Панясла Бяроза
Кроў людскую ў мора,
А з крывёю разам
Вялікае гора.
Павешаных сем'яў,
Сірацінаў кволых,
Спаленых нажарам
Гарадоў і сёлаў.
Спалены Барысаў
Збыўся акупантаў,
Рукой большавіцкай
Паўстае гігантам.
Паўстае з руінаў
Кветкаю ружовай,
Фабрыкі, заводы
Заводзіць нанова.
Коміны пад небам
Задымелі дымам,
Гудкі загудзелі
Над усёй радзімай.
Бярэзінскім буйным
Камбінатам смела
Ужо ганарыцца
Перад светам цэлым.
За нашых запалак
Аганёк цудоўны
Сыпяцца далары —
Гарні жменяй поўнай.
А народ рабочы
Гэткі маладзецкі!
Такі знойдзеш толькі
Ў Саюзе Савецкім.
Працуе ударна
3 вясёлым прыветам,
Бо ён сын адданы
Краіны Саветаў.
Ён хадзіў паходам
На табун варожы.
Сягоння багацце
Для краіны множыць.
Горды сваёй сілай,
Уладай сваёй горды,
Пры станку стаіць ён
Непахісна, цвёрда.