1. Першая публікацыя: “Маладосць”, 1981, № 10.
2. Упершыню ў кнізе: Караткевіч У. Чорны замак Альшанскі: Раман. Зброя: Аповесць. – Мн.: Маст. літ., 1983.
3. Рукапіс захоўваецца ў 15 папцы хатняга архіва пісьменніка (аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ), машынапісы захоўваюцццаў папках хатняга архіва (аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ) і ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 68.
4. “Раздзелы аб Маскве”, якія згадваў пісьменнік у заўвазе да двух раздзелаў другой кнігі рамана “Каласы пад сярпом тваім” (74 папка яго асабістага архіва – аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ), – гэта, відаць, раздзелы аповесці “Зброя”. Значыць, аповесць магла быць напісана ў маі – верасні 1964 года.
5. Аповесць “Зброя” тэматычна звязана з раманам “Каласы пад сярпом тваім”. У ёй таксама дзейнічаюць Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, Кандрат Кагут, “дзядзька” Кірдун, якія прыязджаюць у Маскву, каб здабыць зброю для будучага паўстання і вызваліць з няволі Андрэя Кагута. Сам пісьменнік (гл.: “Слова ад аўтара” да першадруку аповесці і “Літ. і маст.”, 1982, 3 снежня) адзначаў, што гэта не працяг рамана, а яго адгалінаванне.
6. Перакладзена на рускую мову.
7. Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 5. Каласы пад сярпом тваім: Раман, кн.2. Зброя: Аповесць. – Мн.: Маст. літ., 1989. С. 416 – 517.