- Навошта ж табе, такому сур’ёзнаму, гэткі клопат?
- Работа такая. Агенцтва “Нерэалізаваныя шанцы’. “Нявыкарыстаныя магчымасці”, каб лепш зразумеў. Карадей, апельсін
- гэта бульбіна з тоўстай аранжавай лушпінай, якую зручней здымаць рукамі, а не нажом.
- Я табе нешта павінен плаціць?
- Прывучылі вас там. Заплаціў ужо. Карадей, апельсін - гэта яблык, які падзелены па дольках да таго, як ты за яго ўзяўся.
- Дык хто каму патрэбны?
- Не зразумеў?! Я табе, канечне! Жыццё чалавечае - праца цяжкая. І калі на нуль выйшаў - лічы, што адолеў яго паспяхова. Занесла не туды, разгубіўся, напартачыў, празяваў - перайграць можна. Узнёсся пры жыцці, вышэй за яго стаў - можа, нават у такім “агенцтве”, як я, з такімі мудакамі, як ты, базарыць будзеш. Не ў тым сэнсе, што пасты-споведзі, малітвы-намазы, хоць і гэта дысцыплінуе. Карадей, як апельсін: той жа зямны шар, толькі ў сто мільёнаў разоў меншы.
- І як ты паспяваеш з усімі намі прадавадь?
- Лічы, што мяне можа быць столькі копій, колькі спатрэбіцца. І кожны з кожным яго мовай размаўляе. Карадей, апельсін - той жа кавун, але калі кінудь яго долу - не трэсне.
- І навошта я табе?
- Не ты - мне, а я табе, доўбня!
Сляпуча ўспыхнула яркае святло. Нічога, апроч святла. Металічным рэхам загрымеў голас агента “Нерэалізаваных магчымасцей”:
- Адказваць на мае пытанні выразна і дакладна! Ці засталіся на Зямлі незавершаныя справы?
- Дробязі ўсякія. Кавалак варанага мяса ў халадзільніку хіба
што.
- Ці хадеў бы перайграць жыццё?
- Няма сэнсу. Не. Да таго ж і прыйду.
- Ці няма шкадавання аб выпадках, калі бачыў, што твае паводзіны могудь нешта кардынальна змяніць, але так і не наважыўся на ўчынак?
- Не наважыўся, то і не трэба было. Не.
- Упэўнены?
- Зразумела, не, хоць ты мяне і доўбняй назваў.
- Я пракручу табе пару эпізодаў з твайго жыцця. На мой выбар. Яшчэ раз перажывеш-перагледзіш, а пасля вырашым, што з табой рабіць.
- І як ты здолееш пракруціць?
- Апельсін - той жа тэнісны мячык, але ядомы. Ну, назола.
ЭПІЗОД ПЕРШЫ
Мне дваццаць гадоў. Прышчаваты трэцякурснік, які ведае смак тытуню, гарэлкі і жанчыны. Толькі другое і трэцяе - заўсёды асобна, так склалася.
Электрычка метро; неабавязковы і няспешны візіт у процілеглы канец горада з інтэрната, які паспеў стадь родным домам; прымітыўная крыва-крыжовая чырвона-сіняя схема станцый; адлюстраванне ў шкле вагона ўласнага твару, якое выклікае прыкрасць, і ўласнай постаді, што выклікае ганарлівасць. Менавіта так, ганарлівасць.
Сарамлівасць мяжуе з развязнасцю. “Rus in urbe”, здаецца? Зрэшты, мы тэхнары, нас вучаць не таму. За плячыма пяць сесій, медыум, у бліжняй перспектыве - шостая. Красавік літасціва дазволіў скінуць зімовае паліто і апрануць вятроўку, але пакуль забараніў здымаць світэр. Стрыжаная, каб дагадзіць падпалкоўнікам ваеннай кафедры, галава загружана напалову - ідэальны стан для вырашэння любых праблем!
Ссівела-лысаваты мужчына ў чорных шнураваных чаравіках, шэрым палітоне, карычневым касцюме і ў белай з вузкімі жоўтымі палоскамі кашулі, з гадзіннікам “Луч” на чорным скураным раменьчыку. Разгадвае красворд у “Вячэрняй газеце”. Дзюбка алоўка
- на васемнаццатым пытанні: “старадаўняя руская чаша з ручкай”. Зрок - адзінка: зазіраю ў клетачкі. Шэсць літар. “Ендова!” Што за “ендова” - не ведаю і не бачыў, не нашанскае таму што. Але толькі “ендова”, з “кувшина” ці “кринки” ў крыжаванках не п^ць. Добра, сам разбярэцца. Няхай кожны грызе свой батон.
Жанчына, якая сядзідь побач з разгадчыкам, разглядае мяне. Даўнавата глядзіць - позірк быццам бы прыцёрся да майго аблічча. Не пільна, не назойліва. Не вывучае, не аналізуе. Толькі пазірае.
Мы знаёмыя, візаві? У мяне няма такіх знаёмых. Я - хлопец з вёскі. Ёй трыццаць-трыццаць пяць гадоў. Кола маіх знаёмцаў у сталіцы акрэслена канкрэтна: выкладчыцы, бібліятэкаркі, кватэрныя гаспадыні, персанал інтэрната. А ў вёсцы я пакуль ведаю па імёнах нават першакласнікаў.
У яе мяккія доўгія валасы, якія светлымі завіткамі сцякаюць на спіну і, падзеленыя плячамі, на грудзі. Гэткая Брыльска-Пугачова! Шырокія, цёплыя, разумныя вочы не выяўляюць, а канстатуюць адзіноцтва і жаданне пазбавідца ад яго.
Такая жанчына не можа быць адзінокай - занадта ненатуральна. Хіба што часам яна сама гэтага пажадае. Але не сёння. Магчыма, яна разышлася са сваім выбраннікам. Так, менавіта “выбраннікам”. Яна сама выбірае.
Муж, гуж, вуж - словы якія блазенскія! Няма ў яе мужа і дзяцей няма. Іначай чаму пальчыкі гладкія, пялегаваныя, а пазногцікі доўгія, лакіраваныя? А дзе ваша гаспадарчая торба, мадам? У вас толькі маленькая касметычка.
Такая жанчына выбірае сама. Але заўсёды рызыкуе тым, што выбраннік праігнаруе выбар. Ці возьме толькі ласы кавалак. І адмовіцца, калі ласае прыесца. Ён, здаецца, адмовіўся. Не, напрямую такім жанчынам не адмаўляюць: ён доўга лавіраваў паміж крыгамі жыццёвых абставін і ўрэшце прапанаваў заведама непрымальныя ўмовы. Т ак яно і было.
.Яна не вабідь і не прапануе сябе - толькі інфармуе.
Я вольны ад абавязкаў і маралі. У мяне ёсць час і нават нейкія грошы. Што перашкаджае? Шкарпэткі, якія не мяняў з тыдзень?
.Дзверы вагона адчыняюцца, і я зноў выходжу, каб вырашадь неабавязковыя і няспешныя пытанні.
А яна зноў ад’язджае назаўсёды.
ЭПІЗОД ДРУГІ
Мне сорак гадоў. Лысаваты мужчына, кіраўнік невялікага падраздзялення на адным са шматлікіх прадпрыемстваў. Чалавек, які ведае кошт жаночай любові і мужчынскай дружбе. Так склалася: няма мужчынскай любові і жаночай дружбы.
Тралейбусны прыпынак; адчуванне стомленай задяволенасці ад выкананай праграмы-мінімум; да дома з паўгадзіны хады і столькі ж язды з улікам чакання транспарту.
Камерцыйныя кіёскі з таварам хуткага абарачэння і гарантаванага збыту. Як там у Маркса: “грошы-тавар-навар”?
Шкло “Саюздруку’ адлюстроўвае коратка пастрыжаную галаву і загарэлы твар. Ліпень пераканаў, што майка без рукавоў - той самы кампраміс на мяжы сацыяльнага статусу і фізічнага камфорту.
Трыццацігадовы п’янавата-нахабны халабай ходзіць з адкаркаванай і адпітай ім бутэлькай піва - назойліва прапануе яе дапідь усім запар. Ты не там банкуеш, хлопча, вярніся ў рэальнасць!
Каб пазбегнудь кантакта з трыццацігадовым, сам бяру піва.
.Стокілаграмовая цётухна вызваляе ценявое месца ў прыпыначным павільёне, бо імкнецца запоўніць сабой прастору “двадцадь дзевятага”. Ляці, ластаўка цяжкахвостая.
- Не падкажаде, як праехадь да гарадскога вадасховішча?
Студэнтачка, а можа, абітурыентачка; гадкоў васемнаццаць- двадцадь; закамуфліраваныя прышчыкі. Зрок - адзінка. У напаўраскрытым пакеце - набор для паўнацэннага адпачынку: ад шырокага ручніка да бутэлечкі прахаладжальнага напою.
У яе цёмныя кароткія валасы, сціплая ўсмешка, мяккі, адначасова ўпэўнены і трошкі мітуслівы голас. Гэткая Алсу-Лаліта!
.Не ведае, дзе гарадское вадасховішча? “Rus in urbe”. А дзе ж кавалер, мадэмуазэль? Пасварыліся ці займець не паспела? А я хто для яе - “папік”?
Падрабязна і ветліва, як заведзена ў нашым горадзе, тлумачу студэнтачцы, на чым ехаць і дзе выйсці.
Гэта мой горад - заўважаю на прыпынку знаёмага журналіста, прашу прабачэння ў мадэмуазэлі, падыходжу да яго. Прапаную пачаставацца маім півам. Ён адмаўляецца. А як жа - кожны доідь сваю цёлку!
Пад’язджае “трыццаць сёмы”. Пляскаю па плячы знаёмага і чую галасок студэнткі: “Да пабачэння!”
Трусы-сямейнікі - не самы гожы гардэроб для адпачынку з незнаёмай дзяўчынай на зялёнай траўды каля вадаёма. А мітусіцца не хочацца. Лянотна.
РАЗВЯЗКА
- І гэтыя эпізоды ты не захадеў бы перайграць?!
- Чаму не? Але ты не даў магчымасці, не папярэдзіў, нічога не змяніў.
- Твае праблемы. Трэба было ўдяміць, што ўсё залежыць ад цябе. Першы раз празяваў і другі - задрамаў. Я сваю работу закончыў. Цяпер ты і на самай справе памёр-памёр-памёр-памёр.
Меднае рэха ад голасу “агента” сціхае, святло гасне назаўсёды. Толькі марудна, вельмі марудна. Магчыма, канчаткова яно пагасне праз сто ці тысячу гадоў. Зрэшты, я ж казаў: тут - пазачассе. Ну, як той апельсін. Вы мяне зразумелі?
МУТАНТ
ПАДЛЕТКАВАЯ ФАНТАЗІЯ
Няма дзвюх ідэальна падобнъх істот у Сусвеце. Тое, што адрознівае іншых ад нас, выклікае раздражненне, а тое, што адрознівае нас ад іншых- комплексы.
Аўтар
АНТОН І МАМА
Антон Мутны пачуў паварот ключа ў замку, хуценька адключыў паяльнік і адчыніў фортку. Усё, канец рабоце: мама вярнулася - зараз пачнецца!
Маці працавала прыбіральшчыцай у трох месцах, а ў суботу рабіла генеральную прыборку “новым”, пасля якіх чамусьці заўсёды была ўзведзеная.
- Зноў усю кватэру задыміў!
Кватэрай іхні аднапакаёвы куточак, за які мама дзесяць гадоў “адмахала мятлой” у ЖЭСе, можна было называдь з вялікай надяжкай. Выразна і пранізліва Антон гэта зразумеў, калі разам з класам наведваў хворага Мітттку Шпакоўскага. Вось гэта кватэра! Тры чалавекі - тры пакоі. І ў Мішкі - свой пакой, куды нават яго бадька стукаецца, перш чым зайсці. Але ж, магчыма, прыколваўся. А яшчэ ў Мішкі - комп з усімі наваротамі. Сядзіць сабе Шпак, рэйнджэра па карцінках ганяе. Антону Мішка тады аддаў кучу коміксаў, якія збіраў раней. Ні маді яго, ні бадька - ні слова, ні паўслова: яго гаспадарка!
А ў Антона бадькі няма. Ну як “няма”? - ва ўсіх ёсць! Проста Антон ніколі яго не бачыў. Мама расказвала, што было некалькі лістоў ад бацькі (з арміі, а пасля - з Далёкага Усходу) і яго фотакартка, але ўсё згубілася, калі перяязджалі з маласямейкі. І імя па бацьку ў Антона было не па бацьку, а па дзеду, што памёр у тым годзе, калі Антон нарадзіўся, - Васільевіч.
- .У школу заходзіла. Класная сказала, што, калі хімію не пераздасі, - не перавядуць. Таму падручнік у вёску вазьмі. І паспрабуй не пераздаць! Лішні год на маёй шыі сядзець будзеш?!
Увогуле яна добрая, мама. Але “новыя” дастаюць дробязнымі прыдзіркамі і панскімі замашкамі. Затое пладяць добра - дзесяць баксаў за прыборку.
А з хіміяй і сапраўды праблема. Ну не прэ - хоць рэж! Фізіка - тут значна весялей. Фізіца Антона любіць і заўсёды тройку паставіць, нават калі ён не вельмі ўдала адказвае: ‘Ты, Антон, хлопец талковы. Шкада, што талент твой ад рук да галавы не даходзіць!” Ну чаму “не даходзідь”? Калі гэтую штуковіну сюды, тую да яе прысабачыць, а паралельна супрадіўленне ўтыркнуць - вожыку зразумела, што працаваць будзе! А наадварот зробіш - перамкне. Аднак прыгожа сказадь, як Шпак гаворыць, не атрымліваецца. Затое ён адвёртку ў руках нармальна трымадь не ўмее! А законы - ну што законы? Вунь фортка таксама па нейкім законе адчынена, толькі навошта ён патрэбны, калі і без яго любы яе адчынідь-прычыніць?!
- Антон, прычыні фортку - скразняк!
І “англічанка” хваліць: “Каб ты яшчэ не ленаваўся!” Антон і не лянуецца, але што можна вывучыць, калі, апроч падручніка, нічога няма? І на падручнік глядзець прыкра - нейкі казёл ім у тым годзе карыстаўся: лепшае, што з англійскай засвоіў - “фак” і “Рамштайн”. Здаецца, “Рамштайн” - і тое немцы. У школьнай бібліятэцы выбару ніякага, а ў гарадскую раз падышоў - і болей не хочацца: даведку прынясі, за білет запладі, і глядзяць як на чмо галімае.
Ды ну яе, тую школу! Заўтра нядзеля: на электрычку - і ў вёску. Т ам баба Ніна - у яе прэтэнзій ніякіх. Абы паеў-паспаў. А Антон ёй дапамагае: і вады прынясе, і коз на пашу завядзе, і бульбу праполе, і сена паварушыць. Калі трэба.
У Ажарцы (так вёска называецца)! Бо ўжо месяц праседзеў у пыльным горадзе, усе раз’ехаліся даўно. Адно дрэнна, што вадаёма прыстойнага ў Ажарцах няма: канавы і сажалка. Ды ў іх толькі малыя купаюцца!
АЖАРЦЫ
У вёсцы хораша. Т ам ніхто не абзывае Мутантам. Яны нават не ведаюць, што ў Антона такая мянушка ў школе. А калі Белагаловым хто назаве - дык так яно і ёсць.
Падстаў, каб стадь “Мутантам”, у Антона дастаткова. Светлыя валасы не тое каб мець нельга, а ўсё-ткі нячаста сустрэць можна. Хоць прамеліраваць “цэбар” - крута. Больш даставала гемангіёма на правай шчадэ памерам з донца кубачка. Куды твар схаваеш? - не ў масцы ж хадзіць! Таксама было што і хавадь: на правай назе замест пяці пальцаў чамусьці было чатыры. Ён усвядоміў гэтае лёсавызначальнае адрозненне ад сабе падобных яшчэ ў дзіцячым садку. Разумніда Ленка Фралова палічыла яго пальцы, а ўсе астатнія затым шмат разоў прымушалі яго здымаць сандалік і гольф, каб убачыць, што ўсё так і ёсць. І нейкі трыумфальны выраз з’яўляўся у кожнага, хто затым, нязграбна падцягнуўшы да твару ўласную нагу, пераконваўся, што ў яго столькі пальцаў, колькі і павінна быць.
Выхавацелька перапыняла дзіцячую цікаўнасць, але Антон неяк выпадкова падслухаў, як яна сама з нянькай абгаворвала яго чатыры пальчыкі. Мама пра гемангіёму меркавала так: “Доктар казаў, што дабраякасная. Можа, потым сама разыдзецца. А калі зрабідь аперацыю - шрамы застануцца. Ды і што гэта за трагедыя для мужыка?” А пра пальцы - яшчэ прасцей: “Ну і што? Табе ж імі дулю не паказваць!” Пра светлыя валасы Антон маме і не заікаўся пасля таго, як яна завяла яго да доктара і той сказаў: “Вочы нармальныя - значыцца, не альбінос”.
Аднак Мутантам Антон стаў нават не таму, а зноў жа праз разумнікаў. Мішка Шпак, калі даведаўся, што маді Антона родам з Гомельскай вобласці, пачаў называць яго Чарнобыльцам. І ледзь не вішчаў ад шчасця, калі са скарачэння прозвішча-імені (Мутны Антон) у яго свядомасці ўзнік Мутант.
А ў Ажарцах Мутных - кожны трэці, свая вёска. Вунь дзядзька Коля, мамін брат, - таксама Мутны. Свойскі ён чалавек, дзядзька: хочаш Колем называй, хочаш дзядзькам - нармальна рэагуе. У дзядзькі Колі сваё кафэ: “Тэрыторыя” называецца. А над кафэ спадарожнікавая антэна стаіць. І “Космас-TV” ловіць, і да Інтэрнэта падключана. Дзядзька Коля дыскатэкі ўвечары ладзідь, а ў офісе відак прадуе ледзь не з абеду - як управяцца па гаспадарцы з жонкай, цёткай Марынай. І на компе пагуляць можна. У офіс да Колі карыфаны заходзяць: надымяць, выпіваюць падіху. Участковы, Уладзімір Пятровіч, часам наведваецца. Коля так нахабненька пытаецца: “Сумнавата без бабы, Пятровіч?” А ўчастковы ўсміхаецца: “Што ў хаде сядзець? Народ у цябе, значыцца, і я тут быць павінен”. Выпіваць у офісе не перашкаджае, але сам адмаўляецца - спасылаецца на язву.
Антону дзядзька Коля неяк сказаў: “Калі хто на цябе што мяўкне, паведамі мне: я ім Кандагар учыню!” Ды ў вёсцы гэта і так ведаюць, але Антон не з тых, хто закладвае, няхай і за справу. Тым больш, што пры слове “Кандагар” твар у Колі робіцца каменным, а ў вачах з’яўляецца бездань.
А яшчэ дзядзька Коля магнітафон бабінны аддаў - “Маяк”. “Я яго калісьці ў школе на раённым конкурсе самадзейнасці выйграў. Здаецца, нешта ў схеме пыхнула, стужкапрацяжка цэлая і засцерагальнікі. Паспрабуй адрамантавадь. Даламаеш - туды яму і дарога. Т рэніруйся. Т абе ж фізіку пераздаваць трэба.” Дзядзька Коля і сам у школе не выдатнікам быў, але ў вёсцы да вучобы ставяцца прасцей: была б галава, а там, калі вучоны - вучыся, не - працуй, ні таго, ні другога не можаш - пі “чарніла” і хрумкай кільку ў тамаде.
Антон з дапамогай Колі прыдбаў паяльнік і тэстэр, адшукаў спалены кандэнсатар і (усё ж такі!) засцерагальнік, перапісаў найменні і цяпер чакаў, калі Коля з Гомеля прывязе гэтыя і іншыя патрэбныя дэталі. У Гомель Коля ездзіў рэгулярна: кампакты і касеты для кафэ паднаўляў. Чаго ж і на радыёбазар не зайсці? А прадукты яму з райцэнтра, з Драздовічаў, прадпрымальнікі прывозілі.
Во, яшчэ наконт пальцаў! Сяргей Блахін у тым годзе сабе ўказальны палец на руцэ сякерай адсек. У заклад на дваццаць тысяч. У гэтым годзе Сяргея ў вёсцы няма - у спецінтэрнат аддалі: бадька яго і раней з турмы не вылазіў, а маці правоў пазбавілі. Яно і лепш: круты гэты Сяргей, рэзкі. То стог падпаліць, то ў камору чужую залезе. Неяк коціка павесіў, выстаўляўся перад усімі. Але ж добра яму: які-ніякі бадька, а ёсць.
МАГНГГАФОН
Магнітафон, зразумела, быў адрамантаваны. Бабіны, якія даў дзядзька Коля, у большасці размагніціліся. Аднак некаторыя аказаліся спраўныя. Цяпер Антон хацеў зрабіць сваю фанатэку - перакатаць зборнік саунд-трэкаў з “Сігма-радыё”. “Сігма-радыё” Антон лавіў з бабулінага прыёмніка “Альпініст’, у які яшчэ вясной удалося ўтуліць плату, што дазваляла ўспрымаць FM-частоты. Бабуля была супраць таго, каб Антон збіваў “Альпініст’ з беларускага радыё, але ён так акуратна і своечасова ставіў яго на месца і на тую ж хвалю, што ўрэшце яна прымірылася. Яшчэ бабуля не любіла, калі “дарэмна” марнавалася электраэнергія. На шчасце, яе разуменне эканоміі распаўсюджвалася на лямпачкі і тэлевізар і не тычылася ні паяльніка, ні магнітафона, ні прыёмніка.
Сягоння Антон перакатваў з “Альпініста” на “Маяк” кампазіцыі гурта “Каралеўства блазнаў”. Дыск “Блазнаў” ішоў судэльна і без рэкламы, таму Антон пайшоў вячэрадь, як толькі бабуля паклікала.
.Запіс напачатку быў дастаткова чысты. А як інакш: ён жа паставіў два фільтры на “Маяку’! Аднак ужо на трэцяй песні пайшоў няўдямны глюк: пад барытоны “Блазнаў” падслаілася нейкае верашчанне. Прыкрасць Антона знікла, калі ён здагадаўся пераключыць хуткасць з “дзевятнадцаді” на “чатыры”. Цяпер “Блазны” мыкалі, як калгасныя бугаі, а зверху іх пісклявым фальцэтам гучаў дзідячы голас.
ПАВЕДАМЛЕННЕ
Паведамленне, а інакш і нельга было назваць тое, што гучала, тычылася відавочна не Антона:
“Увага ўсім флаерам! Праз два энглы - пасадка. Шосты так і не выйшаў на аператыўную сувязь - хутчэй за ўсё згарэў, калі ўваходзіў у азонавы слой. Ніколі нельга давярадь аноферам, ганьбе Латыкруста! Дарэмна Ліга Планеты навязала іх нам! Я іх за мурэфаў не лічу! Апошняя інфармацыя - не для запамінання. Наасфера Эорты занадта вялікая, давядзецца абмежявадца любой заселенай зонай. Мяркую, гэтага будзе дастаткова для разведкі і ўзяцця проб, астатняе
- не наша задача. Грузавы модуль прыляціць праз шэсць энглаў пасля пасадкі флаераў. Рэконам праінструктавадь мілтаў аб правілах бяспекі ва ўмовах Эорты. Наступнае паведамленне, апроч аператыўнай сувязі, - праз дванаццаць гапаў”.
Антон праслухаў паведамленне некалькі разоў. Ён не мог зразумець, адкуль яно прыйшло. Было вядома, што ў раёне нейкі энтузіяст змайстраваў вышку і круціць з касет фільмы па восьмым канале. Без грошай! Але пры чым тут тэлебачанне, гэта ж радыё, FM- хвалі. І пачутае не было падобным на розыгрыш ці на частку перадачы, што выпадкова наклалася на запіс.
Антону не было з кім параіцца. Бабуля падумала б, што ён жартуе, і адмахнулася б, а дзядзька Коля быў у сваім кафэ: і яго сюды не прывядзеш, і “Маяк” туды не пацягнеш.
НАЗАЎТРА
Назаўтра трэба было ісці абіраць калгасныя парэчкі. Старшыня Шыганцоў за дзень работы дазваляў набрадь сабе тры літры і яшчэ абяцаў нешта заплаціць. Праўда, увосень, не раней. Ну нічога, бабуля атрымае.
Антон, памахваючы пластмасавым вядзерцам, ішоў па пыльнай прасёлкавай дарозе да калгаснага саду. На харкаўскім трактары ганарыста пратарахцеў фермер Прахарэнка, былы аграном. Напэўна, зноў на сваю грэчку паехаў.
.Сонца пякло ўсё мадней - давялося скінудь майку. Збіраць ягады можна было запар (усё адно на вінзавод у Драздовічы здавадь), але да нормы, якую ўстанавіў старшыня, было вой як далёка! Хітрун
Лёшка Ежнавец ужо набраў адно вядро сабе і аднёс, паставіў пад кусцік. “Учотчык” дзед Міхал зрабіў выгляд, што нічога не заўважыў: яшчэ б - яны з Лёшкавым дзедам разам цаліну аралі!
- Ну што, хлопцы, на сёння ўсё? - для праформы спытаўся дзед Міхал. - Падносьце, што ў каго засталося, да прычэпа і будзем разыходзіцца. Вам час абедаць, а я пайду сена паварушу.
Ніхто нічога высыпаць і не збіраўся: тры літры, пяць літраў - якая розніда! Можна ісці дахаты. Антон па ўласнай бесталковасці толькі што апаражніў сваё вядзерца ў паўпрычэп, што стаяў на полі.
- Ты, Белагаловы, можаш застадца і набрадь. Ці ў лес па чарніды схадзі, каб пустое вядро праз усю вёску не несці. З прычэпа дадь не магу: я - чалавек дзяржаўны. Прабач, усё палічана. Я ж некалі рэвізорам рабіў.
Хлопцы быццам і не чулі нічога, быццам не разам прыйшлі, быццам не пякліся побач паўдня пад ліпеньскім сонцам! Сабраліся і пайшлі. І Ежнавец - з двума вёдрамі. І дзед Міхал, рэвізор хрэнаў, паклыпаў следам. Ведаў, што не палезе гарадскі з прычэпа награбаць!
Антон, нячэсна кінуты сябрукамі, дачакаўся, пакуль усе выйшлі на дарогу, а затым выпусціў з рук вядзерца, рэзка сеў, ледзь не ўпаў, на зямлю і заплакаў.
ПАЧАЛОСЯ
Аднак трэба было нешта рабіць. Антон узняўся, узяў у рукі вядзерца і пайшоў у лес па чарніцы. Чарніц у гэтым годзе багата, але на ўзлеску іх збіралі ўсе, каму не лянота, - давялося прайсці глыбей у лес. Донца ўжо было закрытае, калі пачалося. Дзесьці ў сінім небе нешта загуло, ледзь не засвістала, затым ясны дзень азарыла ўспышка, снарядам праляцела нешта бліскучае. І нарэшце пляснулася.
Антон пайшоў на гук і праз пару хвілін пад вузлаватым грабам заўважыў серабрыста-бліскучую капсулу, падобную на зменшаную сіласную вежу. Ён асцярожна падышоў да капсулы і крануў гладкую паверхню. Адна з вонкавых пласцін зрушылася, нібы схавалася, і адкрыла лючок. Антон перагнуўся цераз рабро лючка і ўбачыў панэль, што ўспыхвала то трохвугольнікамі, то ромбікамі, то яшчэ нейкімі больш мудрагелістымі шматкутнікамі. Ён прыклаў палец да аднаго з ромбікаў і пачуў верашчанне, ад якога падскочыў. Супакоіўшыся, яшчэ панаціскаў ромбікі і трохвугольнікі, і верашчанне перайшло ў высокі дзідячы голас: “Я - шосты флаер. Пры ўваходзе ў стратасферу
згарэлі віндынгі матора. Скідваю пілатуемыя капсулы. Я - шосты.” І
- па крузе.
Антон зазірнуў у глыбіню капсулы і заўважыў там касдюм астранаўта: камбінезон, зроблены нібыта з пакамечанай фольгі, з вялікай прамавугольнай пласцінай-пультам пасярод грудзей і дзвюма меншымі - на рукавах; шлемафон з раструбам да шыі і наплечнікамі; танюсенькія высокія боцікі; пальчаткі з крагамі да локдяў. Відавочна было, што “шосты” скінуў капсулу да таго, як пілот ўвайшоў у яе. Як іх там - “аноферы”?
Камбінезон быў трохі вялікі, але Антон рызыкнуў яго прымерыць і не памыліўся: касцюм сціскаўся, пакуль не прылёг да цела. Боцікі былі вузенькія, але свабодна расцягваліся. Пальчаткі зліліся з камбінезонам, нават шва не бачна. Адна бяда, што на чатыры пальцы разлічаны - давялося безыменны і мезенец разам трымадь. Раструб шлема аблёг шыю і плечы, і, хоць у шлеме адсутнічалі прарэзы для вачэй, можна было бачыць усё. Толькі ў сіняватым адценні. Антон пашнарыў левай рукой па пульце на правай, правай - па пульце на левай, затым - па нагруднай панэлі.
Магчымасці камбінезона калі і не перавышалі палёт фантазіі праграмістаў камп^тэрных гульняў, то па меншай меры былі да яго набліжаныя. Рэгуліроўка зроку дазваляла бачыць мураша, які цягнуў трэску метраў за сто, і зоркі пры дзённым святле. У шлемафоне можна было чудь усё, што адбывалася на адлегласці не менш за паўкіламетра, выбіраць любы гук і вылучаць яго з шумавога фону. Настройка слыхавых якасцяў камбеза дазволіла Антону пачуць знаёмае верашчанне, якое пасля аптымізацыі аказалася камандай: “. на паўночным ускрайку Ажарцоў. Усім надзець дэф-касцюмы - іанізацыя Эорты перавышае норму. Выклікаю шостага! Праз два гапы ўсім сабрадца на паўночным ускрайку Ажарцоў. Усім надзець дэф- касцюмы - іанізацыя атмасферы перавышае норму. Выклікаю шостага! Праз два гапы ўсім сабрадца.”
Прызначэнне некаторых сектараў на панэлях Антон так і не зразумеў: хутчэй за ўсё яны тычыліся тых органаў пачуццяў, якіх у зямлян не было. Пульты на рукавах дубліравалі асноўныя функцыі нагруднага, які аказаўся здымным. Навобмацак ён быў гнуткі і нечым падобны на агульны сшытак, але без пераплёту. Антон сцягнуў пульт і больш дбайна папрадаваў з ім.
Экран пульта паказаў план мясцовасці. Падобны план вісеў на сцяне ў сельсавеце, куды бабуля хадзіла прасіць, каб нарэшце прывезлі газ. Але тут змяняўся і маштаб. На плане былі бачныя пяць чырвоных васьмікутнікаў, што месціліся за вёскай у полі, якое ў калгасе называлі “Чацвёртым”. Пасля факусіроўкі на азначаным сектары ўгледзеў самога сябе - ярка-зялёную кропку. Астатняе выглядала бледнавата, але дастаткова выразна - нават бабуліну хату знайшоў.
Усё, з чым Антон сутыкнуўся за апошнія паўгадзіны, настолькі напамінала сон, што ён не сумняваўся - так яно і ёсць. Не збівала з панталыку наяўнасць рэальных дэталяў - сон можа быць даволі рэальным. Яму даводзілася бачыць такія захапляльныя сны, дзе ён быў сапраўдным героем.
Антон выйшаў з лесу і амаль дайшоў да прасёлкавай дарогі, калі раптам успомніў, што забыў побач з капсулай вядзерца. “Бабуля заб’е!” Прыйшлося вярнуцца. Атрымадь ад бабулі “прачуханца” нават і ў сне не хацелася.
МУРЭФЫ
Камандзір першага флаера, ён жа і кіраўнік экспедыцыі, ледгер-рэкон Атэн, інструктаваў камандзіраў груп перад выхадам у Ажарцы:
- Вызначана: у вёсцы жывуць чатырыста трыццадь чатыры гуманоіды, дзвесце дванаццаць кароў, трыццадь два кані, трыста восемдзесят свіней, трынадцадь коз, семдзесят восем сабак, сорак тры каты, васемсот семдзесят курэй, двадцаць восем трусоў. Дакладнай інфармадыі па больш дробнай фауне няма. Дзікія жывёлы (ласі, кабаны, казулі, ваўкі, рысі, зайцы і іншыя) у вёсцы і наваколлі не з’яўляюцца; будуць хавадца і ад нас. Мы будзем працаваць з двума відамі: сабакамі і гуманоідамі. Першыя небяспечныя сваёй адвагай і адданасцю гаспадарам, другія з’яўляюцца дамінуючым на планеце відам і маюць ваяўнічы інтэлект. Неабходна ўплываць на функцыі мозга небяспечных прадстаўнікоў фауны: у сабак выклікадь пачуццё бяспекі, у гуманоідаў - пачуццё трывогі. Тады сабакі не будуць агрэсіўнымі, а гуманоідямі можна будзе кіраваць. Партатыўныя гізеры на флаерах дазволяць вам атрымлівадь неабходную энергію да прылёту грузавога модуля, на якім ёсць стацыянарны гізер. Дэф- касцюмы забяспечадь вашу фізічную недатыкальнасць, але паўтаруся яшчэ раз: здымаць іх можна выключна ва ўмовах загерметызаванага флаера. Для размовы з гуманоідамі трэба знізіць хуткасць мовы прыблізна ў чатыры разы: нашыя галасы будуць гучадь трохі вышэй, чым у эарцян, але тэмп мовы будзе адпавядадь хуткасці іх успрымання. Думкі гуманоідаў звычайна непразрыстыя, больш-менш дакладна яны выказваюць іх словамі.
Агульная задача: запаўненне грузавога модуля матэрыялам, неабходным Латыкрусту. Адведзены час да адлёту на базавы спейскрос - семдзесят энглаў. Задачы групам: Берсерк і Клаліт абыходзяць Ажарцы з захаду для правядзення разведкі наяўнасці канцэнтраваната металу. Група Кроста застаецца ахоўваць флаеры і блакіруе зону. Я са сваімі іду ў штаб Ажарцоў. Маім намеснікам прызначаю мілта Ахікана. Дадатковае паведамленне: на паўднёвым захадзе, непадялёк ад мяжы зоны, здзейсніла пасадку капсула шостага флаера. Сувязі з пілотам няма, аднак ён ужо ідзе ў напрамку вёскі. Ім зоймецца група Хабірта.
Падрабязнасці давяду рэконам індывідуальна, тактыка ўзаемадзеяння будзе карэкдіравацца аператыўна.
Голас Атэна раптам перастаў быць афіцыйна-выразным:
- Ну не люблю я гэтых анофераў! Навошта Ліга Планеты іх падсунула?! Яны няздольныя засвоідь, што адразу пасля пасадкі трэба аб’ядноўвацца ў каманду. Вырадкі! Іх нават мурэфамі назваць цяжка! Была б мая воля, я б выкінуў іх з Латыкруста!
Уцяміўшы, што вымавіў неналежнае, ледгер-рэкон паведаміў, што апошняя эмадыйная інфармацыя не падлягае запамінанню, і перайшоў да індывідуальнага інструктажу камандзіраў.
НАРАДА
Старшыня калгаса “40 гадоў Кастрычніка” Сяргей Дзмітрыевіч Шыганцоў праводзіў з галоўнымі спецыялістамі нараду. Асноўны ўпор ён рабіў на неабходнасць паспяховага завяршэння нарыхтоўкі сена і сянажнай масы, “устаўляў пістоны” галоўнаму інжынеру і галоўнаму механіку, якія, па сутнасці, цягнулі ўсю работу, і між справай звыкла лаяў раённае начальства.
Галоўны механік, двяттттяттіпятттгядовы Шурык Кавальчык, як баран, вылупіў вочы на Шыганцова, аднак у думках пазяхаў. Не змяніўся выраз яго твару, калі старшыня пачаў разносідь непасрэдна яго работнікаў за ўчарашнюю п’янку. А Сяргей Дзмітрыевіч абляяў Кавальчыка з галавы да ног (пры гэтым за кожнае грубае слова прасіў прабачэння ў адзінай прысутнай жанчыны - галоўнай бухгалтаркі) і сам жа яго апраўдаў: “Іншых людзей нам з Марса не прышлюць, трэба вучыцца прадаваць з гэтымі”.
Ужо былі дадзены распараджэнні брыгадам, размеркавана тэхніка, калі звыклы ход пасяджэння парушыўся: дзверы з лёгкім скрыпам адчыніліся.
У праёме стаяў невысокі чалавек з тонкімі нагамі і рукамі, галавой, падобнай на агурок, і ў серабрыстым камбінезоне.
- Зачыні дзверы, шпанюк, і выйдзі! Сёння не Новы год! - адпаведна папярэдняй размове гаркнуў Шыганцоў.
Аднак “шпанюк” і не збіраўся выходзідь. Ён зрабіў два крокі да старшыні і спыніўся. Сяргей Дзмітрыевіч падышоў да нахабнага госця, схапіў таго за плячо, каб выкінудь з кабінета, аднак рука слізганула, нібыта ён узяўся за масляністую паверхню. Тут старшыня заўважыў, што у калідоры стаяць яшчэ некалькі “серабрыстых”.
- Выйдзі, я сказаў, а то ўчастковага паклічу! Са школы вылеціш! Усе вылеціце к чортавай мадеры! І бадькам дастанецца!
Незнаёмец павольна павёў галавой - і Шыганцовым авалодала даўно забытае пачудцё трывогі. Чамусьці блізкая планавая праверка пачала здавацца фатальнай, успомніліся дзідячыя страхі, калі цяжка захварэў бадька, студэнцкі мандраж перад экзаменам. Захаделася на ўсё плюнудь і напідца ўшчэнт, чаго з ім не было з часоў заканчэння сельгасакадэміі.
“Серабрысты” пачаў гаварыць пісклявым голасам, але размова яго была спакойная і дакладная:
- Паслухайце мяне, гуманоіды, якія называюць сябе мэнамі. Маё імя - Атэн, я ледгер-рэкон, камандзір экспедыцыі Латыкруста, планеты, далёкай ад вашай Зямлі, якую мы называем Эортай. Мы таксама гуманоіды і называем сябе мурэфамі. Нам вядома агульная гісторыя вашай планеты і становішча ў Ажарцах. Цяпер ваш населены пункт часова блакіраваны: ніхто не выйдзе з зоны і не ўвойдзе ў яе. Сродкі вашай сувязі выведзены са строю. Нас пяць груп. Першую вы бачыце тут, у сваім штабе. Чатыры групы займаюцца апрацоўкай насельніцтва і ўнутранымі пытаннямі. Мы не збіраемся знішчадь ні вас, ні вашых жывёл, ні вашае жытло. На дадзеным этапе нам патрэбна адно: метал, які вы называеце жалезам. Неабходна падрыхтаваць яго да пагрузкі на наш грузавы модуль, які прыляціць праз. - Атэн на імгненне прыпыніўся. - Праз вясе мн яттттятть гадзін. Вы абавязаны дапамагчы нам. Тых выканаўдаў, якія адмовяцца супрадоўнічаць з намі па ўласнай ахвоце, мы прымусім. Тых, хто не паддасца апрадоўды, нейтралізуем. Латыкрусту патрэбны гэты матэрыял у вялікай колькасці. Нас накіравалі для таго, каб мы вызначылі яго прыдатнасць і рэсурсы. У далейшым з Зямлёй, магчыма, будзе заключаны бестэрміновы кантракт на пастаўку металу. І Латыкрусту ёсць што прапанаваць - нашы тэхналогіі дадуць вам магчымасць прарыву ў будучыню. Ваша жыццё стане раем, пра які вы марыце. За выкананую работу па разукамплектацыі і пагрузцы ўсім удзельнікам будзе выдадзена ўзнагарода пасля таго, як мы высветлім ваты прыярытэты.
Шурык Кавальчык за час прамовы прыкметна ажыў:
- Не зразумеў. Па-першае, мы не мэны, а людзі. Мэны - тысячу кіламетраў на Захад. Можа, вам туды патрэбна? Па-другое: тэхніку разбірадь? Ёй, магчыма, туды і дарога, але ў Драздовічах вы гэта ўзгаднілі?
- Табе будзе дастаткова ўказання твайго непасрэднага камандзіра?
Шыганцоў паглядзеў на галоўнага механіка, паківаў галавой і вымавіў:
- Рабі тое, што ён кажа. Інакш горш будзе. Ды ў цябе самога, сучонак, рукі чэшуцца! Прыблуда, пятая калона!
Гэта было нетыпова для старшыні: ён ніколі нікому не перадаваў ініцыятыву ў сваім кабінеце. Але і ўсе прысутныя, апроч хіба што Кавальчыка, ужо адчувалі непакой. Хацелася, каб усё неяк скончылася. Здавалася несумненным, што ад кашмару, які ўнеслі ў іх жыццё мурэфы, могудь пазбавіць толькі самі мурэфы.
А Шурык Кавальчык ажывіўся: непранікальны позірк, якім ён карыстаўся пры разносах яшчэ са школы, сышоў з яго твару. Двухгадовае чаканне нечага істотнага ў гэтай глушы, дзе ён павінен быў адпрацаваць пяцігадовае бясплатнае навучанне, нарэшце апраўдалася. Зрэшты, наўрад ці ён усведамляў рэальнасць таго, што адбывалася.
ХАБІРТ І ПРАХАРЭНКА
Асноўнай задачай пятай групы было адшукадь пілота з шостага флаера, згарэлага ў у азонавым слаі Зямлі. Атэн загадаў камандзіру групы, рэкону Хабірту, сустрэцца з ім, далучыць да сваёй групы і прывесці да месца дыслакадыі флаераў. Загад ледгер-рэкон завяршыў неабходнай для сябе і прывычнай для астатніх мурэфаў знявагай анофераў. Аднак не забыў паведаміць, што інфармацыя не падлягае запамінанню.
Хабірт пакінуў Чадвёртае поле і рушыў у напрамку вёскі.
План мясцовасці, які быў у кожнага з мурэфаў, дазваляў ім сачыць за зялёнай кропкай, якая хаатычна рухалася на паўднёвым захадзе зоны, блізу месца пасадкі капсулы. На працягу трох гапаў кропка была нерухомай, затым перамяшчалася зігзагамі на поўнач, пасля іншай дарогай, але таксама зігзагамі, вярнулася да капсулы, і зноў - у паўночным накірунку. Была рызыка, што анофер выйдзе за межы зоны да таго, як Крост паспее ўстанавіць ахоўнае кола. “Ад гэтых вырадкаў усяго можна чакаць”, - папярэджваў Атэн.
Хабірт і яго каманда прайшлі праз Ажарцы, не звяртаючы ўвагі на людзей і сабак: у дзеяннях людзей не было агрэсіі, а толькі здзіўленне - ад юніёрскага “нічога ж сабе!” да сталага “не зразумеў!”; дваровыя сабакі ахоўвалі свае зоны, іхняе гаўканне не раздражняла мурэфаў.
Зрэшты, адна з даярак, Зінка Рамановіч, якую ў вёсцы за чорныя валасы і бойкі характар клікалі Цыганкай, адразу ж пабегла да ўчастковага Уладзіміра Пятровіча і паведаміла, што нейкія марсіяне ідудь па дарозе на Драздовічы. Участковы ўважліва выслухаў і прапанаваў Зінцы ісці пахмяліцца. Пры гэтым дадаў фразу, якая падабалася яму з дзяцінства: “Пры чым тут мілідыя, калі куры дохнуць?” Зінка гумару не аданіла і паўтарыла інфармацыю больш гучна і вольнаслоўна, на што Пятровіч выцягнуў з буфета наручнікі і памахаў імі перад Зінкай. Пасля экспрэсіўнага паведямлення са слязьмі, якое Зінка завяршыла грукатам дзвярэй, Пятровіч уздыхнуў, палез у адзежную шафу, узяў “Макарава”, знайшоў у кладоўцы абойму з патронамі і з прыказкай “як надзену партупею, то тупею і тупею.” выйшаў на вуліцу.
.Насустрач мурэфам ехаў на фермер Прахарэнка. Датчыкі Хабірта адрэагавалі на жалеза, і ён вырашыў праявідь інідыятыву. Але Прахарэнка і сам прадбачліва спыніў трактар, узяў у руку манціроўку і падышоў да істот, з’яўленне якіх на дарозе ніяк не ўпісвалася ў яго папярэдні жыццёвы вопыт.
- Вы што, хлопцы, артысты?
- Нам патрэбны твой метал, - Хабірт паказаў рукой на трактар.
- Не зразумеў.
Хабірт перадаў больш падрабязную інфармацыю думкамі і паспрабаваў заблакіравадь свядомасць Прахарэнкі пачудцём трывогі, аднак вынікам было раздражненне фермера:
- Я вам, блін, Латыкруст сам учыню, я вашы агуркі на салат пакрышу!
Аднак ударыць не рашыўся. Былы барэц-вольнік, Прахарэнка мог накрычаць на каго заўгодна, але ўжыць сілу. Да гэтага ў вёсцы яго пакуль нікому давесці не ўдалося. Тым больш перад ім стаялі падлеткі - абсалютна не яго вагавая катэгорыя.
Рэкон Хабірт абачліва скамандаваў сваім мілтам сысці перпендыкулярна дарозе і прапусціць трактар фермера.
Пры ўездзе ў вёску Прахарэнка сустрэў участковага. Той ужо наслухаўся аднавяскоўдаў і амаль паверыў, што гэта не Зінчыны глюкі - усё значна складаней. Уладзімір Пятровіч падрабязна распытаў фермера, дзе і калі той бачыў “серабрыстых”, затым вярнуўся дадому, узяў запасную абойму і вывеў з гаража матадыкл.
У ПРАЎЛЕННІ
У праўленні ледгер-рэкон Атэн на працягу гадзіны расказваў кіраўнікам калектыўнай гаспадаркі пра перспектывы развіцця адносін паміж Латыкрустам і Эортай:
- .Супрадоўнідтва ў галіне металургіі. Літый, якім вы так і не навучыліся карыстадца, дазволідь вам узняцца з зямлі і рухацца ў паветры, а з літыевымі змазкамі вы забудзеце, што такое трэнне ў механізмах. Берылій дасць вам магчымасць размаўляць на вялікай адлегласці без затрат энергіі, а смарагды, якія так любяць ваты жанчыны, будудь абыходзіцца вам танней, чым шліфаваныя камяні. Вам надакучыў пыл на планеце? Мы прыбяром яго! З вальфраму вы зробіде адмысловую зброю - вы ж любіце ваявадь? З танталам вы ўздымецеся на вышэйшую ступень у медыцыне. Ніобій, якога ў вас няма, дазволіць кіравадь магнітнай воссю планеты, а значыцца - яе кліматам. Свінец. Зрэшты, ён прыдатны толькі для дзіцячых цацак, і яго ў вас дастаткова. Алюміній. Яго ў вас таксама зашмат, але тое - тэма асобнай размовы і іншай экспедыцыі. Уран. Гэта вам рана, хоць вы нешта спрабуеце. І ўзамен мы будзем браць жалеза, з якога на трэць складаецца ваша планета і двадцатая частка якога знаходзіцца на яе паверхні. На Латыкрусце асноўныя металы - тытан, малібдэн і ртуць. Калі яны вас зацікавяць, мы пакрыем імі ўсю Эорту. Зямлю.
- Не трэба, - падаў голас Кавальчык.
Атэн некаторы час памаўчаў, прагледзеў думкі людзей і ўрэшце дадяміў, што ўзровень перамоў значна перавышае магчымасці слухачоў і ўласныя паўнамоцтвы. Да таго ж у некаторых прысутных амплітуда мыслення была ніжэйшая за ўзровень разумення элементарных сілагізмаў. Ледгер-рэкон не мог вызначыць: ці гэта сталася вынікам яго з’яўлення, ці так было заўсёды.
Ён зноў вярнуўся непасрэдна да сваёй місіі:
- Я ведаю, што ў вас цяжкасці з эквівалентам працы - з грашыма. Будзем дзейнічаць па прэцэдэнце: камандзір Шыганцоў забяспечыць вас уласнымі грашыма, за якія вы зможаде атрымадь узнагароду за працу. Цяпер галоўмех Кавальчык і галоўны інжынер
Струневіч накіруюцца для арганізацыі работ, а мы са старшынёй Шыганцовым і галоўным бухгалтарам абмяркуем нюансы забеспячэння выканання нашых агульных задач. Астатнія пакуль што пабудудь тут.
АНОФЕР І МУРЭФЫ
Антон даўно заўважыў, што ад васьмікутнікаў на яго планшэтцы пачалі рухадца кропкі: спачатку сабраліся каля аднаго з васьмікутнікаў, затым раздзяліліся на пяць груп. Адна засталася на Чадвёртым полі, дзве разгорнута падыходзілі да ўскрайку вёскі з паўночнага ўсходу, адна, здаецца, ужо знаходзілася ў канторы, а пятая набліжалася да яго. Вось толькі за вёскай памарудзіла, сышла з дарогі, а затым зноў вярнулася і прадягвала шлях.
Група Хабірта і Антон угледзелі адно аднаго здалёк. Антон хацеў быў удячы, але група спынілася, ад яе аддзяліўся адзін. Антон адчуў, што разумее прышэльца і без размовы.
- Чаму не адказваў на пазыўныя?
Антон і рады быў бы адказадь, але функдыя перадачы інфармадыі была яму невядомая. Ён паціснуў плячыма і развёў рукі.
Іншапланецянін паказаў двума пальцамі нескладаную камбінадыю на правым пульце. Маўляў, так уключаецца перагаворнае прыстасаванне.
- Ты з шостага флаера?
- Ага. Я - анофер, скінуты ў пілатуемай капсуле, схлусіў Антон.
- Я - рэкон Хабірт. Т ваё імя?
- Рэкон Мутант.
- Такога імені не было ў спіску камандзіраў, якіх Ліга Латыкруста накіравала на Эорту. Шосты флаер павінен быў узначаліць рэкон Венаф.
- Ён быў заменены перад палётам.
- Ледгер-рэкон Атэн загадаў табе сумесна з маёй групай ісці на базу. Што ў цябе ў руцэ?
- Вядро. Я павінен занесці яго дадому, - разгублена ляпнуў Антон. - Устанаўленне кантактаў з мясцовым насельніцтвам.
- Прымыкай да нас.
Хабірт быў маладым камандзірам, якога адразу пасля навучання адправілі ў такую адказную экспедыцыю. Анофераў, жыхароў самага занядоанага і незалежнага мацерыка сваёй планеты, да гэтага часу яму даводзілася бачыць толькі ў падручніках. Сплюснутая галава і патоўшчаныя канечнасці анофера выклікалі ў яго пачуццё агіды. “Слушна кажа Атэн: якія вырадкі ўсё ж аноферы! Але гэтая інфармацыя не для запамінання.”
- У адпаведнасці з інструкцыяй ты павінен быў знішчыць капсулу пасля прылёту. Чаму ты гэтага не зрабіў?
- У адпаведнасці з інструкдыяй анофераў гэта рабіць неабавязкова. Мы можям дзейнічаць самастойна і прымадь рашэнні без узгаднення з агульным кіраўніцтвам экспедыцыі.
- Т ады гэта зраблю я. Усім быць тут.
Хабірт прайшоў у накірунку капсулы, у якой Антон знайшоў камбінезон. Спыніўся на некаторай адлегласці ад групы і набраў на нагрудным пульце нейкую шматзначную камбінацыю. Затым вярнуўся і перадаў па аператыўнай сувязі:
- Я - Хабірт. Праз паўгапа капсула шостага флаера будзе знішчана. Анофер, рэкон Мутант, з намі. Падпарадкоўваецца, але заяўляе, што ў яго незалежная місія. Праз Ажарцы ідзём на Чадвёртае поле, на базу.
Напэўна, прыйшоў час для аператыўнага абмену інфармацыяй, бо адно за адным праляцелі кароткія паведямленні ўсіх камандзіраў:
- Група Атэна. Мілт Ахікан дакладвае: перамовы ў штабе прадягваюцца, цяжкасцей няма.
- Я - Берсерк. На паўднёвым захадзе Ажарцоў выяўлены канцэнтраваны метал. Карозія не перавышае адну дзесятую, але відавочна, што людзі вывелі яго з ужытку. Клаліт забяспечвае прыкрыццё. Эх, Эорта - жалезны рай!
- Рэкон Крост. На базе ўсё нармальна. Наземныя сродкі сувязі адключаны. Блакада зоны завершана, усталёўваю транзітныя трубы.
У Ажарцы пайшлі самым кароткім шляхам - праз бульбяное поле і малады ельнік.
Хвілін праз пяць капсула шостага флаера сабралася ў вялікую бліскучую кроплю і прасачылася ў грунт, пакінуўшы на месцы прызямлення масляністую пляму і рудую траву. Зрэшты, гэтага ніхто не бачыў.
У АЖАРЦАХ
Не прыйсці дадому Антон не мог. Ён пераканаў Хабірта, каб той пачакаў некалькі гапаў, пакуль рэкон Мутант выканае місію ў адносінах да мясцовага насельніцтва. Прыйшлося крадком прабірацца да хлява. Анофер Мутант пераапрануўся і зноўку стаў Антонам. Касцюм быў схаваны ў мяшок з-пад камбікорму.
- Ну і дзе ты бадзяўся, Антосік? Усе хлопцы даўно вярнуліся! Суп стыне. Вось раскажу маці, калі прыедзе!
Антон вінавата апусціў вочы і паставіў каля парога вядзерца.
- Добра-добра, ужо надзьмуўся. Кампот увечары з чарніц звару. Ідзі абедаць. Я суп з макаронамі згатавала - які ты любіш. Пасля абеду сена схадзі паварушы. А я па хлеб пайду.
- Ага!
Антон быў рады, што ўсё так лёгка абышлося.
Ён худенька паабедаў і пакінуў талерку на стале як сведчанне сваёй добрасумленнасці. Пасля забег у хлеў, выцягнуў камбінезpн, абтрос яго ад мукі, надзеў і подскакам пабег да сажалкі.
“Ой, яшчэ ж і сена!” Давялося вярнудца, каб узяць граблі. Пакос быў за вёскай, якраз у тым напрамку, куды павінны былі ісці група Хабірта і рэкон Мутант. Хабірт не мог прыняць самастойнага рашэння, але пасля таго як атрымаў ад Атэна загад дзейнічадь па абставінах, вырашыў, што не будзе парушэння, калі ён і яго група дапамогудь аноферу выканадь яго місію: “паварушыць сена”.
Па лініі экстраннай сувязі прыйшло паведамленне пра блакіроўку свядомасці аднаго з жыхароў Ажарцоў групай Клаліта.
НА ЗВАЛЦЫ
Участковы Уладзімір Пятровіч не паехаў туды, дзе фермер Прахарэнка бачыў Хабірта. Паступіў сігнал, што “серабрыстыя” ўжо за мехдваром, на звалды спісанай тэхнікі.
Рэкон Берсерк стагнаў ад захаплення, абмадваючы праржавелыя касілкі і сеялкі, калі Клаліт паведаміў яму пра набліжэнне абарыгена на механічным транспартным сродку.
- Стаяць, дзе стаіце, і не варушыцца!
Пятровіч заглушыў матадыкл, злез з яго, на хаду расшпіліў кабуру і падышоў да “серабрыстых”.
Функдыі Берсерка не ўключалі завязванне кантактаў з прадстаўнікамі Эорты, а навязаныя кантакты прапаноўвалася разглядадь як цікаўнасць ці агрэсію. Несумненна, тут была агрэсія.
- Аддай мне сваю жалязяку, прапанаваў ён участковаму.
- Я табе, блін, аддам! Рукі ўгору! Хэндэ хох, можа, так зразумееш.
Берсерк і яго група паднялі рукі.
- Навошта? - спытаў рэкон.
- Не размаўляць! У калону па аднаму - і наперад! У мяне будзем разбірадца.
Берсерк, а за ім і астатнія, апусцілі рукі.
- Атэн не казаў, што цяпер камандуеш намі ты. Значыцца, ты вораг. Цябе трэба нейтралізаваць.
Участковы зняў “макарава” з засцерагальніка і стрэліў у паветра.
Берсерк правёў позіркам кулю і сказаў:
- Свінец, бескарысны метал. З яго толькі цадкі рабіць.
Пятровіч ліхаманкава прыкідваў, як жа яму весці гэтых
прыдуркаў у вёску: матадыкл кінуць ці што? Раскурочаць яшчэ якія піянеры.
Раптам свядомасць яго пакацілася з усё большай хуткасцю назад і асобнымі эпізодамі: развод з Наташай; курсы павышэння кваліфікацыі ў сталіцы; чамусьці зімовая ноч з поўняй; школа МУС; войскі сувязі; бойка ў пятым класе з сямікласнікам Блыхой. Вось ён, васьмігадовы Валодзька, на дыбачках бяжыць праз пожню ў кукурузу; вось, чатырохгадовы, саромеецца ісці ў калгасную лазню з жанчынамі, і бадька абяцае, што возьме яго з сабой; цёплыя маміны грудзі і лямпачка, што прымушае зажмурыць вочкі; бэзавая цемра.
Рэкон Клаліт, які блакіраваў свядомасць участковага, звязаўся з галоўнай групай і атрымаў указанне даставіць агрэсіўнага абарыгена на базу і трымадь там да адлёту. Берсерку было загадана ўтрымлівадь тэрыторыю мехдвара і чакаць мясцовых рэконаў для сумеснай работы.
КАВАЛЬЧЫК І СТРУНЕВІЧ
Галоўны інжынер і галоўны механік выйшлі на ганак канторы. Струневіч, якому да пенсіі заставалася пяць гадоў з хвосцікам, быў не толькі азадачаны, а нават прыгнечаны. Кавальчык, наадварот, пачуваў сябе спакойна і весела.
- Ну што, Анатоль Іванавіч, якія планы?
Струневіча ў прынцыпе раздражняў Шурык, хлопчык-мажор. “Зялёны, як гусінае г.”, - так часам завочна характарызаваў галоўны інжынер галоўнага механіка. Сам Анатоль Іванавіч працаваў у калгасе больш за чвэрць стагоддзя, а гэты толькі і чакае, як бы зліняць з Ажарцоў. Быццам у іншых месцах мёдам намазана. Галоўнаму інжынеру ўспомнілася армія, калі ён, дваццацігадовы старшына Струневіч, ездзіў на танку па бруку Прагі і, седзячы на вежы, пстрычкай адкідваў недакуркі. “Напэўна, і чэхаславакам тады не вельмі прыемна было. А гэтыя таксама нейкі доўг выконваюць, трасца іх мадеры!”
Аднак тут была свая зямля, дом, жонка Лена, унучак Андрэйка на канікулах.
- Ты вось што, мэн. Так проста мы ад гэтых рэконтаў не адмажамся. Таму - цягнем час. Ты ідзі на мехдвор, дакладней, на звалку. Вазьмі газарэзчыка з пастом, пару слесараў і ўвесь гэты металалом рэжце падіху, як бы рыхтуйце да здачы. Калі што, будзе як апраўдадца, а забяруць - ніхто не заўважыць. Тэхніку не чапай ні пры якіх абставінах: здымудь галаву і з мяне, і з цябе - не паглядзяць, што малады. А калі “бліскучыя” паспрабуюць табой камандаваць, пасылай на хрэн, кажы, што іхні камандзір на цябе адказнасць усклаў. Старэйшы, як яго, Антэн іхні, чапляць будзе - растлумач, што добрая тэхніка патрэбная, каб транспартаваць металалом. І не спяшайся, цягні час.
- А вы куды, Анатоль Іванавіч?
- Паспрабую прарвацца ў раён. А што ім казаць, не ўяўляю. Па дарозе прыдумаю. Пачнуць марсіяне мяне шукаць - скажаш, што захварэў, напрыклад. Цягні час, карадей. Калі мужыкі лішнія пытанні задавадь будудь, растлумач, што ўказанне з раёна, і дадай, што пасля работы аванс павінны даць. Гэта заўсёды дзейнічае. Пра ўсё забываюць. Не павераць - спашліся на мяне.
- Анатоль Іванавіч, мурэфы сказалі, што Ажарцы заблакіраваныя.
- Ну сказалі, не сказалі! Ты што, усяму верыш, што табе гавораць? Тады сядзі і радыё слухай! Во, самае галоўнае - КСК-100 разабраны не чапай: ён яшчэ на балансе.
Шурык пацёгся да мехдвара, а Струневіч пайшоў дадому.
СТРУНЕВІЧ
І жонка, і ўнучак былі ў хаце. Лена ўзяла пяцігадовата Андрэйку на калені і расказвала яму, што артысты ў бліскучых касцюмах будудь даваць канцэрт увечары, а цяпер на вуліду выходзідь нельга.
Анатоль Іванавіч яшчэ з дзвярэй кіўнуў жонцы: “ведаю-ведаю”
- і прайшоў у залу. Паспрабаваў дазванідца ў раён, аднак тэлефон маўчаў. Затым у вітальні выцягнуў з шафы вятроўку, узяў ключы ад гаража, сказаў Лене: “Я хутка” - і зноў выйшаў.
У гаражы пераліў з каністры дзесядь літраў “семдзесят шостага” ў бак старога “Масквіча”, выехаў з двара і зачыніў за сабой вароты. Калі праязджаў па дарозе да райцэнтра, заўважыў групу “серабрыстых” на бульбяным полі, затым матацыкл участковага за мехдваром, аднак спыняцца не стаў.
Пад’язджаючы да лесу, Струневіч адчуў, што хуткасць пачала зніжацца. Ён паспрабаваў выціснудь акселератар “да плешкі”, але гэта не дало выніку - хуткасць падала. Урэшце Анатоль Іванавіч зразумеў, што стаіць на месцы, а “Масквіч” нібыта ўпёрся ў сцяну. Ён паставіў каробку перадач на “нейтраль” і заглушыў рухавік. Невядомая сіла пачала выштурхоўваць аўтамабіль туды, адкуль ён прыехаў. Струневіч уключыў “ручнік”, і “Масквіч” спыніўся. Паспрабаваў выйсці, аднак дзвёрка не адчынялася, хоць ручка павярнулася і замок шчоўкнуў. Струневіч застопарыў ручку гаечным ключом, з цяжкасцю развярнуўся ў салоне, упёрся нагамі ў дзвёрку, спінаю - у процілеглую. Спачатку выявілася невялікая шчыліна, затым дзвёрку сарвала з завесаў і яна паляцела, як знесеная ўраганам, метраў за сто, не менш. Паветра было цягучым, і Анатоль Іванавіч адчуў, як пачало стукаць у скронях. Перад капотам нешта трэснула: можа, рашотка, а магчыма, і радыятар. Лопнула і абсыпалася лабавое шкло. Струневіч зняўся з ручнога тормаза, і знявечаны аўтамабіль, марудна набіраючы хуткасць, пакадіўся назад. Радыятар і насамрэч быў паткоджаны: наперадзе, куды Анатоль Іванавіч з цяжкасцю мог павярнуць галаву, на пыльнай дарозе цямнела лужына вады. Захрабусцела пад колам шматпакутная дзвёрка. Анатоль Іванавіч прытарможваў і вырульваў, каб не знесла з дарогі, метраў трыста, пакуль не адчуў, што “Масквіч” ужо не штурхае гэтая невытлумачальная спружынная энергія. Аднак яго ўласныя сасуды ледзь вытрымлівалі ціск, і ён выкараскаўся з кабіны. Яго перакаціла некалькі разоў, як ношку сена. Струневіч з цяжкасцю ўстаў і ішоў у напрамку вёскі датуль, пакуль перастаў адчувадь, што ў спіну яму нешта цісне. Рэзерв сілы і волі, дадзены чалавеку прыродай для пераадолення экстрэмальнай сітуацыі, скончыўся - і Анатоль Іванавіч страдіў прытомнасць і ўпаў.
РЭКОН МУТАНТ БЕЗ МАСКІ
З сенам мілты Хабірта справіліся хутка. Давялося, праўда, ім паказадь, як пераварочваць яго без грабель. Ісці на базу Антон не хацеў, бо адчуваў, што яго могуць раскалоць, як грэцкі арэх. Ён пачаў тлумачыць Хабірту, што неабходна занесці граблі на месца, аднак Хабірт паслаў з граблямі аднаго са сваіх, мілта Гобера.
Трэба было ісці да людзей. У першую чаргу - да дзядзькі Колі. Пакуль Антон шукаў выйсце, ішоў абмен аператыўнай інфармацыяй:
- Рэкон Клаліт. Агрэсіўны абарыген адбіты эарцянамі пры спробе даставіць яго на базу праз Ажарцы. Вымушаны былі аддаць, бо некаторыя з мясцовых сабак ітнаруюць пачуццё бяспекі, калі атрымліваюць каманду аб нападзе. Блакіроўка свядомасці эарцян рэалізуецца ў дзевяці выпадках з дзесяці. У мілта Снава невядомым ферментам сабачай сліны разгерметызаваны дэф-касцюм. Дастаўляем яго на базу.
- Рэкон Крост. Транзітныя калідоры зроблены. Грузавы модуль на падлёце, праз трыццаць гапаў пяройдзе ў зону лакальнага кіравання.
- Ахікан, група Атэна. Атэн сумесна з эарцянскім ледгер- рэконам Шыганцовым і яго памочнідай рыхтуе грошы для мясцовага насельніцтва. Эарцянскім рэконам, удзельнікам нарады, дазволена пакінуць штаб Ажарцоў. Яны павінны распаўсюдзідь інфармадыю аб мэтах і задачах місіі. Але, здаецца, большасць з іх на пачатку размовы з намі самаблакіравала псіхіку.
- Рэкон Берсерк. Група мясцовага рэкона Кавальчыка прыйшла рыхтаваць метал для транспарціроўкі. Пры спробе пачаць работу высветлілася, што ў балоне няма ацэтылену. Кавальчык распарадзіўся замяніць балон на складзе. Аднак кладаўшчыца пайшла да свайго жытла - за ёй адпраўлены пасыльнымі мясцовыя мілты.
Хабірт паведяміў, што яго група разам з аноферам выканала дадатковую задачу і рушыць на Чацвёртае поле. Пры гэтым паўтарыў, што анофер настойвае на незалежнасці сваёй місіі.
Пераканадь Хабірта не ўдавалася. Пры ўсёй няўпэўненасці ён усё ж быў рэконам. Антон рызыкнуў. Ён сцягнуў шлемафон і закрычаў:
- Хабірт, глядзі на мяне! Хіба я падобны на вас? Я не павінен быць з вамі, і я не пайду з вамі!
Хабірт і яго мілты з агідай і цікаўнасцю разглядалі твар Антона.
- Надзень шлем, Мутант. Іанізацыя Эорты загубіць цябе.
- Да лямпачкі мне вашая іанізацыя! Ты што, не бачыш, хто я
такі?!
- Анофер. Мярзотны, агідны анофер, няздольны працаваць у камандзе. Са сплюснутай галавой і тоўстымі крывымі нагамі. З грубым голасам і невыразнымі думкамі. Такімі вас робідь прыцяжэнне на вашым мацерыку, што трымаецца на ртутнай пліце. І каб не твае жоўтыя валасы і пігментная пляма, якія сведчадь аб тым, што ты з Латыкруста, я б нават мог палічыць цябе за эарцяніна. Мярзотнага, агіднага эарцяніна.
Тут разгубіўся Антон. Ён зразумеў, што мурэфы па-ранейшаму лічадь яго сваім.
- Я не магу пайсці з вамі. У мяне свая місія!
Хабірт не ведаў, што рабіць. Чыны ў іх былі аднолькавыя, а аноферы на Латыкрусце даўно адваявалі сабе права, каб да іх ставіліся як да роўных. Ён выйшаў на сувязь асабіста з Атэнам. Той аблаяў анофераў увогуле і Мутанта канкрэтна, загадаў турбавадь выключна па экстранных пытаннях і закончыў:
- Кінь яго, Хабірт. Мы не маем права прымушаць іншых мурэфаў. Аноферы і сапраўды запатрабавалі сабе асобны статус у гэтай экспедыцыі. Адкажа за ўсё перад Лігай Латыкруста. Дачакайцеся мілта Гобера і ідзіце на Чацвёртае поле. Скончыцца энергія, сам да гізера прыпаўзе. А не, кінем на Эорце - на Латыкрусце адным вырадкам менш будзе! Урэшце, ён з шостага флаера. На базавым спейскросе ведаюць, што той згарэў. А капсулы магло і не быць. Мяне не чапайце, звязвайцеся з Ахіканам. Ты кажаш, іанізацыі не баіцца? Ну, вырадак!
Як толькі скончылася сувязь з Атэнам, у эфір з тэрміновым паведамленнем уварваўся рэкон Крост:
- На поўдні была спроба пранікнення за межы зоны эарцяніна на механічным транспартным сродку. Няўдалая, канечне. Ха-ха. Праз дзесяць гапаў групе Хабірта неабходна быць на базе для падзарадкі. Падрыхтавацца групе Берсерка.
БАБУЛЯ І МІЛТ ГОБЕР
Баба Ніна вярнулася з магазіна, дзе купіла хлеб, карамелі Антону і пачула шмат навін. Аказваецца, нейкія “серабрыстыя марсіяне” бадзяюцца па вёсцы і нават участковага хацелі з сабою забрадь, ды Зінка Рамановіч, Цыганка, не дала - сабак нацкавала. А яшчэ ветэрынар сказаў, што “серабрыстыя” на нарадзе былі, а прыляцелі сюды па жалеза. А магазіншчыца Маруся паведаміла, што пасля работы аванс калгаснікам Шыганцоў дасць. Але ж не грашыма, грошай няма, а “шыганцамі” - талонамі з пячаткаю. Бабе Ніне “шыганцы” да аднаго месца: у яе калгаснікі рублямі пазычалі - рублі няхай і вяртаюць.
І ў магазіне, і па дарозе дадому Ніна Цімафееўна спрабавала ў людзей распытадь пра “серабрыстых”, але тыя ў большасці адмоўчваліся ці казалі, што не бачылі. Але дзіўна неяк адмоўчваліся: глядзяць, а быццам і слоў тваіх не чуюць, пакуль пра што іншае не спытаеш.
Памыла бабуля Антосікаву талерку, паставіла на пліту вялікі чыгун з бульбяным лушпіннем, каб курам зварыць, і пайшла паглядзець, ці не адвязалася каза. Зачыніла дзверы, галінку ў шчапок уставіла, павярнулася да веснічак і ледзь не самлела: праз дарогу прама да яе ішоў марсіянін! Ручкі-ножкі танюсенькія, галава - як парніковы агурок! А самае дзіўнае, што ў руках марсіянін нёс яе граблі. Аб усім адразу падумала баба Ніна, а самае галоўнае - дзе ж Антосік? Яна ж яго сена варушыць паслала!
Згодна з распараджэннем рэкона Хабірта, мілт Гобер ішоў на двор, з якога анофер Мутант невядома нашто ўзяў механічны інструмент з назваю “граблі”. Эарцянка выйшла са свайго жытла, калі ён падыходзіў да веснічак. Агрэсіўнасць яе была настолькі нечаканай, што Гобер разгубіўся і адкінуў граблі. Аднак успомніў, што мурэфы - больш дасканалыя гуманоіды, чым эарцяне, і паспрабаваў выклікадь у яе пачуццё трывогі, аднак гэта прывяло да таго, што эарцянка яшчэ больш раззлавалася і ўдарыла яго граблямі. Граблі слізганулі і ўпіліся зубцамі ў зямлю, але бабуля не сунімалася. У мілтаў не было, як у рэконаў, права і магчымасці блакіраваць свядомасць мясцовага насельніцтва, але пры неабходнасці яны маглі нейтралізавадь зрок эарцян і мусілі блакіравадь той участак памяці, які ўтрымліваў інфармадыю пра мурэфаў. Свежая інфармацыя ляжала на паверхні свядомасці: выявіць і пераўтварыць яе ў нішто - задача нескладаная.
.У бабы Ніны падямнела ўваччу. Яна ледзь паспела абаперціся на граблі і адысці да лаўкі каля плота. Па дарозе на веласіпедзе ехаў Лёшка Ежнавец, сябрук Антона.
- Вам дрэнна, Цімафееўна? Вы чулі, што марсіяне прыляцелі? Я нават бачыў за гаражамі, але падысці пабаяўся. А каля вашай хаты таксама нейкі бліскучы быў, я яго ад прыпынку бачыў.
- Ой, Лёшка, нешта ў галаве замуцілася. Едзь да мамы, няхай дасць мне таблетку ад інсульту. Ты Антона бачыў? Убачыш, скажы, каб дадому ішоў - дапаможа ўхадзіцца.
Лёшка перасмыкнуў плячом, сеў на веласіпед і паехаў па таблетку, а Ніна Цімафееўна глядзела на граблі ў сваёй руцэ і думала: ці то яна іх узяла, ці то Антон кінуў? Затым асцярожненька паднялася і пачыкільгала да хлява, каб паставіць граблі на месца. Ды і гаспадарку, пакуль сама жывая, на каго пакінеш?
“ТЭРЫТОРЫЯ
Антон ішоў у кафэ “Тэрыторыя” да дзядзькі Колі. Мурэфскі касцюм ён схаваў у лесе адразу пасля таго, як Хабірт са сваімі мілтамі дачакаўся Гобера і пайшоў на Чадвёртае поле, каб падзарадзіцца. Толькі нагрудны пульт-планшэтку ўзяў з сабой. Затым прыйшлося на злом галавы несціся дадому, бо непакоіў аповед Гобера свайму рэкону аб частковай блакіроўцы памяці эарцянкі. Бабуля і сапраўды выглядала стомленай. Сказала, што Лёшка Ежнавец прывёз таблетку “ад інсульту’. “Пакінутыя” каля плота граблі Антон узяў на сябе: давялося схлусідь, што вельмі спяшаўся пасля таго, як паварушыў сена. Бабуля не надта паверыла, што Антосік мог так хутка справідца з сенам, аднак вочы ўнука ззялі такой крыштальнай чысцінёй, што давялося паверыць. Яшчэ бабуля наказала Антону зліць ваду з чыгуна з бульбяным лушпіннем, растаўчы, а пасля прыкрыць, каб куры гарачага не наеліся.
Антон хуценька ўсё зрабіў, спытаў дазволу схадзіць да дзядзькі, прыгатаваў сабе бутэрброд з салам і агурком і пайшоў праверыць, ці не адвязалася каза. За веснічкамі выцягнуў з паштовай скрыні пульт і схаваў яго за пазуху.
Людзі, здавалася, нічога не ведалі пра мурэфаў. Віталіся, як звычайна, і кожны спяшаўся па сваіх справах. Толькі Лёшка Ежнавец дагнаў на веліку і пачаў трашчадь:
- Ну што, і ты, скажаш, не бачыў? А я бачыў, яны і цяпер на гаражах! Пайшлі туды!
Жучок усё ж гэты Лёшка! Сам ісці баідца, некага ўперад піхнудь хоча.
- Я з табой не сябрую. Ты мяне сёння на полі кінуў.
- Ну, не хочаш - як хочаш. А я паехаў.
Не паедзе, жучок! Павыкалваецца, а як з вачэй знікне - зверне, спыніцца і зноў некага падбухторваць будзе.
“Тэрыторыя” была зачынена, але адтуль прыглушана гучала музыка.
Антон пастукаўся ўмоўным стукам. Дзверы адчыніла жонка
Колі.
- Дзень добры, цётка Марына.
- Прывітанне, Антосік. Колі пакуль няма, праз гадзіну прыйдзе. А я тут прыбіраюся, каб вечарам парадак быў.
- Цётка Марына, а можна я на камп’ютэры пагуляю, пакуль Коля прыйдзе? Ён мне дазваляе.
- Ну, калі дазваляе, пагуляй. Ногі аб анучу вытры і ідзі асцярожненька. Нядаўна памыла.
.Антон уключыў камп’ютэр, паспрабаваў увайсці ў Інтэрнэт. Аднак тэлефонная сетка не працавала, давялося перастроідца на спадарожнікавую антэну. Антон пашукаў праз слова “сенсацыя” сайты, на якіх маглі задікавіцца тым, што адбываецца ў Ажарцах. І не проста пацікавіцца, а прыехаць і дапамагчы. Мурэфы не былі ваяўнічымі, але Антон адчуваў, што, калі іх місія будзе пад пагрозай, у іх не будзе літасці да гуманоідаў, якіх яны лічадь ніжэйшымі за сябе. “Www.sensgrad.com” прадстаўляў газету “Сенсацыя і будзённасць”, якую цікавілі паранармальныя і анамальныя з’явы, гістарычныя знаходкі, людзі з унікальнымі здольнасцямі і г.д. Антон набраў тэкст з лёгкім сорамам ад таго, што могудь быць памылкі: “У вёсцы Ажарцы, Драздовідкі раён, прызямліліся іншапланетныя істоты. Просім прыехадь і разабрацца. Кафэ ‘Тэрыторыя”. Падумаў трошкі і падпісаўся: “Мурэф-анофер рэкон Мутант’.
Паведамленне паляцела ў “гасцявую” на камп’ютэр Кірылу Градоўскаму, карэспандэнту газеты “Сенсацыя і будзённасць”.
КОЛЯ І АНТОН
Дзядзька Коля, напэўна, вырашыў, што Марына ў кафэ адна, бо Антон пачуў: “Кінь дурное, там Антон на камп^тэры гуляецца!”
Дырэктар кафэ “Тэрыторыя” Мікалай Васільевіч Мутны зайшоў у офіс і адразу пачаў шукаць у стале нейкія паперы.
“Ведае ці не?’ - думаў Антон.
- Дзядзька Коля, ты пра іншапланецян што-небудзь чуў?
- Чуў-чуў. Нават чытаў.
“Напэўна, таксама заблакіравалі”, - вырашыў Антон.
Аднак Коля, пэўна, знайшоў тое, што шукаў, і, праглядаючы дакумент, у звыклай манеры, быццам іншапланецяне штолета завітвалі ў Ажарцы, агарошыў пляменніка:
- Падыходзілі, бараны! Агікан нейкі. Накшталт сержанта ў іх. Агароджа твая, кажуць, нам трэба. Т аму што жалезная. А жалезная - каб каровы не забрыдалі! “Шыганцы” совалі. А хто мне за “шыганцы” новую зробіць? Ці ў падатковай інспекцыі іх паказваць? Ды і што гэта за “Тэрыторыя” без агароджы? Адшыў яго, карадей. І аб’яву павесілі, каб ім металалом здавалі. Дарэчы, ты заўважыў, што ў іх на руках па чатыры пальцы? Яны табе часам не радня?
- Дзядзька Коля, з імі нешта рабіць трэба.
- А што з імі зробіш? Вунь Струневіч у горад хацеў ехадь: “Масквіч” - у шматкі, сам ляжыць, хварэе. Участковы ўвогуле без прытомнасці. Тэлефоны не прадуюць. Ды мне яны па барабану! Як іх там? Буферы.
- Мурэфы.
- Ага, а ты адкуль ведаеш?
- У мяне касцюм мурэфскі ёсць і пульт.
Наступныя хвілін дзесяць пляменнік расказваў дзядзьку ўсё, што ведаў пра мурэфаў: пачаў з паведамлення, пачутага па “Маяку’, і скончыў пасланнем, якое толькі што перакінуў па “Нэце”.
- Падскочу-падскочу да матухны. Даўно не быў - плеш праесць! А ты, карадей, нікога не бойся. Цяпер яны ўвогуле спаць пайшлі ці на падзарадку. Бачыш, і на пульце вёска чыстая, уся сінюха на Чацвёртым полі. Толькі не ідзі да іх: раптам якой электрычнасцю адгарадзіліся? Сунешся - адны вугалькі застануцца! Я іх на дыскатэку запрашаў. Кажудь: не можам, адпачынак і падзарадка. Праз два энглы. Што ты пра гэтыя энглы казаў?
Коля выцягнуў калькулятар, панадіскаў кнопкі:
- Карадей, гадзін у адзінадцаць прачнуцца. Добра, вазьмі пару шакаладзін у буфеце і ідзі дадому. Даглядай бабулю. А ў мяне дыскатэка хутка. Засумуеш - прыходзь. А з мурэфамі няхай улады разбіраюцца - за нешта ж з мяне грошы дзяруць?! А ты, блін, іх зарабі паспрабуй! Марына, дай там Антону “Снікерс” і “Топік”!
Антон падышоў да дзвярэй, калі Коля спыніў яго:
- Ану, дай яшчэ раз гэтае прычындалле .
Коля паціскаў-паторгаў пульт у руках, потым падаслаў на падваконне польскі ілюстраваны часопіс “Кабета”, паклаў на яго мурэфскі сродак сувязі, перакладу і адаптадыі пачуццяў, выцягнуў ніжнюю шуфлядку стала і ўзяў адтуль малаток.
- Адвярніся на ўсякі выпадак.
Ды-дых!
- Не разбіваецца, падла, а падаконнік трэснуў. Казлы, казаў жа, каб зверху ДСП паклалі, а не дошку! А запальнічкай? Не гарыць, бляха-муха! А нажнічкамі? Елкі-палкі! І касцюмы ў іх такія ж? Фугасам хрэн возьмеш!
Дома, за кампотам з чарніц, Антон зрабіў яшчэ адно адкрыццё: натрапіў на камбінацыю на пульце, якая магла прыбраць з плана яго ўласнае абазначэнне - ярка-зялёную кропку - і па сутнасці зрабідь нябачным для мурэфаў.
НАСТУПНЫ ДЗЕНЬ
Зранку бабуля паслала Антона акучваць бульбу: надвор’е спякотнае - каб не пагарэла. Сама Ніна Цімафееўна корпалася ў агародзе: памідоры палівала.
Т олькі ў дзве гадзіны, стомлена цягнучы за сабой гачку, Антон даплёўся дахаты. Баба Ніна прыгатавала смачны халаднік і катлеты.
Прапанову адпачыць і паглядзець тэлевізар Антон тактоўна адхіліў: вельмі хаделася зноў пераўвасобіцца ў рэкона Мутанта.
Ужо ў тры гадзіны Антон быў на Чацвёртым полі; сёння флаеры ахоўвала добра знаёмая каманда рэкона Хабірта. Анофер паглядзеў на флаеры, пагутарыў з мілтамі. Гобер канфідэнцыяльна паведяміў Антону, што яго прадзед таксама быў аноферам і што ледгер-рэкон Атэн збіраецца пакінудь Мутанта на Эорце - няхай здыхае. У даверлівага мілта ўдалося выведаць, што ахоўнае кола вакол флаераў - пастаяннае і здымаецца ў выключных выпадках і ў асобных месцах Кростам, але кола можна прайсці ў дэф-касцюме. Эарцяне, якія свядома ці несвядома спрабуюць прайсці за ахоўнае кола, на дзесяць гапаў губляюць арыентацыю ў прасторы.
Грузавы модуль, які прыляцеў уначы, знаходзіўся за дзвесце метраў ад флаераў. На прапанову Хабірта падзарадзіцца рэкон Мутант адказаў, што аноферам радзей, чым іншым мурэфам, патрэбна падзарадка.
За гаражамі галоўмех Кавальчык з газарэзчыкам Валодзем Беркулем крышылі ржавую тэхніку. Беркуль час ад часу клаўся на траўку і глядзеў у сіняе неба - “праміў спіну’, а двое слесараў злаўчыліся з ранку пахмялідца на “шыганцы”, якія ўчора атрымалі. І ўсё ж у канцы дня тоны чатыры жалеза былі загружаны ў прычэп, які перавёз да грузавога модуля на “МТЗ-50” Андрэй Галубовіч.
Галоўны інжынер Струневіч зранку быў дома - жонка Лена з фельчаркай збівалі яму ціск. Але як толькі Анатолю Іванавічу стала лягчэй, ён схадзіў у гаражы, узяў “ЗІЛок” і перацягнуў свой скалечаны “Масквіч” у двор. Да Шурыка Кавальчыка між справамі падышоў, дэманстратыўна сплюнуў і сказаў: “Без мітусні, мэн. А я - хварэю”.
Участковы Уладзімір Пятровіч усё яшчэ быў непрытомны. Суседка, Зінка Рамановіч, даглядала яго. А фельчарка нічога зрабідь не змагла - праверыла пульс і сказала: “Спіць - і няхай сабе. У мяне такіх яшчэ чадвёра. Калісьці гэта павінна скончыцца.”
Мілты Берсерка па яго загаду прачасалі лес, зрэшты, не вельмі дбайна: прыцягнулі пару ржавых шасцяронак, знешнюю абойму падшыпніка і барану з выламанымі зубамі, што невядома як у тым лесе апынулася.
У вёсцы лютаваў Клаліт: апрадоўваў мясцовае насельніцтва. Большасць людзей ужо не бачыла мурэфаў, як і Антона, калі той быў у мурэфскім касцюме, - свядомасць іх была заблакіравана. Сабака Зінкі-Цыганкі зноў пагрыз дэф-касцюм Снава. Небарака мілт быў дастаўлены на базу. Клаліт нерваваўся і мадюкаўся па-мясцоваму на ўсіх, апроч хіба што Атэна і Лігі Латыкруста.
Крост паведамляў пра безвыніковыя спробы праезду са знешняга кола зоны дзевяці легкавікоў, мікрааўтобуса “Газель” і рэйсавага аўтобуса, а таксама аб адзінкавым малаінфарматыўным выхадзе на сувязь праз космас. Пасля “прачуханца”, зробленага Атэнам, ён заняўся ўстаноўкай блакіроўкі і на касмічную сувязь.
Хабірт, мілты якога ахоўвалі грузавы модуль і флаеры, па чарзе выклікаў групы на падзарадку.
Атэн поўнасцю даверыў кіраўнідтва сваёй групай Ахікану, які падмяняў групы, выкліканыя на падзарадку. Сам ледгер-рэкон па- ранейшаму працаваў з Шыганцовым і бухгалтаркай. Тэхніка ў поле зноў не выйшла: старшыня на нарадзе аб’явіў выхадны дзень, і ніхто не стаў з ім спрачацца. Ахікан з нуды наведаўся ў магазін і напалохаў прадаўшчыцу Марусю словамі “кантрольная пакупка”, якія запазычыў са свядомасці захмеленага дзеда Міхала, былога рэвізора.
Фермер Прахарэнка да абеду быў на грэчцы, а пасля абеду даглядаў скадіну. Рэакцыя “я вас, артысты, трасца з халерай вашай матцы” сведчыла аб непрымірымай агрэсіі, а метал, які меў Прахарэнка, мурэфы палічылі дробяззю, на якую не варта было марнаваць энергію.
Антон схадзіў да дзядзькі Колі дадому: той скардзіўся, што не прыехалі драздовіцкія прадпрымальнікі з прадуктамі на “Газелі” і што “мабіла накрылася”. “Трэба нешта рабіць з гэтымі вырадкамі! Калі да пятніды не прывязудь - кранты! У мяне бізнес, мне прастойваць не рэзон. Да мяне людзі прыходзяць - я іх сустракадь павінен. На выхадныя з усяго раёна моладзь збіраецца, а ў нас тут электрапасткі ўсякія мурэфскія - не прарвешся. Ды і ў магазіне хутка хлеб і пойла скончыцца. Прыходзь увечары, паэксперыментуем з тваім пультам”.
“ВЕСНІК”
Галоўны рэдактар “Драздовіцкага весніка” Ягор Кажадубцаў праводзіў аператыўку:
- Нам даверылі разабрацца са становішчам у калгасе “40 гадоў Кастрычніку’. Ну, гэта вёска Ажарцы, вы ведаеце. Ужо трэці дзень не прыходзяць зводкі з палёў, няма сувязі з кіраўнідтвам калгаса. Аднак, што б там ні адбывалася, матэрыял у нумар без узгаднення з раённымі ўладамі не даваць. Ты, Нікідін, малады, на пад’ём лёгкі - вось і наперад. Бяры дыктафон, “Жыгуль” і ляці. Правы не забудзься ўзяць! А то зноў адмазвадь цябе прыйдзецца. І ніякай самадзейнасці
- ні слова, ні паўслова гэтым “незалежным грантасосам” - самі разбяромся.
Яшчэ Кажадубцаў “праехаўся бульдозерам” па недахопах і памылках у апошнім нумары, даў агульныя рэкамендацыі па наступным, затым адпусціў усіх, ціхенька зачыніў дзверы на зашчапку, выцягнуў з шафкі графінчык з каньяком, наліў чарачку, дзеля самаапраўдання патрымаўся за сэрца - і глынуў.
.У карэспандэнта “Весніка” Сашы Нікідіна ў “Незалежнай думцы”, рэгіянальнай газеце, рэдакцыя якой месцілася тут жа, у Драздовічах, прадаваў былы аднакурснік Сяргей Плюшчанка, які ўзяў “свабодны” дыплом. Саша доўга намагаўся знайсці кампраміс паміж службовай этыкай і пачудцём таварыскасці. Урэшце, рэпартаж будзе пасрэдны: ну на АТС непаладкі, ну калгаснікі п’янствуюць. А пасля “прычэсвання” артыкула галоўным ад яго застанецца такі “пласкач”, што будзе сорамна прозвішча сваё пад ім бачыць. А вось Плюшчанка можа так “бамбануць”, што і ў рэспубліканскай “Народнай”, куды ён так ірвецца, перадрукуюць.
Перамагло прафесійнае імкненне не даць сябе абысці. Саша схадзіў у бліжэйшы камерцыйны кіёск, купіў чыпсаў, “Спрайту’ і асядлаў “шасцёрку’.
КАНКУРЭНТЫ
Калі Нікідін ехаў па горадзе міма “незалежных”, то заўважыў Сяргея Плюшчанку, які завіхаўся вакол свайго “Опель-Кадэта”. Прадчуванне не падманула. На гравійнай дарозе, што вяла з райцэнтра ў Ажарцы, Саша заўважыў у люстэрку задняга віду, што яго даганяе канкурэнт з “Незалежнай думкі”. Зразумела, што кіраўніцтва калгаса будзе размаўляць з ім, Нікідіным, прадстаўніком дзяржаўнай прэсы. Але ў Плюшчанкі ёсць свая сетка селькараў, якія дадудь яму інфармацыю, няхай і не дасканала вывераную, аднак канкрэтную і без асцярожнага афіцыёза. Цяпер Саша адчуў, што заведама прайграе: у Сяргея рэпартаж выйдзе раней і будзе разгромным, а ў яго - праз нумар і прылізаным. Заставалася апошняе суцяшэнне: прыехаць на тэрыторыю калгаса першым. І ён глыбей удіснуў педаль акселератара.
Аднак Плюшчанка не збіраўся адставадь: ён таксама прыбавіў газу. Абодва карэспандэнты імчаліся па дарозе з хуткасцю, якую дазвалялі іх аўтамабілі: “Жыгулёнак” - па рухавіку, “Кадэт’ - па падвесцы. Плюшчанка некалькі разоў набліжаўся да Нікіціна, але пыльная заслона закрывала бачнасць, а вузкая дарога не давала магчымасці абгону.
Т ак яны прайшлі апошні паварот, выехалі з лесу і ўжо ўбачылі Ажарцы, куды несліся навыперадкі трыццаць кіламетраў, не шкадуючы рэдакдыйных машын.
ПРЫЕХАЛІ
Што адбылося далей, ні Сяргей, ні Саша пасля ўдямна растлумачыць не маглі. Успышка, лёгкі штуршок, як ад тармажэння, працяглы рывок, што прыціснуў да спінкі сядзення, удар па колах знізу.
Яны апынуліся на тарфяным бульбяным полі на адлегласці пяцідзесяці метраў адзін ад аднаго. Бліжэйшы лес быў за два кіламетры, а дарог ці паселішча ўвогуле не было відаць. Абодва вылезлі і агледзелі машыны. У Сашы адарваўся глушак, а ў Сяргея паляцеў амартызатар. Сінхронна прыкурылі і пайшлі насустрач адзін аднаму.
- Ты што-небудзь зразумеў? - спытаўся Саша.
- Усё зразумеў, - адказаў Сяргей. - Заехалі не туды, самі не выберамся. Спяшадца няма куды.
- Гэта і я зразумеў, а далей што рабіць?
- Далей проста: я даю табе сотавік, ты тэлефануеш сваім і просіш, каб знайшлі і выцягнулі.
- Як жа нас знайсці, калі мы самі не ведаем, дзе апынуліся?
- Планета, здаецца, тая ж, і глеба знаёмая, - пажартаваў Сяргей. - Верталёт аблятае гаспадаркі, няхай паглядаюць. Слухай, а ты з сабой паесці што браў?
- Пару пачкаў чыпсаў і “Спрайту’ двухлітровую .
- Ну і выдатна. У мяне дзяжурная пляшка “Сінявокай Беларусі” і хлеба паўбохана. Любіш гарэлку з чыпсамі і “Спрайт’ з чорным хлебам? Сінявокасць гарантую.
- Эх, Сярога, не была б зямелька родная, не дасць загінуць. - у тон адазваўся Саша. - А па мне - кінуць бы ўсе гэтыя жарсці мясцовага значэння! Гэта ж не ўзровень!
- Не скажы. У нас тыраж у пяць разоў вышэйшы, чым у газеты творчай інтэлігенцыі, а ў вас, напэўна, разоў у сем.
- Тыраж тыражом. А кантынгент? Ім абы праграма ды віншаванні з некралогамі.
- Не скажы. Чацвёртая частка людзей мыслідь - Богам запраграмавана.
- Лухта ўсё гэта, самі сябе чытаем, - гнуў сваё Саша. - Добра Кіру Градоўскаму ў яго “Сенсацыі”: пішы, што хочаш, вешай лапшу, і башляюць прыстойна. Не хапае матэрыялу - з Інтэрнэта скачай. І тыраж, і распаўсюджванне па былых рэспубліках, і імя зрабідь можна. Дарэчы, звязваўся са мной раніцай, збіраецца пад’ехадь. Ён таксама ведае, што ў Ажарцах нешта адбываецца. Ты яму паведаміў? У раёне нашых больш няма.
- На халеру мне здалося, я з ім і ў інстытуце не вельмі. Гэта вы былі - Кір і Алік. Кінь ты Градоўскага з яго жоўтай прэсай, звані сваім.
- Урэжа мне Кажадубцаў па самыя памідоры.
- Зірні, Сашок! Што там за джып на ўзлеску?
ВЕЧАРАМ У “ТЭРЫТОРЫІ”
Увечары Антон прынёс да дзядзькі Колі не толькі пульт, але і мурэфскі камбез, які схаваў у вялікі поліэтыленавы пакет, папярэдне закруціўшы ў стары, яшчэ дзедаў, плашч. Коля пакінуў карыфанаў підь гарэлку і глядзець відак, а сам пайшоў з Антонам у пакой, прызначаны пад склад.
- Апрані касцюм, Антоній.
Антон надзеў на сябе камбез у спадзяванні, што дзядзька абавязкова знойдзе правільнае рашэнне.
- Глядзі на карту. Што бачыш, што чуеш?
- Берсерк праводзіў Кавальчыка да жытла, вяртаецца на Чацвёртае поле; Клаліт - на падзарадцы; Хабірт - каля стацыянарнага гізера; Крост адкрыў у ахоўным коле шлюз - прапусціў трактар з металам, ідзе разгрузка. Касмічную сувязь не заблакіраваў - фуфло гоніць, але апараты паадключаў. Ведае, што антэна ў цябе: збіраецца заўтра наведацца. Атэн скардзідца, што Шыганцоў становіцца неадэкватным. Што гэта, Коля?
- Звіхаецца. Далей.
- Ахікан часова ўзведзены ў чын рэкона. Атэн стаміўся, патрабуе адпачынку з аховай. Кажа, што не мае права не выканаць місію - Ліга Латыкруста не даруе . Збіраюцца ўсе на Чадвёртым .
Коля разважаў услых:
- Кулі іх не бярудь, карадей. Пятровіч страляў, здаецца. І біць іх, прынамсі па касцюмах, - ніякага сэнсу. Добра. Бухнём, а пасля падумаем.
Коля сцягнуў бутэлечку “Колы” са стэлажа, адкаркаваў і адпіў.
- Будзеш?
Вядома, Антон не адмовіўся.
- Т ады шлем здымай!
Выйшла замінка: “Кола” плюхнула на рукаўны пульт, і ён пачаў мутнець.
- Чакай-чакай, Антончык! Здаецца, гэта іх душыць. У лапці
абуем!
Сапраўды, правы пульт не прадаваў.
Коля і Антон некаторы час моўчкі глядзелі адзін на аднаго. Не вытрымаў Антон:
- Дзядзька Коля, дай пару двухлітровых - акупіцца! Залью іхні гізер - куды ім падзецца? Давядзецца адлятаць!
- Гізер, кажаш? Ды я іх саміх залью. Карадей: не твая хлапечая справа. Не такіх у Кандагары супакойвалі! Да іх не сунемся, а заўтра самі з’явяцца - арганізуем дыверсію. Тут мая тэрыторыя, а не іхняя! Касцюм не згубі, можа спатрэбіцца. Пайду расслаблюся з мужыкамі, цесць парадак дагледзіць. Не спяшайся, карадей. Яны адпачываюць - і ты адпачывай. Ты ж таксама мурэф?
І Коля без усмешкі падміргнуў левым вокам.
АНТОН ДЗЕЙНІЧАЕ САМАСТОЙНА
Антон не здолеў выпрасідь “Колу’ ў дзядзькі, але яму ўдалося выпрасіць яе ў цёткі Марыны: тая падала з прылаўка. Давялося схлусіць, што бабуля прасіла. Хоць і не паверыла Марына, канечне. Антон ішоў на Чацвёртае поле самым кароткім шляхам: праз недабудаваны Дом культуры. Гэты Дом культуры так забадаў! Не толькі тутэйшых, але і Антона: гадоў сем будуецца, не менш! Шыганцоў напачатку бойка ўзяўся, аднак хутка ачах. Кіно так і круцяць у старым клубе, як у маміным дзяцінстве. А танцаваць у клубе - сябе не паважаць. Антон выглядзеў у цемры кавалак чырвонай цагліны, падышоў да белай сцяны Дома культуры і накрэмзаў: “Рэкон Мутант загубіць вас, мурэфы!” Антон не жадаў ім ні смерці, ні шкоды. Проста хаделася, каб яны адляцелі па-мірнаму. Што Коля заўтра зробіць - пытанне не для слабанервовых.
Так, трэба яшчэ Колю папярэдзіць, каб не расказваў лішняе - мала якія разборкі пачнудца? Яшчэ, чаго добрага, і тут Мутантам клікаць пачнудь. І худенька б справіцца - бабуля плеш праесць.
Антон з дапамогай нагруднага пульта перайшоў у рэжым нябачнасці і павярнуў да лесу, за якім пачыналася сцежка да Чадвёртага поля.
Перад базай ляжаў нейкі мужык, здаецца, зваршчык Валодзя Беркуль: ці то п’яны, ці то часова страціў арыентадыю ў прасторы ад сутыкнення з ахоўным колам.
“ДРАЗДОВІЦКІ ВЕСНІК”
ВЕСТКІЗ ПАЛЁЎ
Пад пагрозай зрыву сенакосная кампанія ў СВК “Імя 40-годдзя Вялікага Кастрыічніка”. На працягу тыідня была нарыхтавана самая нізкая сярод гаспадарак раёна колькасць кармоў. Па віне старшыні калгаса Шыганцова С. Д. і галоўнага механіка Кавальчыіка А. С. тэхніка аказалася недастаткова па.дрыхтаванай да сенакосу, а па распараджэнні галоўнага інжынера Струневіча А. І. актыўна вяліся работы па падрыхтоўцыі да здачы ў металалом спісанай тэхнікі. І гэта ў гарачую пару! Дыісцыіпліна ў калгасе нізкая, ёсць асобныія выпадкі ўжывання алкаголю ў ра.бочыі час. Галоўнаму інжынеру Струневічу А. І. аб’яўлена строгая выімова з папярэджаннем у выпадку паўтору аб поўнай службовай неадпаведнасці. У цяперашні час у Ажарцах працуе спецыіяльная камісія райвыіканкама, і прыімаюцца мерыі па стабілізацыіі становішча ў мэтах выіканання планавыіх а.бавязацельстваў.
А. НІКІЦІН
“НЕЗАЛЕЖНАЯ ДУМ КА”
ХТО ГАСПАДАР НА ЗЯМЛІ?
...Па загадзе старшыні калгаса “Імя 40-годдзя Кастрыічніка.” Драздовіцкага раёна сенакосныія работы на тыім тыдні быілі прыпынены. Калгаснікі займаліся падрыхтоўкай да здачы металалому, пры гэтыім частка тэхнікі, што лічыілася на асноўных фондах:, была разабрана, каб затыім, па версіі кампетэнтных органаў, адправіцца ў суседнюю дзяржаву. Як вядома, межы празрыістыія, а мыітныія службыі нярэдка “даюць дабро” такім здзелкам., бо на паказчыкі іх работы прапушчаная кантрабанда не ўплывае.
На працягу тыідня ў калгасе не было скошана ніводнай тоны сена. Калгаснікі п’янствавалі, хоць заробкі не выідаваліся больш за тры месяцыі. Магчыма, прычына ў так званых “шыганцах” - талонах, выідадзеных замест грошай у залік зарплаты, на якія можна атаварыіцца ў мясцовай краме. А ў краме асартымент абмежаваныі хлебам, алкагольнымі напоямі, гум.авыші ботамі і прыішчэпкамі для бялізныі... Дарэчы, старшыня калгаса Шыганцоў С. Д. у сапраўдны час знаходзіцца ў а.бласной бальніцы на псіхіятрыlчныш абследаванні, а галоўны механік., маладыі спецыіяліст Кавальчык А. С., напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні ў сувязі з тым, што абавязковыі тэрмін ён ужо адпрацаваў. Ці не ча.с задумацца над тым, як зра.біць нашу вёску больш прыівабнай для моладзі? Магчыма, выідзяленне суча.снага камфартабельнага жыілля было б вырашэннем гэтай праблемы. Аднак раённыія ўлады спасыілаюцца на дэфіцыт бюджэту, а кіраўніцтва калгаса глядзіць на цякучку кадраў скрозь пальцы.
Негатыўна ўплыівае і дрэнная арганізацыія вольнага часу моладзі. Дом культуры будуецца ўжо дзесяць гадоў, і адзінае месца, дзе ў Ажарцах можна правесці вечар, - кафэ “Тэрыіторыія” пра.дпрыімальніка Мутнага М. В.
Адметна, што адзіным чалавекам, які сумленна працаваў увесь гэты час, быў фермер В. Прахарэнка.. Калі ж нарэшце ўлады зразумеюць, што толькі валоданне зямлёй робіць селяніна гаспадаром на ёй?!
С. ПЛЮШЧАНКА
“СЕНСАЦЫЯ І БУДЗЁННАСЦЬ”
АЖАРЦЫ СУПРАЦЬ МУРЭФАЎ:
НА ГЭТЫ РАЗ ЗЯМЛЯНЕ ПЕРАМАГЛІ
Як гэта ні парадаксальна гучыць, пра.дстаўнікі незямной цыівілізацыіі гасцявалі нядаўна на тэрыіторыіі калгаса “40-годдзе Кастрыічніка” ў вёсцы Ажарцыі Драздовіцкага раёна Гомельскай вобласці. Іншапланецян, якія назыівалі сябе мурэфамі, цікавіла адно: метал. Дакладней, ірж:авае жалеза.. На працягу чатырох дзён сяльчане, якіх мурэфы зам.біравалі, разбіралі калгасную тэхніку. Але прышэльцы чамусьці не здолелі забраць з са.бою ўсё, што нарыхтавалі. Хто перашкодзіў ім? Якая пагроза прыщуала іх кінуць тое, за чым за.віталі з глыібінь космасу, і ратавацца? Па.водле сведчанняў мясцовых жыіхароў, энергія замбравання гасцей Сусвету пачала слабець, і віноўнікаш таго стаў адзін з іх суродзічаў, якога назыівалі Мутантам. Па некаторых звестках Мутант пашкодзіў энергаразмеркавальтт, неабходныія мурэфам для сілкавання ў зямных умовах, газіраваным напоем, дакладней, нейкім кампанеитам, што ўтрымліваецца ў напоі.
Цікава тое, што частка жыхароў Ажарцоў не паддалася гіпнатычнаму ўплыіву мурэфаў, аднак і супрацьстаяць ім не здслела: ніякае фізічнае ўздзеянне не давала выніку. Аднак моцная псіхіка была дастаткова эфектыўнай абаронай ад гіпнозу.
На чатыры дні былі перапынена сувязь сялян са знешнм светам, хоць тэлевізарыі і радыёпрыёмнікі працавалі ў звычайным рэжыме. Вёска Ажарцыі аказалася цалкам ізаляванай ад астатняй планетыы: за межам калгаса касмічныія акупантыі ўстанавілі бар’ер- кола невядомай фізічнай прыроды, а на пад’ездах да калгаса імі былі зроблены транзітныя калідоры, якія перакідвалі тэхніку, што ішла на вялікай хуткасці, дыям.етральна колу-агароджы за межы зоны.
Знешне пасланцы касмічнай бездані былі падобныя на людзей, мелі дзве рукі, дзве нагі, адну галаву, але рукі і ногі ў большасці з іх былі каля пятнаццаці сант^ім^етраў у абхваце, на руках яны мелі па чатыры пальцы, а галовы былі пра.даўгаватыя, падобныя на дыню. Ростам прышэльцы былі трохі вышэйшыя за паўтара метра., а размова нагадвала дзіцячае верашчанне. Больш, на жаль, відавочцы, якія не страцілі памяць, нічога не маглі сказаць, бо серабрыстыя кам.б1незоны - вопратка гушансідаў - закрывала не толькі цела і твар, але і вочы. Адзін з такіх кам.бінезонаў знайшлі пасля а.длёту мурэфаў у пералеску за вёскай і перадалі ў Інстытут фізікі для даследавання. Мяркуюць, што належаў ён Мутанту, таму самсму пераможцу мурэфаў і выратавальншу ажарчанаў. Куды падзеўся сам Мутант, застаецца здагадвацца: ці быў знішчаны сабратсші, ці забраны з экспедыцыяй на суд на роднай планеце.
Па незразум,елых причинах улады распарадзіліся пераараць м.есца пасадкі пяці ^асм^алёт^аў, з якога і вярт^аліся ў свае светы прышэльцы. Дарэчы, неўзабаве пасля адлёту за2араджсльныя бар’еры зніклі бясследна.
Згодна з м.еркаваннямі уфолагаў, флаеры, на якіх прыляцелі іншапланецяне, адправіліся да базавага карабля, што знаходзіўся за м.еж.амъ арбіты Зямлі. І па ўсім відаць, што асноўнай задачай візіту была разведка.
У якім м.есцы і калі мы павінны сустрэць мурэфаў у наступны раз?Ці гатовыя зямляне да такой сустрэчы?
КІРЫЛ ГРАДОЎСКІ 149
АТЭН - У ЛІГУ ЛАТЫКРУСТА
- Экспедыцыя Эорты, ледгер-рэкон Атэн. Паведамляю з борта базавага спейскроса. Агульная задача выканана. Разведка, праведзеная на Эорце, паказала, што кантакт з ёю магчымы. Істотных цяжкасцей не ўзнікла. Тэрміны місіі прыйшлося скарадідь з прычыны лакальнага пашкоджання стацыянарнага гізера на грузавым модулі, у сувязі з чым знаходжанне на Эорце стала небяспечным. Падрабязнасді - пасля прыбыцця. Але і на гэты раз мы прывязём столькі жалеза, што яго колькасць на Латыкрусце ўзрасце ўдвая! Экіпаж шостага флаера загінуў пры ўваходжанні ў азонавы слой Эорты з-за ненадзейных віндынгаў матораў. Напэўна, Ліга Планеты павінна больш дбайна правярадь стан флаераў і павысідь патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі анофераў.
ФІНАЛ
А як жа Антосік Васільевіч Мутны? Дагуляў лета ў бабулі, паспеў яшчэ папрадаваць два тыдні ў калгасе: саламяныя цюкі грузіў. Праз пару дзён пасля таго, як ён у абліччы рэкона Мутанта заліў стацыянарны гізер мурэфаў “Колай”, прыязджалі ў Ажарцы аж тры карэспандэнты. Дружна хадзілі па вёсцы, а ўвечары ў “Тэрыторыю” забурыліся. Гудзелі, як трансфарматары! Кавальчык да іх на халяву прыліп. Журналіст, які са сталіды, з Колем доўга размаўляў, а Коля пасля коратка пляменніку далажыў: “Лапшы на вушы Кірылу навешаў, пра цябе не расказваў”.
Вярнуўся Антон у горад, пераздаў хімію - злітавалася хімоза. А там і верасень - школа. У класе яго па-ранейшаму называюць Мутантам. А ён не крыўдзіцца - ва ўсіх мянушкі ёсць. Хоць адным разам з Мішкам Шпакоўскім, казлом лапавухім, пабіцца давялося. Шпак сам вінаваты - няма чаго пра бацьку дрэнна казаць! Ёсць- няма. Не твая шпачыная справа!
Гемангіёма за лета ад яркага сонца (ці ад таго, што пахадзіў у камбезе мурэфскім?) значна паменшылася, засталася толькі чырвоная плямка памерам з корак ад “Фанты”. Для мужыка не трагедыя. А пальцы на назе - ну, не дулю ж імі на самай справе паказваць!
Нагрудны пульт Антон з сабой прывёз. Ён перастаў працаваць адразу ж пасля адлёту мурэфаў - відаць, таму, што для работы была патрэбна яшчэ хоць бы адна палярная кропка. Ну як той тэлефон: калі ён адзін, то і сэнсу ў ім ніякага.
А што? Пульт месца шмат не займае, а пагладзіш рукой па бясколернай панельцы, дзе калісьці пераліваліся рознакаляровыя ромбікі, - і так неяк зашчыміць! І сорамна робіцца - усё ж сваім лічылі, хоць і аноферам. Няхай бы зноў прыляталі, ці што.
Во, самае галоўнае: пасябраваў Антон з Тоняй Радзевіч з “В”- класа. Шакаладкай, якую маді прынесла ад “новых”, пачаставаў. Шкада, што грошай няма, каб у кіно ці на дыскатэку запрасіць. У мамы - і не заікайся, яна на кватэру збірае. Нічога, хутка бабуля атрымае за парэчкі і цюкі, а на восеньскіх канікулах, калі Антон зноў прыедзе ў Ажарцы, - аддасць.
ТЫГРАНЯТЫ
ФАНТАЗІЯ ПАДСВЯДОМАСЦІ
Часам здараецца так, што сон узрушвае значна мацней, чым рэальныя падзеі. Усё ж да рэальнасці мы большменш прыстасаваліся, а нешта экстраардынарнае адбываецца, на шчасце, рэдка. У сне ж,, калі мозг працуе ў адвольна-халастыш режиме, м.агчымы любыя. нечаканасці. Вызваленыя ад дыктату волі, нейроны ў свам свабодным плаванні дораць нам яскравыя. ўражанні, складваюць у калейдаскатчным спалучэнні мудрагелістую ліазаіку з урыўкаў рэчаіснасці і дуліак, адбітых у свядамасці.
Бывае, што сны падзяляюць на каляровыя. і чорна-белыя. Нічога падобнага: усе сны каляровыя.. Нават пры праглядзе чорна- белых кадраў фільма свядамасць даволі хутка разліалёўвае траву ў зялёны колер, неба - у блакітны, захад сонца - у чырвоны. Не ўспыхне вогнішча шэрым полымем, не будзе пурпурная ружа чорнай.
Таямніца сну не высветліцца ніколі. Існуе мноства тлум.ачэнняў мрояў, аднак ўсе яны даволі ўм.оўныя: занадта мы розныя. Да таго ж па м.еры набыцця жыццёвага вопыту ўсё большую ролю адыгрываюць уласныя адзнакі-штсшпы. І ў лепшым выпадку сны паказваюць напрам.ак падсвядомага клопату ці расшыфроўваюць складзеныя. ў мітусні перыпетыйныя. сюжэты, даючы разгадку таму, над чым доўга і беспаспяхова працавала свядоліасць, закілзаная воляй.
Аўтар
Я іх помню яшчэ маленькімі. Яны забаўляліся на траўцы, як кацяняты, білі адзін аднаго падушачкамі лапак, па чарзе падалі на спінкі, як бы здаючыся, і адразу ж ускоквалі, каб прыняць баявую стойку. Яны не звярталі ўвагі ні на што - і пачуццё бяспекі і ўтульнасці ахоплівала ад позірку на іх. Душа не ўспрымала довады розуму, што некалі гэтым двум абаяльным паласацікам наканавана стадь лютымі звярамі, якія будудь падзяляць усё, што бачадь, на ядомае і неядомае і будудь гатовыя забіць толькі з агрэсіі, інстынкту, дадзенага ім Усявышнім. Інстынкту, дзякуючы якому яны мільёны гадоў бесперашкодна плывуць па хвалях эвалюцыі.
У мяне не ўзнікала пытання, адкуль яны з’явіліся на зялёным лужку. Я меў мэту, дзеля якой прыехаў сюды. Аўтамабіль, пакінуты перад мастом, я не толькі не замкнуў, але і не палічыў патрэбным узяць з сабой ключы ад яго. У зоне нікога жывога, апроч мяне і гэтых двух сімпатычных стварэнняў, бадай, не было. Праўда, за некалькі кіламетраў бачыліся абрысы нейкага пасёлка, які, хутчэй за ўсё, не меў ніякага дачынення да зоны, куды я прыехаў. Шырокая рака, спрамленая ў канал, павольна цякла ад пасёлка.
Аднак я прыехаў сюды не за тым, каб з замілаваннем аглядаць краявід. Я не здольны шчыра захапляцца ні зялёным лістком, ні пялёсткам ружы. Толькі правільнае святло робіць іх прыгожымі. Я паблажліва стаўлюся да тых, хто апявае шолах травы і плёскат хвалі. І не цярплю, калі з’явы Прыроды падаюцца як творчасць Божая, бо задума Божая значна шырэйшая, чым можа ўявіць заўзяты касмаганіст. Бог адарыў сваіх стварэнняў настолькі розным успрыманнем свету, што нам ніколі не зразумець нават адно аднаго. А любы іншы від на Зямлі падобны на нас толькі па прыстасаванні да ўмоў жыцця ў пэўны часавы перыяд.
Таму мне па вялікім рахунку было ўсё роўна, што навокал, апроч аднаго аб’екта. Змрочны будынак старажытнага замка, які велізарным шэрым гмахам узвышаўся бліз лесу, зачараваў мяне яшчэ на рэкламным праспекце. І задача была даволі простая: узысці на верхнюю вежу, з-за якой цяпер німбам уздымалася сонца. Я не ведаў, што ўбачу і аб чым даведаюся там, аднак тое, што спроба мела сэнс, уяўлялася несумненным.
Сцежка прывяла ўверх, да каваных медных дзвярэй, якія час пакрыў зялёным вокіслам. Я адсунуў засаўку, за якую хапаліся, напэўна, сотні маіх папярэднікаў, і піхнуў дзверы нагой - яны з непаслухмяна-меладычным рыпеннем адчыніліся. Напэўна, так рабілі і тыя, хто быў да мяне. Зрэшты, хопіць пра іх: калі задумадца аб тым, што адбывалася да цябе, актыўнае жыццё страчвае сэнс - і чалавецтва спыняе існаванне. Не варта глыбока заглядаць у мінулае, не варта прасякацца сапраўднай сутнасцю чалавечай. Не такімі стварыў нас Усявышні, і не быць нам такімі. Кожны пражывае жыццёвы адрэзак сам і лічыць сябе унікальным, як унікальнае і з’яўленне ў свет кожнага з нас. Таму прыступкі, якія насуперак спадзяванням павялі ў падзямелле, былі пакрытыя спрадвечным пылам, і ступаць на іх маглі толькі тыя, памяць пра каго даўно спарахнела ў цемры нябыту.
Уваходныя дзверы зачыніліся, рыпнуўшы, як падалося, нешта здзеклівае. Зрок зрабіўся непатрэбным. Да слыху даносілася толькі ўласнае дыханне, нюх лавіў усё больш слабы (з-за адаптацыі да яго) п’янкі пах затхлай вільготнай цвілі. Невядома чаму праз нейкі час вочы прывыклі да абсалютнага змроку і пачалі ўспрымадь яго як прыцемкі. “Калі ёсць спуск, то дзесьці павінна мецца лесвіда, якая вядзе ўверх”, - думаў я, блукаючы па падземным лабірынце. Дзверы, якія адчыняў, зачыняліся самі, і болей не адчыняліся. Гэта было заведама так.
Але нават калі б я паспрабаваў вярнуцца да медна-зялёных уваходных дзвярэй, то хутчэй за ўсё зблудзіўся б. Заставалася адно - ісці наперад. Чарговыя дзверы адгарадзілі мой папярэдні шлях; за паваротам вузкага калідора давялося спусціцца яшчэ ніжэй. Я спыняўся, спрабуючы здагадацца, які напрамак можа быць выйгрышным, аднак усе намаганні насуперак тэорыі верагоднасці і тэорыі лагічнага мыслення прыводзілі да таго, што любы, нават невялічкі падём суправаджаўся больш значным спускам, а спробы ўтрымадца на тым жа ўзроўні непазбежна заводзілі ў тупік. Даводзілася вяртадца і апускадца ўсё ніжэй і ніжэй.
Памкненне наверх, не кажучы пра верхнюю вежу, куды напачатку імкнуўся, здавалася не больш верагодным, чым выйгрыш у латэрэю, арганізаваную прафесійнымі махлярамі. Цяпер было не да вежы. Смерць замаячыла ў свядомасці бесцялесным неабсяжным прывідам, які паступова ахопліваў, задягваў, заглытваў.
Лесвіда завяла яшчэ ніжэй. Было зразумела, што адсюль ніхто ніколі не выходзіў. І шлях вёў нават не ў апраметную: цемра гусцела, вузейшымі станавіліся калідоры, цяжэй адчыняліся дзверы. Я адчуваў, што ў любы момант магу трапіць у тупік, з якога не будзе выйсця. Упэўненасць, што лёс не дазволідь гэтага, вылівалася, як віно з трэснутага келіха.
Ніхто не можа зразумець стан асуджанага, апроч яго самога, а ён нікому ніколі не перадасць свае эмоцыі, таму што асуджаны. Калі ж нейкае цудоўнае спалучэнне абставін падорыць выратаванне, ён таксама не паспрабуе нічога растлумачыць - спроба скончыцца крахам: няма для гэтага словаў у чалавечай мове, а нервы чалавека не вытрымаюць паўторных (нават другасных!) перажыванняў такога ўзроўню, мозг блакіруе ўспаміны, як шлагбаум перакрывае рух транспарту праз чыгуначны пераезд. І толькі начны кашмар, своечасова перапынены абуджэннем, часам верне адчуванне невыноснай пякельнай сумесі: выбухованебяспечнай пакоры і наступнай адчайнай бездапаможнасці.
Ніхто не пачуе падрабязнасцей і ад мяне. Скажу толькі, што нават не здзівіўся, калі адны з незлічоных дзвярэй вывелі на зялёны лужок пад блакітным небам і залатым сонцам: кашмар падземных лабірынтаў, куды давялося трапідь, так ці інакш хутка скончыўся б. А я даўно быў гатовы да любога зыходу.
Вочы адаптаваліся да святла, і я ўсвядоміў, што знаходжуся з адваротнага боку замка. Блытаныя калідоры і лесвіды, што вялі ўніз, урэшце паўтарылі ландшафт гары, якая ўзвышалася ад фасаднага да тылавага боку. Гэта азначала, што насуперак адчуванню я ўсё ж падымаўся ўверх. Тут таксама цёк канал, ужо ад замка, і рэчышча яго шырэла ў напрамку пасёлка.
І тут я зноў убачыў іх. Напэўна, я некалькі гадоў блукаў па змрочных замкавых сутарэннях, бо за гэты час яны ператварыліся ў прыгожых мускулістых драпежнікаў з ільснянай поўсцю. Звяры заўважылі мяне, і стала зразумела, што зараз пачнецца паляванне. Толькі пазбавіўшыся ад паўзмрочнага кашмару самотнай тугі, ад якой спынялася сэрца, я трапіў у яркі кашмар смяротнага праследавання, якое прымушала сэрца ісці ў разнос.
У мяне не было шанцаў збегчы ад іх па сушы, таму давялося кінуцца ў канал, разлічваючы на тое, што плаваем мы прыблізна аднолькава. Праз кароткі час я дасягнуў правага берага, і тады звяры таксама ўвайшлі ў ваду. Скарыстаўшы перавагу бегуна над плыўцом, я пабег уздоўж цячэння канала, а калі яны пачалі выходзіць на бераг, зноў зайшоў у ваду і паплыў пасярэдзіне.
Калі б моц іх розуму хоць у нейкай ступені набліжалася да іх звярынай сілы, яны б раздзяліліся, кожны пайшоў бы па сваім беразе, а я быў бы вымушаны здацца ці патанудь: у любым выпадку - загінуць. Але інстынкт паляўнічага-адзіночкі і звычка быць разам не дазвалялі ім разысціся. Яны кінуліся ў ваду і паплылі следам. Я не памыліўся - яны плылі марудней, і адлегласць паміж намі патроху павялічвалася. Плынь несла нас да пладіны на ўскрайку пасёлка. Рукі мае безупынна малацілі па вадзе, дыханне пачашчалася, і здавалася, што менавіта ўдары сэрца праз грудную клетку стваралі невысокую хвалю, якая суправаджала цячэнне. Азірнуўшыся, можна было бачыць, што рухі маіх пераследнікаў суладныя і размераныя. Я ўявіў іх вузкія вочы - і не было сумневу, што там няма ні злосці, ні азарту.
Ім дастаткова таго, што яны бачаць мяне (драпежнікі - ахвяру): значыцца, я не ўцёк.
Плаціна набліжалася. Рэчышча пашырылася, рух верхніх слаёў вады паскорыўся. Падумалася, што напрасткі плыць рызыкоўна: занадта высокі мог быць яе пад’ём, каб перабрадца па канструкцыях пладіны, і занадта вялікі перапад, каб выплысці пасля перакату без траўмы. Каб не трапідь ў магчымую строму, я вырашыў заграбаць да левага, падмытага цячэннем, берага і неўзабаве апынуўся ў кутку, утвораным бетоннай ціністай плітой і амаль вертыкальным краем берага - зялёнай сцяной са слізкага чарназёму. Зачапіцца не было за што, а лятаць я не ўмеў. Для таго каб трымацца на вадзе, дастаткова пакласці рукі на круты схіл берага ці ўставіць пальцы ў незацэментаваную шчыліну паміж плітамі пладіны. Сітуацыя патавая.
Не магу растлумачыць, як выкараскаўся. Дакладна помню, што любая травінка, за якую можна было схапіцца, заставалася ў кулаку, не было ніводнага кусціка, пад нагамі - вада, ад якой немагчыма адпіхнуцца, пад рукамі - слізкая зямля, за якую немагчыма зачапіцца.
Я нават не азірнуўся, калі выбраўся. Напэўна, так і павінна быць. Не трэба аналізавадь неверагодна ўдалы зыход: калі Фартуна зразумее, што ты здольны разгадвадь яе намеры, то перастане падкідвадь табе сюрпрызы. Ці ж не тады знікаюць падарункі з-пад навагодняй ёлкі, калі мы настойліва даказваем бацькам, што падарункі - ад іх, а дзед Мароз - несапраўдны?
Тут я зноў успомніў пра сваіх паляўнічых. Што з імі? Калі роля ахвяры пранікае ў тваю істоту, і раптам ўдаецца неяк выкруціцца, адарвадца, то міжволі цікавішся сваімі лёсавызначальнікамі: як вы там? Ці хутка зноў?
Іх перанесла праз невысокі перапад, і гэтая невялікая прыгода, не прадбачаная ні папярэднім жыццёвым вопытам, ні прыроджаным інстынктам, узбудзіла іх болей, чым пагоня. Магчымая здабыча знікла з поля зроку, паляванне скончылася.
Зверху бачна лепш - я скарыстаў гэта, каб агледзецца. Справа цёк канал, з якога толькі выбраўся; за пладінай разгублена плюхаліся істоты, якіх Прырода не навучыла глядзець уверх; слева сыходзіў уніз запылены пасёлак. Нарэшце я супакоіўся і мог разважаць нармальна: 1) галоўнае - не трапляцца ім на вочы; 2) мае паляўнічыя ўсё ж выберуцца і пачнуць шукадь сляды там, дзе бачылі ў апошні раз, дакладней, з таго месца, на якім стаю цяпер; 3) за пасёлкам, напэўна, той жа канал, які цячэ па нізоўю з фасаднага боку замка; 4) калі вярнудца па каналу за пасёлкам, то апынуся каля свайго аўтамабіля перад мастом, хутка завяду яго - і з’еду адсюль назаўсёды.
.У пасёлку пасярод вуліды гулялі дзеці. Звонкія галасы не прыціхлі, калі ішоў міма: магчыма, я быў для іх нябачным ці існаваў ў нейкім іншым вымярэнні. Інстынкт пераследнага прымусіў азірнудца: за паўкіламетра, пырхаючы ад нязвыклага пылу і страсаючы на хаду кроплі вады з поўсці, драпежнікі раз-пораз схілялі галовы з чуйнымі ноздрамі да маіх слядоў, але пакуль што мяне не бачылі.
Я паскорыў крок, аднак ненадоўга: нервы далі ўказанне мышцам перайсці на бег. Не было боязі за дзяцей, якія гулялі: не на іх палююць. Пыльная вуліда пасёлка нечакана ўперлася ў гару нейкага хламу. Падобна, гэта была звалка. Я абагнуў яе і бег цяпер па зялёнай траве.
.Вада сустрэла чароўнай прахалодай, другі бераг парадаваў зручнай пакатасцю. Плыць па цячэнні, усведамляючы, што пераследнікі адстаюць, - не самая складаная задача. І няма ніякай хітрасці ў тым, каб перакінуцца пару разоў з аднаго берага на другі і зноў абставідь іх. А там перабегчы мост, ускочыць у машыну, зачыніцца і крутнудь ключ раней, чым драпежнікі вылезуць з вады. Яны ўбачадь, як я сеў у аўтамабіль і паехаў; яны могудь бачыць гэта тысячу разоў, аднак ніколі не зразумеюць: што адбылося? Куды падзелася здабыча?
Я ўсё паспею, я ўдёк ад вас, тыграняты.
Я прачнуўся і адразу адчуў халодны пот на грудзіне і пад спляценнем, а яшчэ - што задякла левая рука. У вуха мірна пасопвала жонка, а каля ног нешта сваё вуркатала котка.
“Пад’ём-пад’ём!” - пілікаў увушшу адключаны два месяцы таму будзільнік.
Ніяк не магу прывыкнуць, што не працую. Пры чым гэтыя сны? Цікава, а тыгры і насамрэч не вельмі добра плаваюць? Якія яны бываюць: бенгальскія, усурыйскія, афрыканскія? Не, у Афрыцы яны, здаецца, не жывуць. А што, калі б у канале былі кракадзілы? Як можна было б выратавацца? Зразумела, што самае простае - нікуды не ўлазіць: цалейшым будзеш. Ды як тое зрабіць. І, дарэчы, чаму жыццё - гэта адно, а сон - зусім іншае? Душа тая ж, інтэлект той жа, і вопыт.
Праўду кажудь: адзін дурань можа зададь пытанне, на якое не здолеюць адказаць сто мудрацоў.
ФОРМУЛА
ГЕРАНТАЛАПЧНАЯ ФАНТАЗІЯ
Усё жыццё мы чакаем смерці і большую частку жыцця баімся яе. А што, калі яна ўвогуле не прыйдзе? Ці хопіць душэўнага патэнцыялу, каб, зведаўшы ссмыя. розныя. прая.вы, працягваць жыццё, не маючы ўяўлення, калі яно скончыцца? Ці вытрымае душа, ці не здарыцца з ёй тое, што бывае з паветраным шарыкам^, калі яго ўвесь час напаўняць паветрам?Наколькі страшна жыць у свеце, калі не застаецца ні бліжніх, ні родных, ні сяброў? Ці можна вытрымаць, калі звычайныя чалавечыя пачуцці настолькі прытупіліся, што быццам бы і існаваць перасталі? Ці ёсць мэта, якой можна прысвяціць бясконцаежыццё? А хто ж ведае...
Аўтар
Зіхатлівы зімовы дзень студзеня дзве тысячы трыццаць пятага года, да якога калісьці не спадзяваўся і дажыць. Гэта па летазлічэнні майго юнацтва. Зрэшты, цяперашні год - умоўнасць: рыхтуецца Указ аб увядзенні Усеагульнага календаря.
Нават цяпер дзве яго апошнія лічбы, што нагадваюць час, калі меў моц, здаюцца нерэальнымі, а ўзрост, які з арыфметычнай абыякавасцю перадаюць дзве першыя, уяўляецца бясхмарным, хоць радыянальная частка памяці сцвярджае, што гэта далёка не так. З дзвюх пачатковых лічбаў першую чалавецтва не пераадолее, а сваю павагу паслядоўніку нуля, сціплай адзінцы, засведчыць у лепшым выпадку дзесятая частка сённяшняга насельніцтва планеты.
Пройдзе студзень, а затым люты, які звыкла здзівідь двума тыднямі саракаградусных маразоў. Хутчэй за ўсё, я буду жывы, калі пачне сыходзіць снег, адкрываючы позірку азызлыя цыгарэтныя пачкі, пакамечан^ія шакаладныя абгорткі і брудныя пластмасавыя піўныя накрыўкі, якія сумленныя дворнікі будудь дзелавіта наколвадь на “пікі”, рознакаляровыя, як наборныя тронкі нажоў майго дзяцінства.
Але я дакладна ведаю, што не перажыву гэты год. Упэўненасць мая падобная да той, з якой фізкультурнік, што падцягнуўся на турніку пятнадцать разоў з неймавернымі перакосамі, упэўнены, што шаснадцатага разу не будзе: сілы хопіць толькі, каб саскочыць, а не ўпасці. Яна падобная да той, калі аўтамабіліст, які ведае астатак паліва і яго расход, дапускае, што можна праехаць яшчэ пяць або нават дваццадь кіламетраў, аднак сто - немажліва. Гэтая ўпэўненасць блізкая да той, з якой салдат, адкінуўшы пусты аўтаматны магазін, мае надзею толькі на апошнюю кулю ў патронніку.
Няма каму жаліцда на расчараванне, якое чакае на фінішы. Куфэрак, падпісаны “Сэнс жыцдя” нарэшце адкрыўся і. аказаўся пустым.
І да таго ж - новае моцнае адчуванне, якое з’явілася нядаўна, але назаўсёды: страх смерці. Гэта не інстынкт самазахавання і не шкадоба аб незавершаным ці недаатрыманым, а неўсвядомлены жах у сваёй адвечнай велічы, панічная боязь невядомага. Не магу зразумець, навошта Усявышні заклаў гэтае пачудцё ў жыццёвую праграму чалавека, бо ўсёабдымнасць жудасці і нават намёк на сімптомы яе набліжэння адразу ж уводзядь у ступар волю і розум. Адзінае, як можна меркаваць: гэты страх першапачаткова існуе ў жывой істоце, аднак на працягу жыцця яго блакіруюць рэсурсы псіхікі, а з набліжэннем канца блакіроўка здымаецда. Пазбавідца ад страху смерці немагчыма; змушаная жыдцёвая актыўнасць на мяжы фізічнага зносу цела - толькі спосаб абстрагавання. Як і ахвярны зварот да рэлігіі не перайначвае ўнутраны свет, а толькі дае магчымасць хоць у нейкай ступені зачынідь у душы змрочныя скляпенні жудасці і цесныя калідоры адчаю. Менавіта зачынідь ці хадя б задрапіравадь, бо асвятленне іх дасдь карціну, якую не зможа вытрымадь чалавек.
І я памру так: усёмагутная воля асветліць тое, чаго баяўся як невядомага, і раптоўны спалох ад міжвольна ўбачанага перахопіць дыханне, рэзкім штуршком сцісне сэрца і імгненна паралізуе сасуды. Злавесная ўспышка будзе зялёнай. Магчыма, з адденнем чырвонага.
Напэўна, усё вышэйнапісанае правакуе ўявіць мяне як самотнага дрымучага дзеда, у якога трасецца галава, не слухаюцца рукі, сохнудь ногі. А ён спрабуе выдадь банальныя ісціны і згаслыя трызненні за “яшчэ адно апошняе паданне”. Можа, мне ўласцівая нейкая тэатральнасць чалавека, схільнага да гуманітарнага ўспрымання рэчаіснасці, і завышаная самаадэнка.
Не буду прыкідвадца загадкавым усёзнайкам, бо ўпэўнены, што “выказаная думка - мана”, і толькі простыя пастулаты ў сістэме чалавечых крытэрыяў набліжаныя да праўды. Не буду марнавадь адмераную рэшту часу на мудрагелістае шматслоўэ, таму што карысці і задавальнення ад іх не атрымае ніхто.
Магчыма, гэты аповед некаму падасца дробнамаштабным і надуманым, калі параўноўвадь яго са значнасцю падзеі, якая завершыць маё жыццё. Аднак чалавецтва не вынайшла і ніколі не вынайдзе больш лаканічнага і вычарпальнага апісання жыцця, чым рыска паміж датамі нараджэння і смерці. А каб мой расказ не ўяўляўся бурчаннем пакрыўджанага старога, які сыходзіць і якога ніхто ніколі не пашкадуе, буду старадца не бразгаць пустымі дзіравымі каструлямі скепсісу і не ганяць з кута ў кут пыльныя клубкі маркоты.
15-25
Такім чынам, падзеі, якія лёсавызначальнай ніткай прашылі маё існаванне, пачаліся ў далёкім тысяча дзевяцьсот семдзесят пятым годзе ад Ражства Хрыстовага ці ў 6958 ад стварэння Госпадам свету, як цяпер стала папулярным і, магчыма, будзе зацверджана Указам.
У тыя гістарычныя часы, якія трохі пазней іранічна называлі перыядам застою, а зараз з усёй сур’ёзнасцю - эпохай развітога сацыялізму. У тыя старадаўнія часы, калі камп’ютэр быў не планшэтам, а агрэгатам, што ледзь змяшчаўся ў вялізным пакоі і рашаў задачы, пасільныя для сярэдняга інжынера. У тыя дялёкія часіны, калі афіцыйная генетыка захрасла на невядомых для большасці дразафілах і пакуль не з’явілася авечка Долі - першапраходзец кланавання. У тыя цёмныя часіны, калі асноўнай крыніцай энергіі ў будынках быў мазут і правадная электрычнасць, а на вуліцах - бензін і дызельнае паліва. У тыя прымітыўныя часы, калі людзі пісалі адно аднаму лісты на паперы, а размаўлялі па тэлефоне, які стаяў на вуліцы. У тыя неразвітыя часы, калі тэлебачанне мела два каналы і яшчэ толькі рабілася каляровым; самымі ўражальнымі эфектамі фільмаў былі трукі каскадзёраў і камбінаваныя кадры; а халадзільнікі пагрозліва раўлі і спалохана трэсліся ў час сваёй манатоннай работы. Фільмы “Брыльянтавая рука”, “Іронія лёсу’, “Белае сонца пустыні” і “Джэнтльмены ўдачы” пераможна прайшлі па экранах і адразу завалодалі душамі савецкіх грамадзян, да ліку якіх цалкам і непадзельна я належаў.
Амаль усе газеты, дзевяць з дзесяці каторых старанна прысягалі дзяржаўнаму ладу назвай, давалі аднатыповыя перадавыя артыкулы. А на самым версе маналітнай піраміды, што ўяўлялася больш устойлівай, чым усыпальня юніёра Хеопса, знаходзіўся такі ж вечны Генеральны Сакратар, які манатонна і з неідэальнай дыкцыяй вяшчаў ісціны, што здаваліся прапіснымі і ад таго яшчэ больш непахіснымі. Усе былі шчаслівыя аднолькава і няшчасныя па-свойму.
Усе чыталі Агату Крысці, усе гатавалі па святах салату імя сітуайена Аліўе і куплялі на рынку апельсіны па тры пяцьдзесят, а па буднях - “Кільку’ па паўрубля. Усе ведалі, што піва існуе двух гатункаў: “Жыгулёўскае” бутэлечнае і “Жыгулёўскае” разліўное.
Усе захапляліся Пугачовай. Няведанне песень Высоцкага лічылася прыкметай недасведчанасці або неапраўданага апломбу. Рэдка хто ведаў сталіцу Афганістана, а слова “блін” у якасці ўводна- паразітнай звязкі яшчэ не заваявала глузды і сэрцы грамадзян.
Зрэшты, можна доўга расказваць аб адметнасцях таго часу, але, напэўна, такую ўмоўнасць, як дэкарадыі абставін, дапушчальна ігнараваць, калі размова ідзе пра чалавечыя адносіны, бо яны на фоне зменлівага ўкладу ўяўляюць нейкую канстанту.
20
Я быў у той час студэнтам другога курса інстытута народнай гаспадаркі. Звычайным студэнтам - у меру шалапутным, у меру бедным, у меру амбіцыйным. які бязмерна пакутаваў ад няспраўджанага кахання! Мая выбранніца, блізкасць з якой здавалася недасягальнай вяршыняй асалоды, вучылася на трэцім курсе і стрымана пазбягала мяне. Спрактыкаваныя ў жыццёвых справах сябры па інтэрнаце, якія адслужылі два гады ў войску і перад паступленнем адвучыліся на падрыхтоўчым аддзяленні, паблажліва растлумачылі, што яе бадька - дырэктар “Універсама”, а ў мяне няма нават прапіскі, што з маёй спецыяльнасцю можна апынуцца пасля размеркавання ў якім-небудзь Чымкенце. І што “няма чаго зацыклівацца, у нас дзяўчат - як на клумбе, а хлопцаў - дэфіцыт.”
І вось сягоння адбыўся канчатковы разрыў. Не, яна нічога не сказала! Я чарговы раз падсцерагаў яе з лекцыі, прапусціўшы другую гадзіну сваёй, каб паспрабавадь запрасіць у нядаўна пабудаваны шыкоўны “Чырвоны Кастрычнік” на новую французскую камедыю “Вяртанне высокага бландзіна”.
Я заўважыў, што яна з сяброўкай спускаецца па прыступках вучэбнага корпуса, і ў думках пачаў лічыць да пяцідзесяці, як вучылі старэйшыя таварышы. Эх! На лічбе “дзевятнаддадь” сусвет узарваўся: з “Жыгулёнка” трэцяй мадэлі колеру “снеж”, які да гэтай хвіліны пампезна, але бяскрыўдна стаяў за агароджай інстытута, энергічна выйшлі два бугаі гадоў па двадцаць пяць і па- джэнтльменску сустрэлі дзяўчат.
Яна заўважыла мяне і нават памахала рукой. Ох, гэтыя жэсты! Простае падняцде рукі і паварушванне кісцю з выкарыстаннем пальцаў амаль адназначна перадае не менш за трыццаць відаў інфармадыі. І гэта толькі пэўных. А колькі нюансаў!
Стала зразумела, што мне давядзецца быць пакутнікам самотнага кахання або, усё ж нейкім цудам пратараніўшы вароты заваблівай крэпасці, увесь час змагацца за валоданне тым, што належыць па праве, дадзеным матухнай-прыродай. А магчыма, з некім, тайным ці яўным, дзяліцца сваім праблемным шчасцем.
Напэўна, гэта быў мой першы дарослы досвед. Аднак юнацкі ўзрост запэўніваў, што вырашадь асабістыя праблемы трэба без трэціх асоб. Бадька для гэтага не падыходзіў - перашкаджала пазіцыя ўяўнай незалежнасці. Маці - тым больш. Пакаленне, да якога дайшоў астылы подых другой сусветнай вайны, па-байструдку баялася абвінавачанняў “бяжы да мамкі”, “трымаешся за спадніду’ і падобных. Бліжэй за ўсіх быў дваюрадны брат, якому было цяпер пад трыццадь гадоў. Ён развёўся, зноў ажаніўся, атрымаў кватэру і працаваў нарміроўшчыкам на металургічным заводзе ў буйным правінцыйным горадзе. Ён бы выслухаў мяне і хоць не даў бы універсальнай парады, але і не здзівіўся б прызнанням стручка- маладзёна. Аднак ён быў далёка, я да яго нават ні разу не ездзіў; мы сустракаліся найчасцей у маіх бацькоў, да якіх ён наведваўся ў госці.
Не памятаю дакладна, што мяне занесла да “Чырвонага Кастрычніка”, які знаходзіўся за паўтара кіламетра ад наргаса. Можа, хадеў прададь білеты, бо кошт іх дазволіў бы пражыць пару дзён не надгаладзь. Ці спадзяваўся запрасіць якую-небудзь дзяўчыну, як бы спрабуючы заткнудь кухонным ручніком прабоіну, зробленую тарпедай.
- Прашу прабачэння. Я адчуваю, вы хочаде прададь лішні білет? - Да мяне звярнуўся мужчына, як мне падалося, гадоў трыццаді пяді. - Збіраўся, ды не паспеў.
- У мяне два.
- Разумею, сардэчныя справы. Пайшлі са мной. Куплю два.
Атупеласць, што валодала мной апошнія дваццаць хвілін,
развеялася, як туман ад ветру. Манеры незнаёмца не палохалі, але насцярожвалі. Штосьці было не так.
Ён падаў сінюю пяцёрку.
- У мяне рэшты няма.
- Не трэба.
- Не вазьму, мяняйце.
- Ну і парадкі ў вашай краіне!
Усе гэтыя дэталі дробныя, нудныя і належадь часу, якога тычацца падзеі. Напэўна, занадта выпінае, што ацэнка паводзін юнака даецца з пазіцыі чалавека, які сваё аджыў; здзіўляе, што хлопец размову з мужчынам не ўспрымае як агрэсію ці “падкат’; незразумелая адмова ад продажу білета цаной вышэй за намінал. Ну што ж, такім быў час, такімі былі мы.
Забягаючы наперад, скажу, што падчас кароткай гутаркі я паспеў падумаць пра яго як пра дыверсанта, засланага за “жалезную заслону’ для збору сакрэтных звестак, якімі, калі меркаваць па шматлікіх падпісках на ваеннай кафедры і практыках на двух нумарных прадпрыемствах, несумненна валодаў і я. Або агента дзяржбяспекі, які выяўляе асоб, схільных да супрацоўніцтва з вышэйпамянёнымі дыверсантамі. Ці патэнцыяльнага эмігранта, бо толькі чалавек, які меў надзейную перспектыву з’ехадь на другі край свету, мог казадь “ваша краіна”.