Дж. К. Роўлінг Байкі барда Бідля

Прадмова

“Байкі барда Бідля” — гэта зборнік, адрасаваны маленькім чараўнікам і чараўніцам. На працягу стагоддзяў іх чыталі дзецям перад сном, і таму большасці вучняў школы Хогвартс “Гаршчок-гарцунок” і “Фантан феі Фартуны” гэтак жа добра вядомыя, як “Папялушка” і “Спячая Прыгажуня” — дзецям маглаў (гэта значыць нечараўнікам).

Байкі Бідля шмат у чым падобныя з нашымі казкамі: напрыклад, дабро ў іх звычайна ўзнагароджваецца, а злосць — караецца. Аднак ёсць даволі відавочнае адрозненне. У маглаўскіх казках магія — прычына ўсіх бед галоўнага героя або гераіні: злая ведзьма атруціла яблык, або пагрузіла прынцэсу ў сон на сто гадоў, або ператварыла прынца ў выродлівую пачвару. Паміж тым героі “Баяк барда Бідля” самі валодаюць чараўніцтвам, і тым не менш, ім зусім не лягчэй , чым нам.

Байкі барда Бідля дапамаглі шматлікім пакаленням бацькоў-чараўнікоў растлумачыць сваім маленькім дзецям суровую праўду: чараўніцтва пазваляе вырашаць шмат праблем, але і стварае іх не менш.

Яшчэ адна прыкметная розніца паміж гэтымі казкамі і іх маглаўскімі двайнікамі ў тым, што чараўніцы з аповедаў Бідля значна актыўней шукаюць сваё шчасце, чым гераіні нашых казак. Аша, Альтэда, Амата і зайчыха Жартаўніца — чараўніцы, якія ўзялі свой лёс у свае рукі замест таго, каб доўга спаць, або чакаць, калі хто-небудзь верне табе страчаны чаравічак. Адзінае выключэнне з правіла — безыменная дзяўчына з казкі пра валасатае сэрца. Яна паводзіць сябе як прынцэса з нашых казак, толькі ў канцы гэтай казкі ніхто не жыве “доўга і шчасліва”.

Бард па імі Бідль жыў у пятнаццатым стагоддзі. Большая частка яго жыцці ўтоеная пад полагам таямніцы. Вядома, што ён нарадзіўся ў Ёркшыры, і, судзячы па адзінай гравюры на дрэве, якая захавалася да нашых дзён, у яго была выключна пышная барада. Калі яго казкі пэўна адлюстроўваюць яго меркаванне, то ён хутчэй любіў маглаў, якіх ён лічыў хутчэй невуцкімі, чым непрыязнымі. Ён не давяраў Цёмнай Магіі і верыў, што горшае ў чарадзейным народзе бярэ пачатак з звычайных чалавечых рыс характару: жорсткасці, апатыі і напышлівага злоўжывання сваімі талентамі. У казках Бідля перамагаюць не самыя магутныя чараўнікі, а самыя добрыя, разумныя і знаходлівыя.

Гэтыя погляды падзяляюць некаторыя сучасныя чараўнікі, і адзін з іх — вядома ж, прафесар Альбус Персіваль Вульфрык Браян Дамблдор, кавалер ордэна Мерліна першай ступені, дырэктар школы Чараўніцтва Хогвартс, прэзідэт Міжнароднай канферэнцыі чараўнікоў і Галоўны чараўнік Візенгамота.

Тым не менш для ўсіх было сюрпрызам, калі сярод мноства папер, якія Дамблдор завяшчаў Архіву Хогвартса, выявілі каментарыі да “Баяк барда Бідля”. Мы ніколі не пазнаем, ці былі гэтыя каментарыі напісаныя для ўласнага задавальнення, ці для публікацыі. Аднак прафесар МакГонагал, дырэктар школы Хогвартс у гэты момант, ветліва дазволіла нам апублікаваць у гэтай кнізе запісы Дамблдора разам з абсалютна новым перакладам казак, які выканала Герміёна Грэнджэр.

Мы спадзяемся, што нататкі прафесара Дамблдора па пытанням гісторыі магічнага свету, яго асабістыя ўспаміны, а таксама тлумачэнне ключавых момантаў кожнай казкі дапамогуць новаму пакаленню як чытачоў-чараўнікоў, так і чытачоў-маглаў зразумець і ацаніць “Байкі барда Бідля” .

Усе, хто ведаў яго асабіста, упэўнены, што прафесар Дамблдор быў бы рады падтрымаць гэты праект, улічваючы, што ўсе прыбыткі будуць перададзеныя ў дабрачынную арганізацыю Children’s High Level Group, якая дапамагае дзецям, якія адчайна патрэбныя ў дапамозе.

Лічым неабходным зрабіць маленькую зацемку да нататак прафесара Дамблдора. Наколькі нам вядома, яны былі напісаныя прыкладна за паўтара года да трагічных падзей, якія адбыліся на вяршыні Вежы Астраноміі Хогвартса. Чытачы, знаёмыя з гісторыяй апошняй вайны чараўнікоў (напрыклад, тыя, хто прачытаў ўсе сем тамоў пра Гары Потэра), адразу зразумеюць, што прафесар Дамблдор раскрывае трохі менш, чым ведае (або падазрае) пра апошнюю казку гэтай кнігі. Мабыць, прычыну гэтага могуць растлумачыць словы, якія сказаў шмат гадоў прафесар Дамблдор свайму любімаму і самаму знакамітаму вучню:

“Праўда — гэта самая цудоўная, але адначасова і жудасная рэч, і таму да яе трэба падыходзіць з вялікай асцярожнасцю”.

Вядома, мы можам і не згадзіцца з прафесарам Дамблдорам. Аднак не трэба забываць пра тое, што ён перш за ўсё жадаў абараніць будучых чытачоў ад тых спакус, ахвярай якіх стаў ён сам, за што затым заплаціў такую жудасную цану.

Дж. К. Роўлінг, 2008 г.


Нататкі да каментарыяў

Прафесар Дамблдор, магчыма, пісаў свае каментарыі ў разліку на магічную аўдыторыю, таму я дазволіла сабе дадаткова растлумачыць некаторыя тэрміны і факты, якія могуць быць незразумелыя чытачам-маглам.

Дж. К. Р.


Загрузка...