Ну, а калі ўспамінаць паштароў, дык усе яны як адзін былі надзвычай дзіўныя, і ўсё хутка некуды зьнікалі. Напрыклад, адзін зь іх меў невытлумачальную непрыязнасьць да мёртвых і заўсёды моршчыўся, калі заходзіў з тэлеграмай у нашу хату (тут трэба дадаць, што ў нас звычайна гралі й сьпявалі мерцьвякі: то Брамс, то Барток, а то нават Цой).
– І ахвота вам мярцьвячыну гэтую спажываць? – пляваўся паштар, чакаючы подпісу.
– Дух – бесьсьмяротны, – адказваў тата расьсеяна, калі быў дома.
– Яны не мерцьвякі, яны зараз глядзяць на нас зь неба і радуюцца, – адказвалі мы рахмана, калі таты не было.
– Сьмярдзіць як! Глядзіце, і самі засьмярдзіце, – пагражаў ён няпэўна. – Мала вам жывых, ці што? Жывых спажывайце, кіньце нэкрафагію! Яд, трупны яд! Паслухайце добрага савета: кіньце.
Сам жа ён быў не занадта здаровага выгляду: вочы гараць, шчокі запалі, скура зеленаватая, з ноздраў кусьціцца жорсткі волас. Але мы яго не баяліся, прывыклі да ўсякіх дзівакоў. Пачастуеш яго, бывала, белым хлебам зь мёдам – ён прыме і есьць з апэтытам, а пальцы худыя-худыя, кіпцюрыстыя. Пахадзіў ён, пахадзіў, а неўзабаве і зьнік; людзі казалі, што спачыў: глядзіць цяпер на нас зь неба і радуецца.
ТЕЛЕГРАМКанал с обзорами, анонсами новинок и книжными подборками
Книжный Вестник
Бот для удобного поиска книг (если не нашлось на сайте)
Поиск книг
Свежие любовные романы в удобных форматах
Любовные романы
Детективы и триллеры, все новинки
Детективы
Фантастика и фэнтези, все новинки
Фантастика
Отборные классические книги
Классика
Библиотека с любовными романами, которая наверняка придётся по вкусу женской части аудитории
Любовные романы
Библиотека с фантастикой и фэнтези, а также смежных жанров
Фантастика
Самые популярные книги в формате фб2
Топ фб2
книги