Жыў-быў ў адной далёкай краіне дурны кароль і вырашыў ён аднойчы, што толькі ён адзін ва ўсім свеце павінен валодаць магічнымі здольнасцямі.
Ён загадаў галоўнакамандуючаму арганізаваць Брыгаду Паляўнічых на Чараўнікоў і выдаў ім цэлую зграю лютых ганчакоў. У той жа час па волі караля ў кожнай вёсцы і кожным горадзе па ўсёй краіне з’явілася аб’ява: “Каралю патрабуецца выкладчык чараўніцтва”.
Ніхто з сапраўдных чараўніц і чараўнікоў не адважыўся ўзяцца за працу, таму што ўсе яны хаваліся ад Брыгады Паляўнічых на Чараўнікоў.
Аднак адзін шарлатан без магічных здольнасцяў вырашыў, што гэта нядрэнная магчымасць пажывіцца. і прыбыў у замак, заявіўшы, што ён — чараўнік з велізарнымі здольнасцямі. Шарлатан паказаў некалькі простых фокусаў і пераканаў дурнога караля, што ў яго ёсць магічныя сілы, пасля чаго тут жа быў прызначаны Галоўным Вярхоўным Чараўніком і Асабістым Настаўнікам Караля па Чараўніцтву.
Шарлатан папрасіў у караля вялікі мяшок золата, каб купіць чарадзейныя палачкі і іншае прыладдзе для чараўніцтва. Ён таксама папрасіў некалькі вялікіх лалаў для выканання гаючых заклёнаў і парачку срэбных кубкаў для магічнага зелля. Дурны кароль ні ў чым яму не адмаўляў.
Шарлатан надзейна схаваў скарбы ў сваёй хаце і вярнуўся ў палац.
Ён не ведаў, што яго бачыла старая жанчына, якая жыла ў адрыне на самым боку валадарстваў. Звалі яе Жартаўніца, і была яна прачкай, і дзякуючы ёй бялізна ў палацы была мяккай, белай і пахучай.
Аднойчы Жартаўніца, развешваючы бялізну, убачыла, як шарлатан адламаў дзве галінкі ад аднаго з дрэў караля і пайшоў у палац.
Шарлатан даў адну галінку каралю і запэўніў яго, што гэта была чарадзейная палачка неверагоднай сілы.
— Але яна будзе працаваць, — сказаў шарлатан, — толькі калі ты яе годны.
Кожную раніцу шарлатан і дурны кароль выходзілі ў сад, размахвалі чарадзейнымі палачкамі і выкрыквалі ў неба ўсякае глупства. На ўсякі выпадак шарлатан працягваў паказваць фокусы, каб кароль не ўсумніўся ў сваім Вярхоўным Чараўніку і сіле чарадзейных палачак, якія каштавалі столькі грошаў.
Аднойчы раніцай, калі шарлатан і дурны кароль размахвалі галінкамі, скакалі па крузе і спявалі бессэнсоўныя песні, да караля данёсся гучны рогат. Прачка Жартаўніца назірала за каралём і шарлатанам у акно сваёй маленькай халупы і смяялася так моцна, што ў яе падкасіліся ногі, і яна спаўзла на падлогу.
— Мабыць, я паводжу сябе вельмі непрыстойна, раз нават старая прачка засмяялася! — сказаў кароль. Ён перастаў скакаць і размахваць галінкай і нахмурыўся. — Мне ўжо надакучыла навучанне! Калі я буду гатовы, каб ствараць чараўніцтва перад маімі служкамі па-сучаснаму, Чараўнік?
Шарлатан паспрабаваў супакоіць свайго вучня, запэўніўшы яго, што хутка ён зможа чараваць з незвычайнай лёгкасцю, але смех Жартаўніцы задзеў дурнога караля так моцна, што шарлатан і прадставіць не мог.
— Заўтра, сказаў кароль, — мы запросім увесь двор паглядзець, як іх кароль чаруе!
Шарлатан зразумеў, што настаў час хапаць скарбы і ўцякаць.
— На жаль, Ваша Вялікасць, гэта немагчыма! Я забыўся сказаць Вашай Вялікасці, што заўтра я павінен адправіцца ў доўгае вандраванне…
— Калі ты пакінеш палац без майго дазволу, Чараўнік, мая брыгада Паляўнічых на Чараўнікоў з іх ганчакамі асочаць цябе! Заўтра раніцай ты дапаможаш мне чараваць перад маімі лордамі і лэдзі, і калі хтосьці будзе нада мною смяяцца, я загадаю адсекчы табе галаву!
Кароль пайшоў у палац, пакінуўшы напалоханага шарлатана ў адзіноце. Цяпер яго хітрасць яго не выратуе, таму ён не мог ні ўцячы, ні дапамагчы каралю з чараўніцтвам, таму што ні той, ні другі ім не валодалі.
Не ведаючы, на кім спагнаць сваю злосць, шарлатан падышоў да акна прачкі Жартаўніцы. Зазірнуўшы ўнутр, за сталом ён убачыў бабульку, якая паліравала чарадзейную палачку. У куце ззаду яе ў драўлянай кадцы прасціны караля сціраліся самі сабой.
Шарлатан адразу зразумеў, што Жартаўніца была сапраўднай чараўніцай, і што яна не толькі стварыла яму праблемы. але і магла іх вырашыць.
— Старая! — закрычаў шарлатан. — Твой рогат дорага мне абышоўся! Калі ты не дапаможаш мне, я скажу, што ты — чараўніца, і цябе раздзяруць ганчакі караля!
Старая Жартаўніца ўсміхнулася шарлатану і запэўніла яго, што яна зробіць усё, што ў яе сілах, каб дапамагчы яму.
Шарлатан сказаў ёй схавацца ў кустах, пакуль кароль будзе чараваць перад публікай, і рабіць гэта замест яго так, каб ён не ведаў. Жартаўніца пагадзілася, але задала адно пытанне.
— Сэр, а што, калі кароль паспрабуе стварыць заклён, якога Жартаўніца не зможа зрабіць?
Шарлатан усміхнуўся.
— Уяўленне гэтага дурня побач не стаяла з тваім чараўніцтвам, — запэўніў ён яе і вярнуўся ў палац, задаволены сваёй кемлівасцю.
На наступную раніцу ўсе лорды і лэдзі каралеўства сабраліся ў садзе палаца. Кароль улез на памост у суправаджэнні шарлатана.
— Спачатку я прымушу знікнуць капялюш гэтай дамы! — закрычаў кароль, паказваючы галінкай на капялюш дваранкі.
У кустах Жартаўніца накіравала чарадзейную палачку на капялюш і прымусіла яго знікнуць. Натоўп дзівіўся і захапляўся, гучна пляскаючы свайму радаснаму каралю.
— А цяпер я прымушу гэтага каня лётаць! — закрычаў кароль, галінкай паказваючы ў бок уласнага каня.
Жартаўніца паказала палачкай на каня з-за куста, і той падняўся высока ў паветра. Натоўп здзівіўся яшчэ больш, і ў гонар караля-чараўніка раздаліся захопленыя воклічы.
— А цяпер, — сказаў кароль, аглядаючыся ў пошуках ідэй. Тут наперад выбег Начальнік Брыгады Паляўнічых на Чараўнікоў.
— Ваша Вялікасць, — сказаў Начальнік, — гэтай раніцай Сэйбр з’еў атрутную паганку і памёр! Уваскрэсіце яго сваёй чарадзейнай палачкай, Ваша Вялікасць!
І Начальнік зацягнуў на памост нежывое цела самага вялікага ганчака Паляўнічых. Дурны кароль узмахнуў галінкай і паказаў на мёртвага сабаку. але ў кустах Жартаўніца ўсміхнулася і нават не стала падымаць палачку, таму што магіяй нікога ўваскрэсіць нельга.
Калі сабака не паварушыўся, натоўп перш зашаптаў, а затым засмяяўся. Яны пачалі думаць, што два першых караля былі ўсяго толькі фокусамі.
— Чаму нічога не выходзіць? закрычаў кароль на шарлатана, які пусціўся на апошнюю хітрасць.
— Там, Ваша Вялікасць, там! — закрычаў ён, паказваючы на куст, дзе хавалася Жартаўніца. — Я бачу яе! Злая чараўніца, якая мяшае вашаму чараўніцтву сваімі цёмнымі заклёнамі! Хапайце яе! Хто-небудзь, хапайце яе!
Жартаўніца ўцякла з-за кустоў, і за ёй, спусціўшы сваіх ганчакоў, пагналася Брыгада Паляўнічых на Чараўнікоў. Але дабраўшыся да нізкай загарадзі, маленькая чараўніца знікла з выгляду, а калі кароль, шарлатан і служкі апынуліся па іншым боку, яны ўбачылі, як ганчакі яхкаюць і рыюць зямлю вакол старога дрэва.
— Яна ператварылася ў дрэва! — закрычаў шарлатан і, баючыся, як бы Жартаўніца зноў не стала жанчынай і не выкрала яго, дадаў: — Ссячэце яго, Ваша Вялікасць! Толькі так трэба звяртацца са злымі чараўніцамі!
Тут жа ім прынеслі сякеру, і старое дрэва было ссечана пад гучныя радасныя воклічы служак і шарлатана.
Аднак калі яны ўжо збіраліся вярнуцца ў палац, іх спыніў гучны рогат.
— Дурні! — данёсся з пня крык Жартаўніцы.
— Нельга забіць чараўніка, рассёкшы яго напалову! Калі вы мне не верыце, рассячыце напалам Вярхоўнага Чараўніка!
Начальніку Брыгады Паляўнічых на Чараўнікоў не жадаў хутчэй гэта праверыць, але ледзь ён занёс сякеру, як шарлатан зваліўся на калены, умольваючы пашкадаваць яго, і прызнаўся ў сваіх злачынствах. Калі яго цягнулі ў падзямелле, пень рагатаў яшчэ гучней, чым раней.
— Рассёкшы чараўніцу папалам, ты наклікаў на сваё каралеўства жудасны праклён! — сказаў ён здранцвеламу каралю. — З гэтага часу, хоць пальцам крані чараўніцу, ці чараўніка — тады табе будзе здавацца, нібы сякера ўразаецца табе ў бок, і будзе здавацца пакуль ты не захочаш памерці!
Тут кароль таксама зваліўся на калены і сказаў пню, што ён тут жа абвесціць пра тое, што будзе абараняць усіх чараўніц і чараўнікоў каралеўства і дазволіць ім спакойна чараваць.
— Выдатна, — сказаў пень, — але ты яшчэ не аддаў належнае Жартаўніцы!
— Што заўгодна! — закрычаў дурны кароль, заломліваючы рукі перад пнём.
— Ты ўзвядзеш на мне статую Жартаўніцы у памяць аб тваёй беднай прачцы і каб ты заўсёды памятаў пра сваю дурасць! — сказаў пень.
Кароль тут жа пагадзіўся і паабяцаў паклікаць самага выдатнага скульптара ў краіне, каб той зрабіў статую з чыстага золата. Затым аганьбаваны кароль і ўсе дваране і дваранкі вярнуліся ў палац, а пень рагатаў ім услед.
Калі сад зноў спусцеў, у прасвет меж каранямі пня вылезла тоўстая і вусатая старая зайчыха з чарадзейнай палачкай у зубах. Жартаўніца паскакала далёка-далёка прочкі з валадарстваў палаца, і з тых часоў на пні стаяла залатая статуя прачкі, і ніколі ў гэтым каралеўстве больш не палявалі на чараўнікоў.