Прадмова

Гэтая кніга не зьяўляецца біяграфіяй чалавека, хоць ён — тая постаць, вакол якой разгортваюцца падзеі і, што найбольш важна, залежаць ад яе. Гэтая кніга — не гістарычнае дасьледаваньне, хоць гаворка пойдзе пра гістарычныя падзеі, да таго ж малавядомыя ці, хутчэй, вядомыя з аднаго боку. І разам з тым — кніга і чалавека, і пра гісторыю. З тых часоў, пра якія пойдзе аповед, не захавалася дакумэнтаў, прынамсі, для дасьледнікаў без пагонаў: цалкам магчыма, што яны па-ранейшаму схаваныя ў архівах КДБ і, некалі выдрукаваныя, адкарэктуюць напісанае на бачынах гэтай кнігі. Тым часам адзіная крыніца інфармацыі — сам чалавек, імя якога Барыс Рагуля.

У 1994 — 1995 гадах падчас сумеснай працы над кнігай мэмуараў пра беларускае студэнцтва на эміграцыі (Барыс Рагуля. Беларускае студэнцтва на эміграцыі. Лёндан (Канада) — Ню Ёрк, 1996) мы ня раз у гутарках закраналі пытаньні падзей ранейшых, асабліва жыцьцё ў часы Другой Сусьветнай Вайны. Так і складаўся, зьбіраўся матар'ял для гэтай кнігі — з размоў, успамінаў, разважаньняў Барыса Рагулі.

Лявон Юрэвіч

Загрузка...