягніком, аформіце як належыць.
Слухаю, таварыш капітан!
Вось чыстая папера. Тэрмін — да заўтра!
Ёсць, таварыш капітан!
Раблю пакорны выгляд твару і пра сябе злараднічаю: «Ліха цябе бяры, з табой не дамовішся! Яшчэ не ведаеш, што ў Каралёўскім лесе рабочыя з Падзалук злавілі немца-вар'ята, а то і вар'яцтва яго прымусіў бы прыпісаць мне! I пра магнітную міну, што ў лесніка, не ведаеш!..»
Паварочваюся да дзвярэй, але Чыгроў усё не адпускае. Ён працягвае паперку, якую я напісаў яшчэ ўчора.
Тут гаворыцца пра стрэлку. Трэба напісаць дакладна, на колькі гадзін вывелі са строю чыгунку.
Я ж дакладваў: праз Валілы гадзіны дзве не хадзілі паязды, стаялі на суседніх станцыях! Немцы пуць адрамантавалі і зноў іх пусцілі! А вось траіх сялян... забралі!
Што ж, трэба было падумаць пра людзей, пакуль узрываць! Калі ж так ужо здарылася, слёз пускаць не станем, не да гэтага — пасля вайны паплачам над іх магіламі!.. Напішыце ў акце: руху на чыгунцы Ваўкавыск — Беласток не было столькі і столькі гадзін, тады і тады!
Ну і што? Паміж гэтымі гарадамі мо з дваццаць станцый ды паўстанкаў. На некаторых цягнікі па плану спыняюцца на паўгадзіны. Пасля дыверсіі стаянкі немцы скарацілі, і кожны цягнік усё роўна прыйшоў у Беласток ці Ваўкавыск у вызначаны час. Што нямецкі фронт ад гэтага прайграў, якая палёгка была нашаму?
У вас, Кучынскі, адразу адчуваецца невайсковы чалавек! — бярэцца ён за мяне інакш.— У нашай прафесіі мусіць быць сказана дакладна, дзе, што і як. Гэтыя звесткі падсумуюць у штабе і выведуць поўную карціну.
Але я болей яго не слухаю, думаю пра іншае.
А мо толькі так здалося, што Галя перамянілася? У яе ж — такая самая фігура!.. Дарэмна брэшуць?!. Таксама знайшоў каго слухаць — Кулешу. Вось жа не змагла перанесці капітанавы прыдзіркі, уцякла з зямлянкі!.. Цікава, што б сказала, каб не было Сляпухі са мной. Трэба ж яму зайсці якраз у такі момант!
Бярыце рапарт і перапісвайце!
Слухаю. Дазвольце ісці!
Чаго вы за кожным разам ускокваеце? — злуе.— Скажу, калі будзе трэба!
Саджуся.
Яшчэ: забараняю вам расказваць каму-небудзь пра ўсё, што бачылі ў сваёй мясцовасці. Другія камандзіры, мажліва, будуць пытацца, але вы шліце іх да мяне, ясна?
Так точна!
Цяпер можаце адпраўляцца.
Слухаю, таварыш капітан!
Раблю паварот праз левае плячо, адбіваю тры крокі і вылятаю на свежае паветра.
На дварэ пануе цішыня. Са снегу ўзнімаецца пара. Сям-там уюцца дымкі ад комінаў — ляніва, не ведаючы, куды дзявацца. Пад ботамі хрумсціць лядок у лужынах. Канчаецца сакавік. Хоць лес цяпер — акумулятар холаду, але і ў ім адчуваецца блізкасць вясны. Весела цвыркаюць птушкі, абіваюць з галінак іней, дурэюць. Неба высокае, сіняе. Дзе-нідзе праз кроны прабіліся густыя промні сонца, і выглядае так, бытта ад кронаў да зямлі хтосьці нацягнуў туга, як струны, сушыцца стужкі марлі. А на полі ўжо дзесьці паруюць праталіны, звініць першы жаўрук.
Душа рвецца да работы. Нерашуча тапчуся ля сваёй зямлянкі: заходзіць ці не? Ну, дам дакладную, а тады што? Рыхтуйся ехаць за фуражом. Не паеду — старшына выжане на паляну займацца страявой. З-за таго, што бяздарнасць Кулеша не можа ўзяць на плячо вінтоўку па ўставу, тырчы на паляне з раніцы да вечара! Навошта партызану страявая? У лепшым выпадку праз месяц пашлюць у Страшава «мераць тэмпературу» — даведацца, дзе, колькі стаіць немцаў, запісаць прозвішчы новых здраднікаў, якія новыя самалёты з'явіліся на аэрадроме. Гэткае заданне з не меншым поспехам выканае і цётка Кірыліха. Хочацца быць агнём, толам, дынамітам, а не — тэрмометрам.
Неахвотна апускаюся ў сваю зямлянку.
3
Даклада ад мяне капітан такі і не дачакаўся. З-за Скарыпіна.
Здароў, цёзка! — крычыць ён, улятаючы.— Ты чаго ў такую пару вэндзішся тут у нары?
Сваім вачам не веру: Скарыпін і не Скарыпін! Упэўнены, шчаслівы, з новенькім аўтаматам на шыі і ТТ на баку. Увесь ззяе ад бадзёрасці і здароўя.
— Пішу начальству справаздачу.
Зыркае на Віктара.
Новы. Прыйшоў разам са Страшава.
Тваіх дэсантнікаў тут няма? — пытаецца насцярожана.
Няма, не бойся! Гэты — хворы і ўсё спіць. Высокая тэмпература!.. Кажы, што маеш. А зброя на табе — са склада, ці што?
Даставілі самалётам, калі ты хадзіў пад Беласток,— ажыўлена ўспамінае.— Ведаеш, нават прыслалі пару цюкоў лыж! Наскідалі, а снегу — ужо няма!.. Ха, Петрасян падбег да цюкоў, разрэзаў брызент, крычыць: «Канкі-і, канкі-і!» Цяпер увесь лагер так яго дражніць!
Я не смяюся.
Ты чуў? — не супакойваецца хлапец.— Прыйшоў наш камбрыг, Вайцяхоўскі!
Радасць мне вялікая.
Хадзем, пазнаёмлю! Цікавы чалавек вельмі! Горны інжынер! Дэсантнік! Капітан!
Здзівіў! У нас свой — і дэсантнік, і капітан.
Дуралей! Ён збіраецца з брыгадай у вашы краі. Хоча цябе паслухаць, што там бачыў. Месца дыслакацыі нашых атрадаў — паміж Гродна і Беластокам, у тваім якраз лесе, дзе лесніком Карповіч, мы ж тут толькі зімавалі. Хопіць вылежвацца, збіраемся на старое месца!
Ідуць туды? Пачынаю вагацца.
Юда. Прадаў Чыгрову, а цяпер яшчэ і падбухторваеш супроць яго?
Хадзем, хадзем! — цягне он мяне за рукаў.
Пачакай, думаеш, у нас так проста?
Буджу Віктара, прашу:
Спытаюць, дзе я, скажы — у лазні, разумееш, Віця?
Крочым са Скарыпіным. Алёша не змаўкае:
Гэта ваш такі нелюдзівы. Прызвычаіўся ў кожным чалавеку бачыць ворага народа Вайцяхоўскі ведаеш які?
Цёзка аж захлынаецца захапленнем. Дыханне цяпер у яго чыстае, як у дзіцяці. Вочы гараць.
Усе яны аднолькавыя,— прыкідваюся ўсё пакрыўджаным.
У-у, тады ты яшчэ не бачыў сапраўдных людзей! Паслухай. Ля Шаціл немцы нас блакіравалі. Тры дывізіі СС заперлі партызан у развілку Шчары і Нёмана. За вадой выставілі кулямёты, гарматы, браневікі і раніцой меліся выганяць, як зайцаў, пад агонь. Нават адпаведна аперацыю назвалі «Мокры мяшок». Сярод ночы правяраю пасты. Холадна. Дні два нічога не меў у роце і аслаб. Вакол нас у дзесяць разоў больш праціўніка. Трывожна, што будзе з намі, калі развіднее. Паверыш, баімся нават закурыць. Вартавыя пазашываліся ў кусты, не дыхаюць. I мая душа ў пятках. Падкрадваюся да вогнішча — і што ты думаеш? Вайцяхоўскі чытае партызанам Швейка, і ўсе рагочуць, аж кладуцца!
Перад Скарыпіным прыкідваюся, іграю нешчаслівага і далей. На самой справе я ўжо і Вайцяхоўскага бачыў: калі здарыўся трагічны выпадак, яшчэ да паходу ў Страшава.
Валокся я тады з мяшэчкам мукі — у брыгадзе на жорнах змалоў вядро пшаніцы кухару на зацірку — і спаткаў новых дэсантнікаў. Хлопцы ішлі з лазні. Я нават пастаяў, пазайздросціў ім. У ладных куртках з цыгейкавымі каўнярамі. З аўтаматамі новай маркі ППШ. Распараныя, чырвоныя, мардатыя і белазубыя хлопцы бесклапотна абсыпаліся снегам, дурэлі і рагаталі. Я ведаў, яны толькі што вярнуліся з шашы Брэст — Мінск, дзе разбілі калону машын, яшчэ не маглі супакоіцца.
Трах! — недалёка луспуў пісталетны стрэл.
Я падумаў — на кухні забілі карову на вячэру. Але хлопцы раптоўна змоўклі, насцярожыліся, а тады рынуліся ў ельнік. Падаўся туды і я.
Пад елачкай, у такой жа куртцы з цыгейкавым каўняром, ляжаў юнак, а побач валяліся яго пісталет і вушанка. Чарнявы і высокі прыгажун з вялізным маўзерам і камандзірскай сумкай на баку паклаў сабе на калені абвялую галаву хлапца з адкрытымі і застылымі вачыма, ляпаў далонню па ўжо пашарэлым твары, як бы хацеў хлопца абудзіць, і прасіў:
Ко-оля, не трэ-эба!..
А здарылася вось што.
Яшчэ на Вялікай зямлі маладыя дэсантнікі ў таямніцы ад камандзіра пакляліся не трусіць і не прадаваць адзін аднаго, а калі ж хто парушыць прысягу, павінен застрэліцца. На шашы наперадзе сядзеў Мікалай Сініцын, і было ўсім відаць, як хлапец сяды-тады прыгінаўся да зямлі ад чаргі нямецкага кулямёта.
Ідучы з лазні, успамінаючы свой першы бой, нехта жартам і ўпікнуў Сініцына:
— Але ж ты, Колька, і кланяўся нямецкім: кулям, хто б падумаў на цябе!..
Сказаў так дэсантнік і забыўся. Ён не заўважыў, што Сініцын адразу адстаў.
Крочылі сабе хлопцы па дарожцы далей ды прызнаваліся, як кожнаму было страшна ў першым баі і як яны перажывалі. Вайцяхоўскі якраз даганяў групу. Убачыў свайго дэсантніка пад елачкай з пісталетам, ды было ўжо позна.
Чарнявы мужчына цяпер хацеў хлапца ўваскрасіць, удыхнуць у яго сваю душу. Ён загадваў, маліў, выпрошваў:
Ко-оленька!.. Ко-оля, Сіні-іцын!.. Пачака-ай, дура-чо-ок, не трэ-эба!..
Пабачыўшы, што яму нічога ўжо не дапаможа, камандзір выпусціў яшчэ з мокрымі валасамі галаву на снег і з адчаем звярнуўся да дэсантнікаў:
У чым спра-ава? Што вы вы-ычаўплі з ім? Што ў вас зда-арылася? Якая таямніца крыецца тут?
Мне тады найбольш запомніліся ашалелыя ад неўразумнага адчаю, болю і дакору карыя вочы камандзіра. Не магу ўявіць сабе, каб наш за свайго чалавека гэтак перажываў.
— ...Во, нашыя цяпер тут! — паказвае Скарыпін.
У беразнячку — новыя зямлянкі.
4
Уваходзім у самую вялікую зямлянку. На сценах — дэсантныя курткі, аўтаматы, палявыя сумкі, маўзеры ў драўляных кабурах. Усё дабротнае, унушальнае.
Нават самая зямлянка зроблена не так, як нашы. Цэлая казарма! Вокны вялізныя і не збоку, а над галавой, таму ўсярэдзіне відна, нібы знаходзіліся мы на двары. У памяшканні горача. Пасярэдзіне — стол, вакол яго — дужыя шыракатварыя хлопцы, пастрыжаныя ўсе пад вожык, як у Сініцына, з адкрытымі на грудзях белымі вайсковымі кашулямі.
Камбрыга пазнаю адразу. Ён сядзіць па-гаспадарску ў сярэдзіне кампаніі ў такой самай кашулі з яшчэ мокрымі смаляна-чорнымі валасамі і трымае карты. Астатнія ж глядзяць на яго і напружана чакаюць.
Таварыш капітан,— звяртаецца Скарыпін,— а вось і той самы Кучынскі!
Капітан паварочвае да мяне хударлявы і смуглы твар. Хітраватыя карыя вочы глядзяць са шчырай цікавасцю.
Гм, так ты вось які! — кажа ён з ноткамі гумару і цікавасці.
Губляюся — за камандзірам павярнулі ўсе галовы.
Прысаджвайся да нас!
Хлопцы дружна варушацца на лавах, даюць месца. Скарыпін сядае, а мне аднаму тырчаць няёмка. Каб не забіраць час на ўгаворы, ціснуся паміж Скарыпіным і незнаёмым. Адразу адчуваю сябе членам дружнай сямейкі.
Дазволіш ты нам, Алёша, даіграць?— звяртаецца Вайцяхоў-скі.— Мы ўжо канчаем.
Калі ласка...— чырванею і адначасна злуюся, што з мяне такая баба.
Камбрыг выкладвае карты на стол. Усе рагочуць.
Пеця, табе-е! — крычаць.
Папа-аўся, Пятро!
Нарэ-эшце!
Макаравіч, лезьце пад стол, мілы, лезьце! — прысуджае камусьці Вайцяхоўскі.
Адзін з белазубых і здаровых ігракоў вінавата крэкча, нязграбна сапраўды забіраецца задам пад стол.
Ну, што яму прысудзім? — пытаецца камбрыг сяброў.— Першае слова — гасцям. Ты, Кучынскі, што скажаш?
Губляюся да рэшты, паціскаю плячыма.
А Скарыпін?
Няхай пакажа, як лаецца яго цешча!
Старо-ое!
Было ўжо?
Не, пачакай, Скарыпін, я прыдумаў! Няхай раскажа, як будзе прасіцца ў яго Гітлерава жонка, калі мы зойдзем у Берлін, і што ён скажа ёй на гэта!
Здорава!
Гітлер не жанаты,- шапчу Алёшку.
Гітлер яе не мае! - пратэстуе ён.
Тады Герынгава!
I Гебельсіха!
Давай, Петрусёк, пачынай! Ну, чакаем!
I з-пад стала ляцяць ужо фразы. Нічога падобнага я яшчэ і не чуў. З мешаніны перакручаных руска-беларуска-польска-нямецкіх слоў мала што разабраць. Больш за ўсё там вульгарнай лаянкі і бессэнсоўнасці. Але сказана ўсё вобразна, з пачуццём. Хлопцы ржуць так, што са столі сыплецца нам за каўняры ды на галовы пясок. Наўрад ці смяяўся калі яшчэ я гэтак. Аж прэ з вачэй слёзы, займае дыханне.
Ну, хопіць, Макаравіч! Малайчына! Гатовы ўступаць у Берлін! Хлопцы, забірайце карты!
Камбрыг паварочваецца, падае руку.
- Я — Мікалай Калістратавіч, а гэта — мае сябры. Першы ад цябе — паш галоўны разведчык і самы хлёсткі кавалер Ліпічанскай пушчы Міця Табуноў. Колькі радыстак з-за яго, шэльмы, пераблытала радыограм у эфіры, ведае нават Масква!
Партызаны падтрымліваюць камбрыга, на нешта намякаюць. Твар майго суседа аж расплываецца ад здаволенай усмешкі.
Так па чарзе паціскаю руку ўсім прысутным. Камбрыг прад-стаўляе і каменціруе прозвішча кожнага дэсантніка. Яго дапаўняюць іншыя і рагочуць, як жарабцы. Ад сямейкі я ў захапленні.
Значыць, хадзіў да сябе пад Беласток? — паважнее каман-дзір і дастае з планшэта карту.— Ану, выкладвай, давай, што там бачыў!
Чаму маю таіцца перад такімі людзьмі? Што, Чыгроў манаполь узяў? Пайшоў ён да д'ябла, фармаліст дубовы! Гэтыя людзі мае звесткі выкарыстаюць супроць фашыстаў не так. Мне лёгка сабе іх уявіць у дзеянні.
I я пачынаю расказваць, што ведаю, ды вадзіць па кіламетроў-цы пальцам.
5
Неўзаметку ляціць час. Камбрыг з гонарам абводзіць вачыма сваіх арлоў, пытаецца:
Як мы табе падабаемся?
Здорава!
Праўда, хлопцы нішто?
О-о!
То пераходзь да нас!
Як пераходзіць? — палохаюся.— Петрасян жа атрымаў пятнаццаць кілаграмаў толу за мяне!
Няважна! — Вайцяхоўскі ловіць адразу тон і інтанацыю для майго настрою.— Якая нам з табой справа да Петрасяна і Чыгрова? Цябе ж у партызаны ўзяў Скарыпін, так?
Ён.
А Скарыпін — камандзір узвода нашага атрада! Петрасянаў-цы перадалі цябе незаконна. Вось як атрымалася, разумееш?
Вядома, незаконна!
Для чаго ж тады мы? Няўжо пакінем у бядзе свайго таварыша, хлопцы?— паўжартам, паўсур'ёзна пытаецца Вайцяхоўскі.
Вы-ыручым! — адзываецца дружны хор.
Не веру сваім вушам. Для мяне знайшоўся ратунак? Ці гэта праўда ці сніцца?
Прысягу ў Чыгрова прымаў?
Не.
Тады і фармальна да цябе не можа мець прэтэнзіі!
Петрасян, нябось, не свайго, а чужога партызана аддаў у гасузвод дэсантнікам! — устаўляе Табуноў.
За ладны кавалак узрыўчаткі — хітры армянін! Ён недзе і сам разумее, што — незаконна, абы ўдалося! Зрэшты, ці ён адзін такі? Кожны партызанскі камандзір камбінуе, як яму выгодней!
Пераходзь, Алёшка. А паслязаўтра разам адправімся ў твае краі.
Ух, як было б здорава!
Толькі я прывёў двух зомлякоў учора... Халера, з'ядзяць іх без мяне...
Забяром і іх!
Адзін вельмі хворы, не ходзіць нават.
Падумай сам, як лепш, табо відней.
Фактычна я ўжо падумаў. Тут патрэбны рызыка, рашучасць.
Віктару з месяц трэба вылежвацца, пра яго няма чаго і думаць. Узяць аднаго Мішку? Гэты яшчэ ўсім цешыцца і мяне не зразумее. Пасля Страшава для яго тут, на ўсім гатовым,— рай. Чакаць, пакуль паспее Марчыкаў сын,— не стане брыгады. Наўрад ці яшчэ калі падарыцца такі шанц. Забяру хлопцаў потым, калі будзе зручна.
Камбрыг робіцца заклапочаным.
Дарэчы, Алёша, ты не паракамендуеш, дзе б нам па дарозе папоўніць харчовыя запасы? — дае ён магчымасць, каб адужала маё рашэнне.— У нас — сто дваццаць ратоў, улічы. I ўсе паесці любяць!
Го, на дарозе вёсак жа шмат!
Не падыходзіць. Раніцой старасты дакладваюць у камендатуру, што за ноч узялі партызаны. Пералічваюць кожнае яйка, кожны кавалак хлеба і збанок малака. Маючы такія дадзеныя з цэлай акругі, дзяжурны афіцэр разносіць іх па карце. Праз пару дзён яму не цяжка вызначыць кірунак прасоўвання групы і колькасць людзей у ёй. Наш паход павінен стаць нечаканасцю для немцаў. Запасы ежы мусім зрабіць гэтак, каб немцы не заўважылі. У Гута-Міхаліне — тысяч з дзесяць едакоў, сам ведаеш, тут навокал падчысцілі пад бубен усе вёскі.
Хочацца выказаць паслугу гэтаму чалавеку, пахваліцца багаццем свайго краю. Я ўжо ведаю, як быць.
Успамінаю — перад Грунвальдам Ягела з дружынай у Белавежскай пушчы цэлую зіму паляваў на зуброў, тураў, дзікоў і аленяў. З дружынай сушыў мяса для арміі, рыхтаваўся да бітвы. Можа, і яе вынік быў такі, бо войска мела добрую харчовую базу!.. Потым гэтак забяспечвалі сябе мясам паўстанцы 18З1 года, а ў 186З-м — каліноўшчыкі. Але тэмп жыцця тады быў іншы. Тураў даўно выбілі, за драбязой цяпер жа не станеш ганяцца — няма часу.
У Белавежы засталося 14 зуброў. Іх не чапалі ні немцы, ні партызаны. Гэта і было тое месца ў свеце, дзе яшчэ ў натуральных умовах пасліся стэпныя веліканы. Наш вучоны Дземяшкевіч нават ахвяраваў сябе пачэснай мэце — захавання чалавецтву апошніх з магікан — і з пачатку вайны не пакідаў запаведніка.
Шкада пераводзіць рэдкіх звяроў. Але ж у зубровым стадзе замнога самцоў і жывуць яны нязгодна. Аднаго без шкоды для гэтага самага чалавецтва Дземяшкевіч, свой чалавек, зможа ахвяраваць для нас. Пасля вайны — расплодзяцца!
Па дарозе ў адным месцы — цэлае стада зуброў! Застрэлім аднаго, і ўсім хопіць,— запэўняю камбрыга.— Ведаю прыблізна, дзе іх знайсці ў пушчы!
— О-о, я зусім пра іх забыўся! — дзівіцца Табуноў. Вайцяхоўскі думае. Неўзабаве пачынаем усе мы лічыць. Забіты і выпатрашаны самец заважыць, мабыць, з тону. Тысячу кілаграмаў мяса падзяліць на сто дваццаць — паўпуда на брата, ды мяса не абы-якое! Гэтай за-праўкі брыгадзе прынамсі хопіць на пару тыдняў.
Ладна. Значыць, перайсці да нас згаджаешся? — здаволена пытае камбрыг.
Рэчы там засталіся.
Забяры і адразу назад!
Вылятаю на двор, і мне робіцца страшна. Дэзерцірую?! А чорт яго бяры! Чыгроў тут можа прасядзець да прыходу Чырвонай Арміі. Калі выйдзем з лесу, няхай карае.
6
Не ведаю, што было б, каб тады ў чыгроўскай зямлянцы застаў я сваіх хлопцаў. Мажліва, глянуў бы ў вочы Мішку і адмовіўся б ад задумы, усё ж такі пакідаць яго ў групе — подласць. Ды ён якраз, на маё шчасце, некуды з Марусяй знік. На нарах цяжка дыхае праз сон адзін Віктар.
Бытта злодзей, хапаю штутгофскую зялёную сумку ад процівагаза, выбягаю на двор і — у кусты. Адчуваю такую вінаватасць, нібы пад Штутгофам, калі пакідаў Валодзьку.
Цяпер з зямлянкі не выходзь,— раіць Вайцяхоўскі.— Пакуль не вырушым, патрываеш тут.
Вытрываем як-небудзь, таварыш камбрыг!
Табуноў, выдай яму аўтамат Колькі Сініцына і пісталет! На, Алёша, трымай зброю і пакажы сябе!..
Вечарам да нас набіваецца поўна народу. Адзін атрад збіраецца на заданне. Дзесьці ля Пружан суседняя брыгада наладжвае засаду. Вайцяхоўскі пасылае хлопцаў на падмогу. Атрад чакае, калі пададуць фурманкі.
Партызаны выкрываюць, што я ведаю нямецкую мову. Хлопцы ўраз падаставалі трафейныя дакументы, розныя паперкі, соваюць мне і дапытваюцца:
А тут што напісана?
Пачакайце, у мяне — цэлы сшытак нямецкіх вершаў! — успамінае начальнік разведкі і грэбаецца ў рэчавым мяшку.— Падабраў у забітага ля Баранавіч на чыгунцы. Перакладзі, паслухаем!
Гартаю тоўсты сшытак у клетку з цыратавай вокладачкай. Там сапраўды вершы. Хоць мала разбіраюся ў паэзіі, нават я бачу — вельмі ж прымітыўная.
— Не мармычы, чытай уголас! — падганяюць хлопцы. Яны разумеюць так: калі паэт, значыць — Лермантаў.
Усе чакаюць лірыкі. Хлопцаў расчароўваю — у маім перакладзе выходзіць беліберда. Бо ў нямецкім гучанні, напрыклад, слова «штранд» рыфмуецца з «фатэрлянд», а па-беларуску «бераг» і «радзіма» зусім не ў рыфму. Хвалююся і бесталкова тлумачу, чаму так атрымліваецца. Хлопцы пачынаюць сумнявацца ў маіх ведах. Запанавала няёмкая мінута.
Та-ак...— неакрэслена цягне нехта.
А во, тут, у газеце — раздзел гумару. От бы хто мог перакласці іхнія хохмы, парагаталі б! — дастае Табуноў «Зольдатэнцайтунг».
Анекдот у перакладзе гучыць таксама добра, калі толькі ён пабудаваны не на ігры слоў!
Я бяру газету і, каб рэабілітаваць сябе, з ходу перакладаю дыялогі:
«1. — Сёння была непрыемная сцэна. Мой сабака адгрыз руку суседскаму хлопчыку.
А што доктар?
Выпісаў слабіцельнага.
Хлопчыку?
Не. Сабаку.
— Мама, хачу пагуляць з брацікам!
Замаўчы! Думаеш, для тваёй дурной прыемнасці буду труну адчыняць?
— Мама, болей не хачу круціцца навокал!
Сціхні, бо і другую нагу прыб’ю да падлогі!»
Па меры таго як чытаю, у хлопцаў твары выдоўжваюцца, усе нямеюць. Змаўкаю — мабыць, хопіць. Чуваць разгубленыя воклічы:
Та-ак!..
Н-нда-а!..
Ото ж і гу-умар!..
Хвіліну ўсе перажываюць.
Хто дасць паперы на цыгарку?
Партызан дастае з кішэні складзены аркушок:
Во, лістоўка, пісьмо ад Гітлера. А ты, бадзяга, яшчэ і лаяўся, навошта падбіраю!
Табуноў бярэ кончыкамі пальцаў, пасцярожана чытае:
«Слаўным беларускім партызанам! Расстрэльвайце сваіх жыдоў-камісараў, пераходзьце да нас!»
Пётр Макаравіч, які лазіў пад стол, перабівае:
Ідэя!.. Хлопцы, далібог, давайце адкажам яму! Кучынскі перакладзе, і пашлём у Берлін!
Усе порабольшана згаджаюцца. Пятро дае мне аловак, садзяць у цэнтры да стала. Вырываю чыстую паперу са сшытка з вершамі, чакаю, Пятро дыктуе:
Бандыцкаму фюрэру, крываваму людаеду, сусветнаму абармоту і прахвосту Адольфу Гітлеру! Гэтую паперу пасылаюць у твае паганыя рукі беларускія партызаны з брыгады Кастуся Каліноўскага!.. Хлопцы, а далей што?
Падлятае Табуноў, крычыць:
Слухай, ты! Які гэта чорт паддаў табе ахвоты шукаць свае згубы на нашай зямлі? Сядзеў бы ты сабе ў сваім берлінскім логавішчы ды смуродзіў бы ў Германіі, ды не! Павяла цябе твая бандыцкая натура сюды! Са свайго фашысцкага свінуха палез ты ў наш зялёны агарод, нават тупога лыча не абскробшы, і ўся твая сабачня перла сюды на злом галавы, як бы яе зразу сто перуноў гнала. I ўскочыў ты, сукін сын, у такую калатушу, у якой здохнеш, а капытоў не выцягнеш!
Хлопцы рагочуць. Усхопліваецца Скарыпін, махае рукамі і дыктуе далей:
Берлінская свіння, цірольскі шчанок, смярдзючы разнік, нямецкі асёл, абдрыпаны ... к, і будзе табе скора каюк! Бо каб хоць крыху быў разумнейшы, то мог падумаць, што не табе зачапляцца з намі! Не такіх бачылі і галаву мылілі! А ты думаў, у нас не знойдзецца ўжо сілы, каб расквасіць табе тупую віславухую даўбешку? Хіба дрэнна табе пад Масквой нашы растаўклі нюхаўку?
Зноў рогат. Дыктуе ўжо трэці.
Ці доўга будзеш ацірацца па нашых сёлах і гарадах? Вядома, няма табе ўжо іншай рады, як перціся на ражон! У цябе цяпер то хвост угразне, то нос увязне! Куды ты ні папрэшся, усюды цябе лупяць, як сукінага сына, а ты ўсё хвалішся, што бярэш верх! Быў у нас такі Савоська-канакрад. Бывала, украдзе каня, дык яго зловяць, так накладуць па карку, што ён два тыдні чухаецца, а на трэці пачне выхваляцца, што вельмі ж назад адбіваўся добра. А нарэшце ён украў кабылу, і яму такіх плескачоў уляпілі, што ён неўзабаве і канакрадаўскі дух спусціў. Вось так, падла, выхваляўся, выхваляўся дый здох!
Зараз і з табой так будзе. Так штурханём цябе з нашай зямлі, што сваіх смярдзючых костак не збярэш! Завыеш, завыеш ты скора, як паганая сука, і па сваёй змяшанай фашысцкай сабачні і па сваёй дубовай галаве. Скора ўвесь свет пачуе скрып жэрдкі пад тугой вяроўкай, на якой будзеш вісець ты, крыважэрная морда, бандыцкі зладзюга і мюнхенскі сабакар!
Зноў партызаны рагочуць.
Я ўжо даўно здагадаўся, што хлопцы мяне абдурылі. Каб пахваліцца перад новымі партызанамі з атрада, дыктуюць якіясьці завучаныя словы, і ўсё гэта нагадвае ўжо самадзейнасць. Аднак тэкст мне таксама надта падабаецца, і я стараіша яго запісваю.
Вось так мы сказалі пра цябе самога праўду,— дыктуе чацвёрты,— а больш не маем часу, бо па дарозе з Пружан у Кобрын пруцца дзве роты тваёй задрыпанай пяхоты, і мы яе зараз у Гутаміхалінскім лесе паложым як мае быць!
Скажы Герынгу і Гебельсу, што ім таксама пара падумаць аб сваіх паршывых душах на тым свеце!
А яшчэ — станьце вы ўсе ўтрох ракам і пацалуйце адзін аднаму куды трэба, і на гэтым на векі вечныя скончацца ўсе вашы справы! А ты — выхваляйся, выхваляйся, то хутчэй здохнеш!
Пад дыктоўку сарака васьмі партызан запісаў...
Пішы сваё прозвішча, чыгровец![65]
7
Позна ноччу група адпраўляецца, астатнія хлопцы завальваюцца перад дарогай спаць. Я з новенькім аўтаматам між каленяў сяджу як на вуголлі. Хутчэй бы пайсці адсюль — далей ад чужога, няласкавага і небяспечнага месца, ну яго да д'ябла!
Уваходзіць разведчык, шэпча камбрыгу:
Чыгроў паскардзіўся Петрасяну. Той даў слова, Кучынскага вярнуць жывым ці мёртвым!
Табуноў, выставіць да раніцы ўзмоцненую варту! — кідае Вайцяхоўскі.
Перад Чыгровым я гэтак вінаваты, што расстраляць мяне мала. З-за свайго эгаістычнага анархізму я так і не аддаў яму рапарта, падсунуў у групу двух зусім невядомых для дэсантнікаў людзей, а сам — уцякаю! Капітана прыслалі сюды не для гульняў. На камбрыга гляджу вінавата, з трывогай.
Не бойся, з намі не загінеш! Калі вырашыў — цярпі!
Гэта не надта мяне і суцяшае.
Раніцой прыбягае за мной пасыльны ад Петрасяна. Вайцяхоўскі ідзе тлумачыцца сам, трывожуся яшчэ больш. Цяпер напэўна справа не ва мне. Кожны з партызанскіх кітоў захоча паставіць на сваім. Як мне сябе паводзіць?
Як на тое, у зямлянку заходзіць і наша Маруся. Прыгінаюся, каб быць менш прыкметным. Думаю са здзекам пра Галю: заставайся са сваім капітанам! Вяртаецца ўпэўненасць, медсястру перастаю баяцца. Але яна мяне і не надта заўважае.
З прыходам Марусі ў зямлянцы ўзнімаецца вэрхал. Партызаны былі з ёю ў дэсантнай групе пад Віцебскам, медсястра называе ўсіх па імені. Хлопцы пачынаюць сябе развязна паводзіць, шчыпацца, кідаць салёныя жарты. Маруся ведае напэўна, што таварышы так сябе паводзяць з-за ветлівасці і спачування, бо яна ўжо ў такім крытычным узросце, калі натуральнага какецтва ў хлопцаў не выклічаш. Маруся толькі ўздыхае, ласкава шлёпае іх па руках, калі хто залішне дае ім волю, журботна маўчыць.
Хлопцы склалі нават пра яе песню. Усе робяць кола, бяруць медсястру ў сярэдзіну, пяюць:
Сестренку нашу звали Машей,
Ее любили все в лесу,
В любой поход сестренка наша
Шагала с сумкой на боку!
В бою, бывало, нуля ранипт,
Не медлит Маша и не ждет,
Она умелою рукою
Бинты из сумки достает!
И так тихонько что-то скажет,
Сердечно скажет что-нибудь,
И будто ты совсем не ранен,
И спова можешь в бой и в нуть!
Итак, товарищ жить мы будем,
В любом бою, в любом строю,
Мы нашу Машу не забудем,
Сестренку верную свою!
Сестренку нашу звали Машей,
Её любили все в лесу!..
Бясхітрасныя словы кранаюць. Хаваю слёзы. Пакруціўшыся ў нашай зямлянцы з паўгадзіны, Маруся ўздыхае:
Ну, хлопчыкі мае, бывайце! Вяртайцеся, харошанькія, усе жывыя і здаровыя! А калі не давядзецца вярнуцца, дык жадаю: «Если смерти, то мгновенной, если раны — небольшой!...»
Дзякуй, Машанька!
I табе таго жадаем, родная!
Каб вас тут фрыцы не блакіравалі ў пушчы!
У балота не заперлі!
Да пабачэння!
Давайце... Давайце, родненькія, пацалую вас... Хло-опчыкі, колькі я вас за два гады праводзіла, і дзе вы ўсе-е?!. Хло-опчыкі вы мае-е, як я вас шкаду-ую!..
I сапраўды, яна па чарзе абдымае ўсіх і цмокае. Адчуваю, які я да яе быў несправядлівы, як я яе не ведаў. У мяне зноў макрэюць вочы, спірае дыханне.
Даходзіць чарга і да мяне.
Ну, бывай і не будзь такі фанабэрысты, будзь прасцей! — медсястра падае далонь.— Не будзь такім гордым, ты ж не шляхціц, праўда?
Усхопліваюся, паціскаю цвёрдую руку.
Бывайце, Маруся!..
I не крыўдуй на нас!
Ужо не крыўдую...
Не крыўдуй, што не дагадзілі, мы ж на вайне! Мо яшчэ ўбачымся, хто ведае!
Убачымся, напэўна-а!..
А гэты пакет — табе ад аднаго чалавека!
Мн-н-н...— спазма сціскае горла.
Ты чакаў, бачу! Ага, родненькі, табе, трымай! — Маруся цмокае і мяне ў шчаку, суне мне ў рукі паперку.— Ну, я пайшла! Прывітанне Кольку Вайцяхоўскаму — самому камбрыгу! Шкада, што не застала!..
До-ороги на-ши-и встре-етиться не мо-огут,
Тебя ждет сча-астье, а...
Калі за ёй зачыпяюцца дзверы, нейкі час знаходзімся ва ўзбу-джанай разгубленасці. Не адна маці пазайздросціла б таму цяплу, якім напоўніла кожнага з нас гэтая непрыгожая жанчына.
Хлопцы ўздыхаюць.
Што перадала? — пытаецца Скарыпін.
Каб хутчэй вывесці сябе з непрывычнага стану, з пера-большанай цікаўнасцю кідаюцца да мяне і астатнія.
Ану, паказвай!
От, бадзя-ага! Шуры-муры тут развёў!
Я і сам не ведаю, што ў мяне. Нават баюся чамусьці крануць паперу.
— Глядзіце...
Хлопцы разгортваюць.
У сярэдзіне пакеціка — кароценькі кавалачак тэлеграфнай ленты, на ёй вялікімі літарамі старанна выведзена: «Лёша, усёй душой з вамі».
Хлопцы надта дзівяцца:
То чаму сама не сказала, калі была тут?
Ачмурэў? Гэта ж не яе запіска!
Здагадлівы!
У Марусі почырк, што ў курыцы,— няроўны і нязграбны, ведаю яго добра — толькі рэцэпты пісаць ім!
Тады ж — хто?
Ад каго пісьмо?
Не ясна яшчэ вам?..
Ну-у? О-го-о!
Фі-іў!
Глядзяць на мяне, бытта першы раз убачылі. Уваходзіць Табуноў, аб'яўляе:
Слухайце апошнія навіны! Петрасянаўцы збіраюцца, калі пачнём выходзіць з лагера, адбіць Кучынскага! Там цяпер Калістратавіч адзін змагаецца з іхнім камбрыгам. От рэжа армяніну!
Вайцяхоўскі можа словам забіць!
Гэты дасць!
Пайшлі выручаць!
Мне ўжо не сорамна. Паспяваю ўпэўніцца цалкам, што тут менш за ўсё справа маёй скромнай персоны, тут трапіла каса на камень. Яны маглі б так жа счапіцца і з-за якога-небудзь хамута замест таго, каб уладзіць усё па-харошаму.
Партызаны! — адкрываю сабе новы адценак гэтага слова. Каб адно гэтая хваля пе захлынула тут мяне, каб выйсці з катавасіі жывым.
Хлопцы не паспелі выйсці, як з'явіўся і сам камбрыг. Сабраны, сур'ёзны — я такім яшчэ яго і не бачыў.
Камандзіраў атрадаў, старшын, камузводаў — ка мне! — загадвае.— Будзем складваць маршрут на заўтра. Астатнім бібікі не біць, запасацца па дарогу харчамі. Памятайце, кожны харч прыдасца! Дзейнічаць, жыва!
Толькі цяпер бачыць мяне і на хвіліну змаўкае.
Скарыпін,— кідае, падумаўшы.— Знойдзеш у сябе шэсць аўтаматчыкаў?
Так точна, таварыш капітан!
Тады забірай Кучынскага, сваіх хлопцаў і зараз жа з лагера — шагам марш! Прабірайся кустамі, ельнічкам, каб ні адзін чалавек вас не бачыў!
Ёсць!
Дойдзеце да развілкі на Ружанскай шашы, чакай. Туды вернецца наш атрад з засады, разам пераднюеце і дачакаецеся нас. Усё табе зразумела?
Так точна, таварыш капітан!
Адпраўляйся!
Слухаю! Цёзка, забірай торбу!
Бліжэйшыя хлопцы мне раяць:
Будзеш ісці паўз іхнія зямлянкі, то памахай Чыгрову ручкай!
I скажы: плакалі твае, братачка, пятнаццаць кілаграмаў толу!
А мне робіцца раптам шкада Гута-Міхаліны. Ды так сумна робіцца на душы, што неахвота ўжо пакідаць гэты лес.
8
У Белавеж валакліся мы дні чатыры. Хітрылі, блыталі сляды, разведвалі дарогі. Як гэта часта бывае ў канцы сакавіка, пасля цудоўнага надвор'я раптам пахаладала. Узняўся вецер, пасыпаў шматкамі снег. Вопратка на нас прамокла, ад нерэгулярнай і выпадковай ежы ўсухамятку ўсе паслаблі.
Я ні холаду, ні голаду не адчуваю. Яшчэ б. Вяду цэлую партызанскую брыгаду. Што будзе адбывацца, калі гэткая дружынка запоўніць лясы вакол Гарадка?!. Мяне аж распірае ад шчасця: я іх туды вяду! Толькі б хутчэй забяспечыць брыгаду мясам, а то прывяду на месца адны цені.
З дзяцінства наслухаўся я пра зуброў. На палянах у нашым лесе расла духмяная зуброўка. У дзядзькі Лавіцкага на акне заўсёды ляжаў грэбень з зубровага рога. У цёткі Кірыліхі страшаўскія цяжарныя маладзіцы пазычалі якісьці магічны нож з зубровай шкуры, каб радзіліся хлопцы (пазычала яго калісьці і мая маці!). Пра гэтага звера ў нас хадзілі легенды, а яго імя было абкружана культам павагі і пашаны. Ён не раз выручаў нашых людзей, выручыць і цяпер. Нічога, што ва ўсім свеце іх заставалася чатырнаццаць галоў, будзе — трынаццаць, малая розніца, а пасля вайны развядзём!
Нарэшце, згаладнелыя, перамёрзлыя, абяссіленыя, апынаемся ў Белавежскай пушчы ля загароды з тоўстых жэрдак. На маю думку, брыгада мелася раскласці вогнішча і чакаць, пакуль мы асвяжуем і прывалачом тушу. Толькі план наш адразу пачынае ламацца. Убачыўшы запаветную загародку, сто дваццаць чалавек раптам ажыўляюцца і на чале з Вайцяхоўскім пералазяць цераз жэрдкі.
А вось і звяры.
Стада бурых аграмадзін бяспечна сабе адпачывае. Самцы з абледзянелай поўсцю, стоячы, спакойна жуюць жвачку. За імі на снезе ляжаць зубрыхі. Зводдаль дурэюць рахманыя цяляткі. Адно маці аблізвае, з яго валіць пара.
Пачуўшы шастанне ботаў, зубры неяк даверліва і з цікавасцю паварочваюць да нас вільготныя мысы, глядзяць спакойна разумнымі вачыма, аднак не кранаюцца нават з месца. Бытта яны лічаць зусім натуральным, што хтосьці яшчэ тут у пушчы, і не выказваюць ніякай трывогі. Толькі цяляткі задзіраюць хвасты, імчаць да мацярок і з-за іх з цікавасцю выглядаюць.
Адзін жа волат нязлобна набычваецца на нас, грэбае капытом, абдае сябе веерам снежнай крупы. Затым трахнуў бародкай — заляскаталі льдзяныя касцяшкі на баках. Тады звер пругка выгінае спіну, са смакам пацягваецца і, нібы паравоз, уздыхае.
«Эх, хлопчыкі, а сілы, халера, колькі сабралася ва мне!.. Ды што зробіш, няма куды яе падзець!» — кажа ўся яго лабастая постаць з крутым гарбом.
Ад відоку самаўпэўненых і бурых аграмадзін партызаны як бы нямеюць.
Бэ-эстыі! — кажа Міцька Табуноў.
Да-а!..— захапляецца другі.
Гэта дык гэ-эта!
Раптам мне і сябрам становіцца няёмка ад таго, што мы задумалі зрабіць. У галаве цяпер нават не месціцца, як маглі мы такое і прыдумаць! Адхацелася бытта і есці. Робіцца нават бы цяплей. Мы ж з Вайцяхоўскім не можам глядзець адзін аднаму ў вочы.
Ідэю з зубровым мясам я прыдумаў пад уздзеяннем адгалоскаў дзяцінства — захацелася яшчэ раз паглядзець на лясных волатаў. Знайшоў, дурань, час! Сорамна. Падвёў камбрыга, ён напэўна прыдумаў бы што ішнае.
Вайцяхоўскі, здаецца, і не злуе.
Не злуюць і іншыя. Усе мінут пяць яшчэ топчуцца, дзівяцца на зуброў, ахаюць, ды цішэчкам лезем мы праз агароджу зноў у лес.
Сябры, не сумуйце, да пабачэння! — кідае звярам Мікалай Калістратавіч.
...Белавежскую пушчу вермахт «падараваў» Герынгу для палявання. А яшчэ ў ёй немцы памясцілі нейкія спецыялыіыя школы дыверсантаў. Каб забяспечыць мясцовасць ад партызан, вакол пушчы фашысты спалілі восемдзесят сем вёсак, жыхароў вывозлі ў Беласток. На месцы выгаралых Борак лазілі адзічэлыя каровы. Брыгада рас-палагаецца дняваць у ельнічку, я са ўзводам адпраўляюся за мясам пад Боркі.
1
У жніўні 1941-га адправіўся я ў наш Гарадок, каб пра што-небудзь даведацца.
У былым памяшканні польскай паліцыі цяпер знаходзілася нямецкая ваенная камендатура. Ля ганка шырока расставіў ногі вартавы — у начышчапых да блжку ботах з кароткімі, шырокімі, каб можна было засаджваць за іх. гранаты, халявамі, у пагавіцах, адіграсавапых на кант,— юпак. Салдат ззаду прытрымліваў бліскучы карычневы прыклад, бжпечна падрыгваў калепам і высвістваў Vor der Kazerne[66]
На прыступках ганка тырчаў фельдфебель - шчуплы, невысокі, бялявы немец. Вялікія пальцы засадзіў ён сабе за папругу, астатнімі выбіваў рытм. Сабраны, згорблены, з рашучым тварам — нібы драпежная птушка, што сабралася адлятаць.
Пад'ехала фурманка.
Тпррр, халера! — супроць камендатуры спыніў каня солтыс з вёскі Пілатоўшчына.
За солтысам на сене выцягнуўся няголены, ускалмачаны мужчына. Так ляжаць на возе хворыя, калі іх вязуць у бальніцу паміраць. Толькі гэты быў не накрыты, і патыліца яго пакоілася на брудным мяшку з саломай. На тратуары адразу сабраўся натоўп. Спыніўся, вядома, і я.
Селянін злез з воза, зняў шапку і з паважаннем звярнуўся да фельдфебеля па-польску:
Пане амтскамісару, вось той самы канакрад, што ноччу вывозіў нашых коней. Мы самі злавілі.
Немец нібы прачнуўся і глянуў на селяніна. Тады нахмурыў бровы і з натоўпу цікавых паклікаў пажылога яўрэя. Пакуль той поракладаў немцу словы пілатоўшчынскага дзядзькі, я з жахам разгледзеў, што чалавек на возе зусім не хворы, а звязаны.
Hier bringen! [67] — гыркнуў фельдфебель.
Солтыс узяўся развязваць канакрада. Перашкаджала шапка, дзядзька надзеў яе на ручку воза, прыступіў да работы дзвюма рукамі. А немец усё глядзеў, наліваўся злосцю.
Солтыс скончыў кешкацца, з папрокам сказаў, бытта параіў, бытта пасарамаціў:
То злазь ужо, Мікодым!
Канакрад толькі ногі меў свабодныя. Ён няўклюдна стаў на калені, жыватом лёг на дручок ад драбіны, вываліўся з воза і атрос на брук шматкі поплаву. Дробны і аброслы рэдкім шчаціннем тварык чалавека неяк дурнавата і бяспечна ўсміхаўся, вочы разгублена забегалі навокал. Невялічкая фігурка апранута ў саматканае старое шмаццё. Чаравікі засохлыя, без шнуркоў, з вываленымі языкамі. Запясце рук звязана старым пастронкам.
Komm hier![68] — ткнуў немец нальцам перад сабой. Чаравікі пустацела застукалі па бруку.
Перад ступенькамі чалавек спыніўся. Галава яго была на ўзроўні фельдфебельскіх грудзей. Немец зморшчыўся, бытта перад ім — агіднае насякомае, што выпаўзла з агню, і з дзвюх рук выцяў канакрада па твары — плясь! плясь!
Willi,— віскнуў,— bringe diesel Lump zum Judishen Friedhof und mache Schluss mit ihm![69]
Zum Befehl! — і салдат закрычаў на звязанага: — Vorwärts![70]
Але чалавек не разумеў, што з ім хочуць зрабіць. Ад удару ён адно пахіснуўся, псраступіў з нагі на нагу ды па-ранейшаму дурнавата усміхаўся.
Geje, du, Lump![71] — без злосці піхнуў яго салдат у наш бок другі раз.
Солтыс адкрыў рот, каб нешта Дадаць ні то канакраду, ні то камісару, але раздумаў. Толькі паківаў з жалем галавой, насунуў шапку ды палез на воз.
Но! — ударыў ляйчынай каня.
Салдат з канакрадам наблізіліся да месца, дзе стаяў я. Загіпнатызаваны натоўп з жахам расступіўся, каб іх прапусціць. На чалавека, якога меліся праз хвіліну расстраляць, глядзеў я са шкадаваннем і жудаснай цікавасцю.
Перада мной быў твар зусім маладога мужчыны з ружовымі мясцінамі, дзе пабывала рука фельдфебеля. На галаве — цёмна-русыя лохмы, але, здаецца,— не цыган. У вачах — ужо трывога і дзікія роспачлівыя бляскі, бытта ў ката, якога сабакі загналі на плот.
Дзівак, нават у ваенны час не мог пакінуць сваіх звычак. Навошта яму здаліся цяпер тыя коні, хто іх купляе сёння!..
Willi, warte mal! [72] — зноў пачуў ад ганка камісараў віск.
Салдат карабінам затрымаў арыштаванага:
Zum Befehl, Herr Kommandant! [73]
Zuerst bringe In zur Polizei. Lass In dort hundert Prügeln auf den Arsch! [74]
Jawohl, Herr Kommandant! [75]
Aber fest! [76]
Es wird erfüllt, Herr Kommandant[77].
Los!
Толькі тады я і бачыў гарадоцкага амтскамісара. Затое майму бацьку з гэтым немцам спатыкацца даводзілася часцей.
2
Аднаго летняга дня, калі мы з Валодзькам ужо сядзелі ў Штутгофе, бацька адправіўся ў Гарадок на пошту з пасылкамі сынам. Выязджаючы з хвойнічка ля Зарачан, сярод пясчаных выдмаў і ядлоўчыкаў ён нечакана ўбачыў купку людзей. З мястэчка выводзілі сюды людзей расстрэльваць, і бацька здагадаўся, у чым справа, пачаў прыглядацца. Мужчыны аказаліся знаёмымі яўрэямі з Гарадка. Ён стрымаў кабылу, накіраваўся да іх. Прадчуванне бацьку не ашукала.
Ля свежавыкапанай магілы ляжалі два хлопцы ў цывільнай вопратцы — загарэлыя, няголеныя. Адзін раскінуў мускулістыя рукі і прыадкрытымі вачыма глядзеў у неба. Другі лёг на жывот, абняў зямлю ды нібы ўпарта над нечым думаў. Каб не набрынялыя бардовыя пухіры мокрага пяску пад імі, а па тварах і шыях каб не лазілі мухі, то можна было б падумаць, што хлопцы тут пад кустамі сабе леглі ды адпачываюць.
Нічыпар,— паскардзіўся адзін з гарадоцкіх.— Прыгналі нас закопваць, ды адзін яшчэ жыве!
Ну-у?
Ды-ыхае! — з жахам паказалі ўсе рыдлёўкамі.— Сам глядзі!
Бацька нагнуўся. Сапраўды, у таго, які ляжаў ніцма, вылятала хрыпенне, бытта чалавек глыбока спаў. Часамі ён усхропваў мацней, тады з-пад галавы ўстрывожана выскоквалі бойкія зялёныя мухі ды пырскалі ва ўсе бакі.
Хто гэта? — спытаўся бацька.
Не тутэйшыя!
Ноччу недзе злавілі і прывезлі ў Гарадок!
Раніцой тут пабілі!
Парай, што маем рабіць? Чакаць, пакуль памрэ? А калі ён так да вечара будзе дыхаць?
Бацька азірнуўся.
Паблізу ў брычцы пёрся нейкі немец. Далёка з Гарадка пыліла машына.
Пачакаем, няхай праедзе тая унь халера. Тады адвалачом у кусты хлопца. Мо яшчэ адыдзе...
Але немец, наблізіўшыся да бацькавай фурманкі, спыніў сваю брычку, прывязаў да козлаў лейцы і накіраваўся да іх, папраўляючы на левым баку кабуру.
Гвалт, амтскамісар!
Усе пяць запалоханых мужчын кінуліся да ямы, пачалі старанна грэбаць рыдлёўкамі.
- Was ist denn?[78] - спытаўся немец.
Ніхто не адказаў. Прыгорбленыя старыя раўнялі краі ямы, старанна ссякалі сценкі ды не зводзілі насцярожаных вачэй з фольдфебелевых ботаў.
Немец засадзіў пальцы за пояс, насцярожана прыгнуўся.
На секунду ўсе перасталі дыхаць. У небе зацягнуў песню жаўрук, але чамусьці абарваў і, па-вераб'інаму ціўкаючы, упаў паблізу на поле. Пад ядлоўцам суха і бадзёра пратрашчаў конік, пакуль не скончыўся завод. Мякка прафыркала маторам, асцярожна аб'язджаючы фурманкі, грузавая машына. I сярод гэтых гукаў выразна было чуваць, як здаровым храпам хрыпеў чалавек.
Мужчыны нават не паспелі ахнуць, калі фельдфебель выняў пісталет і наставіў хлапцу ў плечы.
Тах! Тах! Тах! — у летняй спякоце прагучалі стрэлы.
Runter mit diesem Drecksäcke![79] — завішчаў камісар і машынальна ўпіхнуў парабелум, не пазіраючы на кабуру.
Два яўрэі ўтыкнулі ў капец рыдлёўкі, узялі хлапца за рукі і ногі ды з жахам зараз жа адскочылі: незнаёмы па-ранейшаму хрыпеў!
Runter schmeissen![80] — выходзіў з сябе немец.
Людзі не варушыліся.
Пырскаючы слінай, балбочучы незразумелыя для бацькі словы, фашыст выхапіў у крайняга яўрэя рыдлёўку, падляцеў да хлапца ды пачаў сячы яму галаву. Людзі глядзелі на гэтую жудасць нібы загіпнатызаваныя, не будучы ў стане зрушыцца з месца.
Раз’юшаны камісар паднатужыўся і піхнуў ботам адно цела ў яму, другое. Абрынуўшы за сабой касякі пяску, целы бязладна пападалі як папала, пораблытаўшы рукі, галовы і ногі.
Zugraben![81]
Яўрэі. кінулі па рыдлёўцы сырога пяску, замерлі зноў. Застрэлены нібы кпіў з усіх. З ямы яшчэ выразней было чуваць, як ён хрыпіць — натужліва і роўна, з прысвістам.
Arbeiten, verschtinkte Hunie, arbeiten, verschtinkte Juden! — пачаў фашыст усіх малаціць рыдлёўкай.
Бацька бытта бы і не заўважыў, што немец паказваў на яго таксама. Моцна сціснуў пугаўё, накіраваўся да каня.
«Ну,— падумаў ён,— няхай толькі верне! Не палічуся ні з сынамі, ні з жонкай, ні з гэтымі гарадоцкімі. Задушу, гада, а там няхай будзе, што мае быць!»
На шчасце, немец бацьку не затрымаў.
Амтскамісараў гняды аж блішчаў ад тлушчу, бакі меў распісаныя ў яблыкі. Пачуўшы ў бацькавым возе сухары, конь сунуў морду ў палукашак, разматаў пасцілку, у якой маці закруціла пачкі, зубамі ўжо рваў палатніну на пасылках.
Бацька адагнаў нямецкага каня, ускочыў у воз, азірнуўся. Уз-вар'яцелы камісар утоптваў магілу, нібы вытупваў нейкі ўзвар'яцелы «танец Тамерлана». Амярцвелыя, загіпнатызаваныя жудасцю састарэлыя гарадоцкія крамнікі і шаўцы чакалі свайго лёсу, панура апусціўшы галовы.
3
Ды выйшла так, што гарадоцкі амтскамісар, такі верны служака Гітлера, потым паслужыў і партызанам.
У той дзень мама з раніцы сабралася пячы партызанам хлеб, а бацька адправіўся вазіць на поле гной. Накідаўшы фуру з капцом карычневага і моцнага, як спірт, зімняга перагною, бацька запрог кабылу і ад кароўніка паехаў да варот. Там кабылу стрымаў, адчыніў брамку.
Ты, Нічыпар! — закрычала мама.— Выпушчу парасят, няхай пагрэюцца на сонцы заадно, прыглядзі за імі!
— А мне што? Выпускай, няхай сабе пабрыкаюць!
З-пад ног маці вырваліся на падворак тры тупарылыя парсюкі, засвяцілі белымі бакамі.
Нічыпар, зірні на нашыя пчолы — штосьці яны надта неспакойныя!
Тпр-р-р, Машка, сто-ой!..
Бацька гляпуў у агародчык. Над штыкетамі паветра густа прашывалі вострыя чорныя маланачкі. Няўжо напалі на вуллі чужыя грабіць рэшткі зімовага мёду? От, не было яшчэ бяды!.. Бацька пачапіў лейцы на ручку воза, падышоў да плота, прыгледзеўся да вулляў лепш.
Пчолы падалі на лёткі вулляў часта, снавалі густа, але спакойна, дзелавіта. Вакол падворка цвілі вішні, пчолы не трацілі часу, дружна ўзяліся за работу.
Ат, выдумваеш! — аб'явіў ён.— Сёння ўзятка ім добрая, то і лётаюць!
Гэтым часам: падсвінкі вырваліся за вароты.
Куц-куц-куц-куц! — кінулася за імі мама.— О-ей, яшчэ, вар'яты, пад поезд угодзяць!
Чорт іх не возьме, не бойся,— бацька ўзяўся за лейцы.— Няхай крыху пабрыкаюць. Скіну гной, заганю назад. Ідзі дахаты, рабі, што маеш рабіць. Но-о!
Кабыла ўдарыла грудзьмі ў хамут, сарвала з месца цяжкі воз і подбегам паперла яго за вароты туды, дзе бацькі збіраліся ў гэтым годзе садзіць бульбу.
Тым часам падсвінкі, аслепленыя сонцам, ап'янелыя ад свабоды і паветра, пачалі бегаць па замкнутым кругу. Затым пачулі рунь жыта і памчалі да яе.
«Цяпер адтуль не пойдуць!» — супакоіў сябе стары і адразу пра іх забыўся.
Бацька скінуў апошні шматок гною, склаў дошкі і хацеў ужо ехаць дахаты, калі раптам пачуў крык. Ля чыгункі на дарозе стаяла брычка, у ёй сядзеў амтскамісар з Гарадка і клікаў яго.
Стары закруціў лейцы, спакойна пайшоў да дарогі: мабыць, немец дарогу хоча спытаць. Але зблізку ён убачыў, што камісар раззлаваны, нечага тыкае ў поле кіем, таму ісці далей збаяўся.
— Фэрфлюхтэ!..
Бацька і не згледзеўся, калі немец выскачыў з брычкі ды пачаў лупцаваць яго кіем. Ашпараны, бацька спачатку засланяўся рукамі, потым давай уцякаць, колькі было сілы ў нагах. Адбегшыся за кабылу, азірнуўся.
Немец штосьці балбатаў усё і трос кульбай. Бацька глянуў у поле, куды паказваў камісар. Там, на руні жыта, з цікавасцю да ўсёй сцэны прыглядаліся і вінаваўцы. Толькі цяпер дайшло да бацькі, чаго немец біўся.
Амтскамісар аднаго селяніна налупцаваў за тое, што ён вёз сена і трусіў па дарозе; другога — што ехаў праз мястэчка на брудным кані. Бялявіцкім мужчынам, што дрэнна расчысцілі ад снегу гасцінец, сам адмераў па дваццаць бізуноў. Пра гэта людзі толькі гаварылі. Цяпер дасталося і самому.
Было вельмі крыўдна. Пяклі плечы ад кія. Разбірала злосць — ну якая табе справа да маіх свіней, да майго жыта, каб цябе ўзяла хвароба і ты сканаў на месцы, заменак!
Бацька папёр падсвінкаў на падворак, сагнаў на іх злосць ды пачаў тапіць сваю крыўду ў працы.
4
Сонца хіліла з поўдня. Бацька ачысціў апошні воз, выцер гноянкі жгутом саломы і сабраўся ехаць дахаты. Склаў ужо і дошкі, але падняў галаву і насцярожыўся.
На хутар імчала адкрытая легкавая машына з людзьмі.
У той час на легкавых ездзілі толькі немцы, і, вядома, не салдаты. На выпадак небяспекі бацька дамовіўся з мамай, як і куды ўцякаць. Але бегчы і папярэдзіць яе было позна. I ў бацькі забілася сэрца, разлілася па нагах млоснасць. Каб не ўпасці, ён нават хапіўся за ручку воза.
Машына на нашай дарожцы спынілася, з яе вылез высокі і худы немец у акулярах ды той самы амтскамісар. Затым выскачыла яшчэ і паненачка. Немец штосьці сказаў ёй і адвярнуўся. Паненка накіравалася ў поле да фурманкі.
Добры дзень! — сказала прыязна.
Яна была маленькая, шчупленькая, са светлымі, як лён, валасамі і сінімі вачыма.
Добры дзень...
Стары не выпускаў ручкі. Ад паненачкі небяспекі быць не магло — падчапілі, мусіць, сабе нейкую фіфачку. Бацька не зводзіў вачэй з немцаў.
Паненка таксама азірнулася. Толькі хутка, крадком, насцярожана. Тады неяк ненатуральна кінула:
Я да вас па справе! Я — Маруся з Кракава!
Бацька спалохана азірнуўся яшчэ раз.
У машыне з шафёрам какетнічала другая дзяўчыма чорная, з мушкай на шчацэ. Доўгі немец, бліскаючы на сонцы акулярамі, вёў амтскамісара па полі. Камісар трымаўся на пэўнай адлегласці, вінавата нешта тлумачыў, то выцягваўся ў струнку. Паненка ўстрывожана чакала адказу.
Бацька нічога не разумеў. У яго вырвалася само:
А я думаў, што вы з Варшавы...
Гэта быў адказ на пароль, і таму дзяўчына ўздыхнула з палёгкай.
Вы — бацька Аляксея?
Стары насцярожана паўзіраўся на яе.
Не крыўдуйце, што так непасрэдна! — шчыра папрасіла.— У мяне вельмі пільная справа! Няма іншага выйсця, як ісці напралом! Вам даручу пакет, зараз жа перадайце сыну, няхай адпраўляе куды трэба!
Які пакет, якому сы-ыну, што ты вя-арзеш, дзеўчына?! — апрытомнеў, устрапянуўся ён.
Незнаёмая гаварыць не дала.
Мы меліся даставіць яго ў Гарадок нашаму чалавеку, ды сувязнога гестапа забрала! Тыдзень таму назад я спаткалася з Вайцяхоўскім, ён апавядаў пра вас, і, на шчасце, я запамятала вёску, хутар, а іначай і не ведала б, што і рабіць!
Халера, усё нібы праўдзіва?!
Бацька зноў перавёў вочы на немцаў і зноў сумеўся. Дзяўчына перахапіла яго позірк, стала далей горача пераконваць:
Гэты другі — гаўляйтэр па сельскай гаспадарцы Беластоцкай акругі, чалавек правераны, наш! Я — яго сакратарка! Па дарозе з Беластока захапілі і вашага амтскамісара, каб усё выглядала на службовую паездку!
М-м-м! — з палітаваннем паківаў бацька галавой, уздыхнуў.— Мелі каго з сабой браць!
Дзяўчына рассмяялася.
Не ведаю, што яму наплёў шэф! Амтскамісара не бойцеся, ён тупы служака, яму гаўляйтэр зубы загаворыць! Высцерагацца трэба нам шафёра і неяк вытлумачыць прыезд перад ім! От, каб што-небудзь у вас можна было купіць з харчоў! Мы маем грошы, заплоцім добра!..
Бацька падумаў.
То з зімы засталося кілаграмаў пятнаццаць мёду.
О! падыдзе якраз!
Адно зацукрыўся надта.
Нява-ажна, нам жа для блізіру!
Тады валяй на падворак, я зараз прыеду!.. Халера, як ты мяне напалохала, цьфу-у!..
Анка! — крычала ўжо Маруся да машыны.— Бяры вядро і мой партфель з грашыма, я купіла пяць кілаграмаў мёду!
Мы з бацькам маем умоўнае месца, яно называецца поштай. З краю лесу расце некалькі густых елачак, пад імі кладзём сабе пасылкі. Каб не вытаптаць туды сцежкі, я на крайняй сасне вешаю паперку. Бацька праз акно на кухні бачыць белую лапінку і толькі тады паспяшае па «пошту». Мне ён вешае паперку на прасецы — сыну так ямчэй.
Выходжу на гэтую самую прасеку, гляджу ў бінокль, а на дрэве бялее! Сігнал здымаю, спяшу да елачак. Пад зялёнымі лапкамі — жоўты партфель, а на паперцы бацькавы крывулі: «Прывезла табе сёння з Беластока Маруся».
Асцярожна адкрываю замок. У партфелі — кіпа нямецкіх чарцяжоў! Прыглядаюся лешп, і мяне агортвае страх ад такой удачы. Старанна, з веданнем вайсковай і чарцёжнай справы, рознакаляровай тушшу вызначаны пазіцыі зенітных батарэй у Беластоку, план аэрадрома бамбардзіроўшчыкаў, бамбасклады, бензасховішчы, пакгаузы, бункеры, казармы і нават пасты!
За зіму і вясну фронт з Усходу прыблізіўся на некалькі соцень кіламетраў. Авіяцыю дальняга вылету немцы днямі перавялі з Мінска ў Беласток. I калі ласка, перада мной — план новай дыслакацыі авіячасцей «Люфтвафы».
Вось дык Маруся!
Гэтая таямнічая асоба за два тыдні перадала нам ужо многае. Але каб такое?!. Я ніколі яшчэ нават і не бачыў гэтакіх важных дакументаў! Нядаўна Чыгроў, пасылаючы мяне ў Страшава, засланяў рукой карту, каб я, барані божа, не разгледзеў чорных і сініх крыжыкаў. А што яны значылі? Драбніцы, вядомыя кожнаму амаль селяніну,— камендатуры, бункеры на чыгунцы, масты і ахову. Капі-тан пазелянеў бы ад зайздрасці цяпер.
Забіраю бацькаву пасылку, іду да сваіх.
...Прыбылі мы з Гута-Міхаліны з месяц таму назад і спыніліся ў нашым лесе, які называецца Ліпнікі. Вайцяхоўскі толькі паспяваў прымаць гасцей са Страшава ды іншых вёсак. Ішлі мужчыны і жанчыны, неслі поўныя кошыкі ежы, бутэлькі з пітвом. Лесніком тут быў усё той жа Міцька Карповіч, пад яго аховай мы і піравалі. Без мяне камбрыг тут не спыніўся б, я быў п'яны ад усведамлення — во колькі даставіў прыемнасці землякам!
Вайцяхоўскі прыглядаўся, штосьці прыкідваў, нарэшце адклікаў мяно ў лес:
- Тут можна арганізаваць цэлы атрад партызанскі, чацвёрты ў нашай брыгадзе. А ты што думаеш?
Я шчасліва ўсміхнуўся.
Яшчэ вам у Гута-Міхаліне пра гэта намякаў! Камбрыг раскрыў планшэт, ткнуў пальцам у карту:
— Брыгада носіць імя Кастуся Каліноўскага. Ён нарадзіўся кіламетраў сем адгэтуль, у Мастаўлянах...
- Го, вы мне гаворыце! У гэтых самых Мастаўлянах быў наш прыход да рэвалюцыі! Мой бацька, дзед і прадзед там хрышчоныя! Нашых пакойнікаў там хавалі!..
— Бачыш, як усё складваецца! Імем Кастуся назавём і атрад, згодзен?
Здорава — лепш і не прыдумаеш!
Віця, падрыхтуй загад! — кінуў ад'ютанту.
Я не паспеў апамятацца, як ад'ютант, наш Віктар Раманцэвіч, паднёс камбрыгу на подпіс загад аб арганізацыі новага атрада, камандзірам якога назначылі нечакана — мяне! Хлопцы выставілі на мох усю страшаўскую самагонку. На гэты раз трэба было выпіць і мне.
Усё адбылося нібы на хрысцінах, калі п'юць за малое, расхвальваюць яго ўяўныя якасці, вызначаюць яму жыццёвы шлях, а яно сабе ляжыць і бурбалкі пускае.
Я наіўна думаў, што ў выпіўцы галоўнае праглынуць славутую вадкасць — гарэлку. Сабраў усю сілу волі, перакуліў у рот шклянку першака і не адчуў нават, што гэта вадкасць: у нутро бухнула полымя! Агонь праз горла хлынуў у жывот, апёк грудзі, забіў дыханне. Зацьміла ад слёз вочы, захісталіся сосны, і, каб не паляцець у сінюю бездань неба, я выцягнуўся на мох ды з усяе сілы ўшчаперыўся за зямлю. Выяўляецца — вось калі кульмінацыя славутага п'янства!
Ужо-о? — здзівіліся хлопцы.
Ну і слаба-ак!
— Уставай, герой!
Я ўсё баяўся адарвацца ад зямлі.
Таварышы падхапілі мяне, прысланілі да ствала. I больш ужо нічога не чуў, што да мяне гаварылі, якія давалі парады.
Калі прыйшоў да памяці, камбрыг заявіў:
Раскошныя ў цябе ўмовы, Алёша, зайздрошчу! Не толькі атрад — цэлае злучэнне тут можна арганізаваць. Усё залежыць ад цябе самога. Давай, дзейнічай, а нам — пара. Не будзем перашка-джаць табе і скоўваць ініцыятыву.
Камбрыг вызначыў мне камісара, начальніка штаба. На месяц уперад перадаў паролі. Даручыў адрасы сувязных і параіў, як сябе ў кожным выпадку паводзіць. Гэтым парадам я не прыдаваў значэння — яны здаліся па плячы толькі камандзіру вайсковай адзінкі.
Вайцяхоўскі нават яшчэ дастаў з грудной кішэні завернуты ў цэлафан морфій. Белы парашок асцярожна раздзяліў на роўныя часткі і адну даў мне — сыпаць нібыта ў рот цяжкараненым партызанам, каб не мучыліся.
Я быў даўно за атрад у нашай мясцовасці, але для гэтага хацеў, каб з Масквы прыслалі сюды сапраўднага камандзіра тыпу Вайцяхоў-скага. Ужо тое, адкуль ён прыйшоў бы, кідала б маіх землякоў у агонь і ваду. Арганізавацца ж самім і паставіць на чале такога войска мяне?.. Аднак парады я выслухаў, паролі і морфій узяў, бо ведаў, што адмова не паможа. Трэба яшчэ дадаць — усё гэта казытала, вядома, і маё самалюбства.
Не стала камбрыга, і адразу на мяне наваліліся клопаты. У атрад папрасіліся знаёмыя хлопцы, а чым іх узброіць? З паўстанка забраў кулямёт, гранаты (як яны цяпер прыдаліся!). Пару аўтаматаў раздабыў у сваіх сяброў бацька. Усё гэта дробязь. А тут яшчэ ўвязаліся нямецкія агенты.
З Беластока прыбылі тры мужчыны.
Гомельскія. Вывезеныя немцамі на работу. Уцяклі. Надта хочам ваяваць...
Трэба залічыць у атрад — няма куды ім дзецца. Але чамусьці страшна было заставацца з імі ў лесе. Адчуў да іх інтуітыўную непрыязь.
Суседні лес называецца Дубава. Там якраз спыніўся атрад, які прабіраўся з Белавежы пад Гродна. Камандзір яго меў лішнюю зброю, але мала людзей. Мясцовыя хлопцы чакалі, калі вазьму іх я, да яго ісці не збіраліся. Госць папрасіў, каб я іх перадаў. Хіба я дурань аддаваць людзей каму — яны потым у мяне будуць!
Тады аддай гомельскіх, гэтыя не мясцовыя, атрымаем за іх пару вінтовак.
Прапанова была заманлівая.
Тры! За кожную галаву па вінтоўцы! — не разгубіўся я.
На дзіва хлопцы ахвотна згадзіліся перайсці.
А праз суткі Маруся прыслала запіску: «Напраўляю вам у партызаны дваццаць рабочых з беластоцкага аэрадрома. Ранейшых траіх добра праверце, з імі штосьці не ўсё ў парадку».
Ляснік Міцька Карповіч сеў на веласіпед, памчаў у Дубава. У аднаго з траіх у гузіках знайшлі цыяністы калій!
Ад жаху мяне тады аж трасло. Змучаны падазронасцю ў Гута-Міхаліне, у сябе я кінуўся ў другую крайнасць і зусім незнаёмых нават добра не распытаў, бо пабаяўся, каб, бедненькіх, не пакрыўдзіць.
Унь чаму яны ахвотна згадзіліся на Дубава!
Ну,— падхапіў Міцька.— Там сапраўдны атрад, а ў цябе што за нажыва ім?
Хапаюся за галаву.
Як жа так можна! Маладыя хлопцы, нашы беларусы, раслі пры савецкай уладзе і...
Відаць, не ў мяне аднаго самыя непрыемныя перажыванні ў вайну звязаны з выпадкамі, калі даводзілася сустракацца са сваімі здраднікамі.
Выкрытыя намі ворагі сапраўды паходзілі з Гомельшчыны. У тым самым Альбертыне, пад Слонімам, скончылі школу шпіёнаў. На жаль, яны былі не апошнія. Шчасце, у Ліпніках. я меў надзейных сяброў і родныя вуглы.
6
Мая дваюрадная сястра Ліда ў даваенных лыжных шараварах з начосам ля вогнішча памешвае ў абсмаленым вядры бурду. Побач сядзіць яе ўхажор — Сяргей Папроцкі. Там жа ляжыць рабочы з чыгункі, Косця Карповіч. Зводдаль апіраецца на веласіпед ляснік Міцька Карповіч. У гушчары на варце — школьны мой таварыш Сашка Кардаш.
Пакуль што — гэта ўся наша партызанская група, якая афіцыйна так гучна называецца: атрад імя Кастуся Каліноўскага.
У Сашкі — кулямёт. Пад сасной стаяць Лідзін і Сяргееў карабіны. У Косці і ў мяне па аўтамату. У Міцькавай кішэні — два пісталеты. Такая наша ўся зброя — з дзесятак ствалоў. Абсмаленае вядро, кацялкі, мяшочкі з бульбай, крупой, цыбуляй і соллю ды загорнутае брызентам сала — таксама часткі атрада: яго маёмасць. I з гэтым найгорш. Кожны дзень ламай галаву, як запасы папоўніць, зберагчы ад мурашак,— бо жыццё без гэтых мяшочкаў, вядра і кацялкоў не вясёлае.
Убачыўшы мяне, Міцька паказвае на пакунак:
Алёшка, паглядзі, падарунак зноў табе асабісты ад Марусі!
I тут падарунак?.. Ты паспеў ужо злётаць нават аж у Беласток?
— А што? Вярнуўся з Дубава, сеў на паўстанку ў пасажырскі і павёз адкрыткі Лідзіну і Папроцкага. Паўднёвым вярнуўся. У Беластоку, давай думаю, заадно загляну яшчэ і да яе. Заглянуў і во, маеш!
Чаму таямнічая Маруся не перадала праз Міцьку адразу дзве пасылкі, а перанравіла іх рознымі спосабамі? Ні фіга не разумею! Гм, а мо падумала — калі трапіць немцам у лапы адна, то дойдзе другая?..
Адкуль у цябе такі партфель? — дзівіцца Косця.— Не іначай у нямецкага міністра спёр на шашы!
Акурат адгадалі. Паглядзіце. Толькі не абамлейце! — шпурляю ношу на мох, а сам нагінаюся над Міцькавым пакункам, разрываю паперу.
Божа мілы, там навюткае — проста з іголачкі — адзенне лейтэнанта нямецкай пяхоты!
Яшчэ Вайцяхоўскі Марусі заказаў для мяне нямецкую вопратку, і вось, атрымлівай! У прыдачу і цэйсаўскі бінокль нават.
Навошта патрэбен нам у лесс бінокль? Партызанская рамантыка! Калі б мог, то нават танк пачапіў бы на сябе...
Прыкладаю нагавіцы, мундзір — акурат! I боты мае — сорак трэці нумар.
Не Маруся — золата!
Ты думаў, што маню, калі расхвальваў?! — кажа шчаслівы Міцька.
Выходжу з кустоў пораапранутым.
Ну і не-емец! — дзівяцца сябры.
Давай, пашваргічы нам, ты ж можаш!
Выпальваю так, як лаяліся ў Штутгофе матросы. Сябры кладуцца ад смеху. Ліда аж прысядае. З кустоў высоўваецца Кардаш і шыпіць:
Падурэлі? Хочаце, каб уся ваха з пуці збеглася сюды?
Гыркаю на Сашку, рагоча ўжо і вартавы.
Усё ж такі цішэй! — просіць ужо.— Ветру няма, у лесе, халера, надта далёка чуваць!
Ладна, больш не будзем! — пру Сашку вартаваць назад.
Косця паказвае чарцяжы:
Паслухай, а гэта што? Мы такія грамацеі, што ні шыша не зразумелі!
Калі я расказаў, у хлопцаў выцягваюцца твары. Косця па сваёй звычцы чмыхае ад хвалявання носам, бытта трапіла туды смяцінка, кідае:
Дзяўчына — экстра кляса! Сапраўды — волат, а не чалавек.
Пад сасной стаіць пузатая сумка з чырвоным крыжам,— якіх адно лякарстваў ні напіхана туды. Яшчэ больш схавана пра запас у зямлянцы разам з пачкамі паперы для газеты, рэдакцыя якой бытта бы ў нас некалі паўстане. Усё прыслала Маруся. I хоць віламі пісана — будзе тая рэдакцыя ці не, а папера ў зямлянцы, мажліва, так і згіне, але наяўнасць лякарства і гэтых пачак спараджае ў нашых душах нейкія новыя якасці, а комплекс непаўпавартасці паступова тапнее.
Косця з Кардашом проста ў лес пайсці не маглі і разыгралі спектакль. Знаёмыя праводзілі іх да Валіл, паднеслі чамадан і торбы з ежай, пасадзілі ў поезд. У Беластоку Сашка з Косцем панапісвалі ў адкрытках, нібы яны ў Кёнінсбергу зарабляюць добрыя грошы на заводзе, аддалі напісанае той жа Марусі, а самі — да мяне ў Ліпнікі! Косцева жонка і Сашкава маці атрымалі цяпер па пошце з Кё-нігсбергскай пячаткай адкрыткі, абносяць па суседзях, вы-хваляюцца, як іхнія мужчыны добра ўладкаваліся ў Германіі — маюць і асобныя кватэры і зарабляюць па дзве сотні марак, а белага хлеба ядзяць там — колькі хочуць!
Легкадумна сабраліся і пайшлі сабе ў лес Сяргей з Лідай. Але ўчора мы і іх прымусілі напісаць адкрыткі. Міцька і адвёз іх у Беласток.
Ну, без прыгод адбывалася твая паездка? — пытаю яго.
Амаль. Маруся сабралася мяне праводзіць на вакзал. Выправілі спачатку нейкае дзяўчо. Яно мелася ісці паперадзе, а калі трапіць хто падазроны насустрач,— нагнуцца паправіць туфель. Вутлая такая! Убачыла дваіх эсэсаўцаў і самлела. Але атрымалася яшчэ і лепш. Усе кінуліся да паненкі, сталі ратаваць, а мы з пакетамі сабе каля іх прайшлі запраста.
То што цяпер будзем рабіць, хлопцы? — пытаюся заклапочаны.— Чарцяжы ж трэба адправіць у брыгаду, іх у Маскве чакаюць — ого як!
Ты камандзір, табе і думаць, а нам — што!
— Не адзін я. Ёсць яшчэ і камісар і начштаба! Гэтыя тытулы мы вымаўляем жартам. На самой справе, які з мяне камандзір, калі разабрацца? Або Міцька — начальнік штаба? Ён чуў, што ў вайсковых адзінках ёсць штабы, а ў штабах — начальнікі, але што яны робяць там?
Косця лічыўся камісарам атрада. Таксама палітычны кіраўнік — смех! Гэта ён калісьці налупцаваў мяне з Валодзькам за тое, што ля будкі на пераездзе мы перабягалі пуць перад паравозам. Як памятаю, Косця хадзіў у рамонтную брыгаду на чыгунку, забіваў кастылі, мяняў шпалы, палоў броўку. Пакладзісты характарам, цярплівы, як вол, ён умудрыўся нават пры Польшчы Пілсудскага ўтрымацца на пуці гадоў дзесяць, а на такое рэдка хто быў здольны. Яшчэ ён умее добра вастрыць сякеру, разводзіць пілу. Вельмі любіць чытаць кніжкі, за што яму вечна даставалася ад успыльчывай ды вострай на язык жонкі Гандзі. Але якое гэта мае дачыненне да яго пасады?
З нас траіх ніхто не служыў у арміі.
Сябрам маім крыху лягчэй. Яны вераць, што я ўсё ведаю. Як жа — знаходзіўся з паўгода ў дэсантнікаў, прыбыў з таямнічай Гуты. Ім і ў галаву не прыходзіць, чым я там займаўся! На маё шчасце, сябры саромеюцца мяне пытацца пра свае абавязкі: каму прыемна паказвацца невукам?
Хлопцы называюць нас проста па імёнах, толькі да Косці ўсе мы звяртаемся праз «вы», бо ён можа кожнаму з нас быць бацькам.
А калі адкінуць смешачкі, то праўда, трэба штосьці прыду-маць,— паважнее камісар.
Ён сядае, абхоплівае рукамі калені ды глядзіць у вогнішча.
Трэ параіцца з камбрыгам.
— Вайцяхоўскі цяпер ля Зялёнай, у леснічоўцы,— падказвае Міцька: ён у нас ведае і памятае ўсе.
Ля каторай, што пад Беластокам? — загараецца Ліда.— Я там лес саджала з дзяўчатамі, пашліце мяне!
Кожнаму хочацца пахваліцца, такімі дакументамі. Прыкідваю-ся, што не чую яе просьбы, кажу абыякава:
Вечарам на паўстанку сяду ў пасажырскі, праз гадзіну даеду да Кур'ян, а там і тая Зялёная блізка. Толькі апішы, дзе шукаць тую леснічоўку.
Пачакай! — упікае Косця.— Мы ж з табой заўтра адпраўляемся ў Скрабляцкі лес да беластоцкіх людзей. Пад Зялёную няхай махне Міцька на ровары. Колькі туды?
Глупства! — радуецца, што выйграў торг, начштаба.— па асфальце кіламетраў з трыццаць ды лесам з пяць. Гадзіны на дзве дарогі. Зараз і адпраўлюся, толькі заскочу ў Грыбаўцы, а то бацькі мяне цэлыя: суткі не бачылі, могуць падумаць невядома што.
А нам чым займацца заўтра? — пытаецца ў мяне Ліда. Яна разапрэла ад пары з вядра, паружавела, жмурыць слязлівыя ад дыму вочы. Гэта — адзіны чалавек, які ні на секунду не забывае, хто тут камандзірам. Нават ганарыцца гэтым. I калі ёй чаго трэба, звяртаецца толькі да мяне.
Няма чаго ўсім перціся туды, хопіць аднаго Сашкі з кулямётам. Пабудзеш з Сяргеем у лагеры.
Ану яго, усё сядзі ды сядзі — абрыдла!
Вайцяхоўскі загадаў, каб не было ніякіх прыкрасцей, дзяўчат у атрад не браць. Што будзе, калі даведаецца, што яна тут? Разбірае злосць.
Сама прыбегла, ніхто цябе сюды не запрашаў, лепш дома сядзела б!
Прыбегла, але, бо думала, што ты тут паязды ўзрываеш і немцаў б'еш ды іншае што цікавае робіш! Гатаваць страву і дома магла б!
Ад Лідзінай шчырасці мне робіцца сорамна і неспакойна. На самой справе, трэба ж кіраваць людзьмі, даваць нейкую работу ўсім: гэты абавязак не чый-небудзь, а мой.
Хіба дома мела б такі поспех? — устаўляе камісар.— Учора з Дубава прыходзіў Колька Навасёлаў. Нябось, бачыла, якімі вачыма на цябе зыркаў!
Выдумляеце нешта, дзядзя Косця, ха-ха-ха! — рагоча здаволеная Ліда і падтыкае мезенцам пад цёплую хустку непаслухмяныя пасмы.
Патрэбна мне тут выдумляць на цябе! Мо не праўда? Ды ніхто і не супроць. Толькі б ты выкарыстала яго заляцанне! Падлабунься да Колькі, дастань толу кілаграмаў шэсць, будзе табе і поезд узарваны!
Ліда перастае мяшаць вуголле. Забыты ў вогнішчы кіёк загараецца, дзяўчына не бачыць, нешта мяркуе.
- Але я-ак, навучы-ыце!
Будзь я на тваім месцы, то ўжо прыдумаў бы. Гэтага Навасёлава павадзіў бы за нос як міленькага, выцыганіў бы ад яго ўсё што трэба!
— А чорт яго бяры, паспрабую! - узбуджана і рашуча ўдарае яна кіем па вядры, свавольна смяецца.
Што скажа на гэта адно Папроцкі! — жартуе Міцька.
Падабраўшы пад сябе ногі, чорны, як цыган, хлапец, які дагэтуль сядзеў моўчкі, разгублена ўсміхаецца. Твар яго сцягвае нейкая нервовая грымаса.
«Што, што»,— крывіць камісар.— Тое, што ў свой час казаў я, калі заляцаўся хто-небудзь да маёй бабы: значыць, ладная кабеціна, не памыліўся ў выбары!
Сяргей,— успамінаю я раптам,— а ты адпраўляйся ў Вораб'і. Урублеўскі наказваў, што ведае, дзе валяюцца снарады. Назбірай, вазьмі фурманку і прывязі.
Магу! — з перабольшанай гатоўнасцю ўсхопліваецца чорны хлопоц.
— Ну, вось і знайшлася на цэлыя суткі ўсім работа,— уздыхае Міцька, ставячы нагу на педаль.— Заставайцеся тут, а мне пара, хлопцы!
Пачакай! — стрымліваю.— Ты быў у Дубаве. Як там нашы хроснікі пажываюць? Камандзір атрада не намерваецца адбіраць ад нас вінтоўкі?
Дзе ты бачыў! Ен гатовы нават даплаціць табе! Тры цёпленькія шпіёны трапілі самі ў рукі, гэта ж скарб для нашай контрразведкі!
Шчэ і ордэн за іх атрымае Філімончык! — заўважае Косця.
Ордэн адбіраць не станем, а кулямёт у дадатак запатрабу-ем,— кажу абыякава, а ў самога на душы скрабе: чаму не выкрыў гэтых шпіёпаў сам? Які з мяне разява!
7
З кустоў вылазіць бацька.
Ну вас пад халеру, выдумшчыкі чортавыя, цьфу-у! — лаецца ён.— Ля дарожкі заўважаю Кардаша на варце ды іду сабе бяспечна. Падыходжу — немец маячыць, ці якое ліха?! Прыглядаюся лепш — ён! Я і абмёр. Ну, напалі на іх, думаю, капут! На мне ўсё так і задрыжала, аж змакрэў адразу! О-ёй, каб вы праваліліся са сваімі фокусамі! — бацька прысланяецца абяссілена да сасны.
Мы рагочам.
Добры інтэрас! Сынок бацьку напалохаў, яшчэ і пасмейваец-ца сабе! — падае ён вузялок з ільнянай лапіны, праз якую выступаюць тлустыя плямы.— На, немец. Яна табе штосьці прыслала тут, глядзі...
Я бяру вузялок. Усярэдзіне нешта мяккае і цёплае, нібы кацяня. Разгортвато лапіну — бульбяная бабка з карычневай прыгаркай! Значыць, сёння мама пякла хлеб. Сарамліва азіраюся: позна ўжо хаваць сямейную інтымнасць.
Падыходзьце, частуйцеся!
Дахаты паеду вячэраць я,— адмаўляецца Міцька.
У мяне пякотка ад гэтага,— аднекваецца і Косця.
Сяргей прыкідваецца, што ўвогуле не звяртае ўвагі на такое глупства. Адна Ліда цягне руку і ўздыхае:
Эх, дзядзю Нічыпар, прынеслі б да гэтага смаку яшчэ і малака халоднага!
Бацька не чуе. Ён падсаджваецца да вогнішча і ўважліва мяне разглядвае.
А нічога сабе немец атрымаўсяі
Закурвае.
Та-ак. Павазіў сёння гной, разбіў пад бульбу назаўтра, заглянуў на «пошту» — партфеля няма. Ладна. За дзень намаяўся, што рук не чую, і думаю — не, сёння да іх у лагер не павалакуся ўжо, лепш спаць лягу раней хоць адзін раз. Та-ак. Вяртаюся дамоў, а яна скончыла якраз другую печ хлеба вам і накладвае меншаму ў па-сылку сухары ў той Штутгоф. Кажа: «На, старэйшаму занясі хоць бабкі свежай, ён так любіць!» Я — упірацца, але як учапілася, бы смала, то мусіў валачыся! Прыходжу і — на табе! Раніцой мяне немец ганяў з кульбай па полі, у абед машынай яны прыязджалі на хутар па мёд, вечарам прыходжу сюды, і тут немцы — і што такое на мяне сёння напала, за якія грахі, цьфу, халера!.. Міцька, ты куды сабраўся, пастой яшчэ!
З-за вашага, дзядзька Нічыпар, партфеля давядзецца мне сёння папакруціць!
Расказваем пра нашы планы.
Ой, ляснік, лямнік,— ківае стары галавой,— і за што той дурны Гітлер табе маркі кожны месяц плаціць. Глядзі, згубіш ты Германію гэтак, давядзеш яе зусім да ручкі!
Ну! — згаджаецца начштаба і па сваёй звычцы ад сарамлівай усмешкі вышчарае рэдкія зубы.
Бацьку, то які цябе немец ганяў па полі? — цікаўлюся, скончыўшы з Лідай аплятаць бабку.— I праз каго Маруся прыслала чарцяжы?
Ён падрабязна перадае прыгоды сённяшняга дня.
Ну і ну! Мы прызвычаіліся крыху да нечаканасцей, але каб аж так разыграць амтскамісара?
Нашы адкрыткі ў Кёнігсберг траплялі надта ж хутка, іх вазіць маглі ў сталіцу Прусіі гэтак толькі немцы, але то былі мае толькі здагадкі. Выходзіць, я не памыліўся. На нашым баку працуе ў Беластоку цэлая група немцаў, нават мажныя чыны, гаўляйтэры. Успамінаю немцаў-камуністаў са Штутгофа.
У колькі гадзін да вас прыязджала Маруся? — удакладняе начальнік штаба.
Пасля палудня, у тры.
А я развітаўся з ёю ў Беластоку а першай! Няўжо так хутка. паспела прымчаць сюды?
На легкавой ды па асфальце? Акурат магла!
Каб вы толькі былі ў той час у мяне на хутары!
Хто б на яе мог падумаць? Такое маленькае дзіця, слабое, а якое дзельнае, а-яй-я-ай!
Мале-енькая? Нічыпар, хіба вы не пра тую Марусю гаворыце! Адкрыткі ў нас з Сашкам брала рослая баба, з вашу жонку, гадоў мо пад сорак!
Сорак — не сорак, а — пад трыццаць будзе мець,— устаўляе начштаба.— Яшчэ з мушкай ля носа тут...
З якой табе мушкай? — абураецца бацька.— За дурня мяне лічыце?
Я маўчу, бо з Марусяй яшчэ не сустракаўся. Але насцярожва-юся. Няўжо і тут крыецца правакацыя, як з гомельскімі добраахвотні-камі? Не ведаю што і думаць.
Параіцца з Вайцяхоўскім? А ці не высмяе мяне?..
1
Раніцой адпраўляемся ў Скрабляцкі лсс.
На мне — той самы лейтэнанцкі мундзір, у камісара — сіняя вопратка чыгуначніка. Адзін Сашка ў цывільным. Гарадоцкія паліцаі носяць на правым рукаве павязкі з нямецкай пячаткай і надпіам: «Гільфсполіцай». Саша вышэй локця павязаў сабе хустачку, намаляваў нешта вуглём.
Дваццаць чалавек, прысланых Марусяй, мы памясцілі зводдаль. Хопіць з нас гамяльчан; перш чым прыняць гэтых у атрад, да гасцей добра прыглядзімся. Іх немцы везлі на работу ў Германію, не давезлі і пакінулі ў Беластоку на аэрадроме. Сярод дваццаці знайшоўся нават прапаршчык царскай арміі, нехта Смірноў, яго я назначыў ка-мандзірам і даў тры вінтоўкі. Зброі гэтай мала, у нас быў запас, але я рызыкаваць пабаяўся, затое падрабязна расказаў, куды можна хадзіць, куды нельга. Потым кожны дзень да іх мы заглядвалі. Каб цяпер хто-небудзь з боластаччан захацеў нас прадаць, то зрабіць гэта не так проста — дзе мы стаім, беластаччане не ведалі.
Скрабляцкі лес ад Ліпнікаў аддзяляе аўтастрада. Для бяспечнас-ці ўздоўж асфальту дрэвы немцы спілавалі і высеклі нават усе кусцікі. Выходзім на прафілактычную паласу, набліжаемся да асфальту. У двух напрамках снуюць машыны. Салдаты з кузаваў махаюць нам рукамі. Патрулёў не відаць. На ўсялякі выпадак махаем рукамі салдатам і мы.
Спакойна перасякаем шашу.
Ля месца, дзе размяшчаўся лагер, адчуваю няладнае. Лес чамусьці здаецца мёртвы і пусты. Нас агортвае трывога. Чаму не відаць вартаўніка?
Па-пластунску! — шапчу сваім.
Асцярожна паўзём на пагорак. Выглядваю на паляну і нямею.
Там, дзе было вогнішча ў беластаччан, цяпер валяюцца транты, паламаныя фанерныя скрыначкі, чамаданы, пагнуты алюмініевы посуд, перасыпаны крупой і гарохам. А сярод хламу выдзяляюцца сваёй жудаснай белізной тры голыя целы. Уражаны ўстаю, прыглядваюся.
Першы ляжыць барадаты дзядзька, за ім пятнаццацігадовы хлопчык і дзяўчына.
А-а, нарэшце з'яві-іліся! — вылятае з гушчару растрапаная дзяўчына з абветраным скуластым тварам у лішаях.— Гэта ты, сволач, пакінуў нас тут адных немцам. Гэта ты нас загубіў?! — нападае яна на мяне.
Нікіціна, супакойся! — просіць камісар. Ён тут быў ужо некалькі разоў і ведае ўсіх па імені.— Не мялі глупства, Саша, расказвай лепш, што здарылася!
Табе не падаба-аецца? — раз’юшана паварочвае яна ўжо на Косцю.
Камісар адступае.
О, не-е, сволач, не вырвешся! Не выкруцішся, нягоднік! Загубіў нашых і думаеш, гэта так пройдзе табе? Хоць вочы твае паганыя выдзеру з карэннямі, душагуб ты!
Яна і праўда цягнецца да камісаравага твару з кіпцюрамі. Ашалелую, хапаю паўпол, прашу:
Супакойцеся, таварыш Нікіціна!
Мы для вас не людзі! Нас, адных жанчын, вы не прынялі — думаеш, не водаю? Пусці,— адчайна тузаецца яна.— Мы ішлі як да сумленных партызан, а вы? Разадзеўся ў нямецкія транты, бы на маскарад! — упікае мяне.— Для цябе ўсё гэта гульня, форс, а людзі, паглядзі туды — мёртвыя! Гэта ты іх забіў! Ты! Ты! Ты!.. Толькі не думай, што іхняя кроў абыдзецца табе за так, адрыгнецца, пачакай! Ох-ха-ха-ха! — затраслася ў маіх руках ад бяссільнага плачу.
Сапраўды, я намерваўся перадаць жанчын камандзіру ў Дубава і атрымаць столькі ж аўтаматаў. Хто паспеў расказаць ёй? Дзеўка столькі мае злосці і энергіі, што цяпер яе не аддам ні за якія скарбы. Кладу Нікіціну на мох.
З-за яліны паказваецца пажылая кабета. Яна складвае, як да малітвы, рукі, бухае на калені, паўзе да мёртвай дзяўчыны. Кабета змахвае з пажаўцелых грудзей і шыі мурашак, прыкрывае васковую галізну цёплай хусткай, абдымае мёртвуго галаву і з невыказным болем цягне:
Ах, Фа-аночка, ах, сястры-ычка, як цяпер без цябе дамоў мне вяртацца, як без цябе жы-ыць!..
Не магу на гэта глядзець.
З кустоў выпаўзае Смірноў з вінтоўкай. Яго і так доўгая і хілая фігура зношанага пяцідзесяцігадовага чалавека цяпер зусім згорбле-ная. Вопратка вісіць, бытта на пудзіле. Босыя ногі брудныя, калашына распаласавана ад калена да самага нізу. Прапаршчык няўклюдна прыкладвае да казырка пальцы, грэбае мох ступакамі:
Таварыш камандзір атрада...
Перастань крыўляцца! — абрывае яго Косця.— Кажы адразу, як было!
Не стала чаго ў нас есці... Не сядзець жа склаўшы рукі і не чакаць манны з неба! Звечара павёў іх у Каўняны. Вартаўнікі пачалі біць у жалеза. Потым сталі страляць трасіруючымі. Я хацеў мірна, але гэтыя,— паказвае на кучаравага бойкага хлапца,— сталі адстрэльвац-ца...
А мо трэба было цярпець? — гыркае той.
У крайніх хатах набралі капусты, хлеба, бульбы і вярнуліся на світанні...
А на лузе за вёскай пакінуді на траве след! — перабівае хлопец.— Яму казалі ісці дарогай, а он — напрасткі, бытта часу не было!
Знайшлі каго назначаць старшым! — ускоквае Нікіціна.— Ён свае сарочкі баіцца! Унь — шырынкі сабе не зашпіліць нават, паглядзіце!
Смірноў вінавата пацягнуў руку ўніз, тарапліва стаў папраўляць нагавіцы.
Яму абы паўлітра, больш і трава не расці!
Павылазілі з кустоў і астатнія.
Што праўда, то праўда, для гэтай групы я выбраў няўдалага чалавека камандзірам. Мяне падкупіла яго званне. У партызанскай справе ўсё іначай, чым у войску.
...Паснедалі, паклаліся адпачываць. Паставіў яго па варту, Смірноў паказвае на труп хлопчыка, як галоўнага вінаваўцу,— а ён заснуў!.. Гэтых дваіх забілі, калі ўцякалі. Завалаклі сюды ўжо потым. Дзве вінтоўкі пабілі, ляжаць вунь. Боты недзе мае падзяваліся, і на сук нагавіцы напароў... Але вінтоўкі сваёй я не кінуў...
Маеш чым хваліцца!
Такая злосць на гэтага недарэку, што, здаецца, забіў бы.
Дзіця раніцой паставіў на пост? Не мог сам пастаяць, дубіна бязмозглая! — налятаю на яго з кулакамі.
Чалавек нават не ўхіляецца, пакорна церпіць маю аплявуху.
Дай спокуй! — стрымлівае мяне Косця.— Хіба тут вінаваты ён адзін?
2
Камісар мае рацыю, справа не ў Смірнове. Наслухаўшыся фальклорных легенд аб партызанах, гэтыя людзі ўяўлення не маюць, як у лесе ўсё складана: нават хлеба кавалак дастаецца не проста. З Беластока ж гэтыя направіліся да нас з чамаданамі, святочнымі касцюмамі і сукенкамі, з адпрасаванай бялізнай нават, бытта тут ім выдзеліць меліся пакоі з водаправодам і электрыкай.
На поўнач ад Скрабляцкага лесу, ля мястэчка Крынкі, па вёсках жывуць беларусы, палякі і нават — татары (далёкія нашчадкі грозных татарскіх ватаг, якія служылі ў польскіх гетманаў; потым іх каралі ўзнагародзілі нашымі землямі). Крынкаўскі амтскамісар не такі тупы і бязмозглы служака, як яго сябар у Гарадку, займаўся справамі больш значнымі. Ён яшчэ ў мінулым годзе стаў вызываць па адным з аўтарытэтных сялян і дурыць:
Палякі! На вас скардзяцца беларусы з татарамі. Чаму вы дазваляеце, каб яны здзекаваліся з вас? Дам вам зброю, пакажыце хамам, дзе ракі зімуюць!
Калі зайшлі да яго іншыя, ён ужо трымаў прамову гэтак:
— Беларусы! Няўжо вы такія бездапаможныя, каб вас крыўдзілі палякі? Учора мяне тут яны палохалі — калі не выселяць вас немцы адгэтуль, то яны беларусаў выражуць у пень! Мы, салдаты фюрэра, людзі гуманныя; завошта вас высылаць і куды? Тут жа ваша радзіма!.. Бярыце ў мяне вінтоўкі, кулямёты і не паддавайцеся! Калі вас пачнуць крыўдзіць, скардзіцца не хадзіце: у немцаў, як самі бачыце, цяпер і сваіх клопатаў хапае...
Прыкладна тое самае сказаў і татарам.
Такім чынам крынкаўскі амтскамісар узброіў з дзесяць вёсак, самых адсталых на Беласточчыне і Гродзеншчыне. Гарэлка, забабоны, панажоўшчына, папы і мулы правілі над імі. Пры Пілсудскім тут вербавалі «стшэльцаў», адсюль паходзіў бязжаласны кат дэфензівы Палтужэцкі і славуты кумір забабонных багамолак — прарок Ілья Клімовіч з Грыбава, які выклікаў цэлую рэлігійную вайну сярод праваслаўных.
Пры ўсіх сямі ўладах, якія тут мяняліся за апошнія дваццаць пяць гадоў, палітычныя перамены галаварэзы выкарыстоўвалі для асабістых парахункаў: выдавалі, саджалі ў турмы, рэзалі, стралялі, пушчалі з дымам адзін аднаго... У параўнанні са Страшавам ці Грыбаўцамі гэтыя вёскі адсталі на гадоў сто. Свядомых мужыкоў немцы перастралялі ў пачатку вайны, выдаць іх знайшлося каму.
Калі я вярнуўся са Штутгофа, на поўнач ад Скрабляцкага лесу партызаны не паказвалі носа. Там адразу паўставала страляніна, і хлопцам трэба было даваць драла. Верхаводзіў «самааховай» солтыс Тарноўскі. Страляніну пачыналі «самаахоўшчыкі», Тарноўскі гнаў конніка ў Крынкі, адтуль на падмогу машынамі прыбывалі салдаты гарнізона.
Штаб брыгады загадаў гэтыя вёскі асвоіць. З Вайцяхоўскім разглядалі мы карту і ламалі галаву, як выканаць загад. Пакуль што нічога не выходзіла.
У Каўнянах жыў бацькаў знаёмы міліцыянер, але неўзабаве загубілі і яго. Прыехалі паліцаі, звязалі чалавека, вывелі пад хлеў, куды выцякала ад свіней смярдзючая лужына, і сталі ладаваць аўтаматы.
Ну, Маскву бачыш?
З роспачы, што нічога ўжо не можа зрабіць, малады чалавек аж заплакаў.
Не бачыш? Перастань, не варта ліць слёзы! Зараз і Крэмль табе пакажам!
Так не стала і апошняй апоры.
Напрасіўся ў атрад да мяне масквіч Вася. Ён уцёк з лагера палонных, цэлы год жыў ва ўдавы, памагаў гаспадарыць. Прыбыў да нас з пісталетам і вінтоўкай — па ўсіх правілах. Я з радасцю намерыўся яго прыняць.
Не гарачыся,— стрымаў мяне камбрыг ды звярнуўся да хлопца: — Столькі часу, мілы Васілёчак, людзі пралівалі кроў, а ты ўсё хаваўся ў бабы за спадніцай ды еў верашчаку? Заслужы права быць сярод нас. Стань парабкам у Тарноўскага, дакладвай нам, што ў яго адбываецца. Будзеш спраўляцца — праз месяц камандзір цябе прыме і ў атрад!
Хлапец ахвотна згадзіўся. І як пайшоў Васіль у Каўняны два тыдні таму назад, дык нібы ў ваду кануў.
...Ах, сястры-ычка мая мі-ілая, чаму твая доля такая-ая,— усё выводзіла пажылая кабеціна.— Што я твайму жанішку-у раскажу, калі ён мяне спыта-ае!.. Даруй мне, старой, што не ўсцерагла-а цябе, не падставіла свае грудзі пад вострую ку-улю тваго немца пракля-атага!..
Міра! Міра! — адцягвае яе Нікіціна.— Хопіць, пашкадуй і сябе, не плач, гэтым ты не дапаможаш ужо! На, хлябні вады з біклажкі, во!
Але Міры не было справы ні да Нікіцінай, ні да вады, ні да нас.
З пушчы выпаўзаюць і астатнія, бездапаможна тоўпяцца над мёртвымі.
Бязмозглыя, не збірацца ў адно месца, няўжо цяжка так зразумець гэта! — разганяе іх Косця.— Мёртвым усё роўна не дапаможаце, а то секане з кулямёта і ляжаце тут усе покатам!
Камісара не слухаюць. Твары ў людзей здзіўленыя, жахлівыя.
Лічу жывых. Семнаццаць. Усе. Зводдаль глядзіць на мяне Кардаш, нібы папракае: «Нягоднік, а яшчэ і падазраваў гэтых няшчасных!»
Сам не свой бессэнсоўна тапчуся. Наступаю на нейкія валікі цвёрдыя. Патропы. Яшчэ з вострым смуродам парахавых газаў.
Глядзі! — паказваю Кардашу.
Рускі! — дзівіцца той. Знаходжу ў імху яшчэ сотню такіх жа.
Дык хто па вас тут страляў? — пытатося ў Смірнова.
Нейкія ў цывільным.
Ні аднаго немца не было сярод іх! — скардзіцца кучаравы.
Ну-у? — дзівіцца і Косця.
Гэта — банда Тарноўскага!
Як я не здагадаўся адразу! Прыйшлі б сюды немцы, дык напэўна сумелі б абкружыць і перастраляць усіх тут, як качак. Разгром учынілі сяляне-«самаахоўшчыкі». За некалькі буханак хлеба, збанкоў малака і дзесятак галовак падгнілай капусты з мінулага года загубілі траіх людзей!
Хочацца абрынуць на здраднікаў такую дубіну, каб адным махам скрышыць змяінае гняздо. Не быць мне камандзірам у гэтым раёне, калі не выкараню іх! Яшчэ ў Гута-Міхаліне чуў, як у адным месцы пераапранутыя за немцаў партызаны абдурылі прадажнікаў і іх перабілі, хоць ніхто з хлопцаў не ведаў і слова па-нямепку, чаго ж баяцца мне?
Хлопцы, пойдзем, правучым раз і назаўсёды, пакончым з імі! — абуяны рашучасцю, кажу я.
Пайшлі! — падхопліваюць не менш узлаваныя Косця і Сашка.
Чакай нас тут! —загадваю Смірнову.— Мужыкі другі раз не прыйдуць, не бойся, будуць высцерагацца засады. Ты пахавай забітых. Пазбірай бульбу, крупу, наварыце есці і пакарміце людзей! Мы сёнпя яшчэ вернемся!
Вазьміце і мяне-е з сабой! — просіцца кучаравы.
Да задумы не хапае аднаго чалавека, а хлапец мне нечым падабаецца.
Як зваць?
Мішка Лук'янаў.
Валяй па дарожцы наперад. Спаткаеш каго, свішчы «Кацюшу». Мы за табой следам!
Зразумела!!
3
На краі лесу спыняемся. Перад намі дзядзька парай коней арэ камяністае поле, дзве жанчыны тыцкаюць у баразну парэзаныя долькі бульбы. Далей на ўзгорках таксама пястраць жаночыя хусткі, варушацца людзі і коні натужна цягнуць плугі. Блішчаць выглянцаваныя дажджамі, асветленыя радасным вясеннім сонцам камяні.
Пасля кароткай нарады Мішу загадваю пад куст схаваць боты і вінтоўку. Рву на ім кашулю, завязваю назад рукі, але так, каб хлапец сам мог у момант развязацца. Кладу яму ў кішэню свой наган.
Чорт, мая форма можа выдаць! — сумняваецца Косця.— З Каўнян працуюць жа на чыгунцы, ведаюць яе!
Кардаш супакойвае:
Што ты? У Гарадку стаяць часці ўкраінскіх нацыяналістаў, у іх дакдадна такія самыя мундзіры!
Умееце па-ўкраінску? — пытаю ў Косці.
От, пару слоў звяжу...
То слухайце. Вы гаворыце толькі па-ўкраінску. Я разумею адно па-нямецку. Сашка — чыстакроўны паляк і мой перакладчык. Не блытаць.
Ясна!
Айда!
Вылазім на поле. Селянін арэ і далей. Аднак па яго насцяро-жанасці я бачу — хітры дзядзька толькі прыкідваецца, што нас не заўважае.
Кідай плуг, лодар стары, запрагай воз, даставіш нас у Каўняны!
Кардаш перакладае мой загад.
Ах, пано-очку, ах, залаценькія, навошта вы яго бярэ-эце!—галосяць цёткі.
Я — бытта глухі.
Жанчыны падлятаюць да Кардаша:
Пано-очку, харошы, скажы свайму немцу, няхай хто другі, маладзейшы, вязе вас! Унь колькі коней на полі! Мы адно прыехалі і пачынаем садзіць, людзі ўжо панасаджваліся! Чаму такая несправядлівасць нам?!
Цёткі ўсё не адстаюць ад Кардаша. Смешна, што гэтак лёгка прымаюць нас за немцаў. Гыркаю доўгую тыраду, заклікаю «маланкі, грамы, крыж і сакрамэнты», ляпаю па прыкладу далонню, і бабы адразу сціхаюць.
Нарэшце дзядзька коней запрог. Садзіцца трэба на аслізлыя ад гною дошкі. Хоць бы ком саломы якой!.. Загадваю пакласці зверху барану зубамі ўніз, з Косцем сядаем спераду, Кардаш мосціцца на барану ззаду. Як прыстала «злоўленаму партызану», Міша панура стаіць за возам, грэбае босай нагой пясок ды з-пад лоба зыркае на людзей!
— Паехалі!
Дзядзька ўзмахвае пугай, і воз кранаецца.
Добра, што трапіла фурманка. Немцы не надта ходзяць пешшу, атрымліваецца больш верагодна.
Мо ў лесе былі і немцы, толькі па свайму звычаю ішлі па дарожцы, перадаверыўшы брудную работу сялянам? Дзядзька павінен ведаць. Звяртаюся да яго праз Кардаша:
Слухай, стары! З Крынак многа машын прыязджала на аблаву ноччу?
Чатыры! — паказвае па пальцах.
Цямнее ў вачах.
А з Бераставіцы — во! — разахвочаны дзядзька растапырвае да мяне мазолістую і заскарузлую пяцярню.— I з Саколкі яшчэ адна!
Куды ж мы едзем у ліха? Немцы пасля аблавы ў Каўнянах якраз цяпер снедаюць, мажліва! Іх там можа быць цэлы батальён! Тады чаго промся ваўкам у зяпу? Гэта ж — вар'яцтва!
Агортвае трывога, не магу спакойна сядзець.
Тым часам пара адкормленых карых кабылак па мяккай раллі выцягваюць дружна воз на дарогу. Колы коцяцца ўжо на цвёрдай каляіне, і кабылкі ўздыхаюць з палёгкай.
Но-о! — жане іх фурман.
Воз затарахцеў. Насустрач нягнуцца фурманкі з гноем, плугамі, мяшкамі нарэзанай бульбы. Дзядзькі здалёк з'язджаюць з дарогі, панурыўшы насцярожана хітрыя твары, цярпліва чакаюць, пакуль праедуць халерныя акупанты. Загадваю Кардашу спытацца іх — ці застанем немцаў у Каўпянах.
Заста-анеце, толькі мацней едзьце! — ахвотна раіць нейкі аброслы шэрым шчаціннем селянін.
Ну-у, каб на вас воўк напаў! — фурман прэ кабылак яшчэ хутчэй.
Такое ўражанне, бытта добраахвотна коцімся з гары ў вогнішча.
Зыркаю на камісара. Косцеў доўгі твар з прамым і тонкім носам выражае непарушны спакой. Вось ён чынна, нібы доктар, якога вязуць з мястэчка да хворага, падцягвае на каленях сінія, з захаваным яшчэ ад прасавання кантам, нагавіцы, збівае з абшлагоў пыл, прадзімае нос і паважна пераносіць позірк у поле. Няўжо ён не чуў, аб чым мы гаварылі з сялянамі? Косця не ведае так нямецкай мовы, каб можна было на ёй абгаворваць сітуацыю. Фурман заблізка, каб шаптацца.
Паварочваюся да Сашкі.
Кардаш рассядае сабе на баране ўпэўпена, спакойна трымае наведзены на Лук'янава кулямёт, яшчэ і пакрыквае на яго, каб Мішка паспяваў за возам.
Выходзіць,— адзін я такі баязлівец?
Ну, халера на вас! — прэ сваю пару дзядзька. Кабылкі на яго пугу толькі ўзмахваюць хвастамі — свішча ў паветры, бытта махнулі пучком дроцікаў, і воз імчыць далей.
Што рабіць? Загадаць ехаць павальней — выдам сябе. Фурман абыякава сядзіць на самым краі, мае боты ўпіраюцца яму ў плечы. Якая гэтаму мужыку цёмнаму справа да нас, да таго, што ў Скрабляцкім лесе забілі трох чалавек, што была аблава, ідзе вайна?! Яму прыперла якраз бульбу садзіць.
Са злосцю піхаю дзядзьку ботам. Фурман перапалохана азіраецца на мяне.
Лейтэнант гаворыць, каб ты, сабака, злез і ішоў побач! — зразумеўшы мяне, гыркае Сашка.
Разгублены дзядзька спаўзае на зямлю. Ён прабуе бегчы, але падношанае, грузнае цела да бегу ўжо не надаецца. Чалавек адразу засопся і стрымлівае коней.
Дзякуй богу, хуткасць збавілі.
З-за пагорка паказваюцца і Каўняны. Ладна, даедзем да першага хлява і, калі што, павернем назад. Коні добрыя. Вырву ў яго лейцы, і паспеем заскочыць на гару, а там няхай сабе лезуць на Сашкаў кулямёт.
Перад вёскай трапляецца маладзіца з возам гною. Пытаемся ў яе, жанчына нам спачувае:
Ах, шкада-а! Толькі што адышла апошняя машына ад солтысавага дома, бачыла сама, ісцяны бог!
Ніба гара звальваецца з плеч.
Праз вёску бяспечней ісці пешшу—у разе чаго скачы адразу за вугал ці падай за камень і адстрэльвайся.
Стоп! Скажы фурману, можа вяртацца!
4
Дзесьці за сотні кіламетраў адгэтуль стаіць фронт. Там — тварам у твар дзве арміі. Мы дапамагаем сваёй у тыле праціўніка. Патрыятызм ва мне цяпер праяўляецца ў тым, што я прыбыў у Каўняны забіць солтыса Тарноўскага. Але, гледзячы на саламяныя стрэхі, мірныя бярозы і вербы з буслінымі гнёздамі, ужо не адчуваю ўздыму — ва мне толькі цягучы і непрыемны абавязак. Я свядома раздражняю ў сябе лютасць — не адступаць жа цяпер.
Перад вёскай чарнее амбразура дзота. Квадратная адтуліна, выкладзеная тарцамі бярвенняў. З прастакутнай дзіркі выглядае ствол кулямёта на трынозе і два заспаныя твары.
Гніды прытаіліся. I супроць каго? Крычу да іх па-нямецку.
Сюды вылазіць! — перакладае Сашка.
Сюды, кажа вам шэф! і швыдко, бісовы діты! — дапамагае Косця.
Вёска Каўняны мае мо з чатырыста двароў, у ёй жывуць беларусы, палякі і татары. Якраз было польскае свята — святога Яна. Адны працуюць, другія валэндаюцца па вуліцы без мэты. Пакуль вартаўнікі выпаўзаюць з нары, вакол нас паспявае сабрацца натоўп з сотні чалавек. Гергечу са злосцю, хапаюся за аўтамат. Кардаш паказ-вае на Мішку:
Шэф пытаецца — ваш гэта бандыт?
Не-е, пано-очку, чужы-ы ён!— хорам пярэчаць мужыкі і бабы.
Нэ-э! — крыўляю.
Далібог, не наш!
Не ведаем яго!
Мне не паложана разумець, што яны гавораць. Чакаю, пакуль Сашка перакладзе.
У вас тут кожны бандыт, фэрфлюхтэ, донэрвэтэр! — узводжу аўтамат.
Людзі шарахаюцца ў бакі. Зараз жа заўважаюць, што толькі палохаю, і хутчэй вяртаюцца, каб не прапусціць цікавы спектакль.
Цалкам уваходжу ў ролю немца. Са здзіўленнем адчуваю ў сабе пачуццё, якое перажываў у дзяцінстве, калі гуляў у вайну, быў «начальнікам» і мне падпарадкоўвалася «войска». З цікавасцю пры-глядваюся да забітых людзей. Стараюся — рэдкая магчымасць! — паглядзець на іх вачыма фашыстаў.
У паношанай саматканай вопратцы, босыя, з заскарузлымі рукамі мужчыны, з тоўстымі, як збанкі, лыткамі дзеўкі, з высушанымі тварамі бабулі анямела тоўпяцца, як загіпнатызаваныя. У вачах толькі смяротны жах! Усе яны вартыя жалю. Але жаль маглі абудзіць адно ў тых, хто ведаў долю каўнянцаў і спачуваў ім. У фашыстаў яны напэўна выклікаюць адну пагарду, параўнанне са статкам.
Заспаныя вартаўнікі нарэшце выпаўзаюць з дзота. Пру іх назад па зброю. Калі яны з'яўляюцца другі раз, загадваю канваіраваць Мішу.
Los, vorwärts!
Крочым па вёсцы. Спераду — Косця, Сашка і я. Ззаду — Мішка пад аховай блакіруе тыл. Вакол — вялізны, усё гэтак жа загіпнаты-заваны, рухомы натоўп. Пад нагамі шмыгаюць басаногія хлапчукі. Гэта яны пабеглі будзіць солтыса Тарноўскага. Пра яго я наслухаўся ўволю. Мярзотнік пры аблавах у лесе бывае больш крыважэрны за фашыстаў.
З пачатку акупацыі Тарноўскі завёў сабе яшчэ адну жонку. Абедзве жывуць цяпер недзе ў яго хаце, а незвычайная распуста наводзіць жах на баб усяе акругі. Дзіўлюся: татары — мусульмане, у іх, здаецца, не бывае мнагажонства?!. Тарноўскі ў першую сусветную вайну пабываў у германскім палоне, ведае нямецкую мову. Ці не разгадаеш, нягоднік, ты мяне?
Вартаўнікі чагосьці прыстаюць да Сашкі. Прыадстаю, услухоўваюся.
Скажы свайму шэфу, пане, што Тарноўскі ўсё мыла сабе прысвоіў, якое амтскамісар учора выдзеліў нашай самаабароне! — скардзіцца адзін.
Другі дадае:
А на мінулым тыдні прывёз з камендатуры цэлую каністру нафты і нават панюхаць нам не даў!.. Дакуль ён будзе здзекавацца гэтак з нас!..
Зараз скажу! — абяцае Сашка.— О-о, мой шэф шкуру з яго здзярэ, ён — немец справядлі-івы!
I кулямётчык кажа да мяне па-нямецку:
— Бачыш, шакалы, косць не падзялілі, грызуцца!..
Але мне ўжо не да іх.
Насустрач імчыць пажылы дзядзька без нагавіц. На ім рыжы кажух, накінуты наапашкі, белыя кальсоны і незапшураваныя чаравікі. Па тым, як чалавек спяшаецца — нібы баіцца, што яго апярэдзяць, як разганяе хлапчукоў, здагадваюся — Тарноўскі!
Спыняемся.
Гэта наш солтыс[82], пане!— паслужліва інфармуе нейкая цётка.
Падыходжу да Тарноўскага і зацягваю яшчэ на полі падрыхтаваную легенду:
Добры дзень! Лейтэнант Люкембах з «Ягдкомандо» Бялышток! Прыбыў сюды са ўзводам для аблавы ў лесе, але нашых груп не застаў там!
Гу-ут, пане, гу-ут! Волен эсэн?
Толькі злавілі пацана!..
Гу-ут, пане! Яйкі? Маслё?
Наколькі чалавек валодае замежнай мовай, разгадаеш з першых яго фраз. Выходзіць, тып гэты не разумее мяне?
Патрэбны мне фурманкі і вашы ўзброеныя людзі, каб адправіць злоўленага ў Крынкі і нас завезці. Зараз падыдуць яшчэ мае салдаты!
Гу-ут, гэр Шэф! Волен эсэн? Дрынкен?
Машыны: я адправіў раніцой, і давядзецца адвозіць нас на фурманках, калі мы не засталі свайго транспарту. Заадно хачу глянуць на вашу славутую самаахову.
Цьфу, ліха на яго — занадта ветліва гавару! Сапраўдны фашыст напэўна не стане дзяліцца з ім сваімі клопатамі, а загадае, і — усё!
Гу-ут, пане, гу-ут! Мо гарэлкен волен? Самагонка дрынкен? Рускі шнапс?
Сёння нашых шмат прыязджала?
Чакаю адказу. Ён зразумеў па інтанацыі, што гэта — пытанне, але разгублена маўчыць. Цяпер дакладна бачу: па-нямецку ён ні чорта не разумее, надарэмна я баяўся. Дзядзька проста вывучыў некалькі фраз ды паўтарае, як папугай, а для цёмных сялян веданне і двух дзесяткаў слоў здаецца немаведама якім дасягненнем, яны і разнеслі аб ім славу як пра чалавека, які гутарыць па-нямецку.
Тарноўскі прыкідваецца, бытта не чуў мяне, нападае на мужыкоў і баб:
А вы, сволачы, чаго выбалачылі тут свае слепакі? Р-р-раўз, падлы, адгэтуль! Арбайтэн, арбайтэн, лё-ос! Шнэль, швайны і гунды праклятыя!
Людзі, відаць, даўно прызвычаіліся да выхадак солтыса, не над-та палохаюцца. Каб не задзірацца з халерай, адступаюць на пару крокаў.
Солтыс зноў застывае перада мной, паслужліва задзірае галаву, гатовы выканаць любы загад, толькі б я не мучыў яго незразумелымі пытаннямі. Добра да яго прыглядаюся.
Ростам ён мне па бараду. Сухі, з дублёнай вятрамі і сонцам скурай на твары і лобе. Паміж губой і порыстым носам з сінімі кропінкамі вугроў — банцік рэдкіх вусікаў. Твар расплываецца ад бяздумнай ліслівай усмешкі.
— Біттэ нах гаўзэ! — паказвае рукой на сябе.— Біттэ эсэн, дрынкен!
Чорт вазьмі, не магу перастроіцца на хаду, і зноў хочацца сыпануць складаныя нямеіцкія фразы, што падрыхтаваў раней.
Выручае Косця.
Шэф тобі кажа, щоб всіх узброеных чоловіков праз пяць хвылын выставів во сюды, разумііш! — камісар бесцырымонна абрывае Тарноўскага.
Разумею...— солтыс праглынае камяк крыўды.
I щоб тут було дэсяць підвід, разумііш?
Разумсю, пане...
То дуй швыдко, а то як заіду в рыло!..
Тарноўскі адлятае ад Косцікавага прыклада, трасучы матузкамі ад кальсон, імчыць наперад.
I бімбар каб быў! — уздагон крычыць Сашка. «Бімбар» па-польску называецца самагонка.
Гу-ут, пане! — солтыс кідае ўжо на ляту.
Я часта ламаў сабе галаву, стараўся зразумець прыроду прадаж-нікаў. Адзін гатунак такой пароды людзей бачыў у турме, у Штутгофе. Перад абліччам смерці звіхнуўся адзін раз, учыніў злачынства, ратуючы сваю шкуру, тады пайшло і пайшло. Памалу нешчаслівец памірыўся з тым, што ён скончаны мярзотнік, закінуў сумленне на самае дно ды стаў ужо катам па прафесіі.
У лагеры, у турме станавіліся прадажнікамі, каб уратаваць сябе, кідаючы ў ахвяру звярынаму, шкурнаму інстынкту сваё чалавецтва. Што ж за гатунак людзей вось такіх, на свабодзе? Іх нічога не прымушае прадаваць сваіх, яны робяць гэта з уласнай ахвоты. Якая ў іх мараль, што за прынцыпы?
Вось Тарноўскі вылятае з якогасьці падворка. Ля плота стаяць бабы, мужчыны. Вуліцу перасякае статак гусей. Солтыс бачыць, што я пазіраю ў яго бок, і — трах! — дзядзьку кулаком па твары! Потым замахваецца на баб. Пад ногі трапляе гуска, ён б'е яе чаравікам і толькі тады дабіраецца да жанчын. Бабы разлятаюцца хто куды.
Выслужваецца, паказвае мне, які адданы. Яго прымітыўнае мышленне прымушае ногі і рукі рабіць тое, што на яго погляд рабіў бы я сам.
Абмежаванаму, сквапнаму, помсліваму, але дзейнаму ды яшчэ здароваму карчу далі ўладу. Прымітыўная натура, якой незразумелыя эмоцыі спагадлівасці, суперажывання, літасці, спачування і здаровай логікі — усяго, што мы разумеем пад словам гуманізм, знаходзіць сабе прымяненне ў энергічным карыстанні гэтай уладай. Грызці сумленне такога не можа — ён яго не мае.
Не раз чую, людзі кажуць: то быў залаты чалавек раней, але вайна сапсавала. Вайна толькі паскідвала наноснае, людзі пасталі самі сабой. Мярзотнік быў і ў мірны час мярзотнікам, але тады трымалі яго рамкі і яго натура не магла развярнуцца. Так і Тарноўскаму можна цяпер скінуць шкуру.
5
Хочаш не хочаш, трэба ісці да солтыса ў госці. Каторы дом Тарноўскага — няма патрэбы пытацца. Туды сыпанулі юркія хлапчукі, занялі ўжо выгодныя пазіцыі на плоце, каменнях і нават — дрэвах.
Солтыс сустракае нас на падворку і аж расплываецца ад гасціннасці.
Эсэн? Самагонка? Айер? Бутэр? Біттэ нах гаўзэ, біттэ ком, гэр шэф!
То можам і зайсці! — разважае Косця ды чмыхае носам.
Азіраюся. Два дзядзькі са зброяй, якіх мы вывалаклі з дзота, тырчаць на бруку. Паміж імі — непакорна апусціўшы галаву, з-пад лоба зыркае людзям пад ногі набычаны Мішка. Паказваю на мурог, і Міша сядае туды, апіраецца плячыма аб штыкетнік — рэдкі і нізкі, праз яго ўсё відаць.
— Ду — гір, унд ду — гір! — тыкаю пальцам. Вартаўнікі тарапліва выконваюць мой загад — становяцца паабапал Мішкі.
Кідаю вокам уздоўж вуліцы. Усё выглядае мірна. Збягаюцца прагныя да сенсацыі людзі ўсё новыя. Сашка спакойна заходзіць ужо ў дом. Косця знікае ў сенях. Падаюся туды і я.
Сядайце, сядайце! — мітусіцца солтыс, расстаўляе вакол стала табурэткі, выцірае іх палой кажуха. Ён ужо паспеў нацягнуць чорныя парткі.
Добрэ! — Косця агірачвае табурэтку, прыстаўляе да сцяны аўтамат. Ля яго мосціцца Сашка.
Азіраюся па кухні. Злева — скрыні з маслам, кошыкі з яйкамі, бітоны з малаком — прадналог для немцаў. Справа — пліта, над ёй вісяць вычышчаныя каструлі. У пабеленай чысценькай пліце весела ўжо гудуць трэскі. Ахайная і таўставатая старая татарка на патэльню выпускае яйкі. Робіць гэта спраўна, спакойна. Наогул кабета стварае ўражанне прыемнай, чыстаплотнай жанчыны.
Сядайце! — звяртаецца да мяне Тарноўскі, ставіць на стол талеркі з хлебам і парэзанай саланінай, бухае бутлем самагонкі ды бразгае жменю відэльцаў рознага калібру.
Сашка спакойна выбірае сабе відэлец. Косця разглядае на святло чатырохкутны буталь. А я злуюся — мы сюды хіба наядацца прыйшлі? Трэба хутчэй канчаць і — цягу! Але ж, халера, канчаць — забіць гэтага чалавека!
За акном цудоўнае надвор'е. Жопка Тарноўскага добразычліва нам усміхаецца і бліскае залатымі зубамі. На падлозе, дзе ад шыбаў ляжаць сярэбраныя квадраты сонца, дурэе пушыстае кацяня з ружовым роцікам і цукровымі зубкамі. Супроць мяне на выскаблены да жывога дрэва край стала локцямі наваліўся солтыс. З ім распра-віцца трэба менавіта мне, камандзіру. Вось так цяпер, у даную хвіліну, пры яго старой жонцы, у белы дзень — забіць тут ля гэтага кацяняці малапісьменнага дзядзьку, які гасцінна так клапоціцца.
Гэтым часам хлопцы бяруцца да ежы. У шклянкі булькае ўжо вадкасць.
Хопіць! — зусім спакойным голасам спыняе солтыса Сашка.
I мэні хопіць! — заяўляе Косця.— Собі, собі палывай, старый хрін, нэ хітры!
Солтыс падпарадкоўваецца. Косця з Сашкам ужо аплятаюць хлеб з салам. А ў мяне пачынаюць дробненька выстукваць зубы. Страшэнна зайздрошчу сябрам — чаму я адзін такі трус?
У хату ўвальваецца нейкі прыгажун у святочным касцюме. Лоб, шчокі і шыя чалавека — загарэлыя, бытта вымазаныя глінай. Ад госця вее здароўем і бадзёрасцю; адразу відаць — весяльчак. Незнаёмы кланяецца і роблена ўсміхаецца.
Заходзь, заходзь, Волесь, садзіся! — солтыс паказвае месца на лаве.— Знайду і табе чарку!
Дзякуй,— спакойна сядае госць, па-панібрацку звяртаецца да Косці: — Дзе вы такога бандыта выкапалі?
В лісі, поганэц, ховався! — тлумачыць яму Косця з поўным ротам.
Ты ба-ачыш, нягоднік! — у тон камісару дзівіцца дзядзька.
— Там яшчэ ёсць не адзін, толькі не надта хацелася лазіць! — выхваляецца Сашка.— Немцы не лезуць у гушчар, а па д'ябла гэта здалося нам? Пахадзілі, пахадзілі для блізіру за кусцікамі і — назад.
То ў лесе іх яшчэ по-оўна! — падхоплівае чалавек.— Нашыя сёння ў Скрабляцкім раніцой разграмілі цэлую іхнюю банду, мо чулі?
Ну-у?
О! здо-орава накрылі мы іх! Там былі ўсе маладыя — ваш, напэўна, ад іх адбіўся!
Косця з Сашкам маўчаць.
Я здагадваюся: перад намі — адзін з тых, якія так і круцяцца ля дармовай выпіўкі. Солтыс яму ўжо напоўніў пасудзінку.
— Тарноўскі, што ты наліў мне чарку поўную, як вока, як ёю чокацца цяпер буду! — нібы абураецца ён ды асцярожна падстаўляе гарэлку да сябе.
Ты надпі! — раіць Кардаш.
Хіба што! — усміхаецца чалавек да Сашкі, замацоўвае сваё знаёмства.
А цяпер — вам! — Солтыс напаўняе шклянку і мне, уважліва глядзіць сабе на выцягнутую праз стол руку з бутлем.
На-айн! — крычу.
Пры арганізацыі атрада я атруціў гэтай дрэнню ўсё нутро і катэгарычна даў сабе слова самагонкі больш у рот не браць ні ў якім выпадку. Але ж і сядзець так немагчыма.
Убягае босенькая дзяўчынка, палахліва мяне абыходзіць, хапае мужчыну за пінжак, шэпча:
Тату, хадзем-ем, мамка казала!
Скажы ёй — зараз прыйду! — нецярпліва адмахваецца нездаволены чалавек і зноў далучаецца да размовы.
Перапалоханае дзіця знікае.
Мужчыны мяне і далей трактуюць, нібы нямога,— гутараць сабе, ядуць і выпіваюць. Сядзець тут і глядзець ім у раты больш не магу.
За плітой — дзверы. За імі, ведаю, яшчэ два пакоі: бакоўка і вялікая хата. Інстынктыўна адчуваю там небяспеку — нехта нас падслухоўвае.
Узнімаіося і з аўтаматам у руцэ іду да дзвярэй. Тарноўскі хоча затрымаць, але я не звяртаю на яго ўвагі. I вось — апынаюся ў бакоўцы.
Направа — уваход без дзвярэй у вялікую хату, там адно вазоны. У бакоўцы перада мной стаіць маладая жанчына. У гарадскім шэрым світэры, пекная, бадай што прыгожая славянка са свежым, распараным тварам, бытта маладзіца выйшла толькі што з лазні. Незнаёмая горда і як бы з выклікам паварочваецца да мяне паўнаватай фігурай, глядзіць ва ўпор, насцярожана чакае.
З жахам спахопліваюся, ты— другая жонка?!. Кажуць, да вайны была замужам за лесніком, прыехала да нас з-над Віцебска...
Калісьці я многа чытаў, як у некаторых народаў мужчыны трымалі па некалькі жонак. Жанчын такіх было вельмі шкада, як нявольніц, я заўсёды абураўся, што не знаходзілася смелых людзей сумленных, якія б іх вызвалілі, і марыў — хоць краем вока глянуць на такую сям’ю. I вось я на яе гляджу і нічога не разумею.
Счарнелы, сухі, брудны і смярдзючы змаршчок з бедным інтэлектам і такая маладзіца?!. Ён жа нават ніжэйшы за яе на паўгалавы! I татарка з маладой не выдрапалі сабе вачэй!.. Яны, здаецца, нават заадно!.. Толькі і розніцы ў іх, што старая ад шчырага сэрца стараецца нас пачаставаць, а гэтая — не толькі не карыстаецца момантам, каб даць драла ад нялюбага, але выразна хоча, каб я сабе хутчэй выйшаў адгэтуль і пакінуў яе ў спакоі.
На!..— вырываецца ў мяне дзяжурная фраза, інтанацыяй якой немцы выражаюць свой настрой.— Ві гейтс, фроляйн? Загон зі маль! [83]
Але жанчына і далей упарта на мяне глядзіць, насцярожана сочыць за кожным маім рухам, а на яе распараным твары выступілі ўжо шэрыя плямы.
Ні то разгублены, ні то збянтэжаны, я паварочваю з бакоўкі і адразу аб ёй забываю.
Пайду, пагляджу, магчыма, нашы з лесу ідуць! — кідаю па-нямецку Сашку.
Па-ане, пі-іце, ну-у! — моліць ужо зусім супакоены солтыс.
А ты ёго не чопай. Він сь паньского роду, нэ пье цього эліксіру!
Яму лікё-оры розныя, шампанскія падавай! — паслужліва набіваецца ўсё да кампаніі мужчына.
Няхай ідзе сабе, чорт яго бяры, табе што? — крычыць на солтыса Сашка.— Нам болей будзе!
Немцы маюць панскія страўнікі! — гаворыць навіну загарэлы госць.— Гэта не тое, што ў нашага брата, беларускага мужыка: жывот — і жабу і калючы дрот, усё сажрот, га-га-га-га!
«Чалавеча, навошта цябе сюды прынесла, ішоў бы ты лепш дахаты, якой халеры табе тут трэба?..» — са шкадаваннем і трывогай думаю я, пераступаючы парог.
6
Ля плота згрудзіліся людзі. Мужчыны і жанчыны павыцягвалі шыі, адзін праз аднаго заглядаюць туды, дзе сядзіць невідочны мне Мішка. З платоў, дрэваў цікуюць і хлопчыкі. На мяне ніхто не звяртае нават увагі. Набычана слухаю і ў душы абураюся. Цырк вам тут, забаву сабе знайшлі!
Ах, бо-ожанька,— дзівіцца цётка,— які малады і ўжо бандыт!
Нягодніца. Усыпаць бы табе за гэта.
I трэба ж з такіх год падацца ў воўчую шкуру, падумайце, людзі! Мусіць, такое ўродзіцца!..
Е мацяркі такія, што так дзіця з малога настроіць! Хрыстапрадаўцы. Пачакайце ж, зараз я вам пакажу!
Сыно-очак, табе сама жыць! — чуваць ужо з натоўпу.— Цябе застрэляць, як аман у пацеры! Лепш уцякай ад іх, сынок! Даедзеце да могілак і бяжы!
Уцякай, мо пашанцуе!
Вось табе і раз!
Многія адтуль уцякалі! За вёскай будзеш бачыць крыжы і кусты — не будзь дурнем, сынок! — горача пераконвалі Мішку ўжо іншыя.
Мне цяпер здаецца, што я сярод нашых, страшаўскіх цётак. Ледзьве сябе прымушаю іграць далей, важна накіроўваюся з прыступак на вуліцу.
З акна вялікай солтысавай хаты лаўлю праз вазоны нядобразыч-лівы, насцярожаны позірк маладзіцы і зноў адчуваю сябе фашыстам. Грэбліва, наском бота піхаю браму, уваходжу на брук.
Скрозь каменні папраступалі ўжо далікатныя язычкі траўкі. Імі ласуюцца куры. Ляніва лазяць парасяты, блытаецца цяля з кончыкам сухой пупавіны і піша пад сабой мокрую лінію. За амшэлымі штыкецінамі цягнуцца з зямлі пікі маладой крапіўкі, вяргінь. Я ўпэўнены, тут усё выглядала дакладна гэтаксама на працягу трыццаці апошніх год — пры ўсіх сямі ўладах, якія тут за гэты час паспелі перамяніцца.
Іду далей.
Кузня. На ржавых плугах сядзяць сабе мужчыны, кураць, з-пад лоба зыркаюць на мяне, і ў іхніх пасцярожаных вачах я выразна чытаю: «Ты, немец, крочыш мірна, але ж халера цябе ведае, што табе можа раптам узбрысці ў тваю чужую, так незразумелую нам, башку...» Гэтыя людзі заўтра будуць успамінаць усё да дробязей і найменшыя дэталі перадаваць нават у суседнія вёскі. Трэба выкінуць нешта такое, каб і перадаваць і рагатаць мелі з чаго. Халера, не хваліся! Невядома яшчэ, чым усё гэта скончыцца!
Арбайтэн! — крычу на іх са злосцю і адчуваю, што нават чырванею ад абурэння.— Зі мусеэн але арбайтэн фюр дойчлянд, фэрштэен? Лё-ос але!
Мужчыны неахвотна кідаюць цыгаркі — ні адзін з іх не забывае агеньчык прытантаць — ды бяруцца хто за плуг, хто за барану.
За кузняй — высокі топаль. У камель убіты здаровы гак, на ім вісіць кавалак рэйкі. Ага, у яе сёння ноччу лупілі вартаўнікі і склікалі ўзброеную шайку!..
Пад топалем дзве дзеўкі. Стаяць і разглядваюць мяне ва ўпор. Выразна чую дыялог:
Які чысты, панскі немец!
— I малады яшчэ! Нішто сабе, файны! Як на ім спрытна ўсё ляжыць, халера!..
Цёмна-ру-усы...
Яны заўсёды духа-амі пахнуць!.. «Ну, заразы, я ж вам пакажу немца!»
Са злосцю заварочваю назад. Цяпер напэўна змагу выканаць тое, з-за чаго мы ішлі ў Каўняны, і сарваць усю злосць на солтысу.
Крочу да Тарноўскага.
7
На кухні нічога не змянілася. Хлопцы канчаюць аплятаць яечню са скваркамі. Разам з імі завіхаецца над талеркай, адчувае сябе нібы сярод сваіх, незнаёмы. Глядзі, як акліматызавацца паспеў, нягоднік!..
Солтыс вырывае з-пад жонкі табурэтку, махае па ёй рукавом, для большай пэўнасці яшчэ дзьме на яе, падстаўляе:
Біттэ зі-ітцэн зіх! Біт-тэ э-эсэн, дры-ынкен!
Халера, маёй злосці хопіць толькі, каб даць яму ў морду. Што тут рабіць? Спачатку трэба сесці. Апускаюся па табурэтку, дзеравя-най рукой бяру відэлец, пару бялок, падношу да рота, аднак праглы-нуць не магу. Тарноўскі клапоціцца, чым бы такім мяне забавіць.
Пане, хадзіце сюды! — паважнее раптам і маніць мяне пальцам.
Відаць, хоча нешта сказаць па сакрэту, і я нахіляюся. Але солтыс устае ды накіроўваоцца да дзвярэй.
Ком, ком, драўзэн, пане!
Іду за ім.
Да солтысавага дома пад'язджае сама фурманка. Малады муж-чына прывязвае да плота лейцы. Сядзенне воза заслана чырвоным саматканым дыванком у шашачку, на ім ляжыць дзесяцізарадная вінтоўка «СВТ».
Васі-іль, ты ж нічога не еў. На, вазьмі з сабой! — піхае яму ў рукі маладзіца вузялок.
Адстань, не да цябе! — адмахваецца фурман.— Вярнуся з Крынак, паем!
За фурманкай топчацца чалавек пятнаццаць узброеных мужы-коў. Энергічны хударлявы мужчына, убачыўшы мяне, прарэзліва камандуе:
У дзве шарэнгі стана-авісь! — і дадае на нямецкі лад: — Але — шнэль, рук-цук!
Няўклюдныя сяляне нязграбна трымаюць куляметы і аўтаматы, з панурай насцярожанасцю зыркаюць на мяне, ляніва выстройваюц-ца. Няўжо гэтыя дзядзькі сёння ноччу забілі траіх нашых? I вярнуліся раніцой дахаты, расказвалі пра ўсё жонкам, дзецям:!..
Хадзеце, пане, сюды! Біттэ, біттэ! — заве солтыс.
Выходзім на агародчык. Там ля кустоў бэзу стаяць чатыры вуллі. Чарнее скапаная на расаду зямля. У адным месцы жаўцее капец пяску — невялічкі, бытта над ім яма з морквай ці буракамі. Солтыс узлазіць па капец, уздыхае, бытта збіраецца жаліцца, як яму цяжка жыць на белым свеце. Яго грудзі цяпер на ўзроўні маіх. З цікавасцю ўзіраюся на чалавека.
Згорбленая гадамі фігура. Вочы і твар змардаванага фізічнай працай селяніна. На непакрытай галаве — кароткі вожык з мясцінкамі сівых валасінак — дакладна, нібы ў майго бацькі,— жорсткі, густы, бліскучы ад сакавітасці, з перламутравым пералівам.
Дзядзька яшчэ раз уздыхае і лезе за пазуху расхлыстанага кажуха. Адтуль дастае ржавы наган. Ага, ты, падла, хочаш пахваліцца перада мной ім.
О-о, вундэрбар! — дзіўлюся.— Русіш?
Бяру наган, узважваю на далоні. Але раблю гэта надта тарапліва, сябе выдаю, і солтыс спахопліваецца. Каб я не захапіў яго ўласнасць, ён рэвальвер паспешліва адбірае. Не выказваю ўжо цікавасці да яго зброі, і стары цалкам супакойваецца. Зноў уздыхае, тыкае ствалом сабе пад ногі, прытопвае чаравікам пясок і даверліва прызнаецца:
— Во, гэтым наганам нядаўна тут сваой рукой бальшавіка аднаго ўкакошыў!.. Чырвонаармейцам быў!.. Прытаіўся сабе тут у нас і думаў, што яму гэта пройдзе так!..
Выхваляецца, што застрэліў нашага Васю, якога мы з Вайцяхоў-скім пасылалі сюды сувязным?!. Я апешыў. Ён жа, напэўна, і баць-кавага знаёмага міліцыянера паддаў бобікам — спытай і пахваліцца гэтаксама!..
Нейкую секунду — яна здаецца вечнасцю — маўчу, уражаны прызнаннем пачвары. Памалу ва мне прачынаецца лютая злосць. Скідваю з пляча аўтамат. У солтысавых вачах — жах.
Што вы, пане, нэ-эй!
Тарноўскі выпускае наган, хоча адхіліць мой ствол, але не паспявае. Чарга пырскае яму ў жывот, парахавыя газы з сілай кідаюць яго аб зямлю.
Нэ-эй, я нэ-эй, па-ане! — нейкім падабрэлым голасам, перарывіста, хапаючы адкрытым ротам паветра, моліць ён ды стараецца ўсё злавіць за канец аўтамат.
I не думаў, што можна забіваць з такім здавальненнем. Паспешліва і нецярпліва прыстаўляю ствол да ято галавы ды націскаю спуск. Другая чарга вылятае ўжо не з аўтамата, а з мяне самога і зносіць Тарноўскаму чэрап. Солтыс выцягваецца, замірае.
Во, маеш, гад!
Выбягаю за дом. Людзі разлятаюцца ва ўсе бакі. Мішка ўжо ў адной руцэ трымае дзесяцізарадку, у другой — кулямёт. Вартаўнікі стаяць ля яго ног ракам, засланяюць твары рукамі. Дзынькаюць шыбы. Сарваўшы раму з акна, вывальваюцца з бакоўкі солтысавы жонкі — спачатку татарка, за ёй маладзіца з нейкай скрыначкай пад пахай. Яны разносяць плот, нясуцца па вуліцы. Паклаўшы рукі на падаконнік, па іх смаліць з аўтамата Косця:
Тр-р-р! Тр-р-р!..
У сенях з кімсьці дужаецца Кардаш. Ля фурманкі ляжыць на спіне мёртвы той самы фурман, якога нядаўна жонка называла Васілём. За фурманкай тырчаць абалдзелыя дзве шарэнгі людзей. Іхні камандзір выцягнуў шыю, глядзіць на мяне са здзіўленнем, не моргаючы вачыма. «Самаахоўшчыкі» яшчэ нічога не разумеюць — не даць апамятацца ім!
Падлятаю да шарэнгаў, тыкаю ствалом перад сабой і не сваім голасам крычу:
Зносіць сюды зброю! Але хутка, чорт вас пабяры! Ану, бягом марш, шнэль, рук-цук!
Яны паспешліва і нават як бы з аблягчэннем кідаюць мне пад ногі ўсё, што маюць, затым вяртаюцца на месца. Кожны хоча схавацца за плечы другога, і ў выніку збіваюцца ў цесны натоўп.
Апошняя вінтоўка ўпала на брук, я аб'яўляю, хто мы такія. Ачмурэлыя «самаахоўшчыкі» пяляць жахлівыя вочы, не рухаюцца з месца. Я ўсё гавару і гавару. Гэта мая, мабыць, першая публічная прамова. Ніколі ні да таго, відаць, ні пасля так я не лаяўся. Усё, што ва мне накіпела, вылілася цяпер у самую адмысловую лаянку. Потым не мог успомніць ні адной фразы, але хлопцы казалі, прамова атрымалася ўнушальнай. I не думаў, што лаянка часамі можа даставіць гэтакую асалоду.
8
Сябры закідваюць трафеі на падводу, валакуць скрыні з маслам, кошыкі. Аднак я паспяваю скеміць, што ўсё куды складаней, чым здавалася нам у лесе. Галоўнае мы выканалі, а цяпер трэба выносіць ногі, пакуль цэлыя.
Адставіць! — камандую.
Чаму?
Не ўсе «самаахоўшчыкі» паспелі сабрацца! Яшчэ столькі ж іх па хатах хаваецца! Валі на спіну, колькі панясеш, і давай бог ногі!
Камандзір, падводы ж падрыхтаваны!
Аднак хлопцы падпарадкоўваюцца. Чапляюць на сябе трафей-ную зброю, і адпраўляемся.
Выходзім за гумны, а ззаду адкрываецца страляніна. Падаем у барозны, прытойваемся. Б'юць з кулямёта, «СВТ» і вінтовак — густа, бязладна, і кулі ідуць над намі высока.
Ану! — кідаю Кардашу.
Сашка з рукі выпускае цэлы дыск ца платах і стрэхах — стрэлы ў вёсцы адразу змаўкаюць.
Бягом за гару!
Перавальваем узгорак, уздыхаем з палёгкай — цяпер толькі браневіком нас дагоніш. Зрэшты, чорта лысага, па ворыве і ён не пойдзе.
Мы ўратаваныя!
Каб паехалі падводай — амін! — з жахам заяўляе Косця.— У фурманку трапіць — раз плюнуць!
Нейкі бог мяне надавуміў у апоншюю хвіліну не браць коней! — прызнаюся, узбуджаны.
Ну, сволачы, будзеце цяпер памятаць нас! — трасе кулаком узрадаваны Кардаш.
Валачомся абладаваныя, як вярбдюды, трафеямі, не можам супакоіцца. Каб паглядзець на нас збоку, можна падумаць, што брыдуць нейкія вар'яты. Што можа быць прыемней адчування, калі выходзіш з безнадзейнай сітуацыі. Успомнім што-небудзь і рагочам ад таго, што падаем з ног.
«Люкембах аўз дэм ягдкомандо Бялішток...» — дражніць мяне Кардаш ды заліваецца смехам.— Адкуль такое ты прозвішча выкапаў?
Аддыхваюся, стараюся ў сабе загамаваць дзікую радасць. Ні то плачу, ні то смяюся і кажу:
Са Штут-тго-офа на ра-бо-оту везлі нас до-ошкі выгружаць, га-га-га-га!..— даўлюся смехам.— I капо наш, начальнік такі быў, нямецкі бандыт, Люкембах. Прозвішча выб-браў добра знаёмае, каб язык не зап-пля-таўся!.. О-ой, ух-ха!..— прабую аддыхацца.
Ну, будзе нам, як там было, так было! Галоўнае — справу зрабілі і галовы цэлыя! Цяпер наўрад ці хто з Каўнян захоча падняць вінтоўку супроць партызан! — кажа камісар.
Дзесятаму закажа!
Хлопцы, але ж як ужывалася з ім і другая жонка, як вытлўмачыць гэтае дзіва?!. Я налез на яе ў бакоўцы і аж разгубіўся!
А як яны абедзве, сцервы, кінуліся на нас! — дзівіцца Косця.— Штосьці ў руцэ мелі...
Я ўжо пераскоквато на іншае.
I як вы маглі спакойна гэтак есці ў Тарноўскага? Я ад страху ледзьве на нагах трымаўся, і калені падгіналіся!.. Часамі глядзеў на што-небудзь і нічога абсалютна не бачыў. Я мог рабіць адно тыя справы і ў такой чарговасці, якую сабе ўлажыў раней. Сеў на кухні за стол, але зараз жа мусіў выйсці на вуліцу, хоць крыху супакоіцца, а вы...
Ты бая-аўся?— дзівіцца Косця.— Не брашы нават, бо не паверу!
Вяртаюся потым з вуліцы, а вы сабе спакойна жарэце, выпівасце, нібы на хрысцінах!
Не можа быць, каб ты баяўся! — не верыць, перабівае Кардаш.— Во, у мяне сапраўды ад страху ногі дрыжалі, часамі нічога не чуў і не бачыў. Але пагляджу на цябе, як ты спакойна гэтак пахаджваеш надзьмуты, нібы сапраўдны фашыст, і страх як рукой здымае. А потым...
Альбо я! — не дае яму сказаць Косця.— Едзем на фурманцы і куды, каб хто спытаў, чаго? У Каўнянах мо нас чакаюць танкі ці гарматы?! Успомніў жонку, сыноў... Ну, думаю, быць вам сіротамі! Пагляджу на цябе, як ты ўпэўнена і бяспечна рассеўся на баране, кляну сябе, што нарадзіўся такім баязліўцам!
Здзіўлена гляджу на сябра ды прыкусваю язык.
А я сабе часамі пытаўся,— устаўляе і Міша.— А мо мяне немцы і праўду злавілі і вядуць у камендатуру, мо раней, што было,— толькі ўсё снілася?!. Пагляджу на вас — усё такое натуральнае, што аж сэрца ў пяткі залазіць!
— Га-га-га-га!
Узрадаваны, лічу зброю, хвалюся:
Браткі ж вы мае, гэтым трафеем дваццаць чалавек можна ўзброіць!
— Фу-у, апошнія дыхі выпірае! — пачырванелы камісар абапіраецца аб сасну, выцірае лоб і шыю.— Хутчэй бы да Скрабляцкага лесу, там бы частку пакінуць гэтага дабра беластоцкім...
Мішка Лук'янаў дастаў з-пад ядлоўцу боты, абуваецца, бліскаючы шчасліва вачыма.
Чорт іх бяры, пакінем, цяпер напэўна будуць берагчы,— падаю на мох.— Камандзір мне не падабаецца. Мо Мішку паставім, пакуль у атрад іх перавядзём?
Няёмка крыўдзіць пажылога Смірнова,— шкадуе камісар.— I так, беднаму, дасталося, за ўсё жыццё такога страху не меў. Усё роўна ў Ліпніках камандзірам пад імі будзеш ты адзін. Няхай гэтых пару дзён пакіруе. Нікіціна з Лук'янавым спуску не дадуць, праўда, Мішка?
Нашто чакаць? Перавядзіце нас сёння! — просіць хлапец.
На самой справе, чаму нк падключыць іх да атрада зараз жа? Цяпер яны бітыя, а за аднаго такога бітага двух нябітых даюць! — Раніцой да вас заглянем і вечарам правядзём праз шашу! — аб'яўляе Косця.— Суткі пацерпіце?
Вы-ыцерпім! — весялее хлапец.
9
У Ліпніках нас ужо чакаюць.
Сяргей Папроцкі прывёз цэлую фуру 76-міліметровых снарадаў, склаў пірамідай, прыкрыў яловымі лапкамі. Яшчэ прывёў са Скраблякоў навабранцаў — Грышу Налівайку і Сашку Янкевіча. Абое трымаюць паміж калень «СВТ» з самаробнымі прыкладамі, скромна, як госці, сядзяць ля вогнішча і з цікавасцю прыглядваюцца,
Ліда вярнулася таксама не з пустымі рукамі.
Абое спадзяваліся здзівіць нас, цяпер разумеюць, што ў параўнанні з нашай выправай на Каўняны іхнія поспехі — дзіцячая гульня. Яны прагна ловяць падрабязнасці нашага ўзбуджанага, адрывістага апавядання.
Пад вечар на веласіпедзе падкатвае Міцька. Мы збіраемся пахваліцца, а ён яхідна заяўляе:
Усё ведаю! Адразу здагадаўся, чыя работа!
О! нават да Грыбоўшчыны дайшло?
Пачакай, рана ты радуешся! Вы, сабакі, застрэлілі там чалавека свайго!
?!
На цэлыя Каўняны быў у мяне адзін сумленны хлопец, і таго забілі...
Нашы твары выцягваюцца.
Я-ак? — дзівіцца камісар.
А халера вас ведае!
Я стараўся як найменш праліць крыві, усё аддзяленне «самааховы», абяззброіўшы, разагнаў па хатах. Акрамя солтыса, там загінуў яшчэ фурман і той дзівак, якому прыспічыла ў такі момант выпіць з немцамі. Каторы з іх Міцькаў знаёмы?
Думаеш, ты разабраўся б у той час, хто вораг, а хто прыяцель? — бурчыць Косця.
I разабраўся б! Каб быў там, то гэтай ахвяры не было б, не сумнявайся! I золата Тарноўскага з рук не выпусціў бы, як вы!..
Ах, вунь што за шкатулка была ў яе руках!
Хто табе перашкаджаў? Нябось, сам не захацеў брудзіцца, да Вайцяхоўскага мэнтнуў!
Не вы мяне пасылалі ў леснічоўку?
У праклятай вёсцы нават носа не было калі выцерці! Увесь час так і глядзі, каб з-за вугла не запусцілі ў цябе дыск з «дзегцярова»! I нават жонкі Тарноўскага хацелі замкнуць нас на кухні ды не выпусціць — малодшая выскачыла ў сені з вялікай хаты другімі дзвярыма і ўжо бралася за засаўку!
Вядома, найлепш — пальнуў у першага, хто падвярнуўся пад руку, і ўсё! А навошта выпусцілі яе са шкатулкай? Што нам Вайцяхоўскі гаварыў?
Міцька, там разбірацца вельмі не было калі! — пераконвае і Кардаш.— Ды наогул, хлопцы, сваркай чалавека не вернеш з таго свету!
Я, камандзір, вінаваты найбольш. Сяджу — нібы вады ў рот набраўшы. Выяўляецца, яшчэ і золата мы празявалі!.. Апраўдвайся цяпер перад штабам брыгады, чаму баба абдурыла!..
Хвіліну маўчым.
З партфелем што? — спрабую адцягнуць увагу.
Ноччу прыйдзе чалавек, забярэ ў Гуту...
Размова не клеіцца. Нават Ліда, Сяргей і новенькія адчуваюць сябе вінавата: не адважваюцца ўзняць вачэй.
Вайна,— уздыхае камісар.— На вайне трапляюцца і нешчас-лівыя выпадкі, што зробіш?
Апраўданне можна знайсці на кожны «выпа-адак»! — з горыччу махае рукой Міцька.— Толькі ж так, хлопцы, доўга не наваюем тут!
Зноў маўчанне, нібы на хаўтурах. Сумна пазіраем у вогнішча. Разгарачаны Міцька абапіраецца адной рукой на руль, другой на сядло, глядзіць сабе пад ногі і ледзь не плача.
I трэба ж было налезці пад руку якраз, от жа лёс чалавека! — паціскае плячыма Косця.
А каторы з іх твой знаёмы? — вінавата пытаецца Сашка.
Міцька не адказвае.
Фурману трапіла шалёная куля,— пачынае ўспамінаць камісар.— Солтысіхі, сцервы, калі не ўдалося нас затрымаць, хапілі шкатулку, у якой, мабыць, і было тое самае золата, і далі драла, хоць я цэлы дыск змарнаваў на іх! А той, каторы выпіваў з намі...— узнімае вочы на Кардаша.
Ускочыў я ў сені,— тлумачыць Сашка,— і гэты тып нырае за мной! Я ў дзверы, і ён у дзверы! А там яшчэ гэтая маладая баба, што хацела нас засунуць! Заклінілі мы праход. Ён здаравейшы за мяне, так і павалок за сабой. Мой кулямёт настаўлены на вуліцы, бо снадзяваўся, што «самаахоўшчыкі» смальнуць па нас, яны ж выстраіліся пад плотам! Спуск узведзены, а ён, дзівак, зачапіў кішэню за дыск. Сталі мы тузацца. Я для страху хацеў даць чаргу ўверх, але чарга так і секанула яму ў грудзі, ён адразу і абмяк! Нанесла яго, халера, якраз!
Эх, вы, дзеці, да зброі дапалі!.. I баб з такім багаццем прамаргалі! Адных царскіх рублёў, што людзі за выкуп ад расстрэлу назносілі, колькі Тарноўскі меў,— цэлы самалёт за іх можна было б купіць для арміі!.. Да ну вас, рабіце, што сабе хочаце! — кажа плаксіва начштаба, з вышыні свайго двухметровага росту зняважліва нас азірае, скача на веласіпед і знікае.
— «Наліў чарку — поўную, як вока!..» I прыбягала ж клікаць дамоў дачка, чаму ж не паслухаўся, не пайшоў? — папракае нябожчыка Косця ўслых, не могучы ніяк памірыцца з тым, што здарылася.
Зноў павісае няёмкае маўчанне.
Прыбягае бацька.
Хлопцы, вы тут снакойна выграваецеся ля вогнішча, вылежваецеся, нічога не чуеце, што робіцца на свеце! — адразу нападае на нас.
?!
То ты нічога не ведаў і праўда? — прыстае ўжо да мяне.— У-у-у, а яшчэ і камандзір! Г... ты, а не камандзір пасля гэтага! У цябе павінна быць наладжана разведка спраўна, павінен ты наперад усё ведаць, яшчэ і бацьку падказаць, а не пытаўся б!
Не цягні, кажы хутчэй, што ж здарылася!
I скажу, скажу, слухай! У Каўняны сёння прыйшло аднекуль мо з полк нашых! Сколькі яны паклалі немцаў, прадажнікаў — Ніхто і дагэтуль не можа палічыць! Машынамі немцы сваіх вывозяць цэлы дзень! Паслухайце пайдзіце, што людзі па хатах. гавораць. Гудзе ўсюды, як у вуллях!
Да ну-у? — пераглядваемся мы.
Яшчэ й не верыце? — крыўдзіцца ён.
Бацька мае звычку перабольшваць, да яго слоў адношуся з асцярогай. Але неўзабаве з Дубава прыходзіць пасыльны з суседняга атрада.
Вы нічога не чулі? Няўяжо? — дзівіцца партызан.— Кажуць, на нейкую вёску тут нашы з планёраў высадзілі дэсант!
О-го!
Нават лёгкія гарматы высадзілі! Абкружылі немцаў, прадажнікаў, нарабілі месіва і адышлі ў лес. Камандзір паслаў мяне навязваць з імі кантакт.
Ідзі, ідзі, навязвай!
Ноччу з'яўляецца сувязны са Страшава. Гэты ўжо кажа пра савецкія танкі і браневікі, якія прыбылі ў Каўняны. Так гаварылі салдаты з чыгуначнай аховы.
Адчуваем сябо імяніннікамі.
Кладземся з Косцем спаць рана, каб на світанні вырушыць у Скрабляцкі лес. Ад навін мы крыху супакойваемся, забываем пра ракавую памылку, і сумленне ўжо нас не мучыць. Адчуваю стомле-насць, таму адразу засынаю.
Сярод ночы мяне нехта штурхае.
— Ты чаго тут зноў? — узіраюся на свайго начштаба і заўважаю ў ім перамену.
Пад'ём, будзі Косцю, і паедзем!
Ачмурэў? Мы адпраўляемся зараз за шашу рыхтаваць у паход Смірнова-прапаршчыка.
Глупства! Няхай ідзе Ліда з Папроцкім. Яны прывядуць не горш за вас. Мы пойдзем у іншае месца!
Што такое зноў? — бурчыць Косця і ляніва пазяхае.
Хлопцы, пад'ём! — ужо крычыць Міцька.— Слухайце, халера на вас, лодары! Каўнянцы яшчэ ўчора адвезлі крынкаўскаму амтскамісару рэшту зброі! Пад вечар здалі яе Янышы, Галынка, Валенты і Кухны! А з Азяран і Голікаў мужыкі прыслалі да мяне паслоў. Прапануюць, каб зброю забралі ў іх мы. Ведаеце, колькі яе там? — пару фурманак, цэлую роту можна ўзброіць!
Сон з мяне нібы рукой здымае. Саджуся.
Нават у цемры бачу, як у Міцькі блішчаць вочы. Ён увесь дрыжыць ад хвалявання.
Э-эх, сама сон якраз! — пазяхае Косця.
Разумееце? — Міцька працягвае.— Учора вы, чэрці, адным махам асвоілі ўвесь паўночны раён! Ад паслоў адбою няма! Да майго бацькі валяць! Адкуль, заразы, толькі і даведаліся, што мае стары сувязь з партызанамі! Прыстаюць да старога і прыстаюць! Просяць, каб ім даравалі. Кажуць, думалі, што ў лесе толькі бандыты швэнда-юць!
Ну і што? — флегматычна бурчыць Косця, скрабецца пад пахай.
Бадзяга прыкідваецца, што яму ўсё роўна, і помсціць цяпер Міцьку. А я-то думаў, што Косця — дабрак, не злапомны!..
Чорт, здолеюць Ліда з Сяргеем справіцца з групай? Стрэльне хто на шашы, разбяжыцца гэтае бесталковае войска па лесе, як яго збярэш потым?
За шашой будуць чакаць два веласіпеды, грыбоўшчынскія хлопчыкі падгоняць! Націснем на педалі і праз гадзіну будзем там! Столькі зброі нават нам не снілася! Хутчэй, бо крынкаўскі амтс-камісар ачухаецца і здагадаецца раней нас раззброіць «самаахову»!..
Калі на жыццёвым шляху кожнага чалавека трапляюцца і праўда свае гордзіевы вузлы, то я ўпэўпены, гэта быў — мой. Аж дух займае ад перспектывы, якая перад намі адкрываецца пасля выпадку ў Каўнянах. Ніколі, здаецца, не быў я гэтак шчаслівы.
1
Робіцца ў Ліпніках цесна, трэба шукаць стаянкі ў вялікім лясным масіве — тут нас лёгка высачыць і пакрыць. Збіраемся перакачоўваць у Каралёўскі лес. Ён ад Страшава кіламетраў з дванаццаць, адтуль будзем прыходзіць сюды на заданне. Застаецца толькі і ўладкаваць тое-сёе.
Церахаў Міцька з Грыбаўцоў да вайны служыў у Чырвонай Арміі, ля Мінска трапіў у палон і за калючым дротам пад Беластокам ужо канаў ад голаду, вошай і холаду. У лагер да іх зачасціў белагвардзейскі афіцэр ды стаў прапаноўваць тым, хто запішацца ў нямецкую армію,— ежу, вопратку і волю. Міцька трымаўся, трымаўся і вырашыў рызыкнуць — запісаўся.
«Няхай толькі пакормяць і выведуць за калючы дрот — убачаць мяне тады, як сваё вуха!» — разважыў ён.
Грыбавец пачаў вартаваць зручны момант.
Немцы з такіх палонных сфарміравалі вайсковую адзінку і сабраліся адпраўляць яе на Усходні фронт — несці дапаможную службу ў часцях вермахта. Міцька папрасіўся на некалькі дзён дахаты на пабыўку. Да яго ў спадарожнікі навязаўся нямецкі яфрэйтар, з якім і прыбыў хлапец у свае Грыбаўцы.
Прыехаўшы ў родную вёску, Міцьку пацягнула да нас. Церахаў сын, аднак, папрасіў усё зрабіць так, каб нават бацькі не здагадаліся, куды ён дзенецца. Мы Церахавага сына ведалі да вайны, узяліся хлапца ратаваць.
Настаў час і начштаба пакінуць хату. Лесніка вырашылі ўзяць мы з «фокусам».
Яшчэ звечара за двума Міцькамі ў Грыбаўцы я паслаў пяць чалавек на чале з Папроцкім.
Солтыс са Скраблякоў паведаміў, што сабраў для немцаў многа малака, яек, масла і сыроў. Грыша Налівайка з двума хлопцамі адправіўся ў сваю вёску па харчы — пракарміць цяпер нашу араву вельмі не проста.
Заставалася ў лагеры яшчэ многа людзей, галоўным чынам беластоцкіх. Мы нават не ведаем адзін аднаго па імені. Некаторыя смяюцца няшчыра, не могуць схаваць трывогі і насцярожанасці, штучна падстройваюцца пад агульны — вясёла-бяспечны тон. Нашае знаёмства не праверана на тысячах драбніц, не замацавана суполь-най справай — перада мной яшчэ не атрад, гэта я добра адчуваю сэрцам. Трэба людзей паставіць пад небяснеку, даць магчымасць кожнаму сябе праявіць, зблізіцца, набрацца самаўпэўненасці.
Забіраю рэшту партызан і вяду на паўстанак Саколе.
2
На паўстанку дзяжурыць наш сувязны — Мікола Янюк. Падбіраемся ноччу, даем сігнал Мікалаю.
Патрулі пайшлі! — шэпча нам з цемры дзяжурны.— Дуйце ўсе да мяне!
Увальваемся ў будынак вакзала. Тэлефоны, тэлефоны, тэлефоны — аж пяць штук! Рычагі ад стрэлак, семафораў. Акумулятары, балоны з газам. Яшчэ нейкія апараты, карбідныя лямпы. На сценах — вялікія аркушы паперы, на іх каляровай тушшу выводзены лініі і чужыя гатычныя літары.
Нават вісіць дакладна такая самая, як па вакзале ў Аленштайне, чорная дошка для вызначэштя спозненых цягнікоў, а на палічцы ляжаць анучка і крэйда. Вышэй — знаёмы мне лозунг: Alle Räder müssen rollen für den Sieg!» і перасцярога: «Pst! Fiend hört mit!..» Апараты гудуць, звоняць, вібрыруюць. Мігаюць, як жывыя, чырвоныя і зялёныя вочкі. Мы ўсе насцярожана-ўзбуджаныя, адчуваем сябе няўпэўнена — дакрануліся да пульсу Германіі.
Сядайце! — супакойвае нас дзяжурны ў чырвонай шапцы.— Будзьце пэўныя, цяпер раней, чым праз гадзіну, патрулі не вернуцца, толькі што пакрочылі на трасу. Зараз павінен цягнік ісці з Усходу. Паклікаў вас акурат. Толькі б не паражняк нам, халера, трапіўся!
Мы прывалаклі з сабой каністры з бензінам. Ставім іх пад сцяну, прысядаем хто куды.
Гэты тэлефон ад Герынга, гэты ад Гебельса. Коля Янюк, а каторым апаратам ты з Гітлерам гаворыш? — цалкам ужо асвоіўся Кардаш і бярэцца за трубку крайняга тэлефона.
Ты што? — нападаю на Сашку.— Насцярожыш нам да часу немцаў, абсядзь!
Янюк на Кардашоў жарт адказаць не паспявае. Засакатаў ключ у тэлефонным апараце, і, як жывая, папаўзла стужка тэлеграмы. Дзяжурны хапае канец, уважліва чытае.
Хлопцы, ужо адправіўся эшалон з Валіл! З жывой сілай!
Я камандую:
Займаць месцы, як дамовіліся!
Вылятаем на перон і слухаем. Дзесьці далёка пішчыць, як камар, паравоз. Смерць эшалону мы запланавалі на стрэлцы. Камісар з хлопцамі кідаецца ў тым папрамку, і адразу раствараюцца ў цемры — богчы ім з паўкіламетра.
Стрэлкі на паўстанку цэнтралізаваныя, адчыняюцца з будынка вакзала. Калі цягнік уз'едзе на развілку, мы іх пад коламі пераложым. Адны вагоны пойдуць па леваму пуці, другія — па праваму, і колы сапраўды пакоцяцца « für den Sieg!!». Калі эшалон злезе з рэек, нашы на чале з камісарам яшчэ іх абстраляюць.
Праходзіць пяць напружаных хвілін. Па грукату вызначаю адлегласць эшалона, а праз адчыненае акно не зводжу з Мікалая вачэй, Янюк трымаецца за рычагі, глядзіць на мяне.
Ага, вось ужо ў роўнае гудзенне эшалона ўрываецца спачатку адзін здвоены стук, затым другі, трэці — гэта паравоз, тэндэр, службовы вагон...
Коля, давай! — крычу.
Янюк з усяе сілы бярэ на сябе рычаг. Візгнулі драты перадач, панеслі Янюкову волю ў цемру. Там чуецца раптоўны грукат — вагоны пайшлі скакаць, танцаваць па шпалах! Амаль адначасова выбухаюць кулямёты і вінтоўкі.
Стрэлы, выбухі, ляскат ламаных вагонаў, узмоцненыя лясным рэхам, зліваюцца ў суцэльную магутную сімфонію, там бытта хто праз вялізныя сіты густа сыпле пясок:
Ш-ш-ш!
Чорт на яго, каб хоць Косця не даў выстраліць ім пад гарачую руку ўсіх патронаў — потым зноў даставай амуніцыю.
Мікалай, выкінь мне дошку і крэйду!
Лаві!
Пакуль Янюк аблівае бензінам памяшканне і для лепшай упэўненасці крышыць сякерай апаратуру, крэйдай выводжу на дошцы: «ПА СВАІМ ДЗЯЖУРНЫМ МОЖАЦЕ СПРАВІЦЬ ПАМІНКІ. ТАК ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ КАСТУСЯ КАЛІНОУСКАГА РАСКВІТВАЕЦ-ЦА З КОЖНЫМ ПРАДАЖНІКАМ!»
Дошку прыстаўляю да слупа, вяртаюся ў будынак. У гэты момант сябар чыркае запалкам.
Пфух-х-х!
Пругкая і магутная хваля гарачых газаў б'е мне ў твар і выносіць нас абодвух на перон.
З акна будынка ўжо вырываюцца языкі полымя, а на пероне відна як днём. Дошка з перасцярогай не згарыць? Здаецца, не павінна! Дзе ж там нашыя?..
Абсмаленыя і аглушаныя, кідаемся да хлопцаў.
3
Ужо развіднела, на роснай траве іскраць першыя промні сонца. Што значыць удача: спаць не хочацца зусім. Здаецца, так ішоў бы, ішоў бы і ішоў бы па лесе — усе бадзёрыя і вясёлыя, і ніхто не адчувае стомы.
У лагер наша група прыбывае першай. Ля вогнішча пуста, адно пад кустом, трымаючыся за веласіпед, вінавата ўеміхаецца валілскі Вася Курцэвіч, з якім яшчэ хлопчыкамі мы ўцякалі ў СССР. Да багажніка ў сябра прывязана тоўстая торба. Васіль увесь у рамянях, вопратка падагнаная, бытта Курцэвіч сабраўся ў падарожжа вакол усяго свсту.
Алёшка, я да цябе зусім...
Разгублена маўчу. У майго сябра вялікая блізарукасць, і нават у акулярах Вася слаба зусім бачыць. З-за яго блізарукасці мы і трапілі калісьці польскім пагранічнікам у лапы: Васіль налез на патрулёў і ўцякаць не было куды. Нашто нам патрэбен у лесе інвалід? У Валілах карысці прынёс бы болей.
Ты пытаў у каго-небудзь дазволу? — злую.— Хто цябе сюды адпусціў?
Вайцяхоўскі сказаў, праз месяц магу ісці ў лес. Сёння акурат споўнілася месяц, як ты нас пазнаёміў.
Як ты дакладна падлічыў!
А чаго ты? Хопіць у Валілах і без мяне хлопцаў, не бойся! Дарэчы, яны табе прысылаюць графік руху цягнікоў па чыгунцы, каб ты болей не пускаў паражнякоў! — задобрывае і падае вялізны скрутак ватману, які ўвесь у каляровых лініях і зігзагах.
Чорт, дакладна такая ж самая папера вісела і ў Саколе на сцяне. Я і не падумаў тады, што можа быць карыснай, даў ёй згарэць, разява!.. Яшчэ і камандзір называюся, цьфу!..
Васіль з гордасцю паказвае гранату-«лімонку».
Вінтоўкі не мог раздабыць, захапіў яе...
У лімонцы замест узрывацеля — драўляны шпень тырчыць!
Можаш дзецям яе аддаць для гульні! Турыст, збірайся дамоў!
Няхай ужо бу-удзе! — заступаюцца Янюк з Кардашом.— Малайчына, Вася! Вінтоўку дадзім, іх цяпер у нас да д'ябла!
Поспехі мінулага дня настроілі мяне на дабрадушны лад, не магу быць строгім, хоць гвалт крычы. Зрэшты, лес і атрад — не толькі мае, чаму Васіля і не прыняць? У Валілах і праўда сваіх болей, чым трэба.
Сам Курцэвіч ужо не лічыць неабходным са мной гаварыць. Апавядае сваім валілцам апошнія навіны, тыя адвязваюць з багажніка торбу, дапамагаюць хлапцу выблытацца з рамянёў. Ужо пайшлі па руках белыя коржыкі...
Старыя людзі з беластоцкай групы даўно пападалі на мох і пазасыналі. Затое ў моладзі бытта абудзілася другое дыханне.
Камандзір, што нам рабіць? — прыстаюць да мяне.— Давай работу!
Спаць лягайце...— кажу няўпэўнена.
Я разумею вартасць іхняга ўздыму, нутром адчуваю яго сілу ды ведаю — злачынства яго не выкарыстаць. I ў той жа час шкада маіх хлопцаў. У Саколе вырушылі мы яшчэ ўчора ў абед. Ужо суткі на нагах. Ці надоўга хопіць пораху?
Вы-ыспімся яшчэ!
Пасля вайны сваё выбярэм!
Тады мо пачынайце дабываць тол? — успамінаю я.
Давай!
Каб не паразрываў толькі нас! Пакажы, камандзір, як робіцца гэта!
Я і сам ведаю толькі прыблізна. У снарадзе — галоўка ўзрывацеля, яе адкручваюць і са снарада нейкім чынам: дастаюць гэты самы тол. Неасцярожны рух адзін... і лепш не думаць, што тады будзе. На галоўцы спецыяльныя дзірачкі для ключа. Мы ж не артылерысты, адкуль у нас можа быць такі ключ? Колькі самаробных піратэхнікаў гэтак склала галовы ў навакольных лясах, і страшна пра гэта і падумаць.
Глядзіце! — гаворыць Смірноў і накіроўваецца да піраміды снарадаў.
Утвараецца цеснае кола насцярожаных партызан. Былы прапаршчык ставіць сталовую балванку сабе між каленяў пяткай уніз, у дзірачку галоўкі суне канец шомпала, лёгка пастуквае па ім прыкладам, і... галоўка падаецца! Яшчэ прыкладам б'е па шомпалу! I яшчэ! Тады ўзрывацель адкручвае пальцамі, шпурляе яго далёка ў кусты ды ўздыхае з палёгкай. Цяпер відаць сярэдзіну снарада, за-літую жоўтым і чысценькім толам. Гэтую сэрцавіну можна адтуль цяпер выкалупваць чым-небудзь вострым.
Вось так! — скромна гаворыць Смірноў і выцірае ўспатнелы ад напружання лоб.
То ерунда-а!
А я думаў — чорт ведае што-о!
Ніякай тут ма-айсы! — зухавата крычаць хлопцы, і кожны, хапаючы па снараду, пачынае яго асядлоўваць.
Ледзь прымушаю іх ісці далей ад лагера.
А што з маім толам? — пакрыўджана пытаецца Ліда.— Нашто я ў Дубава хадзіла, дурыла таго Навасёлава?
Я вінавата маўчу. На самой справе, што тут такое прыдумаць?
Давайце сходзім ды ўзарвём поезд! — прапануе Кардаш.
I мне гэта падабаецца.
Думаеш, так лёгка цяпер яго ўзарваць? — сумняваецца Косця.— Зараз так абстаўлена ўсюды жалезная дарога, што нідзе і носа не ўшчэміш!
А я ведаю, дзе ніхто ноччу нават не дзяжурыць на пуці!
Гэта гаворыць Кардаш. Па вачах бачу — Сашка і праўда, мабыць, ведае.
Валяй з імі сам,— заяўляе Косця.— Я ўжо ног не магу валачы — Саколе халерпае мяне даканала! Ляцелі, чэрці, адтуль з усіх чатырох, бытта тут цукеркамі меўся хто вас пачаставаць!.. Пабудзем з начштаба ў атрадзе, калі яго прывядуць, а ты — валяй!
Я бачу, што ў чалавека няма настрого, і Косцю разумею. Каміса-рава жонка падпільнавала ў Грыбаўцах Міцьку ды расплакалася:
«Пакінуў мяне з дзецьмі, і жыву як на іголках, кожную секунду чакаю немцаў у хату!..»
Няхай выспіцца, пакліча яе на спатканне ды ўладзіць сямейныя справы.
Ліда і Кардаш — надзейныя. Можна ім даць да кампаніі Папроцкага, і яны зробяць тое самае. Нельга мне ўсюды лезці самому, людзям трэба давяраць больш... Але і я агорнуты тым самым уздымам, і мне невыносна хочацца ісці на заданне — не магу справіцца са спакусай аніяк. Пераконваю сябе, бытта не маю права пасылаць на гэтую небяспечную справу нявопытных партызан, збіраюся і я.
Траіх вырушаем у паход.
4
Ля Зубкоў цячэ рэчка, яе перасякае чыгунка. Невялічкі мост вартуюць два дзесяткі немцаў. Салдат тут ніхто ніколі не трывожыў, яны жывуць сабс, як дачнікі, у будцы на пераездзе. У абед немцы вараць гарохавы суп, гуляш, пудзінг, рана і вечарам — чорную каву з перамалонага ячмоню, ядуць хлеб з маслам ды папырсканыя адэ-калонам, у адпрасаваных на кант нагавіцах акуратна ходзяць за чатырыста метраў к мосту на варту ды паціху радуюцца, што ў іх такая лёгкая і бяспечная служба.
На гэты адрэзак пуці амтскамісар не ставіць сялян, бо спадзяецца на салдат. Салдаты ж на трэцім гаду такой маліны лічаць сябе ўжо толькі вартаўнікамі моста.
— Вось так і выйшла, што чатырохсотметровы кавалак чыгункі не ахоўваецца нікім! — талкуе нам па дарозе Сашка.
Кардашу трэба ворыць, ён ведае напэўна. Сашка працаваў да атрада ў немцаў на чыгунцы ў службе сувязі, устаўляў у будках і бункерах тэлефоны.
Днём высыпаемся пад Зубкамі ў жыце. Вечарам падкрадваемся да пераезда. Сашка з кулямётам прыадстае, каб блакіраваць у выпадку чаго нас ад вартаўнікоў на мосце, а мы з Лідай паўзём да пуці. Узрывацеля няма, мусім камбініраваць. Яшчэ днём у торбу з толам ушылі туга лімонку, да канца яе прывязалі сто метраў тэлефоннага кабелю.
На пуці ціха, пуста. Таямніча гудуць правады. На будцы ля пераезда звякнулі пару разоў кацялкі, далятаюць урыўкі смеху: там хтосьці адчыняе і зачыняе дзверы памяшкання, у якім поўна вясёлых мужчын. У Зубках неахвотна пабрэхваюць сабакі: людзі снакойна рыхтуюцца да сну і нічога не падазраюць. Што тут будзе тварыцца заўтра?!. Халера, толькі б удалося!.. У Зубках усе бацьку і мяне ведаюць. Адразу здагадаюцца, чыя работа, а гэта мой першы сама-стойны цягнік!.. Ладна, хопіць прыслухоўвацца. Можна пачынаць!
Прыкладваю да рэйкі з сярэдзіны цяжкую торбу, шапчу ў цемру:
— Ліда, разматвай!
Прытрымліваю мяшок. Дзяўчына цягне ў поле кабель. Па дроце перадаецца кожны яе рух. Магу нават сказаць, калі яна спатыкаецца і падае. Вось кабель перастае ўздрыгваць і замірае. Два разы дзяўчына ім тузае. Гэта сігнал — гатова!
Адгінаю ў кальцы ад гранаты алюмініевыя вусікі і адпаўзаю. Па нітцы кабелю знаходжу Ліду, падаю побач у баразну і бяру з яе рук кіёчак, да якога прымацаваны канец кабелю. Такі спосаб узрыву ў партызан называецца «вудзіць рыбу». Цяпер толькі дачакайся цягніка, пацягні за кіёчак, вырві кальцо, і граната здэтаніруе, ад гэтага ўзарвецца і тол. Чорт, павінен узарвацца прынамсі, а як будзе на самой справе?
Тады наш атрад перажываў дзіўную паласу ўдач. I тым разам здорава шанцуе. Трапляецца эшалон, які ідзе на фронт. Небяспечныя лясы: Жэдненскі, Ліпнікі, Сітога і Дубава — застаюцца ззаду. Тут — адкрытыя палі, і пад'ём на бераставіцкую гару, самы большы ў нашай мясцовасці — чатырнаццаць метраў на кіламетр пуці! Каб на яго ўзабрацца, патрэбна не абы-якая інерцыя, і машыніст не шкадуе пары, бярэ разгон. Лёскат эшалона паступова нарастае і нарастае.
З-за будкі жвава і бяспечна вынырваюць цьмяныя слепакі фараў, а за імі, на фоне неба, пнамалу разварочваецца бясконцы гармонік вагонаў.
Лёшка, упусціш, дальбог! — панічна крычыць мне ў вуха Ліда.
Не перашкаджай!
Саджуся выгодна на раллю, нагамі ўпіраюся ў баразну. Дзвюма рукамі бяруся за кіёчак, да якога прымацаваны кабель. Капсула-дотанатар у гранаце — замаруджанага дзеяння, тол узарвецца толькі праз шэсць секунд пасля таго, як рвану шнур. Трэба ўлічыць хуткасць цягніка і зрабіць так, каб выбух наступіў пад паравозам. Ад напружання, ад вострага адчування важнасці моманту галава ясная.
Цягнік імчыць, калі браць на слых, з хуткасцю кіламетраў семдзесят у гадзіну. Гэта прыблізна тысяча дзвесце метраў у мінуту. У секунду — дваццаць. Дваццаць на шэсць — сто дваццаць. Ад аднаго тэлеграфнага слупа да другога — дакладна пяцьдзесят метраў. Упіваюся вачыма ў цемру. Перад фарамі ўжо толькі тры слупы! Два і тры чвэрці! Два з паловай!.. О, самы раз!
З усяе сілы тузаю кабель і ўвесь пераўтвараюся ў слых.
— Пштах! — чуецца праз гудзенне колаў і рэек кволенькі стрэл узрывацеля.
Ёсць!
Цягнік яшчэ імчыць, у ім ніхто нічога не ведае, але іхні лёс вырашаны. А ці так? Выбух гранаты не параскідвае тол раней, чым узарвецца, кавалкі яго былі зусім не колеру жаўтка, а якіясьці шэрыя, мо Навасёлаў Ліду ашукаў?!.
Шэсць гэтых секунд здаюцца вечнасцю. Нарэшце раптоўна і перад самым носам паравоза бліскае на імгненне сонца, рэзка выдзяляе контуры пузатай машыны з комінам, асляпляе нас з Лідай, аглушае ды рве ноч на часткі. Рэха выбуху адзываецца спачатку ў Ліпніках, затым у Снозе, Свіслачанскім лесе, Бераставіцкім.
Відаць, цягніку выбухам вырвала шланг паветраных тармазоў, бо на ўсю даўжыню эшалона пырскаюць фантаны іскраў ды цэлыя струмені жывога агню. Тармазы яго ўжо не ратуюць, цягнік набраў занадта вялікую хуткасць.
Я ўсё ж такі недакладна разлічыў выбух, і ён прыйшоўся метраў за дваццаць перад паравозам, але гэта яшчэ лепш. Тол вырваў добры кавалак рэйкі, абодва рваныя канцы задраў угору, нібы палазы саней. Але пра гэта даведаліся мы потым. Цяпер, як зачараваныя, з жахлівым захапленнем глядзім на вынік сваёй работы. Вагоны на вялікай хуткасці дабягаюць да месца, дзе тол парваў рэйкі, з'язджаюць убок. Рухомыя, вялізныя і наладаваныя куфры адзін за другім знікаюць са светлага фона неба, валяцца ў кювет — толькі стогне і хадуном ходзіць зямля.
Ачуняюся першы. Зараз зашыпяць ракеты і пойдзе страляніна. Трэба выносіць ногі.
— Прэч адгэтуль, Сашка, здымай кулямёт! Немцы зараз ачухаюцца! — крычу.
Зрываемся і ляцім у бок Свіслачы.
5
У Грыбаўцах гэтым часам нашы хлопцы зайшлі да Карповіча — бацькі начальніка штаба, пабілі вокны ў хаце і вывалаклі з хаты лесніка. Затым падаліся да Цераха, налупцавалі старога, жонку і высадзілі шыбы з рамамі. Яфрэйтар, які прыехаў з Міцькам на пабыўку, уцякаў праз акно, атрымаў кулю ў жывот. На крыкі «арыштаваных» збеглася паўвёскі.
Абодвух Міцькаў хлопцы паставілі да сцяны, прачыталі ім прысуд атрада Каліноўскага, яшчэ добра налупцавалі пры людзях ды аб'явілі грыбоўшчынцам:
Ну, немец — фашыст. Застрэліў яго — туды яму і дарога, няхай бы на нашу зямлю не лез, не звалі! А гэтых гадаў, хрыстапрадаўцаў, застрэльваць мала!
Што вы, хлопчыкі! — пачалі прасіць грыбаўцы, апрытомнеў-шы ад жаху.— Яны ж нікога не прадалі, не забілі! Адпусце-еце вы іх!
О! не-е, дзядзьку! Мы іх завядзём у лес ды там станем рэзаць па кавалачку — па адной жыліне выцягваць з абодвух будзем і вяроўкі віць!
А тады павесім на асіне, як у старыну вешалі такіх хрыстапрадаўцаў!
I партызаны павалаклі абодвух у хвойнік.
Ля шашы хлопцам не пашанцавала. Ехала вайсковая часць на Усход, давялося доўга лавіць момант, каб перайсці дарогу. Перабраліся толькі на трэція суткі.
Якраз калі мы з Лідай і Кардашом вярнуліся з «жалезкі», партызаны з грыбаўскай групы ўжо нас чакаюць. Стаяць і скрабляцкія бітоны з малаком. Усе ўзбуджаныя, кожны мае чым пахваліцца, настрой прыўзняты. Цярусіць сцюдзёны дожджык, але ніхто гэтага не заўважае.
— Вяду па Грыбаўцах нашага начштаба,— з уздымам апавядае Сяргей Папроцкі,— а ён азіраецца і шыпіць: «Людзі глядзяць з вокан на нас, як, сабака, пісталет трымаеш! Настаў мне добра ў плечы! I не шкадуй, бі па мордзе, каб аж кроў цякла, ну!» Я замахнуўся, але да яго морды нават не дастаў! Тады ён: «Ты, халера, хоць лайся!» Ну, тут я даў волю языку!..
Грыша Налівайка ў сваіх Скрабляках забраў дзве фурманкі з прадуктамі. Фурманы, партызанскія сувязныя, папрасілі распісачку, каб апраўдацца перад немцамі: «Напішыце нам, хлопчыкі, што партызаны ўсё рэквізавалі!» I хлапец выпісаў ім паквітаванне. Дзядзькі, вярнуўшыся з Ліпнікаў, павезлі недзе паперку ў крынкаўскі гарнізон, каб амтскамісар бачыў, што яны тут ні пры чым. Аднак Грыша ходзіць на лагеры і бурчыць:
Ха-алера, напісаць я ім знайшоў што, не забудуць маіх слоў, але ж чаму немцам дулі яшчэ не намаляваў?!.
Дурань! — пацяшаюць яго сябры. - Другі раз затое дзве намалюеш!
Героем дня стаў шаснаццацігадовы Сашка Янкевіч. Гэта ён падстрэліў у Грыбаўцах яфрэйтара. Хлопцы чамусьці адразу ахрысцілі яго Бранябойшчыкам, нібы жывот у фашыста быў браніраваны. Цяпер з хлапца пацяшаюцца:
Цябе б на танкі нямецкія пускаць!
Спайпер! Ноччу з першага стрэлу трапіць у бягучага немца — трэба ж умець!
Навучы, Бранябойшчык!
А ён — са светлым чубікам, у абцёпканых портках і ў такім жа пінжаку з кужалю, маленькі, замораны хлопчык — сарамліва слухае, хавае вочы, не ведае, куды і дзецца.
Бедны Саша, гэта была першая і апошняя вялікая радасць у яго гэтакім кароткім партызанскім жыцці!..
Цяпер у мяне ёсць на што паглядзець. Ля вогнішча сядзіць больш трыццаці чалавек — цэлы атрад! Не хапае адно разведчыкаў з начштабам. Перад адыходам у Каралёўскі лес партызаны дасушваюць вопратку, вячэраюць. Ліда фарсіць у чырвонай фуражцы з вялізнай туліяй і раздае страву. Хлопцы падстаўляюць пустыя кацялкі:
Таварыш дзяжурны па станцыі, калі ласка, наліце, колькі не шкада!
Такому хлопцу? На, еш! — какетліва зыркае ў мой бок дзяўчына і ў посуд перакульвае поўны чарпак.
Эх, мухамор, а мне?
I табе! Папраўляйся!
А я спачатку, дурань, баяўся, што ў мяне не атрымліваецца. Выйшла! Я ім амаль і не загадваю, аднак усё робіцца па майму намеру. Часамі як бы падпраўляю, падганяю, зводжу адных з другімі, і — вынік наяўны. Хлопцы спакойныя, упэўненыя, стараюцца і, здаецца, мяне ўсе паважаюць. Эх, я-а!..
Мы так пабагацелі, што дазваляем сабе фарсіць. Пілоткі і шапкі расквечаны чырвонымі істужкамі. Алюмініевыя ланцужкі ад яршоў, якімі немцы чысцяць вінтоўкі, у хлопцаў цягнуцца ад рамянёў да кішэняў, дзе тырчаць ручкі наганаў і пісталетаў. Дастаюць сабе недзе, бадзягі, пісталеты і наганы: ледзь паспяваю нумары іхнія заносіць у спіс!..
У Лук'янава, Кардаша, Налівайкі і Папроцкага грудзі і плечы перакрыжаваныя кулямётнымі лентамі з начышчанымі да жывога золата патронамі. Станкавых кулямётаў мы не маем і мець, мабыць, ніколі не будзем, гэтыя ленты — лішні цяжар, але ж не магу пазбавіць прыемнасці хлопцаў — няхай пакрасуюцца.
«Памятай, куды лягчэй партызан навучыць падпарадкаванню, чым самастойнасці!» — наказваў Вайцяхоўскі.
Здаецца, параду яго выпаўняю. Паміж людзьмі, што яшчэ пару тыдняў таму назад адзін аднаго не бачылі і ў вочы, ужо з'явілася пачуццё локця і дзіўнае радство душ.
Аж сэрца радуецца, гледзячы на сваю сямейку. Адзываецца самалюбівая думка: ты, ты іх стварыў такімі!.. Яна ўзнікае наперакор майму жаданню, я яе стрымліваю, упікаю самога сябе: але ж ты са сваімі яшчэ ні разу не быў у сапраўдным баі, як гэтыя хлопцы, невядома, будуць паводзіць сябе ў час небяспекі? Зрэшты, не складана прадбачыць. Хочаш, каб табе Ліда з іржавым карабінчыкам дараўнала ў адкрытым баі бываламу нацысту-франтавіку?! Не дай бог спаткацца цяпер з імі — хай гэта здарыцца потым, калі набяром вопыту і закалкі!..
Церахаваму сыну таксама наліваюць супу. Толькі страва не лезе Міцьку ў горла. Ён вінавата ўсміхаецца, перабірае ў руках кацялок, прыкідваецца, што кацялок гэты гарачы. Яго мучыць трывога. Міцька, відаць, няўпэўнены, ці даруюць яму хлопцы нямецкі мундзір. Ды і мы з ім адчуваем сябе ніякавата. Цяпер ён — Міцька і не Міцька. Усё складаней выходзіць, чым здавалася раней!
Яго шынель, ранец з цялячай скуры, якія рускія салдаты насілі яшчэ ў часы паходаў пад Шыпку і Плеўну, абшытая вайсковым сукном біклажка валяецца зводдаль пад сасной. Міцька пераапрануўся ўжо ў цывільнае. Косця разглядвае нямецкі мундзір. Я далучаюся да камісара.
— Не нясуць лейтэнанцкі са Страшава! — скарджуся.— Як узялі дзяўчаты прасаваць, дык і трымаюць колькі дзён.
А ты прымерай гэты! — раіць камісар.— Будуць у цябе на змену, як бялізна.
I праўда! Калі пасуе, пайду да разведчыкаў, на шашу, пагляджу ўласнымі вачыма, што робіцца там. Нам жа аўтастраду перасякаць трэба — не нарвацца б на вайсковую адзінку! I Карповіч Міцька не вяртаецца!.. Мы з табой гэтымі цягнікамі разварушылі немцаў на сваю галаву і чакаем з неба пагоды!..
Сцямнее, і валяй! Мяне больш непакоіць дзед, якога хлопцы засталі тут, калі вярнуліся з малаком. Якога чорта яму трэба было, што за дзіва? Не разумею!
Мо дубцоў на кошык шукаў...— кідаю я, распранаючыся.
Вясно-ой?! — чмыхае носам Косця.— Якія цяпер могуць кошыкі быць, падумай сам, хлопча!
I праўда, бульбу ж цяпер не капаюць.
Маўчыць Косця, маўчу і я. Трывожна надта. Як потым выявілася, трывожыцца мелі чаго. У гэты момант над нашым лагерам збіралася смяротная небяспека і прыбліжэнне яе па нейкіх таямнічых каналах чалавечай псіхікі, мабыць, перадавалася ўжо і нам. Відочных знакаў ніякіх яшчэ не было, паказацца самому сабе панікёрам не хацелася, і я стараюся трывогу адагнаць, Машынальна пацягваю мундзір, увагу стараюся накіраваць на іншае.
Чуваць, як ля вогнішча Кардаш пяе:
Сонца за аконца коса спазірае,
У Антка ад Ганулі сэр-ца заміра-е!
Хор упаўголасу падхоплівае:
Га-анулю моя, сіне вочы твое,
Як цябе не бачу, баліць сэрца мо-е-е,
Га-анулю мо-я, сіне вочы твое...
Нам чамусьці падабаюцца песні, якія нічога агульнага не мелі з нашым бытам. Любімай у нас стала гэтая «Гануля». Яе прынеслі валілскія хлопцы, і хто-небудзь у атрадзе заўсёды напяваў няхітрую молодыю, заражаючы суседзяў бадзёрым настроем. Вось і зараз адчуваю, як рассейваецца мая трывога, і я, зашпільваючы мундзір, таксама пачынаю ўторыць пра сябе прыпеў.
Побач нехта пытаецца:
Вінцак, чаму вас завуць Капытанамі? — За кустом хвіліну пануе цішыня, потым адзываецца зноў той самы голас: — Няўжо і праўда ў вашым родзе плаваў хто на моры?
— Дзе ты ба-ачыў! — бароніцца партызан з Гарадка. З Вінцакам я вучыўся. Многа гадоў збіраўся і я спытацца, чаму яго прозвішча — Кандрусік, а людзі завуць — Капытан.
Прыйшоў мой дзед аднойчы з пакосу. Разаслаў на мурог анучы, лапці. Сеў пад акап кляпаць касу. Пастуквае сабе малатком, пастуквае, ажно бачыць: надворная свіння з'ела яго лапці і матляе анучай. Дзед за чаранок і да хаўронні! А яна, халера, хапіла другую анучу ды ходу! Загнаў дзед свінню ў хлеў, стаў у дзвярах, расставіў ногі ды мяркуе, што рабіць. Дзверы не зачыняліся, толькі адыдзі ад іх — уцячэ. Свіння не авечка, не стане табе кідацца на сцяну. Пабачыўшы, што бяда, наставіла лыч клінам і — дзеду пад ногі!
Га-га-га-га! — дружна выбухаюць хлопцы.
— Перастаньце ржаць! — гыркае на весельчакоў Косця.
Ла-адна, камісар, будзем ужо цішэй! Ну, давай, расказвай далей!
...Стары і сам не памятаў, як апынуўся ў свінні на хрыбце. Яна прэ яго па вуліцы, ён учапіўся ў шчацінне і едзе на ёй. Гледзячы на іх, людзі ад смеху аж кладуцца. Ну, да гэтага часу дзеда звалі Кандрусікам, а з той пары — Капытан. А дзеці сталі Капытаны і ўнукі...
А-а, унь чаму такое прозвішча! — ледзь стрымліваю ўсмешку і я. Ладна, сёння няхай сабе яшчэ нацешацца свабодай. Заўтра у Каралёўскім лесе ну ж і вазьмуся за вас! Гэтую распушчанасць і бесклапотнасць вытраўлю. Ведаю ўсе вашы, хлопчыкі, слабасці — як вас на пост цяжка выправіць, як трэба напамінаць лішні раз, каб прачысцілі ствол, пагаліліся, ды і ў кашулі вашы трэба заглянуць... На новым месцы завяду і новыя парадкі.
Раблюся сур'ёзны і супакойваю Косцю:
Э-э, перажылі ў Ліпніках цэлы месяц, нічога не здарылася, перажывём яшчэ адну гадзіну, пакуль сцямнее, хто сунецца ў лес на вечар гледзячы? Яшчэ немцы не павар'явалі. Ды і яны ўсе ля разбітых вагонаў топчуцца. Жарты, за двое сутак мы падсунулі ім і Саколе і Зубкі.
На бяду, халера, мала трэба! — чмыхае ён носам.
Але я ўжо думаю пра іншае. Дойдзем да Юзэфава, там — перадыхнем. За Случанкай будзем дняваць. Харчы бяром з сабой — торбы з соллю, хлебам і мясам, цыбуляй і крупой. Трэба наказаць бацьку — бульбу няхай забярэ, чаго ёй марнавацца тут? Хоць расткі пусціла, але каровы за мілую душу зжаруць.
Канчаю важдацца з чаравікамі, крагамі. Супакоены камісар азірае мяне з галавы да ног і заяўляе:
Гэты мундзір не горшы!
— Цеснаваты. I салдацкі.
— Не заўсёды табе хадзіць у чынах!
...Куплю та-бе зэ-гар вя-лі-кі, як рэ-эпу-у,-
цягне Кардаш.
А ён бу-дзе ісці кле-пу, кле-пу, кле-епу-у!
Га-анулю мо-я, сіне вочы твое, як цябе
Не бачу, бо-ліць сэр-цэ мо-е-е!..
Хадзем да людзей, а то пачнуць зараз верашчаць на ўвесь лес! — злуецца Косця.
Успамінаецца Кардаш з прастрэленым пінжаком. Уцяклі мы ад узарванага цягніка ў бок Свіслачы, Сашка і не заўважыў, калі куля пасекла яму полы. Чуваць, як пачынае хваліцца зноў прабоінамі. Ці не зачаста хваліцца?
Пайшлі! Загадаю пазашываць вопратку, і то будзе занятак, паабрываліся ж надта!..
6
Але адысці пе паспеў.
З гушчару вылазіць камандзір Дубаўскага атрада Валянцін Філімончык, а за ім — Навасёлаў. Камандзір накіроўваецца да нас. Гэта невялічкі і таўставаты здаравяка гадоў пад сорак з бардовым ды жорсткім тварам і чырвоным каркам. Філімончык у скураной куртцы, са скуранымі лапінамі на каленях, з перакрыжаванымі на грудзях рамянямі ад бінокля, планшэта, маўзера, аўтамата і палявой сумкі. Выгляд у яго па-сапраўднаму камандзірскі.
Прывітанне каліноўшчыкам! — крычыць ён сіплым і штучна бадзёрым голасам.
Агледзеўшы Ліду ў чырвонай фуражцы, Янюка і Косцю ў сініх мундзірах чыгуначнікаў, маё салдацкае адзенне, Філімончык ляпае сябе па скураных каленях, з зайздрасцю кажа:
От жа даю-уць, пара-адак!
Мы з Косцем здаволена ўсміхаемся.
Гнём курну немцам! — кідае камісар.
А ты ўсё шукаеш кантакту с дэсантнікамі, што высадзіліся ў Каўнянах на планерах? — пытаюся пераможна.
— I не зпайшоў? — падтрымлівае мяне Косця.— То сядзь, адпачні, мо знойдзеш яшчэ да вечара!
Добра вам смяяцца! — апускаецца на калоду ды скрыпіць рамянямі, бытта мокрай гумай, Філімончык.— Эх, каб я тут нарадзіўся, ды яшчэ меў побач бацьку, то быў бы героем не меншым, будзь пэўны! А так — цягнік узарваць, і то, як табе вядома, мушу прасіць правадніка!
Рагочам.
Дарэчы, гэта вы ўчора нешта ўчудзілі на пуці?
Таварняк немцам адправілі на злом!
Таварня-ак? — дзівіцца Філімончык.— Так я і ведаў! Хацелі мы пераправіцца да сябе ў Дубава, падыходзім да пуці, а там — дрызіны, ваганеткі! Паравоз піхае кран, рабочыя, немцы — едуць ды ідуць. Успомніў, што чуў выбух, і адразу падумаў на вас. Цяпер трэба чакаць да вечара, інакш не перабярэшся!
Нічога, хутка і той вечар, мы яго таксама чакаем. Во немцам, гэтым так давядзецца, бедненькім, папатырчаць цяпер на станцыях ды паўстанках!
Патырча-аць, га — то-очна!
У мяне надта свярбіць язык дадаць: «Дзякуючы толу твайго Навасёлава!» Але выдам Ліду. Яна сама какетнічае з Колькам. Можа, яшчэ што-небудзь у падрыўніка выдурыць? Бач, як загаварвае яму зубы!..
Навасёлаў багаты. Яшчэ зімой у Гута-Міхаліне меў на сваім рахунку 16 цягнікоў, нікому не падпарадкоўваўся, хадзіў каралём, а мне здаваўся богам. А што яго цягнікі? Рве іх ноччу без разбору. Скінуць з рэек тры платформы з пяском, пару гадзін эшалон пастаіць на пероне, пакуль брыгада расчысціць пуць, і ўсё. А напіша ў акце, нябось, што ўзарваў цэлы цягнік, яшчэ і пералічыць танкі, самалётьг, якія той вёз і цяпер яны бытта знішчаны ды валяюцца ў адхоне. Калі б скласці па штабах дадзеныя гэткіх падрыўнікоў, то ў немцаў даўно павінна не хапіць салдат і тэхнікі. Няўжо там у штабе не спахопяцца, не насцярожыць іх такая ліпа?! Узарваў бы ён хоць адзін гэтак, як мы ў Зубках пусцілі!..
А дзе твае бровы, Алёшка?
Спаліў пазаўчора на паўстанку!
Пазаўчора ў Саколі грохнулі з раненымі, мінулую ноч тут,— пара-адак! — як бы са шкадаваннем ці папрокам ківае галавой Філімончык.
У яго на душы скрабуць кошкі.
Нам удалося перадаць суседу пажылых жанчын з беластоцкай групы. Не магу ўтрымацца, кажу:
Во старых баб не падбіраем, а — ваюем!
Не хваліся. Яшчэ пабачым, як далей наваюеш!
Што праўда, то праўда. Стараюся стрымаць сваё самалюбства.
Слухай, камандзір,— паважнее Філімоечык.— Дазволь ноччу на чыгунцы супроць твайго хутара перапыніць патрулёў. Я ўжо намацаў нават дзе. Мы іх падвартуем, і — пара-адак! — сціскае ён чаранок фінкі.— Не пікнуць у мяне нават!
Робіцца агідна. Нават злосць бярэ. Гэта ж — маё месца дыслакацыі, вызначанае штабам майму атраду, ішоў бы ты лепш да сябе — тапор пад лаўкай знайшоў!
Яшчэ тыдзень таму назад Філімончык здаваўся таямнічым, а яго атрад — магутным, выклікаў пякучую зайздрасць.
Не, Валя. Шукай сабе іншае месца! — пярэчыць Косця.
Сабака на сене!
А што табе гэта дасць? Не стане дваіх немцаў на свеце — вайне канец? Як бы не так! За іх эсэсаўцы помсцяць усяму Страшаву! Тады і ты ў Дубаве, браток, не ўседзіш! Думаеш, у нас не зудзіць на іх зуб і мы да гэтай пары не змаглі б іх падпільнаваць? Амерыку адкрыў!
Кулак ты, Аляксей, усё ж такі! Толькі і глядзіш, каб табе было добра. Мне хлопцы казалі...
Але скончыць фразу не паспявае.
Па нас бытта жарнула раптам вогненным бізуном маланка. У вочы балюча пырскаюць асколкі сасновай кары. Ляцяць перабітыя галінкі, ражны. Зямля пад намі бытта ўздыбілася і стала бокам. Філімончык прагна ловіць адкрытым ротам паветра. З расшыранымі ў недаўменні вачыма Косця пяліцца на мяне. Ля вогнішча ўсе застылі ў размаітых позах і з жахлівым здзіўленнем глядзяць у гушчар. Грукоча адтуль.
Нарэшце я пачыпаю разумець — гэта ж па нас страляюць!
Хтось тыкае рукой у яліну, крычыць:
Немцы!
Гэты голас абрывае той шнурок, які стрымліваў людзей на месцы. Увесь мой атрад зрываецца і нясецца прэч.
Прыходжу да памяці, калі паляна апусцела. Паблізу Косця падтрымлівае абвялага Бранябойшчыка, угаворвае:
— Са-аша, Сашка, стань на ногі, што-о з табой?!
Толькі цяпер даходзіць да мяне — вось яно надышло, тое вялікае няшчасце, чаго я так баяўся. Напалі немцы! Стала вельмі шкада сваіх мараў, разважанняў, перспектывы, і захацелася, каб гэта быў сон, захацелася адсунуць няшчасце на пазней, не прыняць — я ж нядрэнны камандзір! — паспеў за долю секунды нават узмаліць я свой лёс.
Мне нават не страшна. Я толькі ўвесь абураны і ўзбуджаны — што рабіць? Імгненне, як глыбокая рана ўразае факт — загінуў Сашка, светлавалосы хлопчык, адзіны сын у маці! Але зараз жа думкі пораскокваюць — што з атрадам? Трэба бараніцца! Ну і што, калі гэтак страляюць, і ў такіх жа ўмовах дзейнічаюць! Мне, камандзіру, неабходна паказаць прыклад. Толькі дзе ж той праціўнік?
Уважліва разглядаюся.
Адкуль страляюць, там суцэльная зялёная сцяпа. Няўпэўнены ў карысці таго, што раблю, не здымаючы з шыі рэмень, даю з аўтамата чаргу ў гушчар: адну! другую! трэцюю! Зямля пада мной усё нібы прыпаднятая, я тырчу на віду — нельга ж стаяць пад кулямі! Падаю і страляю зноў. Азіраюся на сваіх. Апошнія людзі знікаюць між дрэў. На мне ж салдацкі мундзір, нашы здалёк могуць прыняць за немца і прыстрэліць...
Адыходзь! — заве мяне з гушчару Косця. Усхопліваюся, імчу за ім. Зыркаю на Сашку, які выцягнуўся на імху,— нежывы! Натыкаюся на гурбу зброі, узятай у «самаахоўшчыкаў», на скрыні патронаў. I ўсё гэта ўжо для нас назаўсёды страчана?!. Не можа быць!..
Пастойце! — вырываецца ў мяне роспачлівая просьба.
Стой, далей — ні кроку! — крычыць камісар.
Маць тваю... куды прэш?! — чуваць, як у гушчары лаецца і Філімончык.
Але мае людзі нясуцца без аглядкі, а следам за імі — мы з Косцем. Я зрываю голас, ахрып і камісар, адпак ніхто не звяртае ўвагі на нашы крыкі. Імчаць бяздумна, хто босы, хто з пустымі рукамі, без вопраткі, з вытарашчанымі вачыма ды раскрытымі ратамі. Людзі акрамя страху нічога перад сабой не бачаць.
У вайну я не раз пераконваўся ў тым, што ў такія моманты дзейнічае свой закон. Камандзір увесь час насцярожаны, адчувае сваіх людзей, і яны — працяг яго ўласных нерваў і мускулаў, а пачуццё адказнасці заўсёды прымушае быць напагатове. Ён — бытта шафёр, які едзе па небяспечнай дарозе і яго рукі ды ногі на рычагах, напружаны і не дрыжаць таму, бо ён падрыхтаваны да найгоршага і адказнасць за людзей у яго заглушае трывогу аб сваім лёсе. У такі момант байцы ведаюць, што за іх думае камандзір, яму поўнасцю давяраюць, як дзеці, але самі да небяспекі не гатовы і пры першай сур'ёзнай трывозе ўпадаюць у паніку.
I цяпер хлопцы паддаліся паніцы, а стрымаць іх немагчыма. Яны несліся так бяздумна, як ляціць вада з гары.
7
Бацька пад лесам прыворваў пасеяную грэчку. Стары з першай сусветнай вайны застаўся глухаваты, а лес ад ветру гудзеў, і страляніны бацька не чуў.
Араць ён збіраўся заўтра, сёння яму проста захацелася расказаць пра наш цягнік. Узарвалі мы, выяўляецца, таварняк з мукой. Катастрофа наступіла ў невялічкім выкапе. Нагрувашчаныя адзін на адзін вагоны закаркавалі выкап груптоўна. Немцы ніяк не маглі падцягнуць крапы да вялізнай гурбы з пагібаных сталёвых фермаў ды накрышаных дошак. Даводзілася расчышчаць пуць цяпер ледзь не ўручную.
Пакуль падняць і адвалачы вагоны, трэба раней іх разладаваць, а муку адправіць на бліжэйшую станцыю — Бераставіцу. Колькі дзядзька можа пакласці на калёсы пры нашых пясчаных дарогах? Пудоў з трыццаць—сорак. У эшалоне іх — сто дваццаць тысяч. Падзялі!.. I спецыяльная рота накіравалася сёння раніцой у наваколь-ныя вёскі збіраць людзей з фурманкамі, а вялізны табун палонных з-пад Беластока паперлі на разгрузку.
Цэлы дзень у агромністым мучным воблаку завіхаліся тысячы людскіх і конскіх зданяў. Сяляне працавалі з уздымам. Надта ж было ім прыемна ўзірацца на ўсё гэта.
З раніцы на месца катастрофы з'явілася гестапа, спыніла работу. Калі мужыкоў сагналі да будкі, немцы паказалі ім тэлефонны кабель і кіёчак з надпісам — ад няма чаго рабіць яго выразаў ножыкам Сашка Кардаш, калі мы ў зубкоўскім жыце чакалі вечара.
— Хто ведае што-небудзь пра гэта? — цераз перакладчыка звярнуўся начальнік гестапа.
Дзядзькі заківалі галовамі, заўздыхалі.
«Ка-лі-ноў-скі»...— дапамагаючы сабе пальцамі, прачыталі па складах надпіс на кіёчку найбольш адважныя.— Не, не ведаем такога. Хтось не тутэйшы, мусіць...
Іншыя паціснулі плячыма: маўляў, якіх толькі цудосаў на божым свеце не бывае!
Гестапаўцы падабралі на раллі і Сашкаву пілотку. Начальнік паказаў яе:
Чыя яна можа быць?
Людзі насцярожыліся. Пілоткі насілі многія з іх, бо цяпер у магазіне шапкі не купіш, надзявалі на галаву, што траплялася. Аднак на гэтай — чырвоная зорка. А на іхніх у тым месцы — толькі дзіркі ды цёмная плямка, дзе матэрыял менш выгараў.
Савецкага салдата! — надта сур'ёзна, бытта зрабіў важнае адкрыццё, запэўніў бліжэйшы дзядзька.
Факт, чырвонаармейца! — падхапілі, запэўнілі немцаў іншыя.
Гэта азначала: лавіце іх, калі такія дужыя, а пры чым тут мы, бедныя сяляне?!.
Пры чым? Калі цягнік узарвалі салдаты, то чаму яны зрабілі выбух дакладна ў тым месцы, дзе не бывае варты, адкуль пра мясціну даведаліся?! Начальніку гестапа надта хацелася сагнаць злосць і лупцануць бізуном бліжэйшых мужыкоў па няголеных і напудраных пылам ды мукой гэтых хітраватых мысах, але, відаць, баючыся вый-сці з сябе і яшчэ больш выявіць сваю бездапаможнасць, ён працягваў камедыю далей:
Хто-небудзь ноччу бачыў вайсковых ля вёскі?
Сабакі брахалі!
I мой Мурза брахаў, а на каго? Я баяўся выйсці нават з хаты!
Бо — каменданцкі час! Пан амтскамісар сам нам загадваў, каб ноччу — носа не высоўваць!
А думаеш, каб высунуў нос, так і ўбачыў бы што-небудзь? Чорта з два!
Цё-омна, халера!..
Мо хто парашут знайшоў? — уставіўся гестапавец на няголенага дзядзьку, які стаяў перад ім.
Кажыце, калі знайшоў хто, бо я-то — не! — няголены нібы заклікаў сяброў і нават адышоў убок, каб немец астатніх мужыкоў мог лепей бачыць.
Усе маўчалі. Зноў начальніку захацелася выліць злосць, і зноў яго бізун толькі ляпнуў па халяве. Эх, як бы ён секануў па гэтых ненавісных для яго мордах.
Дзесяць пудоў солі і тысячу марак таму, хто дапаможа злавіць віноўнага!
Людзі асмялелі: калі ўжо галоўны немец загаварыў так, значыць — усё!
Соль, вядома, цяпер кожнаму патрэбна,— сцвердзіў няголены, абы не маўчаць.
Ну! Яе нідзе не купіш, халера, цяпер, ні за якія грошы! — дадаў нехта ззаду.
I на гэтым допыт скончыўся. Гестапаўцы селі ў машыны ды пакацілі. Мужыкі вярнуліся да фурманак.
Другім рэйсам дзядзькі папрыязджалі ўжо з самагонкай. Салдаты адкрылі гандаль. З дзесяці мяшкоў, якія клалі дзядзьку на воз ваеннапалонныя, да станцыі даязджала чатыры-пяць. Такой афёры ў нас яшчэ не было. Сувязныя потым далажылі: шэсцьдзесят тысяч пудоў ладунку камісія спісала на распыл, як загінуўшыя пры катастрофе, а гэтая мука фактычна асела па вёсках.
Пад стрэхамі хат запанавала ўзбуджанае вяселле. Нават бацька ўмудрыўся прыперці дамоў цэлы воз пузатых мяшкоў з чорным штампам — са стандартнай свастыкай, з арлом у авале. I хоць у гэты дзень ён стаміўся так, што ледзь цягаў ногі, але, не абабіўшы з вопраткі мукі, з заложанымі белым пылам вушамі, бацька схадзіў на прасеку ды павесіў на сасне паперку. Тады ён запрог у плуг каня, паехаў пад лес араць. Вядома, яго распіраў гопар за сына.
Арэ бацька, выглядае, а мяне ўсё няма.
Раптам на краі хвойнічка бацька бачыць немцаў. Яны махалі яму рукамі. Сын? Ало ж яго мундзір, здаецца, Страшаўскія дзеўкі ўсё яшчэ трымаюць. Хіба яны самі ў лес занеслі?!.
Бацька стрымлівае каня і яшчэ спадзяецца — пераапранутыя партызаны. У атрадзе ж цяпер два мундзіры, маладым хлопцам няма чаго рабіць, то — забаўку сабе знайшлі добрую!.. Ён смела ідзе да лесу і бачыць сваю памылку. Перад ім — захутаныя ў стракатыя шалікі два салдаты труць рукі ні то ад холаду, ні то ад хвалявання. Падышоўшы бліжэй, ён пазнае старых ваякаў са страшаўскага бункера.
Запрагай у воз каня і давай сюды! — гаворыць па-польску адзін з іх.— Бягом!
Бацьку на гэты раз падганяць не трэба. Яго залівае смяротная трывога: пакуль ён тут гэтак радаваўся, там здарылася штосьці непапраўпае. I бацька заспяшаўся, каб хутчэй пра ўсё даведацца і, калі яшчэ можна, ратаваць, дапамагчы, папярэдзіць. Перапрэгчы каня ён паспеў за тры мінуты.
Салдаты бяруць у яго лейцы, узлазяць па фуру:
Не адставай!
Ужо вечарэе. Немцы бяспечна, нібы да сябе на падворак, напраўляюцца ў Ліпнікі. «Нашы ж павінны сёння абавязкова пайсці ў Каралёўскі лес!» — цягнецца за возам і спрабуе сябе пацешыць стары, хоць толькі што сам мяне выглядаў і думаў зусім інакш.
З дарожкі немцы кіруюць да партызанскага лагера. У бацькі не слухаюцца ногі, ён хапаецца за ручку воза.
Так яны і дабіраюцца да месца разгрому.
З вогнішча яшчэ ўзнімаецца сіратліва струменьчык дыму. Усюды сляды паразліванай стравы. Валяюцца вінтоўкі, анучы, кацялкі ды чырвоная шапка дзяжурнага па станцыі. Сярод усяго гэтата дабра лазіць салдат. Ён падыходзіць да бітона, калыша яго і хваліцца тым, што прыехалі:
Кук маль, Карл! Зіст ду? Мі-ільх! До-онэрвэ-этэр! [84]
Тады з гурбы снарадаў выкочвае адзін, стукае каваным абцасам па сталёвым стакане, дзівіцца:
Ле-ер! Воцу браўхэн зі леерэрэ, вас іст дэп лёс?! [85]
Яшчэ пару немцаў насцярожана лазяць мж сосен, чагосьці прыглядаюцца да моху, як бы самі не вераць сваім вачам. Забітых не відаць.
«Халера яго бяры з барахлом, зноў дабудуць, калі самі засталіся цэлыя!» — уздыхае бацька.
I толькі цяпер звяртае ўвагу на гарбячок пад дрэвам, прыкрыты мохам. Бацька насцярожваецца. Так, там нехта ляжыць! З-пад моху тырчыць белая чалавечая нага. Побач валяюцца нямецкі ранец з рыжай цялячай скуры, цывільная вопратка і боты. Бацька адразу пазнае яе і трупянее — вопратка сынава!
Няўжо?!
Крыху авалодаўшы сабой, бацька падыходзіць да гарбячка ды з аблягчэннем уздыхао. Як толькі нарадзіўся яго першы сын, радня заспрачалася, на каго малы падобны — на бацьку ці на маці. Бацька сабе толькі ўсміхаўся: сынаў вялікі палец на назе быў меншы за іншыя — дакладна як у яго. А ў гэтага на ступаку, які вытыркаецца з-пад моху, вялікі палец большы. Ачунялы стары адводзіць вочы. Набліжаецца немец.
— Айн бандыт — капут! — хваліцца пераможна салдат і наском бота пінае гарбячок моху.
Бацька маўчыць і шарыць вачыма па лесе. Чаму сын скінуў вопратку? I ведае стары, што найхутчэй — пераапрануўся ў нямецкі мундзір, але сам сабе яшчэ не верыць, таму з насцярожанай трывогай бегае вачыма па кустах. Не, больш гарбячкоў, здаецца, не відаць. Толькі нейкі дзед валяецца ў яліне і плача. Бацька прыглядваецца лепш — грыбаўскі Церах!
Немцы ўжо ладуюць на фурманку партызанскае дабро, а бацька падыходзіць да старога, трасе яго за плячо:
— Дзядзьку Церах, што-о з вамі, чаго-о вы тут?
I стары грыбавец апавядае аб трагедыі. Партызаны павалаклі з Грыбаўцоў яго Міцьку ў хвойнік. Пачакаўшы суткі, бацька сабраў па вёсцы старых дзядоў ды павёў іх у Ліпнікі шукаць сынава цела. Нікім не заўважаныя, яны выпадкова апынуліся пад самым партызанскім лагерам. Ні Церах, ні іншыя Міцькі ля вогнішча не пазналі.
Мы якраз вярнуліся пасля ўзарванага цягніка з мукой, а другія хлопцы прывезлі са Скраблякоў прадукты. Нагледзеўшыся на нас зводдаль, старыя збаяліся Цераха: сын жа яго Гітлеру служыў, Прамаўчы, што бачыў партызан ды не сказаў, то потым цябе за гэта расстраляюць з усёй сям'ёй! На ўсякі выпадак дзяды вырашылі схадзіць у бліжэйшы бункер на чыгунку і далажыць. Але каб і партызанам не сталася крыўды, аднаго дзеда паслалі пад самы лагер паказацца: маўляў, хлопчыкі, вас людзі ўгледзелі і вы ўцякайце ў іншае месца, пакуль час. А мы, убачыўшы дзеда ля лагера, не прыдалі гэтаму значэння.
Тут, у тыле, фашысты трымалі трэцясортных салдат — пажылых і пакалечаных на франтах Еўропы. I вось у страшаўскім бункеры неахвотна спаўзлі з нараў пасля начнога дзяжурства шаснаццаць паўінвалідаў. Яны ўзялі чэшскі ручны кулямёт, пару аўтаматаў, а астатнія — па вінтоўцы — ды вырушылі ў Ліпнікі.
Яны не надта і спяшаліся, спыпяючыся за кожнай сасной. Пару кіламетраў немцы прабіраліся гадзіны дзве. Як на тое, немцы падышлі да лагера якраз з таго боку, адкуль мы найменш спадзяваліся, варты не трымалі, а мох ад дажджу набрыняў, што не луснула ў ім пад каванымі ботамі і галінка.
Убачыўшы нас ля вогнішча, салдаты заляглі, нарыхтавалі зброю ды па камандзе адкрылі агонь. Шчасце наша, што ў гэтых старых недабіткаў добра не свяцілі вочы і дрыжалі рукі.
8
Ужо цямнее. Бацька прасекай вязе наша дабро і спадзяецца, што мы зараз выскачым з-за кустоў ды адбяром трафеі. Стары нават знарок ідзе так, каб не быць разам з немцамі і даць магчымасць нам страляць.
А лес усё маўчыць.
Салдаты бытта ўжо і забыліся пра выпадак. Яны забаўляюцца, як дзеці,— штурхаюць адзін другога, кранаюць каня, заглядаюць яму ў зубы. Зрываюць бадылі ды спрачаюцца, ці расце такая расліна ў Германіі і як яна там у іх называецца. Бацька не можа забыць вопраткі. Ён і ведае маю любоў да пераадзявання, і не можа сябе пераканаць.
Набліжаюцца да мясціны, дзе бацька пасля абеду павесіў паперку. Цяпер на сасне яе няма. У нас быў угавор: калі сігнал ты ўжо ўбачыў, то адразу ж яго здымай, няхай не мазоліць людзям дарэмна вачэй. Значыць, сын узяў ці яна ўпала? Бацька прыглядаецца — няма нідзе і на зямлі, а вецер тут у зацішку падхапіць яе не мог! Яго агортвае радасць.
Выязджаючы з лесу, бацька на дрэве бачыць ужо мой кавалачак паперы. Нервы не вытрымліваюць, бацька ідзе да морды каня і ціха плача:
Ану цябе к чорту, даіграўся, герой такі, цьфу!.. Не мог рабіць усё памаленьку, разважліва, хто табе кіпяток ліў за карак?.. Як цяпер людзям у вочы глянуць, рызыкант ты, цьфу!..
Лёс, лё-ос! — крычыць на яго фурман.
Ногі мае — капут!
Сядай, паедзем у Гарадок, павязём гэта амтскамісару! — тлумачыць другі па-польску.
Астатнія немцы накіроўваюцца ў бункер.
Цяпер на дарозе яны застаюцца ўтрох. Бацька нязграбна ўзбіраецца на зваленае ў купу адзенне, вінтоўкі, бітоны і месціцца, каб не мулела. Рука выпадкова трапляе на сынава паўпальтка. Халера, заўтра гестапа будзе ездзіць па вёсцы ды пытацца, ці хто не ведае, чыё яно! А калі знойдзецца такі, што выдасць? Многія хадзілі на сустрэчы да яго ў Ліпнікі, як на кірмаш, адзенне запала ў вочы, не сцярог сябе, дурань!..
Пан,— звяртаецца ён да немца.— Я жыву вунь на гэтым хутары пад лесам. Я табе — бутэльку самагонкі дам, шпанс, а ты мне — во, гэта! — паказвае на куртку.
Гу-ут! — ажыўляюцца абодва салдаты ды стрымліваюць каня.— Бяжы па яе, пачакаем!
Паўтараць бацьку не трэба. Ён вывалаквае паўпальтка, кладзе ў яго пінжак, нагавіцы і боты. Пад лахманамі на возе бачыць сваю буханку хлеба і схамянуўся — па хлебе ўлічылі і Папоўку!
Пан, аддай і гэта, навошта яна вам? А мае швайны яе ням-ням!.. Ох, будзе ім гу-ут!..
Нім дізе шайсэ!
Бацька хоча загарнуць усё ў паўпальтка, ды не ўлазіць.
Нэм! — вывалакае немец з сярэдзіны гурбы партызанскую плашч-палатку ды кідае яму брызент.
Цяпер змясцілася ўсё. Бацька вяжа вузел, тлумак закідвае сабе за плечы і прэ дамоў.
1
У той час, калі наша фурманка везла немцаў з партызанскім дабром, я хадзіў ля «пошты» і таксама думаў: як цяпер паказацца нам на людзі?.. Без з'едлівых кпін ніхто табе і кавалка хлеба не падасць, і ён у горле застране. У атрадзе ўсё так здорава наладзілася, ды за адзін міг пайшло прахам.
Чамусьці ўспамінаецца Філімончык, як уцякалі разам. Ат, слабая пацеха. Не выходзіць з галавы паніклая дзіцячая фігурка Янкевіча. Саша — адзіны сын удавы, уцёк да нас без ведама маці. Бедная, ходзіць цяпер па навакольных вёсках, дапытваецца ў людзей пра сына. Як ой скажаш праўду?.. Колькі зброі, вопраткі аддалі немцам, дзе ж цяпер усё гэта ўзяць?!. I наогул, як быць цяпер нам? Адзіны ратунак — выкінуць нейкі фокус, каб і сяляне і хлопцы нашы забыліся пра разгром.
Ужо цямнее, а бацька на «пошту» не з'яўляецца. Мо яго забралі немцы? Трэба ратаваць маму!.. Толькі — забралі б бацьку, вядома, забралі б і яе. Мажліва, і ратаваць там няма ўжо чаго, пустая хата!..
I ў іншых бацькі. Ды не на хутары, адкуль лёгка ўцячы, а ў Валілах, Гарадку, Дзернякове. Калі немцы пра нас усё даведаліся, дык пагроза павісла не толькі над маімі старымі. Ратаваць, дык трэба ўсіх. Але — як? Ісці ў штаб брыгады за падмогай?.. Не, нізавошта не пакажуся на вочы Вайцяхоўскаму, пакуль не змыю ганьбы.
Цяпер разумею, што прыйшоў на сустрэчу з бацькам, каб пажаліцца, атрымаць параду, як звычайна рабіў у цяжкую хвіліну — да гэтай пары жыў пад яго апекай. Але адчуваю, што не змагу паказацца на вочы ўжо і яму. Я нават здаволены, што бацька не ідзе. Хопіць быць маленькім, трэба штосьці прыдумаць самому!
А гэтым часам цямнее зусім. Трэба паглядзець, што засталося ў лагеры. Абы толькі немцы яго не замініравалі. Што ж, буду рызыкаваць.
Асцярожна прабіраюся лесам, слухаю, гляджу. Мясціна, дзе адведаў столькі радасных хвілін перамогі, выклікае ўжо інстынктыўны жах. Дзесьці тут павінен ляжаць Саша. Ледзь валасы дыбам не ўстаюць на маёй галаве, калі падпаўзаю. Цемра, нічога не відаць — шару рукамі.
Лагер пусты. Немцы падабралі ўсё, за выключэннем... толу. З небяспекай для жыцця хлопцы штыкамі на крышынцы выдзёўбвалі сэрцавіну. З кожнага снарада па трыста грамаў. Напаткаўшы мяшок са ўзрыўчаткай, салдат, мабыць, падумаў, што перад ім — гліна ці сырая крэйда, якая трапіла сюды выпадкова. Немец вываліў усё на мох, а мяшок па-гаспадарску закінуў на воз.
Намацаўшы тол, я надта ўзрадаваўся.
Зграбаю каштоўныя грудкі ў палатніну, беражліва загортваю і ўзвешваю на руках. Кілаграмаў сем. Якраз добры зарад! Падбадзёраны, падаюся пазад.
...Калі я адправіўся на «пошту», Філімончык ад нас аддзяліўся, а камісар павёў атрад у Скрабляцкі лес. Няма што і казаць, выгляд у нашых быў бядовы: хто босы, хто без пінжака і амаль усе без зброі, Выручыць нас узяўся Грыша Налівайка.
У гушчары, куды і зайцу носа не ўсадзіць, Грыша паказаў камісару добра замаскіраваны перыскоп. Косця не паспеў яшчэ здзівіцца, як Налівайка прыпадняў ядлоўчык, і камісар убачыў люк.
— Ледзь не цэлай вёскай капалі. А пясок насілі торбамі за кіламетр у яму ад бомбы...
Хлапец адкінуў люк, засвяціў батарэйкай, палез у адтуліну. За ім падаўся здзіўлены Косця. Унізе камісара абдало вільгаццю і холадам склепа. Калі вочы прызвычаіліся да паўзмроку, камісар разгледзеў вялізную зямлянку, а ў ёй — гурбу вінтовак, гранат, скрыні з патронамі.
?!.
З Сашкам Янкевічам, з Казлоўскім Васілём, Сухоцкім і Дудзенкам пазвалакалі сюды з Беластоцкай шашы, калі адступалі нашы,— вінавата тлумачыць Грыша.
I ты дагэтуль маўчаў?
Бо вы не пыталіся!
Падавай наверх!
Убачыўшы ў кутку зямлянкі і пару снарадаў ад стапяцідзесяці-міліметровай гарматы, камісар узрадаваўся яшчэ больш:
То мы зараз з іх толу дабудзем узамен таго, што пакінулі немцам!
Косця, вядома, яшчэ не ведаў, што тол на стаянцы я падабраў, але разгром балюча перажываў і ён, падумаў таксама пра дыверсію. Валачы некалькі пудоў лішняга металу ў Каралёўскі лес было немагчыма, выдзёўбваць са сталёвых стаканаў тол штыкамі — надта доўга. Што тол ад агню не выбухае, а пакорна, як воск, тапнее, Косця пераканаўся яшчэ раней, і мой, звычайна такі асцярожны і разважлівы, камісар на гэты раз страціў усялякі кантроль пад сабой ды сабраўся адкрыць новую старонку ў піратэхніцы.
Запальнік ад тоўстай чушкі снарада камісар адшрубаваў сам. Затым спарад адмыслова падвесіў над вогнішчам шыйкай уніз. Змайстраваў сам з дошчачак і жалабок, па якім меўся сцякаць тол, ды на агонь навалачыў сухіх плошак. Хлопцам на ўсялякі выпадак загадаў адысці далей.
Запала глыбокая ноч, а снарад усё награваўся. Нарэшце з яго шыйкі павалілі клубы густога дыму, затым стрэльнула полымя, і раптам двухпудовы снарад лёгка, як ракета, саскочыў са станка, заляцеў у траву, стаў шалёна падскокваць ды вярцецца. Хлопцаў з паляны вымела імгненна.
Уся авантура скончылася на страху — тол, на вялікае шчасце, выгараў без выбуху. Аднак Косця ад задумы не адставаў і загадаў хлопцам: пакуль вернецца камандзір, з другога снарада тол выдзёўбваць штыкамі.
...У Скрабляцкім лесе знаходжу сваіх — узбресных, амаль супакоеных і нават з мяшэчкам свежага выбуховага матэрыялу. Кардаш хваліцца новымі дзіркамі ад куль на гэты раз у плашчы — шанцуе, аднак, чалавеку! Курцэвіч, бедны, згубіў акуляры, з яго смяюцца. Настрой ва ўсіх — прыўзняты, дзелавы, і разгрому — бытта не было. Я гатовы ўсіх абняць ды расцалаваць.
Знаходзіць нас і Міцька з разведчыкамі. На кароткай нарадзе ўхваляем: начштаба з разведчыкамі адпраўляецца ў Каралёўскі лес рыхтаваць стаянку для атрада, збіраць для яго харчы ды сачыць за паводзінамі немцаў у Валілах, Крынках, Гарадку і Бераставіцы. Мы ж з камісарам і з атрадам застаёмся ўсё ж такі ў Ліпніках. Калі немцы наладзяць чыгунку і рушаць цягнікі, пусцім пад адхон яшчэ адзін эшалон і толькі тады адправімся на новае месца дыслакацыі.
2
Пакарыстацца мукой ад разбітага цягніка маім бацькам ужо не дасталося.
Мама паходзіла з вёскі Бялявічы. Там і цяпер жылі яе браты. У прадчуванні бяды бацька сабраў астаткі адзення, кубелец з мясам, ссыпаў рэшткі зерня ды павёз усё да шваграў хаваць. Мама засталася дома. Яна якраз канчала варыць свінням бульбу, калі пачула ў сенях знаёмы голас:
Дзіньдобры, Манька!
На кухню ўвайшла цётка Кірыліха. Мама адвярнулася ад пліты, прывіталася.
Паглядзі, што табе прынесла! — цётка падала моцны заржаўлены відэлец з адным абламаным зубам.
— А-а...
Мой стары выскробваў у хляве гной і знайшоў. Яшчэ калі Вася жаніўся і пазычалі на вяселле, то згубілі тады. На, бяры, бяры! Пачысціш пясочкам — будзе як новы! Мне ўжо не спатрэбіцца. Сын мой адышоў з хаты, дачка — таксама. А вайна скончыцца, твае хлопцы вернуцца, у самы раз прыдасца...
У Кірыліхі быў невычарпальны запас прычын і спосабаў, каб у цяжкую хвіліну зайсці ў госці, падбадзёрыць, узняць настрой чалавеку. У мамы вочы адразу павільгатнелі, сэрца напоўнілася ўдзячнасцю.
Дзякуй... Пакладзіце туды на стол, а самі сядайце на лаве. Ой, зараз вам лаву змахну! Гэта мой тут збіраўся ў дарогу, то расол крыху працёк з мяса ў фасоўцы...
Нічыпар павёз-такі хаваць?
Да братоў... Трэба быць гатовым на ўсё і хоць што-небудзь прыхаваць. Давядзецца ў лес богчы, а калі будзеш з лесу выходзіць, дык застанешся, у чым стаяў...
Няўжо ж, трэба, дальбо...
Паехаў! — уздыхнула мама і безуладна апусціла рукі.— I зноў я адна-разадна. Мне так страшна, так страшна, што хоць ваўчыцай вый! Дзякуй, што зайшлі, цётку... Выйдзеш на двор ці глянеш у акно — то ўсё перад вачыма гэтыя нямчыска з бобікамі шнуруюць на пуці дрызінамі, ліха ім, жануць рабочых, палонных, б’юць іх, лаюцца... Раней, як паязды хадзілі, то было якосьці бы весялей...
З-за эшалона з мукой усё так лютуюць! — цётка ўселася лепей.— А ў маёй Мілашкі стаў на кватэру іхні афіцэр, што камандуе ўсімі рабочымі. Такі белы, панскі, мо восем разоў на дзень мыецца... Дзяншчык напёк яму ўчора пірагоў, то рэзаў не нажом, як усе людзі, а спецыяльнымі пілкамі — кожны пірог асобнай!
Паду-умайце! — падзівілася, паківала галавой мама.
Юляк з Мілашкай баяліся пры ім дыхаць нават. А ўчора вечарам дзяншчык на ровары паехаў у Гарадок па газету афіцэру, а ён сам выходзіць да зяця ды кажа: «Капут нам. Хутка прыйдзе ўжо сюды ваш Іван, тады будзе вам зноў добра!..»
Ой, каб даў бог хутчэй!
А ўжо скора, Манька, ско-ора! — Цётка перайшла на шэпт: — Мой Кірыл з мужчынамі ўчора вазіў на Бераставіцкую станцыю тую муку, то ўсе там ля вагонаў гаварылі, што першага чэрвеня вайна скончыцца!
Усю вайну нашы сяляне вызначалі сабо дзень прыходу Чырвонай Арміі якой-небудзь круглай датай і цешылі сябе, што першага, дзесятага, пятнаццатага ці дваццатага прыйдунь нашы. У людзей з'явілася якаясьці стыхійная вера ў магічную сілу гэтых дат (а мо ішло гэта ад кірмашоў — яны адвеку вызначаліся ў нас круглымі датамі?!). Мы з Валодзькам пераканалі маму, што гэтаму нельга ве-рыць, і цяпер яна толькі са шкадаваннем уздыхнула ды ўзялася здымаць гаршкі.
У хату ўбег шасцігадовы пляменнік — сын аднаго з яе братоў. Хлапчаня ўбачыла чужога на кухні і сумелася.
Няўжо яно аж з Бялявіч прыляцела? — з жахам спыталася цётка.
Генік, хадзі, хадзі бліжэй!.. Ты адзін? Чаго ты збаяўся? Тут усе свае-е! — пасцярожылася мама і нагнулася над ім.— Ну, кажы, што здарылася?
Але той толькі пачухаў адной нагой другую ды зыркаў на Кірыліху з-пад лоба. Яму строга-настрога загадалі перадаць вестку толькі самой цёці Марусі.
Ах, бо-ожа, што там такое зда-арылася? Мо Нічыпара забралі? — Мама з трывогай хапіла хлопчыка за рукі, пацягпула ў бакоўку, прысела на ложак.
Ну, кажы, сыночак, тут нас ніхто не чуе, мы адны. Кажы, што маеш!
Дзядзька Нічыпар сказалі, каб вы ўцякалі ў лес!
Ну, во, нарэшце! — уздыхнула мама бытта з аблягчэннем: тое, што даўно чакала, прыйшло.
А тата сказаў, што немцы вас застрэліць хочуць,— успомніў малы.— Куляй, праўда?
Мама ўважліва паглядзела на яго — Што яно можа ведаць яшчэ?
А дзядзька Нічыпар, Генічак, у вас?
М-гм!
А куды пойдзе, не казаў?
Эк! — хлопчык матнуў галавой і пачаў гладзіць паліраваную спінку ложка рукой, потым, як кот, пацёрся аб яе шчакой.— А прыехаў сёння з Гарадка на ровары Мішка, я кажу: «Падвязі!» Мішка кажа: «Сядай!» А тата выйшаў з гумна і кажа: «Злезь з ровара і бяжы да цёці Марусі праз Глядняўку, каб хутчэй!» I я пабег. А Мішка мяне яшчэ дзісь пакатае...
Хлопчык з сумам азірнуў пакой.
Мама ўбачыла, што больш з яго не выцягне, успомніла — нельга цяпер ёй сядзець, і ўзнялася.
Ну, то на табе лыжачку мёду! — накіравалася на кухню да паліцы, дзе стаяла банка з мёдам.
I зараз жа ўявіла сабе цэлую зграю паліцаяў, якія на веласіпедах імчаць па яе з Гарадка, забылася, куды ішла, успляснула рукамі:
Ах, бо-ожа, што цяпер будзе!
Што-небудзь ужо будзе,— суцешыла Кірыліха.— Нябось, Нічыпар твой не дурны, думае, што кажа, а ты — слухайся.
Мама глянула на суседку, бытта першы раз убачыла.
Цёцю-у, а наша Жучка прывяла чатыры шчаняткі, і ўсё сучкі! — напомніў аб сабе пасмялелы малы.— I нікога да буды не падпускае: ні таты, ні мамы, ні курэй, ні Люські дзядзевай, аднаго мяне...
Ой, Ге-енічак, ты яшчэ тут? Бяжы, дзіцятко, адгэтуль, а то і цябе яшчэ зловяць!
І хлопчык раптам знік, як бы яго тут і не было. Мама замітусілася па хаце, трывожна заенчыла:
— А-ей, яшчэ нават я і свінням не давала! I каровы з авечкамі яшчэ парацца ў хляве! Пастух чагосьці, як на тое, позніцца!..
Манька, чорт іх бяры, свіней тых і кароў! Будзеш жыва, то другія будуць! Лепш сябе ратуй! Уцякай адгэтуль, каб цябе не засталі ў хаце!
А-ей, цётачку, і сама ведаю, што мне трэба ўжо бегчы, ды ніяк не адважуся! Гэта ж — у лес!
Нічога, нічо-ога! З лесу вяртаюцца, а з пяску — ніколі!
Як жа я там спаць буду? — бездапаможна затапталася мама сярод хаты.— Так баюся холаду ў ногі!
То бяры з сабой валёнкі!
I - іх?
А што?
З рухавасцю лёгкай маладухі Кірыліха ўзлезла на ляжанку, з печы дастала пару валёнак, гупнула іх на падлогу.
На, во!
Мама схапіла іх, бяздумна прыціснула да грудзей. Яна разумела, што цяпер будзе ўвесь час на дварэ, таму трэба з сабой нешта набраць, але што? Яна глядзела на свае рэчы навокал і не пазнавала.
Адзенне на першую патрэбу ён трымае ў лссе. Не ведаю, гэты кажух браць ці не? Мо дарэмна буду толькі валачы лах...
Запас бяды не чыніць, вазьмі!
Перад мамінымі вачыма раптоўна ўзніклі непраходныя лясныя гушчары.
Але як жа ён мяне там знойдзе! А калі ноч прыйдзе, то што я адна рабіць у тых камарах ды вільгаці буду-у!.. А як вужы-ы павыла-азяць!..— Мама заплакала ды бяссільна апусцілася на лаву.
То ідзі пад мой хутар! Там у лазовых кустах пабудзеш, пакуль твой Нічыпар падыдзе! Вечарам гарачых бліноў напяку ды прынясу!..
Бліноў... А хто таму цяпер пасылкі стане пасылаць у Штутгоф! Валодзька з голаду там памрэ!
А ты нам адрас толькі пакінь, вышлем з Мілашкай!
Мама высмаркалася ў фартух і ўжо больш роўным голасам сказала:
Не, цетку, цяпер будуць пасылаць мае браты. Во, калі і іх, не дай бог, забяруць, тады ўжо...
Добра, добра. А ты ўжо бяжы, Маня, а то застануць цябе яшчэ тут, у сваёй хаце, гэтыя гіцлі — і праўда, бобікі, тады крыўдна будзе! На цёплую хустку! — цётка сарвала з цвіка вялізную байкавую палатніну з зялёнымі ды сінімі клеткамі, накінула ёй на галаву і плечы:— Ідзі!
З пліты выставала ручка патэльні з заправай на сняданне, якое меліся з'есці, калі бацька вернецца з Бялявіч. Край хусткі зачапіў ручку, патэльня паляцела на падлогу, разліваючы тлушч са скваркамі цёмнымі плямамі. Мама намерылася падняць патэльню, але махнула рукой:
Ліха яе бяры, цётку, не тое гіне! — накіравалася яна на двор.
За ёю падалася цётка. На падворку мама азірнулася, жаласліва папрасіла:
Цё-отачку, паадчыняйце хлявы, няхай жывёла ўцячэ, а то пагарыць — мэнчыцца гэтак будзе!
Адкрыю, Манечка, толькі бяжы!
А курэй сабе пазабірайце!
Палаўлю, пазабіраю, усё зраблю!
У банцы малако ўпушчана ў калодзезь з ранішняга ўдоя, забярыце сабе, каб ім не дасталося!.. А я лесам выйду ў ваш лазняк. Калі мой вернецца — прывядзеце!
I яго прывяду! А пакуль што свіней пакармлю, павыганяю ў поле. Мне, старой, нічога не зробяць, калі і застануць тут. Скажу — солі пазычыць зайшла.
Ну, спасібо вам, цётачку! Мо мы ўжо і апошні раз... I будзе, як у той Папоўцы...То дайце з вамі хоць...— Мама абняла старую, пашукала вусны бабкі, і яны гучна, па-жаночы нязграбна пацалаваліся. Яшчэ Кірыліха маму перахрысціла, і яна пакінула свой падворак.
Мама бяздумна паплялася па дарожцы ў поле не ў сілах ні пра што думаць. Адчувала босымі нагамі то халодную траву, то падагрэты ранішнім сонцам пясок.
Увайшла яна між крайнія сосны. Закалолі ў ногі шышкі, ражны. Яна спатыкнулася аб корань і села. Сабралася нацягнуць валёнкі, затрымала зрок на дрэвах, і толькі цяпер дайшло да яе, што яна ў лесе. Моцна смярдзела сасна. Спакойна, холадна і раўнадушна блішчалі жоўтай карой сосны. Тырчалі змрочныя крыжавіны амшэлых елак. Тапыршчыліся вострыя, як калючы дрот, ядлоўцы. Мох здаваўся нашпігаваным мурашкамі ды вужакамі...
І мама раптам падумала, гато прыйшла сюды не па ягады ці маліны, не паляжаць на хвілінку, падыхаць халадком у жніўную спёку. Гэта цяпер яе дом. Стала дзіка, страшна. Яна ўпала і зайшлася ад бяссільнага плачу.
3
Вечарам цётка Кірыліха завяла бацьку туды, дзе пад кустом лазы дрыжала ўстрывожаная мама.
Ты тут? — зухавата спытаўся ён.— Ну, партызанка, як маешся?
— Яшчэ збыткі з мяне строіш? Ну цябе к чорту, стары дурань! Кінуў тут, у балоце, адну, сам бадзяешся недзе, а прыйшоў, то загаварыў — не як чалавек, а яшчэ з нейкімі фокусамі!..
Жартуеш? Як толькі стала цямнець, адразу я і папёрся сюды! Нічо-ога, не перажывай, мы цяпер з табой такое тут закруцім супроць немцаў, што сам Гітлер будзе ў нас літасці прасіць!
О! «Закру-уцім», «прасіць літасці»! — перакрывіла яна і расплакалася: — Даіграўся, дык хоць бы не малоў языком таго, чаго не трэба, ты ж ужо стары чалавек!.. Адубянела ўся, як лёд, а яму — смешачкі!
Бацька даўно навучыўся яе разумець і цяпер не крыўдаваў, цярпліва чакаў, пакуль з плачам выйдзе з яе жаночая слабасць.
Мары-ылька, ты чаго? А як людзі жывуць гэтак цэлымі гадамі? А як тыя, чые косці ў зямлі ляжаць?! Думаеш, ім лепш? А табе што? Го-о, галубка, каб адно горай не было! Заўтра сонца ўзыдзе, настане дзень, цяпло, а там і сына знойдзем! Ён табе самае ганаровае месца выдзеліць у атрадзе!
— «Вы-ыдзеліць»... — памалу супакойвалася яна.
Вядома! Ведаеш, у якой ты будзеш пашане ў іх? Го-о! Ну а цяпер накрыемся пацяплей і заснём!
Патрэбна мне твая пашана! Жылі б сабе дома, як усе людзі, а то во, даехалі!
Маўчы, ты нічога не ведаеш! Настусіна Нінка прыляцела з Гарадка да твайго брата і папярэдзіла — жандармерыя сабралася нас з табой арыштоўваць! Твой Мікалай потым бачыў, як на васьмі равэрах жандары з бобікамі адправіліся на паш хутар і заехалі па дарозе да солтыса выпіць! Еўдакім іх пратрымаў за сталом — от ты і ўцякла! А цяпер няхай усе пацалуюць нас з табой пад хвост!
На тое, што ўратавала іх менавіта Лукашова дачка, мама не адрэагавала ні словам. Бытта інакш і быць не магло. Маўчала мама толькі хвіліну:
Во, ты сабе ўцёк, а як цяпер быць таму, у Штутгофе?
Што зробіш. Цягнулі, пакуль можна было...— спаважнеў бацька.
Стары з мяшка вывалак пару вайсковых коўдраў, паўшубак, вымасціў пасцель, і яны ляглі.
Раніцой абладаваны бацька павёў яе ў Каралёўскі лес. Прыбылі туды яны пасля абеду. Але дзе шукаць партызан? Толькі цяпер не бяда — шукай хоць ты цэлы дзень, часу многа. Трэба выбраць толькі месца для стаянкі. Бацька правільна вырашыў, што атрад будзе трымацца блізка вады. Якраз недалёка працякала рэчка Шындзялка, тут жа рос густы беразнячок, а сярод бярозак раскінуўся пышны куст арэшніку. Бацька абламаў галінку на дрэве, на сучок павесіў карабін, скінуў на траву торбы і ўзяўся да працы.
Ён нарэзаў ядлоўчыкаў і наўтыкаў іх для маскіроўкі вакол арэшніку. Панагінаў ляшчынавыя галіны, прымацаваў вярхі да зямлі — атрымаўся жывы будан, а глянь збоку — ляшчына як ляшчына! Задумаўся, што рабіць з прадуктовымі торбамі. Схавай у кусты — мышы, здзічэлыя сабакі, лісіцы ў момант расцягнуць!..
I стары нагнуў адну бярозку, прывязаў да яе верху торбу, адпусціў. Потым нагнуў другую. Торбы зніклі ў густых кронах з маладымі клейкімі лісточкамі. Тады сам палез у будан, узяўся раскладваць пасцель.
А тым часам маці нацягнула святочную сукенку, прычасалася, завязала на тоўсты вузел свае каштанавыя косы. Адышлася, сарвала пару травінак, паднесла да носа і задумалося.
Іншы скажа аб сваёй маці: «Яна была простая, сціплая жанчына...» Не надта ў гэта веру: у кожным разе, мая мама здаецца мне не простай.
Я не спатыкаў больш прыгожай жанчыны, Яна не насіла ніякіх бюстгальтараў, але грудзі ў яе былі амаль як у дзяўчыны, паходка лёгкая, голас меладычны і ніколі не мяняўся. Яна нават цяпер, у сорак год, не выглядала на пажылую сялянку, у якой дарослыя два сыны. На выгляд гэта была здаровая прыгажуня маладзіца з паружавелым тварам, а вочы ў яе набралі таго цёмна-сіняга колеру, які мне запамятаўся з дзяцінства. Аднак у яе душы цяпер адбываўся пераварот. Яна не бачыла, што тварылася навокал, не адчувала паху маладой травы, знаходзілася далёка ад таго, чым займаўся муж.
Нешта падобнае яна перажыла ўжо, калі выходзіла замуж. Тады давялося ёй раптоўна развітацца з цяплом матчынага дома, увайсці ў чужы свет, прызвычаіцца да чужых парадкаў. Але ў той час яна была маладая, закладвала сваё гняздо — тады ёй дапамагаў інстынкт маця-рынства.
Потым пачалі расці яе дзеці. Спачатку яны былі ёй ва ўсім пакорныя. Але непрыкметна выраслі, і з'явіліся ў іх свае інтарэсы ды погляды. I мама ўжо праніклася поглядамі сваіх дзяцей. Кола інтарэсаў сыноў пашыралася, яна непрыкметна пачала адставаць. На жаль, яна не канчала ніякіх школ... Паміж ёю і дзецьмі вырасла нешта ёй незразумелае. Клопаты і прывычны распарадак дня ёй не дазвалялі спачатку над гэтым задумацца, агледзелася яна толькі цяпер.
Другі раз рушыўся стары ўклад яе жыцця, аднак зараз ёй было значна цяжэй. Мама смутна адчувала, што робіцца як бы непатрэбнай і лішняй на свеце ды ніхто, ніхто не ў сілах ёй ужо дапамагчы. А праз гэтыя горкія думкі мучыла падспудная трывога: ці застаўся ў жывых яе меншы? Не загінуў там на чужыне? Старэйшы — унь ён, побач, але ці выйдзе з гэтай калатнечы жывы? А яна бяссіль-ная дапамагчы сынам, абараніць іх.
Ну, то кладзіса,— паклікаў бадзёра бацька.— Ты заўсёды марыла выспацца ўволю, але не даводзіласа. Ідзі, адсыпайса цяпер за ўсе гады!
Тут, мусіць, мура-ашкі, куды ты мяне прывё-оў?! — раздражнёна пракрычала яна, забіраючыся ў будан.
А-ей, як там і выпаўзе адна, так цябе ўжо і з'есць адразу, думаеш? — пажурыў ён, як малую.— Проста — пазнаёміцца і далей папаўзе!
Я іх баю-уса вельмі!..
Мама села на коўдру, падабрала пад сябе ногі, шчыльна падаткнула з усіх бакоў спадніцу. Здалося ёй надта цвёрда, захацелася сесці лепш, ды ўспомніла, што не дома, дзе можна выбраць месца па густу, і з роспачлівым сумам азірнулася.
Дзікая глуш, усё незнаёмае, чужое. Нават птушкі спявалі не так, як у Ліпніках. Мокра блішчаць лісты на бярозах, і ёй здалося, што тут сыра, холадна. Мама ўздрыганула. Было шкада да роспачы родных вуглоў, дзе пражыла чвэрць стагоддзя, выгадавала сыноў. Цяпер давядзецца жыць па-цыганску... А калі і скончыцца лясное бадзянне, то хіба ж вернецца ранейшае?
Ёй зноў захацелася ўпасці на мох ды завыць.
Тым часам у старога была прадумана сістэма абучэння жонкі, з чым ён і вырашыў неадкладна прыступіць.
Ну, Маня, цяпер паслухай, што скажу. Калі буду адыходзіць куды, то пакідаціму свой наган табе,— ён дастаў з кішэні рэвальвер Тарноўскага, які я яму падараваў.— Во, кладу сюды, пад коўдру, каб ты магла яго адразу выхапіць...
Мама з абурэннем узняла вочы, успыхнула:
Куды ты да мяне лезеш са сваім наганам? Я яго ў руках ніколі не трымала ды не ведаю, як з яго страляць, цьфу!
Бацька чакаў такога звароту і са шчырай гатоўнасцю спакойна запэўніў:
Так гэта ж вельмі проста! Глядзі сюды, я табе яго зарадзіў! Во — аж сем патронаў, бачыш? — крутнуў ён барабан.— А цяпер адцягнеш толькі гэту сабачку, наставіш на немца ці бобіка — яму ў лоб, тут націснеш, бэнц — і ўсё! Няма тут нічога цяжкага! Нават можам зараз паспрабаваць, патронаў шмат, Юляк Парэмскі надаваў! На, бяры!..
Мама з гідлівасціо, нібы змяю, адпіхнула ад сябе халодную крывую жалязяку, закрычала:
Здурэў! У с... ты яго сабе ўсадзі! Яшчэ такое паскудства буду браць у рукі, бачылі вы, людзі?!
Ы-ых, дурная! — пакрыўдзіўся бацька і неахвотна запіхнуў наган за халяву.
4
На наступны дзень пасля разгрому заходжу на «пошту» і сваім вачам не веру — пад елкай ляжыць мая... вопратка! Што за ліха, як жа так, я ж яе ў лагеры пакінуў, няўжо немцы не падабралі? I як яна апынулася ў бацькі?
Але сам стары не з'явіўся. Па Ліпніках пачынаюць шныраць групы немцаў і бобікаў. Трывожуся не на жарты, а бацька ўсё не ідзе і яшчэ праз дзень.
Сувязны перасцерагае, што жандармерыя намерваецца арыш-таваць старых. Паднімаю атрад на ногі, падкрадваемся пад хутар, залягаем у жыце.
Тэпае цётка Кірыліха з двума кошыкамі — поўнымі нашых курэй.
Раніцой Нічыпар з Манькай ад мяне адправіліса ў Каралёўскі лес цябе шукаць! — суцяшае старая.— А жандары ўчора ў вас усё падчысцілі. I малатарню, і рэчы ўсе — пават свіныя карыты, і зерне, і жывёлу... Толькі курэй не змаглі палавіць, і я во... На дваццаці падводах дабра ў Гарадок павезлі! А тады солтысу загадалі ўсё вымыць у вашай хаце, вычысціць і ключы даставіць у камендатуру...
Няхай пацешацца сабе ключамі, няхай! Бывайце, цётку! Дзякуй вам за ўсё!
Бацькі развязалі мне рукі. Цяпер можна што-небудзь учыніць, каб адпомсціць немцам. Зрабіць засаду? На гэта мы яшчэ занадта слабыя. Зноў застаецца чыгунка. Дагэтуль мы асцерагаліся, блізка лагера немцаў не дражнілі. Зараз менш трэба высцерагацца, кладзі міну ў любым месцы, абы ўдалося!
Нагрувашчаныя вагоны з мукой за двое сутак немцы развалаклі, пуці адрамантавалі, ад учарашняга вечара зноў пайшлі цягнікі. Толькі цяпер ноччу вартуюць строга, эшалоны паўзуць сем кіламетраў у гадзіну, яшчэ перад сабой піхаюць платформы з пяском. Пры такіх умовах выбух вялікай шкоды эшалону не прычыніць. Затое ўдзень на чыгунцы нікога няма, а эшалоны імчаць з даваеннай хуткасцю.
У немцаў нават таварныя хадзілі строга па графіку. Успамінаю пра Курцэвічаў графік, дастаю яго з сумкі. Выбіраем з камісарам кур'ерскі, які на ватмане вызначаны самай тлустай лініяй пад шыфрам «Зондэрфарт 5З», а Сухія Багенцы мінае а трынаццатай гадзіне і дзесяць мінут. У ім заўсёды восем суцэльнаметалёвых пульманаў, імі з фронту на пабыўку ездзяць у Германію салдаты і афіцэры групы арміі «Цэнтр».
Адпраўляемся на аперацыю ўсім атрадам.
5
Раніцой выпаў зноў дожджык. Пад нагамі не лускае ні адна галінка. На месца дабіраемся лёгка.
Яшчэ па царскаму загаду ў часы паўстання Кастуся Каяіноўска-га ў 1803 годзе на 200 сажон высеклі бор паабапал чыгункі Варшава — Мінск. З лёгкай рукі Мікалая I некалькі пакаленняў сялян секлі маладыя дрэўцы на сваю патрэбу і не давалі гэтым мясцінам адрасці. Цяпер уздоўж чыгункі — хвойнік, і ён нам на руку: густы, калючы, нырні ў яго — як у ваду канеш.
Пакінуўшы атрад на краі хвойнічка, аддаўшы хлопцам свае аўтаматы, з Косцем узбіраемся на пуць, сядаем на рэйкі. З кіламетр-паўтара ў адзін канец і ў другі — прытаіліся бункеры: высокія валы зямлі, а за імі нізкія будыніны, якія адно крыху выстаюць з-за вала. Там, вядома, нас ужо разглядзелі ў бінокль. На Косцю ўсё той самы мундзір чыгуначніка, на мне — цывільная вопратка. Шэсць кілагра-маў толу мы акуратна завязалі ў пакуначак. Косця яго трымае пад пахай ды бурчыць:
Халера, трапіць з бункера ў тол разрыўной — следу ад нас не застанецца!
Страляць не павінны. Падумаюць, што рабочыя з рамонтнай брыгады...
Прыкідваюся раўнадушным, сцябаю сябе дубцом па халяве, а ў самога ўсё нутро то замірае, то калоціцца ад експакою. Зыркаю на гадзіннік — хутка гадзіна дня,— пепакоюся яшчэ больш. Стараюся ні аб чым не думаць, абводжу вачыма наваколле.
Недалёка ў балоце вышчарыліся ржавыя рабрыны — дошкі аблупілі навакольныя сяляне — паражняка, які мы са страшаўцамі пусцілі пад адхон яшчэ зімой. Далей — рэдкія кусцікі. Затым — поле, а яшчэ далей — будка і маўклівыя, грозныя контуры землянога вала — бункера. Яго пабудавалі немцы пару тыдняў таму назад, ён яшчэ не аброс і дзёрнам. Дзесьці там невідочны кулямётчык ужо злавіў мяне на мушку станкача і на ўсялякі выпадак трымаецца за гашэтку. Кулямёты ў бункеры апошняга выпуску, даюць паўтары тысячы куль у мінуту, мы немцам відочныя, толькі націсні спуск...
Дрыжыць сківіца, зубы выбіваюць дробненькі пошчак.
Хо-оладна, чорт! —-прыкідваюся.
I. мне! — хлусіць Косця.
Сыра...
Ага. Балота, халера на яго!
Але Косця раптоўна насцярожваецца:
Глядзі!
З хвойнічка на дарожку выязджае салдат на веласіпедзе. Мы губляемся. Тым часам салдат лёгка і бяспечна імчыць да пуці. Перад насыпам ён раптоўна гамуе, злазіць з веласіледа. I вось ужо валачэ бліскучую машыну наверх.
Гляджу на Косцю: што рабіць? Уцякаць напэўна позна. Хавацца няма куды. Справіцца з ім пад аховай трыццаці ствалоў не цяжка. Але ж мітусню ўбачаць з бункера і адразу кур'ерскі стрымаюць.
У камісаравых вачах бачу такое самае пытанне. Секунду не рухаемся, маўчым.
Узабраўшыея на насып, салдат рыхтуе веласіпед, агірачвае яго і набліжаецца да нас. Пад расшпіленым мундзірам у яго вайсковы світэр з цёмнымі мокрымі плямамі пад пахамі. Па жвіры ехаць цяжка, лепш бы прайсціся з веласіпедам у руках. Але я разумею салдата. Яго ахапіў спартыўны азарт пераадолення перашкоды, немец дабывае з сябе ўсе дыхі, абы толькі паставіць на сваім. I трэба ж было яму з'явіцца сюды менавіта цяпер!
Мне робіцца горача.
Раздумваць няма калі. Каб уратавацца, я механічна раблю тое адзінае, што можна зрабіць у даных абставінах. З бакавой кішэні вымаю аловак, блакнот, гляджу на жалезны слупок з таблічкай, пачынаю перапісваць лічбы і літары. Косця адразу арыентуецца, бярэцца мне дыктаваць.
Ужо чуваць натужлівае скрыпенне ланцуга. Мы нібы здзіўлена ўзнімаем вочы. Вышыня пасыпу тут раўняецца вышыні тэлеграфнага слупа, броўка вузенькая, ідзе пад гару. Усю ўвагу веласіпедыст вымушаны кіраваць на тое, каб не зляцець пад адхон. Ён адчувае, што мы глядзім на яго, усміхаецца нам, бытта чакае прызнання, па-хвальбы свайму майстэрству і напружанню. Малады, рыжаваценькі, з крапінкамі густога залацістага рабаціння на шчацэ і шыі, нават на віску. З ражкамі потных валасоў.
— Гайль! — кідае.
Гайль! — адказваю.
Гайль! — кажа і Косця.
Нават такое нязначнае рассейванне ўвагі немцу каштуе не мала.
— О-оу, майн гот! — ускрыквае ён ды пачынае панічна віхляць рулём.
З усяе сілы ловіць раўнавагу, выраўнівае веласіпед і марудна, з натужлівым скрыпам ланцуга і пяску ў перадачах салдацік памалу праязджае каля нас. Праводжу яго вачыма, з палёгкай уздыхаю ды цягну руку да лба, каб выцерці пот. Толькі цяпер бачу на павароце за бункерам дымок. Убачыў яго і Косця, шыпіць:
Ідзе!
Давайце! — шапчу я.
Косця засланяе сабой мяне ад воласіпедыста, я хутчэй прыклад-ваю да рэйкі міну. З кішэні дастаю ўзрывальнік, які выклянчыў у Філімончыка, упіхваю ў тол, ва ўзрывальнік асцярожна ўстаўляю дубец. Цяпер паравозу дастаткова крануць гэты дубчык — і міна ўзарвецца. Прыкрываю пакет прэлымі бадылямі, травой, азіраюся.
Уся маніпуляцыя не заняла ў мяне і паўмінуты. Салдат ад'ехаў крокаў з сорак. Немсц аж прыўстае на сядло, рытмічна і натужліва перавальваецца корпусам то на адзін бок, то на другі, пнецца пад гару, пакідае на жвіры глыбокую васьмёрку. А ўдалечыні ўжо відаць, як выцягваюцца на прамы пуць і трымцяць незлічонымі вокнамі вагоны кур'ерскага.
Гатова! Ходу!
Паціху спаўзаем з броўкі, хоць нам хочацца выскачыць са скуры і несціся на крыллях. Спыняемся на балоце.
І-о-о-а-і-і! — дае машыніст ні то нам, ні то воласіпедысту бадзёры, прарэзлівы сігнал.
Зыркаю назад.
З гары імчыць і расце на вачах паравоз. Ён увесь блішчыць на сонцы чорным свежым лакам, і здагадваюся, што ў яго колы памаляваныя гэткай жа свежай фарбай малінавага колеру. Цягнік нясецца мінімум з хуткасцю кіламетраў дзевяноста ў гадзіну і сігналіць яшчэ раз.
Свішчы, свішчы! Ляці, ляці!..
Не лаві варон! — злуе Косця.
Бягу за ім у поле. Ад таго, як далёка аддалюся, залежыць маё жыццё, таму ног не шкадую. Але азартная прага пабачыць усё ўласнымі вачыма мацней за здаровую развагу і пачуццё небяспекі. Чуючы зусім бдізкі грукат, спыняюся і гляджу ва ўсе вочы.
Да пуці — крокаў сто. Паравоз міну пралятае. Вялізны куст агню і дыму ўспыхвае паміж паравозам і тэндэрам. Лакаматыў адрываецца і, як апантаны, улегцы нясецца ў бок Валіл. Чорны тэндэр перакульваецца папярок рэек, выстаўляе светлы жывот і свежамалінавыя колы. Агромністая моц інерцыі сыпанула ўвесь вугаль з тэндэра, і дзесяткі тон камяністай масы пругкім веерам імкліва ляцяць на фоне неба наўздагон паравозу, бытта з сілай кінуў хто савок чорнага пясочку. Два першыя шэра-зялёныя пульманы лёгка, нібы цацкі, ускокваюць на тэндэр. Яшчэ два са звонам пустых металёвых скрынак кладуцца папярок пуці. Астатнія вагоны з грукатам коцяцца пад адхон — кладуцца набок, перакульваюцца на плечы і застываюць з задранымі ўверх коламі.
Ух-ух-ух-ух! — натужліва стогнуць пры гэтым, бытта яны жывыя і вельмі ім цяжка.
Хадуном ходзіць зямля. Выбух падняў высока нейкія шматпудо-выя жалязякі, Яны перакульваюцца некалькі разоў у паветры, све-цяць круглымі дзіркамі, апісваюць дугу і гупаюць у крэкаць, абдаючы нас пырскамі гразі. Тэлефонныя драты, сарваныя са слупоў, са звон-кім ціўканнем далятаюць да мяне і востра сцябаюць па халявах...
Відовішча жудаснае і захапляючае.
Некалькі імгненняў мы з Косцем скачам з дзікай радасцю, крычым, махаем рукамі. З хвойніку высыпаюць нашы партызаны і таксама выконваюць нейкі «танец Тамерлана». Ліда з Нікіцінай абнімаюцца, вішчаць, як звар'яцелыя. Хлопцы падкідваюць шапкі, махаюць рукамі ды зброяй, галосяць...
Цяпер мы ў нізінцы і за кустамі, з бункераў нас не відаць. Аднак паводзіны нашы — Шаленства.
У кусты! — першы прытомнее Косця.
Хлопцы, бягом! — спахопліваюся і я ды кідаюся ў бок Ліпнікаў.
Далятаем да старога лесу і азіраемся.
Пуць ляжыць перад намі ў даліне і грэбенем, як плаціна, выстае пад хвойнічкам. Зводдаль стаіць паравоз, патахае парай, дае трывожныя сігналы: тры кароткія, адзін доўгі, тры кароткія, адзін — доўгі... Ля разбітых вагонаў ужо мітусяцца сотні фігурак у мышастых мундзірах. Наводжу бінокль. Там кіпіць, бытта ў разварушаным му-рашніку. Салдаты і афіцэры ўзбуджана бегаюць, махаюць рукамі, падштурхваюць адзін аднаго, дапамагаюць сабе ўзабрацца на пуць, вывалакаюць з-над абломкаў целы, кладуць на шпалы, некаторых спрабуюць паставіць на ногі, нібы яны былі п'яныя.
Камандзір! — моліць Кардаш.— Давай секанём па іх адгэтуль!
I ў мяне надта ж чэшуцца рукі. Але адкрыем страляніну па іх адгэтуль — немцы адразу пастараюцца блакіраваць нас у Ліпніках ад шашы. Мы, вядома, вырвемся, ды бацькоў адрэжуць, калі яшчэ недзе тут блытаюцца — мала што Кірыліха сказала, бацька ў Каралёўскі лес спяшыць не стане. Ды і па два дыскі ў нас толькі да кулямётаў, па дзесяць патронаў па вінтоўку...
Аднак завялікая спакуса, і яна бярэ верх над развагай. Што да пуці адгэтуль чатырыста метраў, ведаю змалку.
— Прыцэл восем!
Пасля першага залпу немцаў з насыпу бытта карова языком злізнула. Толькі там-сям валяюцца нерухомыя целы.
...Праз пару гадзін на даваенны аэрадром за Сногай прызямлілі-ся вялізпыя два трапспартныя «юнкерсы», сталі ладаваць раненых і мёртвых ды вывозіць іх у Беласток. Гэтая вестка дайшла да нас па дарозе на новае месца дыслакацыі.
1
I пацяклі нашы партызанскія будні ў Каралёўскім лесе. Толькі і гэтая мясціна не ўратавала нас ад непрыемнасцей.
Выводжу хлопцаў на засаду пад Крулёвы мост. Бальшаком пляцецца аддзяленне немцаў. Згорбленыя ад ранцаў і спёкі, стомле-ныя, нават без кулямётаў...
Давай, камандзір, возьмем іх жыўём! — просяць мяне нашы хлопцы.
Так, думаеце, проста?!.— спрабую іх астудзіць.— Гэта вам не зайцы!..
— Нас жа ў тры разы болей, і яны нас не чакаюць!
Аддзяленне здэмаралізавана... Ды што я з палоннымі ў лесе рабіць буду? Не хапала яшчэ бессэнсоўнай разні.
Аднак ідэя хлопцаў падабаецца і мне, а цвярозы голас развагі ўжо заглушае хваляванне паляўнічага азарту. Што мы немцаў адолеем, не можа быць сумнення — пават не лічу патрэбы з хлопцамі раіцца, як гэта зрабіць. Частку атрада кладу ў хвойніку з левага боку дарогі, другую частку —з правага. Пры стральбе яны будуць сячы адны адным у вочы, але ж да страляніны не павінна дайсці. Фашысты апыпуцца ў «мяшку», я да іх выйду, запрапаную скласці зброю, і нічога іншага ім рабіць не застанецца. як яе аддаць.
Нарэшце немцаў дачакаліся. Я ўжо намерваюся вылазіць да іх, каб аб'явіць, што яны абкружаныя, ды нехта не вытрымаў і стрэліў. Як па камандзе ўсе партызаны адкрываюць агонь. Немцы ў «мяшку» мітусяцца, сярод іх падаюць забітыя і раненыя. Ды нечая чарга з партызанскага аўтамата зрэзала і нашага Храноўскага Шурку.
...Ліда з Нікіцінай, вярнуўшыся з-пад Крулёвага моста, уцяклі ад хлопцаў да рэчкі наводзіць свае туалеты. Мама са збанком пайшла па ваду і ля Шыпдзялкі іх спаткала. Неўзабаве дзяўчаты прыводзяць у атрад і бацькоў. Але з-за Шуркі сустрэча з імі мяне не радуе.
Не стану апавядаць пра ўсе нашы вылазкі, дыверсіі і засады, бо буду паўтарацца. Падрабязна апішу толькі апошнюю сустрэчу з немцамі, ды і то — у канцы. Больш спынюся на момантах іншага характару.
2
Аднойчы прыбываю з хлопцамі ў Ліпнікі, і мы робім прывал. З намі прыйшла мама, праверыць, ці адпраўляюцца ў Штутгоф пасылкі. Горача. Хочацца ўсім піць.
Бяру біклажкі, адпраўляюся да мясцінкі пад паш хутар, дзе, ведаю, ніколі не высыхае вада. От, такое сабе азярцо сярод лесу, густа зарослае бабком, сітнікам і балотным мохам. У Ліпніках іх некалькі, і гэтае страшаўцы назвалі іменем майго бацькі, бо яно ля нашага поля.
Падыходзячы да Нічыпаравага лугу, бачу нейкую жанчыну. Мусіць, цётка рве свінням бабок, а сведкі непатрэбныя, лепш напоў-ню пасуду ў іншым лузе...
Хачу ўжо завярнуць, ды цетка прыцягвае маю ўвагу ненармальнымі паводзінамі, Вось яна прыпаднімае спадніцу, лезе ў дрыгву. Калі вада даходзіць да калепяў, спыняецца і бытта да нечага прыслухоўваецца. Тады вяртаецца на бераг. Водзіць шкляной банкай па лытках, банку ставіць на пянёк, задзірае спадніцу ды зноў лезе ў ваду.
Цьфу, дык жа гэта — цётка Кірыліха п'яўкі ловіць!
— О-о, вы якраз мне патрэбны! — крычу ёй.— Маці надта хацела вас бачыць, каб паслухаць страшаўскіх навін!..
Цётка ўзрадавана не менш. Выяўляецца, ж Мілашцы пару тыдняў узапар не сціхае балець галава. Не дапамог доктар, не дапамагла знахарка, не дапамагаюць балотныя п'яўкі, і цётка вырашыла паспрабаваць яшчэ п'явак лясных.
Далей цётка Кірыліха пераходзіць на шэпт:
Унь, там, у ельнічку, нейкія хлопцы са стрэльбамі!.. Хто тут можа быць?
Цётку напраўляю да мамы, а сам асцярожна крадуся ў гушчар.
Ага, вось і вартавы. Сядзіць сабе на пні ды фінкай чысціць кіпцюры, бадзяга. Ну і атрымаў бы ў мяне за такую варту!.. Вопратка цывільная, але аўтамат савецкі, «ППШ»,— апошпяга выпуску, у немцаў і бобікаў іх, здаецца, яшчэ не бывае.
Эй,браток, не зявай!
Пароль! — падскоквае ён, як на спружыне, ды падае за пень.
Каб пазбегнуць непаразуменняў і страляніны па сваіх, штабам злучэння пароль даваўся адзін для ўсяе акругі на кожны дзень. Часцей за ўсё ён у нас лічбавы. На сёння вызначана лічба сем. I хлапец мне кідае:
Тры!
Чатыры! — кажу я.
Сыходзіцца — свой! Ужо супакоены вылажу з кустоў і іду, куды мне паказвае вартавы, і ў ельніку знаходжу Сашку Сляпуху з групай!
Доўга не можам супакоіцца ад радасці.
Што ў Гута-Міхаліне?
Перад адыходам сюды хлопцаў тваіх бачыў — перадавалі прывітанне. Віктар падкупіў дзяўчат — на турніку верціцца, як цыркач, і тыя ад яго позірку аж млеюць. Мішка да Марусі заляцаецца не без поспеху. Часта ходзяць на дыверсіі і баявыя аперацыі.- Чыгроў цяпер разварушыўся. Капітан гаварыў з Мішкам наконт цябе. Якаўчука ўпякаў: «Недарэмна Кучынскі перайшоў да Вайцяхоўскага, я б яго ў Варшаву паслаў з заданнем, ужо дамаўляўся нават!..»
Адумаўся! — прыемна мне адзначыць.
Ну! А так — што?.. Астатнія таксама ваююць,— моршчыць Сашка лоб, каб што-небудзь успомніць.— А-а, во! — ажыўляецца ён раптам.— Радыстку сваю, Галю, памятаеш?
З яе і пачынаў бы!..
Прадчуваю нядобрае і халадзею:
Што здарылася, кажы!..
Ой, горш і не прыдумаеш! — са шкадаваннем паведамляе Сляпуха.— Пайшлі яны нядаўна пад Косаў. У лясочку ля Заполля пакінулі яе і рацыю: за ёю туды меліся прыйсці мы. Нагу звіхнула, і трэба было адправіць дзяўчыну ў лагер, а нам — па дарозе. Здоўжылася сядзець, беднай, у гушчары, яна ўзяла кіёчак ды пачыкілдала да рэчкі памыцца. А ў гэты час паблізу дарогай ехалі бобікі і ля моста іхняя зграя спынілася. Паліцаі паклалі веласіпеды на траву ды таксама пачалі спускацца да вады. Галя здалёк іх убачыла, падумала, што мы, і ўзрадавалася:
«А-а, бадзягі, нарэшце! Я вас так даўно чакаю тут!»
I тут глядзь— бобікі! Хапіла пісталет, але яны цапнулі па руках ды пісталет выбілі. Мы прыходзім з гадзіну пасля выпадку і даведваемся — звязаную павезлі ў гарнізон. Паспелі нават цыяністы калій выпараць з гімнасцёркі, каб не атруцілася... Шчасце, што бобікі баяліся пашарыць па кустах,— знайшлі б і рацыю з паперамі нават!..
Хвіліну маўчым. Мяне бытта перанеслі на заснежаны пагорак з зямлянкамі. Выразна бачу Галю ў кажушку, накінутым на плечы, ненатуральна бліскучыя вочы, якімі яна з захапленнем разглядвае святло месяца на льдзінках. Нават чую шэпт: «Ах-ха-а!»
Капітап, капітап,— такі насцярожаны і пільны, а пакінуў без аховы гэтае дзіцё!..
3
У гродзенскіх лясах з'явіліся людзі са штаба арміі. Мы правялі іх і здалі гутаміхалінскай брыгадзе, самі вярнуліся назад. Спыняемся на адпачынак у дубаўскім гушчары. Ляжым раніцой, адсыпаемся пасля начнога пераходу.
А сёмай гадзіне прачынаюся, абыходжу стаянку і правяраю варту. Хлопцы яшчэ храпуць. Адна Ліда ляжыць з адкрытымі вачыма. Кладуся побач. Ляжым і глядзім у неба: вецер хістае верхавіны сосен, гоніць цяжкія хмары.
— Бр-р-р! — уздрыгвае дзяўчына.
— Праз пару гадзін сонца гэтак нагрэе,— супакойваю,— што будзеш яшчэ скардзіцца на гарачыню і камароў!
Разгортваю плашч-палатку, накрывато сябе ды яе. I мая рука сама пацягнулася да дзяўчыны. Пачынаю сябе пераконваць, што не трэба так рабіць, мы ж — радня! Гм, якая радня? Раслі асобна, толькі чуў, што ў Зарачанах у мяне жыве дваюрадная сястра, на чатыры гады маладзейшая. Перад самай вайной цётка прыязджала да нас у госці з нейкай ружовай і поўненькай рагатухай. Па вясковаму звычаю сталі цалавацца. Дзяўчына мяне цмокнула, я пачырванеў, адразу разгубіўся. Цэлы дзень, пакуль яна гасціла ў нас, я на яе не мог вачэй узняць, таму і не разгледзеў нават як след.
Рука мая ўсё цягнецца да Ліды. Прымушаю сябе звярнуць увагу на іншае. Разумны загад выдаў Вайцяхоўскі — не браць камандзіру прыгожых дзяўчат у атрад; вось так можна згубіць усякі аўтарытэт сярод хлопцаў!.. Гляджу на гадзіннік: пара мяняць варту. Кідаю ў Курцэвіча шышку і трапляю яму ў патыліцу.
Га?! — усхопліваецца ён ды тарашчыць у лес блізарукія вочы.
Ліда так рассмяялася, што мяне прабіраюць дрыжыкі. Васіль неахвотна ўстае, валачэцца на змену, ляскае, чуваць, затворам. Вяртаецца Янюк, тыкаецца бокам у мох, як на падушку, убірае ў рукавы рукі і ўжо храпе. Ліда зноў смяецца. А я ўсё заняты ўнутранай барацьбой. Пальцы левай рукі па міліметру набліжаюцца да Лідзінага світэра.
А-а, вось вы дзе!— крычыць узрадаваны Філімончык, вылазя-чы з лесу.
Цішэй, няхай паспяць! — нездаволены накідваюся на яго.
Штосьці ён часта стаў хадзіць да нас без прычыпы: у Каралёў-скім лесе, і ў Ліпніку, і нават тут, у Дубаве, вынюхаў. Навасёлава чамусьці надоўга паслаў за Беласток...
Філімончык стаіць, слухае, як храпуць хлопцы.
Працуюць твае здо-орава! — кажа.
Няхай яшчэ з гадзіну паспяць. Мы ж перад раніцай толькі сюды прыйшлі.
А мае звечара ляглі і таксама яшчэ недзе дрыхнуць. Але цяпер такой пільнай работы няма, чакаю загаду са штаба, няхай паспяць у запас...
Філімончык са свістам уцягвае паветра праз зубы, пацірае рукі і лаецца:
Халера, ну і халадзіна!
То ляж, пагрэйся! — з гатоўнасцю адхіляю яму свой край плашч-палаткі.
Але ён бесцырымонна кладзецца з Лідзінага боку і накрываецца.
Пара-адак! — скаліць мне жоўтыя, з'едзеныя зубы.
Размова ў нас не клеіцца. I Ліда чагосьці панікла. Яна насця-рожваецца, пачынае ёжыцца. А я далей у палоне навязчывага жадання.
Нарэшце мае пальцы дабіраюцца да Лідзінага світэра. Але там ужо — халодная і жорсткая, як халява, чужая далонь! Ах, нягоднік, вось чаму ты знаходзіш нас?! I Ліда таксама добрая!..
Маё самалюбства цярпела нядоўга.
Ноччу крочым у нашу вёску з ім. Філімончык ідзе на адзін хутар да сувязнога, а я — на другі, дзе гаспадар праз маму наказваў, што мае нешта перадаць мне.
Страшавец бярэ бусак, вядзе мяне ў балота. Там дзядзька апускае бусак у ваду, вывалакае з рова вінтоўку. Чысціць яе ад торфу ды вінавата кажа:
Яшчэ калі нашы адступалі ў сорак першым, падабраў! Закінуў сюды. Падумаў: спатрэбіцца калі на што-небудзь, нябось! На, нясі!
Вінтовак цяпер у нас дастаткова, і я крыху бы расчараваны.
— Яшчэ як спатрэбіцца! — хвалю дзядзьку больш з-за мамы, якая будзе ганарыцца, што дапамагла сыну.
Адкрываю затвор, выліваю ваду, заганяю ў патроннік абойму — затвор закрываецца: усё ў парадку. Шчоўкаю затворам яшчэ раз — патрон, чуваць, пакаціўся па пяску, але ў патронніку пуста. Ага, зламана спружынка, што з абоймы падае патрон,— вінтоўку ладаваць мояша толькі адзіночнымі. Не бяда! Пры Напалеоне ўсе ружжы заражаліся толькі адзіночнымі, а якія войны бывалі!.. Адно халерны штык аніяк не здымаецца, хоць і важдаюся з ім мінут з дзесяць. Навошта штык партызану? Каб чапляцца за кожны куст?
Заела, халера!.. Ну, няма часу тут дужацца з ім, здыму ў лагеры!
То здымеш сабе днём! Алёшка, на яшчэ і буханку хлеба. Там у лесе не напячэ вам ніхто!
За хлеб дзякуй. Каб вы далі і квашанай капусты, было б і зусім добра!
Пашкадую, думаеш, такога золата? Цэлая бочка асталася ад зімы, хадзем у склеп!
У склепе дзядзька выбірае пяць тугіх мокрых галовак.
Хопіць?
Ладна.
Не, калі мала, то на яшчэ!
Што-о вы, до-осыць!
То валачы!
Але як? — чухаю патыліцу.
А я і мяшок дам,— кідаецца ён у сенцы.
Пачакайце!.. Вінтоўка. Буханка. Мяшок з капустай. Тры рэчы будуць. А рук-то ў мяне — дзве! Пакласці буханку на капусту — намокне.
А ты яе, заразу, на штык панадзявай! Мы яшчэ ў тую вайну так рабілі, дальбо!
Насаджваю качаны на вастрыё.
У лагер вяртаюся апоўначы. Трэба перайсці яшчэ і чыгунку, а там — варта! Паўзу да палатна. У адной руцэ вінтоўка, у другой — буханка, а каб іх не апэцкаць, я паўзу лакцямі. Дзесьці тут павінен мяне чакаць Філімончык. Цэлы дзень мы з ім важдаліся, складвалі планы дыверсіі, абменьваліся навінамі, паролямі, але пра тое, што адбылося раніцой, адзін аднаму нават рухам не намякнулі, хоць я пра выпадак не забываў ні на хвіліну.
Ага, вось і ён.
Ты гатоў? — пытаюся я.
Гатоў!
Тады — уперад!
Філімончык паўзе няўклюдна, як бегемот: сапе, звякае каменнямі, шалешча скураной курткай і рамянямі. Вяду яго да чыгункі ля паўстанка, дзе, па-мойму, варты з сялян не павінны паставіць. I сапраўды, мужыкоў там не чуваць. Затое наносіць нялёгкая патрулёў. Немцы не глухія, пачулі нас і спыняюцца. Калі ўжо яны перасталі сумнявацца, хто паўзе, салдаты залягаюць у яму ды вы-пускаюць ракету.
Ш-ш-ш-ш! — бліскучая, яскравая кропка асвятляе цемру.
Мы прытойваемся. Яскрава-белы агеньчык дасягае максімаль-най вышыні, апісвае дугу, падае Лебядзінскім на падворак, і нас ахутвае цемра, пра якую ў Страшаве кажуць — хоць на воўка лезь.
Тах! Тах! Тах! — пачуліся стрэлы вінтовак, і гукі адбіліся рэхам ад Ліпнікаў.
Палілі трасіруючымі кулямі. Нам добра відаць, як з ямы, дзе немцы ляжаць, раз за разам бзыкаюць у неба іскрынкі — патрулі смаляць уверх, баяцца высунуць з ямы і галаву.
Зусім не страшна.
Дзядзька, які даў капусту, заўсёды лічыўся ў нас самым несвядомым і адсталым чалавекам. I пры буржуазнай Польшчы і цяпер мы яго нават цураліся. I вось табе на! За зброю немцы расстрэльвалі на месды, а ён падабраў яе, схаваў. Няважна, што ні разу не стрэліў. Пару гадоў пра яе думаў.
Дзе я ляжу? Ага, на балотцы Васіля і Мікалая Лебядзінскіх. Тут у іх расце пару кустоў ракіты, я не раз яе на кошыкі рэзаў. Вунь чарнее і Васілёў хутар. Параняць — магу паўзці і туды, як у сваю хату. А ўжо там, ля самага бункера, жывуць браты — Альяш з Ігнатам. I да іх магу! I да іншых — у любую хату!.. Хоць цэлы атрад пад бокам у немцаў размяшчай па страшаўскіх хатах!.. Васілёва Надзя, напэўна, заціркі з пытляванай мукі наварыла на вячэру... Што я варты без гэтых людзей, без Страшава? Эх, як не хочацца адпраўляцца ў Каралёўскі лес.
Калі б узяў хто вялізную вагу і дваццаць тры гады таму назад зважыў страшаўскія палі са збажыной, балоты з травамі, лес з кветкамі і паветра з пахамі, ды зрабіў гэта яшчэ раз цяпер, то ў яго не хапіла б роўна столькі кілаграмаў, колькі нашу сваімі нагамі я.
Кожная салінка, кожная малекула ва мне мае сабе родную салін-ку і малекулу ў целах нашых страшаўцаў, у гэтым полі, тарфяніску, ракіце, нават — у страшаўскім палыну, крапіве і ліпніцкіх крывулі-нах, таму мяне сюды так і цягне.
Усімі клеткамі свайго цела адчуваю, як Страшава ад мяне чагосьці чакае. Пакуль ва мне цепліцца свядомасць, ці ж змагу пайсці супроць сябе, падвесці землякоў?!. Эх, замала для іх я яшчэ зрабіў!..
Трэба адыходзіць, а мне ўсё не хочацца. Мокрая ад начной расы трава, халаднаватая былінка, якую падагнуў шчакой, здаюцца такімі мілымі і роднымі, а чатыры салдаты ў кустах — недарэчнымі, няпро-шанымі чужынцамі, якія блытаюцца тут па нейкаму непаразуменню. I я ўжо не камандзір. Нават не партызан. Так, страшаўскі хлопец на сваім балоцечку. Мяне падмывае на фіглі. Давай папалохаю гэтых немчыкаў ды заадно паспрабую, як б'е новая вінтоўка. Здымаць са штыка качаны лень — чорт яе бяры з капустай, усё роўна вывазіў у пясок.
Прыкладваюся і бабахаю.
А-а-а! — верашчыць Філімончык.
Валя, ты чаго?
Забі-ілі...
— Што з табой? — палохаюся не на жарты — магло разнесці забіты торфам ствол і чалавека акалечыць.
Мае мазгі! Мазгі выскачылі, во! — памацаўшы галаву, працягвае мне далонь сваю, на якой бялеюць шматкі квашанай капусты.
— Цьфу, панікёр!
На грудзях у мяне, пачэпленая за рэмень,— лімонка. Я выдзёргваю чаку, устаю і з усяе сілы шпурляю гранату ўперад. Яшчэ, мабыць, не паспелі пападаць на зямлю асколкі, як я ўжо быў каля ямы. Усё гэта зрабіў я ўпэўнена, і зусім не з-за легкадумнай зухаватасці. У маіх паводзінах былі ігра мускулаў, звычайны разлік, радасць ад пачуцця ўласнай сілы і тая ўпэўпенасць, якая ішла ад вопыту. Быў такі стан, калі кідаешся з сякерай на бярозу, добра ведаючы, колькі пакласці намаганняў ва ўдар, дакладна суразмерыўшы вастрыню сякеры з сілай і размахам пляча ды супраціўленнем дрэва, адчуваючы, што бярозу напэўна ссячэш. Толькі ў даным выпадку прыбаўляўся яшчэ элемент гульні, азарту, смяротнай рызыкі, побач з адчуваннем пэўнай перамогі.
Ах, халерныя фрыцы, шчэ будзеце станавіцца мне папярок дарогі?! — закрычаў я.
Вядома, каля ямы зараз ужо нікога няма. Немцы напалохана тупаюць ботамі, шалясцяць кустамі ўжо ад мяне далёка.
Валя, збірай там свае мазгі і давай сюды! — клічу Філімончыка.
Перабягаем рэйкі моўчкі.
Далей крочым да лесу, а я смяюся ў душы з таго, як здорава папёр немцаў. Прыпомніў выпадак з капустай. Ото ж з майго напарніка цяпер будуць рагатаць партызаны, калі раскажу ім пра «мазгі» — да канца вайны будуць мець пацеху! З-за Ліды адчуваю мсцівае здавальненне.
Перад нашай стаянкай Філімончык развітваецца.
То зойдзем і павячэраем?
Мяне свае чакаюць,— гаворыць ён нейкім надломленым голасам.
З той пары ён перастае ў нас бываць.
4
Як ні дзіўна, але дом наш уцалеў.
Збіраліся немцы дом спаліць, ды ён спатрэбіўся. Некалькі разоў на нашым падворку ўстройвалі фашысты засады на мяне. Потым амтскамісар намерваўся тут размясціць гарнізон. Так дом наш і захаваўся. Уцалеў і хлеў, стайня. Не стала толькі гумна. I то, мабыць, па віне бацькі.
Ноччу павёў ён Навасёлава і Папроцкага ўзрываць цягнік. Для мінёраў патрэбны зараснікі для прыкрыцця, а бацька пайленш ведаў кусты, вядома, ля свайго хутара. У той час мужыкоў на пуць немцы ўжо не ставілі ні ноччу, ні днём, вартавалі чыгунку самі.
Партызаны наблізіліся да палатна, зашыліся пад ялінкі снегаахоўнай паласы ды пачалі чакаць эшалон. Як на злосць, цягнік усё не ішоў, толькі часта звякалі па броўцы каменні пад ботамі патрулёў ды чулася прыглушанае гергетанне. Нашым стала доўжыц-ца, яны пачалі шаптацца.
Эх, а ў атрадзе зноў страшаўская самагоначка з'явілася! — з сумам уздыхнуў Колька Навасёлаў.— Дзе я ні быў, ні каштаваў, але такой, якую вараць тут, не спатыкаў, дальбо, яшчэ! Мёд! I празрыстая — шкло! Вернемся са ўзрыву, і няхай нам Кучынскі з Філімончыкам ставяць па паўлітра!
Не менш! — падтаквае Папроцкі.
Бацька ўспомніў.
А ў мяне, хлопцы, бутэлька «Маскоўскай» яшчэ ляжыць недзе ў гумне!
Партызаны нямеюць.
От, гэта да-а! — праз хвіліну кажа Папроцкі.— У снапах?
Якія цяпер могуць быць снапы. У мякіне!
То мо прынеслі б нам, дзядзьку, пакаштаваць!
Бацька маўчыць.
Бяжыце за ёю, а мы ўжо тут без вас управімся! — загараецца, робіцца надта добрым Навасёлаў.— Праўда, управімся, Сяргей?
Вядо-ома! Падвялі нас да пуці, і хопіць! Няўжо вам, пажылому чалавеку, яшчэ паўзці з намі да рэек!.. Лепш схадзеце ў сваё гумно!
Узарвем, хлопцы, поезд, тады.
Э-эх!..
Размова далей не клеіцца. Пра што б цяпер ні пачыналі, зноў вяртаюцца да «Маскоўскай». Выпытваюць старога, колькі яна стаіць, мяркуюць, ці не сапсавалася за такі час.
Сапраўдная «Маскоўская» ад гэтага толькі лепшай стано-віцца! — аўтарытэтна кідае спецыяліст па спіртному Навасёлаў.— Ад мякіны ж яна яшчэ сеннага духу набярэцца!
Ён звяртаецца да бацькі яшчэ раз:
Дзядзю Нічыпар, то мо ўсё ж такі пойдзеце?
Валяйце, калі ўжо так просім! — дадае Сяргей.
Бацька непарушны.
У Валілах прасігналіў паравоз. Хлопцы жыва папаўзлі да пуці, замініравалі рэйкі.
Ну, цяпер, дзядзьку Нічыпар, вам давядзецца бутэлечку дастава-аць! — пераможна заяўляе Сяргей, калі яны адпаўзлі ад елачак.
А яшчэ невядома, як сябе пакажа твая міна на пуці! — ставіць новую ўмову бацька.
Пакажа, будзьце спакойны!
А ты не хваліса да часу, мо выйдзе з яе адзін пшык!
Не можа гэтага быць...— ужо менш упэўнена гаворыць хлапец.
Ладна! — згаджаецца раздражнёны Навасёлаў.— Пад лесам пачакаем на рэзультат!
Эшалон ледзьве цягнецца. Выбух і праўда толькі скінуў пярэднюю платформу з пяском, і непашкоджаны цягнік спыпяецца. Партызаны не ведалі, што ў ім на сарака платформах — танкавая дывізія. Разлютаваныя танкісты ўскочылі ў люкі машын, развярнулі башні і з паўсотні ствалоў 88-мілімотровых гармат адкрылі пякельны агонь. Паляцелі ў паветра страшаўскія платы, з карэннямі вырваныя прысады, зычна шлёпаліся на ўзаранае поле камы зямлі.
Партызаны мігам убеглі ў лес.
Ад снарадаў раптам успыхнула наша гумно, асвятліла пустое поле. Танкісты ўбачылі, што смаляць богу ў вокны, страляніну стрымалі.
Гумно гарэла, нібы свечка. Бацька з-за пня глядзеў на перапляценне крокваў і лат, якія вышчараліся скрозь языкі полымя, пазнаваў вядомыя да кожнай жэрдачкі сілуэты з часоў, калі адразу пасля вяселля ставіў будыніну, маўчаў. Папроцкаму зрабілася яго шкада. Ён бацьку пацешыў:
Нічога, дзядзьку Нічыпар, пасля вайны гумно вам усім атрадам пабудуем файнейшае! Затое мышы пагараць!..
Цьфу, прапала бутэлька!— не мог дараваць Колька Навасёлаў.
Мая група стаяла якраз недалёка.
Калі па страшаўскім полі ўзнялася шалёная страляніна, мы ўсе кінуліся насустрач падрыўнікам. Зарыва асвятляе дрэвы, у лесе відна бытта днём, і я трывожуся за мінёраў не на жарты — трапілі ў засаду, ці што?
Нарэшце з гушчару вылазяць хітраватыя і ўспатнелыя твары Навасёлава і Папроцкага, а за імі паўзе і бацька. Стары чамусьці вінавата хавае вочы. Па бляску зарыва раптам здагадваюся — гараць нашы будынкі! Кідаюся да ўскраіны.
З намі ў Ліпнікі прыбыла мама.
Стой, не пушчу! — рашуча хапае яна мяне за рукаў.
Мам, зараз вярнуся, толькі зірну!
Усе нашыя сабраліса, і табе няма чаго перціса на ражон! — цвёрда стаіць яна на сваім.
Там жа страляюць. I мо наша хата гарыць!
Халера іх бяры, хай пастраляюць сабе немцы адны па адных! Стой — сказала, не пушчу!.. Хай і хату паляць, прыйдзе і на іх канец!
Маме нічога не варта перад цэлым атрадам надраць мне вушы, нават надаваць тумакоў: будзеш хіба біцца з ёю тут? Каб не асарамаціцца перад людзьмі, падпарадкоўваюся.
Так і не бачыў, як пад бокам згарэла наша будыніна.
5
Па лесе шугануў дожджык. Мох, кусты, дрэвы адразу набухлі, аж млеюць ад раскошы і як бы крычаць — яшчэ! яшчэ! яшчэ!.. А ён усё сыпле без ветру. Дробны. Жыццядайны. Прыемны. Цёплы — як свежы сырадой.
Парна. Пякуць камары. У паўзмрочнай гушчы кронаў блажэнна дзінькаюць сінічкі. У лагеры не ўседзець. Капае з неба, капае з кожнай галінкі, з кожнага лістка, а мох набрыняў да таго, што вырас на паўаршына. Адпраўляюся з партызанамі ў паход, яшчэ не ведаючы куды і чаго,— абы не кіснуць на месцы.
Ад цёплага і шчодрага дожджыку, ад таго, што добра паабедалі і выдатна ідуць нашы справы, ад маладосці і празмернай энергіі ды здароўя і што — адны адным падабаемся, нас агортвае якаясьці бяспечная і вясёлая бесклапотнасць. Хлопцаў разбірае такая весялосць, калі дастаткова паказаць ім палец, і яны будуць давіцца ад смеху. Мяне кранае нават забабонная трывога, як перад няшчасцем, але я сябе супакойваю — хто пойдзе ў лес у такое надвор'е!
Наперадзе бальшак. Адтуль даносяцца падазроныя гукі. Спыняю атрад, пасылаю валілскага Налівайку ў разведку і павучаю:
Толькі не ідзі дарожкай. Халера яе ведае, мо яна замініравана!
Сам здагадаўся б! — крыўдзіцца хлапец.
Коля, налезеш на міну — свісні нам! — кідае яму ўздагон Кардаш.
Га-га-га-га! — выбухаюць дружным рогатам сябры — з бліскучымі ад дажджу фізіяноміямі, з прыліплымі да лбоў чубамі.
Намоклая ў Ліды сукенка прыклеілася да цела, увыдатніла акругласці, і дзяўчына — нібы голая. Яна рагоча таксама. Лаўлю сябе на тым, што трымаюся заблізка ад яе. Бессаромная. Са злоснай нядобразычлівасцю да Ліды ад дзяўчыны адыходжу.
Ляціць з разведкі Налівайка.
Там яны ідуць, камандзір! — крычыць.
Ужо і сам бачу. Паміж камлёў сосен па бальшаку, сто метраў ад нас,— немцы!
Калона салдат у пацямнелых ад дажджу мундзірах, мабыць, у такім самым настроі, як і мы, яшчэ больш бяспечна ды бесклапотна, як на парадзе, маршыруе сабе праз лес. Мала гэтага. Немцы яшчэ і зладжана высвістваюць баварскую песню ды час ад часу падхопліваюць чатырма галасамі добра мне вядомы са Штутгофа прыпеў:
Го-о-о, гай-лі, гайлё-о,
Гай-лі. гай-лё-о!..
Перасычанае вадзянымі парамі паветра тлуміць галасы, гасіць рэха, таму мы іх і не чулі здалёк.
От жа, гады, ты толькі паглядзі! — са здзіўленым абурэннем заяўляе Косця ды чмыхае носам.
Тое, што немцы паводзяць сябе ў нашым царстве, нібы дома, ужо абурае і мяне. Атрада яны не бачаць, узнікае вялікае жаданне правучыць іх. Збітыя ў гурбу партызаны з прагным нецярпеннем узіраюцца на мяне.
Зараз мы ім пакажам парад! Развярнуцца! — кідаю.
Агорнутыя ўжо радасным азартам, у прадчуванні лёгкай перамогі, хлопцы толькі крыху разбягаюцца ў бакі і, не кладучыся, з рук адкрываюць па даўзёрнай рухомай цэлі агонь. Песня раптоўна абрываецца. Салдацкая лавіна абрынулася ў супрацьлеглы бок. Зямля даносіць напружанае і тараплівае тупатанне — бытта памчала вяліз-ная чарада авечак, напалоханых ваўком.
Крышы, гадаў... іх маць! — узбуджана вішчыць Міцька Карповіч і кідаецца ўперад.
Не стае ні камандзіра, ні камісара, ні ўпаўнаважанага асобым аддзелам, ні ўзводных. Мой атрад ператвараецца ў дружную грамаду, агорнутую гарачым парывам — дагнаць немцаў і біць, біць, біць! Падмінаючы кусты, усе ўжо ляцяць за Міцькам. У сярэдзіне натоўпу, агорнуты такім жа парывам, імчу і я.
Вылятаем з ляснога паўзмроку на дзённае святло і апынаемся на грэбні шашы. На дарозе — ні аднаго цела. Чарнеюць нейкія цюкі, зялёныя скрынкі з амуніцыяй, валяецца добрая сотня рыдлёвак і другога шанцавага інструменту — немцы маршыравалі капаць акопы. Як жа так, змарнавалі столькі патронаў, у суцэльную масу салдат з дыстанцыі ста метраў палілі нашы тры кулямёты, пару дзесяткаў вінтовак, з пятнаццаць аўтаматаў, столькі «СВТ», і — ніводнага забітага?! Зачараваныя яны, ці што?
Не паспяваю сам сябе ўпікнуць нават, як з абодвух бакоў шашы секанулі па нас нямецкія заслоны. Прытомнеюць і тыя, хто ўцякаў, адкрываюць па нас густы агонь з-за шашы. Разгубленыя партызаны бязладна мітусяцца.
Лажыся! — паспяваю толькі крыкнуць, ды якаясьці сіла прымушае мяне нырнуць у яміну з вадой — толькі брызнула ў бакі вада! Амаль адначасова кулямётная чарга са злосным, нецярпліва-непрыемным візгам праносіцца нада мной.
Агонь праціўніка густы — з ямы не высунуцца. З вады выстае адно мая галава. Не магу расплюшчыць нават вачэй. Збіты кулямі пясок, зярняты жвіру сякуць твар да крыві. Гэтак могуць выкасіць увесь атрад!.. Ляжу і лаю сябе за легкадумнасць. Я бы рваў на сабе валасы, каб не кулі.
Партызанам, аднак, удалося з-пад абстрэлу выскачыць. Успом-ніўшы святую ісціну, што адкрыты бой з рэгулярнымі часцямі не партызанскі занятак, хлопцы цяпер давалі драла, колькі было сілы ў нагах — далей! далей! далей! — ад небяспечнай зоны!
Вы куды, а камандзір?! — першай прытомнее Ліда.
Ад шчасця, што вырваліся з безнадзейнай сітуацыі, партызаны яшчэ нічога не чуюць і не разумеюць. Дзяўчына залятае ім наперад, настаўляе карабін:
Стой! Ану, назад усім!
Хлопцы прытомнеюць. Засаромленыя, вяртаюцца мяне рата-ваць.
Ля шашы атрад адкрывае па немцах дружны агонь і прымушае іх прымоўкнуць. У гэты момант выпаўзаю з ямы і — да сваіх. Пачынаем адыходзіць з перабежкамі.
Вайна — варварства, агульнавядома. Але ў баі ў мужчыны прачынаецца якійсьці звярыны інстынкт, і тады ён пачынае адчуваць вялікую сілу асалоды, што забіў праціўніка ці абдурыў мацнейшага за сябе ворага. Значна большае адчуванне паспытае чалавек, калі такой радасцю агорнута цэлая твая кампанія.
«Далі, разагналі, а самі ўцяклі, ага?!» — пераможна цяпер крычалі нашы душы.
Я ляжаў пад прыцэлам двух узводаў нямецкага заслона, а застаўся жывы! — разбірае радасць і мяне. Я і не бачу, што ў Папроцкага дзве вінтоўкі ды лішняя сумка. Ап'янелы боем, я ўвогуле нічога не заўважаю і не чую.
Ужо далёка ад месца сутычкі Папроцкі з разгубленай усмешкай паведамляе:
Камандзір, Толіка Русіна няма.
Як гэта — няма?!
...
А дзе ж ён падзеўся?
Напавал!
Узбуджаную радасць з мяне як рукой здымае.
Не можаш расказаць толкам?
Мы беглі разам. Немец як секануў з «машынгэвэра», Русін і асунуўся на ядлавец. Я: «Толік, Толік!» А ён — толькі ўсміхаецца да мяне ды шавеліць вуснамі і —ні слова! Нагінаюся, а ў яго ўжо і вочы робяцца цьмянымі! Я ўзяў сумку, каб дакументы не трапілі ім, вінтоўку...
Дзе гэта здарылася?
Ля шашы. У грудзі пяць куль секапуў!
I Папроцкі нібы абураецца, нібы дзівіцца, нібы захапляецца меткасцю нямецкага кулямётчыка:
Адразу!.. Ну і страло-ок!
З трывогай абводжу вачыма расцягнуты між сосен атрад, стараюся палічыць людзей, ці не бракуе яшчэ каго.
Але ж ім мы наклалі болей! — пацяшае мяне сябар.— Пахадзі толькі па кустах і пашукай добра — колькі іх там валяецца ў ядлаўцах!
6
Вярхаемся ў лагер нібы ашпараныя.
Ад навіны мама нямее, застаецца пад елкамі, нават не выходзіць да вогнішча нас карміць. Маўчыць і бацька. Я разглядваю прастрэленую вопратку, абутак. Бацьку, вядома, хочацца таксама паглядзець на мае дзіркі, ды сын занадта праштрафіўся, спачування не варты. Стары перамагае сябе, пачынае ўзбуджана хадзіць па лагеры, адводзіць ад мяне вочы. Я дакладна ведаю, пра што ён цяпер думае.
«З-за халатнасці тваёй склаў галаву Сашка Янкевіч! Нядаўна па тваёй віне загінуў Шурка Храноўскі! Цяпер — Русін! Табе людзі даверыліся, а ты, сукін сын, гульню, забаву сабе знайшоў тут у лесе?.. Цьфу-у!»
Хочацца, каб бацька мяне аблаяў ці нават — пабіў, мне напэўна было б лягчэй. Але ён толькі фыркае носам і ў мой бок нават не глядзіць.
Сушым вопратку. Вячэраем. Ямо без апетыту, моўчкі, хаваючы вочы. Нават ад камароў адбіваемся вяла.
Кладзёмся спаць. Кладуся пад сасну недалёка ад бацькоў. Як заўсёды пры дрэнным настроі, яны пачынаюць адно на аднаго бурчаць. Накрываюся плашч-палаткай з галавой — хочацца нічога не чуць і не бачыць. Хочацца пабыць самому з сабой.
Падыходзіць дзяжурны камандзір узвода, пытаецца, што рабіць з каровай. Учора толькі зарэзалі, а ўжо прыпсавалася. Бурчу на яго, лаю, што не пасаліў мяса, хоць ведаю, гэта несправядліва і нічога не зменіць: солі ў нас мала, заўтра не будзо з чаго варыць страву, трэба ноччу раздабыць нешта.
— Пасылай у вёску людзей!.. I пасты добра правярай! — напамінаю дзяжурнаму.— Немцы паразбягаліся па лесе, могуць налезці на лагер!
— Праверу!
Хлапец адыходзіць. Размову чуў, вядома, і бацька. Раніцой яшчэ пачне пілаваць, што марнуем мужыцкае быдла.
«А не мог сам прасачыць, як хаваюць мяса ў атрадзе? — агрызаюся ў душы.— Сам узяўся выконваць абавязкі старшыны, так выконвай!»
Робіцца яшчэ больш моташна.
Семнаццацігадовы сын валілскага гандляра Толя з'явіўся ў нас, абладаваны торбамі, як вярблюд, толькі ўчора.
Яго маці, як і мая, родам з Бялявіч. Пакуль не павыходзілі замуж, яны лічыліся блізкімі сяброўкамі. Тады яны, галасістыя дзеўкі, спявалі нават на клірасе ў гарадской царкве. Мама ганарыцца гэтым яшчэ і сёння. Учора раніцой вярнулася са Страшава, прывяла мне сына сяброўкі. Як і калі яны дамовіліся, не маю ўяўлення.
— Хай тут пры хлопцах сабе кідаецца! — вінавата абвясціла, як бы наперад заяўляючы, што карысці з такога партызана будзе мала і ты яе ад яго не патрабуй, але інакш яна не магла паступіць.
Русініха выправіла свайго Толіка ў лес з накрухмаленымі белымі кашулямі, з наборам туалетнага нямецкага мыла, з зубнымі парашкамі, з выпрасаванымі, як на выпускны вечар, нагавіцамі, з насмажанымі і напечанымі пірагамі ды катлетамі. Хлопцы над Толікам падтрунівалі, ён чырванеў ад сораму, я ж загадаў выдаць яму вінтоўку і махнуў рукой — абатрэцца ў кампаніі. Чэсна гаворачы, не запамятаваў яго нават з твару. Сёння вечарам меўся перад строем прыняць у яго прысягу, камісар раніцой яго рыхтаваў, Толік зубрыў тэкст...
I вісець цяпер на елцы яго пірагам ды катлетам у торбе, пакуль не з'ядуць іх чэрві! Будуць валілскія хлопцы перадаваць Русінам кожны раз прывітанне ад сына, як да гэтага часу ашукваюць маці Сашы Бранябойшчыка — ніхто не набярэцца адвагі сказаць беднай і адзінокай скрабляцкай удаве праўды!
Толік яшчэ паўбяды.
Нас маглі ля бальшака выкасіць да аднаго. Выпадкова трапіліся якіясьці нопалоханыя, бяспечныя ці легкадумныя немцы. Каб трапілі на іх месца бывалыя ваўкі з-пад якога-небудзь Ржэва ці нават крынкаўскія або гарадоцкія ды яшчэ мелі з сабой мінамёт?.. Дзіўнае шчасце, што ўсё так абышлося. Нават і гэтыя як потым стралялі?.. Памяць слыху захавала прыцэльны агонь кулямётаў: упэўнены, бязлітасны, густы і безупынны. Што ж, ім, нягоднікам, няма патрэбы эканоміць патроны.
Калі ў Ліпніках загінуў Саша, былі мае першыя камандзірскія крокі. Але цяпер? Няма мне апраўдання! Няма, няма!.. Не павінна такое больш паўтарыцца ніколі! I не паўторыцца! Усё! Апошні раз! Хопіць, даю слова!
Хтосьці нясмела прыпаднімае край палаткі. Нечая халодная лапа натыкаецца на мой твар.
Ну, што там яшчэ? — бурчу ў цемры.
Гэта я! — шэпча Ліда.
А ты чаго? — выбухаю са злосцю.
Алё-ошк...— кажа яна напалохана, з набалелым сумам і няўпэўнена пнецца пад плашч-палатку.
Яна мяне сёння ратавала.
Убачаць, дурніца!
Ну і няхай сабе бачаць!..— выдыхае з хваляваннем.— Алёшанька, цябе магло сёння не быць таксама!
Я здзіўлены інтанацыяй яе голасу. Такой Ліды яшчэ і не бачыў.
Вядома, магло. На тое і вайна.
Не кажы так!
Буду казаць ці не, а што з гэтага?
Ой, што б мы рабілі без цябе!
Знайшла аб чым!
Скашы, і не царапнула цябе нават?
Эка!.. Толькі халяву прастрэлілі. I рукаў у пінжаку ў двух месцах.
Ы-ы-ы-ых, бедненькі ты мой!
Ат, глупства. Магло быць куды горай. Трапілі б мы на франтавікоў сапраўдных, яны ўсю нашу банду выстралялі б, як качак! — адсоўваюся, даю дзяўчыне месца.
Магло-о!..— уздыхае яна з жахам.— Не думай болей пра гэта, ладна?
Ні на секунду не забываю што блізка бацькі.
Ты цішэй, яны пачуюць!..
Добра... — кажа з дзіцячай пакорай.
Мяне разбірае хваляванне. Пачынае чагосьці калаціць, бытта я раптоўна перамёрз. З'яўляецца нейкая цэпкасць думкі. Маю галаву кранае галінка, я прадбачу, што яна нам можа перашкодзіць, абламваю яе, як бы раблю каля сябе прастор.
Бе-едны мой Але-ошык, ніхто цябе і не пашкаду-уе нават! — дыхае яна мне ў твар, нясмела і з сардэчнай добразычлівасцю кончыкамі пальцаў праводзіць па шчацэ.
Душэўныя, далікатныя рукі дзяўчыны становяцца імклівымі, Яна раптам хапае мяне за шыю, прытуляецца, у вочы і ў нос лезуць яе валасы. Адчуваю трапяткую і шчодрую мяккасць і заміраю, агорнуты радасным здзіўленнем. Ліда цалуе мяне ў бараду, сарамліва нешта ляпеча, але я ўжо не разбіраю яе слоў. Ва мне абуджаецца якійсьці звер. Імкліва нагінаюся да яе шыі, прагна ўдыхаю ап'яняючае цяпло, дакранаюся вуснамі і тварам да гладкай скуры. Ад маіх несвядомых, дзікіх і галодных рухаў нешта трашчыць, я прыпадаю да грудзей і заміраю зноў у яшчэ ніколі не адчуваным шчаслівым блажэнстве. Яна з добразычлівай гатоўнасцю даецца сябе абняць, як бы ўваходзіць уся ў мяне, і я яе, лёгкую, падатлівую і ласкавую, адчуваю ўжо з пят да галавы, як само шчасце і роскаш.
Ніколі не думаў нават, што чалавеку можа быць аж так добра!
Не стала ўчора. Няма сённяшняй авантуры на бальшаку. Няма і заўтра. Становіцца ўсё роўна, што могуць нас бачыць і чуць бацькі, хлопцы і дзяўчаты. Агорнуты шчаслівай і п'янай невясомасцю, я цалкам трачу адчуванне, дзе я, дзе яна, дзе ніз, дзе верх, што мы абое ў лесе.
Алё-ошк... Алё-ошка... — шэпча ўжо не Ліда, а тое, што нас цяпер яднае.
Пачака-ай!.. Пачк...— адказвае ёй нецярплівы, знаёмы голас, і я са здзіўленнем здагадваюся, што ён мой.
...Назаўтра прачынаюся зусім іншым. Я ўпэўнены, бадзёры, лёгкі ды ўзмужнелы. Мне хоць крыху і сорамна, але гляджу на ўсё з нейкай вышыні, якая ідзе ад таго, што я стаў дарослы і поўны сілы.
Пад сасной — парваны ботамі мох, не спяшаюся яго нават зараўнаваць. Навокал мяне — памытая і напоеная летнім дажджом сакавітая зеляніна — сапраўдныя джгунглі. Блішчыць расой павуцін-не. Рэзва пераклікаюцца птушкі. Ветру няма, над лагерам сцелецца ляніва дымок. Ля вогнішча некалькі партызан дасушваюць вопратку. Ліда з Нікіцінай і мама гатуюць у вёдрах сняданне.
У Ліды прыгожы колер твару і непатуральны бляск вачэй. Яшчэ на яе твары як бы сарамлівасць. Яна аж свеціцца ўнутраным шчасцем, глядзіць на Нікіціну, маму, сяброў бытта бы з нахабным выклікам. I я адчувато, што такая Ліда, якую дагэтуль у атрадзе амаль не заўважаў, цяпер у маіх вачах вырасла, выклікае давер, паважанне і ўдзячнасць. I яшчэ — мы з ею звязаны нейкай ніткай.
Ліха на яго, не загубіць бы сваёй самастойнасці!..
1
З-пад Беластока прыкаціў сувязны.
— Тадэк! — рэкамендуецца мне хілы хлапец.— Вайцяхоўскі просіць цябе вечарам быць у яго. Адбудзецца нейкая нарада штабная, ці што. Мяне прыслаў прывесці цябе ў нашы краі.
Імя сувязнога напомніла, што там, адкуль ён прыйшоў, па весках, жывуць пераважна палякі. Сядаем з хлопцам на веласіпеды, выязджаем на прасеку і — у дарогу!
Камбрыга застаём у зямлянцы. Разам з ім — два незнаёмыя ў цывільным. Тут жа разведчыкі прышываюць белыя каўнерыкі, чысцяць вопратку.
З ЦК! — шэпча мне пачальнік брыгаднай разведкі Міцька Табуноў.
I сам бачу, людзі не звычайныя. У аднаго ордэн Леніна, абодва з Вайцяхоўскім нават на «ты». Побач з ім наш камбрыг здаецца нейкім нязначным, бытта меншы ростам...
Нарада пераносіцца,— паведамляе далей Міцька.— Учора зайшлі мы ў вёску за парсюком і палякі ранілі дваіх нашых. Будзем весці перагаворы з АК. Цябе бяром перакладчыкам. Загад камбрыга: форма дыпламатычная — белыя падкаўнерыкі, усім выглянцаваць боты, пагаліцца...
— У мяне яшчэ, здаецца, нічога няма! — хапаюся за падбародак.
Усё роўна. Ён любіць, каб усё было на бляск! Бяры маю брытву, скабліся!
Тутэйшыя вёскі — пад уплывам падпольнай арганізацыі Арміі Краёвай. Кіраўніцтва ж знаходзіцца ў Лондане, яно нам варожае. Адным словам, тэрыторыя нашымі партызанамі яшчэ не асвоеная. А я свой раён дыслакацыі ачысціў ад «самаахоўшчыкаў» — ай ды я!
Ноччу вырушаем у паход. Чужыя людзі, незнаёмыя мясціны — адчуваю сябе ніякавата, ад чаго яшчэ большая сабранасць і насцярожанасць.
У Зялёнай натыкаемся на засаду. У момант залягаем, даём чэргі з сарака аўтаматаў: адну! другую! трэцюю!.. Немцы з паліцаямі ўжо не рады, што звязаліся з намі, адразу моўкнуць і разбягаюцца — у цемры замірае іх дружны тупат ботаў.
Пасля сутычкі мы нават не збочваем з дарогі, моўчкі крочым ля хутароў ужо зусім зродненыя, упэўненыя, хоць і ўзбуджаныя. Крочу і я, успамінаю выпадковы бой ды радуюся, што і ў мяне нейкім чынам вырабілася імгненная рэакцыя. Яшчэ добра не скеміў, адкуль страляюць, а мой аўтамат ужо застрачыў у патрэбным кірунку. От бы такую імгненную рэакцыю вырабіць у сваіх людзей.
Усё жыццё буду мець на сумленні трагедыю роду Храноўскіх. Шуркаў бацька загінуў у партызанах яшчэ ў першыя дні вайны. Быў ён сувязным. Па даносу ўваліліся ў вёску немцы на веласіпедах, узялі яго і пад Гарадком расстралялі. Брат Міша, партызан атрада «Бацькі», загінуў у баі з жандарамі ў Каралёўскім лесе. Шурка застаўся апошнім у маці. Камандзіры атрадаў паўмысна яго не бралі з-за старой. Мяне ўпрасіў не так ён, як мае партызаны з яго вёскі, з Дзернякова. Хлапец пабыў у атрадзе ўсяго два месяцы...
Меў бы атрад хоць крыху такой выпраўкі — выпадку з Шуркам не атрымалася б. А мае паводзіпы з Лідай? Нездарма Вайцяхоўскі высцерагаецца браць у брыгаду дзяўчат, асабліва прыгожых.
Вярнуся ў Каралёўскі лес, пачнём усё нанова. Папрактыкуемся цэлым атрадам даваць адпор пры засадах. Потым — Валілскі мост. Ён апошні час не дае мне спакою ні днём ні ноччу. Задумалі мы яго ўзарваць арыгінальна: гэтая аперацыя напэўна ўсхвалюе ўсю акругу.
Мост здорава ахоўваецца, падысці збоку немагчыма. На страшаўскім паўстанку адчэпім ад эшалона паравоз, заладуем у яго тол і падкоцім да формаў. Немцы з «вахі» не здзівяцца: усе яны ездзяць так з Валіл і Крынак, з Беластока. Пакуль машына будзе пштыкаць парай, хлопцы нячутна саскочаць з паравоза проста на спіны вартаўнікоў і ў — бункер! Фермы падарвём разам з паравозам і тэндэрам. Толу сабралі 120 кілаграмаў, хопіць — тры авіябомбы выдзяўблі. Толькі б паспець да злучэння з арміяй.
Парадокс, мне ўжо хочацца, каб нашы войскі на Усходзе не спяшаліся.
2
Пад Двожыскам кватаруецца адзінка польскіх партызан. Вакол іх — свае хутары, таму варты палякі не лічаць патрэбным і выстаўляць. Раніцой Вайцяхоўскі пакідае на ўзгорку разведчыкаў, ідзе са мной да вялізнага, пад навесам, вогнішча.
Ля агню — паўсотні вясковых юнакоў у канфедэратках. Вінтоўкі і аўтаматы ўсіх сістэм Еўропы і рознага калібру стаяць у козлах — дакладна як на старых малюнках бівуакаў. У цэнтры кампаніі — хударлявы інтэлігент з капіцай пшанічных валасоў. На каўняры яго афіцэрскага фрэнча — сярэбраныя зігзагі. Вайцяхоўскі яшчэ ўчора іх папярэдзіў, што прыйдзе на перагаворы: толькі для псіхалагічнага эфекту тэрміну не вызначыў. Здзіўленыя палякі ўзнімаюць на нас вочы.
Дзень добры, панове! Я — капітан Чырвонай Арміі Вайцяхоўскі!
На гэтым вычэрпваюцца яго веды ў польскай мове.
З кім маю гонар размаўляць? — перакладаю далей.
Афіцэр нацягвае канфедэратку з арлом, усхопліваецца і аказваецца такім жа доўгім, як Вайцяхоўскі. Секунду яны адзін аднаго разглядаюць. Пад расшпіленай дэсантнай курткай камбрыга гараць ордэны. I здаецца мне, бытта зіхацяць яны на маіх грудзях. Польскі афіцэр затрымлівае позірк на іх, на маўзеры ў драўлянай кабуры, абцягвае фрэнч, папраўляе кабуру з англійскім «стэнам», прыкладвае два пальцы да казырка:
Паручнік Вільк! Вітаю вас, пане капітане!
Мне вельмі прыемна вітаць і вас!
Калі ласка, прашу сюды!
З ахвотай!
Яны паціскаюць адзін аднаму рукі.
Я тут буду дзсйнічаць! — катэгарычна аб'яўляе камбрыг.— Мяне не цікавіць ваіпа палітычпая платфор-ма. Вы раШлі пашых дваіх байцоў!
У гэты момант з альшаніку выходзіць паўтара дзесятка нашых разведчыкаў. Разгубленыя «акоўцы» паварочваюць галовы ў іх бок. Новенькія ППШ, ладная дэсантная форма, грудзі — у бліскучых ордэнах і медалях. Сваім выглядам хлопцы як бы цвярдзяць: мы — прадстаўнікі арганізаванай, паўнакроўнай і шматлікай арміі і магутнай дзяржавы!.. На людзей, абяссіленых акупацыяй і палітыч-нымі сваркамі самазванага кіраўніцтва, гэта робіць уражанне.
Табуноў прыкладвае далонь да пілоткі:
Сябрам палякам — чэсць!
Чэсць!
Чолэм!..— адказвае нястройны хор.
Вайцяхоўскі ківае галавой Табунову і з пытаннем глядзіць на паручніка.
Выйшла памылка, пане капітане,— з вінаватай пашанай тлумачыць Вільк.— Нашы прынялі іх за бандытаў!.. Цяпер столькі лазіць рознай дрэні...
Прыкрая памылка!
Трагічная, пане капітане, мы з-за яе перажываем!
Як будзем раненых лячыць?
— Бяром гэта на сябе. Пакіньце нам іх. Вызавем з Беластока лепшага хірурга!
Якімі лякарствамі валодаеце?
Нават пеніцылінам! I, паверце, пане капітане, не пашкадуем!
— Тады пытанне лічу вычарпаным.
Толькі прашу: калі вам патрэбны будуць харчы, кажыце — выдадзім самі. Па лесе цягаюцца правакатары, бандыты,— часамі немажліва разабраць, хто перад табой!
Дамовіліся!
Сядайце, калі ласка, пане капітане! Сядайце і вы, панове! Усе сядайце!
Дзякуем!
Камбрыг апускаецца на бервяно. Хлопцы застаюцца на месцы, апынаюцца ў яго за плячыма і ўтвараюць як бы світу. Найбліжай да камбрыга стаю толькі я ды з пашанай да важнасці хвілі чакаю, калі зноў трэба перакладаць.
Мадэй, бімбру! — кідае паручнік.
У палякаў, выяўляецца, усё падрыхтавана.
У момант ад'ютант прыносіць два чайнікі самагонкі. Затым пару «акоўцаў» валакуць у плашч-палатцы закуску. Вільк просіць дазволу пачаставаць і разведчыкаў. Мадэй з пузатымі чайнікамі абыходзіць людзей ды з дзюбак разлівае гарэлку. Падае і мне накрыўку ад нямецкага кацялка:
— Прошэ, нех пан бежэ!..
Але я адмаўляюся.
Вайцяхоўскі дачакаўся, пакуль усім напоўняць посуд, чокнуўся з паручнікам і бытта толькі адно з-за павагі да традыцыі, без чаго нельга ніяк абысціся, урачыста падносіць самагонку да вуснаў, каштуе, нібы прычашчаецца. Гэтаксама і разведчыкі прабуюць яе сціпла, бытта дагэтуль і ў рот яе ніколі не бралі. Бяруць яе, як штосьці святое, і палякі.
Хоць ты прасі накрыўку назад. Такое ўражанне, нібы псую гэтай кампаніі зладжаную песню.
Выходзіць, па аднаму пытанню дамовіліся! — адстаўляе камбрыг шклянку.
Так ест! — згаджаецца афіцэр.
Другое. Мы б'ём немцаў, і вы іх б'яце.
Натуральне!
— Тады — чаму б нам не дамовіцца біць іх разам?
Мы пра гэта ўжо думалі! — падхоплівае паляк.— Я — камандзір мясцовай адзінкі АК...
А я тут — камандзір савецкай партызанскай адзінкі. Давайце лічыць нараду прадстаўнікоў мясцовых узброеных сіл войск адкрытай!
Давайце! На павестку дня выносім першае пытанне: хто будзе камандзірам?
А як вы думаеце?
На Тэгеранскай канферэнцыі савецкі прэм'ер заявіў так: вашы войскі будуць падпарадкоўвацца той дзяржаве, на тэрыторыі якой знаходзяцца.
Наступіла цішыня. Хвіліну чуваць, як дзесьці мычыць карова і скрыпяць калёсы. Я так хвалююся за камбрыга, што мне аж цяжка дыхаць.
Разумею вас. Але ж мы знаходзімся на тэрыторыі Усходняй Прусіі, а яна ўваходзіць у склад трэцяга рэйху. Па-вашаму, мы павінны падпарадкавацца немцам?
Палякі стрымана смяюцца. Каб не выбухнуць рогатам, нашы разведчыкі прыкусваюць губы. Я пераможна ўздыхаю.
Калі на гэтай тэрыторыі зноў будзе польскі ўрад, я з прыемнасцю яму падпарадкуюся!
Тады — хто? — разгублена і шчыра-заклапочана пытаецца Вільк.— Павінен жа нехта быць адзін, інакш — стыхія, пане капітане!
Па-мойму, няхай камандуе той, хто болей вопытны і ў каго лепей узброеныя людзі!
Вайцяхоўскі адкрыта глядзіць паручніку ў вочы. Намёк такі выразны, а довад пераканаўчы, што далей на гэтую тэму няма што і дыскутаваць.
У нас таксама ваяваць умеюць...
Тым лепш!
Мо давайце здымем гэтае пытанпе з павесткі...
Давайце! Якое маеце наступнае?
Вашы партызаны адбіраюць у нашых зброю. Мы не можам дазволіць раззбраення. Мы рыхтуем польскае паўстанне, нам яе трэба надта многа...
Мы забіраем толькі сваю. Ваша паўстанне мы будзем нават падтрымліваць. Савецкая зброя — пакінутая нашымі байцамі тут у крытычныя дні сорак першага года. Лічым сваім ганаровым абавязкам падабраць яе. Хіба не паступілі б гэтак жа і вы?
Гм...
Мы згаджаемся аддаваць вам польскую зброю. Яшчэ сёння загадаю сабраць яе ва ўсёй брыгадзе і вам даручу!
Тады давайце здымем і гэтае пытанне...
Давайце здымем!
Мы тут усяго хвілін трыццаць, а ад Вайцяхоўскага палякі ў захапленні. Маўзер ужо ў Вілька, у камбрыга — англійскі стэн. Некалі рыцары мяняліся гэтак мячамі, пасля чаго ў іх пачыналася сапраўдная дружба. Мне шкада было б пісталета, я не змог бы з ім развітацца — прыстраляў, прызвычаіўся...
Халера на яго, у мяне хопіць дзёрзкасці зайсці зноў у якія-небудзь Каўняны, нават — у гарнізон і не такі. I хопіць цярпення, каб падпільнаваць яшчэ не адзін цягнік. Узарву і Валілскі мост, нікуды ён не дзенецца. Адвагі маю ў сабе дастаткова. Але ж як стаць такім псіхолагам, вынаходлівым палітыкам, тонкім і разумным дыплама-там?!.
3
На Страшаўскім паўстанку мы звязалі дзяжурнага па станцыі і стрэлачніка — вядома, дамовіўшыся з імі раней,— замкнулі абодвух у кладоўку. Паражняк, які ішоў з Усходу, спынілі выхадным семафорам, і эшалон пакорна выцягнуўся даўзёрным валам перад будынкам вакзальчыка. Наш дзяжурны даведаўся ад крынкаўскага, што ва ўсім эшалоне няма ніводпага немца. Як толькі сцяна вагонаў перастала варушыцца, мы кінуліся да паравоза.
Наперадзе хлопцаў бягу я. Аўтамата не браў, у маіх руках карбідны ліхтар — адзнака таго, што я чыгуначнік. Вось ужо і паравоз. Спыняюся.
Стальная аграмадзіна шыпіць сабе парай, губляе чырвоныя вугалькі на шпалы, а качагар, чуваць, шоргае цяжкай шуфляй па жалезе. У будцы паравоза маячаць у водбліску топкі дзве чалавечыя постаці. Такой складанай аперацыі мы яшчэ не праводзілі, я аж занадта разумею, на якую ідзём рызыку, таму з адчайнай рашучасцю ўзнімаюся па няўклюднай лесвіцы паравоза, трымаючы карбідоўку над галавой.
Прэндко поедзем? — бяспечна пытаецца пажылы машыніст, выхіліўшыся нада мной з аконца.
Прэндко, прэндко...— выдаўліваю з сябе. Нязграбна адчыняю дзверцы, стаўлю ліхтар на жалезны сундук.
Машыніст і качагар здзіўлена глядзяць то на мяне, то на пісталет, адступаюць назад.
Другімі прыступкамі ў будку залазіць ужо Косця і апыпаецца ў іх з тылу.
Хто паедзе, а хто і не! — гаворыць як бы спакойна ды ваўкавата азіраецца.
Толькі цяпер паравозная брыгада здагадваецца, у чым справа, і машыніст з качагарам абміраюць. Станаўлюся паміж імі. Ніяк не пераадолею яшчэ ў сабе бар'еру страху, раблю ўсё механічна. Нібы скрозь сон бачу ў кутку жалезны куфар, на ім — чайнік, агнегасіцель, мой ліхтар. Мільгаюць перад вачыма лом, шуфля, мяшок бульбы, чы-ста падмецена жалезная падлога...
У чым справа, панове?!.— спрабуе абурыцца перапалоханы ўжо да смерці, азызлы, з выцертай «рагатыўкай» польскага чыгуначніка машыніст. Засмалены малады качагар нерашуча трэ пакляй рукі ды моўчкі бліскае на нас бялкамі вачэй.
Няма часу іх агітаваць, палохаць, тлумачыць. Няма сэнсу і забіваць — падняволеныя людзі. Галоўнае — каб паравозная брыгада хутчэй пакінула будку. Не магу стлуміць у сабе ўзбуджанасці і нервозна, са злосцю крычу:
Уніз абодва, марш!
Людзі паслухмяна адступаюць, тарапліва ловяць нагамі прыступкі, нібы сляпыя, бытта першы раз на паравозе,— цапаюць паветра рукамі, шукаюць парэнчаў.
Стой! — кліча машыніста Косця.— У цябе тут усё ў парадку? Кантрольныя пробкі не расплавіў?
Машыніст як бы скідвае з сябе страх. Ён хвіліну думае ды заклапочана прызнаецца, бытта знаёмаму:
Халера іх ведае, не павінны, здаецца!.. Вады трэба было б падпампаваць!
Не мог сам паліць, падла, чакаў нас?
Паляк з годнасцю паціскае плячыма.
То давай, пампуй цяпер, бо тваёй тэхнікі добра не ведаю, пораблытаю яшчэ!
Паляк ужо зусім спакойна ўлазіць назад у паравозную будку, дакранаецца да каляска на лабавым лісце машыны, і ўраз ажывае іжэктар:
Пум-пум! Пум-пум! Пум-пум!..
Я меўся прасачыць, каб паравоз адчапілі ад саставу. Чаго хлопцы доўга так кешкаюцца там?.. Нарэшце ззаду ў нас ляспула счапленне — гатова!..
У паравозе я разумею нямнога, цяпер мая задача — стварыць умовы Косцю. Пранікаюся пашанай да тэхнічных ведаў камісара. А ён так і сыпле тэхнічныя тэрміны.
Рэверс у цябе на задні ход пастаўлены ці на пярэдні? — удакладняе.
Паляк міма вушэй прапускае абразлівы тон:
На пярэдні!
Косця з напружанай сур'ёзнасцю, асцярожна бярэцца за рычагі:
Цяпер можаш вылазіць!
Але машыніст ўжо лічыць сябе з нашай кампаніі. У яго твары з'яўляецца ўсмешка разумнага і бывалага дзядзькі.
Мо яшчэ што дапамагчы?
Вылазь — табе сказалі, не перашкаджай нам тут!
Машыніст вінавата просіць:
Панове, там мая сахарына, пся крэв!..
Спекулянт стары!..
Забірайце хутчэй! — даю дарогу.
Чалавек з-пад вугалю дастае бляшаную скрыначку, як партсігар, піхае за пазуху, хітравата міргнуўшы, зычыць:
— Шчасліва, хлопцы! Няхай святы шляг трафіць гэтых праклятых швабаў!..
Шкада, што нас пакідае.
Выхіляюся з будкі і гляджу, як злазіць машыніст. Ля паравоза з вяровачкамі стаіць бацька. Ён будзе трымаць паравозную брыгаду ў кустах, пакуль не пачуе выбух.
Машыніст ставіць ногі на броўку. Бацька дзелавіта бярэцца вязаць яму і качагару рукі пазад.
Хлопцы ўжо абляпілі паравоз. Вакол агромністага цыліндра-катла спераду і збоку — пляцоўка з парэнчамі, як бы спецыяльна зроблена для дэсанта. Партызаны кладуцца на пляцоўку, туляцца да боку паравоза, каб знізу іх не ўбачылі патрулі. Чуваць, як капошацца і ззаду, узбіраюцца на тэндэр. У Каралёўскім лесе мы апанавалі паравозік на вузкакалейцы і цэлы дзень разыгрывалі аперацыю на макеце. Пакуль у іх усё ідзе, як на вучэнні.
У будку ўлазіць Папроцкі, падае мне аўтамат, дакладвае па форме:
Таварыш камандзір атрада, заладаваны ўсе!
У апошні час Сяргей яшчэ больш счарнеў, зрабіўся мітуслівы, да мяне звяртаецца толькі афіцыйна, але я яму за гэта вельмі ўдзячны.
Паехалі! — загадваю і з напружаннем чакаю.
Косця адпускае тармазы, з сілай крутануў рэверс.
Уперадзе пад нагамі натужліва вылятаюць згусткі пары, нібы з бутэлькі шампанскага стрэліў хто вялізны корак.
Чвах! — ляснуўшы жалеззем, уся маса паравоза мякка і паволі падаецца ўперад.
Ну, дай божа!..— як казалі нашы дзяды.
Мне яшчэ не верыцца, што ўсё гэта сур'ёзна. Я яшчэ не ўнік ва ўсе дэталі аперацыі, не набраўся ўпэўненасці, не ўрос, не ўвайшоў у іх з галавой і сэрцам — мая задума не шуганула яшчэ духоўнай акрылёнасцю, і таму халерны страх усё яшчэ не праходзіць аніяк.
4
Мы ўжо рухаемся. Папроцкі цяпер спаўняе ролю качагара. Каб не спатыкацца са мной вачыма, хлапец занадта імкліва бярэцца адкрываць шуроўку — у будку ўдарыла дымам ды крупінкамі неперагарэлага вугалю.
— Сіфон адкрый! — лямантуе Косця.
Папроцкі вінавата і разгублена стаіць — адкуль яму ведаць, што такое сіфон?
Камісар адскоквае ад рычагоў, давячыся дымам, шарыць рукамі па лабавым лісце. Угаворваю сябе, што гэта не аўтамашына, якую цэлы час трымаць трэба за руль, рычагі можна пакідаць, усё роўна паравоз не саб'ецца з дарогі. Нарэшце Косця нешта крутануў, і дым з будкі пацягнула ў адкрытую печ паравоза. У бяздоннай зяпе топкі скразняк агаляе пабялелае вуголле, і яно ашчэрылася да нас гарачым жарам. Як імгненне, прыходзіць на ўспамін жудаснае — у такім вось пекле згарэў у грамадзянскую жывым Лазо?!
Наша жалезная гара набірае хуткасць, а я ўсё гэтак жа хвалююся. Гляджу на самавітага і занятага справай Косцю з зайздрасцю, як на героя. Няўжо і цяпер, як на Каўнянскай дарозе, ён толькі не выказвае, што хвалюецца?.. Тады на баране мы ехалі ўсяго да ўзброеных мужыкоў, але цяпер?!.
Высокаму касцістаму камісару ідуць гэтыя жалезныя рычагі ды калёсікі. Ён нен бачыць нас з Сяргеем, зросся ўвесь з жалязякамі і ўпарта глядзіць праз акенца ўдаль. Размерана дрыжыць паравоз, пастуквае рытмічна на сты-ках: ча-чах! ча-чах! ча-чах!.. У цыліндрах штосьці бы лязгае недашрубаванае — вось-вось адляціць. Не развалі-лася б уся гэтая, як бы счэпленая на жывую нітку, камбінацыя жалязяк, калёс і сталёвых лістоў, пакуль заедзем!..
Ад неспакою не знаходжу сабе месца. Наступаю на тоўсты гумовы шланг. Ага, ім паліваюць вугаль, каб лепш гарэў. З такога шланга некалі мяне і Валодзьку аблівалі машыністы. Косця памятае добра. Мо і гэты машыніст абліваўся?..
Цьфу, знайшоў пра што думаць!..
Папроцкі ўжо адкрыў засланку, асветлены полымем, шпурляе шуфлем у топку вугаль, а я іду да левага акенца. Цьмянае святло нашых фар слаба асвятляе адхон. Даязджаем да хутара дзядзькі Шпітона, Косцевага швагра... Ліха на яго, як памалу рухаемся — праехалі ўсяго з паўкіламетра!..
Перад намі слаба асветленыя дзве рэйкі і драбінка шпалаў, якія імкліва бягуць нам насупраць. Сялян цяпер на пуці не ставяць, а гэта лепш. Вунь ідуць патрулі. Тры салдацікі жмурацца на святло фараў, спыняюцца і ўзпятай паравозам віхуры падстаўляюць спіны. Дарэмна хлопцы туляцца да катла, патрулі і не думалі на іх глядзець. Смешна, як немцы даверліва ды бяспечна да нас адносяцца. Страх мой ад бяздзейнасці, ён паступова праходзіць. Жалезная маса аграмаднай і паслухмянай машыны ўсяляе ўпэўненасць.
А вось і зноў патрулі. I гэтыя салдаты настаўляюць нам спіны, горбяцца, каб іх не здула,— аж прысядаюць. Гляджу зверху на дробныя фігуркі, як на замухрышак. Контурамі і шэрым, мышыным колерам мундзірам яны вельмі падобныя да немцаў з Мар'ембургскага моста.
Нервозна ўздыхаю. Прымушаю сябе ўявіць тое, што нас чакае. Захапіць паравоз — глупства. На валілскім мосце трэба авалодаць адначасна трыма аб'ектамі.
Першы — дом, дзе жыве 20 вахманаў. Ён усяго крокаў з дзесяць ад пуці. Звычайная спарахнелая хатка і стаіць бы ў даліне, калі кідацца на яе з адхону,— для нас вельмі зручна.
Другі аб'ект — цэментавая будка з байніцамі. Маленькая, у ёй ніхто не жыве, але пабудавана споцыяльна для абароны,— трэба ўляцець у яе раней, чым зачыняцца там немцы. Гэты аб'ект — самы небяспечны: яго не падпаліш, не прашыеш з кулямётаў, і ён узвышаецца над усёй акругай. Хлопцы будуць скакаць да яго проста з паравоза; на іхняе шчасце, будка — два метры ад рэек.
Трэці аб'ект — вартавы. Салдаты вартуюць заўсёды па аднаму, але немец не стаіць на месцы, ходзіць туды-сюды ад цэментавай будкі па насціле моста і назад. Яго трэба ў цемры разгледзець і ў момант раззброіць.
Яшчэ можа быць чацвёртая небяспека — вартавыя з суседніх бункераў, якія спыняюцца тут на перакур. Гэтыя могуць тырчаць у любым месцы, дзе мы ў даную хвіліну іх застанем. Няхай бы лепш няпрошаных гасцей не было...
Калі пакончым з немцамі, мінёры звалакуць з тэндэра тол, зложаць яго пад фермамі моста — па 60 кілаграмаў у адзін зарад на апору. Паравоз пакінем на мосце, каб сваім цяжарам дапамог лепш фермам абваліцца ў Супрасль. Бікфордавага шпура маем па пяць метраў на зарад — адбегчы мінёрам хопіць. Тады зводдаль паляжам, пачакаем выбуху і — у лес!
Усё разлічана на нечаканасць, хуткасць, каб салдаты не згледзеліся і не зразумелі, што да чаго. Немцы звычайна пад'язджаюць на паравозе да моста, калі вяртаюцца з Валіл ці з Крынак, і наш паравоз не павінен выклікаць трывогі.
Прадумана ўсё.
I ўсё роўна нешта не сыдзецца, будуць ахвяры. Хто загіне цянер, каторы з нашых хлопцаў на чарзе?.. Сябры здаюцца настолькі блізкімі, што не магу пагадзіцца, каб каторы-небудзь з іх стаў трупам. Толькі што значаць мае жаданні? У вайсковых часцях перад боем ахвяры нават прадугледжваюць, рыхтуюць ложкі ў шпіталях, пахавальныя каманды, друкуюць стандартныя бланкі для бацькоў і жонак з сумным паведамленнем, куды застаецца толькі ўпісаць прозвішча, а ў мяне недзе — адно морфій у цэлафане. Хапаюся за кішэню — ляжыць! Як выдзеліў некалі Вайцяхоўскі, так яго яшчэ і не чапаў...
Праехалі палову дарогі. Ужо блізка і мост. Ад клопатаў страх пакрысе праходзіць, застаецца толькі азартная ўзбуджанасць — аж ляскочуць зубы. Сам не заўважыў, калі перарадзіўся. Нібы з гары з'язджаю ўніз, і мяне агортвае жудасны ўздым ад імклівага і захапляючага падзення. Ужо страціў нават сваё «я», стаў атрадам, адзіным зарадам эмоцыі. Цяпер мной валодае толькі заманлівы ажыятаж і прага дапасці да месца ды ўзяцца за справу. Ы-ых, ну ж і люблю я такія моманты!
Паказваецца Пілатоўскі пераезд. Тут маем спыніцца ды заладаваць тол. Спыніцца павінны без сігналаў, каб не насцярожыць патрулёў, калі немцы падвернуцца паблізу.
На пераездзе чамусьці дзве шэрыя фігуркі махаюць рукамі. Пазнаю Міцьку і Ліду. Ліха на яго, што здарылася? — ва мне ўсё халадзее. Ужо насцярожыўся і аблеплены партызанамі паравоз.
Косця круціць траверс, паравоз збаўляе ход. Машына едзе крыху на халастым хаду, і камісар ужо прыпячатвае яе намертва тармазамі да рэек. Высоўваюся з будкі.
Адставіць! — крычыць знізу Міцька.
Па выразу твару Ліды і начштаба бачу — нешта такі здарылася. Агортвае роспач. Няўжо ўся наша падрыхтоўка, намаганні, гэтакі блізкі поспех яшчэ небывалай у нашых краях аперацыі паляцяць к д'яблу?
Што ў вас там, Міцька? — пытаюся нездаволены.
Знімай хлопцаў! Ад Вайцяхоўскага прывезлі повы загад: мост на Супраслі ні ў якім выпадку не ўзрываць — неўзабаве патрэбен будзе! Трэба захаваць яго цэлым для нашай арміі!..
Хлопцы з абурэннем заварушыліся на паравозе, і толькі цяпер можна бачыць, колькі іх там наліпла — мурашнік.
Да мы ж ужо сабраліся! — пакрыўджана крычаць.
Палову дарогі праехалі!
Бо-ольшую палову!
Цьфу-у, халера, не дадуць і развярнуцца!
Э-эх!..
А з паравозам — што, немцам пакінем? – з абурэннем пытаецца Папроцкі ў мяне. Ён у нас галоўны мінёр. Аберагаючыся ад куляў, ён да апошняга моманту павінен быў знаходзіцца пад аховай сталёвых сценак паравоза.
Хлопцы, бяром гэтую бестыю на плечы, валачом у Каралёўскі лес! — кпяць партызаны.
На тол і закладвай пад топку! – Міцька падае Сяргею пакет.
Колькі яго тут!— дзівіцца Папроцкі,— Чаму не ўсе сто дваццаць кілаграмаў?
Табе — што, феерверк хочацца надта паглядзець? — крычыць на партызана камісар.— Разнясе ўшчэнт машыну і дзесяць кіло! Рэшта прыдасца на паязды!
Сяргей, не таргуйся! Тры мінуты на мініраванне! — камандую.— Разматвай бікфорд!
Ад расчаравання не ведаю, што і рабіць. У той жа час з мяне бытта знялі цяжкія камянюкі. Пачынаю адчуваць расслабленне ад таго, што над хлопцамі не вісіць небяспека.
Я з палёгкой уздыхаю.
5
У Каралёўскім лесе затаілася мясціна, названая Перацёсамі. Там ля безыменнай рэчачкі, пад векавымі соснамі ды амшэлымі елкамі, туліцца братняя магіла. Яе моцна прысыпала ігліцай, дубовы крыж спарахнеў. У магіле пахаваны шэсцьдзесят чатыры беларускія і польскія паўстанцы з часоў Кастуся Каліноўскага ды Валерыя Урублеўскага.
Пастушкамі мы бегалі ў Перацёсы да пакалечапай сасны шукаць захаваны скарб. Дырэктар гарадоцкай сямігодкі Юзэф Брыль вадзіў на экскурсію. Ён расказаў гісторыю гэтай мясціны.
Адзін Пілатоўшчынскі дзядзька ўзяўся за сто рублёў прадаць групу. Селянін наладаваў воз саломы, пасадзіў паверх сына ды паехаў у лагер, бытта павёз ім есці. Сам дзядзька кіраваў канём, а сына прымусіў кідаць на дарогу саломінкі. Па такім следзе царскія войскі і прыйшлі ў лагер.
Слухаў я тады Брылева апавяданне ды шкадаваў вельмі, што позна так нарадзіўся, не магу адпомсціць здрадніку ды падмяніць загінуўшых. Тады і не снілася мне нават, што лёс закіне сюды для больш сур'ёзнай, чым здавальнення сваёй цікавасці, справы і што ледзьве не давяду да гібелі таварышаў, ледзь не злажу галаву і сам у гэтак рамантычным месцы.
Выбітыя са сваіх пазіцый нямецкія танкавыя і мотапяхотныя дывізіі з-пад Віцебска і Бабруйска запрудзілі палі і шашы. На гэтых дарогах з нашай зброяй і адсырэлымі патронамі не было чаго і рабіць. Ад Вайцяхоўскага прыйшоў загад: адвесці атрад у бяспечнае месца ды чакаць спакойна нашых войск. Пачалі мы думаць, куды падзецца, і ўспомнілі пра гэтыя самыя Перацёсы — глухія, адны балоты ды зараснікі.
Нямецкая лавіна войск на шашы і трактах адрэзала нас ад вёсак — баз харчавання. Мы пачалі галадаць. У перацёсаўскія гушчары зашыліся з дамовым скарбам сяляне з бліжэйшых вёсак, ля іх можпа пажывіцца.
Адным словам, Перацёсы нам падыходзілі з кожнага боку. I мы разбілі там лагер.
Месца для стаянкі выбралі сухое, абкружанае густымі зараснікамі і дрыгвою. Калі хто сюды падлазіць, то чуваць за кіламетр. Непадалёку з усходу на захад ідзе прасека — таксама зарослая, гразкая, няходжаная. За ёй — буданы сялян.
Паведаміўшы ў штаб злучэння пра сваё новае месца дыслакацыі, ад Вайцяхоўскага атрымліваю яшчэ загад: узяць пад ахову сялян.
Узяць дык узяць. Выстаўляем пасты, выбіраем старшынь, тлумачым сялянам, як трымацца ў выпадку небяспекі, аддаём ім усю лішнюю зброю...
Фронт набліжаецца, ад Ваўкавыска нарастае грукат артылерыі. Хлопцы рвуцца ў бой. Фашысты вывозяць трапспарт. У Гарадку разбураюць фабрыкі. На пуці рвуць будынкі, кожную рэйку і кожны тэлеграфны слуп, а перад гэтым паравоз валачэ за сабой вялізны плуг і ламае, як запалкі, шпалы. Мы паспрабавалі прабрацца да валіл-скага моста, трапілі пад артылерыйскі абстрэл і ледзь павыносілі ногі. Крыўдна нашым, я сваіх хлопцаў разумею, але нельга нічога параіць.
Чырвоная Армія перла немцаў ужо кіламетраў з чатырыста, расцягнула тылы, выдыхлася, праціўніка сціснула ў спружыну, на яго цяпер патрэбен быў, вядома, кулак не наш. Куды нам вылазіць супроць узброеных да зубоў дывізій, якія адступаюць зараз не мепш арганізавана, як у сорак першым наступалі.
Штаб брыгады з-пад Беластока адпраўляўся ў Прусію, я паслаў з Вайцяхоўскім добраахвотнікаў з кулямётамі. Засталося нас чалавек шэсцьдзесят, сярод іх жанчыны і людзі зусім яшчэ свежыя, неабстраляныя. З імі з лесу не высунеш і носа.
Адным словам, нам цяпер — сядзі, цярпі і чакай, прытаіўшыся ў Перацёсах.
6
Той ліпеньскі дзень сорак чацвёртага года выдарыўся надзвычай пагодлівы. На небе — ні хмурынкі. Партызаны знемагаюць у цяньку, механічна адбіваюцца ад камароў і гадаюць: няўжо ўсё адбудзецца гэтак проста. Чырвоная Армія прагоніць немцаў, і праз некалькі гадзін ці, мажліва, праз дзень-два, будзь ласкавы, вылазь з лесу на вольную тэрыторыю?
Хутчэй бы!..
Нам з Косцем сумна сядзець таксама, ідзём правяраць варту. У гушчары даганяе нас Міша Лук'янаў:
— Таварыш камандзір, пусціце ў сямейны лагер!
Сітуацыя невыразная. Атрад аслаблены — у нас засталося ўсяго тры кулямёты. Але ж і ў Мішкі важнецкая справа — каханне! З-пад кепкі выбіваецца вялізны чуб. Грудзі перакрыжаваны лентамі з начышчанымі да жывога золата патронамі. Ручны кулямёт расквечаны фіялетавымі звончыкамі...
Толькі свой «дзягцяр» аддай камузвода! — не вытрымліваю.
Міша мнецца.
Э-э, партызан без зброі для дзяўчыны — што кавалерыст без каня,— заўважае дабрадзей Косця.— Пусці ты яго ўжо з кулямётам, ён нас тут не ўратуе, ды і сямейныя — побач. У выпадку чаго ты ж прыляціш, Міша, праўда?
Мігам, таварыш камісар!
Я паддаюся на ўгаворы і згаджаюся.
Мною валодаюць супярэчлівыя пачуцці. Разбірае бязмерная радасць. Нарэшце дачакаўся самага запаветнага. I застаўся жывы і цэлы. Выжылі і бацькі. Мажліва, уратаваўся там і Валодзька? Разам са мной выжыла вунь колькі хлопцаў ды дзяўчат. Тое-сёе зрабілі — колькі адужалі, колькі давалася. На гэтым мае абавязкі камандзіра канчаюцца, я бытта сваё зрабіў, і хлопцам цяпер я болей не патрэбен. Толькі выйдзем з пушчы на вызваленую зямлю, і маё войска разбяжыцца па хатах. У той жа час чагосьці мне шкада, і мучыць нейкая няўпэўненасць.
Толькі для парадку праверыўшы варту,— хто сюды цяпер сунецца? — вяртаемся вяла ў лагер. Па дарозе натыкаемся на Яшку Баркунова. Ён грэбаецца ў імшарніку, дастае свае бутэлькі з дакументамі. Тут недзе захавана і мая заява з пратаколам сходу, на якім мяне прымалі ў камсамол.
— Дзве бутэлькі ніяк не зпайду, елкі-палкі...— бурчыць заклапочаны Яша.
Дакументы яго мне вядомыя аж надта — паперкі, спісаныя алоўкам. Каму яны цяпер патрэбны? Знайшоў чым займацца ў такі час, чалавек!
Брыдзём далей.
Ля буданоў хлопцы чысцяць вінтоўкі, прышываюць гузікі. Кулямётчыкі Кардаш і Папроцкі, прыладзіўшы люстэркі ў шчыліны кары сасны, тупымі брытвамі скрабуць сабе бароды. Ліда з Нікіцінай заплятаюць косы. Ля вогнішча жанчыны рыхтуюць абед. Мама галінкай адганяе камароў. Бацька прыладжвае абцас да бота, які вечарам, калі ён з групай спрабаваў выйсці з лесу ў бліжэйшую вёску, каб пажывіцца харчамі, адбіла нямецкая куля. Лес аж звініць ад птушынага шчэбету, п'яніць водарам разнатраўя. Ракочуць самалёты.
Стары спыняе нас, прымушае паслухаць узмоцнены рэхам рокат ды пераможна пытаоцца:
— Чуеце?! Ну ж і іду-уць! — поўнае неба, рота за ротай! Ну ж і даду-уць ім!
Мы смяёмся.
А няхай даду-уць! — адзываецца мама і крычыць уверх да невідочных лётчыкаў: — Страляйце, страляйце па іх, родныя! Кідайце, кідайце свае бомбы, таўчыце іх до-обра, таўчыце за ўсё, усё-о!..
З Косцем садзімся на паваленую елку і слухаем таксама.
На запаветным усходзе, дзе па логіцы павінна грукатаць паймацней, чамусьці пануе абсалютная цішыня. Затое на поўначы і поўдні ад выбухаў дрыжыць зямля. Часамі міны далятаюць пад наш лагер, разрываюцца ў верхавінах дрэў, напаўняюць паветра сінім дымам ды вострым і непрыемным смуродам гарэлай серы. Дажджом сыплюцца на нас зялёныя іголкі, шышкі, ссечаныя галінкі. Аднак ніхто гэтых выбухаў не баіцца: міны ж нашы, савецкія, самалёты лётаюць, гарматы б'юць — савецкія. Ці ж могуць яны зрабіць нам шкоду?..
Камісар перажывае тое ж, што і я, ён гэтакі самы абвялы ды нерашучы. Мне яго шкада. Косцю чакае вяртанне да сваёй злоснай Гандзі. За ўвесь час яго прабывання ў атрадзе яна ні разу не перадала мужу чыстую кашулю, чатырнаццацігадовага сына не прыслала з бацькам пабачыцца — не можа дараваць яму самавольнага адыходу ў лес.
Адзін Міцька Карповіч сабраны і насцярожаны. Яго рослая, энергічная фігура вынырвае раптам з гушчару.
Братцы, давайце яшчэ раз абмазгуем абстаноўку! Чаму такая цішыня на ўсходзе? Яшчэ ўчора ў раёне Ваўкавыска грымела артылерыя, а сёння — ні аднаго стрэлу! З самага ранку грыміць толькі на поўначы і поўдні!
Натуральна! Фронт натыкнуўся на масіў пушчы і раздвоіўся! — разважаю я.
Ты думаеш — толькі таму? — чмыхае Косця.
Хлопцы, як сабе хочаце, а мне не падабаецца цішыня ля вёскі Юзафова! — упіраецца Міцька.— Ноччу, калі я хадзіў у разведку, сам выразна чуў там страляніну — густа секлі кулямёты нашы і іхнія!.. Чаму цэлы дзень маўчаць? I куды дзяваліся юзафоўскія немцы? Халера іх ведае! Калі адступілі, то самая простая для іх дарога — акурат міма нашага лагера па прасецы!
Тады вартаўнікі іх бы заўважылі! — кідае камісар.— Не інакш нашы іх сцерлі з зямлі, рэшту пабралі ў палон, і выхад з лесу для нас адкрыты!
Выходзіць, трэба знімацца ды весці атрад на злучэнне з арміяй? — дзіўлюся.
Ці не зарана? — спрабуе нас астудзіць бацька.— Каб дарога была адкрыта, то Казусік, нябось, сюды ўжо прыпёр бы! Прыбег бы адра-азу!
Бацька не вельмі давяраў нашым разведчыкам і наладзіў сваю сетку сувязных. У кожнай вёсцы ён меў надзейнага чалавека. У Юзафове галоўным сувязным у яго быў швагер — Юляк Казусік. Яшчэ не было выпадку, каб людзі з бацькавай «агентуры» памыліліся хоць адзін раз. Бяда толькі ў тым, што разведчыкі яго ўсе пажылыя, весткі іхнія і парады не заўсёды супадалі з нашымі жаданнямі, і памірыць нашы імкненні з неабходнасцю яму не заўсёды ўдавалася.
Нацягнуўшы адрамантаваны бот, стары кідае:
Хлопцы, не парыце гарачкі! Думайце пра сваіх партызан! Угробіць іх — раз плюнуць! Крыўдна, халера, будзе пагарэць якраз цяпер!
А чаго чакаць, дзядзьку Нічыпар? — пярэчыць камісар.— Лес зараз для нас вельмі небяспечны, бо ён аж кішыць немцамі!.. Цяпер яны ўсе злыя, асатанелыя! Праз тыдзень, калі прыпрэ голад, астыне азвярэласць, то самі пачнуць вылазіць з гушчару і прасіцца ў палон!
Ну, вам відней, вы — камандзіры. Я толькі папярэдзіў.
Усім раптам захацелася да сваіх. Здаецца, нават дыхаць ужо прастарней ад таго, што на ўсходзе няма немцаў.
Так ці інакш — пасылай у Юзафова разведку! — загадваю начштаба.
7
Толькі Міцька сабраўся да разведчыкаў, як з гушчару вылятае задыханы вартаўнік. Хапіўшы паветра, ён радасна паведамляе:
Таварыш камандзір, немцы ідуць здавацца ў палон!
Дзе-е?
Там, на прасецы!
Многа?
Ой, мно-ога, мно-ога, чалавек сорак!
А чаго ты пост накінуў? — нападае па яго Міцька.— Марш назад!
Гэта — юзафоўскія! — вырашаю я.— Ну, не бяда! Хлопцы, толькі без панікі!.. I без каманды нічога не рабіць!
Цяпер наш атрад дзеліцца на ўзводы. Не паспяваю яшчэ нічога больш сказаць, а партызаны ўжо ўсе на нагах і падрыхтаваны к бою.
Першы ўзвод — сюды!
Другі ўзвод — за мной, бягом!
I ўзводныя вядуць людзей, на хаду іх разгортваюць, каб асядлаць прасеку. Улавіўшы трывожны позірк мамы, не адстаю, бягу з усімі і я.
Цяпер яны будуць здавацца па-ачкамі! — чмыхае, носам ды ляціць побач пабялелы Косця.
Але куды іх дзява-аць нам тут? — пытаюся заклапочана.— Гэта ж — лес!
Апынаемся на прасецы. Злева і справа залягаюць узводы, прыладжваюць прыклады ямчэй да плеч. Кулямётчыкі шукаюць цвёрдае месца для трыног. Заняцце агнявой пазіцыі ў нас займае секунды. Вось і ўсё: гатова!
— Толькі што былі яны тут, і няма! — жаліцца мне з крыўдай расчараваны вартаўнік.— Толькі што былі, а прыбягаю — ні душы!.. Але мне не да яго.
Перастаюць шалясцець кусты ад нашых хлопцаў, і ў мяне па скуры прабягае мароз: з усходу паўзе ў наш бок нешта страшнае. Чвакае балота, трашчаць кусты, чуваць сапенне, бытта на нас валіцца вялізная чарада сланоў.
— Ы-ы-ых, глядзі! — чую, як Папроцкі шэпча з жахам.
Зараснікі ліпы, арэшніку расступаюцца, і перад вачыма — жудасны малюнак.
Проста на нас валіць калона немцаў. Варушацца каскі, каскі, каскі, стэрэатрубы, вінтоўкі, кулямёты і тоўстыя трубы мінамётаў. Фашыстаў соцень чатыры! У іхніх паставах і на загарэлых, з засмяглымі вуснамі тварах зацятая ўпартасць і рашучасць. Ад цеснай, згуртаванай калоны вее варожай сілай. Мяне бытта токам прашывае страшэнеая здагадка: вартавы, напэўна, памыліўся, яны ідуць не ў палон здавацца!
У крытычных выпадках чалавек думае вобразамі, таму ох і многа можа перадумаць і перажыць за імгненне ў цяжкую хвіліну.
Вось табе і нарадаваўся, што ўсё добра скончылася. Вельмі ж нязначнымі здаліся мае ўсе партызанскія дасягненні. Адна справа напасці на немцаў знянацку і зусім іншая — стукнуцца гэтак лоб у лоб. Адчуваю сябе слабым, нібы камар, якога гэтая грубая сілішча вось зараз утопча каванымі ботамі ў балота — і мяне, і ўвесь атрад. Здаецца, усё аддаў бы, каб не было таго, што здарылася,— сёння ж апошні дзень перад уз'яднаннем! — і ведаю, што замену такую мне ніхто не даруе, як не адхіліць таго, што вось зараз мае быць.
Без ранцаў, без вінтовак і аўтаматаў наперадзе калоны крочаць афіцэры і фельдфебелі. Убачыўшы нас, яеы здзіўлена ўзнімаюць вочы, некаторыя еасцярожана хапаюцца за кабуры, але, мабыць, каб не паказацца баязліўцамі, апускаюць ужо рукі і сунуць далей. Бліжэй да іх стаіць камісар у сваім мундзіры чыгуначніка. Немцы ўжо падыходзяць да яго ўпрытык.
Стой! — узбуджана кідае ён і падаецца спіной на мяне.— Стой, сволач, каму кажу?!
Куды прэш! — усхвалявана раве і начальнік штаба: на яго напірае грудзьмі высачэзны юнак у касцы.
— Гальт!
— Гальт! — адзываецца адразу некалькі немцаў.
Галава калоны спыняецца, але заднія напіраюць і спіхваюць пярэдніх з месца. Лейтэнанты ды фольдфебелі перамешваюцца з намі. Некалькі секунд так і стаім цесным натоўпам: немцы трымаюцца за пісталсты, мы — за аўтаматы, але з-за цеснаты нельга павярнуць і рукой. Тыя, хто ідуць па балоце, вымушаны глядзець сабе пад ногі. Заднія не бачаць, што адбываецца наперадзе, і напіраюць далей. Натоўп усё павялічваецца. Чуваць злоснае гырканне:
— Wohin dringst du? Bist du Blind[86]
Bist du verrückt geworden? Nimm dein verfluchtes Eisen auf! Stoss mich in die seite nicht, Dummkoft! [87]
Я ў такім узбуджэнні, што навакольнае даходзіць да мяне нібы праз сон. Бытта ў тумане ўпікае ўстрывожаны мамін позірк, на момант бачу пад елкай бездапаможную фігурку і прачынаюся. Трэба ж мне дзейнічаць, праз секунду будзе позна. Зноў збіраюся рабіць тое, што толькі мажліва ў даную хвіліну.
Набіраю ў грудзі паветра і якімсьці чужым рэзкім голасам крычу:
Achtung! Die ganze Kollone, halt![88]
У Штутгофе цэлымі днямі мучылі нас нямецкай муштрай, і гэта вельмі прыдалося. Калона спыняецца, чваканне ботаў і трэск кустоў сціхае, нібы аддаляецца велізарная чарада птушак. Я адразу смялею, паўтараю каманду ўжо больш выразна і роўна — без надрыву. Наступае поўная цішыня. Зноў чуваць далёкія грукат артылерыі і выццё самалётаў.
Немцы! — крычу я з усяе моцы, крычу ўсхвалявана.— Вы абкружаны! Вакол вас — Чырвоная Армія і партызаны! Супраціўляцца вам няма сэнсу! Прапануем здацца ў палон! Усім вам гарантуем жыццё!
Застылая калона маўчыць. Я адчуваю, што яна расцягнулася метраў на сто. Пад абстрэлам атрада толькі яе перад. Вакол — гушчар, ступі пару крокаў убок і ты — уратаваны. Трэба паспяшацца, не выпусціць ініцыятывы, толькі ў гэтым наш ратунак.
Звяртаюся да тоўстага фельдфебеля, якому ў грудзі ўпірас ствол майго аўтамата:
Пан фельдфебель, складвайце зброю! Зараз жа давайце каманду сваім!
Я не камандзір батальёна! — чую ў адказ.
Выходзіць, што ён у прынцыпе згодзен. Гэтага я як бы не чакаў і на імгненне губляюся.
Хто ж тады камандзір? — адразу прыходжу ў сябе.
Обер-лейтэнант Люцэ!
Паварочваю галаву, куды немец паказвае вачыма. Паміж мною і камісарам тырчыць рослы бландзін. Не крануты загарам твар. Выпешчаныя далікатныя вусны здаюцца дзіцячымі і надта ж не вайсковымі, а каска на ім сядзіць бытта для парада. На пагонах бландзіна бачу два сярэбраныя кубікі.
Обер-лейтэнант Люцэ, прапаную вам скласці зброю!
Што ж, скласці дык скласці! — кідае ён са здзеклівай і драпежнай усмешкай, пераглядваючыся з сябрамі.
Толькі цяпер заўважаю, што гэты юнак — бывалы, загартаваны салдат і вораг. Яшчэ адчуваю: нешта я ўпусціў і беспаваротна правароніў. Немцы ўжо нас не прымаюць усур'ёз і сталі непадатлівымі. Момант нечаканасці для іх мінуў, а нашы сілёнкі для іх відочныя аж занадта. Засталося толькі выскачыць з калоны і даць каманду ўзводам адкрыць агонь.
Але як выбрацца з гэтага шчаміла?
8
Невядома, чым бы для нас скончылася нечаканая сустрэча з батальёнам, каб не той самы Міша Лук'янаў.
У сямейным лагеры на хлапца наляцела нейкая цётка:
Ага-а, ты тут з дзеўкай абнімаешся, а на тваіх там немцы напалі!..
Кулямётчык кінуўся да нас. I трэба ж так здарыцца, што якраз у гэты момант, калі ішлі перагаворы з обер-лейтэнантам, Мішка вылятае на прасеку і натыкаецца проста на сярэдзіну застылай калоны. Кулямётчык як трымаў перавешаны праз плячо «дзягцяр», так і выпусціў цэлы дыск у сцяну людзей. Партызаны Мішкаву чаргу разумеюць як каманду.
Тр-р-р-р! — пасыпалася з усіх бакоў.
Фельдфебелі і лейтэнанты адскочылі ад нас.
Nich schissen! Nich schissen! [89] — крычаць з калоны.
Выходжу з сябе, крычу і я.
Страляніна нарэшце сціхае. Ад калоны аддзяляецца лейтэнант, пераступае праз забітага тоўстага фельдфебеля, крычыць:
Ты чаго ўстройваеш бойню? Ты што нам усім нядаўна абяцаў?
Шукаю вачыма обер-лейтэнанта. Яго нідзе няма! Зводдаль ляжыць яшчэ адзін мёртвы, аднак — не афіцэр.
Гарантуем жыццё толькі тым, хто здаеца ў палон! — ужо разбірае мяне злосць.— Якія ў цябе могуць быць прэтэнзіі?!
Няхай загадвае нам камандзір!
Няма вашага камандзіра!
А дзе ім тут здавацца, падумай! — пратэстуе камісар, які крыху здагадваецца, пра што ў нас ідзе спрэчка.— Вядзі іх на адкрытае месца!
Успамінаю, што крокаў дзвесце на ўсход па прасецы — паляна. Крычу, колькі маю сілы:
Die ganze Kollone kehrt! Im Richtung auf die Lichtug - marsch![90]
Салдаты, хоць неадначасова, аднак паварочваюцца і брыдуць назад — я выразна адчуваю, як падпарадкоўваецца калона. Косця, Міцька, Баркуноў і яшчэ некалькі нашых ідзём уперамешку з фельдфебелямі і афіцэрамі. Перад памі — спіны салдат. Над імі гэтаксама тырчаць стэрэатрубы, шпулькі кабелю, ротныя мінамёты, ранцы, ствалы і каскі, каскі, каскі — бытта радочкі вялізных заклёпак на дзюралевым крыле самалёта, пафарбаванага ў зялёны колер. Побач са мной месіць ботамі гразь лейтэнант, які крычаў, што я ўстройваю бойню.
— На паляне атрымаеце загад ад свайго камандзіра! — супакойваю яго.
Гут! — згаджаецца немец.
Адбываецца невялічкая замінка — і тут забіты. Хвост калоны абыходзіць цела. Папярок прасекі ў вадзе валяецца ў зялёнай уніформе немец, якога скасіў Мішка.
— Erledigt?![91] — як бы з радасным здзіўленнем кідае нейкі салдат суседу.
Fertig![92] — згаджаецца задні.
Абодва са злосным цынізмам смяюцца. Выглядае на тое, што ў іх былі нейкія парахункі з забітым і цяпер вельмі ўзрадаваныя, што той, з-за чаго яны спрачаліся, загінуў-такі.
Нямецкая абрывістая мова, знаёмыя мундзіры выклікаюць асацыяцыі з першымі днямі вайны, са Штутгофам. Мяне аж распірае ад шчаслівай свядомасці: вось яны, валяюцца ля маіх ног, астатнія падпарадкоўваюцца і грызуцца паміж сабой!
Няўжо гэта не сон?!
Я ўжо зросся з варожай калонай, нават адчуваю яе настрой. Зноў шукаю вачыма камандзіра батальёна. Мабыць, нырнуў у кусты! Гэта мне нават лесціць. Калі б перадаць імгненныя пачуцці словамі, то яны прыкладна былі б такімі:
«Колькі табе, обер, год? Ты мой равеснік. Нябось, дзесьці скончыў вайсковую школу, ваяваў і ў Францыі, і ў Італіі, і ў Афрыцы, а толькі вось тут мы, у задрыпаных нейкіх Перацёсах, цябе акаўпачылі ды зараз абяззброім з усім тваім войскам! Ля Юзафова ты стрымліваў мо цэлы полк Чырвонай Арміі або і дывізію: таму, хто наступае, салдат трэба мець болей. Нашы кідалі на цябе танкі, штурмавікі, білі з цяжкіх гармат, таўклі «кацюшамі» і «ванюшамі», але толькі мы здымаем цябе, братка, і тваю вайсковую адзінку з балансу вайны!..»
Я нават уяўляю сабе твары палкоўнікаў, генералаў, што спатыкаюць нас у Гарадку з вялізнай калонай немцаў. Слава партызанам, і на вяршыне ўсяго — я.
Мары мае абрываюць выкрыкі:
Ne-ein! Weg! [93]
Zurück![94]
Не-е, аддасі, сволач!
А гэта партызаны счапіліся з немцамі.
Усе перагаворы з батальёнам вяліся на нямецкай мове. Хлопцы і далей лічаць — салдаты прыйшлі здавацца ў палон. Калі ўбачылі яны цяпер, што імі камандую, вяду і калона гэтак мне падпарадкоў-ваецца, хлопцы пакінулі пазіцыі, высыпалі з кустоў ды накінуліся на немцаў. Увішнія фігуры ў цывільным ужо абляпілі задніх салдат, вырываюць у іх пісталеты, аўтаматы, цягнуць з нямецкіх халяваў драўляныя ручкі гранат. У момант стварыліся цесныя клубы, людзі тузаюцца, адны адных мітусяць і спрачаюцца.
Was ist denn los? — упіраюцца салдаты.
Hinderhalt! [95]
...Тваю маць, яшчэ будзеш упірацца мне, фрыц пракляты? Прайграў вайну і брыкаешся яшчэ? Пусці!
Не чапайце, яны будуць арганізавана здавацца, прэч усе ад іх! — кідаюся я да сваіх.
Хлопцы неахвотна адстаюць. Позна!
Выхадка нашых падштурхнула немцаў да дзеяння. Калона пачынае тапнець на маіх вачах. Вось ужо і зусім парадзела. Мяне агортвае такое адчуванне, бытта даручылі мне нешта важнае трымаць у сетцы і ад таго, ці даручанае я ўтрымаю, залежыць нечае жыццё. I вось сетка раптоўна распаўзаецца і распаўзаецца ў маіх руках, а мне даручанае — гэтак цяжка дабытае — беспаваротна знікае, а я нічога ўжо не магу зрабіць.
Дай сваім каманду, каб не разбягаліся! – раву на лейтэнанта.
Трыццацігадовы, інтэлігентнага выгляду немец прызнае ва мне камандзіра, нават выцягваецца на «смірна», але вінавата і з пашанай кажа:
Не маю права. Я — не камандзір батальёна.
Ды адкуль я табе яго вазьму?!
Немец паціскае плячыма.
Нікуды не зварочваць! — зноў крычу на ўвесь голас па-нямецку ў лес.— Стой, страляць будзем!
Дарэмна!
Што ж, засаду мы знялі. Немцам паказалі — хто мы і колькі нас. Батальёну цяпер нічога не можам зрабіць, немцы — не дурні. Калона растварылася на вачах, прасека амаль апусцела. Адно трашчаць кусты ад соцень рэзвых ног. Пакуль знікнуць, салдаты пакідалі ўсё цяжкое, што ім перашкаджала,— прасека завалена вайсковым хламам і амуніцыяй.
На паляну выводзім шэсць фельдфебеляў, сем унтэр-афіцэраў, чатырох радавых і лейтэнанта. Хлопцы ўжо звалакаюць амуніцыю, зброю. У момант на паляне вырастае вялізны капец вайсковых прычындалаў, прымяненне якіх часамі нам і невядома. Блішчыць варанёная сталь ствалоў, свежы лак прыкладаў, адбіваюць святло лінзы стэрэатрубы, валяюцца рацыя, мінамёты.
Партызаны шкадуюць:
Такое багацце, столькі дабра-а!..
От бы пару месяцаў таму назад дастаўся нам увесь гэты арсенал!
Ну! Цяпер зброя гэта не варта нават травы, якую унь умінае ў балота! — згаджаецца Косця.
Сябры і не здагадваюцца яшчэ, якая небяспека іх толькі што мінавала — усе разгарачоныя азартам сутычкі. Уздыхаю, як пасля цяжкай працы, і выціраю ўспатнелы лоб. Дзякуючы выпадковасці мы рассеялі цэлую вайсковую адзінку; часткова яе абяззброілі. I хоць добра разумею, што мы сваімі вінтоўкамі і кулямётамі не ў сілах зрабіць болей шкоды гэткай навале, на душы скрабуць кошкі. Падлічваю. Забітых на прасецы валяецца — пяць. У палон узялі — васемнаццаць. Малавата!
9
Вяртаемся ў лагер.
Камандзір, памяняйся з ім ботамі! — гаворыць мне Лук'янаў, паказваючы на афіцэра.
Лейтэнант ростам з мяне, цёмна-русы, шчуплы. Мундзір на ім з іголкі, боты новыя і ладныя, не тое што мае. Скажы толькі слова... Не дазваляе гордасць — іду і маўчу. Немец крочыць побач, зыркае на мяне, поўны вайсковай гатоўнасці дакладна выканаць кожны мой загад.
«Калі ты мяне ўзяў у палон, дык чорт з табой — я ўжо твой, рабі са мной, што хочаш, нічога не зробіш ужо!» — гаворыць уся яго падцягнутая фігура.
Успамінаю рашучасць, з якой яны перлі на захад, і ўпартасць, калі таргаваліся, не жадаючы складваць зброі, іхнюю вернасць загаду і камандзіру. Гм, што мне рабіць з афіцэрам? У такіх выпадках спярша дабываюць у палонных вайсковыя таямніцы. Трэба, напэўна, і мне гэтым заняцца.
У лагеры загадваю ўсім заняць кругавую абарону. У цэнтры садзім палонных, прыстаўляем да іх два кулямёты. Клічу камісара ды Міцьку:
Айда, дапытаем лейтэнанта!
Партызаны якраз абшукваюць немцаў. На імху валяюцца «зольдатэнбухі» з чорнымі арламі на вокладках, нажы, вяровачкі, замусоленыя партманеты, патроны, пустыя скрыначкі ад цыгарэт «Юніён» у цэлафанавай шкарлупцы...
У лысаватага, з невыразным тварам і нібы соннага салдата разам з іншым хламам хлопцы вывалакаюць мо з пятнаццаць брытваў — старых і новых, рускіх і нямецкіх. Уяўляю сабе гэтага плюгавага мярзотніка, які пасля бою лазіць па трупах ды вытрэхвае ў іх кішэні — бр-р-р! Лейтэнанту сорамна. Ды і астатнім немцам няёмка. Яны гыркаюць на «калекцыянера», стараюцца падкрэсліць, што з ім нічога агульнага не маюць.
Пойдзем! — кідаю афіцэру.
Палонныя заміраюць. Збялелы лейтэнант устае, і выразна відаць, як ён з усяе сілы стараецца быць спакойным.
Ужо вядзеце яго рэзаць? — пытаецца хтосьці з немцаў у мёртвай цішыні.
А тады нас?! — чуецца ўстрывожаны папрок іншага палоннага.
Адкуль ты ўзяў — па сабе судзіш? — упікаю я.— Не бойся, мы не фашысты, можаш сядзець спакойна, пасля вайны паедзеш да сваёй фраў!
Адыходзім у гушчар, сядаем на бервяно. Афіцэр стаіць навыцяжку, насцярожана чакае, што ж будзе далей.
Не разумею я людзей, якія ў паводзінах з немцамі кіраваліся толькі пачуццём асабістай крыўды. У мяне яе няма абсалютна да гэтага абяззброенага афіцэра. Я велікадушна да яго гавару ў душы: «Ашукалі, аблыталі цябе, зрабілі вінцікам пачварнай машыны, і вось, як бачыш, дакруціла яна цябе да самай ручкі,— віншую цябе, але не зайздрошчу!..»
— Сядайце! — добразычліва паказваю на мох. Немец хвіліну топчацца, тады рагублена апускаецца, абхоплівае рукамі калені. Паступова выяўляю падрабязнасці сустрэчы з боку праціўніка. Немец памалу смялее, ахвотна і грунтоўна дае адказы на мае пытанні.
Выяўляецца, мы спаткаліся з батальёнам пяхоты. Да апошняга моманту ён трымаў на юзафоўскім полі абарону, даваў магчымасць асноўным сілам адступаць. Калі часці адышлі, батальён зняўся з пазіцыі і накіраваўся на захад. Калона падышла да лесу, ступіла на прасеку. Обер-лейтэнант Люцэ адправіў уперад два аддзяленні ў раз-ведку, а тады пайшоў за імі з асноўнымі сіламі. Наш вартавы ўбачыў авангард ды чамусьці вырашыў, што немцы ідуць здавацца ў палон, а разведчыкі на вясковага хлапчука, які нырнуў у гушчар, не звярнулі ўвагі. Пакуль партызан бегаў у лагер, авангард мінуў небяспечнае месца і знік у напрамку Беластока.
Асядлаўшы прасеку, мы і не падазравалі, што ў нас за плячыма ўзвод немцаў. Павярні авангард на выручку сваім, удар нам у спіну, што было б з маім войскам? Мне на хвіліну аднімае мову, робіцца горача. Я расшпіляю пінжак, кашулю, стараюся роўна дыхаць, каб не выдаць хвалявання.
Якое шчасце, што на вайне не апошнюю ролю іграе звычайнае вязенне і чыстая выпадковасць!
Як называецца ваша часць? — пытаюся ў афіцэра.
Трыста трыццаць чатыры.
Нумар палка ці дывізіі?
Батальёна,— лаканічна ўдакладняе афіцэр.
Няўпэўнена запісваю ў блакнот.
Дзіва. У нас нумарацыя батальёнаў ідзе ад аднаго да чатырох, бо столькі іх налічвае кожны пяхотны полк. Выходзіць, у нямецкай арміі яны маюць самастойныя нумары, як у нас палкі, дывізіі? А мо і ў нас цяпер гэтак?..
Халера на яго, не ведаю элементарнай ісціны. Так і карціць спытацца пра гэта ў афіцэра. Немец ведае шмат такога, чаго мне і не снілася. Ды не станеш жа вучыцца ў фашыста асновам вайсковай граматы.
Маўчу і з заклапочанасцю разглядаю афіцэра.
Зрэшты, на якую халеру буду марочыць сабе галаву, прыдумваць пытанні аб справе, у якой ні шыша не разумею?! Нябось, дапытаюць яго ў нашым штабе як трэба.
Уздыхаю ды блакнот суну ў палявую сумку.
Слухайце, пане лейтэнант, скажыце нам шчыра, чаму вы ўчора так упарта супраціўляліся ля вёскі Юзафова?
Дагэтуль немец разумеў мяне з паўслова, адказваў хутка, лаканічна, з пачуццём уласнай годнасці. Цяпер жа ён бытта не ўлавіў сэнсу майго пытання. Упарта глядзіць ды намагаецца раскумекаць, чаго ўласціва я ад яго хачу.
Пытанне паўтараю.
Быў такі загад.
Я не пра гэта!.. Чырвоная Армія вас разграміла ўшчэнт! Войскі Гітлера рассыпаюцца, вы ж самі бачыце! Каму патрэбна ваша бяздумная ўпартасць і трупы, Германіі?
А! — уразумеў ён нарэшце.— Гэта толькі мы трапілі ў палон. Вайна яшчэ не скончылася. Мы яе напэўна выйграем.
Го, вы-ыйграеце? — я не веру сваім вушам.
Безумоўна!
Але — я-ак?
Немец ужо стараецца мяне пераканаць:
Фюрэр яшчэ не пусціў у ход сакрэтнай зброі. Чакае, пакуль наступіць канцэнтрацыя варожых армій, тады адразу зробіць усім капут — і бальшавікам, і Англіі, і Амерыцы!
Я ўважліва да яго прыглядаюся. Не, ён не маньяк. Усяму, што сказаў, немец і сам верыць. Сябры нецярпліва мяне штурхаюць:
Што, ну, што-о ён табе лапоча?
Перакладзі, не цягні!
Што ты ад нас тоіш?
А я ўсё з недаўменнем гляджу на афіцэра і стараюся ўразумець.
Немец гаварыў шчыра, нават узнёсла, бы той штандартфюрэр з пабітай галавой у Гута-Міхаліне. I мяне разбірае злосць.
Што я тут заладзіў з ім дыскусію?!
I для гэтага мы ўсяго толькі «куклукскланаўцы», «унтэрмэншы»! Ну і што, калі ён не з рагамі і на выгляд ладны мужчына?! I гэты заражаны ідыёцкімі ідэямі, а з такімі пакуль што трэба менш удавацца ў дыскусіі, а толькі — біць іх, біць і біць...
Халера, а мне, дурню, здавалася, з нашым выхадам з лесу наступіць і канец гэтай калатнечы. Як бы не так — будзе толькі перамена пазіцыі.
10
Ноччу страшнавата. Спадзяёмся — вось-вось палезуць астаткі рассеянага батальёна адбіваць сваіх.
Раніцой выходзім у вёску Случанку, дзе размясцілася наша пяхотная дывізія.
Па небе снуюць касякі штурмавікоў, бамбардзіроўшчыкаў, ля Беластока дудніць зямля ад выбухаў, але ўсё гэта цяпер для нас не страшнае. Фронт аддаліўся на захад кіламетраў на дваццаць, у Случанцы цячэ мірнае, прыфрантавое жыццё.
У дзіўных для нашага вока пагонах фарсяць маладыя афіцэры.
Ля калодзежаў мыюцца салдаты, абліваюцца, рагочуць на поўны голас, пояць коней.
Па бруку ледзь не адзін за адным імчаць грузавікі, валакуць скрыні са снарадамі і цюкамі, цягнуць паходныя кухні.
Пераязджаюць накрытыя брызентам машыны медсанбатаў.
З-за платоў лямантуюць устрывожаныя цёткі:
Валерык, пад машыну трапіш, гунцвоце!
Васька, марш дахаты, гіцлю, а то высеку!
От, зараз бацьку на цябе паклічу!
Гледзячы на гэтую тэхніку і вайсковы дастатак, я ўспамінаю атрадныя торбы ды рукаўчыкі з крупой, бульбай і цыбуляй, абсмаленыя вёдры, Лідзіну сумку са звільгатнелым стрэптацыдам ды жабрацкі запас у дзесяць патрончыкаў на брата і сам да сябе адчуваю пякучую жаласць.
Спыняемся на чыімсьці падворку, робім прывал. Хлопцы апускаюцца на траву пругмені, як гаспадары пасля сумленнай і цяжкай работы, самавіта і стрымана азіраюцца.
Палонныя немцы палахліва тоўпяцца зводдаль ды таксама зыркаюць на нашу тэхніку, але мяне яны болей не цікавяць.
Случанская цётка апавядае здарэнне.
Учора тут гэтаксама рабіла прывал нямецкая рота і адзін салдат спахапіўся — з падсумка хтосьці вывалак залаты пярсцёнак. Салдат падумаў на дзяцей. Злавіў дзесяцігадовага хлопчыка ды пачаў яго біць. Малы ўпарта цвярдзіў:
Ну і чорт з табой, бій, фрыц пракляты! Усё роўна цябе нашы заўтра самога заб’юць!
Разумею, што на гэтым пругмені ўчора малы случанец праявіў геройства, але і пачутае душы не кранае — я заняты ўвесь сваімі праблемамі.
Падыходзіць бацька.
Алёшка, ты палонных у штаб хочаш здаць?
Так,бацьку.
О-о, добры інтэрас! Адтуль іх павядуць у лагер, каб наш дармовы хлеб елі! Зараскошна ім будзе там, па-панску!
А куды ж іх сунуць?
Вядзём у Страшава, будуць жыта касіць! Перастояла на карні! Ты ж мужыцкі сын, сам бачыш, якая спёка,— асыпаецца яно недзе там!..
Ай, не слухай ты яго! — крычыць зводдаль мама.
Ёй хочацца як мага далей быць ад вайны і ўсяго вайсковага:
Здавай, здавай іх пад халеру хутчэй, на які чорт яны табе здаліся, пакосім і самі!.. Толькі куды ты звозіць будзеш снапы? Гумно спляжыў сваім узрывам, герой!
Чорт яго бяры — але ж і немцам дагадзіў!
Чы-ым, што пастралялі? Немцам не прывыкаць!.. Рыхтачкі так казаў дзядзька Вінцук, які фокусам сваё гумно спаліў!..
У міфічнага дзядзькі Вінцука завяліся ў гумне мышы. Чалавек зачыніў на ноч ката, а яны ад'елі яму хвост. Раззлаваны Вінцук выняў крэсіва і падпаліў будыніну. Жонка давай яго лаяць, што гумно згарэла, а Вінцук апраўдваецца:
«Але ж мышам дагадзіў!..»
Хлопцы рагочуць з таго, як дапякла мама старога, а мне нечага шкада, чагосьці не хапае, не знаходжу сам сабе і месца.
Набліжаецца малады лейтэнант. Ён бяспечны, танклявы, чысценькі. Лейтэнант ідзе, іграецца бліскучым планшэтам, скрыпіць рамянямі. Партупея, пагоны, гімнасцёрка і галіфэ на ім з іголачкі, пазалочаныя сонечнымі промнямі.
З якой часці? — звяртаецца па-нямецку да палоннага афіцэра. Мова ў яго з усімі артыклямі, дакладнымі канчаткамі — больш правільная, чым у саміх немцаў.
Палонны становіцца на «смірна», пачціва адказвае.
— А-а...— лейтэнант нездаволена і як бы неахвотна ўдакладняе:
Ваш камбат — обер-лейтэнант Люцэ!
Яволь! — стукае абцасамі афіцэр.
Што з ім?
Палонны пачціва паясняе зноў, але і гэта для лейтэнанта ўжо не сенсацыя. Мабыць, са штаба.
Палонны ўсё апавядае, хлапец слухае няўважліва, глядзіць у плапшэт і бытта вырашае надта важную справу. Адчувае, што мы глядзім, і, бадзяга, рысуецца. Але я да яго не маю крыўды. Чаму ж і не парысавацца ў такім адзенні, калі ты такі ладны, справы ідуць гэтак выдатна і маеш за плячыма гэткую тэхніку і сілу?!
— Вы яшчэ не елі?!
Немцы раптам ажываюць, і ў іхніх галасах адчуваецца скарга:
На-айн!
Кайне эсунг!
Вір зінд фергунгерд![96]
Абжоры чортавы. Мы ж разам грунтоўна паснедалі і толькі тады пакінулі стойбішча ў Каралеўскім лесе. Зрэшты, немцы крычаць так не з голаду, вядома. Падлізваюцца. Што ж, ім трэба цяпер пра сябе думаць, нашы шляхі размінаюцца.
Ладна, пойдзеце ў лагер, і там вас накормяць. Зараз дам праважатага!
Свінтус. Пакуль што — мы гаспадары палонных, мог бы раней пагаварыць са мной. Усё рысоўка. Ах, ліха цябе бяры, усё роўна вазіцца з імі потым табе давядзецца!..
Вядзіце! — загадваю сваім канваірам.
Хлопцы здзіўлена глядзяць на мяне і чакаюць.
Вядзіце, вядзіце,— дазваляю.— Не жаніцца ж нам на іх! Айда, пайшлі ўсе разам!
У штабе здаём немцаў. Генерал аб'яўляе падзяку, цісне нам рукі і трымае перад намі прамову.
Тут жа нас знаходзіць ад’ютант Вайцяхоўскага, перадае загад:
Каралёўскі лес кішыць ад разбітых нямецкіх часцей! Партызан нікуды не адпускаць, спатрэбяцца для ачысткі лясоў ад фашыстаў!
Робіцца як бы лягчэй.
11
Калонай валім у Страшава.
Стаіць гарачыня. Хлопцы неахвотна валакуць абсмаленыя вёдры, катлы, запасы ежы, кулямёты — коней забралі ў абоз, падводы цяпер і са свечкай не знойдзеш на вёсцы.
Абвешаны зброяй і ўсімі атрыбутамі камандзіра, валакуся і я. Бацька і маці даўно пабеглі ўперад глядзець, што засталося ад хутара. Не церпіцца пра гэта даведацца і мне.
Крочу ды пільна прыглядаюся.
А вось і вёска. Зводдаль ад дарогі дзве жанчыны жнуць жыта. Ля іх поўзае дзіця. Непрыкметна адстаю ад калоны, зварочваю на пожню. Жанчыны здагадаліся, што хачу пра нешта спытацца. Малодшая ўпіхвае серп у сноп, ідзе насустрач.
Божа мілы, гэта ж — Ніна!
Худая, якаясьці замораная, толькі цёмныя вочы ды каштанавыя косы напамінаюць ранейшую Ніну. Мне хочацца схавацца, ды няма куды — усюды адкрытае поле. Стаю як укапаны.
Ніна пазнае мяне і таксама палохаецца. Аблізвае парэпаныя ад смагі вусны, апускае вочы.
Доўга так маўчым. Я, на галаву вышэйшы, гляджу на яе зверху ўніз. У вільготных ад поту каштанавых валасах заселі кавалачкі саломінак, асцё. З-пад выгаралай кофтачкі тырчаць худыя, макраватыя ключыцы. Па счарнелай руцэ паўзе зялёная гусенічка, дапаўзае да рукава, выгінаецца пытальным знакам, пнецца на кофту, але Ніна гэтага не заўважае. Жорсткая спадніца ў пяску. Босыя разбітыя ногі...
Не ведаю, што гаварыць, што рабіць. Толькі ўздыхаю і ад усяе душы, як магу чула, кажу:
Эх, Ніна, Ніна...
У яе па твары цякуць слёзы, галава апускаецца ніжэй.
Раптам яна бытта ўспамінае, бытта на зямлі ўбачыла нешта цікавае — узнімае галаву, і вочы яе святлеюць, на твары — слабая ўсмешка.
Алёшка, а ты тады клаў пісьмы ў гнёзды і, мусіць, забыў, што я чытаць не ўмею,— ціха, як бы з папрокам, гаворыць яна ды становіцца раптам блізкай і роднай, бытта паміж намі нічога і не было.— Даць каму-небудзь, каб прачытаў, саромелася, усё збіралася пагаварыць з табой і складвала іх...
Я нешта буркаю ў адказ ды зноў змаўкаю. «Эх, гімназісцік ты!..»
Становіцца вельмі яе шкада. Успамінаю, як у нас некаторыя дзеўкі выходзілі замуж, як хлопцы жаніліся — абы пасаг ці гаспадарка!..
Да нас набліжаецца Настуся. Са штучнай радасцю жанчына мне лесціць:
Ах, гэта ты, Нічыпаравіч?!. А я думаю — хто гэта такі высокі ідзе да нас?!.
Алё-ошка, то чаму ты да нас ніколі не завітаў ноччу?
Мам, не трэ! — крычыць Ніна.
Ува ўсіх бываў, а толькі нас мінаў!
Ма-ам!..
Хіба мы табе ворагі, хіба не сябры, не накармілі б, не далі б чаго трэба і з сабой на дарогу?
Сціхніце, кажу вам, ну!..
— Хіба не схавалі б на дзень, як іншыя людзі?!
Я ўспамінаю — гэта ж Ніна нейкім чынам даведалася ад Шусціка, што збіраюцца арыштаваць бацькоў, і прымчала ў Бялявічы да дзядзькоў — не пабаялася свайго дурнога мужанька. Настуся пра гэта напэўна не ведае, а то абавязкова напомніла б, хто ўратаваў мне старых. Трэба, відаць, хоць падзякаваць Ніне?.. Кажу:
Аднак, бацькоў маіх ты ўратавала...
А што я павінна была рабіць? — зноў паказаліся ў яе вачах слёзы.
На полі чуецца плач дзіцяці.
Іду, Толічак! — уздрыгвае Ніна.
Ты куды, дачушка, я сама! — палохаецца Настуся.— Пабудзь тут, пабу-удзь!..
Ніна цяжка ідзе да дзіцяці.
1
Вызвалілі Беласток. Я саджуся на веласіпед, імчу туды. Косця даў адрас славутай Марусі. Шукаю яе дом — трэба ж хоць глянуць на гэтую асобу і дзякуй сказаць.
На другім паверсе мураванкі налятае на мяне нечага вельмі ўзрадаваная дзяўчына — шчупленькая, слабенькая, са светлымі кудзеркамі.
Каго шукаеце? — сінія вочы глядзяць на мяне сур'ёзна.
Партызанскую сувязную Марусю.
Дзяўчына пырскае:
А яе вы і не знойдзеце! Бо так пазывалася цэлая наша арганізацыя!
Ды ну-у?
Раптам успамінаю спрэчкі паміж Косцем, бацькам і начштаба наконт таго, як выгледзіць легендарная Маруся. Дык вось чаму мы ніяк не маглі дайсці да ладу!
Але ж — так! — пераможна смяецца яна.— А калі хочаце бачыць яе кіраўніка, то, калі ласка, ён перад вамі! — дзяўчына робіць рэверанс, працягвае руку.
Ты кі-раў-ні-ік? Хіба жарту-уеш?
Што — не выглядаю?
Адно тут пачынаю заўважаць — яна толькі на выгляд такая маладзенькая. Фактычна мы аднагодкі. I радасць у яе не зусім дзіцячая — гэта радасць вісельніка, які толькі што пазбегнуў шыбеніцы і ніяк не можа нацешыцца атрыманай свабодай і прадухіленай небяспекай.
Ліза Чапнік! — прадстаўляецца яна.— А падпольная клічка — панна Мрозовска!
Называй сябе паннай, барышняй, як хочаш, але для мяне ты назаўсёды застанешся Марусяй, так і ведай!
Зго-ода! — бліскае яна белымі зубкамі.
Гродзенская камсамолка Ліза Чапнік, яўрэйка па нацыянальнасці, перад ліквідацыяй гета ўцякла ў Беласток з дакументамі на польку і ўладкавалася сакратаркай у самога гаўляйтэра па сельскай гаспадарцы Беласточчыны. Пра свае перажыванні япа мне расказала потым, іх хапіла б на добры раман. А цяпер, гледзячы на хілабокае стварэнне, я дзіўлюся: як жа яна здолела вадзіць за нос гэткіх важных ды ўсясільных арыйцаў, варочаць та-кімі справамі.
Чаго мы тут стаім! — ускрыквае Ліза-Маруся.— Хадзем да мяне, там якраз і немцы-антыфашысты, якія бралі ад вашых партызан пісьмы і развозілі па Германіі ды дакументы вам кралі ў сваіх штабах!
Мо і той гаўляйтэр, з якім ты прыязджала з партфелем да бацькі, тут?
I ён! I інжынеры з камбіната два! I афіцэр з турмы! I Шадэ, што Вайцяхоўскаму бочкамі піва ў лес вазіў!.. Усяго шэсць чалавек! З імі якраз — таварышы з Беластоцкага абкома партыі і з Мінска!..
Як жа вам удалося застацца жывымі тут? Фашысты ж прачосвалі дамы перад адступленнем, усё палілі, разбуралі?!
А мы на нашай вуліцы паначаплялі дошчачак з надпісамі: «ТЫФУС!» Трое сутак прасядзелі ў бамбасховішчы! Ніхто да нас нават не заглянуў!
З недаверам ківаю галавой.
Хадзем! Некаторыя немцы дапамагалі, дапамагалі вам, а партызан яшчэ і ў вочы не бачылі! Яны іх уяўляюць сабе барадатымі, з паясамі!.. Пайшлі, прадстаўлю!
Давялося ісці.
2
Яшчэ больш нечаканую меў я сустрэчу ў Мінску, куды выклікалі мяне здаваць справаздачу.
Мінска як горада тады фактычна не існавала. Беларускі Штаб Партызанскага Руху размяшчаўся ў вёсцы Лошыца. Тысячы партызан жылі па хатах і гумнах навакольных вёсак. У адным гумне пасяліўся і я. На кожную дыверсію трэба было завесці асобны акт, кожную сутычку з немцамі дакладпа апісаць. Трэба было скласці спісы людзей — партызан, сувязных, прадажнікаў, скласці поўны рэестр зброі, запоўніць наградныя лісты — усё гэта заняло шмат часу, давялося пажыць там пару тыдняў.
Аднаго разу абедаю ў партызанскай сталовай. Ля акенца, адкуль грудастыя партызанкі падаюць страву нашаму брату, спіной да мяне тырчыць рослы хлапец і падлабуньваецца да кухарак, просіць дабаўкі. Па акцэнту пазнаю ў ім немца. Сярод партызан было некалькі соцень чужаземцаў, і я не звярнуў бы ўвагі і на гэтага, калі б не знаёмы голас. Немец паварочвае галаву, і я слупянею.
Перада мной стаіць штутгофскі Рыхард Шульман, чырвоны вінкель, камсамолец з Інстэнбурга.
— Ры-ыхард?
А-алекс? — амаль з жахам адступае партызан ды глядзіць на мяне.
Кідаемся абдымацца. Адскочым, паглядзім адзін на аднаго ды зноў абдымаемся. Яго загарэлы твар з прамым носам аж свеціцца ад радасці і шчасця. На новым англійскім мундзіры іскрыць серабро ды рознакаляровыя муаравыя стужкі медалёў.
У маёй галаве ніяк не змяшчаецца, што перада мной, вось тут, у Лошыцы,— немец са Штутгофа! Рыхард ведаў адно сваю мову, мне дзіўна слухаць з яго вуснаў руска-беларускую мешаніну ды назіраць, як у ім спалучаецца нямецкая саліднасць і акуратнасць з партызанскай зухаватасцю.
Што ты тут ро-обіш, Рыхард, як сюды ўмудрыўся тра-апіць?
Так жа, відаць, як і ты!
Даўно са Штутгофа?
Даўно-о!
Раптам мяне агортвае смяротная трывога:
Кажы, што ведаеш, пра майго брата!
Уладака? Жывы-ы!
Не хлусіш?
Жывы, напэўна!
Яго не павесілі, Рыхард, ты праўду кажаш?
— Бачыў яго месяцаў тры пасля тваіх уцёкаў! Ен выглядаў але фэст!
У горле маім застрае нейкі камяк, на вочы ціснуцца слёзы.
Праўда, праўда, супакойся! Уладак праляжаў з месяц у «рэвіры». Потым яму пачапілі на грудзі і плечы мішэнь і выпусцілі. Адправілі на цыгеляй да Адзі Мэркера...
Мішэнь гэтую з чорна-бела-чырвоных колаў памерам з талерку я ведаў. Як толькі вахману паказваўся падазроны рух ці грымаса такога арыштанта, салдат павінен быў страляць па ім без папярэджання. Зноў робіцца трывожна, але ўжо стараюся сябе ўзяць у рукі.
З-за мяне пацярпела шмат людзей? — пытаюся далікатна.
О-о, мэншэзкінд, усім дасталося, будзь пэўны! Каму семдзесят бізуноў адмераў Зялёнка, каму — пяцьдзесят, а капо Люкембах — сто атрымаў! Каму адразу і капут зрабілі!..
Капу-ут?
У Штутгоф прывезлі нейкага англічаніна. Гэта праўда, дапамагаў ён табе?
Нават не адразу разумею, аб чым рэч. Нарэшце ўспамінаю — таго, што банку галет даў вечарам і правёў да канала!
Рыхард, дык нас жа тады на падворку ніхто не бачыў, было цёмна! — хачу давесці сябру, бытта магу гэтым яшчэ вярнуць жыццё загінуўшаму чалавеку.
Жонка баўэра, сцерва, заўважыла вас. Днём заявіла ў гестапа. Зрэшты, падрабязнасцей не ведаю! Але ж ты — малайчына, так абдурыць тады ваху, допэрвэ-э-этэр!..
Адчуваю, як новы груз кладзецца на маё сумленне. Слухаць пахвалы сябра невыносна прыкра.
Дзе ты жывеш? — перабіваю яго.
Там. Ін гольцхлеў... Э-э-э, ін гумно! Я понімаю хорошё, а говорю плёхо, фэрфлгохтэ!
Давай дамовімся: ты будзеш па-свойму, а я па-свойму.
Гут, альзо...
Стоп! Пайшлі да майго гумна! Я прывёз харчоў — цэлага кабана, бяру тут толькі страву. Хадзем, пакармлю чым-небудзь лепшым, чым гэты пусты супчык-рататуйчык! Разлічуся за твае эль-блёнгіскія хлябы з апілкамі, якія ты даваў мне і Уладаку, памятаеш?
Го-о! — Рыхард штурхае мяне ў бок ды крычыць па-нямецку:— I трэба ж так спаткацца, Алекс!
Сябар пачынае апавядаць.
Пасля маіх уцёкаў некалькі месяцаў у Штутгофе нічога не мянялася, пакуль Гітлер не аб'явіў чарговую татальную мабілізацыю. У лагер прыбыла камісія ды стала вербаваць для фронту здаровых немцаў. Выбраных прывезлі пад Берлін і стварылі з іх новую дывізію. Каб салдаты потым не надта перабягалі на другі бок акопаў, іх апранулі ў мундзіры войск СС. Дывізію вышкалілі сяк-так ды накіравалі спешна на Усходні фронт.
Памятаеш Цымермана?
Садыста і бандыта з зялёным вінкелем і трыма жонкамі? «Блёкэльтэстэ» шостага блока? Да смерці не забуду!
Оо-у, ён загубіў не адзін дзесятак арыштантаў! Уяўляеш, гэты гомосэксуалістэн, калі мы прыбылі ў Беласток на станцыю, падлез да мяне і шэпча: «Давай уцякаць у лес! Алекс адгэтуль, ён тут у партызанах, пісаў брату!..» Не-е, не пабягу з табой, сука ты прадажная, пачакаю Мінска!
Бач, адумаўся! — дзіўлюся, успамінаючы свайго старшыню блока — тыпа з тыпаў!
О-оу, фэрфлюхтэ гомосэксуалістэн! Яны ўсе без прынцыпаў, так і глядзяць, дзе выгадна, я іх ведаю даўно!..
Халера яго бяры, Рыхард, давай далей!
Праехалі Беласток на дурх. На станцыі Валілы паравоз спыніўся браць ваду і Цымерман выскачыў!
Уцёк?! — жахнуўся я, успамінаючы раптам, як зімой лясныя рабочыя ў Каралёўскім лесе ля вузкакалейкі злавілі немца-вар'ята, які цвярдзіў толькі адно: «Партызан! Партызан!..» Няўжо гэта і быў ён?!.
...А мы прыбылі ў Мінск. Загналі вагоны на запаспы пуць. Стаім дзень, стаім два. Я падгаварыў яшчэ адзінаццаць чалавек. Набралі мы гранат, чэшскі кулямёт, паскідвалі шынялі, каб лягчэй было бегчы, і — ходу! Трое сутак лазілі па мінскіх лясах, і нідзе — ні душы, донэрвэтэр, кройнц унд сакрамэнт! Перамерзлі да смерці, згаладнелі, майн гот! Выбіліся з сілы, думалі — капут! Убачылі ў лесе будку. Заходзім, а ў ёй дзед нейкі. Я пад ногі яму кладу зброю і тлумачу, што не выйдзем з хаты, пакуль дзед не прывядзе партызан, і адразу засынаем мярцвецкім сном. Будзяць нас нарэшце лясныя хлопцы. Трапіў у брыгаду імя Ракасоўскага, паўгода ваяваў у ёй...
Ну і будзе ж нам пра што гаварыць! — думаю ўслых аб асалодзе, якая нас чакае; столькі маем успомніць! Заўтра адпраўля-юць нас у Маскву...— вінавата кідае сябар.
Ужо-о?!
Учора выдалі новае адзенне.— Тут Рыхард без запінкі і нават без акцэнту, чыста па-нашаму ды з пачуццём мацюкаецца: — Нейкі сабака ў мяне спёр шынель!..
А ты думаў, толькі табе фарсіць? — рагачу я.
Цэлую ноч мы з ім успамінаем свае прыгоды, дзелімся ўражаннямі.
Раніцой са штаба да гумен падаюць з дзесяць магутных «студэбекераў». З паўтысячы немцаў, французаў, бельгійцаў, якія партызанілі ў Беларусі, запаўняюць машыны. У адзін кузаў падсаджваю я і свайго Рыхарда. Праводжу з зайздрасцю: сам-то яшчэ ў Маскве не быў.
3
Рабіць няма чаго, і ў першыя суткі пасля злучэння высыпаем мы на страшайскую вуліцу ды дзівімся.
Ля шымановага гумна былыя паліцаі пад канвоем рыхтуюць; лагер для ваеннапалонных.
На захад імчаць касякі штурмавікоў са сваім смерцяносным ладункам па-ранейшаму, але ўжо цяпер баі так далёка, што выбухі чуваць толькі ноччу.
Па тракту ўздымаюць пыл танкі, прыкрытыя брызентам «кацюшы», цягачы валакуць сотні даўгаствольных гармат...
Побач са мной у маўклівым захапленні стаіць некалькі партызан. Усе мы думаем, што са сваёй слабенькай зброяй у параўнанні з гэтай сілай мы былі вартыя жалю.
Галё, хлопча! — кідае мне маладзенькі лейтэнанцік з юркага «віліса».— Хадзі, хадзі сюды!
Шафёр раптоўна спыняе машыну, і юнакоў-афіцэраў у адкрытым кузаве здорава кідае ўперад. Яны бяспечна, як турысты, рагочуць.
Падыходжу да таго, каторы мяне клікаў.
Пакажы, пакажы, якой маркі?
Я і не згледзеўся, як ён спрытна зняў з маёй шыі бінокль, і вось Марусін падарунак ужо ў яго на грудзях гойдаецца.
Вася, паехалі! — кідае шафёру.
Машына рванулася.
Ха-ха-ха-ха! — нясецца з «віліса» здаволены смех.
Секану па калёсах з аўтамата зараз! — першы прытомнее Папроцкі ды кідаецца да хаты.
Іншыя таксама бягуць за зброяй, але «віліс» ужо далёка.
I трэба ж было выйсці на вуліцу з голымі рукамі. Афіцэры нас палічылі за вясковых дармаедаў, адкуль ім ведаць, што мы — партызаны.
Адставіць, хлопцы! — кажу я.— Бінокль ім яшчэ патрэбен, мне ён — ні к чаму...
Гэты выпадак дае мне адчуць на вопыце: цяпер я не той, кім быў. Мне сумна і чагосьці шкада.
4
Я сабраў атрад на могілках у Гарадку, каб урачыста пахаваць нашых хлопцаў, якіх папрывозілі з лесу. Частка партызан выстрайваецца над свежымі магіламі для салюта. Усё гатова. Чакаем толькі падвод з трунамі.
Нарэшце ў канцы вуліцы паказаліся і фурманкі.
З усіх мацярок самай нешчаслівай здаецца мне Храноўшчыха. У лясах загінулі адзін за адным яе муж і два сыны. За Шурку адчуваю сябе страшэнна вінаватым. Ох, каб можна было падысці да яе ды ва ўсім прызнацца. Толькі ж, калі даведаецца, што сын загінуў ад кулі сяброў, старой будзе цяжэй. Аднак усё роўна трэба беднай сказаць хоць пару слоў уцехі.
Мяне ўсяго разбірае страх, калі падумаю, што стану гаварыць і як буду глядзець ёй у вочы. Як бедная Храноўшчыха перажыве пахаванне апошняга сына?
Падводы спыняюцца перад варотамі. Адразу навокал іх збіраецца сотні дзве гарадоцкіх баб. Восем партызан разрываюць натоўп, становяцца па чатырох, нясуць да варот дзве труны. За імі чэпаюць згорбленыя бацькі Русіна Толіка і старая Янкевічыха.
Тым часам Храноўшчыха, пакуль хлопцы вернуцца за яе сынам, застаецца сядзець на возе і абдымае дамавіну. З другога боку за труну трымаецца нейкая старая. На хвіліну змаўкае натужлівае завыванне баб, перастаюць хліпаць насы.
— Як выкапалі ў Каралёўскім лесе майго Шурку, як гляну на яго, а ён, ах бо-ож, такі харо-ошы, нібы сёння пахаваны! — у мёртвай цішы расказвае з напевам, бытта хваліцца, Храноўшчыха.
I валасы, і цела свежае ды цалюткае, і скура, а адзенне — хоць зара, дальбо, надзявай!
У балоце ляжаў, мусіць! — сцвярджае сяброўка.— А я свайго адкапала на двары турмы ў Беластоку. Стораж паказаў, дзе яго тады завалілі. Пазнала па пінжаку. Але цела не было. Косці толькі засталіся, і тыя моцна зрошчаныя, ды крыху валасоў...— разважліва і без ценю жалю кажа яна.
З натоўпу выходзіць да іх трэцяя маршчыністая кабеціна, абапіраецца на дошкі воза.
А я свайго вырашыла не даставаць! — уключаецца яна ў размову.— Не хачу яго выкопваць, бо тады трэба рваць на кавалкі ды раскідваць іншых,— кажа яна, поўная спакою ад таго, што толькі яна мае права гэта вырашаць.— Ён там пад самым нізам. Няхай разам з усімі і ляжыць сабе...
Не магу вытрываць.
Тут ужо плакана і пераплакана, і цяпер ніякія словы не патрэбны, як не патрэбны і мае пакаянні. Не адважваюся парушаць святую гутарку мацярок.
Вяртаюся да сваіх яшчэ з большым цяжарам на сэрцы.
5
Некалькі тыдняў жыву дома.
Немцы з будынкаў вывезлі ўсё, што маглі. Бацькі пакрысе сваю маёмасць звалаклі — людзі пааддавалі. Дабра хапіла, каб запоўніць адно бакоўку, тут мы з бацькамі ўтраіх і жывём. У астатніх пакоях памясцілася дзесяткаў два чыгуначных рабочых, якія перашывалі каляю з нямецкай шырыні на нашу.
Заходжу чагосьці ў адзін з пакояў. Хлопцы і дзяўчаты якраз сядзяць на саломе і абедаюць. Дзве дзяўчыны выпускаюць з рук лыжкі і пырскаюць.
Вы чаго? — насцярожана пытаюся я.
А мы вас бачылі ў Каўнянах! — хваліцца адна.— Ля кузні, памятаеце?
Іншая дадае:
Я яшчэ тады сказала: «Які малады і файны немец!..»
Яны зноў пырскаюць.
Аднак мне не весела. Там загінуў зусім нявінны чалавек і сувязны. Гэтыя сабе хіхікаюць, а, мажліва, сярод тых унь, што насцярожана глядзяць з-пад сцяны - брат, альбо сястра, ці нават — жонка няшчаснага!
Не знаходжу сабе месца дома. Абедаючы за сталом, бытта між іншым, кідаю:
Трэба з'ездзіць роварам у Меляшкі!
Маці ўстаўляе:
— А тых, сынок, траіх, каторых некалі забралі за стрэлку ў Валілах, немцы такі пазабівалі! На яўрэйскіх могілках у Гарадку, дзе папоўскіх пастралялі!..
Нікому ў Страшаве я не прызнаваўся, што стрэлку ўзарваў я, але мацярынскае сэрца гэта адчула адразу. Яна і цяпер трывожыцца з-за гэтага не менш за мяне.
У Меляшкі ўжо не еду. Вычысціў да бляску веласіпед ды качу ў Гарадок. I самай дальняй дарогай — шашой.
6
Відаць, каб на шашы Ваўкавыск — Беласток не высыхала кроў, то дарога гэтая даўно заплыла б ёю.
Нашы дзяды дарогу гэтую прасяклі праз пушчу і пакрылі брукам у 1905 годзе, калі губернатарам на Гродзеншчыне быў яшчэ славуты Сталыпін.
У першую сусветную вайну па ёй адступалі ды наступалі рускія і кайзераўскія арміі, густа ўсцілаючы шлях трупамі.
Сюдой ішлі на Варшаву, а потым вярталіся ў 1920-м бальшавікі ды гэтаксама пакідалі магілы, магілы, магілы...
Аднак найбольш яна крывавіла і была ўслана целамі ў чэрвені — ліпені 1941-га, калі нашы адступалі, а іх з паветра расстрэльвалі з бартавых гармат і кулямётаў ды на галовы проста са скрыняў высыпалі тысячы крылатых супрацьпяхотных гранат, якія падскоквалі ад зямлі, рваліся ў паветры ды паражалі ў вялізным радыусе ўсё жывое.
Потым немцы павялі на захад палонных, і спецыяльныя брыгады рабочых ледзь паспявалі прысыпаць у кюветах дастраляных фашыстамі абяссіленых байцоў.
Сюдой гестапаўцы везлі нас, шэсцьдзесят чалавек, у Беласток, і большасць з тых людзей бачылі вось гэтыя родныя сілуэты з кузаваў машын апошні раз у жыцці.
Затым тысячы яўрэяў пакрывалі яе асфальтам, уздоўж палатна ўстанаўлівалі бетонныя слупікі. Калі ж асфальт скончылі і слупікі пабялілі ды пранумаравалі, усіх яўрэяў парасстрэльвалі.
Папоўзалі на жыватах па ёй, нанюхаліся гудрону і мы, партызаны.
Зараз у кюветах валяюцца толькі паламаныя дошкі, пагібаныя гільзы снарадаў рознага калібру, вайсковае шмаццё, званчакі калёс, ззяюць варонкі ды часамі бялеюць чалавечыя косці. Але і гэта ўсё заносіць ужо пакрысе пяском, зарастае травой.
Цяпер гэты шлях — нібы жалобная лента цягнецца ўдалечыню аж да гарызонта, а паабапал мірна і спакойна млее малады хвойнічак. Ціха і спакойна, толькі ляніва пралятаюць растлусцелыя вароны, цяжка апускаюцца на безыменныя курганчыкі брацкіх магіл. Чорт на яго, ужо нават не заўсёды разбярэш, каторы курган з якой вайны.
Курганоў у нас незлічоная колькасць: уся Гродзеншчына ўсеяна імі. Што ж, гэта старажытны славянскі край, а яго гарады — Ваўкавыск, Гродна, Слонім ды Навагрудак — аснаваны раней за Маскву. Некаторыя кажуць, што мой край таму называецца Беларуссю, бо ён застаўся некалі адзінай «белай» плямкай на Русі, куды не дайшлі татары. Магчыма, гэта і праўда. Аднак потым якая б вайна ні праходзіла ў Цэнтральнай Еўропе, яна вогненным смерчам перакатвалася па гарадах ды сёлах маёй радзімы. Селішчы ледзь паспявалі адбудоўвацца — мо таму яны і не надта багатыя!..
Курганы гэтыя не прайшлі для нас дарма. Людзі, чые косці тлеюць пад імі, вучылі беларусаў самастойнасці, цвёрдасці і ўпартасці. У нас так мала знайшлося здраднікаў, што фашысты з беларусаў не змаглі стварыць ніводнай вайсковай часці, а нямногіх адшчапенцаў, якія пайшлі ў паліцаі, мой народ закляйміў ганебным словам бобік.
Затое ў лясах нашых было ледзь не паўмільёна партызан.
Ніхто не панёс такіх страт у вайну. Пройдуць дзесяцігоддзі, але гераічная гібель кожнага чацвёртага беларуса будзе служыць вечным помнікам і напамінаннем нашчадкам.
Еду сабе па шашы і гэтак разважаю.
У мяне ўжо ные спіна. Пачуўшы пад коламі ліпкі асфальт, выпростваюся, уздыхаю, складваю рукі на грудзях ды кручу педалі, не трымаючыся за руль.
Чую, ззаду шуршыць машына, але абганяць мяне не спяшае. Там апладзіруюць. Азіраюся. У кузаве — поўна вайсковых. Успамінаецца Марусін бінокль, хочацца адыграцца. Вымаю з кабуры пісталет, страляю ў бліжэйшы слупок.
Чок! — у цэнтры белага фону з'яўляецца цёмная пляміна.
Чок! — другая. Чок! — трэцяя! Чок!..
Шафёр далей не спяшаецца мяне абагнаць. Вайсковыя глядзяць з цікавасцю, як у цырку.
Што-што, а страляць з пісталета я ўмею. I веласіпед пада мной вайсковы, трафейны «Дуркоп» — лёгкі і моцны, з доўгай рамай. Спакойна кручу педалі, перазараджаю пісталет ды па чарзе цяпер, акуратна ў цэнтры, значу кожны слупок, не марнуючы ні аднаго па-трона.
— Брава-а! — крычаць ззаду.
Але мне гэта забава раптоўна напрыкрала. З дзяцінства не злажу з веласіпеда. У вайну перавёў не адну тысячу патронаў — было б якраз дзіўна, каб не навучыўся страляць. Мяне агортвае трывога і неспакой: куды, куды еду? Чаго?
Ну, з'езджу ў Гарадок — і што? Куды падзецца, што рабіць?
Што ні кажы, вайна кепска ўплывае на псіхіку чалавека. I хоць мы ваявалі ў імя міру ды будаўніцтва, але за гэты час разбуралі, забівалі... Не так хутка перастроіцца чалавеку...
Праўда, я спрабаваў заняцца ўжо справай. Яшчэ ў Мінску, у штабе, вербавалі партызан для адной работы. Трэба было на ёй быць кемлівым, увесь час паспытваць небяспеку і несці вялікую адказнасць. Аднак работа здалася мне рамантычнай ды вартай таго, каб рызыкнуць. Пачынаю апавядаць біяграфію, даходжу да Штутгофа, і... мяне адхіляюць. Як некалі ў Гута-Міхаліне, даюць зразумець, што я — з плямай і маё прабыванне і ўцёкі з лагера смерці не заслуга, а — віна.
7
У Гарадку спатыкаю Філімончыка.
Гэта — ты? — пацірае рукі.— Пара-адак!
Як бачыш, я!
Куды ўладкаваўся?
Яшчэ безработны.
Няўжо-о?! — абураецца ён.— I так сабе блытаешся?
Уяві сабе!
То ідзі да нас загадчыкам склада! Мне патрэбен ён да зарэзу! Будзеш жыць — во!
Я маўчу.
Стаім і маўчым абодва.
У мяне ёсць лячэбны спірт! — хваліцца ён, бытта немаведама якой весткай.— У медыкаў дастаў, пара-адак!
Навошта ён табе?
Палечымся! I «вспомним былые походы»!..
Былы камандзір атрада працуе тут дырэктарам рэстарана, а жанчыны, якіх я калісьці перадаў яму,— кухаркамі, афіцыянткамі.
Яны ўжо гладкія, белыя — не пазнаць.
Філімончык пайшоў у партызаны амаль з першых дзён вайны, і непрыемныя моманты, ці сустрэчы, альбо ўспаміны, як у мяне, мусяць быць і ў яго, але з Філімончыка — нібы з гуся вада. Упэўнены карычневы карак. Здаволеныя, бытта бакі футбольнага мяча, шчокі. Тое самае, што і ў лесе, крыўлянне...
Ёсць жа на свеце людзі, якія ўсё жыццё праводзяць гэтак павярхоўна!
Дырэктар ловіць маю руку:
Пайшлі, пайшлі, дзяўчаты там ужо і закусь нарыхтавалі недзе, і будзе пара-адак!
Куды ты мяне клічаш?
А што? Ведаеш, як будзеш жыць і купацца ў масле ў нас на пасадзе загсклада! Каму, калі не нам, ісці на такія пасады: цёплая, даходная — завошта ж мы з табой кроў пралівалі, з фашыстамі змагаліся?!. Стой, куды ты?!.
Будзь здароў, Валя!
З Гарадка кручу ў Бялявічы, да дзядзькоў. Іх у мяне два, і ў кожнага гурба малышоў. Застаю толькі пляменнікаў. Чаго малым хочацца? Паглядзець, вядома, як страляюць.
На сцяне дзядзькавага гумна намалявана кола. Мацерыны браты яшчэ пры Польшчы вучыліся тут страляць, а старыя дзірачкі ад куляў усё дзяцінства выклікалі ў мяне дрыжыкі.
Абкружаны пляменнікамі, пачынаю садзіць на бярвеннях новыя дзіркі.
Бах! Бах! Бах!..— толькі разлятаюцца ва ўсе бакі ад гумна куры.
У сваякоў стаіць на кватэры нейкі афіцэр інтэнданцкай службы. Пажылы чалавек не вытрымлівае пальбы, выбягае на двор.
— Не абрыдла табе яшчэ, дурань? — нападае ён на мяне.—Не? То ідзі унь туды, да іх! — паказвае на гасцінец, па якім рухаюцца запыленыя батальёны рэзерваў.— Любы з табой памяняецца!
«Чорт вазьмі, ён жа мае рацыю! — раптам спахопліваюся.— Ён сказаў менавіта тое, што даўно наспявала на душы ў мяне!»
Я накіроўваюся ў ваенкамат.
1961-1978
г. Гродна