Княжылі тут князі,
Крулі крулявалі,
І цары царылі
У крывавай хвалі.
Турмы будавалі,
Кавалі кайданы,
На народным целе
Сачыліся раны.
Былі войны, бітвы,
Слёзы, кроў ліліся,
Шведа, Банапарта
Сляды засталіся.
Ў бярэзінскіх водах
Немец паіў коні,—
Вільгельмава зграя
Ў памяці й сягоння.
Грабілі культурна,
Не знаючы жалю,
І армяк апошні
3 бедняка знімалі.
Край абрабавалі,
Хоць за час кароткі,
Гэтыя блізкія
Гітлеравы продкі.
А паноў навалу,
Іх каранняў жудзі
Помніш ты, Барысаў,
Павек не забудзеш.
То было нядаўна —
Помніць камсамолец,
Як была скавала
Жудкая няволя.
Паны прывіталі
Цябе, мой Барысаў,
Вісельняй і куляй
І пажарным прыскам.
Генерал Шаптыцкі
Праклятае славы
Выпраўляў жалезам
Свой банкет крывавы.
Але да сканання
Яму не ўдалося
Спапяліць ідэю,
Як наша калоссе.
Генерал Шаптыцкі,
Найяснейшы пане!
Ўжо твой бот жандармскі
Болей тут не стане.
Ўжо табе не бачыць
Вісельняў, пагромаў,
Шго тварыў ты, пане,
Ад польскай кароны.
Моцная ўжо зброя
Ў вольных пралетараў,
I на тваю кару
Ўстануць грознай карай.