У фабрыках, заводах
Гоман ля машынаў:
— Леніну мы помнік
Паставіць павінны.
Трэба таму помнік,
Які ўдзень і ўночы
Ўвесь свой век змагаўся
За справы рабочых.
Так пайшла па цэхах
Ды па ўсіх брыгадах
У рабочай масе
Важная нарада.
Колькі хто даць можа
Сваіх заработкаў
На такую справу,
А ў тэрмін кароткі.
Не ахвяры гэта,
I гэта не грошы,
Што ўносіў рабочы
Старшы і малодшы,—
А крупінку сэрца
Хацеў кожны ўнесці,
Каб ленінскай славы
Шлі шчэ далей весці.
І паўстаў гранітам
Правадыру помнік
Ў барысаўскім парку
Для вякоў патомных.