Ангельскі (з паўднёвага Ўэльса) антрацыт высокага гатунку.
«Калібер», або «гітара» (па падабенству) — спаконвечны маскоўскі экіпаж, вузкія дрогі на стаячых рысорах. У іх маглі сядзець толькі ўдваіх, прычым, каб не згубіць раўнавагі, кожны з тых, хто ехаў, сядаў тварам на свой бок вуліцы. Пярэдні трымаўся за пояс рамізніка. Калі ехалі з дамай, то кавалер трымаў яе за талію, іначай, па слабасці пола, яна вылецела б на першай яміне… Узімку былі яшчэ двух— і чатырохмесныя сані, часцей за ўсё без запоны. Вельмі рэдка трапляліся сані з выязным у ліўрэі і капелюху з пазументам (гэта для аматараў пускаць пыл у вочы)… Улетку пачыналі трапляцца ўжо кэбы і шарабаны замежнага тыпу, але больш ездзілі на «эгаістках», аднамесных экіпажах на няўстойлівых рысорах, якія жорстка кідала, так, што вылецець можна было кожную хвіліну. Людзі навесяле ўмудраліся ездзіць у іх удваіх і ўтраіх.
Усё, што апісана тут, вышэй і ніжэй — не перабольшванне, не спроба намаляваць краіну ідыётаў і не замах на лаўры Шчадрына. Я не дазволіў сабе ані слова выдумкі. Наадварот, клапоцячыся аб верагоднасці, браў толькі «сярэднія», «тыповыя», «шэрыя» факты. Жадаючых адсылаю да часопісаў «Голас мінулага», «Гістарычны веснік», «Расейскі архіў», да газет таго часу, да шматлікіх мемуараў відавочнікаў, а таксама да зборнікаў законаў, пастаноў і распараджэнняў. Вы ўпэўніцеся ў празмернай нават строгасці апавядання, здолееце знайсці шмат цікавага і для сучаснага чытача і правесці сякія-такія паралелі між апавяданнямі розных па саслоўях і пакаленнях людзей.
Карэйша Іван Якаўлевіч — славуты маскоўскі юрод, якога трымалі ў Прэабражэнскай бальніцы і на «прароцтвы» якога валам валілі, нягледзячы на поўную іх бессэнсоўнасць, мяшчане, купцы і арыстакратыя горада. Сучаснікі кажуць, што наведвала яго ўсё грамадства і што ўся жаночая палова Масквы, безумоўна, прызнавала яго. У Ляскова ёсць апавяданне, як Карэйша «з-за памылкі» прасіцелькі «вымаліў» дзіця не замужняй жанчыне, а дзяўчыне. Карэйша памёр у 1862 годзе, ва ўзросце васьмідзесяці гадоў.
Браты Дзянісавы — заснавальнікі стараверскай «беспапоўскай» пустошы на Выгазеры. Людзі вялізнай для свайго часу адукацыі, самыя паважаныя раскольнікамі асобы ў часы цара Пятра.
Місіянер Піцірым па загадзе цара Пятра хадзіў па кержанскіх скітах і ўгаворваў казаннямі і дыспутамі, каб раскольнікі вярнуліся ў лона царквы. Асноўным ягоным козырам было «Саборнае дзяянне», якое «нядаўна адшукалі ў Кіеве». Адзін раздзел ягоны быў прысвечаны Кіеўскаму сабору 1157 года — называўся «Саборнае дзяянне Кіеўскае на арменіна ерэтыка на мніха Марціна», які «веліе садзела ў Русі смушчэніе хрысціяніном пачэ жэ неіскусніі пісанія». Сабор быццам яшчэ тады асудзіў тыя ерасі, якіх зараз трымаюцца стараабрадцы, бо ерасі Марціна, выказаныя ў яго кнізе «Праўда», былі дакладна тыя, што і ў раскольнікаў. Сабор, на чале з мітрапалітам Канстанцінам, асудзіў Марціна, хаця ён быў сваяк Канстанцінопальскаму патрыярху Луку Хрызаверху. Марцін натурыўся. Тады Кіеўскі сабор звярнуўся да Лукі. Патрыярх склікаў у Канстанцінопалі другі сабор, на якім таксама асудзіў сваяка. Марцін паабяцаў выправіцца, але потым адмовіўся. Тады яго анафематствавалі і адаслалі ў Царград, дзе патрыярх Лука сваяка свайго спаліў.
…Стараабрадцы спіску дзяянняў не паверылі і папрасілі памацаць арыгінал. Піцірым звярнуўся да цара, і Пётр неадкладна прыслаў арыгінал кнігі: «Чытайце, ведайце, што царква не адышла ад грэцкіх канонаў», «врачуйцеся, расколам недугуюшчыя».
Арыгінал «дзяянняў» аказаўся грубай падробкай. Раскольнікі (а галоўным чынам браты Дзянісавы) аддалі яго на знішчальную крытыку. Сінод вымушаны быў адабраць кнігу, запячатаць і схаваць назаўсёды ў сінадальную бібліятэку.
У старых маскоўскіх дамах, калі паветра рабілася нясцерпна цяжкае, не адчынялі фортак (часта іх зусім не было), а курылі «для асвяжэння» смолкай, конусападобнай пасудзінай з бяросты, набітай смалою з домессю чагосьці накшталт ладану. Яе распальвалі жарынкай і насілі па пакоях. Парадныя пакоі «асвяжаліся» распаленай цаглінай, пакладзенай у таз з мятай і воцатам, або жароўняй, якую палівалі парфумай.
Студэнцкі пакорм… каралеўскія пернікі… Чатыры жабракі (то бок разынкі, чарнасліў, фісташкі і міндаль).
Стыль вакальнага выканання, што вызначаецца спявучасцю і лёгкасцю.
Элзевіры — кнігі, надрукаваныя ў друкарні Эльзевіраў у Галандыі (ХVІ-ХVІІ стст.). Вызначаюцца дзівоснай прыгажосцю і вытанчанасцю шрыфтоў.
Душа памёршага.
Паліцмайстар Агароў загадаў, каб у кожнай будцы ляжала на стале кніга. Квартальны, робячы начны абход, павінен быў распісацца ў кожнага булачніка. Квартальныя, аднак, абходаў не рабілі, а ўначы — спалі. Булачнікі раніцай самі прыносілі ім кнігі ў акалодак для подпісу. Зведаўшы гэта, Агароў загадаў: будачныя кнігі прыпячатаць да сталоў… Пасля гэтага будачнікі кожную раніцу рабілі тое, што апісана вышэй: неслі ў акалодак, разам з кнігамі, і сталы.
Сапраўдны факт (глядзі ўспаміны І.А.Слонава «З жыцця гандлёвай Масквы», «Гістарычны веснік», 1913, No.11-12).
Ніжагародская чыгунка тады была даведзена толькі да Выхны.
У Тайніцкай вежы Крамля стаялі гарматы, з якіх у «царскія дні» давалі сто адзін выстрал.
Купецкіх гільдый было толькі тры ў залежнасці ад велічыні капіталу і роду гандлю або прамысловасці. Памер капіталу мяняўся. Скажам, аб'яўлены капітал для першай гільдыі быў пяцьдзесят тысяч, для другой — дваццаць, для трэцяй — восем.
Месца між Масква-ракой і Водаадводным каналам, або «канавай», было забудаванае самымі страшнымі трушчобамі. Іх забаранілі рамантаваць і чакалі, пакуль яны разваляцца. У большасці дамоў ужо ніхто не жыў, акрамя тых, хто хаваўся. Вялікі Каменны мост за тры гады да падзей быў яшчэ стары, пабудаваны ў ХVІІ стагоддзі, гарбом, з тратуарамі, аддзеленымі ад праезджай часткі высокімі каменнымі брустверамі. Хадзілі цэнтральным праездам, бо на тратуарах, між дзвюма высокімі сценамі, рабавалі. Па той бок моста, налева, калі ісці ў слабодку, змяшчаўся ў брудным двухпавярховым доме тракцір «Воўчая даліна», прытон самага цёмнага люду. Там ледзь не кожны тыдзень забівалі, прычым трупы кідалі пад мост, у раку. Непатрэбныя падземнаму свету людзі ледзь не ўсе канчалі жыццё там.
Сапраўдны выпадак. Глядзі кнігу Е.І.Казлінінай: «Запіскі старэйшай расейскай журналісткі. За палову веку. 1862-1912». М., 1913 г.
Падрадчыку Скварцову было даручана разабраць стары мост, такі моцны, што яго ўзрывалі порахам. Так загінуў помнік даўняй архітэктуры (не ў першы і не ў апошні раз). З велізарнай колькасці здабытага каменю Скварцоў узвёў вялізныя даходныя дамы на рагу Махавой і Ўзвіжанкі, насупраць Манежа. Камень гэты яму нічога не каштаваў.
«Абрад публічнай страты» быў устаноўлены ў 1846 годзе. Адменены — у 1880 г.
Выпадак гэты апісаны ў некалькіх кнігах. У прыватнасці ва ўспамінах І.А.Белавусава «Ушедшая Москва». М., 1929 г.
Славутага рынку на Трубнай плошчы тады яшчэ не было.
То бок міналі «слуп» (фініш), калі ўсе астатнія тройкі былі за трыццаць сажняў.
Мацальшчыкі торкалі прутамі ў вазы з сенам, каб праверыць, ці не вязуць у Маскву «неадкупнога» віна.
Графа дэ Шамбаран.
Аляксандар Шчалканаў пазней быў высланы ў Петрапаўлаўск-Камчацкі.
Будучы вядомы спявак, збіральнік народных песень і белетрыст Павел Іванавіч Багатыроў (1849-1908).
Круціцкі церамок на Круціцкім падвор'і пабудавалі пры цару Аляксею Міхайлавічу палонныя майстры з Беларусі.