o 30.000—25.000 год да нашага часу — палеаліт на Беларусь Паселішча людзей на стаянцы ў Бердыжы.
o 20.000—15.000 год да нашага часу — стаянка ў Юравічах.
o 15.000—13.000 год да нашага часу — канец ледавіковага пэрыяду.
o 7.000—500 год да нашае эры — нэаліт на Беларусі
o 1500 год да нашае эры — паяўленьне бронзавых прыладаў.
o 1500—1000 год да нашае эры — паселішчы ў іншых мясцох Беларусь
o 500 год нашае эры — паяўленьне першых зялезных прыладаў. Пачатак апрацоўкі зялеза ў Беларусі.
o 500 год да нашае эры — 1000 год нашае эры — зялезны век на Беларусі, эпоха гарадзішчаў.
o 980 год — у Полацку княжыць Рагвалод — першы ведамы беларускі князь незалежнай Полаччыны.
o 988 — Пачатак хрысьціянства на Беларусь
o 1000 — Сьмерць Полацкай княжны Рагнеды.
o 1021 — Брачыслаў Ізяславіч ваюе супроць Кіеўскага князя Яраслава. Брачыслаў узяў Ноўгарад.
o 1044—1101 — Княжаньне ў Полацку князя Усяслава, сына Брачыслава, які найбольш прычыніўся да ўзвышэньня Полацкага княства І празваны быў Чарадзеям.
o 1065 — Пачатак барацьбы паміж Полацкім князем Усяславам і Кіеўскім князем Ізяславам.
o 1067— Вялікая бітва на рацэ Нямізе.
o 1068— Выбары князя Усяслава Чарадзея на кіеўскі пасад.
o 1130 — Князь Расьціслаў заснаваў грэка-лацінска-рускую акадэмію ў Смаленску.
o 1132—Бунт палачан супроць кіеўскага князя Сьвятаполка.
o 1151 — Палачане прагналі князя Рагвалода і паклікалі на княжаньне Менскага князя Расьціслава.
o 1154 — Памёр Клім Смаляціч —вялікі культурнік і асьветнік Беларусь
o 1158 — Палачане выганяюць Расьціслава і паклікаюць на княжаньне ізноў князя Рагвалода.
o 1162—1180 — Княжаньне Усяслава Васількавіча ў Полацку.
o 1162 — Турава-Пінскае княства скінула з сябе залежнасьць ад Кіева.
o 1173—23 траўня — Сьмерць княжны Эўфрасіні Полацкай, якая шмат зрабіла для ўздыму духовае культуры палачан.
o 1180—Сьмерць Смаленскага князя Рамана Расьціславіча — аматара асьветы.
o 1183 — Сьмерць Кірыла Тураўскага.
o 1200— Першая гандлёвая ўмова Полацку з немцамі
o 1201— Зьяўленьне нямецкіх рыцараў і пабудова ў вусьці Заходняй Дзьвіны горада Рыгі.
o 1204—1239 — Княжаньне Рынгаўда.
o 1221 — Памёр Аўраам Смаленскі.
o 1229—Найбольш шырокая гандлёвая ўмова беларусаў з немцамі ў XIII ст.
o 1239—1263 — Княжаньне Вялікага князя Міндаўга.
o 1264—1265 і 1269—1271 — Княжаньне Вайшэлка.
o 1265 — Вялікі князь Вайшэлак — абаронца Вялікага Княства пакідае пасад Вялікага князя і ідзе ў манастыр.
o 1265—1269 —Княжаньне Шварно.
o 1271 —1282 — Княжаньне Трайдзеня.
o 1282—1295 — Княжаньне Лютавара.
o 1295—1316 — Княжаньне князя Віценя.
o 1316—1341 — Княжаньне Вялікага князя Гэдыміна.
o 1317, 1327, 1329 — Прадстаўнікі беларускае праваслаўнае царквы бралі ўдзел у Канстантынопальскіх сынодах.
o 1317—Заснаваньне Беларускае Праваслаўнае Аўтакефальнае Мітраполіі.
o 1341 —1377 — Княжаньне Вялікага князя Альгерда.
o 1368—1372 — Перамогі Вялікага князя Альгерда над Масквой і ўпакарэньне яе.
o 1377—1379 — Княжаньне Вялікага князя Кейстута.
o 1377 — Выбары Андрэя, сына Альгердавага, за князя Пскова.
o 1379—1392 — Княжаньне Вялікага князя Ягайлы.
o 1380 — Князь Андрэй Полацкі бярэ ўдзел у біцьве з татарскай ардой Мамая на Кулікавым полі, здабываючы перамогу.
o 1385— Падпісаньне ўмовы Ягайла з палякамі аб саюзе Вялікага Княства з Польшчай.
o 1386— Жаніцьба Ягайлы з Польскай каралевай Ядвігай.
o 1386— Бунт полацкага князя Андрэя супроць вуніі Беларусі з Польшчай.
o 1387— Хрост жмудзінаў (летувісаў).
o 1387 — Атрыманьне Майдэборскага права мяшчанамі гораду Вільні.
o 1390— Атрыманьне Майдэборскага права жыхарамі гораду Берасьця.
o 1391— Атрыманьне Майдэборскага права мяшчанамі Горадні.1392—1430 —Княжаньне Вялікага князя Вітаўта.
o 1392— Вітаўт абвесьціў Вялікае Княства незалежным гаспадарствам.
o 1399 — Бітва Вялікага князя Вітаўта з татарамі на р. Ворксьле. 1401 — Другая ўмова з палякамі аб дружбе.
o 1410 — Бітва беларускага і польскага войскаў з немцамі пад Грунвальдам.
o 1413 — Гарадэльская ўмова з Польшчай, якая надала беларуска-летувіскай шляхце палітычныя правы.
o 1429 — Каранацыйны Вітаўтаўскі зьезд у Луцку.
o 1430—X.—24 — Сьмерць Вялікага князя Вітаўта.
o 1430—1432 — Княжаньне Вялікага князя Сьвідрыгайлы і ягоная барацьба ў абароне незалежнасьці Вялікага Княства.
o 1432—1440 — Княжаньне Вялікага князя Жыгімонта.
o 1432—1434 — Жыгімонт I даў тыя прывілеі беларускім баярам, якія атрымалі жмудзкія баяры, калі прыймалі ў 1387 годзе каталіцтва.
o 1440—1492 — Княжаньне Вялікага князя Казіміра.
o 1445 — Беларускі князь Казімір зыбіраецца за караля Польшчы.
o 1447 — Прывілеі для беларускіх і ўкраінскіх праваслаўных магнатаў, якія аканчальна зраўнялі іх з жмудзкімі магнатамі каталікамі.
o 1457 — Земскія прывілеі Казіміра забараняюць людзям чужых народнасьцяў займаць урадавыя пасады і купляць зямлю ў Беларускім гаспадарсьцьве.
o 1468 — Выданьне судзебніка Казіміра Ягайлавіча — першага агульнага кодэксу для судоў у Вялікім Княсьцьве Літоўскім.
o 1468 — У Полацку ўстаноўлены былі тры двохтыднёвыя кірмашы.
o 1492—1506— Княжаньне Вялікага князя Аляксандра Казіміравіча.
o 1494—1500—Вайна з Масквой і захапленьне ёю часткі земляў ВкЛ.
o 1498— Атрыманьне Майдэборскага права жыхарамі гораду Полацку.
o 1499— Атрыманьне Майдэборскага права гараджанамі Менску.
o 1499 — Новая ўмова з палякамі аб злучэньні, вуніі Вялікага Княства з Польшчай.
o 1501 — Выбары князя Аляксандра за караля Польшчы.
o 1506 — Выбары за Вялікага князя Жыгімонта II і разрыў вуніі з Польшчай.
o 1506—1522 — Княжаньне Жыгімонта II.
o 1507—1537 — Войны з Масквой.
o 1514 — Вялікая перамога беларускага войска пад камандаваньнем гэтмана К- Астроскага над расейцамі пад Воршай.
o 1517 — У Празе Чэскай выйшла першая друкаваная ў беларускай мове Біблія др. Францішкам Скарынам.
o 1522 — Паміж Беларускім гаспадарствам і Масквой падпісана часовае перамірра.
o 1522—1572 — Княжаньне Жыгімонта III Аўгуста.
o 1525 — Др. Францішак Скарына залажыў першую беларускую друкарню ў Вільні.
o 1529 — Выданьне соймам першага рукапіснага Статуту Вялікага Княства ў беларускай мове.
o 1538 — Арганізацыя першай пратэстанцкай школы ў Вільні.
o 1554 — Далучэньне Лівоніі да Вялікага Княства Літоўскага.
o 1556— Заснаваньне школы права ў Вільні.
o 1557— Жыгімонт Аўгуст выдаў закон аб «Валочнай памеры», які рэфармаваў сельскую гаспадарку ў Беларусь
o 1558— Пачатак Лівонскай вайны.
o 1562 — Сымон Будны выдаў у Нясьвіжы пабеларуску Катэхізіс, а Васіль Цяпінскі Сьв. Эвангельле.
o 1565— Арганізацыя земскіх судоў.
o 1566— Другое выданьне Літоўскага Статуту.
o 1569—Падпісана Люблінская вунія.
o 1574 — У Вільні паўстала беларуская друкарня братоў Мамонічаў.
o 1576—1586 — Княжаньне Сьцяпана Баторага.
o 1578 — Заснаваньне ў Вільні езуіцкай калегіі.
o 1579—Выдана лясная устава, паводле якое лясы, вазёры, рэкі, лугі ўважаліся за собскасьць гаспадарства і з гэтага часу паўсталі на Беларусі сэрвітуты.
o 1587—1632 — Княжаньне Жыгімонта IV Вазы.
o 1588— Трэцяе выданьне Літоўскага Статуту (друкам) у беларускай мове.
o 1589— Прамова Мялешкі на Варшаўскім сойме.
o 1595 — Берасьцейская царкоўная вунія.
o 1595 — Паўстаньні казакаў і сялян пад кіраўніцтвам Налівайкі.
o 1597 — Атрыманьне Віцебскам Майдэборскага права.
o 1606—1610 — Паўстаньні рамесьнікаў у Магілеве.
o 1610 — Плач Мялета Сматрыцкага па беларускіх магнатах, што адыходзілі ў польскі бок.
o 1609—1618 — Паход палякоў, беларусаў і жмудзінаў на Маскву.
o 1620 — Адведзіны Канстантынопальскага патрыярха Тэафіля ў Беларусі.
o 1623 — Паўстаньне гараджан Віцебску і забойства вуніяцкага арцыбіскупа Кунцэвіча.
o 1632—1648— Княжаньне Уладыслава IV Вазы.
o 1634 — Сьмерць канцлера Лявона Сапегі.
o 1648—1654 — Вызвольная барацьба беларускага і ўкраінскага народаў супроць польскіх паноў. Паўстаньні на чале з Небабам, Непалічам, Хвеськам, Крывашапкам і Гаркушом.
o 1655 — Пачатак вайны Швэдыі з Польшчай.
o 1655 — Спроба Януша Радзівіла ўнезалежніць Вялікае Княства.
o 1661 — Паўстаньне мяшчан гораду Магілева супроць Расеі.
o 1648—1668 — Княжаньне Яна Казіміра.
o 1669—1673 — Княжаньне Міхала Вісьнявецкага.
o 1654—1667 — Вайна Расеі з Вялікім Княствам і Польшчай.
o 1667 — Андрусаўскі мір.
o 1674—1696 — Княжаньне Яна Сабескага.
o 1697—1733 — Княжаньне Аўгуста II Саса.
o 1697 — Скасаваньне беларускай мовы ў урадах і судох і ўвядзеньне польскай мовы ў ВКЛ.
o 1700—1701 —Хваляваньне сялян у Слонімшчыне. 1700—1721 — Вайна з Швэдыяй.
o 1733—1764 — Княжаньне Аўгуста III Саса.
o 1740—1744 — Крычаўскае паўстаньне
o 1761 — Мазырскае паўстаньне
o 1764—1795 — Княжаньне Аўгуста IV (Станіслава Панятоўскага).
o 1767 — Слуцкая канфэдэрацыя
o 1773 — Першы разьдзел Беларусі і Польшчы
o 1776 — Адняцьце Майдэборскага права ад гарадоў Беларусі Кацярынаю II
o 1793 — Другі разьдзел Беларусі і Польшчы
o 1795 — Трэці разьдзел Беларусі і Польшчы
o 1797 — Сялянскія паўстаньні супроць Расеі
o 1805 — Радзіўся першы беларускі сялянскі паэт Паўлюк Бахрым.
o 1811-Спроба расейскага цара Аляксандра I узнавіць Вялікае Княства Літоўскае
o 1812 — Паход Напалеона на Маскву і баі ў Беларусі.
o 1812—VII.—1 — Напалеон абвесьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага
o 1831— Першае польскае паўстаньне супроць Расеі
o 1832— Зачыненьне Віленскага Унівэрсытэту
o 1839— Скасаваньне вуніі на Беларусі
o 1839— Забарона казаньняў у беларускай мове ў сьвятынях
o 1840— Скасаваньне важнасьці Статуту Вялікага Княства
o 1861— Скасаваньне прыгону
o 1862— Пачала выходзіць першая нелегальная беларуская газэта«Мужыцкая Праўда».
o 1863— Другое паўстаньне супроць Расеі ў Польшчы і на Беларусі Паўстаньнем гэтым на Беларусі кіраваў Кастусь Каліноўскі.
o 1864— 10 сакавіка па загадзе Мураўёва ў Вільні быў павешаны змагар за волю беларускага народу Кастусь Каліноўскі.
o 1864 — Стварэньне першае беларускае опэры.
o 1867 — Забарона беларускага друку.
o 1870 — Выхад у сьвет у Жэнэве беларускага часапісу «Зговар»
o 1881 — Ігнат Грынявіцкі забіў расейскага цара Аляксандра II і сам пры гэтым зьгінуў.
o 1884 — Выйшаў у сьвет часапіс беларускіх народавольцаў «Гоман».
o 1886 — Беларускае згуртаваньне каля газэты «Мінскі Лісток».
o 1889 — Выхад у сьвет беларускага часапісу «Свабода».
o 1891 — Выхад першага зборніка вершаў Францішка Багушэвіча «Беларуская Дудка» з слаўнай прадмовай да яго.
o 1891 — Паўстала першая беларуская студэнцкая арганізацыя
o 1900 — Сьмерць Францішка Багушэвіча.
o 1902 — Заснаваньне Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады
o 1905 — Рэвалюцыя супроць царскага самадзяржаўя.
o 1905 — 30 ліпеня выданы быў маніфэст аб рэлігійнай вольнасьці і грамадзкіх свабодах у Расеі.
o 1906— 1 (14 па н. ст.) верасьня выйшла першая легальная беларуская газэта «Наша Доля».
o 1906—10 лістапада пачала выходзіць газэта «Наша Ніва», якая найбольш прычынілася да адраджэньня беларускага народу.
o 1906 — У Пецярбургу сарганізавалася першая беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца».
o 1910— 12 лютага ў Вільні адбылося першае беларускае тэатральнае прадстаўленьне.
o 1914— Выбух першае сусьветнае вайны.
o 1915— У заходняй частцы Беларусі пачалі адкрывацца першыя беларускія школы.
o 1915— Паўстала канфэдэрацыя Вялікага Княства Літоўскага.
o 1916— 16 студзеня нямецкі фэльдмаршал Гіндэнбург выдаў загад аб прызнаньні беларускай мове роўназначных правоў з іншымі краёвымі мовамі.
o 1916—Паўстала першая настаўніцкая сэмінарыя ў Сьвіслачы.
o 1917— 4 верасьня ў Слуцку адчынілася першая беларуская гімназія.
o 1917— У сьнежні месяцы ў Менску адбыўся Усебеларускі Зьезд-Кангрэс.
o 1918— У Вільні паўстаў Беларускі Нацыянальны Камітэт і Беларускае Навуковае Таварыства.
o 1918 — 21 лютага выйшла Першая ўстаўная грамата і створаны першы беларускі ўрад званы Беларускім Народным Сакратарыятам
o 1918 — 25 лютага немцы занялі Менск.
o 1918 — 9 сакавіка — абвешчаньне Другое ўстаўное граматы.
o 1918 — 25 сакавіка— абвешчаньне Трэйцяе ўстаўное граматы аб стварэньні Беларускага Незалежнага Гаспадарства.
o 1918— 15—27 лістапада падпісана ўмова беларуска-летувіская аб дружбе.
o 1918— 9 сьнежня немцы пакінулі Менск.
o 1919— 1 студзеня — абвешчаньне Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі.
o 1919— 27 лютага бальшавікі абвесьцілі ўтварэньне Беларуска-Летувіскае Савецкае Рэспублікі.
o 1919— 19 красавіка палякі занялі Вільню.
o 1919 — 28 чэрвеня падпісаны быў Вэрсальскі трактат.
o 1919— Пачаткі беларускага руху ў Лацьвіі
o 1919 — 1 студзеня заснавалася беларуская гімназія ў Вільні.
o 1919 — 8 жніўня палякі занялі Менск.
o 1919— 13 сьнежня адбыўся ў Менску сход Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, на (якім пацьверджана была воля беларусаў стварыць вольную і незалежную Беларускую Народную Рэспубліку і Пётра Крэчэўскі выбраны за Старшыню Рады Рэспублікі.
o 1920—11 ліпеня бальшавікі занялі Менск і ішлі на Варшаву.
o 1920— 12 ліпеня бальшавікі падпісалі ўмову з Летувай, паводле якое частка Заходняй Беларусі мела адыйсьці да Летувы.
o 1920— Першага жніўня бальшавікі паўторна абвесьцілі стварэньне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
o 1920 — 15 жніўня палякі прагналі бальшавікоў з-пад Варшавы і пасоўваліся на ўсход, займаючы заходнія землі Беларусі.
o 1920 — 9 кастрычніка гэнэрал Жэлігоўскі заняў Вільню і пасьля гэтага створаная была г. зв. Сярэдняя Літва.
o 1920— 11 лістапада — падпісаньне ўмовы між беларусамі і летувісамі аб узаемнай дапамозе.
o 1920— У лістападзе месяцы выбухла Слуцкае паўстаньне ў вабароне незалежнасьці Беларусі.
o 1921— Пачаткі арганізацыі беларускіх эмігрантаў у Задзіночаных Штатах Амэрыкі.
o 1921— 20 лютага адбылося далучэньне Сярэдняй Літвы да Польшчы.
o 1921 — 18 сакавіка падпісаны Рыскі дагавор паміж Польшчай і Савецкім Саюзам, які падзяліў Беларусь.
o 1921 — 25—28 верасьня ў Празе Чэскай адбылася беларуская нацыянальная палітычная нарада
o 1921— Заснавана Таварыства Беларускае Школы ў Вільні.
o 1921— 30 кастрычніка ў Менску заснаваўся Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт.
o 1922— Заснаваньне проціў бальшавіцкае арганізацыі моладзі Саюзу Бел. Моладзі ў Менску.
o 1922— У Менску заснаваўся Інстытут Беларускае Культуры, які ў 1928 годзе быў ператвораны ў Беларускую Акадэмію Навук.
o 1922— 5 лістапада адбыліся першыя выбары ў польскі сойм, у часе якіх беларусы правялі 14 сваіх прадстаўнікоў
o 1924— Заснаваньне ў Слуцку проціўбальшавіцкае арганізацыі.
o 1924— Пашырэньне граніцаў БССР, у часе якога далучаны некаторыя паветы Віцебшчыны і Гомельшчыны.
o 1924— Разгром беларускіх арганізацыяў у Лацьвіі.
o 1925— Разлом у Беларускім Пасольскім Клюбе ў Заходняй Беларусі Стварэньне Беларускае Сялянскае Работніцкае Грамады, Беларускага Сялянскага Саюзу і Права слаўнага Дэмакратычнага Аб'яднаньня
o 1926— Працэс Лістапада ў Менску.
o 1926— Акадэмічная Канфэрэнцыя ў Менску.
o 1926— 6 сьнежня далучэньне да БССР Гомельскага і Рэчыцкага пав.
o 1926— Заснаваньне Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры ў Вільні.
o 1926—1927 — Першыя эмігранцкія беларускія арганізацыі ў Францыі.
o 1927— Разгром Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады.
o 1928— Заснаваньне проціўбальшавіцкае арганізацыі Альтруістых.
o 1928— 8 сакавіка ў Празе памёр выдатны беларускі дзеяч Пётра Крэчэўскі.
o 1929— Пачатак бальшавіцкага паходу супроць беларусаў.
o 1930— Масавыя арышты сярод беларускае інтэлігенцыі ў БССР 1930 — 20 лютага самагубства праф, Ігнатоўскага.
o 1930— 18—23 траўня разгром проціўбальшавіцкае арганізацыі Альтруістых.
o 1933 — Рэформа беларускага правапісу і граматыкі, якая набліжыла беларускую мову да мовы расейскай.
o 1933 — Масавыя арышты і вывазы беларусаў бальшавікамі з БССР у аддаленыя краіны СССР.
o 1933— Працэс беларускага нацыянальнага цэнтру ў Менску.
o 1934— Разгром беларускага руху ў Лацьвіі.
o 1935— Першыя беларускія эмігранцкія арганізацыі ў Аргентыне.
o 1937 — Новыя масавыя арышты сярод беларускай інтэлігенцыі ў БССР.
o 1937 — Масавая ліквідацыя беларускіх арганізацыяў у Заходняй Беларусі: зачыненьне Бел. Нац. Камітэту, Т-ва Бел. Школы, Бел. Інстытуту Гасп. і Культурты і др.
o 1939 —Пачатак другое сусьветнае вайны. Развал Польшчы. Далучэньне Заходняй Беларусі да БССР.
o 1941 — Пачатак нямецка-савецкай вайны і нямецкай акупацыі Беларусі