Ньютан (Ньют) Арцемій Фіда Скамандэр (класнае імя, а?) нарадзіўся ў 1897 годзе. Яго маці, даглядаўшая пародзістых гіпагрыфаў, заахвочвала цікавасць хлопчыка да чароўных істот. Пасля канчатку Школы Вядзьмарства і Чараўніцтва Хогвартс, містэр Скамандэр паступіў на службу ў міністэрства магіі ў Аддзел кантроля за чароўнымі істотамі. Пасля заканчэння двух гадоў у Кіраванні па ўліку дамавікоў, двух гадоў, аб якіх ён успамінае, як аб "жудасна сумных", ён быў пераведзены ў Падраздзяленне Істот, дзе яго бліскучыя веды чароўных істот забяспечылі яму хуткае прасоўванне па службе. Хоць менавіта яму прыналежыла ідэя стварэння Рэестру Пярэваратняў у 1947 годзе, больш за ўсё ён ганарыцца Забаронай Эксперыментальнай Гадоўлі, прынятай у 1965 годзе, якая прадухіліла вывядзенне ў Брытаніі новых монстраў, якія не паддаюцца прыручэнню. Працуючы ў Бюро даследавання і ізалявання драконаў містэр Скамандэр часта ездзіў за мяжу, збіраючы інфармацыю для сусветнага бэстсэлера "Чароўныя істоты і дзе іх шукаць", які на дадзены момант выходзіць ужо ў пяцьдзесят другой рэдакцыі. Ньют Скамандэр быў узнагароджаны Ордэнам Мерліна Другой ступені ў 1979 годзе за неацэннае ўкладанне ў вывучэнне магічных жывёлаў, Магазаалогію. Зараз, сыйдучы на пенсію, ён жыве ў Дорсеце з жонкай Парпенрынай і хатнімі ўлюбёнцамі Нізласамі: Хапі, Мілі і Маўлерам.