Плыве у свет рака Бяроза,
Плыве сягоння, як і ўчора:
То паміж ніцых вербалозаў,
То між адвечных пушчаў-бораў.
Сваёй вадою поіць шчыра
Калгасы, фабрыкі, заводы,
І на плячах нясе між віраў
Плыты і лайбы, й параходы.
Плыве рака Бяроза плаўна,
Плыве, мінае горы, долы;
На берагах яе спраддаўна
Паўсталі гарады і сёлы.
Паўстаў Барысаў ў сотні гоняў,
Стаіць над рэчкай і сніць думы:
Якім ён быў, якія сёння
Яму пяюць Бярозы шумы.